Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ «В

Чацвер, 17 верасня 2015 года

№ 11 (1166)

АСЕННІ МАРАФОН ДАЕ СПАРТЫЎНЫ ПЛЁН

ЫБАРЫ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – найважнейшая грамадска-палітычная падзея ў жыцці краіны» – такая тэма чарговага Адзінага дня інфармавання, які адбудзецца сёння, 17 верасня, у БДПУ.

О

ФІС Праграмы Erasmus+ сумесна з БДУ і РІВШ 9–10 верасня правялі на базе БДПУ два міжнародныя інфармацыйныя семінары. Удзельнікаў мерапрыемства прывіталі рэктар БДПУ А. І. Жук і першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В. А. Богуш. Перад прысутнымі выступілі беларускія і еўрапейскія эксперты, якія расказалі пра вопыт міждысцыплінарнай інтэграцыі і кампетэнтнасны падыход. Удзельнікі семінараў сышліся ў думцы, што ўзаемадзеянне Рэспублікі Беларусь з праграмай Erasmus+ спрыяе ўваходу нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі ў Балонскі працэс.

Б

ДПУ і яслі-сад № 35 «Вясёлка» г. Мінска заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Гэта першы ў рэспубліцы вопыт цеснага ўзаемадзеяння ВНУ з установай дашкольнай адукацыі. Тым не менш 8 верасня на базе ясляў-сада пачала дзейнічаць эксперыментальная пляцоўка факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ, на якой у хуткім часе будуць апрабавацца новыя тэхналогіі і якая стане месцам правядзення студэнцкіх педагагічных практык. Дашкольнай установе былі перададзены тэлевізар і дзіцячыя веласіпеды. Урачыстае мерапрыемства завяршылася… стартам. Выхаванцы садка рушылі ў свой першы велапрабег.

П

ЕРШАГА верасня, у Дзень ведаў, ва ўніверсітэце пачалася дабрачынная акцыя «Дапаможам дзецям хоспіса». Калі вярстаўся нумар, сабраная студэнтамі і выкладчыкамі сума дасягнула 21 млн руб.

Па выніках Мінскага Polo Марафону БДПУ перамог у намінацыі «Самы масавы забег»! У Дзень горада, 13 верасня, стартаваў Мінскі Polo Марафон. Больш маштабнага забегу Беларусь яшчэ не ведала! Для ўдзелу ў ім зарэгістраваліся 16 099 бегуноў з 36 краін свету. Ды яшчэ 3000 мінчан, па словах арганізатараў, стыхійна далучыліся да свята спорту. Прадстаўнікі ўніверсітэта – больш за 1000 студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў на чале з рэктарам БДПУ Аляксандрам Іванавічам Жуком – удзельнічалі ў карпаратыўным забегу на дыстанцыю 5 км. Гэта быў сапраўдны «старт пакаленняў», бо ў каманду вядучай педагагічнай ВНУ ўваходзілі яшчэ і самыя маленькія лёгкаатлеты – дзеці педагагічных работнікаў. Па словах аднаго з арганізатараў Polo Марафону, спартсмены-танкаўцы былі самыя заўважныя і пазнавальныя: адзіная форма, універсітэцкая сімволіка, сцягі і плакаты. Трэба адзначыць і пазітыўны настрой, які панаваў у зборнай БДПУ. У гутарцы з карэспандэнтам «Н» усе суразмоўцы адзначалі камандную еднасць, пачуццё неверагод-

най лёгкасці руху і адчуванне маладосці незалежна ад узросту. – Свята сёння атрымалася цудоўным. Наш універсітэт выставіў самую магутную каманду – больш за 1000 чалавек. Кожны з удзельнікаў ад БДПУ фінішаваў з добрым вынікам. Я лічу, што ўніверсітэцкі слоган «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» знайшоў сваё адлюстраванне і ў сённяшнім забегу. Нашы студэнты – будучыя педагогі – актыўна займаюцца спортам. Яны стануць прыкладам для сваіх вучняў, – адзначыў рэктар БДПУ А. І. Жук. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства атрымаў на фінішы памятны медаль. А некаторыя ўзнагароды знайшлі сваіх герояў толькі на наступны дзень: 14 верасня на пасяджэнні рэктарата эксклюзіўныя майкі лідара былі ўручаны дэкану факультэта дашкольнай адукацыі А. М. Каспяровічу, дырэктару спартыўнага клуба «Педагог» І. Р. Моргуну, самаму юнаму члену ўніверсітэцкай каманды – дзевяцігадоваму Яраславу Бондару і ініцыятару ўдзелу ў сталічным прабегу – рэктару БДПУ А. І. Жуку.

СВЯТА АТРЫМАЛАСЯ! Педагогі святкуюць новы год двойчы. Адна з датаў – новы навучальны год – прыпадае на 1 верасня і называецца Днём ведаў. Прывітанні, усмешкі, віншаванні, святочная анімацыйная праграма – усё гэта стварае выдатны эмацыйны настрой, дае магчымасць кожнаму члену вялікай і дружнай сям’і БДПУ адчуць да сябе асаблівыя адносіны, яшчэ раз усвядоміць важнасць і значнасць справы, якой займаецца. Не кожны дзень нам даводзіцца прайсці да ўваходу ў вядучую педагагічную ВНУ краіны па чырвонай дывановай дарожцы, ды яшчэ пад дружныя апладысменты калег! Але на гэтым ранішнія першавераснёўскія сюрпрызы не скончыліся. Цікавая анімацыйная пляцоўка разгарнулася каля маятніка Фуко. У ёй прынялі ўдзел вучні малодшых класаў, якія разам са сваім педагогам, выпускніком БДПУ, пераможцам гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» Паўлам Радкевічам стварылі атмасферу сапраўднага школьнага ўрока. Тэму «Якім павінен быць настаўнік» з юнымі гасцямі абмеркаваў рэктар БДПУ А. І. Жук. На развітанне Аляксандр Іванавіч уручыў сваім суразмоўцам сувеніры з сімволікай БДПУ. На свяце прысутнічалі навучэнцы педагагічных класаў сталічных школ, якія разам са студэнтамі і выкладчыкамі раздзялілі настрой і эмоцыі першага дня новага навучальнага года. Яркім момантам стала калектыўная фотасесія, дзякуючы якой лепшыя імгненні свята ведаў у БДПУ захаваліся не толькі ў памяці яго ўдзельнікаў, але і на здымках.

