Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Свет без межаў П

ЕРШЫ прарэктар БДПУ С. І. Копцева 20–21 мая прыняла ўдзел у рабоце Форуму рэктараў універсітэтаў Рэспублікі Беларусь і КНР, а таксама ў пасяджэнні Камісіі па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта. Мерапрыемствы адбыліся ў г. Гуанчжоу ў рамках Тыдня беларускай адукацыі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы з мэтай развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння і вызначэння перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва паміж установамі вышэйшай адукацыі дзвюх краін.

Чацвер, 26 мая 2016 года

№ 7 (1179)

ǷǭǬǨǫǨǫǟǿǵȃ «ǶǹDzǨǸ» Ǭdzȇ ǾǻǬǶǦǵǨDZ ǷȇǾǚǸDzǟ

Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу «Студэнт года БДПУ-2016» і ўзнагароджанне яго пераможцаў адбылося ў нашай alma mater 17 мая. Мерапрыемства, багатае на сюрпрызы, творчыя падарункі і цёплыя словы, абавязкова запомніцца ўсім яго ўдзельнікам. Як вядома, поспех і прызнанне – найлепшыя матыватары плённай дзейнасці ва ўсіх сферах, і ўніверсітэт не стамляецца стымуляваць сваіх выхаванцаў на ўсё новыя дасягненні і перамогі.

Н

АШ універсітэт 13 мая наведалі прадстаўнікі беларускай дыяспары Латвіі – старшыня Саюза беларусаў Валянціна Піскунова, старшыня Рыжскага беларускага таварыства «Прамень» Алена Лазарава, карэспандэнт газеты «Прамень» Іна Олесава. На сустрэчы ў рэктараце былі вызначаны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва. Так, БДПУ стане суарганізатарам конкурсу даследчых работ «Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць», анлайн-сустрэч беларускіх пісьменнікаў, аўтараў падручнікаў па беларускай мове і літаратуры з вучнямі Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы, а народныя калектывы ўніверсітэта прымуць удзел у Днях беларускай культуры ў сталіцы Латвіі.

Л

ЕТНЯЯ школа-2016 «Пазнай Беларусь: ад адукацыі – да культуры» пройдзе на базе БДПУ 1–10 ліпеня. Гасцямі ўніверсітэта стануць студэнты Рэспублікі Арменія, Расійскай Федэрацыі, Латвійскай Рэспублікі і Народнай Рэспублікі Бангладэш. Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва фарміруе групу валанцёраў, якія дапамогуць удзельнікам летняй школы ў Мінску і адначасова прыемна правядуць час у кампаніі сваіх аднагодкаў, бясплатна наведаюць гісторыка-культурныя аб’екты сталіцы, падцягнуць размоўную англійскую.

П

РАЦЯГВАЕЦЦА прыём заявак ад студэнтаў БДПУ на ўдзел у міжнародным адукацыйным праекце «Летняя школа-2016» у Ерэване. 10–19 жніўня сталіца Арменіі прыме крэатыўных юнакоў і дзяўчат з Беларусі, Венгрыі, Літвы, Расіі і Украіны. Ад прэтэндэнтаў патрабуецца гатоўнасць расказаць пра alma mater, сваю краіну, яе культуру і сістэму адукацыі на англійскай мове, выступіць у канцэртнай праграме. Даведкі па тэл. (17) 200-21-95.

• 2016 – Год культуры

18 мая ў госці да студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта завіталі ўдзельнікі міжнароднага форуму, які аб’яднаў маладых літаратараў Беларусі, Расіі і Украіны. Прысутных прывітаў арганізатар фестывалю – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, старшыня Саюза пісьменнікаў Масквы С. А. Філатаў. Творчая атмасфера мерапрыемства была створана цікавымі, неардынарнымі выступленнямі маладых пісьменнікаў трох краін. 12 мая адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў гістарычнага факультэта з культуролагам, намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшынёй Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, аўтарам кнігі «Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя» Алесем Сушам. Госць расказаў пра сваё бачанне асобы Францыска Скарыны і прэзентаваў першую частку трылогіі, якая пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». Падчас сустрэчы А. А. Суша правёў віктарыну, прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху беларускага дзеяча эпохі Адраджэння. Самаму актыўнаму ўдзельніку-знатаку – першакурсніку Кірылу Карповічу – аўтар падараваў на памяць сваю кнігу з дароўным надпісам.

