Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Пятніца, 17 мая 2013 года

ПЕДАГАГІЧНАЕ ЛЕТА

№ 6 (1124 ) ДНІ ФІЗІКІ

ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОЗЕ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Стар. 3

• Навіны БДПУ

У

ЧОРА, 16 мая, на базе Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа» (вул. Янкі Купалы, 27) адкрылася ХV рэспубліканская выстаўка навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі». У экспазіцыі БДПУ прадстаўлены манаграфіі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі і артыкулы педагагічных работнікаў нашага ўніверсітэта. Акрамя гэтага, арганізатары стэнда прадугледзелі для наведвальнікаў правядзенне прэзентацый і майстаркласаў рознай тэматыкі.

Стар. 4

Стар. 4

СЕМІНАР НА ПАЗІТЫВЕ Ужо з пачатку навучальнага года актывісты нашага ўніверсітэта марылі пра тое, каб як мага хутчэй прыйшоў месяц май. Аднак не таму, што ён набліжае экзаменацыйную сесію і летнія канікулы. Мы з нецярплівасцю чакалі наш любімы семінар студэнцкага актыву, ужо 16-ы па ліку, які сёлета праходзіў пад дэвізам «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

К

ЛЮЧАВЫЯ аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь» – такая тэма адзінага Дня інфармавання, які адбыўся сёння, 17 мая. «

Н

А САВЕЦЕ ўніверсітэта прынята рашэнне аб’яднаць кафедры матэматыкі фізічнага факультэта і матэматычнага аналізу матэматычнага. За новым структурным падраздзяленнем, якое ўведзена ў склад матэматычнага факультэта, зацверджана назва «Кафедра матэматычнага аналізу». Па конкурсе на пасаду загадчыка абраны дацэнт С. І. Васілец.

• Спартыўны навігатар

У нашым універсітэце вучацца самыя амбіцыйныя студэнты. Сведчаннем гэтага сталі новыя камплекты медалёў вышэйшага гатунку, якія будучыя педагогі заваявалі для сваёй alma mater на спартыўных пляцоўках рэспублікі і сталіцы – Рэспубліканскай універсіядзе і чэмпіянаце сярод ВНУ г. Мінска. Карыстаючыся выпадкам, далучаюся да слоў віншавання, якія днямі прагучалі для «залатой» каманды БДПУ па самба (трэнеры Ю. М. Павукоў і А. У. Катлоўскі) і «сярэбранай» зборнай па баскетболе (трэнер Т. В. Харашылава). Так трымаць! Іван МОРГУН, дырэктар ФСК «Педагог»

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі, эстэтычнай адукацыі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) прыватных методык, спартыўна-педагагічных дысцыплін, мастацкай і педагагічнай адукацыі (2); выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту, інфарматыкі і асноў электронікі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Мерапрыемства праходзіла ў тры этапы. У першы дзень падрыхтоўчага этапу (29–30 красавіка) нас падзялілі на 6 каманд. Новым, пакуль што незнаёмым складам мы наведалі трэнінгі на знаёмства, згуртаванне і выпрацоўку каманднага духу. Далей кожны мог наведаць мерапрыемства па гусце: трэнінг па камандаўтварэнні ці навыках эфектыўных зносін, лабараторыю па планаванні і правядзенні мерапрыемстваў, практыкум для ўдзельнікаў студэнцкіх выданняў. Наступны дзень пачаўся з прэзентацыі каманд. Гэта было вельмі ярка, весела і шчыра. Атрымаўшы зарад станоўчай энергіі, мы накіраваліся на новыя трэнінгі і майстар-класы. А завяршыўся наш дзень ролевай гульнёй «Прафарыентацыя БДПУ». Немагчыма перадаць словамі, як гэта было здорава! Каманды на працягу 30 хвілін прыдумвалі стандартныя і нестандартныя спосабы рэкламы нашай alma mater, а затым усе па чарзе абаранялі свае праекты, галасавалі. Колькі ідэй мы пачулі! Не толькі звыклыя аб’явы па радыё і тэлебачанні, але і дырыжабль з лагатыпам універсітэта, і лазернае шоу з галоўнага корпуса, і электрычкі з надпісам «Паступай

у БДПУ!»… Усе прапановы мелі сваіх прыхільнікаў і крытыкаў. Напэўна, дэбаты доўжыліся б да раніцы, калі б нас своечасова не спынілі. Лепшыя з ідэй арганізатары абяцалі расказаць рэктару БДПУ П. Д. Кухарчыку. Асноўны этап пачаўся 6 мая з практыкуму пазітыўных стасункаў, які правялі адразу для ўсіх груп намеснік дэкана фізфака У. С. Самуленкаў і Ю. Пяшко. Мы на сабе адчулі, як гэта: ісці змейкай з заплюшчанымі вачыма, не размаўляючы, давяраючы толькі апошняму чалавеку ў калоне, які накіроўваў нас хлапкамі. Таксама прайшліся па калідоры з людзей, пачуўшы пра сябе шмат прыемнага. Завяршыўся дзень узнагароджаннем лепшых і нашым канцэртам. Нумары былі вельмі разнастайныя: сучасныя танцы з элементамі рэтра ад каманды «Дзяўчаты», песня пра семінар ад «Цудоўнай пяцёркі», пародыі на ўсе каманды з частушкамі ад «Ракавой дзясяткі»… Дзякуючы камандзе «BESTалковыя» мы даведаліся, які ж ён, будучы настаўнік, атрымалі майстар-клас па сучасных танцах ад каманды «Свая атмасфера», а таксама прагледзелі відэаролік «Я ганаруся БДПУ!» у суправа-

