Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 29 мая 2014 года БДПУ —

НОВЫ

МАТЭМАТЫЧНЫ —

ПРАВІЛЬНЫ

ВЕКТАР

МОЙ

ВЫБАР

СУПРАЦОЎНІЦТВА

ФАКУЛЬТЭТ

Стар. 2–3

Стар. 3

НАШ УКЛАД У ЧЭМПІЯНАТ На час правядзення чэмпіянату свету па хакеі студэнцкі гарадок ператварыўся ў сапраўдную фан-вёску. Тут можна было ўбачыць сцягі розных дзяржаў і балельшчыкаў з сімволікай сваіх каманд. А гукавым фонам сталі крычалкі і традыцыйны барабанны біт фанатаў.

Першыя замежныя госці завіталі сюды ўжо ў пачатку мая. А гэта прыкладна 17 тысяч чалавек з 36 краін свету – Германіі, Швецыі, Латвіі, Расіі, Казахстана, Славакіі, Чэхіі і іншых. Балельшчыкі прыехалі ў Мінск не толькі падтрымаць свае любімыя каманды, але і пазнаёміцца з Беларуссю, яе гісторыяй, культурай, нацыянальнымі традыцыямі.

№ 10 (1145)

Для замежных гасцей у холе інтэрната № 8 БДПУ была размешчана выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі. Тут наведвальнікі маглі ўбачыць вырабы з керамікі, саломкі, скуры, выкананыя ў традыцыйных тэхніках рамяства. Яны з цікавасцю разглядалі інфармацыйныя буклеты пра Мінск і наш універсітэт, набывалі сувеніры. Жыццё ў фан-вёсцы было наладжана так, каб балельшчыкі адчувалі сябе максімальна камфортна. Для харчавання гасцей была арганізавана работа кафэ, у меню якога ўключаліся стравы нацыянальнай беларускай кухні. На тэлевізійных экранах ажыццяўлялася анлайн-трансляцыя хакейных матчаў. Сто пяцьдзясят студэнтаў БДПУ ў гэтыя дні працавалі адміністратарамі, пакаёўкамі, дружыннікамі, валанцёрамі. Маладых лю-

Стар. 4

У С У М Е С Н А Й П РА Ц Ы – ДА АГУЛЬНАЙ МЭТЫ Бягучы год, безумоўна, з’яўляецца знакавым у гісторыі нашага ўніверсітэта. У летапісе БДПУ ён заўжды будзе пазначаны чырвоным колерам. Аднак знамянальна і тое, што ў другое стагоддзе свайго існавання наша alma mater пакрочыць з новым кіраўніком. Аляксандр Іванавіч Жук, які нядаўна быў назначаны на пасаду рэктара БДПУ, цудоўна разумее тыя задачы, што стаяць перад вядучай ВНУ краіны ў сферы педагагічнай адукацыі. А вырашэнне іх залежыць ад усіх нас, танкаўцаў. І немалая роля тут адводзіцца самай маладой і актыўнай частцы педагагічнага братэрства – студэнтам. Менавіта таму ў першыя ж дні сваёй працы на новай пасадзе Аляксандр Іванавіч правёў сустрэчу са студэнцкім актывам нашага ўніверсітэта, падчас якой абмяркоўваліся надзённыя пытанні і перспектывы яго развіцця.

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) псіхалогіі, філасофіі, тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, беларускага мовазнаўства, фізічнага выхавання і спорту; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту, спартыўнапедагагічных дысцыплін, тэорыі і методыкі фізічнай культуры, тыфлапедагогікі, педагогікі і псіхалогіі бесперапыннай адукацыі, агульнай і педагагічнай псіхалогіі; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

• БДПУ – тэрыторыя здароўя Быць здаровым – значыць быць шчаслівым Традыцыйныя дні здароўя, якія штогод праводзяцца на ўсіх факультэтах БДПУ, карыстаюцца ў студэнтаў нязменным поспехам. І гэта не дзіўна: перад экзаменацыйнай сесіяй проста неабходна падбадзёрыцца, а спартыўныя спаборніцтвы на свежым паветры – лепшы сродак ад стомленасці. Да таго ж такія мерапрыемствы дапамагаюць студэнцкім групам знітавацца, адчуць сябе адзіным калектывам. Удзельнікаў сёлетніх дзён здароўя проста перапаўняюць станоўчыя эмоцыі, якімі яны спяшаюцца падзяліцца з чытачамі «Н». *** Дзень здароўя – традыцыйнае мерапрыемства, правядзенне якога на Мінскім моры студэнты факультэта пачатковай адукацыі кожны раз чакаюць з нецярплівасцю. І хоць сёлета раніца 7 мая выдалася даволі прахалоднай, пачаткоўцы стварылі такую прыемную атмасферу спартыўных спаборніцтваў, што нават сонейка завітала ў госці і падаравала нам цеплыню, добры настрой і мора пазітыву. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

