Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ Н

А ПЯТЫМ Усебеларускім народным сходзе, які пройдзе 22–23 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі, калектыў нашага ўніверсітэта прадставяць рэктар БДПУ А. І. Жук

Чацвер, 16 чэрвеня 2016 года

Р

ЭСПУБЛІКАНСКАЯ канферэнцыя «Педагагічныя класы: вопыт, праблемы, перспектывы» адбудзецца 16 чэрвеня ў актавай зале БДПУ. Яе мэта – падвядзенне вынікаў работы профільных класаў і груп педагагічнай накіраванасці ў 2015/2016 навучальным годзе і вызначэнне перспектыў педагагічнай прафілізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Запрашаем да ўдзелу!

№ 8 (1180)

ПЕДАГАГІЧНАЕ ЛЕТА РАДАСЦЮ С АГРЭТА

З году ў год студэнты БДПУ падчас самай цёплай пары года прысвячаюць свой вольны час працы ў студатрадах. Тут яны набываюць бясцэнны педагагічны вопыт, вучацца зладжанай каманднай дзейнасці, атрымліваюць магчымасць праявіць свае творчыя, арганізацыйныя, лідарскія здольнасці і якасці.

У

і студэнтка 4-га курса факультэта дашкольнай адукацыі Таццяна Клімовіч.

П

ЕРАД экранамі і відэакамерамі сабраліся 3 чэрвеня ўдзельнікі міжнароднай анлайн-канферэнцыі «Аб асноўных напрамках дзейнасці і перспектывах развіцця Еўразійскай асацыяцыі пе да гагічных універсітэтаў». Сярод іх – кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Укра іны. Рэктар БДПУ А. І. Жук вынес на разгляд калег ідэю стварэння ўніверсітэцкіх рэсурсных цэнтраў, на базе якіх у адпаведнасці з існуючымі навукова-педагагічнымі школамі і назапашаным інавацыйным вопытам можна будзе рыхтаваць аспірантаў і дактарантаў, ладзіць канферэнцыі, праводзіць майстаркласы і семінары, ствараць умовы для праходжання навуковых стажыровак. «Н»-даведка. Еўразійская асацыяцыя педагагічных універсітэтаў была створана ў маі мінулага года з мэтай інтэграцыі ў галіне адукацыі і навукі. Прэзідэнтам ЕАПУ абраны рэктар Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта А. Л. Сямёнаў. У склад Асацыяцыі ўвайшлі 48 устаноў педагагічнай адукацыі краін – удзельніц ЕўрАзЭС, у ліку якіх – БДПУ.

• Спартыўны навігатар С

КАРБОНКУ славы БДПУ ў першыя чэрвеньскія дні папоўніў залаты медаль Гранпры па дзюдо. Яго заваявала ў брытанскім Уолсоле выпускніца факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Арына Качан. Турнір свету стаў важным этапам у падрыхтоўцы спартсменкі пад кіраўніцтвам яе трэнера Аляксандра Катлоўскага да ХV летніх Паралімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія). Поспехаў!

У

ДЗЕНЬ работнікаў фізічнай культуры і спорту, 21 мая, у спартыўным комплексе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося адкрыццё Рэспубліканскай універсіяды-2016. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел рэктар БДПУ А. І. Жук. Вітаючы прысутных, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь М. А. Жураўкоў адзначыў, што Рэспубліканская ўніверсіяда – маштабная падзея ў свеце студэнцкага спорту. Штогод яна праводзіцца па ініцыятыве галіновага міністэрства і Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту, а таксама пры актыўным удзеле Асацыяцыі студэнцкага спорту. Міхаіл Анатольевіч цёпла павіншаваў удзельнікаў і гасцей Універсіяды з яе адкрыццём і пажадаў спартсменам удачы ў спаборніцтвах, шчасця ў жыцці і перамог у спорце.

ЧЫТАЛЬНАЙ зале нашага ўніверсітэта 10 чэрвеня прайшоў семінар «Афармленне бібліяграфічнага спісу па патрабаваннях ВАК Беларусі», які сумесна арганізавалі Савет маладых вучоных і бібліятэка БДПУ. Падчас мерапрыемства магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя атрымалі кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў па афармленні спісу навуковых крыніц і літаратуры.

У

РАЧЫСТАЕ адкрыццё Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра адбылося 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей. Гонару перарэзаць сімвалічную чырвоную стужку разам з вядомымі людзьмі краіны ўдастоілася студэнтка 2-га курса факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій, валанцёр клуба «Філантроп», пераможца конкурсу «Студэнт

года БДПУ» ў намінацыі «Мастацка-творчая дзейнасць» Лізавета Бурлай. А шматгадовы вопыт работы клубаў і аб’яднанняў нашага ўніверсітэта дастойна прадставілі на валанцёрскай пляцоўцы студэнты факультэтаў псіхалогіі і фізічнага выхавання.

У рамках цырымоніі адкрыцця адбылося ўзнагароджанне каманд-пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай універсіяды-2015 у чатырох групах. Прыемна адзначыць, што па выніках мінулага года зборная БДПУ ўвайшла ў пяцёрку мацнейшых каманд першай групы, якую прадстаўляюць універсітэты са спецыяльнасцю «Фізічная культура і спорт» і з колькасцю студэнтаў на дзённай форме звыш 10 тыс.

У

МАЗЫРЫ 14–15 мая адбыўся першы тур чэмпіянату краіны па пляжным футболе, дзе зборная БДПУ ўзяла рэванш у каманды БАТЭ з лікам 5:3. Нагадаем, што ў матчы за Суперкубак, які адбыўся тыднем раней у Маладзечна, нашы хлопцы ўступілі барысаўчанам – чэмпіёнам мінулага года – з крыўдным для студэнтаў лікам 3:4.

