Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Свет без межаў 14 красавіка рэктар БДПУ сустрэўся з прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН у Рэспубліцы Беларусь доктарам Рашэдам Мустафой Сарварам. Падчас размовы, на якой прысутнічалі

першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева, дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі С. Я. Гайдукевіч і каардынатар па пытаннях партнёрства прадстаўніцтва UNICEF Я. У. Новікаў, былі разгледжаны напрамкі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у прыватнасці, стварэння ўмоў для забеспячэння права дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі на інклюзіўную адукацыю. Падчас візіту ў БДПУ д-р Сарвар выступіў з дакладам на пленарным пасяджэнні V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Спецыяльная адукацыя: традыцыі і інавацыі».

Чацвер, 21 красавіка 2016 года

№ 5 (1177)

ВАНДРОЎНЫ ДУХ НАС ЗНОЎ ЗБІРАЕ РАЗАМ

Штогод зорнікі вандруюць рознымі маршрутамі, адкрываюць для сябе ўсё новыя і новыя маленькія таямніцы нашай вялікай Радзімы, дзеляцца з гасціннымі жыхарамі раёнаў краіны творчымі здабыткамі, абменьваюцца з імі цеплынёй і пазітывам, якія натхняюць на плённую працу і проста ўзнімаюць настрой. І кожны раз зорныя сцяжыны сыходзяцца ў адным пункце – нашым любімым універсітэце, які нібыта акумулюе ў сабе ўвесь досвед падарожнікаў – і інтэлектуальны, і эмацыйны. Канцэнтрацыя гэтага своеасаблівага вандроўнага духу была максімальнай 14 красавіка ў актавай зале БДПУ: менавіта тут сабраліся дапытлівыя і актыўныя танкаўцы на злёт удзельнікаў 51-га Зорнага паходу.

«Н»-даведка. Д-р Сарвар узначальвае ў нашай краіне офіс UNICEF, мае ступень кандыдата медыцынскіх навук і асаблівую ўвагу ўдзяляе праблемам сацыяльнай абароны дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

• Навіны БДПУ Р

ЭСПУБЛІКАНСКІ суботнік студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі нашага ўніверсітэта правядуць разам з усёй краінай 23 красавіка на сваіх працоўных месцах і тэрыторыях, замацаваных за БДПУ.

У

другі тур універсітэцкага конкурсу «Студэнт года-2016» выйшла 36 удзельнікаў. Сёння яны рыхтуюцца да фінальнага этапу спаборніцтва. Імёны пяці пераможцаў (менавіта ў такой колькасці намінацый вядзецца конкурсная барацьба) стануць вядомымі ў маі.

В

ЯДОМЫ не толькі ў БДПУ, але і далёка за межамі сталіцы дуэт інструменталістаў – Уладзіміра Бубена і Уладзіміра Федарука – запрашае 21 красавіка ў актавую залу БДПУ на канцэртную праграму «Галавакружны акардэон». Пачатак у 16.00.

Т

ВОРЧЫ вечар народнага ансамбля народнай музыкі, танца і песні «Рэй», прымеркаваны да Міжнароднага дня танца і 20-годдзя калектыву, пройдзе 29 красавіка ў актавай зале БДПУ. Пачатак а 17-й гадзіне.

Адкрыў урачыстае мерапрыемства рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук, які ў сваім прывітальным слове адзначыў, што зорнікі – гэта не проста здольныя і цікаўныя студэнты. Гэта сапраўды крэатыўныя асобы, якія ўмеюць захапіць, натхніць, матываваць. Умеюць расказаць пра ўніверсітэт так, каб тут захацелася вучыцца, каб узнікла жаданне стаць частачкай вялікай і дружнай педагагічнай супольнасці. Аляксандр Іванавіч таксама падкрэсліў, што сёння адкрыта новая старонка гісторыі Зорных паходаў студэнтаў БДПУ: «Старайцеся і далей, у тым ліку ў рамках акцыі „Зорны+“, якую мы прыдумалі ў гэтым годзе, здзіўляць і ўражваць сваімі талентамі і здольнасцямі школьнікаў і дарослых. Рабіце ўсё магчымае, каб школьнікі імкнуліся быць у нечым падобнымі да вас – такімі ж жыццярадаснымі, мэтанакіраванымі, цікавымі для навакольных». У тым, што зорнікі прыслухаюцца да гэтай слушнай парады, сумненняў не было. У вачах прысутных чыталіся імпэт, радасць і прага новых сустрэч. Гэты агульны прыўзняты настрой падмацоўваўся віншаваннямі і падарункамі, якія не прымусілі сябе чакаць. Так, дыпломам за актыўны ўдзел у 51-м Зорным паходзе па месцах баявой і працоўнай славы бела-