Напачатку мерапрыемства з прыві тальным словам да прысутных звярнуўся рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук: та ў кон– Дарагія сябры! Сёлета стаўўні н кі курсе прымалі ўдзел прадстаўнікі ўсіх факультэтаў нашага ўніверсітэта. І ўпершыню мы вызначаем пераможцаў у пяці намінаць цыях, якія адлюстроўваюць энцасноўныя напрамкі студэнцэбная, кага жыцця, – гэта і вучэб і навуковая, і творчая, і спарачная тыўная, і сацыяльна значная дзейнасць. Перад журы стаяла няпростая задача, аднак лепшыя ткк а мы з леп шых абраны, і хутка рамож ждаведаемся іх імёны. Пераможлівы пецы атрымаюць своеасаблівы татуэтку дагагічны «Оскар» – ста я», папаа «Настаўніца першая мая», м вядоменшаную копію ўсім нам п аз а імай скульптурнай кам пазіць узцыі. З гэтага часу ёй будуць на гароджвацца лепшыя студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта за высокія дасягненні ў вучобе, навуцы, поспехі ў прафесійнай і творчай дзейнасці. Са святам! На працягу ўсяго вучэбнага года больш за 60 танкаўцаў, якія выдатна вучацца, займаюцца навуковай дзейнасцю, прымаюць удзел у грамадскім і спартыўным жыцці ўніверсітэта, у рамках конкурсу дэманстравалі свае прафесійныя ўменні, эрудыцыю, педагагічныя веды, лідарскія якасці, таленты і здольнасці. Для некаторых гэта быў першы вопыт такога сур’ёзнага спаборніцтва, а многія паспелі ўжо дасягнуць пэўных вышынь у розных сферах. Аднак перамога была аднолькава прыемнай і для першых, і для другіх. Тым больш, што павіншаваць намінантаў і пераможцаў у

сценах alma mater прыйшлі тыя, на каго варта раўняцца ўсім сённяшнім студэнтам. Гаворка ідзе зн пра знакамітых вы пускнікоў БДП розных гадоў, якімі БДПУ ўніве ўніверсітэт па праву можа ганары нарыцца. Шчодрымі на шчырыя словы, віншаванні і падар дарункі былі начальнік упра раўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Галіна Мікалаеўна Казак, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Бел Беларусі Аляксандр Аляксан сандравіч Каваленя, генерал ральны дырэктар Нацыян на л нальнага акадэмічнага Вяліка лікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Аляксандр Іванавіч Сягоднік, а таксама Заслужаны майстар спорту СССР, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, ча тырохразовая алімпійская чэмпіёнка, Ганаровы грамадзянін горада Мінска Алена Дзмітрыеўна Бялова. Мы ўпэўнены, што і сярод удзельнікаў сёлетняга конкурсу ёсць будучыя знакамітыя педагогі, вучоныя, спарт смены, грамадскія дзеячы. А перамога – важная прыступка да непазбежнага поспеху. Прынамсі, мы шчыра гэтага жадаем! Але час назваць тых, хто быў удастоены ганаровага

звання «Студэнт года БДПУ». Абавязковымі ўмовамі для канкурсантаў у намінацыі «Вучэбна-прафесійная дзейнасць» з’яўляліся выдатная паспяховасць, наяўнасць вопыту ўдзелу ў педагагічных алімпіядах, конкурсах прафесійнага майстэрства, адукацыйных праектах. Студэнты-фіналісты (а іх было васьмёра) прэзентавалі эсэ «Мая педагагічная практыка», тым самым дэманструючы прафесійныя ўменні і навыкі. Лепш за ўсіх з задачай справілася студэнтка 4-га курса факультэта псіхалогіі Эмілія Бурачэўская. Дарэчы, яна ўжо можа пахваліцца шматлікімі папярэднімі поспехамі: дзяўчына атрымлівае стыпендыю імя Максіма Багдановіча, мае 4 публікацыі, з’яўляецца пераможцай V міжвузаўскай алімпіяды па асновах псіхалогіі і педагогікі «Асоба і інавацыя»… Дастойнае дапаўненне ўнушальнага «паслужнога спісу»! Да студэнтаў, якія змагаліся ў намінацыі «Навукова-даследчая дзей(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


У разгар падрыхтоўкі да ўступнай кампаніі, 14 мая, пад эгідай Міністэрства адукацыі ў мінскім Палацы спорту ўпершыню прайшла Рэспубліканская студэнцкая субота. Удзел у маштабным мерапрыемстве, якое аб’яднала дзясяткі ВНУ і тысячы абітурыентаў, іх бацькоў і настаўнікаў, прыняў і наш універсітэт. Інфармацыйныя стэнды, тэматычныя экспазіцыі, майстар-класы, кансультацыі – усё працавала на тое, каб яшчэ раз звярнуць увагу будучых студэнтаў на БДПУ і даказаць, што будучыня пачынаецца менавіта тут.

