Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ

Чацвер, 21 мая 2015 года

№ 7 (1162)

С П А Р Т Ы Ў Н А Е С В Я ТА Н А Э М О Ц Ы І Б А ГАТА

К

ЛЮЧАВЫЯ аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь» – тэма Адзінага дня інфармавання, які адбудзецца сёння, 21 мая.

П

ЕРШАЕ і трэцяе месцы ў агульным заліку Рэспубліканскай універсіяды – з такімі бліскучымі вынікамі закончылі сваё выступленне на спаборніцтвах жаночая і мужчынская зборныя БДПУ па самба. Віншуем спартсменаў і іх трэнера – А. У. Катлоўскага!

У

МЕЖАХ дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установай вышэйшай прафесійнай адукацыі «РДПУ імя А. І. Герцэна» падпісана пагадненне аб сумеснай рэалізацыі міжнароднай сеткавай адукацыйнай праграмы «Экспертыза якасці дашкольнай адукацыі». Праект стартуе 1 верасня г. г. і будзе ажыццяўляцца на базе Інстытута дзяцінства РДПУ і факультэта дашкольнай адукацыі нашага ўніверсітэта. Аб’ём праграмы – 120 крэдытаў (ECTS). Тэрмін навучання – 2 гады. Форма навучання – вочна-завочная.

• Свет без межаў П

ЕРАД студэнтамі факультэтаў прыродазнаўства, сацыяльна-педагагічных тэхналогій, дашкольнай адукацыі і гістфака з адкрытай лекцыяй выступіла доктар педагагічных навук, членкарэспандэнт Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны А. І. Памятун. Тэарэтычныя выкладкі па асновах канцэпцыі ўстойлівага развіцця Алена Іванаўна праілюстравала на канкрэтных прыкладах падчас правядзення майстар-класа.

А

ДБЫЛАСЯ сустрэча ўдзельнікаў СНДЛ факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій з выкладчыкамі і студэнтамі Дармштацкага ўніверсітэта прыкладных навук (Германія). Падчас размовы беларускія і нямецкія калегі абмеркавалі практычны складнік навучання, у прыватнасці, практыкаарыентаваную сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі.

Вясёлы і бадзёры настрой, хвалюючыя старты і трыумфальныя фінішы, камандны дух і адчуванне сябе важнай і неад’емнай часцінкай вялікай і дружнай сям’і – усё гэта аб’яднала ўдзельнікаў спартыўнага свята «Старт пакаленняў», якое адбылося ў суботу, 16 мая, на стадыёне «Лакаматыў» у рамках Рэспубліканскага фестывалю. Удзельнікамі маштабнага мерапрыемства сталі аматары здаровага ладу жыцця – студэнты і выкладчыкі БДПУ, выхаванцы сталічных устаноў дашкольнай адукацыі, вучні САШ № 30 і гімназіі № 20 г. Мінска, а таксама прадстаўнікі футбольнага клуба «Мінск».

Н

АШ універсітэт наведалі члены афіцыйнай дэлегацыі Чалябінскай вобласці РФ на чале з міністрам адукацыі і навукі А. І. Кузняцовым. Госці азнаёміліся з БДПУ – вядучай установай вышэйшай педагагічнай адукацыі Беларусі і выказалі гатоўнасць развіваць партнёрскія стасункі па шэрагу напрамкаў.

• Алімпійскі марафон

Дыпламантам II Міжнароднага конкурсу навуковадаследчых праектаў «Разумець. Прымаць. Дапамагаць», арганізатарам якога выступіў Курскі дзяржаўны ўніверсітэт, стала магістрантка кафедры алігафрэнапедагогікі БДПУ Ксенія Пчолка. Індывідуальнае даследаванне, якое дзяўчына выканала пад кіраўніцтвам кандыдата псіхалагічных навук А. А. Лемех, было адзначана дыпломам ІІ ступені. Мерапрыемства праходзіла ў рамках рэалізацыі праграмы міжнароднага супрацоўніцтва паміж універсітэтаміпартнёрамі «Адкрытае грамадства для ўсіх». Дыпломам за І месца на IV Міжнароднай алімпіядзе па асновах педагогікі і псіхалогіі «Асоба ў гульні» ўзнагароджана каманда нашага ўніверсітэта «7Я». Мерапрыемства праходзіла ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны і сабрала 21(!) каманду з розных устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Расіі. Студэнты БДПУ, выступленне якіх ацэньвалася ў падгрупе каманд педагагічных спецыяльнасцей, былі лепшымі ў практычным і творчым турах алімпіяды, а таксама ў шэрагу намінацый. Падрыхтавацца да ўдзелу ў мерапрыемстве прадстаўнікам нашага ўніверсітэта дапамаглі дацэнт кафедры педагогікі Л. М. Цімашкова і выкладчык гэтай жа кафедры І. У. Каравай. Vivat Academia! Vivant professores! P. S. Па выніках алімпіяды ў катэгорыі «Псіхалагічныя спецыяльнасці» ганаровае 3-е месца заняла яшчэ адна каманда БДПУ – «Persona Ludus».

