Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Спартыўны навігатар З

усім нядаўна мы віншавалі жаночую зборную ўніверсітэта па дзюдо з “золатам” Рэспубліканскай універсіяды. Днямі нашы дзяўчаты яшчэ раз даказалі, што ў спартыўнай барацьбе ім няма роўных. Чарговую ўзнагароду найвышэйшай вартасці прынесла БДПУ жаночая зборная па вольнай барацьбе ў наступным складзе: А. Рыжова, А. Гучок, У. Дзерман, К. Шварумян, К. Жукавец, М. Гер’ятовіч, Р. Шатраўская (трэнеры А. У. Катлоўскі і Ю. М. Павукоў). Малайчыны! Так трымаць!

№ 9 (1127)

ФОРМУЛА ПОСПЕХУ

З АДКРЫТЫМ СЭРЦАМ

РАДКІ, ПАДКАЗАНЫЯ МУЗАЙ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

ЛЕПШАЯ Ў ПРАФЕСІІ

ВІНШУЕМ работнікаў універсітэта, якія ў чэрвені 2013 г. адзначаюць юбілеі і круглыя даты: Мікалая Антонавіча АПІМАХА, дацэнта кафедры паліталогіі і права; Таццяну Сямёнаўну БАГДАНАВУ, дэкана факультэта эстэтычнай адукацыі; Таццяну Іванаўну ВІТКОЎСКУЮ, старшага выкладчыка кафедры замежных моў; Таццяну Мікалаеўну ДВАРАЖКІНУ, асістэнта кафедры біялогіі; Сафію Мікалаеўну ПАСТУШОНАК, дацэнта кафедры эксперыментальнай фізікі; Ціхана Іванавіча СКОДАРАВА, старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту; Алену Мікалаеўну ШКУРДЗЮК, вядучага лабаранта кафедры псіхалогіі.

Аўторак, 18 чэрвеня 2013 года

Удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства павышае цікавасць работнікаў да абранага віду дзейнасці, з’яўляецца найлепшым стымулам для самаўдасканалення, дапамагае працаваць яшчэ больш плённа і крэатыўна. Ну а перамога ў такіх спаборніцтвах сведчыць пра сапраўды высокі ўзровень як прафесійных навыкаў, так і асобасных якасцей. Гэтыя словы можна смела адрасаваць загадчыцы сектара навукова-бібліяграфічнага аддзела бібліятэкі БДПУ Вользе ЖУРОМСКАЙ. Справа ў тым, што яна заняла ганаровае другое месца на конкурсе профмайстэрства “Лепшы бібліятэкар Мінска – 2013”, што 21 мая праводзіла ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама. Карэспандэнт “Н” павіншавала Вольгу Аляксееўну з поспехам і, карыстаючыся нагодай, распытала, як наша бібліятэка дапамагае студэнтам у гарачую пару экзаменацыйнай сесіі. Хто ж раскажа пра гэта лепш, чым сапраўдны прафесіянал! – Намінанткам на званне лепшых у сваёй прафесіі давялося прайсці тры этапы спаборніцтва: візітоўка, інтэлектуальны тур і творчы конкурс пад назвай “Бюро рацыяналізатарскіх інавацыйных заданняў”. Менавіта для апошняга з названых этапаў быў падрыхтаваны рэкламны відэапраект “Бібліятэка БДПУ”. У ім адлюстраваны шырокія магчымасці, якія мы прадастаўляем нашым на-

ведвальнікам: займацца ў чытальнай зале ці атрымліваць падручнікі на дом, вандраваць у свет рэдкіх кніг ці даведвацца з перыядычных выданняў пра найноўшыя дасягненні навукі і адукацыі, выбіраць выданне на зручным для сябе носьбіце ці раздрукоўваць любыя матэрыялы… Ролік атрымаўся жывым, цікавым, наглядным, зусім не маралізатарскім, што і было ацэнена журы.

– У адзіночку падрыхтавацца да такога сур’ёзнага спаборніцтва, напэўна, немагчыма… – Безумоўна! Я б не справілася без дапамогі сваіх калег і дырэктара бібліятэкі БДПУ Н. П. Сяткоўскай. У нас вельмі дружны і добразычлівы калектыў, а гэта таксама важны складнік поспеху. Мы рады (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

Інтэлектуальныя спаборніцтвы для тых, хто анлайн Ужо ў чацвёрты раз наш універсітэт праводзіць адкрытую інтэрнэт-алімпіяду, прысвечаную перамозе народаў Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. Школьнікі, студэнты ВНУ і каледжаў заўжды праяўлялі вялікі інтарэс да такой формы праверкі гістарычных ведаў. Пазітыўны вопыт падштурхнуў да арганізацыі падобных інтэлектуальных спаборніцтваў і па іншых дысцыплінах.Так, сёлета ў БДПУ прайшлі інтэрнэт-алімпіяды па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі і геаграфіі.

