Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 31 сакавіка 2016 года

№ 4 (1176)

• Калі вярстаўся нумар

ПЕРАМОГА – ЗА БДПУ!

Першае месца ў гарадскім конкурсе «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Педагагічны дэбют» заваяваў студэнт гістарычнага факультэта Іван Пугач. На трэцім месцы ў гэтай жа намінацыі – студэнтка факультэта пачатковай адукацыі Марыя Быкоўская. Дыплом фіналіста – у прадстаўніцы факультэта прыродазнаўства Надзеі Кашуба. Гэта ашаламляльны поспех усёй каманды БДПУ – студэнтаў-удзельнікаў, выкладчыкаў кафедраў педагогікі і псіхалогіі ўніверсітэта, метадыстаў, а таксама супрацоўнікаў упраўлення выхаваўчай работы і цэнтра студэнцкай творчасці. Калі вярнуцца да пачатку, то гарадскі конкурс прафесійнага майстэрства сабраў пад свае сцягі выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцей з пяці ўстаноў вышэйшай адукацыі сталіцы (па 5 чалавек ад кожнай). Пасля першага адбору барацьбу працягвала ўжо 12 чалавек, прычым каманда БДПУ заставалася ў поўным складзе. Затым – фінал з 6 удзельнікамі, палова з якіх прадстаўлялі нашу alma mater. І, нарэшце, абвяшчэнне вынікаў у Мінскім гарадскім Палацы дзяцей і моладзі, якое яшчэ раз пацвердзіла: «Перамога – за БДПУ!»

• Навіны БДПУ

24–25 сакавіка дэлегацыя на шага ўніверсітэта на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком прыняла ўдзел у Пятнаццатых міжнародных педагагічных чытаннях «Выхоўвацца ў маральным клімаце памяці» (Тбілісі, Грузія). Удзел прадстаўнікоў alma mater у такім маштабным мерапрыемстве атрымаў свой лагічны пра цяг. Паколькі ідэі гуманнага пады ходу ў выхаванні знаходзяць усё больш прыхільнікаў сярод педа гагічнай грамадскасці, БДПУ вы ступіў з ініцыятывай (і галіновае міністэрства яе пад трымала) ства рыць у Беларусі пад эгідай нашага ўніверсітэта Асацыяцыю гуман най педагогікі. Акрамя таго, Каардынацыйны савет Міжна роднага цэнтра гуманнай педа гогікі, ганаровым прэ зідэнтам яко га з’яўляецца акадэмік РАА Ш. А. Аманашвілі, прыняў рашэнне пра весці Чытанні–2017 у Мінску. Падведзены вынікі Усерасійскай студэнцкай інтэрнэт-алімпіяды з міжнародным удзелам па лагапедыі «Парушэнні пісьмовага маўлення», якая праходзіла на базе Інстытута педагогікі і псіхалогіі Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (г. Архангельск). У ліку 29 каманд-удзельніц за перамогу змагаліся тры студэнцкія калектывы з факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ. У агульным конкурсе два з іх заваявалі 3-е месца, а адзін стаў прызёрам у намінацыі «Лепшы дэбют». Міжнароднае прызнанне ўзроўню ведаў нашых студэнтаў – важны фактар для павышэння іх самаацэнкі і ўпэўненасці ў сваіх сілах, а для выкладчыкаў – несумненны гонар за сваіх выхаванцаў. Вясна – час размеркавання выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі краіны. 5 красавіка ў БДПУ першымі атрымаюць пуцёўку ў прафесійнае жыццё маладыя спецыялісты з дыпломам магістра. 30 сакавіка ў гала-канцэрце юбілейнага фестывалю патрыятычнай песні Маскоўскага раёна сталіцы выступілі дзве прадстаўніцы БДПУ – М. Хлань (філалагічны факультэт) і Л. Бурлай (факультэт сацыяльнапедагагічных тэхналогій). Вакальнае майстэрства нашых студэнтак было высока ацэнена членамі журы. У Марыі – 3-е месца, у Лізаветы – перамога ў намінацыі «Артыстызм». Нагадаем, што за перамогу ў фінале конкурсу змагаліся 25 выканаўцаў.

КАБ ВЫБАР БЫЎ СВЯДОМЫМ І ЎДАЛЫМ

Штогод тысячам выпускнікоў школ краіны даводзіцца вызначацца з будучай прафесіяй, узважваць усе «за» і «супраць», суадносіць жаданні і магчымасці, – адным словам, рабіць адзін з найважнейшых жыццёвых выбараў. Для многіх вырашальным фактарам аказваецца знаёмства з установай адукацыі, з кіраўніцтвам універсітэта і факультэта, а таксама тымі, хто тут вучыцца. Мы з вамі цудоўна ведаем, што БДПУ – адзін з лепшых універсітэтаў рэспублікі, а як жа данесці гэтую ісціну да абітурыентаў, якім лёгка згубіцца ў плыні інфармацыі і розных, часам супрацьлеглых, парад і поглядаў? Вядома, запрасіць іх у госці, расказаць пра перавагі, дазволіць самім адчуць дух студэнцкага братэрства, а ўжо тады прыняць рашэнне. Менавіта з такой мэтай універсітэт правёў напрыканцы сакавіка, у час школьных канікул, традыцыйны Дзень адчыненых дзвярэй.

