Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 27 сакавіка 2014 года

№ 4 (1139)

ПЕДАГАГІЧНЫ

СЕЙБІТ

АД ТЭОРЫІ

ДЭБЮТ

НА НІВЕ

ДА ПРАКТЫКІ

ФІЛАЛОГІІ

Стар. 3

•Навіны БДПУ Д

ЗЯСЯТАЯ ўніверсітэцкая навукова-практычная канферэнцыя «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста» адбудзецца 23 красавіка. Запрашаем да ўдзелу! РАДСТАЎНІКІ ўсіх факультэтаў – дэлегаты VI справаздачна-выбарчай канферэнцыі ПА ГА «БРСМ» БДПУ – 28 сакавіка адкрытым галасаваннем абяруць новы склад камітэта сваёй першаснай арганізацыі і яе сакратара. ПЕРЫЯД з 7 красавіка па 14 мая ва ўніверсітэце праводзіцца рэнтген-флюараграфічнае абследаванне студэнтаў і работнікаў нашай ВНУ. У адпаведнасці з графікам лабараторыя працуе: 7–14 красавіка – на вул. Ф. Скарыны,13 (вуч. корпус № 7); 15–17 красавіка – на вул. Магілёўская, 37 (вуч. корпус № 5); 18 і 21 красавіка – на вул. Кабушкіна, 59 А (вуч. корпус № 11); з 22 красавіка па 14 мая – на вул. Савецкая, 18 (вуч. карпусы № 1, 2, 3, 4, 8).

П

Стар. 3

Стар. 4

ЗОРНЫ ЗЛЁТ: У ЧАКАННІ НОВЫХ ПРЫГОД Па даўняй традыцыі напачатку вясны вялікая зорная сям’я збіраецца разам, каб узгадаць лепшыя моманты вандровак, прывітаць студэнтаў і выкладчыкаў, якія падчас паходу з’яўляліся байцамі і камандзірамі. Галоўнай жа інтрыгай сёлетняга мерапрыемства быў адказ на пытанне: які атрад назавуць лепшым, і, адпаведна, каму выпадзе гонар несці сцяг універсітэта ў юбілейным, пяцідзясятым зорным паходзе.

У

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыка кафедры (д.н., 23 разр. АТС) агульнага і рускага мовазнаўства; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) педагогікі, матэматычнага аналізу, тыфлапедагогікі; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) эканомікі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Цырымонію падвядзення вынікаў 49-га паходу адкрыў першы прарэктар універсітэта А. І. Андарала. У сваёй прамове ён узгадаў сумную падзею, якая азмрочыла свята, – смерць нязменнага на працягу 11 гадоў рэктара БДПУ прафесара Пятра Дзмітрыевіча Кухарчыка. Байцы і камандзіры ўшанавалі яго памяць хвілінай маўчання. Пасля Аляксандр Іванавіч разам са старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі сту-

дэнтаў БДПУ Вадзімам Грачовым узнагародзілі лепшых байцоўзорнікаў. Гонару звацца лепшымі ўдастоіліся наступныя студэнты: Аксана Жорава і Алена Ткачэнка («Фактар Ч», ФП і ФДА); Вольга Дымкова і Вадзім Кнырко («Маладая гвардыя», ФСПТ і гістфак); Аляксандра Ложачнік і Яўген Янковіч («Ёсть кантакт», ФПА і ФФВ);

Марыя Курловіч і Андрэй Хімічаў («Дзеці Эйнштэйна», матфак і фізфак); Маргарыта Шавела і Святлана Лабазнікава («Зорны фэст», ФСА і ФЭА); Артур Асаёнак і Вольга Прыгун («Студэнцкі батальён», факультэт прыродазнаўства і ФБіРФ). Усе з названых байцоў атрымалі спецыяльныя прызы ад прафкама студэнтаў. Пяцікурсніца Вольга Прыгун ад імя студэнтаў-зорнікаў падзякавала кіраўніцтву ўніверсітэта і з жалем адзначыла, што ў наступным годзе ўжо не зможа быць байцом зорнага атрада роднага факультэта. Насуперак традыцыі вызначаць лепшы атрад, спецыяльнымі дыпломамі і каштоўнымі прызамі ад рэктарата, ПА ГА «БРСМ» і прафкама былі ўзнагароджаны абсалютна ўсе атрады. І ўсе яны атрымалі сертыфікаты на калектыўнае наведванне спектакляў сталічных тэатраў. Прарэктар па выхаваўчай рабоце С. І. Копцева прапанавала (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

