Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Спартыўны навігатар С

тудэнты-спартсмены БДПУ высока нясуць сцяг сваёй alma mater. Традыцыйна яны займаюць самыя высокія месцы ў розных відах спаборніцтваў. Вось і днямі падчас Фестывалю неалімпійскіх відаў спорту, што праводзіўся ў рамках Рэспубліканскай універсіяды, каманда нашага ўніверсітэта па самба (трэнер – А. У. Катлоўскі) у агульным заліку заняла 2-е месца. У складзе зборнай – выключна студэнты факультэта фізічнага выхавання. Першае месца для агульнакаманднай скарбонкі здабылі: Таццяна Дземчанка, Лера Смугунова, Уладзіслаў Бурдзь, Павел Гладкіх, Мікіта Жолудзеў; другое – Крысціна Жукавец; трэцяе – Ніна Мяцеліца, Анастасія Мініч, Анастасія Даражынская, Марына Гір’ятовіч, Іван Навумаў, Уладзіслаў Саяпін, Дыяр Рустамаў. Так трымаць!

У

адным кроку ад перамогі ў Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лізе2016 спынілася жаночая зборная БДПУ. У фінальным паядынку з камандай ГрДУ яна, як і летась, уступіла баскетбалісткам з Гродзенскага ўніверсітэта. Трэба дадаць, што срэбра дасталася нашым дзяўчатам ва ўпартай барацьбе: за месцы на п’едэстале змагаліся 25 каманд з устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Акрамя таго, па рашэнні судзейскай калегіі студэнтка 4-га курса ФФВ Дар’я Ліпінская была прызнана лепшай нападаючай турніру. Віншуем дзяўчат і іх трэнера Т. В. Харашылаву!

• 2016 - Год культуры Д

ЫПЛОМЫ 2-й і 3-й ступені атрымалі 25 красавіка дзве студэнткі нашага ўніверсітэта – Лізавета Бурлай (ФСПТ) і Марыя Хлань (філалагічны факультэт) – удзельніцы V Мінскага гарадскога агляду-конкурсу патрыятычнай песні.

Ф

АКУЛЬТЭТ эстэтычнай адукацыі разам з бібліятэкай БДПУ 15 красавіка распачаў новы творчы праект – «Музычна-мастацкі лекторый». Яго ініцыятарамі і арганізатарамі выступілі дацэнт кафедры музычна-педагагічнай адукацыі В. А. Чарняк і загадчык аддзела ўніверсітэцкай бібліятэкі А. В. Белавусава. Першая сустрэ-

Субота, 30 красавіка 2016 года

DzȋǸǮDzǮ ǻǮǰȁǸǼǰǮȍ ǻȍǿdz ǮDzǸǾȉȄȄǥ ǻǼǰȉȍ! Увесь мінулы тыдзень у сценах нашай alma mater панавала асаблівая атмасфера – напружанай інтэлектуальнай дзейнасці, спаборніцтва, педагагічнай творчасці, навуковага пошуку. Праўда, гэтыя складнікі прысутнічаюць і ў паўсядзённым жыцці танкаўцаў, але падчас Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ іх канцэнтрацыя, здаецца, дасягнула максімальнах паказчыкаў. Студэнты, школьнікі, магістранты, аспіранты дэманстравалі не толькі веды і ўменні, але і нестандартныя падыходы да вырашэння пастаўленых задач, здабыткі педагагічнай творчасці, вынікі ўласных даследаванняў. А завяршылася плённая, насычаная, разнастайная па формах і метадах правядзення мерапрыемстваў Дэкада 29 красавіка ўрачыстым падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем пераможцаў. У сваім выступленні рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук падкрэсліў маштабнасць навуковага мера прыемства, якое стала значнай падзеяй не толькі для ўніверсітэта, але і для ўсёй педагагічнай супольнасці краіны. Так, у рамках Дэкады на рэспубліканскім узроўні праводзіліся навуковая алімпіяда па педагогіцы і конкурс стартап-праектаў у сацыяльнаадукацыйнай сферы, а таксама студэнцкая навуковая канферэнцыя. – У алімпіядзе па педагогіцы прымалі ўдзел вучні педагагічных класаў з усіх абласцей краіны і сталіцы, а таксама студэнты і аспіранты з БДПУ і Гомельскага, Гродзенскага, Мазырскага ўніверсітэтаў, – адзначыў Аляксандр Іванавіч. – Усе заданні мелі праблемнадаследчы, эўрыстычны характар, прадугледжвалі прэзентацыю і абарону калектыўных праектаў, дэманстрацыю навуковай эрудыцыі, вырашэнне пастаўленых задач у межах дыстанцыйнай дзелавой гульні. У цэлым нетрадыцыйны фармат правядзення алімпіяды меў станоўчы водгук у яе ўдзельнікаў і арганізатараў, многія ВНУ краіны выказалі жаданне далучыцца да мерапрыемства ў наступным годзе.

Т

АНЦАВАЛЬНЫ калектыў БДПУ «Арт-Юніці» 23 красавіка прыняў удзел у чэмпіянаце краіны па сучасных танцах «Belarusian open championship-2016». Увазе журы і гледачоў былі прадстаўлены два нумары, адзін з якіх – танец «Хіп-хоп-сувенір» – прынёс калектыву заслужанае 2-е месца.

ча са студэнтамі і выкладчыкамі была прысвечана тэме «Вобраз Панны Марыі ў творчасці кампазітараў розных эпох». Да мерапрыемства была прымеркавана выстаўка нотнай і кніжнай літаратуры.

Н

Н

А СЦЭНЕ БДПУ 20 красавіка лепшыя калектывы і выканаўцы нашага ўніверсітэта прадэманстравалі сваё майстэрства падчас другога этапу агляду-конкурсу мастацкай творчасці студэнцкай моладзі, які адбыўся ў рамках Рэспубліканскага фестывалю «АРТ-вакацыі». Хто з прадстаўнікоў БДПУ выйдзе ў фінал і прыме ўдзел у майскім гала-канцэрце – мы даведаемся з рашэння рэспубліканскага журы. А пакуль што – чакаем добрых навінаў!

АРОДНЫ тэатр «Жывое слова» падрыхтаваў для вучняў мінскіх школ літаратурную кампазіцыю «Ехаў Дзедка на кірмаш…», прысвечаную 120-годдзю народнага пісьменніка і заслужанага дзеяча навукі Беларусі Кандрата Крапівы. Выступленне, напоўненае жартамі і гумарам, адбылося 13 красавіка ў біблія-

тэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча. На мерапрыемства студэнты-жываслоўцы запрасілі ўнучку Кандрата Крапівы Алену Атраховіч і беларускага драматурга, аднаго з заснавальнікаў Драматычнага тэатра Беларускай Арміі Аляксея Дударава.

№ 6 (1178)

Удзельнікамі конкурсу стартап-праектаў былі прадстаўнікі БДПУ, БДУ, БДЭУ, а таксама гімназіі №1 г. Жодзіна. З 21 праекта выбралі 11 лепшых у чатырох галінах: адукацыя, мультымедыя, сацыяльная значнасць, інклюзіўная накіраванасць. Яны будуць прадстаўлены ў верасні на Фестывалі маладзёжнай навукі ў БДПУ. «Думаю, што да гэтага часу з улікам набытага вопыту мы прадэманструем добра прадуманыя, адпрацаваныя, значныя, карысныя і запатрабаваныя інавацыйныя праекты для ўдасканалення сацыяльна-адукацыйнай сферы нашай краіны», – выказаў спадзяванне кіраўнік універсітэта. Асаблівасцю Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі стаў ахоп усіх галін навук і напрамкаў падрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі. Грандыёзны праект завяршыўся пленарным пасяджэннем, падчас якога былі прадстаўлены 5 лепшых студэнцкіх дакладаў. Так, Аляксандр Пудоўкін прадэманстраваў перавагі відэакансультацыі як сродку ўзаемадзеяння дэфектолага з бацькамі, Марыя Быкоўская раскрыла аўтарскую методыку дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні, Ксенія Драгунова расказала пра кагнітыўную мабільнасць педагога-гісторыка, Сяргей Гардзейчык і Аляксей Конаш паказалі спосабы канструявання тэставых сістэм, а Дзмітрый Яцыновіч даказаў уздзеянне Wi-Fi на рост і развіццё бабовых культур.

За званне лепшай ва ўніверсітэце змагаліся 17 СНДЛ БДПУ, якія прадставілі змястоўныя прэзентацыі з вынікамі навукова-даследчай работы, практычнымі распрацоўкамі. Найбольш паспяховымі прызнаны 8 лабараторый з факультэта прыродазнаўства, гістарычнага і фізіка-матэматычнага, ФСПТ і ФСА. Удзельнікі конкурсу «Студэнт года» ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць» дэманстравалі свае здольнасці як аўтары навуковага твора і як эксперты, калі ацэньвалі прэзентацыі іншых канкурсантаў. Яны паказалі, што навуковая дзейнасць з’яўляецца для іх крыніцай самаразвіцця, мабілізуе на плённую працу. Пераможца ўжо вызначаны, аднак яго імя пакуль захоўваецца ў сакрэце і будзе агучана 17 мая пры падвядзенні вынікаў конкурсу «Студэнт года». У першай з дзвюх намінацый конкурсу на лепшага кіраўніка студэнцкай НДР, у якой ацэньвалася непарыўнасць падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, перамог прафесар кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў А. П. Жытко. У другой бралася пад увагу прадуктыўнасць кіравання НДР. Першае месца тут было прысуджана дацэнту кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі В. М. Пірутка, другой стала загадчык кафедры сурдапедагогікі Н. В. Чурыла, трэцяе месца падзялілі дацэнт кафедры агульнай біялогіі і батанікі Ж. Э. Мазец і загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры І. М. Гоўзіч. Заўжды прыемна, калі твая дзейнасць, твой поспех заўважаецца, прызнаецца, адзначаецца. Тым больш гэта актуальна для навуковай працы, якая сама па сабе з’яўляецца карпатлівай і не дае хуткіх вынікаў. Дэкада завяршылася, аднак навукова-даследчая дзейнасць танкаўцаў працягваецца – з падвойным энтузіязмам і актыўнасцю!


За любым мерапрыемствам, асабліва такім маштабным, як сёлетняя Дэкада студэнцкай навукі, стаіць вялікая папярэдняя праца па яго планаванні, арганізацыі, метадычным забеспячэнні. Кіраваць навуковай сферай універсітэта, якая сама па сабе з’яўляецца комплексным і шматузроўневым працэсам, пад сілу чалавеку з перспектыўным бачаннем актуальных задач і творчых спосабаў іх выканання. Прарэктар па навуковай рабоце БДПУ Г. В. ТОРХАВА з’яўляецца каардынатарам гэтага працэсу – знітоўвае калектыў аднадумцаў, якія знаходзяцца ў пастаянным даследчым пошуку.

ВЫЯВІЦЬ. ЗААХВОЦІЦЬ. ПАДТРЫМАЦЬ!

– Ганна Васільеўна, апошнім часам навуковае жыццё ўніверсітэта прыкметна ажывілася. З чым Вы звязваеце такую станоўчую тэндэнцыю? – Хачу сказаць, што гэтай важнай сферы прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў у нас заўжды надавалася значная ўвага. Аднак цяпер навуковыя мерапрыемствы сталі больш масавымі дзякуючы таму, што мы імкнемся прыцягваць да ўдзелу ўсіх суб’ектаў кластара. Ёсць важкі аб’ектыўны фактар, што ўплывае на інтэнсіўнае развіццё даследчых праектаў, – гэта разуменне на ўзроўні дзяржавы значнасці ролі моладзі ў сучаснай навуцы. Пры адсутнасці багатых прыродных рэсурсаў стаўка робіцца на развіццё інавацыйных тэхналогій, інтэлектуальнага патэнцыялу. Ну а суб’ектыўны фактар заключаецца ў пазіцыі рэктара нашага ўніверсітэта, які не толькі падтрымлівае ініцыятывы навуковай супольнасці, але і сам прапаноўвае новыя цікавыя ідэі. – Дарэчы, наконт ідэй. Як узнікла задумка правядзення Дэкады студэнцкай навукі? – Адкрытасць міжнароднай адукацыйнай прасторы дазваляе стажыра вацца, абменьвацца знаходкамі, удзельнічаць у брэндавых мерапрыемствах вялікай колькасці ўніверсітэтаў. Гэта, у сваю чаргу, садзейнічае распаўсю джанню эфектыўнага вопыту, у тым ліку і на міжнародным узроўні. Можна ўзбагаціцца ідэямі, пераняць зручныя формы, а пасля напоўніць іх арыгінальным зместам, распрацаваным уласнымі сіламі. Задача БДПУ – выхоўваць педагога-даследчыка. І чым раней мы здолеем далучыць маладых людзей да навукова-даследчай дзейнасці, тым вышэйшым будзе іх узровень спачатку як выпускнікоў школы, затым – універсітэта, а пазней – магістратуры і аспірантуры. Вось дзеля гэтага мы і арганізавалі навуковую алімпіяду ў пашыраным фармаце – з удзелам навучэнцаў педагагічных класаў, студэнтаў і аспірантаў. Пры гэтым усе нашы алімпійцы цесна ўзаемадзейнічалі: першыя мадэлявалі прафесійнае сумоўе, другія выступалі як эксперты, ацэньвалі кампетэнцыі школьнікаў па розных намінацыях, а трэція, назіраючы за работай малодшых калег, давалі навуковае абгрунтаванне – педагагічныя канцэпцыі, тэорыі, прынцыпы. Такая шматступенная сістэма з’яўляецца для ўдзельнікаў мерапрыемства дадатковым стымулам да інавацыйнай навуковай дзейнасці. – Што аказалася самым складаным у падрыхтоўцы? – Напэўна, распрацаваць крытэрыі ацэнкі работы ўдзельнікаў алімпіяды. Нетрадыцыйны фармат патрабаваў і адпаведных падыходаў да інтэрпрэтацыі творчай дзейнасці кожнай групы. Гэта грандыёзная работа, з якой мы справіліся і якая вартая таго, каб стаць тэмай асобнай навуковай публікацыі! Былі і такія мерапрыемствы, дзе ў сілу адсутнасці вопыту самастойна мы б не справіліся, і тут на дапамогу прыйшлі прафесіяналы. Гаворка ідзе пра конкурс стартаппраектаў, які ўзялі пад сваю апеку спецыялісты платформаў «Talaka.by» і «Ulej.by». Яны аказваюць значную падтрымку ў афарм-

2

ленні і прасоўванні праектаў, пошуку інвестараў, адным словам – забяспечваюць механізм спалучэння ідэі з яе спажыўцом. І гэта вельмі здорава, што ёсць такое плённае і перспектыўнае супрацоўніцтва. Між іншым, калегі з БДЭУ прыходзілі да нас на конкурс пераймаць вопыт, каб пасля арганізаваць падобнае мерапрыемства сярод сваіх студэнтаў. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што цікавыя ідэі хутка набываюць папулярнасць і распаўсюджваюцца. – Якія, на Вашую думку, галоўныя вынікі Дэкады? – Лічу самым важным тое, што ўдалося зрабіць шырокі зрэз і выявіць сапраўды адораную моладзь з магутным даследчым патэнцыялам, якая можа стаць важным і такім неабходным папаўненнем навукова-педагагічнай грамадскасці. Іх здольнасці, іх жаданне працаваць у абраным кірунку неабходна падтрымліваць, каб не адбыўся так званы эфект згасання. Плюс – мы ацанілі патэнцыял і эфектыўнасць выкарыстаных формаў працы.

– Ганна Васільеўна, у сувязі са сказаным узнікае пытанне: як усё ж затрымаць моладзь у сферы навукова-даследчай дзейнасці? – Тое, што мы стараемся падтрымліваць праекты студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, само па сабе з’яўляецца для іх вялікім стымулам. Але ўзнятая Вамі праблема сапраўды актуальная. Штогод у базу адоранай моладзі мы ўключаем каля дваццаці навучэнцаў, але да магістратуры і аспірантуры даходзяць адзінкі. Трэба разумець не толькі важнасць маштабных навуковых мерапрыемстваў у развіцці матывацыі, але і тое, што ўся вучэбная дзейнасць павінна насіць даследчы характар. Іншымі словамі, праца па стымуляванні маладых навукоўцаў мусіць быць не лакальнай, а штодзённай, комплекснай. Не трэба забывацца і пра тое, што важна развіваць навуковыя школы ўніверсітэта. Мы сабралі і абагульнілі звесткі пра 17 навуковых школ, прадставілі гэтую інфармацыю на сайце і ў выглядзе асобнага выдання. Зробленая праца павінна дапамагчы магістрантам, аспірантам зарыентавацца ў даследчым пошуку, выбраць навуковага кіраўніка і г. д. Безумоўна, навукоўцам можа стаць далёка не кожны, ды так і павінна быць: гэта ўсё ж вельмі спецыфічны від дзейнасці. Важна падтры маць тых, хто сапраўды мае адпаведныя здольнасці, дапамагчы рэалізаваць даследчы патэнцыял. І БДПУ выкарыстоўвае для гэтага ўсе магчымасці. Далучайцеся да навуковага жыцця ўніверсітэта – гэта цікава, нестандартна, перспектыўна! Вераніка МАНДЗІК

НАВУКА ЯК ЖЫЦЦЁ І СПОСАБ МЫСЛЕННЯ

Штогод прадстаўнікі БДПУ аказваюцца ў ліку лепшых на Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў. Гэта вынік і ўласнай мэтанакіраванай працы, і сумеснай з навуковым кіраўніком эфектыўнай дзейнасці. З такой высновай цалкам згодна лаўрэат сёлетняга, дваццаць другога па ліку, конкурсу Яўгенія СЯРДЗЮК. Падчас гутаркі з маладой даследчыцай я ў чарговы раз упэўнілася: калі чалавек займаецца любімай справай, яму абавязкова будзе спадарожнічаць поспех. – Хто каго выбірае: студэнт – навуковага кіраўніка ці наадварот? – Не ведаю, што пра гэта думаюць нашы педагогі, а я лічу, што выбар за студэнтам. Ва ўсякім разе, так было ў мяне. Літаральна з першага курса я была зачаравана прафесіяналізмам і мэтанакіраванасцю свайго выкладчыка па сацыяльнай педагогіцы В. В. Мартынавай. І таму, калі надышоў час вызначыцца, з майго боку сумненняў не было. Вельмі ўдзячна Веры Васільеўне за тое, што прыняла выбар звычайнай студэнткі і пагадзілася стаць маім кіраўніком, дарадцам. З таго часу яна адкрывала для мяне свет навукі па- цы? Каб імі карыстацца! Як? Трэба ступова: спачатку падчас выканан- вучыцца ў іх: фармуляваць думку, ня курсавой работы, затым – дып- выстройваць лагічны ланцужок, ломнага праекта, магістарскага да- ужываць навуковую тэрміналогію. следавання, а цяпер – напісання А ўвогуле, у плагіяце няма ніякага навуковага сэнсу. кандыдацкай дысертацыі. Што да самастойнасці, то думаю, – Як дружба пачынаецца з усмешкі, так і дысертацыя – з удала абра- што гатовыя. Проста трэба ставіць перад студэнтамі, магістрантамі і аснай тэмы… – Так. Сапраўды, выбар тэмы – пірантамі адпаведныя іх узросту, адзін з самых адказных момантаў. ступені падрыхтоўкі і жыццёваму І вельмі важна, каб да яе «ляжала вопыту задачы – і тады ўсё атрыдуша». Тое, што даследуеш, павінна маецца. – Як Вы рэалізуеце свае ідэі, аммець сэнс у першую чаргу для аспіранта (магістранта, студэнта-дып- біцыі? – Нядаўна мы прадстаўлялі ўніверломніка) і адначасова раскрываць новыя аспекты праблемы, быць ак- сітэт на Кірмашы інавацыйных ідэй туальным і карысным. У сучасным «INMAX’2015» з праектам «Рэпрасвеце шмат тэм, якія патрабуюць дуктыўнае здароўе моладзі – будуувагі менавіта сацыяльнага педагога. чыня нацыі!». Яшчэ адна тэма – «ФарміраванРазвіццё грамадства вядзе за сабой змены ва ўспрыманні многіх жыц- не каштоўнасных адносін дзяцей і цёвых і сацыяльных працэсаў. Калі моладзі да рэпрадуктыўнага здадаследчык знойдзе спосаб вярнуць роўя» – увайшла ў склад сумеснага гармонію ў працэс выхавання, то сацыяльна-адукацыйнага праекта БДПУ і Беларускага саюза жанчын тэма «загучыць». Мы ўсе ведаем, як уплывае стыль «Здаровая сям’я – здаровая нажыцця на здароўе чалавека. Таму я цыя». Рада, што магу рэалізаваць вырашыла заняцца тэмай захаван- свае навуковыя напрацоўкі падчас ня і ўмацавання рэпрадуктыўнага правядзення вучэбных трэнінгаў са здароўя моладзі. Спадзяюся, выні- старшакласнікамі, студэнтамі, укакі майго навуковага даследавання раніць прынцып «Роўны навучае будуць карысныя для маладых лю- роўнага». Вельмі хачу, каб мае набыткі садзейнічалі ўмацаванню ў дзей. – Як працаваць над дысертацыяй грамадстве сямейных каштоўнасцяў, і ўзаемадзейнічаць з навуковым кі- а яшчэ – нараджэнню і выхаванню здаровых дзяцей. раўніком? З дапамогай майго навуковага кі– Зразумела, што дысертацыя ў большай ступені – самастойны від раўніка я падрыхтавала праект для дзейнасці, аднак парады кіраўніка ўдзелу ў конкурсе даследчых стартапвельмі важныя. Таму, каб атрымаць праектаў у сацыяльна-адукацыйважныя для цябе рэкамендацыі, ча- най сферы сумесна з платформай сам трэба станавіцца «ліпучкай». Talaka.by Я лічу, што ўсім нам пашанцавала Відавочна, што паразуменне паміж аспірантам (магістрантам, студэнтам) вучыцца ў лепшай ВНУ краіны з выі навуковым кіраўніком павінна быць датнымі шматгадовымі традыцыямі, абавязкова. Я лічу, мае ўзаемаадно- дзе кожны студэнт мае магчымасць сіны з Верай Васільеўнай – узорна- рэалізаваць свой творчы патэнцыял. паказальныя, і менавіта пра такія Жадаю даследчыкам-пачаткоўцам не баяцца выбіраць самыя смелыя можа марыць дысертант. – У свеце распрацавана шмат тэмы для сваіх работ, бо яны абавязэлектронных праграм антыплагіяту. кова знойдуць водгук і рэалізацыю ў Адна з іх нядаўна з’явілася і ў на- грамадстве. Кожнаму студэнту трэба шым універсітэце. Ці гатовыя пачы- памятаць, што навука – наша бунаючыя даследчыкі працаваць на дучыня, бо яна дае рэальную магчымасць паўплываць на погляды і 100 % самастойна? – Мне здаецца, што вывучаць во- паводзіны маладых людзей. З усвепыт вядучых навукоўцаў проста не- дамленнем гэтага мы і павінны зайабходна. Для чаго ж існуюць іх пра- мацца навуковай дзейнасцю.

30 красавіка 2016 г.


ШТО НЕ ПАД СІЛУ АДНАМУ, НАПЭЎНА ЗРОБІМ РАЗАМ!

Значнасць працы СНДЛ заключаецца ў тым, што навукова-даследчыя лабараторыі з’яўляюцца ідэальным асяроддзем для станаўлення матываваных даследчыкаў, фарміравання навуковай супольнасці студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, забеспячэння бесперапыннасці і пераемнасці ў падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама для эфектыўнай дзейнасці і далейшага развіцця навукова-педагагічных школ БДПУ. Невыпадкова адным з мерапрыемстваў Дэкады студэнцкай навукі стаў конкурс «Лепшая СНДЛ БДПУ», заключны этап якога адбыўся 19 красавіка. Лабараторыя «Фарміраванне творчых кампетэнцый студэнтаў на аснове арганізацыі іх даследчай дзейнасці» (навуковы кіраўнік дацэнт В. М. Пірутка) была прызнана лепшай у галіне фізіка-матэматычных навук. Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя афіцыйна была створана ў пачатку 2015–2016 навучальнага года на базе кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі. Адной з перадумоў яе ўзнікнення было павелічэнне колькасці студэнтаў, якія вядуць даследаванні ў галіне методыкі выкладання матэматыкі. Многія ўдзельнікі СНДЛ займаюцца навуковай працай на працягу ўжо некалькіх гадоў. Роза КУРЫЛОВІЧ, магістрантка: – На трэцім курсе Вольга Мікалаеўна прапанавала мне тэму для даследавання.Яна накіроўвала і паказвала магчымасці разгляду традыцыйных паняццяў з іншага ракурсу. Канферэнцыі, выступленні, публікацыі, грант Міністэрства адукацыі, дыплом лаўрэата за навуковае даследаванне, магістратура… На сабе адчула, што навуковая праца абуджае інтарэс да матэматыкі, далучае да самастойнай пошукавай і творчай дзейнасці. Сёння працую па размеркаванні ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі куратарам гарадскіх спаборніцтваў па матэматыцы і з’яўляюся адным з арганізатараў гарадскога конкурсу даследчых работ. Набыты вопыт дапамагае мне ствараць умовы для ўзнікнення ў школьнікаў патрэбы ў набыцці ведаў, авалоданні спосабамі іх выкарыстання. Таццяна ГРЫНЦЭВІЧ, магістрантка: – Хтосьці можа запытаць: «У чым заключаюцца даследаванні ў галіне выкладання матэматыкі?» Сапраўды, метадычных напрацовак дастаткова, здавалася б, навошта вынаходзіць веласіпед? Галоўнае, каб настаўнік сам валодаў матэрыялам на патрэбным узроўні і ўмеў тлумачыць. Аднак, як паказваюць педага-

гічная практыка і гутаркі з настаўнікамі, не ўсё так проста. Напрыклад, доказы, якія прыведзены ў вучэбных дапаможніках, не заўсёды рацыянальна прапаноўваць навучэнцам, бо ёсць і больш даступныя для разумення. Заданні ў падручніках, як правіла, аднастайныя. Практыкаарыентаваных заданняў, якія могуць захапіць вучняў у працэсе вывучэння прадмета, мала, а па некаторых тэмах іх зусім няма. Вучні не разумеюць, навошта яны вывучаюць матэматыку. І гэта толькі некаторыя аргументы, якія сведчаць пра тое, што даследаванні ў галіне выкладання матэматыкі не толькі магчымыя, а і неабходныя. Удзел у такога кшталту даследаваннях дазваляе не толькі распрацаваць нешта эфектыўнае і неабходнае, але і паглыбіць уласныя веды ў пэўнай галіне, развіць свой патэнцыял. Ірына ЧАРНЫШОВА, Надзея ПЯШКО, 403-я група: – Даследчай дзейнасцю мы пачалі актыўна займацца ў гэтым навучальным гоПа выніках конкурсу «Лепшы навуковы кіраўнік НДРС» дацэнт кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі Вольга Мікалаеўна Пірутка заняла 1-е месца ў намінацыі «Плённае індывідуальнае кіраўніцтва НДРС».

дзе. Як аказалася, гэта захапляльны працэс: вельмі цікава займацца творчасцю, разважаць над праблемай, шукаць яе рашэнне. У даследаванні неабходна праяўляць сябе, шукаць свае ўнутраныя рэзервы. Працуючы над праектам, мы зрабілі важную выснову: чым актыўней навучэнцы далучаюцца да самастойных даследаванняў, тым лепш яны разумеюць матэрыял. А на ша галоўная задача – як мага больш даступна тлумачыць нават самыя складаныя тэарэмы. Любоў БАЯРЫНА, 402-я група: – У рамках СНДЛ і праекта «Матэматыка: пераадоленне цяжкасцей» я распрацоўваю метадычны дапаможнік па тэме «Мнагачлены». Адзін з яго параграфаў – «Разлажэнне мнагачленаў на множнікі спосабам групоўкі». Як паказалі назіранні, тэма даволі цяжкая для ўспрымання, і калі вучань прапусціў заняткі, то наўрад ці зможа вывучыць самастойна па існуючых падручніках. А ў распрацаваным мной метадычным дапаможніку ёсць алгарытмы, блок-схемы, заданні разбіты на ўзроўні. З дапамогай СНДЛ я рыхтую сваю метадычную скарбонку, якая спатрэбіцца ў далейшай педагагічнай дзейнасці.

Іна ПЛЕСКАЦЭВІЧ, 402-я група: – Праект дазваляе займацца сапраўды нечым важным і карысным для адукацыі, рэалізоўваць сябе. Даследаванне патрабавала шмат часу і сіл, аднак вынік таго варты: ужо амаль што падрыхтаваны метадычны дапаможнік па тэме «Лінейная функцыя», які можа выкарыстоўвацца пры ажыццяўленні самастойнага навучання. Я лічу, што вопыт удзелу ў СНДЛ вельмі важны для будучай прафесіі: ты пачынаеш бачыць больш дакладна некаторыя недасканаласці падручнікаў і імкнешся іх выправіць, што, натуральна, павышае твой узровень кваліфікацыі. Вынікам дзейнасці СНДЛ з’яўляюцца ўдзел у канферэнцыях, шматлікія публікацыі, укараненне метадычных распрацовак у працэс навучання, а таксама далучэнне ўсё большай колькасці студэнтаў да даследчага працэсу. Такім чынам вырашаюцца надзённыя пытанні матэматычнай адукацыі, што, у сваю чаргу, садзейнічае прафесійнаму росту будучых настаўнікаў.

МАЛЕНЬКI ЎНЁСАК У ВЯЛІКУЮ СПРАВУ

Конкурс «Студэнт года» ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць» праводзіўся з мэтай выяўлення і ацэнкі індывідуальнага патэнцыялу маладых навукоўцаў, а таксама стымулявання цікавасці і развіцця здольнасцей у дадзенай сферы. Адна з фіналістак спаборніцтва – студэнтка ФСА Ксенія ПЕТУХОВА – дзеліцца ўласным вопытам і вынікамі даследчай працы.

– У сучасным дынамічным свеце мы прывыклі думаць глабальна. Мы ставім перад сабой вялікія мэты, стараемся напоўніць жыццё знакавымі падзеямі, імкнёмся пакінуць пасля сябе глыбокі след. Так, медыкі ўпарта шукаюць сродкі ад невылечных хвароб, навукоўцы здзяйсняюць усё больш неверагодныя адкрыцці. Аднак часам у пагоні за чымсьці маштабным мы выпускаем з-пад увагі штодзённыя, хай нават невялікія, але такія значныя дасягненні. Да іх можна смела аднесці карпатлівую працу педагогаў і псіхолагаў. Няхай ніхто з нас не ратуе жыцці мільёнаў праз вынаходніцтва новых лекаў і не адкрывае альтэрнатыўную крыніцу энергіі, але кожны дзень педагогі і псіхолагі аддаюць усе свае веды і ўменні для таго, каб падарыць дзіцяці шанц паспяхова ўключыцца ў грамадства. Я вучуся ў БДПУ на спецыяльнасці «Лагапедыя. Спецыяльная псіхалогія». І, як і ўсе студэнты гэтай спецыяльнасці, некалі ў першы раз прыйшла на лекцыю па асновах нейрапсіхалогіі. Сказаць, што для мяне гэты курс быў проста цікавы і карысны, – не сказаць нічога. Ён стаў зыходным пунктам для больш глыбокага даследавання такой галіны ведаў, як нейрапсіхалагічная дыягностыка і карэкцыя, адкрыў для мяне шлях у навуковую дзейнасць. Курс нейрапсіхалогіі дазволіў мне па-новаму паглядзець на ўнікальную арганізацыю мозга чалавека, не проста на яго будову як анатамічнага органа, а менавіта на функцыянаванне як адзінай складанай сістэмы, якая забяспечвае псіхічную актыўнасць. Галоўнае пытанне дзіцячай нейрапсіхало-

30 красавіка 2016 г.

гіі – чаму ў дзіцяці ўзнікла тое ці іншае парушэнне развіцця, функцыі якіх участкаў мозга развіты недастаткова або страчаны зусім. Для дадзенай навукі важна не тое, чым чалавек займаецца, а тое, чаму ў яго нешта атрымліваецца, а штосьці – не. Напрыклад, чаму ў паспяховага дзіцяці ўзнікаюць цяжкасці пры засваенні ведаў і ўменняў. Праца нейрапсіхолага заключаецца ў тым, каб знайсці прычыну гэтых цяжкасцей і вызначыць індывідуальны шлях іх пераадолення. Пагадзіцеся, ёсць розніца паміж проста фарміраваннем навыку (хоць і гэта неабходна) і развіццём нейрапсіхалагічнай базы для авалодання гэтым навыкам. Безумоўна, ніводзін чалавек не становіцца навукоўцам адразу. За кожным стаіць настаўнік – той, хто першапачаткова перадаў яму свой досвед і вопыт, падштурхнуў да першага адкрыцця. Для мяне важкім штуршком да працы ў дадзеным напрамку паслужыў прыклад майго навуковага кіраўніка – Наталлі Вячаславаўны Чурыла. Менавіта яна прапанавала мне яшчэ на другім курсе стаць удзельніцай студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Псіхалагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі». Так і пачаўся мой, вось ужо амаль трохгадовы, шлях спасціжэння глыбінь нейрапсіхалогіі. У тандэме з Наталляй Вячаславаўнай я ажыццяўляю ўсе свае ідэі, стаўлю перад сабой навуковыя праблемы і шукаю шляхі іх вырашэння. Магчыма, вы засумняваецеся, што просты студэнт можа зрабіць важны ўнёсак у навуку. Што ж, спачатку для мяне навуковая дзейнасць

Кіраўнік Ксеніі – загадчык кафедры сурдапедагогікі Наталля Вячаславаўна Чурыла – па выніках конкурсу «Лепшы навуковы кіраўнік НДРС» заняла 2-е месца ў намінацыі «Плённае індывідуальнае кіраўніцтва НДРС». была больш падобная да працэсу навучання: навучання правядзенню дыягностыкі, навучання прынцыпам работы дзіцячага нейрапсіхолага. Пад кіраўніцтвам Наталлі Вячаславаўны і сумесна з ёй мы праводзілі нейрапсіхалагічную дыягностыку дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні на базе ДУА «Сярэдняя школа № 160 г. Мінска». Цяпер жа ў рамках напісання навуковых артыкулаў, курсавых работ мы распрацоўваем метадычныя рэкамендацыі для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні, а таксама спецыялістаў, якія працуюць са школьнікамі гэтай катэгорыі. Магчыма, гэта і нямнога, але толькі пакуль. Аўстрыйская пісьменніца Марыя фон Эбнер-Эшэнбах аднойчы сказала: «Больш за ўсё мы робім звычайна тады, калі думаем, што робім занадта мала». І менавіта ўсведамленне таго, што я магу зрабіць нешта большае, лепшае, магу больш часу аддаваць самаразвіццю, падштурхоўвае мяне да новых ідэй, праектаў. Зараз сумесна з Наталляй Вячаславаўнай мы шукаем новую базу для правядзення даследаванняў (спецыяльныя класы для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні або класы інтэграванага навучання і выхавання). У далейшым, абапіраючыся на атрыманыя ў ходзе даследаванняў даныя, мы плануем пачаць работу па стварэнні віртуальнага кабінета дзіцячага нейрапсіхолага – інфармацыйнага рэсурсу для бацькоў і педагогаў. Гэта не штосьці глабальнае, але гэта тая праца, якая прынясе карысць іншым людзям, дапаможа дзецям паспяхова засвоіць неабходныя веды і ўменні.

3


ЗАЙМАЦЦА НАВУКАЙ НІКОЛІ НЕ РАНА

Адна з асаблівасцей сёлетняй Дэкады студэнцкай навукі заключаецца ў тым, што яна ахапіла ўсе ўзроўні і ступені бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Так, разам са студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі актыўны ўдзел у мерапрыемствах прымалі навучэнцы профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія праявілі сябе падчас навуковай алімпіяды па педагогіцы і студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі. Вучні сталічнай гімназіі № 20 падзяліліся з «Н» поспехамі і ўражаннямі. ***

Вучоба ў педагагічным класе – гэта вельмі займальная дзейнасць, якая дазваляе кожнаму з нас выконваць розныя ролі. Сёння ты – вучань, а заўтра выступаеш у ролі настаўніка малодшых школьнікаў. Сёння табе прадастаўляецца магчымасць паў дзельнічаць у навукова-практычнай канферэнцыі, а заўтра – у педагагічным КВЗ. У красавіку нам, навучэнцам педагагічных класаў, прапанавалі паўдзельнічаць у Рэспуб ліканскай алімпіядзе па педагогіцы на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Я вырашыла праверыць свае магчымасці і набытыя за паўгода ў профільным класе веды па педагогіцы. Цікава, што алімпіяда праходзіла ў форме дыстанцыйнай дзелавой гульні «Сумоўе», арганізаванай у фармаце вэбінара з анлайн удзелам на вучэнцаў профільных

класаў педагагічнай накіраванасці. Прыемна, што перад пачаткам гульні нас, пераможцаў абласных этапаў алімпіяды, прывітаў рэктар БДПУ А. І. Жук. Нам неабходна было ўявіць сябе ў ролі выпускнікоў педагагічнага ўніверсітэта, якія прыйшлі на сумоўе ў школу для атрымання працоўнага месца. У сваім выступленні мы павінны былі прадэман страваць веды па педагогіцы, псіхалогіі, этыцы ўзаемаадносін. Мне давялося прачытаць шмат літаратуры, паразважаць над крытэрыямі паспяховага настаўніка, якога хацела б бачыць у педагагічным ка лектыве школьная адміністрацыя. Рыхтуючыся да алімпіяды, я нібыта збоку назірала за сваімі педагогамі і пераконвалася зноў і зноў, што нам вельмі пашчасціла з настаўнікамі. Падчас вэбінара крыху хва лявалася, аднак ведала, што за мяне перажываюць і мае аднакласнікі, і педагогі. Таму ўдалося справіцца з эмо цыямі і ўпэўнена адказаць на ўсе пытанні. Як вынік – стала пераможцай у намінацыі «Педагагічная эрудыцыя»! Пры емна, што мае намаганні былі не дарэмнымі. Я ведаю, што маім поспехам ганарацца не толькі бацькі, але і педагогі гімназіі. Лізавета ГЕРМАНОВІЧ, вучаніца 10 «В» філалагічнага класа педагагічнай накіраванасці гімназіі № 20 г. Мінска

*** ДУА «Гімназія № 20 г. Мінска» плённа супрацоўнічае з БДПУ ў рамках праграмы «Школа-лабараторыя вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі». Адным з важных вынікаў партнёрства стаў удзел навучэнцаў 10 «А» фізікаматэматычнага класа педагагічнай накіраванасці Дар’і Самардак і Кірыла Голубева, а таксама вучня 9ІТ2 класа Мікалая Балакло ў рабоце секцыі фізіка-матэматычных навук, інфарматыкі і методыкі іх выкладання Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага», якая праходзіла 26–28 красавіка ў рамках Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ. Падчас падрыхтоўкі да канферэнцыі было арганізавана ўзаемадзеянне навучэнцаў, студэнтаў, настаўнікаў гімназіі і выкладчыкаў універсітэта. Сумесная даследчая дзейнасць дазволіла наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва, садзейнічала раскрыццю творчага патэнцыялу і павышэнню матывацыі ўсіх удзельнікаў праекта. Пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі БДПУ прафесара В. Р. Собаля і намесніка дэкана фізіка-матэматычнага факультэта па навуковай рабоце дацэнта С. А. Васілеўскага студэнты-старшакурснікі і навучэнцы гімназіі здолелі ў кароткі тэрмін абагульніць вывучаны матэрыял і паспяхова прадставіць вынікі сваёй работы на канферэнцыі. Даклады «Матрычныя метады ў разліку ланцугоў пастаяннага току», «Аб магчымасцях прыцягнення з’явы інтэрферэнцыі для ўзмацнення асветленасці», «Магнітасупраціўленне і канстанта Хола правадніка ў набліжэнні сферычнай ізаэнергетычнай паверхні» заслужана атрымалі высокую ацэнку слухачоў. Наш кар.

ЦРПА паведамляе • ¾

Зацверджана Праграма стратэгічнага развіцця БДПУ на 2016–2020 гг., якая вызначае арыенціры, напрамкі і задачы ўдасканалення асноўных відаў дзейнасці ўніверсітэта. Дакумент распрацаваны з мэтай забеспячэння дынамічнага развіцця ВНУ як цэнтра вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара, які задавальняе патрэбы нацыянальнай сістэмы адукацыі ў кампетэнтных кадрах на аснове сацыяльнага партнёрства, інтэграцыі дасягненняў псіхолага-педагагічнай навукі і інавацыйнай адукацыйнай практыкі. Чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага са¾ вета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі адбылося 7 красавіка. Падчас яго было разгледжана пытанне сеткавага ўзаемадзеяння суб’ектаў Кластара пры падрыхтоўцы педагагічных кадраў, адбылося абмеркаванне праекта прафесійнага стандарту педагога. Хутка пабачыць свет першы выпуск што¾ годніка «БДПУ–2014/2015», у якім знайшлі адлюстраванне вынікі дзейнасці факультэтаў і структурных падраздзяленняў, а таксама асноўныя падзеі жыцця ўніверсітэта.

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: прафесара кафедры (д.н., 22 разр. АТС) усеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) лагапедыі (2), хіміі, сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, агульнай і дашкольнай педагогікі, беларускай літаратуры і культуры, усеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) псіхалогіі; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту (2), інфармацыйных тэхналогій у адукацыі (2), педагогікі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

• Спецыяліст гартуецца на практыцы БУДУЧЫЯ ПЕДАГОГІ ВУЧАЦЬ… БУДУЧЫХ ПЕДАГОГАЎ!

Асноўная мэта педагагічнай практыкі – фарміраванне ў студэнтаў прафесійных кампетэнцый праз уключэнне іх у адукацыйнае і выхаваўчае поле ўстаноў адукацыі. Важным крытэрыем выбару з’яўляецца аснашчанасць установы тэхнічнымі сродкамі навучання (рэсурснымі цэнтрамі, інтэрактыўнымі дошкамі, прадметнымі кабінетамі). Таму ў 2015–2016 навучальным годзе адной з баз практыкі для факультэта прыродазнаўства была абрана УА «Гімназія № 20 г. Мінска». Немалаважным з’яўляецца тое, што тут адкрыты класы педагагічнага профілю. Узаемадзеянне з дзецьмі, арыентаванымі на педагагічную дзейнасць, стымулюе і школьнікаў, і студэнтаў да больш эфектыўнай працы: па сутнасці, яны ўжо могуць лічыць сябе калегамі.

Сёлета практыку ў гімназіі праходзіла сямёра трэцякурснікаў спецыяльнасці «Біялогія і хімія», якія займаліся вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасцю. Таксама была арганізавана работа дзвюх мікрагруп вучэбнаазнаямляльнай практыкі студэнтаў 2-га курса. Кіравалі працай будучых педагогаў настаўнік біялогіі першай катэгорыі Г. М. Янкоўская і настаўнік хіміі вышэйшай катэгорыі Н. Д. Баразнова. Дарэчы, Нэлі Дзмітрыеўна з’яўляецца кіраўніком метадычнага аб’яднання настаўнікаў хіміі, біялогіі і геаграфіі, у рабоце пасяджэнняў якога прымалі ўдзел і практыканты. Кіраўнікі шмат працавалі са студэнтамі ў плане падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, а таксама выкарыстання сучасных падыходаў да арганізацыі працэсу навучання. Кожны

практыкант не толькі падрыхтаваў і правёў неабходную колькасць вучэбных заняткаў, але і зрабіў аналіз наведаных урокаў калег-студэнтаў і настаўнікаў. Важным аспектам з’яўляецца падрыхтоўка групавога вучэбна-даследчага метадычнага задання, якое прадугледжвае дыягностыку кампетэнцый навучэнцаў і якасці ведаў пасля правядзення вучэбных заняткаў. Пад кіраўніцтвам педагогаў гімназіі студэнты распрацавалі праект «Прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на ўроках хіміі і біялогіі». Справаздача па практыцы змяшчае не толькі дыдактычныя сцэнарыі ўрокаў, але і дыягностыку ведаў і ўменняў навучэнцаў на «ўваходзе» і «выхадзе». Варта адзначыць, што будучыя настаўнікі вырашылі працягнуць работу ў гэтым напрамку і ў наступным навучальным годзе абраць тэмы курсавых работ, у аснову якіх будзе пакладзена дзейнасць на практыцы. Найбольш складанай задачай настаўнікі лічаць работу са студэнтамі, якія прыйшлі на практыку толькі з тэарэтычнай базай па педагогіцы і псіхалогіі. Па сутнасці, ім неабходна перадаць метадычныя веды непасрэдна на працоўным месцы, у гімназіі. Дзве мікрагрупы студэнтаў выконваюць вучэбна-даследчыя заданні па тэмах «Прыёмы, якія выкарыстоўваюцца для рашэння задач па хіміі» і «Арганізацыя вывучэння новага матэрыялу і праверкі дамашняга задання на ўроках бія-

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. 226-40-19 Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. www.bspu.by

логіі». Па меркаванні педагогаў, другакурснікам складана адразу весці дзённік назіранняў. Таму настаўнікі старанна працуюць з практыкантамі, імкнуцца, каб будучыя маладыя спецыялісты ўбачылі вучэбныя заняткі розных тыпаў, дапамагаюць аналізаваць асобныя этапы ўрокаў, далучаюць да падрыхтоўкі заданняў для прамежкавага і тэматычнага кантролю. Выкладчыкі гімназіі ўпэўнены, што пры праслухоўванні лекцый па методыках выкладання біялогіі і хіміі ва ўніверсітэце студэнты змогуць суаднесці набыты практычны вопыт з тэарэтычнымі ведамі. Эла КАКАРЭКА, старшы выкладчык кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 523. Падпісана ў друк 30.04.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1178  
1178  
Advertisement