Распачалося свята ўрачыстым парадам, у якім прынялі ўдзел лепшыя спартсмены факультэтаў і члены зборных каманд БДПУ, а таксама школьнікі і юныя футбалісты. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук, які падкрэсліў, што ў гонар стагоддзя нашай alma mater быў дадзены старт цэламу шэрагу спартыўных ініцыятыў, а вялікая ўніверсітэцкая сям’я аб’ядналася пад дэвізам «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця». «Сённяшняе свята – працяг закладзеных спартыўных традыцый. А самае галоўнае, на мой погляд, у тым, што да нас упершыню далучацца самыя маленькія ўдзельнікі – дашкольнікі. Яны праедуць веламарафон, які, магчыма, пакладзе пачатак іх будучай педагагічнай кар’еры. Мы ганарымся выпускнікамі БДПУ, якія былі ўдзельнікамі Алімпіяд, у прыватнасці, дзвюх апошніх – у Пекіне і ў Лондане. Сёння больш за 60 прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта з’яўляюцца членамі нацыянальных зборных па розных відах спорту. У апошнія гады каманда БДПУ ўваходзіць у тройку лепшых на Рэспубліканскай універсіядзе. Але мы ставім мэту ўзысці на самую высокую прыступку! Для гэтага ў нас ёсць усё неабходнае. Дарэчы, хутка Беларуская чыгунка перадасць на баланс БДПУ вось гэты стадыён, дзе змогуць трэніравацца ўсе аматары здаровага ладу жыцця. Са святам вас, дарагія сябры!» Шчырыя словы віншаванняў прагучалі і ад ганаровых гасцей мерапрыемства. Так, міністр адукацыі Рэспублікі

Беларусь М. А. Жураўкоў, звяртаючыся да моладзі, падкрэсліў, што за імі – будучыня краіны, «а нашай Бацькаўшчыне патрэбны разумныя, прыгожыя і, вядома ж, здаровыя грамадзяне. Жадаю поспеху ўсім удзельнікам сённяшніх спаборніцтваў!» Завітала на свята бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, васьміразовая чэмпіёнка свету па веласпорце і, дарэчы, мама чацвярых дзяцей Наталля Цылінская. Прыйшла яна не адна, а з дзвюма малодшымі дочкамі. Госця прызналася, што ёй як маме і як спартсменцы ўдвая прыемней знаходзіцца на свяце сярод будучых педагогаў, якія дбаюць пра сваё фізічнае здароўе. Дырэктар Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў В. В. Баляба заўважыла: «БДПУ ў чарговы раз даказаў, што гэта вялікая, дружная, а галоўнае – спартыўная сям’я. Віншую вас са святам, якое сапраўды аб’ядноўвае пакаленні. Удачы і здароўя кожнаму!» Першымі ў спартыўных спаборніцтвах стартавалі самыя маленькія ўдзельнікі свята – дашкольнікі, якія прадэманстравалі свой спрыт у велапрабегу. Самай хуткай сярод дзяўчынак аказалася Карына Ждановіч, сярод хлопчыкаў перамог Ягор Варашылін. Яны атрымалі ў падарунак ад кампаніі AIST дзіцячыя веласіпеды. Ажно тры незвычайныя матчы правяла зборная БДПУ па міні-футболе. Яна паспаборнічала па чарзе з выхаванцамі

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


ВЫХАВАННЕ – НА САМЫМ ВЫСОКІМ УЗРОЎНІ Па выніках працы ХVI Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» 28–29 красавіка ў рамках святкавання Года моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі, БДПУ ўзнагароджаны дыпломам I ступені. Аргкамітэт адзначыў высокі навукова-метадычны ўзровень падрыхтоўкі і сістэмнае прадстаўленне ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў нашым універсітэце.

На працягу мерапрыемства выстава БДПУ працавала ў інтэнсіўным рэжыме: кожныя 40 хвілін адбываліся майстар-класы і невялічкія імпрэзы для наведвальнікаў экспазіцыі. У першы дзень госці маглі ўбачыць выступленне народнага літаратурнага тэатра «Жывое

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: прафесара кафедры (д.н., 22 разр. АТС) узроставай і педагагічнай псіхалогіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) алігафрэнапедагогікі, матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі (2); старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18/1. Тэл. 226-46-59.

2

слова», пасля чаго студэнты факультэта эстэтычнай адукацыі прадэманстравалі калекцыі гістарычных гарадскіх касцюмаў. Шэраг майстар-класаў распачаў факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій з інтэрактыўнай праграмай «Здароўе і здаровы лад жыцця студэнтаў як сацыяльна-педагагічная каштоўнасць», падчас якой наведвальнікі выставы атрымалі карысныя парады на кожны дзень. Прэзентацыя праекта полікультурнага выхавання моладзі ў выкананні студэнтаў факультэта беларускай і рускай філалогіі дазволіла прысутным пазнаёміцца з нацыянальнымі традыцыямі туркменскага народа. Пры ўдзеле выхаванцаў спартыўнага клуба каратэдо «Эверэст» адбылася інтэрактыўная прэзентацыя дзейнасці педагагічнага атрада «Сузор’е». Другі дзень працы выставы БДПУ быў не менш насычаным: тэатралізаваная інсталяцыя творчага праекта «Адраджэнне традыцый Батлейкі», шматлікія майстар-класы – па роспісе хной, каліграфіі, па мастацкім сурдаперакладзе песень… Валанцёрскае аб’яднанне «Філантроп» факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій правяло WORKSHOP з фрагментамі інтэрактыўных методык з цыкла навучальных заняткаў «Урокі валанцёрскага майстэрства». Птушыныя галасы распазнавалі ўдзельнікі конкурсу «Мудры пугач», які рэалізуецца ў рамках доўгатэрміновага адукацыйнага праекта «Экалогія і дзеці». Вопытам работы падзяліўся ўніверсітэцкі валанцёрскі

