Page 1

Аўтарытэт установы вышэйшай адукацыі ў краіне і за яе межамі ствараецца многімі пакаленнямі выкладчыкаў і прызнанымі навуковымі школамі. І не ў апошнюю чаргу залежыць ад эфектыўнасці працы і асобасных якасцяў яе кіраўніка. Апошнім часам у многім дзякуючы намаганням рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука наш універсітэт умацаваў свае пазіцыі дынамічнай установы, якая задавальняе патрэбы нацыянальнай сістэмы адукацыі ў кампетэнтных кадрах на аснове высокай якасці адукацыйнага працэсу, інтэграцыі дасягненняў псіхолага-педагагічнай навукі і інавацыйнай адукацыйнай практыкі, функцыянавання сістэмы профільнай і дапрофільнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў. Дзякуючы кампетэнтнасці і актыўнай жыццёвай пазіцыі рэктар БДПУ справядліва здабыў сабе аўтарытэт сярод калег і дзелавых партнёраў. Акрамя таго, многія танкаўцы на сабе адчулі яго падтрымку, а пры неабходнасці – дзейсную дапамогу. Магчыма, таму напярэдадні асабістага свята Аляксандра Іванавіча – дня яго 60-годдзя – у адрас юбіляра прыходзяць шматлікія лісты з віншаваннямі і шчырымі пажаданнямі. З задавальненнем перадаём спадару рэктару гэтыя святочныя пасланні і далучаемся да іх. (Працяг на стар. 3.)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ З

А ПОСПЕХІ ў арганізацыі і забеспячэнні адукацыйнага працэсу, а таксама ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – усе штатныя супрацоўнікі ўніверсітэта 3 кастрычніка атрымалі прэмію ў памеры тарыфнага акладу (адпаведна займаемай стаўцы).

Н

АШ УНІВЕРСІТЭТ 26 верасня наведалі адразу дзве кітайскія дэлегацыі – з Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў (ЦУЗМ) на чале з рэктарам спадаром Сю Ган і прадстаўнікі Паўднёвакітайскага педагагічнага ўніверсітэта. Падчас візіту госці азнаёміліся з БДПУ, наведалі залу рэдкай кнігі і спартыўны комплекс, пагутарылі са студэнтамі – сваімі суайчыннікамі.Па выніках сустрэчы рэктар БДПУ А. І. Жук і рэктар ЦУЗМ Сю Ган падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі адукацыі.

Панядзелак, 10 кастрычніка 2016 года

№ 11 (1183)

ɌɊȻɋɍɌɇɀɈȻȹ ɑɘɆɖ ɆɀȾȲȭɈ Ɋɋɖɇɀ ɈɉȽɖ ɌɍȻȿɖȭɈ! Маштабнае спартыўнае свята – адкрыццё стадыёна БДПУ – стала сапраўдным падарункам для танкаўцаў і ўсіх тых, хто прымаў удзел у мадэрнізацыі гэтага аб’екта. Змяніўшы гаспадара, былы стадыён «Лакаматыў» прыкметна абнавіўся знешне: штучны газон для футбольнага поля, адрамантаваныя трыбуны, чысціня і прыгажосць – усё радавала вока гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства, якое адбылося 26 верасня.

Д

ЛЯ СТВАРЭННЯ інтэграванага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя 21 верасня на факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій быў адкрыты Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр з найноўшымі друкаванай і электроннай базамі дадзеных. Рэсурсны цэнтр закліканы садзейнічаць праектаванню і рэалізацыі індывідуальных адукацыйных маршрутаў як студэнтаў – будучых спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай сферы, так і вопытных работнікаў. А яшчэ ён будзе запатрабаваны падчас дыстанцыйнага навучання.Аналагічны цэнтр пры падтрымцы фонду ЮНІСЕФ будзе створаны ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ.

Г

АЛОЎНАЯ падзея кавэзэшнага руху Прыбалтыкі – Кубак мэра Рыгі – адбылася 23 верасня ў Рыжскім Доме Кангрэсаў. Мерапрыемства сёлета прайшло ўжо ў сёмы раз. Сярод удзельнікаў Кубка – адразу тры каманды Вышэйшай лігі, якія паспелі палюбіцца рыжскаму гледачу: «Саюз» (Цюменская вобласць), «ДАЛС» (Белгарад) і зборная БДПУ «Лепшыя сябры». Прыемна ўзгадаць, што ў 2015 годзе менавіта каманда нашага ўніверсітэта стала ўладальнікам кубка мэра Рыгі. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды з Латвіі, Расіі, Украіны, Эстоніі, Германіі, Грэцыі, Ізраіля і Вялікабрытаніі. Такая колькасць удзельнікаў робіць кубак сапраўды міжнародным. Спадзявацца на тое, што «Лепшым сябрам» аддадуць кубак другі год запар, было вельмі легкадумна. Як сказалі самі кавэзэшнікі ў сваім выступленні: «Другі раз кубак могуць выйграць толькі людзі з вельмі вялікай фантазіяй! Таму фантазіруйце разам з намі!» У прынцыпе, гэтая фраза ўсяляла надзею, ды і ўсё выступленне было ўспрынята на ўра. У Прыбалтыцы вельмі любяць нашую каманду, таму заслужаныя авацыі ў канцы і скандзіраванне: «Бе-ла-ру-сы! Бе-ла-ру-сы!» сталі прыемным дадаткам да выніку выступлення. Аднак, як ужо было сказана вышэй, з намі гулялі таксама «Саюз» і «ДАЛС»... Вынік Кубка мэра Рыгі: пераможца – «ДАЛС», а «Лепшыя сябры» занялі ганаровае 3-е месца (з 15 каманд – зусім нядрэнна). 24 верасня адбылася другая афіцыйная гульня: Кубак Вентспілса. Тут перамогу святкаваў «Саюз», а наша каманда заняла 2-е месца!!! У выніку можна смела сказаць, што Латвія – краіна, якая ўжо многа ведае пра БДПУ, пра «Лепшых сяброў» і ў цэлым пра тое, што беларускія педагогі – крэатыўныя і вясёлыя людзі. А наша каманда працягвае кавэзэшную восень, праслаўляючы alma mater на міжнароднай арэне.

