Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

ВІНШУЕМ юбіляраў жніўня! Мормыш Лілію Сяргееўну, старшага выкладчыка кафедры агульнага і рускага мовазнаўства; Гарчаніну Галіну Сцяпанаўну, метадыста вышэйшай кваліфікацыі ФЭА; Лаўрэнаву Аліну Лук’янаўну, прыбіральшчыцу службовых памяшканняў; Паздзееву Таццяну Васільеўну, загадчыка кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі; Страху Мікалая Леанідавіча, старшага выкладчыка кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды; Рагоўскага Станіслава Іванавіча, сталяра вучэбнага корпуса № 2.

Спартыўны навігатар

З

6-га па 17-га ліпеня ў Казані (Татарстан, Расія) праходзіла XXVII Сусветная летняя ўніверсіяда. На самых маштабных у гісторыі студэнцкіх гульнях быў разыграны 351 камплект медалёў па 27 відах спорту. У медальным заліку Беларусь заняла 5-е месца сярод 162 краін-удзельніц. Паспяхова выступілі на міжнароднай арэне спартсменытанкаўцы – прадстаўнікі факультэта фізічнага выхавання БДПУ. Так, самбіст Аляксандр КОКША заваяваў сярэбраны медаль у вагавой катэгорыі да 68 кг, а Паліна ПЕХАВА стала бронзавай прызёркай у парным разрадзе жаночага тэніснага турніру. Кідальнік молата Юрый ШАЮНОЎ заняў на Універсіядзе 4-е месца. Інтэрв’ю з двухразовым чэмпіёнам Еўропы Аляксандрам Кокшам чытайце на стар. 3.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У АСПІРАНТУРУ І ДАКТАРАНТУРУ на 2013/2014 навучальны год Прыём асоб для навучання ў аспірантуры і дактарантуры БДПУ за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца на дагаворнай аснове для арганізацый, падначаленых Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, і старонніх арганізацый згодна з кантрольнымі лічбамі, якія зацверджаны загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2013 г. № 221. Прыём на ўмовах аплаты ажыццяўляецца па ўсіх спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка ў аспірантуры і дактарантуры БДПУ. Дакументы для паступлення ў аспірантуру і дактарантуру прымаюцца з 1 жніўня па 27 верасня 2013 г. Інфармацыю па пытаннях паступлення ў аспірантуру і дактарантуру можна атрымаць на сайце БДПУ http://www. bspu.unibel.by. Наш адрас: 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, аспірантура і дактарантура (каб. 97, 98). Тэлефоны для даведак: (8017)226-46-64, (8017)327-82-04.

Панядзелак, 2 верасня 2013 года

№ 10 (1128)

НАКАЗ НА ДОБРУЮ ДАРОГУ

ВЕДАЙ НАШЫХ!

ЛЕТНІЯ ГІСТОРЫІ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 3–4

Дарагiя студэнты, калегі! Шчыра віншую вас з Днём ведаў і пачаткам навучальнага года! Асабліва вітаю тых, хто ўпершыню ўвойдзе ў вучэбныя аўдыторыi. Вы адчыняеце дзверы ў цiкавае студэнцкае жыццё, напоўненае творчымі адкрыццямi, радасцю пазнання i сапраўдным сяброўствам. БДПУ – гэта сучасны адукацыйны цэнтр, які паспяхова спалучае лепшыя традыцыi навучання i выхавання з найноўшымi дасягненнямi педагагiчнай навукi i практыкi. Наш універсітэт прадастаўляе шырокiя магчымасцi для праяўлення талентаў усіх студэнтаў, дапамагае iм авалодаць трывалымі ведамi і метадалогіяй навуковага пазнання, быць дастойнымi грамадзянамi сваёй краіны. Жадаю ўсiм студэнтам, магістрантам, аспiрантам i выкладчыкам здароўя, поспехаў у ажыццяўленні задуманага, выдатнага настрою, упартага спасціжэння асноў навук, радасці творчага пошуку, шчасця i дабрабыту! Рэктар БДПУ прафесар

Пётр Кухарчык

ПАРТНЁРСТВА Ў ІМЯ ПЕДАГОГІКІ Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка мае даўнія і трывалыя партнёрскія сувязі з Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам, які лічыцца адным з самых маладых у краіне (нядаўна ён адзначыў сваё 17-годдзе). Аднак, нягледзячы на ўзрост, гэтая ВНУ шырока вядома ў сусветнай адукацыйнай прасторы сваімі навуковымі школамі і высокакваліфікаванымі выкладчыцкімі кадрамі. У межах падпісанага паміж нашымі ўніверсітэтамі пагаднення аб супрацоўніцтве напрыканцы жніўня дэлегацыя БДПУ на чале з першым прарэктарам А.І. Андаралам наведала МГПУ з мэтай правядзення аб’яднанага Вучонага савета. У парадак дня былі ўключаны тры даклады: «Тэндэнцыі сучаснай псіхалагічнай падрыхтоўкі ў педагагічных навучальных установах», «Вопыт арганізацыі інтэрнатуры ў педагагічнай сферы», «Фундаментальная бібліятэка: рэаліі і перспектывы развіцця». На Вучоным савеце выступілі маскоўскія калегі: ды-