педагагічны атрад «Дзеці сталіцы», які прадставіў праект «Гэта можа кожны!». Завяршыў праграму экспазіцыі БДПУ майстар-клас па займальнай псіхалогіі. Правядзенне выставы накіравана на ўдасканаленне форм і метадаў грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, прыцягненне кадраў да распрацоўкі яго навукова-метадычнага забеспячэння, прэзентацыю новых падыходаў у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ва ўстановах адукацыі, а таксама папаўненне банка дадзеных і анатаванага каталога педагагічнага вопыту па выхаваўчай рабоце. Таццяна БОРТНІК, метадыст сектара ідэалагічнай работы УВРзМ

Д Б А Е М П РА С У Ч АС Н АС Ц Ь , К Л А П О Ц І М С Я П РА Б У Д У Ч Ы Н Ю Ідэя ўстойлівага развіцця – адна з асноўных праблем сучаснага грамадства – заклікана забяспечыць будучым пакаленням узровень эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага дабрабыту не горшы, чым у нас з вамі. Актуальныя пытанні гэтай канцэпцыі вырашаюцца сёння ў фармаце тэматычных перагаворных пляцовак. Нягледзячы на тое, што найноўшыя тэхналогіі дазваляюць партнёрам ажыццяўляць перамовы на адлегласці, жывы адкрыты дыялог па-ранейшаму застаецца найбольш эфектыўным спосабам узаемадзеяння. Сёлета пляцоўкай для такога дыялогу стаў БДПУ: 14–15 мая на базе ўніверсітэта адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор». Арганізатарамі мерапрыемства, акрамя нашай alma mater, выступілі асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» і зарэгістраванае аб’яднанне Wissenschaftsladen Bonn eV (ФРГ). Высокі ўзровень навуковага форуму падкрэслілі ў прывітальных выступленнях запрошаныя госці – прадстаўнікі беларускіх міністэрстваў адукацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, эканомікі, а таксама Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Й. Рау і грамадскага аб’яднання «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў». Госці адзначылі, што сёння БДПУ з’яўляецца вядучай ВНУ ў сістэме вышэйшай педагагічнай адукацыі, мае значны вопыт і патэнцыял, а таму ўяўляе вялікую цікавасць для розных дзяржаўных і міжнародных арганізацый, якія забяспечваюць экалагічную, эканамічную і сацыяльную асвету. У ходзе мерапрыемства адбыліся чатыры сесіі, сустрэчы праводзіліся ў фарматах групавога ўзаемадзеяння, Worldcafe, праектнай майстэрні. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі важныя канцэптуальныя пытанні аб ролі адукацыі ў экалагічнай цэласнасці, эканамічнай устойлівасці і сацыяльным развіцці рэгіёнаў, а таксама ў развіцці чалавечых рэсурсаў. Падчас працы ў групах было прапанавана вызначыць актуальныя праблемы забеспячэння ўстойлівага развіцця краіны і рэгіёнаў, а таксама магчымасці адукацыі ў пераадоленні гэтых праблем. Пасля ў ходзе агульнай дыскусіі ўдзельнікі акрэслілі асноўныя напрамкі ўзмацнення ўплыву адукацыі на працэсы ўстойлівага эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага развіцця. Найбольш значны вынік канферэнцыі ў тым, што былі сфарміраваны ініцыятыўныя групы па стварэнні тэматычных пера-

гаворных пляцовак па прыярытэтных напрамках інтэграцыі практык адукацыі. Гэта дае падставу спадзявацца, што выпрацаваныя ўдзельнікамі форуму прапановы будуць рэалізоўвацца ў дзейнасці канкрэтных навучальных устаноў, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый. Уражаннямі ад мерапрыемства падзялілася кіраўнік праекта «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор» Н. М. Кашэль: «Канферэнцыя ахапіла шырокую мэтавую аўдыторыю – гэта прадстаўнікі міністэрстваў, партнёрскія арганізацыі, установы адукацыі Беларусі і бліжэйшага замежжа. Сёння БДПУ дбае пра павышэнне статусу настаўніка і прэстыжу педагагічнай адукацыі. На канферэнцыі абмяркоўваліся прапановы вырашэння гэтых задач». А дэкан факультэта прыродазнаўства Н. У. Навуменка падкрэсліла важнасць і актуальнасць пастаўленых пытанняў, бо яны «маюць непасрэдныя адносіны да праблем узаемадзеяння навакольнага асяроддзя і чалавека. Далейшае ўстойлівае існаванне і развіццё чалавецтва немагчыма без захавання балансу прыроды і грамадства». Такім чынам, БДПУ, выступаючы актыўнай тэматычнай пляцоўкай, умацоўвае партнёрскія стасункі і ўдзельнічае ў вырашэнні не толькі адукацыйных, але і актуальных эканамічных, экалагічных і сацыяльных праблем сучаснага грамадства. Крысціна ТАРАНОВІЧ

21 мая 2015 г.