Сёлета ў трэцім працоўным семестры рыхтуюцца да працы 24 студэнцкія атрады БДПУ, з якіх 17 – педагагічныя, 5 – валанцёрскія і 2 – сэрвісныя. У склад атрадаў увайшло больш за 1000 студэнтаў 1–4 курсаў. Педагагічныя атрады нашага ўніверсітэта раз’едуцца па летніках Мінскай вобласці, дзе на працягу лета будуць ажыццяўляць выхаваўчыя праекты дзіцячага адпачынку. Гэта – «Эверэст» і «Равеснік» (гістарычны факультэт), «Імпульс» (факультэт псіхалогіі), «Роўнасць» і «Беларусачка» (факультэт спецыяльнай адукацыі), «Шыпшына» (філалагічны факультэт), «Ніка» (факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій), «Кантакт» (факультэт фізічнага выхавання), «Пазітрон» (фізіка-матэматычны факультэт), «Данка» і «Данка-2» (факультэт пачатковай адукацыі), «Пралеска» і «Медуніца» (факультэт дашкольнай адукацыі), «Ліра» (факультэт эстэтычнай адукацыі), «Фэст» (факультэт прыродазнаўства), «Сузор’е», «Сузор’е-1», «Дзеці сталіцы» і «Міласэрнасць» (агульнаўніверсітэцкія). Амаль што кожнае студэнцкае лета не абыходзіцца без сюрпрызаў. Сёлета прыемных навін таксама прадбачыцца шмат. Так, валанцёрскі атрад «Дзеці сталіцы» пашырыў свае прафесійныя межы і павялічыў колькасць удзельнікаў. Звыш 120 студэнтаў БДПУ будуць працаваць на базе 12 школ трох адміністрацыйных раёнаў г. Мінска: Фрунзенскага, Кастрычніцкага і Маскоўскага. На працягу ліпеня пры падтрымцы раённых камісій па справах непаўналетніх валанцёры будуць ажыц цяўляць карэкцыйную і культурнаразвіццёвую дзейнасць з рознаўзроставымі групамі дзяцей, у тым ліку і з падлеткамі з дэвіянтнымі паводзінамі. Працягваецца плённае ўзаемадзеянне БДПУ і УА «Нацыянальны дзіцячы адукацыйнааздараўленчы цэнтр „Зубраня“», дзе з мая па жнівень 40 лепшых студэнтаў у складзе атрадаў «Сузор’е» і «Сузор’е-2» будуць пераймаць перадавы педагагічны вопыт настаўнікаў вядучага аздараўленчага цэнтра нашай краіны. Для грунтоўнай падрыхтоўкі будучых педагогаў да працы ў летніках у красавіку-маі была арганізавана і праведзена «Школа важацкага майстэрства», праграма якой уключала майстар-класы, дзелавыя гульні, псіха-

лагічныя трэнінгі на камандаўтварэнне і развіццё камунікатыўных навыкаў. «Адметнымі рысамі ўсіх педагагічных атрадаў БДПУ з’яўляюцца высокі ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў, іх кампетэнтнасць, крэатыўнасць і прафесіяналізм, якія не аднойчы былі высока ацэнены дзецьмі і бацькамі», – адзначае начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю С. М. Маліноўская. На працягу многіх гадоў валанцёрскія атрады БДПУ ажыццяўляюць важную сацыяльную дзейнасць па падтрымцы дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Так, валанцёрскі атрад «Роўнасць» дзясяты год запар добраахвотна працуе на базе гарадскога Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця (ЦКРНіР). Выхаванцы ўстановы патрабуюць да сябе асаблівай увагі, а значыць, студэнты павінны валодаць спецыяльнымі ведамі і ўменнямі. Дзеля гэтага выкладчыкі ФСА стварылі і рэалізавалі адмысловую мадэль падрыхтоўкі студэнтаў-валанцёраў да працы з дзецьмі-інвалідамі. Больш за 60 танкаўцаў у складзе сэрвіснага студэнцкага атрада «Абітурыент» актыўна ўключыліся ў работу прыёмнай камісіі БДПУ падчас рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэс ціраванне. Наперадзе іх чакае не менш сур’ёзная і адказная праца. Лепшы студэнцкі атрад г. Мінска па выніках мінулага года – «Ветразь» – не толькі на вы сокім узроўні ажыццяўляе азда раўленча-выхаваўчую дзейнасць у санаторыі «Спадарожнік», але і рыхтуецца ў ліпені прымаць у БДПУ ўдзельнікаў міжнароднага адукацыйнага праекта «Летняя школа-2016. Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры». А пакуль удзельнікі атрада з задавальненнем займаюцца любімай справай – арганізоўваюць адпачынак дзяцей у рамках першай змены, якая ўжо стартавала. Ім і слова. *** Як сцвярджаецца ў адной з песень, якую байцы педагагічнага атрада БДПУ «Ветразь» прыдумалі самі, летнік «Спадарожнік» змяняе людзей. Ці праўда гэта? І што гэта ўвогуле значыць? Каб разабрацца, мы вырашылі пагу тарыць з важатым Паўлам БАШЛАКОВЫМ. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


ǷǨȇǬǵǨǵȃȇ ǨǬǵǶDZ

•Педкласы: хроніка падзей

*** У рамках Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ 21–22 красавіка адбылася Рэспубліканская навуковая алімпіяда па педагогіцы. Упершыню праграма мерапрыемства ўключала дыстанцыйную дзелавую гульню «Сумоўе». Яе арганізавалі ў фармаце вэбінара з анлайн-удзелам навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якім прапаноўвалася ўявіць сябе ў ролі маладых настаўнікаў, што прэтэндуюць на вакантнае месца педагога ў школе. Школьнікам неабходна было пераканаць экспертаў (журы конкурсу) у сваёй прафесійна-асобаснай кампетэнтнасці і праве заняць гэтую пасаду.

Мадэратарам дзелавой гульні стала дацэнт кафедры педагогікі факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій В. М. Пунчык. Па выніках экспертных ацэнак журы і ўдзельнікаў алімпіяды – студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў педагагічных спецыяльнасцей універсітэтаў краіны – былі вызначаны прызёры навуковай алімпіяды па педагогіцы ў раздзеле «Дыстанцыйная дзелавая гульня „Сумоўе“». Імі сталі: Аляксандра Трацюк (ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П. М. Машэрава») – у намінацыі «Прафесійная накіраванасць»; Дзіяна Кірбай (ДУА «Гімназія № 5 г. Гродна») – у намінацыі «Яркі вобраз педагога»; Ксенія Пляскевіч (ДУА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1» ) – у намінацыі «Лепшая самапрэзентацыя»; Ганна Восіпава (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага») – у намінацыі «Педагагічная крэатыўнасць»; Лізавета Германовіч (ДУА «Гімназія № 20 г. Мінска») – у намінацыі «Педагагічная эрудыцыя»; Ангеліна Каралёва (ДУА «Гімназія № 56 г. Гомеля») – у намінацыі «Педагагічная кампетэнтнасць»; Мікіта Ядрэўскі (ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Полацка») – у намінацыі «Інавацыйнасць мыслення». Узнагароджанне пераможцаў праходзіла ў актавай зале БДПУ. Выказваем удзячнасць удзельнікам алімпіяды за высокі ўзровень падрыхтоўкі да мерапрыемства і падтрымку развіцця сістэмы бесперапыннай педагагічнай адукацыі Рэспуб лікі Беларусь! *** 29 мая завяршыўся конкурс відэаролікаў на лепшую «візітку» сярод профільных класаў педагагічнай накіраванасці. У яго рамках праводзілася оnline-галасаванне праз афіцыйную групу БДПУ ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

2

БУДЗЕМ РАЗАМ І НАДАЛЕЙ!