рускага народа, а таксама сертыфікатам ад ПА ГА «БРСМ» БДПУ на наведванне спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага ўзнагароджаны атрад ФДА «Зорны легіён». Дарэчы, ён стаў пераможцам інтэрнэтгаласавання на званне «Лепшага зорнага атрада» і быў адзначаны дыпломам і фірменным пірагом БДПУ. Дыпломы і сертыфікаты ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў на экскурсійную паездку па гістарычных мясцінах Беларусі атрымалі зводны атрад ФСПТ і гістфака «Маладая гвардыя», каманда фізіка-матэматычнага факультэта «Дзеці Эйнштэйна». Дыпломы ўдзельнікаў і сертыфікаты ад рэктарата БДПУ на наведванне спектакля Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра ўручылі зводным атрадам ФПА і ФФВ «Ёсць кантакт», ФСА і ФЭА «Зорны Фэст», факультэтаў прыродазнаўства і філалагічнага «Студэнцкі батальён», атраду факультэта псіхалогіі «Новы погляд». Канцэртная праграма з удзелам прадстаўнікоў зорных атрадаў стала выдатным заключным акордам мерапрыемства. Елісей БАРАНАЎ, студэнт 4-га курса факультэта прыродазнаўства


• Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам

«РАЗВІЦЦЁ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА ў 2015 г.» .» выступіў рэктар БДПУ А. І. Жук. Прапануем вашай увазе вытрымкі з яго выступлення Праграма стратэгічнага развіцця БДПУ распрацавана ў адпаведнасці з Канцэпцыяй развіцця педагагічнай адукацыі на 2015– 2020 гг., носіць комплексны характар і накіравана на забеспячэнне дына мічнага ўстойлівага функцыянавання вядучага педагагічнага ўніверсітэта краіны як цэнтра рэспубліканскага вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара. Генеральная ідэя Праграмы заключаецца ў тым, што інвесціраванне ў матэрыяльна-тэхнічную інфраструктуру павінна весціся паралельна са стварэннем сістэмы матывацыі да эфектыўнай работы ўсіх супрацоўнікаў універсітэта і да добрай вучобы студэнтаў і аспірантаў. З 2013 па 2015 г. агульны аб’ём фінансавання ўніверсітэта склаў 690,6 млрд руб. За гэтыя гады агульнае фінансаванне павялічылася на 15 %, а даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці – на 43 %. Калі ў 2014 г. мы зарабілі на 10,5 млрд руб. больш, чым у 2013 г., то ў 2015 г. – на 25,0 млрд руб. больш, чым у 2014 г. У бюджэтным фінансаванні ў мінулым годзе па-ранейшаму прасочвалася тэндэнцыя першачарговага забеспячэння сацыяльна абароненых артыкулаў расходаў: зарплата з налічэннямі, стыпендыя, выдаткі на дзяцей-сірот. Удзельная вага сацыяльна абароненых артыкулаў за 2015 г. склала 81 %; расходаў, якія звязаны з камунальнымі паслугамі, – 9%; іншых бягучых расходаў – 7 %; капітальных расходаў – 3%. Аднак для развіцця ўніверсітэта бюджэтных сродкаў недастаткова. Таму выйсце – у нарошчванні пазабюджэтных даходаў па ўсіх напрамках. Галоўным сацыяльна абароненым артыкулам з’яўляецца заработная плата супрацоўнікаў з налічэннямі. Яна ў 2015 г. склала 60 % ад агульнага аб’ёму выдаткаў. З асабістых сродкаў універсітэта на заработную плату было накіравана 63,0 млрд руб., што супастаўляецца з бюджэтным фінансаваннем, якое склала 76,0 млрд руб. Гэта стала магчымым дзякуючы павелічэнню даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці. Сярэдняя зарплата па ўніверсітэце ў 2015 г. у параўнанні з 2013-м павялічылася на 44 % і склала 5,9 млн руб., у тым ліку ў ПВС – амаль 8 млн руб., у іншага персаналу – 4,5 млн руб. (гл. дыяграму 1). Дынаміка сярэднямесячнай заработнай платы ў супрацоўнікаў БДПУ 2013–2015 гг.. 7,9 8,0 6,5 6,0

4,9 4,1 4,0

5,9

5,5 4,5

3,7 3,1

2,0

на аднаго работніка, што на 65 %, або на 2/3, больш, чым у 2014 г. Ва ўніверсітэце была працягнута работа па аптымізацыі штатнай колькасці персаналу, у выніку чаго вызвалілася 13 пасад. Гэта дало магчымасць увесці пасады для абслугоўвання стадыёна БДПУ і стварыць цэнтр дадатковай адукацыі «Альтэрнатыва», які займаецца арганізацыяй дадатковых адукацыйных паслуг. Мы сталі працаваць больш эфектыўна пры меншай колькасці работнікаў. Ва ўніверсітэце ажыццяўляюцца сацыяльныя праграмы па матэрыяльнай падтрымцы студэнтаў. Так, у 2015 г. на гэтыя мэты было вылучана 24,5 млрд руб. Паказчык забяспечанасці стыпендыяй студэнтаў складае 82 % ад агульнай колькасці навучэнцаў. У БДПУ ён, на жаль, склаў 76 %. У сувязі з гэтым прарэктарам, дэканам факультэтаў неабходна прыняць меры па паляпшэнні якасці падрыхтоўкі студэнтаў (гл. дыяграму 2). Удзельная вага студэнтаў-стыпендыятаў 2013–2015 гг.