Традыцыйны, ды не зусім. Узгадваю сябе на падобным мерапрыемстве пяць гадоў таму. Як змяніўся яго маштаб, падыход да арганізацыі! Размах сёлетняга Дня адчыненых дзвярэй уразіў, думаю, не толькі мяне, але і гасцей універсітэта. Фае першага паверха ператварылася ў студэнцкі гарадок. Кожны факультэт атрымаў магчымасць прадставіць сябе, паказаць усё самае цікавае, што ёсць у навучальным працэсе. Школьнікі маглі смела пытацца ў студэнтаў і выкладчыкаў пра асаблівасці навучання на тым ці іншым факультэце, а танкаўцы ахвотна дзяліліся ведамі і вопытам. Ад таго, як будзе праведзены Дзень абітурыента, у многім залежыць, колькі выпускнікоў зробіць выбар на карысць нашага ўніверсітэта. Важна выклікаць у патэнцыйных студэнтаў станоўчыя эмоцыі і непадробную цікавасць не толькі да абранай спецыяльнасці, але і да ўстановы адукацыі ў цэлым. Таму выпускнікам школ, гімназій і ліцэяў прапаноўваліся розныя інтэрактыўныя віды дзейнасці. Напрыклад, гістарычны факультэт прадставіў княжацкую канцылярыю, дзе любы жадаючы мог навучыцца славянскаму пісьму. А факультэт спецыяльнай аду-

кацыі арганізаваў маленькі куток арома- і колератэрапіі, прайсці ўзбоч якога было немагчыма: водар эфірных алеяў доўга лунаў у паветры нават пасля заканчэння мерапрыемства. Для больш творчых асоб факультэт дашкольнай адукацыі прапанаваў навучыцца маляваць па шкле, а факультэт эстэтычнай адукацыі даваў майстаркласы па мастацтве арыгамі і мехендзі. Аматары тэхнічнай творчасці затрымаліся каля выставы Lego-робатаў, арганізаванай фізікаматэматычным факультэтам. Тут сабраўся цэлы натоўп хлопцаў, якія наўрад ці памяняюць робатаў на арыгамі. Факультэт прыродазнаўства прадставіў вялікую колькасць гербарыяў, сабраных студэнтамі. Акрамя таго, навучэнцы разам са школьнікамі пры дапамозе новых тэхналогій даследавалі будову Зямлі, высвятлялі, з-за чаго адбываецца змена пор года. Будучыя геолагі зацікавіліся калекцыяй мінералаў і горных парод з усяго свету. Хімічныя доследы прыцягнулі вялікую колькасць будучых абітурыентаў, якія з энтузіязмам і захапленнем пад

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


• Спецыяліст гартуецца на практыцы

ДАБРЫНЯ АДГУКАЕЦЦА ЎДЗЯЧНАСЦЮ У адпаведнасці з Пратаколам даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні педагагічнай адукацыі, павышэнні статусу і прэстыжу педагагічнай прафесіі ў БДПУ былі распрацаваны праграмы валанцёрскай практыкі студэнтаў. У лютым першакурснікі чатырох факультэтаў – псіхалогіі, спецыяльнай адукацыі, філалагічнага і фізіка-матэматычнага –прыступілі да заняткаў факультатываў. І ўжо ў сакавіку ў рэдакцыйную пошту «Н» літаральна пасыпаліся пісьмы з падзякамі ад прадстаўнікоў сталічных устаноў адукацыі і аховы здароўя. Прапануем некаторыя вытрымкі з іх. Н. К. Шабуня, педагог-псіхолаг ДУА «Яслі-сад № 493 г. Мінска»: – Наша ўстанова зацікаўлена ў супрацоўніцтве з БДПУ ў рамках валанцёрскай практыкі, бо студэнты ўніверсітэта выдатна зарэкамендавалі сябе. Гэта адказныя і матываваныя маладыя людзі. Арганізаванае валанцёрамі з ФСА мерапрыемства «Пазнайкіны» так спадабалася нашым выхаванцам, што дашкалятам захацелася працягу. Студэнты не разгубіліся і правялі дадаткова спартыўныя гульні і конкурсы, чым прыемна здзівілі выхавацеляў. Дзякуй БДПУ за падрыхтоўку такіх кадраў!

А. В. Злоцкая, педагог-псіхолаг 1-й катэгорыі «SOS – Дзіцячая вёска ў Бараўлянах»: – Першакурснікі пасля знаёмства з дзіцячай вёскай і асноўнымі напрамкамі дзейнасці псіхолага ахвотна ўключыліся ў работу. Яны самі прапанавалі віды дзейнасці, у якіх хацелі б сябе праявіць. Гэта – удзел у дыягнастычнай рабоце, арганізацыя і правядзенне трэнінгаў, аказанне дапамогі пры выкананні дамашніх заданняў, падрыхтоўка дзіцячых забаўляльных мерапрыемстваў. Усю групу студэнтаў вызначае прафесійная матывацыя, адказнасць і крэатыўнасць. Нягледзячы на тое, што праграмай прадугледжана наведванне базы 1 раз на тыдзень, валанцёры прыязджаюць па 2–3 разы. У іх устанавіўся добры кантакт і з бацькамі. Мамы адзначаюць іх уважлівасць, адкрытасць у зносінах, жаданне дапамагаць ва ўсім. Заслугоўвае ўвагі арганізацыя цьютарскай дзейнасці студэнтаў падчас практыкі: валанцёры-старшакурснікі актыўна падтрымліваюць і навучаюць сваіх малодшых калег. Выказваю шчырую ўдзячнасць БДПУ і факультэту псіхалогіі за арганізацыю практыкі і прафесійную падрыхтоўку студэнтаў. Ю. Я. Нядзвецкая, загадчык ДУА «Прывольненскі яслі-сад»: – Падчас валанцёрскай практыкі студэнты 104-й групы факультэта спецыяльнай адукацыі адказна і сумленна падышлі да выканання ўскладзеных на іх абавязкаў, здолелі ўстанавіць кантакт з дзецьмі, захапіць і зацікавіць іх. Будучыя педагогі імкнуліся ўключыць у сумесную дзейнасць кожнае дзіця. Адзначу высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства. В. С. Ільякова, настаўнік-дэфектолаг ДУА «Яслі-сад № 401 г. Мінска»: – Ад калег і асабіста ад сябе выказваю шчыры дзякуй за арганізацыю вольнага часу дзетак. Будучыя педагогі паўсталі ў вобразах добрых чарадзеяў і нібыта перанеслі нашых выхаванцаў у Казачную краіну. Трэба адзначыць, што студэнткі лёгка знайшлі падыход да дзяцей, у выніку тыя засталіся задаволенымі і з нецярплівасцю чакаюць першакурсніц зноў у госці.