САПРАЎДНАЕ СВЯТА БУДУЧЫХ СТУДЭНТАЎ

Ужо з самага ранку ў холе Палаца і на вялікай пляцоўцы каля будынка было шматлюдна, весела і гаманліва. Да інфармацыйнага стэнда БДПУ бесперастанку падыходзілі школьнікі, якім пасля кансультацыі прапаноўвалі згуляць у педагагічнае лато: адказаўшы на пытанне пра наш універсітэт, патэнцыйныя абітурыенты атрымлівалі сувенір з яго сімволікай. Калі ж хтосьці не дайшоў да стэнда (а згубіцца на выстаўцы было няцяжка), то неабходную інфармацыю ён мог атрымаць ад нашых студэнтаў, якія раздавалі рэкламныя буклеты і ў самім будынку, і на вуліцы. Арганізатары зрабілі ўсё магчымае, каб прафарыентацыйнае мерапрыемства стала сапраўд ным святам для ўсіх яго ўдзельнікаў. А мы, адпаведна, прыклалі ўсе намаганні, каб выгадна вылучацца на гэтым свяце сярод астатніх ВНУ. Так, студэнты і выкладчыкі факультэта эстэтычнай адукацыі аргані-

завалі фотасалон «Па старонках гісторыі касцюма». Кожны жадаючы мог зрабіць на памяць здымак з дамай ці кавалерам, апранутымі згодна з модай мінулых стагоддзяў. Ама тараў актыў нага адпачынку прывабіла спартыўная пляцоўка, дзе прадстаўнікі факультэта фізічнага вы хавання дэманстравалі беларускія народныя гульні аўтарскага праекта «Бела русіяда». Зрэшты, для кожнага мы пастараліся знайсці занятак па душы: майстар-класы па арыгамі, роспісе па шкле, чытанні навобмацак, мастацкім сурдаперакладзе песні, анімацыйныя пляцоўкі «Псіхалогія для ўсіх» і «Лега-ро2

баты»… Цікава, незвычайна, пазнавальна, разнастайна – і гэтак штодня ў сценах нашага ўніверсітэта! Завяршылася мерапрыемства гала-канцэртам Рэс публіканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі». Па выніках удзелу ў фестывалі прадстаўнікі БДПУ атрымалі шэраг узнагарод. Так, дыпломамі І ступені былі ўзнагароджаны народны ансамбль «Ярыца» (намінацыя «Фальклорны тэатр»), народны ансамбль «Рэй» (намінацыя «Ансамбль песні, музыкі і танца»), каманда КВЗ «Лепшыя сябры» (намінацыя «Агітбрыгада»), каманда фрыстайлістаў «Лайфстайл» (намінацыя «Калектыў сучаснага арыгінальнага жанру»), ансамбль цым-

балістаў «Вярба» (намінацыя «Ансамбль народнай музыкі»), Іван Васілевіч (намінацыя «Відэакліп»). Дыпломы ІІ ступені атрымалі танцавальны калектыў «О 2» (намінацыя «Тэ атр сучаснай харэаграфіі»), Сяргей Ляўчук і Арцём Катуша (намінацыя «Рэк ламны ролік»), Лізавета Бурлай (намінацыя «Саліст-вакаліст эст рад нага напрамку»), танца валь ны праект «Арт-юніці» (намі нацыя «Ма савы танец. Live-ўдзел»). Нарэшце, дыплом ІІІ ступені быў уручаны Алесі і Аліне Сыцько ў намінацыі «Група сучаснай пластыкі». Спадзяёмся, студэнцкая субота будзе мець плён і сёлета да нас ва ўніверсітэт прыйдуць тале навітыя першакурснікі, якія пяроймуць эстафету твор часці ў сваіх папярэднікаў.

ǷǭǬǨǫǨǫǟǿǵȃ «ǶǹDzǨǸ» Ǭdzȇ ǾǻǬǶǦǵǨDZ ǷȇǾǚǸDzǟ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

