Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 1 верасня 2016 года

• Афіцыйная хроніка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды выкладчыкам і кіраўнікам устаноў вышэйшай адукацыі краіны за шматгадовую плённую работу, выдатныя дасягненні ў пра фесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Медаля «За працоўныя заслугі» ўда сто ены рэктар БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр ЖУК. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена выпускніку гістарычнага факультэта БДПУ Івану ПУГАЧУ.

№ 9 (1181)

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Каралеўстве Іспанія і Партугальскай Рэспубліцы Павел Латушка накіраваў ліст з падзякай рэктару БДПУ Аляксандру Жуку і ўдзельнікам народнага ансамбля музыкі, танца і песні «Рэй» за высокі творчы і мастацкі ўзровень, які быў прадэманстраваны выкладчыкамі і студэнтамі факультэта эстэтычнай адукацыі 30 чэрвеня ў Парыжы падчас удзелу ў акцыі «Заспяваем гімн Беларусі разам», а таксама ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 25-годдзя незалежнасці Рэспублікі Беларусь. (Працяг тэмы на стар. 3.)

З ДНЁМ ВЕДАЎ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ! Са святам, якое без перабольшання можна назваць нацы янальным, бо да яго мае непасрэднае дачыненне амаль што ўсё насельніцтва краіны! З першым восеньскім днём, што дае старт новаму навучальнаму году і становіцца своеасаблівай вяхой на шляху прафесійнага сталення! Шчырыя словы віншавання адрасую вам, дарагія калегі, – тым, хто ў сценах БДПУ рыхтуе настаўніцкія кадры і спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для ўстаноў адукацыі Беларусі. І вам, нашы паважаныя студэнты, – тым, хто старанна вучыцца і спасцігае азы прафесіі як на лекцыях, так і ў педагагічных атрадах, падчас валанцёрскай і цьютарскай дзейнасці. Віншую і маладое папаўненне – тых, хто святкуе Дзень ведаў у дружнай універсітэцкай сям’і ўпершыню. Мы, у сваю чаргу, паклапаціліся пра тое, каб для вас дата «1 верасня 2016 г.» стала незабыўнай. Сардэчна вітаю прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэтаў-партнёраў – удзельнікаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара. Самыя цёплыя пажаданні дасылаю настаўнікам і вучням педагагічных класаў, калектывам школлабараторый, а таксама слухачам ІПКіП БДПУ – усім тым, хто не стаіць на месцы, няспынна развіваецца і кіруецца прынцыпам «Адукацыя праз усё жыццё». Са святам! З Днём ведаў! Рэктар БДПУ, прафесар

А. І. ЖУК

• Спартыўны навігатар С

ТАЛІЦА Беларусі 3–4 верасня адзначыць свой 949-ы дзень нараджэння. У пералік свя-

точных мерапрыемстваў, як і летась, уключаны самы маштабны па колькасці ўдзельнікаў Мінскі Polo Марафон. Разам з вядомымі спартсменамі і звычайнымі гараджанамі – аматарамі бегу – на старт выйдуць 1365 прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком. Нагадаем, што ў мінулагоднім карпаратыўным забегу на дыстанцыю 5 км каманда alma mater здабыла перамогу ў намінацыі «Самы масавы забег».

П

АДЗЕЯЙ № 1 у спартыўным жыцці свету сталі летнія ХХХІ Алімпійскія гульні. У бразільскім Рыа-дэ-Жаней ра за перамогу

ў скачках у вышыню змагаўся выпускнік ФФВ БДПУ лёгкаатлет Андрэй Чурыла. У хуткім часе яшчэ адной выхаванцы нашага ўніверсітэта давядзецца прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне. Гэта дзюдаістка Арына Качан. На XV Паралімпійскіх гульнях 7–16 верасня залатая медалістка турніраў свету пазмагаецца за алімпійскае золата разам са сваім трэнерам – намеснікам дэкана факультэта фізічнага выхавання А. У. Катлоўскім.

Я

К і планавалася, да пачатку новага навучальнага года завершана комплексная мадэрнізацыя стадыёна БДПУ. Праведзены будаўніча-мантажныя работы па ўкладцы штучнага газона на футбольным полі, у спецыяльна адведзеных месцах устаноўлены вулічныя шатры для пераапранання і біятуалеты, у адміністрацыйным корпусе новымі трэ нажорамі абсталявана зала атлетычнай гімнастыкі,адрамантаваныраздзявальні і сауна.

• Навіны БДПУ Д

ВА дні – 1 і 2 верасня – на сцэне актавай залы БДПУ будзе валада рыць бессмяротная класіка. Спектакль «Паўлінка» ў выкананні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы – гэта падарунак, які рэктарат універсітэта падрыхтаваў студэнтам-першакурснікам да свята ведаў. Перад пачаткам прагляду рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук асабіста павіншуе маладое папаўненне з паступленнем у вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны. Пачатак а 14-й гадзіне.

У

АДПАВЕДНАСЦІ з Калектыўным дагаворам БДПУ і ў мэтах сацыяльнай падтрымкі ўсе штатныя супрацоўнікі ўніверсітэта 2 верасня атрымаюць матэрыяльную дапамогу ў памеры 100 руб. (прапарцыянальна займаемай стаўцы) для закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі.

К

АМПАНІЯ па засяленні іншагародніх студэнтаў БДПУ ў інтэрнаты завершана. Адзначым, што ўніверсітэт выканаў свае абавязацельствы перад першакурснікамі дзённай формы атрымання адукацыі: карпаратыўным жыллём забяспечаны ўсе, хто меў у ім патрэбу.

