Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Аддзел кадраў

У адпаведнасці з загадам рэктара БДПУ А. І. Жука дэканам факультэта эстэтычнага выхавання назначана кандыдат педагагічных навук дацэнт І. І. Рыжыкава. «Н»-даведка. Ірына Іванаўна Рыжыкава – выпускніца музычна-педагагічнага факультэта нашага ўніверсітэта (1987 г.). Да назначэння на пасаду дэкана працавала прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай рабоце МДЛУ. Узнагароджана граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Памочнікам рэктара БДПУ назначаны Д. А. Пацыкайлік. «Н»-даведка. Дзмітрый Аляксеевіч Пацыкайлік скончыў факультэт прыродазнаўства нашага ўніверсітэта ў 1999 г. Перад назначэннем на новую пасаду працаваў старшым выкладчыкам кафедры фізічнай геаграфіі факультэта прыродазнаўства БДПУ.

Аўторак, 23 чэрвеня 2015 года

БД П У: Р ОБІ БДП ОБ І М С ТА Ў К У НА Н А Л Е ПШ ПШЫХ Прыёмная кампанія – сапраўды гарачая пара не толькі для абітурыентаў, а і для ўстаноў адукацыі. Універсітэты ўключаюцца ў канкурэнтную барацьбу за самых здольных, разумных, мэтанакіраваных абітурыентаў. Аднак для БДПУ гэтае пытанне набывае асаблівую актуальнасць: мы ставім перад сабой задачу ўзняць прэстыж педагагічнай прафесіі на новую вышыню, падрыхтаваць настаўніка, здольнага самастойна здабываць і сістэматызаваць веды, ісці ў нагу з часам, арыентавацца ў інавацыйных адукацыйных працэсах і тэхналогіях.

Вялікая справа для вартых людзей

• Ведай нашых! П

РЫЕМНЫЯ навіны ўжо другі год запар прыходзяць ва ўніверсітэт з венгерскага горада Сегед. Сёлета там на спаборніцтвах Кубка свету па кікбоксінгу (раздзел К-1) перамог чацвёртакурснік факультэта фізічнага выхавання БДПУ Павел Дзялендзік. Нагадаем, што ў маі мінулага года ажно тры студэнты нашай alma mater – Аганес Сафаран, Сяргей Башура і Аляксандр Карпіцкі – занялі адпаведна 1-е, 2-е і 3-е месцы ў розных вагавых катэгорыях гэтага традыцыйнага міжнароднага спаборніцтва. Ведай нашых! « К ЗАПАЛЬВАЮЦЦА зоркі», на сваім прыкладзе прадэманстраваў танцавальны калектыў нашага ўніверсітэта «Арт-Юніці» (кіраўнік – К. А. Гарон-Масесава). Журы Нацыянальнага конкурсу эстрадных мастацтваў узнагародзіла прадстаўнікоў БДПУ дыпломам І ступені за выступленне з пастаноўкай «Military». Віншуем! ТУДЭНТКА факультэта спецыяльнай адукацыі Карына Сойка і яе партнёр Ігар Зімніцкі заваявалі другое месца ў еўрапейскай, а таксама пятае ў лацінаамерыканскай праграмах трэцяга, заключнага, этапу чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па спартыўных бальных танцах. Малайцы!

Я

С

• Віншуем!

Ужо шмат гадоў вучні і настаўнікі агульнаадукацыйных школ краіны карыстаюцца вучэбнымі дапаможнікамі па матэматыцы і алгебры пад рэдакцыяй прафесара Л. Б. Шнепермана. Днямі Льву Барысавічу, які адпрацаваў у БДПУ 41 год (у тым ліку 18 – на пасадзе загадчыка кафедры алгебры і геаметрыі), спаўняецца 85. Калектыў выкладчыкаў і супрацоўнікаў фізіка-матэматычнага факультэта ад усяго сэрца віншуе прафесара з цудоўнай датай і жадае яму моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, актыўнага творчага даўгалецця і аптымізму!