насць», прад’яўляліся наступныя патрабаванні: удзел у рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах на лепшае навуковае даследаванне, наяўнасць аўтарскіх публікацый, а таксама актыўная праца ў студэнцкіх навукова-даследчых лабараторыях. У фінале ж трэба было прэзентаваць перад журы ўласны навуковы артыкул, а таксама выступіць рэцэнзентам публікацыі іншага канкурсанта. І тут бліскуча сябе праявіў чацвёртакурснік гістарычнага факультэта Юрый Коўшык, які і стаў пераможцам у названай намінацыі. Юрый атрымлівае стыпендыю імя Янкі Купалы, з’яўляецца намеснікам кіраўніка СНДЛ «Спадчына», а яшчэ – пераможцам конкурсу БДПУ «Выдатнік года». Усе мы добра разумеем, што паспяховы настаўнік – гэта не толькі добры прадметнік, але і цікавая, усебакова развітая асоба, якая любіць творчасць і далучае да яе сваіх вучняў. Таму была выдзелена асобная намінацыя «Мастацкатворчая дзейнасць». На перамогу ў ёй прэтэндавала 12 студэнтаў, але толькі шасцёра з іх сталі фіналістамі. А лепшай з лепшых, па меркаванні журы, аказалася другакурсніца ФСПТ Лізавета Бурлай – старшыня студэнцкага савета факультэта, фіналістка V Мінскага гарадскога агляду-конкурсу патрыятычнай песні, удзельніца тэлевізійнага праекта «Спяваючыя гарады», уладальніца дыплома другой ступені Рэспубліканскага конкурсу «Арт-вакацыі». Прыемным сюрпрызам для Лізаветы стаў падарунак ад У. П. Грыдзюшкі – запрашальны білет у цэнтральную ложу тэатра на 2 асобы на прэм’еру балета народнага артыста Азербайджана Палада Бюльбюль-аглы «Каханне і смерць» і на гала-канцэрт зорак сусветнай оперы. Не пакрыўдзіў Уладзімір Паўлавіч і астатніх намінантаў – усе пяцёра атрымалі запрашальнікі на спектаклі тэатра. Не менш важная і наступная намінацыя – «Сацыяльна значная дзейнасць. Маладзёжнае лідарства». Быць карысным для грамадства, умець захапіць сваёй працай іншых – пад сілу далёка не кожнаму. А вось у нашых студэнтаў гэта атрымоўваецца, і лепш за ўсіх – у трэцякурсніка гістарычнага факультэта Артура Мелюха. Артур з’яўляецца ўдзельнікам валанцёрскага клуба БДПУ «Міласэрнасць», членам педагагічнага атрада «Эверэст», камісарам сэрвіснага атрада «Штаб „Абітурыент“», камандзірам патрульна-паставога атрада тэрытарыяльнай добраахвотнай дружыны БДПУ, членам зборнай універсітэта па армрэслінгу. У намінацыі «Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўная дзейнасць» змагаліся 10 студэнтаў, якія маюць высокія спартыўныя дасягненні і не раз абаранялі гонар роднага ўніверсітэта на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Журы высока ацаніла поспехі ўсіх канкурсантаў, аднак запаветную статуэтку атрымала студэнтка 4-га курса факультэта фізічнага выхавання Вольга Брадзяк – шматразовая пераможца чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь па плаванні, майстар спорту па плаванні і па падводным плаванні, член зборнай БДПУ і прызёр Рэспубліканскай універсіяды 2015 г. у гэтым відзе спорту, цьютар факультэта. Святочную атмасферу мера прыемст ва падтрымлівалі творчыя калектывы і выканаўцы ўніверсітэта і запрошаныя госці, сярод якіх – ансамбль эстраднага танца «Гарэзлівыя агеньчыкі», спявак Дзмітрый Калдун і гурт «BY CITY». Вось такая яна, цудоўная пяцёрка студэнтаў года БДПУ. Мы далучаемся да віншаванняў усім намінантам і пера-

можцам і прадастаўляем слова аднаму з трыумфатараў – Юрыю КОЎШЫКУ. *** – Гэта была надзіва прыгожая, дынамічная, выдатна арганізаваная цырымонія ўзнагароджвання – нездарма ўручэнне статуэткі «Настаўніца першая мая» ўніверсітэцкая супольнасць наракла педагагічным «Оскарам». Інтрыга захоўвалася да апошняга моманту – ніхто з намінантаў не ведаў, картку з чыім імем дастануць з канверта. Мне пашчасціла – на сцэну выклікалі мяне… Навукова-даследчай дзейнасцю я пачаў займацца ў першы год вучобы на гістарычным факультэце – з таго часу, як стаў удзельнікам СНДЛ «Айчынная і сусветная гісторыя». Пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта А. Ф. Рацько пачаў вывучаць тэму «Сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.», над якой працягваю працаваць і сёння. На трэцім курсе быў прызначаны намеснікам старшыні студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі. У працэсе маёй дзейнасці ў рамках СНДЛ прымаў удзел у навуковых, навукова-практычных канферэнцыях (міжнародных, рэспубліканскіх, вузаўскіх, факультэцкіх), займаўся распрацоўкай НДР «Адмена прыгоннага права. Уніфікацыя саслоўя сельскіх абывацеляў (1857 г. – пачатак ХХ ст.)». У 2015 г. маім навуковым кіраўніком стаў доктар гістарычных навук, прафесар А. П. Жытко. Дарэчы, падчас Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ ён быў прызнаны лепшым навуковым кіраўніком НДРС у намінацыі «Асабісты ўклад у сістэмную падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі». Мне вельмі падабаецца займацца навукова-даследчай дзейнасцю. Асабліва прываблівае этап пошуку інфармацыі ў розных гістарычных крыніцах з перспектывай знаходжання новага, цікавага матэрыялу, хоць ён і з’яўляецца самым працаёмкім, вымагае шмат часу. У дадзеным выпадку мяне як навукоўца матывуе тое, што чым больш матэрыялу я здолею апрацаваць, прааналізаваць, тым больш якасным атрымаецца вынік даследавання. Падчас удзелу ў конкурсе «Студэнт года» ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць» я прэзентаваў сваё любімае даследаванне «Эканамічнае становішча сем’яў старавераў у Беларусі ў другой палове ХIХ – пачатку ХХ ст.». Чаму такая тэматыка? Справа ў каранях: мая маці з’яўляецца прадстаўніцай старажытнага роду старавераў. Таму ў працэсе вывучэння і распрацоўкі дадзенай тэмы ўзнікла пэўная сувязь паміж мной як даследчыкам і ўласна прадметам даследавання. Цікава і карысна было слухаць выступленні ўладальнікаў педагагічнага «Оскара», бо абсалютна кожны з іх з’яўляецца неардынарнай, творчай асобай. Віншую пераможцаў і намінантаў, іх навуковых кансультантаў і мастацкіх кіраўнікоў, педагогаў і трэнераў, выкладчыкаў кафедраў і адміністрацыю факультэтаў, супрацоўнікаў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю і цэнтра студэнцкай творчасці – усіх, хто мае дачыненне да пагалівудску бліскучага ўніверсітэцкага свята «Студэнт года БДПУ»!

