Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Спартыўны навігатар

Н

АПЯРЭДАДНІ юбілею ўніверсітэта адбыўся велапрабег працягласцю больш чым дзве тысячы кіламетраў «Ад Мінска да Парыжа». Адным з яго ініцыятараў і ўдзельнікаў стаў выпускнік факультэта прыродазнаўства і магістратуры БДПУ Яўген Власеўскі.

Чацвер, 23 кастрычніка 2014 года

№ 15 (1150)

ЮБІЛЕЙНЫ ГОД АДКРЫВАЕ ЮБІЛЕЙНУЮ СПАРТАКІЯДУ Можна шмат гаварыць пра карысць здаровага ладу жыцця, прапаганду спорту і фізічнай культуры. А можна штодзённай і ўпартай працай пакрысе набліжацца да малых і вялікіх перамог, ставіць асабістыя рэкорды, як гэта робяць танкаўцы, падтрымліваючы тым самым імідж БДПУ як аднаго з самых «спартыўных» універсітэтаў рэспублікі. Менавіта яны – прыгожыя, моцныя, спрытныя і мэтанакіраваныя студэнты і выкладчыкі – сталі героямі традыцыйнага свята «Трыумф-2014», прысвечанага падвядзенню вынікаў 59-й і адкрыццю юбілейнай, 60-й, круглагадовай спартакіяды.

П

РА Ц Я Г ВАЕЦЦА акцыя «100 кіламетраў да 100годдзя БДПУ». Вось ужо другі месяц запар па суботах удзельнікі маладзёжнага праекта «Будучыя педагогі – за здаровы лад жыцця» збіраюцца на веласцежках Мінска. Сярод іх – вучні педагагічных класаў гімназіі № 20 г. Мінска. Нагадаем, што кожны, хто праедзе 200 км, атрымае ў падарунак гарадскі ровар AIST!

У

Р АМКАХ круглагадовай спартак і я ды БДПУ прайш о ў в о сеньскі лёгкаатлетычны крос. Больш за 100 студэнтаў вырашылі паспаборнічаць у хуткасці ды і проста актыўна адпачыць на свежым паветры. Што да вынікаў, то першыя тры месцы па праву занялі каманды факультэтаў прыродазнаўства, псіхалогіі і дашкольнай адукацыі. Спартсмены ФФВ, як звычайна, выступалі па-за конкурсам.

Т

РЫ дні першакурснікі БДПУ дэманстравалі свае спартыўныя здольнасці і камандны дух падчас першай у іх жыцці ўніверсітэцкай спартландыі. Падрыхтавацца да яе ім дапамаглі выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спорту, а таксама работнікі спартыўнага клуба «Педагог». У першай групе перамогу святкавалі студэнты ФФВ, у другой – факультэта прыродазнаўства, трэцяй – спартсмены з ФСА і ФДА. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і атрымалі салодкія прызы ад прафкама студэнтаў.

Падчас прывітальнага слова на адкрыцці мерапрыемства, якое адбылося 16 кастрычніка ў актавай зале, рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук нагадаў, што спорту ў нашым універсітэце заўсёды надавалася асаблівая ўвага. «Сярод нашых студэнтаў ёсць мноства тытулаваных спартсменаў, якія абараняюць на спаборніцтвах гонар не толькі ўніверсітэта, але і краіны, паспяхова выступаючы за яе межамі. Каб колькасць такіх трыумфатараў толькі павялічвалася, неабходна выхоўваць у маладога пакалення цікавасць да спорту, з чым універсітэт выдатна спраўляецца», – адзначыў Аляксандр Іванавіч. Сапраўды, такія акцыі, як «100 кіламетраў да 100-годдзя БДПУ», якую праводзілі велааматары, і плавальны марафон з удзелам прадстаўнікоў адразу трох пакаленняў – вучняў, студэнтаў і выкладчыкаў – трымаюць у тонусе ўсю дружную сям’ю нашай аlma mater. Цырымонію ўзнагароджання факультэтаў па выніках 59-й круглагадовай спартакіяды адкрыў асабіста кіраўнік універсітэта. Сёлета ў напружанай барацьбе перамог фізічны факультэт, 2-е і 3-е месцы адпаведна ў прыродазнаўцаў і гісторыкаў. У спартакіядзе сярод супрацоўнікаў БДПУ трэцяе месца заняла каманда матэматычнага факультэта, другое ў факультэта прыродазнаўства, а чэмпіёнам стала каманда, якая складалася з прадстаўнікоў спартыўнага клуба «Педагог», цэнтра студэнцкай творчасці, упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю і інтэрнатаў нашага ўніверсітэта. Усе трыумфатары былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад спонсараў і рэктарата, не засталася без прызоў і каманда факультэта фізічнага выхавання, якая ўдзельнічае ў спартакіядзе па-за конкурсам. У намінацыі «Лепшы кіраўнік спартыўнай секцыі» перамог студэнт 5-га курса фізічнага факультэта, кіраўнік секцыі па атлетычнай гімнастыцы Андрэй Падліпскі.

Узнагароду яму ўручыў самы вядомы беларускі каментатар Уладзімір Мікалаевіч Навіцкі. А ў намінацыі «Спартыўны лідар круглагадовай спартакіяды» лепшым стаў пяцікурснік факультэта псіхалогіі Максім Шыла. Яго ўзнагароджвалі генеральны сакратар асацыяцыі «Беларуская федэрацыя міні-футболу» Уладзімір Міхайлавіч Завадскі і генеральны дырэктар асацыяцыі «Беларуская федэрацыя пляжнага футболу» Аляксандр Яўгенавіч Баранаў. Госці адзначылі таксама і Ігара Брыштэля, майстра спорту па пляжным футболе. Лепшай зборнай камандай універсітэта сёлета стала зборная БДПУ па гандболе. Прыз у гэтай намінацыі ўручаў заслужаны майстар спорту СССР па гандболе, алімпійскі чэмпіён К. Р. Шаравараў. У ліку гасцей «Трыумфу-2014» была і дырэктар установы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» Валянціна Віктараўна Баляба. Яна правяла цырымонію ўзнагароджання лепшых з лепшых: студэнтаў, якія былі прызнаны «Спартыўным гонарам БДПУ» і праслаўляюць наш універсітэт на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Пасля аб’яўлення пераможцаў ва ўсіх намінацыях і ўручэння прызоў пад гукі міжнароднага гімна студэнцтва рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук урачыста даў старт 60-й юбілейнай круглагадовай спартакіядзе, якая абяцае быць яшчэ больш насычанай і цікавай. А дэвіз БДПУ «Праз спорт да здароўя», безумоўна, стане заклікам для тых, хто яшчэ не далучыўся да дзівоснага свету спорту і здаровага ладу жыцця. Елісей БАРАНАЎ, студэнт факультэта прыродазнаўства


2014

1914 • Свет без межаў У

ЧАЦВЕР, 16 кастрычніка, БДПУ наведала дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі. Мэта афіцыйнага візіту – абмеркаванне дэталяў адкрыцця і функцыянавання ў сценах нашага ўніверсітэта цэнтра кітайскай мовы і культуры. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі не толькі нашага партнёра – Паўночна-Усходняга педагагічнага ўніверсітэта (прарэктар, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і абмену), але і адміністрацыі правінцыі Гансунь. За круглым сталом з удзелам рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука разглядаліся перспектывы адукацыйнага і культурнага супрацоўніцтва, з абодвух бакоў выказваліся пажаданні і прапановы па арганізацыі дзейнасці цэнтра. Кітайскія калегі паабяцалі забяспечыць кабінет разнастайнай вучэбнай, метадычнай і мастацкай літаратурай, камп’ютарнай тэхнікай – адным словам, усім, што неабходна для якаснага засваення кітайскай мовы студэнтамі-філолагамі.

• Жыццё БДПУ Аўтары 21 лепшага сачынення пра настаўніка (усяго ў аргкамітэт паступіла 160 вучнёўскіх работ) 18 кастрычніка былі запрошаны ў БДПУ для ўдзелу ў ІІ туры літаратурнага конкурсу. Вучні 10– 11 класаў напісалі творчыя работы на тэму «Настаўнік ХХІ стагоддзя. Які ён?», а таксама наведалі музей і планетарый універсітэта. Незабыўным для школьнікаў стала фатаграфаванне ля скульптуры «Настаўніца першая мая». Усе юныя госці БДПУ атрымалі граматы ўдзельніка конкурсу і фотаздымак на памяць. Узнагароджанне пераможцаў (1-е, 2-е, 3-е месцы) ноўтбукамі і планшэтамі адбудзецца ў дні святкавання 100-годдзя БДПУ.

ПЕДАГАГІЧНЫ ДЭСАНТ Ажыццяўляючы любую дзейнасць, мы хочам як мага хутчэй адчуць яе вынік. Аднак часта ён адцягнены ў часе – прынамсі, гэта тычыцца прафарыентацыйнай працы. І ўсё ж пэўная зваротная сувязь, якая сведчыць пра выніковасць праведзеных бягучай восенню прафарыентацыйных мерапрыемстваў, ёсць і сёння. Яна – ва ўражаннях непасрэдных удзельнікаў – патэнцыйных абітурыентаў БДПУ і іх педагогаў. *** Трэці год запар НДЦ «Зубраня» арганізуе для вучняў – школьных лідараў змену «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі». Сёлета яна сабрала 280 юнакоў і дзяўчат, якія плануюць звязаць свой далейшы лёс з настаўніцкай дзейнасцю. Незабыўнай падзеяй для падлеткаў стала свята «Сэрца – дзецям», падоранае выкладчыкамі і студэнтамі нашага ўніверсітэта, а таксама круглы стол з удзелам рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука.

Паўночна-Усходні педагагічны ўніверсітэт стаў нашым партнёрам у канцы 2011 г., калі быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве, які прадугледжвае праграмы акадэмічнага абмену выкладчыкамі і студэнтамі, уключанага навучання, стажыровак. Сёння ў БДПУ навучаецца больш за 50 грамадзян КНР, прычым гэта не толькі студэнты першай ступені, але і магістранты, аспіранты. Сёлета мы прынялі на ўключанае навучанне 16 студэнтаў партнёрскай ВНУ, якія на працягу двух семестраў будуць вывучаць рускую мову. У сваю чаргу, чацвёра танкаўцаў цяпер засвойваюць кітайскую мову ў Паднябеснай краіне. Адкрыццё цэнтра, як і акадэмічныя абмены, паспрыяе не толькі ўдасканаленню адукацыйнага працэсу абедзвюх краін, але і пашырэнню культурнага супрацоўніцтва. ЭКАН факультэта беларускай і рускай філалогіі В. Д. Старычонак 21–22 кастрычніка знаходзіўся ў г. Баку, дзе выступіў з дакладам «Беларуска-азербайджанскі слоўнік як адлюстраванне дыялогу моў і міжкультурных камунікацый» у Фондзе развіцця навукі пры Прэзідэнце Азербайджанскай Рэспублікі. Р АМКАХ дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве паміж БДПУ і Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам дэкан факультэта пачатковай адукацыі Н. У. Ждановіч і загадчык кафедры методык дашкольнай адукацыі Д. М. Дубініна наведалі Інстытут педагогікі і псіхалогіі МГПУ, дзе прынялі ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных расійскімі калегамі ў рамках IV Усерасійскага фестывалю навукі і IX Фестывалю навукі ў Маскве. Прадстаўнікі БДПУ азнаёміліся з інавацыйнымі распрацоўкамі па профілі сваёй дзейнасці і наведалі шэраг майстар-класаў. РА СТЫПЕНДЫЯЛЬНЫЯ праграмы для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў усіх спецыяльнасцей, якія валодаюць нямецкай або англійскай мовай, паведаміў прадстаўнік DААD Карстэн Мюнхоф падчас інфармацыйнага мерапрыемства, што адбылося 21 кастрычніка.

Д У

П

2

Алег ЮШКЕВІЧ, аўтар праграмы «Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі»: – Я вёў круглы стол з рэктарам БДПУ прафесарам А. І. Жуком. Сцэнарый быў падрыхтаваны загадзя, але неспакой усё роўна адчуваўся. І вось падчас мерапрыемства Аляксандр Іванавіч перахоплівае ініцыятыву і задае пытанні ўдзельнікам. Мне падалося, што да дэталяў распрацаваны сцэнарны план разбураецца… А дарэмна! Госць прафесійна, тактоўна, з веданнем справы размаўляў з вучнямі. Аляксандр Іванавіч – цудоўны апавядальнік: яго адказы можна слухаць як асобныя закончаныя навелы. Удзельнікі былі ў захапленні. Гэта – адзін з маіх найлепшых круглых сталоў! Таццяна ШВАЙКО, супрацоўнік НДЦ «Зубраня»: – Два гады таму я скончыла матэматычны факультэт БДПУ, а цяпер працую ў «Зубраняці». Таму ніяк не магла прапусціць Дня педагагічнага ўніверсітэта. Першыя акорды пралога, гістарычная рэтраспектыва, выступленне рэктара выклікалі ў мяне прыемныя ўспаміны. Аднак самым нечаканым сюрпрызам стала выступленне творчых калектываў БДПУ. Валіда АСАДАВА, удзельніца змены: – Дзень БДПУ стаў для мяне вельмі пазнавальным. Я даведалася пра ўмовы паступлення ў педагагічны ўніверсітэт, пражывання ў інтэрнаце, вучобу на розных факультэтах, заахвочванне студэнтаўактывістаў і многае іншае. Гэтая сустрэча дапамагла мне канчаткова вызначыцца з прафесіяй: я хачу атрымаць вышэйшую педагагічную адукацыю менавіта ў БДПУ. Наталля МІХНАВЕЦ, удзельніца змены: – Вельмі ўзрадавалася сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі БДПУ, ад якой атрымала мноства ўражанняў і карыснай інфармацыі. Не кожны дзень даводзіцца кантактаваць з такімі цікавымі, эрудзіраванымі людзьмі, прафесіяналамі сваёй справы. Многія з нас пасля Дня БДПУ ўсур’ёз надумаліся сюды паступаць. Юлія ІПАТАВА, удзельніца змены: – Надзвычай уразіў аповед прафесара А. І. Жука пра яго шлях ад настаўніка да рэктара. Менавіта ў гэтыя хвіліны я вызначылася не толькі з выбарам навучальнай установы, але і факультэта.

У. А. Шылінец, В. Р. Собаль, С. У. Якавенка разам са студэнтамі матэматычнага і фізічнага факультэтаў. Адам IЛЬЯСЕВIЧ, намеснiк дырэктара па вучэбнай рабоце: – На асабістым жыццёвым і прафесійным вопыце ўпэўніўся, што сапраўдны настаўнік – гэта той, хто закончыў БДПУ. Маім калегам, а таксама вучням школ Чэрвеньскага раёна было прыемна сустрэцца з дэканамі і студэнтамі. Яны расказалі пра вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны, пазнаёмілі з традыцыямі і дасягненнямі ўстановы, адказалі на шматлікія пытанні. Многае змянілася ў БДПУ з 1977 г., калі заканчваў матэматычны факультэт, але засталося галоўнае – прафесіяналізм выкладчыкаў, іх нястомная праца і гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу. Аляксандра ПРАДКО, вучанiца 11-га класа: – Сустрэча пакiнула незабыўны след у памяцi кожнага вучня дзякуючы важнай інфармацыйнай частцы і эмацыянальнаму працягу – выступленню студэнтаў. Мы спявалі разам з гасцямі, а пасля расказвалі ім пра сваю школу, запрасілі на экскурсію ў музей «Гісторыя мануфактуры Беларусі». Некаторыя мае аднакласнікі ўжо мараць аб паступленні ў БДПУ! *** Канец верасня запомніўся вучням і настаўнікам педагагічных класаў філалагічнага і фізіка-матэматычнага профіляў ДУА «Гімназія № 20 г. Мінска», якія сталі жаданымі гасцямі БДПУ. Святлана САМОЙЛАВА, настаўніца гімназіі: – Маім вучням вельмі спадабаўся творчы і навуковы ўзровень факультэта беларускай і рускай філалогіі. Уразіла вялікая колькасць замежных моў, якія тут вывучаюцца, разнастайных культурных цэнтраў, парадавала фотавыстаўка знакамітых выпускнікоў факультэта. Сустрэча атрымалася па-сяброўску добразычлівай, і таму цудоўна, што наша супрацоўніцтва абавязкова будзе працягвацца, а вучні знойдуць сябе ў прафесіі настаўніка-філолага! Пётр ЦАЮН, вучань 10-га класа: – Дэканы цёпла сустрэлі нашы фізіка-матэматычныя 10«А» і 10»Б» класы ў прасторнай аўдыторыі, пазнаёмілі са сваімі факультэтамі, выкладчыцкім складам, дасягненнямі. Затым нас правялі па ўніверсітэце. Мяне вельмі ўразілі планетарый, музей БДПУ і аддзел рэдкай кнігі бібліятэкі. Спадабалася і тое, што студэнты педуніверсітэта вядуць здаровы лад жыцця – для гэтага створаны ўсе ўмовы. Ад імя нашых дзесяцікласнікаў выказваю шчырую падзяку дэканам фізічнага і матэматычнага факультэтаў за такі гасцінны прыём.

Паліна ШАБУКОВА, удзельніца змены: – Пасля канцэрта выкладчыкаў і студэнтаў БДПУ я зразумела, што хачу далучыцца да дружнай вясёлай кагорты танкаўцаў! *** Важная прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі выпускных класаў Чэрвеньскага раёна адбылася на базе ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Смілавічы». Яе правялі дэканы

23 кастрычніка 2014 г.


2014

1914

вярстаўся нумар САКРЭТЫ дэфектолагаў-наватараў АДКРЫТЫ •Калі Падарунак універсітэту з наУ пачатку кастрычніка на факультэце спецыяльнай адукацыі прайшло мерапрыемства «Педагог–творца–асоба», прысвечанае 100-годдзю БДПУ. Выкладчыкі і студэнты атрымалі ўнікальную магчымасць сустрэцца з выдатнымі навукоўцамі, дэфектолагамі-практыкамі, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі. Гасцямі мерапрыемства сталі Т. Л. Ляшчынская, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі спецыяльнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, і І. У. Вераценнікаў, старшы выкладчык кафедры дэфекталогіі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, уладальнік дзвюх вышэйшых кваліфікацыйных катэгорый. Сустрэча праходзіла ў інтэрактыўным фармаце, які прыйшоўся даспадобы студэнтам і маладым навукоўцам. Пытанні вядучых не раз прымушалі педагогаў-наватараў паразважаць і задумацца, але ні ў каго не ўзнікла сумненняў у шчырасці і слушнасці іх адказаў. Госці раскрылі аўдыторыі таямніцы свайго прафесійнага майстэрства, узгадалі самыя цікавыя моманты з практыкі, яркія эпізоды студэнцкай маладосці, расказалі пра асабістае жыццё. Таццяна Лаўрэнцьеўна падзялілася з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад цырымоніі ўзнагароджання яе крыштальным кубкам «Годнасць нацыі» тэлеканала АНТ (а ўвогуле за 64 гады плённай працы розных узнагарод набралася нямала). Надзвычай цікавым падалося тое, што расказала Таццяна Лаўрэнцьеўна пра гісторыю факультэта спецыяльнай адукацыі. У яе атрымалася сапраўдная экскурсія ў мінулае, якая дазволіла яскрава ўявіць сабе аўдыторыі, поўныя творчых і матываваных студэнтаў, выкладчыкаў, імёны якіх многія бачылі на вокладках падручнікаў. Часта ў размове ўздымалася тэма высокай ступені адказнасці дэфектолага. Госці факультэта на сваім рахунку маюць не адзін выпадак выратавання дзіцяці ад няправільна пастаў-

ленага дыягназу ці ад неразумення бацькоў. Ігар Уладзіміравіч прыгадаў сваю вучаніцу, ад працы з якой адмовіліся 12 дэфектолагаў. Дзяўчынка паўгода не размаўляла з педагогам, і яму прыходзілася ісці на «хітрыкі», каб актывізаваць яе ўвагу і выпрацаваць матывацыю да вучобы. Настаўнік знайшоў выйсце – маляванне. Спачатку дзяўчынка толькі размалёўвала карцінкі, якія ёй прапаноўваў Ігар Уладзіміравіч. Потым да малявання педагог далучыў задачкі па матэматыцы, прасіў вучаніцу падпісаць малюнкі, а праз паўгода яна раскрыла сваё маленькае сэрца і пачала размаўляць, смяяцца і даволі добра вучыцца. У некаторыя моманты сустрэчы, асабліва цёплыя і чуллівыя, на вачах прысутных блішчэлі слёзы. Ток-шоу прайшло на адным дыханні, доўга не сціхалі апладысменты ў гонар дэфектолагаў-наватараў. Госці і студэнты выказалі жаданне паўтарыць сустрэчу ў такім фармаце. Усе пагадзіліся, што падобныя мерапрыемствы не толькі фарміруюць асобу будучага дэфектолага, але і спрыяюць асобаснаму і творчаму падыходу да працы і навучання ва ўніверсітэце. Аляксандра БРЫКАВА, выкладчык факультэта спецыяльнай адукацыі

• Спецыяліст гартуецца на практыцы

годы яго 100-годдзя зрабіла мінчанка Г. З. Дзебелева. Прачытаўшы ў Інтэрнэце пра надыходзячы юбілей БДПУ, яна вырашыла перадаць нашай установе сямейную рэліквію – «Бібліятэку сусветнай літаратуры» – 200-томную серыю кніг выдавецтва «Мастацкая літаратура». Пісьмо з падзякай Галіне Зінатаўне накіраваў рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук.

• Навіны БДПУ Д

ЗВЕ публічныя лекцыі для студэнтаў і супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта 23 і 24 кастрычніка прачытаў прафесар Нікола Камода – вядомы ў Італіі спецыяліст у галіне прафілактычнай медыцыны і гігіены, каардынатар дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве паміж Фларэнтыйскім дзяржаўным універсітэтам і БДПУ.

А

ДКРЫТАЯ лекцыя дырэктара Інстытута сацыялогіі адукацыі РАА, акадэміка Расійскай акадэміі адукацыі, прафесара В.С. Собкіна на тэму «Сучасны падлетак: каштоўнасныя арыентацыі і праблемы сацыялізацыі» адбудзецца 30 кастрычніка. У 11.00 у аўдыторыю 330 вучэбнага корпуса № 3 запрашаюцца супрацоўнікі, аспіранты, магістранты і студэнты БДПУ, а таксама псіхолагі і сацыяльныя педагогі ўстаноў адукацыі. «

ПЕРШЫ РАЗ У ПЕРШЫ КЛАС З усіх педагогаў, якія адкрывалі нам дзверы ў краіну ведаў, дапамагалі пракладваць дарогу ў самастойнае жыццё, часцей за ўсё мы ўзгадваем першую настаўніцу. Гэта і не дзіўна: менавіта яе ўвага, клопат, дасведчанасць спрыялі нашай адаптацыі да навучання ў школе, менавіта ад яе мы ўпершыню пачулі столькі новага, цікавага, захапляльнага… Разумеючы, якая важная місія ўскладзена на педагога, які пачынае працаваць з учарашнімі дашкалятамі, мы, студэнты 3-га курса факультэта пачатковай адукацыі, з пачуццём асаблівай адказнасці накіраваліся на педпрактыку «Першыя дні дзіцяці ў школе». З яе і пачаўся для нас новы навучальны год. Чым жа яна адметная? Мы ж і на першым, і на другім курсах працавалі ў школе. Але менавіта на гэтай практыцы судакрануліся з двума цудамі. Я маю на ўвазе першакласнікаў – такіх пацешных, непаўторных, крыху разгубленых! Другі цуд – гэта сам настаўнік у першыя школьныя дні. Нам прадаставілася ўнікальная магчымасць вывучаць «таямніцу першых школьных дзён» – тыя дзеянні, паводзіны настаўніка, якія ствараюць у класе атмасферу радасці пазнання, першых маленькіх адкрыццяў, нараджаюць ва ўчарашніх дашкалятаў усведамленне: «Я – вучань». Гасцінна адчынілі для нас дзверы пачатковая школа № 39, гімназія № 20, САШ № 138, 175, 85. Змест практыкі прадугледжваў назіранне за арганізацыяй урачыстай лінейкі ў Дзень ведаў, дзейнасцю настаўніка ў адаптацыйны перыяд, вывучэнне ўзроўню гатоўнасці дзяцей да школы, правядзенне фізкультхвілінак, рухомых гульняў, выхаваўчых мерапрыемстваў, фрагментаў урокаў інтэграванага курса «Уводзіны ў школьнае жыццё».

23 кастрычніка 2014 г.

Студэнткі Вераніка МАЦЮК, Валянціна КАЗІЦКАЯ і Алеся БОЛВАХ, якія праходзілі практыку ў гімназіі № 20 г. Мінска, адзначаюць: – Гімназія сапраўды выдатная, з пасямейнаму цёплай атмасферай. Усе настаўнікі надзвычай добразычлівыя. Мы наведалі першы бацькоўскі сход, назіралі за іх працай, за працэсам арганізацыі мерапрыемства. Крысціне ІВАНОВАЙ запомнілася, як настаўніца Любоў Міхайлаўна Трус уручала

кожнаму вучню незвычайны канверт з пажаданнямі і частавала дзяцей салодкім караваем. Марыя БЫКОЎСКАЯ: – Парог школы пераступілі 25 прыгожа апранутых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з гэтага моманту будуць з гонарам называць сябе вучнямі. І вось першы званок запрасіў дзяцей у клас на ўрок, дзе іх чакала падарожжа па Бацькаўшчыне з кнігай «Беларусь – мая Радзіма». Вялікі дзякуй нашым настаўнікам, якія дзяліліся сваім вопытам і раілі, як тлумачыць заданні, фармуляваць пытанні, якія метады выкарыстоўваць і г. д. Нездарма факультэт пачатковай адукацыі мае дэвіз «Сэрца аддаю дзецям». Калі бачыш гэтыя бліскучыя, ясныя вочы першакласнікаў, іх адкрытыя твары і ўсмешкі, хочацца хутчэй набыць прафесію, авалодаць майстэрствам настаўніка, каб аддаць дзеткам кавалачак свайго сэрца, каб абудзіць у іх жаданне вучыцца і пазнаваць навакольны свет… Наш кар.

А

ДУКАЦЫЯ і навука ў Беларусі: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця ў ХХІ ст.» – такая тэма VІІ навуковапрактычнай канферэнцыі маладых вучоных БДПУ, якая сёлета прысвечана 100-годдзю alma mater.

У

мінулую пятніцу адбыліся першыя заняткі школы юных матэматыкаў. Для навучання зарэгістравалася больш за 80 вучняў школ Мінска і Мінскай вобласці.

Н

А БАЗЕ СШ № 3 г. Смалявічы 10 кастрычніка ў адпаведнасці з дагаворам аб супрацоўніцтве была адкрыта школа юных фізікаў. Перад вучнямі 9–10 класаў ад імя арганізатараў выступіў дэкан фізфака прафесар В. Р. Собаль. Заняткі па кінематыцы з дэманстрацыяй эксперымента правяла дацэнт кафедры методыкі выкладання фізікі В. М. Белая.

П

АДПІСАНЫ дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета. У яго рамках супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта могуць набываць квіткі на спектаклі на льготных умовах, а таксама прысутнічаць на дапрэм’ерных паказах. Сёння на стадыі падпісання знаходзяцца дагаворы з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Максіма Горкага, Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі.

3


2014

1914 У госці да студэнтаў 5-га курса матэматычнага факультэта 9 кастрычніка завітаў дзіцячы пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду Уладзімір Ліпскі. Яго кнігі – сапраўдны духоўны скарб, педагагічныя ўрокі выхавання. Многія творы пісьменніка інсцэніраваны, гучалі па радыё, ажылі ў тэлеперадачах. За кнігі «Вясёлая азбука» і «Падкідыш» Уладзімір Ліпскі ўзнагароджаны літаратурнай прэміяй імя Янкі Маўра.

• 100-годдзю БДПУ прысвячаецца

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ Alma Mater Сёння доктар гістарычных навук прафесар М. М. Забаўскі расказвае чытачам «Н» пра яшчэ адзін год эвакуацыйнага жыцця Настаўніцкага інстытута. 1917 Пасля Лютаўскай рэвалюцыі выкладчыкі і студэнты інстытута актыўна ўдзельнічалі ў грамадска-палітычным жыцці Яраслаўля. Пры гэтым вучоба не перапынялася: у дакладзе дырэктара ад 28 сакавіка гаворыцца, што з 26 лютага заняткі не праводзіліся толькі 4 і 10 сакавіка, калі праходзілі ўсенародныя гарадскія маніфестацыі. Праўда, колькасць слухачоў у вучэбных аўдыторыях была меншай, чым звычайна, бо выхаванцы інстытута ў першыя дні рэвалюцыі ўзялі на сябе абавязкі міліцыянтаў. У 1917 г. у інстытуце было 3 класы, у якіх навучаліся 59 чалавек, аднак 30 з іх прызвалі на ваенную службу. Выпуск слухачоў у гэтым годзе склаў толькі 7 чалавек. Вось прозвішчы некаторых тагачасных выкладчыкаў: А. М. Мікольскі (руская і царкоўнаславянская мовы), Н. А. Іваноў (матэматыка і фізіка), В. М. Ігнатоўскі (гісторыя і геаграфія), К. І. Кудзін (прыродазнаўства), Ф. А. Смірноў (маляванне і чарчэнне). Пасля ліквідацыі палітычных, рэлігійных і нацыянальных абмежаванняў у правах на адукацыю інстытут ператварыўся ў навучальную ўстанову змешанага тыпу. Была ўведзена спецыялізацыя ў падрыхтоўцы

СУСТРЭЧА З САПРАЎДНЫ М

ТАЛЕНТАМ Сустрэча пачалася з душэўнага аповеду госця пра сваё дзяцінства. Пісьменнік нарадзіўся на Палессі за год да вайны. Ён быў познім шостым дзіцём. У тыя цяжкія часы на ўсю вялікую сям’ю ежы не хапала, аднак бацькі шмат працавалі, каб выгадаваць дзяцей і выратаваць сям’ю. А зараз у нашай рэспубліцы 30 тысяч дзяцей-сірот, з іх 90% – пры жывых бацьках... Гэта нагода задумацца. Уладзімір Ліпскі вельмі ўдзячны сваім бацькам за іх любоў, у знак павагі прысвяціў ім кнігу.

(Працяг. Пачатак у № 12, 13, 14 за 2014 г.)

АДАПТАЦЫЯ ДЛЯ НОВАЙ ГЕНЕРАЦЫІ Сёлета студэнцкая кагорта БДПУ папоўнілася маладой зменай. У ліку «навабранцаў» – не толькі нашы суайчыннікі, але і замежныя студэнты. Менавіта гэтая катэгорыя першакурснікаў патрабуе асаблівай увагі з боку кіраўніцтва ўніверсітэта, педагогаў, выхавацеляў. Акрамя адаптацыі да новага віду дзейнасці – вучобы ў ВНУ – замежнай моладзі трэба прывыкнуць да новых умоў жыцця ў нашай краіне, азнаёміцца з заканадаўствам і многае-многае іншае. Каб дапамагчы гасцям справіцца з усімі гэтымі праблемамі, спецыяльна для іх у сценах універсітэта напачатку кастрычніка быў праведзены семінар «Адаптацыя замежных студэнтаў да ўмоў навучання ў БДПУ» пад кіраўніцтвам прарэктара па выхаваўчай рабоце С. І. Копцевай. Агляд асноўных заканадаўчых актаў, якія рэгулююць прававое становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, зрабіў начальнік аддзела па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага РУУС г. Мінска, падпалкоўнік міліцыі С. А. Брагінец. Прысутныя заслухалі інфармацыю аб правілах уезду, знаходжання на тэрыторыі нашай краіны, умовах рэгістрацыі. Выступоўца акцэнтаваў увагу слухачоў на недапушчальнасці правапарушэнняў і злачынстваў у студэнцкім асяроддзі, на спагнаннях, прадугледжаных заканадаўствам. Госць праліў святло на актуальнае пытанне, што цікавіла многіх, – магчымасць падпрацоўкі ў вольны ад вучобы час. Аказваецца, у адпаведнасці з заканадаўствам замежныя студэнты дзённай формы атрымання адукацыі працаваць не маюць права. Шмат пытанняў тычылася нюансаў пражывання і навучання ў Беларусі, паездак за мяжу падчас летніх вакацый і інш. Дарэчы, усе праблемы можна вырашыць у рабочым парадку, звярнуўшыся да спецыялістаў аддзела міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ. Начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення В.А. Зайцаў пералічыў дакументы, якія

Ёсць у пісьменніка вельмі цікавая кніга пад назвай «Усе мы радня». Гэта зборнік апавяданняў і аповесцяў, выдадзены ў 2010 г. Пісьменнік задумаўся над тым, а хто ж такія Ліпскія? Аўтар пачаў шукаць у архівах звесткі пра сваякоў і прыйшоў да высновы, што ўсе мы нейкім чынам звязаны адзін з адным: нехта больш блізка, хтосьці крыху далей, аднак усе мы – родныя! Завяршылася сустрэча цудоўнай прапановай ад госця: Уладзімір Ліпскі запрасіў усё шаноўнае студэнцтва да сябе ў рэдакцыю часопіса «Вясёлка». Марына АЛЯКСЕЕВА, магістрантка

рэгламентуюць працэс навучання ў БДПУ, адзначыў, што для замежных студэнтаў прадугледжана спецыяльная праграма з павялічанай колькасцю гадзін на засваенне рускай мовы. Прысутныя змаглі атрымаць кампетэнтны каментарый адносна навучання замежных студэнтаў у магістратуры, працэдуры афармлення акадэмічнага адпачынку. Дастаткова пытанняў узнікла ў студэнтаў і наконт пражывання ў інтэрнатах БДПУ. На іх пасля свайго выступлення адказаў начальнік студэнцкага гарадка Л. С. Пепік. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што ўсе замежныя студэнты, якія мелі патрэбу, забяспечаны месцамі ў інтэрнатах. Аднак навасёлам варта ўвесь час памятаць пра выкананне «Правілаў унутранага распарадку ў інтэрнатах БДПУ». Адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці студэнцкага гарадка – гэта дапамога ў адаптацыі замежным студэнтам. Тут яны могуць самарэалізоўвацца ў пазавучэбнай дзейнасці, займацца ў трэнажорных залах, бавіць час за гульнямі ў настольны тэніс, більярд і інш. Дарэчы, у гэты час у студгарадку праходзіць конкурс на лепшы касметычны рамонт, удзел у якім ахвотна бяруць і студэнты-замежнікі.

ПРА КАРЫСЦЬ ПРЫШЧЭПКІ АД ГРЫПУ Поўным ходам ідзе вакцынацыя студэнтаў і супрацоўнікаў БДПУ. Прышчэпку ад грыпу ў здраўпункце № 1 універсітэта ўжо зрабілі 812 чалавек. Вірусы грыпу адносяцца да такіх узбуджальнікаў, якія маюць надзвычай высокую здольнасць змяняцца. Таму наша імунная сістэма ўспрымае зменены вірус як новы, раней не вядомы. І пакуль у арганізме «наладжваецца» вытворчасць ахоўных антыцелаў, развіваецца хвароба. Менавіта з гэтай здольнасцю вірусаў грыпу звязаны штогадовыя сезонныя ўздымы захворвання. Пасля вакцынацыі ці перанесенага грыпу ў арганізме фарміруюцца ахоўныя антыцелы, аднак яны захоўваюцца трохі больш за паўгода, а потым разбураюцца. Калі ў наступным годзе прыходзіць новы варыянт вірусу грыпу, то ён зноў «застае знянацку» нашу імунную сістэму, і мы зноў хварэем. Сёння існуюць розныя спосабы падрыхтаваць імунную сістэму да гэтай «сустрэчы». Найбольш эфектыўны – прышчэпка. Ступень надзейнасці аховы, якая выпрацоўваецца пасля вакцынацыі, залежыць ад многіх фактараў, у тым ліку ўзросту і стану здароўя пацыента,

«Н»-даведка. Уладзімір Ліпскі – аўтар больш як 60 кніг. Яго творы – аповесці, казкі, нарысы – уключаны ў школьныя падручнікі, перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, нямецкую мовы.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

настаўнікаў, у праграму ўключылі новыя дысцыпліны (палітэканомія, філасофія,сацыялогія і інш.). Выпускнікі інстытута атрымалі права паступаць ва ўніверсітэты. Педагагічны савет 28 красавіка 1917 г. пастанавіў: «...Згодна з прынцыпам адзінай школы, інстытут як спецыяльная педагагічная навучальная ўстанова з’яўляецца дадаткам да сярэдняй школы. Таму для навучання прымаюцца асобы абодвух полаў, якія скончылі сярэднюю школу, на агульных падставах… Выпускнікі інстытута атрымліваюць пасведчанне, якое дазваляе ім займаць пасады настаўніка, інструктара або загадчыка адукацыйнага сектара. Курс інстытута па ўсіх спецыяльнасцях павінен быць разлічаны на 3 гады, колькасць гадзін на ўсіх аддзяленнях павінна быць аднолькавай. Слухачам неабходна выкладаць такія агульныя прадметы, як Закон Божы, гісторыя філасофіі, псіхалагічная і эксперыментальная педагогіка, логіка, гісторыя педагогікі, дашкольнае выхаванне, фізічнае выхаванне і гігіена, мастацтва выразнага чытання. Веды навучэнцаў ацэньваюцца дзвюма адзнакамі: „здавальняюча“ і „нездавальняюча“». Камісія пад старшынствам А.В. Булатава, праверыўшы выкладанне педагагічных дысцыплін у настаўніцкіх інстытутах, пастанавіла: выключыць з праграмы такі прадмет, як вучылішчазнаўства; адвесці на педагогіку 14 гадзін у тыдзень; пераразмеркаваць выкладанне педагагічных дысцыплін па гадах. У 1917/1918 навучальным годзе пры інстытуце створана ўзорнае вышэйшае пачатковае вучылішча.

i

Пра псіхалагічны стан навучэнцаў, у тым ліку і замежных, клапоцяцца спецыялісты псіхалагічнай службы. Слушныя парады для лёгкай адаптацыі дала начальнік службы Т. А. Кузёмкіна. Таксама яна запрасіла наведваць трэнінгавыя групы. Студэнцкія гады – найлепшы час для развіцця творчых здольнасцей. Пра шматгадовыя традыцыі, мастацкія калектывы і клубныя фарміраванні, магчымасці ўдзелу студэнтаўзамежнікаў ва ўніверсітэцкіх і рэспубліканскіх мерапрыемствах паведаміла начальнік цэнтра студэнцкай творчасці А. В. Жураўская. А педагог дадатковай адукацыі У. С. Варабей запрасіў прымаць актыўны ўдзел у спартыўным жыцці ўніверсітэта. Мы дбаем пра тое, каб кожнаму студэнту ў сценах БДПУ было ўтульна і камфортна, каб нават далёка ад роднага дома яны адчувалі сябе ўпэўнена. Тады працэс навучання стане больш лёгкім, а добрыя вынікі ў навуцы, творчасці, спорце не прымусяць сябе доўга чакаць. Таццяна БОРТНІК, метадыст УВРзМ

індывідуальных асаблівасцей і г. д. Але ў сярэднім са 100 прышчэпленых 70– 98 чалавек не хварэюць на грып. Такім чынам, вакцынацыя гарантуе ахову ад захворвання цяжкімі і ўскладненымі формамі грыпу. Грып небяспечны для кожнага. Аднак найбольшую пагрозу хвароба і яе ўскладненні ўяўляюць для людзей, якія пакутуюць на хранічныя захворванні цэнтральнай нервовай сістэмы, сэрца, лёгкіх, нырак, эндакрыннай сістэмы і інш. На жаль, часам менавіта гэтыя хваробы памылкова разглядаюцца як супрацьпаказанне для правядзення вакцынацыі. На самай справе такія асобы патрабуюць першачарговай абароны. Аксана АНДРЭЙЧУК, намеснік начальніка УВРзМ

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 685. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 22.10.2014 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1150  
1150  
Advertisement