80 % 76 %

79 % 74 %

60

2013 г.

2014 г.

2015 г.

У эканамічнай сітуацыі, калі бюджэтнае фінансаванне не пакрывае выдаткі, звязаныя з арганізацыяй вучэбнага працэсу і гаспадарчымі патрэбамі, вялікае значэнне набывае пазабюджэтная дзейнасць. Калі ў 2013 г. універсітэт атрымаў даход ад пазабюджэтнай дзейнасці 84,0 млрд руб., то ў 2015 г. – 119,4 млрд руб.; павелічэнне склала больш чым 35 млрд руб., або 43 %. Асноўнай крыніцай даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці па-ранейшаму з’яўляецца навучанне на ўмовах аплаты, якое залежыць ад колькасці навучэнцаў. У 2015 г. агульная колькасць студэнтаў у БДПУ паменшылася на 21 % у параўнанні з 2013 г. з-за скарачэння тэрмінаў навучання і зніжэння колькасці завочнікаў-платнікаў (гл. дыяграму 3). Аднак даходы ад платнага навучання павялічыліся больш чым на 27 %. Гэта звязана як з павышэннем аплаты за навучанне, так і з павелічэннем колькасці замежных студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Добрыя паказчыкі дэманструюць факультэты спецыяльнай адукацыі, філалагічны. Някепска выглядаюць факультэты прыродазнаўства і эстэтычнай адукацыі. На жаль, паменшыліся даходы ў ФСПТ, ФДА, ФПА, гістарычнага факультэта.

0,0

2013 г.

2014 г.

2015 г.

Сярэдні заробак па БДПУ Сярэдні заробак па ПВС Сярэдні заробак іншага персаналу

Важна адзначыць, што ў параўнанні з 2014 г. павелічэнне заработнай платы склала ў сярэднім больш за 20 % для ўсіх катэгорый супрацоўнікаў універсітэта. Дынаміка аплаты працы супрацоўнікаў БДПУ наступная. Сярэднямесячны заробак ПВС у 2015 г. павялічыўся: у прафесара – да 9,1 млн руб., у дацэнта – да 7,7 млн руб., у выкладчыка – да 5,4 млн руб. У БДПУ вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы. Штомесяц усяму працоўнаму калектыву выплочвалася прэмія. За апошнія 2 гады яна павялічылася больш чым на 66 % і склала ў сярэднім 14,3 млн руб. у год. У 2015 г. кожнаму супрацоўніку выплачана дадатковая прэмія: да Дня настаўніка і па выніках 2014–2015 навучальнага года ў памеры 0,75 тарыфнага акладу, да Дня ўніверсітэта – 1,0 тарыфнага акладу. У 2015 г. выплата матэрыяльнай дапамогі ўсім супрацоўнікам склала 4,3 млн руб.

2

Дынаміка колькасці студэнтаў (2013–2015 гг., тыс. чал.) Колькасць студэнтаў 12

10,4 9,4 8,6

10 8

5,8

5,3

5,1

6 4 2 0

2013 г. Бюджэт

2014 г.

2015 г. Пазабюджэт

У структуры даходаў ад адукацыйнай дзейнасці важнае месца займаюць сродкі ад навучання замежных студэнтаў. Для БДПУ гэта амаль што 25 % ад платнага навучання. За апошнія 3 гады колькасць замежных студэнтаў у БДПУ павялічылася больш чым у 1,7 раза – з 316 да 536 чалавек. Лідарам па колькасці замежных студэнтаў з’яўляецца філалагічны факультэт – 184 чалавекі. Добрую дынаміку маюць факультэты прыродазнаўства і фізіка-матэматычны – 58 і

52 адпаведна. На факультэце даўні версітэцкай падрыхтоўкі вучацца амаль 130 замежных абітурыентаў, у асноўным з Ірана і Туркменістана. У 2015 г. універсітэт забяспечыў значнае перавышэнне ўстаноўленага паказчыка па знешнеэканамічнай дзейнасці. Мы і ў далейшым павінны дыверсіфіцыраваць экспарт адукацыйных паслуг (гл. дыяграму 4). Экспарт адукацыйных паслуг

1 267,2

тыс. дол. ЗША 1 400,0 1 200,0

878,3

1 000,0 800,0

659,6 600,0 400,0 200,0 0,0

2013 г.

2014 г.

2015 г.