26 мая 2016 г.


ЦЬЮТАРСТВА Ў БДПУ: ДАПАМОГА Ў ДЗЕЯННІ

Цьютарскае суправаджэнне адукацыйнага працэсу сёння становіцца арганічнай часткай сістэмы прафесійнай падрыхтоўкі будучага настаўніка і ўяўляе сабой цэлы комплекс мерапрыемстваў па ўзаемадзеянні старшакурснікаў са студэнтамі малодшых курсаў, мэта якога – павышэнне паспяховасці ў вучобе, актывізацыя самавыхавання, развіццё адказнасці і ініцыятывы. Вопыт нашага ўніверсітэта ў гэтай сферы дзейнасці быў абагульнены падчас семінара «Студэнцкае цьютарства ў БДПУ: пачатак і перспектывы», які правёў рэктар БДПУ А. І. Жук.

Калі першакурснік пачынае сваю вучобу ва ўніверсітэце, ён сутыкаецца з іншым жыццём, якое значна адрозніваецца ад школьнага. І, вядома, у яго ўзнікаюць цяжкасці з адаптацыяй да адукацыйнага працэсу ў новых умовах. Як правіла, ён не зусім гатовы да навучання, заснаванага на поўнай самастойнасці, да неабходнасці працаваць з вялікім аб’ёмам інфармацыі, рацыянальна размяркоўваць свой час і сілы і г. д. Таму на факультэце дашкольнай адукацыі ў дапамогу першакурснікам была распрацавана цьютарская праграма «Старэйшы сябар». Агульнапрынята лічыць цьютарам спецыяліста, які суправаджае навучэнца або

студэнта ў працэсе індывідуальнага навучання. Нашыя цьютары (а гэта 12 студэнтак 4-га курса) бачылі сваю асноўную задачу ў працы па адаптацыі студэнтаў да працэсу навучання, па ўключэнні першакурснікаў у грамадскую і валанцёрскую дзейнасць. Дарэчы, распрацаваная праграма атрымала дыплом 1 ступені на конкурсе праектаў «Маладзёжныя ініцыятывы для развіцця БДПУ». Для ацэнкі нашай працы ў красавіку было праведзена апытанне першакурснікаў. Яно паказала, што 70 % рэспандэнтаў задаволены дзей насцю цьютараў, 95 % лічаць яе неабходнай, 62 % уцягнуты ў актыўнае студэнцкае жыццё. Таму ў наступным навучальным годзе мы плануем пашырыць працу цьютараў па аказанні дапамогі першакурснікам у вучэбнай дзейнасці. На кожным факультэце БДПУ цьютарская дзейнасць мае свае адметнасці. Таму бліжэйшым дарадцам і памочнікам студэнтаў з малодшых курсаў было вельмі цікава сабрацца разам, абмяняцца вопытам і набыткамі, падзяліцца цяж-

касцямі, абмеркаваць праблемы. Такім месцам сустрэчы стаў семінар. У ім прынялі ўдзел студэнты-цьютары, выкладчыкі, адказныя за іх працу на факультэтах, прарэктары, дэканы і намеснікі дэканаў, прадстаў нікі грамадскіх арганізацый. Несумненна, гэта было карысна. Цікава было даведацца, напрыклад, што на філалагічным факультэце цьютарская праца ажыццяўляецца па розных напрамках як з беларускімі студэнтамі, так і з замежнымі. З імі вядзецца індывідуальная і групавая работа, у тым ліку і па азнаямленні грамадзян іншых краін з нашай нацыянальнай культурай.

Мне як будучаму педагогу цьютарства дапамагло развіць арганізатарскія здольнасці, набыць неацэнны вопыт узаемадзеяння, што павысіла прафесійную матывацыю і кампетэнтнасць. Плануючы паступаць у магістратуру БДПУ, я разглядаю магчымасць напісання магістарскай дысертацыі на тэму, звязаную з арганізацыяй цьютарскай падтрымкі студэнтаў ФДА. Ксенія ПРУШАК, студэнтка 4-га курса факультэта дашкольнай адукацыі

P. S. Па выніках работы семінара рэктар БДПУ А. І. Жук даручыў дэканам факультэтаў пашыраць практыку студэнцкага цьютарства і матэрыяльна заахвочваць навучэнцаў, якія займаюцца гэтым відам дзейнасці. Таксама Аляксандр Іванавіч даў указанне распрацаваць праграмы цьютарскага суправаджэння, падрыхтаваць да выдання адпаведны вучэбнаметадычны дапаможнік і арганізаваць пастаянна дзеючы семінар-практыкум для студэнтаў-цьютараў.