Разважанні пра сучасны стан вышэйшай і сярэдняй школы перад зацікаўленай і неабыякавай аўдыторыяй кіраўнік нашага ўніверсітэта пачаў з галоўнай задачы ўсёй педагагічнай сферы – паляпшэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў і ўмацавання прэстыжу настаўніцкай прафесіі: «Сёння, як і ва ўсе часы, асобе настаўніка адводзіцца выключная роля ў навучанні, выхаванні і развіцці маладога пакалення беларусаў. Аднак імклівая інфарматызацыя грамадства, дынаміка абнаўлення ведаў вымагаюць ад сучаснага педагога новых кампетэнцый і якасцей. Раней менавіта ён быў галоўным носьбітам ведаў, а таму карыстаўся аўтарытэтам сярод школьнікаў. Зараз жа асноўнай крыніцай інфармацыі для вучняў становіцца інтэрнэт-прастора, дзе звесткі ўвесь час абнаўляюцца і пашыраюцца. З’яўляючыся актыўнымі карыстальнікамі сусветнага павуціння, дзеці часта апераджаюць сваіх педагогаў у авалоданні інфармацыйна-камунікатыўнымі навыкамі. Можна сказаць, што для нас гэта своеасаблівы прафесійны выклік. Мы

павінны падрыхтаваць такога настаўніка, які б, з аднаго боку, выконваў асноўную місію па перадачы культурна-гістарычнага вопыту маладому пакаленню, а з другога – быў у курсе сучасных тэхналогій, мог накіраваць у правільнае рэчышча пазнавальную актыўнасць нават самага „прасунутага“ школьніка». Вырашэнне гэтай няпростай задачы трэба, безумоўна, пачынаць з прафарыентацыйнай работы па прыцягненні ў БДПУ самых лепшых выпускнікоў сярэдняй школы. Менавіта ад узроўню падрыхтоўкі абітурыентаў у многім залежыць паспяховае фарміраванне прафесійных якасцей і ўменняў будучых спецыялістаў. Нам ёсць што прапанаваць інтэлектуальнай і крэатыўнай моладзі, мы даём магчымасць не толькі набыць трывалыя веды, але і праявіць сябе ў творчасці, навуцы, спорце. Галоўнае – данесці гэту інфармацыю да школьнікаў, знайсці новыя формы зносін з імі, паказаўшы важную місію настаўніка ў грамадстве і дзяржаве. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


У СУМЕСНАЙ ПРАЦЫ – ДА АГУЛЬНАЙ МЭТЫ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

І тут, як лічыць Аляксандр Іванавіч, не абысціся без студэнтаў-актывістаў. Так, многія з іх з’яўляюцца мадэратарамі груп у сацыяльнай сетцы «У кантакце» («Я люблю БДПУ», «Ліга КВЗ БДПУ» і інш.). Распавядаючы на інтэрнэтстаронках у даступнай і цікавай форме пра розныя бакі студэнцкага жыцця, мерапрыемствы, акцыі, можна наглядна паказаць патэнцыяльным абітурыентам, што вучыцца ў БДПУ хоць і складана, але ў той жа час і захапляльна. А каб вучні ўпэўніліся ў гэтым канчаткова, варта непасрэдна ўцягваць іх у жыццё ўніверсітэта. Студэнты-актывісты выказалі шмат ідэй на гэты конт, напрыклад, стварэнне на базе БДПУ рэспубліканскай школьнай лігі КВЗ і правядзенне фестывалю каманд з розных рэгіёнаў. Выслухаўшы прапановы калег (а менавіта так Аляксандр Іванавіч звяртаўся да прысутных), кіраўнік універсітэта падзяліўся сваімі меркаваннямі і планамі адносна працы з абітурыентамі і ўвогуле развіцця БДПУ: «Як вядома, сёлета прадастаўляецца магчымасць паступаць на педагагічныя спецыяльнасці без іспытаў медалістам і прызёрам абласнога і рэспубліканскага этапаў прадметных алімпіяд. Лічу, што варта скласці спісы гэтых школьнікаў і персанальна пагутарыць з іх бацькамі на прадмет прафесійнай арыентацыі дзяцей. Упэўнены, што вучняў, якія хочуць абраць педагагічную сферу, нямала. Важна іх падтрымаць, прастымуляваць. Так, напрыклад, у мінулым годзе ў летніку „Зубраня“ была арганізавана цэлая змена пад назвай „Ад захаплення – да педагагічнай прафесіі“. Там сабраліся якраз тыя вучні – школьныя лідары, якіх прываблівае настаўніцкая дзейнасць. З некаторымі я сустракаўся асабіста. Думаю, трэба іх запрасіць у наш універсітэт, расказаць пра перспектывы навучання, даслаць персанальныя запрашэнні да паступлення. Гэтыя дзеці павінны сфарміраваць новы кантынгент нашага студэнцтва!

У сваёй дзейнасці мы павінны абапірацца і на лепшых нашых выпускнікоў, настаўнікаўпрактыкаў – прызёраў прафесійных конкурсаў, якія сваім прыкладам паказваюць, што зрабіць кар’еру ў педагагічнай сферы абсалютна рэальна. Лічу, што трэба адрадзіць пад эгідай БДПУ асацыяцыю педагогаў-даследчыкаў, якая існавала ў 90-я гг. мінулага стагоддзя. Гэта выдатная школа для прафесіяналаў, якія працуюць інавацыйна, імкнуцца ўвесь час павышаць узровень сваіх ведаў і кампетэнцый. Спадзяюся, што мы адновім яшчэ адну традыцыю: створым пры ўніверсітэце педагагічную гімназію або ліцэй. Важная задача для БДПУ – развіццё псіхолага-педагагічнай навукі. Плануецца адкрыццё ў НАН Беларусі секцыі, а пасля і аддзялення псіхолага-педагагічных навук. Мы павінны скаардынаваць намаганні не толькі нашага ўніверсітэта, але і рэгіянальных ВНУ, кафедраў педагогікі, псіхалогіі, прыватных методык для рашэння канкрэтных задач развіцця адукацыйнай практыкі ў новых умовах».

