Issuu on Google+

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ

З

16 верасня і да 15 лістапада ва ўніверсітэце праводзіцца прафілактыка грыпу. Абавязковай вакцынацыі падлягаюць студэнты 1–5 курсаў, што пражываюць у інтэрнатах, а таксама асобы з хранічнымі захворваннямі. Бясплатную прышчэпку можна зрабіць у панядзелак–пятніцу з 8.00 да 20.00 у здраўпунктах № 1, 2 (вул. Савецкая,18 і вул. Ф. Скарыны, 13), а таксама ў філіяле 33-й студэнцкай паліклінікі (пр. Дзяржынскага, 97, інтэрнат БДУ). З графікам вакцынацыі можна азнаёміцца ў дэканатах або на факультэцкіх дошках аб’яў.

Чацвер, 26 верасня 2013 года

№ 11 (1129)

КАНФЕРЭНЦЗАЛА

СВЕТ БЕЗ МЕЖАЎ

ДАЛУЧАЙСЯ ДА НАС!

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

СВЯТА ДЛЯ ТЫХ, ХТО ЛЮБІЦЬ БДПУ Пачатак новага навучальнага года традыцыйна адзначалі ва ўсёй краіне. Сонечнай раніцай панядзелка ў цэнтры сталіцы ў сценах нашай alma mater адбылося сапраўднае свята ведаў, якое прайшло пад дэвізам «БДПУ. Любоў з першага позірку. Любоў з першага верасня».

В

ЫНІКІ 58-й круглагадовай спартакіяды БДПУ будуць падведзены ў пачатку кастрычніка на традыцыйным свяце спорту і здароўя. Падчас мерапрыемства «трыумфатары» – лепшыя спартсмены, трэнеры, выкладчыкі, пераможцы ў спецыяльных намінацыях– атрымаюць заслужаныя ўзнагароды. Аднак кастрычніцкі фэст – гэта не толькі нагода для ўручэння кубкаў, грамат і прызоў. Свята спорту і здароўя дасць старт чарговай універсітэцкай спартакіядзе 2013–2014 навучальнага года. Мы чакаем, што яна падорыць нашай alma mater новыя рэкорды і новыя імёны пераможцаў.

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыка кафедры (д. н., 23 разр. АТС) новай і найноўшай гісторыі; дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій, фізічнай геаграфіі, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі, беларускага мовазнаўства, хіміі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) спартыўна-педагагічных дысцыплін, асноў медыцынскіх ведаў, фізічнага выхавання і спорту, сацыяльнай педагогікі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) замежных моў № 2, эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання, псіхалогіі, хіміі, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Сустракалі танкаўцаў як сапраўдных зорак: чырвоная дарожка, успышкі фотакамер. Добразычлівы рэпарцёр не толькі цікавіўся настроем студэнтаў і выкладчыкаў, але і жадаў ім поспехаў у новым навучальным і працоўным годзе. Важнай падзеяй стала з’яўленне на чырвонай дарожцы рэктара БДПУ прафесара Пятра Дзмітрыевіча Кухарчыка, якога сустракалі бурнымі авацыямі і кветкамі. У фае студэнты-актывісты віншавалі выкладчыкаў з пачаткам новага навучальнага года, традыцыйна ўручалі кожнаму кветкі. Не абышлося без сюрпрызаў: сувенірных кубкаў з лагатыпам «Я люблю БДПУ», які распрацавалі спецыяльна да вераснёўскага свята. Насупраць маятніка Фуко размясціўся стэнд, на якім як студэнты, так і выкладчыкі змаглі пакінуць свае прызнанні-пажаданні для сяброў і любімага ўніверсітэта. Каляровы сцікер з надпісам «Я таксама люблю БДПУ» прымаца-

ваў і паважаны Пётр Дзмітрыевіч. Свята ўдалося на славу, спявала не толькі душа: хлопцы з вакальнага гурта «Модус» перадалі публіцы самыя светлыя пачуцці, выконваючы любімыя сусветныя шлягеры пра каханне ў суправаджэнні чароўных гукаў саксафона. Студэнты факультэта эстэтычнай адукацыі памайстэрску выводзілі хною на руках усіх жадаючых маляўнічыя завіткі, у цэнтры якіх красаваўся надпіс «БДПУ». У мерапрыемстве браў удзел і студэнцкі актыў нашага ўніверсітэта. Чароўныя мімы дзяліліся сваім добрым настроем і прэзентавалі кожнаму, хто праходзіў, стылёвыя наклейкі з надпісам «Я люблю БДПУ». Ну і як жа абысціся без студэнцкіх забабонаў: будучым педагогам было прапанавана выцягнуць са скрынкі прадказанне і даведацца, што іх чакае ў новым навучальным годзе. Чароўныя вераснёўскія імгненні не сышлі ў нябыт: была арганізавана фотазона, цэнтрам

якой стала вялікае ружовае сэрца з паветраных шароў. Усе зробленыя здымкі адразу пасля фотасесіі праектаваліся на экран, што размяшчаўся побач. Большай лірычнасці і элітарнасці святу надало выступленне ансамбля скрыпачоў «Anno domini». Іх высокі выканальніцкі ўзровень прыйшоўся да густу нават самай патрабавальнай публіцы. Трэцяга верасня першакурснікам быў зроблены яшчэ адзін прыемны сюрпрыз. Традыцыйна ў актавай зале БДПУ прайшоў паказ спектакля «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Зала цёпла прымала камедыю, узнагародзіўшы акцёраў бурнымі авацыямі і кветкамі. Пасля спектакля студэнты з задавальненнем прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з акцёрамі тэатра. Яркімі ўражаннямі ад цікавай і змястоўнай гутаркі з артыстамі танкаўцы дзяліся яшчэ колькі дзён пасля. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4)


НАС АБ’ЯДНАЛА МОВА Дзясятага верасня наш універсітэт зноў ветліва сустракаў гасцей. Больш за 80 філолагаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Ірака і Азербайджана прынялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэння акадэміка М. В. Бірылы». Арганізатарам мерапрыемства разам з факультэтам беларускай і рускай філалогіі БДПУ стаў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. нашай ВНУ: адну з секцый склалі выключна члены навукова-даследчай лабараторыі «Актуальныя праблемы беларускага літаратуразнаўства», якая ўжо трэці год плённа працуе пры кафедры беларускай літаратуры і культуры ФБіРФ. Некаторыя з маладых даследчыкаў падзяліліся сваімі ўражаннямі з чытачамі «Н». Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, студэнтка 3-га курса ФБіРФ: «На канферэнцыі прагучалі цікавыя выступленні, якія з’яўляюцца новым словам у гуманітарнай навуцы. Прыемна было слухаць дакладчыкаў падчас пленарнага пасяджэння: адразу відаць, што гэтыя людзі сапраўды апантаАд імя кіраўніцтва БДПУ ўдзельнікаў канферэнцыі ныя працай, адчуваюць яе карыснасць і значнасць ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі побач з дакладамі прывітала прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і са- для навуковай супольнасці, ім ёсць што сказаць, аўтарытэтных навукоўцаў. Маладыя даследчыкі адчувалі падтрымку вопытных цыяльнай рабоце С. І. Копцева. Святлана Іванаўна а ўдзельнікам канферэнцыі ёсць чаму павучыцца». вучоных. Так, А. А. Лукашанец пажадаў нам быць адзначыла, што наш універсітэт – вядучая ВНУ Вольга ГУЛІДАВА, студэнтка 3-га курса ФБіРФ: ў падрыхтоўцы не толькі педагагічных кадраў, але і вы- «Навуковы форум атрымаўся надзвычай цікавым вартымі вядомых выпускнікоў БДПУ – такіх, як датных вучоных, якія праслаўляюць сваю alma mater і змястоўным. Такія мерапрыемствы каштоўныя тым, М. В. Бірыла, параіў не забываць пра творчую спаді ўсю беларускую зямлю. Менавіта такім таленавітым што даюць магчымасць маладым даследчыкам паспра- чыну папярэднікаў, бо там закладзены ідэі, над якімі даследчыкам і быў Мікалай Васільевіч Бірыла. баваць уласныя магчымасці, абмеркаваць свой даклад трэба працаваць новым пакаленням. Падтрымала З прывітальным словам да прысутных звярнуўся з іншымі беларускімі і замежнымі навукоўцамі. Гэта маладую змену і дачка акадэміка. Аліна Мікалаеўна і А. А. Лукашанец – першы намеснік дырэктара па яшчэ і выдатны стымул для асобаснага росту: студэнт пажадала студэнтам прыслухоўвацца толькі да поклічу навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў белару- вучыцца трымаць сябе на публіцы, весці дыскусію. свайго сэрца, як гэта рабіў яе бацька, які ў філалогіі скай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У маіх далейшых планах вучоба ў магістратуры, дас- знайшоў сэнс жыцця і быў шчаслівы ў працы. Чарговая філалагічная канферэнцыя, праЁн падкрэсліў важнасць канферэнцыі: «Такія ме- ледчая дзейнасць, таму ўдзел у канферэнцыі значыць ведзеная ў сценах нашай alma mater, пакарапрыемствы дазваляюць нам усім, асабліва мала- для мяне вельмі многа». дым навукоўцам, трымацца тых асноў, што заклалі наАсабіста я ўпершыню ўдзельнічала ў такім між- зала: цікавасць да беларускага слова, яго шы папярэднікі. Яны захоўваюць традыцыі пе- народным форуме. Мой навуковы кіраўнік, да- шматаспектнага вывучэння з часам толькі раемнасці даследавання мовы, яе сістэмы, высвят- цэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры ўзмацняецца. Шануючы слаўнае імя акадэлення праблем яе функцыянавання». Н. В. Заяц, прапанавала разгледзець творчасць міка М. В. Бірылы, маладыя і ўжо прызнаныя Праца міжнароднага форуму, распачатая на Алеся Пісьмянкова. Работа над матэрыялам для даследчыкі працягваюць традыцыі, заклапленарным пасяджэнні ганаровымі гасцямі і зна- канферэнцыі захапіла мяне з першых дзён так, што дзеныя знакамітым навукоўцам. Наталля КАШЛАЧ, камітымі вучонымі, працягнулася на секцыйных я і не заўважыла, як прачытала ўсе зборнікі паэта студэнтка 5-га курса пасяджэннях. Варта падкрэсліць, што ў такім і з натхненнем напісала даклад. Вельмі радуе тое, факультэта беларускай �� рускай філалогіі сур’ёзным мерапрыемстве прынялі ўдзел і студэнты што тэкст майго выступлення будзе змешчаны

І м к н у ц ц а д а ід э ал у (Да 95-годдзя з дня нараджэння В. А. Сухамлінскага) Толькі той стане сапраўдным настаўнікам, хто ніколі не забывае, што ён сам быў дзіцём. В. А. Сухамлінскі

Імя знакамітага вучонага і педагога В. А. Сухамлінскага добра вядома ўсім, хто мае дачыненне да адукацыі і выхавання. Назва кнігі яго жыцця – «Сэрца аддаю дзецям» – даўно стала своеасаблівым прафесійным крэда для многіх настаўнікаў, а ідэі, закладзеныя ў яго працах, не губляюць актуальнасці і сёння. Сухамлінскі стварыў арыгінальную педагагічную сістэму, якая грунтавалася на прынцыпах гуманізму, на прызнанні асобы дзіцяці найвышэйшай каштоўнасцю. Увасабленне гэтай сістэмы на практыцы, па меркаванні вучонага, вымагала ад настаўнікаў пэўных якасцяў і ўменняў. Патрабаванні да асобы педагога ён выклаў у многіх сваіх працах, напрыклад, у кнізе «Паўлышская сярэдняя школа». Хто ж, па перакананні вучонага, які доўгі час працаваў дырэктарам школы, можа называцца сапраўдным настаўнікам? Вось некаторыя найбольш важныя якасці, якімі павінен валодаць такі педагог. У першую чаргу гэта любоў да школьнікаў, радасць ад зносін з імі, уменне сябраваць, прымаць блізка да сэрца іх радасці і нягоды, ніколі не забываць, што ты і сам «родам з дзяцінства». Сухамлінскі на практыцы дабіўся, каб кожны з 35 настаўнікаў ставіўся да вучня як да асобы. Глыбокае веданне свайго прадмета і яго «гарызонтаў» (найноўшыя адкрыцці, даследаванні, дасягненні) – неад’емная частка працы педагога. Сухамлінскі разважаў так: «Маленечкае, здавалася б, зусім нязначнае няўменне настаўніка прыводзіць да вялікага няведання ў дзіцяці. Вучні – гэта павелічальнае шкло настаўніка. Праз тры – пяць гадоў пасля заканчэння ВНУ настаўнік павінен ведаць у тры, у пяць, у дзесяць разоў больш, чым ведаў у першы год сваёй дзейнасці». Гэты прынцып у Паўлышскай

2

школе рэалізоўваўся наступным чынам. Для таго, каб педагогі і вучні мелі магчымасць набываць сучасныя веды, праводзіць даследаванні, школьная (18 тыс. кніг) і асабістыя настаўніцкія (каля 70 тыс. кніг) бібліятэкі пастаянна папаўняліся навуковай і мастацкай літаратурай. Акрамя таго, у школе была ўкаранёна навуковая арганізацыя педагагічнай працы: настаўнікі вызваляліся ад непатрэбных пасяджэнняў, нарад і справаздач; ім даваўся адпачынак на перыяд зімовых і часткова летніх канікулаў, а таксама адзін на тыдзень дадатковы вольны ад заняткаў дзень.

Настаўніку проста неабходны веды па псіхалогіі і педагогіцы і ўмелае іх выкарыстанне ў канкрэтнай сітуацыі. Дзеля гэтага Сухамлінскі два разы на месяц праводзіў пасяджэнні навуковапедагагічнага савета ці псіхалагічнага семінара, цалкам прысвечанага дзіцяці. Ён дабіўся таго, што ўсе настаўнікі асабіста ведалі кожнага з 570 вучняў, яго здольнасці і магчымасці, тое асяроддзе, у якім фарміравалася яго асоба, а таксама асаблівасці мыслення, інтарэсы, захапленні. Важнай з’яўляецца наяўнасць у педагога ўменняў і навыкаў у іншай сферы – асабістае захапленне, хобі. Так, у Паўлышскай школе была створана матэрыяльна-тэхнічная база для інтэлектуальнай і працоўнай дзейнасці настаўнікаў (аранжарэя, трусаферма, метэастанцыя, чатыры майстэрні, сад, вінаграднікі, каля 4 тысяч прыбораў, станкоў, мадэляў, сельскагаспадарчых машын і механізмаў, школьная электрастанцыя і інш.). Яшчэ адна істотная якасць – даследчая ўдумлівасць. Сухамлінскі лічыў, што «ў сваёй асно-

ве педагагічная праца – сапраўды творчая дзейнасць – стаіць блізка да навуковага даследавання. Гэтая роднаснасць заключаецца, перш за ўсё, у неабходнасці аналізаваць факты і прадбачыць. Настаўнік, які ўмее пранікаць у сутнасць фактаў і ў прычынна-выніковыя сувязі паміж імі, прадухіляе многія цяжкасці і няўдачы сваіх вучняў». Для рэалізацыі гэтага патрабавання на практыцы ў Паўлышскай СШ кожны настаўнік даследаваў адну з праблем вучэбна-выхаваўчага працэсу, напрыклад,«Узаемаадносіны асобы і калектыву», «Дзеці з запаволенымі працэсамі мыслення», «Як дзеці капіруюць дарослых» і інш.

Безумоўна, кожнаму, хто збіраецца звязаць свой лёс з настаўніцтвам, варта прыслухацца да гэтых ідэй і ўвесь час імкнуцца да ідэалу, апісанага В. А. Сухамлінскім. Віктар ЧЭЧАТ, прафесар кафедры прыватных методык ІПКіП P. S. Рэдакцыя «Н» віншуе доктара педагагічных навук Віктара Уладзіміравіча Чэчата – аўтара даследавання «Савецкі педагог В. А. Сухамлінскі аб маральным выхаванні навучэнцаў» – з нядаўна адзначаным юбілеем і шчыра жадае яму далейшай плённай і натхнёнай працы, моцнага здароўя і дабрабыту!

«Н-даведка». Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі – вядомы ўкраінскі педагог-даследчык, член-карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук СССР, кандыдат педагагічных навук, заслужаны настаўнік школы УССР, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі УССР, дырэктар Паўлышскай СШ. Пачаў працаваць настаўнікам пачатковых класаў у 17 гадоў. З’яўляецца аўтарам 40 кніг і дапаможнікаў, некалькіх соцень навуковых і навукова-папулярных артыкулаў. Яго працы друкаваліся ў Расіі, Беларусі, Англіі, Балгарыі, Бразіліі, Іспаніі, Польшчы, Францыі, Японіі.

26 верасня 2013 г.


• Свет без межаў Лета-2013 стала для мяне адным з самых незабыўных… А ўсё таму, што мне пашчасціла прыняць удзел у рабоце міжнароднага экалагічнага летніка моладзі краін СНД, які праходзіў з 8 па 13 ліпеня ў Азербайджане. Мерапрыемства было арганізавана Міністэрствам моладзі і спорту Азербайджанскай Рэспублікі пры падтрымцы маладзёжнай грамадскай арганізацыі «Сябры прыроды» і кампаніі IDEA («Міжнародны дыялог у імя аховы навакольнага асяроддзя»). Наш універсітэт на ім прадстаўлялі намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта прыродазнаўства А. Г. Лапатко, пяцікурсніца Кацярына Уласавец і аўтар гэтых радкоў.

Міжнародны летнік эколагаў Валанцёры і актывісты-эколагі з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны сустрэліся з мэтай стварэння агульных экалагічных праектаў, якія ў далейшым магчыма будзе ажыццявіць у краінах СНД, для абмену ідэямі і ўмацавання супрацоўніцтва. Многія з удзельнікаў ужо мелі вопыт падобнай працы, для нас жа ўсё было новым. Аднак, нягледзячы на гэта, мы прадэманстравалі свае здольнасці на дастаткова высокім узроўні. Праграма дзейнасці летніка была разнастайнай і насычанай. Праводзіліся экалагічныя трэнінгі, напрыклад, па ўтылізацыі адходаў. Усе краіны прадстаўлялі свае напрацоўкі, на базе якіх ствараліся агульныя экалагічныя праекты. Арганізоўваліся міжкультурныя вечарыны, падчас якіх кожная з дэлегацый частавала ўдзельнікаў традыцыйнымі стравамі, дэманстравала народныя касцюмы, спявала нацыянальныя песні. Мы таксама не засталіся ўбаку: мілагучная бела-

руская «Купалінка» закранула сэрцы многіх… Для нас праводзілі экскурсіі па начным Баку – горад надзвычай прыгожы ў такі час сутак (усе будынкі, паркі, фантаны, вулачкі асвятляюцца рознакаляровымі агеньчыкамі). Мы наведалі экалагічны парк Дзяржаўнай нафтавай кампаніі «SOCAR» і горнае паселішча Лахыч. Паездка была вельмі карыснай і займальнай. Па-першае, мы здолелі раскрыць свой патэнцыял і прымяніць атрыманыя падчас вучобы веды на практыцы. Падругое, у нас узніклі новыя ідэі, напрыклад, праект па арганізацыі экалагічнага летніка ў Беларусі. Безумоўна, вельмі прыемна і тое, што дзякуючы мерапрыемству ў нас з’явіліся шчырыя сябры ва ўсіх краінах Садружнасці. Ну, а цудоўны Азербайджан, убачаны на ўласныя вочы, назаўсёды застанецца ў маёй памяці, думках і сэрцы. Марына ВОЎК, студэнтка 501-й групы факультэта прыродазнаўства

Літоўскі куток У пачатку верасня на базе Цэнтра літуаністыкі факультэта беларускай і рускай філалогіі адбылося ўрачыстае адкрыццё літоўскай школы, ініцыятарам стварэння якой сталі рэктарат БДПУ і Мінскае гарадское аб’яднанне літоўцаў «Віціс». Актыўную падтрымку ў ажыццяўленні праекта аказала Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Прысутных вітаў рэктар БДПУ пра- чальным годзе выкладаў у студэнтаўфесар П. Д. Кухарчык. Ён падкрэсліў філолагаў курс практычнай фанетыкі. значнасць падзеі ў жыцці ўніверсітэта, Ён выканаў ганаровую місію – заяе станоўчую ролю ў далейшым раз- чытаў віншавальны адрас рэктара віцці плённага супрацоўніцтва з на- ВЭУ Альгірдаса Гайжуціса, а таксама шым даўнім партнёрам – Вільнюскім перадаў Цэнтру літуаністыкі зборнік эдукалагічным універсітэтам. Пётр навуковых артыкулаў філолагаўДзмітрыевіч зазначыў, што ў літоўскай даследчыкаў «Шукаць. Знайсці. Не школе плануецца прачытанне цыклу супакойвацца». лекцый для студэнтаў, магістрантаў Дэкан факультэта беларускай і руі аспірантаў, а таксама правядзенне скай філалогіі прафесар В. Д. Стамерапрыемстваў культурна-асвет- рычонак як вопытны педагог і мудры ніцкай тэматыкі. дарадчык пажадаў будучым навуГанаровы госць універсітэта Па- чэнцам цярплівасці, настойлівасці сол Літоўскай Рэспублікі ў Рэс- і плёну ў нялёгкай справе авалодання публіцы Беларусь Эвалдас Ігна- літоўскай мовай. тавічус падараваў новай школе падНадалей мерапрыемства мела ручнікі, беларуска-літоўскія раз- працяг ужо ў неафіцыйнай, памоўнікі, кнігі па гісторыі Літвы і аў- сяброўску цёплай атмасферы дыёзапісы ў дапамогу навучэнцам. Цэнтра літуаністыкі, дзе буСваю падзяку ўсім, хто прымаў дучыя навучэнцы маглі бліжэй удзел у адкрыцці школы, выказаў пазнаёміцца, абмяняцца сваімі старшыня літоўскай абшчыны Аль- ўражаннямі і планамі. фрэдас Кершыс. Сярод шаноўных гасцей прысутніВіялета ВАШЧЫЛІНА, чаў дацэнт кафедры літоўскага моваВікторыя ГАБРУСЕВІЧ, знаўства і камунікацыі Літоўскага студэнткі 402-й групы эдукалагічнага ўніверсітэта Відас факультэта беларускай і рускай Вальскіс, які, дарэчы, у мінулым навуфілалогіі 26 верасня 2013 г.

ЭНЕРГІЯ СУМЕСНАЙ ТВОРЧАСЦІ БДПУ не першы год плённа супрацоўнічае са шведскай агульнанацыянальнай арганізацыяй «Share Music Sweden», якая займаецца падрыхтоўкай і правядзеннем курсаў па музыцы, танцы, тэатральным майстэрстве і іншых відах мастацтва для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Чарговым вынікам нашых стасункаў стаў удзел прадстаўнікоў факультэта спецыяльнай адукацыі ў летнім курсе па мастацтве, які праходзіў у Швецыі з 4 па 10 жніўня. Супрацоўніцтва «Share Music Sweden» з БДПУ распачалося ў межах праекта «Дай!» яшчэ ў 2009 г. Тады на базе ФСА ўпершыню быў арганізаваны практычны семінар «Мастацтва як сродак рэабілітацыі». Удзел у ім прынялі настаўнікідэфектолагі, музычныя кіраўнікі, дзеці з асаблівасцямі псі- міжнародны вечар, дзе кожны хафізічнага развіцця, іх бацькі, на- прадстаўляў культуру і традыцыі свашы партнёры з Грузіі і Украіны, а так- ёй краіны, частаваў нацыянальнысама студэнты і выкладчыкі БДПУ. мі прысмакамі. Мы дэманстраваПраект імкліва развіваўся. Новым лі фільм пра Мінск і проста «закрокам сумеснай дзейнасці стала палілі» залу народнымі танцамі – арганізацыя ў Беларусі ў 2013 г. фо- ды так, што ніхто не змог уседзець кус-групы. На базе тэрытарыяльна- на месцы. га цэнтра сацыяльнага абслугоўІ вось, нарэшце, сцэна тэатра вання насельніцтва Кастрычніц- ў Хюскварне. Поўная зала гледачоў. кага раёна г. Мінска на працягу Усе, безумоўна, хвалююцца. Апошні семестра праводзіліся курсы па ма- наказ харэографа і кампазітараў: стацтве з выкарыстаннем метадаў «Галоўнае – атрымайце асалоду ад «Share Music». Фокус-група па- свайго выступлення!» Сэрца прыемспрабавала сябе ў харэаграфічным на шчыміць ад думкі, што гэта вынік і музычным майстэрстве. Невера- нашага супрацоўніцтва, спалучэнгоднай моцы агеньчыкі запаліліся ў ня талентаў. Прафесіяналы высосэрцах студэнтаў-валанцёраў, якія з кага ўзроўню, людзі з АПФР – усе цеплынёй і адданасцю ўдзельнічалі такія розныя, але аб’яднаныя прагай ў занятках. Кожны з нас навучыўся творчасці. лепш разумець тых, хто побач, Публіка дорыць выступоўцам свае адкрыў у сабе здольнасці, пра якія апладысменты стоячы. Сапраўдныя раней не здагадваўся, адчуў сябе прафесіяналы паказалі, што напатрэбным і значным. ват за такі кароткі час можна стваСвоеасаблівым вынікам стаў рыць неверагодны спектакль, у якім удзел у летнім курсе мастацтва, ар- спалучыліся розныя віды мастацтва, ганізаваным «Share Music Sweden» розныя здольнасці, розныя краіны – у Швецыі. Разам з грузінскімі і ўкра- гарманічна, па-майстэрску зладжаінскімі партнёрамі беларуская дэле- на, захапляльна. Упэўнена, глядач гацыя накіравалася ў маляўнічы го- не заўсёды разумеў, хто з артыстаў рад Йончопінг. Тут на працягу тыдня з’яўляецца прафесіяналам, а хто ўдзельнікі наведвалі майстар-кла- робіць толькі першыя крокі на шлясы прафесіянальных харэографаў, ху да мастацтва. Кожны выконваў кампазітараў і відэарэжысёраў. Мы сваю значную ролю і ў той жа час быў разам стваралі матэрыял для спек- часткай вялікага, сумеснага дзейства. такля: танцавалі, спявалі, ігралі на А якую радасць адчувалі ўдзельнікі музычных інструментах. Здзівіла тое, спектакля – іх заўважылі, ацанішто нават людзі з парушэннямі апор- лі, яны запатрабаваныя ў грамадстна-рухальнага апарату пры правільна ве! Яскравы вынік творчага працэарганізаваных умовах могуць быць су, атмасферы ўзаемапаразумення, выдатнымі танцорамі ці музыкамі, падтрымкі. галоўнае – іх жаданне. Супрацоўніцтва БДПУ з «Share Атмасфера творчасці не знікала Music Sweden» працягваеці пасля заняткаў. Кожны дзень ца. Нашы выкладчыкі сумесна адбываўся канцэрт, які праводзілі з партнёрамі рыхтуюць вучэблюдзі з асаблівасцямі псіхафізічнага на-метадычны дапаможнік, развіцця і ўдзел у якім маглі прымаць у якім будуць апісаны метады усе жадаючыя. Уразілі шчырасць і вопыт «Share Music». Удзел і ўзаемападтрымка ўдзельнікаў кур- у такіх праектах заўсёды натсаў. Прадставіць свой нумар ся- хняе на прафесійнае развіццё, род такой публікі было адно зада- заахвочвае дзяліцца вопытам, вальненне. Гарачыя апладысмен- творчымі думкамі, музыкай ты, моцныя абдымкі пасля выступ- сэрца, каб кожны мог дакрануцлення выклікалі пачуццё запатра- ца да мастацтва і адчуць сябе баванасці, уласнай значнасці. А гэ- шчаслівым. тага так не хапае кожнаму чалавеІнга КІЖЛО, ку, незалежна ад стану яго развіцудзельніца праекта, ця. Самым запамінальным стаў выкладчык кафедры лагапедыі ФСА 3


СВЯТА ДЛЯ ТЫХ, ХТО ЛЮБІЦЬ БДПУ

• Далучайся да нас! Пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання «БРСМ»

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1)

Мерапрыемства атрымала шырокі рэзананс, а новы дэвіз «Я люблю БДПУ» прыйшоўся даспадобы кожнаму студэнту і выкладчыку. Свята стала сапраўдным бадзёрым стартам для добрага настрою і плённай вучобы ў новым навучальным годзе. Таццяна СЯНЬКО

Актыўная жыццёвая і грамадзянская пазіцыя, неабыякавасць, імкненне дапамагаць тым, хто знаходзіцца побач, – такімі словамі можна ахарактарызаваць членаў пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» з правамі РК БДПУ. На працягу шэрагу гадоў нашы актывісты прымаюць самы рысную інфармацыю, знаходзяць новых сяброў, набываюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах раённага, гарадскога і камунікатыўны вопыт. У значнай ступені гэтаму спрыяе тое, рэспубліканскага маштабаў. Гэта – Рэспубліканская па- што з намі працуюць таленавітыя людзі, якія дасягнулі значтрыятычная акцыя «Квiтней, Беларусь!», прысвечаная Дню ных поспехаў у розных сферах дзейнасці. Іх парады і станоўчы Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь; прыклад натхняюць на новыя здзяйсненні. гарадская выстаўка «100 ідэй для Беларусі», у якой наша У мінулым навучальным годзе наша арганізацыя праарганізацыя прэзентавала праект «Маладзёжны online-часопіс вяла для студэнцкай моладзі шмат мерапрыемстваў: «ДоActive Life»; гарадскі этап маладзёжнага форуму «Зрабі свой бры настрой круглы год» (турнір па боўлінгу); турнір выбар»; правядзенне акцыі «Маладосць! Традыцыі! Будучы- па міні-футболе; патрыятычную акцыю «Мы памятаня!», у рамках якой мы арганізавалі работу дзіцячай пляцоўкі ем!» і інш. Акрамя таго, ПА ГА «БРСМ» выступіла суарЛенінскага раёна г. Мінска, і многія-многія іншыя. Прыемна ганізатарам і спонсарам разнастайных акцый і праектаў адзначыць, што ў праектах любога ўзроўню нашы студэнты (злёт педагагічных атрадаў БДПУ-2012, «Пасвячэнне дастойна прадстаўляюць сваю alma mater. Так, па выніках ў першакурснікі», Дзень нараджэння каманды КВЗ «Збортрэцяга працоўнага семестра-2012 педагагічны атрад БДПУ ная БДПУ», спартыўнае свята «Зімовыя Алімпійскія гульні «Ветразь» быў названы лепшым педагагічным атрадам ў Зялёным» і інш.). Беларусі. У новым навучальным годзе мы плануем працаваць БРСМ – арганізацыя, якая на самай справе дапамагае на такім жа высокім узроўні і шчыра запрашаем моладзі рэалізаваць сябе, здзейсніць самыя розныя задумы у свае шэрагі актыўных і ініцыятыўных маладых люі ідэі на ўзроўні факультэта, універсітэта, горада, рэспублікі. дзей. З намі вам заўсёды будзе цікава! Актывісты маладзёжнага руху ўдзельнічаюць у разнастайных Яўген ГАЛАВАЦКІ, форумах, семінарах, курсах, дзе атрымліваюць важную і касакратар ПА ГА «БРСМ»

Сваімі ўражаннямі з карэспандэнтам «Н» падзяліліся першакурснікі ФБіРФ: – Мы вельмі здзівіліся, калі ў першы дзень вучобы ўбачылі ля ўваходу ў галоўны корпус дывановую дарожку і ўсмешлівых студэнтаў з фотаапаратамі. Кожны з нас змог адчуць сябе амерыканскай кіназоркай. Вядома ж, зарад станоўчых эмоцый і добрага настрою быў гарантаваны на цэлы дзень. Дзякуй за тое, што пачатак навучальнага года атрымаўся такім пазітыўным! (Паліна); – Вельмі добры прыём – гасцінны, святочны. Прыемна было ўсведамляць, што нас так шчыра віншуюць пакуль яшчэ незнаёмыя людзі. Працэс далучэння да студэнцкага жыцця заўжды хвалюючы, аднак такая цёплая сустрэча дадала нам упэўненасці. Цяпер мы ведаем, што нас чакалі! Дзякуй! (Лізавета); – Дзень ведаў – гэта заўсёды яркая падзея для ўсіх студэнтаў, аднак для першакурснікаў ён набывае асаблівае значэнне. Вельмі прыемна, што ў БДПУ паклапаціліся пра тое, каб гэтае свята стала для нас сапраўды незабыўным. Мы адразу адчулі атмасферу ўніверсітэта, зразумелі, наколькі тут моцныя традыцыі. Здорава, што цяпер і я – частачка БДПУ! (Надзея).

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў У жыцці кожнага танкаўца Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДПУ займае важнае месца: менавіта з яе дапамогай моладзь робіць сваё жыццё ва ўніверсітэце больш яркім і запамінальным. Абарона правоў студэнтаў – галоўнае, чым жывуць прафсаюзныя актывісты. Працоўным штабам нашай арганізацыі з’яўляецца прафсаюзны камітэт (каб. № 106, 107 галоўнага корпуса, тэл. 327-83-82), дзе вы можаце атрымаць бясплатную кансультацыю па любых сацыяльных пытаннях. Самыя важныя рашэнні прымае прэзідыум, у які ўваходзяць прафсаюзныя лідары ўсіх факультэтаў – таксама студэнты. Ужо шмат гадоў наша арганізацыя падтрымлівае імідж самай уплывовай у студэнцкім жыцці. Самі студэнты маюць магчымасць удзельнічаць у вырашэнні такіх пытанняў, як забяспячэнне жыллём, аздараўленне ў санаторыі-прафілакторыі, матэрыяльнае заахвочванне актывістаў, медыцынскае абслугоўванне і іншых. Зразумела, што гэтыя праблемы патрабуюць кампетэнтнага падыходу, таму прафкам актыўна і плённа супрацоўнічае з рэктаратам БДПУ, а прафбюро кожнага факультэта адчувае падтрымку дэканатаў.

Дарэчы, прафсаюзнае бюро, па сутнасці, і з’яўляеццца тым органам, у які студэнт можа звярнуцца ў першую чаргу па любым пытанні. Прафсаюзны арганізатар вучэбнай групы пажадана павінен быць чалавекам не толькі шчырым і адкрытым, але актыўным і камунікабельным, каб своечасова вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць у калектыве. Калі ў вашай групе яшчэ такога няма – шукайце неадкладна! І, безумоўна, уступайце ў прафсаюз: гэта ў вашых жа інтарэсах! ППА студэнтаў БДПУ падтрымае вашы ініцыятывы і фінансава дапаможа рэалізаваць цікавыя праекты. Так, напрыклад, прафсаюзная арганізацыя традыцыйна з’яўляецца суарганізатарам універсітэцкага фестывалю КВЗ і іншых мерапрыемстваў БДПУ. Вадзім ГРАЧОЎ, старшыня прафкама студэнтаў

Студэнцкі савет Студэнцкі савет – орган самакіравання, мэтай якога з’яўляецца прыцягненне студэнтаў да арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў рознай накіраванасці, падтрымка маладзёжных ініцыятыў, наладжванне партнёрскіх стасункаў з іншымі ВНУ, умацаванне традыцый alma mater, а таксама прафарыентацыйная праца. Дзейнасць савета засноўваецца на прынцыпах самакіравання, даступнасці, дабрачыннасці, спалучэння індывідуальнай, калектыўнай і масавай работы і ажыццяўляецца сумесна са структурнымі падраздзяленнямі БДПУ. Нашы студэнты – гэта маладыя, разумныя, энергічныя людзі з мноствам цікавых яркіх ідэй. Студэнцкі савет універсітэта прызначаны дапамагчы ім раскрыцца, выявіць і развіць свае таленты. «За моладдзю будучыня!» – вось якім дэвізам мы кіруемся ў сваёй дзейнасці. Пры падтрымцы нашай арганізацыі вы зможаце дасягнуць поспеху ў многіх сферах. Студэнцкі савет з’яўляецца суарганізатарам і ўдзельнікам традыцыйных універсітэцкіх мерапрыемстваў: інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Шляхам вагантаў», «Семінара студэнцкага актыву БДПУ», «Школы лідара», «Залатога Джокера», акцый да Дня студэнта, Дня маці, Дня жанчын і многіх іншых. Разам з намі жыццё робіцца захапляльным. Працаваць у структуры Студсавета будзе цікава любому студэнту – як Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

першакурсніку, так і выпускніку. Дзякуючы нам гады, праведзеныя ў вядучай педагагічнай ВНУ краіны, запомняцца назаўсёды! Упэўнена, што і новыя сябры нашага калектыву ў поўнай меры выявяць усе свае таленты, навучацца працаваць у камандзе, здзейсняць самыя неверагодныя ідэі. Студэнцкае самакіраванне навучыць вас правільна ставіць мэты і бачыць аптымальныя шляхі іх дасягнення. Наша арганізацыя адкрывае перад студэнтам мноства шляхоў для ўсебаковага развіцця і шчыра прапануе ў гэтым сваю дапамогу! Марына ВОЎК, старшыня Студэнцкага савета БДПУ

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 609. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 24.09.2013 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by


1129