Page 1

З ДНЁМ ВЕДАЎ!

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Панядзелак, 1 верасня 2014 года

№ 12 (1147)

ДАРАГIЯ СЯБРЫ, сардэчна вiншую вас з Днём ведаў! гэта не проста свята, а пачатак цiкавага студэнцкага Для першакурснікаў пер жыцц жыцця, напоўненага радасцю пазнання, творчымі адкрыццямi i сапраўдным ссяброўствам. Мы шчыра віншуем тых, хто 1 верасня ўпершыню ўвойдзе ў аўдыторыi alma mater, і тых, хто ўжо не адзін раз сустракаў гэта цудоўнае свята ў сценах БДПУ. Наш універсітэт ужо сто гадоў з годнасцю выконвае важнейшую мiсiю – рыхтуе педагагічныя кадры для ўстаноў адукацыі Бацькаўшчыны. Словы ўдзячнасці ў гэты дзень выказваю выкладчыкам БДПУ – за адданасць нялёгкай, але высакароднай справе, за непахiсную веру ў iдэалы асветніцтва, дабра i справядлiвасцi. Педагог з’яўляецца найважнейшай фігурай у грамадстве, бо менавіта ён забяспечвае выхаванне падрастаючых пакаленняў – будучыні нашай краіны. Жадаю ўсiм студэнтам і работнікам педагагічнага ўніверсітэта здароўя, творчых поспехаў i выдатнага настрою. Новых вам дасягненняў у вучобе i працы, шчасця i дабрабыту! шырокай дарогi ў краiну Ведаў! быту! І, вядома ж, шырок Рэктар БДПУ

• Ведай нашых! П

АДЧАС летніх вакацый удзельнікі студэнцкага турыстычнага клуба «Гарызонт» ажыццявілі два горныя паходы – на Каўказ і ў Хібіны. Першы паклаў пачатак юбілейнаму марафону, прысвечанаму святкаванню 100-годдзя нашай alma mater. Дзясятага ліпеня студэнты і выпускнікі педагагічнага ўніверсітэта ажыццявілі ўзы-

ходжанне на гару Эльбрус (5642 м) і ўстанавілі на самым высокім месцы Еўропы сцяг БДПУ як знак прызнання высокіх дасягненняў роднай установы ў галіне адукацыі і выхавання, фізічнай культуры і спорту. Трэцяга ліпеня сімвал БДПУ ўзняўся і над адным з пікаў Кольскага паўвострава – гарой Ферсмана (1178 м). З надыходзячым юбілеем цябе, педагагічны ўніверсітэт!

С

ТУДЭНТКА 4-га курса факультэта псіхалогіі Святлана Прэснякова атрымала грант у памеры 4000 € на навучанне ва ўніверсітэце г. Турку (Фінляндыя) у рамках міжнароднай адукацыйнай праграмы Erasmus Mundus EMA2:MID. На працягу чатырох месяцаў

Аляксандр ЖУК

дзяўчына будзе працягваць вучобу ў БДПУ па індывідуальным плане.

Р

ЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ і наш універсітэт на Другой летняй школе Рускага геаграфічнага таварыства годна прадставіла са сваім аўтарскім праектам старшы выкладчык кафедры фізічнай геаграфіі факультэта прыродазнаўства Н. С. Салагуб. «Журы ацэньвала самастойнасць праведзенага даследавання, атрыманыя навуковыя вынікі, наяўнасць перспектывы, – адзначыў намеснік дырэктара Інстытута геаграфіі РАН прафесар Аркадзь Цішкоў. – У блоку «Экалогія і прыродакарыстанне, геаграфічная і экалагічная адукацыя» быў вылучаны праект беларускай удзельніцы. Яе выдатная праца мае галоўную перавагу: гатоўнасць да выкарыстання на практыцы». Рускае геаграфічнае таварыства запрасіла Наталлю Станіславаўну да ўдзелу ў сваіх міжнародных праектах і экспедыцыях, а таксама ў конкурсе на гранты арганізацыі ў 2015 г.

У

ПРАВЯДЗЕННІ VI чэмпіянату свету па грэблі на байдарках і каноэ сярод студэнтаў арганізатарам спаборніцтваў, як вядома, дапамагалі валанцёры з нашага ўніверсітэта. Аднак мала хто ведае, што «Сом Лявон», талісман беларускай каманды, быў распрацаваны А. Цімашковым – студэнтам 3-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ (спецыяльнасць «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графіка»).

• Навіны БДПУ Н

А чэмпіянаце свету па дзюдо сярод паралімпійцаў, які адбудзецца 1– 7 верасня ў Каларада Спрынгс (ЗША) Рэспубліку Беларусь будуць прадстаўляць студэнты факультэта фізічнага выхавання БДПУ – трэцякурсніца Арына Качан і першакурснік Уладзіслаў Рэвенка. Мы верым у нашых спартсменаў і зычым ім удалага выступлення пад кіраўніцтвам старшага трэнера паралімпійскай зборнай Беларусі па дзюдо – намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце ФФВ, выкладчыка кафедры спартыўных дысцыплін БДПУ А. У. Катлоўскага.

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ А. І. Жука і ў мэтах сацыяльнай падтрымкі ўсе штатныя работнікі ўнівер сітэта трэцяга верасня атрымаюць для закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі матэрыяльную дапамогу ў памеры 600 000 руб. (прапарцыянальна займаемай стаўцы).

«Прадумваючы выгляд талісмана беларускай зборнай, – распавядае Антон, – я спыніў свой выбар на незвычайнай і ў нечым нават харызматычнай рыбе сом. Яна дастаткова вялікая і жыве практычна ў кожным возеры ці рацэ Беларусі. Назваў сама Лявонам. Гэта імя спрадвечна беларускае, і ў ім адчуваецца каларыт роднай мовы. Распрацоўваючы выяву, я вельмі спадзяваўся, што вясёлы сом Лявон прынясе ўдачу і, калі пашчасціць, перамогу беларускай камандзе, а таксама падорыць цудоўны настрой яе балельшчыкам».

З

ГОДНА з дагаворам аб супрацоўніцтве, які заключылі БДПУ і гімназія № 20 г. Мінска, першага верасня для дзесяцікласнікаў свае дзверы адчыняць 4 педагагічныя класы фізіка-ма тэ матычнага і філалагічнага профіляў. Напярэдадні Дня ведаў з вучнямі, іх бацькамі і педагагічным калектывам гімназіі сустрэўся рэктар БДПУ прафесар А. І. Жук.

А

Б’ЯЎЛЯЕЦЦА конкурс на лепшы слоган, прысвечаны 100-годдзю нашага ўніверсітэта. Свае прапановы да 15 верасня накіроўвайце на e-mail: uvrsm@ open.by.


• Нам крылы даў БДПУ СВЯТА ДАЎЖЫНЁЙ У ЦЭЛЫ ГОД У чарадзе восеньскіх дзён ёсць самы яркі і запамінальны – той, што звязаны з пачаткам навучальнага года ў роднай alma mater. Імкліва-творчыя студэнцкія гады гарманічна ўліваюцца ў жыццёвую плынь і становяцца трывалай асновай для паспяховай будучыні. Свята 1 верасня – выдатная нагода яшчэ раз успомніць час, праведзены ў сценах БДПУ, і павіншаваць усіх танкаўцаў з Днём ведаў. Сёння гэта з прыемнасцю робяць нашыя славутыя выпускнікі, якія памятаюць, любяць і цэняць свой педагагічны ўніверсітэт.

Аляксандр КАВАЛЕНЯ, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, выпускнік факультэта прыродазнаўства: – Адчуваю бясконцы гонар, што мой жыццёвы лёс непарыўна звязаны з калектывам БДПУ. Без перабольшання магу сцвярджаць: толькі дзя кую чы яму быў раскрыты мой творчы патэнцыял і зроблены пэўныя дасягненні ў навуковай і грамадскай дзейнасці. З удзячнасцю і хваляваннем успамінаю лекцыі і семінарскія заняткі выкладчыкаў факультэта. Менавіта іх прафесіяналізм і педагагічнае майстэрства сталі невычэрпнай крыніцай атрымання глыбокіх і трывалых тэарэтычных ведаў. Маё студэнцкае жыццё бурліла дзякуючы разнастайным мерапрыемствам. Шмат арганізоўвалася спартыўных спаборніцтваў, паходаў па мясцінах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Прычым ініцыявалася гэта ўсё пераважна маладзёжнымі арганізацыямі. Наша студэнцкая група ў складзе 27 чалавек была прызнана пераможцай па арганізацыі вучэбнай, спартыўнамасавай і культурна-выхаваўчай работы сярод усіх педагагічных устаноў вышэйшай адукацыі былога Савецкага Саюза. Сёння наша alma mater на парозе 100-гадовага юбілею. Увесь гэты час педагагічны калектыў вядзе напружаную працу па падрыхтоўцы настаў ніц кіх кадраў. Перакананы, што якасць вучэбна-выхаваўчага працэсу ў пэўнай ступені залежыць ад праграм, падручнікаў, тэхналогій і абсталявання, але ўсё ж галоўнае ў ім – АСОБА НАСТАЎНІКА, яго духоўнасць, гістарычны светапогляд, прафесіяналізм, здольнасць вырашаць любыя праблемы. З нагоды Дня ведаў адрасую свае найлепшыя віншаванні прафесарска-выкладчыцкаму складу і студэнцтву БДПУ. Будзьце вартымі тых, хто дае вам пуцёўку ў жыццё! Сяргей ДУБОВІК, дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, выпускнік філалагічнага факультэта: – З цеплынёй узгадваю гады вучобы на філфаку БДПУ ў 1970–1975 гг. Студэнцтва запомнілася цудоўнымі лекцыямі вядомых вучоных-філолагаў – Ф. М. Янкоўскага, А. М. Бардовіча, М. Ц. Кавалёвай, М. А. Лазарука. Гэтыя людзі навучылі цаніць роднае слова, заклалі фундамент маёй педагагічнай і навуковай працы, грамадскай дзейнасці. Мае студэнцкія гады – гэта цікавыя паходы па Беларусі, гэта вечарыны і спартыўныя спаборніцтвы, гэта сябры на ўсё жыццё. Я ганаруся тым, што закончыў педагагічны ўніверсітэт, што значная частка майго жыцця звязана менавіта з педагогікай. Жадаю роднаму ўніверсітэту росквіту, разумных і актыўных студэнтаў, а выкладчыкам – здароўя і шчасця! Аляксандр БОЙКА, старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, выпускнік гістарычнага факультэта: – Засталіся найлепшыя ўспаміны ад вучобы ў БДПУ, які закончыў у 1981 г. Па-першае, гэта былі гады юнацтва, а па-другое, яны асвятляліся цудоўнымі асобамі выкладчыкаў гісторыі і французскай мовы. Таму невыпадкова, што я спраўдзіўся найперш як настаўнік гісторыі, грамадазнаўства і французскай мовы. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

2

• Афіцыйная хроніка Д

НЯМІ адбылася сустрэча рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука з Надзвычайным і Паўнамоц ным Паслом Азер байджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ісфандзіярам Бахціярам аглы Вагабзадэ. Падчас размовы ў ліку іншых абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з дзейнасцю цэнтра азербайджан скай мовы і культуры, а таксама з выданнем першага ў лексікаграфічнай прак тыцы беларуска-азербайджанскага слоўніка.

псіхолага-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, правядзенне штогадовай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па праблемах развіцця педагагічнай адукацыі. Дасягнута дамоўленасць па сумеснай рабоце над міжнароднымі праектамі еўрапейскіх праграм «ERASMUS +» і «Гарызонт-2020». Запланавана ажыццяўленне ма ла дзёжных абменаў, а таксама адукацыйных праграм уключанага навучання на 1–2 семестры з выніковым кантролем ведаў. ЧЭРВЕНІ афіцыйная дэлегацыя БДПУ на чале з рэктарам прафесарам А. І. Жуком наведала Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт. У выніку плённых перамоў з рэктарам установы Альберта Тэзі і дырэктарам дэпартамента псіхалогіі і педагогікі Паола Федэрыгі былі заключаны новыя пагадненні. У прыватнасці, па стварэнні на базе БДПУ цэнтра анлайн навучання па пытаннях псіхалогіі здароўя і здаровага ладу жыцця. Беларускія і італьянскія калегі таксама дамо-

У

У

ЛІПЕНІ рэктар Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта І. М. Рэмарэнка і прэзідэнт гэтай установы адукацыі В. В. Рабаў знаходзіліся з рабочым візітам у нашай alma mater, дзе сустрэліся з рэктарам БДПУ прафесарам А. І. Жуком. Кіраўнікі ўніверсітэтаў падпісалі дагавор аб пашырэнні супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў: выданне зборнікаў навуковых прац вучоных абедзвюх уста ноў, узаемадзеянне навуковых школ БДПУ і МГПУ ў падрыхтоўцы віліся арганізаваць універсітэцкія «моўныя» лагеры. У лютым 2015 г. падчас вакацый у праекце прымуць удзел першыя 20 студэнтаў (па 10 ад кожнай установы адукацыі). У Рыме прадстаўнікі БДПУ сустрэліся з прэзідэнтам італьянскай гуманітарнай асацыяцыі PUER Серджыа дэ Чыка. Быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве і разгледжаны пытанні, звязаныя з арганізацыяй работы на базе нашага ўніверсітэта цэнтра кансультатыўнай псіхолага-педагагічнай дапамогі сем’ям усынаўляльнікаў.

За БДПУ – будучыня! Штогод вялікая колькасць маладых людзей аказвае давер нашаму ўніверсітэту, аддаючы перавагу высокай якасці адукацыі. Напэўна, прычына гэтага выбару хаваецца ва ўніверсальнасці ведаў і ўнікальнасці магчымасцей, якія прадастаўляе сваім выхаванцам наш любімы ўніверсітэт.

ПРЫЁМНАЯ КАМПАНІЯ Ў ЛІЧБАХ І ФАКТАХ Сёлета план прыёму ў БДПУ на дзённую і завочную формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту склаў 1185 чалавек; сярэдні конкурс па ўніверсітэце – 1,4 чалавека на месца на дзённай і 1,1 – на завочнай формах атрымання адукацыі. За права вучыцца на дзённым бюджэтным аддзяленні змагаліся 1105 чалавек. Па-за конкурсам праходзіў 31 чалавек, 153 залічаны па мэтавых накіраваннях. Па большасці спецыяльнасцей з бюджэтнымі месцамі склаўся дастаткова высокі конкурс. Так, па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва. Кам п’ю тарная графіка» ён дасягаў 7,6 чалавека на месца. На спецыяльнасці «Фізічная культу ра. Фізкультурнааздараўленчая і турысцкарэ крэа цыйная дзейнасць» складаў 3,2 чалавека на месца. Конкурсы больш за 2 чалавекі на месца былі зафіксаваны на 9 спецыяльнасцях БДПУ. Амаль на 17 спецыяльнасцей з 25 (бюджэтная форма наву-

чання) залічваліся абітурыенты з баламі 200 і вышэй, а на 11 – больш за 240. Гэта на 25–70 балаў перавышае паказчыкі мінулага года. Самыя высокія прахадныя балы на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі былі на спецыяльнасцях «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютар ная графіка» (302), «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (292), «Выяўленчае мастацтва. Чарчэнне і народныя мастацкія промыслы» (288). Максімальныя балы, з якімі абітурыенты ўдзельнічалі ў конкурсе, зафіксаваны на матэматычным факультэце (351), ФЭА (350), ФСА (340). У рамках дадатковага набору пададзены 132 заявы, у тым ліку 3 – ад медалістаў. Сярэдні конкурс пры дадатко вым наборы сярод абітурыен таў склаў: на спецыяльнасць «Матэ ма тыка і інфарматыка» – 2,3 чалавека на месца, «Фізіка і ін фарматыка» – 1,7, «Пачатковая адукацыя» – 2,7.

