Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. ,

Чацвер, 10 красавіка 2014 года

,

2,4 %

38,9 %

№ 5 (1140)

БДПУ-2013:

КОНКУРС

“ДЗЕЦІ

ЭКАНОМІКА

КУРАТАРАЎ

СТАЛІЦЫ”

І ФІНАНСЫ 58,7 %

Стар. 2

•Навіны БДПУ

У

АДПАВЕДНАСЦІ з распараджэннем Мінгарвыканкама аб добраўпарадкаванні г. Мінска ў нашым універсітэце з 1 па 30 красавіка праводзіцца месячнік па ўборцы памяшканняў і тэрыторый, замацаваных за БДПУ. Інструктаж па ахове працы з удзельнікамі работ праводзяць дэканы факультэтаў, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў і службаў. ЛЕНЫ Савета БДПУ падтрымалі прапанову дэкана факультэта псіхалогіі аб адкрыцці ў магістратуры новай спецыяльнасці “Псіхалогія ў бізнесе” і аднагалосна выступілі за аб’яднанне кафедраў замежных моў і замежных моў № 2. АДВЕДЗЕНЫ вынікі І і ІІ тураў конкурсу куратарскага майстэрства. У маі ў фінале сустрэнуцца: дацэнт кафедры матэматычнага аналізу Г. Я. Хурсевіч (матфак), выкладчык кафедры хіміі А. М. Трабянок (факультэт прыродазнаўства), выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі В. Л. Лойка (ФСПТ), старшы выкладчык кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі В. Г. Пепік (ФЭА), выкладчык-стажор кафедры агульнай фізікі А. М. Радзько (фізфак), дацэнт кафедры рускай і зарубежнай літаратуры Н. А. Развадоўская (ФБіРФ). МЭТАЙ арганізацыі навукова-даследчай і вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, фарміравання прыродазнаўча-навуковага светапогляду, павышэння эфектыўнасці выхаваўчай работы з навучэнскай і студэнцкай моладдзю, актывізацыі прафесійна-арыентацыйнай работы, падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання і ў сувязі са святкаваннем 100-гадовага юбілею нашай alma mater у перыяд з 24 сакавіка па 16 мая БДПУ праводзіць адкрытыя інтэрнэт-алімпіяды па наступных дысцыплінах: “Матэматыка”, “Фізіка”, “Інфарматыка”, “Хімія”, “Біялогія”, “Геаграфія”, “Гісторыя”, “Гісторыя БДПУ”. рафсаюзная канферэнцыя па абмеркаванні і прыняцці новай рэдакцыі Калектыўнага дагавора, які заключаецца паміж работнікамі БДПУ і УА “БДПУ” на 2014–2017 гг., адбудзецца 23 красавіка ў канферэнц-зале ўніверсітэта а 15-й гадзіне. З тэкстам праекта жадаючыя могуць пазнаёміцца на сайце www.bspu.unibel.by у раздзеле “Грамадскія арганізацыі”. аманда КВЗ “Лепшыя сябры” БДПУ заняла першае месца ў 1/8 цэнтральнай міжнароднай лігі КВЗ. Гульня адбылася ў канцэртным зале “Мінск” 4 красавіка. Разам з нашымі студэнтамі за перамогу змагаліся 6 каманд вясёлых і знаходлівых з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Ніжняга Ноўгарада і іншых буйных гарадоў Расійскай Федэрацыі.

Ч

П

З

Стар. 3

ПРЫКЛАД, Я К І В А Р Т А П Е РА Й М А Ц Ь На факультэце пачатковай адукацыі шмат традыцый, і адна з іх – пастаянная сувязь з выпускнікамі, наладжванне сустрэч з тымі, хто дасягнуў значных поспехаў у прафесійнай дзейнасці. На гэты раз ясным сакавіцкім днём у госці да студэнтаў і выкладчыкаў завітала выпускніца ФПА, а зараз – член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Генадзьеўна КУЧЫНСКАЯ. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай, а размова – цікавай, таму і ўражанні засталіся самыя прыемныя. Студэнты спачатку хваляваліся – ім жа давядзецца размаўляць з дэпутатам! Аднак з першай хвіліны Наталля Генадзьеўна пераканала ўсіх прысутных, што яна не проста парламентарый, але ў першую чаргу сапраўдная настаўніца і вельмі цікавая асоба. Хто б мог падумаць, што размова пачнецца не з аповеду пра жыццё і дзейнасць госці, а з рэфлексіі? З пытанняў да нас, студэнтаў? Адным словам, мерапрыемства праходзіла ў надзвычай лёгкай, шчырай і нават па-дамашняму цёплай атмасферы. Наталля Генадзьеўна – высокаадукаваны чалавек, мае вялікі прафесійны вопыт. Дзякуючы працавітасці і мэтанакіраванасці яна дасягнула вельмі многага ў сваім жыцці і займае сур’ёзную пасаду. Да выбараў у дэпутаты Н. Г. Кучынская ўзначальвала аддзел адукацыі Ашмянскага райвыканкама. Мы пацікавіліся, што змянілася ў яе жыцці з пераходам на работу ў парламент.