Чэрвень – сапраўды гарачы час не толькі для абітурыентаў, а і для ўстаноў адукацыі. Універсітэты ўключаюцца ў канкурэнтную барацьбу за самых здольных, разумных, мэтанакіраваных абітурыентаў. І выйграюць тыя з іх, хто загадзя паклапаціўся пра наладжванне кантактаў з маладым папаўненнем.

Важным звяном у сістэме бесперапыннай педагагічнай адукацыі з’яўляецца этап даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, адна з задач якога – арыентацыя моладзі на педагагічныя спецыяльнасці. Ён уключае дзейнасць вочна-завочнай гімназіі, работу педагагічных класаў і школ-лабараторый кластара, размяшчэнне філіялаў кафедраў ва ўстановах, для якіх БДПУ рыхтуе педагагічныя кадры. На вырашэнне такой глабальнай задачы працуе і створаны год таму па ініцыятыве нашай alma mater вучэбнанавукова-інавацыйны кластар, кіруючае ядро якога – БДПУ – вядучая ў галіне ўстанова вышэйшай адукацыі. Падтрымаць нацэленасць навучэнцаў педагагічных класаў і груп на настаўніцкую прафесію і паступленне ў БДПУ – важная і адказная задача. Таму на працягу навучальнага года выкладчыкі і студэнты сталі нават не гасцямі, а партнёрамі ўстаноў сярэдняй адукацыі краіны. Вельмі шчыльна працуюць з профільнымі класамі факультэты – гістарычны і філалагічны, фізіка-матэматычны і

прыродазнаўства. У спісе сумесных мерапрыемстваў выязныя заняткі і факультатывы, конкурсы і вэбінары, алімпіяды і навукова-практычныя канферэнцыі, экскурсіі і канцэртныя праграмы. Усе мы сталі сведкамі таго, як навучэнцы педагагічных класаў кожнага рэгіёна краіны арганічна ўпісваюцца ў студэнцкае жыццё БДПУ. Нікога ўжо не здзіўляе, калі прадстаўнікі школ і гімназій выстаўляюць свае каманды ў фестывалі КВЗ, выступаюць на прафесійным «сумоўі» падчас навуковай алімпіяды, атрымліваюць запрашальнікі на «Дні Купалаўскага тэатра ў БДПУ», удзельнічаюць у забегах і заплывах, спартыўных святах і велазаездах. Ёсць усе падставы меркаваць, што шырокая прафарыентацыйная дзейнасць БДПУ прыносіць свой плён. На сённяшні дзень пазітыўныя прагнозы выклікае станоўчая дынаміка колькасці ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання. У чэрвені ў сценах БДПУ па 7 прадметах навучэнцы здадуць 12 064 тэсты, што амаль на 1,5 тыс. больш, Колькасць устаноў адукацыі 3% 6% 20 % 40 % 6% 4%

21 %

чым у мінулым годзе (10 604), і практычна на 4,6 тыс. – чым у пазамінулым (7416). Яшчэ адна форма работы з лепшымі выпускнікамі краіны – арганізацыя ін тэрнэт-алімпіяд. Апошнімі днямі мая ўдзельнікі завяршальнага, вочнага тура алімпіяды па 11 прадметах сабраліся ў БДПУ, каб памерыцца сіламі ў фінальным спаборніцтве. Пасля выканання заданняў навучэнцы, настаўнікі, бацькі прынялі ўдзел у інтэрактыўным праекце «Вакол свету з БДПУ», наведалі музей, у нефармальнай абстаноўцы сустрэліся з выкладчыкамі і студэнтамі. Далучыўшыся аднойчы да жыцця нашага ўніверсітэта, пад паўшы пад абаянне БДПУ, на вучэнцы, у прыватнасці, педагагічных класаў і груп, на пэў на захочуць вярнуцца сюды зноў, каб вяршыць новыя здзяйсненні, але ўжо ў якасці студэнтаў. Прынамсі, мы на гэта спа дзяёмся і шчыра запрашаем! Вераніка МАНДЗІК

УСЯГО: •111 устаноў адукацыі •50 профільных класаў •69 профільных груп •1664 навучэнцы Брэсцкая вобласць

Колькасць навучэнцаў 3%

4%

36 %

27 %

Віцебская вобласць Гомельская вобласць Гродзенская вобласць

13 % 14 %

3%

Мінск Мінская вобласць Магілёўская вобласць

У НАС АБАВЯЗКОВА ЎСЁ АТРЫМАЕЦЦА… Рэалізаваць сябе ў жыцці без па-сапраўднаму любімай справы немагчыма, таму пытанне выбару прафесіі было актуальным заўсёды. Аднак прыняць канчатковае рашэнне няпроста. Варыянтаў шмат, і, каб не зрабіць памылку, важна правесці пэўную падрыхтоўку. Сучасны свет дынамічна змяняецца, захаваць найлепшае ў ім, ісці далей наперад, дасягаючы новых вяршынь, пад сілу толькі сапраўдным прафесіяналам. Таму мы павінны дбаць пра тое, каб у педагагічную прафесію прыйшла матываваная, інтэлектуальна і духоўна развітая моладзь, якая займае актыўную грамадзянскую і жыццёвую пазіцыю, якая ўжо са школьных гадоў марыць стаць настаўнікамі, мае для гэтага пэўны запас ведаў, вопыт прафесійных спробаў, станоўчы прыклад. Гэта лідары нашага пакалення – будучыня нашай дзяржавы. Бягучы навучальны год стаў асаблівым для нашай навучальнай установы. У сярэдняй школе № 126 г. Мінска быў адкрыты профільны клас педагагічнай накіраванасці. Дзесяцікласнікі атрымалі магчымасць паглыбіць свае веды па асобных прадметах (матэматыка, біялогія, хімія, руская і англійская мовы) і наведаць факультатыўныя заняткі «Уводзіны ў педагагічную прафесію». Мэтай такіх заняткаў з’яўляецца стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння навучэнцаў на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі і фарміраванне пазітыўнай устаноўкі на выбар педагагічнай прафесіі. Праводзіць факультатыўныя заняткі настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі, выпускніца нашай школы, выпускніца БДПУ Ангеліна Іванаўна Васількова. Тэорыя тут шчыльна звязана з практыкай. Традыцыйнай стала арганізацыя дзён самакіравання, у межах якіх кожны навучэнец профільнага класа мае магчымасць праверыць свае педагагічныя здольнасці. Праводзяцца сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі БДПУ, сярод якіх ёсць і выпускнікі СШ №126. Нашы навучэнцы бываюць на экскурсіях ва ўніверсітэце, практыкуюцца ў дзіцячых садках, летніках. Дзяўчаты і юнакі дапамагаюць у правядзенні мерапрыемстваў шостага школьнага дня, арганізоўваюць святы ў групах падоўжанага дня для малодшых школьнікаў, праводзяць экскурсіі. Афіцыйнае адкрыццё педагагічнага класа ў нашай школе адбылося 12 лістапада 2015 года. На ім прысутнічаў дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Сяргей Уладзіміравіч Якавенка. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Майская выніковая канферэнцыя «Педагог ХХI стагоддзя» завяршылася падвядзеннем вынікаў работы за навучальны год. Навучэнцы выступалі

