Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 12 лістапада 2015 года

№ 14 (1169)

РЭАЛІЗУЕМ КАНЦЭПЦЫЮ РАЗАМ

• Навіны БДПУ Д

ЛЯ СТЫМУЛЯВАННЯ выкладчыкаў, якія пры выкананні вучэбнай нагрузкі чытаюць лекцыі на замежнай мове (за выключэннем прадмета «Замежная мова»), уводзіцца дадатковае прэміраванне з разліку 65 тыс. руб. за гадзіну. Пры пагадзіннай аплаце супрацоўнік атрымае 100 тыс. руб. за акадэмічную гадзіну згодна з заключаным дагаворам аб аказанні паслуг.

На працягу двух дзён – 3 і 4 лістапада – на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па ініцыятыве рэктарата Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка праходзіў адукацыйны семінар «Аб сеткавым узаемадзеянні ўніверсітэтаў па рэалізацыі Канцэпцыі бесперапыннай педагагічнай адукацыі на 2015–2020 гг.».

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ А. І. Жука ўсе штатныя супрацоўнікі ўніверсітэта прэміруюцца ў памеры тарыфнага акладу (прапарцыянальна займаемай стаўцы) за паспяховую работу па забеспячэнні вучэбна-адукацыйнага працэсу і ў сувязі з Днём універсітэта.

• Калі вярстаўся нумар…

З Таліна вярнулася каманда КВЗ «Лепшыя сябры», у складзе якой выступаюць студэнты, выпускнікі і супрацоўнікі БДПУ. Па выніках гульні ў другім паўфінале Вышэйшай Эстонскай Лігі, што адбылася 7 лістапада, вясёлыя і знаходлівыя на чале са сваім нязменным лідарам Аляксандрам Камароўскім занялі 1-е месца. У фінале сапернікамі «Лепшых сяброў» стануць каманды КВЗ Расіі, Украіны і Эстоніі.

• Жыццё БДПУ С

ТАРШЫНЁЙ Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДПУ аднагалосна абрана выпускніца факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Вольга Дымкова. У рабоце ІІІ Пленума прафсаюзнага камітэта прынялі ўдзел старшыні і члены прафбюро ўсіх факультэтаў нашага ўніверсітэта, а таксама запрошаныя госці – першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева і намеснік старшыні ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі В. А. Ільіна. ТУДЭНТЫ факультэта прыродазнаўства БДПУ – члены СНДЛ «Педагагічная адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» (кіраўнік – старшы выкладчык кафедры геаграфіі і методыкі выкладання геаграфіі М. Л. Страха) падчас прыпынку «Экспрэса ААН-70» у Гомелі выступілі суарганізатарамі і ўдзельнікамі праблемнай лабараторыі «Адукацыя для ўсіх пакаленняў – педагагічны погляд на канцэпцыю ўстойлівага развіцця». АБЛІЖАЕЦЦА да свайго лагічнага завяршэння конкурс на лепшы касметычны рамонт сярод жыхароў інтэрнатаў № 1, 2, 3, 4, 6 і 7. Ініцыятыву студэнтаў падтрымалі рэктарат і грамадскія арганізацыі ўніверсітэта, якія падрыхтавалі для пераможцаў каштоўныя прызы. У бліжэйшы тыдзень спецыяльна створаная камісія назаве гаспадароў самых утульных і прыгожых пакояў Студэнцкага гарадка БДПУ.

С

Н

У абмеркаванні механізмаў супрацоўніцтва вядучай установы ў галіне вышэйшай педагагічнай адукацыі і класічнага рэгіянальнага ўніверсітэта прынялі ўдзел прарэктары і дэканы абедзвюх ВНУ, загадчыкі кафедраў купалаўскага ўніверсітэта, а таксама першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Г. У. Курганская. Мадэратарамі мерапрыемства выступілі рэктары ўніверсітэтаў – прафесар А. І. Жук і дацэнт А. Д. Кароль. Акрэсліваючы праблемнае поле семінара, кіраўнік БДПУ спыніўся на пытанні эфектыўнага сеткавага ўзаемадзеяння паміж установамі з мэтай павышэння якасці адукацыйнага працэсу і абнаўлення яго зместу, узмацнення практычнага складніка ў падрыхтоўцы будучага педагога і арыентаванасці на прафесійныя кампетэнцыі спецыяліста. Акрамя таго, Аляксандр Іванавіч адзначыў неабходнасць развіцця прыярытэтных псіхолага-педагагічных напрамкаў у галіне адукацыі. З канструктыўнымі прапановамі выступілі ўдзельнікі семінара. Напрыклад, прарэктар па вучэбнай рабоце ГрДУ Ю. Э. Белых прапанаваў пашыраць акадэмічную мабільнасць прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў, што станоўча паўплывае на ўзровень падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, а значыць, павысіць прэстыж педагагічнай прафесіі. Гродзеншчына і вядучы ўніверсітэт рэгіёна былі абраны месцам правядзення семінара невыпадкова. Вобласць з’яўляецца адным з лідараў у стварэнні і функцыянаванні педагагічных класаў і груп, што дазваляе арыентаваць на педагагічныя спецыяльнасці значна большую колькасць выпускнікоў. А значыць, прымаць на першы курс