джэнні музыкантаў каманды «Савецкі Саюз». Аднак самай незабыўнай у праграме семінара стала паездка на аграбіястанцыю «Зялёнае» і смачная вячэра з шашлыкамі. Пасля трэнінгу-гульні ад Д. М. Шуканава, дзе мы змаглі адчуць сябе малекуламі, пабыць 3-гадовымі дзеткамі і навучыліся давяраць сябрам яшчэ больш, да нас далучыўся рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык. Разам з ім на сустрэчу з актывістамі завіталі прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С. І. Копцева, дэканы гістфака і ФСПТ, старшыня прафкама студэнтаў В. М. Грачоў і інш. Гасцей па традыцыі сустракалі хлебам-соллю, а таксама невялікай сцэнкай са студэнцкага жыцця. І вось надышоў доўгачаканы момант – неафіцыйная гутарка з Пятром Дзмітрыевічам. Хто б мог сабе ўявіць, што можна вось так па-простаму сядзець і шчыра размаўляць з рэктарам! Мы даведаліся шмат новага і пра магчымасці пераводу платнікаў на бюджэтную форму, і пра атрыманне зніжак на навучанне. Вось некаторыя пытанні і адказы. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


СТЫПЕНДЫЯ ДЛЯ… ВЫКЛАДЧЫКАЎ! Стымуляванне і заахвочванне адыгрываюць надзвычай важную ролю ў любым відзе дзейнасці. Таму многія нашы студэнты, якія выдатна вучацца, праводзяць навуковыя даследаванні і прымаюць актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта, атрымліваюць імянныя і спецыяльныя стыпендыі. А што тычыцца выкладчыкаў? Яны таксама не застаюцца па-за ўвагай! Так, сёлета ажно траім прадстаўнікам БДПУ была прысуджана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як таленавітым маладым вучоным. Яны да канца не былі ўпэўнены, што ўсё атрымаецца, але ішлі намечаным шляхам. Іх інтэлект і працаздольнасць сталі залогам сапраўднага поспеху, прызнання значнасці навуковых адкрыццяў на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Іх гісторыі такія падобныя і такія розныя…

К

АНДЫДАТ біялагічных навук, дацэнт кафедры заалогіі факультэта прыродазнаўства Вольга Аляксандраўна КАВАЛЁВА ўпэўнена: усім сваім поспехам яна ў значнай ступені абавязана тым цудоўным людзям, якія сустракаліся на яе жыццёвым шляху. Так, настаўніца біялогіі СШ № 153 г. Мінска Л. А. Мяцеліца здолела сфарміраваць у сваёй вучаніцы глыбокую цікавасць да прадмета, а яшчэ стала для яе ўзорам сапраўднага педагога. – Я заўжды марыла працаваць з дзецьмі, – успамінае Вольга Аляксандраўна. – Спачатку думала стаць настаўніцай пачатковых класаў, аднак пасля змяніла прыярытэты на карысць біялогіі. Прага педагагічнай дзейнасці прывяла мяне ў БДПУ, які я скончыла ў 2001-м, атрымаўшы дыплом з адзнакай. Тут мне пашанцавала сустрэцца яшчэ з адным чала-

А

векам, які паўплываў на мой лёс. Маю на ўвазе куратара нашай групы, а пасля і кіраўніка маёй дыпломнай працы Т. А. Міклуш. Менавіта Таццяна Аляксандраўна адкрыла мне дзверы ў свет навукі, пад яе кіраўніцтвам я зрабіла свае першыя доследы. І ў тым, што ў 2010 г. абараніла дысертацыю і стала кандыдатам біялагічных навук, таксама яе вялікая заслуга. Працаваць у БДПУ я пачала з 2002 г., у гэтым жа годзе паступіла ў завочную аспірантуру НАН Беларусі. У мяне часта пытаюцца, якую дзейнасць я лічу для сябе больш важнай: выкладчыцкую ці навуковую. Можа і не зусім карэктна рабіць такую градацыю, але ўсё ж адказваю: выкладчыцкую. Магчыма, таму, што працаваць з нашымі студэнтамі – дапытлівымі, цікаўнымі, вясёлымі – мне вельмі падабаецца. У маёй памяці яшчэ зусім свежыя ўспаміны пра студэнцкія гады, таму ў зносінах са сваімі выхаванцамі я стараюся паставіць сябе на іх месца. Гэта дапамагае нам знайсці агульную мову, хутка ўсталяваць пазітыўны эмацыянальны кантакт. Вядома ж, я па магчымасці ўцягваю студэнтаў і ў навуковую дзейнасць, хоць, па шчырасці, ахвотнікаў не так многа. Яно і не дзіўна: быць сапраўдным даследчыкам зусім не проста. Аднак тыя адзінкі, што прынялі свядомае рашэнне ісці ў навуку, працуюць вельмі старанна і плённа. Пакуль што магу пахваліцца такім вынікам: работы дзвюх маіх дыпломніц у гэтым годзе атрымалі дыпло-