Госця адзначыла, што ў яе абавязкі ўваходзіць аналіз заканадаўчых актаў, таму прыходзіцца вывучаць нарматыўныя дакументы, быць у курсе таго, што адбываецца ў краіне і свеце, а ўвогуле – “мяняць маштаб мыслення з раённага на дзяржаўны”. Аднак гэта не перашкаджае ёй заставацца простым, ветлівым, адкрытым чалавекам. Прыемна

П К

Стар. 4

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў хіміі (д.н., 23 разр. АТС), агульнай біялогіі і батанікі, методык дашкольнай адукацыі, сурдапедагогікі (д.н., к.н., 23 разр. АТС); дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій (2), эканомікі, псіхалогіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту (2), філасофіі, замежных моў; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, філасофіі, замежных моў (4), паліталогіі і права, фізічнага выхавання і спорту (4). Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.


• Афіцыйная хроніка АБ ВЫНІКАХ ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА ў 2013 г. (З даклада першага прарэктара БДПУ А. І. Андарала на Савеце ўніверсітэта) Як вядома, эфектыўнае функцыянаванне ўстановы немагчымае без адпаведнага фінансавага забеспячэння, асноўнымі крыніцамі якога ў нашым універсітэце з’яўляюцца рэспубліканскі бюджэт (гэта ў першую чаргу сацыяльна абароненыя артыкулы) і пазабюджэтная дзейнасць. За справаздачны перыяд аб’ём агульнага фінансавання склаў 214 740,7 млн руб. Як бачна з дыяграмы 1, вядучая роля (58,7 %) застаецца за пазабюджэтнымі паступленнямі (131 137,9 млн руб.). У параўнанні з 2012 г. гэтыя сродкі павялічыліся на 16,2 %. Па-ранейшаму ў бюджэтным фінансаванні назіраецца тэндэнцыя першачарговага забеспячэння сацыяльна абароненых артыкулаў расходаў (зарплата з налічэннямі, стыпендыя, сродкі на дзяцей-сірот і г. д.). Іх удзельная вага ў аб’ёме бюджэтнага фінансавання склала 71,5 %. Для параўнання: расходы, звязаныя з аплатай камунальных паслуг, – 5,3 %, іншыя бягучыя – 5,1 %, па капітальным будаўніцтве – 18,1 %. Пры эканамічнай сітуацыі, калі бюджэтнага фінансавання недастаткова для пакрыцця расходаў, звязаных з арганізацыяй вучэбнага працэсу і задавальненнем гаспадарчых патрэб, асаблівую значнасць набывае пазабюджэтная дзейнасць. У БДПУ назіраецца станоўчая тэндэнцыя штогадовага павелічэння ўласных даходаў. Калі ў 2012 г. яны склалі 67 674,9 млн руб., то ў 2013 г. – 83 602,8 млн руб. (узраслі на 23,5 %). Галоўнай крыніцай прыбытку ўніверсітэта ад пазабюджэтнай дзейнасці стала навучанне на платнай аснове (81,6 %). Даходы ад гэтага віду дзейнасці (у тым ліку сродкі, атрыманыя за правядзенне тэсціравання і ліквідацыю акадэмічнай запазычанасці) склалі 68 216,0 млн руб. У параўнанні з папярэднім годам яны выраслі на 18,7 %. Гэта звязана ў асноўным з павышэннем аплаты за навучанне. Так, у 2013 г. у агульнай колькасці студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі “платнікі” складалі 60,4 %, завочнай – 70,6 %. Суадносіны колькасці студэнтаў бюджэтнай і платнай формаў атрымання адукацыі па стане на 01.01.2014 г. прыведзены ў дыяграме 2. Навучанне за кошт уласных сродкаў ажыццяўляецца таксама ў магістратуры і аспірантуры. У 2013 г. на платнай аснове ў нас навучаліся 316 замежных студэнтаў, 14 магістрантаў, 2 аспіранты, 3 саіскальнікі, 58 слухачоў факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. У справаздачны перыяд за аказанне адукацыйных паслуг замежным грамадзянам на валютны рахунак БДПУ паступіла 461 727 долараў ЗША. Існуюць таксама іншыя крыніцы даходаў. Так, прыбытак ад дзейнасці аддзела выдавецкіх і паліграфічных паслуг склаў 1 % у агульным аб’ёме пазабюджэтных сродкаў, або 813,3 млн руб. (у 2012 г. – 818,8 млн руб.). За кошт здачы