Аляксандр Іванавіч адзначыў, што ў хуткім часе ўніверсітэт павінен стаць навуковаадукацыйным холдынгам, які б рэалізоўваў сістэму бесперапыннай педагагічнай адукацыі. Таму магчыма стварэнне педагагічных класаў, адкрыццё ўласнага дзіцячага садка, які будзе выдатнай базай практыкі, месцам для апрабацыі сучасных навучальных і выхаваўчых тэхналогій. Таксама плануецца рэалізацыя сістэмы замежных адукацыйных праграм. Гэта курсы павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў з выездам за мяжу, а таксама праграмы для студэнтаў, звязаныя з частковым уключаным навучаннем у іншых краінах, важацкай практыкай, адукацыйным турызмам. «Мы будзем шукаць самыя розныя варыянты, каб яшчэ больш падняць прэстыж БДПУ, зрабіць яго флагманам педагагічнай адукацыі ў краіне, – такімі словамі закончыў сваё выступленне А. І. Жук. – Упэўнены, што разам мы зможам дасягнуць многага, абапіраючыся на багатыя дасягненні, напрацаваныя за сто гадоў існавання ўніверсітэта, і смела выкарыстоўваючы сучасныя магчымасці адукацыйнага і інфармацыйнага асяроддзя». Вераніка МАНДЗІК

• Далучайся да нас! ЗРАБІЦЬ ПРАВІЛЬНЫ ВЫБАР Справядліва гавораць: «Калі чалавек не ведае, куды ідзе, для яго ніводзін вецер не будзе спадарожным». Выбар прафесіі – важны і адказны крок для кожнага выпускніка, бо занятак любімай справай – неабходная ўмова жыцця ў гармоніі і згодзе з самім сабой. Сёння ва ўмовах існуючай канкурэнцыі жыццё, адзначыўшы, што вучоба ў нашай паміж установамі вышэйшай адукацыі перад ВНУ прадастаўляе вялікія магчымасці для калектывам БДПУ стаіць задача прыцягнуць самарэалізацыі і паспяховай кар’еры. самых моцных абітурыентаў. Дапамагчы alma Падзяліліся студэнты не толькі ведамі і вопытам mater у яе вырашэнні – правесці прафары- вучобы ў БДПУ, але і раздатачнымі матэрыялаентацыйную работу сярод старшакласнікаў мі (газетамі, інфармацыйнымі буклетамі і лістоўкраіны, нацэліўшы іх на выбар педагагічных камі), якія перадалі вучням і адміністрацыі школ. спецыяльнасцей, – заклікаў студэнтаў-акАбіраючы прафесію, чалавек забяспечтывістаў рэктар БДПУ А. І. Жук. вае сваю будучыню. І студэнты БДПУ Так, 10 мая прафарыентацыйны дэсант ні на хвіліну не сумняваюцца, што прауніверсітэта наведаў 105 устаноў адукацыі вільным будзе выбар тых, хто пойдзе ўсіх абласцей краіны. Студэнты сустрэліся да поспеху, атрымаўшы дыплом нашай з адміністрацыяй і вучнямі школ і гімназій, alma mater! расказалі пра значнасць педагагічнай праСвятлана МАЛІНОЎСКАЯ, фесіі, пра вядучы ўніверсітэт краіны, яго начальнік упраўлення традыцыі і, вядома ж, пра яркае студэнцкае выхаваўчай работы з моладдзю

2

На факультэце пачатковай адукацыі адбыўся майстар-клас «Методыка чытання з прыпынкамі як адзін са шляхоў да творчасці», які правяла Іна Рычардаўна ВІННІК – настаўнікметадыст рускай мовы і літаратуры ДУА «Сноўская сярэдняя школа», абсалютны пераможца міжнароднага конкурсу «Лепшы настаўнік славеснасці замежжа» (2013), фіналіст Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года» (2014) і, што немалаважна, – выпускніца БДПУ.

МАЙСТАР-КЛАС АД ЛЕПШАГА НАСТАЎНІКА СЛАВЕСНАСЦІ Грамадства заўсёды прад’яўляла да настаўнікаў высокія патрабаванні. Сучасны педагог, без сумнення, павінен ведаць і любіць свой прадмет, прывіваць інтарэс да яго вучням. Акрамя таго, настаўніку неабходна быць мабільным, умець знаходзіць самае важнае ў бурнай плыні інфармацыі, выкарыстоўваць новыя тэхналогіі, мець здольнасці да самаадукацыі і самаразвіцця. Таму студэнты павінны пераймаць вопыт прафесіяналаў, адкрываць для сябе новыя гарызонты педагагічнай дзейнасці. Унікальная магчымасць пазнаёміцца з майстрам сваёй справы, творчым, апантаным настаўнікам славеснасці прадаставілася студэнтам 4-га курса факультэта пачатковай адукацыі. Госця падзялілася сваім педагагічным вопытам, звязаным з выкарыстаннем тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення на ўроках літаратуры, у прыватнасці, метаду чытання з прыпынкамі. Студэнты самі здолелі праверыць эфектыўнасць тэхналогіі, паколькі з самага пачатку сталі актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу. Здавалася б, чытаць умеюць усе, але данесці твор так, каб задумацца, каб захацець зазірнуць «у глыб» старонак, – гэта, напэўна, не заўсёды па сілах нават будучым