з дакладамі, паказвалі сцэнкі, чыталі эсэ, вершы, навуковыя рэфераты і інш. У нас ужо ёсць і першыя поспехі: школьнікі сталі пераможцамі 6-га міжнароднага конкурсу даследчых работ навучэнцаў і студэнтаў «Адкрываю свет»; А. Шамко, А. Конанава, А. Ерашэўская атрымалі дыпломы ў намінацыі «Педагагічны дэбют» на міжнароднай НПК, арганізаванай факультэтам спецыяльнай адукацыі БДПУ; Д. Бурдзянкоў, Я. Дарожка вядомы сваімі спартыўнымі дасягненнямі на ўзроўні рэспублікі. Дружнай камандай мы прадставілі нашу школу на I адкрытым злёце педагагічных класаў у маі 2016 г. Рашэннем Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі ад 17 снежня 2015 г. ДУА « Сярэдняя школа № 126 г. Мінска» прысвоены статус школы-лабараторыі вучэбнанавукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Гэта дае велізарныя магчымасці і не меншую адказнасць у выхаванні будучага педагога. І ў нас – настаўнікаў, бацькоў, дзяцей, вялікай творчай каманды – абавязкова ўсё атрымаецца. Алена КАРАСТАШОВА, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 126 г. Мінска» «Н»-даведка. У адпаведнасці з Палажэннем аб школе-лабараторыі вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, якая актыўна ўкараняе перадавы педагагічны вопыт, вядзе эфектыўную вучэбна-метадычную работу, ажыццяўляе сістэмную профільную і дапрофільную падрыхтоўку навучэнцаў да выбару педагагічнай прафесіі, можа быць прысвоены статус школы-лабараторыі. Сёння ў Рэспубліцы Беларусь такі статус атрымалі 4 установы агульнай сярэдняй адукацыі: ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 126 г. Мінска», «Гімназія № 20 г. Мінска», «Жамчужненская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

16 чэрвеня 2016 г.


ǪȃǹǶDzǨDZ ǴȅǺǨDZ

НАСТАЎНІК ВАЧЫМА БУДУЧЫХ ПЕДАГОГАЎ •Педкласы: хроніка падзей Выніковая канферэнцыя «Педагог ХХІ стагоддзя» для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці прайшла 19 мая ў ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Мінска». Яе арганізатарамі выступілі школы-лабараторыі вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі – сталічныя СШ № 6 і № 126. Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны каманды навучэнцаў профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь – ДУА «Грэская сярэдняя школа», «Іўеўская сярэдняя школа», «Сярэдняя школа № 4 г. Віцебска», «Сярэдняя школа № 3 г. Смалявічы», «Чысцінская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна», «Гімназія № 20 г. Мінска». На адкрыцці канферэнцыі каманды школ паказалі відэаролікі-прэзентацыі сваіх педагагічных класаў. Работу форуму працягнулі выступленні навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці. Дзесяцікласнікі прадставілі эсэ, паведамленні, творчыя работы, уласныя партфоліа. Тэматыка выступленняў удзельнікаў – «Старонкі гісторыі педагогікі», «Педагог будучага», «Першыя крокі ў педагагічную прафесію», «Кодэкс настаўніка ХХІ стагоддзя», «Настаўнік, якога мы выбіраем». Прапануем вашай увазе вытрымкі з эсэ навучэнцаў.

НАСТАЎНІК, ЯКОГА Я ВЫБІРАЮ

ПЕРШЫЯ КРОКІ Ў ПЕДАГОГІКУ

Мару стаць і касманаўтам, і археолагам, і прэзідэнтам!.. Такі вялікі выбар, так многа магчымасцяў! Аднак давайце задумаемся: хіба зможа чалавек паляцець у космас без належнай падрыхтоўкі, хіба зможа разабрацца ў сваіх знаходках без адпаведнай адукацыі, хіба зможа кіраваць краінай, не ведаючы законаў? Мой адказ: не зможа. Гэтаму трэба навучыцца. І ў гэтым заўсёды дапаможа настаўнік. Усё пачынаецца з настаўніка. Любая дастойная прафесія з’яўляецца вынікам карпатлівай работы педагога. Дык якім павінен быць настаўнік, якога я выбіраю, на якога хачу быць падобнай? Перш за ўсё, сапраўдны настаўнік – гэта заўсёды прыклад. Прыклад ва ўсім: у адносінах да працы, да людзей, да сябе самога. Ён умее весці за сабой, умее падтрымаць, умее натхніць. Настаўнік – гэта той, хто выслухае, зразумее і дапаможа словам і справай. Ён харызматычны. Настаўнік умее знаходзіць пазітыўнае ў любой сітуацыі. Добразычлівы і карэктны ў адносінах да людзей, патрабавальны да сябе. Цярплівы. У яго словах няма фальшу. Умее дараваць чужыя памылкі і прызнаваць свае. Заўсёды адкрыты. Аддаецца справе без астатку. Мае мінімум улады і максімум аўтарытэту. Сапраўдны настаўнік – гэта той, каму ты ўсё жыццё будзеш шчыра ўдзячны. Таццяна СТРАХОВІЧ, ДУА «Грэская сярэдняя школа»