Узнагароджанне самых дасведчаных у пытаннях гісторыі адбылося 3 чэрвеня. Дзесяцёра ўдзельнікаў другога тура, якія набралі максімальную колькасць балаў, атрымалі дыпломы І і ІІ ступеняў. Чатырнаццаць навучэнцаў былі заахвочаны пахвальнымі граматамі. Дэкан гістфака прафесар М. М. Забаўскі павін-

шаваў прызёраў з дасягнутым поспехам і падзякаваў за шчырую зацікаўленасць гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны. У першым туры алімпіяды па матэматыцы прынялі ўдзел 180 чалавек. Асаблівую актыўнасць праявілі школьнікі з гімназіі № 10 г. Маладзечна, Расонскай СШ імя П. М. Машэрава, сталічнай СШ № 48, гімназіі № 1 г. Старыя Дарогі, СШ № 3 г. Свіслач, віцебскай гімназіі № 4 і інш. Паспрабавалі свае сілы і навучэнцы Малабелазёрскай эстэтычнай гімназіі-інтэрната (Украіна). У другі тур прайшлі 107 чалавек. Па яго выніках былі вызначаны пяцёра ўладальнікаў дыпломаў І ступені: Марыя Сыса (Тышковіцкая СШ Іванаўскага р-на), Юліяна Машэева і Яна Пермякова (СШ № 48 г. Мінска), Павел Грунтовіч (Свіслацкая СШ № 3), Павел Смірноў (Расонская СШ). Дыпломамі другой і трэцяй ступеняў былі

ўзнагароджаны адпаведна трое і сямёра ўдзельнікаў. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў інтэрнэт-алімпіяд па дысцыплінах “Матэматыка” і “Фізіка” адбылася 29 мая. Для юных інтэлектуалаў была арганізавана экскурсія ў музей БДПУ, а таксама пазнавальная лекцыя ў планетарыі ўніверсітэта. Удзельнікамі першай адкрытай інтэрнэт-алімпіяды БДПУ па геаграфіі, біялогіі і хіміі сталі каля 800 чалавек, з іх 15 % – мінчане, астатнія – прадстаўнікі рэгіянальных устаноў адукацыі нашай рэспублікі, а таксама краін блізкага замежжа. Праверыць свае веды па біялогіі вырашыў 361 чалавек, па хіміі – 200, па геаграфіі – 230. Аргкамітэт вызначыў 13 пераможцаў па кожнай дысцыпліне, якія атрымалі дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеняў, а таксама пахвальныя граматы. Лепш за ўсё з заданнямі справіліся: хімія — Дзіяна Ланюго-

ва (гімназія № 10 г. Маладзечна) і Ігар Сузановіч (Івянецкая СШ); біялогія – Улада Сянкевіч (сталічная гімназія № 7) і Вадзім Паляшчук (СШ № 48 г. Мінска); геаграфія – Дзмітрый Валаховіч (Верхнядзвінская гімназія). Падзякі, падпісаныя рэктарам БДПУ прафесарам П. Д. Кухарчыкам, атрымалі прадстаўнікі адміністрацый тых школ і гімназій, выхаванцы якіх прынялі самы актыўны ўдзел у інтэрнэт-алімпіядах. Дарэчы, Пётр Дзмітрыевіч з’яўляўся старшынёй камісіі алімпіяд па прыродазнаўчых дысцыплінах. Для прызёраў была арганізавана экскурсія па ўні версітэце і факультэце прыродазнаўства, у музей БДПУ, а таксама на аграбіястанцыю “Зялёнае”. Падчас наведвання лабараторый і аўдыторый факультэта школьнікі пазнаёміліся з выкладчыкамі, якія расказалі ім пра спецыфіку вучобы, дзей-

насць навукова-даследчых лабараторый і інш. Студэнты, у сваю чаргу, распавялі пра творчае і спартыўнае жыццё ўніверсітэта. Відавочна, што правядзенне адкрытых інтэрнэталімпіяд па розных дысцыплінах – дзейсны метад прафарыентацыйнай работы. Выказваем словы віншавання пераможцам і ўдзячнасць усім, хто прымаў непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і арганізацыі інтэлектуальных спаборніцтваў.


• Формула поспеху

Лепшая ў прафесіі

Штогод у адпаведнасці з рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў матэрыяльна заахвочваюцца лепшыя з лепшых – тыя, хто дасягнуў значных поспехаў у вучэбнай, навуковай і творчай дзейнасці. Ажно пяцёра “зорных” студэнтаў БДПУ на другі семестр бягучага навучальнага года былі ўдастоены прэміі Прэзідэнта. Кожны з іх ішоў да прызнання сваім шляхам, пераадольваючы непазбежныя цяжкасці і кіруючыся прагай пазнання і стварэння. Прыклад пяцікурсніка ФБіРФ Юрыя ПЯТАЧКОВА яшчэ раз пацвярджае: поспех прыходзіць да таленавітых, працавітых ды ўпартых.

ШУКАЙЦЕ СЯБЕ – І ЗНОЙДЗЕЦЕ ЦЭЛЫ СУСВЕТ!