• Аддзел кадраў

Р. Л. Гуцько, намеснік дырэктара адаптацыйна-аздараўленчай установы «Востраў надзеі»: – Выхавацелі, псіхолагі, інструктары нашай установы працуюць з дзецьмі і моладдзю з цяжкімі і множнымі абмежаваннямі ў развіцці. Аднак для выхаванцаў «Вострава надзеі» важныя зносіны з іншымі людзьмі. Многія гады мы супрацоўнічаем з валанцёрамі клуба «Міласэрнасць» БДПУ. А сёлета да нас завіталі яшчэ і студэнты фізіка-матэматычнага факультэта, якія праходзяць валанцёрскую практыку. І прыйшлі яны да нас, што вельмі важна, са сваімі ідэямі. Дзеці заўсёды рады гасцям, асабліва маладым. Яны з задавальненнем малявалі для студэнтаў, будавалі дамы з канструктараў, вучылі іх вышываць. Студэнты, у сваю чаргу, займаліся з дзеткамі матэматыкай, дэманструючы свае педагагічныя здольнасці. Дапамагалі ва ўсім практыкантам валанцёры са стажам – удзельнікі клуба «Міласэрнасць». Студэнты педагагічнага ўніверсітэта аказваюць супрацоўнікам «Вострава надзеі» вялікую дапамогу, за што мы вам вельмі ўдзячны. А нашы дзеці з нецярплівасцю чакаюць танкаўцаў у госці. Л. Г. Жукоўская, псіхолаг ДУА СШ № 125: – Карысць валанцёрскай практыкі ў тым, што яна не прадугледжвае строгай дакументацыі, таму студэнты маюць магчымасць працаваць у вольным рэжыме, выключаецца элемент трывожнасці. Гэта першая прафесійная спроба студэнтаў. Першакурснікі самі – учарашнія школьнікі, а таму пераважае сістэма «Роўны навучае роўнага». Для студэнтаў гэта ўнікальная магчымасць паглыбіцца ў атмасферу школы з пазіцыі псіхолага.

Псіхолагі Мінскага дзяржаўнага гарадскога вучылішча алімпійскага рэзерву, Псіхалагічнай службы і Міжкафедральнай вучэбна-навукова-даследчай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (БДУФК): – Нашы базы практыкі звязаны з падрыхтоўкай, навучаннем і псіхалагічным суправаджэннем спартсменаў рознага ўзроўню. У студэнтаў факультэта псіхалогіі БДПУ з’явілася ўнікальная магчымасць азнаёміцца з работай спартыўнага псіхолага, даведацца, як праводзіцца псіхадыягностыка з выкарыстаннем сучаснай апаратуры, як дапамагчы спартсмену справіцца з перадстартавымі перажываннямі, як зрабіць каманду знітаванай і паспяховай. Таму праблем з наведваннем практыкі валанцёрамі не ўзнікае. Перавагі такой работы – у непасрэдных зносінах студэнтаў са спартсменамі, самастойным пошуку формаў і метадаў для вырашэння канкрэтных задач, узаемадзеянні з вопытнымі спецыялістамі, а таксама ў атмасферы падтрымкі, добразычлівасці і творчасці – усяго таго, што патрэбна для прафесійнага і асобаснага развіцця будучых спецыялістаў. Л. А. Барысевіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Спецыяльная агульнаадукацыйная школа № 18 г. Мінска для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення»: – Студэнты 107-й групы ФСА вельмі стараюцца, з задавальненнем праводзяць мерапрыемствы ў гульнявой форме, з выкарыстаннем мультымедыйных прэзентацый. Дзеці ў захапленні! Арганізацыя валанцёрскай практыкі – выдатная ідэя!

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыка кафедры (к.н., д.н., 23 разр. АТС) марфалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) сацыяльнай работы, марфалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) спартыўна-педагагічных дысцыплін, агульнай біялогіі і батанікі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) мастацка-педагагічнай адукацыі, сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў –1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

2

У рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам з 15 па 17 сакавіка 2016 г. Інстытут педагогікі і псіхалогіі адукацыі МГПУ правёў Міжнародны фестываль будучых педагогаў, удзельнікамі якога сталі студэнты факультэта пачатковай адукацыі нашага ўніверсітэта.