рэктар Інстытута псіхалогіі, сацыялогіі і сацыяльных адносін Я.С. Раманава, дырэктар Інстытута педагогікі і псіхалогіі адукацыі А.І. Савенкаў, дырэктар бібліятэкі Л.Э. Шэлепава. Усіх прысутных зацікавіла змястоўнае паведамленне А.І. Андаралы, прысвечанае сучаснаму стану педагагічнай

адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Дэлегацыя БДПУ наведала Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, дзе размова вялася пра сумесны беларуска-расійскі праект «Дзве сталіцы – адна адукацыя». Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у рабоце Настаўніцкага педагагічнага савета, азнаёміліся з вучэбнавыхаваўчай і інавацыйнай дзейнасцю ў Маскоўскім тэхналагічным каледжы № 4, пакінулі запіс у Кнізе ганаровых гасцей Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта. Васіль СТАРЫЧОНАК, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі


НОВЫЯ ІМЁНЫ ЗАЛАТОГА ФОНДУ БДПУ Штогод «Н» інфармуе чытачоў аб выніках прыёмнай кампаніі. Вось і сёння мы з радасцю прадстаўляем першакурснікаў-2013, якія паступілі ў БДПУ з самымі высокімі баламі. Ганна Нікіціна, 342 балы, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца гімназіі в. Дасягненне Глускага раёна); Аляксандра Адзінец, 338 балаў, спецыяльнасць «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (выпускніца гімназіі № 1 г. Барысава); Крысціна Чырыца, 313 балаў, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 7 г. Смаргонь); Ганна Вядзёрчык, 309 балаў, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 1 г. Драгічына); Таццяна Колас, 305 балаў, спецыяльнасць «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (выпускніца гімназіі № 1 г. Ліда); Кацярына Радкевіч, 305 балаў, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 200 г. Мінска); Марыя Лепяшынская, 303 балы, спецыяльнасць «Псіхалогія. Сацыяльная псіхалогія» (выпускніца Коханаўскай СШ Талачынскага раёна); Алена Ярмоленка, 302 балы, спецыяльнасць «Біялогія і хімія» (выпускніца гімназіі № 1 г. Магілёва); Ганна Гедравец, 301 бал, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца Новапагосцкай СШ Міёрскага раёна); Кацярына Мяховіч, 299 балаў, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 121 г. Мінска); Наталля Суравец, 299 балаў, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 1 в. Повішні Ашмянскага раёна); Любоў Будзіловіч, 297 балаў, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца Курылавіцкай СШ Мастоўскага раёна); Наталля Шаша, 293 балы, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 8 г. Віцебска); Святлана Платановіч, 291 бал, спецыяльнасць «Лагапедыя» (выпускніца СШ № 5 г. Смаргонь); Вера Драздова, 31,6 бала, спецыяльнасць «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка» (выпускніца СШ № 101 г. Мінска); Наталля Васільева, 31,2 бала, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура» (выпускніца ГДМК г. Гродна); Марыя Рак, 29,3 бала, спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)» (выпускніца Праўдзінскай СШ Пухавіцкага раёна); Паліна Ціханская, 29,2 бала, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура» (выпускніца Любанскай СШ); Вольга Салавей, 29,0 бала, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура» (выпускніца СШ № 207 г. Мінска).

2

Упэўнены: многія з сённяшніх старшакурснікаў і выпускнікоў па-добраму зайздросцяць маладой змене, якая папоўніла сёлета студэнцкую кагорту БДПУ. Гэта і не дзіўна: наш універсітэт адкрывае для сваіх выхаванцаў дзверы не толькі ў педагагічную прафесію, але і ў навуку, спартыўнае і творчае жыццё. Галоўнае – не згубіцца ў новай абстаноўцы, з першага ж курса засяродзіцца на вучобе, а вольны час прысвяціць заняткам па душы. Менавіта так у свой час зрабілі аўтары гэтага артыкула – выпускнікі магістратуры БДПУ-2013. Яны з настальгіяй успамінаюць, як у першы раз пераступілі парог alma mater, і з вышыні свайго вопыту звяртаюцца з парадамі і пажаданнямі да вас, учарашнія школьнікі, а сёння – ужо студэнты вядучай педагагічнай ВНУ краіны.

НАПЕРАД З ПЕСНЯЙ! *** Пачынаць заўсёды складана. Аднак той, хто годна вытрымаў уступныя іспыты і стаў студэнтам, ведае: намаганні і старанная праца – надзейны шлях да перамогі. Прычыны паступлення ў педагагічную ВНУ могуць быць рознымі, але атрымаць дыплом, стаць выдатнымі спецыялістамі мараць усе. З першых дзён навучання варта паводзіць сябе дысцыплінавана. Разам з тым студэнцтва – час актыўнасці, маладосці, весялосці… Як сумяшчаць прыемнае і карыснае? Думаецца, што вучэбная дзейнасць не падасца занадта складанай, калі наведваць лекцыі і семінары, своечасова выконваць заданні, не баяцца задаваць пытанні выкладчыкам, калі нешта незразумела. Студсаветы з ахвотай падкажуць, як можна творча праявіць сябе, паўдзельнічаць у факультэцкіх і ўніверсітэцкіх мерапрыемствах, днях здароўя, выступіць у студэнцкім друку. Рэалізавацца можна і ў навуковай сферы. Абраць цікавую тэму для даследавання дапамогуць выкладчыкі, праца над ёй дасць вам магчымасць удзельнічаць у рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях. Такім чынам, да чацвёртага ці пятага курса можа атрымацца якасная дыпломная праца, якая па жаданні выпускнікоў стане асновай для магістарскай дысертацыі. Практыка паказвае, што сяброўства са старшакурснікамі дазваляе атрымаць у спадчыну не толькі шматтомныя канспекты, але і каштоўную інфармацыю пра вучэбны працэс. Будзьце адкрытымі для зносін і памятайце словы вялікага Амара Хаяма: «Калі пакрыўдзіце сябра, ён стане ворагам, а абдымеце ворага, то на аднаго сябра ў вас стане больш!» Галіна СТРАЛЬЧУК, выпускніца магістратуры факультэта беларускай і рускай філалогіі *** З высока ўзнятай галавою ты крочыш па вуліцы. Ты змог. У цябе атрымалася. Табе сямнаццаць, можа, васямнаццаць… І нарэшце ты стаў студэнтам БДПУ. Дакладна памятаю свае адчуванні ў новым для мяне статусе. Шчаслівая, з задавальненнем расказвала сваякам і сябрам пра паспяховую здачу ўступных іспытаў. Што мяне чакае наперадзе, я добра не ведала. Аднак адчувала: нешта вельмі важнае, сур’ёзнае, адказнае. Новы калектыў, нязвыклы распарадак дня, патрабавальныя выкладчыкі. Безумоўна, каб пры звычаіцца да студэнцкага ладу жыцця, спатрэбіўся пэўны час. Дапамаглі мая прыродная адкрытасць і камунікабельнасць, а таксама вельмі прыязнае стаўленне з боку кіраўніцтва факультэта. Мне сапраўды пашчасціла: наша група некалькі гадоў запар была лепшай на факультэце, мы старанна вучыліся і шчыра сябравалі. Прафесійнае станаўленне цяжка ўявіць без дапамогі выкладчыкаў. Дзякуючы менавіта іх падтрымцы ў нашай групе былі створаны два творчыя калектывы, якія хутка сталі паспяхова выступаць не толькі на рэспубліканскім, але і на міжнародным узроўні.

Сёння я маю за плячыма не так даўно прысвоеную магістарскую ступень. Мне хочацца звярнуцца да кожнага з вас, шаноўныя першакурснікі. Ведайце, БДПУ – сапраўдная скарбніца вялікіх магчымасцяў: навуковых, творчых, прафесійных. Можа, не адразу ўсё будзе атрымлівацца, але гэта не бяда. Галоўнае – спрабаваць, працаваць, а падтрымка ў любых пачынаннях вам гарантавана. Таццяна СЯНЬКО, выпускніца магістратуры факультэта эстэтычнай адукацыі *** Я вельмі рады, што сённяшнія першакурснікі не спужаліся цяжкасцяў педагагічнай прафесіі і паступілі ў наш універсітэт. Спадзяюся, вучоба стане для вас займальным, захапляльным працэсам, напоўненым мноствам станоўчых эмоцый і цікавых знаёмстваў. Жыццё нашага ўніверсітэта надзвычай шматграннае. Безумоўна, галоўны абавязак студэнта – старанна вучыцца. Аднак у вас ёсць магчымасць яшчэ і рэалізаваць свае творчыя здольнасці. Паверце, неталенавітых людзей не бывае, асабліва сярод педагогаў. Калі ж вашыя таленты яшчэ «дрэмлюць», то раскрыць іх дапамогуць студэнты старэйшых курсаў, куратар, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце, а таксама любы выкладчык, да якога звернецеся з ідэямі. Некаторыя з вас, напэўна, захочуць паспрабаваць сябе ў навуковай дзейнасці. Рабіць першыя крокі на гэтым шляху трэба пачынаць з першага курса. Паколькі я скончыў матэматычны факультэт, то скажу, што тут выкладчыкі заўсёды гатовы падтрымаць вашы даследчыя ініцыятывы – проста не саромейцеся звяртацца і пытацца. Усім першакурснікам жадаю ўда чы і по спехаў на шляху авалодання ведамі, а калі з’явяцца пытанні – заўсёды буду рады дапамагчы. Аляксандр КУТЫШ, выпускнік магістратуры матэматычнага факультэта, выкладчык кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі *** Зараз вы, шаноўныя першакурснікі, знаходзіцеся ў самым пачатку вялікага і сур’ёзнага шляху, які абавязкова прывядзе вас да пастаўленай мэты. На працягу вучобы вы не раз пераканаецеся ў тым,

што выкладчыкі БДПУ – сапраўдныя прафесіяналы. Асабіста для мяне ўніверсітэт стаў не проста alma mater, а ладам жыцця і натхненнем у працы. Са свайго вопыту магу сказаць, што формула паспяховага навучання ў БДПУ заключаецца ў спалучэнні руплівай працы, мэтанакіраванасці і ўмення пераадольваць цяжкасці. Не ігнаруйце ніводнай магчымасці праявіць сябе: цалкам верагодна, што іншай ужо не будзе. Шануйце кожную хвіліну, праведзеную ў БДПУ. Спачатку здаецца, што часу дастаткова, а на выпускным курсе здзіўляешся: як хутка праляцелі гады! Няхай жа час, праведзены ў ВНУ, стане для вас самым карысным і запамінальным! Крысціна ТАРАНОВІЧ, выпускніца магістратуры гістарычнага факультэта *** Шаноўныя першакурснікі, вы паступілі ў вядучую педагагічную навучальную ўстанову рэспублікі. Каб студэнцкія гады сталі для вас сапраўды самымі лепшымі, хацелася б параіць: будзьце актыўнымі. Аднак не спяшайцеся праяўляць ініцыятыву там, дзе не трэба: у сталіцы шмат спакуслівага. Пераключыцеся спачатку на вучэбную дзейнасць. Магчыма, вас зацікавіць даследчая праца. Першы курс – якраз той час, калі трэба вызначыцца са сферамі ў навуцы, якія сапраўды з’яўляюцца для вас цікавымі. А вось у грамадскае жыццё БДПУ ўключайцеся без сумненняў адразу. Вам прапануюць стаць членамі прафсаюзнай арганізацыі, студэнцкага савета і ГА «БРСМ». Далучайцеся – і ваша жыццё ва ўніверсітэце будзе сацыяльна абароненым і яркім. Ведаеце, у БДПУ шмат народных і аматарскіх мастацкіх калектываў, якія вас чакаюць. Калі ж вы (як і я ў свой час на першым курсе) не ўпэўнены ва ўласных здольнасцях, проста набярыцеся смеласці і паспрабуйце сябе ва ўсім, што вам прапануюць. Я, напрыклад, прыйшоў у народны літаратурны тэатр «Жывое слова» і ад працы асвятляльнікам «дарос» да галоўных роляў, паўдзельнічаў у многіх рэспубліканскіх і міжнародных тэатральных фестывалях. Так што не спіце ў шапку, шаноўныя, а ўключайцеся ў студэнцкае жыццё, бо яно яскравае і незабыўнае! Аляксандр МОЙСКІ, выпускнік магістратуры факультэта беларускай і рускай філалогіі

2 верасня 2013 г.


• Спартыўны навігатар НА ДЫВАН ВЫХОДЗІЦЬ САША – ПЕРАМОГА БУДЗЕ НАША! Спорт – гэта пастаянная барацьба. А для тых, хто займаецца самба, гэта, так бы мовіць, барацьба ў квадраце. Некалькі прапушчаных трэніровак, адзін няправільны крок, кідок ці нават рух – і запаветны медаль дастаецца саперніку. Гэтую няхітрую ісціну даўно засвоіў майстар спорту міжнароднага класа па самба і дзюдо, выпускнік факультэта фізічнага выхавання БДПУ Аляксандр КОКША. Засвоіў – і нязменна карыстаецца ёю ў сваёй спартыўнай кар’еры, якая, дарэчы, імкліва ўздымаецца ўверх. У мінулым годзе Аляксандр прывёз нам з Масквы тытул чэмпіёна Еўропы па самба ў вагавой катэгорыі да 68 кг, а сёлета ў італьянскім Крэма-Афаненга пацвердзіў гэты высокі статус. Акрамя таго, у скарбонцы ўзнагарод спартсмена нядаўна з’явілася «срэбра» ХХVІІ Сусветнай летняй Універсіяды. Рэдакцыя «Н» павіншавала самбіста з бліскучымі выступленнямі, а заадно і даведалася пра шлях да чэмпіёнскага тытулу. З чаго пачынаецца… слава? – У секцыю самба я трапіў у пятым класе, прыйшоў, як кажуць, за кампанію са сваім сябрам. Пачаткоўцам у гэтым відзе спорту даводзіцца цяжка, таму некалькі разоў я спрабаваў кінуць заняткі, думаў, што не здолею авалодаць тэхнікай барацьбы і даць адпор сапернікам. Аднак пасля непрацяглых перапынкаў зноў вяртаўся – відаць, гэта быў мой лёс! Хутка пачаліся спаборніцтвы, я «дайшоў да рэспублікі», дзе мяне і заўважылі трэнеры. Стаў займацца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву, а пасля паступіў у БДПУ. Выбіраў універсітэт па парадзе трэнера – ён расказаў, што тут цудоўныя выкладчыкі, а паспяховым спартсменам дазваляюць вучыцца па індывідуальным плане. Аляксандр з’яўляецца членам Нацыянальнай зборнай Беларусі па самба, аднак на працягу ўсяго перыяду навучання ў БДПУ ён паспяхова абараняў гонар нашай alma mater на рэспубліканскіх універсіядах. Спартсмен лічыць, што ў нас вучацца вельмі моцныя самбісты і дзюдаісты, канкурыраваць з якімі могуць толькі студэнты БДУФК і ГрДУ. І сапраўды, кожны год мы чуем усё новыя і новыя імёны танкаўцаў, якія дабіваюцца значных поспехаў у гэтым відзе барацьбы. Маладосць ці вопыт? Перад тым як трапіць на сёлетні чэмпіянат Еўропы, Аляксандр ужо меў у сваёй скарбонцы важкія спартыўныя дасягненні. Так, у 2008 г. ён стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету сярод моладзі, а праз два гады ў Грузіі на аналагічных спаборніцтвах ужо атрымаў «золата». Пуцёўкай у Маскву стала перамога Аляксандра ў этапе Кубка свету «Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», які адбыўся ў лютым мінулага года. Тут, дарэчы, малады спартсмен заваяваў першае месца ў паядынку з нашым суайчыннікам Ігарам Сядым. Бліскучае выступленне на радзіме Аляксандр паўтарыў і ў Маскве. А сёлетні

2 верасня 2013 г.

чэмпіянат яшчэ раз пацвердзіў, што роўных Аляксандру на еўрапейскай прасторы няма. Вядома, мы верылі, што і ў Казані наш самбіст узыдзе на самую высокую прыступку ўніверсіяднага п’едэстала. Аднак у спорце цяжка прадказаць вынік. Тым не менш Аляксандр выступіў проста цудоўна: на шляху да ўзнагароды ён паслядоўна перамог узбека Сарбона Ерназарава, балгарына Марціна Іванава і ўкраінца Кірыла Мельнічэнкі ў паядынках 1/16, 1/4 і 1/2 фіналу адпаведна. Галоўная ж сустрэча была вельмі напружанай і завяршылася з мінімальнай перавагай расіяніна Дзяніса Давыдава. Так гартуецца сталь Жыццё спартсмена – суцэльныя трэніроўкі. А жыццё спартсмена-студэнта – гэта яшчэ і вучоба. Асабіста мне складана ўявіць, як можна сумяшчаць першае і другое, аднак Аляксандру гэта ўвесь час удавалася. Рытм яго жыцця вытрымае не кожны: трэніравацца трэба штодня. На пытанне, ці камфортна яму жыць у такім рэжыме, Аляксандр адказвае проста: «Прывык. Усё ж больш за дзесяць гадоў у спорце…» Дарэчы, я даведалася, што ўжо не першы год самбіст выступае з траўмай, праз якую ледзь не сышоў са спорту. Натуральна, што гэта даволі небяспечна, аднак з такімі выдаткамі прафесійнай спартыўнай дзейнасці даводзіцца мірыцца. Увогуле ж да ўсіх сваіх дасягненняў Аляксандр ставіцца надзіва спакойна, як гаворыцца, без піетэту. Хоць статус двухразовага чэмпіёна Еўропы мог бы прымусіць і заганарыцца, але толькі не Аляксандра. Сапраўды, сціпласць – якасць сапраўдных герояў! Не май сто рублёў, а май сто сяброў – У мяне часта пытаюцца, за што можна сказаць «дзякуй» барацьбе самба. І я адказваю: «За мноства сяброў па ўсім свеце». Сапраўды, з’яўляючыся сапернікамі на дыване, са многімі самбістамі ў жыцці мы застаёмся добрымі сябрамі. А гэта часам важней за ўсялякія ўзнагароды. Увогуле ж самба дае багаты жыццёвы вопыт, фарміруе цвёрды характар, вытрымку, тое, што называюць «унутраным стрыжнем». Аляксандр расказаў, што ідэалам спартсмена і чалавека для яго з’яўляецца самы тытулаваны беларускі самбіст, шасціразовы чэмпіён свету Дзмітрый Базылеў. Шчыра жадаем нашаму герою дасягнуць такіх жа спартыўных вышынь, як і яго кумір, і нават пераўзысці чэмпіёна! А мы будзем з задавальненнем сачыць за кар’ерай выхаванца БДПУ Аляксандра Кокшы і радавацца новым перамогам. Вераніка МАНДЗІК

Нарэшце прыйшоў верасень, пачатак навучальнага года – час, калі аўдыторыі і калідоры нашага роднага ўніверсітэта пасля летняга зацішша зноў становяцца ажыўленымі, шумнымі ды вясёлымі. Аднагрупнікі спяшаюцца падзяліцца ўражаннямі ад вакацый, расказаць, што цікавага адбылося з імі за два месяцы адпачынку. І, паверце, самыя захапляльныя і эмацыйныя аповеды – у тых, хто прысвяціў лета-2013 працы ў дзіцячых летніках. А перш за ўсё гэта тычыцца студэнтаў, якія сёлета праходзілі педагагічную практыку і ўпершыню спрабавалі свае сілы ў якасці важатых. Новая роля яўна прыйшлася ім даспадобы, хоць лёгкай такую працу не назавеш. Аднак будучыя педагогі ўжо ведаюць: любыя цяжкасці ў нашай прафесіі з часам кампенсуюцца ўдвая – дзіцячай прыязнасцю, даверлівасцю, удзячнасцю.

Летнія гісторыі *** Праца ў летніку з паэтычнай назвай «Купалінка» стала для мяне першым дастаткова сур’ёзным вопытам педагагічнай дзейнасці. Паколькі ўсё для нас было новым, хочацца расказаць як мага больш падрабязна. На кожным з дванаццаці атрадаў, якія фарміраваліся па ўзроставай катэгорыі, працавала чацвёра студэнтаў-практыкантаў. Мне і маім калегам даручылі кіраўніцтва атрадам №7, у якім было ні многа ні мала – 40 дзяцей. Ці змаглі мы стаць за змену дружным знітаваным калектывам? Мне здаецца, што так. Перамогам і няўдачам атрада суперажывалі ўсе яго ўдзельнікі без выключэння. Безумоўна, былі ў нас і свае «хуліганы» – дзеці, якія рэдка і неахвотна бралі ўдзел у мерапрыемствах, мала чым цікавіліся, часам імкнуліся звярнуць на сябе ўвагу важатых рознымі свавольствамі. Аднак і на іх атрадныя абавязкі ўплывалі станоўча, паступова яны пачыналі адчуваць сваю прыналежнасць да калектыву і нават праяўлялі ініцыятыву ў агульных справах.

Агульнавядома: тое, наколькі вясёлай будзе змена, наколькі актыўнымі будуць дзеці, цалкам залежыць ад важатых. Па сутнасці, наша асноўная мэта – арганізаваць вольны час школьнікаў, але так, каб выканаць пэўныя выхаваўчыя задачы і ў той жа час зацікавіць сваіх падапечных. Карацей кажучы, нам разам з метадыстамі неабходна было штодня прыдумваць і праводзіць мерапрыемствы самага рознага зместу і накіраванасці. І наша праграма дзецям падабалася! Вы не раз чулі: важаты – гэта мама, тата і сябар у адной асобе. А што гэта значыць на практыцы? У дзяцей заўсёды нейкія праблемы: то яны нешта губляюць, то з кімсьці сварацца, то хочуць дадому, то раптам закахаюцца, засаромеюцца і не ведаюць, як сябе паводзіць… І ты павінен выслухаць, супакоіць, параіць, дапамагчы. І не важна, у які час сутак гэта адбываецца. А яшчэ: пасля адбою трэба абавязкова прасачыць, каб твае дзеці ўмыліся і пачысцілі зубы, каб яны нарэшце ўлягліся, а не скакалі па ложках, не ў стане сцішыцца пасля насычанага яркімі ўражаннямі дня. Раніцай ты павінен падымаць іх з угаворамі на зарадку… Важаты – гэта чалавек, які заўсёды ідзе побач з дзецьмі, але ў той жа час трошкі наперадзе. Кожны юнак і кожная дзяўчына, што з гонарам носяць званне важатага дзіцячага аздараўленчага летніка, маюць чыстае сэрца і непахісную веру ў важнасць гэтай справы – быць выхавальнікам, настаўнікам, а галоўнае, сябрам для кожнага дзіцяці. І толькі адпрацаваўшы хаця б адну змену, разумееш, наколькі гэта цудоўна – прывозіць з сабой як напамінак пра лета непадробнае «золата» дзіцячых усмешак, «срэбра» ўласных слёз пры расстанні і «бронзу» пакрытых рабаціннем профіляў, назаўсёды захаваных у памяці. Алена СІДОРЧЫК, студэнтка матэматычнага факультэта (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)

3


ЛЕТНІЯ ГІСТОРЫІ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 3.)

або вайсковую часць. Дзеці ахвотна падтрымліваюць такую гульню. У летніку ёсць свая валюта – «вольцікі». Атрады ўзнагароджваюцца імі за перамогі ў спаборніцтвах, а асобныя дзеці – за стараннае выкананне заданняў адміністрацыі і важатых. Выкарыстоўваюцца «вольцікі» на «кірмашы», які праводзіцца бліжэй да канца змены. Іх можна абмяняць на цукеркі або паездку ў «таксі», замовіць свой партрэт ці «ажаніцца» ў імправізаваным ЗАГСе. Таксама з дапамогай такіх грошай магчыма «выкупіць» вызваленне ад ціхай гадзіны і пайсці з атрадам у кінатэатр. Галоўнае ў летніку – бяспека дзяцей. Таму нядбайны важаты абавязкова атрымае вымову на планёрцы. Дзякуючы такому кантролю здарэнняў у «Электроне» амаль не адбываецца. Затое, калі важаты добра спраўляецца са сваімі абавязкамі, ён можа разлічваць на розныя заахвочванні. Так, мне было вельмі прыемна атрымаць на лінейцы, прысвечанай закрыццю змены, грамату за актыўны ўдзел у жыцці летніка і крэатыўную пазіцыю ў выхаванні падрастаючага пакалення. Працаваць у «Электроне» мне вельмі спадабалася, хацелася б вярнуцца сюды яшчэ і наступным летам. Так што на будучыню: выбірайце для праходжання летняй педагагічнай практыкі «Электрон» – не памыліцеся. Сяргей КОШМАН, студэнт матэматычнага факультэта *** Практыка ў дзіцячым аздараўленчым летніку аказалася для мяне самай цікавай і карыснай за тры гады вучобы ў БДПУ. Чаму цікавай? Лёгка здагадацца: новыя знаёмствы, зносіны з таленавітымі дзецьмі, падрыхтоўка і правядзенне шматлікіх мерапрыемстваў, а таксама вяртанне (на нядоўгі час, вядома) у свет дзяцінства, поўны прыгод, вясёлых здарэнняў і радасці ад самых, здавалася б, звычайных рэчаў. Акрамя таго, я лічу гэтую практыку самай карыснай. Па-першае, толькі ў ролі важатай я адчула, што такое адказнасць за здароўе і нават жыццё дзяцей. За 18 дзён давялося ўзнавіць веды па медыцыне і навучыцца аказваць першую дапамогу. Па-другое, у летніку асабліва яскрава праяўляюцца арганізацыйныя здольнасці і таленты будучага настаўніка. Нярэдка нам здавалася, што важатыя павінны ведаць і ўмець амаль усё: спяваць, танцаваць, прымаць удзел у спартыўных спаборніцтвах, выконваць самыя розныя ролі ў тэатралізаваных прадстаўленнях і г. д. Але гэта яшчэ не самае складанае. Значна цяжэй было адказваць на некаторыя пытанні дзяцей. Уявіце, як можна быць максімальна шчырай (а дзеці асабліва моцна адчуваюць хлусню) і тактоўнай, абмяркоўваючы, напрыклад, тэму кахання з суразмоўцамі, якім усяго па 7–8 гадоў. Таксама падчас практыкі выпрацоўвалася важнае ўменне – знайсці падыход да кожнага дзіцяці. Нават калі іх 40, калі ў іх пераходны ўзрост (!) і розныя інтарэсы, мы павінны гэтых дзяцей аб’яднаць у калектыў! Для нас практыка стала яшчэ і чарговай праверкай на прафесійную прыгоднасць. Цяпер я ўпэўнена, што