Я мог бы стаць хімікам ці біёлагам, гісторыкам або нават акцёрам. Аднак пяць гадоў таму прыйшоў у БДПУ набываць прафесію філолага. І за ўвесь гэты час у мяне нават на хвіліну не ўзнікла сумнення ў правільнасці выбару. Вы запытаеце: чаму? Адказам стануць мае далейшыя разважанні. Пакуль жа скажу так: айчынная славеснасць заўжды падштурхоўвала мяне да самаўдасканалення, грун тоўнай адукацыі і самаадукацыі. Зрэшты, пра ўсё па парадку.» « ПРЫГАЖОСЦЬ, ЗАКЛЮЧАНАЯ Ў СЛОВЕ Мяне, хлапчука-гарэзу, удалося ўціхамірыць і ўразіць Прыгажосцю, якой я нават і ўявіць не мог. Метад Алены Іванаўны Суецінай (маёй настаўніцы рускай мовы і літаратуры) быў да геніяльнага простым: не прачытаў твор – рабіць табе на ўроку няма чаго. А калі прачытаў – няўжо не ўзнікла ніякіх думак, уражанняў, эмоцый? Так не бывае! Толькі зараз пачынаю разумець: гэта была першая сапраўдная і такая неабходная мне філасофія ў падыходзе да спасціжэння мастацкага тэксту, яго чытацкай і навуковай інтэрпрэтацыі. І я прайшоў яе яшчэ ў школе. Праз некаторы час ад лёгкага буянства, эксцэнтрыкі і эпатажу, якім я паўнапраўна паддаваўся, не засталося і следу. Сёння карані гэтых з’яў для мяне ўжо амаль зразумелыя. Яны вельмі трапна выражаны ў знакамітым афарызме Эльзы Скіяпарэлі “У складаныя часы мода становіцца эпатажнай”. Тады, на памежжы двух стагоддзяў, модна 2

было так сябе паводзіць і пажадана так жа апранацца. Аднак у гэтым, трэба прызнацца, не было ніякага рацыянальнага зерня… Дык вось, засталася толькі энергія, з якой хацелася рабіць ужо тое, чаму мяне вучылі і да чаго актыўна схілялі. Я здолеў пакрысе пазбавіцца ад нязграбнага почырку, за які мне ох як даставалася! Стаў спасцігаць свет мастацкай літаратуры, і не толькі школьны курс. Пачаў сам, што немалаважна, пісаць сачыненні на літаратурныя тэмы, якія расцягваліся на цэлыя старонкі маіх асабістых разважанняў пра характары герояў, іх учынкі, дзеянні і пра тое, як гэта падае нам аўтар. Потым прыйшлі і публічныя выступленні, дзякуючы якім удалося, у многім самастойна, пазбавіцца ад пэўных дэфектаў маўлення. Сцэна, творчасць, акцёрская ігра – увесь гэты жывы і маляўнічы вір цалкам мяне паглынуў. Нечакана я абсалютна выразна адчуў, што ўва мне жыве іншы чалавек, дагэтуль не знаёмы – мастак, творца, паэт, пісьменнік і нават драматург, аматар класічнай музыкі, жывапісу, архітэктуры, скульптуры, оперы, аперэты, балета… Абудзілася прага падарожжаў і цікавасць да яшчэ не адкрытых мною краін Еўропы і далёкага замежжа. Гэта і была першая ступень у ажыццяўленні мары пра дасягненне ўніверсальных ведаў аб усім, што мне цікава… Пасля ўсведамлення чалавечай універсальнасці як зыходнай магчымасці, што закладзена ў асобе, мне, безумоўна, захацелася расказаць пра гэта іншым, паведаміць: не настолькі важна тое, як вы вучыцеся, як да вас ставяцца настаўнікі і бацькі. Проста ўнутрана ўзбунтуйцеся, уздыміцеся над абставінамі і пачніце працаваць з тым, што вам падабаецца, развівайце гэта, не страчвайце цікаўнасці і дапытлівасці. Тады, паверце, усё атрымаецца. Галоўнае – не губляць надзею ў дасягальнасць усяго, што сёння мы ўяўляем толькі як чароўную мару. НАВУЧАННЕ – ГЭТА АСАЛОДА Такую простую ісціну я засвоіў яшчэ са школьнай парты, каб пасля данесці яе і да дзяцей. Сапраўды, у нашых сілах зрабіць працэс навучання прыемным і цікавым, а не пакутлівым ды сумным. Вось гэтым я і кіраваўся, калі паступаў у БДПУ. А дасягнутыя поспехі ў мае планы ніяк

не ўваходзілі – яны ўсяго толькі спадарожнікі на гэтым абраным з самага пачатку шляху… Дарэчы, я ніколі не думаў ісці ў навуку. Галоўным было і застаецца цяпер – пісаць, займацца літаратурнай творчасцю. Аднак стаўшы студэнтам, я зразумеў, што атрымаў некаторую перавагу перад сваім папярэднім становішчам. І звязана яна з тым, што я пакрочыў у напрамку да педагагічнай справы. …Як жа ў мяне ўсё пачыналася? Здавалася б, з самага простага. Але і гэта простае мела свае падводныя камяні. Напрыклад, я спачатку нічога не ведаў пра тое, як трэба афармляць навуковы артыкул, не ўяўляў, як укласціся ў пракрустава ложа патрабаванняў, што да яго прад’яўляюцца і з’яўляюцца абавязковымі для выканання. Каму ж спадабаецца, калі цябе просяць зрабіць тое, што ніяк не па душы? Так што давялося ў пэўным сэнсе ламаць уласныя стандарты. Затое зараз адчуваю сябе ўжо стрэляным вераб’ём: прыняў непасрэдны ўдзел больш чым у дзесяці навуковых канферэнцыях, і гэта не ўлічваючы розных конкурсаў, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў, па выніках якіх таксама часта пісаліся і рыхтаваліся да публікацыі матэрыялы. Даследаваў усё, што мне цікава: праблемы інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту, прачытання літаратурных твораў у сучасным моладзевым асяроддзі, ролю праваслаўных хрысціянскіх каштоўнасцяў у нашым жыцці на матэрыяле біблейскіх тэкстаў... Зыходзячы з уласнага вопыту, прыйшоў да высновы: неабходна мець сваё меркаванне па ўсіх пытаннях, без якіх немагчыма наша сучаснае быццё; трэба мець што сказаць, абмяркоўваючы, дыскутуючы, спрачаючыся, абменьваючыся думкамі. Так і толькі так магчымы навуковы рост і прагрэс. Трэба быць настойлівым і ўпартым, аддавацца справе або цалкам, выкладваючыся па поўнай, або не брацца за яе зусім. Напалову, пашкадаваўшы сябе, без намаганняў – дык не варта і спрабаваць: нічога не выйдзе. Гэта факт. Як казаў Леанарда да Вінчы, “прастата – гэта крайняя ступень дасканаласці”. Сапраўды, усё проста: працаваць, адкрываць і імкнуцца наперад. Вось і ўсё, і нічога больш…

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

такой высокай ацэнцы нашай дзейнасці, на першым месцы ў якой чытачы – студэнты і выкладчыкі. Менавіта дзеля іх стараемся працаваць творча, па-сучаснаму. – Зараз акурат такі перыяд, калі ваша дапамога студэнтам вельмі неабходна. Як падрыхтавалася бібліятэка да летняй сесіі? – Грунтоўна. Ва ўсіх падраздзяленнях мы папоўнілі інфармацыйныя стэнды: размясцілі звесткі пра магчымасці электроннай бібліятэкі, паведамілі пра новыя паступленні, пералічылі платныя паслугі. Акрамя таго, падрыхтавалі тэматычныя спісы і прэзентацыі новай вучэбнай і метадычнай літаратуры “У дапамогу студэнту”, выставы мультымедыйных выданняў. Запрашаем наведаць і наш абноўлены сайт http://library.bspu.unibel.by. Тут можна пазнаёміцца з новымі паступленнямі, падпіскай на перыядычныя выданні, тэматыкай і зместам запланаваных мерапрыемстваў, а потым па спасылках перайсці ў электронны каталог ці на старонкі іншых інфармацыйных рэсурсаў. Мы папоўнілі базу дадзеных “Электроннай бібліятэкі” новымі падручнікамі, метадычнымі матэрыяламі, у тым ліку копіямі выданняў, якія карыстаюцца павышаным попытам. А самае галоўнае – размясцілі ў ёй 96 вучэбна-метадычных комплексаў (ВМК), распрацаваных выкладчыкамі нашага ўніверсітэта па розных дысцыплінах. Пазнаёміцца з матэрыяламі можна ў аддзеле абслугоўвання электронных рэсурсаў (аўд. 114, вучэбны корпус № 3). – Чым ВМК адрозніваецца ад звычайнага падручніка? – Вучэбна-метадычны комплекс складаецца з вучэбнай праграмы, дапаможніка, хрэстаматыі, тэксту ці канспекта лекцый, плана семінарскіх заняткаў, зборніка задач і практыкаванняў, алгарытму выканання лабараторных работ і інш. – Сапраўды комплекс! Цікава, а якія з платных паслуг найбольш запатрабаваны нашымі студэнтамі? – Раздрукоўка тэксту і тэматычных спісаў. Апошняй паслугай усё часцей карыстаюцца студэнты завочнай формы атрымання адукацыі. Запатрабавана таксама сканіраванне выданняў з фонду бібліятэкі з захаваннем у фарматах pdf / jpg ці doc / rtf. – Сучасныя тэхналогіі сталі часткай нашага жыцця, вось і кнігі мы ўсё часцей чытаем электронныя. Дык, магчыма, хутка бібліятэку стануць называць “інфатэкай” ці “медыятэкай”? І ўвогуле, якая, на Ваш погляд, будучыня бібліятэк? – Наша работа, безумоўна, змяняецца з улікам сучасных тэхналогій. Аднак гэта датычыцца толькі фармату інфармацыі. Успомніце: спачатку былі гранітныя пліты, потым папірус, пасля папера, зараз – электронныя носьбіты… Патрэба ў захаванні і перадачы інфармацыі не знікне ніколі! Мы, бібліятэкары, любім цытаваць Рэя Брэдберы. У рамане “451 градус па Фарэнгейту” ён піша пра будучыню без кніг. У яго творы людзі завучвалі тэксты на памяць і перадавалі іх змест наступным пакаленням. Магчыма, чалавецтва калі-небудзь дасягне такіх вышынь у сваім развіцці, што веды будуць даступныя ў іншым выглядзе. Але нават тады кніга застанецца як помнік, як гістарычны рарытэт. Я таксама чытаю электронныя кнігі, аднак па-ранейшаму люблю шолах старонак, раблю паметкі на палях, пакідаю закладкі ў самых цікавых месцах і перыядычна да іх вяртаюся … Што ж, шаноўныя чытачы, сябруйце з кнігай – папяровай ці электроннай – і займайцеся справай, якая вам па душы. Рэдакцыя “Н” зычыць вам паспяховай сесіі і незабыўнага адпачынку! Вераніка МАНДЗІК

18 чэрвеня 2013 г.


СТУДСАВЕТА НОВЫ СКЛАД – ПАПРАЦУЙ НА ДОБРЫ ЛАД! Напрыканцы мая адбылася VII справаздачна-выбарчая канферэнцыя Студэнцкага савета БДПУ. Акрамя дэлегатаў, на ёй прысутнічалі: прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С. І. Копцева, начальнік УВРзМ А.В. Жураўская, начальнік ЦСТіС Д. М. Шуканаў, метадыст студэнцкага гарадка А. П. Раманчык і іншыя.

Марына Воўк

Старшыні студэнцкіх саветаў факультэтаў і інтэрнатаў, актывісты абмеркавалі работу студсавета ў 2011–2013 гг., прааналізавалі ступень рэалізацыі пастаўленых задач і прыйшлі да высновы, што праца была інтэнсіўнай і плённай, а значыць, галоўная мэта дасягнута. Быў абраны новы склад студэнцкага самакіравання. У выніку старшынёй Студэнцкага савета БДПУ стала студэнтка 4-га курса факультэта прыродазнаўства Марына Воўк, каардынатарам студэнцкіх саветаў – трэцякурсніца факультэта эстэтычнай адукацыі Святлана Лабазнікава, каардынатарам Савета студэнцкага гарадка – другакурсніца гістарычнага факультэта Ірына Семянюк. Адразу пасля канферэнцыі мне ўдалося задаць некалькі пытан -

няў новаспечанай старшыні студсавета: – Марына, як адчуванні пасля такой прыемнай навіны? – Я сапраўды вельмі шчаслівая! Гэтая мара захоўвалася ў маім сэрцы з першага курса і вось нарэшце спраўдзілася. Цяпер я магу накіраваць сваю энергію і намаганні на развіццё і ўдасканаленне студэнцкага самакіравання, ажыццявіць творчыя задумкі, прыўнесці новыя фарбы ў сваё жыццё і жыццё ўніверсітэта. – Падзяліся з чытачамі “Н” планамі на будучы навучальны год. Што цікавага нас чакае? – Я вельмі люблю сваю alma mater і ўсіх, хто тут працуе і вучыцца. Таму мне хочацца, каб пра БДПУ ведалі ў кожнай школе, у кожным куточку нашай краіны. Каб патэнцыяльныя абітурыенты ўбачылі: наш універсітэт дае не толькі грунтоўныя веды, уменні і навыкі, але і стварае самыя спрыяльныя ўмовы для твор-

Ірына Семянюк

Святлана Лабазнікава

чай самарэалізацыі студэнтаў. Так што мая галоўная мэта – арганізацыя шырокай прафарыентацыйнай работы. У мяне шмат ідэй і задумак для новых акцый, канцэртаў, семінараў, аднак, напэўна, самая яркая – праект “Студэнцкая вясна”. На гэтым фестывалі самыя крэатыўныя студэнты змогуць прадэманстраваць свае таленты. – І апошняе пытанне. Ці ёсць у цябе дэвіз, з якім ты ідзеш па жыцці? – Ён гучыць так: “Уздымаючыся на новыя прыступкі і вяршыні жыцця, ніколі не забывайся пра тых людзей, што былі з табой на папярэдніх”. – Дзякуй, Марына. Поспехаў табе і тваёй камандзе ў наступным навучальным годзе! Гутарыла Надзея ВАЙЦЮК, студэнтка 3-га курса ФБіРФ

Асцярожна: ТОК! Сёння цяжка ўявіць сабе жыццё без электраэнергіі. Усе ведаюць, што яна прыносіць у нашы дамы святло, “ажыўляе” бытавую тэхніку – адным словам, дорыць шэраг прывычных зручнасцяў. На жаль, людзі залішне легкадумна адносяцца да электрычнасці, чым падвяргаюць сваё здароўе і жыццё рэальнай небяспецы. Нават, здавалася б, такі просты працэс, як замена лямпачкі, можа стаць траўманебяспечным, калі няправільна выкананы мантаж электраправодкі і асвятляльнай арматуры (патрона). Здараюцца выпадкі, асабліва ў дамах старой пабудовы, калі выключальнікі ўстаноўлены ў ланцугу нулявога, а не фазнага провада, няправільна падключаны токавядучыя гільзы патронаў і засцерагальнікаў. Таму замену лямпачак неабходна выконваць толькі пры поўным абясточванні электрапрыбора. Для бяспечнага карыстання пральнай машынай патрабуецца пракладка трохправаднога кабеля з дадатковай устаноўкай устройства ахоўнага адключэння (УАА) і еўраразеткі. Выконваючы правілы электра бяспекі, мы перш за ўсё захоўваем жыццё сабе і сваім блізкім. Кацярына ГАЛАЙ, інспектар Мінскага МРА філіяла “Энерганагляд” РУП “Мінскэнерга”

• Мой факультэт З адкрытым сэрцам, шчыраю душой… Цяжка ўявіць сабе педагога, якому не ўласціва пачуццё эмпатыі, які не ўмее суперажываць сваім выхаванцам, дарыць ім добры настрой і станоўчыя эмоцыі. На шчасце, студэнтам факультэта пачатковай адукацыі вышэйпералічаных якасцяў не пазычаць. Асабліва гэта тычыцца ўдзельнікаў педагагічнага атрада “Данка” і валанцёрскай групы “Адкрытае сэрца”, якія вядуць актыўную работу не толькі ў сценах універсітэта, але і ва ўстановах адукацыі горада. Канец навучальнага года выдаўся для валанцёраў асабліва багатым на акцыі і мерапрыемствы. Так, нядаўна мы правялі для сваіх выхаванцаў мерапрыемства “Пасвячэнне ў піянеры”. Яно дапамагло дзеткам адчуць сябе важнымі і патрэбнымі, далучыцца да грамадскага жыцця. Нехта падумае: не такая ўжо і важная падзея. Аднак толькі не для нашых падапечных. Паверце: такіх шчаслівых дзіцячых вачэй мы яшчэ не бачылі! Нельга не прыгадаць і незвычайны мастацкі конкурс “Роспіс па камені”, ад якога выхаванцы інтэрната былі ў захапленні. Фантазію дзяцей немагчыма было стрымаць! Аказваецца, на звычайных камянях можна адлюстраваць свае пачуцці, эмоцыі, думкі і мары пра будучыню. Хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі адказна аднесліся да задання – нават дарослыя маглі б пазайздросціць іх стараннасці! Студэнты нашага факультэта штогод працуюць у аздараўленчых летніках. І кожны раз перад летняй практыкай сярод друга- і трэцякурснікаў праводзіцца конкурс важацкага майстэрства. Гэта мерапрыемства стала на ФПА трады-

18 чэрвеня 2013 г.

цыйным. Яго галоўная задача – праверыць узровень падрыхтаванасці кожнага студэнта да работы ў летніку. Ну і, вядома, падараваць мноства незабыўных уражанняў. Сёлета конкурс складаўся з трох тураў. Першы этап – прэзентацыя газеты “Добры дзень” і афармленне атрадных куткоў; другі – інсцэніроўка патрыятычнай песні і “Рэклама ў летніку”; трэці – прадстаўленне свайго атрада, інсцэніроўка казкі на новы лад, гульня з залай, вырашэнне педагагічных сітуацый “Гонка за лідарам”, конкурс “Знаўцаў дзіцячай песні” і важацкі сюрпрыз. Студэнтам давялося максімальна выкарыстаць усе свае творчыя здольнасці, прафесійныя навыкі і інтэлект, каб даказаць: яны стануць самымі лепшымі, вясёлымі, актыўнымі і эрудыраванымі важатымі лета-2013! Завяршэнне конкурсу важацкага майстэрства не азначае, што на гэтым спынілася работа актывістаў факультэта пачатковай адукацыі. Згуртаваная і творчая 203-я група выказала жаданне паспрабаваць сябе ў ролі педагогаў-

выхавацеляў. Дзеля гэтага студэнты накіраваліся ў ДУА “Дапаможная школа-інтэрнат №7 г. Мінска”, дзе выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Мэта такога візіту – пасябраваць з вучнямі, падчас гульнёвай дзейнасці стварыць добразычлівую, сяброўскую атмасферу ў новым калектыве. “Задачы няпростыя, але нам па сілах”, – такім дэвізам кіраваліся студэнты. Яны імкнуліся зрабіць так, каб кожнаму дзіцяці тая ці іншая гульня была даспадобы. І гэта не так проста, як здаецца… Аднак вынікі работы сведчаць, што пастаўленых мэт будучыя педагогі дасягнулі. Пацвярджэнне гэтаму – ліст з падзякай ад кіраўніцтва школы-інтэрната. А яшчэ той факт, што дзеці заўжды з нецярплівасцю чакалі валанцёраў, шчыра радаваліся кожнай новай сустрэчы і пры развітанні ўзялі з нас слова, што мы абавязкова сустрэнемся зноў. Такія мерапрыемствы, конкурсы, практыкі ўзбагачаюць нашы веды пра будучую прафесію, рых-

туюць да работы з дзецьмі, дапамагаюць знаходзіць з імі агульную мову. Для нас гэта каштоўны вопыт, які, безумоўна, спатрэбіцца! Жанна КАЗАК, Дар’я ХАЦКЕВІЧ, Наталля ЛЮБІНСКАЯ

На выстаўцы творчых работ выхаванцаў інтэрната

3


• Радкі, падказаныя Музай Вераніка МАНДЗІК

Я іду. Вершаванымі нізкамі Намагаюся шлях скараціць.

*** А мне лягчэй ніколечкі не стала… Як ноч падорыць небу зарапад, Прыходзь у парк. Я смутнай Чорнай Паннай Злаўлю амаль забыты твой пагляд.

*** Я ўмею так, каб усё ў парадку з рытмам, Каб некульгавы дактыль і ніякіх праблем з анапестам. Але калі я пішу пра цябе, то, за выключэннем рыфмы, Філфакаўскія азы ігнарую начыста. Парушаю ўсе законы. Набіваю руку. Ты занадта неадназначны, каб жыць у традыцыйным радку.

Нябачная, прайду з табою поруч, Нібыта не было пяці гадоў. Прабач мне. Я сама спазнала горыч Бяздумна кінутых калісьці слоў.

*** Я клялась себе к этим рифмам больше не возвращаться, Но снова тонут в клавиатуре подушечки пальцев. Сама обещаю – сама без конца грешу. …Бачыш, я ўжо і па-руску табе пішу.

Сама сабою жорстка пакарана, Усё ж змагла б твой боль я залячыць. Вяртайся. Па табе засумавала Радзімка на пакінутым плячы. Аднак падкажа мне халодны лівень, Што ты для іншай марай стаў святой. Збывайся ж для яе. І будзь шчаслівы. …Мая віна. Мой сум. Мой неспакой.

*** Хочу, чтоб ты с другою идёшь по городу, А навстречу я, Такая счастливая и негордая, Такая воздушная, как с небес, Похорошевшая основательно, И желательно, и желательно… С белой фатою наперевес.

*** Не распытвай мяне, што было На ўзмежку майго юнацтва. Не знайду я праўдзівых слоў, Каб у гэтым табе прызнацца. Не шукай дыялогу вачэй – Двух вільготна-блакітных бяздонняў. Крышку боязна ім яшчэ Падзяліцца сваім неспакоем. Можа, лепей давай памаўчым І паслухаем шэпт кляновы. Бачыш? Лета ідзе на спачын, Каб праз год расцвісці нанова. Будзе зноўку празрыстая гладзь Заляцацца да сонца нясмела… Толькі – чуеш? – не трэба пытаць, Што было і што не адбалела.

Хочу, чтоб ты встречаешь наших знакомых, Вспоминаешь меня, фату, расстраиваешься – и в кому. Но даже в коме до глубины души Ненавидишь жениха моего И каждой клеточкою его Хочешь немедленно задушить. Хочу, чтоб ты помаялся-помаялся… и не успокоился. Чтоб вздрагивал от любого похожего на мой голоса. Чтоб тоже 223 ночи, как 2230. И чтоб снотворное колешь, Но только глаза закроешь – Раз – и я продолжаю сниться.

*** Дазволь мне стаць крыху сентыментальнай, Дазволь цябе крыху прыраўнаваць Да не са мною выпітых світанняў І зор, што не для нас з табой гараць. Сагрэтая ашчаднаю пяшчотай, Я не адна каторы год – і ўсё ж Прыгледзься: усміхаючыся ўпотай, Гуляе наша лета басанож, Адпушчанае так неасцярожна У хмельна-бесклапотным забыцці… А ты казаў, што нам з табою можна Бясконца доўга ў леце тым цвісці. Цяпер туман ахутвае світанні, Цяпер ідуць асеннія дажджы… Дазволь мне стаць крыху сентыментальнай, Каб потым зноўку раўнадушнай жыць.

Хочу, чтоб при виде меня тебе становилось жарко, Как мне, когда я летела по парку Такая воздушная, как с небес, Такая радостная, такая… А навстречу ты. И с тобой другая. С белой фатою наперевес. Алесь МОЙСКІ *** Беспамылкова: на гэтай зямлі Хутка не будзе жывых, уцалелых, Тут разаб’юцца мае караблі! Нешта ў грудзях запякло, забалела…

Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ *** Дай спакою маёй галаве. Ад былых успамінаў аж горача. Па радках палыноваю горыччу Вершаваная памяць плыве. Раскашуе за вокнамі бэз. Настальгічным ахутае водарам – І настроем туга авалодае, І твой голас пачуецца – спрэс. У палоне маім да пары Ён жыве і на волю не просіцца, А замоўкне – адразу даносіцца Малітоўна маё “Гавары!”. Разумею, што лепш бы маўчаў, Ды ў яго не гаючая місія: Ён караючай нотай увысь, а я – Пад лязо да таго палача. Ад расстання да “больш не баліць”, Кажуць людзі, дарога няблізкая.

Ты не чакай, дарагая Асоль, Грэем даўно пераблытаны карты, Так здабываць мы навучымся соль – Толькі для гэтага плакаць не варта. Тубыльцы мы сярод гэтых людзей, Хто з вас, скажыце, апошні рамантык? Тых, хто гуляе па лужах, радзей Мы сустракаем. А можа, няма тых, Хто да апошняга дня нёс дабро, Ставіў шчаку то адну, то другую? І камяні хай ляцелі ў яго, Ён выбачаў і казаў: “Не крыўдую…” ЗЯЗЮЛЯ Стрэлка гадзінніка “ку” ды “ку-ку”, Крочыць па коле няўмела. Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Ведай зязюля на чорным суку – Нават яна б анямела. Ціхенька цікае мой цыферблат, Цокае, быццам абцасы. Сочаць за цокатам вочы цытат Тых, хто спяшаецца ў касы. На самалёты, на паязды Вечна спяшаюцца людзі. Толькі зязюля: “Навошта? Куды? Век ваш не доўгі ўжо будзе!” САНЕТ № 4 (з вянка санетаў “Кахаю цябе”)

