Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Пятніца, 2 кастрычніка 2015 года

№ 12 (1167)

Паважаныя калегі – выкладчыкі, студэнты, выпускнікі ўніверсітэта! У першую нядзелю кастрычніка Беларусь адзначае Дзень настаўніка. Для нас з вамі гэта прафесійнае свята, але яго з упэўненасцю можна назваць усенародным: асоба Педагога праходзіць праз лёс кожнага грамадзяніна нашай краіны. Сапраўды, і для артыста, і для маркетолага, і для палітыка гэты дзень – цудоўная нагода яшчэ раз выказаць удзячнасць сваім настаўнікам, выкладчыкам, выхавацелям не толькі за набытую адукацыю, веды і кампетэнцыі, але і за мудрую падказку, правільны жыццёвы арыенцір, шчырасць і неабыякавасць. Сёння ў краіне робіцца многае для павышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі, і немалая роля тут належыць нам з вамі. Сумеснай плённай працай, уласнымі поспехамі і дасягненнямі, шырокай прафарыентацыйнай дзейнасцю мы заахвочваем лепшых выпускнікоў да паступлення ў БДПУ. Тым самым мы дбаем пра тое, каб ва ўстановах адукацыі рэспублікі настаўнічалі творчыя, таленавітыя, адданыя сваёй справе людзі. Шаноўныя калегі! Упэўнены, што ў гэты святочны дзень вы атрымаеце шмат шчырых віншаванняў. Далучаюся да ўсіх цёплых слоў, а ад сябе асабіста дзякую за прафесіяналізм, ініцыятыўнасць і энтузіязм у працы, імкненне самаўдасканальвацца, крочыць у нагу з часам. Шчыра жадаю кожнаму з вас асабістага шчасця, сямейнага дабрабыту, радасці і натхнення. Няхай ва ўсіх справах і пачынаннях вас суправаджае поспех, няхай кожны дзень прыносіць станоўчыя эмоцыі! Са святам! Рэктар БДПУ прафесар

• Навіны БДПУ У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ А. І. Жука за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні адукацыйнага працэсу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка, усе штатныя супрацоўнікі ўніверсітэта ў першыя дні кастрычніка атрымаюць прэмію ў памеры 0,75 тарыфнага аклада (прапарцыянальна памерам займаемай стаўкі).

Д

НЯМІ паміж БДПУ і Нацыянальным аператарам электрасувязі Рэспублікі Беларусь «Белтэлекам» быў падпісаны дагавор аб стварэнні карпаратыўнай сеткі БДПУ. Паводле дакумента хуткасць інтэрнэту ў вучэбных карпусах і інтэрнатах нашага ўніверсітэта павялічыцца прыкладна ў 7 разоў і складзе 300 Мбіт/с. Усе папярэднія работы кампанія выконвае за свой кошт, а наступныя выдаткі зніжае на 25 %. Рэалізацыя дагавора дасць магчымасць універсітэту выйсці на новы ўзровень. Даступнымі для выкладчыкаў і студэнтаў становяцца анлайн-кансультацыі, вэбінары, іншыя формы правядзення вучэбнай работы і навуковай дзейнасці.

ПА-СЯБРОЎСКУ І ШЧЫРА – ПРА САМАЕ ВАЖНАЕ Ключавымі фігурамі працэсу навучання з’яўляюцца настаўнік і вучань, а ў рамках ВНУ – выкладчык і студэнт. Толькі ў сумеснай дзейнасці, аднолькава камфортнай для кожнага ўдзельніка гэтага працэсу, будзе дасягнуты максімальна эфектыўны вынік. Рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук добра разумее, што для вырашэння задачы якаснай падрыхтоўкі будучых педагогаў трэба ўважліва ставіцца да іх пажаданняў і патрэб. Менавіта таму Аляксандр Іванавіч пайшоў, як кажуць, «у народ»: на працягу верасня ён сустрэўся са студэнтамі ўсіх факультэтаў нашай alma mater. Падчас гутарак рэктар падзяліўся думкамі аб далейшым развіцці ўніверсітэта, расказаў пра крокі на шляху да павышэння яго іміджу і папулярызацыі прафесіі настаўніка. Акрамя таго, кіраўнік нашай ВНУ пацікавіўся, што сёння хвалюе студэнтаў, даведаўся, якія ў іх ёсць прапановы па аптымізацыі вучэбнага працэсу. Непасрэдныя ўдзельнікі сустрэч засталіся вельмі задаволенымі.

П

ершага кастрычніка да заняткаў на 1-м курсе прыступіла 159 замежных грамадзян, што амаль на 60 % больш, чым у мінулым годзе.

У

ПЕРШЫНЮ ў гісторыі БДПУ пачалася рэалізацыя англамоўных магістарскіх праграм. Першыя лекцыі на англійскай мове студэнтам другой ступені навучання факультэта псіхалогіі прачыталі А. Я. Анціпенка, Д. Р. Дзьякаў, Н. Л. Пузырэвіч, Н. П. Радчыкава.

Д

ОБРАЯ ўніверсітэцкая традыцыя – віншаваць педагагічныя калектывы Мінскай вобласці напярэдадні Дня настаўніка – атрымала свой працяг 29 верасня. Святочную канцэртную праграму, якую падрыхтавалі вядучыя творчыя калектывы і выканаўцы з БДПУ, пабачыла амаль 450 настаўнікаў школ Пухавіцкага раёна.

Аляксандр Жук

Таццяна НАГУРНАЯ, студэнтка факультэта пачатковай адукацыі: – На працягу мерапрыемства, якое мела нефармальны характар, мы многа гаварылі пра здаровы лад жыцця. Аляксандр Іванавіч падкрэсліў, што настаўнік павінен быць прыкладам для сваіх вучняў, а значыць, – культурным, добразычлівым і без шкодных звычак! Выдатна, што БДПУ прымае актыўны ўдзел у розных акцыях і праграмах, што робіць яго яшчэ больш папу-

лярным і прывабным для абітурыентаў. Пра гэта рэктар гаварыў з пачуццём гонару, і студэнты былі з ім салідарныя. Пасля выступлення Аляксандр Іванавіч з задавальненнем адказаў на пытанні студэнтаў, тэматыка якіх была вельмі разнастайная: гэта і расклад заняткаў, і аснашчанасць актавай залы, і стан спартыўнай пляцоўкі, і арганізацыя харчавання ў вучэбным корпусе № 7. Дазволіўшы ўсім жадаючым выказацца, рэктар паабяцаў разабрацца з узнятымі падчас гутаркі праблемамі. Напрыклад, пытанні раскладу і арганізацыі заняткаў на факультэце псіхалогіі былі вырашаны тут жа, у зале! Вялікі дзякуй, Аляксандр Іванавіч, за змястоўную і шчырую гутарку і магчымасць такіх жывых, непасрэдных зносін. Іна ПАПУРЭНКА, старшыня студсавета гістарычнага факультэта: – Падчас мерапрыемства панавала атмасфера даверу і сяброўства. Я выступіла з прапановай, каб фа-

культэт вучыўся па суботах у першую змену. Рэктар пагадзіўся. Спадзяюся, што змены ў раскладзе не прымусяць сябе чакаць. Ягор ТРАЦЭЎСКІ, студэнт гістарычнага факультэта: – Вельмі ўдзячны Аляксандру Іванавічу за тое, што ён знайшоў магчымасць сустрэцца з намі. Я пачуў адказы на хвалюючыя пытанні, даведаўся, што трэба рабіць, каб добра сябе пачуваць і паспяхова вучыцца. Спадабаліся жыццёвыя парады Аляксандра Іванавіча не толькі як рэктара і педагога, але і як дарослага мудрага чалавека.

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


• Навуковая палітра

• Свет без межаў

В

ЫШЭЙШАЯ атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь устанавіла новы, 5-гадовы, тэрмін паўнамоцтваў універсітэцкага Савета па абароне дысертацый па педагагічных навуках. Старшынёй абноўленага складу Савета зацверджаны рэктар БДПУ А. І. Жук, намеснікам старшыні – прарэктар на навуковай рабоце Г. В. Торхава, вучоным сакратаром – А. В. Пазняк.

В

УЧОНЫЯ БДПУ накіравалі сёлета 37 заявак для ўдзелу ў конкурсе заданняў у рамках 6 дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2016–2020 гг. Акрамя гэтага, ад нашага ўніверсітэта было пададзена 12 заявак на конкурс праектаў, звязаных з забеспячэннем дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2016 г., 4 – у Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў, 30 – для ўдзелу ў конкурсе грантаў Міністэрства адукацыі студэнтам, магістрантам, аспірантам, дактарантам.

Д

НЯМІ адбылася сустрэча рэктара БДПУ А. І. Жука з дырэктарам філіяла ФДБНУ «Інстытут кіравання адукацыяй РАА» ў СанктПецярбургу І. І. Сакаловай. Сярод іншых было раз-

Н

А МЕТАДАЛАГІЧНЫМ семінары, які адбыўся 29 верасня, абмяркоўваліся прамежкавыя вынікі выканання падпраграмы «Якасць адукацыі». Са справаздачамі выступілі кіраўнікі 17 часовых навуковых калектываў, якія распрацоўвалі змест і навукова-метадычнае забеспячэнне псіхолага-педагагічнай і метадычнай падрыхтоўкі педагагічных кадраў да ажыццяўлення кампетэнтнаснага падыходу ў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

П

АДЧАС справаздачнай канферэнцыі, 19 лістапада, кіраўнікі заданняў, якія выконваюцца ў рамках 5 дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, падвядуць вынікі працы сваіх калектываў за 5-гадовы перыяд.

24–25 верасня дэкан факультэта псіхалогіі нашага ўніверсітэта Д. Р. Дзьякаў прыняў удзел у канферэнцыі «Рэгіянальная ідэнтычнасць: парадыгма грамадскага дабрабыту ў рэгіёне Балтыйскага мора», якая праводзілася на базе Клайпедскага ўніверсітэта (Літоўская Рэспубліка). Акрамя выступлення Д. Р. Дзьякаў правёў сустрэчы з прарэктарам па навуцы Клайпедскага ўніверсітэта Рытай Вайсекаўскайтэ, начальнікам аддзела па міжнародным супрацоўніцтве Інгрыдай Барысенка, кіраўнікамі шэрагу факультэтаў, у прыватнасці, гуманітарнага, педагогікі і сацыяльных навук. Зацікаўленая размова адбылася з прэзідэнтам сеткі ўніверсітэтаў рэгіёна Балтыйскага мора Кары Хіпаненам і прарэктарам па міжнародных сувязях Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Д. В. Васіленкам. На сустрэчах абмяркоўвалася магчымасць уключэння БДПУ ў актуальныя даследчыя і адукацыйныя праекты, а таксама арганізацыя новых сумесных даследаванняў у рамках еўрапейскіх акадэмічных праграм, у тым ліку Erasmus+ і Horizon 2020. Былі вызначаны кан-

А

ДДЗЕЛ міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ правёў інфармацыйны семінар «Удзел у міжнароднай праектнай дзейнасці: тэорыя і практыка», які сабраў спецыялістаў БДПУ, зацікаўленых у наладжванні міжнародных навуковых кантактаў. Пра тое, як правільна аформіць заяўкі на атрыманне грантаў спецыялізаваных фондаў, арганізаваць сумесныя праграмы і праекты з замежнымі ўстановамі і арганізацыямі, ім расказалі выкладчыкі ўніверсітэта, якія ўжо маюць вопыт такога супрацоўніцтва.

гледжана пытанне ўдзелу 21–23 кастрычніка прадстаўнікоў БДПУ ў VІІІ Міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі «Педагагічная адукацыя ў краінах–удзельніцах СНД: сучасныя праблемы, канцэпцыі, тэорыі і практыка».

крэтныя праекты, да распрацоўкі якіх могуць падключыцца структурныя падраздзяленні нашага ўніверсітэта і перш за ўсё факультэт псіхалогіі. У рамках абмеркаваных навуковых і адукацыйных ініцыятыў дасягнуты папярэднія дамоўленасці, якія перададзены ў рэктарат БДПУ. Наш кар.

• Афіцыйная хроніка

• Аддзел кадраў

На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладамі «Аб выніках прыёмнай кампаніі-2015» і «Аб метадычнай і кадравай падтрымцы педагагічных класаў» выступілі адказны сакратар прыёмнай камісіі С. І. Васілец і дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі С. У. Якавенка. Было адзначана, што рэктарат, факультэты ўніверсітэта ў супрацоўніцтве з Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама, упраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама правялі значную працу па арыентацыі выпускнікоў агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў г. Мінска і Мінскай вобласці на педагагічныя прафесіі. У 2015 г. універсітэт выканаў планы прыёму па дзённай (785 чалавек) і завочнай (370 чалавек) формах атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, цалкам выкананы план прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі (150 чалавек). У бягучым годзе на першы курс універсітэта залічаны больш за 130 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў ССНУ і ПТВ з адзнакай, 270 выпускнікоў ліцэяў і гімназій. Па большасці спецыяльнасцей дзённай формы атрымання адукацыі ў параўнанні з мінулым годам вы-

2

раслі конкурсы і прахадныя балы. На 60 % павялічыўся прыём замежных грамадзян. Паспяховым вынікам сёлетняга залічэння ў БДПУ спрыяла актыўная сумесная работа факультэтаў, прыёмнай камісіі і прэс-службы БДПУ ў сацыяльных сетках. Савет адзначыў, што праца па адкрыцці профільных класаў педагагічнага напрамку, метадычным забеспячэнні іх дзейнасці завершана. У перыяд мая–верасня бягучага года праведзены шэраг арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па ства-

рэнні і функцыянаванні педагагічных класаў у розных рэгіёнах краіны. Разам з тым існуюць магчымасці для паляпшэння выніковасці такой працы за кошт узмацнення сувязяў паміж універсітэтам і навучальнымі ўстановамі, больш актыўнай работы філіялаў кафедраў, адкрыцця педагагічных гімназій і класаў, арганізацыі падрыхтоўкі школьнікаў да ўдзелу ў алімпіядах па вучэбных прадметах. Па абмеркаваным пытанні Савет прыняў адпаведную пастанову.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) методык дашкольнай адукацыі, рускай і зарубежнай літаратуры, прыватных методык; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі, фізічнага выхавання і спорту; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) сацыяльнай работы. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226-46-59.

2 кастрычніка 2015 г.


• Нас павіншавалі • Нас павіншавалі • Нас павіншавалі • Нас павіншавалі • Нас павіншавалі Паважаны педагагічны калектыў і студэнцтва БДПУ! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята!

Імкліва змяняецца жыццё, няспынна ўзнікаюць і абнаўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі. Школьны падручнік усё часцей замяняе планшэт, а дошку – яе электронная мадыфікацыя. Аднак працэс навучання і выхавання падрастаючага пакалення дагэтуль немагчыма ўявіць без асобы Настаўніка. БДПУ – сапраўдная скарбонка педагагічнага вопыту, генератар інавацый, кузня талентаў. Яго выкладчыкі – прыклад прафесійнай дасведчанасці і душэўнай шчодрасці, а выпускнікі – спецыялісты высокай кваліфікацыі, здольныя дапамагчы вучням спазнаць навакольны свет і саміх сябе, навучыць тварыць і ствараць. Не менш важная і прафарыентацыйная праца ўніверсітэта – далучэнне да нашай з вамі справы лепшых прадстаўнікоў маладога пакалення, матываваных да педагагічнай дзейнасці. Сёлета вось ужо ў чацвёрты раз НДЦ «Зубраня» арганізуе для вучняў – школьных лідараў – змену «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі». Мы ганарымся, што нашым надзейным партнёрам па праекце стала вядучая педагагічная ВНУ краіны. Прыкладам плённага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку з’яўляецца правядзенне Дня БДПУ з яго цікавай праграмай, тэматычным «круглым сталом» і яркімі канцэртнымі выступленнямі. Са святам, калегі! Хай гэты дзень прынясе вам добрага здароўя і дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і творчага натхнення, новых поспехаў і здзяйсненняў! І – да сустрэчы 13 кастрычніка на педагагічнай змене ў НДЦ «Зубраня»! Надзея АНУФРЫЕВА, дырэктар НДЦ «Зубраня»

Сябры! Сёлета мне давялося, як нiколi раней, часцяком узгадваць пра БДПУ ў сувязі са шматлікімі спартыўнымі падзеямі ў маштабах не толькі сталіцы, але і краіны. Справа ў тым, што традыцыйна непасрэдна на стадыёнах я каменцірую для гледачоў матчы майстроў пляжнага футболу. А сёлета ў рэспублiканскiх спаборнiцтвах адбыўся дэбют каманды вашага ўніверсітэта. I, дарэчы, першы блiн у яе атрымаўся зусiм не камяком: «бронза» чэмпiянату i выхад у фiнал Кубка! А гэта, не сумнявайцеся, – найлепшая рэклама для ВНУ і педагагічнай прафесіі ў цэлым! Яшчэ ў маі бягучага года каменціраваў футбольныя матчы «Старту пакаленняў» на сталічным стадыёне «Лакаматыў», які, дарэчы, напачатку года стаў неад’емнай часткай спартыўнага комплексу БДПУ. І наогул, вельмi прыемна, што ў педагагічнага ўніверсітэта, яго студэнтаў i выкладчыкаў трывалая рэпутацыя ў спорце. Так трымаць! З Днём настаўнiка! Уладзімір НАВІЦКІ, спартыўны каментатар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Паважаныя калегі! Дарагія сябры! Сардэчна віншую Вас з прафесійным святам – Днём настаўніка! Прафесія педагога – найважнейшая ў жыцці любога грамадства, бо менавіта настаўнікі разам з бацькамі фарміруюць Асобу, Чалавека з вялікай літары. Асабліва прыемна віншаваць з гэтым знакавым святам калектыў маёй аlma mater – Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, з якім звязаны не толькі студэнцкія гады, але і перыяд выкладчыцкай дзейнасці. Гэта незабыўны час, напоўнены яскравымі і непаўторнымі ўражаннямі, шчырым сяброўствам, радасцю спасціжэння новых ведаў, за якія я і па сённяшні дзень удзячны маім універсітэцкім выкладчыкам. Ад душы жадаю ўсяму калектыву ўніверсітэта здароўя, шчасця, дабрабыту, плённай працы, новых творчых поспехаў і дасягненняў у пачэснай справе выхавання і падрыхтоўкі новых пакаленняў настаўнікаў! Вячаслаў ДАНІЛОВІЧ, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Паважаныя выкладчыкі і студэнты БДПУ! Не так многа ў нашым календары святаў, якія аб’ядноўваюць усё грамадства. Тым больш гэта вельмі рэдка датычыцца святаў прафесійных. Але Дзень настаўніка – якраз той выпадак, калі ўсе разам: і тыя, каго віншуюць, і тыя, хто віншуе. Можна знайсці людзей, якім Бог даў магчымасць абысціся без дапамогі ўрача, але няма тых, каго абмінула ўвага педагога. Заўсёды з асаблівым пачуццём мы ўзгадваем сапраўдных настаўнікаў – тых, хто даў нам не проста веды, а своеасаблівае ўяўленне пра жыццё і свет. Менавіта іх словы і думкі становяцца для нас арыенцірамі, з якімі мы звяраем свае планы, крокі, учынкі. Для выпускнікоў нашай alma mater гэты дзень таксама незвычайны: мы ўзгадваем тых, хто дапамог нам самім стаць настаўнікамі. Аддаючы належнае працы людзей, што пабралі самую пачэсную на зямлі справу, мы разумеем, што гэтая павага да прафесіі ў нас закладзена выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Прайшлі гады пасля яго заканчэння, але на адлегласці яшчэ больш карыснымі падаюцца іх заўвагі і парады. Прафесія ад Бога – гэта сапраўды пра настаўніка. Дарэчы, не самая ўдзячная справа, бо вынік не заўсёды прадказальны і не заўсёды станоўчы. Тым не менш ганарыцца плёнам не толькі сваёй працы, але і дасягненнямі вучняў – перавага менавіта настаўніцкага лёсу. Напярэдадні свята жадаю сённяшнім і будучым педагогам станоўчых эмоцый, ажыццяўлення задум, здароўя, дабрабыту і ўдзячных вучняў. Раман ДАПІРА, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйнай і кадравай работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

ПА-СЯБРОЎСКУ І ШЧЫРА – ПРА САМАЕ ВАЖНАЕ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Міхаіл ЖЫКІН, студэнт факультэта псіхалогіі: – 23 верасня мне пашчасціла прысутнічаць на сустрэчы рэктара са студэнтамі. Размаўлялі пра многае: пра важнасць педагагічнай прафесіі, пра заўтрашні дзень alma mater, маштабныя і амбіцыйныя ўніверсітэцкія праекты. Не абмінулі ўвагай і тэму здаровага ладу жыцця, якога прытрымліваецца і рэктар БДПУ. На ўсе пытанні, якія паступілі ад студэнтаў, А. І. Жук даваў разгорнутыя адказы. А яшчэ ён запэўніў, што ніводная канструктыўная прапанова не застанецца па-за яго ўвагай. На заняткі я ішоў з перакананнем: універсітэт дае нам шырокія магчымасці, а ініцыятывы моладзі заўсёды знойдуць падтрымку. Валерыя КАБАН, старшыня студсавета факультэта псіхалогіі: – Аповед рэктара БДПУ пра перспектывы развіцця ўніверсітэта не пакінуў

2 кастрычніка 2015 г.

абыякавым ніводнага студэнта. Усе былі натхнёны шчырасцю размовы. Мы хацелі б сустракацца з Аляксандрам Іванавічам як мага часцей, бо хто, як не кіраўнік універсітэта, зможа захапіць сваіх студэнтаў новымі ідэямі, натхніць, а яшчэ пераканаць у неабсяжных магчымасцях нашай прафесіі. Юлія КУЛІНІЧ, студэнтка факультэта псіхалогіі: – З першых слоў Аляксандр Іванавіч надаў нашай гутарцы нефармальны характар, што адразу знайшло водгук у студэнцкай моладзі. Я ўжо не першы раз прысутнічаю на сустрэчы з рэктарам БДПУ і хачу адзначыць асаблівую атмасферу, якую, бясспрэчна, стварае кіраўнік нашага ўні-

версітэта. Гэта не зносіны начальніка з падначаленымі, а размова на роўных. Бо Аляксандр Іванавіч заўсёды з моладдзю: на велазаездзе, на спаборніцтве па плаванні, на міжнародным марафоне, любым іншым мерапрыемстве. Пасля выступлення Аляксандр Іванавіч адказаў на пытанні студэнтаў. Асабіста мне было цікава даведацца пра новае абсталяванне для камп’ютарнага класа – і я атрымала поўны і абгрунтаваны адказ. Сустрэча была карыснай. Прыемна, што рэктар знаходзіць час для зносін з намі. Як можна даведацца аб праблемах студэнта, не пагутарыўшы з ім? На заканчэнне магу сказаць: «Я люблю

БДПУ!» Толькі тут можна рэалізаваць сябе на ўсе 100 %. Ягор ВАСЬКОЎЦАЎ, студэнт факультэта прыродазнаўства: – На сустрэчы з рэктарам мы адкрыта і шчыра абмяркоўвалі важныя пытанні, якія тычыліся вучобы, адпачынку, нашых захапленняў і г. д. Нехта ўдакладняў ужо вядомую інфармацыю, нехта ўносіў прапановы. Я, напрыклад, выказаўся за тое, каб павялічыць колькасць гадзін па вучэбнай дысцыпліне «Матэматыка», бо гэта дапаможа развіць логіку мыслення, такую неабходную ў вывучэнні прыродазнаўчых дысцыплін. І Аляксандр Іванавіч падтрымаў гэтую ідэю, нават працытаваў М. В. Ламаносава: «Матэматыку ўжо таму вучыць трэба, што яна розум у парадак прыводзіць!» Усіх прысутных аматараў здаровага ладу жыцця парадавала навіна пра тое, што на стадыёне «Лакаматыў» плануецца зрабіць якаснае штучнае пакрыццё. 3


• БДПУ – тэрыторыя здароўя ЖЫЦЦЁ БЕЗ ЦЫГАРЭТ ЗАСЛУГОЎВАЕ «РЭСПЕКТ»! Наш універсітэт клапоціцца пра сваіх выхаванцаў, дбае пра тое, каб будучыя педагогі вялі здаровы лад жыцця. Шматлікія спартыўна-масавыя мерапрыемствы, стварэнне найлепшых умоў для заняткаў фізічнай культурай, агітацыйныя акцыі «Курыць не модна, модна не курыць»… Далучыцца да антытытунёвага руху вырашыла і рэдакцыя газеты «Н» – аднак па-свойму. Мы не будзем распавядаць пра шкоду нікаціну, а раскажам рэальныя гісторыі рэальных людзей, якія вырашылі пазбавіцца ад залежнасці. Паўдзельнічаць у такім эксперыменце пагадзіліся чацвёра студэнтаў БДПУ. Разам з героямі нашага рэаліці-шоу чытачы «Н» пройдуць складаным (а можа, і не вельмі?) шляхам адмаўлення ад цыгарэты. Ці змогуць нашы ўдзельнікі вытрымаць без тытуню дні, тыдні, месяцы – даведаемся з выпускаў «Н». Аднак пра ўсё па парадку. АЛА, студэнтка ФСПТ. Стаж курэння: 6 гадоў. Сярэдняя колькасць цыгарэт у дзень: 3 (прыблізна пачак на тыдзень). Разважаючы над прычынамі, якія падштурхнулі Алу да палення, дзяўчына ўзгадвае сябе ў старшых класах школы з паглыбленым вывучэннем замежных моў. «Я апынулася ў новым калектыве, адносіны з аднагодкамі не заўжды былі камфортнымі, вучоба забірала шмат сіл і энергіі. З аднаго боку, мне здавалася, што цыгарэта дапаможа зняць стрэс, з другога – гэта быў нібы пратэст супраць жыццёвых цяжкасцяў. Студэнцкія гады прынеслі новыя знаёмствы, шмат сяброў, і часта зносіны наладжваліся падчас сумесных перакураў. Людзі ўспрымалі цябе як „свайго“, ты хутка ўліваўся ў кампанію… Злосным курыльшчыкам я не была, і тым не менш заўжды разумела, што цыгарэта не ёсць добра. Некалькі разоў спрабавала кінуць, чытала спецыяльную літаратуру, знаёмілася з адпаведнымі публікацыямі ў інтэрнэце. Аднак тады, відаць, не была гатовая да такога кроку. Цяпер сітуацыя змянілася: я выйшла замуж, мы з каханым усур’ёз задумаліся пра будучае бацькоўства. Гэта справа важная, адказная, трэба прывесці ў парадак свой арганізм, паклапаціцца пра здароўе. Стымул істотны, так што, спадзяюся, у нас усё атрымаецца. Гавару „ў нас“, таму што муж кідае разам са мной – удваіх справіцца лягчэй. Нас жа аб’ядноўвае агульная мэта!» СВЯТЛАНА, студэнтка ФСПТ. Стаж курэння: 1 год. Сярэдняя колькасць цыгарэт у дзень: 10. Паліць Святлана пачала, паступіўшы ва ўніверсітэт. Спачатку хадзіла за кампанію з сяброўкай, якая і прапанавала нашай гераіні зацягнуцца. «Паглядзеўшы на мае няўмелыя спробы, паказала, як гэта рабіць правільна. Дзеля цікавасці я „папрактыкавалася“, – расказвае Света. – Магчыма, на гэтым гісторыя і закончылася б, але ў мае намеры ўмяшалася нераздзельнае каханне. Цыгарэта стала, вядома, не выратаваннем, а нейкім атрыбутам, калі можна так сказаць, маіх перажыванняў. Спачатку тытунем частавалі сябры, пасля паступова пачала купляць цыгарэты сама. Прыяцель неяк сказаў: „Калі набудзеш пачак у другі і трэці раз – усё, лічы, гэта ўжо звычка“. Так яно і здарылася. Ад двух-трох цыгарэт у дзень я дайшла да дзесяці. Былі перыяды, калі не курыла, пасля зноў вярталася. Адзін час сустракалася з хлопцам, які катэгарычна забараняў мне паліць. Ад гэтага, зда-

валася, яшчэ больш хацелася зацягнуцца… Сёння мой малады чалавек сам не курыць, але мяне не папракае. Можа таму, што сам кінуў нядаўна, паўгода назад. Усё часцей пачала за сабой заўважаць, што рука цягнецца па цыгарэту проста ад няма чаго рабіць. Не думаю, што ў мяне залежнасць ад нікаціну, хутчэй – ад працэсу палення. Такі стан рэчаў пачаў мяне напружваць. Псіхалагічнага дыскамфорту дадаў адзін выпадак з жыцця: аднойчы прафарг нашай групы заўважыў мяне з цыгарэтай і зрабіў строгую вымову. Што і казаць, не вельмі прыемнае адчуванне. Але кідаць вырашыла, вядома, не па гэтай прычыне. Увогуле, лічу, што забаронамі і вымовамі дасягнеш хутчэй адваротнага выніку. Да такога рашэння трэба прыйсці самому, павінна саспець унутраная патрэба ў адмаўленні. Тады ўсё атрымаецца, няхай і не з першай спробы». СТАНІСЛАЎ, студэнт факультэта псіхалогіі. Стаж курэння: 4 гады. Сярэдняя колькасць цыгарэт у дзень: 10–15. З нікацінам будучы псіхолаг пазнаёміўся ў школе – як і многія, у кампаніі сяброў. Станіслаў узгадвае, што тады яны з прыяцелем раз ці два на месяц спецыяльна выязджалі ў цэнтр горада, падалей ад знаёмых, і там зацягваліся дарагой цыгарэтай. Прайшло паўгода – перыядычнасць перакураў станавілася часцейшай, тытунёвыя вырабы набываліся больш танныя. «Паступова з’явілася і развілася прывыканне – працэс заканамерны. Магу сказаць адно: не мае сэнсу кідаць, пакуль не накурышся. За гэтыя чатыры гады спрабаваў перамагчы звычку, перайшоўшы на электронную цыгарэту. Праз некаторы час зразумеў, што гэта нязручна: трэба купляць вадкасць, запраўляць, зараджаць… Адным словам, не прыжылася – зноў вярнуўся да звычайных тытунёвых вырабаў. Пераломны момант наступіў месяц таму – адпачываў у Егіпце, дзе выкурваў пачак у дзень. Зразумеў, што насамрэч мне гэта не падабаецца, што працэс палення адбываецца машынальна – ім запаўняецца, скажам, час чакання аўтобуса на прыпынку. Кідаць вырашыў паступова: абмежаваў сябе спачатку дзесяццю цыгарэтамі ў дзень, пасля васьмю, шасцю, пяццю. Цяпер мой ліміт – чатыры цыгарэты. Спадзяюся, такая методыка дапаможа адмовіцца ад звычкі ўвогуле. Тым больш што ёсць каму кантраляваць. Што ж да забароны палення ва ўніверсітэце і на прылеглай тэрыторыі – цяжка сказаць

адназначна, добра гэта ці дрэнна. Для кагосьці гэта паслужыць дадатковым стымулам паліць менш ці ўвогуле кінуць, а для некага – створыць дадатковае псіхалагічнае напружанне, дадасць негатыўных эмоцый. У любым выпадку рашэнне адмовіцца павінна быць самастойным, своечасовым і ўзважаным, а не спантанным і імпульсіўным». ІГАР, студэнт факультэта псіхалогіі. Стаж курэння: больш за 2 гады. Сярэдняя колькасць цыгарэт у дзень: 10–15. «Першае маё знаёмства з цыгарэтамі адбылося ў 10-м класе. На той момант гэта было звычайным свавольствам. Я курыў за кампанію (як кажуць, усе паляць, чаму б і мне не зацягнуцца), у дні нараджэння, на Новы год і г. д. Таксама цыгарэта служыла пэўным каму-нікатыўным сродкам – можна было выйсці пакурыць з дзяўчынай, якая табе спадабалася, пагутарыць, завязаць знаёмства. Больш сур’ёзна пачаў паліць на другім курсе ўніверсітэта. Былі невялікія жыццёвыя цяжкасці, якія я вырашыў „перакурыць“ – адна-дзве цыгарэты ў дзень, каб падумаць, супакоіцца. Мне падабаўся сам працэс, ён нёс у сабе нейкі рытуал. Цяжкасці мінулі, а шкодная звычка паспяхова перайшла ў паўсядзённае жыццё. Цыгарэта дапамагала засяродзіцца, заняць сябе ў нудным чаканні – своеасаблівая чароўная палачка. Былі спробы розных тытунёвых вырабаў: цыгарылы, цыгары, трубкі, самакруткі, кальян. Спыніўся на цыгарэтах па прычыне зручнасці і адносна невялікага кошту. У рэшце рэшт курэнне стала неабходнасцю – за дзень „пускаў з дымам“ паўпачка-пачак, нерваваўся, калі не мог папаліць доўгі час. Нядаўна пачаў задумвацца пра тое, каб кінуць. Прычын некалькі: грашовыя выдаткі на тытунёвую прадукцыю, пагаршэнне здароўя (кашаль, горшая адаптацыя да фізічных нагрузак), непрыемнае адчуванне залежнасці. Самы доўгі тэрмін устрымання ад цыгарэт – 2 месяцы. Але я зноў вяртаўся да ўпадабанай звычкі. Зараз спрабую скарачаць колькасць цыгарэт, каб звесці да мінімуму і зусім кінуць». Спадзяёмся, рашучасць, якая выспела ў нашых герояў, дасць свой плён. Мы ж будзем іх падтрымліваць, сачыць за поспехамі кожнага ўдзельніка. Да наступнай сустрэчы ў рамках праекта! Вераніка МАНДЗІК P. S. Імёны ўдзельнікаў зменены па этычных прычынах.

СТУДЭНТЫ ЖАРТУЮЦЬ *** Сядзяць двое студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта ў сталоўцы і нешта абмяркоўваюць. Побач праходзіць даволі эфектная дзяўчына. Яны змаўкаюць і праводзяць яе позіркам. Пасля паўзы адзін з іх кажа: – Гэта ж трэба, як цікава згрупаваліся атамы…

*** Аб’ява ў студэнцкім інтэрнаце: «У чысты чацвер будзе мяняцца пасцельная бялізна. Трэці паверх мяняецца з чацвёртым, першы – з другім». *** Студэнт на экзамене выходзіць адказваць з маленькім кавалачкам паперы. – А дзе ваш адказ? – пытаецца выкладчык. – У галаве. – А гэта што такое? – А гэта не змясцілася!

*** Нядаўна мне прыснілася: чытаю я лекцыю студэнтам. Прачынаюся. І што вы думаеце? Насамрэч чытаю лекцыю!

*** – Гэй! Рукі за галаву, ногі на шырыні плячэй! – Гэта абрабаванне? – Не, заняткі па фізвыхаванні!

*** – Што такое экзамен? – Гэта гульня, у якой адзін ведае, але маўчыць, а другі не ведае, але гаворыць.

*** Студэнт прызначыў дзяўчыне спатканне. Гуляючы па горадзе, яны праходзяць паблізу шыкоўнага рэстарана. – Як смачна пахне! – уздыхае дзяўчына. – Табе падабаецца? Хочаш, мы там яшчэ раз пройдземся? – пытаецца хлопец. *** Прафесар студэнту-лінгвісту, які «завальвае» чарговы залік: – Ладна, так і быць, пастаўлю вам залік, калі скажаце: якія тры словы найчасцей ужываюць студэнты. – Я не ведаю. – Абсалютна правільна! Давайце вашу залікоўку.

З 1 кастрычніка ВВЦ БДПУ ПРАДАСТАЎЛЯЕ ПАСЛУГУ па ламініраванні дакументаў. Ламініраванне дазволіць надоўга захаваць акуратны знешні выгляд друкаванага дакумента, надзейна абароніць яго ад забруджвання і механічных пашкоджанняў. Заказы прымаюцца па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, корп. 3, каб. 130. Даведкі па тэл.: (017) 327-89-74.

• Выдадзена ў БДПУ Шабека, В. М. Тэорыя і методыка фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту : вуч.-метад. комплекс / В. М. Шабека. – Мінск: БДПУ, 2015. – 100 с. Вучэбна-метадычны комплекс накіраваны на прафесійную падрыхтоўку педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі па вучэбным курсе «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту». Адрасуецца студэнтам, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя». Гранкіна, А. У. Гісторыя зарубежнай літаратуры (антычная літаратура): комплекс тэставых заданняў: практыкум / А. У. Гранкіна. – Мінск: БДПУ, 2015. – 116 с. Практыкум змяшчае комплекс тэставых заданняў, якія дапамогуць студэнтам падрыхтавацца да практычных заняткаў па дысцыпліне «Гісторыя зарубежнай літаратуры (антычная літаратура)», сістэматызаваць атрыманыя веды, ажыццявіць перадэкзаменацыйны самакантроль. Адрасуецца студэнтам гуманітарных факультэтаў, а таксама спецыялістам-філолагам. Чэрнік, В. Ф. Узроставая фізіялогія і школьная гігіена: дапаможнік / В. Ф. Чэрнік. – Мінск: БДПУ, 2015. – 328 с. У дапаможніку змешчаны практычныя і тэставыя заданні, метады ацэнкі разумовай дзейнасці падлетка, патрабаванні да ўмоў і рэжыму навучання школьнікаў, а таксама шэраг нарматываў, якія неабходна ведаць педагогу пры арганізацыі рэжыму дня, вучэбнай дзейнасці, харчавання, адпачынку дзяцей і падлеткаў. Адрасуецца студэнтам, якія вывучаюць курс «Педагогіка».

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 26.03.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 612. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 02.10.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1167  
1167  
Advertisement