ў арэнду памяшканняў БДПУ было атрымана 192,6 млн руб., ад правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў – 386,6 млн руб. Наяўнасць уласных сродкаў дала магчымасць аплачваць многія патрэбы нашай ВНУ, у тым ліку 94,0 % агульных камандзіровачных, 99,7 % транспартных расходаў, 78,1 % кошту паслуг сувязі, 41,8 % камунальных плацяжоў і інш. Асноўным артыкулам расходаў ва ўніверсітэце з’яўляецца заработная плата з налічэннямі (54,2 % у агульным аб’ёме грашовых сродкаў). З уласных рэсурсаў на аплату працы было накіравана 42 809,1 млн руб. Сярэдняя зарплата па БДПУ ў 2013 г. у параўнанні з папярэднім павялічылася на 25 %. Сярэднямесячная зарплата ПВС па пасадах выглядае наступным чынам: прафесар – 6817,0 тыс. руб., дацэнт – 4908,7 тыс. руб., старшы выкладчык – 4312,9 тыс. руб., выкладчык – 3806,5 тыс. руб., іншы персанал – 3094,2 тыс. руб. Значная ўвага ва ўніверсітэце ўдзялялася стымуляванню працы работнікаў. Штомесяц усяму працоўнаму калектыву выплачвалася прэмія. Яе сярэдні памер у пераліку на аднаго работніка ў параўнанні з 2012 г. павялічыўся на 12,5 % і склаў 8604,7 тыс. руб. у год. Акрамя таго, дадаткова ўсе штатныя работнікі БДПУ атрымалі матэрыяльную дапамогу на мэты аздараўлення ў перыяд адпачынку ў памеры 0,5 тарыфнага акладу, а таксама прэміі да Дня БДПУ – 0,75 і да Дня настаўніка – 0,25. На аказанне матэрыяльнай дапамогі работнікам устаноў адукацыі прадугледжваюцца сродкі ў памеры 5 % ад планавага фонду заработнай платы штатных супрацоўнікаў. Так, на аднаго чалавека матэрыяльная дапамога ў 2013 г. склала 2581,2 тыс. руб. і павялічылася ў параўнанні з 2012 г. на 55,3 %. Рэалізацыя сацыяльных праграм, якія ажыццяўляюцца ў рэспубліцы, прывяла да павелічэння бюджэтных расходаў на выплату стыпендыі навучэнскай моладзі. Так, у 2013 г. на гэтыя мэты было накіравана 23 968 190,5 тыс. руб. (у 2012 г. – 22 205 500,0 тыс. руб.). Працэнт забяспечанасці стыпендыяй па гадах прыведзены на дыяграме 3. Запланаваны Міністэрствам адукацыі паказчык – 82,0 % ад сярэднегадавога кантынгенту студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі. Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і рамонт вучэбных карпусоў – наш прыярытэтны напрамак. Так, на набыццё абсталявання ў 2013 г. выдаткавана 4017,8 млн руб., з якіх 1097,1 млн руб. – уласныя сродкі, 2920 млн руб. – сродкі бюджэту. Бягучы рамонт у значнай ступені праводзіўся за кошт даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ўніверсітэта. Такім чынам, на рамонт будынкаў у 2013 г. пайшло 4159,8 млн руб., у тым ліку бюджэтных сродкаў –

96,0 млн руб., пазабюджэтных – 4063,6 млн руб. (97,7 %). На капітальны рамонт выдаткавана 23 685,4 млн руб., прычым асноўная іх частка прыйшлася на бюджэтныя сродкі – 20 380,3 млн руб. Гэта – капітальны рамонт інтэрната № 5 па вул. Артылерыстаў, 9 і вучэбнага корпуса № 7 па пр. Скарыны, 13. Сродкі, якія БДПУ атрымаў за кошт перавышэння даходаў над расходамі, былі накіраваны на: ·павышэнне заработнай платы – 1988,0 млн руб.; ·прэміраванне работнікаў (250,5 млн руб.) і студэнтаў (151,8 млн руб.); ·устанаўленне надбавак за высокія прафесійныя і творчыя дасягненні ў рабоце, складанасць і напружанасць працы – 379,7 млн руб.; ·аказанне матэрыяльнай дапамогі – 2304,6 млн руб. (работнікам – 2299,7 млн руб., студэнтам – 5,5 млн руб.); ·набыццё абсталявання – 1 097,1 млн руб.; ·капітальны рамонт – 3 303,0 млн руб. За кошт перавышэння даходаў над расходамі былі набыты тавары і паслугі на суму 3 577,4 млн руб., у тым ліку пуцёўкі ў аздараўленчыя летнікі для дзяцей работнікаў (46,5 млн руб.), навагоднія падарункі (51,5 млн руб.). Прадастаўлены зніжкі на платнае навучанне (113,2 млн руб.), арганізаваны культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы (249,1 млн руб.), выкананы рамонт і тэхнічнае абслугоўванне абсталявання (2703,2 млн руб.), аказана матэрыяльная дапамога ветэранам (2500,0 тыс. руб.), студэнтам аплочаны праезд на аграбіястанцыю “Зялёнае” (29,5 млн руб.), праведзена падпіска (155,1 млн руб.) і інш. Эфектыўнае функцыянаванне нашага ўніверсітэта ў многім залежыць ад поўнага і своечасовага забеспячэння яго грашовымі сродкамі. Так, агульны аб’ём фінансавання БДПУ ў 2014 г. павінен скласці 215 221,8 млн руб., у тым ліку бюджэтныя сродкі прадугледжаны ў аб’ёме 130 750,8 млн руб. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці залежаць ад колькасці прынятых на навучанне студэнтаў і чакаюцца ў аб’ёме 84 471,0 млн руб. Гэта дапаможа нам дадаткова аплачваць паслугі сувязі (на гэты артыкул у бягучым годзе рэспубліканскі бюджэт вылучае 42,8 млн руб., а неабходна 213,6 млн руб.), транспарту (вылучана 15,9 млн руб., неабходна – 444,6 млн руб.), бягучы рамонт памяшканняў (прадугледжана 2 500,0 млн руб., неабходна – 3 195,0 млн руб.) і інш. У 2014 г. на аплату працы работнікаў універсітэта з налічэннямі прадугледжваецца накіраваць 1 276 191,2 млн руб. (59,3 % агульнага аб’ёму фінансавання). Дзякуй за ўвагу!

