Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Аўторак, 9 снежня 2014 года

№ 18 (1153)

Дваццаць першага лістапада адбылася падзея, да якой наша alma mater ішла ажно сто гадоў: БДПУ ярка, урачыста, з размахам, як і належыць вядучаму педагагічнаму ўніверсітэту краіны, адзначыў свой юбілей. Святу сапраўды рэспубліканскага маштабу папярэднічаў цэлы марафон акцый, прымеркаваных да знакавай даты. Яшчэ больш насычанай была праграма перадсвяточнага тыдня: пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, выступленне творчых калектываў і сольных выканаўцаў БДПУ, узнагароджанне студэнтаў-актывістаў у клубе «Dozari», урачысты сход і святочны канцэрт вядучых артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. А яшчэ ў гістарычным летапісе ўніверсітэта застанецца галоўная падзея 2014 года – семінар, які правёў са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі БДПУ Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка. Словы віншаванняў, урачыстыя фанфары і мажорныя акорды – усё гэта ўжо за плячыма. Наперадзе – новыя вехі і новыя дасягненні. Асэнсоўваючы багатую гісторыю і педагагічны вопыт БДПУ даўжынёй у стагоддзе, кожны з нас, танкаўцаў, усведамляе і вялікую адказнасць за памнажэнне лепшых традыцый, за падтрыманне статусу вядучай ВНУ рэспублікі. А значыць, будзе здзейснена яшчэ многае ў імя Бацькаўшчыны, дзеля твайго росквіту і славы, наш родны ўніверсітэт. Яшчэ раз з юбілеем, БДПУ!

• Нас павіншавалі Дарагія сябры! Я вельмі рады павіншаваць вас са святам, якое смела можна назваць нашым агульным. Сто гадоў… Гэта агромністы пласт гісторыі, шлях, які ўніверсітэт прайшоў разам з усім народам. Не сакрэт: ад таго, які настаўнік сустрэнецца чалавеку ў жыцці, у многім залежыць яго лёс. Таму цяжка пераацаніць значэнне якаснай прафесійнай падрыхтоўкі педагогаў. Упэўнены, што візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навучальную ўстанову ў дзень яе 100-годдзя стане штуршком для далейшага плённага развіцця не толькі ўніверсітэта, але і ўсёй сістэмы адукацыі. У цэлым жа трэба адзначыць, што сёння БДПУ на пад’ёме. Тут рэалізуецца шмат ініцыятыў, цікавых задумак, заўважна, што праца проста кіпіць. Ад усёй душы віншую ўсіх выкладчыкаў, студэнтаў, аспірантаў, выпускнікоў універсітэта, сярод якіх шмат выдатных таленавітых асоб, жадаю поспехаў у дзейнасці і выдатнага настрою. Спадзяюся, што вы будзеце лепшымі не толькі ў справе падрыхтоўкі настаўнікаў, выкладчыцкай дзейнасці, але і ў навуцы. Са святам! Cтаршыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровы прафесар БДПУ А. М. Рубінаў Паважаныя выкладчыкі, студэнты, супрацоўнікі БДПУ! Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды юбілею ўніверсітэта! Да свайго 100-гадовага рубяжу Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка падышоў як адна з вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і лідар айчыннай сістэмы падрыхтоўкі педагагічных кадраў. З яго сцен выйшла плеяда адданых сваёй справе настаўнікаў, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, таленавітых вучоных, яркіх прадстаўнікоў творчых прафесій. За сваю шматгадовую гісторыю ўніверсітэт прайшоў шлях ад рэгіянальнага настаўніцкага інстытута да члена Еўразійскай Асацыяцыі ўніверсітэтаў. Сёння БДПУ – гэта калектыў кваліфікаваных выкладчыкаў, вядомых вучоных, перспектыўных аспірантаў і здольных студэнтаў, якія ідуць у нагу з часам. Перакананы, што, паспяхова спалучаючы лепшы вопыт мінулага стагоддзя, трывалыя традыцыі і інавацыйную накіраванасць, універсітэт будзе і ў далейшым эфектыўна выконваць высакародную місію – падрыхтоўку настаўніка ХХІ стагоддзя. Ад усёй душы жадаю вам добрага здароўя, творчых здзяйсненняў, поспехаў у педагагічнай, навуковай і вучэбнай дзейнасці, далейшага развіцця і росквіту! Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь А. А. Тозік Дарагія калегі! Віншую вас са знамянальнай датай – стагоддзем з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка! За сваю векавую гісторыю БДПУ ператварыўся ў буйны вучэбна-навукова-метадычны комплекс, які даў пуцёўку ў прафесійнае жыццё тысячам і тысячам педагогаў. Вядучая ўстанова ў нацыянальнай сістэме адукацыі па профілі падрыхтоўкі педагагічных кадраў стала сапраўдным інтэлектуальна-культурным ядром Рэспублікі Беларусь. БДПУ ўпэўнена займае лідзіруючыя пазіцыі па навуковых даследаваннях у сферы педагогікі, псіхалогіі, філасофіі, сацыялогіі адукацыі. Тут бяруць пачатак навуковыя школы ў галіне выхавання і навучання, педагагічнай інаватыкі і спецыяльнай адукацыі. Універсітэт сёння дэманструе высокія стандарты якасці, упэўнена крочыць у будучае, надзейна абапіраючыся на сінтэз навукі і практыкі, традыцый і інавацый, вопыту і маладосці. Жадаю моцнага здароўя, навуковых адкрыццяў, педагагічнага майстэрства, далейшых поспехаў у вашай высакароднай справе! Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С. А. Маскевіч