У рамках мерапрыемства валанцёры ўніверсітэта па ініцыятыве Студэнцкага савета БДПУ арганізавалі дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для будаўніцтва дзіцячага хоспіса. Будучыя педагогі лічаць гэта важнай сацыяльнай задачай: калі гаворка ідзе пра дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе, ніхто не застаецца абыякавым. Паказальна, што акцыя знайшла шырокі водгук як сярод студэнтаў, так і сярод выкладчыкаў і работнікаў педагагічнага ўніверсітэта. Многія выказалі жаданне зрабіць свой унёсак у агульную добрую справу. Сярод усёй гэтай святочнай мітусні асабліва вылучалася асобная катэгорыя студэнтаў. Вось іх прыкметы: шырока расплюшчаныя вочы, усхваляваныя твары, парадная форма адзення і імкненне трымацца ў групах. Як вы ўжо здагадаліся, гэта – нашы першакурснікі. Для іх пачатак новага навучальнага года – асаблівы дзень, бо менавіта з гэтага моманту пачынаецца сапраўднае студэнцкае жыццё. Было прыкметна, што навічкі трохі збянтэжыліся: яны яўна не чакалі такога маштабнага свята. Музыка, ані мацыя, фотасесія – вочы разбягаюцца! Некаторыя з іх ас-

цярожна падыходзілі да студэнтаў у фірменных сініх майках і асцярожна пыталіся: «Прабачце, а дзе мне знайсці расклад заняткаў?». Але ўжо праз некалькі хвілін, асвоіўшыся і атрымаўшы ўсю неабходную інфармацыю, адчувалі сябе больш упэўнена: танчылі ў фае, рабілі сэлфі на фоне сімволікі БДПУ. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


Аляксандр ЖУК ЖУК::

«Мы многае зрабілі, аднак наперадзе — І мы іх будзем паспяхова У актавай зале ўніверсітэта 11 верасня адбыўся сход працоўнага калектыву БДПУ. На яго былі запрошаны высокія госці – намеснік Прэм’ерміністра Рэспублікі Беларусь па сацыяльных пытаннях Н. І. Качанава і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь М. А. Жураўкоў. З грунтоўным дакладам перад прысутнымі выступіў рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук. Прапануем вашай увазе вытрымкі з яго выступлення. – Стратэгія дзейнасці нашага ўніверсітэта на сёняшні дзень і на перспектыву вызначаецца даручэннямі Кіраўніка дзяржавы па развіцці педагагічнай адукацыі, дакументамі Мі ністэрства адукацыі па рэалізацыі гэтых даручэнняў, а таксама міжнароднымі тэндэнцыямі развіцця вышэйшай адукацыі, якія звязаны ў тым ліку і з уступленнем Беларусі ў Балонскі працэс. БДПУ з’яўляецца найбуйнейшым вучэбна-навуковаметадычным цэнтрам педагагічнай адукацыі рэспублікі са 100-гадовай гісторыяй. У яго структуры функцыянуюць 12 факультэтаў і 44 кафедры. Падрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца па 64 спецыяльнасцях на першай ступені вышэйшай адукацыі і па 18 – на другой; па 48 спецыяльнасцях аспірантуры і 18 – дактарантуры. На першай ступені навучаецца каля 14 тыс. студэнтаў (5,5 тыс. – на дзённай форме атрымання адукацыі і 8,5 тыс. – на завочнай), у магістратуры – 271. Прайшоў юбілейны для ўніверсітэта навучальны год. Ён быў насычаны яркімі, цікавымі і значнымі падзеямі. А яшчэ – дасягненнямі будучых педагогаў: – лепшыя студэнты БДПУ за поспехі ў вучобе, навуковадаследчай рабоце, грамадскім і культурным жыцці ўніверсітэта атрымалі 53 персанальныя стыпендыі, 13 з якіх – стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (на 5 больш, чым у мінулым годзе); – колькасць СНДЛ у БДПУ павялічылася з 23 да 35. Навукова-даследчыя лабараторыі аб’ядналі 300 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, якія прымалі ўдзел у 108 навуковых мерапрыемствах, апублікавалі 57 артыкулаў і 225 тэзісаў; – на ХХІ Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў былі ўзнагароджаны 50 даследаванняў (з 53 прадстаўленых), 2 магістранты сталі лаўрэатамі, 36 працам прысвоена першая (другая) катэгорыя, 12 – трэцяя; – на ІХ Міжнароднай навуковай алімпіядзе па педагогіцы ў галоўнай педагагічнай ВНУ Расіі – РДПУ імя А. І. Герцэна ў Санкт-Пецярбурзе – каманда аспірантаў нашага ўніверсітэта заваявала дыплом І ступені за калектыўны праект па валанцёрскай дзейнасці і 10 індывідуальных узнагарод, стаўшы абсалютным пераможцам алімпіяды; – у 2015 г. стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны 6 аспірантам БДПУ, што ў 3 разы больш, чым у мінулым годзе. Усе яны сёлета плануюць абараніць кандыдацкія дысертацыі; – у ХVI Рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцаў, прысвечанай Году моладзі і 70-годдзю Вялікай Перамогі, БДПУ ўдастоены дыплома І ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; – за шматгадовую дзейнасць Падзякай адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска адзначаны атрады «Данка», «Данка-2», «Ліра» і валанцёрскі педагагічны атрад «Дзеці сталіцы»; – спартыўныя дасягненні нашых студэнтаў – чэмпіёнаў і прызёраў міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па фрыстайле, парашутным спорце, боксе, жаночай барацьбе, дзюдо – адзначаны 6 узнагародамі. А створаная сёлета каманда БДПУ па пляжным футболе заняла 3-е месца ў чэмпіянаце Беларусі. Студэнты ФФВ Павел Дзялендзік і Арына Качан сталі пераможцамі Кубка свету і чэмпіянату свету (адпаведна); – зборная ўніверсітэцкая каманда КВЗ «Лепшыя сябры» ў сакавіку гэтага года выйшла ў 1/4 фіналу Вышэйшай лігі Міжнароднага саюза КВЗ. Гэты пералік можна працягваць. Аднак галоўнай падзеяй мінулага года стала наведванне БДПУ Кіраўніком дзяржавы. 21 снежня, у дзень 100-гадовага юбілею нашай ВНУ, Аляксандр Рыгоравіч правёў 3-гадзінную сустрэчу-семінар са студэнтамі, выкладчыкамі і настаўнікамі – выпускнікамі ўніверсітэта. Вынікам гэтай сустрэчы стаў Пратакол даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні педагагічнай адукацыі, павышэнні статусу і прэстыжу педагагічнай прафесіі. БДПУ як вядучая ў галіне ўстанова адукацыі прыняў і працягвае прымаць удзел у іх выкананні. Па ініцыятыве ўніверсітэта ў краіне адкрываюцца профільныя класы і групы педагагічнай накіраванасці. БДПУ прадставіў у Міністэрства адукацыі прапановы аб увядзенні асобага парадку прыёму на педагагічныя спецыяльнасці іх выпускнікоў. Ён заключаецца ў тым, што навучэнцы, якія засвоілі праграму абавязковага факультатыву «Уводзіны ў педагагічную прафесію» ў аб’ёме 140 гадзін, маюць у атэстаце адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў і атрымалі накіраванні ад педагагічных саветаў, могуць паступаць на педагагічныя спецыяльнасці без уступных іспытаў. Гэта дазволіць зацікавіць прафесіяй матываваных, здольных абітурыентаў. Так, у верасні 2014 г. былі адкрыты 4 педагагічныя класы фізікаматэматычнага і філалагічнага профіляў на базе сталічнай гімназіі № 20, а таксама вочна-завочная педагагічная гімна-