Дыяграма 1 Структура аб’ёму фінансавання ўніверсітэта за 2013 г.

Дыяграма 2 Колькасць студэнтаў па стане на 01.01.14 г.

Дыяграма 3 Працэнт забяспечанасці стыпендыяй за 2008–2013 гг.

2,4 %

7 364

8000

38,9 %

88

86

6000

84

4000

89 %

87 % 88 %

7000

5000

3 367

82

3 067 2 433

3000

81 %

80

79 %

78

78 %

2000

58,7 %

90

76

1000 74

0

дзённая форма навучання завочная форма навучання ɞɧɟɜɧɚɹɮɨɪɦɚɨɛɭɱɟɧɢɹ ɡɚɨɱɧɚɹɮɨɪɦɚɨɛɭɱɟɧɢɹ навука ɧɚɭɤɚ

2

бюджэт ɛɸɞɠɟɬ

пазабюджэт ɜɧɟɛɸɞɠɟɬ

на бюджэце ɧɚɛɸɞɠɟɬɧɨɣɨɫɧɨɜɟ

на пазабюджэце ɧɚɜɧɟɛɸɞɠɟɬɧɨɣɨɫɧɨɜɟ

72

 ɝ.

 ɝ.

2 ɝ.

2ɝ.

2ɝ.

2ɝ.

ɨɛɟɫɩɟɱɟɧɧɨɫɬɢɫɬɢɩɟɧɞɢɟɣ % забяспечанасці стыпендыяй

10 красавіка 2014 г.


Жыццёвы шлях беларускага вучонага-гісторыка, палітолага, сацыёлага, культуролага і педагога, доктара гістарычных навук, прафесара Эмануіла Рыгоравіча ІОФЕ пачаўся 20 сакавіка 1939 г. у гарадскім пасёлку (цяпер горадзе) Беразіно Магілёўскай (цяпер Мінскай) вобласці. У 1956 г. ён скончыў Бярэзінскую СШ № 2 і паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Р У П Л І В А Я П РА Ц А – П Л Ё Н Н Ы З Д А Б Ы Т А К На працягу 1961–1964 гг. будучы вучоны працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Крамокскай сярэдняй школы Старадарожскага раёна, а ў наступныя тры гады – выкладчыкам грамадазнаўчых дысцыплін Навапольскага сельскагаспадарчага тэхнікума (Мінскі раён). Пасля пераехаў у Мінск, дзе займаў пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 13, а з 1969 г. – настаўніка гісторыі, грамадазнаўства і асноў Савецкай дзяржавы і права СШ № 100. Адначасова ён скончыў завочную аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР і абараніў кандыдацкую дысертацыю аб навуковай дзейнасці першага рэктара БДУ У. І. Пічэты. З 1978 г. Эмануіл Рыгоравіч працуе ў БДПУ, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара кафедры паліталогіі і права. У 1993 г. ён абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Савецкая гістарыяграфія сацыяльнаэканамічнага развіцця беларускай вёскі сярэдзіны ХVII – першай паловы ХIХ ст.”. У 1993 г. Э. Р. Іофе атрымаў дыплом выкладчыка паліталогіі ў Нацыянальным інстытуце гуманітарных навук Рэспублікі Беларусь, а ў 1996 г. скончыў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці “Сацыялогія”. Юбіляр з’яўляецца аўтарам і суаўтарам каля 1800 публікацый на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, польскай, украінскай і іншых мовах. Сярод іх – 780 навуковых работ і 46 кніг, у тым ліку 12 манаграфій. Найбольш вядомыя працы вучонага: “Савецкія военачальнікі на беларускай зямлі” (1988), “Беларускія яўрэі: трагедыя і гераізм: 1941–1945” (2003), “Нобелеўскія лаўрэаты з беларускімі каранямі” (у суаўтарстве з Ж. Э. Мазец) (2008), “Вышэйшае партызанскае камандаванне Беларусі (1941–1944)” (суаўтар і адк. рэдактар) (2009).