№ 9 (1164)

БДПУ Дапамагчы абітурыенту зрабіць свой выбар на карысць БДПУ і педагагічнай прафесіі – важная і адказная задача, якая патрабуе сумеснай працы кіраўніцтва ўніверсітэта, факультэтаў і кафедраў, кожнага выкладчыка і кожнага студэнта. Таму на працягу навучальнага года БДПУ наладзіў самую шырокую прафарыентацыйную дзейнасць, і ёсць усе падставы меркаваць, што яна прынясе свой плён. На сённяшні дзень пазітыўныя прагнозы выклікае станоўчая дынаміка колькасці ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання, якія выказалі жаданне здаваць іспыты менавіта ў БДПУ: 10 604 чалавекі, што ў паўтара раза больш, чым у мінулым годзе (7416). Дарэчы, самымі масавымі прадметамі тэсціравання сёлета сталі руская мова і біялогія (іх у нашым універсітэце плануюць здаваць 2500 выпускнікоў). Правяраць веды па гісторыі Беларусі будуць 1800 чалавек, па беларускай мове – 1118, хіміі – 1069, матэматыцы – 878, нямецкай мове – 739. Апошнія месяцы і дні вучэбнага года былі асабліва багатыя на прафарыентацыйныя мерапрыемствы, бо па звестках Міністэрства адукацыі сярэднюю школу сёлета заканчвае рэкордна нізкая колькасць выпускнікоў– усяго толькі 54 тысячы. Прадстаўнікі ўсіх факультэтаў універсітэта прымалі ўдзел у святах апошняга званка школ, гімназій і ліцэяў Мінска і Мінскага раёна, шэрагу абласцей краіны. Да гэтай работы далучыліся нават студэнты завочнай формы атрымання адукацыі. Так, навучэнцы 31-й і 41-й груп факультэта пачатковай адукацыі правялі прафарыентацыйныя сустрэчы з выпускнікамі ўстаноў адукацыі Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

Расказваць вучням пра alma mater трэба, але, калі для гэтага ёсць нагоды, лепш запрасіць іх ва ўніверсітэт, каб патэнцыяльныя абітурыенты змаглі пазнаёміцца з БДПУ, так бы мовіць, ужывую. Напрыклад, на фізікаматэматычным факультэце адкрыты і працуюць школы юных фізікаў і матэматыкаў. Факультэт беларускай і рускай філалогіі актыўна прыцягвае школьнікаў да ўдзелу ў навуковых мерапрыемствах. Нядаўна ў рамках штогадовай навукова-практычнай канферэнцыі адбылося пасяджэнне секцыі «Лінгвістычны аналіз тэкстаў розных тыпаў», на якім выступілі маладыя даследчыкі з мінскіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі – гімназій № 3, 8, 17, 24, 37, 75, 174, СШ № 53, 142. Цудоўная магчымасць атрымаць моцны кантынгент першакурснікаў – праца са старшакласнікамі ў профільных педагагічных класах. Яшчэ адна форма работы з лепшымі выпускнікамі – арганізацыя інтэрнэталімпіяд. Апошнімі днямі мая ўдзельнікі завяршальнага, вочнага тура алімпіяд па гісторыі, біялогіі, хіміі і геаграфіі сабраліся ў БДПУ, каб памерыцца сіламі ў фінальным спаборніцтве. Для іх была арганізавана экскурсія па вучэбных аўдыторыях, спартыўных аб’ектах, у музей БДПУ і планетарый. Далучыўшыся аднойчы да жыцця нашага ўніверсітэта, адчуўшы асалоду поспеху і перамогі, школьнікі напэўна захочуць вярнуцца сюды зноў, каб вяршыць новыя здзяйсненні, але ўжо ў якасці студэнтаў. Прынамсі, мы на гэта спадзяёмся і шчыра запрашаем! Вераніка МАНДЗІК