«КАСМІЧНЫ» ГОСЦЬ БДПУ Прыемны сюрпрыз выкладчыкам і студэнтам БДПУ падрыхтаваў рэктарат: 12 сакавіка ў канферэнц-зале адбылася сустрэча з нашым суайчыннікам, касманаўтам, камандзірам 33/34-й экспедыцыі на МКС Алегам Віктаравічам НАВІЦКІМ. Госць аказаўся цікавым расказчыкам, адкрытым і шчырым чалавекам, простым у зносінах, таму мерапрыемства прайшло ў нязмушанай атмасферы, прысутныя змаглі даведацца шмат падрабязнасцей «касмічнага» жыцця. Мала хто ведае, што Алег Навіцкі нарадзіўся ў г. Чэрвені Мінскай вобласці, дзе па гэты дзень жыве яго мама Валянціна Эдуардаўна, а ў сталіцы працуюць родныя брат і сястра. Дарэчы, у сярэдняй школе № 2 горада Чэрвеня, дзе з 1979 па 1988 г. вучыўся будучы палкоўнік авіяцыі, адкрыты музей, прысвечаны выпускніку-касманаўту. Першымі яго экспанатамі сталі сцяжок з гербам горада, які ў якасці талісмана ён узяў з сабой на арбіту, а таксама шлем і пальчаткі ад скафандра. Наш паважаны зямляк распавёў аўдыторыі пра свой шлях ад курсанта лётнага вучылішча да касманаўта, камандзіра экіпажа. Жывы і эмацыйны

расказ госць дапоўніў прэзентацыяй са шматлікімі відэа- і фотаматэрыяламі, у тым ліку і зробленымі на міжнароднай касмічнай станцыі. Парашутная падрыхтоўка, курс выжывання ў экстрэмальных умовах, касмадром «Байканур», заняткі спортам на МКС, неверагодныя выявы Зямлі з космасу – усё гэта стала яркай ілюстрацый да слоў Алега Навіцкага. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


• Свет без межаў На працягу трох дзён (11–13 сакавіка) наша alma mater прымала гасцей – дэлегацыю Ялабужскага інстытута Казанскага федэральнага ўніверсітэта на чале з яго дырэктарам Аленай Яфімаўнай Мярзон.

ВІТАЕМ НОВЫХ ПАРТНЁРАЎ Праграма візіту прадугледжвала надзвычай шырокае кола пытанняў. Так, быў праведзены шэраг рабочых сустрэч у рэктараце БДПУ, падчас якіх абмяркоўваліся магчымасці супрацоўніцтва дзвюх ВНУ ў галіне навуковай і адукацыйнай дзейнасці. У прыватнасці, разглядаліся пытанні акадэмічнай мабільнасці прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў, гаварылася пра перспектыву адкрыцця экстэрытарыяльнай кафедры нашых устаноў, правядзення сумесных навуковых мерапрыемстваў і ажыццяўлення выдавецкіх праектаў. Прадуктыўным атрымаўся і круглы стол, на якім была прэзентавана праграма развіцця Ялабужскага інстытута КФУ, яго навуковы і адукацыйны патэнцыял. У працэсе палілога акрэсліліся некалькі цікавых напрамкаў. Так, расійскія госці зацікавіліся распрацоўкамі беларускіх вучоных-філолагаў у сферы параўнальнага мовазнаўства, падзяліліся марай накіраваць студэнтаў-географаў на практыку ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Акрамя гэтага, дырэктарат Інстытута выказаў гатоўнасць прыняць студэнтаў-хімікаў з БДПУ для ўключанага навучання на біялагічным факультэце сваёй установы. На гэтым прапановы не скончыліся. Прадстаўнікоў нашай alma mater запрасілі на Міжнародны фестываль школьных настаўнікаў, які, па-

У аддзеле рэдкай кнігі

чынаючы з 2010 г., праходзіць на базе Ялабужскага інстытута. Навукоўцам БДПУ прапанавалі прыняць удзел у Стахееўскіх чытаннях, названых у гонар ураджэнца Ялабугі рускага пісьменніка Дзмітрыя Стахеева, а таксама ў Цвятаеўскіх чытаннях, прысвечаных памяці знакамітай паэткі, якая скончыла сваё жыццё ў г. Ялабуга і там жа пахавана. Падчас знаёмства з БДПУ расійскія госці адзначылі плённую працу калектыву кафедры педагогікі на чале з доктарам педагагічных навук прафесарам Іванам Іванавічам Цыркуном. Асабліва іх зацікавіў вопыт стварэння філіялаў кафедры ў шэрагу агульнаадукацыйных школ і гімназій. Шмат новай і цікавай інфармацыі даведаліся студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта падчас публічнай лекцыі «Татарстан: культура і адукацыя», якую прачытаў намеснік дырэктара Інстытута па наву-

ковай дзейнасці прафесар А. І. Разжывін. Асноўным жа вынікам візіту гасцей з Татарстана стала падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве ў галіне навуковай і адукацыйнай дзейнасці паміж БДПУ і Ялабужскім інстытутам КФУ. Свае подпісы пад дакументам паставілі в. а. рэктара БДПУ А. І. Андарала і дырэктар Ялабужс к а г а і н с т ы т у т а КФУ А. Я. Мярзон. Іна ГАЛАЎКО, студэнтка 5-га курса ФБіРФ

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

2

У гэтым пераканаліся ўдзельнікі Міжнароднай праграмы прафесійнай мабільнасці работнікаў адукацыі, арганізаванай Цэнтрам міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Таварыствам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі «GIFW» (Германія) пры падтрымцы Пасольства Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Мэта праекта – пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне прафесійнай адукацыі, абмен вопытам з зарубежнымі калегамі, устанаўленне больш цесных кантактаў з адукацыйнымі ўстановамі розных краін. Тыдзень, праведзены ў складзе беларускай дэлегацыі, якую ўзначальваў намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В. А. Будкевіч, аказаўся надзвычай пазнавальным. Мы мелі магчымасць дэталёва азнаёміцца з нацыянальным заканадаўствам Германіі і Францыі ў галіне навучання, разнастайнымі напрамкамі і формамі працы, вопытам арганізацыі прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі, абмеркаваць шляхі развіцця адукацыі. Не засталася па-за ўвагай і праблема падрыхтоўкі будучых настаўнікаў. Пра сістэму адукацыі Германіі нам расказаў сенатар Д. Хрысціян Штотцэр. Цікава было даведацца, што дзеці ў гэтай краіне ідуць у школу з 5 гадоў. У першым класе па жаданні яны могуць правесці адзін альбо два гады. На працягу гэтага перыяду вучняў суправаджаюць выхавальнікі. Прафарыентацыйную работу ў асноўным праводзяць саветнікі па прафарыентацыі. Вялікую зацікаўленасць беларускай дэлегацыі выклікала інфармацыя пра гімназію агульнага навучання (г. Кёльн) для дзяцей перасяленцаў. Праблемных вучняў тут не пераконваюць размовамі. Ім даюць сапраўдныя інструменты, якімі яны будуюць… жылы дом! А дапамагаюць ім у гэтым бацькі, настаўнікі, блізкія людзі. У гімназіі працуе ўласны цырк, якім кіруе настаўніца – наша зямлячка з Брэста.

«Н»-даведка. Ялабужскі інстытут КФУ (раней – Ялабужскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт) быў заснаваны 1898 г. У склад Казанскага федэральнага ўніверсітэта ўключаны ў 2011 г. На сённяшні дзень тут вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў на 10 факультэтах па 41 напрамку і профілі.

«КАСМІЧНЫ» ГОСЦЬ БДПУ Пасля заканчэння падрыхтоўкі касманаўт спачатку стаў камандзірам дубліруючага складу міжпланетнай экспедыцыі, а неўзабаве – і асноўнага. У кастрычніку 2012 г. ён упершыню змог убачыць планету Зямля праз ілюмінатар МКС. Экіпаж Навіцкага правёў на арбіце амаль 5 месяцаў – 144 дні. На працягу гэтага тэрміну Алег Віктаравіч займаўся навуковымі эксперыментамі і абслугоўваннем карабля, аднак у вольныя хвіліны ўсё ж знаходзіў час на адно з любімых захапленняў – фатаграфаванне. Пасля прэзентацыі Алег Віктаравіч з гатоўнасцю адказаў на пытанні аўдыторыі, якіх аказалася нямала. Тычыліся яны ў асноўным быту на станцыі. Зацікавілі прысутных таксама традыцыі і прыкметы касманаўтаў. Госць пацвердзіў, што ўсе яны дакладна выконваюцца. Напрыклад, абавязковым перад стартам з’яўляецца прагляд фільма рэжысёра У. Я. Матыля «Белае сонца пустыні».

« М А Б І Л Ь Н АС Ц Ь – П А Т РА Б А В А Н Н Е Ч АС У »

Першы прарэктар А. І. Андарала пацікавіўся, якія планы ў Навіцкага пасля завяршэння кар’еры касманаўта, і прапанаваў яму пасаду выкладчыка нашага ўніверсітэта: «Вы маглі б вучыць студэнтаў і стаць камандзірам нашых зорных атрадаў». Госць паабяцаў падумаць над прапановай і паведаміць пра сваё рашэнне. У прысутных склалася ўражанне пра Алега Навіцкага як чалавека жыццярадаснага, з выдатным пачуццём гумару, гатовага да новых стартаў, якія, дарэчы, плануюцца пасля 2016 г. Ганаровы госць пакінуў запіс у Памятнай кнізе, наведаў універсітэцкі планетарый. Па ўсім было відаць, што касманаўту спадабалася сустрэча, ён паабяцаў яшчэ не раз зазірнуць да нас у госці. Пасля невялікай фотасесіі ён развітаўся з БДПУ, пакінуўшы ва ўсіх нас адчуванне дакранання да цуда. Елісей БАРАНАЎ, студэнт факультэта прыродазнаўства

Прыемныя ўражанні пакінула і прафесійная школа, размешчаная ў г. Вупперталь. Навучальная ўстанова рыхтуе праграмістаў, якія будуць абслугоўваць вялікагрузныя аўтамабілі і тэхніку на тэкстыльных прадпрыемствах. Яе дырэктар Матхіяс Флатотта паведаміў, што школу наведваюць дзеці больш чым 30 нацыянальнасцей. Два дні ў тыдзень яны авалодваюць тэорыяй, а яшчэ тры – праходзяць практыку на прадпрыемствах горада. Больш паспяховыя вучні накіроўваюцца на практыку ў Англію, Польшчу, Турцыю, Кітай. Там яны знаёмяцца з самай сучаснай тэхнікай. Гасцінна нас сустракалі і ў Францыі, асабліва ў Цэнтры педагагічных даследаванняў, які знаходзіцца ў г. Сеўр (прыгарад Парыжа). З дакладам «Сістэма адукацыі Францыі і яе праблемы» выступіў дырэктар Дэпартамента міжнародных сувязей Цэнтра педагагічных даследаванняў Францыі Мішэль Монсаўрэт. У Францыі няма дзіцячых садоў, замест іх працуюць мацярынскія школы. Кожны ўзровень адукацыі мае асобны будынак. У так званыя прафесійна-тэхнічныя вучылішчы набор ажыццяўляюць рэгіянальныя ўлады, а не дзяржава. Па жаданні бацькоў дзеці могуць не наведваць школу, а займацца з рэпетытарам. На выхадзе яны павінны паказаць веды, адпаведныя прынятым стандартам. Мішэль Монсаўрэт падрабязна спыніўся на праблемах сістэмы адукацыі Францыі і падрыхтоўкі настаўнікаў, на новых праектах законаў у галіне навучання. На працягу дзвюх гадзін ён даваў разгорнутыя адказы на пытанні беларускіх вучоных і настаўнікаў і паабяцаў сустрэцца з педагогамі ўжо ў нашай краіне. Я вельмі ўдзячна кіраўніцтву БДПУ за прадастаўленую магчымасць удзельнічаць у праграме прафесійнай мабільнасці работнікаў адукацыі. Лідзія КАЗІНЕЦ, дацэнт кафедры педагогікі

27 сакавіка 2014 г.


У зале рэдкай кнігі 24 лютага адкрылася выстава «Нястомны працаўнік на ніве філалогіі», на якой былі прадстаўлены навуковыя працы доктара філалагічных навук, прафесара, дэкана факультэта беларускай і рускай філалогіі Васіля Дзянісавіча СТАРЫЧОНКА, якому ў гэты дзень споўнілася 60 гадоў. Выступоўцы, у ліку якіх былі прадстаўнікі адміністрацыі БДПУ, дэканы факультэтаў, загадчыкі кафедраў і студэнты, адзначылі высокі прафесійны ўзровень навуковай дзейнасці прафесара Старычонка, шмат цёплых слоў было сказана і пра асабістыя якасці гэтага выдатнага чалавека.

І НЕМАГЧЫМАЕ МАГЧЫМА ТАМУ, ХТО ЎЗЯЎ РУБЕЖ КРУТЫ Гледзячы на пройдзены Васілём Дзянісавічам шлях, разумееш, што «і немагчымае магчыма». Нарадзіўся будучы вучоны ў маленькай вёсцы Луцішча Крупскага раёна Мінскай вобласці праз дзевяць гадоў пасля вайны. Часы былі складаныя, але гэта не перашкодзіла вясковаму хлапчуку ажыццявіць мару, недасяжную для многіх, – паступіць у сталічную ВНУ і заняцца навукай. Але гэта здарылася потым. А напачатку была Абчугская сярэдняя школа і праца пазаштатным карэспандэнтам у раённай газеце «Ленінскім курсам», затым філалагічны факультэт БДУ з яго студэнцкай рамантыкай – будатрадамі і паездкамі на «бульбу». У 1976 г. В. Д. Старычонак пачаў працаваць у Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі, з 1982 – у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка: спачатку старшым выкладчыкам, потым дацэнтам, прафесарам кафедры і, нарэшце, ужо 12-ы год запар Васіль Дзянісавіч узначальвае факультэт беларускай і рускай філалогіі. Навуковыя інтарэсы В. Д. Старычонка надзвычай шырокія – лексікалогія, лексікаграфія, дыялекталогія, полісемія, семантыка, культура мовы. Ён аўтар больш як 250 навуковых прац, сярод якіх «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» (1991), «Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў)» (1997), «Метафары ў беларускай мове» (2007). В. Д. Старычонак з’яўляецца суаўтарам такіх фундаментальных акадэмічных выданняў, як пяцітомны «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» і пяцітомны «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак». Значную ўвагу прафесар Старычонак надае распрацоўцы метадычных рэкамендацый і напісанню кніг па беларускай мове. Ён падрыхтаваў вучэбна-метадычныя дапаможнікі «Лінгвістычныя аналізы» (1997), «Беларуская мова: ад А да Я» (2002), «Беларуская мова: Узоры моўнага аналізу. Трэніровачныя заданні. Тэсты» (2002). З мэтай заахвоціць вучняў да вывучэння мовы і літаратуры, пашырыць іх кругагляд і моўную эрудыцыю, дапамагчы ў развіцці вобразнага і лагічнага мыслення, памяці, кемлівасці была створана кніга «Займальная філалогія» (1998).

Як дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі В. Д. Старычонак надае вялікую ўвагу выкладанню беларускай і рускай моў ва ўмовах беларуска-рускага білінгвізму, клапоціцца пра стварэнне інавацыйных дапаможнікаў па рускай мове, пра што сведчаць такія навуковыя працы, як «Основы фонологии» (1999), «Русский язык. Школьный словарь-справочник» (2002), «Современный русский литературный язык» (2012) і інш. Вучонага-лінгвіста В. Д. Старычонка добра ведаюць у адукацыйных колах многіх расійскіх навучальных устаноў, дзе ён не раз выступаў з дакладамі па беларускарускіх узаемасувязях, стане рускай мовы ў Беларусі. На заказ маскоўскага выдавецтва «Дрофа» Васіль Старычонак (у сааўтарстве з Л. Кавадлай) падрыхтаваў даведачнае выданне «1750 экзаменационных вопросов, заданий и ответов по русскому языку для школьников и поступающих в вузы» (2001). У 1998 г. у выдавецтве «Феникс» (Растоў-на-Доне) апублікаваны «Большой лингвистический словарь», які ўключае тлумачэнне звыш трох тысяч лінгвістычных тэрмінаў і паняццяў. Гэта выданне, як сведчаць дадзеныя Расійскага індэкса навуковага цытавання і Індэкса Хірша, запатрабавана ў навуковых колах сённяшніх мовазнаўцаў.

Васіль Дзянісавіч вядзе вялікую грамадскую работу. На працягу пяці гадоў з’яўляўся членам Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, зараз уваходзіць у склад Бюро навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца навуковым кансультантам часопіса «Роднае слова», членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Полымя», «Весці БДПУ», «Вучоных запісак», «Русистика в Беларуси», «Кем быть?», «Kalba ir kontekstai». У сваёй грамадскай дзейнасці значную ўвагу надае развіццю міжнародных зносін, наладжванню навуковых і адукацыйных сувязей нашай установы з ВНУ розных краін. Прымаў непасрэдны ўдзел у адкрыцці Цэнтра беларускай мовы і культуры ў Бакінскім славянскім універсітэце і ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце. Зараз на факультэце, які ўзначальвае прафесар Старычонак, функцыянуюць цэнтры беларускай літаратуры і культуры імя Максіма Танка, азербайджанскай мовы і культуры, літуаністыкі, ізраільскай культуры і вывучэння мовы іўрыт і інш., ладзіцца шэраг міжнародных навуковых канферэнцый. Адна з найбольш вядомых і папулярных – «Мова і міжкультурныя камунікацыі» – праводзіцца на дзюх пляцоўках: у БДПУ і Літоўскім эдукалагічным універсітэце. За значныя заслугі ў навукова-педагагічнай дзейнасці В. Д. Старычонак узнагароджаны «Медалём Францыска Скарыны», знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», шматлікімі ганаровымі граматамі. Больш за 35 гадоў прысвяціў Васіль Дзянісавіч філалагічнай навуцы і адукацыі і ніколі не пашкадаваў, што звязаў свой лёс са складанай і адказнай працай. Гэтаму спрыялі працавітасць, прафесійныя веды, мэтанакіраванасць, адказнасць, эрудыцыя, выключная добразычлівасць, адкрытасць і чуласць у адносінах да людзей. Усё гэта і сёння складае ўнутраны стрыжань яго характару і з’яўляецца асновай вялікай павагі родных і блізкіх, калег па працы, прыцягвае да яго маладых навукоўцаў. Алена ЖЫГАНАВА, намеснік дэкана ФБіРФ

• Канферэнц-зала ШТО ПАСЕЕШ, ТОЕ І ПАЖНЕШ Студэнцкую навуку можна параўнаць з сяўбой: выкладчыкі рупліва кідаюць у глебу зярняткі ведаў, якія пасля прарастаюць плёнам даследчай дзейнасці, новымі адкрыццямі і праектамі. Свежыя ідэі, нібы веснавыя кветкі, расцвілі на V Студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Спецыяльная адукацыя: прафесійны дэбют», якая адбылася 13 сакавіка на ФСА.

З кожным годам кола ўдзельнікаў мерапрыемства становіцца ўсё больш шырокім, а зборнік, выдадзены па выніках канферэнцыі, больш важкім. Сёлета было пададзена 75 заявак ад студэнтаў з 4-х краін: Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана і Беларусі. Вітаючы ўдзельнікаў, дэкан

27 сакавіка 2014 г.

факультэта спецыяльнай адукацыі С. Я. Гайдукевіч падкрэсліла, што сучаснае грамадства патрабуе ад спецыяліста перш за ўсё ўмення шукаць і бачыць новыя ідэі, а таксама вырашаць надзённыя задачы. Навуковая кампетэнцыя – неад’емная частка прафесіяналізму, таму ў нашым універсітэце створаны ўсе неабходныя ўмовы для паспяховай даследчай дзейнасці. Сапраўды, кожны год на факультэце праводзяцца алімпіяды, канферэнцыі, дзейнічае студэнцкі навуковы клуб і 4 студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі, кіраўнікамі якіх з’яўляюцца вопытныя

і творчыя дацэнты. Да ўдзелу ў конкурсе студэнцкіх навуковых прац штогод з ФСА адпраўляецца больш за 15 работ, многія з якіх становяцца прызёрамі. Навуковая праца не толькі садзейнічае развіццю прафесіяналізму, але і ўзмацняе сацыяльны статус студэнта, дазваляе атрымліваць імянныя стыпендыі. Так, ва ўрачыстай атмасферы канферэнцыі былі ўручаны памятныя знакі наступным студэнтам: Марыне Бандарэнка (уладальніца стыпендыі Прэзідэнта РБ), Ліліі Петрасян (стыпендыя імя Я. Коласа), Святлане Рубчэні (стыпендыя імя П. Броўкі). На пленарным пасяджэнні прагучалі лепшыя даклады студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Змястоўныя, абгрунтаваныя выступленні паступова падвялі ўдзельнікаў канферэнцыі да працы секцый. І тут панавала добразычлівая, творчая атмасфера, слухачы былі цікаўнымі, а дакладчыкі – натхнёнымі.

Для падвядзення вынікаў і ўручэння сертыфікатаў і ганаровых грамат слова прадаставілі Святлане Міхайлаўне Валяўка, дацэнту кафедры клінічнай і спецыяльнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі, сацыялогіі і сацыяльных адносін Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта. Выступоўца адзначыла рознабаковасць і актуальнасць тэматыкі дакладаў, узаемную зацікаўленасць студэнтаў праблематыкай канферэнцыі. Так вынікі працы выкладчыкаў, сапраўдных сейбітаў мудрасці, знайшлі ўвасабленне ў навуковай дзейнасці студэнтаў. Няхай жа і надалей не спыняецца гэта праца, няхай яна прыносіць свой плён і садзейнічае адкрыццям, дасягненням, агульнаму поспеху! Інга КІЖЛО, выкладчык кафедры лагапедыі, аспірантка ФСА

3


З О Р Н Ы З Л Ё Т: У Ч А К А Н Н І Н О В Ы Х П Р Ы Г О Д (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

правесці наступны, 50-ы зорны паход з яшчэ большым размахам і выдаць ганаровыя сцягі ўніверсітэта кожнаму атраду. А яшчэ Святлана Іванаўна адзначыла дзейнасць зводнага атрада факультэтаў прыродазнаўства і беларускай і рускай філалогіі «Студэнцкі батальён». Байцы гэтага атрада былі ўзнагароджаны асобым прызам ад партнёра БДПУ – сертыфікатам на наведванне гульні пэйнтбол.

