Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 6 сакавіка 2014 года

№ 3 (1138)

Пётр Дзмітрыевіч КУХАРЧЫК (22.03.1945—02.03.2014)

Шчырыя спачуванні сям’і, блізкім, калегам Пятра Дзмітрыевіча даслалі: Цэнтральны і абласны камітэты Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы В. П. Бура, упраўленні адукацыі Мінскага, Брэсцкага і Гомельскага аблвыканкамаў, калектывы ўстаноў адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт», «Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна», «Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава», «Літоўскі эдукалагічны ўніверсітэт», «Бакінскі славянскі ўніверсітэт» і многія іншыя.

Непапраўную страту панесла наша alma mater: 2 сакавіка на 69-м годзе пайшоў з жыцця рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, вядомы вучоны ў галіне радыёфізікі Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык. Нарадзіўся Пётр Дзмітрыевіч у вёсцы Орда Клецкага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Мінскім электратэхнікуме сувязі, служыў у шэрагах Савецкай Арміі. У 1972 г. закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Радыёфізіка і электроніка». Кар’еру пачынаў з пасады навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі Навукова-даследчага інстытута прыкладных фізічных праблем БДУ, затым працаваў загадчыкам кафедры радыёфізікі, прарэктарам па вучэбнай рабоце і першым прарэктарам БДУ, намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2003 г. працаваў рэктарам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пётр Дзмітрыевіч з’яўляўся прафесіяналам высокага ўзроўню, меў вялікі вопыт арганізацыйнай работы, паспяхова накіроўваў працу прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта на ўдасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана новае пакаленне адукацыйных стандартаў вышэйшай школы па педагагічных спецыяльнасцях. У 1977 г. П. Д. Кухарчык абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук, а ў 1988 г. у Маскоўскім інстытуце радыётэхнікі і электронікі – даследаванне на саісканне вучонай ступені доктара тэхнічных навук. З 1990 г. мае вучонае званне прафесара. У 1994 г. абраны членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар звыш 160 навуковых прац, старшыня Міжнароднага саюза вучоных у галіне радыёнавук, Пётр Дзмітрыевіч зрабіў значны ўнёсак у развіццё новага навуковага напрамку, звязанага з распрацоўкай і даследаваннямі галаграфічных метадаў у радыё-, ЗВЧ-, інфрачырвоным і аптычным дыяпазонах. За шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў і ўкараненне дасягненняў навукі ў вучэбна-выхаваўчы працэс школ і вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны нагруднымі знакамі «Выдатнік адукацыі», «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». У 2012 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». Выказваем спачуванне родным і блізкім Пятра Дзмітрыевіча Кухарчыка, яго калегам, вучням, усім, хто ведаў гэтага светлага чалавека. А. І. Андарала, Ю. А. Быкадораў, І. А. Вабішчэвіч, В. М. Грачоў, В. І. Урбановіч, М. А. Воўк


• Жыццё БДПУ

З

МЭТАЙ сацыяльнай абароны, а таксама і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Днём жанчын рэктарат БДПУ трэцяга лютага аказаў матэрыяльную дапамогу ўсім штатным работнікам універсітэта ў памеры 300 000 руб. (прапарцыянальна займаемай стаўцы). АДПАВЕДНАСЦІ з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага г. г. № 146 наша ўстанова атрымала сертыфікат № 0000316 аб дзяржаўнай акрэдытацыі БДПУ па спецыяльнасцях: «Практычная псіхалогія» (І ступень), «Адукацыйны менеджмент» (ІІ ступень), «Псіхалогія» і «Псіхалогія кіравання» (перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю). АГІСТРАНТЫ матэматычнага факультэта В. Душэўская, Я. Цітоў і А. Янушкевіч пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі Л. Л. Тухолка арганізавалі і правялі ў гімназіі №1 г. Стаўбцы пазакласнае мерапрыемства «Матэматыка ўсяму віной…». Падчас гутаркі яны расказалі вучням пра гісторыю і сённяшні дзень факультэта, яго традыцыі, пра насычанае студэнцкае жыццё. У падарунак студэнты пакінулі інфармацыйныя матэрыялы для абітурыентаў, а таксама запрасілі гімназістаў у БДПУ на Дзень адчыненых дзвярэй. Будзем спадзявацца, што разумныя і кемлівыя выпускнікі абяруць для вучобы факультэты нашага ўніверсітэта.