Наяўнасць уласных сродкаў дала ўніверсітэту магчымасць аплочваць многія патрэбы, у тым ліку: камунальныя паслугі – у памеры 6,7 млрд руб.; паслугі сувязі – 0,4 млрд руб.; камандзіровачныя і транспартныя выдаткі – на 96–97 %. Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, рамонт вучэбных карпусоў і інтэрнатаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў універсітэта. Сярэдні працэнт абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы за апошнія 3 гады склаў 12,6 % пры планавым 5-працэнтным. Важна адзначыць, што на набыццё абсталявання ў 2015 г. выдаткавана 5,5 млрд руб., амаль палова з якіх – уласныя сродкі БДПУ. Пры гэтым кошт вучэбналабараторнага абсталявання склаў 2,2 млрд руб., камп’ютарнай тэхнікі – 744 млн руб., сістэмы для правядзення відэаканферэнцый і вэбінараў праз сетку Інтэрнэт – 165 млн руб., абсталявання для трэнажорнай залы – 343 млн руб., трыбун для стадыёна БДПУ – 915 млн руб., абсталявання для актавай залы – 214 млн руб., абсталявання для гаспадарчых патрэб вучэбных карпусоў і інтэрнатаў – амаль 800 млн руб. Бягучы рамонт праводзіўся пераважна за кошт даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта. Усяго на гэтыя мэты было выдаткавана 13,5 млрд руб. З іх бюджэтныя сродкі склалі 1,1 млрд руб. На капітальны рамонт пайшло 2,2 млрд руб. (у тым ліку 55% пазабюджэтных сродкаў). На правядзенне капітальнага і бягучага рамонту ў 2015 г. патрачана 15,7 млрд руб., з іх бюджэтныя сродкі склалі 2,1 млрд руб., уласныя – 13,6 млрд руб. Ва ўніверсітэце пастаянна ажыццяўляюцца мерапрыемствы па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў. У 2015 г. даведзены мэтавы паказчык па энергазахаванні – 4,7 % – быў выкананы ў поўным аб’ёме. Важным напрамкам дзейнасці рэктарата, інжынерна-эксплуатацыйных падраздзяленняў і службаў з’яўляецца правядзенне рамонтна-будаўнічых работ на аб’ектах БДПУ. У вучэбных карпусах універсітэта за год адрамантавана больш за 100 памяшканняў – аўдыторый і кабінетаў, холаў і кіёскаў рознічнага гандлю, у інтэрнатах – калідораў і кухань, абноўлена фізкультурна-спартыўная база, до браўпарадкавана тэрыторыя і г. д. За кошт сродкаў бягучага рамонту былі адра ман таваны памяшканні адміністрацыйна-бытавога корпуса і зманціраваны новыя трыбуны стадыёна БДПУ.

У лістападзе мінулага года мы пачалі рамонт цокальнага паверха вучэбнага корпуса № 3 і, як абяцалі, да 23 лютага – Дня абаронцаў Айчыны – рамонтныя работы з устаноўкай абсталявання ў трэнажорнай зале, залах аэробікі і адзінаборстваў былі завершаны. Ужо ў першы месяц работы спартыўнага цэнтра заробак ад аказання платных паслуг насельніцтву і арганізацыям склаў 20 млн руб. Выкананы рамонт лесвічных маршаў і пераходу ў сталовую вучэбнага корпуса № 8, абсталявана камфортная і сучасная кава-зона ў фае вучэбнага корпуса № 3 (гл. на здымку). Да Дня жанчын для калектыву факультэта дашкольнай адукацыі было адкрыта кафэ ў вучэбным корпусе № 11. Такім чынам, у 2015 г. праведзена вялікая работа па паляпшэнні матэрыяльнатэхнічнай базы ўніверсітэта. У 2016 г. мы не збаўляем тэмпы: многае яшчэ належыць зрабіць. Так, на стадыёне БДПУ запланаваны работы па замене пакрыцця футбольнага поля на «штучную траву». Праектныя работы ўжо выкананы. Адкрыццё стадыёна запланавана на 1 верасня. Працягнуцца рамонты аўдыторый і кабінетаў з заменай аконных блокаў, холаў і санвузлоў у вучэбным корпусе № 1, актавай залы ў вучэбным корпусе № 5, будаўніцтва кафэ на 100 пасадачных месцаў у вучэбным корпусе № 7, перамяшчэнне музея БДПУ ў залу рэкрэацыі 3-га паверха вучэбнага корпуса № 3. Сродкі патрабуюцца вялікія. Таму адна з галоўных задач – беражлівыя адносіны да маёмасці ўніверсітэта, матэрыяльных каштоўнасцей, выхаванне ў кожным з нас пачуцця гаспадара. Універсітэт – наш агульны дом, і мы разам павінны яго захоўваць. Заслугоўвае ўвагі той факт, што за 2015 г. ад аказання структурнымі падраздзяленнямі дадатковых платных адукацыйных паслуг БДПУ атрымаў даход у памеры амаль 1,7 млрд руб. У гэтым плане добра праявілі сябе філалагічны факультэт і факультэт псіхалогіі. Не раскрылі свае патэнцыяльныя магчымасці гістарычны факультэт, факультэты прыродазнаўства і пачатковай адукацыі. Таму дэканам усіх факультэтаў неабходна прыняць меры па павелічэнні даходаў ад аказання дадатковых платных адукацыйных паслуг, а не толькі ад студэнтаў-платнікаў. Павелічэнне павінна скласці ў параўнанні з 2015 г. не менш за 20 % для факультэтаўлідараў і не менш за 40–50 % для аўтсайдараў. Такім чынам, прааналізаваўшы ў дынаміцы фінансава-гаспадарчую дзейнасць універсітэта за 2 гады, можна зрабіць выснову: неабходна ва ўмовах дэфіцыту бюджэтнага фінансавання працягваць работу па вывучэнні кан’юнктуры рынку з мэтай пашырэння сферы паслуг, якія можа аказваць насельніцтву наш універсітэт. Гэта могуць быць як адукацыйныя паслугі, так і кансультатыўныя, спартыўна-азда раўленчыя, выдавецка-паліграфічныя, медыцынскія, транспартныя, паслугі аграбіястацыі «Зялёнае», а таксама паслугі па арганізацыі і сумесным з рэгіянальнымі ўпраўленнямі адукацыі, установамі адукацыі і г. д. ажыццяўленні значных сацыяльных і навучальных праектаў.