На гэтай пазітыўнай ноце цырымонія падвядзення вынікаў 49-га паходу завяршылася, а вялікая зорная сям’я ўжо настроілася ўсур’ёз рыхтавацца да юбілейнага мерапрыемства. З нецярплівасцю чакаем новых вандровак, прыгод, уражанняў, знаёмстваў! Елісей БАРАНАЎ, баец атрада «Студэнцкі батальён»

МАГІСТРАТУРА БДПУ: АД ВЫТОКАЎ ДА СУЧАСНАСЦІ Вось ужо на працягу дваццаці гадоў БДПУ ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Другая ступень вышэйшай адукацыі – не толькі дзверы ў вялікую навуку, магчымасць удасканаліць свае даследчыя навыкі і ўменні, але і важны крок у прафесійным станаўленні, асобасным развіцці. Слова «магістр» паходзіць ад лацінскага Навучанне ў магістратуры ў 2014 г. будзе magister, што азначае «начальнік, настаўнік». ажыццяўляцца ў адпаведнасці з Правіламі прыУ сярэдневякоўі так называлі выкладчыка «ся- ёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі мі вольных мастацтваў» ва ўніверсітэтах. У да- II ступені (зацверджаны Пастановай Савета Мірэвалюцыйнай Расіі званне «магістр» было ністраў Рэспублікі Беларусь 02.02.2012 № 110). ўведзена ўказам Аляксандра I ад 24 студзеня Падрыхтоўка ў магістратуры ажыццяўля1803 г. «Аб уладкаванні вучылішчаў». Гэтая ецца па вочнай і завочнай формах атрымання ступень прысвойвалася па ўсіх універсітэцкіх адукацыі. Яе тэрмін складае ад 1 года (вочна) спецыяльнасцях, акрамя медыцынскіх. Та- да 1,5 года (завочна). ды ж было ўведзена званне доктара, а пазней Пачатак навучання ў магістратуры БДПУ – і кандыдата. Магістр займаў прамежкавае 1 верасня. становішча паміж кандыдатам (асоба, якая Падрыхтоўка магістрантаў ажыццяўляецца скончыла ўніверсітэт на «выдатна») і доктарам. па індывідуальным плане работы, які расМагістарская ступень давала права займаць працоўваецца ў адпаведнасці з вучэбным плапасаду тытулярнага саветніка (9-ы клас згодна нам па пэўнай спецыяльнасці другой ступені. з «Табелем аб рангах»). Ён арыентаваны на актыўную самастойную У Рэспубліцы Беларусь вопыт падрыхтоўкі працу студэнтаў і ўключае пералік вывучаемагістраў складае два дзясяткі гадоў. У БДПУ мых дысцыплін, аб’ём вучэбнай нагрузкі, пра(тады – Мінскім дзяржаўным педагагіч- граму падрыхтоўкі дысертацыі, практыкі, наным інстытуце імя А. М. Горкага) уся рабо- вукова-даследчую дзейнасць, формы і тэрміны та па шматузроўневай сістэме падрыхтоўкі справаздачы па кожным названым раздзеле педагагічных кадраў пачалася ў 1992 г. з рас- плана. Выніковая атэстацыя на другой ступені працоўкі адпаведнай Канцэпцыі. Дакумент праводзіцца ў форме абароны дысертацыі. грунтаваўся на абагульненні здабыткаў шэПрыём у магістратуру ў 2014 г. будзе ажыцрагу краін свету (Расіі, Англіі, Германіі, ЗША) цяўляцца па 18 спецыяльнасцях на конкурснай і на гістарычным вопыце педагагічных наву- аснове па выніках уступных іспытаў. Тэрміны ковых устаноў Беларусі. Праз два гады пасля прыёму дакументаў – з 27 чэрвеня па 5 ліпеня. шырокага абмеркавання гэтай канцэпцыі сяАсаблівасць набору ў магістратуру-2014 зарод навукова-педагагічных кадраў рэспублікі ключаецца ў тым, што асобы, якія маюць выі разгляду на калегіі Міністэрства адукацыі шэйшую адукацыю першай ступені па іншых Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад спецыяльнасцях, могуць таксама ўдзельнічаць ад 04.08.1994 г. № 225 «Аб зацвярджэнні у конкурсе з улікам вынікаў здачы дадатковага Палажэння аб шматузроўневай сістэме вы- экзамену. Напрыклад, атрымаўшы вышэйшую шэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». адукацыю першай ступені па спецыяльнасці Рэктарат БДПУ правёў папярэднюю работу «Матэматыка», можна прэтэндаваць на паі звярнуўся ў Міністэрства адукацыі з пра- ступленне ў магістратуру, скажам, па спепановай распачаць пры кафедры педагогікі цыяльнасці «Псіхалогія». Для гэтага неабпадрыхтоўку магістраў. У выніку з верасня ходна здаць 2 экзамены – дадатковы і ўступны 1994 г. наша alma mater атрымала дазвол на па псіхалогіі. ажыццяўленне навучання па другой ступені Тэрміны правядзення ўступных іспытаў – вышэйшай адукацыі. з 8 па 10 ліпеня, залічэнне – да 17 ліпеня. Першы набор у магістратуру нашай устаноЗапрашаем у магістратуру выпускнікоў вы склаў 15 чалавек і ажыццяўляўся па адной БДПУ-2014 і мінулых гадоў, а таксама спецыяльнасці – «Педагогіка». спецыялістаў, якія скончылі іншыя ВНУ. Пачынаючы з адкрыцця ў 1994 г. і па цяБольш падрабязную інфармацыю пра перашні час навучанне ў магістратуры БДПУ магістратуру можна атрымаць на сайпрайшлі 1912 чалавек (па вочнай форме ат- це www.bspu.unibel.by ці па тэл.: 200-71рымання адукацыі – 1191, па завочнай – 12, 200-15-49, 226-56-25. 721). Віктар ЗАЙЦАЎ, У 2013/2014 навучальным годзе ў маначальнік навукова-метадычнага гістратуру паступілі 152 чалавекі. ўпраўлення Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

