Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Спартыўны навігатар

В

ІНШУЕМ жаночую зборную БДПУ па барацьбе самба – Анастасію Бычок, Ксенію Шварумян, Уладлену Выдранка, Крысціну Жукавец, Аліну Рыжову, Юлію Іванчык, Рэгіну Шатраўскую, а таксама трэнера А. У. Катлоўскага з «золатам» Рэспубліканскай універсіяды! Так трымаць! А ўніверсітэцкім першынстве па плаванні, якое праходзіла ў басейне БДПУ 9–10 красавіка, трэцяе месца занялі прадстаўнікі гістарычнага факультэта, другое заваявалі спартсмены з фізфака. Першае месца падзялілі паміж сабой каманды факультэтаў фізічнага выхавання і псіхалогіі. АКТАВАЙ зале ўніверсітэта 15 красавіка адбыліся спаборніцтвы па аздараўленчай аэробіцы. Месцы сярод аматараў рытмічнай гімнастыкі размеркаваліся наступным чынам. Уладальнікам кубка стала зборная каманда факультэта пачатковай адукацыі. Другое месца падзялілі спартсменкі з ФФВ і ФСПТ. Трэцяе месца – у гімнастак з ФСА. Іван МОРГУН, дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба «Педагог»

Чацвер, 24 красавіка 2014 года

№ 6 (1141)

ФСПТ — МОЙ

КАБ ВУЧОБА—

ФЕСТЫВАЛЬНЫЯ

ФАКУЛЬТЭТ

У РАДАСЦЬ

АРТ-ВАКАЦЫІ

Стар. 3

Стар. 4

Стар. 4

УСХОД СТАНОВІЦЦА БЛІЖЭЙШЫМ Важная падзея ў наладжванні і развіцці міжнародных сувязей нашага ўніверсітэта адбылася 16 красавіка. БДПУ наведала парламенцкая дэлегацыя Ісламскай Рэспублікі Іран на чале са Старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана Алі Ларыджані. Мэта візіту – адкрыццё ў нашай alma mater цэнтра іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы.

В

У

Якасць – наш прыярытэт Якасць адукацыі – адзін з асноўных паказчыкаў дзейнасці ВНУ, які вызначае яе канкурэнтаздольнасць і з’яўляецца неабходнай умовай прызнання дыплома ўстановы за мяжой. У адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі, а таксама для пацвярджэння статусу вядучай установы ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь кіраўніцтва БДПУ ў 2011 г. прыняло рашэнне аб распрацоўцы і ўкараненні ва ўніверсітэце сістэмы менеджменту якасці (СМЯ). Распрацаваная сістэма – гэта сукупнасць арганізацыйнай структуры, метадаў, працэсаў і рэсурсаў, неабходных для забеспячэння якасці адукацыі і кіравання ёю. СМЯ БДПУ была сертыфікавана РУП «БелДІСС» у снежні 2011 г., і з таго часу яна пастаянна паляпшаецца, што пацвярджаюць штогадовыя станоўчыя вынікі знешніх і ўнутраных аўдытаў. У адпаведнасці з Праграмай правядзення ўнутраных аўдытаў на 2013–2014 навучальны год у першым паўгоддзі ажыццёўлена 40 праверак. Павышаная ўвага з боку кіраўніцтва ФДА і кафедры агульнай і дашкольнай псіхалогіі да сістэмы менеджменту якасці педагагічнай адукацыі садзейнічала таму, што пры аўдытах гэтых падраздзяленняў парушэнні не ўстаноўлены. Найбольшая іх колькасць выяўлена пры праверцы кафедраў клінічнай псіхалогіі, харавога і вакальнага мастацтва, сацыяльнай псіхалогіі, тэорыі і методыкі фізічнай культуры, прыкладной псіхалогіі. Аўдытарамі зроблены заўвагі пра нясвоечасовы перагляд палажэнняў аб кафедрах з улікам патрабаванняў стандарту БДПУ СТУ Д 4.2.3-01-2011 «Кіраванне дакументацыяй» і змяненняў у заканадаўчых актах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адзначана таксама неўключэнне ў планы работы кафедраў пытанняў, звязаных з функцыянаваннем СМЯ (разгляд вынікаў наведванняў вучэбных заняткаў прадстаўнікамі рэктарата і дэканата; ацэнка задаволенасці спажыўцоў). Акрамя таго, кіраўнікі падраздзяленняў (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