Эмануіл Рыгоравіч выступаў з дакладамі і паведамленнямі больш чым на 500 міжнародных і рэспубліканскіх кангрэсах, сімпозіумах, канферэнцыях, “круглых сталах” у Беларусі, Расіі, Германіі, ЗША, Польшчы, Ізраілі, Украіне, Латвіі, Літве і іншых краінах. Ён быў навуковым кансультантам 6-томнай “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” і 18-томнай

У адпаведнасці з планам ідэалагічнай, сацыяльнай і выхаваўчай работы ў нашым універсітэце праводзіцца конкурс прафесійнага майстэрства куратараў вучэбных груп. У рамках гэтага мерапрыемства дацэнт кафедры матэматычнага аналізу Галіна Яўгенаўна ХУРСЕВІЧ правяла адкрытую куратарскую гадзіну. Студэнты і госці сабраліся ў інтэрнаце № 8, каб стаць не толькі назіральнікамі, але і ўдзельнікамі згаданай падзеі.

ТАКІЯ РОЗНЫЯ – І ЎСЁ-ТАКІ СЯБРУЕМ! Незвычайны фармат куратарскай гадзіны быў абраны па жаданні студэнтаў, у тым ліку замежных. Сутнасць задумкі заключалася ў тым, каб паказаць дружбу дзвюх краін – Туркменістана і Беларусі – на прыкладзе сяброўства іх грамадзян, студэнтаў матэматычнага факультэта. Праграма выхаваўчага мерапрыемства складалася з некалькіх аб’ёмных блокаў, таму рыхтавацца пачалі загадзя, была прыцягнута вялікая колькасць студэнтаў. Пачалося ўсё са знаёмства з членамі журы і гасцямі. Беларусы і туркмены па чарзе расказвалі прысутным пра родныя мясціны, традыцыі і нацыянальныя стравы. Ілюстрацыяй да цікавых аповедаў сталі не толькі тэматычныя прэзентацыі, але і сапраўдныя пачастункі: плоў, манты, дранікі. Адначасова з гэтым былі прадэманстраваны фотаздымкі, якія адлюстроўвалі працэс прыгатавання прысмакаў. Кожны народ мае свае традыцыі. І захоўваюцца яны да таго часу, пакуль ёсць людзі, якія іх прытрымліваюцца, абараняючы ад няўмольнага часу. Пра традыцыі рыцарства якраз і паведаміў студэнт 201-й групы Андрэй Аліпаў. Гасцей чакаў прыемны падарунак – беларуская полька, падрыхтаваная туркменскімі хлопцамі і нашымі дзяўчатамі. Сумесны танец яшчэ раз нагадаў, што мы жывём ва ўзаемасувязі культур, традыцый і часу. Існуе думка, што кожнаму народу ўласціва сваё спецыфічнае пачуццё гумару, у якім раскрываюцца адметныя асаблівасці людзей і характараў. Таму мерапрыемства не абышлося без КВЗ з удзелам каманды матэматычнага факультэта “FM”. Завяршылі ж адкрытую куратарскую гадзіну нумары канцэртнай праграмы. Дзякуючы мерапрыемству мы яшчэ раз упэўніліся, што ні адзін народ не існуе асобна ад іншых. Любоў САРДЭЧНАЯ, студэнтка 202-й групы матэматычнага факультэта

10 красавіка 2014 г.

“Беларускай Энцыклапедыі”. У 1996 г. Э. Р. Іофе быў выбраны акадэмікам, а затым і членам Прэзідыума Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей. Юбіляр – удзельнік і прызёр конкурсаў Беларускага саюза журналістаў у 2005– 2013 гг. Э. Р. Іофе многія ведаюць яшчэ і як аўтара і ўдзельніка радыё- і тэлеперадач, у прыватнасці, на тэлеканале АНТ у цыкле “Адваротны адлік”. Ён з’яўляецца членам рэдкалегій шэрагу часопісаў, а таксама навуковым кансультантам часопіса “Народная асвета”. Юбіляр узнагароджаны медалём “За воинскую доблесть”, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэктарата БДПУ, нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”. А 27 сакавіка на Савеце БДПУ Эмануілу Рыгоравічу ў сувязі з яго 75-годдзем была ўручана вышэйшая ўзнагарода нашага ўніверсітэта – нагрудны знак “За значны ўклад у развіццё БДПУ”. Э. Р. Іофе карыстаецца аўтарытэтам сярод студэнтаў і выкладчыкаў нашай ВНУ. Гэты чалавек мае выдатнае пачуццё гумару, добразычліва ставіцца да студэнтаў і калег. Эмануіл Рыгоравіч на занятках са студэнтамі імкнецца ствараць праблемныя сітуацыі, каб падвесці будучых педагогаў да самастойных высноў. А падчас сустрэч студэнтаў і выкладчыкаў са знакамітымі гасцямі БДПУ ніхто не задае столькі цікавых пытанняў, як прафесар Іофе. Рэктарат, калегі па кафедры паліталогіі і права зычаць Э. Р. Іофе здароўя, бадзёрасці і далейшых паспяховых здзяйсненняў на ніве навукі і адукацыі.

Пра надзённае – кампетэнтна З 25 лютага па 1 сакавіка факультэт псіхалогіі прымаў ганаровую госцю – прафесара Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта, афіцыйнага каардынатара дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве паміж БДПУ і ФДУ, кіраўніка Італьянскай асацыяцыі псіхалогіі грамадства Патрыцыю МЯРЫНГАЛА. У рамках візіту студэнты праслухалі лекцыю “Псіхалогія рызыкоўных паводзін: захапленне азартнымі гульнямі” і паўдзельнічалі ў рабоце навуковага семінара “Якаснае даследаванне ў псіхалогіі: арганізацыя, правядзенне, транскрыбіраванне”. Па словах Патрыцыі Мярынгала, на сённяшні дзень праблема захаплення азартнымі гульнямі з’яўляецца вельмі актуальнай у краінах Еўропы. Гэта абумоўлена перш за ўсё тым, што ў перыяд эканамічнага крызісу ў многіх людзей пагоршылася матэрыяльнае становішча, у выніку чаго яны звярнуліся да азартных гульняў. Падчас праведзенага італьянскімі псіхолагамі даследавання высветлілася, што многія маладыя людзі захапіліся азартнымі гульнямі не як сродкам для забавы, паляпшэння настрою, а з мэтай павышэння свайго эканамічнага статусу за кошт выйгрышу ў латарэях, казіно, гульнявых аўтаматах. Аднак, як правіла, у выніку частых пройгрышаў адбываецца не ўмацаванне матэрыяльнага становішча, а, наадварот, яго пагаршэнне, узнікненне запазычанасці. Акрамя таго, у людзей, якія пакутуюць гульнявой залежнасцю, парушаецца ўключанасць у сацыяльныя працэсы, адбываюцца змены ў кагнітыўнай сферы, успрыняцці рэальнасці, а таксама з’яўляецца псіхафізіялагічная сімптаматыка, характэрная для асоб, што ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы. Прафесар адзначыла, што да фактараў, якія ўплываюць на працягласць гульні, адносіцца прысутнасць іншых людзей, якія пасіўна або актыўна ўключаюцца ў дзеянне. Так, калі чала-

век адзін, ён гуляе даўжэй, калі ж ёсць назіральнікі – заканчвае хутчэй. Калі ж група ўдзельнічае ў працэсе (падказвае, каментуе, падтрымлівае), то працягласць гульні непрадказальная: можа як рэзка павялічвацца, так і скарачацца. Сёння італьянскія псіхолагі працуюць над пра філактыкай дадзенай залежнасці сумесна з факультэтам інфармацыйных тэхналогій Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яны распрацоўваюць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое дазволіць фіксаваць час знаходжання чалавека ў гульні, колькасць страчаных у яе працэсе грошай, а таксама паведамляць гэтыя звесткі. Такім чынам, даследчыкі высветляць, ці здольна такая інфармацыя ўплываць на самарэгуляванне паводзін, на жаданне, здольнасць спыніць гульню. Падчас семінара будучыя псіхолагі пазнаёміліся з метадалогіяй і дызайнам якаснага даследавання, з прыкладамі вырашэння сацыяльнапсіхалагічных задач практычнага характару, што грунтуюцца на прэзентаваным прафесарам метадзе. Святлана ПРЭСНЯКОВА, студэнтка 4-га курса факультэта псіхалогіі, член СНДЛ “Актуальныя праблемы сацыяльнай псіхалогіі”

3


Дзень адчыненых дзвярэй Днямі ўніверсітэт гасцінна адчыніў дзверы для абітурыентаў-2014. У суботу 29 сакавіка па актуальную і дакладную інфармацыю ў БДПУ прыйшло шмат гасцей: амаль усе месцы ў актавай зале былі занятыя. Пра апошнiя змяненні ў Правiлах прыёму і парадку прыёму ў БДПУ, новыя спецыяльнасці, правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання і многае-многае іншае прысутным расказалі кампетэнтныя асобы – першы прарэктар універсітэта А. І. Андарала і адказны сакратар прыёмнай камісіі С. І. Васілец. Гасцей нашай ВНУ прыемна ўразіла інфармацыя пра тое, што ўсе першакурснікі, якія вучацца на стацыянары і маюць патрэбу ў жыллі, забяспечваюцца месцам у інтэрнаце. Узрадаваў патэнцыяльных абітурыентаў і параўнальна невысокі кошт навучання ў БДПУ. Знаёмства з універсітэтам прадоўжылася падчас сустрэч з дэканамі і выкладчыкамі факультэтаў. Наша alma mater падрыхтавалася да сустрэчы маладога папаўнення. Мы спадзяёмся, што і сёлета да нас прыйдуць вучыцца разумныя і творчыя маладыя людзі і дзяўчаты, схільныя да педагагічнай дзейнасці. Сяргей ВАСІЛЕЦ, адказны сакратар прыёмнай камісіі

• Спартыўны навігатар

У

СУБОТУ, 5 красавіка, спартыўны клуб “Педагог” правёў спартландыю, прысвечаную Сусветнаму дню здароўя. У мерапрыемстве прынялі ўдзел зборныя каманды Студэнцкага савета, ПА ГА “БРСМ” БДПУ і работнікаў універсітэта. ЯТНАЦЦАТАГА красавіка будзе разыграны кубак БДПУ па спартыўнай

П

аэробіцы. Запрашаем усіх жадаючых у актавую залу. Пачатак а 17-й гадзіне. АВЯРШЫЛАСЯ першынство БДПУ па валейболе сярод жаночых каманд. Месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у ФДА і ФФВ (выступае па-за конкурсам), другое – у факультэта прыродазнаўства, трэцяе занялі спартсмены факультэта беларускай і рускай філалогіі. Віншуем пераможцаў!