ПЕДАГАГІЧНАЕ ПАРТНЁРСТВА Ў ДЗЕЯННІ

У Маскве БДПУ прадстаўлялі Караліна Балейка, Крысціна Канюшык, Юлія Талай і Крысціна Чайка. У склад дэлегацыі ўваходзілі аўтар гэтых радкоў і дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства А. С. Васілеўская. Удзел у фестывалі – гэта выдатная магчымасць ацаніць узровень прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў у розных сферах дзейнасці: навукова-даследчай, метадычнай, творчай. У адпаведнасці з праграмай мерапрыемства будучыя педагогі павінны былі расказаць пра ўласныя дасягненні, зрабіць прэзентацыю сваёй навукова-даследчай работы, паказаць фрагмент урока, выкарыстоўваючы любімы метадычны прыём, выканаць рэфлексійнае заданне і пасля іспыту адказаць на пытанні. Ацэньвала канкурсантаў кампетэнтнае журы на чале з прарэктарам па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце МГПУ Н. С. Труханоўскай. Каманда факультэта старанна рыхтавалася да кожнага этапу, і затрачаныя намаганні апраўдаліся: дзяўчаты годна прадставілі БДПУ, усе былі адзначаны дыпломамі ў розных намінацыях. У агульным заліку наша каманда абышла сваіх сапернікаў, а ў прэзентацыі навукова-даследчай работы не было роўных Юліі Талай. За высокі ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў, прафесійныя веды і ўменні, якія прадэманстравалі ўдзельнікі каманды ФПА на Міжнародным фестывалі будучых педагогаў, кіраўніцтва Інстытута педагогікі і псіхалогіі адукацыі МГПУ накіравала падзяку рэктару БДПУ А. І. Жуку. Наша дэлегацыя пазнаёмілася з гісторыяй універсітэта-партнёра, асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу, прысутнічала на занятках па дысцыпліне «Дзіцячы фітнес», наведала школу важацкага майстэрства, пагутарыла з вядомымі прафесарамі МГПУ – А. І. Савянковым, доктарам педагагічных і псіхалагічных навук, дырэктарам Інстытута педагогікі і псіхалогіі адукацыі, аўтарам праграм і вучэбных курсаў па развіцці даследчых навыкаў дзяцей і псіхалогіі адоранасці, і Л. П. Стойлавай, заслужаным прафесарам МГПУ, аўтарам праграм і вучэбных дапаможнікаў па матэматыцы для педагагічных каледжаў і ўніверсітэтаў, членам рэдакцыйнага савета часопіса «Начальная школа», Заслужаным настаўнікам Расійскай Федэрацыі. Выказваем падзяку дырэктару Інстытута педагогікі і псіхалогіі МГПУ А. І. Савянкову за запрашэнне на фестываль і рэктару БДПУ А. І. Жуку – за магчымасць удзелу каманды ФПА ў гэтым прафесійным спаборніцтве. Наталля ЖДАНОВІЧ, дэкан факультэта пачатковай адукацыі *** АЕЗДКА ў Маскву на фестываль дала мне магчымасць праявіць сваё прафесійнае майстэрства, прадэманстраваць цікавыя прыёмы і эфектыўныя формы работы з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту, адчуць свой педагагічны «стрыжань». Падчас мерапрыемства ў чарговы раз пераканалася, што правільна абрала спецыяльнасць, і вылучыла для сябе самыя важныя складнікі настаўніцкай прафесіі: чуласць і чалавечнасць, інтэлектуальнасць, крэатыўнасць і, канешне ж, любоў да дзяцей і да сваёй справы. Я прадставіла на фестывалі вобраз настаўніка-анёла. Нездарма ж знакаміты Ш. А. Аманашвілі сказаў: «Спрадвеку на зямлі нараджаюцца анёлы. Яны, як звычайныя дзеці, сталеюць і імкнуцца да дзяцей… Яны і называюцца настаўнікамі». Мой дэвіз настаўніка-анёла: «Няма нічога больш важнага на свеце, чым выхаванне душы». Хочацца адзначыць прыязнасць і гасціннасць прымаючага боку: для нас былі арганізаваны і адукацыйныя мерапрыемствы, і культурная праграма. Асаблівыя словы падзякі – дэкану факультэта Н. У. Ждановіч, дацэнтам А. С. Васілеўскай, А. Г. Сарока і Л. І. Баранавай за дапамогу ў падрыхтоўцы да конкурсных іспытаў і маральную падтрымку. Крысціна КАНЮШЫК

П

*** ЕЛЬМІ карысным для нас было паглядзець на асаблівасці работы сваіх калег, на прымяненне імі нестандартных прыёмаў работы па розных прадметах і аналіз іх эфектыўнасці. Мы ацанілі вынікі даследаванняў удзельнікаў фестывалю і задумаліся пра мэтазгоднасць выкарыстання іх метадаў для рэалізацыі пэўнай практычнай мэты. Дзякуючы фестывалю мы набылі карысны педагагічны вопыт, удасканалілі навыкі публічных выступленняў, пазнаёміліся са славутасцямі Масквы, а самае галоўнае – пакантактавалі з цікавымі і творчымі людзьмі, якія любяць сваю прафесію і гатовыя дзяліцца ведамі. Крысціна ЧАЙКА

В

*** ДЗЕЛ у фестывалі пакінуў незабыўныя ўражанні. Было цікава пазнаёміцца з будучымі калегамі з Расіі, паспрабаваць свае сілы ў незнаёмых умовах на чужой публіцы. Конкурс самапрэзентацый паказаў, наколькі шматграннай можа быць асоба настаўніка, колькі інтарэсаў і талентаў можа сумяшчаць у сабе адзін чалавек. Гэты этап фестывалю дазволіў мне праявіць свае творчыя здольнасці (я з’яўляюся кандыдатам у майстры спорту па мастацкай гімнастыцы), перадаць эмоцыі. Падчас конкурсу даследчых работ, калі з лёгкасцю адказала на пытанні журы, то зразумела, што паспяхова прапрацавала кожны пункт сваіх курсавой і дыпломнай работ. Вопыт выступлення, новыя знаёмствы, цікавыя людзі і месцы – усё гэта варта было прыкладзеных намаганняў! Юлія ТАЛАЙ

У

31 сакавіка 2016 г.


