Issuu on Google+

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Пятніца, 4 кастрычніка 2013 года ВЫНІКІ ПРЫЁМУ2013

З ДНЁМ НАСТАЎНІКА!

ІМГНЕННІ ЛЕТА

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

• Навіны БДПУ

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ П. Д. Кухарчыка за поспехі ў арганізацыі і забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – усе штатныя работнікі ўніверсітэта ў першыя дні кастрычніка атрымалі прэмію ў памеры 0,25 тарыфнага аклада. Заўважым, што ў верасні згодна з Калектыўным дагаворам і ў мэтах сацыяльнай абароны рэктарат БДПУ аказаў матэрыяльную дапамогу работнікам універсітэта для закупкі сельскагаспадарчых прадуктаў на суму 550 000 рублёў (прапарцыянальна памерам займаемай стаўкі).

Р

ЭКТАР БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык узначаліў дэлегацыю нашага ўніверсітэта на VIII форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі краін СНД. Мерапрыемства, якое праходзіла 23–26 верасня, дало магчымасць яго ўдзельнікам падзяліцца ідэямі ў сферы экалогіі, адукацыі і навукі, а таксама ў іншых галінах міжкультурнага ўзаемадзеяння. У рамках работы форуму Пётр Дзмітрыевіч прыняў удзел у пасяджэнні Савета Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, дзе абмяркоўваліся пытанні захавання і развіцця адзінай адукацыйнай прасторы. Нагадаем, што паў напраўным членам гэтага міжнароднага аб’яднання БДПУ з’яўляецца з 2007 г.

Н

АЦЫЯНАЛЬНАЯ мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння (Да 95-годдзя з дня нараджэння Ф. М. Янкоўскага)” – такая тэма міжнароднай канферэнцыі, якую 19 лістапада праводзіць факультэт беларускай і рускай філалогіі. Запрашаем да ўдзелу! “

З

ЛЁТ студэнцкіх атрадаў адбудзецца 24 кастрычніка. У рамках мерапрыемства будуць падведзены вынікі трэцяга працоўнага семестра-2013, узнагароджаны лепшыя байцы, камісары і камандзіры, вызначаны атрад-пераможца. Дарэчы, тры педагагічныя атрады БДПУ прымуць удзел у гарадскім этапе конкурсу на званне “Лепшага студэнцкага атрада”, арганізаванага Мінскай гарадской арганізацыяй ГА “БРСМ”.

№ 12 (1130)

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём настаўніка! Штогод у першыя кастрычніцкія дні мы ўшаноўваем прадстаўнікоў самай гуманнай і адказнай прафесіі – настаўнікаў, выкладчыкаў, педагогаў. Ва ўсе часы Настаўнік з’яўляўся носьбітам глыбокай духоўнасці і маралі, высокай культуры і самаадданасці. Ён заўжды ўвасабляў мудрасць і бескарыслівасць, вернасць абавязку і падзвіжніцтва. Хочацца пажадаць нашым студэнтам, каб яны ніколі не расчараваліся ў выбары навучальнай установы і будучай прафесіі, мэтанакіравана імкнуліся да самарэалізацыі і раскрыцця ўласнага творчага патэнцыялу. Памятайце, што Педагог новага тысячагоддзя павінен быць яркай, крэатыўнай, камунікабельнай асобай, чалавекам, здольным да пастаяннага самаўдасканалення. Жадаю вам, шаноўныя калегі і будучыя настаўнікі, моцнага здароўя, дабрабыту, творчай занепакоенасці і прафесійнага наватарства, а таксама радасных і непаўторных імгненняў жыцця, з якіх складаецца простае чалавечае шчасце. З павагай, рэктар БДПУ

П. Д. Кухарчык

ТЫ – ПЕДАГОГ. І ГЭТЫМ МНОГА СКАЗАНА… Ёсць у нашай краіне добрая традыцыя – адзначаць прафесійныя святы і ўшаноўваць лепшых з лепшых – сапраўдных майстроў сваёй справы. У першую нядзелю кастрычніка віншаванні прымаюць педагогі – усе, хто мае дачыненне да адукацыі і выхавання. Нягледзячы на свой прафесійны статус, гэтае свята, па-асенняму шчодра аздобленае кветкамі і шчырымі вучнёўскімі і бацькоўскімі падзякамі, закранае амаль усё грамадства. Безумоўна, абраўшы педагагічную прафесію, чалавек тым самым выбірае для сябе і асаблівы лёс, у якім няма месца абыякавасці і самазаспакоенасці, а ёсць адна мэта – расці і самаўдасканальвацца. Калі спынішся –

адразу ж знікнеш як настаўнік. Педагог вырашае дзве най важ ней шыя дзяржаўныя задачы, а правільней сказаць, выконвае толькі яму дадзеную місію – вучыць і выхоўваць. Вучыць – сучасна і грунтоўна. Выхоўваць – на

агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцях, паказваць асабісты прыклад даверлівых узаемаадносін і канструктыўных паводзін. Напярэдадні Дня настаўніка для сваіх выбаршчыкаў і былых калег –

дырэктарскага корпусу і спецыялістаў аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама – я невыпадкова арганізавала паездку ў сталіцу і наведванне Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Першай часткай нашага візіту была інфармацыйная сустрэча ў Парламенце, якая перарасла ў дыялог пад дэвізам “Працуем дзеля развіцця (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2)


• Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам “Вынікі прыёму ў БДПУ” выступіў адказны сакратар прыёмнай камісіі С. У. Якавенка. У пачатку свайго выступлення Сяргей Уладзіміравіч назваў аб’ектыўныя ўмовы, якія сёлета аказалі ўплыў на правядзенне ўступнай кампаніі ва ўсе ВНУ рэспублікі: – Па-першае, гэта зніжэнне колькасці выпускнікоў агульнаадукацыйнай школы. Сёлета атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі атрымала на пяць тысяч чалавек менш, чым у мінулым годзе. Такая ж тэндэнцыя захаваецца і ў наступным, 2014-м годзе, калі школу скончаць толькі 54 тыс. чалавек. Па-другое, пераход на 4-гадовы (дзённая форма атрымання адукацыі) і 5-гадовы (завочная) тэрміны навучання. Па гэтай прычыне ў бягучым годзе ў БДПУ быў спынены набор на 9 спецыяльнасцей дзённай (бюджэтнай) і 7 – завочнай (бюджэтнай і платнай) форм атрымання адукацыі. Для параўнання: у 2012 г. наш універсітэт праводзіў набор па 33 спецыяльнасцях, сёлета ж – толькі па 24. Па-трэцяе, увядзенне новых мінімальных прахадных балаў. Так, у 2013 г. ніжні парог не пераадолелі 35,86 % з тых, хто ўдзельнічаў у цэнтралізаваным тэсціраванні. Напрыклад, 5873 чала-

векі не здолелі набраць 20 балаў па вывучаемай замежнай мове. У выніку, пры плане прыёму 885 чалавек на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі залічаны 744. Недабор склаў 141 чалавек (у асноўным за кошт нізкай запатрабаванасці сярод абітурыентаў спецыяльнасцей фізічнага і матэматычнага профіляў). На астатнія спецыяльнасці конкурс адбыўся і склаў ад 1,1 (“Тыфлапедагогіка”) да 7,4 (“Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка”) чалавека на месца. На 8 спецыяльнасцях на адно месца прэтэндавала больш за 2 чалавекі. Прахадныя балы размясціліся ў інтэрвале ад 137 (“Дашкольная адукацыя”) да 281 (“Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка”). Найвышэйшы бал – 342 – зарэгістраваны на спецыяльнасці “Лагапедыя”. На платнай дзённай форме конкурс адзначаны на спецыяльнасць “Спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)”. Найбольш наблізіліся да плана прыёму такія спецыяльнасці, як “Біялогія і хімія”, “Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны”, “Фізічная культура (лячэбная)”. На завочнай форме атрымання адукацыі набор праводзіўся па 24 спецыяльнасцях, на 16 з якіх прадугледжана навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Конкурс адбыўся на спе-

цыяльнасцях “Лагапедыя”, “Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія” і “Сацыяльная работа”. Усяго студэнтамі-першакурснікамі завочнай формы атрымання адукацыі сталі 357 чалавек. У выніку ў БДПУ на першы курс залічаны 2510 чалавек. Для параўнання: у 2012 г. першакурснікамі нашага ўніверсітэта сталі 3956 абітурыентаў. Заслухаўшы і абмеркаваўшы дакл ад С. У. Якавенкі, члены Савета прынялі адпаведную пастанову. Па пытанні “Аб аб’яднанні кафедраў БДПУ” выступілі прарэктар па вучэбнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце В. М. Зелянкевіч і прарэктар па вучэбнай рабоце У. У. Шлыкаў. Члены Савета ПАСТАНАВІЛІ: – аб’яднаць кафедры агульнай біялогіі, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі і зацвердзіць за кафедрай, створанай у выніку аб’яднання, назву “Кафедра агульнай біялогіі і батанікі”; – аб’яднаць кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі, эксперыментальнай фізікі і зацвердзіць за кафедрай, створанай у выніку аб’яднання, назву “Кафедра агульнай фізікі”; – аб’яднаць кафедры эстэтычнай адукацыі, педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі і зацвердзіць за кафедрай, створанай у выніку аб’яднання, назву “Кафедра педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі”.