• 70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца Беларусь заўсёды будзе ганарыцца і памятаць тых, хто мужна і смела ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай, атрымаў самыя высокія ўрадавыя ўзнагароды. Адным з іх з’яўляецца Герой Савецкага Саюза В.І. Тарлоўскі, выпускнік факультэта мовы і літаратуры МДПІ імя А. М. Горкага.

ДОЎГІЯ ВЁРСТЫ ВАЙНЫ Нарадзіўся будучы герой 14 жніўня 1902 г. у в. Ачыжа Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і селяніна. У 1940 г. скончыў педагагічны інстытут і пачаў працаваць настаўнікам у в. Горкі Чэрвеньскага раёна. Мірнае жыццё ў адно імгненне было перакрэслена вайной…

В. І. Тарлоўскага прызываюць у Чырвоную Армію і накіроўваюць у Тамбоўскую школу малодшых камандзіраў, якую ён скончыў у студзені 1942 г. Сваё першае баявое хрышчэнне малады лейтэнант атрымаў у цяжкіх баях пад Харкавам, дзе праявіў сябе мужным і ўмелым камандзірам. А затым пачаліся доўгія вёрсты вайны: палаючы, амаль ушчэнт разбіты, але так і не захоплены немцамі Сталінград, потым пераможная Курская бітва, якая паклала пачатак карэннаму пералому ў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах, і нарэшце ў 1944 г. – родная беларуская зямля, за вызваленне якой ён атрымаў вышэйшую ўзнагароду – званне Героя Савецкага Саюза. 22 чэрвеня 1944 г. рота В. І. Тарлоўскага атрымала загад умацавацца на ўчастку дарогі Віцебск–Полацк і адрэзаць праціўніку шлях да адступлення. Заданне кіраўніцтва было выканана бліскуча. Рота пад камандаваннем гвардыі старшага лейтэнанта В. І. Тарлоўскага авалодала стратэгічным участкам

шашы, захапіўшы ў палон каля паўсотні варожых салдат і двух афіцэраў. Праз два дні ў адным з баёў камандзір быў цяжка паранены і накіраваны на лячэнне ў тылавы шпіталь у г. Іванава. Тут ён атрымаў радасную навіну, якая надала байцу сілы – загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 22 чэрвеня 1944 г. яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Да студзеня 1945 г. В. І. Тарлоўскі лячыўся ў шпіталі, дзе медкамісіяй быў прызнаны не здольным да страявой службы. Паколькі ўсе родныя героя загінулі ў час вайны, то ён застаўся жыць у г. Іванава. З 1956 г. і да выхаду на пенсію працаваў па той спецыяльнасці, якую набыў у Мінску перад вайной – настаўнікам-філолагам. У маі 2011 г. на доме ў г. Іванава, дзе жыў В. І. Тарлоўскі, была ўстаноўлена мемарыяльная шыльда. *** Загадчыка кафедры марксізмуле-нінізму Р. А. Пазняка прызвалі ў Чырвоную Армію з першых дзён вайны. І з самага пачатку ліхалецця ён паспытаў горыч паражэнняў, жорсткасць баёў і адчай адступлення. У кастрычніку 1941 г. Р. А. Пазняк удзельнічаў у вывадзе з акружэння двух палкоў, якія ўліліся ў склад 132-й дывізіі. Папоўненая новымі байцамі дывізія змагалася з немцамі пад Масквой, дзе вораг упершыню атрымаў паражэнне. У 1943 г. Р. А. Пазняк быў пераведзены ў палітупраўленне Бранскага фронту, пераўтворанага пазней у 4-ы Прыбалтыйскі. Навыкі выкладчыка, атрыманыя падчас працы ў педагагічным інстытуце, былі заўважаны камандаваннем. У 1944 г. Р. А. Пазняка накіроўваюць на працу выкладчыкам Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, якая адыгрывала важную ролю ў падрыхтоўцы агульнавайсковых камандных кадраў. Ваенную службу скончыў у званні палкоўніка ў 1956 г. Анатоль ВЯЛІКІ, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў

ШАНУЕМ, ПОМНІМ, БЕРАЖОМ У 70-ю гадавіну Вялікай Перамогі мы адчуваем асаблівы гонар за нашых суайчыннікаў, якія гераічна і самааддана вынеслі на сваіх плячах усе нягоды мінулай вайны, адстаялі мір і свабоду для нашчадкаў. Гэта нашы паважаныя ветэраны – людзі, жыццё якіх з’яўляецца прыкладам мужнасці, стойкасці і неверагоднай сілы духу. Шануючы іх неўміручы подзвіг, прадстаўнікі БДПУ ў перадсвяточныя дні арганізавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да слаўнай даты. Так, 5 мая ў Драматычным тэатры Беларускай Арміі студэнты ўніверсітэта віншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Ушанаванне было арганізавана сумесна з артыстамі тэатра, пасля чаго гледачы ўбачылі знакамітую п’есу «Радавыя». На базе сталічнай гімназіі № 174 6 мая адбылася традыцыйная навуковая канферэнцыя для школьнікаў, прымеркаваная да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Мерапрыемства праводзіцца штогод па ініцыятыве гістарычнага факультэта БДПУ. Сёлета навуковы форум меў міжнародны статус: вынікамі даследаванняў падзяліліся прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі і Казахстана. Акрамя таго, у гэты ж дзень студэнты са складу прафсаюзнага актыву прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці (пасля праведзеных рэстаўрацыйных работ) Кургана Славы. Сярод прафесарска-выкладчыцкага складу і супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта таксама ёсць людзі, якія змагаліся за Радзіму падчас Вялікай Айчыннай вайны. Ушанаванне ветэранаў адбылося ў БДПУ 7 мая. Абаронцы выказалі словы шчырай падзякі рэктарату, выкладчыкам і студэнтам за ўвагу і клопат, а таксама спадзяванне на працяг плённай працы на карысць роднага ўніверсітэта. Афіцыйную частку мерапрыемства змяніла яскравае выступленне вядучых творчых калектываў універсітэта. Увага, праяўленая да ветэранаў, – гэта сапраўднае адлюстраванне пераемнасці і сувязі пакаленняў. Завяршыўся святочны марафон ускладаннем кветак да помніка студэнтам і выкладчыкам нашага ўніверсітэта, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сучаснае пакаленне можа лічыць сябе шчаслівым ужо таму, што ведае пра вайну толькі з мастацкіх твораў ці падручнікаў па гісторыі. Ужо 70 гадоў беларусы жывуць пад мірным небам. Мы віншуем ветэранаў і смуткуем аб тых, хто загінуў за Радзіму. Аднак памяць жывая не адным днём, а цэлымі пакаленнямі, якія з глыбіні дзесяцігоддзяў чуюць запавет сваіх прадзедаў: памятайце пра мінулае, каб не паўтараць памылак у будучым! Крысціна ТАРАНОВІЧ, аспірантка кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў

ПАМЯЦЬ ЮНЫХ СЭРЦАЎ

Усё далей і далей адыходзяць у мінулае падзеі Вялікай Айчыннай вайны, усё менш і менш застаецца сведкаў тых жудасных дзён. Аднак вельмі важна, каб жыла памяць пра найвялікшую праяву гераізму, глыбіню і сілу духу людзей, што не скарыліся ворагу. Цяжка ўявіць, які след пакінула вайна ў дзіцячых сэрцах. Студэнты факультэта дашкольнай адукацыі не маглі застацца абыякавымі да тэмы ваеннага дзяцінства. Напярэдадні свята Вялікай Перамогі на ФДА стартаваў праект «Памяць юных сэрцаў». У рамках праекта студэнты 304-й групы пад кіраўніцтвам аўтара гэтых радкоў зрабілі руплівую працу: сабралі і абагульнілі інфармацыю пра лёсы дзяцей, пацярпелых у Вялікай Айчыннай вайне, юных герояў. Было таксама праведзена даследаванне, прысвечанае ўяўленням сучасных дзяцей пра вайну. На аснове сабранага матэрыялу стварылі дакументальны фільм (аўтары праекта – студэнты А. Карповіч,Т. Клімовіч, А. Фурсевіч). У стужку ўвайшлі выказванні сённяшніх школьнікаў і ўспаміны дзяцей вайны пра жыццё падчас фашысцкай навалы, пра маленькія радасці і

21 мая 2015 г.

вялікія страхі, якімі быў пранізаны кожны акупацыйны дзень. У рамках праекта студэнты 304-й групы наведалі будучы мемарыяльны комплекс «Трасцянец», музей Вялікай Айчыннай вайны, таксама правялі адкрытыя заняткі ў дзіцячым садку з мэтай пашырэння

ўяўлення дзяцей аб вайне і яе героях, усклалі вянкі да месцаў баявой славы. Факультэт дашкольнай адукацыі і ў далейшым плануе аказваць сацыяльна-псіхалагічную дапамогу ветэранам, праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы для дзяцей і падлеткаў. Наталля ЧАСНАКОВА, выкладчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі 3


С П А Р Т Ы Ў Н А Е С В Я ТА Н А Э М О Ц Ы І Б А ГАТА (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

і танцоры з БДПУ, але і запрошаныя госці: гурт «Бай Сіці», Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», удзельнік шоу «Голас» Расіі і Польшчы Віталь Варанко, удзельнік праекта «Хачу да Меладзэ» Ягор Ваўчок… Аднак найбольш цёпла прысутныя сустракалі чвэрцьфіналістаў Вышэйшай лігі КВЗ, нашу любімую каманду «Лепшыя сябры». «Опа, опа!» – падпявалі студэнты фантазёрам, і ад гэтай станоўчай энергетыкі навокал сапраўды рабілася цяплей. Вынікі ж спартыўных баталій наступныя. У гіравым спорце трэцяе каманднае месца ў гістфака, другімі сталі прадстаўнікі факультэта псіхалогіі, чэмпіён – факультэт прыродазнаўства. У асабістым заліку тройка лідараў выглядае так: Аляксандр Новік, Віктар Цярэня, Аляксандр Бярцук. Самымі моцнымі ў перацягванні каната аказаліся спартсмены ФДА, трошкі ўступілі ім прадстаўнікі ФПА, трэція – студэнты гістфака. У дартсе трэцяе каманднае месца заваяваў факультэт фізічнага выхавання, крыху лепш выступіў факультэт дашкольнай адукацыі, а роўных не было фізікаматэматычнаму факультэту. Самыя трапныя спартсмены сярод дзяўчат – Алена Малюгіна, Таццяна Харашылава і Антаніна Карпянкова, сярод хлопцаў – Аляксандр Бярэзін, Аляксей Ціханавец і Маразат Хаманаў (першае, другое і трэцяе месцы адпаведна). Прыз за лепшы творчы нумар атрымалі прадстаўнікі факуль-

ФК «Мінск», жаночай зборнай нашага ўніверсітэта і камандай выкладчыкаў і супрацоўнікаў alma mater. У першым паядынку падапечныя трэнера С. А. Траско ўступілі сапернікам, а вось у двух наступных перамо-

гу давялося здабываць у пасляматчавых пенальці. Адзін з галоў забіў сам кіраўнік БДПУ – Аляксандр Іванавіч Жук. Але нават набранае ім ачко не выратавала ад паражэння каманду на чале з дырэктарам СК «Педагог» Іванам Моргунам. Унікальнасць гэтых матчаў заключалася яшчэ і ў тым, што каменціраваў іх чалавек, чый голас у балельшчыкаў асацыіруецца з многімі перамогамі беларускага спорту, – Уладзімір Мікалаевіч Навіцкі! Аднак сюрпрызы на гэтым не скончыліся. Падчас цырымоніі ўзнагароджання генеральны дырэктар асацыяцыі «Федэрацыя пляжнага футболу» А. Я. Баранаў падараваў нашым спартсменам мячы для трэніровак. Тым часам на спартыўных пляцоўках стадыёна станавілася ўсё весялей і сапраўды гарачэй, нягледзячы на зусім не цёплы майскі дзянёк. Балельшчыкі падтрымлівалі любімыя каманды і прадстаўнікоў сваіх факультэтаў, адначасова падтанцоўваючы пад выступленні артыстаў і творчых калектываў. Прысутных радавалі не толькі спевакі

тэта фізічнага выхавання. У гульні Беларусіяды «Перацяжкі» трэцяе месца заваявала зборная факультэта псіхалогіі, другое – каманда факультэта эстэтычнай адукацыі, самымі моцнымі аказаліся філолагі (ФБіРФ). Вынікі яшчэ адной народнай гульні пад назвай «Пальчатка» наступныя: трэцімі зноў сталі псіхолагі, філолагі трошкі не дацягнулі да чэмпіёнства, перамаглі ж спартсмены ФФВ. У спартландыі трэцяе месца дасталася зборнай фізіка-матэматычнага факультэта і ФДА, другое – ФБіРФ і ФПА, першае – факультэта прыродазнаўства і ФСПТ. Памяць пра мерапрыемства застанецца перш за ўсё ў эмоцыях і ўражаннях яго гасцей і ўдзельнікаў. Вось некаторыя каментарыі. Уладзімір Уладзіміравіч Камінскі, велагоншчык, чэмпіён Алімпіяды ў Манрэалі ў каманднай гонцы на шашы: «Я вельмі задаволены, што сёння БДПУ праводзіць такія масавыя маладзёжныя спартыўныя мерапрыемствы. Універсітэт ажыццявіў вялікую арганізацыйную работу, і надвор’е не падвяло – дажджу няма, трошкі халаднавата, але для загартаваных спартсменаў гэта не страшна. Увогуле ж сёння ў грамадстве ўсё больш развіваецца гіпадынамія. Таму падобныя святы з’яўляюцца яшчэ і прапагандай здаровага ладу жыцця, рухальнай актыўнасці. І тут цяжка пераацаніць ролю студэнтаў БДПУ, будучых педагогаў, якім належыць падчас працы фарміраваць светапогляд сваіх выхаванцаў, далучаць іх да фізічнай культуры і спорту. Спадзяюся, што выпускнікі БДПУ будуць для сваіх вучняў прыкладам, вартым пераймання».

• 100-годдзю БДПУ прысвячаецца

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ A Alma lma Mater Mater (Працяг. Пачатак у № 12–15 за 2014 г., № 2–6 за 2015 г.)

Працягваем знаёміцца з жыццём нашага ўніверсітэта ў даваенны час. Сёння прапануем вам прасачыць за падзеямі, якія адбываліся ў Вышэйшым педагагічным інстытуце ў 1934 годзе. 13 студзеня была прынята Пастанова СНК СССР «Аб падрыхтоўцы навуковых і навукова-педагагічных работнікаў». У дакуменце адзначалася, што яна павінна ажыццяўляцца толькі ў тых вышэйшых навучальных установах і навукова-даследчых інстытутах, якія забяспечаны высокакваліфікаванымі навуковымі кадрамі і маюць патрэбнае абсталяванне, матэрыяльна-тэхнічную базу (бібліятэкі, лабараторыі, выпрабавальныя станцыі і інш.). Пастановай акрэсліваліся тэрміны навучання і парадак залічэння ў аспірантуру, вызначаліся меры па ўдасканаленні навуковай і педагагічнай падрыхтоўкі аспірантаў. 27 кастрычніка на падставе рашэння Савецкага ўрада СНК БССР прыняў Пастанову «Аб парадку падрыхтоўкі аспірантаў і кантынгентах прыёму на 1934/35 навучальны год». З гэтага часу падрыхтоўка кандыдатаў навук ускладалася на шэраг навукова-даследчых устаноў і ВНУ, у тым ліку і на Вышэйшы педагагічны інстытут. Так, у яго аспірантуру прадугледжвалася залічыць 14 чалавек. Кіраўнік установы У. І. Ваўкоў быў накіраваны ЦК КП(б)Б у аспірантуру Вышэйшага камуністычнага інстытута асветы ў Маскве. Дырэктарам ВПІ прызначылі кандыдата філасофскіх навук А. М. Мельцэра. Праведзена рэарганізацыя сацыяльна-эканамічнага факультэта. На базе яго эканамічнага і геаграфічнага аддзяленняў утварыўся новы геаграфічны факультэт. Гістарычнае аддзяленне стала асновай самастойнага гістарычнага факультэта. На базе аддзяленняў нямецкай і англійскай мовы, якія знаходзіліся ў складзе літаратурна-лінгвістычнага факультэта, прадугледжвалася стварэнне асобнага факультэта замежных моў. Аднак з прычыны малой колькасці студэнтаў (па стане на 1 жніўня 1934 г. на абодвух аддзяленнях навучалася толькі 28 чалавек) факультэт узнік трохі пазней. Літаратурна-лінгвістычны факультэт ператвораны ў факультэт мовы і літаратуры з рускім і беларускім аддзяленнямі. На сацыяльна-эканамічным і літаратурна-лінгвістычным факультэтах працавалі чатыры нацыянальныя секцыі: беларуская, руская, польская і яўрэйская. У сувязі з пашырэннем інстытута і павелічэннем аб’ёму вучэбнай працы ствараліся новыя кафедры, павышалася іх роля ва ўдасканаленні адукацыйнага працэсу. Калі ў 1932/33 навучальным годзе працавала 11 кафедраў, то ў 1933/34 іх было 15: ленінізму і гісторыі партыі, дыялектычнага матэрыялізму, палітычнай эканоміі, эканамічнай палітыкі, эканамічнай геаграфіі,

гісторыі народаў СССР і Расіі, гісторыі Беларусі, гісторыі Захаду, літаратуры, мовазнаўства, педагогікі, педалогіі, замежных моў, асноў вытворчасці і ваенная кафедра. У інстытуце быў усталяваны чатырохгадовы тэрмін навучання. Гэта дазволіла значна палепшыць якасць падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў. Установа ўпершыню пачала працаваць па стабільным раскладзе. Больш увагі надавалася выкананню студэнтамі дыпломных работ. Пасля распрацоўкі кафедрамі і зацвярджэння дырэкцыяй тэматыка дыпломных работ даводзілася да ведама кожнага студэнта. На перыяд выканання праектаў будучыя педагогі вызваляліся ад розных грамадскіх даручэнняў. Яны атрымлівалі кваліфікаваную дапамогу ад навуковых супрацоўнікаў інстытута. Для студэнтаў-дыпломнікаў прафесарам В. М. Перцавым былі прачытаны лекцыі «Як карыстацца першакрыніцамі», «Як прыступіць да выканання дыпломнай працы». Павысілася паспяховасць студэнтаў. Так, калі ў час зімовай заліковай сесіі 1932/33 навучальнага года адзнакі «выдатна» і «добра» атрымалі 60,3 % студэнтаў інстытута, то падчас летняй сесіі гэтая лічба ўзрасла да 68,7 %. Дырэкцыяй інстытута быў узяты курс на забеспячэнне чытання лекцый найбольш кваліфікаванымі навуковымі работнікамі. Лекцыі па гісторыі старажытнага свету, фізіцы, псіхалогіі і іншых вучэбных дысцыплінах, якія праводзіліся ў спецыяльна абсталяваных аўдыторыях, суправаджаліся дэманстрацыяй ілюстрацыйнага матэрыялу. На ўсіх кафедрах працавала 104 чалавекі, з іх: прафесараў – 14, дацэнтаў – 20, выконваючых абавязкі дацэнтаў – 44, выкладчыкаў – 11 і асістэнтаў – 15. У інстытуце праводзілі заняткі вядомыя навукоўцы рэспублікі – прафесары А. І. Барычэўскі, П. А. Бузук, І. І. Замоцін, В. М. Перцаў, П. Я. Панкевіч, П. І. Пінчук, В. К. Шчарбакоў і іншыя. Завочны сектар падрыхтаваў 35 настаўнікаў (10 гісторыкаў, 18 літаратараў і 7 спецыялістаў па педагогіцы). Было праведзена 6 літаратурных вечароў, 18 лекцый-канцэртаў, 8 калектыўных паходаў у тэатр і 5 у кіно, дыспут па рамане Кузьмы Чорнага «Бацькаўшчына». У інстытуце працавалі навуковыя, спартыўныя гурткі, а таксама гурткі мастацкай самадзейнасці. Было выпушчана 555 насценгазет. В. КАДЗІРА, намеснік дэкана гістарычнагя факультэта