•Спецыяліст гартуецца на практыцы У самым пачатку педагагічнай практыкі ўсе студэнты адчуваюць хваляванне і няўпэўненасць у сваіх сілах. Правядзенне першых урокаў ускладняецца тым, што вопытны настаўнік пільна назірае за тваёй працай, таму ты яшчэ больш баішся памыліцца. Нам усім знаёмы стан павышанай трывожнасці, сканцэнтраванасці на сабе і сваіх перажываннях. Але паступова педагагічная праца настолькі захапляе, што ўсе пералічаныя цяжкасці пераадольваюцца, пры гэтым набываюцца неабходныя прафесійныя навыкі і ўменні. Не пазбегла ўсіх гэтых складнікаў дзейнасці педагога-пачаткоўца і я. Аднак, годна вытрымаўшы праверку боем, магу ўпэўнена сказаць: практыка – самы эфектыўны сродак падрыхтоўкі студэнтаў да настаўніцкай працы. Яна дазваляе авалодаць педагагічным майстэрствам у цэлым і асобнымі яго кампанентамі, набыць навыкі камунікацыі з дзецьмі, выпрацаваць неабходныя асобасныя і прафесійныя ўласцівасці і якасці, патрэбныя для працы ў школе. А галоўным яе вынікам павінна стаць цвёрдая перакананасць студэнта ў слушнасці аднойчы зробленага выбару – стаць настаўнікам, прысвяціць сябе самай гуманнай прафесіі на зямлі. Педагагічная практыка дала мне карысны досвед працы з дзецьмі. Я зразумела, што кожны вучань па-свойму цікавы, трэба толькі знайсці да яго асабісты падыход, высветліць тое, чым яго можна зацікавіць. Гэта вельмі важна – навучыцца ўспрымаць і шанаваць кожнае дзіця як асобу. Часта неадэкватныя паводзіны вучня тлумачацца вельмі сур’ёзнымі прычынамі, і наша задача – знайсці іх, зразумець, параіць, дапамагчы. Пасля двух месяцаў працы ў школе хочацца адзначыць, што гэта быў самы эфектыўны ў засваенні азоў педагагічнай дзейнасці час. Цяпер мы ведаем, што тэорыя і практыка – непарыўна звязаныя аспекты прафесійнага станаўлення. Вікторыя МЯСЦОВА, студэнтка 403-й групы ФБіРФ

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 149. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 27.03.2014 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

1139  
1139  
Advertisement