21 красавіка 2016 г.


ДЭБЮТ, ЯКОМУ МОЖНА ПАЗАЙЗДРОСЦІЦЬ Напрыканцы сакавіка адбыліся фінальныя этапы традыцыйнага гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі». У гэтым прэстыжным спаборніцтве лепшыя настаўнікі Мінска дэманструюць інавацыйны вопыт, аўтарскія методыкі, цікавыя формы і прыёмы навучання, творчыя здольнасці – адным словам, змагаюцца за званне «самага-самага» педагога сталіцы. Аднак праявіць сябе ў рамках мерапрыемства могуць і тыя, чые прафесійныя вяршыні яшчэ наперадзе. Спецыяльна для студэнтаў старэйшых курсаў існуе намінацыя «Педагагічны дэбют». Сёлета ў ёй наш універсітэт прадстаўлялі пяцёра выхаванцаў БДПУ, вынікі выступлення якіх сапраўды бліскучыя: Марыя Быкоўская, студэнтка 4-га курса ФПА, заняла трэцяе месца, Надзея Кашуба, пяцікурсніца факультэта прыродазнаўства, атрымала дыплом 1-й ступені, а пераможцам стаў чацвёртакурснік гістарычнага факультэта Іван ПУГАЧ. Рэдакцыя «Н» выказала будучаму педагогу свае віншаванні і, карыстаючыся нагодай, даведалася пра падрабязнасці ўдзелу ў спаборніцтве. – Іван, раскажыце, як адбываўся адбор удзельнікаў з нашага ўніверсітэта. Ці патрабавалася наяўнасць вопыту педагагічнай работы? – Адбор удзельнікаў ажыццяўляўся па выніках сумоўя. Што да педагагічнага вопыту, то ён быў абавязковым, паколькі ў адпаведнасці з умовамі перад канкурсантамі ставілася задача правесці два ўрокі ў незнаёмых класах. – Разам з Вамі за перамогу, можна сказаць, змагалася і каманда супрацоўнікаў БДПУ… – Гэта так. Пры падрыхтоўцы да творчых выпрабаванняў мы збіраліся на калектыўныя заняткі. У мяне таксама былі індывідуальныя сустрэчы з асістэнтам кафедры педагогікі ФСПТ Ірынай Уладзіміраўнай Каравай, на якіх мы ўдасканальвалі мае будучыя выступленні. Пры падрыхтоўцы да конкурсных урокаў студэнты працавалі з метадыстамі індывідуальна. Маім метадыстам быў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Аляксандр Аляксандравіч Корзюк. Канешне, я ўдзячны ўсім, хто падтрымліваў мяне на працягу гэтага конкурсу, а менавіта сваім родным, блізкім і сябрам, выкладчыкам факультэта і ўніверсітэта, супрацоўнікам вучэбна-метадычнага ўпраўлення, студэнтам гістарычнага і, што асабліва прыемна, іншых факультэтаў. Асабліва хацелася б адзначыць тую ні з чым не параўнальную падтрымку, якую я адчуваў ад членаў каманды БДПУ – Марыі Быкоўскай, Надзеі Кашубы, Юліі Скварцовай і Сяргея Леўчука. – Відаць, у творчых іспытах Вам дапамог і ўласны артыстычны вопыт? – У пэўнай ступені. На першым курсе ўніверсітэта я пачаў спяваць у вядомай мужчынскай вакальнай групе Modus. А да гэтага на працягу 13 гадоў быў удзельнікам заслужанага ама-

тарскага калектыву – фальклорнага ансамбля «Дударыкі». Мяне туды ўпершыню прывялі бацькі ў трохгадовым узросце. Спачатку выконваў невялічкія ролі. Пакрысе навучыўся спяваць, танчыць, іграць на музычных інструментах. А яшчэ – трымацца на сцэне, кантактаваць з залай, не баяцца імправізацый. Вядома, гэты вопыт быў важным падчас гарадскога конкурсу. Аднак вы павінны разумець, што для адкрытага ўрока ў незнаёмым класе аднаго артыстызму, мякка кажучы, недастаткова. – Сапраўды, не да ўсяго можна падрыхтавацца загадзя. За што Вы можаце пахваліць асабіста сябе? – Напэўна, за тое, што ўсё ж здолеў спраўдзіць чаканні маіх педагогаў і ўзняцца ў асобасным і прафесійным плане на новы ўзровень. – Які этап конкурсу быў для Вас найбольш запамінальным? – Асабліва ярка ўзгадваецца правядзенне ўрокаў. Засталося ў памяці тое дзівоснае пачуццё, калі ты праводзіш урок і разумееш, што дзеці захоплены, што ім падабаецца выконваць вучэбныя заданні, калі ўсведамляеш, што твая праца знаходзіць водгук у іх сэрцах. – Ці вырасла пасля перамогі Ваша папулярнасць на факультэце? Што самае прыемнае давялося пачуць пра сябе? – Насамрэч, мне цяжка адказаць на гэтае пытанне. Прыемна ўразіла тое, што нярэдка пасля перамогі да мяне з віншаваннямі падыходзілі студэнты, з якімі я, скажам, не надта добра быў знаёмы. Таксама прыемна было прымаць віншаванні ад сваіх выкладчыкаў. – Якую карысць Вам прынёс удзел у конкурсе ў прафесійным плане? Якія ўзнагароды атрымалі ад сталічнай мэрыі?