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Уладзімір Мікалаевіч Навіцкі, самы вядомы спартыўны каментатар: «У гасцях у БДПУ я не першы раз, і сёння атрымаў сапраўднае задавальненне ад футбольных баталій. Усе тры матчы былі напружаныя, ніхто нікому не паддаваўся, футбалісты стараліся згуляць як мага лепей. Адчуваўся і добры настрой ігракоў, і шчырая падтрымка балельшчыкаў. Дух спаборніцтва, камандная зладжанасць – у дадзеным выпадку гэта не проста прыгожыя каментатарскія словы, а канстатацыя рэальнасці. Упэўнены, што такім святам, такім сустрэчам загадзя наканаваны поспех». Дзіяна Савіцкая, студэнтка 1-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі: «Толькі што я прынесла свайму факультэту перамогу ў гульні „Перацяжкі“! Эмоцыі проста зашкальваюць, паколькі ўдзельнічаю першы раз, то нават і ўявіць не магла, што выйграю. Лічу, што свята ўдалося на славу, столькі розных спаборніцтваў, цудоўная музычная праграма… Паколькі мы шмат рухаемся, то і холад не страшны! Дзякуй, БДПУ!» Вераніка МАНДЗІК

• Служба 03

У пр ы я ррыт ы т э ццее – пр а ф фіі ла л а к т ыка ыка

У апошнія дзесяцігоддзі анкалагічныя захворванні малочнай залозы ў эканамічна развітых краінах характарызуюцца стабільнымі тэмпамі росту і памяншэннем сярэдняга ўзросту пацыентак. Гэты артыкул дапаможа зразумець, ці знаходзіцеся вы ў групе рызыкі, а таксама падкажа, на якія сімптомы варта звярнуць увагу. Якія ж фактары спрыяюць развіццю паталагічных працэсаў у малочных залозах? У першую чаргу гэта генетычная схільнасць. Калі ў маці ці бабулі быў рак малочнай залозы, то рызыка захворвання ўзрастае ў 7 разоў. Але фатальнасці тут няма: трэба ўнесці карэктывы ў лад жыцця, рэжым харчавання і праводзіць пэўныя прафілактычныя мерапрыемствы. Другім па значнасці адмоўным фактарам з’яўляецца дысбаланс рэпрадуктыўнай сістэмы. Ранні пачатак палавога жыцця, запаленчыя захворванні, інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, працяглая (больш за 5 гадоў) гарманальная кантрацэпцыя, парушэнні функцыі яечнікаў прыводзяць да сур’ёзных парушэнняў стану малочнай залозы. Адназначна адмоўнае ўздзеянне на жаночы арганізм аказвае ўжыванне алкаголю і курэнне. Напэўна, большасць тых жанчын, якія паляць, нават не падазраюць аб такіх наступствах, як мастапатыя і парушэнне менструальнай функцыі. Яшчэ адзін сур’ёзны негатыўны фактар – траўмы малочных залоз. Што тычыцца загару, сонечнае святло пры працяглым уздзеянні можа прывесці да развіцця такога небяспечнага анкалагічнага захворвання, як меланома скуры. Пры адсутнасці дыфузных мастапатый, фiбраадэном або іншых паталогій загараць можна, але абавязкова ў купальніку, пазбягаючы знаходжання пад сонцам у паўдзённыя гадзіны. У салярыі таксама абавязкова загараць з закрытымі грудзьмі. Якія ж змены малочных залоз павінны выклікаць трывогу ў жанчын? У першую чаргу – балючае нагрубанне за 1–2 тыдні да менструацыі. Акрамя таго трэба звярнуць увагу на змяненне колеру ўчастка скуры, памеру або формы адной з малочных залоз, з’яўленне розных ушчыльненняў у грудзях або падпахавай вобласці. Такія сімптомы могуць быць прыкметамі розных захворванняў. Трэба абавязкова звярнуцца да ўрача для правядзення абследавання. Агульнапрызнана, што з дзесяці выяўленых у малочнай залозе змяненняў дзевяць жанчыны знаходзяць самастойна – пры самаабследаваннi. Своечасовая дыягностыка перш за ўсё залежыць ад самой жанчыны, яе пільнасці і свядомых адносін да прафілактычных аглядаў. Памятайце, што любое захворванне лягчэй прадухіліць, чым лячыць. Будзьце здаровыя! C. КАНАПЛЁВА, загадчыца жаночай кансультацыі 33-й гарадской студэнцкай паліклінікі

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 26.03.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 308. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 20.05.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1162  
1162  
Advertisement