БДПУ

аб’яўляе прыём у аспірантуру і дактарантуру на ўмовах аплаты. Дакументы прымаюцца да 30 верасня па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1, кабінеты № 96 і 97. З пералікам неабходных дакументаў, патрабаваннямі да паступаючых, умовамі допуску да ўступных іспытаў і залічэння можна азнаёміцца на сайце www.bspu.by. Даведкі па тэл.: 8 (017) 226-46-64, 8 (017) 327-82-04.

У

СТУПНЫЯ іспыты па спецыяльнасцях магістратуры БДПУ адбыліся 7 ліпеня. Экзамены здавалі больш за 200 чалавек, якія прэтэндавалі на 75 бюджэтных і 110 платных месцаў па 18 спецыяльнасцях. Найбольш высокі конкурс склаўся на «Тэорыю і методыку фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры», «Псіхалогію», «Адукацыйны менеджмент», «Псіхалагічнае кансультаванне і псіхакарэкцыю». Усе абітурыенты прадэманстравалі добры ўзровень тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, наяўнасць прафесійных кампетэнцый. Па выніках сумоўя ў магістратуру залічаны 12 замежных грамадзян.


МЫ ЦЯБЕ ВІТАЕМ, ЗМЕНА МАЛАДАЯ!

Мэта любой навучальнай установы – зацікавіць як мага больш здольных абітурыентаў, каб мець у сваім «актыве» моцную маладую змену. БДПУ – не выключэнне. Аднак для нас важна яшчэ і тое, каб будучыя студэнты з самага пачатку ўсведамлялі сацыяльную ролю сваёй прафесіі, мелі высокую матывацыю да педагагічнай дзейнасці. Традыцыйна «Н» пры падрыхтоўцы першавераснёўскага нумара гутарыць з першакурснікамі, якія паступілі на розныя факультэты нашага ўніверсітэта з высокімі баламі, і між іншым цікавіцца, што падштурхнула іх да выбару настаўніцкай прафесіі. Сёлета мы зноў выдыхнулі з палёгкай: шэрагі будучых педагогаў папоўніліся не выпадковымі людзьмі, а разумнай, таленавітай, творчай моладдзю, якая прыйшла ў БДПУ не дзеля дыплома аб вышэйшай адукацыі, а па веды і ўменні, неабходныя для паспяховай педагагічнай дзейнасці. Прапануем упэўніцца ў гэтым і вам, шаноўныя чытачы. Любоў ВЯДЗЬГУН, Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, в. Прыгародная, 329 балаў: – Пачатак нашай сямейнай дынастыі лагапедаў паклаў мой прадзед. Па яго слядах пайшлі дачка і ўнучка – мае бабуля і мама. Іх alma mater – Беларускі дзяржаў ны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Напэўна, як і многія іншыя выпускнікі БДПУ, што працуюць у галіне лагапедыі, яны дагэтуль з павагай успамінаюць сва іх выкладчыкаў – Т. І. Абухаву, І. М. Логінаву і іншых. Сёлета выбар будучай прафесіі зрабіла і я. Як вы, напэўна, здагадаліся,

паступіла на спецыяльнасць «Лагапедыя» факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ. Працягваць сямейную дынастыю ў чацвёртым пакаленні было не імпульсіўным, а цалкам узважа ным рашэннем. Сён ня здаецца, што я з дзяцінства ведала, чым хачу займацца. Памятаю дні, праведзеныя ў мамы на працы, дзяцей, якім яна дапамагала, памятаю, як ганарылася ёю. У школе мне падабаліся ўрокі матэматыкі і фізкультуры. А яшчэ падчас падрыхтоўкі да ЦТ захапілася гісторыяй. Някепска гуляю ў баскетбол. Спадзяюся, што ва ўніверсітэце здолею рэалізаваць свае здольнасці і ў спорце – мару трапіць у жаночую зборную БДПУ па баскетболе. А пакуль што з нецярплівасцю чакаю 1 верасня – першага дня вучобы і знаёмства з аднакурснікамі і факультэтам.

звязаны з музыкай. Таму спецыяльнасць «Музычнае мастацтва, рытміка, харэаграфія» (скарочаны тэрмін навучанння) – менавіта тое, што мне патрэбна. Я не першая з маіх калег па тэатры, хто абраў для атрымання вышэйшай адукацыі БДПУ. У балерыны век кароткі, а дыплом педагагічнага ўніверсітэта дае магчымасць у будучым займацца выкладчыцкай дзейнасцю. У гэтым плане ў мяне ёсць прыклад для пераймання – мой тата. Ён іграў на трубе ў аркестры нашага тэатра і выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Так што планую прадоўжыць сямейную дынастыю і стаць педагогам у другім пакаленні. Наталля КІСЯЛЁВА, г. Мінск, 329 балаў: – Мне 33 гады, у 2002 г. я скончыла Гомельскі музычна-педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага. Атрымала спецыяльнасць «Настаўнік музыкі, музычны кіраўнік у дзіцячым садзе». Заў сёды хацела мець вышэйшую адукацыю. Калі даведалася, што ў БДПУ з’явілася спецыяльнасць «Музычнае мастацтва, рытміка

Бажэна ЗУБАРЫК, Мінск, 325 балаў: – Пасля заканчэння харэаграфічнага каледжа я працую ў Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Як вядома, танец непарыўна