ТЫ – ПЕДАГОГ. І ГЭТЫМ МНОГА СКАЗАНА… (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1)

сістэмы адукацыі краіны”. На пытанні педагогаў аб стратэгіі развіцця сістэмы адукацыі Беларусі адказвалі старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Генадзь Пальчык, кансультант Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Бойка. Другая частка праграмы была прысвечана знаёмству з напрамкамі дзейнасці БДПУ – вядучай установы ў сістэме вышэйшай педагагічнай адукацыі краіны і маёй alma mater. Рэктарат БДПУ і кіраўнікоў устаноў сярэдняй адукацыі хвалюе агульная праблема, якая патрабуе сумеснага вырашэння: з аднаго боку, неабходнасць грунтоўнай падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў краіны і фарміравання сапраўднага спецыяліста, з другога – пытанне якасці ведаў выпускніка школы і матывацыя яго да паступлення ў педагагічную ўстанову.

Таму размова спецыялістаў адукацыі Ашмяншчыны з першым прарэктарам А. І. Андаралам атрымалася не проста канструктыўнай, але і эмацыянальнай. Прагучала прапанова запрасіць на Дзень адкрытых дзвярэй ва ўніверсітэт не толькі 10- і 11-класнікаў, якія плануюць сюды паступаць, але і іх бацькоў. На жаль, сёння даводзіцца ламаць стэрэатып пра тое, што працаваць у школе – непрэстыжна. Сярод ашмянскіх ды рэктараў ёсць выпускнікі БДПУ, якія добра ведаюць, што вучоба ў педагагічным універсітэце – гарантыя якасці адукацыі. Каб дасягнуць яе і сёння, неабходна актыўнае ўзаемадзеянне двух бакоў – ВНУ і школы. Такое супрацоўніцтва БДПУ з Ашмянскім раёнам доўжыцца ўжо некалькі гадоў, а распачалося яшчэ ў той час, калі я ўзначальвала раённы аддзел адукацыі. Я вельмі ўдзячна сваёй alma mater за правядзенне зорных паходаў на

У лабараторыі тэхнічнай творчасці фізфака 2

тэрыторыі нашага раёна. Ад гэтага мерапрыемства ўжо ёсць плён: сёлета 15% выпускнікоў абралі для вучобы педагагічныя ўстановы! Як дэпутату па Іўеўскай акрузе мне прыемна, што рэктарат БДПУ падтрымаў маю просьбу: геаграфія зорных па хо даў пашырылася, ахапіўшы Ашмяны, Іўе, Ліду. Дадам, што педагогі Іўеўшчыны вельмі чакалі падарунка ад педагагічнага ўні версітэта – святочна га кан цэрта, што адбыўся 3 каст рычніка. У мінулым годзе вядучыя творчыя калектывы ўніверсітэта ўжо выступалі на ашмянскай зямлі і пакінулі самыя лепшыя ўражанні і ўспаміны. З цікавасцю госці з Ашмянаў праслухалі лекцыю дацэнта кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі ф а куль тэта сацыяльнапе дага гічных тэхналогій А. П. Лабанава “Школа: навука і практыка”. Як член пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы я ўпэўнена, што такая паездка – размова ў Парламенце, гутарка з першым прарэктарам педагагічнага ўніверсітэта, наведванне адкрытай лекцыі па псіхалогіі – добры прафесійны падарунак для маіх калег – тых, хто паспяхова працуе і жадае дасягнуць новых вяршынь. Разумею, што такое святкаванне Дня настаўніка запомніцца і натхніць на новыя здзяйсненні. Чытачам “Настаўніка” карысна будзе ведаць, што аду-

лаць вам свае віншаванні на старонках газеты “Настаўнік”. Няхай усе вашы добрыя мары спраўдзяцца! Зычу плёну ў выкладчыцкай і кіраўніцкай дзейнасці, жадаю кожнаму ўзяць сваю асабістую прафесійную вышыню. Самыя найлепшыя пажаданні вам, дарагія студэнты – буду чыя настаўнікі! Няхай кожны з вас знойдзе сябе ў педагагічнай прафесіі і сапраўды адчуе, што школа і адукацыя – Лекцыю чытае А. П. Лабанаў ваша прызванне. нага года – 3-е месца ў Гро- Жадаю дасягаць высокіх дзен скай вобласці сярод прафесійных мэт і стаць аддзелаў адукацыі сваёй гру- настаўнікамі, якіх паважапы, 1-е месца ў абласной юць і праз многа-многа гадоў спартакіядзе школьнікаў, пе- помняць удзячныя вучні. Вас рамогі трох ашмянскіх нас- сапраўды чакаюць у школах таўнікаў на рэспубліканскім дзеці, бацькі, педагогі. І чаконкурсе “Камп’ютар. Аду- каюць ад вас творчых ідэй, кацыя. Інтэрнэт”. Наша экс- сучасных падыходаў, добрага клюзіўная традыцыя – раён- кантакту з вучнямі і грунны рух “Школа ўзорнай якас- тоўнага ведання свайго прадці і парадку”, якую я калісьці мета. Апраўдайце, калі ласка, сама распачынала, дае пазі- гэты давер. тыўныя вынікі: тытул “Брэнд З Днём настаўніка, паваадукацыі-2013” і прызнанне жаныя калегі! Няхай усім лепшымі ў Гродзенскай воб- вам спрыяе ўдача і дапамаласці атрымалі сярэдняя гаюць любоў і падтрымка школа № 1 г. Ашмяны (сярод блізкіх людзей! Здароўя, 369 школ!), яслі-сад вёскі шчасця ў доме, асалоды ад Кракоўка (сярод 450 сад- зносін з роднымі і сябрамі, коў!), Ашмянскі карэкцый- фінансавага дабрабыту і пазітыўнага настрою! ны цэнтр. Я шчыра віншую БДПУ – Наталля КУЧЫНСКАЯ, галоўную кузню педагагічных выпускніца 1992 г., кадраў краіны – з прафесій- дэпутат Палаты прадстаўнікоў ным святам – Днём настаўНацыянальнага сходу ніка. Шаноўныя педагогі! Рэспублікі Беларусь Для мяне вялікі гонар дасыпятага склікання кацыя на Ашмяншчыне ідзе ў нагу з часам і адпавядае найноўшым тэндэнцыям. Сярод здабыткаў мінулага навучаль-

4 кастрычніка 2013 г.


КАЛІ ПРАЦА – АДНО ЗАДАВАЛЬНЕННЕ Сакрэт паспяховай работы педагога мае шмат складнікаў. Для кожнага з нас важнымі з’яўляюцца не толькі прафесійныя навыкі, але і чалавечыя якасці. Аптымальнае іх спалучэнне – вось, бадай, самы галоўны фактар. Што тычыцца асабіста мяне, то ў выкладчыцкай працы мне дапамагае наступнае. Перш за ўсё я люблю сваю прафесію. Для студэнтаў я – сябар, старэйшы таварыш і вопытны настаўнік. Назваць сябе мяккім выкладчыкам не магу, ды і самі студэнты адзначаюць маю строгасць. Аднак у рабоце з імі мне дапамагае пачуццё гумару. Шмат увагі ўдзяляю асабістаму прафесійнаму росту: чытаю многа спецыялізаванай літаратуры, наведваю семінары і трэнінгі па пытаннях менеджменту і маркетынгу турызму. Разам з калегамі па кафедры актыўна супрацоўнічаю з вядучымі турыстычнымі кампаніямі Мінска. Атрыманыя веды і вопыт перадаю на занятках студэнтам. У сваёй рабоце я імкнуся выкарыстоўваць найноўшыя тэхналогіі, шмат у чым тут дапамагае адміністрацыя ўніверсітэта. Так, распрацаваны праект метадычнага кабінета па турызме, у якім выкладчыкі нашай кафедры змогуць мадэліраваць дзейнасць турфірмы, а студэнты – адчуць сябе яе супрацоўнікамі. Спадзяюся, ён увасобіцца ў жыццё. На факультэце заўсёды адчуваецца падтрымка кафедры і дэканата. Дзякуючы гэтаму пастаянна хочацца працаваць актыўна і творча, ствараць штосьці новае і цікавае. Я ганаруся тым, што мае выхаванцы, выпускнікі факультэта фізічнага выхавання, працуюць у прэстыжных турыстычных кампаніях і маюць добрыя прафесійныя перспектывы. Хутка ўсе мы будзем адзначаць прафесійнае свята – Дзень настаўніка. Жадаю маім калегам толькі таленавітых і ўдзячных студэнтаў, у працы – плёну і натхнення, у асабістым жыцці – гармоніі і шчасця. Вікторыя УРУБЛЕЎСКАЯ, старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры

“Шчодрасць заключаецца не ў тым, каб даць шмат, а ў тым, каб даць у патрэбны момант”, – менавіта гэтыя словы лепш за ўсё вызначаюць прафесійнае крэда старшага выкладчыка кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі факультэта дашкольнай адукацыі Вольгі Уладзіміраўны ГАРДЗІЮК. Вось ужо больш за 20 гадоў яна дзеліцца са студэнтамі БДПУ самым каштоўным – сваім вопытам, мудрасцю, душэўнай спагадай, шчырасцю і цеплынёй. Многія пакаленні ўдзячных вучняў характарызуюць Вольгу Уладзіміраўну не толькі як сапраўды таленавітага педагога, але і вельмі чулага, адкрытага чалавека, гатовага прыйсці на дапамогу ў самых розных справах і абставінах. Прафесійнае свята – выдатная нагода пачуць у свой адрас шчырыя словы ўдзячнасці і захаплення. Тым больш што выказаць іх спяшаюцца і студэнты, і калегі.

Шчодрасць, што вяртаецца ўдвая За гады педагагічнай дзейнасці Вольга Уладзіміраўна паспела многае: стаць кампетэнтным спецыялістам-псіхолагам, цікавым і дасведчаным выкладчыкам, набыць аўтарытэт і павагу сярод калег. Усё гэта стала магчымым дзякуючы такім якасцям і здольнасцям, як адданасць і любоў да педагагічнай працы, уменне фарміраваць у студэнтаў высокі ўзровень вучэбнай матывацыі, ствараць на занятках атмасферу супрацоўніцтва і пранікнення ў таямніцы псіхалогіі. Шмат гадоў Вольга Уладзіміраўна з’яўляецца яшчэ і куратарам студэнцкіх груп. Не можа не здзіўляць яе неабыякавае, па-сапраўднаму клапатлівае стаўленне да кожнага свайго выхаванца. З бацькамі студэнтаў таксама цесны кантакт: часам яны цікавяцца поспехамі свайго дзіцяці нават у шэсць гадзін раніцы! На занятках, трэнінгах, куратарскіх гадзінах Вольгі Уладзіміраўны ствараецца спрыяльны псіхалагічны клімат, які садзейнічае ўсталяванню сяброўскіх сувязяў, узаемаразуменню, раскрыццю талентаў і здольнасцяў студэнтаў. А гадаваць, песціць таленты выкладчыца ўмее: нездарма ж яна ў свой час паспяхова пра-

СЕЙБІТЫ НА НІВЕ БЕЛАРУСКАСЦІ Успаміны пра студэнцкае жыццё заўсёды яркія і хвалюючыя. У гэтым, вядома ж, вялікая заслуга кіраўніцтва і выкладчыкаў факультэта. Сёння я адрасую самыя цёплыя словы тым педагогам ФБіРФ, якія на некалькі крокаў былі да мяне бліжэй і не толькі выкладалі тую ці іншую дысцыпліну, але і вучылі жыццю, прымалі непасрэдны ўдзел як у маім прафесійным, так і асобасным станаўленні. Кафедра беларускага мовазнаўства, са святам! Безумоўна, найперш хочацца выказаць удзячнасць усім сваім выкладчыкам. Але я як настаўніца ведаю, наколькі важна адрасаваць цёплыя словы канкрэтнаму чалавеку. Знаёмства з кафедрай пачалося яшчэ на першым курсе, калі строгі, але справядлівы выкладчык Павел Аляксандравіч МІХАЙЛАЎ чытаў нам курс “Уводзіны ў мовазнаўства”. Дзіўна: прайшло ўжо столькі часу, а ў памяці дагэтуль засталіся звесткі пра моўныя сем’і і знакамітых мовазнаўцаў, дасціпныя жарты настаўніка і яго далікатнае ўменне адчуваць настрой сваіх студэнтаў. Цікавасць да гістарычнай граматыкі здолела абудзіць нават у самых лянівых студэнтаў Святлана Іванаўна ФАЦЕЕВА. Лёгка і даступна яна тлумачыла кожную тэму, цярпліва паўтарала для нас вынікі страты рэдукаваных… Ніхто з маіх аднакурснікаў не мог паверыць, што праз некалькі заняткаў мы пачнём чытаць тэксты на стараславянскай мове! Патраба4 кастрычніка 2013 г.

вальнасць Святланы Іванаўны, рацыянальнае спрашчэнне матэрыялу, даступнасць выкладання – і экзамен няблага здадзены. Святлана Сяргееўна МАРОЗ сустрэла нас на першай у жыцці педагагічнай практыцы. Не магу не прыгадаць словы тагачаснага дэкана Франца Станіслававіча Шумчыка: “О, дзяўчаты, з Мароз вам не будзе холадна – нагрэецеся, расслабляцца не будзе часу!” Страх і хваляванне развеяліся, як толькі мы сустрэліся з куратарам практыкі. Неяк па-мацярынску Святлана Сяргееўна знаёміла нас з асаблівасцямі арганізацыі вучэбнага працэсу 1-й гімназіі, давала карысныя парады наконт правядзення ўрокаў, ніколі не злавалася, але абавязкова ўказвала на памылкі і хваліла за крэатыўнасць. Мой удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі” не быў бы такім паспяховым, калі б Святлана Сяргееўна не дапамагла ў падрыхтоўцы да ўрока.

цавала на пасадзе намесніка дэкана па выхаваўчай працы. Яна ўсяляла ўпэўненасць у нясмелых, дапамагала пераадолець хваляванне на сцэне, вучыла культуры паводзін і стварала сапраўдныя святы для ўсяго факультэта.

Напярэдадні Дня настаўніка мы віншуем Вольгу Уладзіміраўну і выказваем шчырыя пажаданні здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі на многамнога гадоў. “Спыняцца на дасягнутым – гэта сапраўды не для Вас… Няхай жа жыццё поўніцца ўсё новымі здзяйсненнямі, і гэтыя перамогі прыносяць Вам задавальненне і шчасце”. Студэнты і супрацоўнікі ФДА

Яна ніколі не навязвала сваю думку, а толькі схіляла да разважанняў, кірую чыся прынцыпам знакамітага педагога А. Дзістэрвега: “Дрэнны настаўнік падае ісціну, добры ж вучыць яе знаходзіць”. Каштоўнасць гэтай ідэі я зразумела і на занятках па сучаснай беларускай літаратурнай мове, калі Таццяна Яўгенаўна СТАРАСЦЕНКА і Наталля Пятроўна ЛОБАНЬ выслухоўвалі некалькі варыянтаў адказу, а потым наладжвалі дыскусію, дзе студэнты прыводзілі аргументы і адстойвалі сваю думку. Так пад кіраўніцтвам прафесіяналаў нараджалася ісціна. Ці атрымаліся б з мяне і маіх аднагрупнікаў настаўнікі, калі б не Уладзімір Паўлавіч САЎКО?! Выкладаць у школе я пачала яшчэ на пятым курсе. Ужо тады да мяне падыходзілі вопытныя настаўнікі па дапамогу – у складанні канспекта, выбары больш рацыянальнай формы правядзення заняткаў. “У вас цудоўная метадычная падрыхтоўка, Галіна Мікалаеўна!” – захаплялася завуч. І я ў думках адразу дзякавала Уладзіміру Паўлавічу. З клопатамі кафедры, турботамі калектыву ўдала спраўляецца загадчык кафедры Дзмітрый Васільевіч ДЗЯТКО. Складваецца ўражанне, што ён можа вырашыць любое пытанне. Асабіста для мяне гэты выкладчык з’яўляецца ўзорам пунктуальнасці,

працавітасці і са маў да сканалення. Ніколі не чула, каб ён на нешта скардзіўся: заўсёды ў добрым настроі, уважлівы да чужых праблем, стрыманы – проста прыроджаны кіраўнік. Дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі Васіль Дзянісавіч СТАРЫЧОНАК заўсёды ў цэнтры студэнцкага жыцця. Пра яго пішуць, аб ім гавораць, а галоўнае – любяць і паважаюць. Часта даводзілася чуць з ноткамі зайздрасці ад сяброў з іншых факультэтаў, што ў нас цудоўны кіраўнік (быццам мы самі гэтага не ведаем!). На канцэртах, канферэнцыях, падчас размеркавання Васіль Дзянісавіч заўжды разам са студэнтамі. Таму ён блізкі і дарагі чалавек для кожнага выпускніка. Гэта толькі частка тых Настаўнікаў з вялікай літары, якіх аб’ядноўвае не толькі прафесіяналізм, але і любоў да роднай мовы, жаданне дапамагчы кожнаму, хто аднойчы свядома ступіў на сцяжыну беларускасці, усвядоміць сапраўднае прызначэнне, не сумнявацца ў правільнасці абранага шляху. Іх сакрэт вельмі просты: любіць сваю справу і тых, дзеля каго працуеш. Ад імя ўсяго студэнцтва – шчыры вам дзякуй! Галіна СТРАЛЬЧУК, выпускніца ФБіРФ 2012 г., настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 21 3


ІМГНЕННІ ЛЕТА, ШТО ЗАПОМНЯЦЦА НАДОЎГА Надвор’е за акном зусім нас не радуе, нават не верыцца, што нядаўна мы грэліся пад летнім ласкавым сонейкам… Праўда, многім студэнтам БДПУ холад не страшны: цёплых успамінаў ім хопіць яшчэ надоўга. Гаворка ідзе пра тых, хто правёў лета-2013 актыўна, цікава і з карысцю, стаўшы ўдзельнікам студэнцкіх педагагічных атрадаў. Пераадоленне складанасцяў, перажыванне сітуацыі агульнага поспеху, першае прафесійнае прызнанне дазваляюць групе студэнтаў стаць згуртаваным калектывам, што шмат у чым і вызначае поспех работы педагагічнага атрада. З мая па жнівень 2013 г. больш за 1500 студэнтаў БДПУ працавалі ў складзе 18 педагагічных атрадаў ва ўстановах адукацыі г. Мінска і ў дзіцячых аздараўленчых летніках Мінскай вобласці. Адметнай рысай студэнцкіх атрадаў БДПУ была і застаецца творчасць: танкаўцы да вырашэння любой задачы падыходзяць крэатыўна, тым самым развіваючы ўласныя здольнасці і фарміруючы добры эстэтычны густ сваіх выхаванцаў. Напрыклад, удзельнік педатрада “Ліра” (ФЭА) Уладзімір СЕЛІВОНЧЫК дзякуючы працы ў летніку “Барок” вярнуўся да свайго былога захаплення такім відам мастацтва, як бодзі-арт: – Наш атрад рыхтаваўся да ўдзелу ў танцавальным конкурсе. Каб перамагчы, трэба быць асаблівымі, адрознівацца ад іншых не толькі выступленнем, але і касцюмамі, знешнім выглядам. Тут я і ўспомніў пра бодзіарт, якім не займаўся ўжо больш чым год. Размаляваў сваіх танцораў так, што мы сталі сапраўды самай адметнай камандай на конкурсе! Дзецям так спадабаліся новыя вобразы, што пасля мерапрыемства, на якім мы, дарэчы, занялі першае месца, яны не хацелі змываць фарбу да самай ночы. З намі ўсе фатаграфаваліся і хвалілі за арыгінальнасць. Прызнацца, я і сам быў задаволены: раней маляваў толькі на сабе, што было не вельмі зручна, цяпер жа стварыў вобразы цэлай камандзе. Вось так работа ў летніку дапамагла мне развіць свае здольнасці і прымяніць набытыя навыкі на практыцы. *** У лепшых традыцыях валанцёрскага руху БДПУ ў 2013 г. працягвалі работу 3 студэнцкія валанцёрскія атрады: “Дзеці сталіцы”, “Роўнасць” і “Міласэрнасць”. Для атрада “Дзеці сталіцы” гэтае лета стала юбілейным. На працягу вось ужо 10 гадоў яго ўдзельнікі з поспехам даказваюць, што і ў гарадскіх умовах можна арганізаваць адпачынак дзяцей. І пры гэтым набыць каштоўны педагагічны вопыт – так, як гэта зрабіла студэнтка 407-й групы ФСА Аліна ФЕДЗЕЧКА: – Час, праведзены ў валанцёрскім атрадзе “Дзеці сталіцы”, – гэта не проста адзін летні месяц, а сапраўдны адрэзак жыцця. Менавіта тут мы, нібыта пацеркі на нітачку, збіралі тыя веды і ўменні, якія абавязкова спатрэбяцца нам у прафесійным ста наўленні. Калі нехта скажа, што 30 дзён нічога не значаць, я паспрачаюся. Бо справа не ў тым, колькі хвілін, гадзін, тыдняў мы праводзім у валанцёрскім атрадзе, а ў тым, як выкарыстоўваем гэты час. Кожнае дзіця прыўнесла ў наша жыццё не толькі станоўчыя эмоцыі, радасць, пазітыў, але і пачуццё адказнасці. Усё тое, што

мы аддаём дзецям за гэты невялічкі прамежак часу, застаецца надоўга ў іх сэрцах. Праца ў валанцёрскім атрадзе – гэта каштоўны вопыт, бо веды, якія мы атрымліваем падчас праекта, пазней выкарыстоўваюцца намі ў практычнай дзейнасці. Мы вучымся кантактаваць з дзецьмі, знаходзіць з імі агульную мову: час не стаіць на месцы, інтарэсы дзяцей таксама мяняюцца. Педагог заўсёды павінен умець знайсці правільны падыход да кожнага выхаванца. Дзеці вучаць нас

*** Многія студэнты БДПУ сёлета ўпершыню паспрабавалі сябе ў якасці педагогаў-выхавацеляў. Яны змаглі на сабе адчуць як усе цяжкасці, так і станоўчыя моманты гэтай працы, прайшлі, так бы мовіць, выпрабаванне на прафесійную прыгоднасць. У ліку такіх навічкоў – удзельніца педагагічнага атрада “Фэст” студэнтка 2-га курса факультэта прыродазнаўства Анастасія РАМАНЕЙКА: – Тры тыдні я працавала важатай у дзіцячым аздараўленчым летніку

прытрымлівацца правіла “тут і зараз”: нягледзячы ні на што, наша прафесія патрабуе дакладнасці і канкрэтнасці. Ведаеце, чым больш дарослымі мы становімся, тым менш яркімі робяцца нашыя дні. Дзеці ж дораць нам тую непасрэднасць, шчырасць, тую летуценнасць, якой так не стае. Яны адраджаюць жаданне тварыць, бо крэатыўнасць педагога, як і творчасць мастака, павінна няспынна ажыўляцца новымі колерамі і адценнямі. *** Студэнцкі педагагічны атрад “Ветразь” больш за 17 гадоў запар працуе на базе філіяла “Санаторый “Спадарожнік” ААА “Мінскрамбуд”. Лета-2013 не стала выключэннем. Сёлета “Спадарожнік” прыняў удзел у акцыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Разумныя канікулы”, якую падтрымалі амаль 6000 дзіцячых аздараўленчых летнікаў па ўсёй краіне. Важацкі калектыў студэнцкага атрада “Ветразь” падышоў да работы творча. Праца ў летніку была арганізавана па прынцыпе трох “А”: адукацыя, аздараўленне, адносіны. Мерапрыемствы кожнага дня распрацоўваліся такім чынам, каб былі задзейнічаны ўсе тры аспекты. Нават раніца для дзяцей у гэтым летніку пачыналася не з традыцыйнай зарадкі, а з сеанса ёгі, фітнесу і пілатэсу.