Універсітэт сустракаў прадстаўнічую дэлегацыю цёпла і шчыра: хлебам-соллю. Шаноўных гасцей віталі члены рэктарата, удзельнікі народнага ансамбля беларускай музыкі, песні і танца «Рэй», студэнты з беларускімі і іранскімі сцяжкамі ў руках. Падчас цырымоніі афіцыйнага адкрыцця цэнтра першы прарэктар БДПУ А. І. Андарала пазнаёміў спадара Ларыджані, прысутных з гісторыяй і традыцыямі нашай ВНУ, падкрэсліўшы, што працэс падрыхтоўкі педагагічных кадраў ва ўніверсітэце заснаваны на полікультурнасці ў навучанні і выхаванні. Таму стварэнне і дзейнасць цэнтра іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы – важны крок у напрамку супрацоўніцтва, узаемадзеяння, у тым ліку і адукацыйнага, паміж нашымі народамі. У сваю чаргу, у ходзе сустрэчы спадар Ларыджані выказаў удзячнасць рэктарату БДПУ за тую працу, якая была праведзена дзеля адкрыцця цэнтра. Высокі госць пажадаў беларускім студэнтам поспехаў у засваенні роднай для яго мовы

Так выглядае новы цэнтр

і адзначыў: «Іран з’яўляецца краінай са старажытнай гісторыяй, мае шмат выдатных помнікаў у галіне культуры, мастацтва, навукі. Вывучэнне персідскай мовы дапаможа вам бліжэй пазнаёміцца з гэтымі культурнымі набыткамі, адкрые новыя магчымасці і перспектывы». Студэнты, якія ўжо пачалі вывучэнне фарсі, прадэманстравалі свае ўменні, прачытаўшы некалькі вершаў вялікага іранскага паэта Амара Хаяма. Кіраўнік Культурнага прадстаўніцтва Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Хамід Сафары падрабязна расказаў пра цэнтр, сістэму выкладання і працэс навучання персідскай мове, пазнаёміў з наяўнымі фондамі вучэбна-метадычнай літаратуры. Спадар Ларыджані паабяцаў аказваць садзеянне ў працы цэнтра, пажадаў яму і нашаму ўніверсітэту плённага развіцця. Вераніка МАНДЗІК


Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ ЗАПРАШАЕ студэнтаў двух апошніх курсаў і магістрантаў вочнай формы атрымання адукацыі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь

НА ПЕРАПАДРЫХТОЎКУ ў 2014–2015 гг. Форма навучання – завочная. Навучанне на ўмовах аплаты. Залік слухачоў праводзіцца па выніках уступных іспытаў (сумоўя). Заняткі пачынаюцца ў кастрычніку 2014 г. пры ўмове камплектавання груп. Пасля заканчэння навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы дзяржаўнага ўзору з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі. Спецыяльнасць

Кваліфікацыя

Тэрмін навучання (месяцы)

Web-дызайн і камп’ютарная графіка

Праграміст-Web-дызайнер

20

Псіхалогія сямейных адносін

Псіхолаг

23

Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці

Псіхолаг-менеджар

23

Псіхалогія кіравання

Псіхолаг-менеджар

20

Практычная псіхалогія

Педагог-псіхолаг

23

Псіхалогія

Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі

24

Лагапедыя

Настаўнік-лагапед

23

Фізкультурна-аздараўленчая работа ва ўстановах адукацыі

Выкладчык фізічнай культуры

20

Музычнае мастацтва

Выкладчык музычнага мастацтва

22

Выяўленчае мастацтва

Выкладчык выяўленчага мастацтва

22

Мастацтва харэаграфічнае

Харэограф-педагог

24

Сацыякультурнае забеспячэнне турысцкай дзейнасці

Культуролаг-аніматар

20

Рэкламная інфармацыя і камунікацыя

Спецыяліст па рэкламнай інфармацыі і камунікацыі

24

Даведкі па тэл.: 267-14-41, 328-63-08; (тэл./факс) 328-63-05; httр://ipk.bspu.unibel.by; e-mail: ipk@bspu.unibel.by

ПЕРШЫ КРОК ДА ЗНАЧНЫХ АДКРЫЦЦЯЎ Традыцыйна вясной на факультэце беларускай і рускай філалогіі праходзіць штогадовая навуковая канферэнцыя студэнтаў і школьнікаў «Сучаснае мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогія ў работах маладых вучоных». Вось і сёлета 17 красавіка з мэтаю падзяліцца цікавымі даследаваннямі і адкрыццямі сабраліся студэнты БДПУ і вучні мінскіх агульнаадукацыйных устаноў. Пленарнае пасяджэнне пачалося з прывітальнага слова дэкана факультэта прафесара В. Д. Старычонка. Васіль Дзянісавіч падкрэсліў, што займацца даследчай працай нялёгка, аднак гэты від дзейнасці звязаны і са шматлікімі прыемнымі момантамі: радасцю адкрыццяў, усведамленнем значнасці свайго ўнёску ў навуку, новымі цікавымі знаёмствамі... Выпускніца факультэта, паэтэса, аспірантка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць» І. С. Чарняўская сваім выступленнем надала мерапрыемству ўзнёсла-эмацыйны тон. Госця дала ўдзельнікам канферэнцыі, якія робяць толькі першыя крокі ў навуцы, некалькі карысных парад, пажадала выступоўцам плённай працы, якая заўжды непарыўна звязана з творчасцю. Пасля выступлення гасцей распачалася праца пленарнага пасяджэння. Свае даклады прадставілі магістрант Дзяніс Бурко, студэнтка 4-га курса Вікторыя Мясцова і пяцікурсніца Марыя Маліноўская. Далей удзельнікі дзяліліся вынікамі сваіх даследаванняў на секцыях «Лінгвістычны аналіз тэкстаў розных тыпаў», «Літаратуразнаўчы аналіз тэксту», «Актуальныя пытанні культуралогіі». Лепшыя выступоўцы былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі факультэта, а іх навуковыя даклады хутка пачуюць і ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў БДПУ. Вікторыя ГАБРУСЕВІЧ, студэнтка 402-й групы ФБіРФ

РА З М Е Р К А В А Н Н Е ? Н Я М А П Ы Т А Н Н Я Ў ! Кампанія па размеркаванні студэнтаў выпускных курсаў БДПУ завяршылася. Адна з самых важных падзей у жыцці ўніверсітэта заўжды суправаджаецца хваляваннем будучых маладых спецыялістаў за правільнасць выбару першага працоўнага месца, усведамленнем таго, што вучоба ва ўніверсітэце падышла да заканчэння і пачынаецца самастойная прафесійная дзейнасць. Асаблівасці сёлетняй кампаніі пракаменціраваў начальнік аддзела кадраў БДПУ Валерый Пятровіч АЛАВЯННІКАЎ.

– Падрыхтоўка да размеркавання пачынаецца з 1 верасня і вядзецца на працягу ўсяго навучальнага года. У ёй удзельнічаюць дэканы факультэтаў, аддзел кадраў і юрыдычны аддзел. Падрыхтоўка заключаецца ў азнаямленні з нарматыўнымі дакументамі, планам размеркавання Міністэрства адукацыі, пералікам вакансій, у тлумачэнні палажэнняў Кодэкса аб адукацыі. На кожным факультэце праводзяцца сустрэчы з выпускнікамі, падчас якіх кіраўнікі юрыдычнага аддзела і аддзела кадраў разам з дэканам адказваюць на ўсе пытанні студэнтаў. Важнае значэнне мае папярэдняе размеркаванне: яно дае магчымасць выпускніку зрабіць свой выбар у максімальна камфортных умовах, своечасова сабраць усе неабходныя дакументы. Найбольш запатрабаванымі ў работадаўцаў сёлета аказаліся выпускнікі такіх спецыяльнасцей, як «Дашкольная адукацыя» і «Пачатковая адукацыя». Працоўныя месцы мала2

дым спецыялістам прапаноўвалі прадстаўнікі раённых аддзелаў адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці. Неабходна адзначыць, што ў працэдуры размеркавання ўдзельнічала 878 студэнтаў бюджэтнай формы атрымання адукацыі і 13 выпускнікоў, якія навучаюцца ў нашым універсітэце на платнай аснове. Геаграфія размеркавання – уся Рэспубліка Беларусь, але па папярэдніх дадзеных у гэтым годзе каля 70 % выпускнікоў атрымалі накіраванне на працу ў сталіцу і Мінскую вобласць. Размяркоўваліся выпускнікі паводле рэйтынгу ў вучобе, плана размеркавання і персанальных заявак. Члены камісіі імкнуліся прадаставіць будучым спецыялістам месцы ў тых населеных пунктах, дзе ім было б найбольш камфортна пачынаць сваю прафесійную дзейнасць. Як чалавек, які сам прайшоў у гэтым годзе праз працэдуру размеркавання, магу пацвердзіць словы Валерыя Пятровіча. На самай справе на факультэтах арганізоўваліся сустрэчы з кампетэнтнымі спецыялістамі, якія праходзілі ў сяброўскай атмасферы і падчас якіх мы атрымлівалі адказы на ўсе хвалюючыя пытанні. Больш за тое, многія з нас на працягу года самастойна звярталіся па дакладную інфармацыю да спецыялістаў аддзела кадраў і юрысконсультаў. Ды і работнікі дэканата факультэта прыродазнаўства ўвесь час прапаноўвалі студэнтам вакансіі ў школах г. Мінска з магчымасцю наступнага працаўладкавання. Размеркаванне – гэта завяршальны этап навучання ва ўніверсітэце. Ад таго, як вы вучыліся

на працягу 4–5 гадоў, залежыць ваша месца ў рэйтынгу. Зразумела, што чым вышэйшы сярэдні бал паспяховасці, тым больш вакансій вам прадастаўляецца для выбару. Таму размеркаванне – гэта яшчэ і свайго роду паказчык, вынік працы студэнта за ўвесь перыяд навучання ва ўніверсітэце. Вядома, шмат фактараў уплываюць на месца вашага размеркавання. Аднак галоўную ролю тут адыгрываеце менавіта вы самі. Дзякуючы зладжанай працы на ўзроўні факультэта і ўніверсітэта мы, выпускнікі факультэта прыродазнаўства, прайшлі размеркаванне ўпэўнена і спакойна. Мы не былі адны – нам дапамагалі і нас накіроўвалі. Ніхто не застаўся незадаволеным, усе нашы пажаданні па магчымасці ўлічваліся. Мы ўдзячныя за працу спецыялістаў, за прыязнае стаўленне да нас, за падтрымку, за ўдалы старт. Ірына БАГМАНЯН, выпускніца факультэта прыродазнаўства па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія»

24 красавіка 2014 г.


• ФСПТ – мой факультэт Т У Т ГА Д У Ю Ц Ц А К А Р Ы Ф Е І «Як захапіць сучаснага студэнта навукай? Ці дастаткова разнастайныя віды і формы ажыццяўляемай навукова-даследчай работы? Наколькі яны эфектыўныя?» – такія пытанні нярэдка задаюць сабе кіраўнікі студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый. І гэта невыпадкова, бо сутнасць навукі – упартая праца, якая патрабуе шмат часу і намаганняў. Студэнты павінны быць матываваныя на шматгадовыя навуковыя пошукі, якія дазволяць ім паглыбіцца ў праблему, убачыць яе з розных бакоў і пазіцый, стаць у ёй сапраўднымі профі.

Відавочна, што ў такой сітуацыі найлепшая форма – тая, якая дасць даследчыку-пачаткоўцу і свабоду, і творчасць, і матываванасць, прымусіць сумнявацца і спрачацца адначасова. У навуцы кожнаму студэнту важна адчуць уласную значнасць, упэўненасць у сабе. Перажыванні гэтых пачуццяў дапамагаюць актывізаваць пазнавальныя інтарэсы, даюць дадатковы стымул для працягу навуковых даследаванняў. На ФСПТ вельмі паспяховай формай навукова-даследчай працы са студэнтамі стала алімпіяда па сацыяльнай педагогіцы і сацыяльнай рабоце «Карыфей». Чаму такая назва? Усё проста: кожны педагог імкнецца да таго, каб яго вучні сталі сапраўднымі карыфеямі сваёй справы. Вось і нам вельмі хацелася, каб гэтая алімпіяда стала важным крокам на шляху да прафесійных вышынь нашых выхаванцаў. У навуковае спаборніцтва ўключыліся студэнты адразу трох спецыяльнасцей: «Сацыяльная работа», «Сацыяльная педагогіка. Практычная псіхалогія», «Сацыяльная педагогіка. Выхаваўчая работа ў адукацыйных установах». Тэмай сёлетняй алімпіяды стаў найважнейшы на-

прамак навуковых даследаванняў у сацыяльнай педагогіцы і сацыяльнай рабоце – сацыяльнапедагагічная праца з праблемнымі сем’ямі. Тэматыка знайшла сваё адлюстраванне ў назвах каманд (напрыклад, «Хуткая сацыяльная дапамога», «Педагагічны спецназ») і, вядома ж, у саміх заданнях. Падчас конкурсу «Галерэя» студэнты павінны былі па фотаздымках пазнаць вядомых даследчыкаў і практыкаў у галіне аховы сям’і і дзяцінства. Заданні конкурсу «Семантыка» дазволілі ўдзельнікам прадэманстраваць веданне не толькі навуковых тэрмінаў, але і нарматыўна-

Будучым педагогам – вопыт лепшых спецыялістаў Пачынаючы з 1995 г. у нашай краіне ажыццяўляецца інтэграванае навучанне і выхаванне дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі. Як паказвае практыка, педагогі агульнаадукацыйных устаноў усё часцей сутыкаюцца з праблемай пабудовы адэкватных узаемаадносін з дзецьмі, што маюць асаблівасці ў развіцці. Публічная лекцыя прафесара Іва Сельнера «Міфы і факты аб людзях з разумовымі абмежаваннямі», прысвечаная дадзенаму пытанню, адбылася ў нашым універсітэце і была прымеркавана да Міжнароднага дня чалавека з хваробай Даўна.

Іва Сельнер нарадзіўся ў Чэхіі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў г. Астрава па спецыяльнасці «Педагогіка і лінгвістыка» атрымаў другую вышэйшую адукацыю ў галіне лячэбнай педагогікі і лячэння залежнасцей. З 1985 г. жыве і працуе ў Аўстрыі. Доўгі час пацыентамі доктара Іва Сельнера з’яўляліся людзі з асаблівасцямі псіхічнага і фізічнага развіцця, парушэннямі паводзін, сіндромам аўтызму. Мае шматгадовую практыку ў якасці кансультанта і саветніка па пытаннях выхавання, педагогікі і псіхалогіі; праводзіць семіна-ры для спецыялістаў і бацькоў у розных краі-нах; з’яўляецца дацэнтам-кансультантам у сферы сацыяльных прафесій ва ўніверсітэце і Вышэйшай сацыяльнай школе «Карытас» г. Аламоўц (Чэхія). У ходзе лекцыі выступоўца даў канкрэтныя метадычныя рэкамендацыі па працы з людзьмі, што маюць разумовыя абмежаванні. Асаблівую ўвагу прафесар засяродзіў на праблеме знаходжання адэкватнай формы зносін педагогаў з «асаблівымі» дзецьмі і дарослымі, прывёў цікавыя прыклады з уласнай практыкі. Так, у Аўстрыі ў рамках рэалізацыі праграмы

24 красавіка 2014 г.

інтэграцыі людзей з асаблівасцямі ў развіцці паступова скарачаецца колькасць спецыяльных сацыяльных устаноў для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Госць назваў таксама спосабы ўздзеяння на дзіця, якія спрыяюць засваенню прынятых у грамадстве нормаў і правілаў, падкрэсліў ролю невербальнай камунікацыі. Шырокую дыскусію выклікала праблема сацыялізацыі асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю. Прафесар Сельнер расказаў, як складаецца жыццё людзей з сіндромам Даўна, калі яны з ранняга ўзросту атрымліваюць неабходную медыцынскую і псіхолага-педагагічную дапамогу. У якасці прыкладаў ён прывёў гісторыі трох выхаванцаў інтэрната, у якім працаваў раней. Прачытаная лекцыя стала яшчэ адной рэальнай магчымасцю падрыхтаваць студэнтаў нашага ўніверсітэта да вырашэння азначанай праблемы. Яна дапамагла нацэліць будучых педагогаў на фарміраванне пазітыўнага ўспрымання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Анастасія ГАУРЫЛЮС, дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі

прававых аспектаў работы з праблемнымі сем’ямі. А «Чорная скрыня» прымусіла паразважаць пра метад сямейнага выхавання, прымяненне якога А. С. Макаранка лічыў неабходным для загартоўкі характару, фарміравання пачуцця чалавечай годнасці і адказнасці… Вынікі спаборніцтва ацэньвала кампетэнтнае журы, у складзе якога – сапраўдныя майстры сваёй справы, выбітныя асобы ў галіне сацыяльнай педагогікі і сацыяльнай работы, аўтары шматлікіх навуковых прац. Гэта Валянціна Мікалаеўна Кліпініна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, Алена Адамаўна Носава, загадчык кафедры сацыяльнай педагогікі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт і іншыя. Наперадзе – камандная гульня са студэнтамі Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта. Такое мерапрыемства дазволіць узбагаціць інтэлектуальны конкурс абменам вопытам, ідэямі, вынікамі навуковых даследаванняў. Алена АЛТЫНЦАВА, намеснік дэкана па навуковай рабоце ФСПТ

Днямі факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій прымаў гасцей – студэнтаў Дармштацкага ўніверсітэта (Германія). Сустрэча адбылася ў рамках пасяджэння студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Актуальныя праблемы сацыяльнай работы ў Рэспубліцы Беларусь».

ВЕДЫ, ЯКІЯ НАС УЗБАГАЧАЮЦЬ Цікава, што нямецкія госці навучаюцца на такіх жа спецыяльнасцях, як і мы, – «Сацыяльная педагогіка» і «Сацыяльная работа». Паразумецца нам дапамагалі перакладчыкі: намеснік дэкана А. С. Куніцкая і навуковы супрацоўнік Дармштацкага ўніверсітэта М. Мец. А потым студэнты выкарыстоўвалі ўжо і ўласнае веданне нямецкай мовы, свае камунікатыўныя навыкі. Вядома, беларускіх студэнтаў зацікавіла ў першую чаргу арганізацыя вучэбнага працэсу ў нямецкіх ВНУ. Мы задавалі пытанні пра графік заняткаў, вучэбныя дысцыпліны, праходжанне практыкі, перспектывы працаўладкавання… Карацей, пра ўсе моманты, з якіх складаецца студэнцкае жыццё. Некаторым рэчам мы здзівіліся, напрыклад, недастатковай сацыяльнай абароненасці нямецкіх студэнтаў – адсутнасць інтэрнатаў, стыпендый, інстытута куратараў, пастаяннага педагагічнага суправаджэння з боку выкладчыкаў і нават канікулаў!

Мы адзначылі высокую ступень самастойнасці і адказнасці нашых калег, што звязана з Балонскім працэсам у Еўропе. Напрыклад, нямецкія студэнты праходзяць вучэбную практыку ва ўстановах іншых краін (Аўстралія, Бельгія). Цікава было даведацца і пра асаблівасці сацыяльна-педагагічных даследаванняў у Германіі. Эксклюзіўнымі для нас сталі такія напрамкі, як сацыяльная работа з людзьмі, што маюць банкаўскія даўгі (па крэдытах, пазыках), сацыяльная работа ў мікрараёне, сацыяльная работа са зняволенымі, кроскультурная сацыяльная работа. Сустрэча прайшла цікава і плённа для абодвух бакоў. Спадзяёмся на працяг нашага супрацоўніцтва, далейшы абмен вопытам, навуковымі здабыткамі. Крысціна СІЛІНА, студэнтка 421-й групы; Алена АЛТЫНЦАВА, старшыня СНДЛ «Актуальныя праблемы сацыяльнай работы ў Рэспубліцы Беларусь» 3


ЯКАСЦЬ – НАШ ПРЫЯРЫТЭТ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

не прытрымліваліся тэрмінаў распрацоўкі ВМК (ЭВМК), што ўказаны ў зацверджаным рэктарам Плане стварэння і ўкаранення вучэбна-метадычных комплексаў на 2013– 2014 навучальны год. У цэлым аўдытары БДПУ адказна паставіліся да ўскладзеных на іх абавязкаў. Асабліва якасна працавалі: А. С. Куніцкая, намеснік дэкана факультэта сацыяльнапедагагічных тэхналогій; Н. У. Суханкіна, дацэнт кафедры хіміі; А. А. Цітова, дацэнт кафедры эканомікі. Яны творча падышлі да правядзення ўнутранага аўдыту, праявілі ініцыятыву пры распрацоўцы кантрольных