і харэаграфія», вырашыла, што надышоў час павысіць сваю кваліфікацыю. У выбары ўніверсітэта сумневу не было, адразу прыняла рашэнне паступаць у БДПУ. Асноўнымі плюсамі на яго карысць сталі: наяўнасць скарочанага тэрміну навучання, магчымасць вучыцца за сродкі бюджэту і атрымаць спецыяльнасць, якая мне падабаецца. Я працую ў ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Мінска» настаўнікам рытмікі ўжо больш за тры гады. Мае выхаванцы – гэта вучні 1–4 класаў. Запісацца ў гурток можа кожны: адбор я не праводжу. Жыццёвае крэда: «Танцуюць усе!» Таму дзеці, якія наведваюць мае ўрокі, абавязкова ўдзельнічаюць у харэаграфіч ных пастаноўках падчас школьных мерапрыемстваў. У нашай установе стала добрай традыцыяй праводзіць выпускныя вечары для чацвёртых класаў. Кожны вучнёўскі калектыў прадстаўляе свой танец, які я імкнуся зрабіць яркім, відовішчным. Чаго я чакаю ад навучання ва ўніверсітэце? Канешне ж, новых ведаў, асабліва ў галіне харэаграфіі. Апошнім часам з’явілася шмат ці кавых танцавальных на прамкаў, пра якія мне хочацца ведаць больш. Напрыклад, вуліч ныя танцы, якія ўяўляюць сабой мікс розных стыляў і кірункаў. Валерыя КУЗЬМІНА, Брэсцкая вобласць, Баранавічы, 347 балаў: – Маё стаўленне да БДПУ сфарміравалася дзякуючы інфар мацыі, атрыманай з розных кры ніц. Напрыклад, ад майго выклад чыка па выяўленчым мастацтве, ад знаёмых, якія скончылі гэтую ўстанову адукацыі і ніколі не пашкадавалі. У школе я паглыблена вывучала фізіку і матэматыку. Нягледзячы на гэта, заўсёды захаплялася жывапісам і handmade. А яшчэ мне вельмі падабаецца астраномія. Сёлета нават удзельнічала ў гарадскім астразлёце і з камандай сваёй гімназіі заняла першае месца ў адной з намінацый. Для вучобы абрала спецыяльнасць «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» факультэта эстэтычнай адукацыі. Таму пры паступ-

ленні давялося здаваць не толькі экзамены ЦТ, а і ўнутраны ўніверсітэцкі іспыт. Атры маць най вышэйшы бал – «10» на творчым экзамене па малюнку мне дапамаглі заняткі з маім настаўнікам Я. М. Кісялёвай. Збіраюся старанна вучыцца, авалодваць ведамі па абранай спецыяльнасці. Чакаю таксама цікавага і насычанага студэнцкага жыцця, бо сама – чалавек ак тыў ны. Люблю спорт: гуляю ў настольны тэніс, наведваю трэнажорную залу, катаюся на роліках. Ведаю, што ў БДПУ ёсць цудоўная спартыўная база – і гэта мяне вельмі натхняе. Захапляюся музыкай, гэта таксама частка майго жыцця. У родных Баранавічах скончыла харавую школу і з калектывам выступала ў шматлікіх канцэртных праграмах. Чула, што на маім факультэце ёсць нават не адзін, а некалькі харавых калектываў. Спадзяюся, прадоўжу займацца спевамі цяпер ужо ў студэнцкім хоры. Аляксандр САЎЧАНКА, Магілёўская вобласць, г. Глуск, 335 балаў: – Я заўсёды марыў пра цікавую працу, якая б дазваляла не толькі кантактаваць з людзьмі, але і дапамагаць ім. Лічу, што прафесія педагога – якраз адна з такіх. У канцы дзясятага класа канчаткова вырашыў, што хачу стаць настаўнікам рускай мовы і літаратуры. Пасля наведвання некаторых прафарыентацыйных сайтаў даведаўся, што ў БДПУ рыхтуюць выкладчыкаў па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура. Замежная мова», і прыйшоў у захапленне. Справа ў тым, што мне заўсёды падабалася англійская мова, ды і яе вывучэнне давалася досыць лёгка. Аднак парады бацькоў

і настаўнікаў дазволілі зразумець, што валоданне кітайскай мовай дае сёння больш пераваг. Затым пачалася падрыхтоўка да ЦТ і ўнутранага іспыту па літа ратуры, які, шчыра кажучы, палохаў мяне больш за ўсё. За год трэба было паўтарыць матэрыял за дзявяты і дзясяты класы, пры гэтым вывучаючы праграму адзінаццатага. Творы і аўтары ў галаве часам блыталіся, але я справіўся. Напэўна, самае складанае, з чым давялося сутыкнуцца пры падрыхтоўцы да паступлення, – гэта неразуменне майго выбару з боку многіх людзей. Такі ўстойлівы стэрэатып: абітурыенты ідуць у педагагічны ўніверсітэт ад безвыходнасці, бо не могуць паступіць у іншую ўстанову. Ён не мае нічога агульнага з рэальнасцю, і пра хад ныя балы на педагагічныя спецыяльнасці гэта яскрава пацвярджаюць. Я ўпэўнены, што няма больш важнай і пачэснай прафесіі. Педагог не толькі вучыць дзіця правільна пісаць, чытаць, рашаць задачы, але і дапамагае раскрыць яго таленты, надаць упэўненасці ў сабе, засцерагчы ад няправільных учынкаў, уплывае на самаацэнку і светапогляд. У пачатку адзінаццатага класа ў сацы яльных сетках, у прыват насці, «УКантакце», я знайшоў групы БДПУ і філалагічнага факультэта. Мне ўдалося пагутарыць з многімі студэнтамі, даведацца пра іх стаў-

ленне да ву чобы ва ўніверсітэце. Водгукі былі вельмі станоўчымі: усе як адзін гаварылі, што ў педагагічным універсітэце вучыцца цікава і досыць лёгка, калі адказна падыхо дзіш да справы. Пра выкладчыкаў казалі, што яны энергічныя і зацікаўленыя ў сваім прадмеце людзі, якія заўсёды пойдуць насустрач навучэнцу. Таксама я даведаўся, што студэнты, якія вывучаюць кітайскую мову, ездзяць на гадавую стажыроўку ў Кітай, што не магло мяне не ўзрадаваць. У цэлым я вельмі задаволены тым, што паступіў менавіта ў БДПУ.

ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ Ў ЛІЧБАХ І ФАКТАХ

Сёння прафесія педагога выходзіць на лідзіруючыя пазіцыі. Усё больш маладых людзей лічаць настаўніцкую працу перспектыўнай і ганаровай і мяркуюць, што самыя перадавыя навуковыя веды і практычныя навыкі яны змогуць атрымаць у сценах БДПУ. Моладзь і бацькі разумеюць, што ў педагога стабільная работа, добрыя ўмовы працы, двухмесячны адпачынак у летні перыяд і шмат іншых пераваг.

У выніку зладжанай работы рэктарата, дэканатаў, прафесарскавыкладчыцкага складу і студэнцкага актыву прыёмная кампанія-2016 прайшла паспяхова. Па выніках прыёму дакументаў у БДПУ было пададзена 2597 заяў, конкурс сфарміраваўся на ўсіх спецыяльнасцях бюджэтнай формы навучання (дзённай і завочнай). У прыватнасці, на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі было пададзена 1613 (у 2015 г. – 1553) заяў абітурыентаў. Такім чынам, план прыёму выкананы поўнасцю, без дадатковага набору. У конкурсе на права стаць студэнтам БДПУ ўдзельнічала 170 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з адзнакай, што на 12 % больш, чым летась (у 2015 г. – 132), 315 выпускнікоў ліцэяў і гімназій, што на 17 % перавышае мінулагоднія лічбы (у 2015 г. – 270). Больш за ўсё медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў ССНУ з адзнакай паступілі на наступныя спецыяльнасці: «Лагапедыя» (дзённая форма) – 24, «Матэматыка і інфарматыка» – 12, «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны» – 10, «Руская мова і літаратура» – 8.

2

Самы высокі конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання склаўся на спецыяльнасцях: «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)» – 12,6 чалавека на месца, «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)» – 7,8 чалавека на месца, «Псіхалогія» – 6,9 чалавека на месца, «Практычная псіхалогія» – 2,8 чалавека на месца, «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць» – 2,7 чалавека на месца, «Лагапедыя» – 2,4 чалавека на месца, «Пачатковая адукацыя», «Біялогія і хімія» – 2,2 чалавека на месца. На завочную бюджэтную форму атрымання адукацыі самы высокі конкурс адзначаны на спецыяльнасцях: «Музычнае мастацтва, рытміка, харэаграфія (скарочаны тэрмін навучання)» – 3,6 чалавека на месца, «Лагапедыя» і «Дашкольная адукацыя» – 2,3 чалавека на месца, «Пачатковая адукацыя» – 1,8 чалавека на месца. Самыя высокія прахадныя балы па дзённай форме адукацыі зафіксаваны на спецыяльнасцях: «Лагапедыя» – 329, «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» – 323, «Сурдапедагогіка», «Руская мова і літаратура. Замежная мова» – 289, «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» – 288, «Практычная псіхалогія» – 287. На 6 спецыяльнасцей («Беларуская мова і літаратура», «Руская мова і літаратура», «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны», «Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць», «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)», «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)») залічаны толькі льготныя катэгорыі абітурыентаў (тыя, хто паступае без экзаменаў, па-за конкурсам, па мэтавым наборы).

Самыя высокія прахадныя балы па завочнай форме навучання зафіксаваны на спецыяльнасцях: «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія (скарочаны тэрмін навучання)» – 294, «Беларуская мова і літаратура» – 231, «Дашкольная адукацыя (скарочаны тэрмін навучання)» – 215. Па большасці спецыяльнасцей дзённай (22 з 30) і завочнай (10 з 16) формаў навучання прахадныя балы выраслі ў параўнанні з 2015 годам. Так, на дзённай форме навучання на спецыяльнасць «Лагапедыя» рост прахаднога бала ў параўнанні з мінулым годам склаў 50, на «Рускую мову і літаратуру. Замежную мову» – 49. Што да спецыяльнасцей завочнай формы навучання, то рост на «Беларускую мову і літаратуру» склаў 48 балаў, на «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» – 45 балаў. На 10 спецыяльнасцях дзённай формы навучання такі рост склаў больш за 20 балаў, на 7 спецыяльнасцях – больш за 30 балаў. На 26 спецыяльнасцях (звыш 80 % ад агульнай колькасці) прахадны бал дасягнуў 200 і вышэй, у тым ліку на 20 (амаль дзве траціны) ён перавышае 250, на 11 – 270, на 2 – 300 балаў. У 2016 г. БДПУ на 100 % выканаў план мэтавага прыёму (202 месцы), што на 35 % больш, чым у 2015 г. Сто адзін мэтавік (роўна палова ад залічаных) мае бал 170 і вышэй. Набор гэтага года парушыў стэрэатып пра педагагічную прафесію як пераважна дзявочую. Так, сёлета доля першакурснікаўхлопцаў на факультэце прыродазнаўства склала прыкладна 30 %, на фізіка-матэматычным і гістарычным – 40 %, на факультэце фізічнага выхавання – амаль што 60 %. У добры шлях, паважаныя першакурснікі, будучыя педагогі! Не здраджвайце сваёй мары!

1 верасня 2016 г.