ВОСЬ выкладчык кафедры сурдапедагогікі ФСА, кандыдат педагагічных навук Кацярына Мікалаеўна САРОКА магла б стаць хірургам: прынамсі, у старшых класах сярэдняй школы яна марыла менавіта пра гэтую прафесію. Праўда, дзяўчынцы хацелася таксама быць і настаўніцай біялогіі і хіміі… Аднак пасля наведвання спецшколы для дзяцей з парушэннем слыху яна дакладна вызначылася з будучай прафесіяй і адправілася пакараць факультэт спецыяльнай адукацыі БДПУ. – Яшчэ ў школе я была вельмі актыўнай дзяўчынкай: іграла на фартэпіяна, займалася валейболам, удзельнічала ў разнастайных конкурсах і алімпіядах. Ва ўніверсітэце я таксама хутка ўключылася ў вучобу, творчае і спартыўнае жыццё факультэта. Першай маёй спробай у навуцы стала курсавое даследаванне, якое я ажыццявіла пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры сурдапедагогікі Т. І. Обухавай. Тамара Ісакаўна стала маім першым і адзіным горача любімым навуковым кіраўніком. Менавіта яна сваім прыкладам натхніла мяне на далейшую навуковую дзейнасць. Два гады таму я абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Карэкцыйная педагогіка (сурдапедагогіка)» на тэму «Фарміраванне гатоўнасці малодшых дашкольнікаў з парушэннем слыху да стварэння прадметнай выявы», якая па выніках 2011 г. была адзначана дыпломам лаўрэата конкурсу на лепшую дысертацыю года, арганізаванага Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі. Кожны вучоны марыць пра тое, каб вынікі яго даследавання былі як мага больш карысныя і запатрабаваныя грамадствам. Мне ў гэтым плане грэх скардзіцца: мае распрацоўкі выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе не толькі нашага факультэта, але і спецыяльных дашкольных устаноў для

2

мы ІІ катэгорыі на Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў. Зараз я працую над праектам па азеляненні нашых гарадоў-герояў. Перад намі стаіць наступная задача: знайсці перспектыўныя гатункі культур і распрацаваць метады іх круглагадовага кланальнага размнажэння. У мінулым годзе па выніках даследчай работы па тэме сваёй дысертацыі я атрымала патэнт на вынаходніцтва «Спосаб атрымання міні-клубняў бульбы» Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці. А ў пачатку бягучага года даведалася, што мне прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як таленавітаму маладому вучонаму за вынікі даследавання, якія раскрываюць механізмы ўплыву ультрафіялетавай радыяцыі на інтэнсіўнасць біяхімічных працэсаў рэгенерантаў бульбы. Мне падабаецца тое, чым я займаюся, – а гэта адна з важных умоў шчаслівага жыцця. Аднак самая га лоўная мая дзейнасць – быць мамай. Майму сыну 13, дачцэ – 9. Выхаднымі днямі мы любім падарожнічаць па гістарычных мясцінах Беларусі, папярэдне самі распрацоўваем маршруты. Значную частку вольнага часу праводзім на лецішчы, дзе ў мяне разбіты клумбы з кветкамі. Так што маё жыццё праходзіць цікава і з карысцю – спадзяюся, так будзе і надалей.

дзяцей з парушэннем слыху, факультэта педагогаў-дэфектолагаў ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», ІПКіП БДПУ. Сёння я ўдзельнічаю ў выкананні новых даследчых праектаў: распрацоўваю электронныя сродкі навучання для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, сістэму карэкцыйна-педагагічнай работы па выкарыстанні выяўленчага мастацтва як сродку выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху. Вельмі рада, што магу набываць вопыт і прымяняць свае веды і ўменні на міжнародным узроўні. Так, я з’яўлялася ўдзельніцай беларуска-шведска-расійскага адукацыйнага праекта па пытаннях выкарыстання дадатковай і альтэрнатыўнай камунікацыі з дзецьмі і дарослымі, што маюць цяжкія псіхічныя і (ці) фізічныя парушэнні ў развіцці; працую ў латвійска-беларускім адукацыйным праекце «Розныя дзеці – роўныя магчымасці» ў рамках праграмы «Песталоцы». Я стараюся як мага больш поў на падзяліцца сваімі ведамі са студэнтамі, абудзіць у іх цікавасць і да прадмета, і да навуковай дзейнасці. Спадзяюся, што калі-небудзь стану для сваіх вучняў такім жа прыкладам, якім для мяне з’яўляецца Тамара Ісакаўна.

К

А Н Д Ы Д АТ фізіка-матэматычных навук, намеснік дэкана фізічнага факультэта па вучэбнай рабоце Сяр гей Міхайлавіч Б А РА Й Ш У К п а просьбе рэдакцыі «Н» успомніў, як складваўся яго шлях у навуку:

