Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 30 красавіка 2015 года

№ 6 (1161)

• Афіцыйная хроніка

1 красавіка ў адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь М.А. Жураўкова № 259 тэрмінам на 5 гадоў пацверджана дзяржаўная акрэдытацыя БДПУ на адпаведнасць віду профільны ўніверсітэт і выдадзены адпаведны сертыфікат за нумарам 0004891. Калегі, годнае праходжанне акрэдытацыі і поспехі БДПУ на ніве адукацыі – гэта ваша заслуга!

15 і 16 красавіка рэктар БДПУ прафесар А.І. Жук прыняў удзел у рабоце XIII з’езда Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў (ЕАУ). З 2007 г. БДПУ – сапраўдны член гэтай аўтарытэтнай і ўплывовай міжнароднай арганізацыі, што аб’ядноўвае 128 вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны.

Дарагія ветэраны! Наша краіна рыхтуецца да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Ад імя выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў універсітэта і ад сябе асабіста выказваю вам шчырую ўдзячнасць за неўміручы подзвіг, які падараваў мір і свабоду беларускай зямлі. Мы раздзяляем разам з вамі, шаноўныя ветэраны, вялікую радасць і вялікі боль. Дазвольце ад усяго сэрца пажадаць вам моцнага здароўя, даўгалецця, шчасця і дабрабыту. Мы, нашчадкі Вялікай Перамогі, будзем заўсёды памятаць і шанаваць салдат, партызан, падпольшчыкаў, якія цаной уласнага жыцця адстаялі свабоду і незалежнасць Айчыны. Наш ганаровы доўг і пачэсны абавязак – рабіць усё магчымае, каб памяць пра мінулую вайну не згасала ў сэрцах новых пакаленняў, каб маладыя людзі вырасталі сапраўднымі патрыётамі, вартымі высокага подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў. Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! Са святам! Рэктар БДПУ

Ал Аляксандр ЖУК

ПРЫЗНАННЕ – ВЫНІК ПРАЦЫ І НАТХНЕННЯ Падчас круглага стала «Агульная гуманітарная еўразійская прастора ва ўмовах сусветнага крызісу» Аляксандр Іванавіч разам з калегамі абмеркаваў перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж універсітэтамі – членамі Асацыяцыі. Дарэчы, у праграму дзейнасці ЕАУ на 2015 г. уключана навуковая канферэнцыя «Мова і міжкультурныя камунікацыі», якая пройдзе ў маі на базе БДПУ.

Шлях да ведаў заўсёды патрабуе намаганняў, энергіі, асабістага высілку. Як жа на гэтай дарозе не стаміцца, не згубіць даследчы запал, ажыццявіць творчыя ідэі? Добрым стымулам становяцца разнастайныя конкурсы і спаборніцтвы, дзе можна не толькі праверыць на практыцы свае веды і ўменні, але і адкрыць для сябе новыя прафесійныя гарызонты. Каманда маладых даследчыкаў з БДПУ сёлета адправілася на пошукі навуковага натхнення ў Санкт-Пецярбург. Менавіта ў гэтым горадзе ў Расійскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя А.І. Герцэна з 21 па 25 красавіка праходзіла ІХ Герцэнаўская алімпіяда аспірантаў па педагагічных навуках «Навуковая творчасць». Выступілі на ёй прадстаўнікі нашай alma mater бліскуча: прывезлі ў Мінск ажно 10 дыпломаў (трэцюю частку ад агульнай колькасці!). Аднак самай вялікай перамогай удзельнікі лічаць прызнанне расійскіх калег, якія адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі аспірантаў БДПУ.

• Навіны БДПУ П

АДВЕДЗЕНЫ вынікі XXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі. Лаўрэатамі-2014 сталі магістрант кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі Роза Курыловіч (навуковы кіраўнік – кандыдат педагагічных навук В.М. Пірутка) і выпускніца магістратуры мінулага года Лізавета Кіштымава (кіраўнік – кандыдат псіхалагічных навук Н.П. Радчыкава). Па выніках конкурсу дыпломамі І, ІІ і ІІІ катэгорый удастоены працы 50 (з 53) прадстаўнікоў БДПУ. Віншуем маладых даследчыкаў і жадаем ім далейшых поспехаў у навуковай дзейнасці!

П

РАФЕСАР Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта Нікола Комада 17 красавіка прачытаў адкрытую лекцыю для студэнтак БДПУ на тэму «Як абараніць жаночае здароўе». Спецыяліст у галіне прафілактычнай медыцыны і гігіены, ён пасля падпісання дагавора аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і ўніверсітэтам Фларэнцыі стаў каардынатарам маладзёжнага праекта «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця».

В

ЯДОМЫ французскі гісторык, аўтар прац, прысвечаных біяграфіі знакамітых палітыкаў, ЖанЖак Мары падчас свайго візіту ў Рэспубліку Беларусь наведаў наш універсітэт і выступіў з публічнай лекцыяй перад выкладчыкамі і студэнтамі гістарычнага факультэта.

Сапраўдны фурор зрабіла выступленне аспірантаў БДПУ ў асноўным конкурсе алімпіяды – «Калектыўным праекце». Эксперты – аўтарытэтныя вучоныя ў галіне педагагічнай думкі – перш за ўсё былі ўражаны навуковай глыбінёй, аргументаванасцю меркаванняў, творчым запалам беларускай каманды. За тэарэтычнае абгрунтаванне і навукова-метадычнае забеспячэнне арганізацыі валанцёрскай дзейнасці ў структуры бесперапыннай педагагічнай практыкі каманда БДПУ атрымала вышэйшую ўзнагароду міжнароднай алімпіяды – дыплом І ступені. І гэта заслужаная перамога маладых вучоных нашага ўніверсітэта. Месяц сістэматычнай працы над стварэннем навукова-даследчага праекта ў рамках Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі на 2015–2020 гг. – «Валанцёр-

ская дзейнасць як сродак фарміравання матывацыі студэнтаў да педагагічнай прафесіі» – самі аспіранты называюць майстар-класам па метадалогіі педагагічнага даследавання. Мудрае кіраўніцтва прарэктара па навуковай рабоце Ганны Васільеўны Торхавай, падтрымка навуковых кіраўнікоў, жаданне дастойна прадставіць сваю краіну і плён сумеснай навуковай творчасці дазволілі ўмацаваць веру аспірантаў у свае сілы, што ў сваю чаргу і прывяло да перамогі! Аднак пра ўсё па парадку. Арганізатарам алімпіяды стала кафедра педагогікі РДПУ. Паколькі 2015 год Расійскай Федэрацыі аб’яўлены Годам літаратуры, конкурсная праграма нагадвала стварэнне цікавай кнігі. Над яе напісан(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


Прызнанне – вынік працы і натхнення (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

нем, акрамя прадстаўнікоў БДПУ, рупліва працавалі яшчэ 14 каманд-удзельніц з розных расійскіх універсітэтаў (Пермскага, Пскоўскага, Саратаўскага і інш.). Рэцэнзентам выступіла каманда экспертаў, у склад якой уваходзілі дактары педагагічных навук з розных устаноў вышэйшай адукацыі Расіі. Атмасферу братэрства на працягу пяці этапаў алімпіяды стварала каманда цьютараў – аспірантаў першага года навучання. Падчас рэгістрацыі ўдзельнікаў падзялілі на чатыры групы, кожная з якіх атрымала пэўны маршрут па горадзе на тэму «Літаратурны Пецярбург» і жанр для напісання

ўласнага твора – легенду, быліну, трагедыю або аповесць. Крыніцай натхнення стала экскурсія – падарожжа па вуліцах, звязаных з жыццём і творчасцю Пушкіна, Ясеніна, Чайкоўскага, Глінкі. Яшчэ адзін лейтматыў алімпіяды – 70-годдзе Вялікай Перамогі. Так, падчас конкурсу «Навуковая эрудыцыя» ўдзельнікі ўзгадвалі імёны знакамітых педагогаў і псіхолагаў, лёс якіх быў апалены Айчыннай вайной. Незвычайным можна назваць этап алімпіяды пад назвай «Навуковая прадукцыя». Умовы яго такія: напісаць твор асаблівага жанру – сінопсіс (сціслы агляд) аўтарскай кнігі, прысвечанай педагагічнай праблеме. Найбольш цікавыя сінопсісы атрымаліся ў Святланы Шаркевіч (кафедра педагогікі вышэйшай школы і СВТ, дыплом ІІ ступені) і Вольгі Драздовай (факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій, дыплом III ступені). Сапраўдным іспытам на ўменне доказна выкладаць свае думкі стаў конкурс «Навуковая аргументацыя». Важна было не толькі лагічна выказаць меркаванне па прапанаваных пытаннях, але і пацвердзіць крэатыўную пазіцыю навуковымі даследаваннямі. Упэўнена з пастаўленай задачай справілася аўтар гэтых радкоў Інга Кіжло (факультэт спецыяльнай адукацыі, дыплом ІІІ ступені). У наступным этапе – «Вусным выступленні» – патрабавалася вельмі ёміста і цікава расказаць пра навуковую літаратуру, якая стала вытокам дысертацыйнага даследавання. Зацікавіць калег і экспертаў аратарскім майстэрствам змаглі Вольга Драздова і Святлана Шаркевіч (дыпломы ІІ ступені). Сапраўднай узнагародай для ўдзельнікаў алімпіяды стала «залатая лекцыя» доктара педагагічных навук, прафесара, практыка і мэтра ў сваёй галіне Аляксея Міхайлавіча Каменскага. Удзел у семінарах-практыкумах, праблемных лабараторыях дазволіў пазнаёміцца з вядучымі навукоўцамі РДПУ імя А.І. Герцэна. Асаблівай увагі заслугоўвае цырымонія закрыцця алімпіяды, падчас якой каманды ўдзельнікаў, цьютары, арганізатары і нават эксперты прадстаўлялі творчыя нумары ў межах вызначанага жанру: спявалі песні, расказвалі легенды, быліны. Выказваліся словы падзякі кожнаму, хто ствараў цікавую кнігу пад назвай «Навуковая творчасць». Абсалютнымі пераможцамі алімпіяды сярод прадстаўнікоў БДПУ сталі Кацярына Рагель (ФСА) і Маргарыта Вакула (кафедра педагогікі вышэйшай школы і СВТ) – першае месца; Аксана Куніцкая (ФСПТ) і Кацярына Рэйт (ФДА) – другое. Каманда выказвае ўдзячнасць рэктару БДПУ прафесару А.І. Жуку за магчымасць удзелу ў алімпіядзе, аказаны давер і падтрымку. Мерапрыемства падаравала аспірантам сапраўды зорныя хвіліны, звязаныя з поспехам, дапамагло раскрыць творчы і навуковы патэнцыял, а галоўнае – натхніла на руплівую працу. Жадаем маладым навукоўцам – аспірантам і суіскальнікам – смела крочыць наперад па абраным шляху. Няхай ён будзе напоўнены цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі, яскравымі перамогамі! Інга КІЖЛО, аспірант кафедры лагапедыі

2

Навука – тая сфера творчай і прафесійнай самарэалізацыі студэнтаў, якая адыгрывае важную ролю ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў. Даследчая дзейнасць спрыяе фарміраванню і развіццю праблемнага мыслення, навыкаў сістэмнага разгляду вывучаемага аб’екта, вуснага і пісьмовага маўлення. Менавіта таму ў БДПУ штогод у рамках студэнцкай навуковай вясны праводзіцца навукова-практычная канферэнцыя «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага педагога».

МАЛАДЫМ – ДАРОГА Ў НАВУКУ! Сёлета 23 красавіка на адкрыцці чарговага, адзінаццатага па ліку, навуковага форуму з прывітальным словам перад прысутнымі выступіла прарэктар па навуковай рабоце БДПУ Г.В. ТОРХАВА. Ганна Васільеўна падкрэсліла, што актыўны ўдзел у студэнцкай НДР з’яўляецца залогам далейшай паспяховай кар’еры маладых вучоных. «У нашым універсітэце ствараюцца ўсе ўмовы для далучэння студэнцкай моладзі да даследчай дзейнасці, прадугледжана цэлая сістэма мер стымулявання навуковай кар’еры (імянныя стыпендыі, гранты і іншыя віды заахвочванняў, конкурсы інавацыйных праектаў, навуковыя стажыроўкі), – адзначыла прафесар Торхава. – У БДПУ сёння каля 45 % студэнтаў прымаюць удзел у НДР, дзейнічаюць 33 СНДЛ. Сёлета 53 прадстаўнікі ўніверсітэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў і выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі. Упершыню за апошнія тры гады мы маем такія добрыя вынікі: 2 лаўрэаты, 12 прац 1-й і столькі ж 3-й катэгорый, 24 даследаванні 2-й катэгорыі. Упэўнена, што гэта добрая тэндэнцыя захаваецца. Мы на вас спадзяёмся і будзем аказваць усялякую падтрымку. Хацелася б падкрэсліць, што калі вы і не выбераце навуковую кар’еру, то ўдзел у НДР не пройдзе бясследна для асобаснага і прафесійнага росту. У навукова-даследчай і інавацыйна-праектнай дзейнасці фарміруецца менавіта той тып мыслення спецыяліста, які цяпер запатрабаваны ў сістэме адукацыі. Ён уласцівы педагогу, які ўпэўнена адчувае сябе ў сітуацыі нявызначанасці, праблемнасці, які можа не толькі дзейнічаць па зададзеным кімсьці алгарытме, але і сам будуе і ажыццяўляе мадэлі паводзін, прыняцця рашэнняў. Рэктарат чакае ад вас новых навуковых дасягненняў і будзе падтрымліваць ініцыятывы ў гэтым кірунку!» *** Падчас работы пленарнага пасяджэння прысутныя дзяліліся не толькі вынікамі даследаванняў, але і вопытам уласнай навуковай дзейнасці. Так, аспірантка кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі Крысціна Тарановіч адзначыла, што студэнту, які разглядае магчымасць паступлення ў аспірантуру, ужо сёння важна задумацца над «закладваннем падмурка»: удзелам у рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, распрацоўкай праблемнага поля даследавання. Выступоўца падкрэсліла, што ва ўніверсітэце ёсць шмат магчымасцяў стымулявання і дадатковага фінансавання як студэнцкіх, так і аспіранцкіх даследаванняў. У якасці прыкладу Крысціна Юр’еўна раска-

зала пра замежныя стажыроўкі, у якіх яна ўдзельнічала падчас навучання. Аляксандр Сарокін працягнуў работу пленарнага пасяджэння. Ён расказаў пра выкарыстанне так званай «мяккай сілы» і небяспеку палітычных маніпуляцый. Усяго было сем дакладчыкаў, кожны з якіх разважаў як на тэму ўласнага даследавання, так і пра ролю студэнцкай навукі ў творчым і прафесійным развіцці чалавека. У зале панавала атмасфера зацікаўленасці і добразычлівасці. Прыемна, што маладыя даследчыкі прыйшлі на мерапрыемства з мэтай паўдзельнічаць, а не проста папрысутнічаць. Таму канферэнцыя праходзіла вельмі жыва: задаваліся пытанні, распачыналіся дыскусіі. Напрыклад, прысутныя захацелі ўдакладніць пазіцыю Марыны Леанідаўны Беланоўскай, аспіранткі кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, што прывяло да актыўнага абмеркавання. Дакладчыца разгорнута адказала на пастаўленыя пытанні, патлумачыла некаторыя нюансы і аспекты даследавання. Патэнцыял студэнцкіх каферэнцый – велізарны. Тут адбываецца фарміраванне навуковага разумення праблемы даследавання, з’яўляецца добрая магчымасць апрабіраваць свае ідэі, выслухаць апанентаў, узмацніць аргументацыю. Аляксандр ЦАРКОЎСКІ, аспірант кафедры рускай і зарубежнай літаратуры *** У праграме форуму ва ўсіх 6 секцыях былі заяўлены цікавыя і важныя паведамленні, даклады. Іх абмеркаванне, безумоўна, можа паслужыць імпульсам да далейшых навуковых пошукаў на больш высокім узроўні. Так, падчас работы секцыі № 3 «Сацыяльна-гуманітарныя веды ў прафесійным станаўленні будучага педагога» былі прадстаўлены даследаванні найбольш шырокай тэматыкі. Асаблівую цікавасць выклікалі праблемы гендарнай самаідэнтычнасці сучаснай моладзі і выкарыстання PR-тэхналогій у адукацыйным працэсе. Вынікі канферэнцыі будуць падрабязна асветлены ва ўніверсітэцкіх СМІ, апублікаваны ў выглядзе артыкулаў у зборніку. У цэлым мерапрыемства прайшло паспяхова, сабраўшы найбольш таленавітых даследчыкаў разам і ў чарговы раз пацвердзіўшы, што маладым – дарога ў навуку! Крысціна ТАРАНОВІЧ, аспірантка кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі

Новае ў навучанні

АПРАБАЦЫЯ ІНАВАЦЫІ У падрыхтоўцы будучага настаўніка важнае месца адводзіцца перайманню перадавога педагагічнага вопыту. Сёння дзякуючы сучасным камп’ютарным тэхналогіям гэты працэс можна зрабіць максімальна рацыянальным і даступным. Паназіраць за формамі і метадамі працы лепшых педагогаў краіны, атрымаць з першых вуснаў кампетэнтныя адказы на праблемныя пытанні — гэтыя і іншыя магчымасці прадастаўляюць нам заняткі ў рэжыме анлайн. У сярэдзіне красавіка ў БДПУ на базе лабараторыі педагогікі і педінавацый прайшла апрабацыя гэтай інавацыйнай формы правядзення заняткаў. Дацэнт кафедры педагогікі Л.А. Казінец прачытала для студэнтаў 5-га курса гістарычнага факультэта анлайн-лекцыю «Развіццё творчага патэнцыялу асобы як прадмет навуковага пазнання і вопыту». Спачатку пяцікурснікі азнаёміліся з тэарэтычнымі аспектамі праблемы, а пасля паназіралі за яе практычнай рэалізацыяй у працы настаўніка гісторыі гімназіі № 22 г. Мінска А.Э. Свідзінскага з шасцікласнікамі. Госць у рэжыме анлайн адказаў на пытанні студэнтаў. Гісторыкі пацікавіліся, якімі магчымасцямі ў развіцці творчага патэнцыялу вучняў валодае класна-ўрочная сістэма навучання, як уплывае інфармацыйнае грамадства на фарміраванне крэатыўнай асобы, а таксама папрасілі расказаць пра найбольш эфектыўныя формы і метады працы, якія выкарыстоўвае перадавы настаўнік.

«Выкладчыкі маюць багаты вопыт правядзення інавацыйных заняткаў па педагогіцы, – адзначыў загадчык кафедры педагогікі І.І. Цыркун. – Яны часта дэманструюць на лекцыях фрагменты ўрокаў лепшых настаўнікаў рэспублікі, праводзяць заняткі з удзелам педагогаў-практыкаў. Студэнты наведваюць курсы па асваенні сучасных адукацыйных тэхналогій, якія дзейнічаюць на базе сталічнай гімназіі № 22 г. Мінска. Сёння мы ўзялі курс на павышэнне якасці заняткаў па педагагічных дысцыплінах. І важны крок у гэтым напрамку – анлайнлекцыі. Калі і надалей мы будзем развіваць і пашыраць узаемадзеянне са школа-

мі, такія формы стануць традыцыйнымі. А пакуль гэта першая спроба. Яна аказалася паспяховай дзякуючы зладжанай сумеснай працы кафедры, лабараторыі педагогікі і педагагічных інавацый і настаўнікаў-практыкаў гімназіі № 22 г. Мінска. Дарэчы, на базе гэтай установы ўжо 5 гадоў функцыянуе філіял нашай кафедры». Вераніка МАНДЗІК

30 красавіка 2015 г.


• Да 70-годдзя Вялікай Перамогі Набліжаецца свята Перамогі, і БДПУ прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да гэтага значнага дня. Так, студэнты гістарычнага факультэта ў рамках Рэспубліканскага суботніка прывялі ў парадак тэрыторыю Кургана Славы, а таксама арганізавалі тут Вахту Памяці. На працягу двух дзён – 23 і 24 красавіка – прарэктар па выхаваўчай рабоце С.І. Копцева і дэкан гістфака А.В. Касовіч удзельнічалі ў Саракавым пасяджэнні пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, які праходзіў у Маскве з нагоды 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і быў прысвечаны ролі адукацыі і духоўнамаральнага выхавання ва ўмовах выклікаў сучаснага свету. Маладыя даследчыкі атрымаюць магчымасць прэзентаваць свае навуковыя праекты, прысвечаныя розным аспектам ваеннай тэматыкі, як на ўніверсітэцкіх канферэнцыях, так і на форумах іншых устаноў вышэйшай адукацыі. Самыя актыўныя і дапытлівыя ў канцы мая змогуць наведаць месцы ратнай славы байцоў Чырвонай Арміі. Для студэнтаў БДПУ запланаваны адукацыйна-турыстычныя паездкі ў Брэст, Берлін, Патсдам, Варшаву, выдаткі на якія будуць часткова кампенсаваны за кошт сродкаў універсітэта. 6–8 мая ў САК «Брыганціна» адбудзецца міжнародны маладзёжны форум «Свет Вялікай Перамогі-2015». У ім прымуць удзел і студэнты-актывісты нашай alma mater. А «Н» разам з дацэнтам кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі Анатолем Вялікім працягвае знаёміць сваіх чытачоў з лёсам людзей, чые імёны ўпісаны ў летапіс мужнасці нашага ўніверсітэта і ўсёй краіны.

РА З В Е Д Ч Ы Ц А Л Ю С Я , Я КО К О Й ГА Н А РУС Я Старонкі гісторыі БДПУ перыяду Вялікай Айчыннай вайны – самыя трагічныя і ў той жа час самыя гераічныя. Сёння, напярэдадні свята Вялікай Перамогі, мы з гонарам і ўдзячнасцю ўзгадваем былых выкладчыкаў і студэнтаў, якія мужна змагаліся з нямецкімі акупантамі, тым самым набліжаючы запаветны дзень. Сярод іх – мінчанка Вольга Кухто. Калі пачалася Вялікая Айчын- начальваў радыст Леанід Барная вайна, Вольга скончыла чаты- сукоўскі (Верас, Лёшка). У горары курсы факультэта мовы і літа- дзе гэтыя дзве групы, якія налічратуры педінстытута імя А.М. валі 8 чалавек, у тым ліку і В. КухГоркага. Яна з бацькамі не паспе- то, аб’ядналіся пад агульным кіла эвакуіравацца, таму застала- раўніцтвам С. Вішнеўскага. Перад ся ў акупаваным Мінску. Лёс змагарамі ставілася задача збору дзяўчыны кардынальна змяніўся разведвальнай інфармацыі пра дыслакацыю і перамяшчэнне нямецкіх войскаў са сталіцы, а таксама наладжвання сувязі з мінскімі падпольшчыкамі. Лёшка праз сваіх знаёмых ужо ў красавіку 1942 г. «далучыў да суВ. Кухто Дом на вул. Максіма Горкага, 3, дзе была явачная працоўніцтва сакватэра падпольшчыкаў групы С. Вішнеўскага вецкіх патрыётаў ранняй вясной 1942 г. У апошні Станіслава Берасневіча і студзень сакавіка пад Мінскам дэнтку педінстытута імя Горкага ся зборам інфармацыі, распаўдэсантавалася група галоўнага Вольгу Кухто». Паколькі ва ўсіх сюджваннем лістовак, прыцягразведупраўлення Генеральнага разведчыкаў былі мянушкі, то неннем да падпольнай работы штаба наркамата абароны СССР Вольга стала Люсяй. У далейшым надзейных людзей і В. Кухто. пад камандаваннем Сяргея Віш- яна супрацоўнічала з Л. БарсуУ кастрычніку 1942 г. нямецкая неўскага (Смелы), а 18 красаві- коўскім, калі ён выходзіў на су- контрразведка запеленгавала рака – яшчэ адна група, якую ўз- вязь з Масквой. Яе задача заклю- боту радыёстанцыі групы С. Вішчалася ў падборы тайнікоў для неўскага. Аднак тады дзякуюрадыёстанцыі, пераносцы з адной чы прынятым мерам канспіраканспіратыўнай кватэры на дру- цыі падпольшчыкам удалося пазгую, з аднаго раёна горада ў другі, бегнуць арышту. Праўда, вывядзенні назірання падчас сеансаў ходзіць на сувязь з Цэнтрам стасувязі. навілася ўсё цяжэй і цяжэй. У сяНапрыканцы красавіка група рэдзіне снежня 1942 г. над групай С. Вішнеўскага ўстанавіла кан- разведчыкаў навісла пагроза такт з мінскімі падпольшчыкамі, дэканспірацыі і арышту. Смелы а напачатку мая 1942 г. развед- прыняў рашэнне выйсці з Мінска чыкі ўпершыню выйшлі на сувязь і далучыцца да партызанскага з Цэнтрам. З гэтага часу пачына- атрада «Штурм» Мінскай вобласецца пастаянная перадача развед- ці. У пачатку студзеня 1943 г. уся дадзеных, якія збіралі для Сме- група С. Вішнеўскага, у тым ліку лага мінскія падпольшчыкі, аб і В. Кухто, трагічна загінула. становішчы акупаванага МінсПасля вайны ў Заслаўі ім ка, дыслакацыі і перамяшчэнні быў пастаўлены сціплы понямецкіх воінскіх частак, прахо- мнік, дзе ёсць прозвішча і джанні праз горад эшалонаў, Вольгі Кухто, якая аддала Брацкая магіла членаў групы дзейнасці сталічнага падполля, жыццё ў змаганні з ворагам. С. Вішнеўскага ў Заслаўі. партызан і г. д. Актыўна займала- Вечная памяць героям! 30 красавіка 2015 г.

Яшчэ адзін барацьбіт падполля, які выйшаў са сцен нашага ўніверсітэта, – Павел Хмялеўскі. Ён нарадзіўся ў 1914 г. у в. Путчына Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Перад вайной паспеў скончыць тры курсы факультэта мовы і літаратуры Мінскага педінстытута імя А.М. Горкага. З самага пачатку ліхалецця камсамолец П. Хмялеўскі дакладна ведаў, што будзе рабіць.

МУЖНЫ БАЕЦ ДЗЯРЖЫНСКАГА ПАДПОЛЛЯ Ужо ў жніўні 1941 г. ён становіцца членам Дзяржынскага антыфашысцкага падпольнага камітэта «Смерць фашызму» і разам са сваімі таварышамі актыўна ўключаецца ў барацьбу нябачнага фронту. З восені 1941 г. камітэт наладжвае сувязі з мінскім падполлем і каардынуе з ім сваю дзейнасць. Пра мужнасць і актыўнасць Паўла сведчыць яго баявая характарыстыка, у якой адзначаецца: «арганізаваў у раёне (Дзяржынскім – А.В.) 6 антыфашысцкіх падпольных груп. У яго доме знаходзіўся штаб падпольнага камітэта, дзе пастаянна праходзілі нарады сувязных камітэта і партызанскіх атрадаў. Падробкай дакументаў і іншымі шляхамі выратаваў ад вывазу ў Нямеччыну 200 мясцовых жыхароў». Актыўная падпольная дзейнасць Паўла не засталася па-за ўвагай фашыстаў. 8 кастрычніка 1942 г. ён быў арыштаваны мінскім СД і кінуты ў турму. Здавалася б, шанцаў на выратаванне не было: за кратамі юнак у дадатак захварэў на сыпны тыф. Аднак баявыя таварышы яго не пакінулі. У лістападзе з дапамогай мінскіх падпольшчыкаў Павел здзяйсняе ўдалыя ўцёкі з турмы і перапраўляецца ў партызанскі атрад імя Сталіна, які дзейнічаў у Стаўбцоўскім, Дзяржынскім і Івянецкім раёнах Мінскай і Баранавіцкай абласцей. Адвага, мужнасць Паўла Хмялеўскага былі заўважаны камандаваннем брыгады, і ў сакавіку 1943 г. яго прызначаюць камісарам партызанскага атрада «Бальшавік». У складзе гэтага атрада ён і сустрэў Перамогу. За мужнасць і гераізм Павел Хмялеўскі быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, шматлікімі медалямі. 3


ПАКУЛЬ ЖЫВАЯ ПАМЯЦЬ ПРА ВАЙНУ… У шэрагу мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў БДПУ ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі, асаблівае месца займае Рэспубліканскі конкурс чытальнікаў «Не згасне свечка памяці». Арганізатары спаборніцтва (прадстаўнікі факультэта беларускай і рускай філалогіі нашага ўніверсітэта) нават не маглі ўявіць, што знойдзецца столькі жадаючых у ім паўдзельнічаць – больш за 550 чалавек! Давялося рабіць прамежкавыя паўфінальныя чытанні, каб выявіць мацнейшых. Менавіта яны выступалі перад членамі журы 24 красавіка, у дзень фіналу мерапрыемства. Рэспубліканскі конкурс праводзіўся сярод вучняў 9–11 класаў. Геаграфія яго даволі шырокая. Самая вялікая колькасць удзельнікаў (больш за 300 чалавек) прадстаўлялі агульнаадукацыйныя ўстановы сталіцы, шмат школьнікаў прыехала з раёнаў Мінскай вобласці. Прадэманстраваць свае выканальніцкія здольнасці вырашылі і вучні з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай абласцей. У залах і аўдыторыях гучалі пранікнёныя радкі Р. Раждзественскага, Э. Асадава, А. Макаёнка, Я. Сіпакова, Максіма Танка, Б. Пастэрнака, А. Твардоўскага… Вершы, проза, драматургія, беларуская і руская мовы, творы, знаёмыя з дзяцінства, і словы, якія чуеш упершыню. Перад членамі журы паўфінальных этапаў стаяла сапраўды нялёгкая задача. І ўсё ж яны з ёю справіліся: фіналістамі трохдзённага выканальніцкага марафону сталі 39 вучняў. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы лаўрэатаў, флэш-карты, сувеніры з сімволікай БДПУ. Прыемна, што за канкурсантаў «хварэлі» не толькі настаўнікі, але і бацькі. Фіналісты перад дзвярыма запаветнай залы хваляваліся, у соты раз прагаворвалі тэксты, рэпеціравалі, слухалі настаўленні кіраўнікоў. Мне ўдалося распытаць гасцей пра ўражанні ад маштабнага літаратурна-мастацкага мерапрыемства. «За дзевяцікласніка Андрэя Баранава адчуваю сапраўдны гонар. Радуюся, што ён трапіў у фінал конкурсу», – гаворыць перад пачаткам выніковага іспыту настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 52 г. Гомеля» А.Я. Сырамятнікава. І дадае, што ў гэты дзень хвалюецца, напэўна, больш за свайго вучня. Сам жа Андрэй, знешне даволі спакойны, ахвотна расказаў гісторыю ўдзелу ў мерапрыемстве: «Даведаўся пра конкурс, калі быў у школьным лагеры. Паўдзельнічаць прапанавала Алена Яўгенаўна: у мяне ж «дзясятка» па рускай літаратуры! Калі яна паведаміла, што спаборніцтва адбудзецца ў Мінску і ў БДПУ, то я адразу пагадзіўся. Верш выбіраў доўга, разумеў, што большасць вучняў рыхтуе тэксты пра гора і слёзы – тое, чаго было шмат на вайне. А я падумаў, што салдатам Вялікай Айчыннай нават у акопах трэба было ўзнімаць баявы настрой, несці радасць. Таму абраў паэму «Васіль Цёркін». Главу «Два салдаты» вывучыў за 3 гадзіны. Мне вельмі прыемна, што апынуўся ў такім цудоўным горадзе. І ад БДПУ толькі станоўчыя ўражанні: тут так прыгожа! Прызнаюся, быў вельмі ўзрушаны, калі даведаўся, што разам са мной выступалі больш за паўсотні чалавек. Аднак гэта не прымусіла хвалявацца. Наадварот: я ўсё больш і больш удасканальваўся ў чытанні паэмы. І вось я ў фінале… Не буду загадваць. Жадаю ўсім удачы!» Перажывала за свайго выхаванца і настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа №199 г. Мінска» Л.М. Свеч. Яе вучань Канстанцін Шульга, па словах Ларысы Мікалаеўны, мужна хавае эмоцыі «за ка-

драм». Максімальная сабранасць уласціва і дзяўчатам, ад выступлення якіх яна ў гэты дзень атрымала сапраўднае задавальненне: «Лёгка і прыемна слухаць сённяшніх канкурсантаў. Адчуваю асалоду ад іх выканальніцкага майстэрства, заўважаю пранікнёнасць, заглыбленасць у твор». Канстанцін таксама задаволены мерапрыемствам: «У БДПУ нас прымаюць проста выдатна. Конкурс добра арганізаваны, праходзіць у атмасферы добразычлівасці і павагі да ўдзельнікаў. Члены журы слухаюць уважліва, з глыбокім інтарэсам. Рады, што выйшаў у фінал. Для мяне гэта таксама перамога». Кіраўнік узорнага тэатра-студыі «Нюанс» ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Барысава», настаўнік акцёрскага майстэрства З. М. Міхалькевіч падзялілася асабістымі ўражаннямі: «Наша адзінаццацікласніца Дар’я Глушкова чытала маналог Джуліі з аповесці Васіля Быкава «Альпійская балада». Уявіце, наколькі гэта складана для маладой дзяўчыны. Была праведзена велізарная праца па развіцці сцэнічнай культуры, якой, на маю думку, неставала некаторым сённяшнім канкурсантам. Хоць, безумоўна, вучні школ – гэта не прафесійныя чытальнікі. Калі ў будучым спаборніцтва стане традыцыйным, добра было б праводзіць адпаведную рэжысёрскую падрыхтоўку. Радуе, што ўдзел у чытаннях бяруць хлопцы: іх выступленні ўспрымаюцца па-асабліваму. Калі дзяўчаты ад прыроды больш эмацыйныя, то маладыя людзі дэкламуюць творы стрымана, мужна, як і належыць будучым абаронцам Айчыны. Увогуле ж прыемна бачыць, што нашы вучні чытаюць добрую літаратуру. Дзякуй БДПУ за конкурс і за тое, што рыхтуеце лепшыя ў краіне педагагічныя кадры». Адзін з членаў журы, вядомы акцёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача М.М. Лявончык даў агульную станоўчую ацэнку мерапрыемству, але з прафесійнага пункту гледжання зрабіў і выказаў некалькі прапаноў: «Няма сумневу ў тым, што падобныя конкурсы карысныя і патрэбныя ў нашым грамадстве. Лічу, што іх трэба праводзіць як мага часцей, і не толькі з нагоды свята Перамогі. Арганізаваць рэспубліканскае спаборніцтва – справа нялёгкая, але факультэт з ёй справіўся. На будучае хацелася б бачыць у складзе журы больш людзей, якія прафесійна працуюць з жывым мастацкім словам. Што тычыцца канкурсантаў, то я адкрыў для сябе некалькі чытальнікаў, якія не проста перадавалі аўтарскую думку, але і выказвалі сваё асэнсаванне, бачанне вобразнага і эмацыйнага малюнка твора. На жаль, некаторыя ўдзельнікі не змаглі пазбавіцца пры чытанні стэрэатыпнасці, ім не хапала ўнутранай выразнасці. Але ж яны яшчэ зусім маладыя, магчыма, такое асэнсаванне прыйдзе з часам. Спадзяюся, што мерапрыемства будзе мець працяг». Не змог стрымаць эмоцыі Ілля Іваноў, тата аднаго з удзельнікаў – адзінаццацікласніка сталічнай САШ № 99 Мікіты Іванова: «Я перакананы, што такія конкурсы неабходныя. Падчас іх нашы дзеці развіваюцца духоўна і загартоўваюцца маральна. Памяць пра Вялікую

Айчынную вайну павінна захоўвацца ў пакаленнях. Гэта – залог нашай чалавечнасці і духоўнасці. Дзякуй арганізатарам і БДПУ!» А вынікі конкурсу наступныя. Першае месца падзялілі Мікіта Іваноў (СШ № 99 г. Мінска) і Андрэй Лапцеў (гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна). Другімі сталі мінчанкі Анастасія Ганчарык і Марыя Карачун (СШ

№ 136 і гімназія № 37 адпаведна). На трэцім месцы апынуліся Дар’я Глушкова (СШ № 7 г. Барысава) і Дзмітрый Казлоў (УПК «Яслі-сад-сярэдняя школа в. Новае Поле Мінскага раёна»). Усе пераможцы ўзнагаро-джаны планшэтамі, электроннымі кнігамі і смартфонамі. Відэазапісы фінальных выступленняў увайшлі ў спецыяльны сувенірны кампакт-дыск. Настаўнікам, якія падрыхтавалі лепшых чытальнікаў, адпраўлены пісьмыпадзякі. Развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, фарміраванне іх маральнасветапоглядных і патрыятычных пазіцый – такая асноўная мэта мерапрыемства. Але галоўнае, на мой погляд, заключаецца ў тым, што выступленні канкурсантаў – шчырыя, шчымлівыя, кранальныя – у чарговы раз дазволілі адчуць радасць і гонар за неўміручы подзвіг народа, за новае пакаленне, якое памятае і шануе гісторыю, беражэ сучаснасць і рыхтуецца будаваць надзейную мірную будучыню краіны. Таццяна БОРТНІК, метадыст сектара ідэалагічнай работы УВРзМ

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ Alma A lma M Mater ater (Працяг. Пачатак у № 12–15 за 2014 г., № 2–5 за 2015 г.)

Прапануем вашай увазе хроніку яшчэ аднаго года з векавой гісторыі БДПУ – 1933-га. На сацыяльна-эканамічным факультэце інстытута было адкрыта геаграфічнае аддзяленне. На вячэрнім аддзяленні пачалася падрыхтоўка настаўнікаў замежных моў. Адбыўся першы выпуск студэнтаў-завочнікаў. Аднак як першы, так і другі выпускі былі вельмі малалікімі. У 1933 г. інстытут скончыла 24 чалавекі (6 гісторыкаў і 18 літаратараў). На працягу года былі распрацаваны новыя навучальныя праграмы і планы. У другім семестры першакурснікі займаліся па стабільным, а студэнты II і III курВул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

саў – па пераходным, але таксама перапрацаваным вучэбным плане. Была ліквідавана шматпрадметнасць выкладання. Удзельную вагу спецыяльных дысцыплін на ўсіх аддзяленнях, акрамя педагагічнага, давялі да 78%. Па большасці спецыяльных дысцыплін супрацоўнікі інстытута склалі новыя навучальныя праграмы. У вучэбна-выхаваўчым працэсе вядучае месца занялі лекцыі, семінарскія заняткі, педагагічная практыка і самастойная праца студэнтаў над матэрыялам. Удасканаленне вучэбных планаў і праграм спрыяла павышэнню навуковатэарэтычнай і спецыяльнай педагагічнай падрыхтоўкі настаўнікаў, ажыццяўленню больш цеснай сувязі навучання з практыкай. (Працяг будзе.)

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 26.03.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 208. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 30.04.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1161  
1161  
Advertisement