Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 24 кастрычніка 2013 года

СВЕТ БЕЗ МЕЖАЎ

КАНЦЭРТ ДЛЯ ПЕДАГОГАЎ

Стар. 2

Стар. 2

•Навіны БДПУ

В

ЫНІКАМ дзелавой паездкі рэктара БДПУ прафесара П.Д. Кухарчыка ў Дзяржаву Ізраіль стала заключэнне адразу двух пагадненняў аб супрацоўніцтве. Спіс шматлікіх партнёраў нашай ВНУ папоўнілі Арыэльскі ўніверсітэт і Адкрыты ўніверсітэт Ізраіля. Дакументы, якія ўвайшлі ў сілу адразу пасля іх падпісання, прадугледжваюць супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі: накіраванне вядучых выкладчыкаў для чытання лекцый, абмен вучэбна-метадычнай літаратурай, прадастаўленне магчымасці друкавацца ў навуковых універсітэцкіх выданнях, а ў недалёкай будучыні – правядзенне анлайн-мерапрыемстваў у спецыяльна абсталяванай студыі на базе цэнтра ізраільскай культуры і вывучэння мовы іўрыт БДПУ.

№ 13 (1131)

ДА ДНЯ МАЦІ

Стар. 4

НА М П А К АРАЮ Ц Ц А С ПА Р Т Ы ЎН Ы Я ВЯРШЫ Н І Добры настрой, бадзёрасць, моц духу і, безумоўна, бязмежная любоў да спорту – усё гэта яднала восеньскім вечарам 16 кастрычніка студэнтаў і выкладчыкаў нашай alma mater. Падчас традыцыйнага, ужо 58-га па ліку, штогадовага свята «Трыумф» падводзіліся вынікі спартыўных дасягненняў студэнтаў і работнікаў БДПУ.

У

РАМКАХ дагавора аб супрацоўніцтве наш універсітэт 18 кастрычніка наведала дэлегацыя Шаньдунскага педагагічнага ўніверсітэта (КНР). Вынікам плённых перамоў у рэктараце стала выпрацоўка плана сумесных дзеянняў як на бліжэйшы час, так і на больш далёкую перспектыву. Таксама госці азнаёміліся з арганізацыяй навучальнага працэсу ў БДПУ, сустрэліся са студэнтамі – грамадзянамі КНР, якія праходзяць навучанне ў нашым універсітэце.

Д

НЯМІ матэматычны факультэт адчыніў дзверы сваім патэнцыяльным абітурыентам – вучням ДУА «Сярэдняя школа № 35 г. Мінска». Для будучых матэматыкаў была арганізавана экскурсія ў планетарый і музей БДПУ. Вучні таксама пазнаёміліся з гісторыяй матэматычнага факультэта, умовамі навучання ў вядучай педагагічнай ВНУ краіны, наведалі вучэбныя аўдыторыі і камп’ютарныя класы.

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) прыватных методык, музычна-інструментальных дысцыплін, прыкладной псіхалогіі, беларускага мовазнаўства; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) матэматычнага аналізу, мастацкай і педагагічнай адукацыі; выкладчыка (18 разр. АТС) беларускай літаратуры і культуры. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Святочную цырымонію ўшанавання пераможцаў 58-й круглагадовай спартакіяды адкрыў рэктар БДПУ прафесар П.Д. Кухарчык. У сваім выступленні Пётр Дзмітрыевіч адзначыў поспехі лепшых спартсменаў універсітэта, якія сталі гонарам нашай навучальнай установы і ўсёй краіны. Першымі ўзнагароды прымалі самыя спартыўныя факультэты БДПУ. Паводле вынікаў спартакіяды 2012–2013 гг. трэцяе месца заняў ФДА, другое – фізфак. Ну а на самую высокую прыступку п’едэстала гонару ўзняўся факультэт прыродазнаўства. Таксама былі адзначаны дасягненні ФФВ, які традыцыйна выступае па-за конкурсам і з’яўляецца флагманам спартыўнага жыцця ўніверсітэта. «Ніку» пераможцаў атрымалі і адказныя выкладчыкі па фізічным выхаванні кожнага з вышэйназваных факультэтаў. У спартыўным жыцці БДПУ, безумоўна, удзельнічаюць не толькі студэнты. Нашы супрацоўнікі таксама маюць добрую фізічную падрыхтоўку. Так, трэцяй паводле вынікаў спартакіяды сярод супрацоўнікаў стала каманда цэнтра студэнцкай творчасці

і спорту, «срэбра» – у каманды факультэта эстэтычнай адукацыі. Перамогу ж у гэтай намінацыі зноў святкаваў факультэт прыродазнаўства на чале з дэканам Н.У. Навуменка. Лепшых выбіралі і сярод кіраўнікоў спартыўных секцый. Пераможцам быў прызнаны студэнт ФСПТ, кіраўнік спартыўнай секцыі па настольным тэнісе Дзмітрый Віннікаў. У намінацыі «Прарыў года» перамогу святкавала адказная за фізічнае выхаванне на факультэце псіхалогіі В.М. Бульбянова, а ў намінацыі «Спартыўны лідар факультэта» – Міхаіл Буката, чэмпіён першынстваў БДПУ па летнім мнагабор’і «Здароўе» і па баскетболе сярод мужчынскіх каманд, сярэбраны прызёр першынстваў БДПУ па лёгкаатлетычным кросе і па армрэслінгу ў камандным заліку, член зборных каманд фізічнага факультэта па чатырох відах спорту. Спецыяльным прызам ад прафкама студэнтаў БДПУ быў узнагароджаны факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій. Лепшай зборнай БДПУ была прызнана жаночая зборная па барацьбе. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


• Свет без межаў Школа для маладых вучоных Новы навучальны год паспеў ужо набраць хаду, парадаваць нас цікавымі падзеямі, падараваць радасць зносін і прагу пазнання. Першакурснікі, напрыклад, больш-менш асвоіліся ў новым для сябе статусе і разам са старэйшымі сябрамі далучыліся да клапатлівага студэнцкага жыцця. А вось маладым вучоным БДПУ – аспірантам і выкладчыкам факультэта спецыяльнай адукацыі – пашчасціла на цэлых дзесяць дзён перанесціся з восені ў лета. Рэч у тым, што з 16 па 26 верасня яны былі ўдзельнікамі VII Міжнароднай летняй школы «Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне вучняў/студэнтаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця», якую праводзіла найстарэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю ў Польшчы – Акадэмія спецыяльнай педагогікі імя Марыі Гжэгажэўскай у Варшаве.

З прафесійным святам – Днём настаўніка – калектыў нашага ўніверсітэта ў асобе рэктара БДПУ прафесара П.Д. Кухарчыка ПАВІНШАВАЛІ: Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Г.У. Пальчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.Г. Кучынская, намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама І.В. Карпенка, рэктар УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» А.Д. Кароль, рэктар УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова» К.М. Бандарэнка, рэктар УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна» В.В. Валетаў, начальнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь У.У. Бачыла, рэктар УА Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» С.Н. Князеў, рэктар ДУ ВПА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» І.С. Сазонаў, начальнік Гомельскага інжынернага інстытута МНС А.А. Украінец і інш.

НАСТАЎНІКІ – ДЛЯ НАСТАЎНІКАЎ Цудоўны канцэрт, прысвечаны прафесійнаму святу ўсіх педагогаў, атрымалі ў падарунак ад БДПУ работнікі сістэмы адукацыі гасціннага горада Іўе. Лепшыя артысты і творчыя калектывы ўніверсітэта павіншавалі калег, стварыўшы цёплую сяброўскую атмасферу, у якой панавалі музыка, гумар, шчырыя словы ўдзячнасці і прызнання.

З 2006 г. кафедра ЮНЕСКА імя Януша Корчака пры Акадэміі спецыяльнай педагогікі арганізуе міжнародныя летнія школы, да ўдзелу ў якіх запрашаюцца маладыя навукоўцы – педагогі, псіхолагі, сацыёлагі. Прадстаўнікі БДПУ – А.С. Брыкава, В.Ю. Светлакова і аўтар гэтага артыкула таксама прайшлі конкурсны адбор і, атрымаўшы стыпендыю Польскага Камітэта ЮНЕСКА, накіраваліся па веды ў Варшаву. Чытач, напэўна, запытае: чаму школа называецца «летняй»? У верасні ж да нас прыходзіць восень – як па календары, так і па надвор’і! Адкажу: польскія студэнты пачынаюць займацца з 1 кастрычніка, а значыць, тэрміны праводзімай школы супадаюць з вакацыямі. Аднак рэч не толькі ў гэтым: па-летняму цёпла і гасцінна нас прымалі арганізатары мерапрыемства. Кожны дзень быў насычаны разнастайнымі падзеямі – таму, нягледзячы на халодны дождж, час выдаўся сапраўды гарачым. Удзельнікі школы наведалі музей Марыі Гжэгажэўскай – заснавальніцы Акадэміі і ўвогуле сістэмы спецыяльнай адукацыі ў Польшчы. Пасля нас запрасілі ў канферэнц-залу, дзе кожны малады вучоны выступіў з дакладам, у якім акрэсліў кола сваіх навуковых інтарэсаў, азнаёміў з сістэмай агульнай і спецыяльнай адукацыі на радзіме. Дзякуючы гэтаму ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат новай і карыснай інфармацыі, змаглі параўнаць сістэмы адукацыі Расіі, Украіны, Казахстана, Ірана, Польшчы і Беларусі. Падчас заняткаў мы слухалі лекцыі выдатных вучоных Акадэміі, паглыблялі веды па педагогіцы і псіхалогіі, знаёміліся з метадамі карэкцыйнай дапамогі, якія выкарыстоўваюцца ў Польшчы.

2

Акрамя таго, наведалі шматнацыянальны ліцэй-гімназію імя Яцка Куроня, Аб’яднанне спецыяльных школ №109, Аб’яднанне ранняй дапамогі развіцця, інтэграваны дзіцячы садок. Вельмі прыемна, што польскія калегі адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў БДПУ. Падчас пошукаў неабходнай літаратуры па тэме навуковых даследаванняў у бібліятэцы Акадэміі нашым маладым вучоным дапамагло веданне англійскай і польскай моў. У вольны час мы наведвалі музеі, знаёміліся з культурай і гісторыяй Польшчы: захапляліся музыкай Ф. Шапэна, здзіўляліся вынаходніцтвам М. Каперніка… А ў размовах з калегамі з іншых краін дзяліліся культурнай спадчынай і дасягненнямі свайго народа. Яскравай падзеяй стала інаўгурацыя першакурснікаў, на якой у якасці запрошаных гасцей прысутнічалі і слухачы летняй школы. Падчас урачыстай цырымоніі кожны з нас, падзяляючы радасць студэнтаў, прыгадаў Бацькаўшчыну, родны ўніверсітэт. А яшчэ – адчуў гонар за магчымасць прадстаўляць сваю краіну на міжнароднай арэне. Gaudeamus спявалі ўсе разам: нас ядналі прага да ведаў і прафесійнага росту, імкненне ўдасканаліць сістэму адукацыі і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Удзельнікі летняй школы пасябравалі – абмяняліся кантактамі, запрасілі калег да ўдзелу ў будучых канферэнцыях. І, натхнёныя, з яшчэ большым творчым запалам вярнуліся дадому, да сваёй навуковай працы, да новых ведаў і адкрыццяў, якія будуць служыць на карысць дзецям. Інга КІЖЛО, аспірантка, выкладчыца кафедры лагапедыі ФСА

Час у дарозе да пункта прызначэння прабег незаўважна: вырашаючы апошнія арганізацыйныя пытанні, удзельнікі канцэрта з задавальненнем назіралі за цудоўнымі беларускімі краявідамі. Іўе нам спадабалася, асабліва запомнілася кампазіцыя з камянёў, якая адлюстроўвае ўсю гісторыю гэтага ўтульнага мястэчка. Пасля аўтобуснай экскурсіі артысты пачалі рыхтавацца да выступлення ў Палацы культуры. Напачатку мерапрыемства да прысутных з прывітальным словам звярнулася прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С.І. Копцева. Павіншаваўшы педагогаў з надыходзячым прафесійным святам, Святлана Іванаўна сказала: «Нашы студэнты, якія вандравалі па Іўеўшчыне падчас 48-га Зорнага паходу, з захапленнем расказвалі, што тут да іх ставіліся як да родных дзяцей. У знак падзякі ад БДПУ мы падрыхтавалі для вас гэты святочны канцэрт!» Выступалі перад педагогамі Іўеўшчыны самыя яскравыя таленты ўніверсітэта. Народны ансамбль беларускай музыкі, песні і танца «Рэй» прыўнёс у канцэрт нацыянальны каларыт, Філіп Смялоў з мужчынскім калектывам «Модус» парадавалі якасным пранікнёным вакалам, гурт «О2» паказаў надзвычай дынамічную танцавальную пастаноўку, а выпускнік БДПУ Ге Чаа ўразіў прысутных песняй на беларускай мове «Мой родны кут». Трапную нотку гумару прыўнеслі, як заўсёды, крэатыўныя і сучасныя ўдзельнікі каманды КВЗ «Зборная БДПУ». Віртуозныя кампазіцыі на акардэоне выканалі непаўторныя Уладзімір Бубен і Уладзімір Федарук. А салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Маргарыта Александровіч адкрыла і завяршыла святочны канцэрт на яркай, эмацыйнай, пачуццёвай ноце. Душэўная, сяброўская сувязь паміж выступоўцамі і гледачамі ўсталявалася адразу. Упэўнены: канцэрт паспрыяў не толькі творчым, але і прафесійным стасункам, і ў хуткім часе школы Іўя з радасцю прымуць на працу маладых спецыялістаў, падрыхтаваных у БДПУ. Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, студэнтка 32-й групы ФБіРФ, вядучая святочнага канцэрта

24 кастрычніка 2013 г.


Алена Мішчук: «САПРАЎДНЫ СТУДЭНТ – ГЭТА ТОЙ, ХТО ПАСПЯВАЕ ЎСЮДЫ» «У дзяцінстве я марыла стаць знакамітай асобай», – такімі словамі пачынае нашу размову студэнтка 2-га курса факультэта дашкольнай адукацыі Алена МІШЧУК. Што ж, жаданне дзяўчыны ўжо збылося: сёння Алена – тытулаваная спартсменка, пра якую ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Сёлета ў кастрычніку студэнтка стала ўладальніцай залатога медаля на этапе Кубка свету па кікбоксінгу ў раздзеле К-1, што праходзіў у Рызе. Знамянальна тое, што ўсур’ёз займацца гэтым відам спорту мая суразмоўца пачала толькі ў мінулым годзе, калі паступіла ў БДПУ. З таго часу яе спартыўная кар’ера імкліва пайшла ўгору, і пацвярджэннем гэтаму служаць шматлікія перамогі на спаборніцтвах рознага ўзроўню, пра якія, дарэчы, Алена распавядае спакойна, з уласцівай ёй прыроднай сціпласцю: – Пачалося ўсё з чэмпіянату Беларусі ў сакавіку 2013 г., калі я атрымала першы разрад па кікбоксінгу. Пазней на Кубку «Залатога льва-2013» сярод удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Прыбалтыкі я заняла 1-е месца, на Кубку свету ў Венгрыі стала другой, а на першынстве Латвіі па кікбоксінгу і муай-тай зноў святкавала перамогу. Удзел у Адкрытым чэмпіянаце Еўропы (Польшча, г. Крыніца-Здруй) у раздзеле К-1 прымалі 1500 спартсменаў з 40 краін свету. Тут я стала сярэбранай прызёркай у вагавой катэгорыі да 56 кг. А зусім нядаўна прывезла «золата» з этапу Кубка свету ў Латвіі. – Каб паказваць такія выдатныя вынікі, трэба шмат трэніравацца. А як жа вучоба? – Сапраўдны студэнт – гэта той, хто паспявае ўсюды. Спорт займае ў маім жыцці вельмі важнае месца, аднак і вучыцца мне таксама падабаецца, асабліва цікавяць нестандартныя формы правядзення заняткаў. Мая любімая дысцыпліна – псіхалогія: веды па гэтым прадмеце ўжо не раз дапамаглі мне правільна вырашыць шэраг жыццёвых праблем. Сумяшчаць вучобу з трэніроўкамі ўдаецца дзякуючы падтрымцы педагогаў і кіраўніцтва факультэта. Так, дэкан ФДА А.М. Каспяровіч паверыў у мае здольнасці і пайшоў насустрач. Хачу падзякаваць таксама намесніку дэкана В.М. Анцыпіровіч, куратару нашай групы Н.П. Бондар, выкладчыкам фізічнай культуры В.У. Юдзінай і В.В. Белавус. Вялікую падтрымку я адчуваю з боку сваёй мамы і трэнера. Перашкоды на шляху да перамогі

заўжды ёсць, але з імі трэба змагацца і ўпарта ісці да сваёй мары. – Якая ж яна, Ваша мара? – На сённяшні дзень я хачу стаць майстрам спорту і чэмпіёнкай свету. Думаю і пра тое, каб атрымаць другую вышэйшую адукацыю. Наколькі гэта ажыццяўляльна – пакажа час. – Давайце вернемся ў мінулае лета, калі перад Вамі стаяла пытанне: куды паступаць? Кожны абітурыент адказна ставіцца да выбару ВНУ, бо ад атрыманай адукацыі ў многім залежыць паспяховасць чалавека. Чаму Вы спыніліся менавіта на БДПУ? – Педагог – цудоўная прафесія. Настаўнік не толькі дзеліцца ведамі і вопытам, але і сам многаму вучыцца ў дзяцей. Сваім выбарам

вышэйшай навучальнай установы я задаволена і ганаруся тым, што з’яўляюся студэнткай БДПУ. Добра памятаю свой першы дзень ва ўніверсітэце. Ён быў крыху мітуслівым, але незвычайным і хвалюючым: новае месца, новыя людзі, новыя магчымасці… Аднак чамусьці з самага пачатку я была ўпэўнена, што ў мяне ўсё атрымаецца! – Чым заняты Ваш час, вольны ад вучобы і трэніровак? – БДПУ падараваў мне шмат новых сяброў, і я, вядома ж, вельмі люблю праводзіць з імі час. Таксама мне падабаецца маляваць, гатаваць ежу, гуляць у футбол і валейбол. – З якім дэвізам Вы крочыце па жыцці? – Ёсць такія словы: «Боль – часовы, трыумф – вечны». Я заўсёды іх памятаю, і яны ў многім надаюць мне ўпэўненасці. – Алена, а чым дапамагае спорт у жыцці? – Ён выхоўвае смеласць і рашучасць. Спорт – гэта перш за ўсё здароўе – тваё і тваёй сям’і. Што ж тычыцца канкрэтна кікбоксінгу, то я лічу, што дзяўчатам сёння проста неабходна ведаць некалькі ўдараў і прыёмаў! Напрыканцы нашай сустрэчы спартсменка пажадала ўсім студэнтам: «Ніколі і нічога не бойцеся, ідзіце да сваёй мары, аднак не забывайцеся на вучобу: гэта ваша галоўная інвестыцыя». Што ж, да гэтых слоў сапраўды варта прыслухацца тым, хто імкнецца да поспеху. А Алене мы ў сваю чаргу пажадаем новых перамог і задавальнення як ад вучобы, так і ад спорту! Гутарыла Наталля КАШЛАЧ

БРОНЗАВЫ МЕДАЛЬ – ГЭТА НЕ МЯЖА З года ў год спартсмены БДПУ радуюць нас новымі перамогамі і дасягненнямі, абараняючы гонар краіны і alma mater на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню. Сярод іх – студэнтка факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Паліна ПЕХАВА – уладальніца бронзавага медаля Сусветнай універсіяды ў Казані па тэнісе, майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіёнка Беларусі. Карэспандэнт «Н» запытала ў вядомай на ўсю краіну дзяўчыны, як ёй удаецца спалучаць паспяховую вучобу з бліскучымі выступленнямі на корце. – Паліна, рашэнне ўсур’ёз звязаць сваё жыццё са спортам Вы прымалі самастойна? – Так, прычым гэта была мая мара з дзяцінства. Памятаю, у чатыры гады ўбачыла па тэлебачанні тэнісны турнір – і тут жа для сябе вырашыла, што жадаю займацца толькі гэтым відам спорту. Мой бацька – прафесійны футбаліст –падтрымаў ініцыятыву і прыклаў усе намаганні, каб яго дачка вырасла дастойнай спартсменкай. На свой першы турнір у Амерыцы я адправілася ў трынаццаць гадоў. Гэтае падарожжа многаму мяне навучыла: з аднаго боку, я сутыкнулася з рознымі праблемамі і выпрабаваннямі, убачыла, як сапраўдныя спартсмены працуюць над сабой. З другога – такі вопыт толькі загартаваў мой характар і ўмацаваў упэўненасць у правільнасці абранага шляху. – Падзяліцеся, калі ласка, з нашымі чытачамі ўражаннямі ад удзелу ў Сусветнай універсіядзе. – Гэта былі незабыўныя дні! Беларуская дэлегацыя ўвесь час адчу– Многіх студэнтаў-спартсменаў вельмі хвалюе пытанне: вала падтрымку балельшчыкаў; атмасфера студэнцкіх гульняў была як жа спалучыць трэніроўкі і паспяховае навучанне? настолькі пазітыўнай, што добры настрой не пакідаў ні на хвіліну. – Гэта сапраўды складана, бо даводзіцца ездзіць на зборы Аднак, вядома ж, мы ўсведамлялі, якая вялікая адказнасць на нас і ўдзельнічаць у турнірах у розных краінах свету. Вучыцца ў такім наускладзена. Ужо ў чвэрцьфінале мы з напарніцай Дар’яй Лебеша- пружаным графіку амаль немагчыма. Аднак дзякуючы нашым выкладвай разумелі, што змагаемся за медаль, і не далі нашым саперніцам чыкам, іх разуменню, добразычлівасці я працягваю вучыцца і паспяшанцаў выйграць нават адзін гейм. Так з лікам 6:0–6:0 мы прайшлі хова трэніравацца. Каб ісці ў нагу з аднагрупнікамі, часам даводзіцца ў паўфінал. На жаль, расійскіх тэнісістак, якія займаюць высокія пераносіць сесіі, у больш напружаным тэмпе асвойваць матэрыял. месцы ў сусветным рэйтынгу, нам перамагчы не ўдалося, хоць гульня Аднак, тым не менш, такое жыццё мне падабаецца. была надзвычай напружанай. Мы да апошняй хвіліны трымалі свае – Якія мэты Вы ставіце перад сабой сёння? пазіцыі. Вынік спаборніцтва – бронзавы медаль у парным разрадзе. – Я ніколі не супакойваюся, не спыняюся на дасягнутым, а імкнуся – Паліна, ці даводзілася Вам у Казані распавядаць пра нашу ўвесь час развівацца, удасканальваць свае прафесійныя і спартыўныя alma mater? навыкі. У хуткім часе адпраўляюся ў Германію для падрыхтоўкі да – Так, і не раз! Да беларускіх спартсменаў часта падыходзілі чарговага турніра. З нецярплівасцю чакаю летнюю Сусветную журналісты расійскіх выданняў, і мне заўсёды было што расказаць ўніверсіяду-2015, што пройдзе ў Паўднёвай Карэі. Спадзяюся, што пра родны ўніверсітэт. Ды і ў зносінах са студэнтамі з іншых краін я неўзабаве ў маёй калекцыі медалёў з’явяцца і алімпійскія. Амбіцыйна? ўзгадвала, якая ў нас пануе добразычлівая атмасфера, як кіраўніцтва Так, бо без гэтага ў спорце нельга. Вядома ж, не ўсё адразу, аднак БДПУ клапоціцца пра стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага паступова я буду рухацца наперад і мэтанакіравана імкнуцца да мары. развіцця сваіх выхаванцаў. Не магу не адзначыць, што мне вельмі – Шчыра жадаю, каб у Вас усё здзейснілася! Поспехаў! дапамагае падтрымка дэканата ФФВ. Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК

24 кастрычніка 2013 г.

Нам пакараюцца спартыўныя вяршыні (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Асобна адзначылі спартсменаў, якія годна прадстаўляюць наш універсітэт на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Іх асабіста вітаў рэктар БДПУ прафесар П.Д. Кухарчык. У намінацыі «Спартыўны гонар БДПУ» былі ўзнагароджаны студэнты: Аліна Рыжова, майстар спорту міжнароднага класа па вольнай барацьбе; Элбек Тажыеў, майстар спорту міжнароднага класа па грэка-рымскай барацьбе; Юрый Ш а ю н о ў, м а й с т а р с п о р т у міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы; Аляксандр Дарожка, майстар спорту па біятлоне; Алена Бурак, майстар спорту па валейболе; Аляксандр Альшэўскі, майстар спорту па міні-футболе; Андрэй Чурыла, майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы; Павел Пласконны, майстар спорту па футболе; Максім Баранаў, майстар спорту па гандболе; Кацярына Мішына, майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы. Сапраўдным падарункам для ўдзельнікаў свята стала перамога мужчынскай зборнай БДПУ па футболе ў Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лізе2013, атрыманая за дзве гадзіны да пачатку цырымоніі «Трыумф». Кубак пераможцаў быў ганарова прадстаўлены дэканам факультэта фізічнага выхавання М.М. Круталевічам і трэнерам мужчынскай зборнай БДПУ па футболе С.А. Траско. Цырымонія ўзнагароджання атрымалася яркай і насычанай дзякуючы канцэртным нумарам, якія сталі сапраўдным упрыгожаннем гэтага выніковага мерапрыемства. Свята, падрыхтаванае цэнтрам студэнцкай творчасці і спорту, падаравала яго ўдзельнікам бадзёрасць і пазітыўны настрой. Можна з упэўненасцю сказаць, што ўсе яны будуць імкнуцца да новых спартыўных вышынь у гонар БДПУ! Таццяна СЯНЬКО, педагог дадатковай адукацыі ЦСТіС

3


• 2013 – Год беражлівасці

• Выдадзена ў БДПУ

Прыйшло цяпло ў сталічныя будынкі, і цяпер нам належыць максімальна яго захаваць і выкарыстаць. Вось некалькі простых правілаў, выкананне якіх дазволіць зрабіць рабочыя і жылыя памяшканні камфортнымі і ўтульнымі. • Праветрывайце памяшканне, шырока адчыняючы вокны, на працягу 5–10 хвілін 2–3 разы на дзень. Нельга пакідаць фортку ў рэжыме праветрывання на цэлы дзень. • Уцяпляйце аконныя праёмы там, дзе не ўстаноўлены шклопакеты з ПВХ профілю. • У дзвярных праёмах выкарыстоўвайце ўшчыльняльнікі і даводчыкі. • Пазбягайце закрывання радыятараў шторамі, каб не парушаць цыркуляцыю цеплавога патоку ў памяшканні. Папярэджваем аб недапушчальнасці выкарыстання электрапрыбораў у рабочых кабінетах з мэтай абагравання. Гэта можа не толькі прывесці да незапланаваных фінансавых выдаткаў, але і стаць прычынай узгарання. Наталля БРАВАРСКАЯ, інжынер-энергетык

• З першых рук У адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб атэстацыі кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2010 г. № 784 і Распараджэннем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, з 1 лістапада 2013 г. па 28 лютага 2014 г. у БДПУ праводзіцца атэстацыя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу. Для правядзення атэстацыі створаны 5 агульнаўніверсітэцкіх і 13 факультэцкіх атэстацыйных камісій, у склад якіх таксама ўключаны прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта БДПУ. Зацверджаны спісы работнікаў, якія падлягаюць атэстацыі, складзены графікі пасяджэнняў камісій, азнаёміцца з якімі можна ў дэканатах факультэтаў і на агульнаўніверсітэцкіх кафедрах. Ад праходжання атэстацыі вызваляюцца: работнікі, якія адпрацавалі на адпаведнай пасадзе менш за год; выпускнікі ўстаноў адукацыі, якія вучыліся на дзённай форме атрымання адукацыі і працуюць у арганізацыі па накіраванні, – на працягу першых трох гадоў работы; цяжарныя жанчыны; работнікі, якія знаходзяцца на працяглым лячэнні;

жанчыны, што знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў, – на працягу года пасля выхаду іх на працу. Па выніках атэстацыі работніка камісія прымае адно з наступных рашэнняў: аб адпаведнасці яго займаемай пасадзе; аб няпоўнай адпаведнасці займаемай пасадзе з паўторнай атэстацыяй праз адзін год пры ўмове выканання рэкамендацый атэстацыйнай камісіі; аб неадпаведнасці займаемай пасадзе. Па кансультацыю або з пытаннямі, якія датычаць праходжання атэстацыі, работнікі могуць звяртацца ў аддзел кадраў БДПУ. Валерый АЛАВЯННІКАЎ, начальнік аддзела кадраў

УСІМ МАТУЛЯМ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА… Дзень маці штогод адзначаюць ва ўсім свеце. У Беларусі гэтае свята традыцыйна прыходзіцца на 14 кастрычніка. Сёлета з яго нагоды цэнтр студэнцкай творчасці і спорту БДПУ правёў шэраг дабрачынных канцэртаў-акцый, удзел у якіх прынялі лепшыя творчыя калектывы нашай alma mater. У чацвер, 10 кастрычніка, дзіцячы ўзорны фальклорны ансамбль «Жавароначкі» прадставіў сваю святочную праграму ва ўстанове аховы здароўя «Дом дзіцяці № 1 для дзяцей з паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі». Было заўважна, што ўдзячныя гледачы – выхаванцы і супрацоўнікі гэтай установы – атрымалі сапраўднае задавальненне ад жвавых танцавальных і вясёлых песенна-фальклорных кампазіцый «Жавароначкаў». У Дзень маці, 14 кастрычніка, на пляцоўцы ўстановы аховы здароўя «Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі» сваю канцэртную праграму прадставіў народны ансамбль беларускай музыкі, песні і танца «Рэй». Выступленне пачалося са шчырых пранікнёных слоў у адрас усіх матуль, якія ахінаюць сваіх дзяцей цяплом і пяшчотай з першых хвілін жыцця. А пасля зала, нібы зачараваная, сачыла за кожным рухам выканаўцаў цудоўных беларускіх танцаў. То здзіўленне, то захапленне, то замілаванне адлюстроўваліся на тварах дзяцей і іх матуль. Спадабаліся публіцы і жартоўныя беларускія

песні – простыя і сардэчныя. Пасля кожнага нумара артысты атрымлівалі ў падарунак бурныя авацыі, што яшчэ раз пацвердзіла высокі выканальніцкі і прафесійны ўзровень народнага ансамбля «Рэй». Завяршыла серыю мерапрыемстваў, прысвечаных Дню маці, выступленне 15 кастрычніка валанцёраў агульнаўніверсітэцкага клуба «Міласэрнасць» у адаптацыйнааздараўленчай установе «Востраў надзеі». Дзейнасць клуба скіравана на сацыялізацыю дзяцей-інвалідаў у грамадстве, таму падрыхтаваная канцэртная праграма з элементамі інтэрактыву поўнасцю адпавядала інтарэсам і здольнасцям глядацкай аўдыторыі. Сумеснае разгадванне загадак, галаваломак і нават прадастаўленая магчымасць адчуць сябе сапраўдным акцёрам ці спеваком сталі найлепшым падарункам для кожнага ўдзельніка свята. Спадзяёмся, што прыўзняты настрой, які нашы студэнты падаравалі матулям і дзеткам, застанецца з імі надоўга. Са святам!

i

Развіццё вопыту творчай дзейнасці будучага настаўніка сродкамі дыягностыкі і маніторынгу: метад. рэкамендацыі / Э.М. Макаранка. – Мінск: БДПУ, 2013. – 64 с. У выданне ўключаны спецыяльна адабраныя і эксперыментальна правераныя методыкі, якія могуць выкарыстоўвацца ў дыягностыцы індывідуальнага вопыту творчасці, у развіцці здольнасці да самааналізу і ў рэалізацыі індывідуальнай траекторыі навучання. Адрасуецца студэнтам ВНУ, а таксама педагогам, сацыяльным работнікам, настаўнікам, выкладчыкам.

Узроставая фізіялогія: вучэб.-метад. дапаможнік / В.Ф. Чэрнік, У.П. Сыты, С.П. Амвросьева. – Мінск: БДПУ, 2013. – 408 с. У выданні разглядаюцца асаблівасці росту і развіцця дзіцячага і падлеткавага арганізма, а таксама пададзены звесткі пра фізіялагічныя асаблівасці дзіцячай нервовай сістэмы. Адрасуецца студэнтам, аспірантам і выкладчыкам педагагічных ВНУ.

Метадалогія і метады сацыяльна-педагагічнага даследавання: вучэб.-метад. дапаможнік / В.М. Кліпініна. – Мінск: БДПУ, 2013. – 200 с. У дапаможніку разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка» да пошукава-даследчай дзейнасці, прадстаўлены апрабіраваныя і ўкаранёныя ў практыку распрацоўкі. Адрасуецца студэнтам, аспірантам і выкладчыкам, а таксама сацыяльным педагогам, кіраўнікам сістэмы адукацыі і сацыяльнай абароны.

Таццяна СЯНЬКО, супрацоўнік ЦСТіС Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

Педагогіка сучаснай школы: практыкум: вучэб.-метад. дапаможнік / І.І. Цыркун, А.І. Андарала, К.М. Арцямёнак [і інш.]; пад агул. рэд. І.І. Цыркуна, К.М. Арцямёнак. – Мінск: БДПУ, 2013. – 152 с. У дапаможніку змешчаны мадэльныя сцэнарыі семінарскіх заняткаў па раздзеле «Педагогіка сучаснай школы». Матэрыялы практыкуму могуць служыць метадычным суправаджэннем семінарскіх заняткаў і выкарыстоўвацца падчас самастойнай работы студэнтаў, якія вывучаюць пытанні агульнай педагогікі, дыдактыкі і тэорыі выхавання. Адрасуецца выкладчыкам, аспірантам і студэнтам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі педагогікі.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т.А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 660. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 24.10.2013 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

1131  
1131  
Advertisement