З

ПРЫКЛАД, ЯКІ ВАРТА ПЕРАЙМАЦЬ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

было, што Наталля Генадзьеўна размаўляла з намі як з роўнымі, па-сяброўску дзялілася сваімі перажываннямі, адказвала на пытанні, расказвала пра сваё студэнцкае жыццё, давала каштоўныя парады наконт будучай прафесіі. Кранулі цёплыя адносіны госці да факультэта і ўніверсітэта, да сваіх настаўнікаў і бацькоў – дарэчы, таксама педагогаў і выпускнікоў БДПУ. “Педагогамі нараджаюцца ці становяцца?” – з такім пытаннем звярнулася да выпускніцы адна са студэнтак. “Становяцца”, – прагучаў упэўнены адказ. Наталля Генадзьеўна параіла нам рухацца наперад, развівацца, мець справу для душы. Час вельмі хуткаплынны, назад ён не вяртаецца, таму ў жыцці кожнага чалавека павінны быць яркія моманты, тое, пра што прыемна ўспамінаць самому і расказваць іншым. Падарожжы, тэатр альбо прыгатаванне смачнай стравы – усё гэта можа прыносіць задавальненне і карысць. Але ж самае галоўнае для настаўніка – быць сапраўдным чалавекам, цікавай асобай. Педагог для вучняў – не толькі той, хто адкрывае дзверы ў свет ведаў, але і той, хто вучыць жыць. А яшчэ знакамітая госця падзялілася сваім простым рэцэптам жаночага шчасця, у складзе якога моцная сям’я і здаровыя бацькі. Размаўляць з чалавекам, які дасягнуў такіх вышынь у кар’еры, заўжды цікава. А калі гэта выпускнік твайго факультэта, становіцца ўдвая цікавей. Сваім прыкладам Наталля Генадзьеўна даказала, што здольнасці, руплівая праца і мэтанакіраванасць дапамагаюць развівацца ў прафесійнай дзейнасці. А значыць, і нам ёсць куды імкнуцца, не спыняючыся на дасягнутым. Марыя АКОСТКА, Святлана БАРЫСАВЕЦ, студэнткі 2-га курса ФПА

i

ВЫПАДКОВАСЦІ – НЕ ВЫПАДКОВЫЯ Праект “Дзеці сталіцы” арыентаваны на “цяжкіх” падлеткаў. Кожнаму дзіцяці, незалежна ад асаблівасцей характару і паводзін, неабходны клопат, увага і цеплыня. Сакрэт нашай работы заключаецца ў тым, каб стаць для сваіх падапечных сябрам, своечасова падаць руку дапамогі. У сумеснай працы раскрываецца асобасны патэнцыял не толькі дзяцей, але і саміх студэнтаў-валанцёраў. Кожны новы дзень – гэта новае здзяйсненне, развіццё сябе як асобы і як будучага педагога. Стварэнне творчых майстэрань, гурткі, гульні, трэнінгі, тэсціраванне – усё гэта толькі малая частачка таго, што робяць валанцёры на працягу месяца. Вечарамі студэнты прыдумваюць новыя конкурсы, распрацоўваюць віктарыны, сваімі рукамі шыюць касцюмы, каб рэалізоўваць задуманае разам з дзецьмі. “Быць валанцёрам – гэта не проста работа, гэта стан душы”, – скажа любы ўдзельнік “Дзяцей сталіцы”. Адпрацаваўшы два гады ў праекце, я зразумела, што ён шмат чаму мяне навучыў. Акрамя мноства сяброў я набыла і карысныя прафесійныя навыкі. Падчас узаемадзеяння з дзецьмі мы вучымся гуманнасці,

цярплівасці, уважлівасці, што так важна для будучай педагагічнай дзейнасці. Заканчэнне праекта – гэта заўсёды сумны час для яго ўдзельнікаў: развітанне з дзецьмі даецца нялёгка, ніколі не абыходзіцца без слёз… Аднак мы не кажам сваім выхаванцам “Бывай!”, а толькі “Да сустрэчы”. І ў ліпені ўжо ў адзінаццаты раз мы пераканаемся ў магіі гэтых слоў, калі дзверы валанцёрскага праекта “Дзеці сталіцы” адчыняцца зноў! Таццяна ЗЯМЦОВА, студэнтка ФБіРФ Р. S. Набор у валанцёрскі праект “Дзеці сталіцы” ўжо пачаўся! Запісацца ў яго да 23 мая могуць студэнты 1–4 курсаў усіх факультэтаў БДПУ. Больш падрабязную інфармацыю аб праекце вы можаце атрымаць у работнікаў псіхалагічнай службы БДПУ (вул. Чурлёніса, 3, тэл. 272-24-58), у ПА ГА “БРСМ” (вул. Савецкая, 18, вуч. кор. 3, каб. 129, тэл. 327-83-28), а таксама ў УВРзМ (вул. Савецкая, 18, вуч. кор. 1, каб. 108, тэл. 327-83-67).

