Page 3

• Да 70-годдзя Вялікай Перамогі

МЫ ГАНАРЫМСЯ НАШАЙ ТРА ДЫЦЫЯЙ! Зводны атрад «Маладая гвардыя», у склад якога ўвайшлі студэнты факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій і гістфака, накіраваўся ў Асіповіцкі раён. За вокнамі халодная зіма, але ўражанні ад вандроўкі настолькі яркія і цёплыя, што саграюць і цяпер. Незабыўнай для «зорнікаў» стала экскурсія ў Дараганаўскі музей, дзе яго дырэктар Жанна Сямёнаўна расказала некаторыя факты з гісторыі Другой сусветнай вайны. Дзякуючы ёй мы даведаліся, што з 62 тысяч чалавек, якія пражывалі на той час у Асіповіцкім краі, трэцяя частка была вывезена на катаржныя работы ў Германію. Былі знішчаны 50 населеных пунктаў, спалена больш за 3 тысячы дамоў і каля тысячы грамадскіх будынкаў. Аднак патрыёты-асіпаўчане не скарыліся ворагу: яны ліквідавалі 15 тыс. гітлераўцаў і 13 нямецкіх гарнізонаў, разбурылі 10 км чыгункі, пусцілі пад адхон сотні эшалонаў, пашкодзілі 300 цягнікоў. І яшчэ адна сустрэча ў паходзе. Перад вачыма — сцэна Асіповіцкай гімназіі, дзе разгортваюцца падзеі з добра вядомага твора Барыса Васільева «А зори здесь тихие». На імгненне наш атрад і ўсе, хто знаходзіўся ў зале, забыліся на тое, што перад намі вучні 8-га класа. Яны нібы не ігралі, а пражывалі жыцці сваіх герояў. Мы доўга не адпускалі іх са сцэны, а ў зале можна было бачыць вочы гледачоў, напоўненыя слязьмі. Пранізлівая ігра нікога не пакінула абыякавым. Зорны паход – гэта вельмі значная падзея для кожнага студэнта БДПУ. Мы ганарымся нашай традыцыяй! Максім ЖУК, Ліза БУРЛАЙ, факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій

• БДПУ ў СМІ

«Урачыста-патрыятычны – такім можна назваць першы дзень знаходжання атрада «Маладая гвардыя» на Асіповіччыне. На мітынгу на Алеі Герояў сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, старшакласнікі гарадскіх школ, ваенны духавы аркестр. Старшыня райарганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Міхаіл Слесарэнка ў сваім выступленні падкрэсліў, што ў раёне беражліва захоўваецца памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і яе герояў. Шкада, што зараз на Асіповіччыне засталося ўжо менш за сотню тых, хто прымаў непасрэдны ўдзел у абароне Радзімы. Дзякуй ім вялікі за кожны наш мірны дзень! Ад маладога пакалення, у сваю чаргу, прагучала абяцанне шанаваць здабыткі народа і памнажаць іх. Заключным акордам мітынгу стала ўскладанне вянкоў і кветак да абеліска. Працягнулася сустрэча ў актавай зале СШ № 1. Вучні падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю «Дзе правіць вайна, нікому спакою няма». Вершы, песні, тэатралізаваныя пастаноўкі дапамаглі зрабіць вечар насычаным і інфармацыяй, і эмоцыямі. Малалетні вязень Анатоль Міхайлавіч Дольскі падзяліўся шчымлівымі ўспамінамі аб знаходжанні сям’і ў Нямеччыне, працягнуў размову на ваенную тэму старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Юрый Корбан. Свае канцэртныя нумары прапанавалі не толькі вучні, але і госці. Кветкі, сувеніры, падарункі ветэранам ад РГА «Белая Русь», шчырыя ўсмешкі і словы ўдзячнасці – усё ва ўтульны вечар мела месца». Валянціна КОРБАЛЬ, «Асіповіцкі край»

У складзе атрада «Зорны легiён» вандравалі студэнты факультэтаў дашкольнага выхавання i псiхалогii. Дэвiз каманды – «Будучыня краiны ў нашых руках!» На першы погляд, вельмi просты i распаўсюджаны заклiк. Але менавiта такi – адказны, клапатлiвы – падыход да жыцця, да людзей, да сваёй справы мы выхоўваем у сабе як у вучэбных аўдыторыях БДПУ, так i за яго сценамі.

ДАРЫЦЬ РАДАСЦЬ, ЦЕПЛЫНЮ І ЛЮБОЎ Першым i асноўным прыпынкам у нашым цудоўным паходзе стаў прыгожы гарадок Ашмяны. Тут нас сустрэлi хлебам-соллю вельмі добразычлiвыя i ветлiвыя людзi. Асаблiвую падзяку хочацца выказаць Уладзiмiру Аляксандравiчу Бiзюку – дырэктару школы-iнтэрната, у якой мы жылi на працягу гэтых чатырох дзён. Тут адбылося знаёмства з цікавым творчым дзiцячым калектывам – хорам «Пралеска». Юныя таленты ўразiлi нас як музычным мастацтвам, так i душэўнай цеплынёй, аптымiзмам, жыццярадаснасцю. Мы запрасiлi маленькiх артыстаў прыняць удзел у нашым летнiм музычным фестывалi, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі, якi адбудзецца на ФДА. Самыя моцныя ўражанні засталіся пасля візіту ў аддзяленне кругласутачнага пражывання для сталых людзей i iнвалiдаў (аграгарадок Жупраны). Тут мы выступiлi з канцэртам пад назвай «Шляхамi вайны». Нашы песнi i танцы ваеннага часу, а таксама сучасныя творы публiка ўспрымала з асаблiвай цеплынёй. У многіх з гэтых удзячных гледачоў на вачах блішчэлі слёзы. І гэта, мне здаецца, было сведчаннем не толькі суму, але і радасці – за нас, за тое, што мы жывём у мiрны час і маем магчымасць спакойна набываць любімую прафесiю, сябраваць, кахаць… Пасля канцэрта за кубкам гарбаты мы разам спявалi песнi ваеннага i мiрнага часу, ветэраны расказвалi не толькi пра дні ліхалецця, але і пра свае лёсы. Цікавыя, часам павучальныя, часам сумныя гісторыі. Завяршылася сустрэча сумесным выкананнем «Кацюшы». Падчас удзелу ў паходзе я зразумела галоўнае: трэба паспяваць ствараць дабро, дарыць радасць, цеплыню i любоў людзям. I яшчэ я адчула сябе шчаслiвай таму, што жыву ў мiрнай краiне і ў мiрны час. Вiкторыя ЛАГАВАЯ, факультэт дашкольнай адукацыi

• БДПУ ў СМІ

«За час знаходжання на ашмянскай зямлі ўдзельнікі паходу пабывалі ў СШ № 1, 2, 3, школе-інтэрнаце, Гальшанскай, Жупранскай і Кальчунскай сярэдніх школах, наведалі дзяцей у цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама ў ясляхсадзе № 7. Верагодна, у той дзень выхаванцам дзіцячага садка было чым падзяліцца з бацькамі: для іх вясёлыя і крэатыўныя студэнты падрыхтавалі анімацыйную праграму і правялі малыя Алімпійскія гульні. Не забыліся будучыя выхавацелі і пра падарункі для сваіх маленькіх сяброў. Знаёмячыся з гісторыяй Ашмяншчыны, студэнты пабывалі ў школьным музеі СШ № 2 «Ашмяны. Падзеі. Людзі», літаратурным музеі Ф. Багушэвіча ў Жупранскай СШ, дзе даведаліся пра цікавыя старонкі жыцця беларускага паэта. Заглыбіцца ў багатую на таямніцы і паданні гісторыю Гальшанскага краю студэнтам удалося ў народным краязнаўчым музеі мясцовай школы <…>. Безумоўна, за чатыры дні цяжка глыбока вывучыць гісторыю раёна, пазнаёміцца з усімі культурнымі традыцыямі і памятнымі месцамі, але палюбіць гэты прыгожы куток, каб пасля прыехаць сюды на працу, цалкам магчыма. Пацвярджэнне таму – водгукі ўдзельнікаў зорных паходаў, якія прыязджаюць сюды зноў і зноў». Людміла КОЗЕЛ, «Ашмянскі веснік»

П а х о д з на ё м с т в ааўў і а д к р ыц ыцця ця ў *** Зорны паход – гэта ўражанне, якое застанецца са мной на доўгія гады. Знаёмства з новымі людзьмі, шматлікія канцэрты, наведванне месцаў баявой славы і проста невялікая вандроўка па Салігорскім раёне. Аднак быў адзін момант, які крануў мяне да глыбіні душы. На апошнім канцэрце мы, як заўсёды, віталі ветэранаў і гаварылі ім шчыры «дзякуй». У канцы выступлення адна з жанчын папрасіла мікрафон. Яна пахваліла студэнтаў і ў канцы кароткай прамовы ПАКЛАНІЛАСЯ НАМ! У «зорнікаў» на вачах з’явіліся слёзы... Гэта быў велізарны гонар для ўдзельнікаў зорнага атрада. Беражыце ветэранаў, бо іх засталіся адзінкі, тых, хто шмат пакутаваў дзеля нас. Памятайце і захоўвайце сваю гісторыю! Вераніка СМОЛІНА, факультэт эстэтычнай адукацыі *** Сёлета нашаму атраду «Зорны фэст» выпаў гонар прадстаўляць родны ўніверсітэт у Салігорскім раёне. Яшчэ да выезду з Мінска мы пазнаёміліся і паспелі пасябраваць з выдатнымі хлопцамі – студэнтамі Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта – Сашам і Сяргеем. Яны аказаліся адкрытымі і прыязнымі людзьмі і лёгка ўліліся ў наш калектыў. Кожны дзень быў насычаны падзеямі, кожная школа сустракала нас выдатна. Асабіста для мяне самым яркім і запамінальным стала наведванне салігорскай гімназіі № 2. Вучні глядзелі наша выступленне з непадробнай увагай, у некаторых нумарах нават самі прымалі ўдзел, пасля канцэрта – ажыятаж на майстар-класах не толькі з боку дзяцей, але і педагогаў! А дырэктар установы – чалавек, які сапраўды жыве сваёй прафесіяй – за невялікі прамежак часу паспеў асабіста перагаварыць хіба што не з кожным удзельнікам атрада, расказаць пра вакансіі і перавагі работы ў іх педкалектыве. Ды так шчыра, захапляльна, пабацькоўску, што захацелася ў той жа момант застацца там працаваць маладым спецыялістам! Я вельмі ўдзячна нашаму атраду, кожнаму яго ўдзельніку. Мы разам змаглі зрабіць гэты паход яркім і незабыўным! І асобная падзяка нашым кіраўнікам – Л. М. Ядлоўскай і А. А. Крашко, якія падтрымлівалі нас і ў перыяд падрыхтоўкі, і падчас самой вандроўкі. Радаслава-Марыя ЛАРЧАНКА, студэнтка 3-га курса ФЭА

ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДЗІНСТВА Сёлетні зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа насіў не толькі патрыятычны, але і інтэрнацыянальны характар. Разам са студэнтамі БДПУ ў вандроўку адправіліся прадстаўнікі Казахстана (Казахскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт), Расійскай Федэрацыі (Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт), Туркменістана і Кітая. У 2015 годзе дзяржавы постсавецкай прасторы адзначаць 70-годдзе Вялікай Перамогі, таму інтэрнацыянальны зорны паход з’явіўся своеасаблівым сімвалам яднання народаў. Студэнты з Казахстана і Расіі прыбылі ў БДПУ на- не, бляск у вачах – так можна было пазнаць удзельнікаў у нацыянальнасцях, а сіла абаронцаў Айчыны заключалася ў пярэдадні старту зорнай вандроўкі. Карэспандэнт «Н» вандроўкі. Масквічы наперабой распавядалі: «Нам вельмі іх адзінстве. запытаў у гасцей пра першыя ўражанні. Студэнты МГПУ спадабаліся беларускія дзеці!»; «Асабліва ўразілі звычаі ў Беларускі народ вядомы сваёй талерантнасцю і допадзякавалі за цёплы прыём і ўвагу, а таксама адзначылі вель- зорных атрадах і пасвячэнне навічкоў. Мы ніколі не бачылі брасуседствам. Мы заўсёды шчыра вітаем тых, хто мі камфортныя ўмовы пражывання ў студгарадку. А прад- нічога падобнага»; «Зорныя паходы – гэта ўнікальная падзяляе нашы каштоўнасці. Інтэрнацыянальны зорны стаўніца Казахстана Дыяна падзялілася гісторыяй сваёй сям’і: традыцыя! Мы дзякуем БДПУ за запрашэнне і магчымасць паход паказаў, што дзверы БДПУ адкрыты для гасцей. «Для мяне наведванне Беларусі мае асаблівае значэнне. Тут паўдзельнічаць у мерапрыемстве». Мы шануем традыцыі, памятаем сваю гісторыю, цэнім ваяваў мой дзядуля, за праяўлены гераізм ён атрымаў «Ордэн Цікава, што за час паходу студэнты з Казахстана і Расіі мір і свабоду. Ідэя адзінства, якую ўдзельнікі паходу Аляксандра Неўскага», які захоўваецца ў нашай сям’і як паспелі вывучыць шмат беларускіх слоў і ўстаўлялі іх у пранеслі праз аддаленыя куткі Беларусі, з’яўляецца рэліквія. Дзядуля шмат распавядаў пра Беларусь, таму я вель- размову. «Беларуская мова – такая меладычная, нам магутным імпульсам патрыятычнага выхавання мі рада, што з’явілася магчымасць пабываць у вашай цудоўнай прыемна слухаць вашу гаворку», – адзначылі замежныя моладзі і асновай нацыянальнай самасвядомасці краіне». ўдзельнікі. беларусаў. Чатыры дні зорнага паходу праляцелі хутка. І вось нашы Успамінаючы старонкі ваеннай гісторыі, адзначым, што на Крысціна ТАРАНОВІЧ, госці, якія пабывалі ў самабытных беларускіх мястэчках, франтах Вялікай Айчыннай вайны плячо каля пляча ваявалі аспірант кафедры славянскай гісторыі вярнуліся з новымі ўражаннямі. Шчырыя эмоцыі, натхнен- беларусы і казахі, рускія і туркмены. Тут не было адрозненняў і метадалогіі гістарычнай навукі

17 лютага 2015 г.

3

1157  
1157  
Advertisement