– Год 1985-ы. Я сяджу ля разеткі і праводжу першы ў жыцці фізічны эксперымент: па чарзе ўстаўляю і дастаю цвічкі з разеткі. У пакой уваходзіць бацька, бачыць сына за небяспечным заняткам і хапае адной рукой мяне, другой – адзін з цвікоў. «Тата бярэ, значыць, і мне можна», – мільгае думка. Я бяруся за другі цвік… Праз тры тыдні, калі бацьку выпісалі з бальніцы, ён сказаў: «Ну, сын, усё з табой зразумела: вырасцеш – станеш або фізікам, або электрыкам!». У 1998-м, закончыўшы школу, я ўжо дакладна ведаў: хачу быць фізікам, прычым не проста даследчыкам, але і абавязкова выкладаць, пажадана ва ўніверсітэце. У той год на фізічны факультэт БДПУ медалістаў прымалі без конкурсу і на адно месца прэтэндавалі 3 абітурыенты. Здаць фізіку на «выдатна» было для мяне лёгка і проста. А вось экзамен па матэматыцы запомніўся надоўга. Двое хмурых сур’ёзных выкладчыкаў (С. І. Васілец і У. А. Шылінец), здавалася, хацелі выціснуць з мяне не толькі тое, што я ведаў, але і тое, пра што нават не здагадваўся. Хіба я мог тады ўявіць, што праз некаторы час у суаўтарстве з адным з іх, дэканам матэматычнага факультэта У. А. Шылінцом, напішу свае першыя навуковыя тэзісы! Год 1999-ы. На «выдатна» здадзена першая сесія, другая ў разгары. Сустракаю ў калідоры дэкана фізфака У. А. Якавенку. – Як сесія, малады чалавек? – Кепска, вось па матаналізе «4» атрымаў, хацеў «5». – А фізіка? – Механіка, канешне, «5». – Што далей думаеш рабіць? Кім збіраешся працаваць? – Кім? Дэканам! Праз паўгода Уладзімір Андрэевіч з падачы майго куратара С. М. Пастушонак прапанаваў мне працу лабарантам у лабараторыі радыяцыйнай бяспекі. Мая навуковая дзейнасць пачалася з простага жарта. Навучанне ва ўніверсітэце завяршалася, а я так і не знайшоў сябе ў навуцы. Дэкан В. І. Януць прапанаваў падумаць пра работу ў Інстытуце фізікі цвёрдага цела НАН Беларусі… І тут узімку 2003-га факультэт узначаліў І. С. Ташлыкоў. Прадстаўляючы яму работнікаў, В. І. Януць пажартаваў: «Ну вось, Ігар Серафімавіч, мы вам тут якраз маладога кемлівага хлопца падрыхтавалі, бярыце ў аспірантуру». Усе дружна пасмяяліся і разышліся. Праз тыдзень Ташлыкоў даў мне заданне паправіць графікі на камп’ютары, праз месяц папрасіў дапамагчы з мадэляваннем спектраў, а да выпускнога я ўжо на ўсю моц працаваў над спектрамі рэзерфордаўскага зваротнага рассейвання і мадэляваннем складу паверхні. Ігар Серафімавіч прапанаваў працаваць пад яго кіраўніцтвам. «У аспірантуру б табе трэба, але ў нас абсталявання неабходнага няма. Давай паспрабуем спачатку магістарскую напісаць, а там будзем думаць…»

17 мая 2013 г.


Напэўна, гэта быў пераломны год для мяне і маіх даследаванняў. Восенню рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык дазволіў стварэнне навукова-даследчай лабараторыі для магістрантаў і аспірантаў (сёлета мы будзем адзначаць яе 10-годдзе). Работа па «запуску» займала столькі ж часу, колькі і ўласна даследаванні. У 2004-м быў закуплены сканіруючы зондавы мікраскоп, нарадзілася ідэя ўстаноўкі для вымярэння змочвання, трыбометра. Спачатку, пакуль не распрацавалі сістэму вібрагашэння, працаваць даводзілася толькі па начах. Сістэма гашэння вібрацый дазволіла рабіць вымярэнні днём, але максімальную дакладнасць усё роўна можна было атрымаць, толькі калі не працуе метро. Зараз усё прасцей: кіраваць устаноўкай можна і праз Інтэрнэт. Вучоба ў аспірантуры, асабліва апошні год, узгадваецца як самы добры час: я атрымаў стыпендыю Прэзідэнта, жонка нарадзіла мне сына. А вось два гады перад абаронай былі складанымі: маладой сям’і не хапала грошай, прыходзілася падпрацоўваць. Вядзеш заняткі – а думкі пра тое, як палепшыць работу ўстаноўкі, як у дысертацыю ўнесці праўкі «ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі да афармлення». Падтрымаў навуковы кіраўнік, ды і жонка сказала: «Давай, даводзь да розуму дысертацыю, далей будзе лягчэй». Складана не толькі атрымаць вынік, але і правільна яго падаць, аформіць. Аднак гэта былі не толькі самыя цяжкія, але і вельмі плённыя гады. За гэты час я «даціснуў» дысертацыйнае даследаванне, мы яшчэ дарабілі ўстаноўку для вымярэння краявых вуглоў змочвання, сабралі трыбометр, аформілі і падалі заяўкі на патэнты. Прызначэнне стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як таленавітаму маладому вучонаму – гэта і ёсць вынік працы 2009– 2011 гг., пацвярджэнне яе важнасці і актуальнасці. Са студзеня 2012 г. я працую намеснікам дэкана фізічнага факультэта па вучэбнай рабоце. Узгадваючы нашу гутарку на першым курсе, У. А. Якавенка часам пытаецца ў мяне: «Ну, калі?» Я імкнуся быць у курсе ўсіх навін у сваёй галіне, спрабаваць нешта ў сумежных. Шукаю спосабы практычнага прымянення тых напрацовак, што ўжо ёсць, спрабую зрабіць штосьці новае. Дапамагаю тым, хто робіць першыя крокі ў навуцы. Радуе, што лабараторыя блізка, кіраўніцтва ўніверсітэта падтрымлівае яе магчымасці на высокім узроўні, зараз у ёй працуе моладзь. Калі ёсць час, заўсёды сюды прыходжу, пакручу што-небудзь у руках – і зноўку востра адчую цікавасць да неспа знанага…

17 мая 2013 г.