П РА Ц У Е М Н А Р Э Й Т Ы Н Г РАЗА М ! Рэпазіторый БДПУ быў уведзены ў эксплуатацыю 1 кастрычніка 2014 г. Сёння ў ім размешчаны 5053 дакументы. Гэта тэксты артыкулаў, апублікаваных у часопісах, матэрыялы канферэнцый, вучэбныя планы, метадычныя ўказанні і метадычныя дапаможнікі, манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, справаздачы па НДР. 9. Germany 48 (0,22 %) 3 кастрычніка 2014 г. рэпазіторый БДПУ быў за- чэбна-метадычныя матэрыялы, тэзісы канферэн10. Kenya 40 (0,18 %) рэгістраваны ў Webometrics (міжнародны рэйтынг цый, справаздачы, дысертацыі і іншыя віды дакуНаведвальнасць рэпазіторыя БДПУ няспынна пауніверсітэтаў і ўніверсітэцкіх рэпазіторыяў) і Open- ментаў. вялічваецца. Напрыклад, за красавік 2015 г. кольDOAR (каталог рэпазіторыяў адкрытага доступу). Істотнымі крытэрыямі з’яўляюцца спасылкі на сайт касць карыстальнікаў склала 1921 (3146 сеансаў), за Рэйтынг універсітэтаў і рэпазіторыяў у Webometrics універсітэта, а таксама колькасць размешчаных на май – 3146 (4567 сеансаў). Штодня да матэрыялаў ім матэрыялаў і цытуемасць навуковых прац. праводзіцца 2 разы на год: у студзені і ліпені. З 15.12.2014 г. вядзецца статыстыка Google Ana- навукоўцаў БДПУ звяртаецца ў сярэднім 200 карыПа стане на 01.06.2015 у каталозе OpenDOAR зарэгістраваны 2892 рэпазіторыі адкрытага доступу, lytics (набор сучасных інструментаў вэб-аналітыкі, стальнікаў. Штомесяц рэпазіторый БДПУ папаўняецца 500– з іх 15 інстытуцыянальных рэпазіторыяў РБ. Па які прадастаўлены вядомай карпарацыяй Coogle 600 дакументамі. Па хуткасці напаўнення сярод факолькасці размешчаных дакументаў рэпазіторый для стварэння дэталёвай статыстыкі наведвальнікультэтаў з першага дня функцыянавання рэпазіБДПУ займае 10-ю пазіцыю ў краіне, хоць з моман- каў сайтаў). За бягучы перыяд 10 376 наведвальніторыя БДПУ лідзіруе гістарычны факультэт, другое ту яго стварэння прайшло толькі 8 месяцаў. каў з 80 краін свету прагледзелі больш за 100 000 стамесца займае факультэт беларускай і рускай філаРэйтынг заснаваны на аналізе прадстаўлення ронак рэпазіторыя БДПУ: логіі, трэцяе – факультэт псіхалогіі. ўніверсітэта ў інтэрнэт-прасторы і ўскосным чы1. Belarus 19 089 (88,25 %) Сярод агульнаўніверсітэцкіх кафедраў найбольшую 2. United States 813 (3,76 %) нам дазваляе ацаніць адукацыйныя і навукова-даактыўнасць праяўляе кафедра педагогікі, трошкі 3. Russia 425 (1,96 %) следчыя дасягненні ўстаноў адукацыі праз параўадстае кафедра замежных моў, трэцяе месца – за нанне іх сайтаў. Асноўная задача Webometrics – 4. (not set) 311 (1,44 %) кафедрай інфармацыйных тэхналогій у адукацыі. 5. Indonesia 221 (1,02 %) матываваць навучальныя ўстановы публікаваць Алена КОРСАК, 6. Ukraine 100 (0,46 %) якасныя высокацытуемыя працы, ствараць інстынамеснік дырэктара туцыянальныя рэпазіторыі адкрытага доступу і 7. Norway 57 (0,26 %) бібліятэкі БДПУ размяшчаць там артыкулы, кнігі, вучэбныя і ву8. China 56 (0,26 %)

• Пад знакам Сесіі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС ГРАНТАЎ на выкананне навукова-даследчых работ дактарантамі, аспірантамі, саіскальнікамі і студэнтамі на 2016 г. Да ўдзелу запрашаюцца: дактаранты ва ўзросце да 40 гадоў, аспіранты (саіскальнікі) ва ўзросце да 30 гадоў, якія выконваюць у поўным аб’ёме індывідуальны план работы, маюць апублікаваныя матэрыялы па тэме дысертацыі (публікацыі ў навуковых выданнях, уключаных у пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў, замежных навуковых выданнях; манаграфіі, акты ўкаранення, патэнты, заяўкі на выдачу патэнта і інш.); студэнты ва ўзросце да 30 гадоў, якія засвойваюць змест адной з адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі I або II ступені, актыўна ўдзельнічаюць у навукова-даследчай рабоце, маюць апублікаваныя (прынятыя ў друк) матэрыялы ў адпаведнай галіне навуковых даследаванняў (навуковыя публікацыі, акты ўкаранення, патэнты, заяўкі на выдачу патэнта і інш.). Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна атрымаць на сайце БДПУ www.bspu.by у раздзеле навука/навукова-даследчы сектар/конкурсы. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 6-ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў па дзвюх намінацыях: «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзеяння ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак. Для ўдзелу неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце конкурсу http://konkurs.bif.ac.by, запоўніць устаноўленыя арганізатарамі формы і падаць іх да 1 верасня 2015 года. Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна атрымаць на сайце БДПУ www.bspu.by у раздзеле супрацоўніку/навуковая кар’ера. У адпаведнасці з рашэннем Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў ад 28 красавіка 2015 г. аб’яўлены конкурсы навуковых праектаў на наступны, 2016-ы, год, а таксама конкурсы фінансавай падтрымкі на 2015–2016 гг. Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы конкурсаў, правілы афармлення, формы, тэрміны заканчэння прыёму заявак можна атрымаць на сайце БДПУ www.bspu.by у раздзеле навука/навукова-даследчы сектар/конкурсы.

Адна з галоўных задач універсітэта – клопат пра тое, каб студэнты ў поўным аб’ёме засвойвалі вучэбныя праграмы, набывалі практычныя ўменні і навыкі. Гэта грунтоўны падмурак, без якога немагчыма станаўленне педагога-прафесіянала. Экзаменацыйная сесія дазваляе падсумаваць вынікі сумеснай работы студэнтаў і выкладчыкаў, праверыць эфектыўнасць прымяняемых формаў і метадаў навучання. Адзнака ў залікоўцы – не проста фармальны паказчык паспяховасці, а своеасаблівы складнік індывідуальнага рэйтынгу будучага настаўніка. Чэрвень у самым разгары, а значыць, хутка ў БДПУ завяршыцца перыяд іспытаў. Для студэнтаў выпускных курсаў гэта апошняя сесія, падчас якой яны здаюць самыя галоўныя экзамены – дзяржаўныя. Пажадаем ім годна вытрымаць заключную ўніверсітэцкую праверку на прафесійную прыгоднасць, а ўсім танкаўцам – лёгкіх білетаў, выдатных адзнак і незабыўнага лета! 2

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У АСПІРАНТУРУ І ДАКТАРАНТУРУ Ў 2015 г. Прыём асоб для навучання ў аспірантуры і дактарантуры БДПУ за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца на дагаворнай аснове для арганізацый, падначаленых Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, і старонніх арганізацый згодна з кантрольнымі лічбамі, якія зацверджаны загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 11.06.2015 г. № 12–18/1308. Прыём на ўмовах аплаты ажыццяўляецца па ўсіх спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка ў аспірантуры і дактарантуры БДПУ. Дакументы для паступлення ў аспірантуру і дактарантуру прымаюцца з 1 жніўня па 30 верасня 2015 г. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце БДПУ http://www.bspu.by. Наш адрас: 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, аспірантура і дактарантура (каб. 96, 97 ). Тэлефоны для даведак: 8 (017) 226-46-64, 8 (017) 327-82-04. Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У МАГІСТРАТУРУ на вочную і завочную формы атрымання адукацыі для асоб з вышэйшай адукацыяй Выпускнікам магістратуры прысуджаецца акадэмічная ступень магістра. Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 5 па 7 ліпеня 2015 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18, каб. 571. Уступныя іспыты праводзяцца 8–9 ліпеня г. г. Пералік спецыяльнасцей, неабходных дакументаў, патрабаванняў да паступаючых, умовы допуску да ўступных экзаменаў і залічэння ў магістратуру можна знайсці на сайце БДПУ bspu.by/адукацыя/магістратура/правілы прыёму. Даведкі па тэл.: (017)200-71-12, (017)226-56-25.

23 чэрвеня 2015 г.


• Да 70-годдзя Вялікай Перамогі

ДАМОЎ, У РОДНЫ ІНСТЫТУТ Вялікая Айчынная вайна расцерушыла, раскідала па франтах, па ўсіх рэгіёнах неабсяжнага Савецкага Саюза прафесарска-выкладчыцкі склад Мінскага педагагічнага інстытута. Так, кандыдат гістарычных навук дацэнт А. П. П’янкоў быў накіраваны ў Молатаўскі ўніверсітэт, дзе працаваў спачатку выкладчыкам, а з 1943 г. – загадчыкам кафедры гісторыі СССР. У гэтай жа навучальнай установе працаваў кандыдат філалагічных навук дацэнт В. А. Андарсан. З пераможанага Берліна ў 1945 г. тавацца да пераезду ў беларускую сталіцу, каб распачаць працу ў вярнуўся ў сталіцу былы дырэкпедінстытуце. Істотную дапамогу ў тар Мінскага педінстытута М. Магэтай справе аказала тагачасны нар- карэвіч. Разам з выкладчыкамі кам асветы Е. К. Уралава. Яна звяр- і студэнтамі ён літаральна падынулася да наркамата асветы Савец- маў з руінаў і папялішчаў alma кага Саюза і кіраўніцтва ВНУ, дзе mater. З Чэхаславакіі, якую вызваляў працавалі выкладчыкі з Беларусі, з просьбай, каб тыя «адпусцілі» на- 3-і Украінскі фронт, у 1945 г. вяршых землякоў дадому – на вызва- нуўся М. Булахаў. Ужо праз год леную Радзіму. Аднак гэта было не ён паступіў у аспірантуру МПІ імя так проста, бо расійскія ўніверсітэты А. М. Горкага, а пасля яе заканчэні інстытуты адчувалі недахоп спецы- ня ўсё сваё жыццё звязаў з педінялістаў, а таму неахвотна развітва- стытутам. Мы ўзгадалі толькі некаліся з выкладчыкамі-беларусамі. Так, напрыклад, пытанне аб закан- торых выкладчыкаў, якія вярчэнні працы А. П. П’янкова ў Мола- нуліся ў 1944–1945 гг. у вытаўскім універсітэце вырашалася звалены Мінск. На самай спраМ. Булахаў на саюзным узроўні некалькі ме- ве іх было больш – тых, хто сяцаў, і толькі пасля настойлівых сваёй самаахвярнай працай гэта апантана і натхнёна, бо М. Макарэвіч намаганняў партыйна-савецкага кі- разам з мінчанамі, разам з усёй яны вярнуліся ў свой родны дом. Анатоль ВЯЛІКІ, Вызваленне Мінска 3 ліпеня 1944 г. раўніцтва Беларусі дацэнт у рэшце нашай рэспублікай аднаўляў загадчык кафедры і падымаў на новую вышыню рэшт прыехаў у Мінск. Восенню было з радасцю сустрэта выкладгісторыі Беларусі чыкамі, якія знаходзіліся далёка ад 1944 г. ён змог прыступіць да працы флагман педагагічнай адукаі славянскіх народаў цыі краіны. Рупліўцы рабілі Беларусі. Яны адразу ж пачалі рых- ў педінстытуце.

ПА ПАМЯТНЫХ МЯСЦІНАХ СТАЛІЦЫ Студэнты 2-га курса факультэта фізічнага выхавання БДПУ ў рамках практыкі «Летні вучэбны збор» прайшлі па памятных мясцінах Мінска. Падчас экскурсіі, прымеркаванай да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, яны наведалі Рэспубліканскі Палац культуры ветэранаў, Востраў Слёз, Стэлу «Мінск – горад-герой», Парк Перамогі, Плошчу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

У Рэспубліканскім Палацы культуры ветэранаў другакурснікі сустрэліся з удзельнікамі харавога калектыву «Славянскі сувенір». Сярэдні ўзрост спевакоў-аматараў перавышае 70 гадоў. Некаторыя з іх у дзіцячым узросце перажылі гады ваеннага ліхалецця і сёння з’яўляюцца рэальнымі сведкамі падзей Вялікай Айчыннай. Удзельнікі хору выканалі некалькі твораў са свайго рэпертуару, а ўзнагародай ім былі не толькі апладысменты, але і кветкі ад студэнтаў. Прадстаўнікоў самага спартыўнага факультэта БДПУ ўразіла знаёмства з салісткай калектыву – маці шасціразовага алімпійскага чэмпіёна ХХV Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992 г.), 14-разовага чэмпіёна све23 чэрвеня 2015 г.

ту, 10-разовага чэмпіёна Еўропы па спартыўнай гімнастыцы Віталя Шчэрбы. Будучыя педагогі з цікавасцю паслухалі пра некаторыя падрабязнасці выхавання аднаго з найлепшых гімнастаў усіх часоў і народаў. У кожным пункце маршрута студэнты даведваліся новыя цікавыя факты ад арганізатараў экскурсіі – дацэнта кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін С. С. Агароднікава і выкладчыка гэтай жа кафедры С. С. Лаўрыновіч. Наш кар.

• 100-годдзю БДПУ прысвячаецца СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ A Alma lma M Mater ater (Працяг. Пачатак у № 12–15 за 2014 г., № 2–8 за 2015 г.)

Для самых цікаўных і дапытлівых – новыя матэрыялы нашай пастаяннай рубрыкі. Мы дбаем пра шчаслівую будучыню ўніверсітэта, а гэта немагчыма без ведання яго гісторыі… 1936 Мінскаму педагагічнаму інстытуту было прысвоена імя Аляксея Максімавіча Горкага. Лепшым студэнтам літаратурнага факультэта прысуджалі персанальныя горкаўскія стыпендыі. Інстытут валодаў двума асобнымі будынкамі – галоўным корпусам Універсітэцкага гарадка і вучэбным корпусам. Акрамя таго, мелася 8 інтэрнатаў, размешчаных у розных раёнах горада. Выйшла пастанова СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб рабоце вышэйшых навучальных устаноў і аб кіраўніцтве вышэйшай школай». Гэтым дакументам былі вызначаны правілы прыёму ў ВНУ, дакладна ўстаноўлены тэрміны заняткаў у вышэйшых навучальных установах, усталяваны адзіны студэнцкі білет і дыплом аб вышэйшай адукацыі. У мэтах павышэння якасці навучання і ўзмацнення адказнасці студэнтаў уводзіліся выпускныя дзяржаўныя экзамены. Пасля выхаду ў свет пастановы ЦК ВКП(б) «Аб педалагічным скрыўленні ў сістэме Наркамасветы» педалагічнае аддзяленне інстытута было ліквідавана, а педолага-педагагічны факультэт стаў называцца педагагічным з аддзяленнямі школьнай і дашкольнай педагогікі. Пазней у адпаведнасці з рашэннем Наркамасветы БССР у інстытуце была арганізавана перакваліфікацыя педагогаў. Пасля заканчэння курсаў і здачы залікаў яны атрымалі права выкладаць гісторыю, мову і літаратуру ў сямігадовай школе. З 1936 г. дзейнічала пяць факультэтаў: гістарычны, мовы і літаратуры, геаграфічны, педагагічны і замежных моў. На стацыянары навучалася 1016 студэнтаў, на завочным аддзяленні – 800 і на вячэрнім – 300. Акрамя таго, на кароткатэрміновых курсах займалася 120 слухачоў. Усімі формамі навучання было ахоплена 2236 чалавек. У інстытуце працавала 120 чалавек прафесарска-выкладчыцкага складу і 80 – адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу. Мікалай ЗАБАЎСКІ, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў (Працяг будзе.)

3


• Спецыяліст гартуецца на практыцы У летніках краіны пачалася першая аздараўленчая змена, а значыць, надышоў трэці, працоўны, семестр для студэнтаў-танкаўцаў. Яны паспяхова здалі залікі і экзамены і ў складзе педагагічных атрадаў накіраваліся прымяняць набытыя веды на практыцы. З самага пачатку чэрвеня да працы прыступіла восем атрадаў, яшчэ столькі ж неўзабаве рыхтуюцца папоўніць шэрагі важатых і педагогаў. У сённяшняй падборцы «Н» – першыя рэпартажы з месца падзей, разважанні, уражанні, эмоцыі – усё, чым багата кожнае педагагічнае лета для выхаванцаў БДПУ.

«МАЛЕНЬКАЯ КРАІНА» – ВЯЛІКІЯ МАГЧЫМАСЦІ Педагагічны атрад «Сузор’е» быў заснаваны ў 2012 г. на базе гістарычнага факультэта БДПУ. Тэрыторыяй яго дыслакацыі з’яўляецца ваенна-патрыятычны спартыўна-аздараўленчы адукацыйны комплекс «Маленькая краіна», які знаходзіцца на ТАК «Высокі бераг», на месцы, апетым у вершах вялікага песняра Беларусі Якуба Коласа. Каб стаць байцом атрада, трэба на працягу трох месяцаў праходзіць падрыхтоўку ў «Школе важацкага майстэрства» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Мікалаевіча Шуканава. Сёлета мы адзначаем 70-годдзе Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Таму з 2015 г. праект «Маленькая краіна» з’яўляецца практычнай платформай Праграмы па жыццёвым арыентаванні, самапазнанні і самарэалізацыі для хлапчукоў «Шлях мужчыны: сын, воін, бацька», якая ўключана ў Комплекс мер па рэалізацыі Дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Прыярытэтным напрамкам дзейнасці «Маленькай краіны» з’яўляецца ваенна-патрыятычнае выхаванне падлеткаў. Першая змена ў летніку пачалася 7 чэрвеня. Яна адкрылася ўрачыстым ускладаннем кветак да Манумента Перамогі. Пасля дзеці накіраваліся на экскурсію ў танкавую часць г. Слоніма, дзе пазнаёміліся з сапраўднай баявой тэхнікай, буднямі беларускага вайскоўца. Апроч гэтага, на тры змены ў летнік прыязджаюць курсанты Ваеннай акадэміі, якія праводзяць тэарэтычныя

і практычныя заняткі па ваеннай падрыхтоўцы, арганізуюць сцежку перашкод і г. д. Акрамя традыцыйных мерапрыемстваў, на змену прыпадаюць і дзяржаўныя святы. Адно з іх – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, падчас якога выхаванцы ўдзельнічаюць у конкурсе ваенна-патрыятычнай песні, страявой падрыхтоўкі і плакатаў. Каб дзеці далучаліся да духоўнай культуры нашых продкаў, кожны год святкуецца «Купалле», арганізуюцца майстаркласы па пляценні вянкоў, традыцыйныя спевы і танцы. Асаблівасцю вечара становяцца скокі праз вогнішча, пошук папараць-кветкі. Вось такімі мерапрыемствамі – ад гісторыка-патрыятычных да народнаабрадавых — напоўнена жыццё ў «Ма-

ленькай краіне». Яно ніколі не бывае сумным і аднастайным, бо арганізуюць яго студэнты лепшай педагагічнай установы адукацыі краіны. Таццяна ГАЙДУК, магістрантка БДПУ, камісар педагагічнага атрада «Сузор’е»

« В Е Т РАЗ Ь » – К Р О К Д А М А Р Ы !

На працягу пятнаццаці гадоў педагагічны атрад з паэтычнай назвай «Ветразь», у складзе якога пераважаюць студэнты і выпускнікі БДПУ, натхнёна працуе на базе філіяла санаторыя «Спадарожнік». Свой юбілейны сезон летнік адкрыў 31 мая. Дзяцей чакала ўрачыстая лінейка, энергічныя важатыя, цікавыя мерапрыемствы і мора незабыўных эмоцый. Атрад пачаў сваю дзейнасць згодна з аўтарскім праектам «Адукацыя. Аздараўленне. Адносіны». Сто дваццаць чалавек з 12 універсітэтаў краіны ўдзельнічаюць у працы педагагічнага атрада на працягу чатырох змен. Кожная з іх мае сваю тэматыку. Напрыклад, першая сёлета прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі. Хутка будзе ажыццёўлены праект палатачнага лагера патрыятычнай накіраванасці. Аднак адметнасцю педатрада «Ветразь» усё ж з’яўляюцца людзі, якія там працуюць. Студэнты, настаўнікі школ горада, выпускнікі розных факультэтаў БДПУ – усе яны прафесійныя педагогі. Менавіта таму кожны год дзеці імкнуцца трапіць менавіта ў «Спадарожнік», да сваіх таленавітых, крэатыўных важатых. На ўдзел у педагагічным атрадзе сёлета падалі заяўкі 180 прэтэндэнтаў, конкурс склаў 4 чалавекі на месца. Пасля праходжання сумоўя пачалося актыўнае навучанне, якое складалася з чатырох этапаў: дыстанцыйны курс, лекцыйныя заняткі, трэнінгавая праграма, выязная вучоба. Такую вядомасць і запатрабаванасць «Ветразя» можа растлумачыць кожны студэнт, які хоць аднойчы працаваў у атрадзе, і кожнае дзіця, што прыязджала адпачыць у «Спадарожнік». Ёсць шматлікія выпадкі, калі былыя выхаванцы летніка прыязджаюць працаваць сюды ўжо ў якасці

важатых. «Я адпачывала ў „Спадарожніку“ 12 змен і заўсёды марыла стаць падобнай да важатых педагагічнага атрада „Ветразь“, нават дапамагала выхавацелям на атрадах з маленькімі дзецьмі. І як толькі з’явілася магчымасць, прайшла сумоўе і трапіла ў лепшы педагагічны калектыў краіны», – падзялілася важатая аднаго з атрадаў Ксенія Віткоўская. Старшы педагог Уладзімір Сяргеевіч Самуленкаў лічыць, што «сакрэтам эфектыўнай і плённай дзейнасці атрада на працягу пятнаццаці гадоў з’яўляюцца перш за ўсё людзі, якія не проста працуюць у „Ветразі“, а жывуць дзецьмі, летнікам, яго творчай атмасферай. Важную ролю адыгрывае пераемнасць пакаленняў і традыцый. Якасць працы шмат у чым залежыць ад кіраўніцтва лагера. Вельмі зручна, калі ўвесь калектыў, пачынаючы са старшага педагога, важатых і завяршаючы педагогамі дадатковай адукацыі, разам праходзіць кожны этап навучання. Нас чакаюць яшчэ многія гады адданай працы з дзецьмі, і з кожным днём мы робім «Мы вельмі рады, што прысумесны маленькі крок да вялікай мары». ехалі ў гэты летнік ужо ў трэці Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, раз. Спагадлівае кіраўніцтва студэнтка ФБіРФ і цудоўныя дзеці дапамагаюць

ЧАРГОВЫ ЎРОК ДАЕ НАМ «БАРОК»

З АДКРЫТЫМ СЭРЦАМ Ажыццяўляючы мару стаць сапраўднымі прафесіяналамі – настаўнікамі пачатковых класаў, студэнты ФПА ўжо з першага курса імкнуцца праявіць сябе ў разнастайнай педагагічнай дзейнасці, нефармальных зносінах з дзецьмі. Адна з актыўных яе формаў – валанцёрскі рух і ўдзел у рабоце педагагічных атрадаў. На працягу многіх гадоў такую працу на факультэце арганізуе старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі Ірына Іванаўна Забаўская. Работа будуецца на прынцыпах інтэграцыі і пераемнасці ў дзейнасці валанцёрскай групы «Адкрытае сэрца» і педагагічных атрадаў «Данка» і «Данка-2». Пачынаючы з 1-га курса студэнты факультэта дапамагаюць выхаванцам ДУА «Дапаможная школа-інтэрнат № 7 г. Мінска» ўдасканальваць свае ўменні ў аздараўленчых летніках.

Высакародная місія валанцёраў – падтрымаць кожнае дзіця сваімі клопатам і увагай, дабрынёй і шчырасцю, забяспечыць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне, дапамагчы праявіць і рэалізаваць свае здольнасці. Формы работы са школьнікамі самыя разнастайныя.

З нецярплівасцю чакаюць вучні школы-інтэрната нашых студэнтаў, якія праводзяць з імі гульнявыя праграмы, віктарыны, дабрачынныя акцыі. Так, напярэдадні Дня піянерыі валанцёры падрыхтавалі чацвёртакласнікаў да ўступлення ў БРПА. Пазней сумесна з педагагічным атрадам «Данка» ва ўрачыстай абстаноўцы музея БДПУ прынялі выхаванцаў школы-інтэрната ў піянеры. У гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі для кожнай узроставай групы былі праведзены гульнявыя праграмы «Партызанскімі сцежкамі». У Дзень абароны дзяцей нашы валанцёры арганізавалі дабрачынную акцыю-кірмаш, на якой былі прадстаўлены творчыя работы дзяцей другога аддзялення школы-інтэрната № 7. Атрыманыя грошы былі перададзены выхаванцам установы. Студэнтка 301-й групы Святлана Каляга расказала пра свой вопыт валанцёрскай дзейнасці: «Калі я паступіла на факультэт і даведалася, што яго дэвіз – „Сэрца аддаю дзецям“, гэта прагучала для мяне як заклік да дзеяння. Пасля заканчэння першай педагагічнай практыкі раптам зразумела, што мне не хапае зносін са сваімі выхаванцамі. Гэта падштурхнула мяне запісацца ў валанцёрскую Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

У другі дзень лета пачаў сваю работу ў ДАЛ «Барок» педагагічны атрад факультэта беларускай і рускай філалогіі «Шыпшына» пад кіраўніцтвам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце С. А. Сычовай.

групу. Першы візіт у дапаможную школу-інтэрнат № 7 быў вызначальным. Я ўбачыла ў вачах дзяцей і цікаўнасць, і здзіўленне, і заклік, і надзею… І зразумела, што не змагу быць да іх абыякавай. Вось ужо трэці год займаюся дабрачыннай дзейнасцю ў складзе валанцёрскай групы „Адкрытае сэрца“. Удзячна за такую магчымасць роднаму факультэту, Ірыне Іванаўне Забаўскай. Уменні, якія я набыла падчас зносін з дзецьмі, – неацэнны ўклад у будучую прафесію». Крысціна ГАРАДЗЕЦКАЯ, камісар педагагічнага атрада «Данка»

нам у творчай рэалізацыі сваіх ідэй, станаўленні як педагогаў. За час работы ў „Барку“ мы зразумелі: трэба аддавацца дзецям усёй душой. Атрыманы вопыт стане трывалым падмуркам далейшай прафесійнай дзейнасці», – так гавораць пра сваю работу ў летніку ўдзельнікі атрада, важатыя першага атрада Яўгенія Астахава і Ірына Сямак. Члены педагагічнага атрада адзначаюць, што яны сталі лепш разумець малодшых школьнікаў, навучыліся арганізоўваць і аб’ядноўваць часовыя дзіцячыя калектывы, знаходзіць выйсце з любых складаных сітуацый, вырашаць падлеткавыя канфлікты, загартавалі характар, прайшлі праверку на трываласць, прафесійную прыгоднасць. Кацярына ТОЛАХ, камісар педагагічнага атрада «Шыпшына», студэнтка 4-га курса ФБіРФ

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 462. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 19.06.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1164  
1164  
Advertisement