пытанняў, ажыццявілі праверку ў акрэсленыя тэрміны, забяспечылі кантроль за ліквідацыяй выяўленых неадпаведнасцей і складаннем плана карэкціруючых і папераджальных дзеянняў. Па выніках унутранага аўдыту за бягучы навучальны год аддзел сістэмы менеджменту якасці педагагічнай адукацыі правядзе аналіз і падрыхтуе адпаведны праект справаздачы, які запланаваны да абмеркавання на Савеце БДПУ ў чэрвені г. г. Любоў ЦЫШЭЎСКАЯ, начальнік аддзела сістэмы менеджменту якасці педагагічнай адукацыі

Калі натхняе alma mater Лепшыя калектывы і выканаўцы нашай alma mater прадэманстравалі сваё майстэрства ў рамках рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі», які традыцыйна праводзіцца пад патранажам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Святочны фестывальны канцэрт адбыўся 17 красавіка ў гасціннай актавай зале БДПУ.

Падрыхтаваная канцэртная праграма стала сапраўдным вясновым падарункам для студэнтаў і гасцей нашага ўніверсітэта. Жанравая разнастайнасць нумароў у выкананні народных калектываў захапіла залу з першай хвіліны. Бадзёрыя традыцыйныя спевы ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца», нязвыклы, але сапраўды ўдалы мікс слова і песні ад літаратурнага тэатра «Жывое слова» і гарачы настрой дынамічных мелодый ад ансамбля цымбалістаў «Вярба» нікога не пакінулі абыякавым. Харэаграфічныя нумары таксама прыемна ўразілі сваёй разнастайнасцю. Не здрадзіў традыцыйнаму мастацтву народны ансамбль беларускай музыкі, танца і песні «Рэй»; узнёсласцю, вытанчанасцю класічных рухаў прывабіла гледачоў трыа факультэта эстэтычнай адукацыі «Натхненне». Сучасны танцавальны напрамак прадставілі дзяўчаты з калектыву «О2», выступленні якога многія ўжо ўпадабалі. Сольныя спявачкі Марыя Хлань і Аліна Чыжык дзякуючы каларытным тэмбрам сваіх галасоў і якасна падабранаму рэпертуару далі магчымасць кожнаму аматару вакальнага мастацтва атрымаць сапраўдную асалоду.

Не абышлося і без хвілінак гумару. Зборная каманда КВЗ БДПУ, якая ўжо колькі гадоў з’яўляецца адной з візітных картак нашага ўніверсітэта, зноў парадавала новымі нумарамі з удалымі інтэлектуальнымі жартамі. Гарманічна завяршыў фестывальнае выступленне выхад усіх удзельнікаў пад гукі скрыпкі ў выкананні Кацярыны Мішчонак. А фінальная песня ад Маргарыты Шавэлы стала яркім заключным акордам канцэрту. Пасля завяршэння 50-хвіліннага дзейства журы конкурсу, паводле сваіх першых уражанняў, адзначыла высокі ўзровень мастацкай падрыхтоўкі ўсіх удзельнікаў-выступоўцаў нашай alma mater, зрабіўшы акцэнт на цэласнасці і гарманічнай напоўненасці фестывальнай праграмы БДПУ. Важны этап «Арт-вакацый» завяршыўся, аднак хваляванне і надзея на самыя высокія месцы ў рэспубліканскім конкурсe з кожным днём узрастаюць. Мы з нецярплівасцю чакаем падвядзення афіцыйных вынікаў фестывалю. Таццяна СЯНЬКО, педагог дадатковай адукацыі студэнцкага клуба «Юнацтва»

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) сацыяльнай педагогікі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў, сацыяльнай псіхалогіі, гісторыі Беларусі (2), тэорыі і методыкі фізічнай культуры, медыка-біялагічных асноў фізічнага выхавання, педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) спартыўна-педагагічных дысцыплін, сурдапедагогікі, тыфлапедагогікі, агульнай біялогіі і батанікі, агульнай і педагагічнай псіхалогіі, алігафрэнапедагогікі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, хіміі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) прыватных методык, інфарматыкі і асноў электронікі (2), методыкі выкладання фізікі, тыфлапедагогікі, прыкладной псіхалогіі, клінічнай псіхалогіі, спартыўна-педагагічных дысцыплін, мастацкай і педагагічнай адукацыі, харавога і вакальнага мастацтва. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

КАБ ВУЧОБА БЫЛА ТОЛЬКІ Ў РАДАСЦЬ У гэтым годзе, як і заўсёды, на факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі прыехалі вывучаць рускую мову хлопцы і дзяўчаты з Туркменістана і Кітая. Трапляючы ў іншамоўнае сацыяльна-культурнае асяроддзе, яны цяжка праходзяць перыяд адаптацыі. Таму на дапамогу слухачам-замежнікам прыходзяць першыя і самыя важныя дарадцы – куратары. Менавіта з іх дапамогай слухачы паступова прывыкаюць да жыцця і ў інтэрнаце, і ва ўніверсітэце, і ў незнаёмым горадзе.