2

зія. Сёння профільныя класы педагагічнай накіраванасці ствараюцца па ўсёй рэспубліцы. У цэлым па краіне адкрыты 97 педагагічных класаў і педагагічных груп, у іх – 18 000 дзесяцікласнікаў. У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь БДПУ распрацаваў Канцэпцыю развіцця педагагічнай адукацыі на 2015–2020 гг. Пасля шырокага абмеркавання ў студзені 2015 г. яна была зацверджана рэспубліканскім Міністэрствам адукацыі. Адна з пастаўленых задач – пераход на кластарную мадэль развіцця, якая забяспечыць інтэграцыю патэнцыялаў адукацыі, псіхолага-педагагічнай навукі і эфектыўнай адукацыйнай практыкі суб’ектаў кластара. Таксама зацверджаны склад Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі – пастаянна дзеючага органа грамадскага самакіравання. Яго ўзначаліў рэктар БДПУ. Вырашэнне задачы ўзмацнення практыкаарыентаванасці ў падрыхтоўцы настаўнікаў носіць комплексны характар і прадугледжвае перш за ўсё мадэрнізацыю педагагічнай практыкі, наданне ёй бесперапыннага характару. Так, у другім семестры 2014/2015 навучальнага года на фізіка-матэматычным факультэце і факультэце прыродазнаўства праведзены эксперымент па арганізацыі педагагічнай практыкі з вылучэннем аднаго «школьнага дня» на тыдзень для студэнтаў 2-га курса. Яго вынікі пацвердзілі мэтазгоднасць больш ранняга ўключэння студэнтаў у адукацыйны працэс школы. У 2015/2016 навучальным годзе эксперымент будзе ажыццёўлены на ўсіх факультэтах. Акрамя таго, прадугледжваецца арганізацыя практыкі на 1-м курсе. Гэта магчыма зрабіць праз уключэнне першакурснікаў у валанцёрскую дзейнасць. У 2014/2015 навучальным годзе больш за 1000 студэнтаў удзельнічалі ў рабоце 12 валанцёрскіх клубаў і аб’яднанняў. На працягу года валанцёры працавалі на базе 30 устаноў і арганізацый Мінска і Мінскай вобласці, у дзіцячых аздараўленчых летніках, цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання. Валанцёрскі педагагічны атрад «Дзеці сталіцы» ў летні перыяд працаваў на базе 10 школ Маскоўскага раёна г. Мінска. Сёлета звыш 70 студэнтаў арганізоўвалі вольны час дзяцей рознаўзроставых груп, у тым ліку падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі. Валанцёрская дзейнасць фарміруе прафесійныя навыкі, а таму яе трэба разглядаць як адзін з відаў педагагічнай практыкі і ўключаць у структуру бесперапыннай падрыхтоўкі спецыяліста. Гэтая ідэя лягла ў аснову інавацыйнага праекта, распрацаванага групай нашых аспірантаў і прадстаўленага на Міжнароднай навуковай алімпіядзе ў вядучай педагагічнай ВНУ Расіі – РДПУ імя А. І. Герцэна, дзе ён атрымаў самую высокую ацэнку журы. Праект стаў асновай праграмы, якая сёлета пачынае апрабацыю на трох факультэтах: сацыяльна-педагагічных тэхналогій, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі. Важкі ўнёсак ва ўмацаванне практычнага складніку падрыхтоўкі педагагічных кадраў у 2014/2015 навучальным годзе зрабілі філіялы кафедраў. У нас іх 35 – на базе ўстаноў адукацыі г. Мінска і 6 – у іншых рэгіёнах. На базах філіялаў кафедраў у гэтым навучальным годзе прайшлі педагагічную практыку 625 чалавек, падрыхтавана 188 курсавых работ і, акрамя таго, ажыццяўлялася даследчая дзейнасць, вывучаўся педагагічны вопыт настаўнікаў, што забяспечыла больш эфектыўнае фарміраванне прафесійных кампетэнцый будучых педагогаў. Прафарыентацыя, вынікі прыёмнай кампаніі Вынікі прыёмнай кампаніі-2015 яшчэ раз пераконваюць нас у неабходнасці правядзення сістэмнай прафарыентацыйнай работы. Сёлета ў выніку яе план прыёму на бюджэтныя месцы выкананы на 100 % без аб’яўлення дадатковага набору. У БДПУ было пададзена звыш 2,5 тыс. заяў на 1155 бюджэтных месцаў, што на 30 % больш, чым у 2014 г. Конкурс на дзённую форму навучання склаў больш за 2 чалавекі на месца. План мэтавага набору таксама выкананы на 100 %. Такі высокі паказчык – вынік сумеснай работы па дагаворах, якія БДПУ заключыў з камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама, упраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама па кадравым забеспячэнні сістэмы адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці. Прыёмная кампанія-2015 вызначаецца высокай матываванасцю абітурыентаў. Падалі заявы 132 ме далісты і ўладальнікі дыплома з адзнакай, што амаль на 30 % больш, чым у мінулым годзе. У конкурсе ўдзельнічалі 270 выпускнікоў ліцэяў і гімназій, што на 40 % вышэй, чым летась. Паспяховае выкананне плана прыёму, павелічэнне неабходнасці ў педагагічных кадрах дазваляюць нам хадайнічаць перад Міністэрствам адукацыі аб павелічэнні кантрольных лічбаў прыёму на наступны год да 1000 чалавек (сёння – 785). Асаблівая ўвага ва ўніверсітэце надаецца рабоце з моладдзю ў сацыяльных сетках. Ініцыятыўную групу арганізавалі