У

Г І С Т О Р Ы Я І С У Ч АС Н АС Ц Ь Д А Ш КО Л Ь Н А Й А Д У К А Ц Ы І Дашкольная адукацыя як першая ступень агульнай адукацыі, безумоўна, выконвае выключна важную ролю ў станаўленні асобы. Як казалі раней, «выхоўваць дзіця трэба, пакуль яно ляжыць папярок лаўкі, а не ўздоўж». Таму і падыход да працэсу падрыхтоўкі спецыялістаў у гэтай галіне вельмі сур’ёзны і патрабуе як навуковых абгрунтаванняў, так і праверкі практыкай. Унесці свой уклад у вырашэнне названых задач была заклікана Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дашкольная адукацыя: гісторыя і сучаснасць (да 80-годдзя з дня нараджэння прафесара Л. А. Кандыбовіча)», якая прайшла на ФДА.

М

• Адзіны дзень інфармавання ЦІКАВА. КАМПЕТЭНТНА. А К Т УА Л Ь Н А У чацвер, 20 лютага, у рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта з намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта І. В. КАРПЕНКАМ. Прывітаўшы аўдыторыю, Ігар Васільевіч прыгадаў студэнцкія гады, праведзеныя ў сценах БДПУ, і заўважыў, што час змяніў аблічча нашай alma mater, але не закрануў непаўторнай атмасферы педагагічнага братэрства. Падчас свайго выступлення шаноўны госць спыніўся на такіх сур’ёзных тэмах, як дзяржаўная падтрымка маладых спецыялістаў, развіццё педагагічных праектаў, адзначыў, што менавіта на настаўніка ўскладзена адказнасць за выхаванне ў вучняў патрэбы ў здаровым ладзе жыцця. Ігар Васільевіч падкрэсліў таксама важнасць удзелу кожнага сектара эканомікі і кожнага асобнага чалавека ў фарміраванні эканамічна паспяховага грамадства, адзначыў неабходнасць стварэння схемы, якая дазваляла б улічваць асабістыя якасці пры прыёме ў ВНУ і на работу. Выступоўца падзякаваў студэнтам і выкладчыкам нашага ўніверсітэта за дапамогу ў пад-

2

Штогод на факультэце збіраюцца вучоныя, выкладчыкі вышэйшай школы, супрацоўнікі інстытутаў развіцця адукацыі разам з педагогамі, метадыстамі, загадчыкамі ўстаноў дашкольнай адукацыі, каб абмеркаваць розныя погляды на праблемныя пытанні, даведацца пра новыя распрацоўкі ў навуцы і практыцы, вызначыць напрамкі развіцця. Сёлета канферэнцыя прысвячалася 80-годдзю з дня нараджэння доктара псіхалагічных навук, прафесара Л. А. Кандыбовіча, які амаль дваццаць гадоў жыцця прысвяціў нашаму ўніверсітэту і кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі ФДА. Напярэдадні стагоддзя alma mater самы час узгадаць пра тых, хто адданай працай, навуковымі пошукамі і абагульненнем перадавога вопыту надаў высокі статус асобе педагога і БДПУ. У рамках мерапрыемства ўспамінамі аб сумеснай працы са Львом Аляксандравічам, паведамленнямі пра асноўныя напрамкі яго дзейнасці падзяліліся

калегі, сярод якіх прафесары Я. Л. Каламінскі і Л. А. Панько, паслядоўнікі вучонага і яго сын Сяргей Львовіч – таксама доктар псіхалагічных навук, прафесар, кіраўнік рэгіянальнага савета «Беларусы Масквы». Дзякуючы іх намаганням у памяць пра вучонага падчас канферэнцыі былі ўрачыста адкрыты стэнды і мемарыяльная дошка. На пленарным і секцыйных пасяджэннях удзельнікі канферэнцыі прадставілі розныя падыходы да развіцця дзяцей дашкольнага ў з р о с т у. Н а й б о л ь ш у ю ц і к а в а с ц ь выклікаў даклад доктара псіхалагічных навук, кіраўніка лабараторыі псіхалогіі і педагогікі здольнасцей Інстытута псіхолага-педагагічных праблем РАА, галоўнага рэдактара часопіса «Сучасная дашкольная адукацыя» М. Я. Веракса «Натуральнае і культурнае ў псіхічным развіцці дзіцяці». Усе пытанні, што былі абмеркаваны падчас канферэнцыі, знайшлі сваё адлюстраванне ў зборніку навуковых артыкулаў. Вольга ЛЕГАНЬКОВА, загадчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі

• Аддзел кадраў

рыхтоўцы да здачы спартыўнага комплекса «Чыжоўка-Арэна». Ён паведаміў, што гарадскія ўлады вырашылі ўзнагародзіць маладых людзей за сумленную працу білетамі на рокканцэрт. Аўдыторыі была прадастаўлена магчымасць задаць пытанні Ігару Васільевічу – чалавеку, адкрытаму для дыялога, які любіць і ведае сваю працу. «Інтарэсы народа заўжды на першым месцы», – адзначыў І. В. Карпенка. І сустрэча дазволіла нам у чарговы раз пераканацца ў праўдзівасці гэтых слоў. Спадзяёмся, што падобныя мерапрыемствы з удзелам цікавых і кампетэнтных асоб будуць праводзіцца часцей. Елісей БАРАНАЎ, студэнт 21-й групы факультэта прыродазнаўства

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) рускай і зарубежнай літаратуры (2), эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

М І Ж Н А Р ОД Н А Я З І М О В А Я П С І Х А Л А Г І Ч Н А Я Ш КО Л А М А Л А Д Ы Х Н А В У КО Ў Ц А Ў Так называецца выязная канферэнцыя, якую штогод арганізуе Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт для студэнтаў, выкладчыкаў і практыкуючых спецыялістаў з мэтай стварэння прафесійнай супольнасці псіхолагаў. Сёлета нашу alma mater на ёй прадстаўляла студэнтка 4-га курса факультэта псіхалогіі С. ПРЭСНЯКОВА. Каштоўным вопытам для Святланы – члена факультэцкай СНДЛ «Актуальныя праблемы сацыяльнай псіхалогіі» – стала магчымасць выступіць у якасці вядучай майстар-класа «Канструктыўнае вырашэнне канфліктаў у арганізацыі». Удзельнікі праекта пад кіраўніцтвам студэнткі БДПУ паглыбіліся ў складаныя сітуацыі, што рэальна ўзнікаюць у рабоце менеджараў, а таксама пазнаёміліся з канструктыўнымі метадамі рэагавання, якія можна прымяніць у практычнай прафесійнай дзейнасці. Да ўвагі прысутных быў прадстаўлены кейс, які змяшчаў апісанне канфліктнай сітуацыі. Наступным этапам стала знаёмства з тэарэтычнымі асновамі вырашэння службовага канфлікту. Затым удзельнікі майстар-класа, выкарыстоўваючы метад мазгавога штурму, выяўлялі прычыны ўзнікнення такіх сітуацый і шукалі канструктыўныя метады іх вырашэння. Напрыканцы майстар-класа была праведзена рэфлексія выкананай работы. Падчас зімовай псіхалагічнай школы яе ўдзельнікі даведаліся шмат новага і цікавага, атрымалі каштоўны вопыт узаемадзеяння з высакакласнымі спецыялістамі, наведалі шэраг праектаў. Падобныя мерапрыемствы – адзін з напрамкаў развіцця прафесійнай кампетэнцыі будучых спецыялістаў, які дазваляе пазнаёміцца з замежнымі даследаваннямі ў галіне псіхалогіі і адкрывае магчымасці навуковага і практычнага супрацоўніцтва. Наш кар.