*** Кожны год падчас канікулаў у летніках нашай краіны адпачывае вялікая колькасць школьнікаў ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. З імі праводзіцца размаітая масавая выхаваўчая і фізкультурнааздараўленчая работа. Ад нас, важатых, патрабуецца шмат цярплівасці і самааддачы, а таксама ўменне працаваць з дзецьмі. Студэнты БДПУ ўжо не першы год праходзяць практыку на базе летніка «Лясны». Вось і сёлета на першай змене папрацаваць давялося нам, студэнтам 403-й групы факультэта беларускай і рускай філалогіі. Мы загадзя склалі план работы, падабралі мерапрыемствы з улікам узросту дзяцей. За змену нашы выхаванцы паспаборнічалі паміж сабой у шматлікіх спартыўных мерапрыемствах, вывучылі шмат новых песень, у тым ліку і патрыятычных, устанавілі свае маленькія рэкорды, паўдзельнічалі ў конкурсах на лепшы малюнак і плакат, пабылі на экскурсіі ў г. Маладзечна, у конна-спартыўным комплексе… Уся-

го немагчыма і ўспомніць! У працы выхавальнікам дапамагаў абраны актыў атрада. Хтосьці маляваў, нехта браў на сябе частку арганізатарскіх абавязкаў, некаторыя былі занятыя ў прэс-цэнтры… Усім знайшоўся занятак. Кожны дзень, кожная гадзіна жыцця ў летніку дзіўная і непаўторная. Існуюць сотні і тысячы мадэляў працы важатых: у кожнага распрацаваны свой сцэнарый, кампазіцыя, мантаж, змест, набор творчых роляў… Галоўнае – наша дзейнасць заўжды накіравана на тое, каб зрабіць дзетак трошачкі лепшымі, духоўна багацейшымі і, у рэшце рэшт, больш шчаслівымі. Вікторыя МЯСЦОВА, студэнтка 403-й групы факультэта беларускай і рускай філалогіі *** У летніку «Электрон» я правёў сёлета амаль два месяцы. Усё пачалося з абавязковай педагагічнай практыкі. Аднак праца важатага настолькі мне спадабалася, што я вырашыў застацца тут яшчэ на дзве змены. Раніца педскладу пачынаецца з планёркі, падчас якой агучваюцца задачы на дзень. Звычайна гэта два мерапрыемствы: спартыўнае і творчае. У «Электроне» практыкуюцца тэматычныя дні, калі ўвесь летнік ператвараецца ў індзейскае паселішча, казачную краіну