7 мая 2014 г. Тады ж былі створаны афіцыйныя старонкі БДПУ ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, Twitter, Youtube, Google+ і іншых. Універсітэт быў прадстаўлены ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте больш чым у 20 групах. Калі спачатку ў іх было 5400 удзельнікаў, то ў верасні 2015 г. гэтая лічба склала амаль 13 тыс. падпісчыкаў. Адукацыйная дзейнасць У 2014/2015 навучальным годзе ва ўніверсітэце па 64 спецыяльнасцях першай ступені і 18 спецыяльнасцях магістратуры ажыццяўлялася распрацоўка і ўкараненне ў адукацыйны працэс 142 тыпавых вучэбных праграм і 520 новых вучэбных праграм у рамках дзяржаўнага і вузаўскага кампанентаў вучэбных планаў педагагічных спецыяльнасцей. Па новых адукацыйных стандартах было распрацавана 230 вучэбна-метадычных комплексаў. Да сярэдзіны 2017 г. завяршыцца работа па іх стварэнні па ўсіх вучэбных дысцыплінах спецыяльнасцей І ступені. Укаранёны 43 вучэбна-метадычныя комплексы для магістратуры. Сёння ў рэпазіторыі ўніверсітэта, які створаны ў мінулым годзе, размешчана 467 вучэбна-метадычных комплексаў (80 % ад агульнай колькасці). Гэта работа будзе актывізавана на базе створанага ва ўніверсітэце апаратна-праграмнага комплексу «Мультысэрвіснае інфармацыйнае адукацыйнае асяроддзе» (МІАС). Мы вызначылі стратэгічныя напрамкі інфарматызацыі ўніверсітэта на 2015/2018 гг. Адзін з іх – мэтавы – электронны кластар, які прадугледжвае стварэнне сеткавай акадэміі педагогікі пры БДПУ. За 2014–2015 гг. мы ўкаранілі ў адукацыйную дзейнасць сучаснае камп’ютарнае і лічбавае абсталяванне і яшчэ плануем закупіць яго на суму 1,4 млрд руб. са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У рамках супрацоўніцтва з РУП «Белтэлекам» канал доступу ў інтэрнэт карпаратыўнай сеткі БДПУ складзе 300 мбіт/с (павелічэнне ў 7,5 раза). Ва ўсіх вучэбных карпусах і інтэрнатах вядуцца работы па ўстаноўцы Wi-Fi доступу ў міжнародную сетку Eduroam, якая аб’ядноўвае ўніверсітэты больш чым 70 краін свету. Аб ролі навуковай дзейнасці За апошні год з’явілася пазітыўная дынаміка ў развіцці навукова-інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта. У план 2015 г. уключана 141 тэма навукова-даследчых работ, што на 5 пазіцый перавысіла паказчыкі мінулага года. З іх 74 заданні выконваюцца па мэтавым фінансаванні са сродкаў дзяржбюджэту па грантах Міністэрства адукацыі, фондаў фундаментальных даследаванняў, праграм рознага ўзроўню. Агульны аб’ём фінансавання навукі ў 2015 г. складзе каля 5,5 млрд руб., што амаль на паўмільярда больш, чым у 2014 г. У рамках Дзяржаўнай навуковай галіновай праграмы на 2015–2017 гг. «Мадэрнізацыя зместу і навукова-метадычнага забеспячэння дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, вышэйшай педагагічнай і дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў у мэтах павышэння якасці адукацыі» наш універсітэт распрацоўвае змест і навукова-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкі педагагічных кадраў да рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў агульнай сярэдняй адукацыі. Акрамя таго, наш універсітэт з’яўляецца галаўной арганізацыяй па падпраграме «Адукацыя» (Дзяржаўная праграма навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства»), у рамках якой будуць распрацоўвацца тэарэтыка-метадалагічныя асновы і механізмы пабудовы нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці адукацыі на ўзроўнях «дашкольная, агульная сярэдняя, спецыяльная, вышэйшая педагагічная і дадатковая адукацыя педагагічных работнікаў». Вынікі выканання гэтых заданняў будуць прадстаўлены канцэпцыяй нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці на розных узроўнях педагагічнай адукацыі з улікам нацыянальных і міжнародных патрабаванняў. Вызначаны таксама задачы ў галіне навукова-даследчай і навукова-метадычнай работы ў кластары бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Выхаваўчая і ідэалагічная работа Сістэмаўтваральнай асновай выхаваўчага асяроддзя ў БДПУ павінна стаць фарміраванне карпаратыўнага «ўніверсітэцкага духу» як базіса супрацоўніцтва студэнтаў і прафесарскавыкладчыцкага складу ў розных сферах дзейнасці. Фундаментальныя каштоўнасці карпаратыўнай культуры БДПУ базіруюцца на сімволіцы ўніверсітэта, яго гімне, дэвізах і мерапрыемствах, якія закліканы ўмацаваць веру студэнтаў у каштоўнасць і ўнікальнасць абранай імі ВНУ, садзейнічаць іх яднанню. Наперадзе важная палітычная падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 11 кастрычніка гэтага года. Напярэдадні, у верасні, неабходна правесці сустрэчы студэнтаў з вядомымі грамадскімі дзеячамі, прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улады, растлумачыць сту-

17 верасня 2015 г.