самых падрыхтаваных і матываваных абітурыентаў. З’яўляючыся прыхільнікам як мага больш ранняга выяўлення вучняў, здольных да настаўніцкай дзейнасці, рэктар БДПУ А. І. Жук выступіў з прапановай актыўна адраджаць педагагічныя гімназіі і ліцэі: «У мінулым годзе мы арганізавалі вочна-завочную педагагічную гімназію, у рамках якой праводзілі для школьнікаў вучэбныя заняткі – лекцыі, семінары і г. д. Гэта дало свой плён, як, дарэчы, і льготы пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці выпускнікам-выдатнікам». Па выніках семінара будзе распрацавана «дарожная карта» супрацоўніцтва – падрабязны план сумесных мерапрыемстваў – і вызначаны каардынатары сеткавага міжуніверсітэцкага ўзаемадзеян ня. Імі сталі прарэктары па навуковай рабоце БДПУ і ГрДУ – прафесар Г. В. Торхава і дацэнт Г. А. Гачко. Яшчэ адным вынікам работы семінара стала падпісанне ўніверсітэтамі – суб’ектамі рэспубліканскага вучэбна-навуковаінавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі – дагавора аб супрацоўніцтве ў акадэмічнай, навуковай і культурнай сферах для забеспячэння высокай якасці прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў. Сваімі меркаваннямі адносна таго, наколькі карысным і плённым аказаўся семінар, падзяліўся дэкан гістарычнага факультэта А. В. Касовіч: «Падчас сустрэчы з калегамі з ГрДУ было выказана шмат прапаноў па сеткавым узаемадзеянні і сацыяльным партнёрстве паміж двума ўніверсітэтамі. У сферы навуковых даследаванняў – гэта правядзенне сумесных канферэнцый, семінараў, вэбінараў, сустрэч. Сярод новых формаў уза(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

ВІТАЕМ ТРЫУМФАТАРАЎ – ПРАФЕСІЯНАЛАЎ І АМАТАРАЎ!

Спартыўныя традыцыі БДПУ – трывалыя і разнастайныя. Таму дэвіз «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» для многіх танкаўцаў з’яўляецца асабістым прынцыпам і штодзённым арыенцірам. Кіраўніцтва ўніверсітэта робіць усё магчымае, каб кожны з нас на сабе адчуў: спорт – гэта бадзёрасць, моц, аптымізм, выдатны настрой. Пра гэта не па чутках ведаюць удзельнікі мерапрыемства, якое адбылося 29 кастрычніка ў нашай alma mater. БДПУ ўшанаваў лепшых спартсменаў, аматараў актыўнага і здаровага ладу жыцця падчас свята «Трыумф-2015».

Распачалося мерапрыемства ўрачыстым парадам зборных каманд факультэтаў БДПУ. На працягу мінулага навучальнага года яны спаборнічалі паміж сабой у розных відах спорту ў рамках 60-й, юбілейнай спартакіяды нашага ўніверсітэта. Кожны студэнт праявіў настойлівасць, упартасць, волю да перамогі. Аднак сярод лепшых заўсёды знаходзяцца самыя лепшыя, якія і становяцца трыумфатарамі. Рапарт пра гатоўнасць каманд да падвядзення вынікаў 60-й

і адкрыцця 61-й спартакіяды рэктару БДПУ А. І. Жуку здаў галоўны суддзя спартакіяды дэкан факультэ та фізічнага выхавання М. М. Крутале віч. Аляксандр Іванавіч прывітаў усіх удзельнікаў

свята, якое ўмацоўвае сяброўскія і спартыўныя стасункі паміж студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта, адзначыў маштабнасць работы па далучэнні як мага большай колькасці выха ванцаў

БДПУ да здаровага ладу жыцця: «Мы – адна вялікая сям’я, якая заўсёды разам: і на занятках, і ў спартыўным, і ў культурным жыцці. Сённяшняе мерапрыемства – гэта заклік да тых, хто яшчэ не вызначыўся, зрабіць свой выбар на ка рысць спорту і здароўя. Спадзяюся, што колькасць аматараў фізічна актыўнага ладу жыцця як у студэнцкім асяродку, так і сярод выкладчыкаў будзе павялічвацца. Дзеля гэтага мы стварылі і будзем ствараць усе (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


• Свет без межаў

План мерапрыемстваў БДПУ па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва і дасягненні мэтавых паказчыкаў экспарту адукацыйных паслуг на 2015 г. выкананы. Пра гэта паведаміла на пасяджэнні рэктарата начальнік аддзела міжнародных сувязей С. М. Кабачэўская: – Сёлета ў БДПУ паступіла 220 замежнікаў, што на 93 чалавекі больш, чым у мінулым годзе. У 2015 г. слухачамі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ўпершыню сталі 74 грамадзяніны Ісламскай Рэспублікі Іран. Выкладанне дысцыплін, акрамя прадмета «руская мова», вядзецца па-англійску. 27–29 кастрычніка БДПУ наведала дэлегацыя Універсітэта Nordland (г. Будзё, Нарвегія) у складзе дэкана факультэта прафесійнай падрыхтоўкі Венке Ронінг, намесніка дэкана факультэта па навуковай рабоце Б’ерг Ханнас і лектара Наталлі Хансен. Супрацоўнікі факультэта спецыяльнай адукацыі (дэкан – дацэнт С. Я. Гайдукевіч) азнаёмілі гасцей з нюансамі падрыхтоўкі будучых педагогаў на ФСА, сумеснымі праектамі БДПУ і ўніверсітэтаў Швецыі і Нідэрландаў, дзейнасцю вучэбнай лабараторыі «Адукацыя без межаў», арганізавалі наведванне ўстаноў адукацыі для дзяцей з асаблівасцямі псіха-

фізічнага развіцця. Вынікам візіту сталі дамоўленасці ў галіне навукова-даследчай дзейнасці і акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў. 27 кастрычніка для прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў вядучай педагагічнай установы вышэйшай адукацыі Беларусі публічную лекцыю «Асновы гуманнай педагогікі» прачытаў акадэмік Расійскай акадэміі адукацыі, загадчык лабараторыі гуманнай педагогікі Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта, прафесар Ш. А. Аманашвілі. Вядомага вучонага, легендарную асобу ў галіне педагогікі і псіхалогіі прыняў рэктар БДПУ А. І. Жук. Аляксандр Іванавіч і Шалва Аляксандравіч абмеркавалі актуальныя праблемы сучаснай педагогікі, у прыватнасці, канцэпцыю выхавання педагогаў-гуманістаў.

21–23 кастрычніка дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам універсітэта прафесарам А. І. Жуком падчас паездкі ў Санкт-Пецярбург прыняла ўдзел адразу ў двух міжнародных навуковых мерапрыемствах – форуме «Бесперапынная адукацыя дарослых: палітыка, арганізацыя, кадры, тэхналогіі» і VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагагічная аду ка цыя ў краінах-удзельніцах СНД: су часныя праблемы, канцэпцыі, тэорыі і практыка». І кожнае мела свой плён. Вынікам першага з’явілася падпісанне дагаво-

2

раў аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і ФДБНУ «Інстытут кіравання адукацыяй Расійскай акадэміі адукацыі», а таксама яго філіялам у СанктПецярбурзе. У рамках другога вучоныя БДПУ выступілі з канцэптуальнымі дакладамі на пленарным пасяджэнні (прафесар А. І. Жук) і падчас работы сек цыі (да цэнты І. У. Шасцітка і В. В. Клязовіч). 28 кастрычніка чарговую публічную лекцыю з цыкла «Школа здароўя» прачытаў дырэктар Дэпартамента аховы здароўя Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесар Нікола Комада. На гэты раз тэмай выступлення італьянскага вучонага сталі псіхасексуальная культура моладзі, а таксама прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам.

21–23 кастрычніка прарэктар па навуковай рабоце БДПУ Г. В. Торхава наведала Астану ў якасці дэлегата X форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі краін – удзельніц СНД «Гуманітарная прастора садружнасці: агульныя каштоўнасці і дыялог культур». Ганна Васільеўна выступіла з дакладам на секцыі «Насустрач Году адукацыі СНД», у якім сярод іншага прапанавала абмеркаваць прыярытэты педагагічнай адукацыі ў дзяржавах Садружнасці. Пазіцыя прадстаўніка БДПУ была прыхільна ўспрынята грамадскасцю і ўвайшла ў рэзалюцыю форуму.

Cтажыроўка для калег з Казахстана

У Iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi БДПУ ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва паміж Рэспублiкай Беларусь і Рэспублiкай Казахстан была рэалiзавана адукацыйная праграма стажыроўкі «Сучасныя тэхналогіі навучання дысцыплінам фізіка-матэматычнага профілю». У групу слухачоў увайшлi педагагiчныя работнiкi з Алматы, Астаны і Заходне-Казахстанскай вобласці – кіраўнікі ўпраўленняў адукацыі, дырэктары навучальных устаноў, настаўнікі-практыкі, загадчыкі вучэбна-метадычных кабінетаў.

Адным з мерапрыемстваў стажыроўкi быў круглы стол па праблемах агульнай сярэдняй адукацыi ў абедзвюх краінах, праведзены 28 кастрычнiка. З прывітальным словам да слухачоў звярнуўся рэктар БДПУ А. І. Жук. Ён выказаў задаволенасць супрацоўніцтвам у адукацыйнай сфе ры паміж нашымі дзяржавамі – у плане арганізацыі навучання, стажыровак, абмену вопытам. Таксама падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні навучання дысцыплінам фізіка-матэматычнага профілю, у прыватнасці, праблемы нізкага ўзроўню падрыхтоўкі маладых настаўнікаў. Госці прынялі актыўны ўдзел у рабоце навукова-практычнай канферэнцыі «Матэматычная адукацыя: мэты, дасягненні і перспектывы», якую праводзіў фізіка-матэматычны факультэт нашага ўніверсітэта. У рамках стажыроўкi слухачы наведалі ДУА «Гімназія № 13 г. Мінска», якая з 2011 г. з’яўляецца рэсурсным цэнтрам iнфармацыйных тэхналогiй. Дырэктар гiмназii В. Р. Чарнаусава, намеснiк дырэктара Л. В. Борсук, педагогi ўстановы, а таксама намеснiк дырэктара IПКiП па наву-

кова-метадычнай рабоце В. В. Радыгiна, дэкан факультэта павышэння квалiфiкацыi IПКiП В. В. Клязовiч у рамках круглага стала абмеркавалі з казахстанскімі калегамі актуальныя пытанні выкарыстання cучасных тэхналогій у выкладанні дакладных навук, перспектывы iнфармацыйных тэхна логiй у навучаннi дысцыплінам фі зіка-матэматычнага профілю. Са стажорамi на базе гiмназii таксама была праведзена дзелавая гульня «Выкладчык як арганiзатар сучаснага адукацыйнага працэсу», падчас якой сродкамi iнтэрактыўных метадаў быў створаны часовы вучэбны калектыў i сфармуляваны адукацыйны запыт па тэме стажыроўкi. Праграма мерапрыемства ўключала азнаямленне з вопытам навучання дысцыплінам фізіка-матэматычнага профілю ва ўстановах адукацыi Францыi, Польшчы, Германii. Стажоры наведалi Мiнiстэрства адукацыi i навуковых даследаванняў (Берлiн), сярэднюю тэхнiчную школу Jinocany (Прага), ліцэй Marcel Deprez (Марсэль). Шостага лiстапада на iнфармацыйным семiнары «Прагра-

РАБОТА ПАЛІЛОГА НА КАРЫСЦЬ ПЕДАГОГУ

Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ сумесна з Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам (Лабараторыя гуманітарнай экспертызы і сацыяльнага дызайну адукацыі), грамадскім аб’яднаннем «Дыялог Еўразія» правёў Міжнародны палілог «Педагог і сацыяльная якасць адукацыі» ў форме круглага стала.

20 кастрычніка адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў факультэта псіхалогіі з прэзідэнтам італьянскай гуманітарнай асацыяцыі PUER Серджыа дэ Чыка і прадстаўніком арганізацыі Франчэска Раймундзі.

А нагодай паслужыла гадавіна – першая ў дзейнасці Цэнтра аказання псіхалагічнай дапамогі ўсынаўляльнікам і членам іх сямей. Унікальны для Беларусі праект ажыццёўлены ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Фларэнтыйскім дзяржаўным універсітэтам і за клі каны абараняць інта рэсы прыёмных дзяцей, аказваць кваліфікаваную дапамогу сем’ям усынаўляльнікаў. Адначасова сту дэнтыпсіхолагі атрымліваюць бясцэнны прафесійны вопыт. Напрыклад, сёлета валанцёры з ФП БДПУ ў якасці псіхолагаў групы беларускіх дзяцей наведалі Рым.

P. S. Рыхтуючы інфармацыйны блок па міжнародных сувязях БДПУ для чарговага выпуску«Н», рэдакцыя з задавальненнем адзна чыла, што апошняя дэкада кастрычніка, як дарэчы, і ўся восень-2015, была выключ на насычанай у плане ўзаемадзеяння выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта з замежнымі ка легамі, партнёрскімі ўстановамі і арганізацыямі. І гэта з’яўляецца сведчаннем відавочна шырокага пры знання заслуг БДПУ ў пе дагагічнай грамадскасці свету.

мы прафесійнай мабiльнасцi як фактар павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў адукацыi» былi падведзены вынiкi міжнароднай адукацыйнай стажыроўкi, і казахстанскiя спецыялiсты атрымалі пасведчаннi ўстаноўленага ўзору. Было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці з генеральным дырэктарам Міжнароднага цэнтра адукацыі «EDTECH-KZ» Г. Б. Бейсембаевым. Ірына ШАСЦIТКА, дырэктар IПКiП

Праблемнае поле сустрэчы акрэсліла мадэратар мерапрыемства – прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава. Асноўнымі зместавымі пазіцыямі палілога сталі: Ƈ каштоўнасці і прыярытэты адукацыі ў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі; Ƈ сацыяльныя вынікі адукацыі; Ƈ сацыяльна-асобасная кампетэнтнасць выпускнікоў агульнаадукацыйных школ; Ƈ праблемы гатоўнасці педагога да дасягнення сацыяльнай якасці адукацыі; Ƈ экспертна-праектнае кіраванне развіццём устаноў адукацыі з мэтай павышэння сацыяльнай якасці адукацыі. У рамках круглага стала працавалі тры сесіі. Удзельнікі першай сесіі – дырэктары грамадскага аб’яднання «Дыялог Еўразія» Чакмак Сезэр (Турэцкая Рэспубліка), а таксама школ «Osterbro international School» і «Hayskolen» – Асаноўскі Недзат (Данія) і Колукыса Мехмет (Данія) – прысвяцілі свае выступленні выхаванню грамадзянскай адказнасці вучняў і студэнтаў ва ўмовах глабалізацыі. Цікавасць аўдыторыі выклікаў даклад доктара псіхалагічных навук, кіраўніка лабараторыі гуманітарнай экспертызы і сацыяльнага дызайну сферы адукацыі МГПУ Вітольда Альбертавіча Ясвіна (Расійская Федэрацыя), які прадставіў мадэлі зместу адукацыйнай праграмы школы ў кантэксце фарміравання кампетэнтнасці і культуры жыццядзейнасці вучняў, узаемадзеяння соцыуму з адукацыйным асяроддзем, а таксама мадэлі экспертнапраектнага кіравання развіццём адукацыйных арганізацый ва ўмовах рэалізацыі прыярытэтаў адукацыйнай палітыкі. Работу другой сесіі прадоўжыла загадчык кафедры псіхалогіі факультэта псіхалогіі БДПУ дацэнт Мілана Фёдараўна Бакуновіч, якая акрэсліла праблему самарэгуляцыі педагогаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі як фактару паспяховасці іх прафесійнай дзейнасці. Яна прапанавала наступныя напрамкі і формы супра цоўніцтва: пошук механізмаў і фактараў, якія абумоўліваюць развіццё працэсаў свядомай самарэгуляцыі педагогаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі, шляхоў і спосабаў паспяховай рэалізацыі кіраўніцкіх функцый; выкананне су месных

навукова-даследчых прац і інавацыйных праектаў; правядзенне навуковых і арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па ўзаемаабмене і распаўсюджанні педагагічнага вопыту. У рабоце трэцяй сесіі прынялі ўдзел настаўнікіпрактыкі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі г. Мінска, прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ. Дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Мінска» кандыдат педагагічных навук Наталля Уладзіміраўна Бушная падзялілася вопытам фарміравання сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці вучняў і падрыхтоўкі будучага педагога да рэалізацыі сацыяльнай якасці адукацыі. Аб ролі настаўніка ў дасягненні сацыяльна значных вынікаў адукацыі расказала намеснік дырэктара Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Мінска» Ала Віктараўна Фядосава. Па праблемах гатоўнасці сацыяльных педагогаў да фарміравання сацыяльнай кампетэнтнасці вучняў выступіла дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ дацэнт Вера Васільеўна Мартынава. У дакладзе былі раскрыты асноўныя напрамкі дзейнасці факультэта ў вучэбнай, ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце па фарміраванні прафесійных кампетэнцый будучых спецыялістаў, у прыватнасці, па арганізацыі валанцёрскага руху, і прапанаваны магчымыя формы ўзаемадзеяння з установамі агульнай сярэдняй адукацыі Даніі і Турэцкай Рэспублікі. Па выніках работы Міжнароднага палілога была прынята рэзалюцыя, у якой вызначаны перспектыўныя напрамкі і формы міжнароднага супрацоўніцтва па ўдасканаленні сацыяльнай якасці адукацыі. Зінаіда КУРБЫКА, цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі

12 лістапада 2015 г.


• Прыёмная кампанія-2016 у ІПКіП БДПУ

Р Э А Л І З У Е М К А Н Ц Э П Ц Ы Ю РА З А М

ДАДАТКОВАЯ АДУКАЦЫЯ – ДЛЯ ВАС!

Запрашаем студэнтаў, магістрантаў на навучанне па спецыяльнасцях перападрыхтоўкі: Ƈ «Практычная псіхалогія», кваліфікацыя педагог-псіхолаг; Ƈ «Рэкламная інфармацыя і камунікацыя», кваліфікацыя спецыяліст па рэкламнай інфармацыі і камунікацыі; Ƈ «Web-дызайн і камп’ютарная графіка», кваліфікацыя праграміст-Web-дызайнер; Ƈ «Псіхалогія», кваліфікацыя псіхолаг, выкладчык псіхалогіі; Ƈ «Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці», кваліфікацыя псіхолаг-менеджар; Ƈ «Псіхалогія кіравання», кваліфікацыя псіхолаг-менеджар;

У апошні працоўны дзень кастрычніка рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук уручыў дыпломы дзяржаўнага ўзору слухачам Інстытута павышэн ня ква ліфікацыі і перападрыхтоўкі. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў кан-

Ƈ «Псіхалогія сямейных адносінаў», кваліфікацыя псіхолаг; Ƈ «Лагапедыя», кваліфікацыя настаўнік-лагапед; Ƈ «Фізкультурна-аздараўленчая работа ва ўс та новах аду кацыі», кваліфікацыя выклад чык фізічнай культуры. Форма атрымання адукацыі: завочная, на ўмовах аплаты. Дадатковая інфармацыя на сайце: http://ipkip. bspu.by/abiturientu/specialnosti-perepodgotovki Дакументы прымаюцца па адрасе: вул. Савецкая, 18, каб. 107, 108, г. Мінск, 220050. Даведкі па тэл.: 328-63-08, 328-63-07, 200-28-43. Факс: 328-63-07.

ферэнц-зале ўніверсітэта дакументы аб перападрыхтоўцы атрымалі выпускнікі спецыяльнасцей «Інтэграванае навучанне і вы хаванне ў дашкольнай аду кацыі», «Алігафрэнапедагогіка», «Педагагічная дзейнасць спецыялістаў». Трэба адзначыць, што слухачамі ІПКіП БДПУ з’яўляюцца супрацоўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай, вышэйшай і дадатковай адукацыі Беларусі – дырэктары і намеснікі дырэктараў САШ і дапаможных школ-інтэрнатаў, загадчыкі дзіцячых садкоў і цэнт-

раў развіцця дзіцяці, кіраўнікі вышэйшага звяна і выкладчыкі УВА рэспублікі. І ўсе яны з дапамогай ІПКіП БДПУ ажыццяўляюць прынцып бесперапыннага прафесійнага росту «Адукацыя праз усё жыццё».

праектнай дзейнасці вучоных і практыкаў адукацыі, міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у названай галіне. Дзякуючы манаграфіі чытачы атрымаюць уяўленне пра месца і ролю адукацыі ў комплексным вырашэнні экалагічных, эканамічных і сацыяльных задач устойлівага развіцця краіны.

У 2014 г. па ініцыятыве «Партнёрскай сеткі школ устойлівага развіцця» была створана Асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», якая аб’яднала ўніверсітэты, інстытуты дадатковай адукацыі дарослых, каледжы і школы. Менавіта дзякуючы намаганням членаў Асацыяцыі і іх партнёраў была падрыхтавана названая калектыўная манаграфія.

• Выдадзена ў БДПУ Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця ў Беларусі: тэорыя і практыка / пад навук. рэд. А. І. Жука, Н. Н. Кошэль, С. Б. Савелавай. – Мінск : БДПУ, 2015. – 640 с. Манаграфія прысвечана заканчэнню Дэкады ААН па адукацыі для ўстойлівага развіцця (2005– 2014). У ёй прадстаўлены вынікі даследаванняў у сферы адукацыі для ўстойлівага развіцця, паспяховыя практыкі бесперапыннай адукацыі, вопыт ініцыятыўнай

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

емадзеяння назаву публічную анлайн абарону магістарскіх дысертацый, абмен студэнтамі і выкладчыкамі. Як дэкан факультэта, у структуру якога ўваходзіць музей БДПУ, я звярнуў увагу на афармленне і змястоўнасць экспазіцыі гродзенскага ўніверсітэта: шматлікія дакументы, якія выстаўлены для ўсеагульнага агляду, калекцыя мантый розных устаноў вышэйшай адукацыі, што прывезлі ў ГрДУ ганаровыя прафесары ўніверсітэта, многае іншае. Ідэі калег натхняюць нас на пошук новых уласных рашэнняў. І ў гэтым я таксама бачу плён ад партнёрства». І. У. Шасцітка, дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ: «У ГрДУ мне з першага погляду спадабалася, як рацыянальна арганізаваны памяшканні для работы ў малых групах: шкляныя перагародкі паміж аўдыторыямі, што робяць прастору літаральна бязмежнай, вучэбныя сталы нестандартнай канфігурацыі, якія трансфармуюцца ў адпаведнасці з мэтамі і сродкамі навучання, колькасным складам удзельнікаў. І ўсё гэта разам выдатна прыстасавана для правядзення майстар-класаў па засваенні IT-кампетэнцый. Афармленне інтэр’ераў стварае адукацыйнае і выхаваўчае асяроддзе. Гэтаму спрыяюць карцінная галерэя прафесараў, гістарычныя матэрыялы па развіцці ўніверсітэта і факультэтаў. А яшчэ ў холе купалаўскага ўніверсітэта пастаянна знаходзяцца студэнты, бо тут для іх абсталяваны мабільныя рабочыя месцы з доступам у інтэрнэт. Што да сеткавага ўзаемадзеяння нашых устаноў у галіне дадатковай адукацыі дарослых, то мы з калегамі вырашылі адкрыць на камерцыйнай аснове навукова-метадычную тэму па дыстанцыйным навучанні, падаць сумесныя заяўкі ў Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў, а таксама на конкурс міжнародных праектаў, правесці навукова-метадычную канферэнцыю і круглы стол у рэжыме анлайн, арганізаваць павышэнне кваліфікацыі педагагічных кадраў на базе двух універсітэтаў у рамках праграмы «Запрошаны прафесар». Як бачыце, планаў шмат. І ўсе яны стануць рэальнасцю дзякуючы сумеснаму ўдзелу спецыялістаў БДПУ і ГрДУ ў праграме сеткавага ўзаемадзеяння ўніверсітэтаў».

СТУДАТРАДЫ БДПУ: ПРАЦУЕМ З ЛЮБОЎЮ! • Аддзел кадраў У Беларускай дзяржаўнай філармоніі аншлаг: вольных месцаў няма, зала запоўнена моладдзю – вы думаеце, там выступае якая-небудзь зорка? Часткова гэта так, але знакамітасць не адна: іх больш за тысячу. Вядомыя ўсёй краіне людзі— студэнты. Яны будуюць дамы, атамныя электрастанцыі, дарогі, выхоўваюць дзяцей, збіраюць ураджай і азеляняюць наш горад. Героі сённяшняга дня — лепшыя байцы студэнцкіх атрадаў, якія сабраліся 29 кастрычніка ў вялікай зале філармоніі на цырымоніі ўрачыстага закрыцця трэцяга працоўнага семестра. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі: старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў В. В. Панасюк, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Ю. В. Чэчукевіч і выпускнік нашага ўніверсітэта – намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта І. В. Карпенка. Яны ўручылі ўзнагароды пераможцам – сэрвісным, медыцынскім, будаўнічым, экалагічным, валанцёрскім і іншым атрадам. Лепшымі сярод педагагічных атрадаў традыцыйна сталі педатрады БДПУ. Граматай за рэалізацыю студатрадаўскага руху ў сталіцы ўзнагародзілі педагагічны атрад «Сузор’е». Лепшым студэнцкім педагагічным атрадам 2015 г. быў прызнаны «Ветразь», лепшым камандзірам стаў Уладзімір Самуленкаў, а лепшым камісарам – Кацярына Зайцава. За актыўны ўдзел у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі таксама былі ўзнагароджаны камісары «Сузор’я» і «FESTа» Валерыя Гаўрыльчык і Анастасія Раманейка. За актыўны ўдзел у рабоце студэнцкіх атрадаў была ўзнагароджана Вольга Пырко, сакратар пярвічнай ГА «БРСМ» БДПУ. Таксама за шматгадовую добрасумленную працу і асабіс ты ўклад у арганізацыю працаўладкавання моладзі і развіццё студатрадаўскага руху ў Мінску ў 2015 г. была адзначана першы прарэктар БДПУ С. І. Копцева. Наш універсітэт выйшаў у лідары па колькасці атрыманых узнагарод. І гэта не дзіўна, бо менавіта ён

12 лістапада 2015 г.

стаяў ля вытокаў фарміравання студатрадаўскага руху. З таго часу многае змянілася, але такой жа моцнай засталася любоў, з якой нашы студэнты робяць сваю справу. А тое, што выканана з любоўю, заўсёды аказваецца самым якасным, і мноства ўзнагарод і падзяк – лепшае таму пацвярджэнне. Елісей БАРАНАЎ, студэнт факультэта прыродазнаўства

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., к.н., 23 разр. АТС) педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі, прыватных методык; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) дадатковай педагагічнай адукацыі, беларускага і рускага мовазнаўства, сацыяльна-гуманітарных дысцыплін; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) педагогікі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, тыфлапедагогікі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18/1, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

3


ВІТАЕМ ТРЫУМФАТАРАЎ – ПРАФЕСІЯНАЛАЎ І АМАТАРАЎ! бегавымі сцежкамі, будуць заменены трыбуны. Такі клопат і ўвага не застаюцца без аддачы. Мы ганарымся сваімі студэнтамі і выпускнікамі, якія адстойваюць гонар нашай краіны на міжнароднай арэне. Так, пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы за апошнія 3 гады станавіліся больш за 40 студэнтаў БДПУ. Зусім нядаўна на маладзёжным чэмпіянаце свету па самба пяцёра выхаванцаў нашай alma mater сталі прызёрамі, а чэмпіёнам – Уладзіслаў Бурдзь, трэцякурснік факультэта фізічнага выхавання. Больш чым 50 студэнтаў уваходзяць у склад нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту. Аднак важкасць маюць не толькі сусветныя рэкорды, але і маленькія перамогі. Галоўнае – імкненне да самаўдасканалення, пастаянная праца над сваёй фізічнай формай. Быць чэмпіёнам дадзена не кожнаму, але стаць прыхільнікам здаровага ладу жыцця па сілах усім. З такой думкай згодныя ганаровыя госці мерапрыемства – Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, Заслужаны майстар спорту Савецкага Саюза, алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ 1960 г. С. Л. Макаранка і чэмпіён свету сярод юніёраў па скачках у вышыню, майстар спорту міжнароднага класа, удзельнік Алімпійскіх гульняў, студэнт факультэта фізічнага выхавання Андрэй Чурыла. Менавіта такія невялікія, але сапраўды важкія для іх саміх перамогі здзейс-

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

ўмовы, бо энергічны, мэтанакіраваны педагог – гэта будучыня краіны!» Сапраўды, ва ўніверсітэце ёсць выдатная база для эфектыўнага правядзення вучэбнай, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы. У распараджэнні студэнтаў і супрацоўнікаў – стадыён, басейн, 3 спартыўных залы, 16 памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай (10 з іх – у інтэрнатах), 3 трэнажорныя залы. Ужо адрамантаваны памяшканні пад трэнажорны зал і зал фітнесу ў інтэрнаце № 2, закуплены спартыўны інвентар, рамантуецца памяшканне ў корпусе № 3 (каля басейна) для заняткаў на трэнажорах, а таксама аэробікай, фітнесам, адзінаборствамі. Сёння ідзе рэканструкцыя стадыёна БДПУ. У бліжэйшай перспектыве ён стане сучасным спартыўным аб’ектам са штучным гульнявым полем, рэкартанавымі

• БДПУ – тэрыторыя здароўя ПАЛІЦЬ НЕ МОДНА – МОДНА НЕ ПАЛІЦЬ!

Студэнцкі савет факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій стаў ініцыятарам маладзёжнага праекта «ФСПТ – першы факультэт БДПУ, дзе не паляць». Яго ідэю падтрымала кіраўніцтва факультэта. Створана ініцыятыўная група студэнтаў і выкладчыкаў, якая прыступіла да распрацоўкі праграмы ажыццяўлення праекта. У яе ўвайшла серыя трэнінгавых заняткаў па сістэме «Роўны навучае роўнага». Выкладчыкі факультэта рыхтуюць трэнераў з ліку студэнцкага актыву для правядзення трэнінгаў сярод студэнтаў ФСПТ і іншых факультэтаў універсітэта. Запланаваны сустрэчы са спецыялістамі ўстаноў аховы здароўя г. Мінска, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Важным мерапрыемствам на шляху павышэння матывацыі студэнтаў развітацца са шкоднай звычкай стане наведванне анатамічнага музея № 1 БДМУ, дзе наглядна прадстаўлены наступствы курэння для арганізма чалавека. Студэнты ўжо актыўна ўключыліся ў працу па стварэнні слогана праекта. Распрацоўваецца палажэнне конкурсу на лепшы відэаролік пра шкоду курэння. Як кажуць самі студэнты: «Курцоў на факультэце няшмат, але мы павінны звесці іх колькасць да нуля». Будучыя сацыяльныя работнікі і педагогіпсіхолагі гатовы даказаць, што сёння паліць не модна – модна не паліць.

i

перадзе нас чакае цэлы год напружаных спаборніцтваў. Аднак першыя вынікі ёсць ужо сёння. Так, 14 кастрычніка прайшло першынство БДПУ па лёгкаатлетычным кросе. Падчас спартыўнага свята сваю порцыю славы і падарункі атрымалі факультэт прыродазнаўства, ФСА і фізіка-матэматычны (3-е, 2-е і 1-е месцы адпаведна). Узнагароды знайшлі сваіх герояў, свята «Трыумф-2015» скончылася, але самыя яркія спаборніцтвы, выступленні і перамогі яшчэ наперадзе. Любіце спорт, займайцеся фізічнай культурай, далучайцеся да здаровага ладу жыцця – бо ваша будучыня незалежна ад узросту пачынаецца ў вядучай педагагічнай ВНУ краіны! Вераніка МАНДЗІК

Больш за месяц таму мы пазнаёміліся з першымі ўдзельнікамі праекта «Жыццё без цыгарэт заслугоўвае рэспект» – студэнтамі нашай alma mater, якія вырашылі развітацца са шкоднай звычкай. Прыйшоў час даведацца, наколькі паспяховая барацьба, што вядзецца імі на антынікацінавым фронце. Сёння сваімі поспехамі і няўдачамі дзеляцца прадстаўнікі факультэта псіхалогіі СТАНІСЛАЎ і ІГАР. Нагадаю, што да ўдзелу ў эксперыменце хлопцы выкурвалі ў сярэднім па 10–15 цыгарэт у дзень. У ходзе нашай гутаркі высветлілася, што намаганні герояў праекта далі свой плён.

– Падзяліцеся, калі ласка, уласнымі методыкамі адмаўлення ад тытуню. С: – Я вырашыў проста з кожным тыднем памяншаць сутачную колькасць цыгарэт. Месяц таму мой ліміт абмяжоўваўся чатырма перакурамі ў дзень. Цяпер на працягу амаль ужо двух тыдняў я не палю зусім! Вядома, гэта толькі на словах усё так проста – памяншай і зводзь да нуля. Былі ў мяне і зрывы, калі замест належных дзвюх цыгарэт спажываліся чатыры. І тым не менш – па факце вынік вось такі. І: – У мяне такой дакладнай методыкі няма. На дадзены момант я перайшоў на тытунёвыя вырабы з паніжаным утрыманнем нікаціну фармату сompact king size. Цяпер выкурваю не больш за дзве-тры цыгарэты ў дзень, але часам колькасць павялічваецца да пяці-шасці. Некалькі разоў устрымліваўся ад палення на цэлы дзень – на большы тэрмін пакуль не атрымоўваецца. – Ці заўважылі вы станоўчыя змены ў здароўі, самаадчуванні? С: – Самае крыўднае, што не. Магчыма, пакуль яшчэ прайшло мала часу… Паляпшэнне самаадчування магло б стаць нядрэннай матывацыяй да далейшай барацьбы, але, відаць, гэта доўгатэрміновая перспектыва. І: – Я стаў больш чуйным да пахаў, але іншых змен, на жаль, пакуль таксама не заўважыў. Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

нілі ўдзельнікі спартакіяды БДПУ. Так, бронзавым прызёрам спаборніцтваў 2014– 2015 навучальнага года стаў факультэт псіхалогіі, на другой прыступцы п’едэстала размясціўся фізіка-матэматычны факультэт, а пераможцам быў прызнаны факультэт прыродазнаўства. Трыумфатарам уручаны кубкі, граматы і камплекты спартыўнай формы. Спецыяльны прыз рэктарата БДПУ атрымала таксама каманда факультэта фізічнага выхавання – флагмана спартыўнага жыцця ўніверсітэта, якая выступае ў спаборніцтве па-за конкурсам. Не засталіся па-за ўвагай і прызёры спартакіяды сярод работнікаў нашай alma mater. Прыемна адзначыць, што за перамогу змагалася больш за 500 чалавек. Трэцяе месца заняў факультэт эстэтычнай адукацыі, сярэбраным прызёрам стала зборная каманда работнікаў спартыўнага клуба, цэнтра студэнцкай творчасці, упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю і інтэрнатаў нашага ўніверсітэта. Перамогу ж зноў святкаваў факультэт прыродазнаўства. Спецыяльным прызам ад прафкама работнікаў БДПУ была ўзнагароджана каманда ФФВ. Цырымонію ўзнагароджання змяніла ўрачыстая цырымонія адкрыцця 61-й круглагадовай спартакіяды БДПУ. На-

– Як лічыце, што самае цяжкае ў працэсе кідання? С: – Прытрымлівацца намечанага плана, не цягнуцца па цыгарэту ў так званых «прывычных зонах» – напрыклад, пасля заняткаў або смачнага абеду… Карацей, перамагчы не проста прывычку курыць, а прывычку курыць у вызначаных абставінах. І: – Безумоўна, самае складанае – не пачаць паліць зноў пасля таго, як пэўны час пратрымаўся. Вельмі паказальныя ў гэтым сэнсе словы Марка Твэна: «Кінуць курыць лёгка. Я сам рабіў гэта тысячу разоў». – Узгадайце, калі ласка, эпізод, звязаны з барацьбой са шкоднай звычкай, за які вам сорамна, і момант, якім вы ганарыцеся. С: – Нядаўна мой сябар вярнуўся з арміі, і ўся наша дружная хлапечая кампанія адзначала гэтую падзею. На працягу вечара мяне не раз правакавалі на сумесны перакур. А я не паддаўся! Ганаруся гэтым. Праўда, у першы ж дзень, які павінен быў пачаць адлік майму жыццю без нікаціну, не змог адмовіцца ад прапановы прыяцеля і ўсё ж выкурыў цыгарэту. Але больш не зрываўся! І: – А мне вось сорамна, што, калі нервуюся, адразу шукаю, дзе купіць пачак. Тады ўжо сябе не кантралюю – магу выпаліць некалькі цыгарэт адна за адной.

– Што ж дапамагае вам трымаць сябе ў руках? І: – Усведамленне таго, што я стаў сапраўды залежным чалавекам: гэта вельмі непрыемнае адчуванне. С: – Цвёрды намер развітацца з гэтай звычкай, адабрэнне маёй дзяўчыны. – Ці задаволены вы вынікамі, якія ёсць на сённяшні дзень? І: – Пакуль цяжка адказаць на гэтае пытанне адназначна, але станоўчыя тэндэнцыі ёсць. Пачка цыгарэт мне хапае амаль на тыдзень, а не так, як раней: на дзень-два. Ды і сябры заўважаюць, што ад мяне цяпер не патыхае попельніцай… Змагацца цяжка, але і здавацца я не збіраюся! С: – Так, я сабой задаволены. Вось такія яны, нашыя ўдзель ні кі – шчырыя, упартыя, мэ танакіраваныя. Героі эксперыменту сапраўды заслугоўваюць нашай павагі: яны рызыкнулі не п р о с та паспрабаваць кінуць курыць, а зрабіць гэта публічна (хоць сам працэс, згадзіцеся, можна сказаць, інтымны). Пажадаем Стані славу і Ігару далейшых поспехаў, а з іншымі ўдзельнікамі сустрэнемся ў наступных выпусках «Н». Вераніка МАНДЗІК

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 26.03.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 703. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 12.11.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1169  
1169  
Advertisement