Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Пятніца, 6 сакавіка 2015 года

• Афіцыйная хроніка

Дарагія жанчыны! Нарэшце да нас завітала вясна, падарыўшы не толькі цёплае надвор’е, але і адно з самых любімых святаў – 8 Сакавіка. Дазвольце мне ад імя моцнай паловы нашага працоўнага калектыву павіншаваць вас – непаўторных, чароўных, бясконца абаяльных – з надыходзячым Днём жанчын. Дзякуючы вам наша жыццё напоўнена прыгажосцю і пяшчотай, расквечана яркімі фарбамі. Нездарма спакон вякоў творцы знаходзілі ў харастве жанчыны крыніцу натхнення. Можна падабраць тысячы слоў, але мне здаецца, што ўсе яны змясціліся ў некалькіх радках паэта Максіма Танка: І Бог Стварыў жанчыну. І толькі дзякуючы ёй Стала можна жыць На зямлі. Кожная жанчына надзелена дабрынёй, чуласцю і душэўнай пяшчотай. А вам, мае паважаныя калегі, гэтыя якасці ўласцівы ўдвая. Працуючы на педагагічнай ніве, вы шчодра дзеліцеся са сваімі вучнямі прафесійнай і жыццёвай мудрасцю, сардэчнай цеплынёй. Вырашаючы адказныя задачы, заўсёды застаяцеся прывабнымі, дорыце радасць тым, хто знаходзіцца побач. Прыміце ў гэты сакавіцкі дзень самую шчырую ўдзячнасць і пажаданні моцнага здароўя, бадзёрасці, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення з калегамі і блізкімі, прафесійных і творчых здзяйсненняў. Няхай сонечны вясновы настрой суправаджае вас круглы год!

11–13 лютага дэлегацыя нашага ўніверсітэта на чале з рэктарам БДПУ А. І. Жуком наведала Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна.

Падчас дзелавой паездкі адбыліся сустрэчы прадстаўнікоў БДПУ з рэктарам РДПУ В. П. Саломіным, Прэзідэнтам універсітэта Г. А. Бардоўскім, членамі ўрада С.-Пецярбурга – старшынёй Камітэта па навуцы і вышэйшай школе А. С. Максімавым і намеснікам старшыні Камітэта па знешніх сувязях С. Л. Маркавым. У рамках візіту рэктар БДПУ А. І. Жук, прарэктар па навуковай рабоце Г. В. Торхава, дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі С. Я. Гайдукевіч прынялі ўдзел у рабоце ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагагічная навука і сучасная адукацыя», наведалі экспазіцыю старажытнай кнігі Беларусі пачатку ХІХ ст., якая разгарнулася ў бібліятэцы РДПУ. Візіт членаў рэктарата БДПУ завяршыўся падпісаннем дагавора аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі. «Мы ўпэўнены, што гэты дакумент стане фундаментам для плённага ўзаемадзеяння ў галіне адукацыйных і навукова-даследчых праектаў», – адзначыў прафесар А. І. Жук. «Асаблівасці трансфармацыі сістэм вышэйшай адукацыі Еўропы ў кантэксце Балонскага працэсу» – так была акрэслена тэма дзелавой паездкі рэктара БДПУ А. І. Жука ў Федэратыўную Рэспубліку Германія. Падчас візіту, 24–28 лютага, у Аляксандра Іванавіча адбыліся запланаваныя сустрэчы ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальта, Фондзе падтрымкі ўніверсітэцкай навукі DFG, на міжнароднай выстаўцы навучання і адукацыі Didacta-2015. Рэктары БДПУ і Тэхнічнага ўніверсітэта імя Вільгельма Лейбніца (г. Гановер) абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне інклюзіўнага (уключанага) навучання, а таксама падрыхтоўкі кадраў псіхолага-педагагічнага профілю.

№ 3 (1158)

Рэктар БДПУ прафесар

А. І. Жук

• Навіны БДПУ

Г

АНАРОВАЙ граматай БДПУ за шматгадовую працу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з 50-годдзем узнагароджана дэкан факультэта спецыяльнай адукацыі С. Я. Гайдукевіч. Віншуем!

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука, згодна з п. 7 Палажэння аб матэрыяльнай дапамозе, у мэтах сацыяльнай падтрымкі і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Днём жанчын усім штатным работнікам універсітэта 3 сакавіка аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 400 000 руб. (прапарцыянальна займаемай стаўцы).

З

БЛІСКУЧЫМІ спартыўнымі вынікамі віншуем студэнтаў факультэта фізічнага выхавання Арыну Качан і Уладзіслава Рэвенка, а таксама старшага трэнера паралімпійскай зборнай Беларусі па дзюдо, намесніка дэкана ФФВ па выхаваўчай рабоце А. У. Катлоўскага! «Золата» і «бронзу» спартсмены БДПУ прывезлі з г. Эгер у Венг-

рыі, дзе 19–23 лютага праходзіў Кубак свету па дзюдо.

Д

А ВЫКАНАННЯ абавязкаў дэкана фізіка-матэматычнага факультэта 2 сакавіка прыступіў дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук У. А. Шылінец.

У

РАМКАХ дагавора аб супрацоўніцтве Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрасіў 50 студэнтаў БДПУ наведаць спектакль «ГендэльБах». Прадстаўнікі факультэтаў дашкольнай адукацыі, эстэтычнай адукацыі, гістарычнага і прыродазнаўства 11 сакавіка ўбачаць пастаноўку п’есы Паўля Барца на сцэне канцэртнай залы «Мінск».

У

НІВЕРСІТЭЦКАЯ каманда клуба вясёлых і знаходлівых «Лепшыя сябры» 14 сакавіка выступае ў 1/8 фіналу Вышэйшай лігі МС КВЗ. Каб падтрымаць студэнтаў і выпускнікоў БДПУ, у Маскву напярэдадні гульні выязджае група аматараў КВЗ у складзе 60 чалавек.


• Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта разглядалася пытанне

«АБ СТАНЕ І МЕРАХ ПА ПАЛЯПШЭННІ ФІЗІЧНАГА ВЫХАВАННЯ СТУДЭНТАЎ»

З

ДАКЛАДАМ перад прысутнымі выступіў загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту А. А. Балай: – Фізічнае выхаванне студэнтаў БДПУ накіравана на ўмацаванне здароўя сродкамі фізічнай культуры і спорту, фарміраванне ўстаноўкі на здаровы лад жыцця.Тым не менш, па выніках медагляду, праведзенага ў 2014 г. 33-й студэнцкай і раённымі паліклінікамі г. Мінска, да асноўнай медыцынскай групы адносіцца 48,6 % студэнтаў (у 2010 – 49,6 %), да падрыхтоўчай – 27 % (21,8 %), спецыяльнай медыцынскай – 18,3 % (22,2 %), ЛФК – 5,1% (5,2 %), вызвалены ад заняткаў – 1 % (1,2 %). Такія лічбы, безумоўна, выклікаюць трывогу як у спецыялістаў, так і ў кіраўніцтва нашага ўніверсітэта. Пры гэтым усе сыходзяцца на думцы, што ўзровень здароўя і фізічнага стану залежыць ад ладу жыцця самога студэнта. У 2014–2015 навучальным годзе ў басейне і спартыўнай зале вучэбнага корпуса № 3 штотыдзень займаюцца больш за 2400 студэнтаў, спартыўных залах вучэбных карпусоў № 7, 11, інтэрната № 2 – больш за 1770 студэнтаў. Наведванне заняткаў у басейне ў працэнтных адносінах да агульнай колькасці тых, хто займаецца, у першым семестры склала 51 %, у спартыўных залах – 79 %. Выклікае занепакоенасць нізкі паказчык наведвання студэнтамі басейна. Для забеспячэння вучэбнага працэсу на кафедры на пастаяннай аснове працуюць 37 выкладчыкаў. Усе яны маюць вышэйшую фізкультурную адукацыю і стаж працы ў ВНУ ад 3 да 38 гадоў. Вучоную ступень кандыдата навук маюць 3 чалавекі. Сярод выкладчыкаў: 1 – майстар спорту міжнароднага класа, 10 – майстры спорту, 7 – суддзі нацыянальнай і вышэйшай нацыянальнай катэгорый. У сакавіку ў спецыялізаваным Савеце БДУФК адбудзецца абарона кандыдацкай дысертацыі С. В. Малахава. План павышэння кваліфікацыі на 2015 г. прадугледжвае паступленне ў аспірантуру А. М. Мяжэнінай. Тым не менш трэба прызнаць, што не ў поўнай меры вырашана праблема ўкамплектавання кафедры штатнымі выкладчыкамі з вучонымі ступенямі і званнямі. Навукова-даследчая работа па тэме «Удасканаленне сістэмы кіравання фізічным станам студэнтаў БДПУ на падставе маніторынгу іх фізічнага развіцця, функцыянальнага стану і фізічнай падрыхтаванасці» выконваецца кафедрай у адпаведнасці з праграмай і планам НДР на 2011–2015 гг. За 2011–2014 гг. супрацоўнікі кафедры выдалі 1 манаграфію, 11 дапаможнікаў і праграм, 48 навуковых артыкулаў, 41 тэзіс дакладаў. Атрыманы патэнт на вынаходніцтва. У 2015 г. падрыхтаваны і здадзены ў друк больш за 30 навуковых артыкулаў. Праведзена больш за 45 метадычных заняткаў, майстар-класаў. Вырашаць аздараўленчыя задачы немагчыма без пастаяннага маніторынгу фізічнага стану будучых педагогаў. З гэтай мэтай на кафедры створана адзіная ўніверсальная форма «Дзённік здароўя» для студэнтаў асноўнага і спецыяльнага вучэбных аддзяленняў. Тэсціраванне праводзіцца двойчы на год па паказчыках фізічнага развіцця, функцыянальнага стану, фізічнай падрыхтаванасці студэнта, што дазваляе вызначыць агульны статус (інтэгральны паказчык) яго фізічнага здароўя. Вынікі статыстычнай апрацоўкі атрыманых у 2013–2014 навучальным годзе сярэдніх велічынь сведчаць пра паляпшэнне фізічнага стану студэнтаў 1–3 курсаў, а таксама пра ўстойлівую тэндэнцыю да яго пагаршэння ў выпускнікоў. Адна з прычын – тое, што студэнты 4 курса маюць заняткі па фізічнай культуры толькі раз у тыдзень (другі занятак – самастойная работа). Аднак вынікі апытання студэнтаў БДПУ паказваюць, што з 5 чалавек мэтанакіравана і самастойна займаецца фізічнай культурай толькі 1. Гэта сведчыць пра разыходжанне ўяўленняў аб здаровым ладзе жыцця і рэальных паводзін. Кафедра ў сваёй дзейнасці актыўна супрацоўнічае са спартыўным клубам «Педагог», факультэтам фізічнага выхавання, а таксама з прафкамам БДПУ, упраўленнем выхаваўчай работы, цэнтрам студэнцкай творчасці для правядзення фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў. У праграме круглагадовай спартакіяды студэнтаў універсітэта на працягу 2013–2014 навучальнага года былі арганізаваны першынствы па 11 відах спорту, у якіх прынялі ўдзел больш за 1000 студэнтаў. Штогод ва ўніверсітэце праходзіць спартыўнае свята «Трыумф», прысвечанае падвядзенню вынікаў спартакіяды БДПУ і ўзнагароджанню лепшых структурных падраздзяленняў.

2

У мінулым годзе пераходны кубак пераможцы быў уручаны студэнтам фізічнага факультэта і ФФВ. Сёння на базе студэнцкага гарадка БДПУ працуе 10 спартыўных секцый (па настольным тэнісе, фітнэсе, пілатэсе, турызме, атлетычнай гімнастыцы, сучасным танцы, аздараўленчай аэробіцы і інш.), у якіх займаецца больш за 250 студэнтаў. Важным складнікам арганізацыі гуртковай работы з’яўляецца далучэнне старшакурснікаў, якія маюць дастатковыя ўменні, навыкі і метадычныя веды, да работы інструктарамі па фізічнай культуры. На сённяшні дзень у нас працуе 9 такіх студэнтаў. Наш універсітэт з’яўляецца тэрыторыяй, вольнай ад курэння. У студэнцкім гарадку распрацаваны і рэалізуюцца праграмы па фарміраванні здаровага ладу жыцця «Здароўе», па прафілактыцы курэння, алкагалізму, наркаманіі «Лінія жыцця». Рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы з удзелам медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў УУС г. Мінска. Прайшлі акцыі «Дзень без тытуню», «Стоп СНІД», «Уся праўда пра спайсы» і інш. Сёлета было арганізавана 28 тэматычных гутарак: 7 па здаровым ладзе жыцця, столькі ж семінараў-трэнінгаў, 6 круглых сталоў і дыскусій, 3 міні-лекторыі, прачатына 6 лекцый. Студэнты БДПУ прымаюць актыўны ўдзел у спартакіядзе Маскоўскага раёна г. Мінска па чатырох відах спорту. Па выніках 2014 г. каманда ўніверсітэта ў агульным заліку стала пераможцай дадзенага мерапрыемства. У верасні 2014 г. нашы студэнты ўдзельнічалі ў Рэспубліканскай акцыі «Тыдзень спорту і здароўя», якую ініцыіравала Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У гэтыя ж тэрміны быў праведзены ўніверсітэцкі Тыдзень першакурсніка, у спартыўнай частцы якога прынялі ўдзел каманды ўсіх дванаццаці факультэтаў БДПУ.

• распрацоўка палажэння аб правядзенні агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку спартыўна-масавай работы сярод інтэрнатаў студгарадка БДПУ; •эфектыўнае выкарыстанне спартыўных пляцовак універсітэта і далучэнне студэнтаў да фізкультурна-аздараўленчых заняткаў у пазааўдыторны час; •шырокае выкарыстанне ў вучэбнай рабоце сучасных аздараўленчых сістэм; • фарміраванне груп па фізкультуры па спецыялізацыях, а для тых, хто не вызначыўся, – па АФП; •актывізацыя працы па падборы кадраў, здольных і арыентаваных на вядзенне НДР, а таксама працяг работы па павышэнні навуковай кваліфікацыі выкладчыкаў. РА ТОЕ, што стрыжнёвым у структуры фізічнага выхавання студэнтаў з’яўляецца матывацыйны кампанент, фарміраванне якога павінна ажыццяўляцца сістэмна, гаварыў дэкан факультэта фізічнага выхавання М. М. Круталевіч. Ён паведаміў прысутным, што сёння вучацца і скончылі ФФВ БДПУ 17 удзельнікаў Алімпійскіх і 1 Паралімпійскіх гульняў; пераможцамі, а таксама прызёрамі чэмпіянатаў і першынстваў свету і Еўропы за апошнія 3 гады станавіліся больш за 40 студэнтаў факультэта; у склад нацыянальных і зборных каманд Беларусі ўваходзяць 62 прадстаўнікі ФФВ. Перспектыўным студэнтам-спартсменам рэктарат стварыў спрыяльныя ўмовы для спалучэння вучобы з удзелам у спаборніцтвах і вучэбна-трэніровачным працэсе: лепшыя з іх пераведзены на індывідуальны план навучання, усе іншагароднія пражываюць у інтэрнаце, некаторыя маюць фінансавую падтрымку. Вялікай папулярнасцю сярод студэнтаў карыстаюцца традыЛепшыя спартсмены з’яўляюцца членамі зборных кацыйнае зімовае спартыўнае свята і факультэцкія дні здароўя. манд БДПУ, якія прадстаўляюць наш універсітэт на РэсВосенню мінулага года ва ўніверсітэце стартаваў маладзёжна- публіканскай універсіядзе. За апошнія 7 гадоў (акрамя 2011-га) спартыўны праект «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця». БДПУ ўваходзіў у лік 6 самых спартыўных устаноў адукаКожную суботу ў яго рамках праходзіла велаакцыя «100 км да цыі краіны. 100-годдзя БДПУ», падчас якой студэнты Тым не менш яшчэ не ўсе рэзервы выкаПадчас пасяджэння Савета ўні- рыстаны. Факультэт лічыць мэтазгодным: разам з вучнямі педагагічных класаў гімназіі № 20 г. Мінска збіраліся на веласцеж- версітэта дырэктар Рэспублікан•для больш якаснай прафарыентацыйнай скага цэнтра фізічнага выхаван- работы працягваць практыку правядзення ках горада. У кастрычніку ва ўніверсітэце адбыўся ня і спорту навучэнцаў і студэн- спаборніцтваў па найбольш папулярных відах плавальны марафон пад дэвізам «Сто па таў В. В. Баляба ўзнагародзіла спорту на прызы БДПУ з удзелам патэнцыяльных сто», у якім прынялі ўдзел 5 зборных каманд рэктара БДПУ А. І. Жука і пра- абітурыентаў (выпускнікоў вучылішчаў алімпа 20 чалавек кожная – прадстаўнікі трох рэктара па выхаваўчай рабо- пійскага рэзерву, ДЮСШ і г. д.); пакаленняў (вучні гімназіі № 20 і школы це С. І. Копцеву Ганаровай гра•для правядзення вучэбна-трэніровачных № 30 г. Мінска, студэнты, супрацоўнікі матай РЦ ФВС Міністэрства аду- збораў запрашаць на работу заслужаных трэкацыі Рэспублікі Беларусь за нераў, пераможцаў і прызёраў Алімпіяд, чэмБДПУ). У снежні 2014 г. у нашай навучальнай значны ўклад у развіццё сту- піянатаў свету і Еўропы; установе быў праведзены Адкрыты Кубак дэнцкага спорту. •дзеля фарміравання матывацыі на запа плаванні з удзелам студэнтаў універсітэта, навучэнцаў дзі- няткі фізкультурай практыкаваць наведванне студэнтамі цяча-юнацкіх спартыўных школ і спецыялізаваных школ алім- спаборніцтваў рознага ўзроўню, стварыць фан-клубы па відах пійскага рэзерву. спорту. Студэнты ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у рэспубЛЕНЫ Савета ўніверсітэта азнаёміліся з вынікамі дасліканскіх і гарадскіх спартыўных святах, традыцыйнай «Мінледавання адносін студэнтаў да здаровага ладу жыцця скай лыжні», лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «Со- і якасці выкладання фізічнага выхавання. У адпаведнасці з ветская Белоруссия», іншых. дадзенымі, якія прадставіла псіхалагічная служба БДПУ, Вучэбная, фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-ма- больш чым палова рэспандэнтаў лічаць, што асабіста яны савая работа са студэнтамі нашага ўніверсітэта праводзіц- прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця (53,9 %). Сярод ца ў спартыўных збудаваннях і дадаткова прыстасаваных прычын адмаўлення ад ЗЛЖ называюцца лянота, залеждля гэтых мэт памяшканнях. У нас ёсць басейн, 3 спар- насць ад шкодных звычак, адсутнасць сіл і часу, несфармітыўныя залы, 16 прыстасаваных памяшканняў для заняткаў раваная культура харчавання. Рэгулярна выконваюць фіфізічнай культурай (10 з іх – у інтэрнатах), 3 трэнажорныя зічныя практыкаванні, акрамя заняткаў ва ўніверсітэце, залы. 18,2 % студэнтаў, час ад часу – 68,6 %. Сярод матываў Кіраўніцтва ўніверсітэта надае значную ўвагу ўдасканаленню называюцца імкненні быць прывабнымі (73,3 %), умацаспартыўнай матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта. Так, ваць фізічнае (54 %) і псіхалагічнае (29,1 %) здароўе. Як прынята рашэнне аб пераабсталяванні цокальных памяш- паказваюць вынікі даследавання, 72,1 % лічаць дастатковай канняў бібліятэкі пад фізкультурна-аздараўленчы комплекс, колькасць часу, выдзеленага на заняткі па фізічнай культуаб бягучым рамонце памяшканняў у інтэрнаце № 2 (вул. Ар- ры. Самымі дысцыплінаванымі з пункту гледжання наведтылерыстаў, 12), уладкаванні спартыўна-гульнёвых пляцо- вання такіх заняткаў з’яўляюцца прадстаўнікі факультэта вак па міні-футболе, валейболе і баскетболе (вул. Ф. Ска- спецыяльнай адукацыі. Большая частка студэнтаў задаворыны, 13, вул. Кабушкіна, 59А). лена ўзроўнем выкладання фізічнай культуры, зместам заРэсурс адукацыйнай прасторы БДПУ па паляпшэнні фі- няткаў, узаемаадносінами з выкладчыкамі. Пазітыўна ацэньзічнага выхавання ва ўніверсітэце, падтрыманні здарова- ваюць узровень правядзення спартыўных мерапрыемстваў га ладу жыцця студэнтаў мы бачым у рэалізацыі некалькіх у БДПУ 79,9 %, а іх станоўчы ўплыў на здароўе – 48,8 % складнікаў: рэспандэнтаў. •правядзенне конкурсу на лепшы студэнцкі праект, накіраваны на фарміраванне ЗЛЖ і арганізацыю спартыўнаПасля завяршэння абмеркавання пытання члены масавай і аздараўленчай работы; Савета прынялі адпаведную Пастанову.

П

Ч

6 сакавіка 2015 г.


Н А В У К А Г У М А Н Н АС Ц І Напярэдадні Дня жанчын асабліва прыемна адзначаць прафесійныя дасягненні прыгожай паловы прафесарска-выкладчыцкага складу БДПУ. Тым больш што нагодаў для гэтага дастаткова. Сёння «Н» віншуе дацэнта кафедры алігафрэнапедагогікі В. У. МАМОНЬКА з атрыманнем студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй, якой яна кіруе, гранта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пра навуковую дзейнасць Вольга Уладзіміраўна расказвае так захоплена і эмацыянальна, што можна толькі парадавацца: чалавек на сваім месцы і займаецца любімай справай. – З 2010 г. на кафедры алігафрэнапедагогікі БДПУ праводзяцца даследаванні ў галіне карэкцыйна-развіваючай работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту, якія маюць цяжкія і множныя парушэнні псіхічнага і фізічнага развіцця. У тым жа годзе на базе Мінскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі быў адкрыты філіял кафедры, дзе ажыццяўляецца апрабацыя метадычных распрацовак як выкладчыкаў, так і студэнтаў факультэта спецыяльнай адукацыі. Нягледзячы на тое, што існуе праграма навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі развіцця, метадычнае суправаджэнне карэкцыйна-развіваючай работы на сённяшні дзень вымагае сур’ёзнага ўдасканалення. Мы выпрацоўваем новыя падыходы да вырашэння гэтай праблемы і прапануем комплекс інавацыйных рэкамендацый на аснове індывідуальнага падыходу ў працы з дзецьмі, што маюць цяжкія і множныя парушэнні псіхічнага і фізічнага развіцця. Таксама плануем укараніць шэраг новых аўтарскіх метадычных падыходаў у дзейнасць філіяла кафедры. – Даследаванні праводзяцца студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ. Раскажыце, калі ласка, пра пачынаючых навукоўцаў. – У складзе СНДЛ чатыры даследчыкі: двое магістрантаў і двое чацвёртакурснікаў. Гэта таленаві-

тыя маладыя людзі, якая развіваюць студэнцкую навуку. На факультэце спецыяльнай адукацыі шмат здольных студэнтаў, мы прадастаўляем магчымасць кожнаму рэалізаваць свой даследчы патэнцыял. – Якія навыкі і якасці, на Ваш погляд, фарміруе ў будучых педагогаў удзел у СНДЛ? – Гэта ў першую чаргу асабістыя і прафесійныя кампетэнцыі. Акрамя даследчых навыкаў, студэнты набываюць вопыт узаемадзеяння ў сітуацыях, якія патрабуюць павышанай увагі, засяроджанасці, цярпення, суперажывання, самааддачы. Гэтыя якасці важныя не толькі для будучага педагога, але і для асобы ў цэлым. Навуковая праца, якую праводзяць члены СНДЛ факультэта спецыяльнай адукацыі, не толькі важная для іх прафесійнага росту і аўтарытэту БДПУ, але і карысная для грамадства. Клопат пра тых, хто патрабуе асаблівай увагі, у тым ліку дапамога дзеткам з цяжкімі і множнымі парушэннямі псіхічнага і фізічнага развіцця, – гэта найвышэйшая ступень гуманнасці і чалавечнасці. Мы дзякуем Вользе Уладзіміраўне за цікавы дыялог і жадаем далейшых поспехаў у абраным напрамку дзейнасці. Гутарыла Крысціна ТАРАНОВІЧ

Э К С П Е Р Ы М Е Н Т П РА Ц Я Г В А Е Ц Ц А ! У пачатку лютага студэнты 4-га курса спецыяльнасці «Геаграфія. Экскурсійна-краязнаўчая работа» накіраваліся на сваю першую педагагічную практыку. Разам з імі ў школьных класах апынуліся і другакурснікі спецыяльнасці «Біялогія і геаграфія». Так для іх пачаўся эксперыментальны вучэбна-азнаямляльны практыкум.

Напэўна, у чытачоў узнік шэраг пытанняў: што такое эксперыментальная практыка? Чаму яна пачынаецца на другім курсе? Ці ёсць сэнс праводзіць паралельна практыку ў студэнтаў 4-га і 2-га курсаў? Адкажам на іх па парадку. Мэта эксперыменту – дапамагчы другакурснікам прывыкнуць да новай для іх ролі настаўніка. На працягу чатырох месяцаў адзін дзень у тыдзень яны праводзяць у школе: вывучаюць нарматыўна-прававую базу, назіраюць за вучэбным працэсам і ўсебакова ўдзельнічаюць у ім. У выніку, калі студэнты праз год прыходзяць на педагагічную практыку, яны не марнуюць часу на адаптацыю і могуць адразу ж прыступаць да правядзення ўрокаў. Трэба адзначыць, што такая паралельная практыка праходзіць у рамках тэхналогіі «роўны вучыць роўнага», калі студэнты старэйшых курсаў актыўна прыцягваюць сваіх малодшых калег у якасці памочнікаў пры рэалізацыі праектаў і падрыхтоўцы да ўрокаў. Сёлета чацвёртакурснікі даказалі, што яны сапраўды могуць многаму навучыць. Апынуўшыся ў школе, на працягу першых двух тыдняў яны толькі наведвалі заняткі, якія праводзілі вопытныя настаўнікі, і старанна запісвалі

6 сакавіка 2015 г.

свае назіранні ў дзённікі. Аднак, паназіраўшы і адаптаваўшыся, паступова пачалі ўражваць уласнымі ўрокамі не толькі педагогаў, але і вучняў-падлеткаў, якіх, здавалася б, нічым не здзівіш. На сваіх занятках практыканты выкарыстоўвалі розныя тэхналогіі, якія дазвалялі ў поўным аб’ёме раскрыць магчымасці сучаснага абсталявання, а таксама звярталіся да класікі педагогікі – праектнага навучання. Дзякуючы гэтаму ўрокі ператвараліся ў маленькія спектаклі з дэкарацыямі ў сучаснай інтэрактыўнай пастаноўцы. Прычым у іх стварэнні ўдзельнічалі і вучні, і настаўнікі, і практыканты-другакурснікі. Школьным настаўнікам і метадыстам у працэсе такога ўзаемнага навучання адведзена роля кансультантаў, своеасаблівых менеджараў, якія ажыццяўляюць увесь працэс кіравання: планаванне – арганізацыя – маніторынг – аналіз – карэкцыі. Усе настаўнікі, якія курыруюць вучэбна-азнаямляльны практыкум студэнтаў 2-га курса, падыходзяць да справы крэатыўна. Напрыклад, выкладчык геаграфіі САШ № 136 М. Ф. Сонгіна распрацавала для другакурснікаў лісты назіранняў, якія прызначаны для аналізу не толькі ўрокаў геаграфіі, але і вучэбных заняткаў у класах, дзе студэнты выконваюць функцыі памочнікаў класнага кіраўніка. Пасля заканчэння адаптацыйнага этапу студэнты 2-га курса прыступілі да рэалізацыі праектнага задання. Эксперымент працягваецца! Эла КАКАРЭКА, старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды, кіраўнік эксперыментальнай практыкі; Наталля ЯСТРАБАВА, выкладчык кафедры фізічнай геаграфіі, кіраўнік практыкі на базе філіяла кафедры САШ № 68

• Выдадзена ў БДПУ Кліпініна, В. Н. Метадалогія і метады сацыяльнапедагагічнага даследавання: вучэб.-метад. дапам. / В. Н. Кліпініна. – 2-е выд. – Мінск: БДПУ, 2015. – 200 с. (Серыя «Сацыяльная педагогіка. Сацыяльная работа»; вып. 18). Адрасуецца студэнтам, аспірантам, выкладчыкам, а таксама сацыяльным педагогам, кіраўнікам сістэмы адукацыі і сацыяльнай абароны. Педагагічнае даследаванне: метадалогія, структура, змест: дапам. / А. І. Андарала, В. А. Лістраценка, В. В. Чэчат. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск: БДПУ, 2014. – 104 с. Дапаможнік адрасуецца слухачам сістэмы дадатковай адукацыі дарослых, аспірантам, магістрантам і студэнтам педагагічных устаноў адукацыі. Тэорыя і методыка фізічнага выхавання: дапам. / А. Г. Фурманаў, М. М. Круталевіч, Л. І. Кузьміна; пад агул. рэд. А. Г. Фурманава, М. М. Круталевіча. – Мінск: БДПУ, 2014. – 416 с. У дапаможніку з пазіцый сістэмнага падыходу выкладзены матэрыял, накіраваны на фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў студэнтаў, выкарыстанне сучасных інавацыйных тэхналогій, эфектыўную арганізацыю заняткаў па фізкультуры. Адрасуецца студэнтам, выкладчыкам, настаўнікам фізічнай культуры. Мартынава, В. В. Сацыяльная педагогіка: дапам. / В. В. Мартынава. – Мінск: БДПУ, 2014. – 164 с. (Серыя «Сацыяльная педагогіка. Сацыяльная работа»; вып. 20). Адрасуецца студэнтам, выкладчыкам, аспірантам спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка» і сацыяльным педагогам-практыкам. Лабанаў, А. П. Практыкум па агульнай і кагнітыўнай псіхалогіі: практыкум / А. П. Лабанаў. – Мінск: БДПУ, 2014. – 144 с. Змяшчае дыягнастычны інструментарый для семінарскіх і практычных заняткаў па агульнай (псіхалогія пазнавальных працэсаў) і кагнітыўнай псіхалогіі, а таксама для арганізацыі самастойнай пазааўдыторнай работы студэнтаў і павышэння прафесійнай кваліфікацыі выкладчыкаў. Адрасуецца выкладчыкам, псіхолагам-практыкам, студэнтам і аспірантам. Калечыц, І. Л. Практыкум па дапаможных гістарычных дысцыплінах: палеаграфія, геральдыка, храналогія, анамастыка: дапам. / І. Л. Калечыц. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск: БДПУ, 2015. – 156 с. Адрасуецца студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі.

3


• БДПУ – тэрыторыя здароўя К АЛ КА ЛІ ТРЭ ЭБА БА СК АЗ А З АЦ А Ц Ь « СТ СТОП!» «Незаконны абарот наркотыкаў як пагроза нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» – такой была тэма Адзінага дня інфармавання, які прайшоў 19 студзеня. На сустрэчу да студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ прыйшлі работнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы. Часта курыльныя сумесі рэ- падпалкоўнікам міліцыі М. Бу- конныя аперацыі з наркатычкламуюцца як легальны пра- тырскім. нымі сродкамі, – 14 гадоў. дукт, які не ўтрымлівае наркаГосці адзначылі, што ў 2014 г. Як жа ўплываюць курыльтычных сродкаў і псіхатропных было ліквідавана 18 інтэрнэт- ныя сумесі на арганізм маладых рэчываў. Гэта хлусня, але, тым крам, якія спецыялізаваліся людзей? Пашкоджанне камне менш, спайсы становяцца на продажы спайсаў, распача- панентамі дыму цэнтральнай ўсё больш папулярнымі ў ася- тыя адпаведныя крыміналь- нервовай сістэмы можа праяўроддзі моладзі. У чым жа за- ныя справы. Звярнулі ўвагу і на ляцца ў істэрыках, парушэнні ключаецца небяспека? Да чаго пакаранне за незаконныя апе- каардынацыі і арыентавання, прыводзіць захаванне і продаж рацыі з наркатычнымі сродка- візуальных і слыхавых галютакіх рэчываў? Адказы былі мі: з 1 студзеня 2015 г. уступіў цынацыях, абсалютнай страце дадзены кампетэнтнымі асоба- у сілу Дэкрэт Прэзідэнта Рэс- здольнасці сябе кантраляваць. мі – намеснікам начальніка публікі Беларусь № 6. Сёння Складанасць выратавання таЦэнтральнага РУУС г. Мінска за распаўсюджванне нарко- кіх людзей заключаецца ў тым, падпалкоўнікам міліцыі А. Пра- тыкаў прадугледжана пазбаў- што спецыялісты часта не мохарэнкам і начальнікам аддзя- ленне свабоды на тэрмін ад гуць дакладна вызначыць від лення па наркакантролі і су- васьмі да пятнаццаці гадоў. наркатычных рэчываў і назпрацьдзеянні гандлю людзьмі А ў выпадках, калі з-за спайсаў начыць пацыенту правільнае загінулі людзі, у турме можна лячэнне. правесці і чвэрць стагоддзя. Трэба памятаць, што ў БеСтала больш жорсткай адказ- ларусі ўсе курыльныя суменасць за з’яўленне ў грамад- сі забаронены законам! скім месцы ці на рабоце ў стане наркатычнага ап’янення, за ўжыванне спайсаў у грамадскіх месцах. Пакараннем за такія дзеянні будзе штраф ад пяці да пятнаццаці базавых велічынь. Вызначаны ўзрост, з якога наступае крымінальная адказнасць за неза-

Беларусь дастойна прымала 49-ы чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў і 14-ы сярод юнакоў і дзяўчат. За сем дзён, па дадзеных аргкамітэта, спаборніцтва наведала больш за 25 тыс. гледачоў, сярод якіх былі і студэнты БДПУ. Так, у дзень закрыцця чэмпіянату, 24 лютага, трыццаць студэнтаў факультэта прыродазнаўства сталі гасцямі спартыўнага комплексу «Раўбічы». Мяркуючы па відавочна добрым настроі маладых людзей, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ўсе яны атрымалі найлепшыя ўражанні ад свята спорту.

ПАДТРЫМАЕМ НАШЫХ!

Трыбуны былі перапоўнены аматарамі біятлону розных узростаў і нацыянальнасцяў. І хоць сцюдзёнае надвор’е спрабавала паслабіць бадзёры дух беларускіх балельшчыкаў, яно не здолела астудзіць гарачую падтрымку нашых біятланістаў. У гэты дзень Беларусь прадстаўлялі тры спартсменкі – Яўгенія Якаўлева, Анастасія Кунец і Таццяна Трыфанава. Добры пачатак змяніла няўдача і штрафны круг, у выніку чаго каманда перамясцілася на 13-ю пазіцыю. Затым удалае выступленне Таццяны Трыфанавай узняло каманду на 9-е месца ў табліцы з 18 парадкавымі нумарамі!

Па выніках чэмпіянату свету па біятлоне Беларусь займае 5-ю пазіцыю ў рэйтынгу краін. У скарбонцы нашых спартсменаў 2 залатыя медалі: у спрынце і каманднай эстафеце. Прыемна, што студэнтам БДПУ пашчасціла стаць сведкамі яркіх перамог беларускіх біятланістаў! Васіліна БАТВІНКОВА, студэнтка 302-й групы факультэта прыродазнаўства

P. S.

У нядзелю, 1 сакавіка, студэнты БДПУ – аматары зімовых відаў спорту зноў наведалі РАЦ «Раўбічы» з мэтай падтрымаць беларускіх фрыстайлістаў на заключным этапе Кубка свету.

• 100-годдзю БДПУ прысвячаецца СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ A Alma lma M Mater ater (Працяг. Пачатак у № 12–15 за 2014 г., № 2 за 2015 г.)

Сёння мы даведаемся, чым быў адметны для нашага ўніверсітэта год 1921-ы. 17 красавіка пад кіраўніцтвам сакратара ЦБ КП(б)Б В. Г. Кнорына і старшыні ЦВК і СНК БССР А. Р. Чарвякова адбылося аб’яднанае пасяджэнне прадстаўнікоў ЦБ КП(б)Б, Прэзідыумаў ЦВК і СНК БССР, Часовага праўлення БДУ, Маскоўскай і Мінскай камісій, Наркамасветы і кіраўніцтва прафсаюзаў БССР. Нарада канстатавала важнасць працы, праведзенай Часовым праўленнем і камісіяй прафесараў па падрыхтоўцы да адкрыцця ўніверсітэта. Тут жа былі прыняты рашэнні аб перадачы ўніверсітэту памяшканняў і зямельных плошчаў, падабраных камісіяй, аб больш хуткім адкрыцці рабфака, факультэтаў грамадскіх навук, медыцынскага і прыродазнаўчага. 20 чэрвеня на пасяджэнні педагагічнага савета прынята рашэнне аб рэарганізацыі Мінскага педагагічнага інстытута народнай асветы ў педагагічны факультэт БДУ. 11 ліпеня адбылося ўрачыстае пасяджэнне партыйных, савецкіх і грамадскіх арганізацый, прысвечанае стварэнню Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На сходзе з прамовамі выступілі сакратар ЦБ КП(б)Б В. Г. Кнорын, старшыня ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў, рэктар універсітэта У. І. Пічэта і інш. У верасні па ўказе Наркамасветы БССР 1-е і 2-е аддзяленні ўвайшлі ў склад Мінскага педагагічнага тэхнікума, 3-е аддзяленне на працягу 1921–1922 гг. стала ядром факультэта грамадскіх навук БДУ. 30 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё ўніверсітэта. Газета «Звязда» ў гэты дзень пісала: «Сёння адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Няхай жыве пралетарская навука і чырвоная моладзь, закліканая служыць справе асветы працаўнікоў!» З часу адкрыцця ўніверсітэта падрыхтоўка педагагічных кадраў з вышэйшай адукацыяй ажыццяўлялася на факультэце грамадскіх навук, які быў створаны на базе Мінскага педагагічнага інстытута народнай асветы. У яго склад увайшлі грамадска-педагагічнае і этнолага-лінгвістычнае аддзяленні (тут рыхтавалі выкладчыкаў грамадскіх дысцыплін, мовы і літаратуры), а таксама эканамічнае і прававое аддзяленні. Ужо ў першы год працы факультэта грамадскіх навук выявіліся сур’ёзныя цяжкасці і недахопы, звязаныя з механічным аб’яднаннем справы падрыхтоўкі спецыялістаў розных профіляў і шматпрадметнасцю выкладання. Уладзіслаў КАДЗІРА, намеснік дэкана гістарычнага факультэта (Працяг у наступным нумары.)

Юбілей нашага ўніверсітэта супаў з важнай датай у жыцці кандыдата гістарычных навук, прафесара кафедры паліталогіі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва Рыгора Іванавіча ЕРМАШКЕВІЧА. Пяцьдзясят гадоў назад ён закончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага педінстытута. Ва ўспамінах, не падуладных часу, паўстаюць любімыя выкладчыкі – высокакваліфікаваныя спецыялісты і чулыя людзі, дзякуючы якім быў сфарміраваны трывалы ўнутраны стрыжань.

ЛЁС, АСВЕТЛЕНЫ ПЕДАГОГАМІ Уступны экзамен па гісторыі СССР Рыгору Івана- кін, Рыгор Барадулін і інш. Мой суразмоўца ўспамінае, вічу запомніўся асабліва. Яго прымаў тагачасны дэкан што асабліва ўразіў Максім Танк – такі чалавечны, гісторыка-геаграфічнага факультэта А. І. Бабчынскі, беларускі, свой! У Рыгора Іванавіча нават захоўваецца якога студэнты з любоўю называлі бацькам. Ён ніко- ўнікальны здымак, на якім паэт сярод студэнтаў налі не пагражаў адлічэннем за няўдала здадзены іспыт шай alma mater (гл. ніжэй). Максім Танк заклікаў (такое магло здарыцца нават у выдатніка!), а вучыў, студэнтаў не цурацца роднай мовы, і гэты запавет як дасягнуць добрых вынікаў. І заўсёды цікавіўся жыц- Рыгор пранёс праз усё жыццё. Як, дарэчы, і памяць цём студэнтаў, іх матэрыяльным становішчам, пры- пра беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных ходзіў у інтэрнат як старэйнавук Фёдара Міхайлашы мудры сябра, гатовы віча Янкоўскага. Знаёмдаць слушную параду. Даства з ім адбылося на адрэчы, на курсе Рыгора Іваной з творчых вечарын, навіча пераважалі хлопцы: калі Рыгор, саромеючыся, з 50 чалавек – 35 юнакоў, і папрасіў прафесара падамаль усе прайшлі службу пісаць зборнік «Беларусў войску. Інтэрнацкі пакой, кія народныя прыказкі, дзе разам з Р. Ермашкевіпрымаўкі, фразеалагізчам жылі яшчэ чацвёра мы». Фёдар Міхайлавіч Максім Танк (трэці справа) са студэнтамі МДПІ студэнтаў, лічыўся самым зацікавіўся асобай стуузорным па чысціні, за што рэктарат узнагародзіў іх дэнта, а пазней нават дарыў яму свае кнігі з аўтокаштоўным падарункам – радыёлай. Узорнасць графам, дасылаў паштоўкі – віншаванні са святамі. захоўвалася і ў хлапечых узаемаадносінах: разам Такія цёплыя адносіны склаліся ў славутага вучонага вучыліся, працавалі, дасягалі поспехаў. Таму і сёння з Рыгорам Ермашкевічам, які пранікнёна і ўдзячна Рыгор Ермашкевіч сябруе з колішнімі жыхарамі са- прымаў беларускае слова. Яно было з ім на ўсіх мага чыстага інтэрнацкага пакоя, сярод якіх доктар наступных пуцявінах шчаслівага прафесійнага лёсу; філасофскіх навук прафесар Мікола Рабаконь і яно з ім і зараз, бо Рыгор Іванавіч выкладае толькі кандыдат філасофскіх навук Антон Марэцкі. па-беларуску. У студэнцкія гады Рыгор разам з аднакурснікамі Р. І. Ермашкевіч вядзе педагагічны дзённік, пастаянна наведваў сустрэчы з пісьменнікамі, якія у якім захоўваюцца імёны любімых Наладзіліся ў педінстытуце. Прыходзілі класікі беларус- стаўнікаў. А на справе памяць пра іх жыве ў кай літаратуры Пятро Глебка, Іван Мележ, Кандрат кожным дні выкладчыка і навукоўца. Крапіва, Пімен Панчанка, Максім Танк, Іван ШамяТаццяна СТАРАСЦЕНКА

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 100. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 06.03.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1158  
1158  
Advertisement