новыя задачы. вырашаць» дэнтам, якія ўпершыню атрымалі права голасу на выбарах, асаблівасці выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць першакурснікам. Ва ўніверсітэце яны трапляюць у новае выхаваўча-адукацыйнае асяроддзе. Многія з іх – непаўналетнія, якія да таго ж пражываюць асобна ад бацькоў. У такой сітуацыі важна далучыць студэнтаў да карпаратыўнай культуры ўніверсітэта, зацікавіць той сферай грамадскага жыцця, якая ім больш даспадобы і да якой яны маюць схільнасці. У БДПУ дзейнічаюць 70 клубных фарміраванняў, 7 калектываў са званнем «народны» і 5 – вядучых. Кожны малады чалавек падчас навучання можа поўнасцю раскрыць свой асобасны і творчы патэнцыял. Акрамя таго, наш універсітэт – лідар па колькасці студэнцкіх педагагічных атрадаў. Значнай формай грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнтаў з’яўляюцца зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. У 2015 г. адбыўся юбілейны, 50-ы, Зорны паход, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Сёлета ў складзе інтэрнацыянальных атрадаў былі студэнты з Казахстана і Расіі. Яны разам заклалі капсулу з пасланнем нашчадкам да 100-годдзя Вялікай Перамогі ў 2045 г. У Год моладзі ў БДПУ адначасова з традыцыйнымі мерапрыемствамі стартаваў новы маладзёжны праект «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця!». У яго рамках адбыўся велапрабег, прысвечаны 100-годдзю ўніверсітэта, плавальны марафон на кубак БДПУ, спартыўнае свята «Старт пакаленняў». Сёлета будзе працягнута работа, накіраваная на далучэнне студэнцкай моладзі да здаровага ладу жыцця. Значная ўвага ў БДПУ надаецца культурна-эстэтычнаму выхаванню студэнтаў. У рамках гэтага напрамку будзе працягвацца ўзаемадзеянне з культурнымі цэнтрамі сталіцы – тэатрамі, музеямі, выстаўкамі. З уступленнем Рэспублікі Беларусь у Балонскі працэс павышаецца роля студэнцкага самакіравання ў асноўных сферах дзейнасці: вучэбнай, навукова-даследчай і выхаваўчай. У 2015 г. была арганізавана работа школы актыву «Стань 100 % лідарам», у якой прынялі ўдзел 26 студэнтаў. З мэтай выяўлення таленавітай моладзі і падтрымкі актывістаў у 2015 г. пройдуць спаборніцтва «Студэнт года» і конкурс на лепшы маладзёжны праект «Студэнцкая ініцыятыва». Міжнароднае супрацоўніцтва БДПУ падтрымлівае сувязі з 69 адукацыйнымі і навукова-даследчымі арганізацыямі з 20 краін бліжняга і далёкага замежжа. У 2014/2015 навучальным годзе прамое міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва было ўстаноўлена з 16 ВНУ і навуковымі арганізацыямі з 9 краін – Азербайджана, Ізраіля, Італіі, Кітая, Літвы, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Украіны. Колькасць замежных грамадзян, якія навучаюцца ў БДПУ, павялічылася з 469 (2013/2014 навучальны год) да 537 (2014/2015 навучальны год). Сёлета на першую ступень ужо паступіла 100 чалавек, і прыём працягваецца да 15 кастрычніка. Упершыню вучыцца да нас прыйшлі студэнты з Таджыкістана, Ірана і Эстоніі. Магістрантамі БДПУ сталі 16 чалавек з Азербайджана, Кітая, Латвіі, Туркменістана. На працягу 2014/2015 навучальнага года ўдзел у міжнародных канферэнцыях прынялі 357 выкладчыкаў універсітэта; лекцыі ў БДПУ прачыталі 20 замежных лектараў, у тым ліку з Італіі, Расіі, Украіны, Францыі. У адпаведнасці з дагаворам аб супрацоўніцтве рэгулярна праводзіцца абмен студэнтамі па праграме «Уключанае навучанне» з Паўночна-Заходнім педагагічным універсітэтам (г. Ланчжоу, КНР). Згодна з дагаворам аб пашырэнні супрацоўніцтва па значных спектрах напрамкаў паміж БДПУ і Маскоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі міжнародных праектаў у еўрапейскіх праграмах Erasmus +, Гарызонт–2020. Плануюцца сумесныя магістарскія праграмы. На базе ўніверсітэтаў будуць ажыццяўляцца адукацыйныя праграмы ўключанага навучання для студэнтаў тэрмінам 1–2 семестры з выніковым кантролем ведаў і кампетэнцый. У выніку выпускнікі змогуць атрымаць 2 дыпломы – МДПУ і БДПУ. У перыяд 15–25 жніўня гэтага года у рамках дагавора аб супрацоўніцтве на базе БДПУ было арганізавана маштабнае культурна-адукацыйнае мерапрыемства – міжнародны адукацыйны праект «Летняя школа–2015», у якім прынялі ўдзел 20 студэнтаў Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна. У сваю чаргу, 14 студэнтаў БДПУ сталі ўдзельнікамі міжнароднай праграмы «Летняя школа ў Арменіі». 9–10 верасня на нашай базе прайшлі два семінары па праграме Erasmus+. У іх рабоце прынялі ўдзел 140

17 верасня 2015 г.

чалавек, у тым ліку эксперты з краін блізкага і далёкага замежжа. Кадравая палітыка Кадравы патэнцыял універсітэта ў гэтым годзе ацэньваўся двойчы: у лютым – дэпартаментам кантролю якасці Міністэрства адукацыі, у чэрвені-ліпені – камісіяй Камітэта дзяржаўнага кантролю. Абедзве камісіі прызналі яго адпаведнасць патрабаванням. Колькасць штатнага прафесарска-выкладчыцкага складу – 808 чалавек, з іх вучоныя ступені і званні маюць 357 (44 %), у тым ліку доктара навук, прафесара – 52 (6 %), кандыдата навук, дацэнта – 305 (38 %). Для павышэння якасці падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі прыняты шэраг мер па стымуляванні прафесійнага росту педагогаў. Так, распрацавана і зацверджана сістэма мер па ўключэнні таленавітых студэнтаў у навукова-даследчую дзейнасць і адборы з іх ліку кандыдатаў для паступлення ў аспірантуру. Зніжана вучэбная нагрузка на 100–250 гадзін супрацоўнікам універсітэта, у якіх за апошнія 3 гады абараніліся 2 аспіранты. Уведзена сістэма матэрыяльнага стымулявання аспірантаў, дактарантаў, саіскальнікаў і іх навуковых кіраўнікоў у выпадку, калі яны абараняюцца ў тэрмін або на працягу 3 гадоў пасля заканчэння: за доктарскую дысертацыю – 12 базавых велічынь, навуковым кансультантам – 10 базавых велічынь, за кандыдацкую дысертацыю – 10 базавых велічынь, навуковым кіраўнікам – 8 базавых велічынь. У выніку прынятых мер у 2014 г. упершыню за апошнія гады поўнасцю выкананы план прыёму ў аспірантуру і дактарантуру; у два разы павялічыўся працэнт аспірантаў і саіскальнікаў, якія закончылі аспірантуру з праходжаннем папярэдняй экспертызы дысертацыі (у 2014 – 13 %, у 2013 – 7 %); у тры разы павялічылася колькасць стыпендыятаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 2014 – 2, 2015 – 6); значна павысілася колькасць і якасць публікацый, ступень укаранення атрыманых вынікаў. Фінансавае забеспячэнне Сярэднямесячная заработная плата работнікаў універсітэта ў 2014/2015 г. вырасла на 30 % і склала 6 млн руб. (у мінулым годзе – 4,6 млн руб.). Сярэднямесячны заробак прафесарска-выкладчыцкага складу дасягнуў 7,9 млн руб.; іншага персаналу – 4,5 млн руб. Ва ўніверсітэце вялікая ўвага надаецца стымуляванню якасці працы. Штомесяц працоўнаму калектыву выплочваецца прэмія, якая ў апошні год павялічылася амаль на 3 млн руб. і ў сярэднім складае 14,3 млн руб. У 2014/2015 навучальным годзе выплата матэрыяльнай дапамогі склала 3,5 млн руб. на адну стаўку, што на 1 млн (на 30 %) больш, чым у 2013/2014 навучальным годзе. Фінансаванне затрат на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і рамонт будынкаў універсітэта ажыццяўляецца як за бюджэтныя, так і за пазабюджэтныя сродкі. На правядзенне бягучага рамонту ў 2014/2015 навучальным годзе было выдаткавана 11 млрд руб., з іх бюджэтныя сродкі склалі 1,2 млрд руб., пазабюджэтныя – 9,8 млрд руб. (у 2013/2014 навучальным годзе на бягучы рамонт пайшло амаль у тры разы менш). На капітальны рамонт за два вучэбныя гады затрачана 8,3 млрд руб., у тым ліку ўласныя сродкі склалі 5 млрд руб. Выкананы капітальны рамонт пасажырскіх ліфтаў у вучэбным корпусе № 1 і інтэрнаце № 5 па Вузаўскім зав., 9/1. Адрамантаваны 48 вучэбных аўдыторый і кабінетаў, 2 трэнажорныя залы, памяшканне бібліятэкі у вучэбным корпусе № 5, заменены 240 аконных блокаў на шклопакеты ў інтэрнатах № 2, 3, 6 і г. д. У бягучым годзе на баланс БДПУ прыняты стадыён «Лакаматыў». Для яго нармальнага функцыянавання таксама плануецца правядзенне вялікага аб’ёму работ. Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і спонсараў у бліжэйшыя 2–3 гады мы вырашым гэтую задачу. У сённяшняй эканамічнай сітуацыі, калі бюджэтнае фінансаванне не пакрывае выдаткаў, звязаных з арганізацыяй навучальнага працэсу і гаспадарчымі патрэбамі, усё большае значэнне набывае пазабюджэтная дзейнасць універсітэта. Таму ўвесь педагагічны калектыў павінен уключацца ў працэс заробку грашовых сродкаў. Як прыклад прывяду рост даходаў ад аказання фізкультурна-аздараўленчых платных паслуг, які за год павялічыўся амаль на 50 % і склаў 709 млн руб. Галоўная задача ўніверсітэта на перспектыву – павышэнне якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў і павышэнне іміджу БДПУ ў краіне і за мяжой. Гэта патрабуе сумесных намаганняў усяго нашага калектыву. Мы многае зрабілі, аднак наперадзе – новыя, маштабныя задачы. І мы іх будзем паспяхова вырашаць.