• Навуковая палітра

НОВУЮ МАГІСТРАЛЬ ПРАКЛАДАЕ ФЕСТЫВАЛЬ

Сёлета па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь упершыню праводзіцца Фестываль маладзёжнай вузаўскай навукі на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны. Дадзены праект накіраваны на выяўленне і падтрымку лепшых даследаванняў маладых вучоных, студэнтаў, навучэнцаў. Плануецца, што чарговы этап гэтага грандыёзнага вацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адумерапрыемства адбудзецца 28 верасня бягучага года кацыі; прэзентацыю дасягненняў навукова-педагана базе БДПУ. З улікам статусу нашага ўніверсітэта гічных школ у галіне сацыяльных і псіхолага-педагаяк вядучай установы ў галіне вышэйшай педагагічнай гічных навук устаноў адукацыі, якія рыхтуюць педаадукацыі ў рэспубліцы абраны дэвіз фэстывалю – гагічныя кадры; адкрытыя лекцыі вядучых вучоных у «Псіхолага-педагагічная навука – рэсурс устойлівага галіне псіхолага-педагагічных навук; правядзенне развіцця соцыуму». прадметных алімпіяд для вучняў профільных класаў Галоўнай падзеяй мерапрыемства стане Рэспублі- педагагічнай накіраванасці. канскі кірмаш студэнцкіх інавацыйных праектаў (старПлануецца, што ў фестывалі прымуць удзел тапаў) у сацыяльна-адукацыйнай сферы (з удзелам прад- прадстаўнікі БДУ, МГЛУ, Гомельскага дзяржаўстаўнікоў платформаў http://ulej.by/ і http://tаlаka.by/). нага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, школ-лабаА ўвогуле праграма фестывалю надзвычай насычаная раторый вучэбна-навукова-інавацыйнага класі ўключае ў сябе: інтэрактыўную выстаўку дасягненняў тара бесперапыннай педагагічнай адукацыі студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый, Савета (сярэднія школы № 6, 126, гімназія №20 г. Мінмаладых вучоных БДПУ; вынікі навукова-даследчай ска, Жамчужненская СШ Баранавіцкага раёна), работы студэнтаў – суб’ектаў вучэбна-навукова-іна- устаноў адукацыі, якія маюць профільныя кла-

СТАРТАП – ГЭТА ГУЧЫЦЬ ГОРДА!

Здаецца, увесь свет зацыкліўся на стартапах. Прычым менавіта на беларускіх. Многія нашы праекты атрымліваюць узнагароды на міжнародных конкурсах, а следам – інвестыцыі. Напрыклад, беларускі сэрвіс будзе ўваходзіць у пакет дадаткаў для аўтамабіляў Ford. Некалькі гадоў запар супрацоўнікі Facebook уключаюць нашы гульні ў групу лідараў. Зусім нядаўна айчынная кампанія VironIT атрымала ад амерыканскага інвестара мільён долараў на распрацоўку мабільнай гульні.

Вішанькай на торце беларускіх стартапаў стаў продаж Masquerade (MSQRD) Фэйсбуку. Сам Цукерберг «надзеў шлем» пры дапамозе гэтага дадатку і аб’явіў усяму свету, што ён «купляе беларускае». Цана MSQRD не называецца, але па розных ацэнках праграма прынесла ад 10 да 100 (!) мільёнаў долараў. Распрацоўшчыкі ж патрацілі на яе стварэнне 48 гадзін, удзельнічаючы ў конкурсе стартапаў. Што такое стартап? Азначэнні дадзенага паняцця ў інтэрнэце могуць толькі заблытаць. Калі проста, то стартап – гэта калі збіраецца кампанія людзей і прыдумвае нешта такое, за што гатовыя плаціць інвестары. Ідэальны варыянт – гэта конкурс стартапаў, калі ўсе жадаючыя прыдумаць і прасунуць сваю ідэю знаходзяцца на адной пляцоўцы – рэальнай або віртуальнай.

Прыдумай стартап! Каб стаць крутым заснавальнікам стартапа, студэнту, магістранту або аспіранту БДПУ нікуды не трэба бегчы, нікога не трэба шукаць. Лічы, што цябе ўжо знайшлі! БДПУ і Платформа Talaka.by праводзяць конкурс даследчых стартап-праектаў у галіне адукацыі. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна апублікаваць ідэю праекта на платформе Talaka.by (www.talaka.by/ ideas/) з выкарыстаннем меткі «БДПУ-стартап» не пазней за 11 красавіка бягучага года. Па выніках конкурсу праекты, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы, могуць прэтэндаваць на атрыманне адміністрацыйнай і фінансавай падтрымкі. Лепшыя праекты будуць адзначаны дыпломамі і граматамі. А што ж будзе з астатнімі? Не хвалюйцеся! З дапамогай інструментаў і рэсурсаў Talaka.by усе праекты (не толькі пераможцы) могуць быць ажыццёўлены. Пра ўмовы ўдзелу, намінацыі, крытэрыі адбору і іншыя падрабязнасці можна даведацца на сайце http://bspu.by/. У раздзеле «Студэнту» ёсць укладка «Дэкада студэнцкай навукі ў БДПУ» (справа). А там ужо трэба націснуць надпіс у таблічцы «Рэспубліканскі конкурс даследчых стартап-праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы». Поспехаў! Васіль ЯДЧАНКА, галоўны рэдактар SocNews.by

сы педагагічнай накіраванасці, педагагічных каледжаў (Нясвіжскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Якуба Коласа, Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага і інш.). Павел МАЦЮШ, загадчык навукова-даследчага сектара

У верасні 2015 г. у мяне з’явілася ідэя рэалізаваць валанцёрскі адукацыйны праект, накіраваны на стварэнне бясплатнай коўч-службы ў падтрымку настаўнікам, навучэнцам і бацькам. Тады гэта была хутчэй мара, чым праект: надта многа фантазіі і адарванасць ад рэальнасці.

ПЕРШЫ ПАЙШОЎ!

Аднак мне пашанцавала: у лістападзе–снежні я прайшоў навучанне на курсе «Праектны кансультант», які арганізавала платформа Talaka.by, дзе атрымаў дастаткова ведаў, каб мару аформіць у канкрэтны план. Ужо ў студзені бягучага года на платформе Talaka.by запусціў свой праект «Коўч-служба для адукацыі Беларусі: Старт». Зусім хутка ў нашым універсітэце пройдзе конкурс стартаппраектаў у галіне адукацыі ў рамках Дэкады студэнцкай навукі. Кожны студэнт можа прыняць у ім удзел. Пачаць можна з мары! Партнёр мерапрыемства – платформа Talaka.by –арганізуе спецыяльнае бясплатнае навучанне ўдзельнікаў конкурсу ў сценах нашай alma mater. У працэсе навучання мара здолее вырасці ў прадуманы праект, які мае ўсе шанцы ажыццявіцца. Не прапусціце ўнікальную магчымасць заявіць пра сябе, сабраць каманду аднадумцаў, прайсці спецыяльнае навучанне і проста зрабіць унёсак у адукацыю Бацькаўшчыны! Аляксандр КОНАШ, метадыст цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ, аспірант кафедры педагогікі БДПУ

КАБ ВЫБАР БЫЎ СВЯДОМЫМ І ЎДАЛЫМ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

кіраўніцтвам выкладчыкаў змешвалі розныя рэчывы і назіралі за рэакцыямі. Студэнты-замежнікі з БДПУ вырашылі зрабіць школьнікам і іх бацькам гастранамічны падарунак: арганізавалі «Міжнародны стол» са стравамі туркменскай і кітайскай нацыянальнай кухні. Прэзентацыйна-забаўляльная частка Дня адчыненых дзвярэй доўжылася 2 гадзіны, пасля чаго гасцей запрасілі ў актавую залу. Аднак усе жадаючыя тут не змясціліся, у выніку іх перанакіравалі ў паточныя аўды-

31 сакавіка 2016 г.

торыі, дзе вялася прамая трансляцыя з актавай залы. Назіраючы такую цікавасць да нашай alma mater з боку школьнікаў і іх бацькоў, я шчыра ўзрадавалася за ўніверсітэт, за педагагічную прафесію ў цэлым. З прывітальным словам да абітурыентаў звярнуўся рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук. Ён расказаў пра гісторыю ўніверсітэта, шырокі выбар спецыяльнасцей, пра адраджэнне ў Беларусі педагагічных класаў. Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Іванавіч адзначыў, што Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову асаблівых умоў пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці для навучэнцаў, якія прайшлі падрыхтоўку ў адпаведных профільных класах: «Гэта важнае рашэнне для будучыні нашай краіны. Выпускнікі такіх класаў будуць залічвацца на педспецыяльнасці без экзаменаў і ЦТ пры ўмове добрай паспяховасці і наяўнасці рэкамендацыі педсавета». Звярнуў увагу прысутных кіраўнік універсітэта і на высокую ступень камп’ютарызацыі навучання ў

БДПУ: «Лабараторыі і паточныя аўдыторыі забяспечаны інтэрактыўнымі сістэмамі навучання, прымяняюцца адукацыйныя online-тэхналогіі. Чытальная зала інфармацыйных рэсурсаў працуе па канцэпцыі бібліятэкі адкрытай прасторы з доступам да сусветных крыніц інфармацыі». Адзначыўшы рост прэстыжу і значнасці прафесіі педагога ў нашым грамадстве, Аляксандр Іванавіч пажадаў абітурыентам зрабіць правільны выбар на карысць якаснай адукацыі. Запрошаная госця – выпускніца БДПУ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Наталля Генадзьеўна Кучынская – пажадала патэнцыйным студэнтам выкарыстоўваць магчымасці, якія дае ўніверсітэт, каб стаць лепшымі педагогамі краіны: «Памятайце, што настаўніцкая прафесія не прымае абыякавых, сумных людзей. Калі ў вас ёсць дабрыня і здаровыя амбіцыі, калі вы хочаце жыць насычаным,

поўным, актыўным жыццём, – вас чакае вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны!». Прыўзняты настрой прысутных падтрымалі лепшыя мастацкія калектывы і выканаўцы БДПУ. Зносіны школьнікаў са студэнтамі і выкладчыкамі яшчэ доўга працягваліся на факультэтах, дзе кожны атрымаў падрабязную інфармацыю пра самыя розныя аспекты навучання і пазавучэбнай дзейнасці. Вольга ВАРАБ’ЁВА, студэнтка 5-га курса факультэта прыродазнаўства

3


• 2016 – Год культуры

КАЛІ СПЯВАЕ « ЯРЫЦА ЯРЫЦА» » , СВЯТЛЕЙ ЖЫВЕЦЦА-МАРЫЦЦА 23 сакавіка ў актавай зале БДПУ адбыўся святочны канцэрт народнага ансамбля беларускай народнай музыкі і песні «Ярыца», прысвечаны 25-гадоваму юбілею яго творчай дзейнасці.

Чвэрць стагоддзя – малады ўзрост для чалавека, а для калектыву – унушальны тэрмін, пэўная сталасць, падмацаваныя вопытам і майстэрствам. А пачалося ўсё ў 1990 г., калі на кафедры народных інструментаў тады яшчэ музычнапедагагічнага факультэта (зараз –эстэтычнай адукацыі) Віктар Раманцоў і Ірына Сінкевіч стварылі калектыў. У розныя часы ансамблем кіравалі Вадзім і Людміла Ма-

У сакавіку 2001 г. ансамблю ўпершыню было прысвоена ганаровае званне «народны», якое калектыў пацвярджаў тройчы (апошні раз – у 2013 г.). «Ярыца» ўдзельнічае ў дабрачынных канцэртах у дзіцячых садках, школах-інтэрнатах, цэнтрах рэабілітацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», акцый «Калядныя сустрэчы» і «Велікодныя дні міласэрнасці». Высокі мастацкі ўзровень калектыву не раз адзначаўся прафесійным журы. Так, на апошнім Рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі» «Ярыца» ўзнагароджана дыпломам І ступені ў намінацыі «Ансамбль народнай музыкі». Значны ўнёсак калектыў робіць у падтрыманне культурнага іміджу нашага ўніверсітэта, а таксама яго прэстыжу не толькі на рэспубліканскім, але і на міжнародным узроўні. Ансамбль актыўна ўдзельнічае ў міжнародных фальклорных фестывалях і конкурсах у Беларусі, Расіі, Украіне, Латвіі, Польшчы, Італіі, Германіі, Сербіі, Францыі. Толькі за апошнія гады калектыў выступіў у польскіх гарадах Познань і Брусы (2013 г.), італьянскім Рыміні (2014 г.), на тыдні беларускай культуры ў Латвіі (2014 г.), у сербскім Новым Садзе (2015 г.).

танцавы, Аляксандр Макаўчык, Сяргей Малібожка. Сапраўдным талісманам «Ярыцы» з’яўляецца заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дацэнт Мікалай Сірата – аўтар большай часткі музычнага рэпертуару ансамбля. З верасня 2012 г. мастацкі кіраўнік – лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў старшы выкладчык Аляксандр Шугаеў. Шмат творчай энергіі і таленту аддае калектыву яго хормайстар Ларыса Красна.

І вось юбілейны канцэрт на сцэне alma mater. Удзельнікі ансамбля бліскуча прадэманстравалі сваё вакальна-інструментальнае майстэрства, а своеасаблівым гімнам прагучала песня пад назвай «Ярыца». Ну, і якое ж свята без гасцей! Ансамбль прымаў віншаванні ад кіраўнікоў і творчых калектываў БДПУ: ансамбля народнай музыкі, танца і песні «Рэй», народнага ансамбля цымбалістаў «Вярба». Доўгія сяброўскія стасункі звязваюць «Ярыцу» з народным фальклорным ансамблем ДК МАЗ «Вербіца» і яго мастацкім кіраўніком Аляксандрам Свірскім, які таксама павіншаваў юбіляраў. Акрамя шчырых слоў удзячнасці, падарункаў ды пачастункаў, калектыў быў адзначаны рэктаратам БДПУ. Першы прарэктар С. І. Копцева ўручыла Аляксандру Шугаеву падзяку за актыўны ўдзел у творчым жыцці ўніверсітэта. Ганаровыя лісты за значны ўклад у развіццё студэнцкай самадзейнай творчасці і актыўны ўдзел у творчым жыцці раёна, на пля цоў ках якога

Нам крылы даў БДПУ

ВЯЛІКІ СЭНС МАЛЕНЬКІХ ЗНАКАЎ

У пастаяннай рубрыцы «Нам крылы даў БДПУ» новы госць – выпускнік факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ, графічны дызайнер, лагамейкер, педагог дадатковай адукацыі цэнтра студэнцкай творчасці нашага ўніверсітэта Андрэй ШНІТУЛЕНКА. Яго праекты добра вядомы ўсім нам. Гэта лагатыпы, бігборды, постары, рэкламная прадукцыя для вядомых беларускіх брэндаў – сталічнага хакейнага клуба «Дынама–Мінск», брэсцкага гандбольнага клуба імя А. П. Мяшкова, ByFly, Аrreghini, Fresh Cafe і г. д. – Андрэй, як даўно Вы пачалі займацца дызайнам? – У студэнцкія гады, недзе на трэцім курсе. Першы заказ паступіў з-за мяжы ад адной амерыканскай кампаніі. Выйшлі на мяне дзякуючы інтэрнэту, дзе я размясціў сваё партфоліа… – Чаму Вы спецыялізуецеся менавіта на распрацоўцы лагатыпаў? – Паспрабаваў – атрымалася. Увогуле, мне падабаецца ўкладваць вялікі сэнс у маленькі знак, які будзе раскрываць ідэю проста і лаканічна. Праўда, не скажу, што сёння гэта асноўны від маёй дзейнасці. Паралельна займаюся многімі рэкламнымі макетамі – банерамі, афішамі, постарамі, бігбордамі, расцяжкамі... Нядаўна гэты вялікі спіс папоўніўся айдэнцікай, якая, дарэчы, была тэмай маёй дыпломнай работы. Хто не ведае, гэта распрацоўка фірменнага стылю кампаніі, прадукцыі, бачанне яе стратэгічных мэт. – Як атрымалася, што Вашымі заказчыкамі сталі вядомыя ў Беларусі брэнды? – Упершыню гэта адбылося дзякуючы сарафаннаму радыё. Аднойчы мне патэлефанаваў знаёмы і паведаміў, што ў хакейным клубе «Дынама–Мінск» адкрылася вакансія. Усё астатняе адбылося проста імгненна – прайшоў сумоўе, выканаў першае заданне, якое ўсім спадабалася, і хутка атрымаў работу. – Падзяліцеся ўласным сакрэтам: як стварыць менавіта той лагатып, які патрэбен заказчыку? – Поспех у многім залежыць ад правільна складзенага брыфа – апісання таго, што ў выніку жадае атрымаць кліент. Калі ды-

зайнер зразумеў патрабаванні – праблем не будзе. Не апошнюю ролю тут адыгрывае вопыт. Канешне, кожны выпрацоўвае ўласныя падыходы да работы. Я, напрыклад, лічу, што не трэба прапаноўваць усе варыянты макетаў на адным узроўні. Заказчык павінен бачыць розніцу паміж «добрым» і «выдатным». Трэба быць гатовым і да таго, каб адстойваць свой пункт гледжання. – Ці можаце Вы сёння дазволіць сабе выбраць, з кім працаваць? – Залежыць ад маёй занятасці на той момант. Часам выбіраю. На шчасце, у мяне ёсць пастаянныя партнёры, з якімі цікава працаваць. Напрыклад, хакейны клуб «Дынама–Мінск». Там заўсёды ставяцца Вул. Савецкая, 18, п. 137, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

маштабныя задачы, вядзецца работа, якая накіравана на шырокае кола спажыўцоў – аматараў спорту, балельшчыкаў. Падабаецца супрацоўнічаць з рэкламнымі агенцтвамі, якія займаюцца арганізацыяй забаўляльных мерапрыемстваў, святаў. Сярод іх – Eventum Globo, дзейнасць якога звязана з буйнымі фірмамі – адсюль і па станоўка незвычайных, цікавых для дызайнера задач. – Некаторыя гавораць, што мець мастацкую адукацыю залішне. Ці дапамаглі Вам веды, атрыманыя на факультэце эстэтычнай адукацыі? – Можна вывучыць кнігу, некалькі кніг. Можна займацца пошукам ведаў у інтэрнэце. Многае закладзена прыродай. Аднак неабходная база, якую атрымліваеш толькі падчас вучобы. Універсітэт дае карысныя веды, магчымасць развівацца і пашыраць свой кругагляд, працаваць пад кіраўніцтвам сапраўдных прафесіяналаў. Дызайнераўсамавучак шмат, але без ведання асноў кампазіцыі, малюнка, каларыстыкі сапраўдным дызайнерам не станеш. – Вы працуеце адзін ці ў камандзе? – Адзін. Гэта вялікі плюс. Няма страты інфармацыі, як у групе, дзе адзін прымае заказ, другі выдае ідэю, трэці займаецца распрацоўкай. Я кантактую з заказчыкам ад пачатку і да канца. – Ці крытыкуеце Вы працы іншых дызайнераў? – Крытыкую. І сам да крытыкі стаўлюся пазітыўна. Наведваю папулярныя сярод дызайнераў

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. 226-40-19 Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. www.bspu.unibel.by

«Ярыца» – пастаянны госць, народнаму ансамблю ўручыла загадчык сектара культуры адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска А. С. Піскунова. Дыпломам за актыўную прапаганду нацыянальнай музыкі і песні ў Беларусі і за яе межамі ўзнагародзіў юбіляраў загадчык аддзела традыцыйнай культуры і аматарскай творчасці ДУА «Інстытут культуры Беларусі» Алесь Лозка. Вясеннім сакавіцкім днём у актавай зале БДПУ панавала творчая атмасфера, кружыў карагод народных песень, гучала жывая музыка і лілася беларуская мова. І кожны разумеў і адчуваў, што чвэрць стагоддзя калектыў упэўнена працуе на ніве беларускай творчасці. А за шматлікімі выступленнямі, узнагародамі і тытуламі ансамбля – за ўсім гэтым стаіць галоўная пабуджальная ўзнагарода – гарачыя апладысменты, любоў слухачоў і іх радасць ад сустрэчы з музычна-песенным багаццем беларускай зямлі. Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік цэнтра студэнцкай творчасці

інтэрнэт-сайты, куды сам выкладваю свае працы. Прымаю крытыку, калі яна аб’ектыўная і аргументаваная. – Колькі праектаў рэалізавана на сённяшні дзень? – Падліку не вяду. Але шмат, бо працую ў сферы дызайну каля сямі гадоў. Многія з маіх работ жывуць сваім жыццём. Як бы там ні было, аднак пасля мяне ў alma mater застануцца лагатыпы, выкананыя да розных мерапрыемстваў, што праводзіліся ва ўніверсітэце, – гульняў КВЗ, спартыўных святаў, канцэртаў і г. д. – Андрэй, калі ласка, Вашы пажаданні студэнтам БДПУ… – Раю паслядоўнікам – студэнтам маёй спецыяльнасці «Камп’ютарная графіка» – займацца самаразвіццём, дабівацца дасканаласці ва ўсім, імкнуцца да ажыццяўлення сваіх, нават самых неверагодных, ідэй. І, карыстаючыся магчымасцю, паведамляю, што цэнтр студэнцкай творчасці, дзе я працую, плануе адкрыць у БДПУ выстаўку творчых работ студэнтаў. Ці стане яна пастаяннай – залежыць ад наяўнасці дастойных праектаў. Калі ўзнікнуць пытанні або прапановы асабіста да мяне – звяртайцеся ў каб. 56 вучэбнага корпуса № 1. А яшчэ – стварайце і атрымлівайце задавальненне ад зробленага! P. S. Запрашаем наведаць выстаўку работ Андрэя Шнітуленкі. Экспазіцыя размяшчаецца ў фае другога паверха вучэбнага корпуса № 3 (перад актавай залай) і працуе да 8 красавіка.

Газета надрукавана ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «БудМедыяПраект». ЛП № 02330/71 ад 23.01.2014. Вул. В. Харужай, 13/61, Мінск, 220123. Тыраж 500 экз. Заказ 381. Падпісана ў друк 31.03.2016 г. у 9.00.

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1176  
1176  
Advertisement