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

абрала правільны шлях у жыцці. Я сапраўды хачу быць настаўніцай! Аліна ДАЙЛІД, студэнтка 4-га курса факультэта пачатковай адукацыі *** Да гэтага года я ведала пра летнікі і працу важатых толькі з аповедаў сваіх сяброў. Зараз жа, правёўшы дзве змены ў «Маленькай краіне», і сама магу расказаць многа цікавага пра арганізацыю летняга адпачынку дзяцей. Накіравалася я ў гэты летнік у складзе педатрада «Сузор’е» гістарычнага факультэта. Усе студэнты прайшлі грунтоўную папярэднюю падрыхтоўку – як тэарэтычную, так і практычную. Нам чыталі карысныя лекцыі – па псіхалогіі адносін, па развіццёвых і выхаваўчых гульнях. А ў маі мы накіраваліся на выязную вучобу ў летнік. І вось пачалася змена. Зараз можна было б распавесці пра тое, як мы купаліся ў Нёмане, гулялі, ездзілі на экскурсію… Дарэчы, у нашым летніку кожны вечар запальваўся касцёр, ля якога дзеці спявалі песні, расказвалі «страшылкі», смажылі сала з хлебам. Здаралася, мы варылі сапраўдную юшку. Аднак лепш я раскажу пра спецыфічнае, тое, чаго няма ў большасці летнікаў. Гэта – аднадзённы паход і сплаў па рэчцы. Раніцай мы развітваемся з летнікам і рухаемся ў лагер, дзе нас чакае часовае жыллё – вайсковыя палаткі. Начуем акурат у тым месцы, дзе адбыўся першы нелегальны з’езд настаўнікаў з удзелам Якуба Коласа. Раніца. Сняданак. Гатуем рыс са згушчоным малаком. Дзеці ў захапленні. Надыходзіць час абеду. Трэба вяртацца ў летнік, аднак робім мы гэта не пешшу, а на лодках. Так-так: менавіта плывём. Усяго ў сплаве ўдзельнічаюць 5 лодак: 2 надзіманыя і 3 пластыкавыя. Нас чакае падарожжа працягласцю 15 км па прыгажуну Нёману. За пяць гадзін мы шмат чаго ўбачылі, праплылі ля самага паэтычнага месца Стаўбцоўшчыны – магутнага векавога дуба, дзе часта гуляў Якуб Колас. І вось наперадзе родны бераг, дзе нас сустракаюць іншыя атрады. Па традыцыі кожны ўдзельнік паходу прымае хлеб ды соль, дакранаецца да зямлі «Маленькай краіны», каб абавязкова вярнуцца сюды яшчэ раз. У паходзе раскрываюцца новыя рысы характару нашых выхаванцаў, умацоўваюцца сяброўскія адносіны ў атрадзе, ды і наогул, гэта цудоўная магчымасць убачыць, хто ёсць хто. Але і гэта яшчэ не ўсё. У нашым летніку праходзіць гульня «Лазертаг». Кожная каманда прыдумвае сабе баявую размалёўку і распрацоўвае ўласную тактыку. За гадзіну каманды павінны прайсці тры этапы, пасля якіх вызначаецца пераможца.

Гэтым летам я адпрацавала дзве змены, тройчы хадзіла ў паход і сплаўлялася па Нёмане. Шмат чаго было прыемнага за гэты перыяд. Я пазнаёмілася з цікавымі людзьмі, паспрабавала выкарыстаць на практыцы тыя педагагічныя прыёмы, пра якія ведала толькі ў тэорыі. Буду чакаць наступнае лета, каб сказаць: «Прывітанне, «Маленькая краіна». Таццяна ГАЙДУК, студэнтка 402-й групы гістарычнага факультэта *** Мой аповед мае невялікую перадгісторыю. Сёлета, 16 мая, у складзе групы студэнтаў нашага ўніверсітэта я прадстаўляў праект «МайстарГрад» (аўтар – дацэнт кафедры сацыяльнай работы С.Я. Ярмоліч) падчас работы XV Рэспубліканскай выстаўкі навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі», якая праводзілася на базе РУП «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа». Гэты праект дзейнічае ў рамках універсітэцкай «Школы важацкага майстэрства» і накіраваны на падрыхтоўку выхавацеляў і кіраўнікоў гуртковай работы дзіцячых аздараўленчых летнікаў. Падчас прэзентацыі мы на вачах наведвальнікаў у лічаныя хвіліны стваралі вырабы са скуры, паперы, бісеру (квілінг, арыгамі і інш.). У чэрвені я праходзіў летнюю практыку ў аздараўленчым лагеры «Зубраня» ААТ «МАЗ». Як высветлілася, важатым проста неабходна ўмець рабіць самыя розныя рэчы хутка, але, тым не менш, якасна. У нас было шмат конкурсаў і мерапрыемстваў, падчас якіх патрабавалася праявіць максімум творчасці і таленту. Каб дапамагчы сваім выхаванцам, я вырашыў узгадаць, як удзельнікі выстаўкі стваралі прыгожыя вырабы, ставілі танцавальныя і музычныя нумары. Гэтыя ўспаміны далі мне натхненне, адкрылі другое, творчае дыханне ў тыя моманты, калі, здавалася, нічога новага ўжо не прыдумаеш. Кіраўніцтва «Зубраняці» ацаніла маю работу, крэатыўны падыход і прапанавала застацца працаваць на наступныя змены. Так і прайшло маё лета-2013. Па выніках працы ў летніку я быў узнагароджаны граматай «Усё ўмею, усё змагу, летніку дапамагу». Шчыра кажучы, нават і не ўяўляў, што ўдзел у праекце «МайстарГрад» настолькі раскрые мае схаваныя творчыя здольнасці. Гэта раней я быў звычайным хлопцам, а цяпер УСЁ ЎМЕЮ, УСЁ ЗМАГУ! Юрый КАРПЕЙЧЫК, студэнт 411-й групы ФСПТ

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 571. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 29.08.2013 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

1128  

news BSPU

Read more
Read more
Similar to
Popular now
Just for you