Атрымліваючы асалоду ад выдатнай ігры акцёраў, мы рэдка задумваемся над тым, якая вялікая праца ляжыць за адным цудоўным вечарам – адным спектаклем. А між тым гэта намаганні многіх людзей – артыстаў, харэографа, мастакоў па грыме і па касцюмах, кампазітара, рэжысёрапастаноўшчыка... Мы рэдка паглыбляемся ў загадкавы свет закулісся. Гэта таямніца, даступная нямногім. Нядаўна студэнтам БДПУ пашчасціла далучыцца да вузкага кола абраных: 25 сакавіка ў сценах нашай аlma mater адбылася творчая сустрэча з рэжысёрам-пастаноўшчыкам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Валянцінай ЕРАНЬКОВАЙ. Мерапрыемства ў рамках праекта БДПУ “Залаты Віцязь” мела шырокі рэзананс – актавая зала ўніверсітэта ледзь змясціла ўсіх аматараў тэатральнага мастацтва.

ТА Я М Н І Ц Ы З А К У Л І С С Я , або “Ці любіце вы тэатр, як люблю яго я?” На сустрэчу Валянціна Рыгораўна прыйшла са сваім мужам – кампазітарам Аляксеем Ераньковым. Разам яны адказвалі на шматлікія пытанні студэнтаў, дзяліліся сваім творчым вопытам. Тэатральных рэжысёраў-жанчын у Беларусі можна пералічыць па пальцах адной рукі: традыцыйна гэтая прафесія лічыцца мужчынскай. Аднак для тых, хто хоць аднойчы бачыў спектакль Валянціны Рыгораўны, няма патрэбы апісваць усю сілу і магутнасць яе творчага генію. Хутка В. Еранькова адзначыць 65-годдзе. Свайго ўзросту рэжысёр не хавае, таму што і фізічна, і душэўна адчувае сябе значна маладзейшай. Яна з гумарам ставіцца да пытанняў і пра ўзрост, і пра складанасці “мужчынскай” прафесіі. А яе запатрабаванасці і ў тэатральных колах, і сярод гледачоў могуць пазайздросціць нават маладыя. Асабліва ўразіла і парадавала атмасфера, якая панавала ў зале падчас сустрэчы: натуральнасць, шчырасць, лёгкі гумар... Члены трупы аднаго з лепшых тэатраў сталіцы трымалі сябе са студэнтамі проста і адкрыта. – Прафесія рэжысёра – доля моцных духам людзей, – Валянціна Рыгораўна ўсміхалася, распавядаючы пра любімую справу. – Але я ніколі не лічыла яе выключна мужчынскай. Мой выбар не быў спантанным,

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”. Пасв. аб рэгістр. № 557.

Кожная падзея ў нашым жыцці здараецца не проста так: адна чамусьці вучыць, другая прымушае задумацца і ў выніку натхняе на нейкі ўчынак, трэцяя пакідае трывалы след у душы. Адной з такіх знакавых падзей у маёй біяграфіі стаў удзел у валанцёрскім праекце “Дзеці сталіцы”. Яшчэ зусім нявопытная першакурсніца, я вырашыла паспрабаваць свае сілы ў гэтым відзе дзейнасці. І ў мяне атрымалася! Праца з дзецьмі – гэта бясцэнны ўзаемаабмен вопытам і чалавечымі якасцямі, гэта – творчасць.

я свядома вырашыла скончыць кар’еру актрысы і пайсці ў рэжысуру. Ніводнага разу пра гэта не пашкадавала. А справіцца з усімі цяжкасцямі абранага шляху мне дапамагае сям’я – муж і дачка, а таксама, вядома ж, артысты трупы. – У тэатры мы адно цэлае. Наш калектыў – гэта не проста калегі, сябры, таварышы; гэта сям’я. Нам жа пашанцавала яшчэ больш: мы разам і дома, і на працы, – Аляксей Мікалаевіч працягваў думку жонкі. – А тэатр – гэта бег. Спыніцца проста немагчыма. Магчыма толькі перавесці дыханне на бягу. Адным з апошніх пытанняў, адрасаваных Валянціне Рыгораўне, было смелае і адначасова простае: “Вы шчаслівы чалавек?” Адказ на яго быў такі ж просты: “Безумоўна. Хаця б таму, што я так люблю жыць!” На пазітыўнай ноце творчая пара развіталася з універсітэтам: пакінула аўтографы, сфатаграфавалася з жадаючымі і запрасіла на свае спектаклі — “Злоўлены сеткай”, “Дзівакі”, “Леў зімой”, “Утаймаванне свавольнай”, “Жаніхі”, “Эсфір”... Выбірайце на свой густ і далучайцеся да кагорты аматараў тэатральнага мастацтва! Наталля ТАЎГЕНЬ

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”. Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 165. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 10.04.2014 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

1140  
1140  
Advertisement