РАЗМОВА НА САМЫМ ВЫСОКІМ УЗРОЎНІ Ідэя цеснага супрацоўніцтва сям’і і школы, якое накіравана на фарміраванне працавітай, адукаванай і здаровай нацыі, павінна аб’яднаць грамадства дзеля будучыні краіны. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 21 лістапада на семінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі нашага ўніверсітэта. Прамая відэатрансляцыя семінарскіх заняткаў была арганізавана ў сямі ўстановах вышэйшай адукацыі Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва, Мазыра, а таксама Мінска. Усяго ўдзельнікамі семінара сталі звыш 2,5 тыс. студэнтаў. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што для сустрэчы ёсць добрая нагода – вядучаму педагагічнаму ўніверсітэту краіны спаўняецца роўна сто гадоў. Прэзідэнт падкрэсліў, што ён чакае сур’ёзнай, удумлівай размовы, падчас якой кожны зможа падзяліцца сваімі думкамі, сумненнямі і прапановамі. «Я перакананы, што адукацыя – гэта сапраўдны фундамент грамадства, бо наша будучыня залежыць ад таго, якімі мы выхаваем нашых дзяцей. Ці здолеем даць ім глыбокія веды, правільныя арыенціры ў жыцці, моцны маральны стрыжань? Вось у чым галоўнае, кардынальнае пытанне». На думку Прэзідэнта, далучэнне да прафесіі лепшых выпускнікоў школ павінна быць справай не толькі прыёмных камісій устаноў вышэйшай педагагічнай адукацыі, але і клопатам раённых і гарадскіх аддзелаў адукацыі, а таксама саміх школ. «Трэба як мага часцей знаходзіць і падтрымліваць дзяцей, якія адчуваюць у сабе прызванне, мараць стаць настаўнікамі. Тады ва ўніверсітэты пачнуць прыходзіць матываваныя абітурыенты», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Размова Прэзідэнта са студэнтамі і выкладчыкамі доўжылася каля трох гадзін і праходзіла ў форме дыскусіі. Пры гэтым абмяркоўваліся не толькі агульныя праблемы сферы адукацыі (павышэнне прэстыжу настаўніцкай прафесіі, якасць падрыхтоўкі ў школах і ўніверсітэтах, інш.), а і цалкам практычныя рэчы, напрыклад, нюансы прафесійнай этыкі, тэрміны навучання, складанне вучэбных планаў, практыка далучэння студэнтаў да працы ў школе ў якасці стажораў і валанцёраў. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што педагагічная практыка павінна пачынацца як мага раней, каб студэнты з першых курсаў ведалі і бачылі настаўніцкую працу. Прэзідэнт падтрымаў прапанову выкладчыкаў, каб выпускнікі педагагічных класаў паступалі ва ўстановы вышэйшай педагагічнай адукацыі без конкурсу.

«Гэта нармальна, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. – Я згодны, бо тыя дзеці, якія ў школе абралі для сябе гэты шлях, ідуць свядома. Вельмі добрая ідэя». Рэктар БДПУ Аляксандр Жук пацвердзіў, што такія дзеці сапраўды гатовы да навучання ў педагагічным універсітэце, у многіх з іх моцная падрыхтоўка ў школе, некаторыя паходзяць з педагагічных дынастый. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходна вызначыцца з механізмам прыёму ва ўніверсітэт такіх дзяцей, праводзячы для іх адпаведнае сумоўе або прымаючы па рэкамендацыі педсавета, зацверджанай ва ўпраўленнях адукацыі, спорту і турызму адміністрацый раёнаў. Перад сустрэчай са студэнтамі і выкладчыкамі Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з вучэбна-метадычнай базай БДПУ. Прэзідэнта праінфармавалі аб асноўных напрамках развіцця ўніверсітэта, у тым ліку абнаўленні адукацыйнага працэсу, аб тым, што робіцца для павышэння прэстыжу прафесіі педагога. Гаворка вялася ў тым ліку і аб прыёме ва ўніверсітэт, размеркаванні выпускнікоў, аб правядзенні прафарыентацыйнай работы. Прэзідэнт азнаёміўся таксама з тым, якія ўмовы створаны ў БДПУ для фізічнай падрыхтоўкі студэнтаў і заняткаў спортам. Аляксандр Лукашэнка выказаў думку, што міжуніверсітэцкія спаборніцтвы садзейнічаюць больш актыўным заняткам фізічнай культурай у студэнцкім асяроддзі. Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы наведаў залу рэдкай кнігі ўніверсітэта. Фактычна з пачатку свайго існавання БДПУ пачаў фарміраваць фонд рэдкай кнігі. Гэта работа асабліва актыўна працягвалася пасля Вялікай Айчыннай вайны і вядзецца да гэтага часу. Сёння тут захоўваюцца старажытныя кнігі (самае старое выданне датуецца XVIII ст.), хрэстаматыі, зборнікі па педагогіцы, ёсць таксама выданні з аўтографамі многіх беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. У наяўнасці і мастацкая літаратура на розных мовах, альбомы з рэпрадукцыямі вядомых мастакоў. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем калектыў універсітэта, яго студэнтаў, тых, хто вучыўся і вучыў у мінулыя гады і дзесяцігоддзі, тых, хто прынёс БДПУ заслужаную славу. Крыніца: http://president.gov.by


2014

1914 • У фотааб’ектыве – alma mater

СТО ГАДОЎ БДПУ: СЛАЎНАЕ «ЎЧОРА», Дарагія калегі: супрацоўнікі, выкладчыкі, студэнты ўніверсітэта, нашы ветэраны і выпускнікі! У гэтыя дні Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка святкуе стагадовы юбілей. Сёння ўніверсітэт наведаў, правёў сустрэчу з прадстаўнікамі калектыву і павіншаваў з юбілеем Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Давайце выкажам нашу шчырую ўдзячнасць Кіраўніку дзяржавы! Цэлы век аддзяляе нас ад таго лістападаўскага дня ў 1914 г., калі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Мінскага настаўніцкага інстытута. Першая сусветная вайна, рэвалюцыі, Вялікая Айчынная вайна, гады пасляваеннага разбурэння і аднаўлення народнай гаспадаркі, перабудова і фарміраванне беларускай дзяржаўнасці – на фоне такіх эпахальных падзей і вех беларускай гісторыі адбывалася станаўленне вядучай установы вышэйшай педагагічнай адукацыі краіны. Гартаючы ў думках старонкі ўніверсітэцкага летапісу, усведамляеш, які няпросты, але слаўны шлях прайшлі пакаленні нашых папярэднікаў. Залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю краіны і сваёй alma mater імёны выкладчыкаў і студэнтаў, якія гераічна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай, у партызанскіх атрадах і падполлі. Мы з удзячнасцю ўзгадваем тых, хто адраджаў у пасляваенны перыяд краіну і родны ўніверсітэт. Адразу пасля вызвалення Беларусі, у 1944 г., ва ўмовах вострага дэфіцыту выкладчыцкіх кадраў, недахопу вучэбных плошчаў, інтэрнатаў, абсталявання і літаратуры, інстытут аднавіў сваю работу. Мы аддаём належнае і тым, хто ў розныя гады кіраваў Мінскім настаўніцкім інстытутам, Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя А. М. Горкага, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка, за іх уклад у стварэнне і ўдасканаленне сістэмы падрыхтоўкі высокакваліфікаваных педагагічных кадраў: Д. А. Сцяпуру, М. Ф. Жаўрыду, М. В. Макарэвічу, І. Е. Лакіну, Ф. П. Шмыгаву, А. Ц. Караткевічу, Л. Н. Ціханаву, П. Д. Кухарчыку. «Хто спасцігае новае, беражэ старое, той можа быць настаўнікам», – гаварыў вядомы філосаф Канфуцый. Важкія вынікі, з якімі ўніверсітэт падышоў да свайго стагадовага рубяжа, сталі магчымымі дзякуючы высокаму прафесіяналізму, творчаму патэнцыялу, веры ў высакародную місію педагагічнай працы дзясяткаў пакаленняў выкладчыкаў і супрацоўнікаў педагагічнага ўніверсітэта. За 100 гадоў існавання БДПУ падрыхтаваў больш за 170 тысяч педагогаў, у іх ліку – звыш 500 заслужаных настаўнікаў, дзеячаў навукі, больш чым 100 дактароў і 1500 кандыдатаў навук. Сярод выпускнікоў універсітэта – начальнікі раённых аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў і раённых адміністрацый сталіцы. Выпускнікі нашага ўніверсітэта ўзначальваюць больш за палову школ і гімназій сталіцы. Слаўныя дасягненні і лепшыя традыцыі БДПУ – надзейная аснова для далейшага развіцця. Сёння педагагічны ўніверсітэт – буйны сучасны вучэбнанавукова-метадычны комплекс, у якім вядзецца актыўная інавацыйная дзейнасць па ўдасканаленні нацыянальнай сістэмы педагагічнай адукацыі. У яго развітой адукацыйнай і навуковай інфраструктуры – 13 факультэтаў, 62 кафедры, інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, аспірантура, дактарантура. На 67 спецыяльнасцях дзённай і завочнай формаў першай ступені вышэйшай адукацыі і 18 спецыяльнасцях магістратуры навучаецца 15 266 студэнтаў. Вучэбны працэс забяспечваюць 837 высокакваліфікаваных кадраў, сярод

2

якіх больш чым 60 дактароў і 330 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Наша навуковая бібліятэка мае найбагацейшы фонд – больш за 1,5 млн розных выданняў. Студэнты БДПУ спасцігаюць асновы прафесійных ведаў, прыходзячы на практыку ў лепшыя школы і гімназіі г. Мінска, працуючы ў высокатэхналагічных вучэбных лабараторыях і камп’ютарных класах, наведваючы ўніверсітэцкі планетарый, цэнтры літуаністыкі, паланістыкі, азербайджанскай мовы і культуры, іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы, яўрэйскай і кітайскай культуры. Важным звяном у сістэме бесперапыннай педагагічнай адукацыі з’яўляецца этап даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, адна з задач якой – фарміраванне ў будучых абітурыентаў пазітыўнай устаноўкі на свядомае абранне педагагічнай прафесіі. Сёння ў БДПУ актывізавана сістэма прафесійнай арыентацыі моладзі на педагагічныя спецыяльнасці. Яна ўключае вочна-завочную гімназію, у якой праходзяць навучанне каля 200 старшакласнікаў школ рэспублікі; педагагічныя класы, што ўжо адкрыты ў 11 установах агульнай сярэдняй адукацыі Мінска і Мінскай вобласці; школы юных матэматыкаў, хімікаў, біёлагаў, гісторыкаў, філолагаў; інтэрнэталімпіяды па вучэбных прадметах і многае іншае. Як вынік – у гэтым навучальным годзе студэнтамі ўніверсітэта сталі 100 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў з адзнакай, а таксама каля 200 выпускнікоў ліцэяў і гімназій. Паступаючы ва ўніверсітэт, учарашнія школьнікі трапляюць у дружны студэнцкі калектыў, у творчае асяроддзе, што дазваляе кожнаму раскрыць і рэалізаваць свой патэнцыял, заявіць пра сябе і свае таленты. Візітоўка выхаваўчай сістэмы БДПУ – гэта, безумоўна, валанцёрскі рух, зорныя паходы, педагагічныя студэнцкія атрады, творчыя PRлабараторыі, разнастайныя праекты і многае іншае. Сучасны педагог павінен быць сацыяльна актыўным, мець аптымістычную жыццёвую і грамадзянскую пазіцыю, быць творчым чалавекам, валодаць камунікатыўнымі і кіраўнічымі кампетэнцыямі. Стварэнне аптымальных умоў для фарміравання і развіцця гэтых якасцяў у будучых педагогаў – асноўная задача выхаваўчай работы нашай установы адукацыі. Адной з ключавых кампетэнцый педагога ХХІ стагоддзя павінны стаць устаноўка і навыкі здаровага ладу жыцця. Таму такая пільная ўвага сёння ўдзяляецца спартыўна-масавай і аздараўленчай рабоце са студэнтамі. Штогадовыя факультэцкія спартакіяды, універсіяда, дні здароўя, кубкі БДПУ, масавыя спартыўныя секцыі і клубы па розных відах спорту не толькі ствараюць спрыяльныя ўмовы для прапаганды здаровага ладу жыцця, але даюць падставы ўсім нам ганарыцца слаўнымі імёнамі пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў. У ліку пераможцаў алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, сусветных універсіяд ёсць выпускнікі і студэнты педагагічнага ўніверсітэта: Алена Бялова – чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету і СССР па фехтаванні, Алеся Бабушкіна – прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне па мастацкай гімнастыцы, Элбек Тажыеў – чэмпіён Еўропы 2014 г. па грэка-рымскай барацьбе, Анастасія Гучок – чэмпіёнка Еўропы 2014 г. па вольнай барацьбе, Павел Санковіч – бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па плаванні 2014 г. і інш. Напярэдадні 100-гадовага юбілею ў БДПУ стартаваў новы маладзёжны праект «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця», закліканы

9 снежня 2014 г.


2014

1914 ПЛЁННАЕ «СЁННЯ», УПЭЎНЕНАЕ «ЗАЎТРА» прапагандаваць сярод моладзі культуру захавання здароўя. Педагагічны ўніверсітэт – не толькі шматфункцыянальны вучэбна-выхаваўчы комплекс, але і буйны навукова-даследчы цэнтр. Навуковыя школы і імёны вучоных нашай установы вядомы далёка за межамі Беларусі. Сёння ў БДПУ сфарміравана 10 буйных навуковых школ, у рамках якіх ажыццяўляюцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні. Асноўныя напрамкі навуковых работ сканцэнтраваны ў галіне педагогікі, псіхалогіі, методыкі выкладання, фізікі, матэматыкі, гісторыі, філалогіі. Станаўленне навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі забяспечваюць 48 спецыяльнасцяў аспірантуры і 18 спецыяльнасцяў дактарантуры. У чатырох саветах па абароне дысертацый штогод абараняюцца каля 40 прэтэндэнтаў на вучоную ступень кандыдата і доктара навук. Нашы вучоныя выконваюць дзяржаўна важныя і грамадска значныя навуковыя даследаванні ў галіне мадэрнізацыі зместу адукацыі, ажыццяўлення дзяржаўнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі краіны, стварэння электронных адукацыйных рэсурсаў і інш. Штогод у нашым універсітэце праводзіцца больш за 40 міжнародных і рэспубліканскіх навуковых форумаў. Да прыярытэтных напрамкаў дзейнасці БДПУ адносіцца развіццё і ўмацаванне міжнародных сувязяў. Наш універсітэт з’яўляецца актыўным суб’ектам міжнароднай адукацыйнай прасторы. Рэалізуюцца 62 дагаворы і пагадненні аб супрацоўніцтве, якія забяспечваюць партнёрскія сувязі з вядучымі вучэбнымі і навуковымі ўстановамі з 20 краін свету, экспарт адукацыйных паслуг, удзел у міжнародных праектах і праграмах, актыўнае прасоўванне адукацыйных паслуг і брэнда БДПУ на сусветным рынку. З 2007 г. наш універсітэт з’яўляецца паўнапраўным членам Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, Асацыяцыі рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы. Нашы дзверы заўсёды адчынены для замежных студэнтаў, якія з кожным годам усё больш актыўна выбіраюць універсітэт для атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі. Сёння ў сценах БДПУ навучаецца больш за 500 маладых людзей з Расіі, Украіны, Туркменістана, Азербайджана, Кітая і іншых краін. З’яўляючыся вядучай установай сістэмы вышэйшай педагагічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, БДПУ ўносіць істотны ўклад у вучэбна-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкі кампетэнтных спецыялістаў для сферы адукацыі. На базе ўніверсітэта функцыянуе вучэбна-метадычнае аб’яднанне ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны па педагагічным профілі. Менавіта БДПУ стаў ініцыятарам стварэння вучэбнанавукова-інавацыйнага кластара. У яго склад увойдуць установы вышэйшай педагагічнай адукацыі і педагагічнай навукі, звязаныя партнёрскімі стасункамі з адукацыйнымі ўстановамі як інавацыйнымі пляцоўкамі і базамі педагагічных практык. Такая форма дзелавога супрацоўніцтва дазволіць развіваць сістэму бесперапыннай педагагічнай адукацыі на аснове інтэграцыі навукі і інавацыйнай адукацыйнай практыкі, пастаяннага ўзбагачэння найноўшымі дасягненнямі навуковай думкі і лепшым педагагічным вопытам. Адным з перспектыўных напрамкаў сучаснага навучання з’яўляецца развіццё інфармацыйнаадукацыйнага асяроддзя. Электронныя адукацыйныя рэсурсы, дыстанцыйнае навучанне – ужо звыклы атрыбут адукацыйнай прасторы нашага ўніверсітэта. Мы істотна пашырылі і ўзбагацілі яе праектам «Мультысэрвіснае інфармацыйнае адукацыйнае

9 снежня 2014 г.

• У фотааб’ектыве – alma mater

асяроддзе». Гэта сумесны інтэлектуальны прадукт БДПУ і ААТ «БПС–Сбербанк», прызначаны для комплекснай метадычнай і арганізацыйна-тэхнічнай падтрымкі сучасных тэхналогій адукацыі. Таксама створаны рэпазіторый БДПУ – архіў паўнатэкставых дакументаў на падставе адкрытага доступу, прэзентацыя якога адбылася ў гэтыя святочныя дні. У бліжэйшых планах – аднаўленне інтэрнэтпартала ўніверсітэта пакалення WEB 2.0, а таксама стварэнне Педагагічнай ІТ-акадэміі, якая будзе ажыццяўляць віртуальную адукацыйную падтрымку настаўнікаў, навучэнцаў і іх бацькоў. Рыхтуючыся да знамянальнай даты, мы арганізавалі шырокамаштабную кампанію па падрыхтоўцы святкавання 100-гадовага юбілею, правялі своеасаблівы агляд нашых дасягненняў, рэсурсаў і магчымасцяў, аднавілі матэрыяльна-тэхнічную базу. Напярэдадні юбілею адбыўся шэраг значных падзей, прысвечаных знамянальнай даце, у якіх прынялі ўдзел выкладчыкі і супрацоўнікі, студэнты, магістранты і аспіранты ўніверсітэта, настаўнікі і вучні школ і гімназій рэспублікі, госці – нашы калегі з далёкага і бліжняга замежжа. Гэта і ўстаноўка скульптуры «Настаўніца першая мая», і адкрыццё залы рэдкай кнігі, у якой прадстаўлены некаторыя з 7000 рарытэтных выданняў бібліятэкі, і конкурсы на лепшыя сачыненне і відэаролік пра настаўніка, і плавальны марафон «Сто па сто», і 100-кіламетровы велапрабег па вуліцах Мінска, і многае іншае. Да юбілею мы выйшлі на новыя пазіцыі, намецілі этапы ўдасканалення сістэмы педагагічнай адукацыі. Я ўдзячны ўсім вам, паважаныя калегі, усяму калектыву ўніверсітэта за тую значную работу, якая была зроблена напярэдадні нашага свята! Наперадзе нас чакае праца па ўдасканаленні сістэмы педагагічнай адукацыі, пошуку адэкватных і эфектыўных формаў і метадаў падрыхтоўкі педагога ХХІ ст. Калектыў БДПУ, які ўпэўнена ўступае ў гэтыя дні ў свой новы век, мае дастойныя нашай стагадовай гісторыі планы і перспектывы развіцця. Яны стануць рэальнасцю, калі нас аб’яднае агульнае бачанне стратэгічнай місіі – садзейнічаць інавацыйнаму развіццю сістэмы адукацыі рэспублікі, забяспечваць патрэбы краіны і рэгіёна ў высокакваліфікаваных педагагічных кадрах, выхоўваць эліту рэспублікі – настаўнікаў, якія валодаюць высокімі духоўнамаральнымі каштоўнасцямі, інавацыйным мысленнем, педагагічным майстэрствам, навыкамі самаадукацыі на працягу ўсяго жыцця. Выкарыстоўваючы назапашаны за 100 гадоў навуковы, адукацыйны і творчы патэнцыял, пры падтрымцы дзяржавы, актыўным садзеянні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наш універсітэт выканае ўскладзеную на яго высакародную місію падрыхтоўкі і выхавання высокакваліфікаваных педагагічных кадраў на карысць Бацькаўшчыны! Дарагія сябры! Няма працы больш высакароднай, чым вучыць, дапамагаць чалавеку знайсці сябе і сэнс свайго жыцця. Няхай жа наш універсітэт будзе светачам ведаў, крыніцай педагагічнай мудрасці і любові да дзіцяці, іскры якіх панясуць у педагагічную практыку тысячы і тысячы нашых выпускнікоў! Сардэчна віншую вас з юбілеем, жадаю прафесійнага аптымізму, творчага натхнення, педагагічных адкрыццяў, моцнага здароўя, жыццёвага дабрабыту вам і вашым блізкім! Упэўнены: нашы галоўныя дасягненні яшчэ наперадзе! Рэктар БДПУ прафесар

А. І. ЖУК

3


2014

1914

Н АТ Х Н Е Н Н Е І П Р Ы З Н А Н Н Е , П А В А ГА І Л Ю Б О Ў Падчас святкавання векавога юбілею ўніверсітэта 204 выкладчыкі і супрацоўнікі нашай alma mater атрымалі заслужаныя ўзнагароды – граматы і падзякі ад рэктара БДПУ. Вышэйшай узнагароды ўстановы адукацыі – нагруднага знака «За ўклад у развіццё БДПУ» – удастоены дэкан факультэта эстэтычнай адукацыі Т. С. Багданава, дацэнт В. В. Карпуць, прафесар кафедры методык дашкольнай адукацыі Н. С. Старжынская, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства М. В. Шабовіч. Дзейнасць прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта таксама была адзначана ганаровымі граматамі Савета Міністраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і інш. Узнагарода – гэта, з аднаго боку, знак прызнання, з другога – лагічны працяг самаадданай працы дзеля развіцця і росквіту роднага ўніверсітэта. Асабістымі ўражаннямі, перажываннямі і эмоцыямі з чытачамі «Н» дзеляцца тыя, чые заслугі былі адзначаны ў юбілейны для БДПУ год. Г. В. Торхава, прарэктар па навуковай працы, прафесар: – Адчуваю ўдзячнасць за такую высокую ацэнку маёй працы і адначасова вялікую адказнасць. Шмат увагі ў сваёй прафесійнай дзейнасці аддаю навукова-даследчай рабоце і падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Падзяку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь я атрымала менавіта ў той дзень, калі наш універсітэт наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Гэта вельмі прыемна і сімвалічна! Т. Я. Камароўская, загадчык кафедры рускай і зарубежнай літаратуры факультэта беларускай і рускай філалогіі, прафесар: – Гады працы ў педуніверсітэце напоўнены поспехамі ў навуцы, творчасці, выкладчыцкай дзейнасці. Колішнія мае студэнты, магістранты, аспіранты дасягнулі значных вышынь у жыцці – гэта і ёсць той шчаслівы працяг, пра які марыць кожны педагог. А ўзнагарода – Ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, такая важная для мяне асабіста, – нібы імпульс для новых пошукаў і адкрыццяў. Атрымлівала яе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, творчым калектывам якога шчыра захапляюся і які дорыць мне (дарэчы, як і прызнанне маіх заслуг) адчуванне палёту. І. С. Ташлыкоў, прафесар кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта: – Падчас узнагароджання нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета мяне ўразілі маштабнасць мерапрыемства і вялікая колькасць прысутных калег. А пасля завяршэння афіцыйнай часткі ўзрадавалі шчырыя віншаванні студэнтаў фізічнага і матэматычнага факультэтаў. Прыемна таксама, што векавы юбілей нашага ўніверсітэта супаў з маёй асабістай круглай датай – 50-годдзем у сістэме вышэйшай адукацыі (менавіта паўвека назад я стаў студэнтам 1-га курса фізічнага факультэта БДУ).

Н. У. Навуменка, дэкан факультэта прыродазнаўства, дацэнт: – Маё ўзнагароджанне нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» ініцыяваў родны факультэт. Гэты факт мае асаблівае значэнне, паколькі я прыкладаю ўсе намаганні, каб факультэт заўсёды быў на той вышыні, на якую яго ўзнялі мае папярэднікі. Асаблівы арэол узнагародзе надалі, безумоўна, абставіны яе ўручэння. Атрымаць знак прызнання важнасці тваёй працы ў дзень стагоддзя ўніверсітэта ў прысутнасці больш чым тысячнай аўдыторыі з рук Міністра адукацыі – гэта цяжка перадаць словамі. Сублімацыя пачуццяў – глыбокай удзячнасці, задаволенасці, энтузіязму. М. В. Шабовіч, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства, аўтар слоў гімна ўніверсітэта: – Нагрудны знак «За ўклад у развіццё БДПУ» – гэта прызнанне майго творчага ўнёску ў гісторыю alma mater! Амаль увесь прафесійны лёс звязаны з педагагічным універсітэтам, яго выкладчыкамі і студэнтамі. Нясу ў аўдыторыю жывое слова і адчуваю шчыры водгук, які праяўляецца ў паэзіі і прозе маіх паслядоўнікаў – удзельнікаў літаратурнай суполкі «Крокі». Акрылены ўзнагародай, хачу і надалей працаваць нястомна, годна, паспяхова! А. М. Баяркін, прафесар кафедры агульнай фізікі: – Мая педагагічная дзейнасць непарыўна звязана з навукай. Добры вучоны падобны да спартсмена, які з кожным годам ставіць перад сабой больш складаныя задачы. У мінулым альпініст, я пачынаў з горных вяршынь Крыма, а закончыў пяцітысячнікамі Каўказа. І ў навуку прыйшоў з артыкуламі, якія спачатку публікаваліся толькі ў часопісах з нулявым імпактфактарам. А цяпер мяне друкуюць прэстыжныя міжнародныя выданні з мільённымі тыражамі, па маіх падручніках вучаць фізіку элементарных часціц у многіх універсітэтах свету… Я рады, што мая праца адзначана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, і абяцаю надалей аддаваць усе свае сілы выкладчыцкай і навуковай дзейнасці.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі, алігафрэнапедагогікі; (д.н., 23 разр. АТС) эканомікі; прафесараў кафедраў (д.н., 22 разр. АТС) методык дашкольнай адукацыі, агульнай фізікі; дацэнта кафедры (к.н., 20 разр. АТС) асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) псіхалогіі; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: вул. Савецкая, 18, г. Мінск. Тэл. 226-46-59.

БДПУ імя М Максіма аксіма Т Танка анка С В Я Т К У Е З В Е Ч А РА І Д А С В І ТА Н К У ! Завяршыўся першы век багатай гісторыі нашага ўніверсітэта. І напярэдадні ўступлення ў новае стагоддзе лепшыя студэнты БДПУ сабраліся ў адным з самых вядомых начных клубаў Мінска «Dozari». Адміністрацыя ўніверсітэта на чале з рэктарам прафесарам А. І. Жуком завітала на маладзёжную тусоўку з граматамі і падарункамі. Затым свае ўзнагароды атрымалі валанцёры, дзякуючы працы якіх жыццё многіх людзей становіцца больш светлым і радасным. Трэба адзначыць, што ўдзельнікі атрада «Міласэрнасць» сёлета святкуюць сваё паўналецце – 16 гадоў актыўнай бесперапыннай дзейнасці. Разам з валанцёрскімі быў узнагароджаны сэрвісны атрад «Штаб „Абітурыент“» – адзін з самых надзейных партнёраў і памочнікаў прыёмнай камісіі БДПУ. Усе ведаюць, што на працягу навучальнага года ўніверсітэт правёў вялікую колькасць конкурсаў. У адным з іх – на лепшае насценнае выданне – першае месца заняў студэнцкі часопіс «МоVa» (рэдактар – Ксенія Піўнева, студэнтка ФБіРФ). Другое і трэцяе месцы, адпаведна, у рэдкалегій выданняў «100 фактаў пра БДПУ» і «Пачатковец» на чале з Маргарытай Герасімёнак (ФБіРФ) і Марыяй Акосткай (ФПА). У конкурсе фотаработ «Першыя 100» у намінацыі «Гісторыі і традыцыі БДПУ» лепшымі сталі студэнты Андрэй Бусько (ФСПТ) і Максім Сідоркін (матфак) з творчымі працамі «Мы едины, мы непобедимы!» і «100 гадоў БДПУ». У намінацыі «БДПУ ў асобах» перамаглі намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце ФФВ Аляксандр Катлоўскі і старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі ФПА Віктар Данілаў з работамі «Погляд чэмпіёна» і «Настаўнікі пачатковых класаў ХХІ ст.». У намінацыі «Панарамы

Больш за паўтары тысячы танкаўцаў з мая па жнівень былі ўдзельнікамі 35 студэнцкіх атрадаў (некаторыя з іх працавалі нават за межамі краіны). Святочная вечарына стала цудоўнай нагодай, каб выказаць удзячнасць студэнтам за іх нястомную працу. У першую чаргу Аляксандр Іванавіч узнагародзіў лепшыя студэнцкія атрады. Яны атрымалі не толькі падзякі, але і разнастайныя прызы – ад сувеніраў з сімволікай БДПУ да электроннай тэхнікі і квіткоў на наведванне спектакляў і выставак.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

БДПУ» не было роўных аспірантцы Крысціне Тарановіч з фотаздымкам «Я люблю БДПУ». Самым масавым сярод конкурсаў, прымеркаваных да стагадовага юбілею ўніверсітэта, быў «Лепшы слоган пра БДПУ». Удзел у ім прынялі студэнты, выкладчыкі, работнікі дэканатаў і нават выпускнікі ўніверсітэта. Усяго было прадстаўлена 129 слоганаў, сярод якіх вылучылі 4 лепшыя: «Всё сумею, всё смогу! Я учусь в БГПУ!» (студэнтка 502-й групы фізфака Джульета Чытая); «БДПУ: свет ведаў – сусвет магчымасцей» (дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Таццяна Старасценка); «БГПУ – Будь Готов Постоянно Учить, Будь Готов Постоянно Учиться» (намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце фізічнага факультэта Аксана Рылова). І, нарэшце, пераможца: «Стагадовыя традыцыі + сучасныя тэхналогіі». Аўтар – выкладчык кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, выпускніца ФБіРФ Наталля Клішэвіч. Усе лаўрэаты былі ўзнагароджаны падарункамі ад рэктара БДПУ. Але на гэтым сюрпрызы не скончыліся: начальнік студэнцкага гарадка Леанід Пепік разам з прарэктарам па выхаваўчай рабоце Святланай Копцевай узнагародзілі пераможцаў конкурсу на лепшы

пакой. Сярод самых дбайных гаспадароў былі названы як старшакурснікі, так і наваспечаныя жыхары інтэрнатаў – першакурснікі БДПУ. Урачыстая частка скончылася, і на сцэну ўзнялася група «Hitalian», якая выканала італьянскія хіты і незнаёмыя беларускаму слухачу кампазіцыі. Таксама прыемнай нечаканасцю стала выступленне зоркі беларускай эстрады Зміцера Камінскага, які запаліў залу энергіяй сваіх песень. Лепшыя студэнты БДПУ прадэманстравалі, што яны не толькі выдатна вучацца і працуюць, але і адпачываць умеюць «на ўсе 100»! Свята працягвалася, пацвярджаючы назву клуба, да самага світанку. Елісей БАРАНАЎ, студэнт факультэта прыродазнаўства

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 500 экз. Заказ 790. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 05.12.2014 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1153  
1153  
Advertisement