• Афіцыйная хроніка За дасягнутыя высокія паказчыкі ў навукова-даследчай дзейнасці загадам рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухарчыка заахвочаны ўдзельнікі ІХ універсітэцкай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста», чые даклады былі прызнаны лепшымі на пасяджэннях секцый. За І месца – прэміяй у памеры 300 000 руб.: Д. Кавалёва (ФПА), К. Булынка (ФСПТ), К. Тарановіч (гістфак), Ю. Пятачкоў (ФБіРФ), К. Рапецкая (матфак), А. Ярук (прыродазнаўства). За ІІ месца – прэміяй у памеры 250 000 руб.: В. Комінч (ФСПТ), М. Калала (ФСПТ), А. Аліева (ФБіРФ), В. Гусейнава (фізфак), Ю. Якавенка (фізфак), Н. Буцько (прыродазнаўства), А. Мельнікава (ФСА). За ІІІ месца – прэміяй у памеры 200 000 руб.: А. Кушнер (ФСА), Н. Захарук (ФДА), А. Крапіўка (фізфак), А. Жукавец (ФБіРФ), П. Харашэвіч (фізфак), І. Багманян, Г. Яўменава, Н. Някрасава (прыродазнаўства). «Н»-даведка. У ІХ універсітэцкай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі прынялі ўдзел 135 прадстаўнікоў з 12 факультэтаў БДПУ (у мінулым годзе – 120 чалавек). Даклады ў аргкамітэт прадставілі 118 (105) пачынаючых даследчыкаў. На секцыях былі прачытаны 114 (99) дакл адаў. Застаецца дадаць, што вылучэнне студэнта для ўдзелу ў канферэнцыі ўніверсітэцкага маштабу з’яўляецца сведчаннем высокай навуковай падрыхтоўкі спецыяліста на 1-й ступені вышэйшай адукацыі,

а ўзнагароджанне разглядаецца як прапанова на ўваходжанне яго ў рэзерв для паступлення ў магістратуру, а затым – аспірантуру. *** На ХІХ Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў былі прадстаўлены 74 працы пачынаючых даследчыкаў нашага ўніверсітэта, 60 з якіх атрымалі высокую ацэнку членаў журы – дыпломы І, ІІ і ІІІ катэгорый. У адпаведнасці з даручэннем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і загадам рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухарчыка заахвочаны грашовай прэміяй навуковыя кіраўнікі, якія падрыхтавалі аўтараў лепшых прац: В. В. Беланоўская, В. М. Кліпініна, Л. І. Лясун, А. А. Носава, А. К. Пагодзіна, А. М. Русецкая, А. І. Тэсля, В. А. Янчук – ФСПТ; Л. М. Варанецкая, А. У. Гарбатава, В. М. Краўцова, Н. У. Ліцвіна, Т. В. Манцэвіч, Л. Я. Ніканава, Л. А. Панько, Т. В. Паздзеева – ФДА; Л. І. Алексіна, С. Я. Гайдукевіч, У. П. Грыханаў, А. А. Качаран, І. А. Свірыдовіч, С. М. Фяклістава, С. П. Хабарава – ФСА; В. П. Ягорава, В. А. Кавалёва, Т. Т. Лахвіч, Ж. Э. Мазец, Я. Б. Акаеў, Г. А. Свірыд, А. М. Трабянок – прыродазнаўства; Н. В. Азаронак, С. С. Ганчарова, В. М. Макрацова, А. В. Музычэнка, С. В. Сівуха, В. І. Сляпкова – ФП; В. У. Азарка, В. Г. Ігнатовіч, Ю. С. Любімава, В. І. Свірыдзенка, А. Г. Сарока – ФПА; І. М. Гоўзіч, А. С. Гурская, А. П. Жыганава – ФБіРФ; С. І. Зянько, В. М. Пірутка, У. А. Шылінец – матэматычны; Ю. Ю. Захарына, А. Ю. Лозка – ФЭА; Н. Г. Салаўёва – ФФВ; С. І. Чубараў – кафедра інфармацыйных тэхналогій у адукацыі.

ЛЕТА З ВАЛАНЦЁРСКІМ АТРАДАМ «ДЗЕЦІ СТАЛІЦЫ» Мабыць, ніхто не стане спрачацца з тым, што сумяшчаць прыемнае з карысным – гэта цудоўна. Доказам маіх слоў можа паслужыць дзейнасць валанцёрскага атрада «Дзеці сталіцы» БДПУ, які паспяхова працуе вось ужо на працягу дзевяці гадоў. Нашай задачай з’яўляецца арганізацыя вольнага часу вучняў школ, якія падчас вакацый па розных прычынах не змаглі паехаць у летнік, за горад ці на мора. Як правіла, гэта «цяжкія» падлеткі, дзеці з праблемных або малазабяспечаных сем’яў. Пасля заканчэння першага курса, адпрацаваўшы ў валанцёрскім атрадзе «Дзеці сталіцы» ўсю змену, я прыйшла да высновы, што кепскіх дзяцей не бывае. У большасці выпадкаў ім проста не хапае цеплыні і пяшчоты, упэўненасці, што яны некаму патрэбны. Мы імкнуліся раскрыць патэнцыял кожнага дзіцяці, павысіць яго самаацэнку і дапамагчы паверыць у сябе. Атрад працаваў на базе школ Маскоўскага раёна сталіцы з дзецьмі ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. На працягу месяца мы арганізоўвалі для іх гульні, разам малявалі крэйдай на асфальце, ляпілі з пластыліну, складвалі пазлы, праводзілі розныя віктарыны і конкурсы, разгадвалі загадкі, ладзілі спартландыі і проста размаўлялі. Трэба адзначыць, што ў нас не існуе пазіцыі «важаты–вучань»: наадварот, на працягу месяца ўдзельнікі праекта імкнуцца як мага больш зблізіцца. Самае галоўнае – гэта знайсці ў дзіцяці сябра, даць зразумець, што табе можа давяраць і ў любую хвіліну знайсці падтрымку. Самая дарагая ўзнагарода для валанцёра – усмешка дзіцяці, яго добры настрой. Вельмі прыемна чуць удзячныя словы бацькоў, якія рады таму, што іх дзеці становяцца лепшымі, вучацца чамусьці цікаваму і карыснаму, знаходзяць новых сяброў. «Дзеці сталіцы» – праект, у якім не толькі валанцёры дапамагаюць дзецям, але і наадварот. Працуючы ў атрадзе, я наву-