• Свет без межаў З

АВЯРШЫЎСЯ адбор праектаў 2016 г. для фінансавання ў рамках інструмента «Стварэнне патэнцыялу ў галіне вышэйшай адукацыі» праграмы Erasmus+. З 736 заявак гранты фонду атрымалі толькі 147, прычым шэсць з іх будуць рэалізоўвацца з удзелам беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі. Прыемна адзначыць, што супрацоўнікі нашага ўніверсітэта прымуць удзел у выкананні 2 праектаў – «Укараненне модуляў па законе і правах у праграмы падрыхтоўкі настаўнікаў і адукацыйныя навукі» і «Стымуляванне развіцця кампетэнцый у беларускай вышэйшай адукацыі». Кіраўніцтва ажыццяўляюць ІПКіП БДПУ (каардынатар В. В. Радыгіна) і ўпраўленне міжнароднага супрацоўніцтва (каардынатар С. М. Кабачэўская). Цэнтры дадатковай адукацыі БДПУ «Альтэрнатыва» з 8 жніўня рэалізуецца адукацыйны курс «Руская мова як замежная». На працягу месяца студэнты з розных факультэтаў шэрагу ўніверсітэтаў Стамбула (Турэцкая Рэспубліка) займаюцца вывучэннем рускай мовы, якое яны пачалі ў сябе дома, і адначасова знаёмяцца з культурай Рэспублікі Беларусь. Пасля праходжання праграмы кожны слухач атрымае сертыфікат дзяржаўнага ўзору. ТУДЭНТЫ нашага ўніверсітэта Уладзіслаў Рэвенка (ФФВ), Людміла Салавей (ФЭА), Крысціна Цішко (ФСПТ) і Анастасія Сакаткова (гістфак) 18–31 ліпеня наведалі Кітайскую Народную Рэспубліку ў складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У адпавед-

У

У сталіцы Рэспублікі Польшча – Варшаве – спецыялісты з Беларусі вывучалі вопыт краіны-суседкі ў сістэме сацыяльнай дапамогі і апекі, абмяркоўвалі праблемы забеспячэння права людзей з інваліднасцю на адукацыю.

мастацтвам, правялі майстар-класы па саломапляценні.

Л

насці з праграмай прадстаўнікі БДПУ наведалі цыкл лекцый у пекінскім і наньцзінскім універсітэтах, расказалі пра навучанне ў вядучай установе вышэйшай педагагічнай адукацыі Беларусі, пра патэнцыял alma mater у кантэксце міжнароднага супрацоўніцтва. УПРАЦОЎНІКІ кафедры алігафрэнапедагогікі факультэта спецыяльнай адукацыі дацэнт В. М. НавіцкаяГаўрылко і старшы выкладчык В. Ю. Светлакова 2–9 ліпеня прайшлі павышэнне кваліфікацыі ў рамках міжнароднага праекта «Інклюзіўная адукацыя – умова сацыяльнай інтэграцыі асоб з інваліднасцю».

АЎРЭАТАМІ конкурсу на лепшы ўрок па літаратуры «Моц Слова» сталі выпускніцы філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта, а сёння настаўніцы гімназіі № 38 г. Мінска і СШ № 2 г. Маладзечна – А. М. Жукавец і С. В. Маразоўская. У праекце, рэалізаваным у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, пры-

Д

С

С

нялі ўдзел звыш ста маладых педагогаў ва ўзросце да 28 гадоў. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 20 ліпеня ў Маскве пры ўдзеле Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Р. А. Рапоты.

АЦЭНТ кафедры сурдапедагогікі факультэта спецыяльнай адукацыі К. М. Сарока 14 чэрвеня – 8 ліпеня азнаёмілася з сістэмай спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі, сацыяльнай і псіхалагічнай падтрымкі людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх родных у Іерусаліме падчас праходжання адукацыйнага курса «Інтэграцыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў нарматыўнае асяроддзе». Павышэнне кваліфікацыі было арганізавана Цэнтрам супрацоўніцтва і развіцця пры Міністэрстве замежных спраў Дзяржавы Ізраіль.

Д

РУГАКУРСНІЦЫ Лізавета Бурлай (ФСПТ), Анастасія Ляшчун і Вераніка Багдановіч (ФДА) 6–10 ліпеня ў складзе дэлегацыі беларускіх студэнтаў прынялі ўдзел у Днях моладзі Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы. Падчас мерапрыемства прадстаўніцы БДПУ пазнаёмілі слухачоў з беларускім песенным

ǼǸǨǵǾǻǯǹDzǟȇ ǫǨǹǺǸǶdzǟ ǨǵǹǨǴǩdzȇ «ǸȅDZ» З 30 чэрвеня па 16 ліпеня народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні «Рэй» (кіраўнікі – Віктар і Людміла Васілені) наведаў Французскую Рэспубліку і прадэманстраваў сваё майстэрства на чатырох міжнародных фальклорных фестывалях у гарадах Шамблі, Панціві, Шамберы, Марсэль.