– Перш за ўсё, конкурс даў мне магчымасць зусім у іншым ракурсе ўбачыць працэс навучання, у большай ступені зразумець і асэнсаваць яго. Узнагародамі з’явіліся дыплом і прыярытэтнае права размеркавання. – Дарэчы, а хто паўплываў на выбар Вамі менавіта педагагічнай прафесіі? – Па-першае, бацькі-педагогі. Па-другое, настаўнікі гімназіі № 14 г. Мінска, якую я скончыў. Усе яны на ўласным прыкладзе прадэманстравалі, як класна быць добрым педагогам, прывілі любоў не толькі да гісторыі, але і да беларускай, рускай і англійскай моў, да фізікі і хіміі. Так што ў педагагічны ўніверсітэт я паступаў асэнсавана. А вучоба ў БДПУ толькі ўзмацніла маё жаданне і самому стаць добрым настаўнікам. – Што параіце сваім паслядоўнікам, наступным удзельнікам конкурсу? – Без сумненняў і настойліва рухацца да сваёй мэты. Мерапрыемства, безумоўна, дае шмат вопыту, але толькі таму, хто сапраўды хоча яго атрымаць. Таму самае галоўнае, на мой погляд, укладваць душу ў сваю справу і шчыра верыць у поспех.

• Навуковая палітра БДПУ – першая ўстанова вышэйшай адукацыі, якая ўзялася за распрацоўку і ажыццяўленне праекта, што не мае аналагаў у нашай краіне. Гаворка ідзе пра Дэкаду студэнцкай навукі. Яе ўнікальнасць заключаецца ў складанасці і маштабнасці пастаўленых задач. А яшчэ ў тым, што праграма Дэкады ўключае як рэспубліканскія мерапрыемствы – навуковую алімпіяду па педагогіцы (праводзіцца ўпершыню!), конкурс стартапаў у галіне адукацыі, студэнцкую навуковую канферэнцыю, так і ўніверсітэцкія конкурсы – на лепшую студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю, лепшага кіраўніка студэнцкай навукова-даследчай работы, конкурс «Студэнт года» ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць». Іх формы і змест носяць нестандартны, інавацыйны характар і накіраваны на развіццё матывацыі да заняткаў навуковадаследчай дзейнасцю, а таксама на фарміраванне адзінай навуковай супольнасці ў сістэме бесперапыннай педагагічнай адукацыі, якая ўключае вучняў профільных класаў, студэнтаў першай і другой ступеняў адукацыі, аспірантаў. Адкрылася Дэкада 19 красавіка конкурсам СНДЛ. Ад факультэта прыродазнаўства ў ім прынялі ўдзел чатыры лабараторыі. Адна з іх – СНДЛ «Педагагічная адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі Мікалая Страхі – не здолела выйсці ў прызёры. Аднак і моцны аўтсайдар можа стаць прыкладам актыўнай навуковай і неабыякавай грамадзянскай пазіцыі.

ЭКАЛОГІЯ Ў МІЖНАРОДНЫМ…

У

РАМКАХ праграмы міжнароднага абмену 19–26 сакавіка адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь валанцёраў і трэнераў нефармальнай адукацыі нямецкай экалагічнай арганізацыі Janune. V. Achim Riemann. У яго рамках была праведзена серыя мерапрыемстваў, актыўны ўдзел у якіх прымалі студэнты факультэта прыродазнаўства – члены СНДЛ «Педагагічная адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця». Пачатак сустрэчы паклаў адукацыйны семінар, падчас якога госці з Германіі расказалі пра сваю арганізацыю, прадэманстраваўшы вынікі шматгадовай работы, накіраванай на ўкараненне ў адукацыйны працэс ідэй дружалюбнага ў адносінах да навакольнага асяроддзя ладу жыцця. Наступным этапам візіту стала паездка нямецкіх валанцёраў і студэнтаў факультэта прыродазнаўства ва ўстановы адукацыі Беларусі, дзе на працягу двух дзён – 22–23 сакавіка – ажыццяўляўся абмен вопытам рэалізацыі навучальных праектаў, накіраваных на фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў у галіне ўстойлівага развіцця. Усяго ў гэтым мерапрыемстве бы-

21 красавіка 2016 г.

ло задзейнічана 8 устаноў адукацыі з розных рэгіёнаў краіны: Здзітаўская СШ Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, СШ № 4 г. Дзяржынска, СШ № 16 г. Оршы, СШ № 10 г. Барысава, гімназія г. Браслава, гімназія г. Шчучына, а таксама гімназіі № 19 і 10 г. Мінска. Пасля завяршэння рэгіянальнай часткі візіту ўсе ўдзельнікі сабраліся разам у ДУА «Экалагічная гімназія № 19 г. Мінска» для падвядзення вынікаў работы, абмену думкамі і вызначэння перспектыў далейшага супрацоўніцтва, напрыклад, выкарыстання аграбіястанцыі «Зялёнае» БДПУ ў якасці цэнтра экалагічнай адукацыі і рэалізацыі практык па ажыццяўленні дружалюбнай да экалагічнага асяроддзя гаспадарчай дзейнасці людзей.

Д

ЗЯВЯТАГА красавіка ў Беларусі адбылася экалагічная акцыя «Зробім. 2016», якая з’яўляецца часткай сусветнай кампаніі «Глабальная ўборка. 2016» і яднае мільёны людзей, што імкнуцца ачысціць прыроду ад смецця. У бягучым годзе ўдзельнікамі мерапрыемства сталі і студэнты БДПУ – члены СНДЛ «Педагагічная адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця».

былася высадка своеасаблівага «экалагічнага дэсанту» – групы студэнтаў з 16 чалавек разам з намеснікам дэкана

…і АЙЧЫННЫМ ФАРМАЦЕ Месцам правядзення стаў лясны масіў у наваколлі вёскі Зялёнае Мінскага раёна. Гэтая тэрыторыя з’яўляецца любімым месцам адпачынку (і адначасова звалкай) як для мясцовых жыхароў, так і для дачнікаў.На такую непрывабную карціну не маглі не звярнуць увагу студэнты, якія праходзяць вучэбныя практыкі на размешчанай у гэтым раёне аграбіястанцыі «Зялёнае». Такім чынам, 9 красавіка тут ад-

па выхаваўчай рабоце факультэта прыродазнаўства А. Г. Лапатко. Тона сабранага смецця – 20 мяшкоў – была вынесена і складзіравана на спецыяльна абсталяванай дзеля гэтага пляцоўцы. Адным з галоўных вынікаў удзелу студэнтаў БДПУ ў акцыі «Зробім. 2016» з’явілася цвёрдае перакананне, што толькі агульнымі намаганнямі мы можам зрабіць нашую планету больш чыстай.

P. S. У наступным выпуску «Н» вас чакаюць расказы студэнтаў – прадстаўнікоў лепшых СНДЛ БДПУ. Спадзяёмся, іх апантанасць і шчырая зацікаўленасць падштурхнуць да заняткаў навуковымі даследаваннямі тых, хто яшчэ не вызначыўся са сваімі прыярытэтамі. 3


• 7 красавіка – Сусветны дзень здароўя У БДПУ МОДНА БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ, РАЗУМНЫМ І ПРЫГОЖЫМ! Паспяховасць барацьбы з хваробамі залежыць не толькі ад урачоў. Яна напрамую звязана з разуменнем і жаданнем чалавека стварыць вакол сябе здаровае асяроддзе, прадухіліць разбурэнне ўласнага арганізма і змяніць паводзіны на больш экалагічныя. З асветніцкай мэтай Сусветная арганізацыя здароўя штогод у дзень свайго нараджэння – 7 красавіка – праводзіць Сусветны дзень здароўя. Сёлета да яго святкавання ў чарговы раз далучыліся студэнты і выкладчыкі БДПУ.

У гэты дзень ва ўніверсітэце прайшла акцыя «БДПУ – тэрыторыя здароўя», напоўненая яркімі, інфармацыйна і эмацыйна насычанымі мерапрыемствамі. Менавіта такімі, якія могуць спыніць студэнта, што бяжыць па сваіх справах, абудзіць у яго прагу да ведаў і тым самым пакласці пачатак фарміраванню валеалагічнай кампетэнтнасці, навыкаў здаровага ладу жыцця і ўмення перадаваць свой досвед іншаму. Кожны Сусветны дзень здароўя прысвячаецца асобнай тэме, якая адлюстроўвае адну з глабальных праблем сучаснасці. Сёлета гэта – прафілактыка і лячэнне цукровага дыябету. Пра сімптомы і спосабы не дапусціць захворвання расказвалі відэасюжэты, што на працягу дня дэманстраваліся ў холе вучэбнага корпуса № 3. Тэме прафілактыкі была прысвечана і лекцыя старшага выкладчыка факультэта прыродазнаўства БДПУ, урача-метадыста Гарадскога эндакрыналагічнага дыспансера Н. Г. Селязнёвай. Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій таксама не адхіліўся ад магістральнай тэмы і