Ласкавы шэпт... Гарачай хваляй мкне Твой подых, незямны і непаўторны. Ляцеў нібыта праз палі і горы, Раптоўна завітаўшы да мяне. Любоў не можа рухацца ў цане, Яна паслужыць шмат каму дакорам, Яе набудуць толькі што за зоркі, Каб хабар за яе гучней звінеў. Гатовы душы д’яблу аддаваць. Па коле пранясецца галава, На глебе гэтай вар’яцеюць людзі. Я адплаціў каханню не танней. Я стаў яго рабом, і яно будзіць Да сэрца кроў маю. Мана ўсё або не? Аксана СІВЕЦ *** Трэцяга ліпеня болю пабольшала. Вымаўчу збольшага ўсё, што змагу. Трэцяга ліпеня… Дзённікі блытаю. Неяк кахала, ды больш не магу. Робіцца горшае, верыцца ў лепшае, Ды застанешся ў ліпені тым Ты назаўсёды са мной незавершаным, Досыць маўклівым і толькі маім. *** У шэрым абліччы туману Адрэзала крылы. Наўзрыд Табе наўздагон заспявала, Заплакала без пары. Ты слаўны! Ды, ведаеш, зоркам Не трэба расказваць наноў. Дагэтуль тым зоркам горка Ад нашых з табой туманоў. Мы слаўныя, ды не зараз – Такімі былі толькі ўвосень… Схаваліся ў сны і мары, У чыстую неба просінь. Адтанчылі і адспявалі Свае ганарлівыя ноты. І ты адлятаеш у далі, А я – у сваю адзіноту. РАЗЫДЗЕМСЯ! Ты не бачыў нічога, апроч Маёй радасці, злосці і хмелю. Развітаемся ж у нядзелю – Толькі цемру апусціць ноч! Дзякуй Богу, не бачыў слёз – Мне б самой іх не бачыць! – І вершаў! Не апошні ты і не першы, Але грукае ў скроні ўсур’ёз. Мы разыдземся. Можа быць, Дзесь сустрэнемся потым вачыма. Я ўсміхнуся табе, магчыма, А пакуль яшчэ трохі баліць. Святлана КУКУЦЬ *** Надвор’е – кактэйль ці з адчаю, ці з суму, Ці з сумесі яркай гаркоты рабін. Цяжкія хвіліны адна я адбуду, А ты мяне ў шчасці маім не пакінь. Як брудная вата шматкамі па небе,

Раскінуты хмары над шэрай зямлёй. Цябе я шукала па ўсім белым свеце, А ты на хвіліну застанься са мной. Слязою дажджу б’ецца боль у ваконне, Халодным абдымкам вятрыска хіне. У самотным маім адзіноты бяздонні Хоць лёгкаю марай прыйдзі да мяне. Прыйдзі, і адразу мне зробіцца ўтульна У шэрым надвор’і з халодным дажджом. Пад музыку ветру мы сонца адзінасць І вернасць з табою ўдваіх панясём. Надвор’е – кактэйль ці з адчаю, ці з суму, Ці з сумесі яркай гаркоты рабін. Твой вытканы вобраз са мной зноў у думах, Малю цябе ціха, прашу: “Не пакінь…” *** Ты зачаруеш сваёй усмешкай, Закалыхаеш сваім голасам, Закахаеш сваёй сутнасцю Да майго самазабыцця. А потым возьмеш маё сэрца, Як пажоўклы ліст восені, І кінеш у шалёную буру Халоднага ветру; Разатрэш буйной Слязой дажджу Па шыбе запацелага вакна; Парвеш на маленькія кавалачкі Нотны сшытак маёй душы… І спытаеш: “Табе не балюча?” Таццяна АСТАПЧЫК З цыкла “Зарапад” памяці Г. Васільевай

*** Теряет земля людей, Дыхание затаив. Пусть я в разнотравьи дней, Но где-то средь них – обрыв… Глаза мои второпях Выкрадывают звезду. Знать, грех мой искупит страх, Что я без неё уйду… Листва подо мной горит, Как никнущая свеча. Земной обнимаю скит, Земной свой зову причал. И страшно мне не успеть, Объятия разомкнуть… Без пепла, а догореть, Без снов навсегда уснуть… Теряет земля людей. … Как кружится снег, звеня!.. То – мой отлетает день. То – небо зовёт меня. *** Позвольте мне не сдержаться, Позвольте боль отпустить. Есть мир, где дано смеяться, Есть мир, где по-волчьи выть. А я – струна меж мирами, Натянутые концы… Они ль оторвутся сами, Иль дёрнут за них жрецы?.. Позвольте мне тихо плакать Над их чужбинной судьбой. Кому-то подносят мякоть, Кому-то в лицо скорлупой… Два мира передо мною. Два мира к себе зовут. А я притворюсь больною, Влюблённою в бесприют. А я притворюсь не знавшей, Что пропасть сроднит миры… Пусть помнят меня пропавшей – Я просто ушла до зари. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 370. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 17.06.2013 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 9 (1127)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement