Issuu on Google+

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Аўторак, 30 красавіка 2013 года

СВЕТ БЕЗ МЕЖАЎ

«ЗАЛАТЫ ДЖОКЕР»

СПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА

Стар. 3

Стар. 3

Стар. 4

МОЙ ШЛЯХ НАВУКАЮ ПАЗНАЧАНЫ

Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас з надыходзячым святам – Днём Перамогi! Быць яе нашчадкамi – асаблівы гонар i вялікая адказнасць за незалежнасць краiны, дабрабыт i будучыню новых пакаленняў нашых грамадзян. Прайшло ўжо не адно дзесяцігоддзе, але мы робім усё магчымае, каб памяць пра мінулую вайну не згасала ў сэрцах нашых студэнтаў, каб маладыя людзі вырасталі сапраўднымі патрыётамі, вартымі высокага подзвігу сваіх дзядоў і прадзедаў. Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны! Моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, мiру, шчасця i дабрабыту! Рэктар БДПУ, прафесар

№ 6 (1124 )

Пётр КУХАРЧЫК

Сучасная студэнцкая навука, з’яўляючыся важным складнікам прафесійнай падрыхтоўкі, нясе ў сабе вялікі патэнцыял для ўсебаковага развіцця будучых спецыялістаў. Яна не толькі з’яўляецца ўмовай удасканалення якасці вышэйшай адукацыі: у рэальнасці яе магчымасці значна шырэйшыя. Навуковая дзейнасць дазваляе будучым педагогам спазнаць радасць адкрыццяў, «спартыўны» азарт, шчасце вялікіх і маленькіх перамог, якія загартоўваюць, стымулююць да праяўлення настойлівасці, робяць студэнцкае жыццё больш насычаным…

Беларусь – Турцыя: дыялог працягваецца Міжнародны круглы стол «Перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі ў павышэнні якасці педагагічнай адукацыі», арганізаваны сумесна БДПУ і ГА «Дыялог Еўразія», адбыўся ў сценах нашай alma mater 24 красавіка. Ролю мадэратара выконвала начальнік цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі Г. В. Торхава. Сярод удзельнікаў – кіраўнікі структур асноўнай і дадатковай педагагічнай адукацыі, дацэнты і выкладчыкі кафедраў педагогікі, псіхалогіі, філасофіі, мовазнаўства

і краіназнаўства Усходу, вучоныя. Прысутных віталі рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык і дырэктар ГА «Дыялог Еўразія» І. Дылекчы. Заслухаўшы ўстановачныя даклады (В. Жук, А. Лугаўцова, Д. Шымшэк, А. Даг, С. Гюмюш), удзельнікі абмяняліся думкамі і канкрэтнымі прапановамі. Вынікам мерапрыемства стала рэзалюцыя, у якой акрэслены перспектыўныя напрамкі і формы міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця педагагічнай адукацыі. Наш кар.

ЛЕТА НА КАРЫСЦЬ Да заканчэння навучальнага года засталіся лічаныя тыдні – менавіта столькі часу патрабуецца для здачы летняй залікова-экзаменацыйнай сесіі. Таму студэнтам ужо сёння варта паклапаціцца пра тое, каб іх вакацыі прайшлі не толькі цікава, але і з карысцю. І тут на дапамогу танкаўцам прыходзяць штаб працоўных спраў ПА ГА «БРСМ» БДПУ і камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Менавіта яны апошнімі красавіцкімі днямі арганізавалі для студэнтаў нашага ўніверсітэта кірмаш вакансій. Будучыя педагогі атрымалі магчымасць наладзіць кантакты з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый,

пазнаёміцца з пералікам вакансій для індывідуальнага працаўладкавання. Так, штаб працоўных спраў прапанаваў паўдзельнічаць у рабоце студэнцкіх атрадаў: педагагічных, будаўнічых, сельскагаспадарчых, а таксама паспрабаваць сябе ў ролі важатых у дзіцячых аздараўленчых летніках. Кіраўнік валанцёрскага атрада «Дзеці сталіцы» педагог-псіхолаг СПЦ В. В. Саланец расказала студэнтам пра дзейнасць сваіх аднадумцаў і запрасіла гэтым летам папрацаваць разам. У бягучым годзе на базе БДПУ арганізуецца работа 15 педагагічных, 3 валанцёрскіх атрадаў і сервіснага штаба «Абітурыент». На дадзены

момант ідзе падрыхтоўка ўдзельнікаў да працы ў студэнцкіх атрадах, а таксама афармленне неабходнай дакументацыі. Калі вы не змаглі наведаць кірмаш, але жадаеце з карысцю правесці летнія вакацыі, звяртайцеся ў штаб працоўных спраў (вучэбны корпус № 3, каб. 129) або тэлефануйце: 327-83-28. Аксана АНДРЭЙЧУК, намеснік начальніка УВРзМ

Важнае значэнне ў гэтых адносінах маюць навуковыя мерапрыемствы, прысвечаныя абмену вопытам паміж маладымі даследчыкамі. У нашым універсітэце праводзіцца шэраг студэнцкіх навукова-практычных канферэнцый, многія з якіх сталі традыцыйнымі. Напрыклад, канферэнцыя «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста», што адбылася ў БДПУ 26 красавіка. На пленарным пасяджэнні перад прысутнымі выступіў прарэктар па навуковай рабоце В. В. Бушчык. Васіль Васільевіч падсумаваў вынікі працы маладых вучоных, якія атрымалі рэспублі-

канскае і міжнароднае прызнанне, а таксама акрэсліў перспектывы, што адкрываюцца перад студэнтамі-даследчыкамі. Лагічным працягам сталі выступленні аспірантаў (І. Міхута, У. Усцін і інш.) і кандыдата біялагічных навук В. А. Кавалёвай – стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Пленарнае пасяджэнне, з аднаго боку, усяліла ў студэнтаў аптымізм і веру ў магчымасць высокіх дасягненняў, з другога, паказала складанасць шляху ў вялікую навуку. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

•Навіны БДПУ

У

ДЗЕНЬ рэспубліканскага суботніка, 20 красавіка, калектыў нашай alma mater дружна выйшаў на ўборку памяшканняў вучэбных карпусоў, інтэрнатаў, спартыўнага комплексу, аграбіястанцыі «Зялёнае», а таксама прылеглых тэрыторый. Сродкі, атрыманыя ад пра вядзення «чырвонай» суботы, былі пералічаны на асобны рахунак Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.

З

АВЯРШЫЎСЯ чарговы этап Рэспубліканскай універсіяды-2013 – спаборніцтвы па боксе. Днямі рэдакцыя «Н» атрымала звесткі пра дзве бліскучыя перамогі спартсменаў БДПУ. «Золата» роднаму ўніверсітэту заваяваў студэнт 4-га курса гістарычнага факультэта Аляксандр Карпіцкі, «бронзу» – першакурснік ФФВ Сяргей Лабурэнка. Віншуем!

У

ПЕРЫЯД з 15 красавіка па 31 мая ва ўніверсітэце праводзіцца рэнтген-флюараграфічнае абследаванне студэнтаў і работнікаў нашай ВНУ. З 2-га мая лабараторыя будзе прымаць наведвальнікаў ля вучэбнага корпуса № 11 (вул. Кабушкіна, 59 А), а праз тыдзень і да апошняга дня вясны – па адрасе: Савецкая, 18.


• Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Шляхі ўдасканалення прафесійнай пад рыхтоўкі студэнтаў факультэта прыродазнаўства» выступіла дэкан факультэта дацэнт Н. У. Навуменка. Заслухаўшы і абмеркаваўшы выступленне Наталлі Уладзіміраўны, члены Савета адзначылі, што факультэт праводзіць значную работу па ўдасканаленні прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў. Вучэбны працэс забяспечваюць 6 кафедраў, на якіх працуюць 82 выкладчыкі, у тым ліку 6 дактароў і 46 кандыдатаў н а в у к . У 2 0 0 8 – 2 0 1 3 г г. работнікі факультэта выдалі 175 дапаможнікаў (у тым ліку

63 – з грыфам Міністэрства адукацыі). Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі выкладання, распрацаваны і выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе інфармацыйнаметадычныя матэрыялы на электронных носьбітах. Наладжана работа па метадычным узаемадзеянні выкладчыкаў факультэта з вучэбнымі ўстановамі, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй адукацыі. Павышэнню якасці падрыхтоўкі спецыялістаў спрыяе ўдзел выкладчыкаў факультэта ў навукова-даследчай дзейнасці. Так, на працягу 2008–2013 гг. праводзіліся даследаванні па 34 навуковых тэмах (аб’ём фінансавання склаў больш за

Мой шлях навукаю пазначаны 1,3 млрд руб.). Студэнты прымаюць актыўны ўдзел у навуковадаследчай дзейнасці: працуюць у СНДЛ, студэнцкім навуковым таварыстве. За апошнія пяць гадоў 30 студэнтаў факультэта атрымалі дыпломы пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ, 7 з якіх – першай катэгорыі. Разам з тым на факультэце ёсць нявыкарыстаныя магчымасці для паляпшэння якасці прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў. Таксама патрабуюць большай увагі і кантролю з боку дэканата некаторыя іншыя аспекты. Па абмеркаваным пытанні члены Савета прынялі адпаведную пастанову.

ПАДАРОЖЖА ПА ВЕДЫ У студзені мінулага года ў маім жыцці адбылася знамянальная падзея: у якасці пераможцы конкурсу Міністэрства адукацыі на навучанне ў ВНУ іншай дзяржавы я была накіравана ў Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт. Тут на працягу чатырох месяцаў праходзіла навучанне ў магістратуры, знаёмілася з сістэмай вышэйшай адукацыі краіны-суседкі, кожны дзень рабіла для сябе маленькія адкрыцці – як навуковыя, так і культурныя… Час праляцеў непрыкметна, і зараз, вярнуўшыся ў сваю alma mater, хачу падзяліцца з чытачамі «Н» уражаннямі ад працы ў Маскве.

Набыццё другой ступені вышэйшай адукацыі ў МГПУ мае некаторыя асаблівасці. Напрыклад, тэрмін навучання – 2 гады: падчас першага магістранты вызначаюцца з тэмай працы, аналізуюць крыніцы, удакладняюць аб’ект і прадмет даследавання, а падчас другога прыступаюць да афармлення дысертацыі. Цікава і тое, што магістранты аб’яднаны ў групы па сваёй спецыяльнасці, якія ўяўляюць сабой невялікія даследчыя лабараторыі. Асноўная ўвага тут надаецца не столькі агульнаадукацыйным навуковым дысцыплінам, колькі канкрэтным прадметам па спецыяльнасці ў даследчым кантэксце. Здзівіў высокі працэнт прафесараў і дактароў навук у выкладчыцкім складзе кафедраў. Напрыклад, на кафедры айчыннай гісторыі (гісторыі Расіі), дзе я праходзіла навучанне, 90 % ПВС маюць доктарскую ступень. Акрамя педагагічнай дзейнасці выкладчыкі МГПУ актыўна ��ключаны ў даследчую работу, арганізуюць свае навуковыя лабараторыі, публікуюць навуковыя працы, у тым ліку ў суаўтарстве з магістрантамі. Навуковае жыццё МГПУ развіваецца дынамічна. Практычна кожны тыдзень арганізуюцца канферэнцыі рознага ўзроўню як для выкладчыкаў, так і для студэнтаў і магістрантаў. Асаблівая ўвага надаецца якасці навуковых прац. Жорстка адсочваецца і выкараняецца плагіят, асабліва гэта датычыць магістарскіх і кандыдацкіх дысертацый. У цэлым узровень падрыхтоўкі магістраў даволі высокі.

2

За чатыры месяцы навучання я атрымала якасныя веды ў галіне прадмета даследавання і методыкі напісання магістарскай работы, што, несумненна, узбагаціла мой досвед як навукоўца і даследчыка. Значную частку навучання займала работа ў бібліятэках і архівах, у першую чаргу гэта Расійская дзяржаўная бібліятэка і Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі. Тут я працавала з рэдкімі крыніцамі па тэме магістарскага даследавання і сабрала каштоўны архіўны матэрыял. Дарэчы, фонды настолькі багатыя, што звестак дастаткова для напісання кандыдацкай, нават доктарскай дысертацыі… Магу адзначыць, што мая работа ў гэтым напрамку атрымалася вельмі прадуктыўнай. Прыемна было кантактаваць з маскоўскімі магістрантамі і выкладчыкамі, якія заўсёды выказвалі толькі добрыя словы ў адрас БДПУ і цёпла адгукаліся пра Беларусь і наш народ у цэлым. Безумоўна, хочацца падзяліцца ўражаннямі і ад знаходжання ў сталіцы Расіі. Пер-

шае, на што звяртаеш увагу, – нязвыклы для нас тэмп жыцця. Сама атмасфера ў такім вялікім мегаполісе патрабуе пастаяннага руху, незалежна ад часу сутак. Каб уявіць, які вялікі горад Масква, дастаткова цалкам праехаць самую доўгую (сінюю) лінію метро. Гэты шлях зойме каля дзвюх гадзін, але вы па-ранейшаму будзеце знаходзіцца ў межах МКАДа. У Беларусі ж за гэты час магчыма як мінімум выехаць за межы Мінскай вобласці. Што ж тычыцца культурнага жыцця масквічоў, то яно вельмі разнастайнае і насычанае. Канцэрты, выставы, музеі, тэатры – на любы жанр і густ. Нягледзячы на шчыльны рабочы графік, нават у будні жыхары сталіцы часта праводзяць вечары ў тэатрах. Паездка ў Маскву стала адным з найбольш яркіх момантаў майго студэнцтва. За чатыры месяцы навучання я набыла каштоўныя веды, незабыўныя эмоцыі і ўражанні, новых сяброў. У тым, што я змагла выйграць конкурс Міністэрства адукацыі, вялікая заслуга майго навуковага кіраўніка, роднага гістарычнага факультэта і ўніверсітэта ў цэлым. Менавіта таму, прымаючы ад лёсу чарговы падарунак у выглядзе магчымасці атрымаць новы досвед, я заўсёды ў думках адрасую словы падзякі тым людзям, якія мяне вучылі і падтрымлівалі. Крысціна ТАРАНОВІЧ, магістрантка кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Не менш цікава праходзілі секцыйныя пасяджэнні. Тэматыка выступленняў удзельнікаў была дастаткова разнастайнай: праблемы развіцця сучаснай прафесійнай адукацыі, карэкцыйнай педагогікі, тэарэтычныя і прыкладныя аспекты розных галін псіхалогіі, роля сацыяльнагуманітарных ведаў у станаўленні будучага педагога. Былі прадстаўлены навуковыя распрацоўкі ў галіне фізікі, матэматыкі, біялогіі і хіміі. Зацікаўленыя дыскусіі на секцыйных пасяджэннях сведчылі пра тое, што канферэнцыя сабрала неабыякавых да сацыяльных праблем грамадства маладых людзей. Панавала атмасфера прафесійнага супрацоўніцтва, якая спалучалася з цеплынёй і добразычлівасцю ўдзельнікаў. Прэзентацыя выступоўцамі вынікаў навуковай работы пераканаўча даказала: нашы студэнты сапраўды зацікаўлены ў знаходжанні спосабаў вырашэння даследуемых праблем. Прадстаўленыя на канферэнцыі даклады паказалі дапытлівасць студэнц-

кага розуму, высокі метадалагічны ўзровень даследаванняў, гатоўнасць маладых людзей прымяняць творчыя і арыгінальныя падыходы ў рашэнні пастаўленых задач. Узрушаныя і радасныя твары ўдзельнікаў канферэнцыі сведчылі пра тое, што мерапрыемства з’яўляецца значнай падзеяй у іх жыцці. Для некаторых студэнтаў удзел у форуме дзякуючы адбору навуковай работы як лепшай у рамках факультэцкай канферэнцыі стаў першым важным крокам у навуку. Студэнцкі навуковы форум не толькі аказаўся цікавым мерапрыемствам, вандроўкай у свет арыгінальных распрацовак, але і стаў стымулам для яго ўдзельнікаў ажыццяўляць далейшую работу па самаўдасканаленні ў асобасным і прафесійным плане. Таццяна ЯЦЭНКА, аспірантка кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі ФСПТ

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыка кафедры (к.н., д.н., 23 разр. АТС) тыфлапедагогікі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) агульнай біялогіі, прыкладной псіхалогіі, клінічнай псіхалогіі, агульнай і тэарэтычнай фізікі, новай і найноўшай гісторыі, славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі, культуры маўлення і міжкультурных камунікацый, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) прыкладной псіхалогіі, хіміі (2), метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў, методык дашкольнай адукацыі, замежных моў, педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) медыкабіялагічных асноў фізічнага выхавання, сацыяльнай псіхалогіі, клінічнай псіхалогіі, лагапедыі, замежных моў, фізічнага выхавання і спорту, методык дашкольнай адукацыі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59. 30 красавіка 2013 г.


• Свет без межаў «ГАЛУБЫ МІРУ» ЗЛЯЦЕЛІСЯ Ў БАКУ Міжнародны форум студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў краін СНД «Галубы міру» прайшоў у Баку – горадзе сонца, вятроў і агню. Ён быў прымеркаваны да 20-годдзя стварэння Садружнасці. Ініцыятарамі форуму сталі Бакінскі славянскі ўніверсітэт і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва краін — удзельніц СНД. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 50 прадстаўнікоў з 15 вышэйшых навучальных устаноў дванаццаці краін. Ад БДПУ ў Азербайджан накіравалася дэлегацыя ў складзе работніка цэнтра азербайджанскай мовы і культуры Элеаноры Гузейнавай і студэнтак ФБіРФ — Алены Гайко і Наталлі Кашлач (аўтар гэтых радкоў). Некалькі тысяч кіламетраў засталіся за нашымі плячыма – і вось мы ў Баку. Дзень быў сонечным, а наш настрой – бадзёрым і энергічным. Гасціннасць горада і яго жыхароў адчувалася з таго самага моманту, як мы ступілі на азербайджанскую зямлю. Назаўтра адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму, удзельнікаў якога віталі рэктар БСУ прафесар К. М. Абдулаеў, паслы Беларусі, Расіі і Таджыкістана ў Азербайджане, намеснік міністра адукацыі Г. Наўрузаў і іншыя афіцыйныя асобы. На працягу амаль тыдня мы прымалі ўдзел у працы круглых сталоў, пасяджэннях секцый канферэнцыі, прысвечанай ролі рускай мовы на прасторах СНД. Мы абмяркоўвалі шмат актуальных пытанняў: узаемаадносіны

рускай і дзяржаўных моў на постсавецкай прасторы, функцыі рускай мовы як мовы міжнацыянальнай камунікацыі, прыярытэты моладзевай палітыкі краін СНД у кантэксце паглыблення інтэграцыйных працэсаў, ролю маладых людзей у гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў Садружнасці. Быў час і на адпачынак. Арганізатары ладзілі для нас культурна-забаўляльныя вечарыны, мы наведвалі музеі, сустракаліся з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі і дзяржаўнымі дзеячамі, удзельнічалі ў спартыўных мерапрыемствах, знаёміліся з традыцыямі, нацыянальнай кухняй Азербайджана. На думку арганізатараў, форум закліканы садзейнічаць пашырэнню міжнародных стасункаў і развіццю супрацоўніцтва паміж ВНУ, а таксама прадстаўнікамі студэнцкіх і педагагічных аб’яднанняў у сферы навукі, культуры, адукацыі. У выніку плённай дзейнасці форуму была створана першая міжнародная Асацыяцыя студэнтаў краін СНД, рыхтуецца да выдання зборнік артыкулаў яе ўдзельнікаў. У музеі

гісторыі БСУ беларуская дэлегацыя аформіла стэнд, прысвечаны нашай краіне. Самыя цікавыя моманты мерапрыемства ў хуткім часе можна будзе пабачыць у відэафільме пра дзейнасць форуму. Пасля вяртання ў Беларусь студэнтка 5-га курса факультэта беларускай

і рускай філалогіі Алена Гайко падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі: «Мне пашчасціла пранікнуцца незвычайнай атмасферай Баку, пазнаёміцца з любімым мной пісьменнікам Чынгізам Абдулаевым (гэта ж проста мара для студэнта-філолага!), прыняць удзел у канферэнцыі такога высокага ўзроўню. Я ўпэўнена, што зараз, пасля вяртання дадому, вывучэнне азербайджанскай мовы стане маім хобі». Першы Міжнародны форум сту дэнтаў «Галубы міру» за клаў падмурак для трывалага супрацоўніцтва паміж краінамі, а ў будучыні стане пляцоўкай для стварэння і ажыццяўлення новых цікавых праектаў у сферы навукі, культуры і спорту. Чарговае мерапрыемства такога ўзроўню плануецца правесці праз два гады. Наталля КАШЛАЧ, студэнтка ФБіРФ

Каму ўсміхнуўся «джокер»? У пераліку якасцей, якімі павінен валодаць паспяховы сучасны студэнт, актыўнасць і ініцыятыўнасць знаходзяцца на першых радках. Можна многа гаварыць пра тое, як палепшыць якасць студэнцкага жыцця, аднак без канкрэтных прапаноў, спраў, праектаў, якія зыходзяць ад таленавітай навучэнскай моладзі і імі ж рэалізуюцца, словы так і застануцца словамі. У нашым універсітэце ажыццяўляць цікавыя праекты, звязаныя з вучэбнай і творчай дзейнасцю, танкаўцам дапамагае Студэнцкі савет БДПУ. Зрэшты, гэта далёка не адзіная яго функцыя: нашы актывісты робяць многае для развіцця навукі, падтрымкі валанцёрскага руху, раскрыцця лідарскага патэнцыялу, творчай самарэалізацыі асобы… Дзеля вырашэння ўсіх гэтых задач працуе цэлая каманда, і вызначыць у ёй лепшых заўжды складана. Падчас цырымоніі ўзнагароджання актыву Студэнцкага савета БДПУ «Залаты Джокер», якая прайшла 25 красавіка, былі названы першыя сярод роўных, аднак кожны з намінантаў можа смела лічыць сябе пераможцам. Пачалося мерапрыемства з яркага і дынамічнага выступлення актывістаў, якое раскрыла сутнасць і змест дзейнасці Студэнцкага савета БДПУ. Пасля прысутных вітаў першы прарэктар дацэнт А. І. Андарала. Ён выказаў удзячнасць студэнтам за іх працу, без якой, па словах Аляксандра Іванавіча, універсітэцкае жыццё не было б такім багатым на падзеі і эмоцыі, згубіла б свае самыя яркія фарбы. Першы прарэктар уручыў дыпломы і падарункі лепшым старшыням студсаветаў факультэтаў і інтэрнатаў В. Грынкевіч, К. Ксяндзовай, Ю. Красоўскай, К. Цябус, Ю. Амельяновіч, М. Воўк, А. Мазок, К. Рачко, С. Лабазнікавай, а таксама іх каардынатару Аляксандру Юдзінцу. Забяспечваць паўнавартаснае развіццё ўсіх сфер студэнцкага жыцця – задача не з простых. Таму ў структуры кожнага студсавета ёсць некалькі сектараў, зладжаная работа якіх і дапамагае дасягнуць пастаўленай мэты. Арганізатары мерапрыемства вырашылі адзначыць дзейнасць самых паспяховых у той ці іншай сферы. Так, 30 красавіка 2013 г.

у намінацыі «Лепшы спартыўны сектар» пераможцам стаў факультэт пачатковай адукацыі, «Лепшы інфармацыйны сектар» – факультэт дашкольнай адукацыі, «Лепшы навуковы сектар» – факультэт прыродазнаўства. У валанцёрскай і творчай дзейнасці вызначыліся адразу па два факультэты – адпаведна ФБіРФ і ФСПТ, ФФВ і ФЭА. З жыллёва-бытавымі пытаннямі найлепш спраўляецца студсавет інтэрната № 4, а актывісты інтэрната № 3 святкавалі перамогу ў намінацыі «Лепшы творчы сектар». З пачатку бягучага навучальнага года ў рамках «Залатога Джокера» быў запушчаны праект «Памнажаючы традыцыі БДПУ». У намінацыі «Лепшае мерапрыемства» дадзенага праекта пераможцам стаў студсавет факультэта фізічнага выхавання. Арганізатары таксама адзначылі працу Я. Васільевай, якая вось ужо на працягу двух гадоў узначальвае Студэнцкі савет універсітэта. Яна атрымала дыплом за ўклад у развіццё структуры і актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта. Нарэшце падышла чарга да самых важных намінацый. Работа студэнцкага савета залежыць ад плённай дзейнасці і адказнасці кожнага сектара, кожнага чалавека. Якая ж каманда справілася з ёй лепш за астатніх? У намінацыі «Лепшы студсавет інтэрната» перамог інтэрнат № 8 (старшыня Дар’я Кулікова), «Лепшы студсавет факультэта» – факультэт прыродазнаўства (Марына Воўк). Лідарам года стала старшыня студсавета матэматычнага факультэта Кацярына Зайцава, якая звярнулася да прысутных з наступнымі словамі: «Хочацца выказаць удзячнасць камандзе, якая мне дапамагала, старшыням, якія мяне падтрымлівалі. Ну і, вядома

ж, дэканату факультэта і рэктарату БДПУ за тое, што дапамагалі ва ўсіх пачынаннях». Святочны настрой удзельнікаў цырымоніі падтрымоўвалі лепшыя выканаўцы і творчыя калектывы ўніверсітэта. Фінальным жа акордам стала песня, прысвечаная Студсавету. Віншуем усіх пераможцаў і жадаем новых творчых здзяйсненняў! Вераніка МАНДЗІК

Лідар года — К. Зайцава

3


У студэнцкіх інтэрнатах БДПУ склалася добрая традыцыя – штогод сумесна з кафедрай беларускага мовазнаўства ФБіРФ праводзіць літаратурныя вечарыны. Вось і сёлета ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы і Сусветнаму дню паэзіі, быў наладжаны літаратурна-музычны вечар «Нам засталася спадчына».

Паэзія збірае сяброў На мерапрыемства, што адбылося ў інтэрнаце № 8, прыйшла творчая моладзь – студэнты нашага ўніверсітэта, якія не толькі захапляюцца паэзіяй, але і самі пішуць вершы. У госці да танкаўцаў

завіталі: член Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, адказны сакратар часопіса «Маладосць» Рагнед Юр’евіч Малахоўскі; лаўрэат прэміі «Залаты Купідон», дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ Мікалай Віктаравіч Шабовіч; пісьменнік, кампазітар, выканаўца песень Дзмітрый Леанідавіч Пятровіч. Распачалася вечарына выступленнем студэнтак ФБіРФ Святланы Кукуць і Веранікі Крывадубскай, якія адразу ж стварылі ў аўдыторыі сапраўдны вясновы настрой. Святлана не проста эмацыйна і пранікнёна прачытала свае вершы, але і перадала слухачам пазітыўны пасыл. Цудоўна, што ў нашым універсітэце вучацца такія сонечныя людзі! Знайшла станоўчы водгук аўдыторыі і паэзія студэнта з Туркменістана Нурсахата Мамедава. Надзвычай прыязна віталі слухачы выступленні паэтаў Рагнеда Малахоўскага і Міколы Шабовіча. Прысутныя атрымалі сапраўднае эстэтычнае задавальненне і ад лірычных, і ад гумарыстычных вершаў у выкананні гасцей. А Дзмітрый Пятровіч так зачараваў слухачоў песнямі на словы беларускіх паэтаў, што яго не раз вярталі на сцэну апладысментамі і прасілі праспяваць «на біс». У зале гучалі вершы пра Беларусь, пра каханне, сям’ю, сяброўства, адданасць… Цёплыя, пранікнёныя словы закраналі самыя патаемныя струны душы кожнага з нас. Ва ўнісон ім прагучала і песня «Рэчанька» ў выкананні культарганізатара Т. В. Данілевіч, а таксама меладычныя кранальныя творы «Белы Хода» і «Я па табе сумую», што праспявалі студэнткі ФБіРФ з Кітая Ван Шэн Цзэ і Бай Іцзюнь. Літаратурная вечарына прайшла ў нязмушанай, цёплай сяброўскай атмасферы. Мы ўпэўніліся, што паэзія можа збіраць вялікую аўдыторыю. Ды гэта і не дзіўна: сярод нас так многа таленавітых і творчых людзей! Валянціна ІГНАЦЕНКА, выхавацель інтэрната № 8