“Барок”. Гэта быў мой першы вопыт работы з дзіцячым калектывам. Прызнацца, спачатку было цяжка: мне даверылі трыццаць дзевяць 12-гадовых дзяўчынак і хлопчыкаў. Кожны падлетак – гэта асаблівы свет са сваімі праблемамі, марамі і жаданнямі. Я хацела, каб дзеці ўспрымалі мяне як свайго настаўніка, дарадчыка, старэйшага сябра. Заслужыць іх давер было складана, а стаць аўтарытэтам – яшчэ цяжэй. Усім вядома, як лёгка можн�� пакрыўдзіць дзіця, але ніхто не падкажа, як стаць для яго “сваім”. Таму я імкнулася, каб кожны дзень, праведзены ў летніку, быў для маіх выхаванцаў цікавым і вясёлым. Старалася прадугледзець усё: ад узаемаадносін у калектыве да прадуманага плана работы. Я дакладна ўпэўнена: работа важатай – самы плённы вопыт педагагічнай дзейнасці ў маім жыцці. У летніку я добра зразумела, што педагога павінны вызначаць такія якасці, як спагадлівасць, справядлівасць, уменне жыць інтарэсамі дзяцей, быць гатовай падтрымаць, абараніць… Вядома ж, усё гэта патрабуе напружання душэўных сіл і невычэрпнай энергіі. Затое ў адказ з табою побач заўсёды будуць дзясяткі ўдзячных дзіцячых вачэй і сэрцаў. Мне падабаецца працаваць з дзецьмі. Кожны дзень атрымліваеш запал бадзёрасці, энергіі, новыя ўражанні.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”. Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

А ў летніку іначай і быць не можа! І яшчэ: я зразумела, што не памылілася з выбарам прафесіі. Калі вы раптам яшчэ сумняваецеся – папрацуйце ў летніку: гэта найлепшая падказка. *** Важацкая праца, як і педагагічная дзейнасць увогуле, цікавая тым, што выхавацель не толькі вучыць сваіх падапечных, але і сам многаму ў іх вучыцца. Сама неабходнасць згуртавання дзіцячага калектыву за адносна кароткі час вымагае ад будучых настаўнікаў актывізацыі ўсіх ведаў і прымянення іх у новай сітуацыі. Гэта добра зразумела студэнтка 3-га курса ФФВ Юлія ЯВЕНКА: – Мінулі два гады вучобы ва ўніверсітэце, і каб замацаваць атрыманыя веды на практыцы, мы, студэнты факультэта фізічнага выхавання, вырашылі на канікулах папрацаваць у дзіцячым аздараўленчым летніку “Электрон”. І атрымаць педагагічны вопыт, і навучыцца кантактаваць з дзецьмі. Наша задача была даволі складанай: максімальна цікава арганізаваць адпачынак вучняў, адаптаваць іх да новых умоў жыцця ў летніку, дзе існуюць свае законы, правілы і традыцыі. Пасля засялення мы падзялілі дзяцей на атрады і каманды, якія жылі па тых правілах, якія былі ўстаноўлены часткова адміністрацыяй і педагагічным складам, а часткова самімі дзецьмі. Мы намагаліся, каб выключна ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі (не толькі актывісты) прымалі ўдзел у атрадных і лагерных мерапрыемствах і былі адкрыты да работы ў камандзе. У летнік прыязджаюць не знаёмыя адзін аднаму дзеці, што з’яўляецца добрай платформай для трэніроўкі камунікатыўных навыкаў – наладжвання новых знаёмстваў, набыцця новых сяброў, пашырэння кругагляду. Ёсць бясспрэчныя лідары, якія згуртоўваюць вакол сябе менш актыўных дзяцей. Яны станавіліся нашымі памочнікамі. Так, разам мы выпрацоўвалі ў дзетках і ў сабе самастойнасць, развівалі творчае мысленне, набіраліся жыццёвага вопыту. Пасля адносна кароткай па часе змены кожнае дзіця прывезла дадому вялізны багаж ведаў, эмоцый, уражанняў і ўспамінаў. Мы ж, будучыя настаўнікі, атрымалі такі неабходны нам педагагічны вопыт і добрую падрыхтоўку да прафесійнай дзейнасці. Перажыць яшчэ раз дзівосныя моманты студэнцкага лета, падзяліцца ўражаннямі, сустрэцца з аднадумцамі можна будзе ў найбліжэйшы час – 24 кастрычніка – на злёце студэнцкіх атрадаў. Лета яшчэ не скончылася: прыходзьце на сустрэчу – і самі ўпэўніцеся ў гэтым!

Газета надрукавана Выходзіць два разы ў месяц ў РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”. на беларускай мове. Рэдактар ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Аб’ём 4 паласы фармату А3. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. Распаўсюджваецца Тыраж 400 экз. Заказ 630. ў вучэбных карпусах e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by Падпісана ў друк 03.10.2013 г. у 9.00. і інтэрнатах БДПУ бясплатна. www.bspu.unibel.by


1130