Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 14 лістапада 2013 года

№ 14 (1132)

КАНФЕРЭНЦ-

НАСТАЎНІК

ЗОРНЫ

ЗАЛА

З ВЯЛІКАЙ

ДОЖДЖ

ЛІТАРЫ

Стар. 2

ВІНШУЕМ! Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджаны Мікалай Міхайлавіч ЗАБАЎСКІ, дэкан гістарычнага факультэта. Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджаны Валерый Міхайлавіч ЗЕЛЯНКЕВІЧ, прарэктар па вучэбнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце. Падзяка рэктара БДПУ за падрыхтоўку і актыўны ўдзел у міжнародным навукова-практычным семінары «Розныя дзеці – роўныя магчымасці» аб’яўлена Святлане Яўгенаўне ГАЙДУКЕВІЧ, дэкану факультэта спецыяльнай адукацыі, і Кацярыне Мікалаеўне САРОКА, дацэнту кафедры сурдапедагогікі.

•Навіны БДПУ С

ТАРШЫНЯ Мінскага гарвыканкама М. А. Ладуцька выказаў падзяку калектыву работнікаў БДПУ за добрасумленную працу і актыўную дзейнасць па фарміраванні студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі г. Мінска. ЭКТАР БДПУ прафесар П.Д. Кухарчык 31 кастрычніка – 1 лістапада прымаў удзел у рабоце ІІІ Бакінскага міжнароднага гуманітарнага форуму, на які сабраліся 794 прадстаўнікі з 72 краін свету. Прафесар П.Д. Кухарчык выступіў перад калегамі і адказаў на пытанні ў рамках круглага стала «Навуковыя інавацыі і іх трансферт у сферу адукацыі». Вучоныя, дзеячы адукацыі і культуры, палітыкі па выніках работы форуму прынялі Дэкларацыю, дзе адзначаецца важнасць дасягнення салідарнасці на ўсіх узроўнях міждзяржаўнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва. У рамках дзелавой паездкі ў Азербайджан Пётр Дзмітрыевіч наведаў Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт. Падчас су-

Р

стрэчы за круглым сталом рэктары дзвюх ВНУ падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве. АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ прафесара П.Д. Кухарчыка за паспяховую работу ў арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу і ў сувязі з Днём універсітэта ўсе штатныя работнікі нашай ВНУ 21 лістапада атрымаюць прэмію ў памеры 0,75 тарыфнага акладу (прапарцыянальна займаемай стаўцы). УЖЧЫНСКАЯ зборная БДПУ па футболе ўжо другі год запар заваёўвае «золата» Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі. Следам за хлопцамі ў барацьбу на зялёным газоне ўключыліся дзяўчаты. Іх вынік – другое месца ў праграме Рэспубліканскай універсіяды. Хутка сваімі сіламі з прадстаўнікамі іншых ВНУ памерацца мужчынская і жаночая зборныя нашага ўніверсітэта па футзале і гандболе (трэнер – Сяргей Аркадзьевіч Траско). Чакаем новых перамог!

Стар. 3

Стар. 4

ВЯРТ А ЦЦА Ў Л ЕТ А – ДОБРА Я П Р Ы КМЕТ А Вось нарэшце і адбылося мерапрыемства, якога з нецярплівасцю чакалі студэнты БДПУ, – традыцыйны злёт студэнцкіх атрадаў. Падчас святочнага канцэрта 24 кастрычніка былі падведзены вынікі трэцяга працоўнага семестра-2013. Стала вядомай назва лепшага атрада, узнагароды і спецыяльныя прызы знайшлі сваіх уладальнікаў у розных намінацыях. Будучых педагогаў віншавалі студэнты іншых сталічных ВНУ і артысты беларускай эстрады. А цяпер пра тое, як гэта адбывалася.

У

М

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) агульнага і рускага мовазнаўства, матэматычнага аналізу, методыкі выкладання фізікі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) замежных моў, беларускага і рускага мовазнаўства, паліталогіі і права, спартыўна-педагагічных дысцыплін, метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Пад гарачым дэвізам «З восені – у лета» прайшло ўшанаванне студэнцкіх атрадаў, у тым ліку добраахвотных, асаблівую важнасць дзейнасці якіх падкрэсліў у сваім выступленні рэктар БДПУ прафесар Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык. Шчырыя словы падзякі ў адрас усяго педагагічнага калектыву нашага ўніверсітэта прагучалі з вуснаў госця мерапрыемства – намесніка старшыні Мінгарвыканкама, выпускніка БДПУ І.В. Карпенкі. Ігар Васільевіч адзначыў 10-гадовую плённую працу валанцёрскага атрада «Дзеці сталіцы» і ўручыў яму сертыфікат на экскурсійную паездку па гістарычных мясцінах Беларусі. Акрамя таго, падзяку мэра г. Мінска М.А. Ладуцькі атрымалі камісар і баец атрада — А. Фядзечка (ФСА) і Т. Зямцова (ФБіРФ). Эксклюзіўныя дыпломы, майкі з лагатыпам БДПУ, флэш-карты і іншыя падарункі ад партнёраў мерапрыемства ўручылі лепшым байцам і камісарам студэнцкіх атрадаў. У адпаведнасці з загадам рэктара «За актыўную і плённую працу

па арганізацыі другаснай занятасці моладзі БДПУ ў летні перыяд» усе камандзіры атрымалі грашовую прэмію ў знак падзякі за іх руплівую працу. Кожны са студэнцкіх атрадаў БДПУ мае свае адметныя рысы і традыцыі. Таму журы конкурсу вызначыла спецыяльныя намінацыі: «Педагагічная творчасць» (у ёй адзначаны атрад ФСПТ «Ніка») і «Дэбют года» (пераможца – атрад «ЯстRабяты» факультэт прыродазнаўства). Асобнымі прызамі ад прафкама студэнтаў узнагароджаны валанцёрскі атрад «Роўнасць» (ФСА), ад ПА ГА «БРСМ» – «Штаб «Абітурыент». Зводны педагагічны атрад «Ветразь», які дзейнічае ўжо на працягу 17 гадоў, адзначаны Падзякай рэктара БДПУ за шматгадовы ўклад у развіццё студатрадаўскага руху. За значны ўнёсак у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення зводны атрад «Сузор’е» таксама атрымаў Падзяку рэктара нашай ВНУ. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)


• Канферэнц-зала СПЕЦЫЯЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ: ТРАДЫЦЫІ, ІНАВАЦЫІ На факультэце спецыяльнай адукацыі 24–25 кастрычніка праходзіла IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Спецыяльная адукацыя: традыцыі і інавацыі». У ёй прынялі ўдзел даследчыкі і кваліфікаваныя спецыялісты з Расіі, Украіны і Беларусі. На пленарным пасяджэнні, падчас працы круглых сталоў і майстар-класаў былі абмеркаваны актуальныя напрамкі мадэрнізацыі тэорыі і практыкі спецыяльнай адукацыі. Найбольш важныя пытанні, што наспелі ў гэтай сферы ў нашай краіне, асвятліла начальнік аддзела спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат педагагічных навук А.М. Змушко. У рамках работы форуму былі прадстаўлены найноўшыя навукова-практычныя распрацоўкі Інстытута спецыяльнай адукацыі і комплекснай рэабілітацыі Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта і Інстытута спецыяльнай педагогікі Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны. Асаблівую цікавасць выклікалі даклады дырэктара кампаніі «Sakrament» В.М. Ягорава і кандыдата педагагічных навук, дацэнта, загадчыка філіяла кафедры педагогікі БДПУ ў ГУА «Гімназія № 22 г. Мінска» Л.А. Казінец.

Прысутных зацікавіў вопыт лабараторыі спецыяльнай адукацыі НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі», а таксама вядучых універсітэтаў Украіны і Беларусі, якія забяспечваюць падрыхтоўку работнікаў для сістэмы спецыяльнай адукацыі: Інстытута карэкцыйнай педагогікі і псіхалогіі НПУ імя М.П. Драгаманава, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, ГУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ. Кацярына САРОКА, дацэнт кафедры сурдапедагогікі

П Е ДА Г ОГ І КА , ЯК А Я Н А С З Б Л І Ж А Е 24–25 кастрычніка на базе нашага ўніверсітэта прайшла VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Педагагічная адукацыя ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў: міжнароднае супрацоўніцтва і інтэграцыя». Арганізатарамі мерапрыемства сталі цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ і грамадскае аб’яднанне «Дыялог Еўразія». Удзельнікаў навуковага форуму віталі рэктар БДПУ прафесар П.Д. Кухарчык і дырэктар АА «Дыялог Еўразія» Махмут Сязер Чакмак. Праблемнае поле канферэнцыі ўключала наступныя пытанні: партнёрства ў развіцці педагагічнай адукацыі; канкурэнцыя ВНУ на міжнародным рынку адукацыйных паслуг; гарманізацыя нацыянальных сістэм педагагічнай адукацыі; праблемы падрыхтоўкі настаўнікаў у розных краінах; тэндэнцыі развіцця сусветнай практыкі дадатковай педагагічнай адукацыі. Тэматыка форуму выклікала вялікую зацікаўленасць навуковапедагагічнай грамадскасці многіх краін: Беларусі, Балгарыі, Польшчы, Расіі, Турцыі, Украіны. На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады загадчыка кафедры педагогікі БДПУ прафесара І.І. Цыркуна, кіраўніка кафедры дыдактыкі Інстытута педагогікі прыродазнаўча-гуманітарнага ўніверсітэта г. Седльцэ прафесара Ганны Клім-Клімашэўскай, прафесара гэтай жа навучальнай установы доктара Казімежа Жэг-

2

налека, старшага выкладчыка кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін БДУ Сяркана Гюмюша, дацэнта кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі БДПУ А.П. Лабанава, старшага выкладчыка МДЛУ, выкладчыка ўніверсітэта Ансекіз марта Чанакале (Турцыя) Айшэ Даг. У рамках мерапрыемства адбылася дыскусія на тэму «Падрыхтоўка настаўнікаў у розных краінах: урокі для нацыянальных сістэм педагагічнай адукацыі», кіравалі якой кандыдат педагагічных навук А.Ф. Карпіевіч і кандыдат псіхалагічных навук Т.І. Краснова. Удзельнікі канферэнцыі правялі чатыры майстар-класы, а таксама прадставілі асноўныя вынікі адукацыйнай, праектнай і навукова-даследчай дзейнасці.

Бясспрэчная вартасць форуму і ў тым, што яго ўдзельнікі маглі абмяняцца думкамі і ідэямі ў нефармальнай абстаноўцы. Вынікам работы канферэнцыі стаў праект рэзалюцыі, у якой вызначаны перспектыўныя напрамкі і формы міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця педагагічнай адукацыі. Рэзалюцыя будзе апублікавана ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі. Юлія ЯГОРАВА, метадыст цэнтра развіцця педадукацыі

Сёння, калі актыўна развіваюцца міжкультурныя камунікацыі, удасканальваюцца і пашыраюцца гуманітарныя кантакты ў адукацыйнай прасторы, калі праблемы ўзаемаразумення людзей розных нацыянальнасцей і традыцый становяцца аб’ектыўнай неабходнасцю, філалагічная навука павінна быць у цэнтры ўвагі даследчыкаў кожнай навучальнай установы. Вядома, што найбольшай эфектыўнасці ў вырашэнні надзённых праблем сучаснай лінгвістыкі можна дасягнуць пры правядзенні сумесных форумаў, абмеркаванні агульных пытанняў з калегамі і аднадумцамі. Таму факультэт беларускай і рускай філалогіі нашага ўніверсітэта актыўна супрацоўнічае са спецыялістамі-філолагамі з іншых устаноў навукі і адукацыі Беларусі і замежжа.

Філалагічныя далягляды Так, сёлета адбылася традыцыйная міжнародная канферэнцыя «Мова і міжкультурныя камунікацыі», якая заўжды праводзіцца на дзвюх пляцоўках: БДПУ і нашага даўняга партнёра – Літоўскага эдукалагічнага ўніверсітэта. Дае свой плён і супрацоўніцтва з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Сумеснымі намаганнямі ў верасні была арганізавана міжнародная канферэнцыя «На хвалях мовы», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння выпускніка нашага ўніверсітэта, доктара філалагічных навук, прафесара, Заслужанага дзеяча навукі БССР, акадэміка НАН Беларусі Мікалая Васільевіча Бірылы. У лістападзе ў нашым універсітэце адбудзецца міжнародны форум «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння», прымеркаваны да 95-годдзя прафесара Ф.М. Янкоўскага, аналагічнае навуковае мерапрыемства плануецца правесці ў сувязі з 95-годдзем з дня нараджэння прафесара М.Г. Булахава. Выкладчыкі факультэта прадстаўляюць БДПУ на шматлікіх навуковых канферэнцыях за межамі Беларусі. Так, у кастрычніку нашы даследчыкі прынялі ўдзел у рабоце XIII «Вінаградаўскіх чытанняў». Другі год запар дадзены форум праводзіцца намаганнямі трох ВНУ: нашай alma mater, Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта і Літoўскага эдукалагічнага ўніверсітэта. Сёлета канферэнцыя, прысвечаная выдатнаму літаратуразнаўцу і лінгвісту, сабрала навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Балгарыі, Польшчы, Украіны, Казахстана, Латвіі і многіх гарадоў Расіі. На пленарным пасяджэнні з дакладам «Катэгорыя другаснасці і яе рэпрэзентацыя ў паэтычным дыскурсе» выступіў доктар філалагічных навук прафесар В.Д. Старычонак. Дарэчы, у апошні час форум выйшаў за рамкі філалагічнай праблематыкі і носіць міждысцыплінарны характар. Вынікі сваіх даследаванняў навукоўцы факультэта прадставілі таксама падчас Міжнароднай канферэнцыі і VIІ Міжнароднага навукова-практычнага семінара «Шматмоўе і міжкультурныя камунікацыі: выклікі ХХІ стагоддзя». Праводзілася гэта мерапрыемства на базе факультэта гуманітарных навук Карлавага ўніверсітэта (Прага, Чэхія). Даклад загадчыка кафедры культуры маўлення і міжкультурных камунікацый І.П. Кудраватых быў прысвечаны праблеме навучання звязнаму маналагічнаму маўленню замежных студэнтаўфілолагаў. Дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства А.В. Чуханава ў сваім выступленні акрэсліла асноўныя пытанні сацыялінгвістычнай сітуацыі ў Беларусі з канца ХХ і да пачатку ХХІ ст. Філалагічная навука развіваецца сёння ў адпаведнасці з запатрабаваннямі часу і соцыуму. Прыемна, што даследчыкі ФБіРФ БДПУ робяць важкі і грунтоўны ўнёсак у гэты працэс. Вераніка МАНДЗІК

14 лістапада 2013 г.


ПАМЯЦЬ ПРА НАСТАЎНІКА – У СПРАВАХ ЯГО ВУЧНЯЎ Жыццёвы след чалавека ў многім вызначаецца яго прафесіяй. Архітэктар з гонарам глядзіць на ўзведзеныя па яго праектах будынкі, пісьменнік пакідае пасля сябе па-мастацку пераўвасобленую рэчаіснасць, даследчык – новыя ідэі, распрацоўкі, тэхналогіі. Вынік дзейнасці вучонага-педагога падвесці складана. Галоўнае для яго, відаць, усё ж стварэнне навуковых школ. А найвышэйшай ацэнкай якасці працы з’яўляецца тое, што вучні збіраюцца разам, каб успомніць свайго настаўніка, абмеркаваць яго ідэі, паказаць іх практычную рэалізацыю. Прафесар А.А. Грымаць – якраз з кагорты такіх шаноўных педагогаў. У кастрычніку ў БДПУ адбылося пасяджэнне кафедры педагогікі, прысвечанае 75-годдзю з дня нараджэння вучонага. Адам Антонавіч Грымаць 40 гадоў свайго жыцця прысвяціў працы ў нашым універсітэце. Ён шмат зрабіў па абагульненні мінулага педагагічнага вопыту, значна ўзбагаціў яго асабістымі знаходкамі, шэрагам каштоўных ідэй. Жыццё і дзейнасць вучонага – дастойны прыклад для маладых даследчыкаў. Адкрыты, добразычлівы, просты ў зносінах, Адам Антонавіч быў цэнтрам прыцягнення для аспірантаў і магістрантаў. Канкрэтнымі справамі і мудрымі словамі ён выкладаў ім самую важную ў свеце навуку – быць Чалавекам. Прафесар А.А. Грымаць падрыхтаваў 30 кандыдатаў навук. Наяўнасць такой вялікай колькасці паслядоўнікаў – сапраўднае багацце, пра якое марыць кожны вучоны. Адам Антонавіч мог бы ганарыцца сваімі вучнямі: усе яны сталі кампетэнтнымі спецыялістамі і паспяхова працягваюць справу свайго настаўніка. Сярод іх – работнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, прарэктары ВНУ Германіі і Кубы, загадчыкі кафедраў педагогікі вышэйшых навучальных устаноў краіны. Шматбаковая дзейнасць, выдатныя арганізатарскія здольнасці, глыбокая эрудыцыя і разуменне праблем адукацыі дазволілі Адаму Антонавічу стаць адным з вядучых беларускіх вучоных. Ён напісаў больш за 220 навуковых прац, падрыхтаваў шэраг падручнікаў і метадычных дапаможнікаў па педагогіцы. Багатая спадчына таленавітага навукоўца служыць трывалым падмуркам для працы маладых даследчыкаў і настаўнікаў-практыкаў. Дзейнасць А.А. Грымаця высока і па заслугах ацэнена: ён быў абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі акмеалагічных навук, удастоены звання «Заслужаны работнік адукацыі». У 2004 г. Ільянскай сярэдняй школе Вілейскага раёна было прысвоена імя А.А. Грымаця. Павага і прызнанне калег па працы, вучняў, сяброў – высокая ўзнагарода для любога вучонага. Адама Антонавіча памятаюць, шануюць людзі рознага ўзросту. Сярод іх – тыя, хто працаваў побач, тыя, хто сябраваў з ім не адно дзесяцігоддзе, і нават тыя, каго лёс звёў са славутым вучоным і цудоўным чалавекам толькі аднойчы. Памяць пра Сапраўднага Педагога жыве ў працах яго вучняў і паслядоўнікаў. Лідзія КАЗІНЕЦ, дацэнт кафедры педагогікі

Буккросінг – мабыць, самае карыснае з усіх навамодных захапленняў, распаўсюджаных сярод моладзі. Сэнс гэтага руху заключаецца ў вольным падарожжы кніг ад аднаго чытача да другога. З лістапада 2011 г. да яго далучыўся і наш універсітэт.

ПЕРАТВОРЫМ УВЕСЬ СВЕТ У БІБЛІЯТЭКУ! Чаму людзі так ахвотна аддаюць свае кнігі? Прычыны розныя. У кагосьці сабралася шмат прачытанай мастацкай літаратуры, а нехта хоча падзяліцца выданнем, якое закранула яго душу або змяніла погляд на жыццё. У Беларусі буккросінг ужо не экзотыка. Да руху актыўна далучаюцца нашы бібліятэкі, кафэ... Нават у Інтэрнэце ў групе Укантакце і на Фэйсбуку ёсць старонкі для буккросінгу. Сакрэт папулярнасці даволі просты: для таго каб паўдзельнічаць у руху, не патрэбна рэгістрацыя ў бібліятэцы, кнігу можна ўзяць дадому ці прачытаць тут жа. Да таго ж ніхто не абмежаваны тэрмінамі абанемента. На паліцах бібліятэкі БДПУ стаяць самыя розныя кнігі, прынесеныя чытачамі – студэнтамі і супрацоўнікамі: вучэбная, мастацкая літаратура, паэзія, дэтэктывы... Гэта сапраўднае асарці з розных аўтараў і жанраў. Першакурснікі факультэта беларускай і рускай філалогіі (11-я гр.) ужо наведалі выстаўку, дзе ім распавялі пра сам рух. Але больш за ўсё іх зацікавілі, вядома ж, кнігі, якія стаялі на паліцах. Кожны знайшоў нешта цікавае для сябе, ніхто не пайшоў з пустымі рукамі. Пасля такой міні-экскурсіі яны будуць яшчэ часцей наведваць бібліятэку і стануць актыўнымі ўдзельнікамі буккросінгу. Калі ў вас ёсць выданні, якія вы хацелі б «адпусціць», то іх прымаюць у аддзеле рэдкай кнігі (корп. 1, пакой 372) у панядзелак–чацвер з 8.30 да 17.30, у пятніцу з 8.30 да 16.15, у суботу з 9.00 да 15.00. Акрамя таго, адкрываюцца ўласныя кніжныя паліцы буккросінгу ў інтэрнатах універсітэта. Яны Вас чакаюць! Прыходзьце самі, прыводзьце сваіх сяброў, прыносьце кнігі і станавіцеся паўнапраўнымі ўдзельнікамі гэтага выдатнага сусветнага руху! Марыя РАК, студэнтка 11-й групы факультэта беларускай і рускай філалогіі

• Свет без межаў НАШ ХОР – ДЛЯ ЎСІХ УЗОР! Ужо не першы раз хор БДПУ «Gaudeamus» прадстаўляе наш універсітэт на мерапрыемствах міжнароднага ўзроўню. І кожнае выступленне будучых педагогаў успрымаецца слухачамі з розных краін на «ўра». Не стаў выключэннем і ХІ Міжнародны фестываль універсітэцкіх хароў «UNIVERSITAS CANTAT–2013», які прайшоў гэтым летам у польскім горадзе Познань. Хроніка фестывальных падзей добра адклалася ў памяці чацвёртакурсніцы факультэта эстэтычнай адукацыі Святланы ЛАБАЗНІКАВАЙ. Дзве гадзіны ночы. На вуліцы дождж. Аўтобус пад’ехаў да гасцініцы, дзе нас сустрэла гід Вераніка, якая пасля суправаджала групу на працягу ўсяго знаходжання ў Польшчы. Раніца наступнага дня, як і ўсе астатнія, пачалася ў 7:15 з харавой зарадкі. Яна праходзіла ў канцэртнай зале ўніверсітэта імя Адама Міцкевіча і збірала больш за тысячу ўдзельнікаў. Пасля мы пазнаёміліся з арганізатарамі фестывалю і харыстамі з розных краін: Мексікі, Бразіліі, Іспаніі, Эквадора, Чэхіі, Украіны, Славакіі, Сербіі і Польшчы. На гэтай сустрэчы нам агучылі план чатырох фестывальных дзён. Па вечарах нас чакала насычаная праграма ў «Джаз-клубе». Карыстаючыся магчымасцю, свае творчыя здольнасці дэманстравалі прадстаўнікі ўсіх

14 лістапада 2013 г.

хароў – яны спявалі, танчылі, ігралі на музычных інструментах. Мы выканалі кампазіцыю «Папуры» на тэмы вядомых беларускіх і сусветных хітоў. Дарэчы, «Gaudeamus» хор не толькі праспяваў: нашае выступленне суправаджаў танцавальны нумар. Кожны дзень на галоўнай сцэне фестывалю сваё майстэрства дэманстравалі хары з розных краін. У нашым рэпертуары былі кампазіцыі як замежных, так і айчынных аўтараў: «Юрачка» Алены Атрашкевіч, «Развітальная» Уладзіміра Карызны, «Благослови, душе моя, Господа» Алега Хадоскі. Усе ўдзельнікі фестывалю ўвайшлі ў склад міжнароднага зводнага хора, які рыхтаваў прэм’еру кампазіцыі «Origo mundi» Яцака Сыкульскага. Штодзённыя шматгадзінныя рэпетыцыі патрабавалі многа сіл, але мы не змаглі адмовіць сабе ў задавальненні наведаць вядомыя мясціны горада, які мае даўнюю гісторыю і цікавыя традыцыі. Там жывуць ветлівыя, сонечныя, добразычлівыя людзі. Убачыць, вядома, хацелася многае, але за чатыры дні гэта было фізічна немагчыма. Акрамя асноўнай праграмы арганізатары фестывалю прадугледзелі выступленні нашага хору ў іншых гарадах Познаньскага ваяводства, дзе нас таксама прымалі надзвычай цёпла і шчыра. У гала-канцэрце бралі ўдзел усе харавыя калектывы. У іх выкананні прагучалі самыя яркія кампазіцыі фестывалю, у тым ліку і падрыхтаваная зводным хорам «Origo mundi». Пасля афіцыйнага закрыцця мерапрыемства ўсіх чакала дыскатэка, падчас якой харысты БДПУ арганізавалі з дапамогай вядучага танцавальны флэшмоб. Дадому мы вярнуліся з самымі прыемнымі ўспамінамі пра час, праведзены ў Познані.

3


Вяртацца ў лета – добрая прыкмета

• Радкі, падказаныя Музай

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Ганна МІКЛАШЭВІЧ *** А стихи рождаются, как дети: С нежною, открытою душой. Их начало – не на этом свете, А на небе, чистом и большом. Этот – словно полнится тревогой, Этот – о несбывшемся скорбит, Этот – так и просится в дорогу, Этот – чувства, мысли бередит. Этот – с неуёмною мечтою, Этот – о возвышенной любви, Что сметает горы пред собою, Полыхает пламенем в крови… Запоёт (или заплачет) ветер – И проснётся этот мир большой… А стихи рождаются, как дети: С нежною, открытою душой.

Педагагічны атрад «Сузор’е» з кіраўніком летніка «Маленькая краіна» У. Я. Кучмасавым

*** …А всё ещё будет. Когда-то мы вспомним И пение птиц, и берёзок молчанье. У времени, судеб, у Бога отмолим Надежду на наше с тобою свиданье. А всё ещё будет. Когда-то мы вспомним Чудесные дни под любви небосводом. У времени, судеб, у Бога отмолим Надежду на нашу с тобою свободу. А всё ещё будет. Когда-то мы вспомним И встреч, и разлук беспокойное бремя. У времени, судеб, у Бога отмолим Надежду на нашу с тобою Поэму. А всё ещё будет. Когда-то мы вспомним Вечерний туман и зарю озорную. У времени, судеб, у Бога отмолим Надежду на нашу Любовь Неземную… Алена ШЫДЛОЎСКАЯ *** Ранним утром ты услышишь Лёгкий звук моих шагов. Подойду к тебе поближе, Прогоню остатки снов. Заискрятся светом стёкла – Солнце балует весну. Нежно, будто ненароком Я щеки твоей коснусь. Чувство радости звенящей Наполняет всё вокруг. Предвкушая сладость счастья, Ты глаза открыл. И вдруг – Небо тучами покрылось, Птиц не слышно голосов. И весна сдалась на милость Непогоды и ветров. Ни улыбки, ни движенья, Только запах сигарет. Я – мираж, я – лишь виденье, Здесь меня давно уж нет. И, глаза закрыв, уставший, Ты обрывки соберёшь Той любви, что была раньше, Той любви, что не вернёшь. Не вернёшь – теперь всё в прошлом, Остаётся лишь мечтать. Только сердце просит: «Можно Я, как прежде, буду ждать?» Алена БАБРОЎСКАЯ ОБОЮДНОЕ Моя проза бурлит и пенится, Выливаясь в нестройный стих. Этот пыл ещё не затих: Я работы душевной пленница. Ты пеняешь на чью-то ложь. Ты боишься чьего предательства? Я молчу. Ты меня тревожь, Если веские обстоятельства. Приучился на воду дуть, Проверяешь моё дыхание. Ты в порыве взболтаешь муть. Обвинение – не познание. Научись доверять судьбе. Я в полёте тебя не слушаю. Без тебя… Не с тобой… Тебе Посвящать я стараюсь лучшее.

Ад партнёра мерапрыемства кампаніі «Белкельме» ўдзельнікі атрада атрымалі сертыфікаты на 8 млн рублёў, якія падаравалі дзіцячаму дому № 7 Мінска. Аднак галоўнай інтрыгай вечара было пытанне: хто ж сёлета стане лепшым педагагічным атрадам БДПУ? Адказ на яго даў Пётр Дзмітрыевіч: па выніках трэцяга працоўнага семестра-2013 ганаровае званне прысвоена атраду «Ліра» (ФСА). На такой радаснай ноце завяршылася ўзнагароджанне тых, хто прысвяціў сваё лета працы з дзецьмі. Ад-

КАЛІ ДОЖДЖ – ДЫК ТОЛЬКІ ЗОРНЫ! Словы «восень» і «дождж» – амаль сінонімы: прынамсі, у нашым уяўленні гэтая пара года асацыіруецца менавіта з ападкамі. Аднак на матэматычным факультэце своеасаблівае надвор’е: тут не спяшаюцца хавацца пад парасоны. А ўсё таму, што замест сумных касых струменяў студэнты прапануюць… свае таленты! Вось і сёлета 21 кастрычніка на матфаку прайшло традыцыйнае эстраднае шоу «Зорны дождж». Заключным нумарам шоу стаў аргаКанцэрт, падрыхтаваны старшакурснікамі разам са студэнтамі-навічкамі, атрымаўся разнастайным нізаваны чацвёртакурсніцай Марыяй па змесце і выключна пазітыўным па эмоцыях. Ства- Курловіч флэшмоб, удзел у якім з задавальрэнню прыўзнятага настрою і артыстаў, і гледачоў у неннем прынялі ўсе прысутныя. Напрыканмногім паспрыялі прывітальныя словы дэкана фа- цы мерапрыемства гэтаксама дружна мы праспявалі гімн любімага факультэта. Так культэта У.А. Шылінца. Для першакурснікаў гэта мерапрыемства стала першакурснікі далучыліся да традыцый і адметным не толькі ў творчым плане. Падчас яго змаглі праявіць свае творчыя здольнасці. ва ўрачыстай абстаноўцы сакратар ПА «БРСМ» Цяпер яны ведаюць, што трапіць пад «зорны матэматычнага факультэта Гражына Белановіч і дождж» – прыемна і цікава! Кацярына ЗАЙЦАВА, старшыня прафбюро студэнтаў Вячаслаў Герасімаў студэнтка 4-га курса уручылі маладым людзям членскія білеты грамадскіх матэматычнага факультэта арганізацый.

Прафілактыка цеплатраўматызму Пытанні паляпшэння ўмоў і аховы працы ва ўніверсітэце пастаянна знаходзяцца ў полі зроку адміністрацыі нашай установы. Рэгулярна яны абмяркоўваюцца і на пасяджэннях Савета ўніверсітэта – пастаянна дзеючага органа самакіравання нашай ВНУ. Вось і 25 кастрычніка на сваім чарговым пасяджэнні члены Савета заслухалі паведамленне начальніка аддзела аховы працы Ю.М. Калеснікава «Аб стане і мерах па паляпшэнні аховы працы і пажарнай бяспекі ў БДПУ» і прынялі адпаведную інфармацыю да ведама. Сёння на старонках «Н» тэму бяспекі на вытворчасці працягвае начальнік РІ-2 МРА па наглядзе за цеплаўстаноўкамі філіяла «Энерганагляд» РУП «Мінскэнерга» С. СТАСЕНКА. У мэтах прадухілення цеплатраўматызму Дзяржэнерганагляд звяртае ўвагу на строгае выкананне патрабаванняў ТКП 4582012(02230) «Правілы тэхнічнай эксплуатацыі цеплаўстановак і цеплавых сетак спажыўцоў», ТКП 459-2012(02230) «Правілы тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі цеплаўстановак і цеплавых сетак спажыўцоў», інструкцый па ахове працы і тэхніцы бяспекі і іншых нарматыўных дакументаў. Аналіз траўматызму пры эксплуатацыі цеплавых установак і сетак паказвае, што няшчасныя выпадкі – вынік нізкага ўзроўню тэхналагічнай і вытворчай дысцыпліны персаналу; недастатковай ступені практычнага навучання работнікаў бяспечным Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

нак мерапрыемства на гэтым не скончылася: прысутных чакаў святочны канцэрт. Выпускнік БДПУ Іван Собалеў са сваім дзіцячым калектывам «Народ New» проста заваражылі ўсіх незвычайнай танцавальнай пастаноўкай. Прыехалі павіншаваць нашых студэнтаў і артысты з іншых навучальных устаноў. Усім запомніўся завадны танец Ганны Тусевіч з Дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа. А студэнт Інстытута сучасных ведаў Яўген Якубоўскі выканаў кранальную аўтарскую песню. Сваю творчасць студэнтам падаравалі і зоркі беларускай эстрады – спявак Георгій Калдун і група «БайСіці». Пасля ўсіх чакала завадная дыскатэка. Толькі шчырасць і пазітыў панавалі ва ўніверсітэце гэтым вечарам. Дзякуючы такому цудоўнаму мерапрыемству мы нібы вярнуліся назад, у звонкае лета, адчулі цеплыню дзіцячых усмешак… Прыемных успамінаў нам хопіць яшчэ надоўга, а там не за гарамі і наступны летні працоўны семестр! Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК

прыёмам працы; адсутнасці атэставанага персаналу; кепскага тэхнічнага стану цеплаўстановак і цеплавых сетак з-за парушэння правілаў іх эксплуатацыі; несур’ёзнага стаўлення да патрабаванняў ТБ і інструкцый; невыканання арганізацыйнатэхнічных мерапрыемстваў, якія спрыяюць бяспецы, і работ, што выконваюцца па нарадзе-допуску. На прадпрыемствах, у арганізацыях неабходна распрацаваць комплекс мерапрыемстваў, якія ўключаюць пытанні па бяспечных метадах працы, атэстацыі і навучанні персаналу, правільнай эксплуатацыі і своечасовым правядзенні рамонтных і прафілактычных работ.

Наймальнік абавязаны ажыццяўляць кантроль за адпаведнасцю абсталявання патрабаванням бяспекі, выкананнем персаналам правілаў ТБ і забяспечваць работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы. Неабходна памятаць пра магчымыя рызыкі атрымання траўмы, праяўляць асаблівую абачлівасць і асцярожнасць. Звяртайце ўвагу на пашкоджанні вонкавых цеплавых сетак, у тым ліку ўцечку вады, інтэнсіўнасць выпарэнняў, правалы грунту, адсутнасць вечкаў назіральных люкаў цеплавых камер. Неадкладна паведамляйце пра гэта ў дыспетчарскую службу энергазабеспячальнай арганізацыі.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т.А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 694. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 13.11.2013 г. у 16.00. www.bspu.unibel.by

1132  
1132  
Advertisement