6 сакавіка 2014 г.


ДАБРЫНЯ – ТАКСАМА ТВОРЧАСЦЬ! Колькі твораў айчыннага і сусветнага мастацтва прысвечана жанчынам! Пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў заўжды натхнялі прыгажосць, чуласць, самаахвярнасць – рысы і якасці, уласцівыя прадстаўніцам чароўнай паловы чалавецтва. Ды і кожная жанчына сама па сабе – ужо дасканалы і завершаны твор мастацтва. Асабліва калі ў яе вачах свецяцца дабрыня, пяшчота і любоў… Менавіта да такіх думак і разважанняў напярэдадні самага чаканага вясновага свята падштурхнула мяне гутарка са студэнткай выпускнога курса факультэта прыродазнаўства (спецыяльнасць «Геаграфія. Ахова прыроды») Дар’яй РОСКАЧ. Даша ў ліку траіх прадстаўнікоў БДПУ атрымала напрыканцы мінулага года прэмію Мінгарвыканкама. Асабіста я вылучыла б для яе асобную намінацыю – «Дабрыня». Студэнтка выпускнога курса факультэта прыродазнаўства Дар’я Роскач з першых дзён навучання ва ўніверсітэце акунулася ў грамадскую дзейнасць – яе захапіла валанцёрства. Хоць да паступлення ва ўніверсітэт дзяўчына і не займалася дабрачыннасцю, але жаданне дапамагаць людзям у яе было заўжды. «Па стане здароўя я шмат часу праводзіла ў розных санаторыях, рэабілітацыйных цэнтрах і бачыла, як да дзетак прыходзілі валанцёры – калі не памыляюся, гэта былі студэнты факультэта спецыяльнай адукацыі нашага ўніверсітэта. На той момант я вучылася ў старшых класах і ўжо вырашыла паступаць у БДПУ на спецыяльнасць «Геаграфія. Ахова прыроды». Таму думка пра тое, што адразу пасля паступлення стану валанцёрам, узнікла яшчэ ў школе». Дар’я прыйшла ў клуб «Міласэрнасць» і ўжо пяты год працуе з дзецьмі, што маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. Сёння яна – намеснік старасты. Студэнты-актывісты некалькі разоў на тыдзень наведваюць выхаванцаў рэабілітацыйнага цэнтра «Востраў надзеі» і інтэрната для дзяцей з АПФР, што ў Навінках, арганізуюць іх вольны час, дапамагаюць выхавацелям. Дар’я разам з сябрамі праводзіць дабрачынныя акцыі, прымеркаваныя да розных свят, супрацоўнічае з Беларускім дзіцячым фондам і г. д. «Я вельмі лёгка знаходжу агульную мову з дзеткамі, што маюць асаблівасці ПФР, – расказвае дзяўчына. – Мне з імі весела і цікава. Тыя, хто ўпершыню прыходзяць да такіх дзяцей, толькі спачатку заўважаюць спецыфічную знешнасць, нейкія фізічныя асаблівасці. Аднак пасля разумеюць, што яны – самыя добрыя на свеце, не здольныя кагосьці пакрыўдзіць, без благіх думак і намераў. Нашае грамадства, на жаль, яшчэ цалкам не гатова да ўсведамлення таго, што людзі з АПФР – яго паўнавартасныя члены. Быў выпадак, калі, убачыўшы нашых выхаванцаў на вуліцы, адзін чалавек сказаў: «Навошта вы іх вывелі? Яны псуюць

людзям настрой!» А нашы дзеці ўсё разумеюць, у іх ёсць інтэлект… Нават не ўяўляю, як крыўдна ім было чуць гэтыя словы! Радуе тое, што заўжды знаходзяцца студэнты, якія свядома становяцца валанцёрамі, адчуваюць унутраную патрэбу займацца дабрачыннасцю. Прычым гэта не значыць, што яны не любяць адпачываць, хадзіць на канцэрты, у клубы і г. д. Пытанне ў прыярытэтах, на што ты гатовы патраціць свой час у першую чаргу». Дар’я мае вопыт не толькі валанцёрскай дзейнасці – пэўны час яна працавала памочнікам выхавацеля ў адным з мінскіх цэнтраў карэкцыйнага развіцця. Праўда, работу было складана сумяшчаць з вучобай, часу катастрафічна не хапала, а таму прыйшлося звольніцца. Тым больш што Дар’я не адмовілася ад сваёй дзіцячай мары: яна па-ранейшаму хоча быць настаўніцай геаграфіі ў школе. «Валанцёрства дапамагае раскрываць здольнасці і таленты, схаваныя ў чалавеку. Гэта вельмі патрэбна ў першую чаргу для настаўніка, які проста абавязаны быць творчай асобай. Таму валанцёрская дзейнасць з’яўляецца важным складнікам прафесійнай падрыхтоўкі педагога. Дарэчы, зараз шмат інтэграваных класаў, таму вопыт працы з дзецьмі з АПФР можа аказацца карысным для кожнага студэнта. Асабіста я сама развівала ў сабе акцёрскія здольнасці, вучылася маляваць – цяпер вось пішу сябрам іх партрэты. Не шэдэўры, вядома, але ведаю, што ім прыемна. Мне хочацца пажадаць усім людзям, каб яны часцей смяяліся, дарылі дабрыню і маленькія радасці тым, хто побач. Памятайце: Інтэрнэт не павінен замяняць жывых зносін з тымі, хто знаходзіцца ад вас на недалёкай адлегласці. Часцей сустракайцеся з сябрамі і роднымі, хадзіце ў госці, дасылайце папяровыя, а не віртуальныя паштоўкі, пішыце чарнілам лісты. Паспрабуйце адправіць іх зусім незнаёмым людзям – гэта ж так цікава! Для гэтага не патрэбна шмат грошай і часу, а толькі

ваша жаданне дзяліцца пазітывам і добрым настроем. Трэба выкарыстоўваць магчымасці, якія дае нам жыццё, максімальна. Як валанцёр я кожны дзень бачу людзей, якія не могуць гэтага рабіць. Таму цаніце тое, што вам дадзена, не губляйце часу, жывіце актыўна, насычана, ярка!» Вераніка МАНДЗІК

Гу ч ы ц ь « Ж ы в о е с л о в а » Так склалася гістарычна, што некаторыя мовы дзякуючы вялікай колькасці носьбітаў квітнеюць і развіваюцца. Большасць жа моў свету або вядомыя вельмі абмежаванаму колу карыстальнікаў, або ўвогуле знаходзяцца на мяжы знікнення. Таму 21 лютага абвешчаны ЮНЕСКА Міжнародным днём роднай мовы. З гэтай нагоды настаўнікі сталічнай школы № 21 імя М. Ф. Гастэлы (у пераважнай большасці выпускнікі БДПУ) запрасілі ў госці народны тэатр нашай alma mater «Жывое слова», каб пачуць сакавітае беларускае маўленне ва ўсёй яго прыгажосці і мілагучнасці.

Напачатку імпрэзы Алесь Мойскі, артыст народнага літаратурнага тэатра, аспірант кафедры беларускай літаратуры і культуры, пазнаёміў гледачоў з гісторыяй калектыву. «Жывое слова» было заснавана ў 1966 г. Андрэем Андрэевічам Калядой у МДПІ імя А. М. Горкага спецыяльна для будучых настаўнікаў. Безумоўна, кожны педагог павінен мець добрую дыкцыю і багаты лексічны запас, а філолагам проста неабходна дэманстраваць вучням узорнае маўленне. Акцёрскія ўменні і навыкі спатрэбяцца і пры ўдзеле ў прафесійных конкурсах, і пры арганізацыі школьных мерапрыемстваў. У мінулым годзе

6 сакавіка 2014 г.

народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін выдаў зборнік хуткамовак «Воз вёз лёс», а ідэю аўтару падалі «жыва-слоўцы», якія лічаць, што скорагаворак – выдатных маўленчых трэнажораў – недастаткова ў беларускай мове. Адразу адчулася, што тэатр не толькі выступае на роднай мове, а і карыстаецца ёю ў жыцці. Разам акцёры адзначаюць святы, віншуюць адзін аднаго са знамянальнымі датамі і проста цікава бавяць час. Так з’яўляюцца новыя крэатыўныя ідэі і арыгінальныя спектаклі. З пастаноўкай паводле твораў Рэя Брэдберы «Злавіць будучыню» восенню «Жывое слова» выступала на міжнародным фестывалі «Тэатральны куфар», а пасля падрыхтавала адмысловую вечарыну ўласнай творчасці «Атрасіны». Гэта традыцыйнае мерапрыемства, калі ўдзельнікі тэатра атрасаюць, як дрэвы лісце, свае творчыя здабыткі за год. «Жывое слова» – вандроўны калектыў. У Віцебскай вобласці, напрыклад, няма ніводнага

раёна, дзе не выступалі б артысты, а ў Мінску зусім мала школ, у якія яшчэ не завітала «Жывое слова». Канцэртная праграма, якую падрыхтавалі тэатралы, па-добраму здзівіла разнастайнасцю і багаццем музычных, паэтычных твораў на беларускай мове. Жывое слова захапляла і аб’ядноўвала прысутных. Са сцэны лілася гаворка знакамітых Васіля і Ганны з мележаўскіх «Людзей на балоце»; як звычайна, з гумарам лаяліся суседкі, не падзяліўшы курэй; радкамі з вершаў беларускіх аўтараў прызнаваліся ў каханні сціплыя юнакі і дзяўчаты; гучалі бардаўскія песні, шчымлівыя і пранікнёныя. Удала прыкмецілі акцёры, што роднае слова абуджае нашу самасвядомасць і робіць нас лепшымі ў адносінах адзін да аднаго. Даспадобы гледачам прыйшліся сучасныя пастаноўкі пра стомленага кантралёра і вынаходлівых пасажыраў, добрага прафесара і хітрых студэнтак. Фінальная песня гучала пад акампанемент апладысментаў. Доўга не сціхалі авацыі, вучні з за-

давальненнем размаўлялі з акцёрамі, дзякавалі за ўдала праведзенае свята роднай мовы. Нездарма і сёння так упэўнена гучаць паэтычныя радкі, напісаныя калісьці з верай у лепшае: «Народ пранясе цябе, родная мова, святлом незгасальным у сэрцы сваім…» А Рыгор Барадулін даходліва тлумачыць, у чым павінна быць сапраўднасць душы кожнага беларуса: Быць Беларусам – Гэта значыць, Свайго ні гуку не забыць, Усё чужое перайначыць, Каб Беларусі вечнай быць! Што ж, нам сапраўды патрэбна імкнуцца да сапраўднасці – звярнуцца да вытокаў мовы і яе нялёгкага шляху, каб зразумець, што яна даказала сваю вартасць стагоддзямі і заслужыла ўдзячных і беражлівых адносін. Галіна СТРАЛЬЧУК, аспірантка кафедры беларускага мовазнаўства