Педагог – гэта наш духоўны настаўнік. Аддаючы частку душы дзецям, ён шмат атрымлівае ўзамен. Колькі ўсмешак, радасці і дзіцячага запалу бачыць ён штодня! Мы за сваё жыццё сустракаем шмат людзей, большасць з якіх можам проста забыць. Аднак толькі не настаўніка! Таму так важна, каб гэты вобраз застаўся ў памяці светлым і добрым. З ранняга ўзросту я пачала задумвацца, кім хачу стаць. Пасля працяглага роздуму абрала прафесію настаўніка, якой хачу прысвяціць усё сваё жыццё. Мяне вабіць працэс атрымання ведаў. Мне падабаецца кантактаваць з вучнямі малодшых класаў. Я правяла з другакласнікамі шмат розных мерапрыемстваў, конкурсаў, экскурсій. Іх класны кіраўнік – гэта мая першая настаўніца Святлана Уладзіміраўна Лабковіч, якая дае мне ўрокі па засвойванні педагагічнай прафесіі. Можа быць, менавіта таму ў мяне ўсё добра атрымліваецца. Сёння я ўжо вучуся ў дзясятым педагагічным класе, а мая першая настаўніца заўсёды побач падчас педагагічных спроб. Другая сям’я для мяне – гэта педагагічны клас. Кожныя заняткі бясцэнныя, бо я пастаянна адкрываю для сябе нешта новае, тое, што спатрэбіцца ў жыцці. Педклас – гэта натхненне, свята, маё сённяшняе і заўтрашняе. Вучні, якія з дзясятага класа знаёмяцца з прафесіяй педагога, у будучым змогуць стаць паспяховымі прафесіяналамі. Данута ВЛАСАВЕЦ, ДУА «Грэская сярэдняя школа»

ШКОЛА БУДУЧАГА Якая яна, школа будучага? Канешне ж, у ёй многае зменіцца. Але ці можа здарыцца так, што настаўнікаў у школе не будзе – іх заменяць камп’ютары і робаты? Толькі ўявіце: прыводзім мы ў клас сваіх дзяцей або ўнукаў, а іх сустракае настаўнік-робат. Вы маглі б даверыць сваё дзіця бяздушнай машыне? Няхай нават самай дасканалай? Не, я ўпэўнена, што як бы ні змянілася аблічча школы ў будучым, адно ў ёй застанецца нязменным – гэта прысутнасць настаўніка. Як бы далёка ні пакрочыў тэхнічны прагрэс, навучыць чалавека зможа толькі чалавек. Бо настаўнік дапамагае нам рабіць першыя адкрыцці, вучыць спазнаваць свет, адрозніваць дабро і зло, становіцца для нас прыкладам для пераймання. У ХХІ стагоддзі прафесія педагога набывае асаблівую значнасць. Менавіта таму яе без усякага перабольшвання можна назваць справай на ўсе часы. Калі добра падумаць, то няма працы на зямлі больш адказнай, чым вучыць людзей, бо ёй наканавана адбіцца ў тысячах лёсаў… Аліна ШАРОЙКІНА, Аляксандра ВІНАГРАДАВА, ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Смалявічы»

ПЕДАГАГІЧНЫЯ СПРОБЫ ЯК ПЕРШЫЯ КРОКІ Ў ПЕДАГАГІЧНУЮ ПРАФЕСІЮ У дзявятым класе мы стаялі перад сур’ёзным выбарам будучай прафесіі. Некаторыя пайшлі ў каледж, некаторыя – у базавыя класы, а мы сталі навучэнцамі педагагічнага класа. У пачатку навучальнага года ў нас было павярхоўнае ўяўленне аб прафесіі педагога, мы бачылі працу настаўніка толькі вачыма вучня. Здавалася, што гэта даволі простая і лёгкая работа, аднак паступова мы даведваліся пра асаблівасці прафесіі, паглыбляліся ў яе таямніцы, перад намі адкрываўся настаўнік як працавіты, добры, справядлівы чалавек, які валодае неверагоднай сілай волі, імкнецца да ведаў. Педагагічныя спробы – гэта першыя крокі ў педагагічную прафесію. Няхай нясмелыя, не заўсёды простыя і ўдалыя, але яны дазваляюць адчуць сябе сапраўдным настаўнікам, матывуюць на самааналіз і самапазнанне, на развіццё сваіх здольнасцей. Вельмі прыемна, што мы знайшлі агульную мову з выхаванцамі дзіцячага дома і з нецярплівасцю чакаем кожнай новай сустрэчы з імі. Пасля кантактаў з дзецьмі мы ў многім памянялі сваё стаўленне да школы, настаўнікаў і сваіх бацькоў, па-новаму ўбачылі свае праблемы, узаемаадносіны паміж аднагодкамі і людзьмі рознага ўзросту. «Дзень дублёра» стаў сапраўдным святам для навучэнцаў і практыкай для нас, будучых настаўнікаў. Падрыхтоўка вялася тры тыдні: прадумвалі кожны этап вучэбных заняткаў, паўтаралі фактычны матэрыял, прадугледжвалі пытанні навучэнцаў і, канешне ж, настройвалі сябе псіхалагічна. Мы не толькі праводзілі ўрокі, але і наведвалі заняткі сяброў. Аналізавалі, абмяркоўвалі, спрачаліся, рабілі заўвагі і шчыра падтрымлівалі адзін аднаго. Здаецца, мы адразу пасталелі на некалькі гадоў. Гэты навучальны год падараваў нам неацэнны вопыт. Паступова ўваход у педагагічную прафесію развеяў усе нашы сумненні наконт жадання стаць настаўнікамі. Гэта неймаверна складаная праца, цесна звязаная з псіхалогіяй узаемаадносін. Аднак яна здольна раскрыць грані асобы і таленту кожнага з такіх бакоў, што вы самі здзівіцеся! Ульяна ГРУНІНА, Дзяніс САМАРЫН, ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Віцебска»

16 чэрвеня 2016 г.

УНІВЕРСАЛЬНАЯ РАБОТА – СТВАРЭННЕ АСОБЫ Да педагагічнай справы трэба заклікаць, як да справы марской, медыцынскай або іншай, не тых, хто імкнецца толькі забяспечыць сваё жыццё, а тых, хто адчувае да гэтай справы і да навукі свядомае прызванне і прадбачыць у ёй сваё задавальненне, разумеючы агульную народную патрэбу. Д. І. Мендзялееў Да дзвюх прафесій трэба мець адмысловае прызванне, магчыма, трэба нават нарадзіцца нейкім асаблівым, каб усё жыццё быць адданым сваёй справе: працы педагога і ўрача. У ёй недапушчальныя памылкі, патрэбен уласны творчы падыход да справы, асаблівае веданне чалавечай душы. Я часта ўзгадваю словы гераіні фільма «Іронія лёсу». На заўвагу пра тое, што памылкі ўрачоў дорага каштуюць людзям, яна адказвае: «Памылкі настаўнікаў менш заўважныя, але ў рэшце рэшт яны абыходзяцца людзям не менш дорага». І сапраўды, вельмі важна, які настаўнік будзе ў дзіцяці. Важна, каб ён не толькі выкладаў матэрыял і выстаўляў адзнакі, а каб мог прывіць інтарэс і любоў да ведаў з першых гадоў, з першых дзён. Настаўнік мае вялізную ўладу над душой вучня. Ён можа дапамагчы стаць сапраўднай асобай, а можа і назаўсёды знішчыць веру ў сябе. На жаль, у час вечнай мітусні і інтэрнэту не ўсе бацькі знаходзяць час паразмаўляць з дзіцём пра тое, дзеля чаго трэба жыць, як паводзіць сябе, як расстаўляць прыярытэты. Менавіта таму роля «настаўнікаў жыцця» часта ўскладаецца на плечы школьных педагогаў. Мая мама – настаўніца, усё дзяцінства я назірала за тым, як яна працуе. Мне заўсёды падабалася педагагічная прафесія. Аднак усё ж найбольшы ўплыў на мяне аказала мая настаўніца па нямецкай мове. Яе энергічнасць, шчырасць, дабрыня і любоў да дзяцей запалілі ўва мне жаданне самой стаць педагогам. Я заўсёды садзілася за першую парту і з задавальненнем назірала за тым, як яна вяла ўрок, а пасля вярталася дадому, пераапраналася ў маміну сукенку, брала яе падручнікі, вучнёўскія сшыткі і гуляла ў «школу». Цудоўныя былі часы… Для мяне заўсёды прафесія педагога застанецца самай галоўнай. Аліна НОВІКАВА, ДУА «Сярэдняя школа № 126 г. Мінска»

ЗНАЧНАСЦЬ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ СЁННЯ Вельмі важнае пытанне, на якое павінен сам сабе адказаць будучы педагог, – гэта пытанне пра гатоўнасць працаваць з людзьмі рознага ўзросту: маленькімі дзецьмі або падлеткамі, старшакласнікамі або людзьмі на парозе сталення, з дарослымі, якія, магчыма, ужо маюць прафесію і жадаюць у ёй удасканальвацца, або тымі, каго жыццё паставіла перад неабходнасцю змяніць спецыяльнасць; гатоўнасць усведамляць тыя цяжкасці, з якімі можна сутыкнуцца ў працэсе прафесійнай дзейнасці. Мяне з дзяцінства вабіла прафесія педагога. Здавалася, што гэта так проста. Аднак калі пайшла ў школу, то ўбачыла, які нялёгкі настаўніцкі хлеб. Мая першая настаўніца – выдатны чалавек. Яна добрая, шчырая, спагадлівая. Усе свае сілы, веды і час аддавала нам, клапоцячыся пра тое, каб мы сталі адукаванымі і справядлівымі людзьмі. Як і яна, я хачу ў будучым аддаваць цеплыню і дабрыню сваёй душы дзецям, мару стаць настаўніцай замежнай мовы. Мне здаецца, што сапраўдны настаўнік – гэта чалавек, які не толькі мае глыбокія веды, а яшчэ ўмее кантактаваць з дзецьмі, выхоўваць іх праўдзівымі і працавітымі. Спадзяюся, што здолею знайсці агульную мову з вучнямі, калі буду іх паважаць, прыслухоўвацца, вучыць дабру. Ганна КАЗАК, ДУА «Чысцінская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна» З поўнымі тэкстамі эсэ ўдзельнікаў канферэнцыі «Педагог ХХІ стагоддзя» вы можаце азнаёміцца на сайце www.pedklassy.bspu.by.

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 2.)

ไ฾่๑๔ ่฾฽ู฼ู฼ะ๐ๆ๔ ใไู๊

ȼȱɁȱɌɇȺə ɄȺɊɌɄȺ На конкурс было прадстаўлена 39 прац. Іх ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі распрацоўшчыкі факультатыўных праграм для класаў і груп педагагічнай накіраванасці і супрацоўнікі цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ. Пераможцы былі вызначаны ў 8 намінацыях: «Лідар народнага галасавання» – сярэдняя школа № 3 г. Ваўкавыска; «Лепшае ўвасабленне ідэі» – сярэдняя школа № 9 г. Жодзіна; «Самы натхняючы прыклад» – Красненская сярэдняя школа, в. Краснае Маладзечанскага раёна; «Лепшая рэжысёрская работа» – сярэдняя школа № 21 г. Оршы; «Арыгінальны жанр» – Брэсцкі абласны ліцэй імя П. М. Машэрава; «Самы артыстычны педагагічны клас» – гімназія г. Паставы; «Самае крэатыўнае відэа» – гімназія-інтэрнат г. Мядзел; «Яркая мастацкая выразнасць» – сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі. Віншуем пераможцаў! *** 6 чэрвеня падведзены вынікі конкурсу на лепшую метадычную распрацоўку для педагогаў устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць праграмы профільнай педагагічнай падрыхтоўкі. Трыццаць сем прадстаўленых работ змяшчаюць багаты метадычны матэ рыял па правядзенні факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію», разнастайных прафарыентацыйных мерапрыемстваў, арганізацыі педагагічных спроб. Метадычныя распрацоўкі будуць размеш чаны на сайце www.pedklassy.bspu.by у раздзеле «Педагогу». Гэтыя матэрыялы стануць асновай метадычнай скарбонкі для ўсіх, хто працуе і будзе працаваць у педагагічных класах. У склад журы ўвайшлі супрацоўнікі цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі, выкладчыкі кафедраў псіхалогіі і педагогікі БДПУ. Пераможцы былі вызначаны ў 3 намінацыях: «Эрудыцыя і крэатыўнасць» – Кацярына Міхайлаўна Сідарук, педагог-псіхолаг II катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Кобрына»; Таццяна Алімпаўна Сайкоўская, педагог вышэйшай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Полацка»; «Метадычная кампетэнтнасць» – Алена Мікалаеўна Блізнец, педагогпсіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Гомеля»; Алеся Мікалаеўна Обухава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Касцюковіцкая раённая дзяржаўная гімназія» Магілёўскай вобласці; «Папулярызацыя педагагічнай прафесіі» – Марыя Сяргееўна Галавач, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Клецкая сярэдняя школа № 3»; Алена Браніславаўна Бачко, педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 35 г. Гродна». Паважаныя педагогі, прымайце віншаванні!

3


У БДПУ ВУЧУСЯ І ГЭТЫМ ГАНАРУСЯ!

У апошнія гады дружная студэнцкая кагорта нашай alma mater актыўна папаўняецца грамадзянамі з краін блізкага і далёкага замежжа. Прадстаўнікі Расіі, Украіны, Казахстана, Лівіі, Кітая, Азербайджана і іншых дзяржаў ахвотна прыязджаюць да нас набываць педагагічную прафесію, а атрымліваюць значна больш: эфектыўную моўную практыку, незабыўны вопыт творчага ўзаемадзеяння, новых сяброў. Сярод замежных студэнтаў шмат туркменаў, якія, вядома, адрозніваюцца ад нас знешне, але па духу яны сапраўдныя танкаўцы: дапытлівыя ў вучобе, упартыя ў спорце, актыўныя ў грамадскім жыцці. Зрабіўшы стаўку на якасную адукацыю, яны ні на хвіліну не расчараваліся ў сваім выбары. Трэцякурснік фізіка-матэматычнага факультэта Ашырдурды АШЫРДУРДЫЕЎ, якога сябры і аднагрупнікі называюць прасцей – Аташам, ужо з дзяцінства ведаў, што хоча стаць педагогам. Гэта і не дзіўна, бо вырас хлопец у педагагічнай сям’і: яго бацькі працуюць настаўнікамі пачатковых класаў, адзін дзядуля ў свой час выкладаў матэматыку, другі – туркменскую мову і літаратуру. Аташ вырашыў стаць фізікам, бо ў роднай школе, куды ён збіраецца вярнуцца на працу пасля заканчэння вучобы, якраз не хапае такога спецыяліста. БДПУ ён выбраў па рэкамендацыі свайго сябра і аднакласніка, які нядаўна скончыў філалагічны факультэт нашага ўніверсітэта. Праўда, перад паступленнем давялося адслужыць у арміі. «Вядома, вучыцца ў БДПУ няпроста, – прызнаецца Аташ. – Аднак лёгкіх шляхоў я і не шукаю. Яшчэ падчас навучання на факультэ-

це даўніверсітэц кай падрыхтоўкі куратар групы данесла да нас правіла трох „Н“: Няма Нічога Немагчымага. Вось я і стараюся ўвасабляць гэтае правіла ў жыццё. Я не выдатнік, але добра ведаю: можна скончыць ВНУ на чацвёркі і стаць неблагім спецыялістам, а можна на дзясяткі і пры гэтым не рэалізавацца ў прафесіі. Мае адзнакі аб’ектыўныя, бо выкладчыкі аднолькава патрабавальныя і да беларусаў, і да нас, туркменаў. Мне вельмі спадабалася, што сёлета педагагічную практыку мы праходзілі ў мінскай гімназіі. Гэта бясцэнны вопыт, які не атрымаеш у аўдыторыях універсітэта, з якім не страшна пачынаць самастойны прафесійны шлях. Ведаеце, я кантактую праз інтэрнэт са сваімі знаё мымі, што вучацца ў іншых краінах. Яны расказваюць, што часта ім ставяць „ліпа выя“ адзнакі. Дык вось, гэта, я лічу, няправільна. А правільна так, як у БДПУ!» Варта адзначыць, што Аташ узначальвае туркменскае зямляцтва ў БДПУ, дапамагае сваім суайчыннікам у самых розных пытаннях. Будучы фізік заўважыў, што ва ўніверсітэце разгарнулася шырокая антытытунёвая кампанія, і ўжо думае, як далучыць да яе танкаўцаў-туркменаў, сярод якіх таксама ёсць аматары падыміць. Аташ стаў дастаткова вядомай ва ўніверсітэце асобай дзякуючы Лізе КВЗ БДПУ: ён – удзельнік каманды «Эксперымент», якая выйшла сёлета ў фінал гульняў. Асаблівасць каманды ў тым, што яна скла-

даецца амаль выключна з туркменаў. Акрамя таго, энергічны і ўсмешлівы хлопец сха дзіў разам з сябрамі ў Зорны паход, што лічыць за вялікі гонар. Адным словам, Аташ не стаіць убаку ад грамадскага жыцця сваёй alma mater, а прымае ў ім самы актыўны ўдзел. «Мы павінны быць вартыя ўніверсітэта, які дае нам адукацыю, вартыя высокага звання педагога, – разважае Аташ. – Станоўчы імідж БДПУ – гэта і наша задача, якую мы стараемся выконваць на ўсе сто!» З такой думкай цалкам згодны студэнт выпускнога курса факультэта фізічнага выхавання Бахрам БАБАКУЛЫЕЎ, які займаецца грэ-

ка-рымскай барацьбой і неаднаразова абараняў гонар БДПУ на ўніверсіядах. Дарэчы, на ФФВ юнак трапіў не адразу: спачатку па парадзе сваёй цёткі, чые дзеці таксама вучыліся ў Беларусі, паступіў на факультэт спецыяльнай адукацыі. Аднак праз год перавёўся на спецыяльнасць, да якой больш ляжала

душа: «Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)». З вучобай, гаворыць Бахрам, асаблівых цяжкасцей не ўзнікала: ён заўжды адчуваў падтрымку і выкладчыкаў, і аднагрупнікаў. Хлопец з задавальненнем застаўся б у магістратуры, аднак стрымлівае фінансавы фактар: за навучанне плоцяць бацькі. Таму Бахрам плануе папрацаваць некаторы час па спецыяльнасці, зарабіць грошай, а пасля вярнуцца ў БДПУ на другую ступень вышэйшай адукацыі. «Навучанне ва ўніверсітэце нятаннае, але яно таго вартае: БДПУ дае насамрэч якасную адукацыю, усе выкладчыкі – сапраўдныя прафесіяналы! – лічыць Бахрам. – Дыплом БДПУ ў Туркменістане лічыцца прэстыжным: можна без праблем прыязджаць на радзіму і ўладкоўвацца на працу. Таму я смела рэ камендую сваю alma mater сябрам, якія ня даўна прыйшлі з арміі і распытвалі мяне пра вучобу ў Беларусі. Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць БДПУ за трывалыя веды, прафесійнае станаўлен не, добразычлівыя адносіны і новых сяброў!» Сапраўды, пазітыўны вопыт мае ўлас цівасць распаўсюджвацца, і чарговае пацвярджэнне гэтаму – прыклад Аразгуль ГУРДАВАЙ, якая спачатку сама паступіла на фізікаматэматычны факультэт БДПУ, а праз год студэнткай гэтага ж факультэта стала яе родная сястра Мератгуль АЛА КУЛЫЕВА. Мератгуль атрымлівае вышэйшую адукацыю

па спецыяльнасці «Матэматыка і інфарматыка» (гэта яе любімыя прадметы) і вучыцца, між іншым, на дзявяткі! Працалюбівай і сціплай дзяўчыне вельмі падабаецца ў Беларусі, а пра ўніверсітэт яна гаворыць з вялікай павагай: «Тут сапраўды зацікаўлены ў тым, каб выпусціць прафесіяналаў. Галоўнае – мець жаданне вучыцца, а ўмовы ў БДПУ для гэтага самыя лепшыя. Выкладчыкі заўжды гатовыя даць табе кансультацыю – ці пры асабістай сустрэчы, ці нават праз інтэрнэт. Гэта вельмі важна, бо ў нас, замежнікаў, заканамерна ўзнікае больш пытанняў, чым у студэнтаў-беларусаў. Мне падабаецца знаходзіцца ў сценах БДПУ, тут прыгожа, утульна. Люблю адпачываць на плошчы перад універсітэтам, асабліва цяпер, калі надвор’е радуе цёплымі дзянькамі. Вядома, мы з сястрой хацелі б павучыцца і ў магістратуры, калі будзе такая магчымасць. Час пакажа». Жадаем героям сённяшняй публікацыі поспеху на экзаменацыйнай сесіі і ўдачы па жыцці! Вераніка МАНДЗІК

ПЕДАГАГІЧНАЕ ЛЕТА РАДАСЦЮ С АГРЭТА (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

– На працягу якога часу вы з’яўляецеся ўдзельнікам педагагічнага атрада? – Гэтае лета – пятае. Я ўжо скончыў БДПУ, але працягваю ездзіць у «Спадарожнік». – Тады навошта вы гэта робіце? Пяць гадоў – вялікі тэрмін, няўжо не надакучыла? – Не, ні кропелькі. У нашай працы, як і любой іншай, вядома, ёсць свая руціна, але ў асноўным яна тычыцца дзяжурстваў і работы з дакументамі. Пры гэтым увесь астатні час (а гэта працэнтаў 90) ты сутыкаешся з нечым новым, цікавым, незвычайным. Таленавітыя дзеці (а ўсе дзеці таленавітыя) пад кіраўніцтвам прафесійных важатых здзіўляюць штодня. – Што змянілася сёлета? – Па-першае, значна палеп шыў ся знешні выгляд летніка: з’явіўся кантактны міні-заапарк, пабудавана новая сцэна. Да нас далучыліся важатыя-навічкі, якія прайшлі сумоўе і важацкую вучобу. У педатрадзе сабраліся вельмі розныя людзі, якіх яднае любоў да дзяцей і творчы падыход да работы, такое спалучэнне не дазваляе жыць аднастайна і сумна.

– Уласна кажучы, маё галоўнае пытанне: ці праўда, што летнік «Спадарожнік» змяняе людзей? – Мабыць, так. Калі трапляеш у педатрад «Ветразь», то знаходзіш столькі новага ў самім сабе! Раптам даведваешся, наколькі ты трывалы і цярплівы, разумееш, што часам твой мозг здольны на неверагодныя адкрыцці і крэатыўныя хады. Ну і самае галоўнае: «Ветразь» – сям’я, тут знаходзяць сяброў, часам каханне, гэта калектыў людзей, якія выхаваны і навучаны дапамагаць адзін аднаму. Ты змяняешся, бо кожны аддае табе нешта сваё, з’яўляюцца новыя словы ў лексіконе, новыя звычкі, ты становішся больш адказным чалавекам. Спадзяюся, што «Спадарожнік» і дзяцей робіць кры ху больш шчаслівымі. А цяпер пацікавімся, як ідуць справы ў пачаткоўцаў педагагічнага атрада. У прыватнасці, у студэнткі 3-га курса фізіка-матэматычнага факультэта Марыі ПАПЛАЎСКАЙ. – Чаму абралі «Ветразь»? – Чула толькі добрыя водгукі, вырашыла, што пайду на сумоўе менавіта сюды. Тры месяцы вучобы – і я ў атрадзе! – Ці ўсё ў летніку і ў рабоце педатрада спраўдзіла вашы чаканні? – Заўсёды лічыла, што захапленне «Ветразем» – гэта крыху перабольшванне. Аднак не, усё значна больш маштабна і прафесійна, чым я магла сабе ўявіць. – А канкрэтней? – Напрыклад, творчасць. Я і ўявіць сабе не магла, на якім яна ўзроўні. Колькасць і якасць рэквізіту, падыход да крытэрыяў мерапрыемстваў уражваюць. Я тут усяго тыдзень, а ўжо ведаю лепшыя нумары апошняга дзесяцігоддзя. Тут цэняцца крэатыўнасць і наватарства. Калі Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

У цэнтры – Марыя Паплаўская

ты прапануеш ідэю, а нешта падобнае рэалізоўвалася гадоў так пяць назад, табе раскажуць, як гэта было, ва ўсіх падрабязнасцях. Не, ніхто не забароніць выкарыстоўваць старую ідэю, але ты і сам пасля не захочаш, бо гэта не ўзровень педатрада. Тутэйшае крэда – заўсёды новае, створанае ўласным інтэлектам, а не плагіят з інтэрнэту. – Ці змяняе «Ветразь» людзей? – Мяркую, так. Ты пачынаеш думаць паіншаму, глядзець на любую праблему і са сваёй званіцы, і праз прызму дзіцячага ўспрымання адначасова. Магчыма, дакладней было б сказаць, што «Ветразь» змяняе дзяцей, а тыя ў сваю чаргу змяняюць нас. Думаю, таму студэнты БДПУ і ездзяць сюды працаваць. Можа, не так ужо і важна, хто каго змя няе. Асабіста для мяне важна тое, што ў важатых палаюць вочы, што яны насамрэч любяць сваю работу. А што можа быць больш прыемным, чым працаваць з задавальненнем? Падборку падрыхтавалі: УВРзМ, Кацярына ЗАЙЦАВА, намеснік старшага педагога педатрада «Ветразь»

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. 226-40-19 Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. www.bspu.by

•Служба 101

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН НА ВАДЗЕ

Каб адпачынак быў не толькі прыемным, але і бяспечным, неабходна выконваць наступныя правілы: – купайцеся толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, на абсталяваных пляжах; – не заходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення; – не падплывайце блізка да лодак, гідрацыклаў, не нырайце пад іх; – не заплывайце за буйкі і іншыя агароджы; – не дапускайце свавольстваў, звязаных з ныраннем і захопам купальшчыкаў, не палохайце іншых; – не падавайце фальшывых сігналаў бедства; – не купайцеся ў адзіночку ў вячэрні і начны час сутак. Лепш за ўсё купацца пры тэмпературы вады і паветра не ніжэй за +18°С і +20°С адпаведна, не раней чым праз 1,5–2 гадзіны пасля прыёму ежы. Дзеці павінны купацца толькі пад наглядам дарослых! І. МАРУК, старшы інспектар групы прафілактыкі Маскоўскага РАНС

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 767. Падпісана ў друк 14.06.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1180  
1180  
Advertisement