У БАРАЦЬБЕ ЗА КАКТУС ПЕРШЫНСТВА

Знакавай падзеяй бягучага месяца ў жыцці ўніверсітэта без перабольшання можна назваць фінал Лігі КВЗ БДПУ, які адбыўся ў актавай зале 19 мая. Прынамсі, для ўсіх нашых кавэзэшнікаў і іх шматлікіх балельшчыкаў гэта сапраўды так. Феерычнае гумарыстычнае дзейства, якому папярэднічалі фестываль і паўфінал, тварылася на сцэне сіламі чатырох каманд – самых яркіх, крэатыўных, артыстычных і кемлівых студэнтаў нашай alma mater.

Пачаўся вечар з традыцыйнага развітання з фіналістамі-выпускнікамі, кожны з якіх атрымаў права на здзяйсненне аднаго жадання. А далей гледачоў чакала шмат сюрпрызаў, бо гульня атрымалася ў многім незвычайнай. Так, напрыклад, фізіка-матэматычны факультэт сёлета прадстаўлялі адразу дзве каманды: знаёмая нам па папярэдніх сезонах «Валерый Сюткін» і надзвычай паспяховы дэбютант лігі «Эксперымент». Апошняя з названых каманд амаль на сто працэнтаў складаецца са студэнтаў-туркменаў, і ў гэтым заключаецца яшчэ адна асаблівасць фінальнай гульні. Дарэчы, дзякуючы няўрымслівым эксперыментатарам мы змаглі ў конкурсе «Прывітанне» ўбачыць усімі любімых «Лепшых сяброў». Думаеце, што чвэрцьфіналісты Вышэйшай лігі выйшлі падтрымаць калег? А вось і не! Проста каманда зрабіла цудоўную пародыю на выступленне фантазёраў, якую гледачы ўспрынялі на «ўра». Вось такія метамарфозы! У «Прывітанні» каманды «Эксперымент» першы раз за вечар на сцэну выйшаў дэкан фізіка-матэматычнага факультэта С. І. Васілец. Першы, ды не апошні. У конкурсе «СТЭМ» Сяргей Іванавіч выступіў яшчэ за адзін калектыў сваіх выхаванцаў – «памяняўся ролямі» са студэнтам Сяргеем Леўчуком з каманды «Валерый Сюткін». І ў будучага педагога, і ў дэкана атрымалася выдатнае пераўвасабленне. У выніку Сяргей Іванавіч стаў лепшым акцёрам фінальнай гульні, а яго цёзка Сяргей Ляўчук – лепшым кавэзэшнікам сезону. Сапраўды ўдалае пераўвасабленне! Калі б арганізатары прыдумалі асобную намінацыю «Лепшы завочны ігрок», у ёй без сумнення перамагла б першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева. Хоць Святлана Іванаўна з-за службовых спраў увогуле не прысутнічала на фінале, мініяцюры з яе «ўдзелам» былі самымі яркімі і арыгінальнымі. Так, «Зборная ФСПТ» уявіла, як адбываецца афіцыйны візіт «першай лэдзі» БДПУ ў Кітай. «Качыныя гісторыкі» прыдумалі цэлы мабільны

26 мая 2016 г.

дадатак «Педгайд», закліканы дапамагаць студэнтам ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку і асабістага. Напрыклад, ён можа знайсці тваю другую палавінку, што і прадэманстравалі вясёлыя і знаходлівыя гісторыкі: задалі характарыстыкі «разумная, прыгожая, мінчанка, любіць КВЗ» – і атрымалі фотаздымак усё той жа Святланы Іванаўны! У дадатку шмат іншых карысных, а галоўнае, вясёлых опцый: навігатар па ўніверсітэце, галасавы памочнік «OK Пед», катэгорыя «Вахцёркам» і кнопка «Не націскаць» для самых цікаўных – з яе дапамогай за адзін клік вы зробіцеся членам БРСМ! Адным словам, распрацоўка гісторыкаў была вартай таго, каб стаць лепшым жартам гульні пра БДПУ. Кожны гумарыстычны фінал разбаўляецца ноткамі шчымлівага суму для тых, хто ў якасці студэнта-кавэзэшніка выходзіць на сцэну БДПУ ў апошні раз. Развітанню з універсітэтам прысвяцілі свой музычны нумар выпускнікі ФСПТ Максім Жук і Аляксандр Верас. Што атрымалася ў выніку? І смех, і слёзы, і прыз за лепшы нумар гульні. «Качыныя гісторыкі» з жывой музыкай у фінальнай песні атрымалі прыз за лепшае музычнае афармленне, ім жа дастаўся і спецыяльны прыз ад рэдактараў лігі А. Камароўскага і І. Моргуна. Ну а спецпрыз ад прафкама студэнтаў адправіўся ў «Зборную ФСПТ». На гэтым сюрпрызы гумарыстычнага вечара не скончыліся. Для віншавання пераможцы на сцэну быў запрошаны рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук. Аляксандр Іванавіч узгадаў сваё студэнцкае кавэзэшнае мінулае і тут жа прадэманстраваў гумарыстычны экспромт – у жартоўнай форме прызнаўся ў каханні адной з удзельніц фінальнай гульні. Кіраўнік універсітэта слушна адзначыў, што ўсе кавэзэшнікі прадэманстравалі не толькі выдатнае пачуццё гумару, але і шмат іншых талентаў: спявалі, танцавалі, ігралі на музычных інструментах, жартавалі ў вершаванай форме… Аднак пераможца можа быць толькі адзін – і ім стала каманда «Качыныя гіс-