НАС АБ’ЯДНАЛА ЛЕТНЯЯ ШКОЛА На працягу 15–24 жніўня студэнты БДПУ прымалі ўдзел у міжнародным адукацыйным праекце «Летняя школа ў Арменіі». Арганізатарам гэтага мерапрыемства стаў Армянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Хачатура Абавяна (АДПУ). На працягу дзесяці дзён пад адным дахам сабраліся прадстаўнікі пяці краін: Арменіі, Беларусі, Літвы, Расіі і Фінляндыі. Арменія – гэта краіна, у якой мяжа паміж міфамі і рэальнасцю практычна нябачная. Дзяржава са шматвяковай гісторыяй, сучасная Арменія захавала нацыянальную культурнагістарычную спадчыну і гатова шчодра падзяліцца сваімі скарбамі з гасцямі. Калі глядзіш на чароўныя пейзажы і размаўляеш з мясцовымі жыхарамі, разумееш, што гэта адзін з самых добразычлівых і гасцінных куткоў на свеце. Менавіта ў гэтай прыгожай краіне на дзесяць дзён сабраліся студэнты з розных краін і ўніверсітэтаў. Дзякуючы такой вялікай кагорце і насычанай праграме Летняй школы кожны дзень быў напоўнены станоўчымі эмоцыямі, новымі ўражаннямі і карыснай інфармацыяй. Праграма ўключала мноства найцікавейшых экскурсій, лекцый і дэбатаў, прэзентацый і групавых заданняў, а таксама спартыўных спаборніцтваў. Усё гэта садзейнічала цесным зносінам усіх удзельнікаў школы. Кожны пазнаваў нешта новае, расказваў пра сябе, сваю краіну, культуру, традыцыі і свой універсітэт. За час Летняй школы ўсе мы, можна сказаць, сталі адной вялікай дружнай сям’ёй. Удзел у падобных праектах – гэта выдатная магчымасць пашырыць свой кругагляд, знайсці шмат новых сяброў, атрымаць мора незабыўных уражанняў. Мы змаглі прадставіць наш універсітэт – вядучую ВНУ Рэспублікі Беларусь, расказалі пра сістэму вышэйшай адукацыі ў нашай краіне, удасканалілі свой узровень англійскай мовы і праявілі сябе ў спаборніцтвах па валейболе, заняўшы другое месца. Мы дзякуем кіраўніцтву АДПУ і ўсім тым, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў Летняй школы ў Арменіі. Праект адкрывае мноства новага і нязведанага, дорыць бясцэнны вопыт. Вялікі дзякуй вам за цёплы прыём, клопат і непаўторную атмасферу, дзякуючы чаму мы адчувалі сябе як дома. Таксама мы выказваем удзячнасць рэктару А. І. Жуку за прадастаўленую магчымасць паўдзельнічаць у міжнародным адукацыйным праекце, аддзелу міжнароднага супрацоўніцтва за дапамогу ў афармленні дакументаў і асабіста кіраўніку і каардынатару нашай групы Алене Аляксандраўне Шулейка за дапамогу ў вырашэнні арганізацыйных пытанняў, падрыхтоўку матэрыялаў для выступлення на лекцыях і дэбатах, маральную падтрымку і аб’яднанне нас у адзін дружны калектыў. Карына ТАЎПЯНЕЦ

• Ліст у нумар На імя рэктара БДПУ А. І. Жука прыйшоў ліст з падзякай ад яго армянскага калегі – рэктара АДПУ Р. К. Мірзаханяна. У ім, у прыватнасці, гаворыцца: «Шаноўны Аляксандр Іванавіч! Дазвольце выказаць Вам падзяку за арганізацыю „Летняй школы-2015“ у Беларусі і Літве для студэнтаў Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абавяна. Нашы студэнты вярнуліся з незабыўнымі ўражаннямі ад гасціннасці Вашага ўніверсітэта, а таксама ад тэматычнай і экскурсійнай праграм. Спадзяюся, што арганізацыя „Летняй школы“ стане традыцыйнай і будзе садзейнічаць далейшаму развіццю нашых сумесных праектаў». Рэктар АДПУ прафесар Рубэн Мірзаханян

СВЯТА АТРЫМАЛАСЯ! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Група студэнтаў-першакурснікаў ФСПТ наперабой дзялілася ўражаннямі: «Так нечакана было ўбачыць у фае ўніверсітэта такую яркую анімацыйную праграму. Мы нават не здагадваліся, які падарунак на 1 верасня нам падрыхтаваў БДПУ!» Дзяўчаты з факультэта беларускай і рускай і філалогіі падкрэслілі: «У нас склалася адчуванне, што ўніверсітэт – гэта вялікі ўтульны дом, а студэнты тут – адна дружная сям’я». Адна з прадстаўніц маладой змены факультэта прыродазнаўства з захапленнем адзначыла: «Тут такая цёплая атмасфера, усе ўсміхаюцца адзін аднаму. Я вельмі рада, што паступіла ў БДПУ». А + гістарычнага факультэта дадаў: «Я сам з маленькага правінцыйнага горада, для мяне прыезд у сталіцу сам па сабе быў грандыёзнай падзеяй, а тут яшчэ такое яркае свята ва ўніверсітэце падрыхтавалі!». Святочныя мерапрыемствы змяніў навучальны працэс. Студэнты разышліся па аўдыторыях і паглыбіліся ў вучобу. Упрыгожаннем свята стаў традыцыйны паказ спектакля «Паўлінка» ў выкананні знакамітых артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў актавай зале БДПУ. Характэрна, што ў гэты раз спектакль адбыўся 1 і 2 верасня, таму папулярную пастаноўку змаглі ўбачыць усе першакурснікі педагагічнага ўніверсітэта. Увогуле, свята атрымалася! Добры старт абавязкова прывядзе да паспяховага фінішу. Жадаем усім студэнтам і выкладчыкам БДПУ выніковай і плённай працы ў новым навучальным годзе! Крысціна ТАРАНОВІЧ

3


Для іншагародніх студэнтаў інтэрнат на доўгі час становіцца другім домам. Кожны хоча, каб яго жыллё было дагледжаным, утульным, чыстым. Танкаўцы – не выключэнне. Менавіта таму на базе студгарадка БДПУ летам была арганізавана праца студэнцкай будаўнічай брыгады.

П Р Ы ГА ЖО С Ц Ь І Ў Т УЛ Ь Н АС Ц Ь – С В А І М І РУ К А М І

Студгарадок БДПУ нядаўна сустрэў сваіх старых і новых насельнікаў. Цяпер ён рыхтуецца да падвядзення вынікаў раённых конкурсаў на лепшы інтэрнат. Летась інтэрнат № 5 педагагічнага ўніверсітэта быў прызнаны лепшым у Кастрычніцкім раёне Мінска. Немалую ролю ў такіх перамогах адыгрывае азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі, якое сваімі рукамі зрабілі і робяць студэнты і супрацоўнікі інтэрнатаў, выступаючы ў якасці ландшафтных дызайнераў.

Дваццаць пяць будучых педагогаў завіхаліся ў пакоях і калідорах інтэрнатаў у ліпені, столькі ж – у жніўні. Фронт работ – самы шырокі: студэнты фарбавалі сцены, дзверы, падлогу, бялілі столь, слалі лінолеум, клеілі шпалеры. Такая працатэрапія карысная ўдвая: па-першае, яна дазваляе зрабіць прыгажэйшымі нашы інтэрнаты, падругое, выхоўвае паважлівае стаўленне да гэтай прыгажосці. Сапраўды, да працы, зробленай сваімі рукамі, пачынаеш ставіцца больш беражліва.

Папраўляем здароўе ў рэжыме анлайн У 33-й гарадской студэнцкай паліклініцы арганізавана дыстанцыйнае кансультаванне пацыентаў, якое праводзяць загадчыкі тэрапеўтычных аддзяленняў з выкарыстаннем камп’ютарнай праграмы Skype. Пра гэта паведаміла галоўны ўрач медыцынскай установы Алена ХАРКОВА. Так што ўваходзьце ў праграму Skype і набірайце: 33 ПОЛИКЛИНИКА. Кампетэнтныя спецыялісты пракансультуюць вас у панядзелак (з 19.00 да 20.00), сераду (з 18.00 да 19.00) і чацвер (з 16.00 да 17.00). Па словах начальніка аддзела першаснай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Людмілы Жылевіч, такая форма работы з пацыентамі дазваляе вызначыць, трэба чалавеку ісці на прыём да ўрача ў паліклініку або можна абысціся віртуальнай кансультацыяй. У краінах, дзе наладжаны ўзаемаадносіны «ўрач–пацыент», кансультаванне па Skype праводзіцца для людзей з хранічнымі захворваннямі. «Доктар добра ведае сваіх пастаянных наведвальнікаў. Чаму б не дапамагчы ім, калі ўзнікнуць некаторыя нюансы, напрыклад, у прыёме прэпаратаў ці стане здароўя?» – лічыць яна. У 33-й гарадской студэнцкай паліклініцы г. Мінска праведзена праграма па інфарматызацыі працоўных месцаў урачоў. Камп’ютары ўстаноўлены ўсім участковым тэрапеўтам і ўрачам вузкіх спецыяльнасцей. Правядзенне віртуальных кансультацый – зручнае новаўвядзенне як для студэнтаў, так і для медыцынскіх работнікаў.

ВОСЬ ЯНО ЯКОЕ, НАША ЛЕТА! З году ў год студэнты БДПУ падчас самай цёплай пары года прысвячаюць свой вольны час працы ў студатрадах. Тут яны набываюць бясцэнны педагагічны вопыт, вучацца зладжанай каманднай дзейнасці, атрымоўваюць магчымасць праявіць свае творчыя, арганізацыйныя, лідарскія здольнасці і якасці. Сёлета ў трэцім працоўным семестры Найстарэйшым студэнцкім педага- розных факультэтаў БДПУ забясдзейнічаў 21 студэнцкі атрад БДПУ, з якіх гічным атрадам універсітэта з’яўляецца печыла ўнікаль насць дадзе ных 16 – педагагічныя, 3 –валанцёрскія і «Ветразь». Сёлета ён адзначае пятнац- калектываў. «Гэта было пацверджа2 – сэрвісныя. У склад атрадаў увайшло цацігоддзе сваёй дзейнасці. Гэта са- на і першым месцам „Сузор’я“ на больш за 600 студэнтаў 1–4 курсаў. праўдны лідар студатрадаўскага руху не I Рэспубліканскім злёце педагагічПедагагічныя атрады нашага ўнівер- толькі БДПУ, але і рэспублікі. «Ветразь» ных атрадаў. Студэнты атрымалі сітэта паспяхова завяршылі сваю працу неаднаразова станавіўся пераможцам у каштоўны вопыт працы з дзецьмі ў летніках і санаторна-аздараўленчых розных намінацыях гарадскога і рэспуб- ва ўстанове рэспубліканскага комплексах Мінскай вобласці. Дзіцячы ліканскага конкурсаў на лепшы педа- ўзроўню», – заўважыла Святлаадпачынак забяспечвалі і суправаджалі гагічны атрад. Адметнымі асаблівасця- на Якаўлеўна. наступныя педагагічныя атрады: «Су- мі дзейнасці калектыву з’яўляюцца расТрэба адзначыць важную ролю зор’е» і «Равеснік» (гістарычны факуль- працаваныя канцэпцыі змен, якія маюць дзейнасці валанцёрскіх атрадаў тэт), «Імпульс» (факультэт псіхалогіі), тэматычную накіраванасць, творчы па- БДПУ, якія на працягу многіх гадоў аказ- паўдзельнічаць у валанцёрскім педа«Роўнасць» (факультэт спецыяльнай дыход да рэалізацыі выхаваўчых задач. ваюць дзецям сацыяльную і псіхалагіч- гагічным атрадзе „Дзеці сталіцы“ пастаадукацыі), «Шыпшына» (факультэт бе- Удзельнікі атрада дарылі прыемныя ную падтрымку. Так, валанцёрскі атрад янна расце. Так, калі ў мінулым годзе ў ім ларускай і рускай філалогіі), «Ніка» (фа- эмоцыі і яркія ўражанні дзецям да канца «Роўнасць» факультэта спецыяльнай працавала 50 юнакоў і дзяўчат, то сёлета культэт сацыяльна-педагагічных тэхна- жніўня. адукацыі дзявяты год запар добраахвот- ўжо амаль 70 студэнтаў, – расказвае логій), «Кантакт» (факультэт фізічнага У рамках супрацоўніцтва паміж БДПУ на працаваў на базе гарадскога Цэнтра кіраўнік праекта В. Р. Маліннікава. – выхавання), «Пазітрон» і «Інтэграл» і УА «Нацыянальны дзіцячы адукацый- ка рэкцыйна-развіваю чага навучання Радасна бачыць, што студэнты пасля зно(фізіка-матэматычны факультэт), «Дан- на-аздараўленчы цэнтр „Зубраня“» ў лет- і развіцця (ЦКРНіР). Выхаванцы ўста- сін з дзецьмі пачынаюць любіць абраную ка» і «Данка-2» (факультэт пачатковай ні перыяд 2015 г. былі сфарміраваны новы патрабуюць да сябе асаблівай ува- прафесію яшчэ больш. Кожны валанцёр адукацыі), «Пралеска» (факультэт да- 2 студэнцкія педагагічныя атрады – «Су- гі, а значыць, студэнты павінны валодаць адчувае, наколькі ён патрэбны і значны школьнай адукацыі), «Ліра» (факультэт зор’е», «Сузор’е-1». Дзякуючы гэтаму спецыяльнымі ведамі і ўменнямі. Дзеля для дзяцей, якія прыходзяць у праект і вопыт важацкай дзейнасці ў гэтага выкладчыкі факультэта стварылі чакаюць новых уражанняў. Гэта не можа НДЦ «Зубраня» – флагмане і рэалізавалі адмысловую мадэль пад- пакінуць абыякавым ніводнага студэнта, сярод выхаваўча-аздараўлен- рыхтоўкі студэнтаў-валанцёраў да працы таму многія жадаюць удзельнічаць у прачых устаноў Рэспублікі Бе- з дзецьмі-інвалідамі. екце ў наступным годзе». ларусь атрымалі 60 студэнтаў У мэтах арганізацыі вольнага часу Больш за 70 танкаўцаў у складзе сэруніверсітэта. «Дзеля грунтоўнай і адпачынку школьнікаў, якія засталіся віснага студэнцкага атрада «Штаб „Абіпадрыхтоўкі будучых педаго- ў летні перыяд дома, на базе ўстаноў турыент“» пачынаючы з мая ўдзельнічагаў да працы ў красавіку-маі адукацыі Маскоўскага раёна г. Мінска лі ў правядзенні рэгістрацыі на цэнтрабыла арганізавана і праведзена працаваў валанцёрскі педагагічны атрад лізаванае тэсціраванне, кансультава„Школа важацкага майстэрст- «Дзеці сталіцы». На працягу ліпеня сту- лі абітурыентаў і аказвалі іншую дапава“», праграма якой уключа- дэнты ажыццяўлялі карэкцыйную і куль- могу ў правядзенні прыёмнай кампаніі ла майстар-класы, дзелавыя турна-развіццёвую дзейнасць з розна- ў БДПУ. гульні, псіхалагічныя трэнінгі на ўзроставымі групамі дзяцей, арганізоўНапярэдадні Дня настаўніка, эстэтычнай адукацыі), «Фэст» (факуль- камандаўтварэнне і развіццё камуніка- валі іх вольны час. Пры падтрымцы 1 кастрычніка, адбудзецца злёт тэт прыродазнаўства), «Сузор’е», «Су- тыўных навыкаў», – адзначыла началь- камісіі па справах непаўналетніх ад- студэнцкіх педагагічных атрадаў зор’е-1», «Дзеці сталіцы» і «Міласэр- нік упраўлення выхаваўчай работы з міністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы БДПУ, падчас якога будуць узнаганасць» (агульнаўніверсітэцкія). Высокі моладдзю С. М. Маліноўская. ў дзіцячыя калектывы актыўна ўклю- роджаны калектывы, што выдатўзровень падрыхтоўкі да працы студэнНа думку кіраўніка студэнцкіх педага- чаліся дзеці і падлеткі з дэвіянтнымі па- на праявілі сябе ў трэцім працоўным таў – удзельнікаў педагагічных атрадаў, гічных атрадаў «Сузор’е», «Сузор’е-1», водзінамі. семестры, а таксама лепшыя камііх кампетэнтнасць, крэатыўнасць і пра- дацэнта кафедры сацыяльнай работы, «Мы стараемся рабіць усё магчымае, сары і камандзіры атрадаў. фесіяналізм былі высока ацэнены дзець- кандыдата педагагічных навук С. Я. Яр- каб цікава было не толькі дзецям, але і Таццяна БОРТНІК, мі і бацькамі. моліч, аб’яднанне лепшых прадстаўнікоў студэнтам. Таму і колькасць жадаючых метадыст УВРзМ Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 26.03.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 594. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 17.09.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1166  
1166  
Advertisement