Гастролі калектыву пачаліся з удзелу ў акцыі «Заспяваем гімн Беларусі разам» па запрашэнні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы Паўла Латушкі. Яна праходзіла на парыжскай плошчы Тракадэро, што побач з Эйфелевай вежай, і была прымеркавана да 25-годдзя незалежнасці нашай краіны. У цэнтры сталіцы прадстаўнікі беларускай дыяспары і французы хорам выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, пасля чаго ансамбль «Рэй» падараваў усім прысутным выдатны зарад энергіі і беларускага каларыту. За амаль два з паловай тыдні калектыў узяў удзел больш чым у 30 мерапрыемствах: танцавальных дэфіле, спектаклях, тэатралізаваных пастаноўках, канцэртных праграмах. Яны праходзілі на розных пляцоўках: пешаходных зонах і гарадскіх плошчах, у культурных, гандлёвых і спартыўных цэнтрах, перад ратушамі і галоўнымі саборамі, нават у дамах для састарэлых. Праграма і працягласць выступленняў вар’іраваліся ў залежнасці ад месца, часу і фармату: ад некалькіх нумароў для жыхароў раёнаў да двухгадзінных сольных канцэртаў на галоўных сцэнах гарадоў. У рэпертуары калектыву – беларускія народныя танцы («Мітусь», «Падэспань», «Рах-цягцяг», «Маталіха» і інш.), песні («Ехаў Ясь на кані», «Родны край» і інш.), інструментальныя кампазіцыі (з сольнай партыяй цымбалаў, баяна, скрыпкі і іншых інструментаў). Пра кожны з фестываляў хацелася б распавесці больш падрабязна. Фальклорны фестываль у Шамблі сёлета адбыўся ў дванаццаты раз і сабраў удзельнікаў з 7 краін свету: Францыі, Албаніі, Венесуэлы, Сенегала, Барнэа, Перу і Беларусі. Кожны народны калектыў меў уласную загадзя складзеную праграму і выступаў у сваім рэжыме. Аднак былі

1 верасня 2016 г.

і сумесныя мерапрыемствы, напрыклад, маляўнічыя дэфіле артыстаў па вуліцах горада ў нацыянальных строях, афіцыйны прыём у мэрыі. Апошні вельмі запомніўся нязмушанай і гасціннай атмасферай, цёплымі словамі падзякі калектывам, абменам падарункамі і сувенірамі. Удзельнікі «Рэя» ўручылі мэру горада памятны гадзіннік з сімволікай БДПУ, а таксама буклеты і дыск з фільмамі пра ўніверсітэт і Беларусь. Дарэчы, у кожным горадзе праходзілі такія прыёмы пры ўдзеле прадстаўнікоў гарадскіх улад і арганізатараў фестывалю, і паўсюдна панавала атмасфера даверу і сяброўства. Наступны фестываль праходзіў у Панціві (правінцыя Брэтань, поўнач Францыі) і для калектыву доўжыўся толькі 2 дні, аднак прынёс не менш пазітыўных эмоцый. За гэты час артысты-танкаўцы з задавальненнем пазнаёміліся

з творчасцю мясцовага фальклорнага калектыву і ансамбля са Швейцарыі. Беларусаў жа гледачы проста песцілі ў авацыях на сцэне галоўнага культурнага цэнтра. Напэўна, самым знакавым стаў удзел у 50-м Фестывалі культур свету ў г. Шамберы, на які, па традыцыі, былі запрошаны лепшыя калектывы, што маюць бліскучыя поспехі на працягу апошніх 15 гадоў. Сёлета ў ім прынялі ўдзел шэсць фальклорных ансамбляў з Беларусі, Кеніі, Індыі, Коста-Рыка, Перу і французскай правінцыі Савоя. Вось як пра гэта мерапрыемства выказаўся старшыня аргкамітэта фестывалю і мастацкі кіраўнік калектыву «Народнае мастацтва і традыцыі Савоі» Рабэр дэ Маршы: «Запрошаны беларусы, якім заўсёды сімпатызуе публіка; кенійцы, якія робяць самыя незвычайныя рэчы; індыйская група з вытанчанымі манерамі; швейцарцы з іх жыццярадасным фальклорам» (газета «Дофінэ Лібэрэ», субота, 9 ліпеня 2016 г.).

Яркай падзеяй пяці фестывальных дзён стала цырымонія закрыцця мерапрыемства, якая адбылася ў Дзень Незалежнасці Французскай Рэспублікі (Дзень узяцця Бастыліі) на плошчы Палаца юстыцыі і сабрала больш за 1500 гледачоў. Выступленні калектываў завяршыліся спектаклем, падрыхтаваным вядомым французскім харэографам Наталі Пейнічоў. У аснову 30-хвіліннага шоу пакладзена канцэпцыя спалучэння і адзінства класічнага і сучаснага танца. Галоўнае пасланне, якое накіроўвалася публіцы, рэжысёр сфармулявала прыблізна так: народны танец – гэта частка тэатральнага мастацтва і надзейная аснова сучаснай харэаграфіі. Апошнім акордам паездкі стаў фальклорны фестываль у Марсэлі (поўдзень Францыі). На пляцоўцы Plan dei Cuco народны ансамбль народнай музыкі, танца і песні «Рэй» БДПУ бліскуча завяршыў свае выступленні на французскай зямлі летам-2016. Гастролі скончыліся, аднак успаміны, атрыманыя ўражанні яшчэ доўга будуць захоўвацца ў памяці. Удзел у мерапрыемствах такога маштабу дорыць унікальныя магчымасці дакрануцца да культуры іншых краін і народаў, прэзентаваць набыткі сваёй нацыі, узбагаціць і пашырыць уласны творчы досвед шляхам далучэння да сусветнага мастацкага працэсу, наладзіць сяброўскія кантакты, узяць на ўзбраенне вопыт арганізацыі і правядзення міжнародных фестываляў. З гонарам адзначым, што ўсе выступленні калектыву атрымалі станоўчую ацэнку з боку арганізатараў, французскіх і замежных гледачоў, што яшчэ раз пацвярджае: беларуская зямля багатая на сапраўдныя таленты. Пажадаем «Рэю» далейшых поспехаў у справе развіцця нацыянальнай культуры і папулярызацыі яе за мяжой. Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці

3


• Далучайцеся да нас!

У жыцці кожнага танкаўца Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДПУ займае важнае месца: менавіта з яе дапамогай гады вучобы ва ўніверсітэце становяцца больш яркімі і запамінальнымі.

ПЯРВІЧНАЯ ПРАФСАЮЗНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ СТУДЭНТАЎ Абарона правоў студэнтаў – галоўнае, чым жывуць прафсаюзныя актывісты. Працоўным штабам нашай арганізацыі з’яўляецца прафсаюзны камітэт (каб. № 86, 87 вучэбнага корпуса № 1, тэл. 226-40-17, 327-83-82), дзе вы можаце атрымаць бясплатную кансультацыю па любых сацыяльных пытаннях. Самыя важныя рашэнні прымае прэзідыум, у які ўваходзяць прафсаюзныя лідары ўсіх факультэтаў – таксама студэнты. Ужо шмат гадоў наша арганізацыя падтрымлівае імідж самай уплывовай у студэнцкім жыцці. Прафсаюзныя актывісты ўдзельнічаюць у вырашэнні такіх пытанняў, як забеспячэнне жыллём, аздараўленне ў санаторыі-прафілакторыі, матэрыяльнае заахвочванне, медыцынскае абслугоўванне і інш. Зразумела, што гэтыя праблемы патрабуюць кампетэнтнага падыходу, таму прафкам актыўна і плённа супрацоўнічае з рэктаратам БДПУ, а прафбюро кожнага факультэта адчувае падтрымку дэканатаў. Дарэчы,

прафсаюзнае бюро, па сутнасці, і з’яўляецца тым органам, у які студэнт можа звярнуцца ў першую чаргу па любым пытанні. Паважаныя першакурснікі! Пажадана, каб прафсаюзным арганізатарам вучэбнай групы стаў чалавек не толькі шчыры і адкрыты, але актыўны і камунікабельны, каб своечасова вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць у калектыве. Калі ў вашай групе яшчэ такога няма – шукайце неадкладна! І, безумоўна, уступайце ў прафсаюз: гэта ў вашых жа інтарэсах! ППА студэнтаў БДПУ падтрымае вашы ініцыятывы і фінансава дапаможа рэалізаваць цікавыя праекты. Так, напрыклад, прафсаюзная арганізацыя традыцыйна з’яўляецца арганізатарам конкурсаў «Выдатнік года» і «Найлепшы касметычны рамонт у пакоі інтэрната», суарганізатарам універсітэцкага фестывалю КВЗ і іншых мерапрыемстваў. Вольга ДЫМКОВА, старшыня прафкама студэнтаў

БЕЛАРУСКІ РЭСПУБЛІКАНСКІ САЮЗ МОЛАДЗІ

Дарагія сябры! Вы зрабілі важны выбар – сталі студэнтамі БДПУ. А значыць, пачынаецца ваш шлях у дарослае самастойнае жыццё. Вучоба ў БДПУ – кароткі, але вельмі важны перыяд вашага жыцця. Для адных ён ператвараецца ў бясконцую чараду лекцый і экзаменаў, а для другіх становіцца часам цікавых зносін, пошуку і рэалізацыі сябе ў розных сферах творчай, грамадскай, навуковай, спартыўнай дзейнасці. Вельмі часта мы абмяжоўваем сябе, бо мала ведаем пра тыя магчымасці, якія прадастаўляе нам універсітэт. Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» – гэта ваш шанц хутчэй уключыцца ў насычанае разнастайнымі мерапрыемствамі жыццё ўніверсітэта. Мы чакаем актыўных студэнтаў з крэатыўнымі ідэямі і нестан-

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі, сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, тэорыі і методыкі фізічнай культуры; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, методык дашкольнай адукацыі, педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, беларускага і рускага мовазнаўства, усеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі, агульнай і арганізацыйнай псіхалогіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі, мастацка-педагагічнай адукацыі (2), геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі, лагапедыі (2); выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

дартнымі рашэннямі ў п. 129 вуч. корпуса № 3. Разам з БРСМ БДПУ вы можаце стаць валанцёрам праекта «Добрае сэрца», пайсці ў Зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, увайсці ў склад маладзёжнага атрада аховы правапарадку, ажыццявіць уласную ідэю ў праекце «100 ідэй для Беларусі», знайсці першае працоўнае месца і ўвогуле рэалізаваць свой творчы патэнцыял. Дзейнічайце! Вы маладыя, поўныя сіл, энергіі, планаў на будучае. Толькі ад вас, вашых творчых ідэй і смелых ініцыятыў залежыць сённяшні і заўтрашні дзень беларускай моладзі. Вольга ПЫРКО, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ»

ǺdzǻǴǨǿǨdzȄǵȃ ǹdzǶǦǵǟDz Ȍȓȧ ȗȍȘȠȈȒțȘșȕȭȒȈ

РЭКТАР (ад лац. rector – «правіцель») – кіраўнік універсітэта. «Н»-даведка. Рэктар БДПУ – прафесар Аляксандр Іванавіч Жук. ПРАРЭКТАР – намеснік рэктара па пэўным напрамку работы. «Н»-даведка. У рэктара БДПУ 5 намеснікаў. Гэта – першы прарэктар Святлана Іванаўна Копцева, а таксама прарэктары па вучэбнай, навуковай, інфармацыйна-аналітычнай і адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце. ФАКУЛЬТЭТ (ад лац. facultas – «магчымасць», «здольнасць») – вучэбна-навуковае і адміністрацыйнае структурнае падраздзяленне ўніверсітэта, якое ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў па адной або некалькіх блізкіх спецыяльнасцях, павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў, а таксама кіраўніцтва навукова-даследчай дзейнасцю кафедраў. «Н»-даведка. У структуры ўніверсітэта функцыянуюць 10 факультэтаў, 2 інстытуты і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ. – «дзесяць», «дзясятнік») – кіраўнік фаДЭКАН (ад грэчаскай культэта, які адказвае за вучэбную, выхаваўчую і навуковую дзейнасць. ДЭКАНАТ – арганізацыйны цэнтр па кіраванні работай факультэта, які ўзначальвае дэкан. Дэканат выконвае функцыі каардынацыі і адміністрацыйнага забеспячэння вучэбнага працэсу, кантролю за ажыццяўленнем навуковай і пазавучэбнай дзейнасці; тут складаецца расклад заняткаў. КАФЕДРА – гэта структурнае падраздзяленне ўніверсітэта, якое ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў у рамках пэўнай спецыялізацыі. Кафедру ўзначальвае загадчык, часцей за ўсё прафесар. «Н»-даведка. У БДПУ створаны і плённа працуюць 47 кафедраў. ПРАФЕСАР (ад лац. professor – «выкладчык») – гэта пасада выкладчыка высокага ўзроўню кампетэнтнасці, спецыяліста, які з’яўляецца экспертам у пэўнай галіне навукі і валодае педагагічным майстэрствам. Акрамя таго, ПРАФЕСАР – гэта вучонае званне, што прысвойваецца доктару навук, які вядзе педагагічную дзейнасць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і мае навуковыя дасягненні. Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

СТУДЭНЦКІ САВЕТ

Ні для каго не сакрэт, што студэнцкія гады – гэта не толькі лекцыі, семінары, канферэнцыі, але і цікавае пазавучэбнае жыццё, насычанае зносінамі, эмоцыямі і незабыўнымі ўражаннямі. Студэнцкі савет БДПУ з’яўляецца галоўным яго арганізатарам у нашым універсітэце. ца на рынку працы, пры адборы кандыдатур на самыя розныя п а с а д ы . Ты м больш такія якасці актуальныя для нас, будучых педагогаў: мы павінны Студэнцкі савет – гэта паказваць станоўчы прыперш за ўсё орган студэнц- клад, захапляць, весці за кага самакіравання. На сабой. Паважаныя сённяшні дзень у яго склад першакурснікі! уваходзяць студсаветы фаВы не ведаеце, куды накультэтаў і інтэрнатаў БДПУ. Напрамкі нашай працы кіраваць сваю стваральвельмі шырокія: праектная ную энергію? Вы лічыце, дзейнасць студэнтаў, пад- што было б карысным натрымка валанцёрскага ру- быць вопыт вядзення пеху, прапаганда фарміраван- рамоў, арганізацыі мераня здаровага ладу жыцця, прыемстваў? Вам хочацарганізацыя і правядзенне ца змяніць свет (ці хаця факультэцкіх і ўніверсітэц- б маленькую яго частку кіх культурна-масавых ме- не пасрэдна вакол сябе) рапрыемстваў і мноства так, як лічыце патрэбным, справядлівым, каіншых. Студсаветы ствараюцца рысным? Вырашэнне ўсіх таксама для таго, каб фар- гэтых пытанняў – удзел міраваць у студэнтаў арга- у студэнцкім самакіраваннізатарскія якасці, навыкі ні БДПУ! Дзяніс УРБАНОВІЧ, прадукцыйнага ўзаемадзестаршыня яння ў камандзе аднадумцаў. Усё гэта сёння цэніц- Студэнцкага савета БДПУ

i

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.by

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

«Н»-даведка. Вучонае званне «прафесар» прысвойваецца пажыццёва, а пасада прадастаўляецца на пэўны перыяд. ДАЦЭНТ (ад лац. docere – «навучаць») – гэта пасада выкладчыка ўніверсітэцкай кафедры, які выконвае функцыю лектара, а таксама вучонае званне, якое прысвойваецца кандыдату навук. ЛЕКЦЫЯ (ад лац. lectio – «чытанне») – вуснае сістэматычнае і паслядоўнае выкладанне матэрыялу выкладчыкам па пэўнай тэме або праблеме на групавых вучэбных занятках. Матэрыял лекцыі замацоўваецца на семінарах. СЕМІНАР (ад лац. seminarium – «расаднік», «цяпліца») – эфектыўная форма правядзення вучэбна-практычных заняткаў, падчас якой студэнты пад кіраўніцтвам выкладчыка абмяркоўваюць падрыхтаваныя загадзя паведамленні, даклады, рэфераты. Семінары бываюць вучэбныя (арганізуюцца ў акадэмічнай групе для лепшага засваення тэмы) і інтэрактыўныя, якія праходзяць у рэжыме анлайн (вэбінары, вэб-канферэнцыі і інш.). ВАЛАНЦЁР (ад лац. voluntarius – «добраахвотны») – гэта чалавек, які па ўласнай волі займаецца добрымі справамі на карысць грамадства. Дзейнасць валанцёраў накіравана ў першую чаргу на дапамогу тым, хто мае ў ёй вострую патрэбу, бо не ў стане дапамагчы сабе самастойна. «Н»-даведка. У БДПУ 1,5 тыс. валанцёраў, якія ўваходзяць у склад 12 валанцёрскіх клубаў і атрадаў. ЦЬЮТАР (ад англ. tutor – «настаўнік») – гэта педагог-памочнік, які праводзіць індывідуальную адукацыйную работу, суправаджае студэнта па яго ўласнай вучэбнай траекторыі. Цьютар – бліжэйшы дарадчык першакурсніка, які не паспеў адаптавацца да навучання ва ўніверсітэце, або студэнта, што не спраўляецца з вучэбнай нагрузкай, бо мае прабелы ў ведах, – любога навучэнца, які не ў стане паспяхова арганізаваць сваю вучэбную дзейнасць. «Н»-даведка. Цьютары БДПУ – гэта студэнты старэйшых курсаў, заўтрашнія педагогі, якія дапамагаюць сваім малодшым таварышам па прынцыпе «Роўны навучае роўнага». Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 1053. Падпісана ў друк 30.08.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1181  
1181  
Advertisement