Семінар на пазітыве (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

– Пётр Дзмітрыевіч, не так даўно адбылося аб’яднанне факультэтаў рускай філалогіі і беларускай філалогіі і культуры. Ці адбудуцца яшчэ нейкія структурныя змены? – Так. Калі будзе недабор на матэматычны і фізічны факультэты, то, магчыма, у верасні нам давядзецца іх таксама аб’яднаць. – У моладзевым асяродку стала папулярным перамяшчацца па горадзе на веласіпедзе. Ці магчыма арганізаваць веласіпедныя стаянкі ля ўніверсітэцкіх карпусоў? – Так, студэнты не ўпершыню звяртаюцца да мяне з такой прапановай. Літаральна на днях я даручыў заняцца абсталяваннем стаянкі для веласіпедаў ва ўнутраным дворыку на Савецкай, 18. – Падзяліцеся сакрэтам, якім відам спорту Вы аддаяце перавагу і чаму. – Вось літаральна ўчора глядзеў хакей і радаваўся за нашу каманду. Цікаўлюся тэнісам – сачу за гульнёй Вікторыі Азаранка. Яшчэ люблю футбол, асабліва калі нашы выйграюць.

чылася цаніць кожнае імгненне жыцця, пераканалася, як добра мець сяброў, пераканалася, што дзіцячы смех – лепшы лекар! Вядома, у кожнага з нас сваё ўяўленне пра шчасце, аднак калі дзелішся ім з іншымі, яно, безумоўна, памнажаецца! Таццяна ЗЯМЦОВА, студэнтка ФБіРФ Набор у валанцёрскі атрад «Дзеці сталіцы» яшчэ не завершаны! Запісацца ў яго могуць студэнты 1–4 курсаў любога факультэта БДПУ да 24 мая. Калі хочаце больш даведацца пра атрад, Вас чакаюць у сацыяльна-псіхалагічным цэнтры па адрасе: вул. Чурлёніса, 3 (інтэрнат № 8). Наш тэлефон: 272-24-58.

P. S.

– Скажыце, калі ласка, як будзе арганізаваны працэс навучання падчас чэмпіянату свету па хакеі? – Студэнты выпускных курсаў змен не адчуюць. А вось для тых, хто пражывае ў інтэрнаце № 8, пасля здачы зімовай сесіі адразу пачнецца другі семестр. У красавіку–маі яны пойдуць на канікулы, у чэрвені працягнуць вучобу, а ў ліпені здаюць летнюю сесію. На адпачынак – з 20 ліпеня. – Якога жыццёвага дэвізу Вы прытрымліваецеся? – Быць мужчынам! Вялікі дзякуй ад усіх удзельнікаў семінара нашаму рэктарату, студсавету, цэнтру студэнцкай творчасці і спорту, УВРзМ, прафсаюзу, БРСМ – усім, хто арганізоўваў мерапрыемства. Гэта цудоўная традыцыя, дзякуючы якой з’яўляюцца новыя сябры, яркія ўражанні, цікавыя задумкі і ідэі. Менавіта пасля такіх сустрэч адкрываецца другое дыханне і хочацца працаваць яшчэ больш. Надзея ВАЙЦЮК, студэнтка 3-га курса ФБіРФ

3


•Вялікай Перамозе прысвячаецца

Любім мы катэгарычна родны факультэт фізічны! Ёсць такое выдатнае прафесійнае свята – Дзень фізіка. Яно зарадзілася ў не такім ужо і далёкім 1960 г. на фізічным факультэце МДУ як «Дзень Архімеда». Гісторыя ж змяніла гэту назву, адначасова распаўсюдзіўшы яе па розных навучальных і навуковых установах. Аднак на нашым факультэце ўсе, мабыць, настолькі любяць абраны прадмет, што аднаго дня для яго ўшанавання аказалася катэгарычна недастаткова. Як вынік – цэлы тыдзень розных мерапрыемстваў, аб’яднаных пад агульнай назвай «Дні фізікі».

Май – асаблівы месяц. Падчас святкавання Дня Перамогі нас перапаўняюць глыбокія эмацыйныя перажыванні: горыч страт, што прынесла Вялікая Айчынная, гонар за тых, хто абараніў мір і свабоду ў гэтай жудаснай вайне, удзячнасць за тое, што не пашкадавалі жыцця за свабоду Бацькаўшчыны. Гэтыя пачуцці нанова адчулі прадстаўнікі БДПУ, якія 8 мая прыйшлі да помніка студэнтам і выкладчыкам універсітэта, што загінулі ў гады ваеннага ліхалецця. Прыйшлі, каб ушанаваць іх памяць. Каб ускласці кветкі і ад імя нашчадкаў сказаць «вялікі дзякуй» дзядам і прадзедам за іх неўміручы подзвіг.