Сёлета студэнтамі БДПУ сталі 100 медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў ССНУ і ПТВ з адзнакай (у 2013 г. – усяго 22). Пяцёра пераможцаў і прызёраў міжнародных спаборніцтваў залічаны на ФФВ без экзаменаў. Сярод першакурснікаў дзённай формы навучання 198 выпускнікоў ліцэяў і гімназій. Першакурснікамі нашага ўніверсітэта ў гэтым годзе сталі прадстаўнікі Расіі, Казахстана, Літвы, Туркменістана, Узбекістана. Кожны чацвёрты абітурыент дзённай формы навучання скончыў сельскую ўстанову адукацыі. Сярод першакурснікаў стацыянара – 288 (24 %) мінчан і 365 (30 %) жыхароў Мінскай вобласці. Да ўсяго сказанага вышэй можна дадаць, што амаль 2500 маладым людзям пашчасціла сёлета стаць студэнтамі БДПУ. Плёну вам у дасягненні мэты! Не здраджвайце сваёй мары! Сяргей ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі

1 верасня 2014 г.


• 100-годдзю БДПУ прысвячаецца

• Нам крылы даў БДПУ

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ ALMA MATER…

СВЯТА ДАЎЖЫНЁЙ У ЦЭЛЫ ГОД

Значныя гістарычныя падзеі, аддаленыя ад нас больш ці менш доўгім прамежкам часу, заўжды выклікаюць цікавасць: хочацца ведаць умовы, абставіны, падрабязнасці. Напярэдадні святкавання юбілею БДПУ прапануем вам здзейсніць захапляльнае падарожжа ў часе і перанесціся ў 1914 г., каб паглядзець, як стваралася гісторыя даўжынёй у цэлае стагоддзе. 22 чэрвеня ў адпаведнасці з зацверджаным імператарам Мікалаем II каштарысам даходаў і выдаткаў атрыманы дазвол міністра народнай ас веты Расійскай імперыі Л. А. Касо на адкрыццё ў г. Мін ску настаўніцкага інстытута. У дакладзе «Аб неабходнасці адкрыцця настаўніцкага інстытута ў Мінску» будучы кіраўнік навучальнай установы Д. А. Сцяпура адзначыў: «У сувязі з павелічэннем колькасці вышэйшых пачатковых вучылішчаў у Мінскай губерні паўстала неабходнасць паклапаціцца аб падрыхтоўцы настаўнікаў для вучэльняў названага тыпу. Да апошніх гадоў гэтую патрэбнасць задавальняў Віленскі настаўніцкі інстытут, але колькасць яго выхаванцаў была значна меншай, чым штогадовая колькасць вакансій у вышэйшых пачатковых вучылішчах. Даводзілася замяшчаць настаўніцкія пасады асобамі „непаўнапраўнымі“, якія не прайшлі курсу сур’ёзнай педагагічнай школы, і гэта акалічнасць не магла не адбівацца на якасці вучэльняў. Рашэннем гэтага вострага пытання і з’явілася ад крыц цё настаўніцкага інсты тута ў Мінску». 1 ліпеня дырэктарам Мінскага настаўніцкага інстытута прызначаны Д. А. Сцяпура, які праводзіў падрыхтоўчую працу па адкрыцці навучальнай установы. Тэрмін навучання складаў 3 гады. Пры ма ліся мужчыны пра ва слаў нага веравызнання, якія мелі двухгадовы стаж настаўніц кай працы. Фінансаваўся за дзяржаўны кошт. Вучэбныя праграмы арыентаваліся на ўзровень сярэдняй школы, а педагагічныя дысцыплі ны, багаслоўскі курс, гісторыя

• Жыццё БДПУ П

Будынак, у яуім размяшчаўся настаўніцкі інстытут

і лі таратура выкладаліся па праграмах, набліжаных да ўзроўню вышэйшай школы. Вось некаторыя вытрымкі з патрабаванняў да ведаў паступаючых. Па рускай мове неабходна было напісаць сачыненне на тэму літаратурнага або агульнага зместу, экзамен па рускай літаратуры прадугледжваў грунтоўнае знаёмства са зместам твораў, выразнае чытанне на памяць вядомых баек Кры ло ва, вершаў Пушкіна, веданне кароткіх біяграфічных звестак пра пісьменнікаў. Праграма па царкоўнаславянскай мове ўключала беглае чытанне, свабодны пераклад на рускую мову і граматычны разбор тэкстаў з Евангелля і Псалтыра. Іспыт па матэматыцы прадугледжваў пісьмовае рашэнне складанай арыф метычнай задачы з тлумачэннем. 2 кастрычніка праведзены першыя прыёмныя экзаме ны. На выпрабаванні з’явіўся 71 чалавек з 19 губерняў, 45 з іх мелі званне настаўніка пачатковага вучылішча. Уступ ныя іспыты паспяхова здалі 30 абітурыентаў. Па ўзросце прынятыя ў інстытут размеркаваліся наступным чынам: ад 19 да 20 гадоў – 6 чалавек,

АДВЕДЗЕНЫ вынікі адкрытага конкурсу на лепшы праект гімна нашага ўніверсітэта. Журы прызнала пераможцам творчы дуэт дацэнтаў БДПУ Мікалая Шабовіча (тэкст) і Валянціна Карпуця (музыка). Першае выкананне ўрачыстага музычнага твору адбудзецца 21 лістапада – у дзень нараджэння БДПУ. ВАЦЦАТЫ выпуск магістраў пакінуў сцены сваёй alma mater. Дыплом атрымаў 51 выпускнік дзённай формы навучання. У іх ліку – грамадзянка Кітая Чжан Ліньцын, якая абараніла дысертацыю па тэорыі і методыцы навучання і выхавання («Музычнае мастацтва»). Рэктар універсітэта прафесар А. І. Жук павіншаваў выпускнікоў другой ступені вышэйшай адукацыі і выказаў упэўне насць у тым, што вучоба ў магістратуры стала для іх пуцёўкай у свет навукі. І гэта так, бо працягваць навучанне ў аспірантуры педагагічнага ўніверсітэта вырашыла каля 30 % маладых магістраў. ЕРШАГА верасня да вучобы прыступілі магістранты 2014–2015 года навучання. Найбольшай папулярнасцю ў іх карысталіся спецыяльнасці «Псіхалогія», «Адукацыйны менеджмент», «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі», «Айчынная гісторыя». У магістратуру залічана 165 студэнтаў (у 2013 г. – 140), 18 з якіх маюць дыпломы з адзнакай, 45 на ўступных іспытах атрымалі най-

Д

П

П

Важкі ўклад у работу V Міжнароднага фестывалю школьных настаўнікаў, які праходзіў на базе Елабужскага інстытута Казанскага федэральнага ўніверсітэта, унесла дацэнт кафедры педагогікі БДПУ Л. А. Казінец. Для пе дагогаў устаноў адукацыі з дваццаці суб’ектаў Расійскай Федэрацыі яна правяла майстарклас «Выяўленне і развіццё адораных вучняў сродкамі комплекснай вучэбна-дыягнастычнай тэхналогіі „Даследчык“».

1 верасня 2014 г.

(Пачатак. Працяг у наступным нумары.)

Анатоль ЖЫТКО, Аляксандр ЮДЗІНЕЦ, гістарычны факультэт

вышэйшыя балы – «10» і «9», 54 апублікавалі ад 2 да 11 на ву ко вых артыкулаў. У ліку паступіўшых 8 замежных грамадзян – з Кітая, Туркменістана і Казахстана. РАВА прадстаўляць БДПУ на Рэс пуб ліканскім балі выпускнікоў устаноў вы шэй шай адукацыі ў чэрвені г. г. атрымалі 7 прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта – Андрэй Ар сяновіч (гістфак), Таццяна Барысава (ФПА), Алена Кавалюк (ФСА), Таццяна Кучар (гістфак), Святлана Лабазнікава (ФЭА), Марыя Маліноўская (ФБіРФ), Галіна Скрабец (матфак). Акрамя таго, граматамі Міністэрства адукацыі за вы дат ныя поспехі ў вучобе, узорныя паводзіны, актыўны ўдзел у навукова-даследчай рабоце і грамадскім жыцці БДПУ ўзнагароджаны выпускніцы нашага ўніверсітэта М. Маліноўская і Г. Скрабец. Старанная вучоба, нястомнае ўдасканаленне прафесійнага майстэрства і, як вынік, «чырвоны» дыплом спецыяліста – упэўнены старт у самастойнае жыццё!

• Ліст у нумар

Падзяку на імя рэктара БДПУ прафесара А. І. Жука даслаў рэктар КФУ І. Р. Гафураў. У ёй, у прыватнасці, гаворыцца: «Праведзены майстар-клас быў актуальны, тэарэтычна і метадычна вывераны, адаптаваны да прак-

ад 21 да 25 – 17, ад 26 да 30 – 5, двое мелі больш за 30 гадоў. 18 кастрычніка пачаліся заняткі. Педагагічны калектыў складаўся з дырэктара і 7 выкладчыкаў. 21 лістапада адбылося афіцыйнае ўрачыстае адкрыццё Мінскага настаўніцкага інстытута. Прысутнічалі ганаровыя госці: біскуп Мінскі і Тураўскі, епіскап Слуцкі, камандуючы Мінскай ваеннай акругай, Мінскі губернатар і віцэ-губернатар, а таксама прадстаўнікі мясцовых адміністрацыйных устаноў і кіраўнікі ўсіх навучальных устаноў г. Мінска. Падчас урачыстасці дырэктар Д. А. Сцяпура звярнуўся да прысутных з наступнымі словамі: «Дваццатае стагоддзе нярэдка называюць стагоддзем дзіцяці, стагоддзем педагогікі. Сапраўды, ніколі педагагічная думка не працавала так інтэнсіўна, як цяпер. Ідзе агульны сур’ёзны перагляд ранейшых сістэм, метадаў і прыёмаў навучання і выхавання, вызначаюцца новыя шляхі і плыні, ствараюцца новыя педагагічныя дысцыпліны, склікаюцца педагагічныя з’езды, прычым гэта цікавіць не толькі вузкія колы спецыялістаў, але і шырокія пласты адукаванага грамадства». Першая Сусветная вайна і спалучаныя з ёй цяжкасці стрымлівалі рамонт і абсталяванне памяшканняў ін сты тута, а таксама набор педагагічных кадраў.

тычнай работы школьнага настаўніка і атрымаў самую высокую ацэнку. Выказваем глыбокую падзяку за ўдзел БДПУ ў рэалізацыі нашага педагагічнага праекта і спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва».

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 2.)

Кожную восень мой родны педагагічны ўніверсітэт маладзее ад разумных і прыгожых першакурснікаў, ад новых цікавых задумак. Дзень ведаў – свята даўжынёю ў цэлы навучальны год, бо кожная хвіліна студэнцкага жыцця павінна быць прасякнута навукай і творчасцю. У сувязі з Днём ведаў і надыходзячым 100-гадовым юбілеем хачу пажадаць сваёй alma mater і надалей годна несці званне вядучай педагагічнай установы ў сістэме вышэйшай адукацыі нашай рэспублікі. Усім выкладчыкам і студэнтам зычу здароўя, невычэрпнай энергіі, плённай працы на карысць педагогікі! Уладзімір ШЧЭРБА, кіраўнік спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска, выпускнік факультэта прыродазнаўства: – Заўсёды з удзячнасцю і любоўю прыгадваю сваю студэнцкую пяцігодку (1983–1988 гг.). Яна была насычана вучобай, спортам, разнастайнымі культурнымі мерапрыемствамі. Асабліва запомнілася палявая практыка, што праходзіла ў розных кутках Беларусі і вучыла думаць, супастаўляць, аналізаваць. Выказваю словы шчырай падзякі выкладчыкам, якія былі нам прыкладам ва ўсіх адносінах. Ганаруся, што закончыў педагагічны ўніверсітэт. Яму я абавязаны сваімі прафесійнымі поспехамі. З нагоды Дня ведаў хачу пажадаць работнікам БДПУ поспехаў ва ўсім, а студэнтам – заўсёды любіць дзяцей. Без гэтай любові чалавек не адбудзецца як педагог, як Настаўнік з вялікай літары. Настасся ГАРАДЗЕЦКАЯ, настаўніца англійскай мовы ДУА «Гімназія № 42 г. Мінска», пераможца конкурсу «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» ў намінацыі «Ма лады педагог», выпускніца факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій: – З вялікім задавальненнем і ўдзячнасцю віншую родны ўніверсітэт з Днём ведаў! Мінулі летнія канікулы, і з новымі сіламі мы ўсе гатовы прыступіць да вучобы і працы. Выкладчыкам жадаю нязгаснага натхнення, бо менавіта яны здольны падтрымаць у студэнтаў уменне думаць, аналізаваць, адчуваць, суперажываць, што так важна ў сучасным свеце. Спадзяюся, на вучальны год будзе цікавым, насычаным падзеямі, напоўненым новымі перамогамі і набыткамі. Зрабіце яго менавіта такім! А для гэтага верце ў свае сілы, плённа працуйце над пастаўленымі задачамі, не адступайце перад цяжкасцямі – і ўсё абавязкова атрымаецца! З выпускнікамі БДПУ гутарыла Таццяна СТАРАСЦЕНКА 3


МАСТАЦТВА, ШТО НАС АБ’ЯДНОЎВАЕ Праслаўляць імя роднага ўніверсітэта – прыемны абавязак і ганаровая місія кожнага танкаўца. І трэба сказаць, што дзякуючы навуковым, педагагічным, спартыўным здабыткам студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ пра нашу alma mater ведаюць далёка за межамі краіны. Яшчэ адна сфера дзейнасці, у якой мы ахвотна і плённа сябе праяўляем, – творчасць. Поспехі шматлікіх калектываў і таленавітых артыстаў БДПУ сведчаць, што педагогіка і мастацтва – паняцці непарыўна звязаныя. Адным з такіх вядомых калектываў з’яўляецца народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца» факультэта эстэтычнай адукацыі. У мінулым вучэбным годзе ён двойчы абараняў гонар універсітэта і краіны на прэстыжных міжнародных фестывалях. Пра адзін з іх хочацца расказаць больш падрабязна. Завяршэнне вучэбнага года для ўдзельнікаў калектыву было даволі напружаным: да мноства залікаў і экзаменаў дадаліся рэпетыцыі і канцэрты, якія з’яўляліся пад рых тоў чым этапам да паездкі на VI міжнародны фальклорны фесты валь у Рыміні (Італія). Аднак студэнты годна справіліся з усімі цяжкасцямі, і іх выступленне, па словах ар га ні затараў, стала сапраўд ным упры го жан нем музычнага свята. На беразе Адрыятычнага мора сабраліся лепшыя фальклорныя калектывы Беларусі, Харватыі, Украіны, Балгарыі, Літвы, Македоніі, Сербіі, Бельгіі і іншых краін. Іх выступленні перад італьянскай публікай праходзілі з ня змен ным аншлагам. Сапраўды, музычныя фэсты з нацыянальным каларытам і пры ўдзеле прадстаўнікоў розных этнічных культур рэдка

пені Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі – 2014». А. ШУГАЕЎ, мастацкі кіраўнік ансамбля «Ярыца»

каго пакідаюць абыякавым. А народныя музыка і песні ў жывым выкананні – тым больш. Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі мелі магчымасць абменьвацца самым запаветным: мастацкай спадчынай сваіх на родаў. Мова фантазіі і творчасці аб’яднала артыстаў з самых роз ных краін, бо вядома, што мастацтва здольна руйнаваць усе перашкоды. Паездка на фестываль пакінула вельмі яркія і незабыўныя ўражанні. Гэта

і не дзіўна, паколькі амаль тыдзень студэнты знаходзіліся ў казачнай сонечнай Італіі. Можна распавядаць пра беласнежныя альпійскія вяршыні, узгадаць таямнічую глыбіню мора, блакітныя фарбы якога не паддаюцца апісанню. Назаўсёды ў памяці ўдзельнікаў калектыву застануцца дні, шчырыя эмоцыі, уражанні і, безумоўна, бліскучае выступленне на фестывалі. На радзіме «Ярыцу» чакаў яшчэ адзін цудоўны падарунак – Дыплом I сту-

P. S. Гэтым летам яшчэ адзін калектыў БДПУ – народны ансамбль музыкі, танца і песні «Рэй» (кіраўнікі Людміла і Віктар Васілені) прыняў удзел у міжнародных фальклорных фестывалях у Францыі. У пісьме, да сланым на імя рэкта ра БДПУ прафесара А. І. Жука, арганізатар фестывалю спадар Рабэр дэ Марчы выказаў падзяку ўдзельнікам «Рэя», якія «дастойна прадставілі традыцыйную народную культуру Беларусі», і перадаў найлепшыя пажаданні калектыву ўніверсітэта з нагоды на ды хо дзячага100-гадовага юбілею БДПУ.

Падрыхтоўка да святкавання 100-годдзя БДПУ – сур’ёзная падзея ў жыцці ўсіх структурных падраздзяленняў універсітэта. І нам, сённяшнім работнікам і студэнтам, выпаў гонар арганізаваць дастойную сустрэчу гэтай знамянальнай даты.

ДАРЫЦЬ УНІВЕРСІТЭТУ ПРЫГАЖОСЦЬ Адным з напрамкаў работы стала азеляненне тэрыторый, прылеглых да вучэбных карпусоў і студэнцкіх інтэрнатаў alma mater, афармленне холаў і памяшканняў будынкаў. Яшчэ ўвесну калектыў кафедры агульнай біялогіі і батанікі факультэта прыродазнаўства правёў вялікую работу па вывучэнні стану тэ ры торый. Адказным за распрацоўку праектаў азелянення быў пры зна чаны вядомы прафесар, доктар біялагічных навук А.Т. Федарук, якія мае багаты вопыт правядзення такіх работ у Беларусі. Яго праекты ланд шафтнага дызайну замкавага комплексу Мір, музейнага комплексу народных рамёстваў і тэхналогій Дудуткі атрымалі высокую ацэнку і прызнанне грамадскасці. У перыяд вучэбных практык студэнты факультэта прыродазнаўства пад кіраўніцтвам сваіх выкладчыкаў удзельнічалі ў добраўпарадкаванні тэрыторый, прылеглых да вучэбных карпусоў № 1, 2, 3, інтэрната № 5. Гэтыя работы прадугледжвалі падрыхтоўку зямельных участкаў, стварэнне газонаў, пасадку раслін у адпаведнасці з распрацаванымі праектамі. Адначасова вырашалася і прафесійная задача экалагічнага выхавання і фарміравання ў студэнтаў практычных навыкаў работы з ландшафтам.

Маладыя, актыўныя, крэатыўныя, неабыякавыя – усё гэта пра іх, удзельнікаў студэнцкіх атра даў БДПУ. Сёлета ва ўніверсітэце былі сфарміраваны 35 атрадаў. У іх складзе працавала больш за 900 студэнтаў 1–5 курсаў. Сёння БДПУ – лідар па колькасці педагагічных атрадаў сярод устаноў вышэйшай адукацыі г. Мінска і рэспублікі.

Гэтае лета было незабыўным! Студэнцкія атрады ажыццяўлялі сваю дзейнасць у дзіцячых аздараўленчых лагерах, якія знаходзяцца ў Мінскім, Стаўбцоўскім, Валожынскім, Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці. Універсітэцкі педагагічны атрад «Ветразь» з’яў ляецца флагманам студатрадаўскага руху БДПУ. Васямнаццаць гадоў запар ён працуе на базе філіяла санаторыя «Спадарожнік» ААТ «Мінскрамбуд». Мінулым летам «Ветразь» прымаў удзел у акцыі Міні стэрства адукацыі «Ра зум ныя канікулы». Традыцыйнай для атрада з’яўляецца ар га ні за цыя работы шматжанравых творчых майстэрняў па інтэлектуальных гуль нях, акцёрскім мастацтве, су часным танцы, КВЗ і інш. «Ветразь» не раз станавіўся пераможцам гарадскога і рэспубліканскага конкурсаў на лепшы студэнцкі атрад. Адным з найстарэйшых валанцёрскіх атрадаў БДПУ (12 гадоў) з’яўляецца СА «Міласэрнасць», які працуе з выхаванцамі псіханеўралагічнага інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў Навінках. Акрамя рэалізацыі карэкцыйнай, адаптацыйнай і развіваючай дзейнасці валанцёры ставяць задачу па прыцягненні ўвагі грамадскасці да праблем дзяцей з АПФР. Летам-2014 валанцёры за кошт добраахвотных ахвяраванняў забяспечылі адпачынак выхаванцаў інтэрната ў аздараўленчых летніках Мінскага раёна. Для арганізацыі вольнага часу і адпачынку дзяцей, якія засталіся ў горадзе, вось ужо 11 гадоў на базе дзесяці школ Маскоўскага раёна г. Мінска працуе агульнаўніверсітэцкі валанцёрскі педагагічны атрад «Дзеці сталіцы». Больш за 50 студэнтаў з ліпеня актыўна ўключыліся ў сацыяльна значную дзейнасць. Загадзя, да пачатку работы атрада, валанцёры размяшчалі на дошках аб’яў жылых дамоў

паведамленні пра тое, што ўсе дзеці, незалежна ад узросту, могуць прыйсці ў сваю школу, каб цікава і з карысцю правесці вольны летні час. З улікам спецыфікі работы атрада ў яго склад пераважна ўваходзяць студэнты факультэтаў сацыяльна-педагагічных тэхналогій, псіхалогіі, фізічнага выхавання і эстэтычнай адукацыі. Па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска ў дзіцячыя групы актыўна ўключаюцца дзеці і падлеткі з дэвіянтнымі паводзінамі. На сродкі Мінгарвыканкама штогод лепшыя валанцёры атрада па выніках работы ўзнагароджваюцца экскурсійнай паездкай па знакамітых мясцінах Беларусі. Валанцёрскі педагагічны атрад «Роўнасць» факультэта спецыяльнай адукацыі 8 гадоў ажыццяў ляе доб раахвотную дзейнасць на базе гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця (ЦКРНіР). Работа з дзецьмі такой катэгорыі патрабуе спецыяльных ведаў і ўменняў, таму выкладчыкі факультэта распрацавалі і рэалізавалі мадэль падрыхтоўкі студэнтаў да гэтай дзейнасці. Будучыя валанцёры вывучаюць цыкл медыцынскіх і спе цыяльных псіхолага-педагагічных дысцыплін. Атрад «Роўнасць» мае дастаткова сур’ёзны вопыт міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы добраахвотнай дзейнасці (Польшча, Расія, Вялікабрытанія і інш.). Сэрвісны студэнцкі атрад «Штаб „Абітурыент“» аказваў дапамогу прыёмнай камісіі БДПУ ў правядзенні ўступнай кампаніі. Студэнты кансультавалі абітурыентаў пры падачы дакументаў, рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне, пры падліку сярэдняга бала атэстата, тлумачылі правілы прыёму і інш. Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Пасадачны матэрыял, дэкаратыўная крошка былі часткова на бы ты на сродкі ўніверсітэта, а часткова прадастаўлены Цэнтральным батанічным садам НАН Беларусі і ўнітарным прадпрыемствам «Шчомысліца» (БДУ). Акрамя таго, студэнты факультэта прыродазнаўства аказвалі дапамогу гадавальніку дэкаратыўных раслін БДУ і Рэспубліканскаму цэнтру экалогіі і краязнаўства (РЦЭіК) па доглядзе за калекцыямі раслін. У адказ калектыў работнікаў РЦЭіК пагадзіўся правесці для іх майстаркласы па фітадызайне. Вынікам праведзенай работы сталі кампазіцыі кветкавадэкаратыўных раслін і газоны, што зялёнымі дыванамі разаслаліся перад фа садамі будынкаў і ра дуюць іх гаспадароў і наведвальнікаў. Андрэй ДЗЕРАВІНСКІ, загадчык кафедры агульнай біялогіі і батанікі

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: прафесара кафедры (д.н., 22 разр. АТС) агульнай біялогіі і батанікі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі, гісторыі Беларусі, новай і найноўшай гісторыі, алігафрэнапедагогікі, сацыяльнай работы, тэорыі і методыкі выкладання мастацтва; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) агульнай і педагагічнай псіхалогіі, сацыяльнай псіхалогіі, эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, спартыўна-педагагічных дысцыплін. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 585. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 27.08.2014 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т. А. БАШМАКОВА

1147  
1147  
Advertisement