філолагам. А майстар-клас па методыцы чытання ад прафесіянала – гэта сапраўды здорава! Трэба адзначыць і цікавы пачатак сустрэчы, калі Іна Рычардаўна раскрыла парасон і прызначыла яму месца на другім плане дзейства. Затым незвычайнае з’яўленне класічных галёшаў, якія абсалютна гарманічна ўклаліся ў жаночую сумку. А віртуальныя мышкі, з дапамогай якіх усе прысутныя адначасова змаглі кіраваць інтэрнэт-рэсурсам, — няўжо гэта не знаходка для будучых педагогаў?! Майстар-клас нікога не пакінуў абыякавым, а атрыманыя веды захацелася паспрабаваць прымяніць на практыцы, бо «ўсё, што прайшло праз эмоцыі, становіцца трывалым навыкам». Работа сапраўднага настаўніка накіравана на ўсебаковае развіццё асобы вучня. Выкарыстанне новых цікавых метадаў работы павышае эфектыўнасць засвойвання вучэбнага матэрыялу дзецьмі і робіць справу педагога яшчэ больш яркай, займальнай і разнастайнай. Студэнты факультэта выказваюць шчырую ўдзячнасць Іне Рычардаўне і спадзяюцца на далейшыя сустрэчы. Наталля БУКОЎСКАЯ, студэнтка 401-й групы ФПА

На працягу двух дзён, 16–17 мая, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі, доктар філалагічных навук, прафесар В. Д. Старычонак прымаў удзел у Інфармацыйных днях беларускіх адукацыйных паслуг, што праводзіліся на базе Бакінскага славянскага ўніверсітэта (БСУ). Асноўная мэта мерапрыемства – пашырэнне экспарту беларускіх адукацыйных паслуг у Азербайджане, стварэнне пазітыўнага іміджу БДПУ і іншых беларускіх навучальных устаноў сярод азербайджанскай моладзі.

Пашыраем адукацыйную прастору Падчас візіту адбыліся сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Мікалаем Ермалаевічам Пацкевічам, кіраўніцтвам БСУ і яго рэктарам Асіфам Абасавічам Гаджыевым, прадстаўнікамі агенцтва «Aki Inter», дырэктарамі сярэдніх навучальных устаноў. Цікавая і змястоўная гутарка прайшла з патэнцыяльнымі абітурыентамі БДПУ – вучнямі старэйшых класаў школ і гімназій г. Баку. Найбольшую цікавасць выклікалі спецыяльнасці псіхолага-педагагічнага, фізкультурнага і гістарычнага профіляў. Выпускнікі БСУ Турал Тэйюбейлі і Айгуль Мамед, якія прымалі актыўны ўдзел у сустрэчы, выказалі жаданне вучыцца ў магістратуры нашай ВНУ. Наш кар.

29 мая 2014 г.


Дзявятага мая адзначыў свой 90-гадовы юбілей вядомы беларускі мовазнаўца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР у галіне навукі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксей Пятровіч ГРУЦА. Для Сусвету 90 гадоў – гэта толькі адно імгненне, а для чалавека – вялікі перыяд жыцця, напоўнены глыбокім сэнсам, значнымі падзеямі і дасягненнямі.

Новы вектар супрацоўніцтва На працягу тыдня супрацоўнікі філіяла кафедры педагогікі БДПУ ў рамках Міжнароднай праграмы прафесійнай мабільнасці работнікаў адукацыі абменьваліся вопытам з замежнымі калегамі. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі вучоныя-педагогі, загадчыкі філіялаў кафедраў ВНУ, лепшыя настаўнікі Беларусі. Мы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з адукацыйнымі сістэмамі краін Балтыі і Скандынавіі. Асаблівая ўвага надавалася вопыту работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, педагагічным знаходкам настаўнікаў-лідараў. Беларускія педагогі наведалі Алітускі вышэйшы каледж (Літва), Эхтэскую гуманітарную гімназію (Эстонія), дзяржаўную агульнаадукацыйную фінска-рускую школу (Фінляндыя) і шэраг навучальных устаноў Швецыі. Вялікую зацікаўленасць вучоных і настаўнікаў-практыкаў выклікала Эхтэская гуманітарная гімназія, заснаваная ў 1963 г. Ва ўстанове навучаецца каля тысячы дзяцей, а педагагічны калектыў налічвае 62 чалавекі. Вучэбна-выхаваўчы працэс тут мае шмат адметнасцей. Так, у гімназіі існуюць малыя класы, працуе клас аднаго вучня. Замест вучэбных прадметаў у навучальнай установе выкладаюцца курсы, усяго іх 96. Адзін курс доўжыцца 35 гадзін. Адзнакі вучням заносяцца ў электронны журнал (E-Kool). Шэсцьдзясят працэнтаў курсаў выкладаюцца на эстонскай мове (гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, музыка і інш.), астатнія сорак – на рускай. Гімназісты дасканала вывучаюць англійскую, нямецкую і французскую мовы. Установа добра забяспечана сучаснымі сродкамі навучання: камп’ютарамі, інтэрактыўнымі дошкамі, смарткамерамі і г. д. Яшчэ адна асаблівасць вучэбнага працэсу – здача экзаменаў пасля 8-га і 11-га класаў, а таксама абарона ўзроўневых прац пасля трох і шасці гадоў навучання, творчых праектаў пасля восьмага і даследчых работ пасля адзінаццатага класаў. Гімназісты пад кіраўніцтвам настаўнікаў выконваюць шэраг праектаў рознага ўзроўню: унутрышкольнага («Мая сям’я», «Дзіцячы лагер»), гарадскога («Лёс», «Тытул: «Лепшы настаўнік года»), рэспубліканскага. Незабыўныя ўражанні пакінула сустрэча з настаўніцай эстонскай мовы Эхтэскай гімназіі Юліяй Мурман. У 2013 г. яна стала пераможцай конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў Эстоніі ў намінацыі «Лепшы настаўнік асноўнай школы». Калега правяла для нас адкрыты ўрок, дала майстар-клас. Беларускія лідары педагагічнай прафесіі І. В. Якіменка, І. У. Зубрыліна, У. М. Дудко, Т. М. Радзько, Т. М. Сагаль падзяліліся з эстонскімі настаўнікамі сваімі знаходкамі. Юлія Мурман паабяцала ў бліжэйшы час завітаць у БДПУ, даць майстар-класы для будучых педагогаў. Паездка ў рамках праграмы прафесійнай мабільнасці паклала пачатак міжнароднаму супрацоўніцтву калектыву філіяла кафедры педагогікі БДПУ з замежнымі калегамі. Гэта новы і вельмі перспектыўны напрамак нашай дзейнасці. Лідзія КАЗІНЕЦ, загадчык філіяла кафедры педагогікі

ДА СЛЕ Д ЧЫ К З НЕ В ЫЧ Э Р ПН Ы М А П Т Ы МІЗ МА М Жыццёвая сцежка Аляксея Пятровіча пачалася ў в. Пішчыкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Яго дзіцячыя і юнацкія гады выпалі на складаны перадваенны і суровы ваенны час. Пасля завяршэння службы ў арміі вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Ужо ў студэнцкія гады праявіў сябе як даследчык-філолаг, удзельнічаў у экспедыцыях па збіранні матэрыялаў для Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы. Пасля заканчэння ВНУ працаваў настаўнікам у Мінску. У 1957 г. стаў супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Асноўная дзейнасць Аляксея Пятровіча канцэнтравалася ў групе па ўкладанні «Беларуска-рускага слоўніка» (1962) і аўтарытэтным калектыве па стварэнні «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы». За гэту працу А. П. Груца ў ліку іншых суаўтараў у 1971 г. была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. У 1969 г. даследчык паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю. З верасня 1969 г. Аляксей Пятровіч працуе ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага спачатку на пасадзе прафесара, пазней – загадчыка кафедры. Юбіляр чытаў лекцыі па гістарычнай граматыцы, гісторыі рускай літаратурнай мовы, уводзінах у мовазнаўства, стараславянскай мове. З мэтай лепшага засваення складаных матэрыялаў стварыў вучэбны дапаможнік «Стараславянская мова (тэорыя і практыка)». Прафесарска-выкладчыцкую дзейнасць А. П. Груца паспяхова спалучае з навукова-даследчай работай. Ён з’яўляецца суаўтарам фундаментальнай працы «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1969), шматтомнага «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы», пяцітомнага «Лексічнага атласа беларускай мовы» (1993–1997). У спісе навукова-метадычных прац Аляксея Пятровіча каля 200 пазіцый з агульным аб’ёмам звыш 200 друкаваных аркушаў. Сфера інтарэсаў юбіляра – сінтаксіс беларускай мовы, дыялектная лексіка, гісторыя мовы, лексікаграфія, параўнальна-гістарычныя даследаванні, розныя ўзроўні сістэмы рускай і бе-

ларускай моў і інш. Многія артыкулы надрукаваны ў аўтарытэтных замежных выданнях «Slawia orientalis», «Slavia», «Slavica Slovaca» і інш. Аляксей Пятровіч амаль 40 гадоў жыцця прысвяціў выхаванню ў будучых філолагаў любові да роднай мовы, цікавасці да дыяхранічнага аспекту яе вывучэння. Шмат увагі прафесар надае падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў. Многія яго аспіранты і саіскальнікі абаранілі кандыдацкія даследаванні. У розныя гады А. П. Груца з’яўляўся членам спецыялізаваных саветаў БДУ, БДПУ па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый, дзе не раз выступаў у якасці эксперта і афіцыйнага апанента. Сёння Аляксей Пятровіч плённа працуе над вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі, праблемнымі артыкуламі, імкнучыся перадаць свой вопыт і грунтоўныя веды новаму пакаленню навукоўцаў. Хочацца адзначыць, што юбіляр – чалавек надзвычай сціплы, далікатны, адказны за сваю працу. Ён умее ўласцівым яму аптымізмам запаліць тых, хто знаходзіцца побач: у неабходны момант падбадзёрыць добрым словам, даць слушную параду. Яго не пакідае пачуццё гумару, а афарыстычнае маўленне з выкарыстаннем трапных выразаў і вобразна-выяўленчых сродкаў даспадобы і студэнтам, і аспірантам, і выкладчыкам, якія ў прыемнай сяброўскай атмасферы любяць абмяркоўваць з прафесарам надзённыя праблемы сённяшняй адукацыі і навукі. Аляксей Пятровіч – заснавальнік педагагічнай дынастыі. Яго сын Ігар Аляксеевіч – выпускнік гістарычнага факультэта БДПУ, зараз з’яўляецца дацэнтам кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі; унучка Кацярына пасля заканчэння факультэта беларускай філалогіі і культуры і аспірантуры па спецыяльнасці «Педагогіка» працуе на кафедры замежных моў. Мы шчыра віншуем Аляксея Пятровіча з юбілеем. Жадаем моцнага здароўя, невычэрпных жыццёвых сіл, аптымізму, дабрабыту, доўгіх шчаслівых гадоў. Няхай талент, веды і майстэрства прафесара яшчэ доўгі час служаць справе развіцця айчыннай навукі і адукацыі! Васіль СТАРЫЧОНАК, дэкан ФБіРФ

«НАМ ТЫЯ ВЯРТАЮЦЦА КВЕТКІ, ШТО САМІ САБЕ ЎЗГАДАВАЛІ…» Ёсць і, думаецца, захаваецца добрая традыцыя: праз гады сустракацца з тымі, з кім дзяліў набыткі і страты, плён сумеснай вучобы ў ВНУ. Такое мерапрыемства адбылося днямі на факультэце беларускай і рускай філалогіі БДПУ. Праз трыццаць гадоў пасля заканчэння навучання ў сваю alma mater прыехалі выпускнікі тагачаснага філалагічнага факультэта (беларускага аддзялення) МДПІ імя А. М. Горкага.

У Танкаўскім цэнтры за круглым сталом сабраліся 23 выпускнікі з розных куточкаў Беларусі і нават з-за яе межаў. Так, Мікалай Антончык настаўнічае ў знакамітай Шчорсаўскай школе, Галіна Пяткевіч – педагог вышэйшай катэгорыі гімназіі № 2 г. Мінска, Наталля Калыхан працуе ў сталічнай гімназіі № 146, а Ніна Стругальская – у Баранавічах (гімназія № 2). Юрась Гарбінскі займаецца навукай у Польшчы, сёстры Шаўчук (Марына Ржавуцкая і Святлана Мароз) – дацэнты кафедры беларускага мовазнаўства нашага ўніверсітэта, Алесь Даманаў – дырэктар ДУА «Заслаўская гімназія»… Сталыя, салідныя, мэтанакіраваныя, аптымістычныя, яны з імпэтам расказвалі не столькі пра набыткі, колькі пра перспектывы беларусазнаўства,

29 мая 2014 г.

настаўніцтва. Парадавала, што амаль усе з прысутных з першага дня і да сённяшняга часу працуюць у школах, гімназіях па спецыяльнасці, сёй-той паспеў пабыць завучам, сацыяльным педагогам, выхавацелем. Гэта паказчык таго, што людзі ў свой час не памыліліся з выбарам прафесіі. Прыйсці ў прафесію – гэта адно, а застацца ў ёй на гады – зусім іншае. Усе без выключэння з удзячнасцю ўспаміналі пра філфак, пра атмасферу зацікаўленасці, калектывізму, пра выхаванне, пра грунтоўныя веды, пра непаўторны стыль выкладчыкаў (прыгадвалі А. К. Юрэвіч, А. У. Рагулю, Э. Д. Блінаву, Ф. М. Янкоўскага, Н. В. Гаўрош). На сустрэчу сабраліся настаўнікі, якія самаахвярна, бездакорна выконваюць свае прафесійныя

абавязкі, выхоўваюць дзяцей, арыентуючыся на вечнае – веру ў людзей, памяць пра свае карані, сумленнае служэнне Айчыне. Не дзіва, што ў такіх педагогаў і вучні адпаведныя. Многія з іх звязалі сваё жыццё з настаўніцкай прафесіяй, некаторыя плануюць паступаць у БДПУ і сёлета. Пакуль гэты ланцужок не будзе перарывацца, ёсць надзея на лепшую будучыню беларускай школы, нацыянальнай адукацыі. Ёсць каму пераймаць традыцыі шчырай, натхняльнай працы, якая дапамагае адкрываць новае, указвае арыенціры, прасвятляе душы. Бо хто ж мы без цябе, Настаўнік? Што мы без цябе, Настаўнік?.. Настаўнікі настаўнікаў Ніна НЯМКОВІЧ, Аляксандр ЛУГОЎСКІ

3


• БДПУ – тэрыторыя здароўя

• Мой факультэт Н

БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ – З Н АЧ Ы Ц Ь Б Ы Ц Ь Ш Ч А С Л І В Ы М

АСТАЎНІЦА інфарматыкі ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска», фіналіст абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года» С. Г. Пузіноўская 14 мая правяла для студэнтаў матэматычнага факультэта майстар-клас «Даследчая дзейнасць як спосаб развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў».