правёў маштабную віктарыну «Што ты ведаеш пра цукровы дыябет?». Тэматыку Дня падтрымалі і прадстаўнікі факультэта прыродазнаўства, якія амаль прафесійна падлічвалі ўзровень халестэрыну, рабілі замеры артэрыяльнага ціску, вызначалі індэкс суадносін росту і вагі. На пляцоўцы «Магазін здароўя» актывісты ГА ПА «БРСМ БДПУ» – гарачыя прыхільнікі здаровага харчавання і праціўнікі пераядання – прапаноўвалі наведвальнікам параўнаць каларыйнасць «карысных» і «шкодных» прадуктаў, а таксама зрабіць выснову, што з’есці самому, а што лепш аддаць ворагу. Што да катэгорыі наведвальнікаў, якія ўпершыню ўсур’ёз задумаліся над выказваннем «здароўе не купіш», то ім у адпаведнасці з медыцынскімі паказаннямі аказвалі фізіятэрапеўтычныя паслугі супрацоўнікі студэнцкага санаторыя-прафілакторыя БДПУ. Палымяныя рытмы і выступленні ўніверсітэцкіх каманд па аздараўленчай стэп-аэробіцы Cherry lady’s (ФДА) і чэрлідынгу Emotions (ФФВ), а таксама футбольных фрыстайлераў Ягора Цялушка і Антона Нікалаенкі наводзілі на думку, што рухацца проста неабходна. Не, лепш адразу бегчы па абанементы – на фітнес ці аэробіку, у басейн ці трэнажорную залу, на заняткі любой з спартыўных секцый або, у крайнім выпадку, на стадыён БДПУ. І што, нарэшце, прыйшоў час забыцца на ляноту і выкарыстаць па поўнай праграме магчымасці спартыўный базы роднага ўніверсітэта. *** Праект, прысвечаны Сусветнаму дню здароўя, быў багаты на мерапрыемствы, акцыі, круглыя сталы, семінары і трэнінгі. На працягу тыдня ўніверсітэт наведвалі вядучыя спецыялісты сталічных устаноў аховы здароўя. У інтэрнатах студэнцкага гарадка БДПУ прайшлі масавыя спартыўныя святы: «Усмешка, спорт, здароўе» (№ 1), «Мы – за здаровы лад жыцця» (№ 2),

«Здароваму ўсё здорава» (№ 6), «У здаровым целе – здаровы дух» (№ 8), турніры па футболе паміж камандамі інтэрнатаў № 3 і 5, па валейболе паміж жыхарамі інтэрната № 7 і вучнямі СШ № 189, спаборніцтвы па армрэстлінгу (№ 4). На базе інтэрната № 5 быў арганізаваны круглы стол «Здаровы лад жыцця» з удзелам урача-тэрапеўта студэнцкага санаторыя-прафілакторыя БДПУ С. М. Хлус.

Сем дзён прадстаўнікі факультэта дашкольнай адукацыі – члены СНДЛ «Свядомае бацькоўства як умова псіхалагічнага здароўя сям’і» і валанцёрскага клуба «Добрае сэрца» пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі А. П. Часнаковай праводзілі серыю семінараў-практыкумаў для бацькоў, чые дзеці наведваюць ДУА «Яслі-сад № 489 г. Мінска», і педагогаў гэтай жа ўстановы. У рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Здаровая сям’я – здаровая нацыя», які БДПУ праводзіць сумесна з ГА «Беларускі саюз жанчын», факультэт сацыяльнапедагагічных тэхналогій арганізаваў акцыю «Што ты ведаеш пра сваё здароўе», трэнінг з удзелам студэнтаўцьютараў аб шкодзе курэння, анкетаванне вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на тэму іх адносін да шлюбу і сямейных каштоўнасцей. Красавік – пара, калі абуджаецца прырода, хочацца пачаць усё нанова, рабіць дабро і не паўтараць памылак мінулага. Калі вы яшчэ не прыхільнік здаровага ладу жыцця – самы час усё змяніць да лепшага!

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання, усеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі, агульнага і рускага мовазнаўства, беларускага і рускага мовазнаўства, сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі, клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі;

Для супрацоўнікаў БДПУ: абанемент на 4 або 8 наведванняў – 170 тыс. руб. i 310 тыс. руб. адпаведна. Для студэнтaў: абанемент на 4 або 8 наведванняў – 148 тыс. руб. i 280 тыс. руб. адпаведна.

Для супрацоўнікаў БДПУ: адно наведванне 44 тыс. руб., абанемент на 4 або 8 наведванняў – 160 тыс. руб. i 304 тыс. руб. адпаведна. Для студэнтаў: адно наведванне – 35 тыс. руб., абанемент на 4 або 8 наведванняў – 128 тыс. руб. i 240 тыс. руб. адпаведна.

Наш адрас: вул. Савецкая, 18/1, вуч. корпус № 3 (каля басейна). Працуем: 7.00–21.30 (пн.–пт.), 8.00–14.00 (сб.). Даведкі: па тэл.: 200-27-82, на сайце www.bspu.by

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. 226-40-19 Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. www.bspu.unibel.by

старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі, сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі, лагапедыі, тэорыі і методыкі фізічнай культуры, спартыўна-педагагічных дысцыплін; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў, мастацка-педагагічнай адукацыі, сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (2), замежных моў (2). Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 451. Падпісана ў друк 20.04.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1177  
1177  
Advertisement