МЫ АДКРЫВАЕМ БЕЛАРУСЬ Кожная група ад першых дзён вучобы пачынае актыўна знаёміцца са сталіцай: спачатку з гістарычнай часткай горада, а потым з Мінскам сучасным. Куратары імкнуцца праілюстраваць асноўныя этапы развіцця беларускай гісторыі. З гэтай мэтай мы адпраўляемся на экскурсіі ў Траецкае прадмесце, Верхні горад, Музей прыроды і экалогіі, Нацыянальны мастацкі музей. У юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў асаблівую ўвагу звяртаем на гераічнае мінулае нашага народа і наведваем Музей Вялікай Айчыннай вайны, Плошчу Перамогі, тэрыторыю былога Мінскага гета. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца таксама аўтобусныя экскурсіі ў Мір і Нясвіж. У вольны ад вучобы час слухачы ўдзельнічаюць у інтэрнацыянальных сустрэчах: «Дзве краіны – дзве культуры», «Смак па-туркменску», «Беларускія традыцыі», «Асаблівасці кітайскай кухні». Спорт таксама з’яўляецца адным са складнікаў студэнцкага жыцця на ФДП. Туркменскія слухачы любяць гуляць у футбол з беларусамі, зацікавіла іх і кітайскае адзінаборства – кунг-фу. Кітайскія слухачы ахвотна правялі з усімі жадаючымі заняткі па гэтым відзе барацьбы. Выхаваўчая работа на ФДП будуецца такім чынам, каб даць магчымасць нашым гасцям у далейшым без цяжкасцей адаптавацца ў студэнцкіх калектывах розных факультэтаў БДПУ. Наталля ГАЎРЫЛОВІЧ, Наталля РАМАНАВА, Вольга РАКАВА, куратары акадэмічных груп замежных слухачоў

КНІГА ЯК СПОСАБ ПАЗНАННЯ Кніга – крыніца ведаў. І гэта можа пацвердзіць кожны, хто любіць вандраваць па старонках мастацкай літаратуры, рабіць маленькія і вялікія адкрыцці, гартаючы энцыклапедыі і даведнікі; кожны, хто жадае быць пісьменным, вывучаючы правілы і замацоўваючы іх на матэрыяле разнастайных падручнікаў і дапаможнікаў. Без кніг аніяк не абыдуцца і слухачы з Туркменістана, якія вывучаюць у нашым універсітэце рускую мову і іншыя дысцыпліны. Менавіта таму для іх была арганізавана цікавая і змястоўная экскурсія ў бібліятэку БДПУ. Мы наведалі ўсе аддзелы гэтай універсітэцкай структуры, не заглянулі хіба толькі ў кнігасховішча. З цікавасцю слухалі туркмены аповед пра друкаваныя выданні. Вялікім адкрыццём для іх стаў сучасны спосаб абмену кнігамі паміж чытачамі – буккросінг. У аддзеле рэдкай кнігі найбольшую ўвагу слухачоў прыцягнулі старажытныя выданні. У электроннай бібліятэцы паспрабавалі вызначыцца, што лепш – электронная ці друкаваная кніга. А ў аддзеле вучэбнай літаратуры правялі міні-інтэрв’ю з яго загадчыцай Таццянай Леанідаўнай Пятровай. Так адбылося знаёмства туркменскіх слухачоў з універсітэцкай бібліятэкай. Экскурсія дапамагла ім зарыентавацца ў літаратурнай шматстайнасці, усвядоміць, што кніга з’яўляецца важным спосабам пазнання. А якая яна будзе – электронная ці друкаваная, – гэта права выбару. Лілія ПЯТРОВА, выкладчык рускай мовы, куратар групы туркменскіх слухачоў ФДП

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 195. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 24.04.2014 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

1141  
1141  
Advertisement