ТЭАТР –НАЙЛЕПШЫ ЛЕКАР У нашым універсітэце ў красавіку традыцыйна праходзяць Дні факультэта псіхалогіі. Сёлета іх праграма была вельмі насычанай і цікавай. Яна ўключала правядзенне міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі, алімпіяды па псіхалогіі, конкурсу курсавых работ, вечароў сустрэч з выпускнікамі, майстар-класа «Мудрасць жыць». Выдатнай ідэяй гэтага года стала арганізацыя Міжнароднага фестывалю псіхалагічных тэатраў. У адносінах да ўдзельнікаў псіхалагічны тэатр – гэта сродак творчага мастацкага самавыяўлення, які, безумоўна, развівае асобу і стварае каманду. У адносінах да гледачоў – метад моцнага псіхалагічнага ўздзеяння, які выклікае эмацыянальны водгук. За два дні да пачатку фестывалю нам пашчасціла пазнаёміцца з вопытам работы ў гэтай сферы спецыялістаў з Італіі. Удзел у двухдзённым майстар-класе «Мудрасць жыць» па метадзе псіхалагічнага тэатра (кіраўнік К. Асколі, Фларэнтыйскі дзяржаўны ўніверсітэт) прынялі 25 студэнтаў ФП, а таксама госці. Канчатковай мэтай нашай работы была пастаноўка перформансу для выступлення на фестывалі, які праходзіў у актавай зале галоўнага корпуса БДПУ. Сумесная праца пачалася з размінкі. Для ўсіх удзельнікаў гэты працэс быў новы і нечаканы. Мы шмат рухаліся, даследавалі прастору вакол сябе, спрабавалі заглыбіцца ў свой унутраны свет, а потым перадаць гледачу ўласныя адчуванні праз жэсты, міміку, голас. Усе ўдзельнікі былі сканцэнтраваны на эмоцыях і пачуццях, што перажываюцца ў дадзены момант часу. Паступова мы перайшлі да падрыхтоўкі самога перформансу. Кожны з нас атрымаў ролю і словы, прамоўленыя ў свой час рэальнымі пацыентамі з рознымі відамі псіхічных адхіленняў. У далейшым кожны ўдзельнік павінен быў прадставіць гісторыю гэтага чалавека, пачуццёва ўжыцца і перадаць яе рухам. Дзякуючы паглыбленню ў драматычную рэальнасць на сцэне мы сапраўды пражывалі гісторыі сваіх персанажаў. Усё дзеянне прайшло на адным агульным дыханні, мы былі адным арганізмам, адным светам. Гэта быў бясцэнны вопыт супрацоўніцтва. І вось нарэшце пачаўся доўгачаканы фестываль. Выступленне Форум-тэатра пад кіраўніцтвам Наталлі Калінінай было прысвечана праблеме «выжывання» дзяцей у алкаголезалежнай сям’і. Тэатр пластычнай імправізацыі «Акме» пад кіраўніцтвам Карыны Заулінай прадставіў перформанс «Смак рызыкі», які закранаў праблему рызыкоўных сексуальных паводзін і іх наступстваў. Псіхалагічны тэатр Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны пад кіраўніцтвам Юліі Варонінай прэзентаваў перформанс пад назвай «Час на час». Кожны дзень жыцця нам дорыць бясцэнны шанц. Іншае пытанне: ці выкарыстае яго чалавек? У выступленні тэатра «Лютэя» (г. Мінск) пад кіраўніцтвам Наталлі Раманчык закраналася праблема этнічнай самаідэнтыфікацыі беларусаў. Напрыканцы хацелася б падкрэсліць, што ўдзел у фестывалі псіхалагічных тэатраў скіроўвае да больш глыбокага асэнсавання актуальнай праблемы, яе эмацыйнага перажывання, а таксама да сумеснага групавога пошуку стратэгій яе вырашэння. Гэта запрашэнне да сур’ёзных, глыбокіх разважанняў, да размовы, якая на фестывалі толькі пачынаецца… К. ЗАУЛІНА, С. СУШКЕВІЧ, С. ПРЭСНЯКОВА, студэнты факультэта псіхалогіі

Сёлета яго першай падзеяй стала правядзенне фіналу V гарадскога інтэлектуальна-тэхнічнага конкурсу «Эдысаны XXI ст.», арганізаванага фізічным факультэтам БДПУ і Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі. Заданні распрацаваў старшы выкладчык кафедры эксперыментальнай фізікі А. М. Міхалковіч. Цяпер можна быць упэўненымі: сярод выпускнікоў будзе шмат жадаючых звязаць сваю будучую прафесію з фізікай, бо што можа зацікавіць больш, чым хітрая задачка? Вам, напэўна, хочацца сказаць: трэба было б дадаць нагляднасці. Думаеце, мы пра гэта не паклапаціліся? Дык вось, на адкрыцці «Дзён фізікі» адбылася дэманстрацыя мноства захапляльных доследаў у холе трэцяга корпуса. Для людзей з больш-менш моцнымі ведамі па фізіцы была праведзена адкрытая лекцыя доктара фізікаматэматычных навук, прафесара А. М. Баяркіна. На яе можна было смела прадаваць квіткі: трапіць сюды хацелі не толькі старшакласнікі, але і студэнты-фізікі з іншых ВНУ. Што вам сказаць пра экскурсіі ў лабараторыі факультэта, планетарый і музей БДПУ? Хто ж не хоча паглядзець на ўсялякія навуковыя штукі-закавыкі, на Сонечную сістэму і ідэальнае зорнае неба сярод белага дня? Ды і даведацца, як вучыліся нашы матулі і таты, таксама надзвычай цікава. І ўсё гэта толькі першы дзень…

i

і актыўных студэнтаў быў праведзены конкурс-фотавыстава «Што я зрабіў бы для фізфака?», а яшчэ арганізавана спартыўна-забаўляльная праграма «Мы – за здаровы лад жыцця». У апошні дзень абмяркоўвалі сур’ёзныя пытанні, што тычыліся сучаснасці і будучыні. Спачатку выкладчыкі факультэта адказвалі на пытанні студэнтаў падчас прэсканферэнцыі, потым удзельнічалі ў круглым стале «Педагог: учора, сёння, заўтра». Пасля такой працы можна і адпачыць на славу. Хто прыйшоў на канцэрт «Фізфак збірае сяброў», той ужо дакладна ніколі не скажа, што фізікі – сумны народ. Дарагія сябры, усміхайцеся часцей, любіце нашу alma mater. І не пытайцеся, што ўніверсітэт зрабіў для вас. Лепш адкажыце, што вы зрабілі для ўніверсітэта! Марыя ГАДУНОВА, студэнтка 3-га курса фізічнага факультэта

«ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ МАЕ ТАЛЕНТЫ!» У гэтым маглі ўпэўніцца ўсе жадаючыя: у тэатральнай зале факультэта беларускай і рускай філалогіі прайшоў аднайменны конкурс. Таленавітыя філолагі, якім ёсць што паказаць публіцы, прадставілі свае канцэртныя нумары на суд журы. А ў склад судзейскай калегіі ўвайшлі сапраўдныя знаўцы студэнцкай творчасці: старшыні студсаветаў факультэтаў прыродазнаўства і эстэтычнай адукацыі Марына Воўк і Святлана Лабазнікава, каардынатар студсаветаў БДПУ Аляксандр Юдзінец і старшыня ПА ГА «БРСМ» Яўген Галавацкі. Адзінаццаць удзельнікаў конкурсу пад кіраўніцтвам старшыні студсавета ФБіРФ Надзеі Вайцюк падрыхтавалі цікавыя і незвычайныя нумары. Захапіла гледачоў ужо першае выступленне – сумесны танец канкурсантаў. Лазерныя спецэфекты, сцэнічны дым, мыльныя шарыкі – усё садзейнічала стварэнню асаблівай святочнай атмасферы. Аднак сапраўднай «разынкай» сталі арыгінальныя нумары ўдзельнікаў. Песні, танцы, гімнастычныя кампазіцыі, пастаноўкі і многае іншае не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных. З відэапрэзентацый, якія былі падрыхтаваны кожным канкурсантам, гледачы даведаліся пра невядомыя бакі стварэння нумароў гала-канцэрта. Самай напружанай часткай конкурсу стала вызначэнне пераможцаў. «Усе ўдзельнікі заслугоўваюць прызнання. Кожны прадэманстраваў нам свой талент і стараннасць.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

Не было б такой колькасці навуковых адкрыццяў, калі б фізікам не быў уласцівы дух саперніцтва. Спецыяльна для фізікаў-матэматыкаў арганізавалі «Матэматычную дуэль». Аднак не хвалюйцеся: нягледзячы на назву, ні адна кропля крыві ўдзельнікаў праліта не была. Гарачая бітва праходзіла з выкарыстаннем выключна эрудыцыі, знаходлівасці і матэматычных ведаў. Не толькі самі ўдзельнікі, але і гледачы атрымалі сапраўднае задавальненне ад таго, што адбывалася. Я спадзяюся, што ў чытачоў не склалася меркаванне пра нас як пра людзей, якіх цікавяць толькі формулы, тэарэмы і пастулаты. Гэта не зусім так. Вось вам яскравы доказ: быў праведзены чэмпіянат БДПУ па Counter Strike пры падтрымцы ПА ГА «БРСМ» БДПУ. Пасля невялікага перапынку зноў вярнуліся да навукі – я маю на ўвазе студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю. І адкуль бяруцца такія разумнікі ды ў такой колькасці?! Над гэтым пытаннем паразважалі падчас інтэлектуальна-забаўляльнай праграмы «Я – прафесіянал». Арганізатары гэтага выдатнага тыдня таксама прадаставілі ўсім магчымасць рэалізаваць свае альтруістычныя памкненні падчас дабрачыннай акцыі «Падары цеплыню». Для нашых творчых

Вікторыя Мясцова

Вельмі прыемна, што сярод выступоўцаў – студэнты ўсіх курсаў», – падзялілася ўражаннямі намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Святлана Анатольеўна Сычова. Прызам ад дэканата яна вырашыла ўзнагародзіць гурт «Акіларэ». Пранікнёнай песняй «Мама» расчуліў гледачоў Віталь Мірошнікаў, за што атрымаў прыз глядацкіх сімпатый і трэцяе месца. Вікторыя Мясцова са сваім прыгожым гімнастычным танцам стала ўладальніцай другога месца. Пераможца конкурсу «Філфак мае таленты» – студэнтка 2-га курса Маргарыта Герасімёнак, якая выканала папулярную песню на англійскай мове «Skyfall». Сваімі ўражаннямі падзяліўся старшыня журы конкурсу Яўген Галавацкі: «Мне вельмі спадабалася: убачыў якасныя нумары, добрую падрыхтоўку і арганізацыю. Запомнілася кожнае выступленне, усе нумары былі адметнымі, незвычайнымі. Конкурс прайшоў на адным дыханні. З задавальненнем буду наведваць такія мерапрыемствы ў будучым». Прызы знайшлі сваіх уладальнікаў, аднак спадзяёмся, што самыя важныя ўзнагароды яшчэ наперадзе. А гэта значыць, што таленты філалагічнага факультэта будуць радаваць і натхняць нас і далей. Рыта ДЗЯНІСАВА, студэнтка ФБіРФ

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 284. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 17.05.2013 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 7(1125)  
nastaunik 7(1125)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement