Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Серада, 30 снежня 2015 г.

№ 16–17 (1171–1172 )

Сардэчна запрашаем у БДПУ!

Шаноўныя абітурыенты! Аддаючы перавагу той ці іншай прафесіі, вы робіце адзін з найважнейшых жыццёвых выбараў. Упэўнены, што сярод вас шмат тых, хто хоча рэалізаваць сябе ў педагагічнай дзейнасці. Калі ваша мэта – вучыць і выхоўваць маладое пакаленне, стаць высакакласным спецыялістам, запатрабаваным на рынку працы, развіваць свае дзелавыя, творчыя, камунікацыйныя здольнасці, то Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка – гэта ваша навучальная ўстанова! Сёння БДПУ – найбуйнейшы вучэбна-навукова-інавацыйны цэнтр педагагічнай адукацыі рэспублікі, які вось ужо 101 год рыхтуе лепшыя настаўніцкія кадры краіны. І гэты статус установы падтрымліваецца высокай якасцю адукацыі, пастаянным абнаўленнем яе зместу, моцным практычным складнікам, эфектыўным выкарыстаннем найноўшых інфармацыйных тэхналогій. Спасцігаць тонкасці прафесійных ведаў і кампетэнцый студэнтам дапамагае прафесарска-выкладчыцкі склад БДПУ – а гэта вядомыя ў рэспубліцы і за яе межамі спецыялісты. Іх педагагічны і жыццёвы вопыт знаходзіць свой працяг у дасягненнях вучняў. Так, у мінулым навучальным годзе студэнты БДПУ за поспехі ў вучобе, навукова-даследчай рабоце, грамадскім і культурным жыцці ўніверсітэта, сталіцы, краіны атрымалі 53 персанальныя стыпендыі, 13 з якіх – стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы таксама ганарымся і тым, што лепшым настаўнікам краіны ў 2014 г. стаў выпускнік менавіта нашай ВНУ.

Рэктар БДПУ, прафесар

БДПУ падтрымлівае сувязі з 69 зарубежнымі адукацыйнымі і навукова-даследчымі арганізацыямі з 20 краін бліжняга і далёкага замежжа – Азербайджана, Ізраіля, Італіі, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і інш. У адпаведнасці з заключанымі дагаворамі аб супрацоўніцтве адбываецца абмен студэнтамі і выкладчыкамі, ажыццяўляецца шэраг міжнародных праграм, у тым ліку ўключанага навучання. Асаблівая ўвага ў БДПУ надаецца развіццю фізічнай культуры і спорту. Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі, якія адстойваюць гонар нашай краіны на міжнароднай арэне. Так, пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы за апошнія тры гады станавіліся больш за 40 студэнтаў БДПУ, а 50 увайшлі ў склад нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту. Быць чэмпіёнам дадзена не кожнаму, але магчымасць весці здаровы лад жыцця БДПУ дае ўсім сваім навучэнцам. Нашы студэнты рэалізуюць свае таленты і творчы патэнцыял у сямі народных калектывах, шматлікіх ансамблях, тэатрах, студыях. Некаторым з вас, шаноўныя абітурыенты, напэўна захочацца далучыцца да руху КВЗ БДПУ. Тым больш, што вашымі партнёрамі ў гэтай справе стануць чвэрцьфіналісты Вышэйшай лігі Міжнароднага саюза КВЗ каманда «Лепшыя сябры». Паважаныя абітурыенты! Ад імя калектыву супрацоўнікаў і ад сябе асабіста сардэчна запрашаю вас у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка – установу адукацыі са сталымі традыцыямі, высокай акадэмічнай культурай і непаўторнай атмасферай студэнцкага жыцця. БДПУ – гэта ПРАВІЛЬНЫ ВЫБАР!

Аляксандр ЖУК

Наш сайт: bspu.by bspu.by.. Тэл. прыёмнай камісіі: 200-94-17


БДПУ: будучае пачынаецца тут! ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО Ў 2015 г. …права прадстаўляць выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі краіны на Рэспубліканскім балі ў Палацы Незалежнасці ўдастоіліся 10 выхаванцаў нашага ўніверсітэта.

БДПУ – правільны выбар! БДПУ прымае на педагагічныя спецыяльнасці БЕЗ УСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ пераможцаў (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды, а таксама асоб, што ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалём або скончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай, таму ў 2014 г. нашымі студэнтамі сталі 100, а ў 2015 г. – 132 лепшыя выпускнікі краіны!

...у БДПУ да заняткаў прыступіла 220 замежных грамадзян. Гэта на 60 % больш, чым у мінулым годзе. Для некаторых з іх – слухачоў факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, якія толькі пачалі вывучаць рускую мову, дысцыпліны выкладаюцца на англійскай. Рэалізацыя англамоўных праграм упершыню ў гісторыі БДПУ пачалася сёлета і для беларускіх магістрантаў. Першыя лекцыі студэнтам другой ступені вышэйшай адукацыі прачыталі выкладчыкі факультэта псіхалогіі.

Мы забяспечваем усіх іншагародніх першакурснікаў, якія маюць патрэбу ў жыллі, месцам у інтэрнаце, таму да нас смела прыязджаюць абітурыенты нават з самых аддаленых куткоў Беларусі! БДПУ – вядучы ўніверсітэт у нацыянальнай сістэме педагагічнай адукацыі, таму нашы студэнты атрымліваюць стыпендыю на 15 % вышэйшую, чым у іншых ВНУ краіны! БДПУ рыхтуе запатрабаваных спецыялістаў, таму нашым выпускнікам заўсёды гарантавана першае працоўнае месца! Мы ператвараем вучобу ў задавальненне, бо наш універсітэт, нягледзячы на свой 101-гадовы ўзрост, – маладая, сучасная і высокатэхналагічная навучальная ўстанова!

…у БДПУ пад кіраўніцтвам вядучых вучоных створаны і дзейнічаюць 17 навуковых школ, што робіць наш універсітэт прызнаным лідарам сярод устаноў вышэйшай адукацыі і дае магчымасць пазіцыянавацца ў якасці даследчага цэнтра нацыянальнай і міжнароднай адукацыйнай прасторы.

БДПУ дае веды вышэйшай якасці, бо нашы выкладчыкі – сапраўдныя прафесіяналы! Мы – вялікая дружная сям’я, у якой кожны знаходзіцца ў цэнтры ўвагі! БДПУ генерыруе інавацыйныя ідэі і ажыццяўляе задуманае, бо ў нас працуюць самыя вядомыя вучоныя і створаны самыя перспектыўныя навуковыя школы Беларусі! Мы мадэліруем будучае, таму што настаўнік – самая ўплывовая прафесія ў свеце!

…у адпаведнасці з патрабаваннямі Балонскага пагаднення расце прафесійная мабільнасць выкладчыкаў і студэнтаў БДПУ. Сярод форм акадэмічнага абмену – адкрытыя лекцыі вядучых вучоных Маскоўскага дзяржаўнага і гарадскога педагагічнага ўніверсітэтаў, Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна (С.-Пецярбург), Фларэнтыйскага ўніверсітэта (Італія), універсітэта Fontus (Нідэрланды), Стакгольмскага ўніверсітэта (Швецыя), Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта і інш., удзел студэнтаў у міжнародных праектах, алімпіядах, летніх школах і маладзёжных праграмах.

…навучанне ў БДПУ максімальна набліжана да практыкі. Для апрабацыі і дапрацоўкі новых адукацыйных тэхналогій універсітэт адкрывае на базе школ, гімназій, дзіцячых садкоў эксперыментальныя і інавацыйныя пляцоўкі, якія затым становяцца месцам правядзення студэнцкіх педагагічных практык.

П Е РА Л І К па якіх будзе ажыццяўляцца

Фізіка-матэматычны факультэт Дзённая форма атрымання адукацыі: – Матэматыка і інфарматыка – Фізіка і інфарматыка Завочная форма атрымання адукацыі: – Матэматыка і інфарматыка Факультэт прыродазнаўства Дзённая форма атрымання адукацыі: – Біялогія і хімія – Біялогія і геаграфія Завочная форма атрымання адукацыі: – Біялогія і геаграфія

Гістарычны факультэт Дзённая форма атрымання адукацыі: – Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны – Гісторыя і сусветная мастацкая культура – Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа Завочная форма атрымання адукацыі: – Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны …каманда КВЗ «Лепшыя сябры»– зборная студэнтаў, выпускнікоў і супрацоўнікаў БДПУ пад кіраўніцтвам Аляксандра Камароўскага выйшла ў 1/4 фіналу Вышэйшай лігі МС КВЗ і прыняла ўдзел у музычным фестывалі «Голосящий КиВиН-2015» у Светлагорску Калінінградскай вобласці (РФ).

Факультэт дашкольнай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Дашкольная адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі: – Дашкольная адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Дашкольная адукацыя Факультэт эстэтычнай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка

2

– Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы – Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія – Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура Завочная форма атрымання адукацыі: – Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій Дзённая форма атрымання адукацыі: – Сацыяльная педагогіка – Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць) – Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога Завочная форма атрымання адукацыі: – Сацыяльная педагогіка – Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць) Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць) Факультэт спецыяльнай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Лагапедыя – Алігафрэнапедагогіка – Сурдапедагогіка 30 снежня 2015 г.


Хопіць разважаць – час паступаць! БДПУ – СПАРТЫЎНАЯ ВНУ

Мы перамаглі ў намінацыі «Самы масавы забег» Мінскага Polo Марафону! Пад універсітэцкімі сцягамі, з сімволікай alma mater, у адзінай форме, на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком – больш за 1000 чалавек, студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама членаў іх сем’яў... Мы былі самай хуткай і знітаванай камандай карпаратыўнага забегу на 5 км!

Першыя месцы па футзале і гандболе сярод мужчынскіх каманд і па вольнай барацьбе сярод жаночых зборных, другое месца па гандболе сярод жаночых каманд і яшчэ два агульнакамандных «срэбры» па таэквандо і дзюдо сярод мужчынскіх і жаночых каманд, першае і трэцяе месцы ў жаночай і мужчынскай зборных па самба, «бронза» ў пляжным футболе… Гэта вынік бліскучых выступленняў спартсменаў БДПУ на самых прэстыжных студэнцкіх спаборніцтвах – Рэспубліканскай універсіядзе-2015.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ, набор у БДПУ ў 2016 годзе

– Тыфлапедагогіка Завочная форма атрымання адукацыі: – Лагапедыя – Алігафрэнапедагогіка – Сурдапедагогіка – Тыфлапедагогіка Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Лагапедыя

Факультэт фізічнага выхавання Дзённая форма атрымання адукацыі: – Фізічная культура. Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць – Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая) – Фізічная культура (лячэбная) – Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура) – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Дзённая форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Завочная форма атрымання адукацыі: – Аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура (аздараўленчая) – Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: 30 снежня 2015 г.

У 2015 г. паказвалі яркія выступленні на міжнароднай арэне і займалі запаветныя прыступкі п’едэстала гонару студэнты факультэта фізічнага выхавання: Дзмітрый Макарэвіч –пераможца міжнароднага турніру па боксе на прызы Заслужанага майстра спорту Георгія Кандэлакі; Уладзіслаў Бурдзь – чэмпіён першынства свету па самба, сярэбраны прызёр гэтага ж турніру Мікалай Барадзінаў, а таксама бронзавыя – Юлія Іванчык, Валерыя Смугунава, Таццяна Дземчанка; Павел Дзялендзік – мацнейшы кікбаксёр на спаборніцтвах Кубку свету; Аляксандра Раманоўская – чэмпіёнка свету па фрыстайле сярод юніёраў у раздзеле лыжнай акрабатыкі; студэнтка факультэта дашкольнай адукацыі Алена Мішчук – бронзавы прызёр Першага чэмпіянату свету сярод студэнтаў па тайскім боксе. Ведай нашых!

– Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме) Факультэт псіхалогіі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Псіхалогія са спецыялізацыямі: сацыяльная псіхалогія, псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці, педагагічная псіхалогія, псіхалогія сямейных адносін – Практычная псіхалогія Завочная форма атрымання адукацыі: – Псіхалогія са спецыялізацыямі: педагагічная псіхалогія, псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці, псіхалогія сямейных адносін – Практычная псіхалогія Факультэт пачатковай адукацыі Дзённая форма атрымання адукацыі: – Пачатковая адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі: – Пачатковая адукацыя Завочная форма атрымання адукацыі, скарочаны тэрмін навучання: – Пачатковая адукацыя Філалагічны факультэт Дзённая форма атрымання адукацыі: – Беларуская мова і літаратура – Беларуская мова і літаратура. Замежная мова – Руская мова і літаратура – Руская мова і літаратура. Замежная мова Завочная форма атрымання адукацыі: – Беларуская мова і літаратура – Руская мова і літаратура

У. Бурдзь

Другі адкрыты турнір па плаванні на «Кубак БДПУ», прысвечаны Дню ўніверсітэта, сабраў больш за 130 удзельнікаў, у тым ліку 20 майстроў спорту. За перамогу змагаліся 7 каманд дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, Мінскай абласной школы алімпійскага рэзерву, СШ № 3 г. Салігорска і каманда БДПУ.

У БДПУ створана выдатная спартыўная база. У нас ёсць стадыён, басейн, 3 спартыўныя залы, 16 памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай (10 з іх – у інтэрнатах), 3 трэнажорныя залы. Ужо адрамантаваны памяшканні пад трэнажорную залу і залу фітнесу ў інтэрнаце № 2, закуплены неабходны спартыўны інвентар. Хутка прыме сваіх першых наведвальнікаў зала для заняткаў на трэнажорах, а таксама аэробікай, фітнесам, адзінаборствамі ў вучэбным корпусе № 3. Поўным ходам ідзе рэканструкцыя стадыёна БДПУ, якая завершыцца да пачатку 2016–2017 навучальнага года.

3


БДПУ: будучае пачынаецца тут! ФІЗІКА-МАТЭМАТЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-13, 200-80-62 Е-mail: mathem@bspu.by В. а. дэкана – Сяргей Іванавіч ВАСІЛЕЦ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Фізіка-матэматычны факультэт – адзін са старэйшых у нашым універсітэце. Першы набор на спецыяльнасці «Фізіка», «Матэматыка» ажыццяўляўся амаль 70 гадоў таму. Кваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, абноўленая матэрыяльна-тэхнічная база (навукова-даследчыя лабараторыі, сучасныя камп’ютарныя класы, сярод якіх 2 – мультысэрвісныя), а таксама даўнія і трывалыя традыцыі – вось тыя складнікі, што дазваляюць нам забяспечваць высокі ўзровень навучання і займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод аналагічных факультэтаў іншых універсітэтаў краіны. Толькі ў нас ёсць адзіны ў Беларусі вучэбны планетарый, дзе праводзяцца заняткі па астраноміі і пазнавальныя экскурсіі па «зорным небе», а таксама ўнікальны маятнік Фуко, які дазваляе эксперыментальна зафіксаваць вярчэнне Зямлі. Дарэчы, маятнік устаноўлены дзякуючы намаганням выпускніка нашага факультэта, дырэктара ААТ «Пеленг» У. І. Пакрышкіна. На чатырох кафедрах факультэта (матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, фізікі і методыкі выкладання фізікі, інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі) працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх член-карэспандэнт НАН Беларусі, 9 дактароў і 26 кандыдатаў навук. На базе гімназіі № 20 і СШ № 51 г. Мінска створаны і паспяхова функцыянуюць філіялы кафедраў. Пры факультэце арганізавана работа школ юных матэматыкаў і юных фізікаў. Веды, набытыя студэнтамі падчас вучобы, забяспечваюць ім магчымасць пасля заканчэння ўніверсітэта выкладаць фізіку, матэматыку і інфарматыку ў агульнаадукацыйных школах, гімназіях, ліцэях, каледжах і ВНУ. Многія з выпускнікоў фа-

ФАКУЛЬТЭТ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; вул. Ф.Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 327-38-10, 200-56-10; E-mail: aesthet55@tut.by Дэкан – Ірына Іванаўна РЫЖЫКАВА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Факультэт эстэтычнай адукацыі аб’ядноўвае людзей творчых. Тут вывучаюцца як традыцыйныя дысцыпліны эстэтычнага і педагагічнага цыклаў (гісторыя і тэарэтычныя асновы музыкі, методыка музычнага выхавання і інш.), так і інавацыйныя курсы (музычная інфарматыка, музычна-педагагічнае праектаванне, асновы камп’ютарных тэхналогій, камп’ютарная графіка і г. д.). Гэта дае магчымасць маладым спецыялістам выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці перадавыя методыкі навучання, ажыццяўляць вучэбна-выхаваўчы працэс на высокім прафесійным узроўні. На факультэце студэнты атрымліваюць веды і авалодваюць практычнымі навыкамі па ручным ткацтве, кераміцы, роспісе, вышыўцы, удасканальваюць сваё майстэрства музычнага і сцэнічнага

4

выканальніцтва, харэаграфіі, жывапісу, а таксама набываюць прафесійны вопыт па абраных спецыяльнасцях на разнастайных практыках. Мастакі маюць магчымасць прадэманстраваць свае ўменні падчас пленэраў, музыканты, харэографы і фалькларысты – у адпаведных творчых калектывах. Падрыхтоўка спецыялістаў падпарадкавана адной мэце: выпускнікі павінны стаць педагогамі з высокім узроўнем прафесіяналізму ў галіне духоўнай і матэрыяльнай культуры. І для гэтага ёсць усе ўмовы: падабраны высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх народныя майстры, члены Саюза мастакоў, кіраўнікі вядомых музычных калектываў; створана матэрыяльна-тэхнічная база з разнапрофільнымі майстэрнямі і камп’ютарнымі класамі. У 2013 г. на факультэце адкрылася спецыяльнасць «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія» з прысваеннем кваліфікацыі «Педагог-музыкант. Выкладчык». Падрыхтоўка па ёй вядзецца на дзённай (4 гады навучання) і завочнай (скарочаны тэрмін навучання) формах атрымання адукацыі. Вучэбны працэс па гэтай спецыяльнасці

культэта працуюць ва ўпраўленнях адукацыі, навуковадаследчых установах, лабараторыях камп’ютарнага і псіхолага-педагагічнага профілю, кіруюць дзяржаўнымі ўстановамі і прадпрыемствамі. Калі хтосьці марыць пра дызайнерскую ці выдавецкую дзейнасць, ён атрымае неабходныя для гэтага навыкі камп’ютарнай графікі. Валоданне мовамі праграмавання Pascal ABC, С#.NET, Visual С#.NET, JavaScript, PHP дазволіць выпускнікам стаць прафесійнымі праграмістамі. Дарэчы, шмат нашых выхаванцаў працуюць у галіне інфармацыйных тэхналогій – праграмістамі, сістэмнымі адміністратарамі кампаній (Yandex, EPAM, BelHard, IBA, Wargaming), у камп’ютарных выданнях, банках і г. д. Шматузроўневая сістэма навучання – шанц для выпускнікоў атрымаць не толькі вышэйшую адукацыю, але і ступень магістра і, магчыма, працягнуць навучанне ў аспірантуры. Студэнцкае жыццё не абмяжоўваецца толькі вучобай. Вольны ад заняткаў час студэнты фізіка-матэматычнага факультэта праводзяць весела і з густам. Вельмі цікава праходзяць святочныя мерапрыемствы. Заўсёды збірае поўную залу прэзентацыя першага курса. Апошняя субота сакавіка – Дзень фізіка-матэматычнага факультэта, у межах якога праходзяць навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы, сустрэчы з выпускнікамі розных гадоў. Круглагадовая спартакіяда, якая традыцыйна праводзіцца ва ўніверсітэце, дазваляе студэнтам прадэманстраваць свае спартыўныя якасці. Прадстаўнікі факультэта прымаюць актыўны ўдзел у зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Усе значныя для нас падзеі абавязкова адлюстроўваюцца ў факультэцкай і ўніверсітэцкай газетах, на сайце БДПУ. Факультэт ганарыцца знакамітымі выпускнікамі, сярод якіх першы віцэ-прэзідэнт карпарацыі «Галактыка» В. І. Басалыга, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь У. П. Грыдзюшка, кіраўнікі розных устаноў адукацыі Беларусі. У 2016 г. факультэт ажыццяўляе навучанне па наступных спецыяльнасцях дзённай формы навучання: «Матэматыка і інфарматыка», «Фізіка і інфарматыка». Тэрмін навучання – чатыры гады. На фізіка-матэматычным факультэце створаны спрыяльныя ўмовы для творчага развіцця і самарэалізацыі студэнтаў. Шчыра запрашаем да нас тых, хто цікавіцца матэматыкай, фізікай і электронікай, інфарматыкай і праграмаваннем! прадугледжвае педагагічную падрыхтоўку студэнтаў па некалькіх асноўных напрамках: ігра на музычных інструментах, дырыжыраванне, вакал, харэаграфія. Таксама ў 2013 г. адкрыліся спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» (толькі дзённая форма навучання, 4 гады) і «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» (дзённая (4 гады) і завочная (5 гадоў) формы навучання) з прысваеннем кваліфікацыі «Педагог-мастак. Выкладчык». Вучэбны працэс па гэтых спецыяльнасцях прадугледжвае педагагічную падрыхтоўку студэнтаў па наступных напрамках: акадэмічны жывапіс, кампазіцыя, гісторыя мастацтваў, камп’ютарная графіка, народныя мастацкія промыслы і інш. У 2016 г. адкрываецца новая спецыяльнасць «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура». Яе выпускнікі будуць накіроўвацца ў сярэднія школы, каледжы, гімназіі, дзе змогуць выкладаць прадметы «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)», «Музыка», іншыя вучэбныя прадметы эстэтычнага цыкла, а таксама атрымаюць магчымасць кіраваць школьнымі творчымі калектывамі. Выпускнікі факультэта працуюць ва ўстановах адукацыі і культуры настаўнікамі музыкі, выяўленчага мастацтва і чарчэння ці кіраўнікамі мастацкіх, харавых, харэаграфічных, фальклорных гурткоў у агульнаадукацыйных школах і школах

мастацтваў, музычнымі кіраўнікамі ў дзіцячых садках, вакалістамі ў музычных тэатрах, кіраўнікамі фальклорных і харэаграфічных калектываў ва ўстановах дадатковай адукацыі, мастакамі-ілюстратарамі ў выдавецтвах, вэб-дызайнерамі і г. д. Студэнты факультэта з’яўляюцца ўдзельнікамі шматлікіх творчых калектываў: народнага аркестра народных інструментаў; народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца»; народнага ансамбля народнай музыкі, песні і танца «Рэй»; народнага ансамбля цымбалістаў «Вярба»; ансамбля скрыпачоў; хору «Gaudeamus» і інш. Нашы зорныя выпускнікі: эстрадныя спявачкі Алёна Свірыдава і Ганна Шаркунова; удзельнік групы «Лепрыконсы» Уладзімір Федарук; дызайнеры, члены Міжнароднай грамадскай асацыяцыі «Саюз дызайнераў» Вольга, Марына і Алена Парфяновіч; мастак, член Беларускага саюза мастакоў Наталля Жыгамонт і іншыя. Факультэт рады бачыць сярод сваіх будучых студэнтаў творчых, зачараваных мастацтвам асоб!

30 снежня 2015 г.


Хопіць разважаць – час паступаць! ФАКУЛЬТЭТ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Кабушкіна, 59а, вучэбны корпус № 11; тэл. 341-39-18 Е-mail: fdo_bgpu@bk.ru Дэкан – Аляксандр Мікалаевіч КАСПЯРОВІЧ, кандыдат гістарычных навук Дзейнасць педагога дашкольнай установы адказная і пачэсная, бо ён з’яўляецца першым выхавальнікам у жыцці дзіцяці, і вынікі яго працы часта прадвызначаюць усё далейшае развіццё асобы. Мы ажыццяўляем падрыхтоўку студэнтаў (а іх на факультэце больш за 2300) па спецыяльнасцях «Дашкольная адукацыя» (дзённая і завочная формы) на першай ступені вышэйшай адукацыі і «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі» на другой ступені (магістратура). Нашы выпускнікі працуюць ва ўстановах сістэмы дашкольнай адукацыі на пасадах педагога, загадчыка і намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці. У структуры факультэта тры кафедры – агульнай і дашкольнай педагогікі, методык дашкольнай адукацыі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, якія з’яўляюцца цэнтрамі перадавой вучэбна-метадычнай і навуковай думкі ў галіне дашкольнай адукацыі. Працэс навучання забяспечваюць 50 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, сярод якіх – 3 прафесары.

ФАКУЛЬТЭТ ПАЧАТКОВАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-91-05 Е-mail: fno@tut.by Дэкан – Наталля Уладзіміраўна ЖДАНОВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Згодна з народнай мудрасцю, цела чалавека ствараюць бацькі, а душу – педагогі. Гэтыя словы маюць прамое дачыненне да першага настаўніка, таму што вельмі важна, хто павядзе маленькага чалавека ў Краіну ведаў, хто будзе для яго прыкладам у жыцці. І чым меншы ўзрост дзіцяці, тым больш высокія патрабаванні прад’яўляюцца да педагога, які з ім працуе. Вось ужо 58 гадоў факультэт рыхтуе настаўнікаў для пачатковай школы. Час мяняецца, аднак традыцыйнымі застаюцца якасці, якімі павінен валодаць той, хто збіраецца звязаць свой лёс з навучаннем і выхаваннем малодшых школьнікаў:

адукаванасць, шырокі кругагляд, дапытлівасць, знаходлівасць, крэатыўнасць, а яшчэ – дабрыня і любоў да дзяцей. Факультэт пачатковай адукацыі аб’ядноўвае людзей, якім аднолькава блізкія літаратура, мова, матэматыка, прыродазнаўства, прадметы эстэтычнага цыкла і творчая дзейнасць. Прафесійнаму станаўленню будучых педагогаў дапамагаюць выкладчыкі 3 факультэцкіх кафедраў: педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, беларускага і рускага мовазнаўства, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін. У нас працуюць 2 доктары і 24 кандыдаты навук, якія кіруюць

ФАКУЛЬТЭТ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3; тэл. 227-84-77 Е-mail: est.bspu@mail.ru Дэкан – Наталля Уладзіміраўна НАВУМЕНКА, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Ты любіш прыроду і жадаеш яе разумець? Цябе вабяць вандроўкі і захапляе пошук рашэння хімічных задач і біялагічных галаваломак? Цябе хвалююць экалагічныя праблемы і цікавяць таямніцы, якія хавае прыродная і культурная спадчына тваёй малой радзімы і вялікага свету? Што ж, тады табе да нас – на факультэт прыродазнаўства! Факультэт мае моцны кадравы патэнцыял – 6 дактароў і 45 кандыдатаў навук. У складзе факультэта 4 кафедры (агульнай біялогіі і батанікі, марфалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл, хіміі, геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі) і дзве вучэбна-метадычныя лабараторыі (інфармацыйных тэхналогій у прыродазнаўчай адукацыі; біяхіміі і біятэхналогіі). Грунтоўная матэрыяльная база – сучаснае абсталяванне, прыборы, найноўшыя сродкі навучання – дазваляе праводзіць шырокае кола лабараторных практыкумаў па дысцыплінах хімічнага, біялагічнага і геаграфічнага профіляў. На факультэце працуюць 4 студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі. Акрамя таго, у нас вы зможаце займацца даследчай дзейнасцю і на базе шматлікіх навуковых устаноў, з якімі супрацоўнічае факультэт. Студэнцкае навуковае таварыства факультэта прыродазнаўства з’яўляецца лепшым у БДПУ! Тэарэтычныя веды замацоўваюцца на практыцы. У прадмесці Мінска на аграбіястанцыі «Зялёнае» праводзяцца вучэбныя біялагічныя (па сістэматыцы

30 снежня 2015 г.

Адным з найважнейшых кампанентаў прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў выступае практычная дзейнасць. З гэтай мэтай на факультэце арганізаваны чатыры віды практык па спецыяльнасці, базы для праходжання якіх размяшчаюцца ў лепшых установах дашкольнай адукацыі г. Мінска. Нашы студэнты не толькі старанна вучацца, але і займаюцца навуковай дзейнасцю. Вынікі працы маладыя даследчыкі прадстаўляюць на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, публікуюць у зборніках артыкулаў. Прадстаўнікі факультэта штогод становяцца лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Факультэт дашкольнай адукацыі цесна кантактуе з аднолькавымі па профілі структурамі ўніверсітэтаў Расіі і Украіны, што дазваляе выкладчыкам і студэнтам стажыравацца за мяжой і прымаць удзел у ажыццяўленні міжнародных навуковых праектаў. Так, у верасні 2015 г. сумесна з Інстытутам дзяцінства Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна адкрыта магістарская праграма «Экспертыза якасці дашкольнай адукацыі». Чакаем вас на нашым факультэце! вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасцю студэнтаў. Але ж стаць сапраўдным прафесіяналам можна толькі пасля практык, і ўсе яны – вучэбныя і педагагічныя – спрыяюць якаснай падрыхтоўцы будучых спецыялістаў. Акрамя вучобы студэнты ахвотна займаюцца грамадска-творчай дзейнасцю. На факультэце працуюць студэнцкі тэатр «Надзея», валанцёрская група «Адкрытае сэрца», педагагічныя атрады «Данка» і «Данка-2», каманда КВЗ «Какосавая стружка», рэдкалегія студэнцкай газеты «Пачатковец», народны аркестр вакальна-інструментальнай музыкі «Спадчына», вакальная група «Кансананс». У нас шмат цікавых традыцый, дзякуючы якім жыццё на ФПА ніколі не бывае сумным і аднастайным: гэта і дні здароўя, і спартыўныя святы, і знакамітыя зорныя паходы – усё немагчыма нават пералічыць! Наш факультэт скончылі выдатныя работнікі

сістэмы адукацыі рэспублікі: Л. М. Кастэнка – дырэктар ДУА «Пачатковая школа № 39 г. Мінска», Г. А. Астроўская – дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 180 г. Мінска», А. А. Асадчая – намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска і многія іншыя. Дзверы факультэта пачатковай адукацыі заўсёды адчынены для тых, хто сур’ёзна ставіцца да сваёй адукацыі і прафесійнага самавызначэння.

раслін, альгалогіі і мікалогіі, фізіялогіі раслін, заалогіі, экалогіі і інш.) і геаграфічныя (па геалогіі, тапаграфіі, геамарфалогіі, метэаралогіі, гідралогіі, школьным турызме) практыкі. Практыкі па краязнаўстве і комплексныя геаграфічныя (ландшафтная і па эканамічнай, сацыяльнай і фізічнай геаграфіі) праходзяць штогод у розных кутках Беларусі. Грунтоўныя веды па вучэбных дысцыплінах дазваляюць нашым выпускнікам працаваць настаўнікамі, арганізатарамі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці навучэнцаў, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі. Сярод выпускнікоў факультэта: А. А. Каваленя – акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар; Г. М. Казак – начальнік упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама; А. У. Мураўёў – дырэктар гімназіі № 19 г. Мінска і іншыя. Факультэт мае свае традыцыі, якія падтрымліваюцца і ўзбагачаюцца кожным новым пакаленнем студэнтаў. Штогод цікава праходзяць «Свята ўраджаю», «Адзін дзень на аграбіястанцыі „Зялёнае“» для першакурснікаў, «Дзень птушак» і геаграфічны злёт «Арыенцір». Усе гэтыя мерапрыемствы даюць магчымасць студэнтам факультэта праявіць свае таленты і эрудыцыю, фарміруюць уменне жыць і працаваць у калектыве. У 2016 г. будзе ажыццяўляцца набор студэнтаў па спецыяльнасцях «Біялогія і хімія» (дзённая форма атрымання адукацыі – 4 гады навучання) і «Біялогія і геаграфія» (дзённая форма – 4 гады, завочная форма – 5 гадоў). Той, хто скончыў факультэт прыродазнаўства, ніколі не спыняецца на дасягнутым – заўсёды знаходзіць прымяненне сваім ведам, уменням, здольнасцям. Бо шукаць і знаходзіць адказы на шматлікія складаныя пытанні навакольнага свету – гэта тое, чаму вучаць іх у аўдыторыях нашага факультэта. 5


БДПУ: будучае пачынаецца тут! ФАКУЛЬТЭТ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 267-92-57, 267-97-73 Е-mail: fso@open.by Дэкан – Святлана Яўгенаўна ГАЙДУКЕВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Факультэт спецыяльнай адукацыі — адзіны ў Рэспубліцы Беларусь, які рыхтуе ўнікальных спецыялістаў, здольных забяспечваць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ад нараджэння да васямнаццаці гадоў. Выпускнікі факультэта заўсёды запатрабаваныя не толькі ў спецыялізаваных школах і дзіцячых садках, але і ва ўстановах адукацыі агульнага тыпу (дашкольныя групы і класы інтэграванага і інклюзіўнага навучання і выхавання, пункты карэкцыйнапедагагічнай дапамогі), у паліклініках і медыцынскіх цэнтрах, а таксама ва ўстановах сістэмы сацыяльнага забеспячэння і ў грамадскіх арганізацыях. Нашы студэнты маюць магчымасць атрымаць грунтоўную падрыхтоўку па прадметах медыка-біялагічнага, псіхолагапедагагічнага і метадычнага цыклаў,

прайсці вучэбную і вытворчую практыку ў розных тыпах адукацыйных уcтаноў, прыняць удзел у валанцёрскай рабоце. Абавязковым кваліфікацыйным патрабаваннем да выпускнікоў з’яўляецца валоданне сродкамі падтрымліваючай камунікацыі (жэставай мовай, рэльефнакропкавым шрыфтам Брайля), а таксама сродкамі альтэрнатыўнай камунікацыі (з дапамогай прадметаў, малюнкаў, жэстаў, сімвалаў). Электронная бібліятэка, міжкафедральны рэсурсны цэнтр, вучэбная лабараторыя «Адукацыя без межаў» – усё гэта дапамагае пазнаёміцца з навінкамі сусветнай і айчыннай тэорыі і практыкі ў галіне спецыяльнай адукацыі: праграмамі, падручнікамі, дыдактычнымі сродкамі, спецыяльным абсталяваннем і адукацыйнымі тэхналогіямі. ФСА падтрымлівае цесныя сувязі з аднолькавымі па профілі факультэтамі ўс-

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 226-40-25, 226-40-26 Е-mail: hist-fac@bspu.by Дэкан – Аляксандр Валер’евіч КАСОВІЧ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гістарычны факультэт – адзін з найстарэйшых у БДПУ – быў створаны ў 1918 г. Сёння тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі вучацца звыш 600 студэнтаў. З 2016 г. падрыхтоўка педагогаў ажыццяўляецца па спецыяльнасцях «Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны», «Гісторыя і сусветная мастацкая культура», «Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа». Тэрмін навучання – 4 гады. На 3 кафедрах факультэта працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, у ліку якіх 13 дактароў гістарычных навук, прафесараў і 35 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню профільных дысцыплін: гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, гісторыі славянскіх народаў і інш. Студэнтам выкладаецца шэраг грамадазнаўчых (філасофія, паліталогія, эканоміка і інш.), а таксама дапаможных гістарычных дысцыплін (археалогія, эпіграфіка, генеалогія, геральдыка, нумізматыка, храналогія, крыніцазнаўства і інш.).

ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНАПЕДАГАГІЧНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 8; тэл. 200-15-22 Е-mail: fspt@bspu.by Дэкан – Вера Васільеўна МАРТЫНАВА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Выпускнікоў факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій часта называюць «лекарамі лёсу чалавека»: яны працуюць сацыяльнымі педагогамі, педагогаміпсіхолагамі, спецыялістамі па сацыяльнай рабоце. Нашы выпускнікі ўмеюць прафесійна дапамагаць у цяжкай жыццёвай сітуацыі дзецям, сем’ям, моладзі, людзям з асаблівымі патрэбамі. Студэнты ФСПТ усведамляюць сваю важную і высакародную місію, накіраваную на забеспячэнне дабрабыту асобнага чалавека і ўсяго грамадства. Калі вы жадаеце дапамагаць людзям словам і справай, садзейнічаць таму, каб кожны паверыў у сябе і свае здольнасці, – тады ваш шлях ляжыць на факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій! Спецыялісты, якія скончылі наш факультэт, працуюць ва ўсіх тыпах устаноў сістэмы адукацыі. Выпускнікі ФСПТ за6

патрабаваны таксама ва ўстановах Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў, грамадскіх і дабрачынных аб’яднаннях. Паважаныя абітурыенты! Дзверы ў краіну ведаў для вас адкрыюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх вядомыя ў Беларусі дактары і кандыдаты навук. На працягу ўсяго перыяду атрымання адукацыі вы навучыцеся быць карыснымі грамадству. Для гэтага ў праграму ўключаны такія профільныя вучэбныя дысцыпліны, як сацыяльная педагогіка, педагогіка сям’і, псіхалогія сямейных адносін, сацыяльная работа з дзецьмі і моладдзю, сацыяльнае кансультаванне, ахова дзяцінства і іншыя.

таноў вышэйшай адукацыі краін СНД і далёкага замежжа. Студэнты рэгулярна прымаюць удзел у міжнародных алімпіядах па карэкцыйнай педагогіцы і спецыяльнай псіхалогіі (Масква, Новасібірск, Екацерынбург, Кіеў). Дзякуючы акадэмічнаму абмену выкладчыкамі студэнты слухаюць лекцыі вядучых прафесараў Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна (Санкт-Пецярбург, РФ), універсітэта Fontus (Нідэрланды), Стакгольмскага ўніверсітэта (Швецыя), універсітэта Nordland (Нарвегія) і інш. На факультэце функцыянуюць чатыры студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі, дзейнасць якіх накіравана на вывучэнне і вырашэнне актуальных праблем навучання і выхавання дзяцей з парушэннямі слыху, зроку, мовы, апорна-рухальнага апарата. Штогод лепшыя даследаванні прадстаўляюцца на Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ, на саісканне грантаў БДПУ, Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ФСА ганарыцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх пераможца гарадскога конкурсу «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Педагог спецыяльнай адукацыі» І. У. Вераценнікаў, начальнік аддзела спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Змушко, пазаштатны галоўны лагапед Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь А. В. Далдова, кіраўнікі рэгіянальных аддзяленняў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, дырэктары школ і цэнтраў карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, аўтары падручнікаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Вы любіце людзей і перакананы, што кожны чалавек – найвялікшая каштоўнасць? Тады паступайце на факультэт спецыяльнай адукацыі!

Падчас навучання студэнты праходзяць вучэбныя і вытворчыя практыкі: на малодшых курсах – гісторыка-краязнаўчую і музейна-архіўную, пасля трэцяга – педагагічную ў летніках і вучэбна-аздараўленчых цэнтрах, на чацвёртым – педагагічную ў школах і гімназіях. Выкладчыкі і студэнты факультэта праводзяць навуковыя даследаванні па самых розных тэмах: гісторыя Беларусі, Еўропы і Амерыкі, методыка выкладання гісторыі і дапаможных гістарычных дысцыплін, інш. Грамадскае і творчае жыццё факультэта таксама цікавае. Cтудэнты прымаюць актыўны ўдзел у дзейнасці маладзёжных фарміраванняў: ваенна-патрыятычнага клуба «Памяць», валанцёрскай суполкі «Данка», а таксама студэнцкага навуковага таварыства «Astrum doctrine». Гісторыкі ўдзельнічаюць у традыцыйных зорных паходах па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. А факультэцкая каманда КВЗ «Качыныя гісторыкі» не раз станавілася чэмпіёнам БДПУ. Нашы выпускнікі працуюць па ўсёй краіне – ва ўстановах адукацыі, музеях, архівах, бібліятэках, аналітычных цэнтрах, органах кіравання… Сярод іх – намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта І. В. Карпенка, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь М. Г. Жылінскі, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. В. Даніловіч, вядучы інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», капітан каманды А. В. Мухін, настаўнік гісторыі САШ № 11 г. Маладзечна, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства «Крыштальны журавель» В. Э. Жук. Кожны, хто паступіў на гістарычны факультэт, авалодае спецыяльнымі ведамі і ўменнямі, без якіх не можа абысціся сапраўдны прафесіянал, атрымае магчымасць раскрыць сябе ў вучобе, навуцы, грамадскай і валанцёрскай дзейнасці, творчасці і спорце. Мы запрашаем усіх, хто неабыякавы да гісторыі Бацькаўшчыны і хоча стаць сапраўдным настаўнікам, на наш факультэт!

Практычнай падрыхтоўцы садзейнічаюць цікавыя віды сацыяльна-педагагічнай практыкі ва ўстановах агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічных цэнтрах. Базамі практыкі будучых спецыялістаў па сацыяльнай рабоце з’яўляюцца тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзіцячыя аздараўленчыя летнікі, упраўленні сацыяльнай абароны, грамадскія арганізацыі і г. д. Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій – гэта сапраўдная самабытная і творчая сям’я студэнтаў і выклад-

чыкаў, у якой кожны можа праявіць сябе ў вучэбнай і навуковай дзейнасці, у валанцёрскай рабоце, грамадскім жыцці і спорце. Важная роля тут адводзіцца фарміраванню фундаментальных каштоўнасцей праз традыцыйныя акцыі і мерапрыемствы: «Першыя на Першым», Дзень маці, «Студэнцкая навуковая вясна», конкурс студэнцкіх сацыяльных праектаў і інш. Традыцыі факультэта арыентуюць і выкладчыкаў, і студэнтаў на агульныя мэты, спрыяюць развіццю ініцыятывы і ўсталяванню прадуктыўных творчых і партнёрскіх стасункаў. Больш чым за 20 гадоў дзейнасці на факультэце было падрыхтавана шмат высокакваліфікаваных спецыялістаў, сярод якіх В. А. Абрамаў – намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь; Г. В. Калачэўскі – дырэктар ДАУ «Сярэдняя школа № 83 г. Мінска»; В. Л. Сцяпанава – начальнік упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска і многія іншыя. Вы таксама марыце дапамагаць людзям, якія маюць у гэтым патрэбу? Тады запрашаем паступаць на факультэт сацыяльнапедагагічных тэхналогій!

30 снежня 2015 г.


Хопіць разважаць – час паступаць! ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 2; тэл. 327-79-66 E-mail: filfak@bspu.by Дэкан – Васіль Дзянісавіч СТАРЫЧОНАК, доктар філалагічных навук, прафесар Філалагічны факультэт даў пуцёўку ў жыццё тысячам настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, дзеячаў навукі і культуры. Выпускнікі факультэта працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, установах вышэйшай адукацыі; рэдакцыях газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні; у выдавецкіх цэнтрах; бібліятэках; навукова-даследчых інстытутах; пасольствах і прадстаўніцтвах розных краін; перакладчыцкіх цэнтрах; турыстычных кампаніях. Студэнты нашага факультэта – адны з самых актыўных ва ўніверсітэце. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх праектах, займаюцца навукова-даследчай пра-

цай, праводзяць літаратурныя і тэатральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры, ладзяць вандроўкі па Беларусі. Аднак падарожнічаюць філолагі не толькі дзеля асабістага задавальнення: некаторыя віды практык патрабуюць знаёмства з мовай і культурай розных краін. Так, у філолагаў, што вывучаюць кітайскую мову, ёсць магчымасць па праграме ўключанага навучання амаль цэлы год правесці ў Паўночна-Заходнім універсітэце (КНР), з якім БДПУ звязвае дагавор аб супрацоўніцтве. Студэнты-літуаністы, у сваю чаргу, штогод наведваюць Літоўскі эдукалагічны

ФАКУЛЬТЭТ ПСІХАЛОГІІ г. Мінск, вул. Ф. Скарыны, 13, вучэбны корпус № 7; тэл. 263-78-96 Е-mail: decanat_psy@mail.ru Дэкан – Дзмітрый Рыгоравіч ДЗЬЯКОЎ, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Факультэт псiхалогii быў створаны ў 1994 г. На сённяшні дзень ФП – вялікі калектыў, які аб’ядноўвае 70 выкладчыкаў і больш за 2100 студэнтаў; аднак мы ганарымся не толькі лічбамі і маштабамі. Галоўнае – якасць адукацыі, якую забяспечвае з’яднаны калектыў нашых выкладчыкаў. Факультэт псіхалогii вядомы ў краіне як адзін з найбуйнейшых цэнтраў па падрыхтоўцы нацыянальных кадраў у галіне псіхалогіі. Навучанне на ФП дасць вам магчымасць стаць прафесійнымі псіхолагамі, лепш зразумець сябе і сваіх блізкіх. Невыпадкова місія факультэта – «Пазнаць. Зразумець. Пераадолець!». Падрыхтоўку прафесiйных псiхолагаў, а таксама псіхалагічную адукацыю будучых педагогаў ажыццяўляюць 5 кафедраў факультэта: сацыяльнай i сямейнай псiхалогii, псiхалогii адукацыi, агульнай i арганiзацыйнай псiхалогii, клiнiчнай i кансультатыўнай псiхалогii і кафедра псiхалогii. Выпускнікі спецыяльнасці «Псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю псіхолага, а таксама выкладчыка псіхалогіі па спецыялізацыях «Педагагічная псіхалогія», «Псіхалогія сямейных адносін», «Сацыяльная псіхалогія», «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці». Выпускнікі спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» атрымліваюць кваліфікацыю педагога-псіхолага.

ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ г. Мінск, вул. Магілёўская, 37, вучэбны корпус № 5; тэл. 327-49-74 Е-mail: fisvosp@bspu.by Дэкан – Міхаіл Міхайлавіч КРУТАЛЕВІЧ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Факультэт фізічнага выхавання – самы спартыўны факультэт БДПУ. Ён моцны сваімі традыцыямі, закладзенымі неабыякавымі да спорту і фізічнай культуры людзьмі – выкладчыкамі і студэнтамі. Сёння на ФФВ вучацца прызёры і ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў, чэмпіёны свету, пераможцы сусветных універсіяд, чэмпіёны і прызёры еўра-

30 снежня 2015 г.

пейскіх турніраў больш чым па дзесяці відах спорту. Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі: Алесяй Бабушкінай – бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне па мастацкай гімнастыцы; Аляксандрам Кокшам – чэмпіёнам свету па самба; Паўлам Санковічам – двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы, удзельнікам Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Лондане па плаванні; Ганнай Драбеняй – прызёрам этапу Кубка свету, удзельнікам Алімпіяды ў Лондане па лёгкай атлетыцы. Выхаванцамі ФФВ таксама з’яўляюцца прызёры чэмпіянату свету па самба Лейла Абасава, Вольга Малейка; прызёр чэмпіянату свету і чэмпіёнка Еўропы па вольнай барацьбе Анастасія Гучок; чэмпіён Еўропы па грэка-рымскай барацьбе Эл-

ўніверсітэт. Наогул, факультэт падтрымлівае сувязі з роднаснымі факультэтамі ўніверсітэтаў розных краін, вынікам чаго стала адкрыццё цэнтраў літуаністыкі, паланістыкі, азербайджанскай і кітайскай моў і культур, а таксама вывучэння мовы іўрыт. Аднак брэндам факультэта і ўніверсітэта ўсё ж з’яўляецца цэнтр беларускай літаратуры і культуры, які носіць імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Дэвізам факультэта ва ўсе часы была якасная адукацыя. Набыць яе дапамагаюць вядомыя ў краіне і за яе межамі лінгвісты і літаратуразнаўцы, па падручніках якіх было падрыхтавана не адно пакаленне прафесійных філолагаў. Сярод знакамітых выпускнікоў факультэта ёсць людзі, чые імёны вядомыя ўсёй

краіне: народныя паэты Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, навукоўцы Васіль Жураўлёў, Юзэфа Мацкевіч, Мікалай Мішчанчук, Віктар Каваленка і інш. Мы ўпэўнены, што трывалыя, грунтоўныя веды, здабытыя на філалагічным факультэце, у будучым забяспечаць нашым выпускнікам паспяховы кар’ерны рост.

Выхаванцы факультэта запатрабаваныя ў розных сферах дзейнасці. Яны аказваюць псіхалагічную дапамогу дзецям, бацькам і педагогам ва ўстановах адукацыі; працуюць менеджарамі па персанале, псіхолагамі ў арганізацыях і сацыяльна-псіхалагічных цэнтрах, іміджмейкерамі; удзельнічаюць у распрацоўцы карпаратыўнай культуры кампаній, стварэнні добразычлівых узаемаадносін у калектыве. Выпускнікі знаходзяць прымяненне сваім здольнасцям, ведам і ўменням у сістэме вышэйшай адукацыі і МУС, навукова-даследчых інстытутах і цэнтрах даследавання грамадскай думкі, кадравых, рэкламных і маркетынгавых службах. Іх рады бачыць у дыягностыка-рэабілітацыйных, крызісных, сексалагічных цэнтрах і іншых арганізацыях. Факультэт псіхалогіі наладжвае і падтрымлівае партнёрскія сувязі з аднолькавымі па профілі факультэтамі ВНУ Беларусі і замежжа – Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам, Маскоўскім псіхолага-педагагічным універсітэтам, Фларэнтыйскім універсітэтам (Італія) і многімі іншымі. На факультэце створаны ўсе ўмовы для развіцця навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў. Яны могуць працаваць у студэнцкіх навукова-даследчых лабараторыях, праяўляць эрудыцыю на алімпіядах па псіхалогіі, выступаць на канферэнцыях. Мы ўпэўнены, што грунтоўныя веды, набытыя на факультэце псіхалогіі, дазволяць вам стаць высакакласнымі спецыялістамі, навучыцца спазнаваць прыроду чалавека і разумець псіхалагічны сэнс яго ўчынкаў! бэк Тажыеў; чэмпіён першынства свету па самба Уладзіслаў Бурдзь; удзельнікі Алімпіяд Анастасія Пракапенка (сучаснае пяцібор’е, 4-е месца ў Пекіне і 5-е – у Лондане), Мікалай Шубянок і Аляксандр Пархоменка (сучаснае дзесяцібор’е, Пекін), Юлія Хітрая (плаванне, Лондан), Андрэй Чурыла (лёгкая атлетыка, Лондан), Аляксандр Дарожка (біятлон, Сочы) і многія іншыя. Пры факультэце створаны зборныя каманды БДПУ па пляжным футболе і валейболе (жанчыны), якія ўдзельнічаюць у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь. Факультэт фізічнага выхавання – гэта тэрыторыя, дзе пануюць Закон, Традыцыя і Здаровы лад жыцця. Тут на дзённай і завочнай формах атрымання адукацыі займаюцца больш за 1300 студэнтаў. У структуры ФФВ чатыры кафедры – тэорыі і методыкі фізічнай культуры, спартыўна-педагагічных дысцыплін, медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання і фізічнага выхавання і спорту, а таксама вучэбна-практычная лабараторыя фізічнай культуры. На працягу навучання студэнтам выкладаецца шэраг спецыяльных прадметаў, напрыклад, «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання», «Спартыўныя і рухомыя гульні з методыкай выкла-

дання», «Гімнастыка з методыкай выкладання», «Лёгкая атлетыка з методыкай выкладання», «Плаванне з методыкай выкладання», а таксама профільных вучэбных дысцыплін адпаведна абранай спецыяльнасці: «Сродкі аздараўленчай фізічнай культуры», «Тэорыя і арганізацыя лячэбнай фізічнай культуры», «Масаж пры захворваннях і траўмах», «Менеджмент турызму», «Маркетынг турызму» і інш. Набытыя тэарэтычныя веды студэнты факультэта замацоўваюць на вучэбных і вытворчых практыках па аздараўленчай фізічнай культуры, турызме, маркетынгу ў турызме, а таксама на педагагічнай і пераддыпломнай – у залежнасці ад абранай спецыялізацыі. Выпускнікі спецыяльнасці «Фізічная культура» паспяхова працуюць не толькі выкладчыкамі ва ўстановах адукацыі, але і трэнерамі, менеджарамі. Сфера дзейнасці нашых спецыялістаў – фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры, спартыўныя школы, турыстычныя агенцтвы і інш. Дзверы нашага факультэта адчынены для тых, хто хоча звязаць свой лёс з фізічнай культурай, спортам і прапагандай здаровага ладу жыцця. 7


Хопіць разважаць – час паступаць! ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІ І ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ Факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі г. Мінск, вул. Голубева, 26/2, вучэбны корпус № 9; тэл./факс: 277-10-90, тэл.: 380-25-76 Е-mail: fpkso_ipk@bspu.by Дырэктар – Ірына Уладзіміраўна ШАСЦІТКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў прадугледжваюць актыўнасць і мабільнасць, кампетэнтнасць і гатоўнасць да самаўдасканалення. Перавагі адукацыі ў ІПКіП БДПУ ацанілі многія педагогі нашай краіны. Штогод каля 2500 спецыялістаў у галіне адукацыі павышаюць сваю кваліфікацыю на базе інстытута, а яшчэ прыкладна 1500 набываюць новую спецыяльнасць. Навучанне ажыццяўляецца як за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, так і за кошт прыватных сродкаў. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ажыццяўляе прыём слухачоў на перападрыхтоўку з ліку асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў і магістрантаў вочнай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях: «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»; «Педагагічная дзейнасць спецыялістаў»; «Дашкольная адукацыя»; «Пачатковая адукацыя»; «Матэматыка»; «Інфарматыка»; «Практычная псіхалогія»; «Алігафрэнапедагогіка»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі»; «Інтэграванае навучанне і выхаванне

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ г. Мінск, вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл. 327-82-61 Е-mail: decanat@tut.by Дэкан – Сяргей Уладзіміравіч ЯКАВЕНКА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Асноўнай задачай факультэта з’яўляецца забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі юнакоў і дзяўчат да паступлення ў БДПУ і іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі краіны. Акрамя гэтага, наша дзейнасць накіравана на сацыяльную падтрымку выпускнікоў сельскіх школ, адаптацыю да навучання ў ВНУ, дапамогу ў прафесійнай арыентацыі моладзі. З гэтай мэтай створаны падрыхтоўчае аддзяленне, педагагічныя класы і падрыхтоўчыя курсы. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю і паспяхова прайшлі сумоўе па профільных дысцыплінах уступных экзаменаў. Слухачы стацыянара забяспечваюцца інтэрнатам, маюць магчымасць карыстацца бібліятэкай, наведваць спартыўны комплекс, адпачываць у студэнцкім прафілакторыі. Выпускнікі падрыхтоўчага аддзялення маюць пераважнае права на залічэнне ў БДПУ пры

роўнай агульнай колькасці балаў. На базе факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ для вучняў 10–11 класаў агульнаадукацыйных устаноў арганізаваны педагагічныя класы. Тут на паглыбленым узроўні вывучаюцца профільныя прадметы (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя і інш.), а таксама праводзяцца абавязковыя факультатыўныя заняткі «Уводзіны ў педагагічную прафесію». На падрыхтоўчых курсах усе жадаючыя могуць якасна падрыхтавацца да паступлення ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэспублікі. На працягу ўсяго навучальнага года дзейнічаюць вячэрнія і завочныя падрыхтоўчыя курсы, курсы выхаднога дня, праводзяцца заняткі ў малакамплектных групах, а непасрэдна перад цэнтралізаваным тэсціраваннем і ўступнымі іспытамі арганізуюцца двухтыднёвыя падрыхтоўчыя курсы.

БДПУ: будучае пачынаецца тут!

Факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі г. Мінск, вул Савецкая, 18, вучэбны корпус № 1; тэл./факс: 328-63-05, 200-28-43, тэл.: 328-63-07, 328-63-08, 327-22-17, 380-26-91 Е-mail: ipk@bspu.by ў дашкольнай адукацыі»; толькі на ўмовах аплаты: «Рэкламная інфармацыя і камунікацыя»; «Web-дызайн і камп’ютарная графіка»; «Псіхалогія»; «Псіхалогія кіравання»; «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці»; «Псіхалогія сямейных адносін»; «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці дома»; «Выяўленчае мастацтва»; «Музычнае мастацтва»; «Мастацтва харэаграфічнае»; «Фізкультурна-аздараўленчая работа ва ўстановах адукацыі»; «Сацыякультурнае забеспячэнне турысцкай дзейнасці»; «Лагапедыя»; «Тыфлапедагогіка»; «Сурдапедагогіка»; «Жэставая мова». Заявы на навучанне на ўмовах аплаты прымаюцца на працягу года. Прыём дакументаў на навучанне па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прымаюцца з 1 верасня па 30 лістапада бягучага года. Залічэнне адбываецца па выніках уступных іспытаў (сумоўя, тэсціравання).

ФАКУЛЬТЭТ ДАЎНІВЕРСІТЭЦКАЙ ПАДРЫХТОЎКІ БДПУ рыхтуе абітурыентаў да паступлення ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАДРЫХТОЎЧАЕ АДДЗЯЛЕННЕ Тэл.: 327-82-61 Дзённая форма навучання Тэрмін навучання – 8 месяцаў. Прыём заяў – з 20 жніўня. На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца асобы, якія маюць сярэднюю адукацыю. ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫ Тэл.: 327-82-61 Арганізуюцца для вучняў 10– 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў. Тэрмін навучання – 2 гады. ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫ Тэл.: 327-89-30 Дзённыя курсы (заняткі з 16.00) Тэрмін навучання — 8 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня.

Курсы выхаднога дня Тэрмін навучання — 8 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Завочныя курсы Тэрмін навучання — 7 месяцаў. Прыём заяў з 20 жніўня. Вячэрнія курсы Тэрмін навучання — 6 месяцаў. Прыём заяў з 1 кастрычніка. Курсы ў малакамплектных групах Тэрмін навучання — 6 і 4 месяцы. Прыём заяў з 1 кастрычніка і з 20 снежня. Курсы працягласцю 4 месяцы Прыём заяў з 20 снежня. Двухтыднёвыя курсы перад тэсціраваннем і экзаменамі Тэрмін навучання — 2 тыдні. Прыём заяў з 1 красавіка. Заняткі ў маі, чэрвені, ліпені.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У МАГІСТРАТУРУ на вочную і завочную формы атрымання адукацыі для асоб з вышэйшай адукацыяй. Выпускнікам магістратуры прысуджаецца акадэмічная ступень магістра. Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2016 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, каб. 573. Спецыяльнасці, пералік неабходных дакументаў, патрабаванні да паступаючых, умовы допуску да ўступных экзаменаў і залічэння ў магістратуру можна знайсці на сайце http://bspu.by/obrazovanie/magistratura або даведацца па тэл.: 200-71-12, 226-56-25. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

226-40-19 e-mail: nastaunik@bspu.by www.bspu.unibel.by

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 1500 экз. Заказ 809. і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 30.12.2015 г. у 08.30.

1171 1172  
1171 1172  
Advertisement