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Эстафеты, пляжны валейбол, перацягванне каната і, канешне, самае любімае выпрабаванне – творчы конкурс, дзе групы прадстаўляюць падрыхтаванае дамашняе заданне на спартыўную тэматыку. Усе мерапрыемствы былі цікавымі не толькі для ўдзельнікаў, але і для гледачоў, таму што студэнты спраўляліся з імі на 10 з плюсам. Дарэчы, усе прызавыя месцы заняў першы курс – значыць, у спартсменаў ФПА падрастае дастойная змена! А самай спартыўнай стала каманда 101-й групы «Здаровае пакаленне». Увогуле, усе студэнты атрымалі асалоду ад праведзенага мерапрыемства, а першакурснікі яшчэ раз пераканаліся, што наш факультэт умее не толькі плённа вучыцца, але і адпачываць. Ганна КОЗЕЛ, Таццяна КАСТКО, Аліна ПАЛЯШЧУК, студэнткі ФПА *** Адна з традыцый нашага ўніверсітэта – правядзенне дзён здароўя. І гэты год не стаў выключэннем. Звычайна гэтае спартыўнае свята праходзіць на аграбіястанцыі «Зялёнае». Аднак сёлета падвяло надвор’е – і першакурснікі

факультэта прыродазнаўства запоўнілі спартыўную залу БДПУ. Дэкан Наталля Уладзіміраўна Навуменка прывітала студэнтаў, пажадаўшы ўдачы ў спаборніцтвах. Адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Віктар Антонавіч Цярэня паведаміў пра гатоўнасць каманд і прадставіў членаў журы. Пачаліся спаборніцтвы з творчага конкурсу «Візітоўка». Студэнты прэзентавалі свае каманды, кожная з груп прапанавала ўвазе прысутных песню і танец на спартыўную тэматыку. Затым стартавалі эстафеты пад жартоўнымі назвамі «Пасадка бульбы», «Лыжнік без лыжаў», «Збяры піраміду», «Начное арыентаванне». Далей праводзілася традыцыйная спартакіяда, дзе хлопцы і дзяўчаты змаглі праявіць сябе ў розных відах спорту. Атмасфера ў зале была абвострана да мяжы. Кожная каманда змагалася за перамогу. Гэта было бачна па ярка палаючых вачах удзельнікаў і актыўнасці балельшчыкаў. Кожная група падтрымкі перажывала за сваіх. Нарэшце журы падсумавала балы і вызначыла лідараў. Пераможцам «Дня здароўя» сёлета стала група № 12. Усіх удзельнікаў дэканат заахвоціў салодкімі прызамі. Былі названы лепшыя спартсмены ў розных відах спаборніцтваў. Гэта – Святлана Азарка і Аляксандр Новік (12-я група), Кірыл Буднік і Ялкап Шапіеў (11-я група), Аляксандра Панамарова (15-я група). Віншуем пераможцаў і чакаем новых сустрэч на спартыўных пляцоўках БДПУ! Анастасія ШАБАН, факультэт прыродазнаўства

*** ВАЦЦАТАГА мая адбылося ўручэнне дыпломаў і грамат пераможцам адкрытай інтэрнэталімпіяды, прысвечанай 100-годдзю БДПУ, па дысцыпліне «Матэматыка». Для патэнцыяльных абітурыентаў былі арганізаваны экскурсія ў музей універсітэта і наведванне планетарыя.

Д

*** Штогод на матэматычным факультэце праводзіцца Дзень здароўя. Вось і сёлета 15 мая студэнты з першага па трэці курс, а таксама выкладчыкі накіраваліся ў «Зялёнае», каб прадэманстраваць свае спартыўныя дасягненні. У праграме дня былі: паласа перашкод, для дзяўчат – набіванне мяча, для хлопцаў – штурханне ядра. На паласу перашкод выходзілі ўсёй камандай. Удзельнікам давялося кідаць дроцікі, праходзіць праз «балота» і «павуцінне», на хуткасць узнімацца на вяршыню гары і хадзіць па бервяне. Спартыўныя спаборніцтвы перамяжоўваліся з творчымі нумарамі: былі тут і танцы, і сцэнкі, і жарты. Увогуле, Дзень здароўя прайшоў на ўра! І ў канцы мерапрыемства кожны матфакавец мог з упэўненасцю сказаць: «Я абраў не толькі матэматыку, а і здаровы лад жыцця!» Ганна ДЗЯРКАЧ, Ірына АЛЕКСІЕВІЧ, матэматычны факультэт

НАШ УКЛАД У ЧЭМПІЯНАТ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

дзей зацікавіла перш за ўсё магчымасць адчуць сябе частачкай грандыёзнага спартыўнага свята, атрымаць яркія ўражанні, новы вопыт зносін. Госці нашага інтэрната адзначалі сардэчнасць і ветлівасць прыёму. Балельшчыкі, асабліва расіяне, часта пыталіся: «Ці праўда, што тут жывуць студэнты?» Яны шчыра здзіўляліся камфортным умовам пражывання будучых педагогаў. Прыемныя ўражанні ад візіту госці інтэрната № 8 БДПУ выказвалі не толькі на словах, але і на старонках кнігі водгукаў. Сваімі думкамі наконт умоў пражывання і адпачынку балельшчыкаў падзяліліся падчас візіту ў інтэрнат № 8 прадстаўнікі дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай федэрацыі хакею з шайбай. Яны падзякавалі рэктару нашай ВНУ Аляксандру Іванавічу Жуку за высокі ўзровень арганізацыі прыёму гасцей. Рэнэ ФАЗЭЛЬ, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею: – Я вельмі ўражаны. Я ўжо быў на 28 чэмпіянатах свету. І ўпершыню бачу такую канцэпцыю фан-вёскі. Спробы ажыццявіць нешта падобнае ў іншых краінах, вядома ж, былі, але там за перыяд чэмпіянату змаглі прыняць не такую вялікую колькасць чалавек. Анатоль ТОЗІК, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь: – Тут практычна створаны ідэальныя ўмовы для пражывання і адпачынку тых, хто прыязджае на чэмпіянат як на свята. Падчас чэмпіянату тут пражывала прыкладна 17 тысяч балельшчыкаў. Боб НІКАЛСАН, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею: – У вашай краіне сапраўды паклапаціліся пра ўсіх гасцей. Такая фан-вёска – нешта новае для мяне. Гэтую ідэю я забяру з сабой у Канаду і падумаю, як яе ажыццявіць у нас. Святлана МАЛІНОЎСКАЯ, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю

К

АЛІ я даведалася, што ёсць магчымасць папрацаваць адміністратарам у інтэрнаце БДПУ падчас чэмпіянату свету, адразу вырашыла, што паспрабую. Графік работы вельмі зручны: 12-гадзінны працоўны дзень змянялі два дні адпачынку. Гэта не перашкаджала вучобе, да таго ж і аплата працы была дастойная, і калектыў падабраўся дружны. І ва ўсіх нас была адзіная мэта – зрабіць пражыванне гасцей сталіцы найбольш камфортным. Усе без выключэння аматары хакею выказвалі захапленне нашай краінай. Іх радавалі чысціня Мінска, добрая арганізацыя спартыўнага свята, бязвізавы ўезд у краіну, адметная архітэктура і, вядома ж, прыгажосць нашых дзяўчат. Грамадзян Германіі ўразіла яшчэ тое, што наша беларускае піва аказалася, па іх словах, не горшым за нямецкае. Дарэчы, тыя ж немцы з радасцю набывалі нашу бытавую тэхніку, радуючыся яе нізкаму кошту. На заканчэнне хочацца дадаць: толькі ад нас залежала, наколькі цудоўным і незабыўным будзе свята, толькі мы самі здольны паказаць усяму свету, якая яна, наша Беларусь. Студэнцкі калектыў БДПУ зрабіў усё магчымае для таго, каб на гэтым фэсце спорту перамагла дружба. Кацярына ЧАРНЫШОВА, студэнтка 3-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

*** НЯМІ актавая зала БДПУ адкрыла дзверы для матэматычнага факультэта і яго сяброў. Тут праходзіла развітальная гастроль пятага курса. Учора яшчэ студэнты, а сёння – выпускнікі выйшлі на сцэну, каб выказаць словы падзякі ўніверсітэту, які за пяць гадоў стаў родным, факультэту, што назаўжды застанецца ў сэрцы, і выкладчыкам, якія шчодра дзяліліся са сваімі вучнямі ведамі, душэўнай цеплынёй, жыццёвым вопытам. Наперадзе выпускнікоў чакаюць дзяржаўныя экзамены і першае працоўнае месца ў школе. Пажадаем ім поспехаў і задавальнення ад кожнага пражытага дня!

Д

РЫХТУЙ САНІ ЛЕТАМ… Лета праходзіць хутка, а значыць, ацяпляльны сезон не за гарамі. Толькі поўная гатоўнасць энергазабяспечваючых арганізацый і спажыўцоў цеплавой энергіі да работы ў асенне-зімовы перыяд (АЗП) гарантуе камфорт і ўтульнасць у кожнай арганізацыі, у кожным офісе і доме. Праводзяцца пастаянныя абследаванні энергазабяспечваючых арганізацый, спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц, якія знаходзяцца на іх балансе. У выніку праведзенай работы па падрыхтоўцы да АЗП мінулага года ў цэлым было наладжана надзейнае забеспячэнне цеплавой энергіяй аб’ектаў прамысловасці, жыллёва-сацыяльнай і іншых сфер горада Мінска. Існуючыя нешматлікія парушэнні аператыўна выпраўляліся. Таму ўжо сёння спажыўцы цеплавой энергіі павінны пачаць распрацоўваць планы арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да працы ў АЗП 2014–2015 гг. У адпаведнасці з ТКП 388-2012 «Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечваючымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі» спажыўцы павінны да 20 верасня ажыццявіць наступныя мерапрыемствы: – выканаць планавыя рамонты асноўнага і дапаможнага цепламеханічнага абсталявання, цеплавых сетак, установак; – правесці гідраўлічныя выпрабаванні і прамыўкі сістэм ацяплення, цеплавых пунктаў, воданагравальнікаў і сістэм вентыляцыі; – выканаць праверку тэхнічнага стану кантрольна-вымяральных прыбораў і сістэм аўтаматыкі; – выканаць акты-прадпісанні органаў Дзяржэнерганагляду, Дзяржпрамнагляду па пытаннях надзейнасці цеплазабеспячэння і інш. Таксама неабходна правесці работы па прафілактыцы і рамонце ўнутраных і падводзячых газа-, вода- і электракамунікацый і крыніц электра- і водазабеспячэння. За непрыняцце мер па падрыхтоўцы абсталявання да работы ў асенне-зімовы перыяд прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, якая вядзе да накладання штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь на службовую асобу, на індывідуальнага прадпрымальніка – да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да пяцісот базавых велічынь. Своечасовая і якасная падрыхтоўка да работы ў АЗП – гэта гарантыя ўстойлівай і надзейнай работы абсталявання цеплакрыніц і спажыўцоў цеплавой энергіі. С. СТАСЕНКА, начальнік раённай інспекцыі № 2 ММРО па наглядзе за цеплаўстаноўкамі філіяла «Энерганагляд» РУП «Мінскэнерга»

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/117 ад 14.04.2014. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 252. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 28.05.2014 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

1144  
1144  
Advertisement