Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Віншуем!

За істотныя вынікі, якія маюць навуковае і практычнае значэнне ў адным з прыярытэтных напрамкаў даследчай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь НАЗНАЧАНА перспектыўнаму маладому вучонаму БДПУ – загадчыку кафедры прыкладной псіхалогіі факультэта псіхалогіі Н. Л. Пузырэвіч. За выдатную паспяховасць і значныя дасягненні ў навукова-даследчай рабоце стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2015 г. НАЗНАЧАНА шасці аспірантам БДПУ: А. С. Брыкавай (навуковы кіраўнік – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт А. А. Лемех), А. А. Гайдаш (навуковы кіраўнік – доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар М. Г. Ясавееў), І. Ю. Грабавіковай (навуковыя кіраўнікі – кандыдат біялагічных навук, дацэнт Н. Г. Салаўёва, доктар біялагічных навук, прафесар С. Б. Мяльноў), К. Ю. Тарановіч (навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук, прафесар А. П. Жытко), М. А. Трыгук (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар І. П. Кудраватых), А. Л. Царкоўскаму (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар Т. Я. Камароўская).

Аўторак, 17 лютага 2015 года

• 2015 – Год моладзі ПАТРЫЯТЫЧНЫ ПАХОД У ЮБІЛЕЙНЫ ГОД Пра значнасць любой падзеі, любога мерапрыемства можна меркаваць па тым, які водгук яны пакідаюць у сэрцы чалавека. Зорны паход БДПУ ў чарговы раз пацвердзіў, што гэта не проста традыцыя, а сапраўднае свята – як для непасрэдных удзельнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў, так і для жыхароў нашай краіны, да якіх «зорнікі» завіталі ў госці. Сёлета на вандроўнай карце былі пазначаны Салігорскі, Асіповіцкі, Глыбоцкі, Ашмянскі, Смаргонскі раёны, а таксама горад Жодзіна. Эмоцыі і ўражанні проста зашкальваюць, таму немагчыма не даць слова ім – героям юбілейнага паходу. Прапануем таксама даведацца і пра тое, як асвятлялася мерапрыемства ў мясцовых СМІ.

« Зор н наае» е» адчу адч ува ванне нне Творчыя і ўпэўненыя, непаўторныя, адданыя педагагічнай прафесіі, напоўненыя пачуццём любові да БДПУ – такімі словамі можна ахарактарызаваць зорнікаў, якія вандравалі сёлета па Смаргоншчыне ў складзе атрада «Студэнцкі батальён». На працягу чатырох дзён студэнты факультэта прыродазнаўства і ФБіРФ разам з гасцямі з Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта дарылі ўсмешкі дзецям, праводзілі канцэрты і майстар-класы, праслаўлялі настаўніцкую прафесію. Усім сэрцам адчуваеш зорны паход, калі падчас твайго выступлення школьнікі падымаюцца з месцаў, танцуюць і спяваюць разам з табой. І гэта не фінал, а звычайная песня, якую выконваюць тры студэнткі. Ажно захоплівае дух ад той энергетыкі, якая пануе ў зале. Ты не зорка, ты проста студэнт, будучы педагог, але дзеці бачаць цябе як настаўніка з вялікай літары. Дзякуючы зорнаму паходу мы змаглі пакінуць свой уласны след у дзіцячых сэрцах. Спадзяёмся, пазітыўныя эмоцыі, якімі мы абмяняліся, будуць настройваць нас на добрыя справы і творчыя здзяйсненні. Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, студэнтка 42-й групы ФБіРФ

За суаўтарства ў распрацоўцы спартыўна-забаўляльнага праекта «Пандапарк» у рамках конкурсу «Мінская змена. Лідар-2014», арганізаванага сумесна Мінгарвыканкамам і Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, сертыфікат лаўрэата ЎРУЧАНЫ студэнтцы 3-га курса факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Вользе Брадзяк. Дыпломы магістраў апошнімі днямі студзеня АТРЫМАЛІ 68 выпускнікоў БДПУ другой ступені вышэйшай адукацыі. Амаль чвэрць з іх абаранілі дысертацыю на 10 балаў, прыкладна палова – на 9. Трэба адзначыць, што дыпломы міжнароднага ўзору ўручаны 8 замежным грамадзянам – прадстаўнікам Ізраіля, Эстоніі, Лівіі і Кітая.

• Навіны БДПУ С

ТУДЭНЦКІ інтэрнат № 5 нашага ўніверсітэта заняў першае месца ў аглядзе-конкурсе, арганізаваным адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна г. Мінска. За званне лепшага змагаліся 18 інтэрнатаў сталічных устаноў адукацыі. Пераможца вызначыўся паводле сумарнай колькасці балаў. А ацэньвалі ўдзельнікаў раённыя аддзелы ідэалагічнай работы і па справах моладзі, упраўленне па надзвычайных справах, служба гарадской гаспадаркі, цэнтр гігіены і іншыя.

Р

ЭКТАР БДПУ прафесар А. І. Жук прыняў рашэнне заахвоціць удзельнікаў 50-га зорнага паходу бясплатнымі квіткамі ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Студэнты запрашаюцца на оперы «Іяланта» і «Снягурка», балеты «Спартак» і «Баядэрка».

Н

ЕЗАКОННЫ абарот наркотыкаў як пагроза нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Праблемы наркаманіі ў моладзевым асяроддзі» – такая тэма Адзінага дня інфармавання, які адбудзецца 19 лютага.

«

У

БДПУ напярэдадні Дня Перамогі будуць ушанаваны супрацоўнікі і былыя работнікі ўніверсітэта – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і непаўналетнія вязні фашысцкіх канцлагераў. У святочнай абстаноўцы яны атрымаюць юбілейныя медалі «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.».

№ 2 (1157)

Можна шмат гаварыць аб тым, як уплывае зорны паход на яго ўдзельнікаў, на вучняў, нават на вадзіцеляў школьных жоўтых аўтобусаў, якія возяць «зорнікаў». Як ні дзіўна, гэтае ўздзеянне можна адчуць толькі тады, калі ты стаіш на мітынгу, слухаеш урачыстыя выступленні рэктара БДПУ, міністра адукацыі і іншых шаноўных асоб. Тады, калі чытаеш зварот да нашчадкаў 2045 года, скручваеш гістарычны аркуш і кладзеш яго ў металічную капсулу, якую адкрыюць толькі праз трыццаць гадоў. Адчуваеш зорны паход на першым канцэрце. Вось перад намі сядзяць сціплыя вучні Залескай СШ. Мы разумеем: у маленькай зале сабралася ўся школа гэтай вёсачкі, якая з захапленнем чакала цікавых выступленняў. І яны іх атрымалі! Натхнёныя і ўражаныя, дзеці таксама адчулі, што такое зорны паход, убачылі, хто такія студэнты педагагічнага ўніверсітэта. І цяпер, пасля нашага візіту, вучні пакідаюць у сацыяльных сетках фотаздымкі і відэа з канцэрта, пішуць словы ўдзячнасці… Гэта самая вялікая ўзнагарода для нашага атрада. Як ніколі адчуваеш зорны паход, калі школьнікі хорам скандзіруюць назву атрада. Ці тады, калі адразу пасля канцэрта падбягае дзяўчынка і ўзрушана гаворыць, што хоча быць падобнай да цябе, стаць настаўніцай. Табе толькі дваццаць адзін год, ты звычайны студэнт БДПУ, а для кагосьці ўжо стаў прыкладам… «Зорнае» адчуванне з’яўляецца пасля наведвання самых розных, але нязменна гасцінных куткоў нашай Радзімы. Смаргоншчына ўразіла нас вялікай колькасцю мемарыяльных комплексаў, музеяў і памятных месцаў. Мы пабывалі ва ўсіх краязнаўчых музеях усіх школ горада Смаргонь! Немагчыма перадаць, з якой любоўю і пашанай ставяцца жыхары райцэнтра да сваёй гісторыі і спадчыны. Шмат новага мы даведаліся ад школьнікаў СШ № 5 пра «Мядзведжую акадэмію», традыцыі ганчарства, нават пабывалі на імправізаваным кірмашы з абаранкамі і ручнікамі.

• БДПУ ў СМІ «…Смаргоншчына прымала ўдзельнікаў 50-га «Зорнага паходу па месцах баявой і працоўнай славы» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Падарожнікі наведалі Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей, музеі-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі і Францішка Багушэвіча ў Кушлянах, народныя школьныя музеі ў гімназіі, Крэве, Залессі, зімовы сад ліцэя, іншыя цікавыя мясціны нашага раёна. Студэнты падрыхтавалі канцэртную праграму, прысвечаную Вялікай Перамозе. У тых школах, куды яны наведваліся, акрамя канцэртаў ладзілі майстар-класы для будучых журналістаў, прыхільнікаў танцаў і арыгамі, праводзілі класныя гадзіны на тэмы здаровага ладу жыцця, барацьбы са шкоднымі звычкамі. На прафарыентацыйных сустрэчах са старшакласнікамі навучэнцы педагагічнага ўніверсітэта апавядалі пра сваю навучальную ўстанову, пра ўмовы паступлення, магчымасці асабістага росту падчас вучобы і перспектывы пасля набыцця дыплома спецыяліста». Смаргонская раённая газета «Светлы шлях»


• Новае ў навучанні Сёння інфармацыйныя тэхналогіі імкліва пранікаюць ва ўсе сферы жыцця грамадства. Адукацыя чуйна рэагуе на інавацыйныя змены ў ІТ-асяроддзі, каб максімальна эфектыўна прымяніць іх у вучэбным працэсе. Наш універсітэт актыўна далучыўся да ўкаранення ў навучанне найноўшых электронных сродкаў і метадаў, дзякуючы чаму ў студэнтаў і выкладчыкаў з’явілася магчымасць узаемадзейнічаць на якасна новым узроўні. Як гэта працуе на практыцы? Адказ – у наступных двух матэрыялах.

ПЕДАГАГІЧНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ ЗАЎТРАШНЯГА ДНЯ У рамках універсітэцкага праекта «Электронная адукацыя» ў БДПУ ствараецца мультысэрвіснае інфармацыйнае адукацыйнае асяроддзе (МІАА). Першым крокам на шляху яго рэалізацыі стала ўстаноўка магутнага сервера і спецыяльнага праграмнага абсталявання. Наступны этап завяршыўся ў канцы 2014 г.: да адзінай сеткі былі падключаны інтэрактыўныя кабінеты біялогіі, матэматыкі, фізікі і хіміі, аснашчаныя паўнафарматнымі электроннымі дошкамі, мультымедыйным праектарам і камп’ютарам з камплектам лічбавых інструментаў і рэсурсаў для правядзення заняткаў. Дзякуючы стварэнню сістэмы МІАА ўжо сёння можна сцвярджаць, што ў вучэбным працэсе заўважна актывізавалася выкарыстанне сеткавых версій вучэбных курсаў і праграм кантролю якасці засваення вучэбнага матэрыялу, падручнікаў і даведнікаў. Рэалізаваны аддалены доступ да фондаў электроннай бібліятэкі ўніверсітэта. З дапамогай рэпазіторыя БДПУ мы дапаўняем інфармацыйна-адукацыйную прастору медыяцэнтрамі, электроннымі бібліятэкамі калектыўнага карыстання іншых устаноў адукацыі. Укараненне МІАА БДПУ ўзбагачае традыцыйныя методыкі новымі эфектыўнымі візуальнанагляднымі сродкамі навучання. Маецца на ўвазе мультымедыйны праектар, інтэрактыўная дошка, графічны планшэт, дакумент-камера, лічбавы мікраскоп. Пералічанае абсталяванне дазваляе не

Падчас адкрыцця інтэрактыўных класаў

толькі ўзмацніць візуалізацыю пры рабоце з картамі, слайдамі і відэа, але і рэалізаваць франтальную дэманстрацыю дробнай маторыкі (напрыклад, маніпуляцыі з рэактывамі падчас хімічнага доследу, правядзенне фізічнага эксперыменту і г. д.). Асаблівую цікавасць для студэнтаў уяўляюць віртуальныя лабараторныя практыкумы па біялогіі і хіміі. Выкарыстанне інтэрактыўных тэхналогій, камп’ютарных лабараторый, пошукавых сістэм пашырае магчымасці студэнтаў у сферы навукова-даследчай дзейнасці пры зборы, аналізе і апрацоўцы інфармацыі. У выніку будучыя настаўнікі ствараюць творчы прадукт, які можа быць вынесены на абмеркаванне падчас анлайн-канферэнцый і чат-дыскусій, а ўзамен атрымліваюць магчымасць пачуць розныя мерка-

ванні, уступіць у адукацыйную камунікацыю з суб’ектамі дыстанцыйнага навучання. Значнае пашырэнне інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя, кантактаў з калегамі іншых ВНУ, у тым ліку замежных, доступ да сусветных інфармацыйных баз здольны забяспечыць выкладчыку магчымасць праектаваць працэс навучання з выкарыстаннем прынцыпова новых тэхналогій. У студэнтаў, у сваю чаргу, павышаюцца матывацыя да вучобы, творчы складнік і адукацыйная прадуктыўнасць. А ўсё гэта вядзе да стварэння ў нашым універсітэце педагагічных тэхналогій заўтрашняга дня.

Валерый ЗЕЛЯНКЕВІЧ, прарэктар па вучэбнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце

РЭПАЗІТОРЫЙ: КАРЫСНА АПРЫЁРЫ! Электроннае навучанне паклала пачатак новай сусветнай з’яве – smart education. Гэта гнуткае навучанне ў інтэрактыўным адукацыйным асяроддзі з дапамогай кантэнту ўсяго свету. У нашым універсітэце робіцца шмат для таго, каб веды сталі даступнымі. Падрабязна пра гэта ведае адказны за вядзенне рэпазіторыя БДПУ загадчык аддзела аўтаматызацыі бібліятэкі Таццяна Васільеўна МАСЛЁНАК. – Рэпазіторый БДПУ пачаў функцыянаваць ва ўніверсітэце з лістапада 2014 г. Гэта адкрыты электронны архіў дакументаў навуковага, адукацыйнага, нарматыўнага прызначэння, які створаны прафесарска-выкладчыцкім складам, работнікамі структурных падраздзяленняў нашай установы. Знайсці яго можна на сайтах БДПУ, бібліятэкі ўніверсітэта ці па адрасе elib.bspu.by. – Якія матэрыялы змяшчае рэпазіторый? – Перш за ўсё гэта навуковыя публікацыі выкладчыкаў нашага ўніверсітэта (манаграфіі, артыкулы, зборнікі матэрыялаў навуковых канферэнцый, сімпозіумаў), а таксама вучэбныя матэрыялы (ВМК, навуковыя і навукова-метадычныя дапаможнікі, практыкумы, трэнінгі, метадычныя ўказанні па выкананні кантрольных работ і арганізацыі самастойнай работы, тэставыя заданні для самаправеркі і самакантролю і г. д.), на адкрыты доступ да якіх даў дазвол аўтар. – Ці значыць гэта, што студэнты могуць азнаёміцца з поўным тэкстам патрэбнага навуковага ці вучэбнага матэрыялу? – Так. Больш за тое, абсалютна любы карыстальнік інтэрнэт-прасторы можа азнаёміцца з прадстаўленымі дакумен2

тамі і абсалютна бясплатна спампаваць ма, нельга параўноўваць факультэты, іх без дадатковай рэгістрацыі. Да таго ж дзе працуе шмат выкладчыкаў, з невярэпазіторый з’яўляецца зручным срод- лікімі агульнаўніверсітэцкімі кафедракам навуковай і вучэбнай дзейнасці. мі. Тым не менш, можна адзначыць каКалі раней студэнт Рэйтынг рэпазіторыя БДПУ вызначаны! федру асноў медымог атрымаць неаб- Згодна з абноўленымі ў студзені 2015 г. цынскіх ведаў, якая ходныя электронныя дадзенымі Webometrics World Ranking of за тыдзень павялічRepositories яго індэкс сярод 2154 удзельматэрыялы толькі ў нікаў складае 1870. вае колькасць дакуСтварэнне рэпазіторыя адкрытага досту- ментаў прыкладна бібліятэцы ці на кафедры, то зараз на- пу на вэб-сайце БДПУ ў лістападзе 2014 г. і на 35 запісаў. Сярод хуткасць яго напаўнення садзейнічаюць прават завочнік аказва- соўванню нашага ўніверсітэта ў віртуальнай структурных падразецца пастаянна да- прасторы і, як вынік, павышаюць ацэнку яго дзяленняў лідарства лучаным да адука- адукацыйных і навукова-даследчых дасяг- належыць аспіранцыйнага працэсу, бо ненняў у рэйтынгах універсітэтаў свету. туры і дактарантумае пастаянны доступ да ўсіх вучэбных ры – больш за 120 дакументаў. матэрыялаў. – Якія магчымасці адкрывае рэ– Колькі дакументаў змяшчае рэ- пазіторый для выкладчыка? пазіторый БДПУ? – У сучасным лічбавым свеце ўжо – Сёння ён утрымлівае больш за 2500 немагчыма абыходзіцца толькі друказапісаў. У яго напаўненні ўдзельнічаюць ванымі метадамі апублікавання, бо усе факультэты, агульнаўніверсітэцкія працы не заўсёды выдаюцца своечасокафедры і структурныя падраздзяленні. ва або наогул могуць не пабачыць свет Напрыклад, гістарычны факультэт, які на папяровым носьбіце. Рэпазіторый пачаў работу з першых дзён адкрыцця жа забяспечвае доступ да інфармарэпазіторыя, сёння пераадолеў рубеж цыі па ўсім свеце ў сціслыя тэрміны. у 390 запісаў. Шчыльна да гістарычнага Адкрыты доступ узмацняе навуковы факультэта набліжаецца факультэт бе- ўплыў вучонага, павялічвае яго праларускай і рускай філалогіі з колька- фесійныя камунікацыі. Аўтар атрымсцю запісаў больш за 270. І завяршае лівае тры істотныя плюсы: павышэнне тройку лідараў факультэт псіхалогіі з індэкса цытавання работ, размяшколькасцю запісаў больш за 240. Вядо- чэнне іх у віртуальнай прасторы на

працяглы тэрмін, захоўванне аўтарскіх правоў. Для ўніверсітэта рэпазіторый становіцца якасным рэсурсам падтрымкі навуковай актыўнасці супрацоўнікаў, павышэння рэйтынгу, крыніцай хуткага абмену інфармацыяй па даследаваннях. – Як Вы лічыце, ці можна сёння вучыцца, выкарыстоўваючы толькі традыцыйныя папяровыя выданні? – Вядома, не. Адукацыя, заснаваная толькі на кнігах, не здольная даць поўны аб’ём неабходных ведаў. Пастаянна павялічваецца доля адукацыйнага кантэнту, які размешчаны на вэб-рэсурсах Інтэрнэту і наогул ніколі не трапіць у друк. Выкарыстанне матэрыялаў, што знаходзяцца ў адкрытых адукацыйных рэсурсах, павышае якасць працэсу навучання. – Калі мы зазірнём у будучае, ці знойдзецца там месца рэпазіторыю? – Абавязкова. Узгаданае намі smart, або «разумнае», навучанне прадугледжвае аб’яднанне ВНУ і іх прафесарска-выкладчыцкага складу з мэтай сумеснай адукацыйнай дзейнасці ў сетцы Інтэрнэт на падставе агульных стандартаў, стварэння і выкарыстання адукацыйнага кантэнту. – Дзякуй за размову! Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

17 лютага 2015 г.


• Да 70-годдзя Вялікай Перамогі

МЫ ГАНАРЫМСЯ НАШАЙ ТРА ДЫЦЫЯЙ! Зводны атрад «Маладая гвардыя», у склад якога ўвайшлі студэнты факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій і гістфака, накіраваўся ў Асіповіцкі раён. За вокнамі халодная зіма, але ўражанні ад вандроўкі настолькі яркія і цёплыя, што саграюць і цяпер. Незабыўнай для «зорнікаў» стала экскурсія ў Дараганаўскі музей, дзе яго дырэктар Жанна Сямёнаўна расказала некаторыя факты з гісторыі Другой сусветнай вайны. Дзякуючы ёй мы даведаліся, што з 62 тысяч чалавек, якія пражывалі на той час у Асіповіцкім краі, трэцяя частка была вывезена на катаржныя работы ў Германію. Былі знішчаны 50 населеных пунктаў, спалена больш за 3 тысячы дамоў і каля тысячы грамадскіх будынкаў. Аднак патрыёты-асіпаўчане не скарыліся ворагу: яны ліквідавалі 15 тыс. гітлераўцаў і 13 нямецкіх гарнізонаў, разбурылі 10 км чыгункі, пусцілі пад адхон сотні эшалонаў, пашкодзілі 300 цягнікоў. І яшчэ адна сустрэча ў паходзе. Перад вачыма — сцэна Асіповіцкай гімназіі, дзе разгортваюцца падзеі з добра вядомага твора Барыса Васільева «А зори здесь тихие». На імгненне наш атрад і ўсе, хто знаходзіўся ў зале, забыліся на тое, што перад намі вучні 8-га класа. Яны нібы не ігралі, а пражывалі жыцці сваіх герояў. Мы доўга не адпускалі іх са сцэны, а ў зале можна было бачыць вочы гледачоў, напоўненыя слязьмі. Пранізлівая ігра нікога не пакінула абыякавым. Зорны паход – гэта вельмі значная падзея для кожнага студэнта БДПУ. Мы ганарымся нашай традыцыяй! Максім ЖУК, Ліза БУРЛАЙ, факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій

• БДПУ ў СМІ

«Урачыста-патрыятычны – такім можна назваць першы дзень знаходжання атрада «Маладая гвардыя» на Асіповіччыне. На мітынгу на Алеі Герояў сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, старшакласнікі гарадскіх школ, ваенны духавы аркестр. Старшыня райарганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Міхаіл Слесарэнка ў сваім выступленні падкрэсліў, што ў раёне беражліва захоўваецца памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і яе герояў. Шкада, што зараз на Асіповіччыне засталося ўжо менш за сотню тых, хто прымаў непасрэдны ўдзел у абароне Радзімы. Дзякуй ім вялікі за кожны наш мірны дзень! Ад маладога пакалення, у сваю чаргу, прагучала абяцанне шанаваць здабыткі народа і памнажаць іх. Заключным акордам мітынгу стала ўскладанне вянкоў і кветак да абеліска. Працягнулася сустрэча ў актавай зале СШ № 1. Вучні падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю «Дзе правіць вайна, нікому спакою няма». Вершы, песні, тэатралізаваныя пастаноўкі дапамаглі зрабіць вечар насычаным і інфармацыяй, і эмоцыямі. Малалетні вязень Анатоль Міхайлавіч Дольскі падзяліўся шчымлівымі ўспамінамі аб знаходжанні сям’і ў Нямеччыне, працягнуў размову на ваенную тэму старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Юрый Корбан. Свае канцэртныя нумары прапанавалі не толькі вучні, але і госці. Кветкі, сувеніры, падарункі ветэранам ад РГА «Белая Русь», шчырыя ўсмешкі і словы ўдзячнасці – усё ва ўтульны вечар мела месца». Валянціна КОРБАЛЬ, «Асіповіцкі край»

У складзе атрада «Зорны легiён» вандравалі студэнты факультэтаў дашкольнага выхавання i псiхалогii. Дэвiз каманды – «Будучыня краiны ў нашых руках!» На першы погляд, вельмi просты i распаўсюджаны заклiк. Але менавiта такi – адказны, клапатлiвы – падыход да жыцця, да людзей, да сваёй справы мы выхоўваем у сабе як у вучэбных аўдыторыях БДПУ, так i за яго сценамі.

ДАРЫЦЬ РАДАСЦЬ, ЦЕПЛЫНЮ І ЛЮБОЎ Першым i асноўным прыпынкам у нашым цудоўным паходзе стаў прыгожы гарадок Ашмяны. Тут нас сустрэлi хлебам-соллю вельмі добразычлiвыя i ветлiвыя людзi. Асаблiвую падзяку хочацца выказаць Уладзiмiру Аляксандравiчу Бiзюку – дырэктару школы-iнтэрната, у якой мы жылi на працягу гэтых чатырох дзён. Тут адбылося знаёмства з цікавым творчым дзiцячым калектывам – хорам «Пралеска». Юныя таленты ўразiлi нас як музычным мастацтвам, так i душэўнай цеплынёй, аптымiзмам, жыццярадаснасцю. Мы запрасiлi маленькiх артыстаў прыняць удзел у нашым летнiм музычным фестывалi, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі, якi адбудзецца на ФДА. Самыя моцныя ўражанні засталіся пасля візіту ў аддзяленне кругласутачнага пражывання для сталых людзей i iнвалiдаў (аграгарадок Жупраны). Тут мы выступiлi з канцэртам пад назвай «Шляхамi вайны». Нашы песнi i танцы ваеннага часу, а таксама сучасныя творы публiка ўспрымала з асаблiвай цеплынёй. У многіх з гэтых удзячных гледачоў на вачах блішчэлі слёзы. І гэта, мне здаецца, было сведчаннем не толькі суму, але і радасці – за нас, за тое, што мы жывём у мiрны час і маем магчымасць спакойна набываць любімую прафесiю, сябраваць, кахаць… Пасля канцэрта за кубкам гарбаты мы разам спявалi песнi ваеннага i мiрнага часу, ветэраны расказвалi не толькi пра дні ліхалецця, але і пра свае лёсы. Цікавыя, часам павучальныя, часам сумныя гісторыі. Завяршылася сустрэча сумесным выкананнем «Кацюшы». Падчас удзелу ў паходзе я зразумела галоўнае: трэба паспяваць ствараць дабро, дарыць радасць, цеплыню i любоў людзям. I яшчэ я адчула сябе шчаслiвай таму, што жыву ў мiрнай краiне і ў мiрны час. Вiкторыя ЛАГАВАЯ, факультэт дашкольнай адукацыi

• БДПУ ў СМІ

«За час знаходжання на ашмянскай зямлі ўдзельнікі паходу пабывалі ў СШ № 1, 2, 3, школе-інтэрнаце, Гальшанскай, Жупранскай і Кальчунскай сярэдніх школах, наведалі дзяцей у цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама ў ясляхсадзе № 7. Верагодна, у той дзень выхаванцам дзіцячага садка было чым падзяліцца з бацькамі: для іх вясёлыя і крэатыўныя студэнты падрыхтавалі анімацыйную праграму і правялі малыя Алімпійскія гульні. Не забыліся будучыя выхавацелі і пра падарункі для сваіх маленькіх сяброў. Знаёмячыся з гісторыяй Ашмяншчыны, студэнты пабывалі ў школьным музеі СШ № 2 «Ашмяны. Падзеі. Людзі», літаратурным музеі Ф. Багушэвіча ў Жупранскай СШ, дзе даведаліся пра цікавыя старонкі жыцця беларускага паэта. Заглыбіцца ў багатую на таямніцы і паданні гісторыю Гальшанскага краю студэнтам удалося ў народным краязнаўчым музеі мясцовай школы <…>. Безумоўна, за чатыры дні цяжка глыбока вывучыць гісторыю раёна, пазнаёміцца з усімі культурнымі традыцыямі і памятнымі месцамі, але палюбіць гэты прыгожы куток, каб пасля прыехаць сюды на працу, цалкам магчыма. Пацвярджэнне таму – водгукі ўдзельнікаў зорных паходаў, якія прыязджаюць сюды зноў і зноў». Людміла КОЗЕЛ, «Ашмянскі веснік»

П а х о д з на ё м с т в ааўў і а д к р ыц ыцця ця ў *** Зорны паход – гэта ўражанне, якое застанецца са мной на доўгія гады. Знаёмства з новымі людзьмі, шматлікія канцэрты, наведванне месцаў баявой славы і проста невялікая вандроўка па Салігорскім раёне. Аднак быў адзін момант, які крануў мяне да глыбіні душы. На апошнім канцэрце мы, як заўсёды, віталі ветэранаў і гаварылі ім шчыры «дзякуй». У канцы выступлення адна з жанчын папрасіла мікрафон. Яна пахваліла студэнтаў і ў канцы кароткай прамовы ПАКЛАНІЛАСЯ НАМ! У «зорнікаў» на вачах з’явіліся слёзы... Гэта быў велізарны гонар для ўдзельнікаў зорнага атрада. Беражыце ветэранаў, бо іх засталіся адзінкі, тых, хто шмат пакутаваў дзеля нас. Памятайце і захоўвайце сваю гісторыю! Вераніка СМОЛІНА, факультэт эстэтычнай адукацыі *** Сёлета нашаму атраду «Зорны фэст» выпаў гонар прадстаўляць родны ўніверсітэт у Салігорскім раёне. Яшчэ да выезду з Мінска мы пазнаёміліся і паспелі пасябраваць з выдатнымі хлопцамі – студэнтамі Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта – Сашам і Сяргеем. Яны аказаліся адкрытымі і прыязнымі людзьмі і лёгка ўліліся ў наш калектыў. Кожны дзень быў насычаны падзеямі, кожная школа сустракала нас выдатна. Асабіста для мяне самым яркім і запамінальным стала наведванне салігорскай гімназіі № 2. Вучні глядзелі наша выступленне з непадробнай увагай, у некаторых нумарах нават самі прымалі ўдзел, пасля канцэрта – ажыятаж на майстар-класах не толькі з боку дзяцей, але і педагогаў! А дырэктар установы – чалавек, які сапраўды жыве сваёй прафесіяй – за невялікі прамежак часу паспеў асабіста перагаварыць хіба што не з кожным удзельнікам атрада, расказаць пра вакансіі і перавагі работы ў іх педкалектыве. Ды так шчыра, захапляльна, пабацькоўску, што захацелася ў той жа момант застацца там працаваць маладым спецыялістам! Я вельмі ўдзячна нашаму атраду, кожнаму яго ўдзельніку. Мы разам змаглі зрабіць гэты паход яркім і незабыўным! І асобная падзяка нашым кіраўнікам – Л. М. Ядлоўскай і А. А. Крашко, якія падтрымлівалі нас і ў перыяд падрыхтоўкі, і падчас самой вандроўкі. Радаслава-Марыя ЛАРЧАНКА, студэнтка 3-га курса ФЭА

ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДЗІНСТВА Сёлетні зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа насіў не толькі патрыятычны, але і інтэрнацыянальны характар. Разам са студэнтамі БДПУ ў вандроўку адправіліся прадстаўнікі Казахстана (Казахскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт), Расійскай Федэрацыі (Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт), Туркменістана і Кітая. У 2015 годзе дзяржавы постсавецкай прасторы адзначаць 70-годдзе Вялікай Перамогі, таму інтэрнацыянальны зорны паход з’явіўся своеасаблівым сімвалам яднання народаў. Студэнты з Казахстана і Расіі прыбылі ў БДПУ на- не, бляск у вачах – так можна было пазнаць удзельнікаў у нацыянальнасцях, а сіла абаронцаў Айчыны заключалася ў пярэдадні старту зорнай вандроўкі. Карэспандэнт «Н» вандроўкі. Масквічы наперабой распавядалі: «Нам вельмі іх адзінстве. запытаў у гасцей пра першыя ўражанні. Студэнты МГПУ спадабаліся беларускія дзеці!»; «Асабліва ўразілі звычаі ў Беларускі народ вядомы сваёй талерантнасцю і допадзякавалі за цёплы прыём і ўвагу, а таксама адзначылі вель- зорных атрадах і пасвячэнне навічкоў. Мы ніколі не бачылі брасуседствам. Мы заўсёды шчыра вітаем тых, хто мі камфортныя ўмовы пражывання ў студгарадку. А прад- нічога падобнага»; «Зорныя паходы – гэта ўнікальная падзяляе нашы каштоўнасці. Інтэрнацыянальны зорны стаўніца Казахстана Дыяна падзялілася гісторыяй сваёй сям’і: традыцыя! Мы дзякуем БДПУ за запрашэнне і магчымасць паход паказаў, што дзверы БДПУ адкрыты для гасцей. «Для мяне наведванне Беларусі мае асаблівае значэнне. Тут паўдзельнічаць у мерапрыемстве». Мы шануем традыцыі, памятаем сваю гісторыю, цэнім ваяваў мой дзядуля, за праяўлены гераізм ён атрымаў «Ордэн Цікава, што за час паходу студэнты з Казахстана і Расіі мір і свабоду. Ідэя адзінства, якую ўдзельнікі паходу Аляксандра Неўскага», які захоўваецца ў нашай сям’і як паспелі вывучыць шмат беларускіх слоў і ўстаўлялі іх у пранеслі праз аддаленыя куткі Беларусі, з’яўляецца рэліквія. Дзядуля шмат распавядаў пра Беларусь, таму я вель- размову. «Беларуская мова – такая меладычная, нам магутным імпульсам патрыятычнага выхавання мі рада, што з’явілася магчымасць пабываць у вашай цудоўнай прыемна слухаць вашу гаворку», – адзначылі замежныя моладзі і асновай нацыянальнай самасвядомасці краіне». ўдзельнікі. беларусаў. Чатыры дні зорнага паходу праляцелі хутка. І вось нашы Успамінаючы старонкі ваеннай гісторыі, адзначым, што на Крысціна ТАРАНОВІЧ, госці, якія пабывалі ў самабытных беларускіх мястэчках, франтах Вялікай Айчыннай вайны плячо каля пляча ваявалі аспірант кафедры славянскай гісторыі вярнуліся з новымі ўражаннямі. Шчырыя эмоцыі, натхнен- беларусы і казахі, рускія і туркмены. Тут не было адрозненняў і метадалогіі гістарычнай навукі

17 лютага 2015 г.

3


А Л І М П І Я Д А – Г Э ТА С В Я ТА ! Вядомы французскі філосаф Вальтэр пісаў: «Поспехі навукі – справа часу і смеласці розуму». Менавіта смеласць розуму здолелі прадэманстраваць удзельнікі III этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры, які праходзіў 13–16 студзеня на базе ДУА «Гімназія № 24 г. Мінска». Іх поспехі ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі факультэта беларускай і рускай філалогіі БДПУ. Старшакласнікі мінскіх гімназій і школ – рускай мове і 4 па рускай літаратуры, а нае імя стала агульным; здагадацца, пра алімпіяды. Першае месца па колькасці а гэта 138 чалавек – паказалі сваё ве- таксама выступіць з вусным выказваннем якіх «калумбаў» рускай літаратуры ідзе ўзнагарод падзялілі Цэнтральны і Ленінгаворка, і г. д. Цікава, ці адкажа чытач: скі раёны горада Мінска, і ўпершыню ў данне рускай мовы і літаратуры і, безу- на прапанаваную тэму. Найбольш цяжкімі, але і найбольш ці- як адным словам сказаць «хлебныя вуш- гісторыі правядзення алімпіяды ўручаны моўна, любоў да філалогіі. Удзельнікам алімпіяды давялося напісаць водгук на кавымі аказаліся заданні комплекснай кі»? Якім адным словам можна назваць: два пераходныя кубкі. лірычны твор, выканаць комплексную работы. Напрыклад, трэба было «склас- 1) від бальнага танца; 2) сорт слівы; Віншуем пераможцаў III этапу работу, якая ўключала 8 пытанняў па ці» з двух іншамоўных элементаў слова, 3) куртку з высокай таліяй і нашытымі і жадаем бачыць іх сярод студэнякое актыўна выкарыстоўваецца ў рускай папярочнымі шнурамі? Якія назвы тво- таў БДПУ! Таксама словы ўдзячмове; назваць прыём моўнай гульні ў раў (і хто іх аўтар) увайшлі ў склад наз- насці мы адрасуем настаўнікам, вершы; знайсці «чужога» сярод «сваіх»; вы артыкула Д. Быкава «Записки су- якія самааддана працуюць з адовыканаць міні-тэст па марфалогіі; выпра- масшедшего охотника из подполья ранымі дзецьмі і тым самым давіць памылкі, зробленыя вучнямі пры дзя- мертвого дома»? памагаюць адбывацца такому Зразумела, не ўсе заданні былі выка- філалагічнаму святу, як алімпіленні слоў на марфемы; даказаць, што назоўнік можа быць любым членам сказа; наны, не на ўсе пытанні былі знойдзены яда па рускай мове і літаратуры. згуляць у сінтаксічную гульню «Дзі- адказы, але ж гэта алімпіяда, якая патраГаліна КАМЛЕВІЧ, восныя ператварэнні»; прыгадаць верш буе высокага ўзроўню ведаў, гнуткасці дацэнт кафедры агульнага па апорных словах адной страфы; па розуму, а таксама моўнага чуцця і агульі рускага мовазнаўства, Члены журы за працай азначэнні пазнаць персанажа, чыё ўлас- нага кругагляду, што і паказалі пераможцы старшыня журы Гісторыя нашага ўніверсітэта – гэта перш за ўсё гісторыя людзей, якія аддаюць alma mater свае здольнасці, веды і ўменні, праслаўляюць яе дасягненнямі на педагагічнай і навуковай ніве. Адзін з такіх шчырых рупліўцаў, чыё імя было непарыўна звязана з БДПУ, пайшоў з жыцця напрыканцы мінулага года.

Жыццё, падараванае навуцы Альварэс Іванавіч Паўлоўскі – прафесар, кандыдат фізіка-матэматычных навук, акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі, кіраўнік навуковай школы па тэарэтычных праблемах і методыцы выкладання інфарматыкі ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй адукацыі. Пасля заканчэння фізіка-матэматычнага факультэта Віцебскага педінстытута ён два гады служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, вучыўся ў аспірантуры АН БССР па спецыяльнасці «Матэматычная кібернетыка» і ў 1968 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1969 г. А. І. Паўлоўскі працаваў у МДПІ імя А. М. Горкага. У 1971/72 навучальным годзе прайшоў гадавую стажыроўку ў Інстытуце прыкладной матэматыкі (г. Грэнобль, Францыя). З 1979 г. і на працягу 25 гадоў узначальваў кафедру прыкладной матэматыкі (прыкладной матэматыкі і інфарматыкі) нашай установы адукацыі. З 1981 па 1987 г. адначасова з працай у МДПІ быў арганізатарам і першым дырэктарам Інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Міністэрства асветы БССР. За стварэнне аўтаматызаванай сістэмы кіравання ўзнагароджаны Дыпломам пашаны ВДНГ СССР і знакам «Выдатнік асветы БССР». Навуковец стаяў ля вытокаў увядзення інфарматыкі ў школах Савецкага Саюза. У складзе камісіі Міністэрства асветы БССР у 1984 г. прымаў удзел у падрыхтоўцы першых праграм па асновах інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі для школ і ўстаноў вышэйшай педагагічнай адукацыі. А. І. Паўлоўскі – аўтар больш як 240 навуковых прац, стваральнік і навуковы рэдактар шэрагу дапаможнікаў па інфарматыцы для сярэдняй школы рэспублікі. Альварэс Іванавіч стварыў першую ў

Беларусі навуковую школу па тэорыі інфарматыкі і методыцы яе выкладання, галоўным прынцыпам якой з’яўляецца фундаменталізацыя зместу навучання гэтаму прадмету. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана 6 кандыдатаў навук. Альварэс Іванавіч быў высокапрафесійным спецыялістам, таленавітым кіраўніком і тактоўным чалавекам. Выказваем шчырае спачуванне яго родным і блізкім, калегам і вучням, усім, хто ведаў гэтага светлага і аптымістычнага чалавека. Ад імя калег С. ЗЯНЬКО, І. НОВІК, Г. КЛІМОВІЧ, Т. КРУГЛІК, В. ПЯНКРАТ

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) агульнай біялогіі і батанікі, харавога і вакальнага мастацтва, беларускага і рускага мовазнаўства; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) агульнай фізікі, спартыўнапедагагічных дысцыплін, прыватных методык, сацыяльнай педагогікі, фізічнага выхавання і спорту; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў, агульнай і дзіцячай псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

БДПУ • Жыццё АПРЫКАНЦЫ мінулага тыд-

Н

ня прафесар Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта Нікола Комада прачытаў чарговую публічную лекцыю з цыкла «Як захаваць здароўе». Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты БДПУ даведаліся, як прадухіліць захворванні шляхам правядзення вакцынацыі.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ A Alma lma M Mater ater «Н» працягвае серыю матэрыялаў пра даўнія падзеі з жыцця БДПУ. Сёння мы даведаемся, якім быў чарговы, 20-ы, год мінулага стагоддзя для гісторыі нашага ўніверсітэта. 1920 1 сакавіка – інстытут пераведзены ў будынак Мінскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Выкладчыкамі запрошаны М. І. Гарэцкі, В. Д. Дружчыц, Х. П. Імшэнік, С. А. Любіч-Маеўскі, Л. Л. Більдзюкевіч, А. А. Данілевіч, І. У. Канчэўскі і інш. Пры інстытуце створана аспірантура, спецыяльная камісія па выпрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. Кіраўніцтва Мінскага беларускага педагагічнага інстытута прымае рашэнне аб паступовым пераўтварэнні інстытута ў Беларускі ўніверсітэт. У ліпені пасля выгнання акупантаў Маскоўская і Мінская камісіі аднавілі выкананне ўскладзеных на іх абавязкаў. У жніўні Мінскі беларускі педагагічны інстытут рэфармаваны ў Мінскі інстытут народнай адукацыі (вышэйшая навучальная ўстанова ў 1920–1921 гг.), які рыхтаваў педагагічных работнікаў у галіне школьнай адукацыі і для дашкольных устаноў. Інстытут размяшчаўся ў будынку былога Мінскага рэальнага вучылішча і меў фізічны, прыродазнаўчы, гістарычны, этнаграфічны і педагагічны факультэты, хімічную лабараторыю, бібліятэку (9,5 тыс. тамоў). Пры ўстанове дзейнічалі Мінскае навуковае педагагічнае таварыства, Мінскае таварыства гісторыі і старажытнасцей. Мінскі інстытут народнай адукацыі, паводле статута, меў 5 аддзяленняў. Фактычна дзейнічалі тры. Першае – для падрыхтоўкі педагогаў у дашкольныя ўстановы (тэрмін навучання 2 гады). Другое – для выкладчыкаў пачатковых школ (3 гады). Трэцяе – для выкладчыкаў сярэдніх школ (4 гады), якое складалася з 6 факультэтаў (цыклаў): літаратурна-мастацкага, сацыяльнагістарычнага, прыродазнаўчага, геаграфічнага, фізіка-хімічнага і фізіка-матэматычнага. Колькасць студэнтаў – каля 500, выкладчыкаў – 34. Старшынёй педагагічнага савета быў М. Р. Маслаковец. Існавала выдавецкая камісія, друкаваліся лекцыі выкладчыкаў. Інстытут меў цесныя сувязі з Маскоўскай педагагічнай акадэміяй, педагагічнымі таварыствамі пры Маскоўскім і Казанскім дзяржаўных універсітэтах. У інстытуце чыталі лекцыі Я. Ф. Карскі, У. І. Пічэта, прафесары Д. М. Кулагін, Ф. Ф. Турук, Р. Ю. Віпер, А. М. Беркенгейм і інш. Уладзіслаў КАДЗІРА, намеснік дэкана гістарычнага факультэта

С

УСТРЭЧА студэнтаў БДПУ з удзельнікамі міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час» адбылася 11 лютага. Мерапрыемства праходзіла ў рамках XXII Міжнароднай мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

• 100-годдзю БДПУ прысвячаецца

Лабараторныя заняткі па хіміі. Фота з архіва

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 80. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 16.02.2015 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1157  
1157  
Advertisement