торыкі», якая атрымала ад рэктара ў якасці падарунка сертыфікат на наведванне аквапарка «Лябяжы». Такім чынам, фінал адбыўся. Аднак ужо восенню аматараў КВЗ чакае новая сустрэча з вясёлымі і знаходлівымі на фестывалі «БДПУ збірае сяброў», калі на галоўную ўніверсітэцкую сцэну выйдуць школьнікі, гімназісты і ліцэісты краіны. А для таго, каб час прабег непрыкметна, мы вырашылі падараваць нашым чытачам на памяць яшчэ адну хвіліну гумарыстычнага пазітыву – і выбралі некалькі ўдалых жартаў фіналу. Чытайце, усміхайцеся і прыходзьце на гульні новага сезону! *** На выхадзе з грамадскага транспарту: – Малады чалавек, талончык патрэбен? – Так! – Заўтра ў 14.00 да стаматолага! («Зборная ФСПТ») *** Студэнт здае макулатуру: – Памяняйце, калі ласка, на долары! («Качыныя гісторыкі») *** У сям’і, дзе ўсё пераводзяць на грошы. Сын тэлефануе бацькам і паведамляе, што яго за хуліганства пасадзілі на 15 сутак. Тыя загадкава: «Мы застаёмся адны… На два тыдні… Здадзім яго пакой завочніку!» («Валерый Сюткін») *** Студэнт прыходзіць знаёміцца з бацькамі сваёй дзяўчыны і са здзіўленнем даведваецца, што яны туркмены. – Ты чаму мне раней не сказала? – А ты сам не зразумеў? Імя Айгуль цябе не насцярожыла? – Я думаў, гэта мянушка! («Эксперымент») Вераніка МАНДЗІК 3


НОВЫ ПОЗІРК ПРАЗ ДЗЕСЯЦІГОДДЗЕ

Ведаеце, кажуць, што нельга вяртацца ў тыя мясціны, дзе табе некалі было добра: гарадок вашага дзяцінства можа пастарэць, лавачка першага пацалунка акажацца акупаванай незнаёмцамі, а ад няўлоўнай атмасферы нечага роднага і дарагога можа не застацца і следу. Аднак здараецца і так, што час мяняе ўсё да лепшага: за гады вашага расстання любімае месца становіцца яшчэ прыгажэйшым. Вядома, сёння я гавару пра БДПУ, пра alma mater, дзе прайшлі мае лепшыя гады. І вось я на правах госці, якая толькі канстатуе перамены, вельмі радуюся за сённяшніх студэнтаў. І не толькі таму, што яны атрымліваюць веды ў светлых аўдыторыях, удзельнічаюць у відэаканферэнцыях і вэбінарах, стажыруюцца за мяжой або робяць сэлфі ў самым папулярным для гэтага месцы. Я рада за тое, што ўніверсітэт дае ім вельмі важны ўрок – трэба быць гаспадаром на сваёй зямлі, як бы пафасна або банальна гэта ні гучала. І наглядна дэманструе, як рабіць лепш, імкнуцца да лепшага. Гэта не пустыя словы, а Нядаўна я наведала родны ўніверсітэт і, без- прыклад таго, што БДПУ, які квітнее дзякуючы умоўна, не магла не адзначыць усе станоўчыя клопату, працы і любові яго сённяшніх гаспадароў, перамены: медытуючы фантан і музычнае кафэ ў назаўсёды застанецца родным і жаданым месцам холе трэцяга вучэбнага корпуса, суперсучасная для выхаванцаў мінулых гадоў. Вольга ПРЫЁМКА, трэнажорная зала, адноўлены ўнутраны дворык выпускніца гістарычнага факультэта і яшчэ тысяча іншых «дробязяў», якія нараджаюць толькі адну зайздросную думку: «Шкада, што так не было раней». Вядома, больш за 10 гадоў назад усё было іначай – не горш, а проста па-іншаму. Было весела, цікава, бесклапотна і хвалююча. Мы атрымлівалі веды і вучыліся іх перадаваць іншым, мы будавалі планы на светлую будучыню і глядзелі вялікімі і даверлівымі вачыма на нашых выкладчыкаў, якія здаваліся нам ледзьве не паўбагамі. Урэшце, мы не заўважалі абшарпаных сцен і перагарэлых лямпачак, – нашыя вочы і так гарэлі агнём.

• ВВЦ паведамляе

У кіёсках БДПУ, якія размешчаны па адрасах: пр. Незалежнасці, 1 (вуч. корпус № 2), вул. Магілёўская, 37 (вуч. корпус № 5) ажыццяўляецца продаж сувенірнай прадукцыі з сімволікай БДПУ.

Фуфайка Marshal ФЖ-05 M, L, XL

Магніт вінілавы 70*100 мм Значок

Кепка. Сцяжок. Пакет Кружка

Нататнік

ДАСЫЛАЕМ ДОБРЫЯ «ВЕСЦІ»

Рэдакцыйная калегія навукова-метадычнага часопіса «Весці БДПУ» запрашае да супрацоўніцтва і прапануе аформіць падпіску на ІІ паўгоддзе 2016 г. Навукова-метадычны рэцэнзуемы штоквартальны часопіс «Весці БДПУ» выдаецца з чэрвеня 1994 г. Ён уключаны ў Пералік навуковых выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Матэрыялы друкуюцца на беларускай і рускай мовах. З 2004 г. «Весці БДПУ» выходзяць у трох серыях: «Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія.

Філалогія», «Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка», «Серыя 3. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія». У склад рэдакцыйнай калегіі, якую ўзначальвае рэктар БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар А. І. Жук, уваходзяць вядомыя ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі вучоныя. Аўтарамі часопіса з’яўляюцца выкладчыкі, дактаранты і аспіранты ўстаноў адукацыі краіны, а таксама знакамітыя педагогі ўстаноў адукацыі краін бліжняга і далёкага замежжа. Больш падрабязную інфармацыю пра часопіс «Весці БДПУ» вы можаце ўбачыць на сайце БДПУ або атрымаць па тэлефонах: 219-78-12; 327-89-74. Па пытаннях падпіскі звяртайцеся ў аддзяленні РУП «Белпошта», кіёскі «Белсаюздрук», а таксама на адрас: вул. Савецкая, 18/1, каб. 130 (вуч. корпус № 3).

• Служба 101

ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН ПРЫ ПАЖАРЫ Ў ЖЫЛЫМ ПАМЯШКАННІ

Пры выяўленні агню ў жылым памяшканні трэба неадкладна патэлефанаваць у пажарную службу па нумары «101» ці па нумары экстранных выклікаў «112» (з сотавага тэлефона) і без пярэчанняў выконваць указанні дыспетчара. Далей варта абясточыць памяшканне, выкарыстаўшы ўстройства ахоўнага адключэння ў электрашчыце. У выпадку, калі плошча ўзгарання невялікая, можна пачаць тушэнне ўласнымі сіламі з дапамогай вады, а таксама зямлі з вазонаў, пральнага парашку, пітной ці кальцыніраванай соды. Калі спыніць распаўсюджванне агню не атрымоўваецца, трэба пакінуць памяшканне. Пры пажары катэгарычна забараняецца карыстацца ліфтам. Пры выхадзе з жылога памяшкання не замыкайце ўваходныя дзверы на ключ. Аднак зачыніць іх трэба як мага больш шчыльна, каб прадухіліць распаўсюджванне агню на лесвічныя маршы. Калі выхад з кватэры праз пад’езд аказаўся немагчымым, трэба выйсці на балкон, шчыльна прыкрыўшы за сабой дзверы, і чакаць дапамогі. А. ЛЫСУНКІН, інспектар групы прафілактыкі Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Закладка

Папка

Ручка Нататнік Каляндар кішэнны

Акрамя гэтага, ВВЦ БДПУ выконвае заказы на вытворчасць паліграфічнай прадукцыі (кішэнных і насценных календароў, каляндарыкаў-домікаў, блакнотаў і інш.) з нанясеннем выявы па жаданні пакупніка. Спецыялісты выдавецкага цэнтра дапамогуць вам распрацаваць дызайн малюнка для наступнага яго пераносу на сувенірную прадукцыю. Напрыклад, выпускнікам БДПУ на памяць аб навучанні ва ўніверсітэце мы прапануем размяшчаць фота акадэмічнай групы або курса, любімых выкладчыкаў, сімволікі факультэта – усяго таго, што падкажа вам ваша ўяўленне. Сёння стала магчымым нанясенне выявы нават на кружкі! У ВВЦ БДПУ вы зможаце заказаць кубак з любым малюнкам па прымальнай цане. Кошт перанясення выявы на прадукцыю разлічваецца індывідуальна, зыходзячы са складанасці працэсу (колькасць колераў, памер выявы), а таксама велічыні заказу (чым большы тыраж – тым танней каштуе адзін экзэмпляр). Для разліку цаны звяртайцеся ў вучэбна-выдавецкі цэнтр БДПУ: г. Мінск, вул. Магілёўская, 37 (вуч. корпус № 5). Тэлефануйце (017) 219-78-10, 219-78-14, 327-89-74 або пішыце на адрасы: izdat@bspu.by, izdanie_130@mail.ru. МЫ РАДЫ ДАСТАВІЦЬ ВАМ РАДАСЦЬ!

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. 226-40-19 Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. www.bspu.by

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 686. Падпісана ў друк 26.05.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1179  
1179  
Advertisement