3


•Мой факультэт В Ы С О К І І Н ТЭ Л Е К Т ? П А В А ГА І Р Э С П Е К Т ! Усе мы ведаем, што студэнты БДПУ – самыя разумныя! Гэта пацвярджаюць шматлікія перамогі выхаванцаў нашай alma mater у розных алімпіядах, высокія дасягненні ў вучэбнай і прафесійнай дзейнасці. Аднак справа яшчэ і ў тым, што будучыя педагогі пастаянна імкнуцца спазнаваць нешта новае, развіваць інтэлектуальныя здольнасці, каб быць яркімі асобамі і прыкладам для сваіх вучняў. Адзін са спосабаў такога самаўдасканалення і проста карыснага баўлення часу – удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах. Менавіта таму студэнты факультэта беларускай і рускай філалогіі вырашылі арганізаваць і правесці гульні клуба «Што? Дзе? Калі?». Наш клуб збірае кожную сераду цікаўных і кемлівых, тых, хто хоча разнастаіць сваё студэнцкае жыццё і знайсці новых сяброў. Удзел у гульнях будуць браць па чарзе каманды ўсіх груп ФБіРФ. У канцы ж навучальнага года студсавет і прафсаюзнае бюро студэнтаў факультэта, а таксама часопіс «МоVa» (арганізатары мерапрыемства) выберуць лепшага знаўцу, які, па традыцыі тэлевізійнага клуба, атрымае «саву» і падарунак ад прафкама. Дарэчы, 12 лютага ў 500-й аўд. 2-га корпуса БДПУ адбылася першая гульня, удзел у якой прыняла 11-я група. Спаборніцтва завяршыла-

ся з лікам 3:6 на карысць гледачоў, але нашы першакурснікі трымаліся ўпэўнена, праявілі неардынарнасць мыслення і шырокі кругагляд. Дарога на гульні прадстаўнікам іншых факультэтаў таксама адкрыта: любы зацікаўлены студэнт можа сабраць сваю каманду з 6 чалавек і зарэгістравацца ў клубе. Запрашаем вас па серадах а 17-й гадзіне ў аўд. № 500 (вуч. корп. № 2). Прыходзьце і выкарыстайце магчымасць праявіць здольнасці свайго розуму за сталом iнтэлектуальнага клуба!

Святы любяць усе – і дарослыя, і дзеці. Адны чакаюць іх з радасцю, спадзеючыся адзначыць прыемную падзею ў цёплай сямейнай абстаноўцы. Іншыя ж – маю на ўвазе дзетак-сірот – напярэдадні святаў больш востра адчуваюць сваю адзіноту. І каму, як не нам, будучым матулям і настаўніцам, паклапаціцца пра выхаванцаў дзіцячых дамоў? Таму па трывалай традыцыі актывісты факультэта беларускай і рускай філалогіі ў перыяд з лютага па сакавік праводзяць валанцёрскія акцыі, ствараюць сапраўдны святочны настрой.

КАЛІ СЭРЦЫ ПОЎНЯЦЦА ЛЮБОЎЮ… «З любоўю да дзяцей!» – так называлася мерапрыемства, якое мы правялі ў дзіцячым доме № 6. Нашу ініцыятыву падтрымалі сябры па зорным атрадзе «Студэнцкі батальён» з факультэта прыродазнаўства і кампанія «Чупа-Чупс». Маленькім гледачам і выхавальнікам вельмі спадабаўся падрыхтаваны намі канцэрт. Вядома ж, не абышлося без сюрпрызаў. Усе дзеці атрымалі салодкія падарункі, флікеры і шарыкі ад кампаніі «Чупа-Чупс», а таксама мяккія цацкі, канцылярскія тавары і многае іншае ад студэнтаў нашага факультэта. Аднак і на гэтым свята не скончылася. Студэнты пасля выступу арганізавалі майстар-класы па вырабе кветак, пляценні разнастайных кос, арыгамі ды проста пагулялі з дзеткамі. Давайце разам рабіць дабро, бо няма нічога больш прыгожага за ўсмешкі і звонкі дзіцячы смех! Матэрыялы рубрыкі падрыхтавала Надзея ВАЙЦЮК, студэнтка 4-га курса ФБіРФ

•Зорнымі маршрутамі

•«Беларусбанк» прапануе

Та к с ы ш л і с я з о р к і … Вы, напэўна, не раз углядаліся ў зорнае неба і кожны раз захапляліся яго таямнічасцю, загадкавасцю, вытанчанасцю… Нехта проста любаваўся гэтай прыгажосцю, а хтосьці спрабаваў распазнаць сузор’і. А ці задумваліся вы, як здорава было б убачыць, напрыклад, парад зорак?! Не падумайце, што я фантазірую, такая з’ява сапраўды ёсць. Яна адбываецца раз на год, праўда, носіць крыху іншую назву – «Зорны паход».

Пасля старту атрады разлятаюцца па розных раёнах і гарадах, знаёмяцца з гісторыяй населеных пунктаў і мясцовых устаноў адукацыі, расказваюць пра ўніверсітэт і свае факультэты, наведваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Схема маршрутаў на карце па форме нагадвае зорку, адсюль і назва паходу. У 49-м паходзе па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа зводны атрад матэматычнага і фізічнага факультэтаў «Дзеці Эйнштэйна» накіраваўся на Салігоршчыну. Дарэчы, сёлета нам спаўняецца 5 гадоў! Не будзе лішнім нагадаць, што наш атрад прызнаны лепшым па выніках мінулага, 48-га, Зорнага паходу. І зарукай поспеху мы лічым тое, што студэнты абодвух факультэтаў становяцца адзінай камандай, сапраўднай сям’ёй. Пасля ўрачыстага мітынгу мы дружна размясціліся ў камфартабельным аўтобусе. Нашым гідам стаў выпускнік гістарычнага факультэта БДПУ. Менавіта з яго аповедаў і пачалося знаёмства з гісторыяй Салігорскага краю. Штодня нас не пераставалі здзіўляць сваёй гасціннасцю мясцовыя жыха-

ры. Гэта – выхаванцы і педагагічныя работнікі Велічкоўскай СШ, дзе быў сыграны таварыскі матч па валейболе, Пясчанскага ВПК ДССШ, дырэктар якога правёў для нас экскурсію па школе і дазволіў даць вучням фрагменты ўрокаў, Гоцкай СШ, што ўразіла нас экспанатамі краязнаўчага музея, Краснадворскага ВПК ДССШ, дзе нас запрасілі ў музей птушак, і многіх-многіх іншых. Запомніцца таксама вёска Харастова, дзе мы ўсклалі вянок да мемарыяла ў памяць вядомага беларускага партызана В. З. Каржа. У знак удзячнасці за цёплы прыём студэнты імкнуліся парадаваць дзяцей і настаўнікаў канцэртнымі выступленнямі, цікава расказаць пра наш універсітэт. Прыемна адзначыць, што ўсе дні паходу студэнтаў БДПУ суправаджала мясцовае тэлебачанне. Мы і сапраўды адчувалі сябе зоркамі! Кацярына ЗАЙЦАВА, Яна БАБРОЎСКАЯ, студэнткі матэматычнага факультэта

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Новы ўклад у беларускіх рублях і замежнай валюце «ЧАТЫРЫ СЕЗОНЫ» Тэрмін захавання – 12 месяцаў, магчымасць папаўнення – без абмежаванняў, магчымасць расходных аперацый – без страты даходу па заканчэнні 1 месяца захавання, магчымасць датэрміновага закрыцця ўкладу з пералікам па выгаднай працэнтнай стаўцы. Мінімальная сума і незніжальная рэшта: 4 000 000 беларускіх рублёў (20 000 расійскіх рублёў, $500, €500). Працэнтная стаўка з улікам прэміяльнага даходу – 44 % гадавых (за першыя 3 месяцы захавання), 45 % (за 4–6 месяцаў), 46 % (7–9), 47% (10–12) для ўкладу ў беларускіх рублях. Працэнтная стаўка з улікам прэміяльнага даходу – 5,5 % (за першыя 3 месяцы захавання), 6 % (за 4– 6 месяцаў), 6,5 % (7–9), 7 % (10–12) для ўкладу ў замежнай валюце. Падрабязнасці – ва ўстановах банка, па тэл.: 213-21-27, 226-44-89, а таксама на сайце www. belarusbank.by

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 119. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 06.03.2014 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

1138  
1138  
Advertisement