Пачалося свята з энергічнага танцавальнага флэшмоба, які эмацыйна разагрэў шматлікіх гледачоў, узняў настрой, надаў бадзёрасці, запаліў вясёлыя агеньчыкі ў вачах. Прыемна было назіраць, як вялікая маса людзей (нават абноўленыя трыбуны рыбуны не змаглі змясціць усіх жадаючых) ючых) пекі хвіратварылася на некалькі лін у адну знітаваную каманду, анду, сінхронна выконваючы няхітяхітрыя танцавальныя рухі разам азам з дзяўчатамі-чэрлідарамі. Падчас афіцыйнай часткі ткі мерапрыемства перад прысутсутнымі выступілі рэктар БДПУ ДПУ А. І. Жук, а таксама запрошаошаныя госці. Аляксандр Іванавіч анаавіч падкрэсліў важнасць новага спартыўнага аб’екта для папулярызацыі сярод будучых педагогаў фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця. Намеснік міністра адукацыі Сяргей Валянцінавіч Руды адзначыў, што ў апошнія гады ўніверсітэт праводзіць надзвычай інтэнсіўную працу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай, у тым ліку і спартыўнай, базы, што станоўча ўплывае на якасць падрыхтоўкі будучага настаўніка. Доб-

рым заахвочваннем да далейшай дзейнасці ў гэтым кірунку стаў падарунак ад міністра адукацыі Беларусі – сертыфікат на 30 000 BYN. Старшыня «Асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футболу“» Сяргей МікаРумас назваў адкрыццё «Сталаевіч Рум дыёна БДПУ» БД самым вясёлым на яго памяці, а таксама звярнуў увагу на тое, што студэнтамув спартсменам БДПУ стварасп юцца найлепшыя ўмовы для ю заняткаў і трэніровак. зан На ўрачыстай цырымоніі Н таксама прысутнічалі памочнік таксам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прэзід галоўны інспектар па Мінску галоўн А. С С. Як Якабсон і намеснік кіраўніка А адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска В. П. Брэль. Ганаровае права падняць сцяг БДПУ было прадастаўлена аднаму з лідараў Нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі па футболе Юліі Слясарчык і іграку мінскага «Дынама» Глебу Рассадкіну. Сімвалічным, прыгожым і нават кранальным стаў той момант мерапрыемства, калі быў

адпушчаны ў неба вялізны паветраны шар «БДПУ». Свята адкрыцця стадыёна – гэта, вядома, у першую чаргу свята спорту. Менавіта ён тут быў галоўнай дзеючай асобай, аб’ядноўваў і радаваў сваіх аматараў – удзельнікаў міжфакультэцкай спартландыі і народных спартыўных гульняў праекта «Беларусіяда» («Пальчатка», «Два агнi», «Дзень-ноч»). Дарэчы, у традыцыйных народных гульнях спаборнічалі паміж сабой студэнты ўніверсітэта і зборная каманда сярэдняй школы № 30 г. Мінска. Прыхільнікі аднаго з найбольш папулярных відаў спорту з нецярплівасцю чакалі серыі гульняў па міні(Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


• Афіцыйная хроніка

ВЯЛІКАЯ СПРАВА – ДЛЯ ДАСТОЙНЫХ ЛЮДЗЕЙ

«Дарагія калегі! Дазвольце ад усёй душы павіншаваць вас з нашым прафесійным святам – Днём настаўніка! Жадаю ў бягучым навучальным годзе паспяховага вырашэння пастаўленых задач, плёну ў рэалізацыі творчых ідэй і планаў! Будзьце мудрымі прафесіяналамі, імкніцеся да вяршынь педагагічнага майстэрства, беражыце сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх! Студэнтам я жадаю творчага асваення абранай спецыяльнасці, цікавага, насычанага жыцця ў БДПУ». Гэтыя словы рэктар БДПУ А. І. Жук адрасаваў удзельнікам сходу працоўнага калектыву, якія сабраліся 30 верасня ў галоўнай актавай зале ўніверсітэта. Па традыцыі ўрачыстае мерапрыемства напярэдадні Дня настаўніка было прысвечана падвядзенню вынікаў работы БДПУ ў мінулым навучальным годзе і пастаноўцы задач развіцця на бягучы, 2016/2017-ы. Сапраўды, жыццё ўніверсітэта насычана разнастайнымі падзеямі. Яны знайшлі сваё адлюстраванне на старонках «Настаўніка», у штогодніку за 2015/2016 навучальны год, у шматлікіх рэпартажах рэспубліканскіх СМІ. І мы бачым, як маштаб задач, якія БДПУ ставіць перад сабой, дынаміка іх рашэння працуюць на павышэнне іміджу ўніверсітэта ў нашай краіне і за мяжой. Такая думка была пакладзена ў аснову даклада рэктара БДПУ А. І. Жука. Універсітэт прыступіў да выканання плана рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі на 2015–2020 гг. і Праграмы стратэгічнага развіцця БДПУ. Для дасягнення новай якасці педагагічнай адукацыі праведзена маштабная арганізацыйна-метадычная работа па забеспячэнні дзейнасці педагагічных класаў. Яе вынікам стала павелічэнне колькасці педагагічных класаў і груп са 102 да 319, а колькасці навучэнцаў – з 1,6 да 3,5 тысячы. Прафілізацыя дазволіла БДПУ аператыўна ўводзіць запатрабаваныя спецыяльнасці, а значыць, своечасова рэагаваць на запыты рынку, улічваць інтарэсы абітурыентаў. І ўжо зроблены першыя крокі ў гэтым напрамку: дзеючы класіфікатар дапоўнены 4 новымі педагагічнымі спецыяльнасцямі, да навучання па якіх 1 верасня прыступілі першакурснікі факультэтаў сацыяльна-педагагічных тэхналогій, эстэтычнай адукацыі і гістарычнага факультэта. Новаўвядзенні дазваляюць універсітэту плённа вырашаць яшчэ адну з прыярытэтных задач – узмацненне практыкаарыентаванасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Пачалася мадэрнізацыя педагагічнай практыкі студэнтаў – наданне ёй бесперапыннага характару. Сёння можна сцвярджаць, што эксперымент з вылучэннем аднаго «школьнага дня» сябе апраўдаў. Яшчэ адзін напрамак аптымізацыі – уключэнне першакурснікаў у валанцёрскую дзейнасць, якая з’яўляецца магутным сродкам фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі. У мінулым годзе гэты від практыкі перастаў насіць

эпізадычны характар і стаў важным складнікам падрыхтоўкі будучых педагогаў. Узмацненню практыкаарыентаванасці садзейнічае таксама праца філіялаў кафедраў. Сёлета на іх базе прайшлі педагагічную практыку 625 студэнтаў, падрыхтавана 188 курсавых работ, ажыццяўлялася адукацыйная і даследчая дзейнасць. Вядзецца работа па мадэрнізацыі формаў і метадаў адукацыйнага працэсу. Так, адкрыты Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр, пашыраецца падрыхтоўка спецыялістаў на замежных мовах, уведзена рэйтынгавая сістэма ацэнкі кампетэнцый студэнтаў, актывізуецца работа па ўкараненні крэдытнамодульнай сістэмы. Дынаміка сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў БДПУ 900,0 735,1

800,0 700,0 600,0

853,2

634,4 555,0

500,0

421,7

400,0

478,4

300,0 200,0 100,0 0,0

па БДПУ 2014/2015 навуч. год

ПВС

Іншы персанал 2015/2016 навуч. год

Для падрыхтоўкі будучага настаўніка і выхавання грамадзяніна ва ўніверсітэце праводзіцца цікавая і разнастайная работа. Гэта традыцыйныя зорныя паходы і «Зорны паход +», конкурс «Студэнт года» (яго пераможцы сёлета ўпершыню былі ўзнагароджаны педагагічным «Оскарам»), іншыя. Важную ролю ў адаптацыі першакурснікаў адыгрываюць студэнты-цьютары. Актыўна развіваецца будатрадаўскі рух. Дзейсным напрамкам выхавання стаў удзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах, а таксама ўмацаванне спартыўнай базы ўніверсітэта. Важным стратэгічным напрамкам дзейнасці БДПУ з’яўляецца ўдасканаленне падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. БДПУ сёння – прызнаны лідар у галіне псіхолага-педагагічных даследаванняў краіны. Тут дзейнічаюць 17 навукова-педагагічных школ, 5 саветаў па абароне дысертацый (3 доктарскія і 2 кандыдацкія), на базе адпаведных факультэтаў створаны інстытуты псіхалогіі і інклюзіўнай адукацыі. Прафесарска-выкладчыцкі склад, аспіранты, дактаранты і студэнты актывізавалі работу па

ўдзеле ў конкурсах навукова-даследчых праектаў. Сёлета ў Міністэрства адукацыі ад БДПУ было накіравана 30 праектаў, палова з якіх атрымала фінансаванне (летась іх было толькі 9). У гэтым годзе мэтавы паказчык па колькасці навуковых публікацый у рэцэнзуемых выданнях выкананы поўнасцю. Дасягнуты, нават з перавышэннем (план 1,2 – факт 1,9), мэтавы паказчык колькасці навуковых публікацый у часопісах, якія ўваходзяць у рэфератыўныя базы Scopus, РІНЦ і інш. Двое супрацоўнікаў БДПУ – прафесар А. А. Гіруцкі і дацэнт В. М. Каваленка – апублікавалі артыкулы ў такіх выданнях, і ім зніжана вучэбная нагрузка на 100 гадзін. У мінулым годзе быў ажыццёўлены пераход на кластарную мадэль развіцця бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Перад універсітэтам паўстала задача выкарыстаць усе яе рэзервы, напрыклад, актывізаваць акадэмічную мабільнасць у рамках сеткавага ўзаемадзеяння. БДПУ ідзе ў нагу з часам, пастаянна пашыраючы сваю адкрытую адукацыйную прастору: вядзецца трансляцыя мерапрыемстваў універсітэта на канале YouTube, ідзе апрабацыя модуля сайта ўстановы «Асабісты кабінет студэнта, блог выкладчыка», праводзяцца вэбінары (за год – больш за 70) і многае іншае. За 2015/2016 навучальны год бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі склалі 22,6 млн руб. За год пазабюджэт павялічыўся на 3 млрд недэнамінаваных рублёў за кошт студэнтаў-платнікаў, у тым ліку замежных грамадзян, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, спорту і іншых відаў дзейнасці. Вядома, усім важны не толькі змест, але і ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу. Таму вялікая ўвага ў БДПУ ўдзяляецца развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы і рамонту будынкаў універсітэта. А маштабы зробленага за апошні год можа ацаніць кожны з супрацоўнікаў alma mater. _______ Пасля цырымоніі ўзнагароджання нашых калег за поспехі, дасягнутыя ў рабоце, удзельнікаў сходу чакаў падарунак – інтэлектуальная камедыя вядомага французскага драматурга Ясміна Рэза ART у выкананні артыстаў купалаўскага тэатра. З Днём настаўніка!

ɈȻȽɎɅȻ ɊȻȿɎɆȻȿɈȻɚ ɇȻɆȻȿɖɇ

Фестываль маладзёжнай вузаўскай навукі – унікальны праект, які стартаваў у 2016 г. па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і рэалізуецца на пляцоўках розных устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Яго 7-ы этап адбыўся 28 верасня на базе нашага ўніверсітэта пад дэвізам «Псіхолага-педагагічная навука – рэсурс устойлівага развіцця соцыуму». га кластара бесперапыннай педагагічнай сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі БДПУ адукацыі. Усяго было арганізавана 7 пля- Леанід Абрамавіч Пяргаменшчык («Псіцовак: «Развіццё маладзёжнай навукі халагічны код выжывання»), кандыдат ў кластары», «Навуковыя школы клас- педагагічных навук, дацэнт, першы пратара», «Педагагічная навука і практыка рэктар МазДПУ Валерый Сяргеевіч кластара», «Маладыя навукоўцы клас- Болбас («Этнаэтычныя асновы выхатара», «Навукова-адукацыйнае асярод- вання як фактар сацыяльнай стабільнадзе кластара», «Сеткавае ўзаемадзеянне сці»), доктар псіхалагічных навук, дацэнт, ў кластары», «Інавацыйныя і эксперы- прафесар кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі БДПУ Аляксандр Паўментальныя распрацоўкі кластара». У рамках Рэспубліканскага кірмашу лавіч Лабанаў («Інтэлект і кагнітыўныя інавацыйных праектаў у сацыяльна-аду- стылі»). У рамках дэбатаў па педагагічнай фукацыйнай сферы былі прадстаўлены У сваім уступным слове на адкрыцці фес- 18 лепшых работ БДПУ і іншых універ- туралогіі «Школа заўтрашняга дня тывалю рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук сітэтаў кластара. У працы кірмашу так- ў кантэксце ўстойлівага развіцця гравыказаў упэўненасць, што мерапрыемства сама прынялі ўдзел запрошаныя экспер- мадства» навучэнцаў педагагічных кластане важным фактарам развіцця псіхола- ты – прадстаўнікі Біржы сацыяльных саў школ-лабараторый кластара адга-педагагічнай навукі і заахвоціць зай- праектаў, ГА «Сонечны круг», ТАА «Ін- былося дыскусійнае абмеркамацца ёю маладых таленавітых даслед- вестыцыйны клуб», сацыяльна-інава- ванне альтэрнатыўных страцыйнай платформы «Talaka.by», інды- тэгій развіцця школы будучыкаў. чыні. Насычаная праграма фестывалю ўклю- відуальныя прадпрымальнікі. На брыфінгу першага наЯркай падзеяй стала правядзенне «Зачала разнастайныя мерапрыемствы з удзелам вядомых беларускіх навукоўцаў, сту- латых лекцый» вядомымі навукоўцамі месніка міністра адукацыі дэнтаў, магістрантаў, аспірантаў БДПУ кластара. Перад студэнцкай аўдыторыяй Рэспублікі Беларусь Вадзіма і рэгіянальных устаноў, навучэнцаў профіль- выступілі: доктар педагагічных навук, Анатольевіча Богуша і рэктара прафесар, загадчык кафедры педагогікі БДПУ Аляксандра Іванавіча ных класаў педагагічнай накіраванасці. У фае ўніверсітэта ўвесь дзень працава- і сацыяльнай работы ГрДУ Віктар Пя- Жука з удзельнікамі фестыла інтэрактыўная выстаўка дасягненняў тровіч Таранцей («Адукацыя і адукава- валю прагучалі адказы на пыу галіне навукова-даследчай дзейнасці насць: грані ўзаемадзеяння»), доктар танні, якія датычылі развіцця суб’ектаў вучэбна-навукова-інавацыйна- псіхалагічных навук, прафесар кафедры педагагічнай адукацыі, правя2

дзення псіхолага-педагагічных даследаванняў для ўстойлівага развіцця соцыуму. Праведзеныя мерапрыемствы выклікалі жывую цікавасць прысутных. На закрыцці фестывалю ўсім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты і дыскі з матэрыяламі аб інтэрактыўнай выставе дасягненняў у галіне навукова-даследчай дзейнасці. Падводзячы вынікі 7-га этапу Фестывалю моладзевай вузаўскай навукі, рэктар БДПУ А. І. Жук адзначыў, што суб’екты вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі здолелі не толькі шырока прадэманстраваць свае дасягненні, але і акрэсліць далейшыя сумесныя крокі ў развіцці, падтрымцы і прасоўванні маладзёжнай навукі.

10 кастрычніка 2016 г.


ǽȜȕȒȞȎȐșȭȓȚ

Grattis

Félicitations

Ƚʀɨɳɮɠɧ! Felicitaciones

Glückwünsche

Паважаны Аляксандр Іванавіч!

Ад шматтысячнага калектыву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і мяне асабіста прыміце шчырыя віншаванні з Днём нараджэння – з 60-годдзем! Інавацыйнае развіццё сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, укараненне ў яе сучасных дасягненняў і распрацовак немагчымае без Вашага непасрэднага ўдзелу як вучонага, педагога і рэктара Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Вы – таленавіты выкладчык, мудры кіраўнік і калега, які пастаянна дэманструе высокія асабістыя якасці, вопыт арганізатара, прафесіяналізм і энергічнасць. Невыпадкова БДПУ, які Вы ўзначальваеце, з’яўляецца даўнім і надзейным партнёрам купалаўскага ўніверсітэта. Мы шчыра цэнім сяброўства, плённае супрацоўніцтва, цесныя кантакты і спадзяёмся, што надалей наша двухбаковае ўзаемадзеянне будзе толькі мацнець і пашырацца. Жадаем Вам, паважаны Аляксандр Іванавіч, у гэты святочны дзень асабістага шчасця, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, гармоніі і поспехаў у прафесійнай дзейнасці! А. Д. КАРОЛЬ, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Шаноўны Аляксандр Іванавіч!

Шаноўны Аляксандр Іванавіч!

Паважаны Аляксандр Іванавіч!

ions Congratulat

Ад імя ўсяго калектыву БДПУ і ад сябе асабіста віншую Вас з круглай датай! 60 гадоў – выдатны ўзрост для вучонага і кіраўніка, калі мудрасць згладжвае самыя вострыя вуглы і дапамагае знайсці адказы на самыя складаныя пытанні. Гэта час спалучэння прафесійнага вопыту з паўнатой жыццёвых сіл, сталых рашэнняў з творчым падыходам да іх выканання. Усё Ваша жыццё і прафесійная дзейнасць звязаны з адукацыяй, навукай, студэнцкай моладдзю. Дзякуючы вашаму педагагічнаму таленту і арганізацыйным здольнасцям, працавітасці і энтузіязму, мэтанакіраванасці і сапраўды невычэрпнай энергіі БДПУ з’яўляецца адным з самых дынамічных універсітэтаў краіны. Умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, захоўваюцца і памнажаюцца слаўныя традыцыі айчыннай вышэйшай школы, вядзецца вялікая работа па эфектыўным функцыянаванні першага ў краіне педагагічнага кластара, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі нашай адоранай, таленавітай моладзі. Шматлікія праекты БДПУ, накіраваныя перш за ўсё на прафесійнае і асобаснае развіццё будучых настаўнікаў, іх патрыятычнае выхаванне, набылі шырокую вядомасць ва ўсёй краіне дзякуючы сваёй эксклюзіўнасці, маштабнасці, бліскучай арганізацыі. Аляксандр Іванавіч! Вы кіраўнік, чыя пазітыўная энергія перадаецца ўсяму калектыву БДПУ, умацоўвае ўпэўненасць у тым, што alma mater заўсёды будзе флагманам педагагічнай адукацыі і працягне рабіць значны ўнёсак у працэс падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў! Ад усёй душы жадаю Вам моцнага здароўя, падтрыманага справамі аптымізму, новых задач і новых дасягненняў! Няхай не знікаюць творчыя ідэі і будзе многа сіл для іх увасаблення ў жыццё! С. І. КОПЦЕВА, першы прарэктар БДПУ

Калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы віншуе Вас з днём нараджэння і з вялікай пашанай дасылае словы найлепшых пажаданняў з нагоды свята! Мы ганарымся тым, што за апошнія гады Вы сталі для нас блізкім сябрам, шчырым прыхільнікам і надзейным партнёрам. Нам сугучная Ваша актыўная жыццёвая пазіцыя, асветніцкія погляды і беззапаветнае служэнне любімай справе. Круглая дата – гэта не толькі вяха ў творчай і працоўнай біяграфіі. Гэта своеасаблівы рубеж, на якім можна ўбачыць плён няспыннай працы і акрэсліць новыя гарызонты. Мы жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў у асветніцкай і навуковай дзейнасці, новых адкрыццяў. З павагай і любоўю, Купалаўцы

Дазвольце мне ад імя студэнтаў факультэта фізічнага выхавання і ўсяго туркменскага зямляцтва шчыра павіншаваць Вас з асабістым святам! Як вядомы вучоны, арганізатар і грамадскі дзеяч Вы робіце важкі ўнёсак у развіццё беларускай сістэмы педагагічнай адукацыі. У той жа час як мудры і клапатлівы кіраўнік Вы дбаеце пра папулярызацыю сярод нас, выхаванцаў БДПУ, здаровага ладу жыцця. Я лічу, што танкаўцам пашанцавала: ва ўніверсітэце створаны найлепшыя ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам – басейн, сучасныя трэнажорныя залы, цяпер і новы стадыён… Акрамя таго, асабіста мне вельмі імпануе, што Вы і самі дэманструеце выдатны прыклад здаровага ладу жыцця: нароўні са студэнтамі і выкладчыкамі бярэце ўдзел у шматлікіх спартыўных мерапрыемствах і акцыях. Заклік «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» паступова становіцца дэвізам кожнага студэнта БДПУ. Няхай усё задуманае Вамі спаўняецца, няхай наперадзе будуць новыя дасягненні, поспехі, адкрыцці! Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця! Бахрам БАБАКУЛЫЕЎ, магістрант факультэта фізічнага выхавання

⼱䊔

Caro Rettore! In occasione del Suo compleanno, desidero fare i migliori auguri a Lei a alla Sua Università in una prospettiva digrande collaborazione.

Паважаны спадар Рэктар!

З нагоды Вашага дня нараджэння хачу выказаць найлепшыя пажаданні Вам асабіста і ўсяму ўніверсітэту з надзеяй на развіццё далейшага супрацоўніцтва.

Нікола КОМАДА, прафесар Фларэнційскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пр каардынатар дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і UNIFI

Шаноўны Аляксандр Іванавіч!

Многія кажуць, што самыя важныя ў камандзе КВЗ – акцёры. Іншыя сцвярджаюць: аўтары сцэнарыя. Нехта запярэчыць: удзячныя гледачы! Для нас жа, для каманды КВЗ «Лепшыя сябры», самае галоўнае – натхненне. Мы з упэўненасцю можам сказаць, што галоўным натхняльнікам зборнай з’яўляецца наш паважаны рэктар Аляксандр Іванавіч Жук. Мы гулялі 7 гадоў у розных беларускіх лігах і не атрымлівалі належнага павышэння ў рэйтынгу. Так супала, што менавіта ў год прыходу Аляксандра Іванавіча на пасаду рэктара БДПУ каманда «Лепшыя сябры» адразу стала ўдзельнікам Вышэйшай лігі КВЗ. І цяпер дзякуючы яго падтрымцы мы паспяхова пакараем міжнародныя прасторы! Таксама

прыемным супадзеннем з’яўляецца той факт, што менавіта ў 2016 г. юбілей святкуе гульня КВЗ, прэзідэнт Міжнароднага саюза КВЗ Аляксандр Васільевіч Маслякоў і рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук. Каманда КВЗ «Лепшыя сябры» ад усёй душы віншуе Аляксандра Іванавіча з днём нараджэння! Мы хочам сказаць вялікі дзякуй за натхненне, падтрымку, усёабдымную дапамогу, якую Вы аказваеце нам і ўсяму гумарыстычнаму руху! Мы жадаем Вам моцнага здароўя, вялікіх перамог у жыцці, а таксама заставацца такім жа добрым і спагадным чалавекам. Няхай прыемныя супадзенні заўжды маюць месца ў Вашым жыцці! З павагай, Ваш Аляксандр КАМАРОЎСКІ, капітан каманды КВЗ «Лепшыя сябры»

Паважаны Аляксандр Іванавіч!

Рада, што ў мяне ёсць магчымасць павіншаваць Вас са святам і, карыстаючыся выпадкам, выказаць Вам шчырую ўдзячнасць за ўдзел у маім жыцці. У чэрвені адбылася паспяховая датэрміновая абарона маёй кандыдацкай дысертацыі. Я ўдзячна ўсім людзям, якія падтрымлівалі мяне, дапамагалі і словам, і справай. Сярод іх – і Вы, Аляксандр Іванавіч. Інтэлектуальная праца патрабуе моцнай матывацыі і самадысцыпліны, а таксама веры ў свае сілы і здольнасці. Таму так важна, калі яшчэ ў пачатку майго навуковага шляху Вы ўпэўнена сцвярджалі, што ў мяне ўсё атрымаецца і я сваім прыкладам змагу натхняць іншых. А крыху пазней пры фінансавай падтрымцы БДПУ я атрымала магчымасць папрацаваць у замежных архівах і знайсці каштоўную інфармацыю, якая лягла ў аснову маёй дысертацыі. Чалавек на самай справе шчаслівы тады, калі дапамагае іншым людзям стаць шчаслівымі. Хачу пажадаць, каб вынікі Вашай працы штодня радавалі Вас і надавалі сіл і натхнення рухацца далей. Каб побач з Вамі знаходзілася сапраўдная каманда аднадумцаў і прафесіяналаў, якія будуць дапамагаць у ажыццяўленні ўсіх задуманых планаў. І няхай усё, што Вы ствараеце на карысць нашага ўніверсітэта, стане асновай росквіту і прынясе запланаваныя вынікі. Крысціна ТАРАНОВІЧ, выкладчык-стажор кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў

10 кастрычніка 2016 г.

3


• 2 кастрычніка – Дзень настаўніка

ȼȿɊɇɕə ɋɉɊȺȼȿ ȺɋȼȿɌɇȱɐɌȼȺ

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў краіны ў нашай alma mater адбылося адкрыццё мастацкай галерэі «Асветнікі зямлі беларускай». Праект рэалізаваны па ініцыятыве рэктара БДПУ А. І. Жука як частка абноўленай экспазіцыі музея ўніверсітэта. У галерэі прадстаўлены сем палотнаў-постацяў выдатных прадстаўнікоў беларускага народа, нашых славутых продкаў, якія пранеслі праз стагоддзі ідэі асветніцтва і навукі, гуманізму і талерантнасці, пакінуўшы пасля сябе бясцэнны скарб – кнігу, слова, веды. З карцін перад намі паўстаюць вобразы Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Сімяона Полацкага. Гэта аўтарскія работы выНа адкрыццё мастацкай галерэі былі запрокладчыкаў факультэта эстэтычнай адукацыі, шаны вядомыя дзеячы мастацтва: лаўрэат спечленаў Беларускага саюза мастакоў, якія сваёй цыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працай зрабілі важкі ўнёсак у справу асветніцтва «За духоўнае адраджэнне» У. В. Уродніч, кавалер і дабрачыннасці, – Г. В. Лойкі, М. М. Андруко- Ордэна Францыска Скарыны М. А. Апіёк, лаўрэат віча, Л. У. Гоманава, К. Гаджыева, Л. П. Данэліі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі Р. Ф. Шаура, кавалер А. В. Кошалева, А. Г. Шлегель. Ордэна Францыска Скарыны Я. М. Саковіч. Госці падкрэслілі выключную важнасць экспазіцыі для патрыятычнага выхавання беларускай інтэлектуальнай эліты, папулярызацыі педагагічнай дзейнасці, якой прысвяцілі жыццё нашыя продкі і іх пераемнікі –выпускнікі БДПУ. Пасля пераразання сімвалічнай чырвонай стужкі для ўсіх прысутных разгорнутую экскурсію па новай галерэі правёў загадчык кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі Георгій Валянцінавіч Лойка. Наш кар.

Ліст у нумар Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт выказвае шчырую падзяку калектыву Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка за творчае супрацоўніцтва і актыўную прафарыентацыйную работу з навучэнцамі школ раёна. З 26 по 29 студзеня 2016 г. на Барысаўшчыне прайшоў 51-ы Зорны паход БДПУ. Cтудэнты і выкладчыкі правялі прафарыентацыйныя сустрэчы з падлеткамі, арганізавалі майстар-класы па здаровым ладзе жыцця і спартыўныя спаборніцтвы, сустрэліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, аказалі ім шэфскую дапамогу, пазнаёміліся з гістарычнымі мясцінамі і выступілі з канцэртамі ў Старабарысаўскім доме культуры і школах раёна. Напярэдадні Дня настаўніка 29 верасня ў Барысаве ў ДУ «Палац культуры імя Максіма Горкага» адбыўся ўрачысты канцэрт для больш чым 700 педагогаў з удзелам творчых калектываў БДПУ. Перад прысутнымі выступіла першы прарэктар універсітэта С. І. Копцева, якая павіншавала іх з прафесійным святам і ўручыла граматы БДПУ за актыўную прафарыентацыйную работу педагагічнай накіраванасці. Асаблiвыя словы падзякi хацелася б выказаць студэнтам, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Канцэрт дазволіў нам дакрануцца да беларускай культуры, паслухаць цудоўныя песні, прысвечаныя педагогам, іх працы. А выступленне каманды КВЗ «Лепшыя сябры» падаравала прысутным незабыўныя моманты пазітыву і выдатнага настрою. Дзякуючы арганізатарам і паважаным гасцям атрымалася цёплае, добрае і незвычайнае свята, якое дало сілы і жаданне працаваць, нагадала, што быць настаўнікам – высокае прызначэнне. З павагай і надзеяй на працяглае супрацоўніцтва, Леанід ВАРОНІЧ, намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама

ɌɊȻɋɍɌɇɀɈȻȹ ɑɘɆɖ ɆɀȾȲȭɈ • Свет без межаў ǵǺȍǻȍdzȄȄǮ ȅǮǿ, Ɋɋɖɇɀ ɈɉȽɖ ɌɍȻȿɖȭɈ! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

футболе, перад якой рэктар БДПУ і ганаровыя госці свята зрабілі сімвалічныя ўдары па мячы. А каментаваў гэтыя матчы яшчэ адзін асаблівы госць – Уладзімір Навіцкі, За-

служаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, голас якога не ў аднаго пакалення беларусаў асацыіруецца менавіта з футбольнымі баталіямі. Яго трапныя, вобразныя каментарыі сталі цудоўным упрыгожаннем гарачага спаборніцтва, што разгарнулася на полі стадыёна БДПУ. З імпэтам даказвалі сваю перавагу ўдзельнікі спартландый. У выніку самымі хуткімі, спрытнымі і вынослівымі аказаліся студэнты Інстытута псіхалогіі і факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій, трошкі ўступілі ім прадстаўнікі ФФВ і ФДА, трэцяе месца ў фізіка -матэматычнага факультэта і Інстытута інклюзіўнай адукацыі. У спаборніцтвах «Беларусіяды» не было роўных спартсменам факультэта прыродазнаўства, добра сябе паказала зборная каманда ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Мін-

ска», замкнулі тройку лідараў прадстаўнікі фізіка-матэматычнага і гістарычнага факультэтаў. Змаганне ў міні-футболе аказалася вельмі зацятым, ніхто не жадаў аддаваць перамогу. У матчы за трэцяе месца зборная каманда БДПУ па мініфутболе абыграла жаночую зборную ўніверсітэта. А ў фінальным матчы каманда першакурснікаў толькі ў серыі пенальці перамагла зборную выкладчыкаў alma mater. Заключным акордам свята стаў матч у рамках Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі 2016 г. паміж зборнымі БДПУ і БДТУ, у якім нашы хлопцы перамаглі з лікам 6:0. Свята маладых, актыўных, пазітыўных прыхільнікаў спорту і здаровага ладу жыцця атрымалася на славу. Упэўнены, што новы стадыён БДПУ яшчэ не раз збярэ нас на падобныя мерапрыемствы, выгадуе не аднаго чэмпіёна, не аднаму студэнту дапаможа палепшыць фізічную форму. Юлія МАКЕЙ, Іван ПІГАЛЬ, студэнты фізікаматэматычнага факультэта

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

ǵǺȍǻȍdzȄȄǮ ǻǮǿȀǮǬǻǥǸ

У гэтым мелі магчымасць пераканацца выкладчыкі БДПУ і іх выхаванцы – пераможцы Дэкады студэнцкай навукі Юрый Коўшык (гістарычны факультэт), Настасся Піванава і Паліна Ціханская (філалагічны факультэт), якія напярэдадні новага навучальнага года прынялі ўдзел у VII Міжнародным фестывалі настаўнікаў на базе Елабужскага інстытута Казанскага федэральнага ўніверсітэта (Рэспубліка Татарстан, РФ).

На працягу пяці дзён больш за 40 спецыялістаў у галіне адукацыі з Аўстрыі, Беларусі, Германіі, ЗША, Казахстана, Латвіі, Расіі і Эстоніі абмяркоўвалі прафесійныя праблемы, дзяліліся вопытам і дасягненнямі. Больш за сто майстар-класаў для настаўнікаў-практыкаў і будучых педагогаў правялі мадэратары. У іх ліку – дацэнт кафедры педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Л. А. Казінец, выступленне якой было прысвечана праблеме вывучэння і абагульнення інавацыйнага педагагічнага вопыту. Упершыню ў рамках фестывалю была арганізавана Летняя школа для старшакурснікаў «Малады настаўнік: замацаванне ў прафесіі». Незабыўнай для студэнтаў БДПУ стала сустрэча з пераможцамі конкурсу «Настаўнік года–2015» Сяргеем Качарэжкам (Расія) і Святланай Сухамятнікавай (Эстонія). Будучыя педагогі атрымалі магчымасць пагутарыць з сапраўднымі прафесіяналамі ў нефармальнай абстаноўцы, азнаёміцца з іх знаходкамі. У рамках мерапрыемства студэнты распрацоўвалі і абаранялі метадычныя праекты. Дарэчы, «Школьны „Оскар“» у рэалізацыі прадстаўнікоў БДПУ быў прызнаны лепшым. За гэта танкаўцы атрымалі ад арганізатараў Летняй школы пірог насамрэч гіганцкіх памераў. Пасля вяртання ў Мінск студэнты падзяліліся з карэспандэнтам «Н» сваімі ўражаннямі ад паездкі.

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Юрый Коўшык, 5-ы курс, гістарычны факультэт: – Упершыню ўдзельнічаў у форуме такога маштабу. На гэтым буйным міжнародным мерапрыемстве я рэальна зразумеў, што педагагічная прафесія не абмяжоўваецца рамкамі асобных краін, нават кантынентаў. Настаўнік – ключавая асоба ўсіх нацый свету. Паліна Ціханская, 5-ы курс, філалагічны факультэт: – Фестываль – гэта цудоўная пляцоўка, дзе спецыялісты абменьваюцца ведамі, вопытам, ідэямі па развіцці педагагічнай адукацыі. Майстаркласы, дзелавыя гульні, прэзентацыі распрацовак таленавітых вучоных і настаўнікаў з розных краін проста ўражваюць. Пасля іх наведвання хочацца хутчэй бегчы ў школу, каб прымяніць здабытыя веды на практыцы. Настасся Піванава, 5-ы курс, філалагічны факультэт: – Пяць дзён фестывалю сталі для мяне своеасаблівым падарожжам у свет педагагічнага эксперыменту. Я пазнаёмілася з цудоўнымі людзьмі, настаўнікамі-наватарамі, набыла шмат новых сяброў. Шчыры дзякуй роднаму ўніверсітэту за дапамогу, якая дазволіла нам стаць удзельнікамі VII Міжнароднага фестывалю настаўнікаў.

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 400 экз. Заказ 1227. Падпісана ў друк 06.10.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1183  
1183  
Advertisement