•16 красавіка — Міжнародны дзень голасу Упершыню Дзень голасу быў праведзены ў Бразіліі ў 1999 г. Яго арганізатары паставілі перад сабой задачу расказаць аб прафілактыцы захворванняў галасавога апарату і пра негатыўны ўплыў шкодных звычак. Неўзабаве Дзень набыў статус міжнароднага і аб’яднаў людзей, чыя прафесійная дзейнасць наўпрост звязана з выкарыстаннем голасу, — педагогаў, дыктараў, лагапедаў, артыстаў, урачоў і г. д. АСНОЎНЫЯ ПРАВІЛЫ ДЛЯ ТЫХ, У КАГО ГОЛАС – ІНСТРУМЕНТ ПРАЦЫ: – Размаўляйце, арыентуючыся на больш нізкія тоны голасу. – Пазбягайце празмернай гучнасці ў зносінах. Для гэтага ацаніце памеры памяшкання і колькасць прысутных. – Накіроўвайце голас прама перад сабой – і вас пачуюць, нават калі гаворыце ціха. ГІГІЕНІЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ: – Пазбягайце размоў на марозе, а ў спякотнае надвор’е – скразнякоў, з асцярогай ужывайце халодныя напоі, марожанае. – Памятайце, што курэнне і ўжыванне алкаголю прыводзяць да незваротных змяненняў слізістай гартані. – Не ўжывайце вельмі гарачую, вельмі халодную, вострую ежу: яна раздражняе і траўміруе слізістую абалонку. Супрацьпаказаны таксама шыпучыя напоі. – Пазбягайце ператамлення. Пасля празмернай нагрузкі дайце галасавому апарату адпачыць — памаўчыце. Педагогам фізіялагічныя нормы дазваляюць выкарыстоўваць голас без шкоды для яго якасці не больш за чатыры акадэмічныя гадзіны ў дзень з перапынкам паміж імі ў 15 хвілін. Наталія БАЛЬ, дацэнт кафедры лагапедыі

СПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА… А затым – яго ўвасабленне ў рэальных прадметах і канкрэтных справах. У тым ліку ў місіянерскай дзейнасці, якой займаюцца служыцелі Свята-Елісавецінскага манастыра, у вырабах «Праваслаўнай выстаўкі», што напярэдадні велікодных святаў прапаноўваліся яе наведвальнікам – студэнтам і работнікам БДПУ. Ужо чацвёрты год запар сёстры міласэрнасці прывозяць для праваслаўных вернікаў іконы, кнігі, вырабы з керамікі, іншыя прадметы культу, вытворчасць якіх наладжана на тэрыторыі манастыра. Адзначым адразу: гаворка ідзе не пра гандаль, тавары і іх кошт. Ахвяраванні (а менавіта іх атрымліваюць арганізатары выстаўкі) ідуць на добрыя справы – духоўную і сацыяльную дапамогу хворым і нямоглым. Справа ў тым, што пад апекай Сястрыцтва знаходзяцца РНПЦ псіхічнага здароўя, псіханеўралагічны інтэрнат № 3 для дарослых, дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, туберкулёзны дыспансер, а таксама інтэрнат для дзяцей з за-

i

прымаюць самы актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі «Шчырыя сэрцам». Карыстаючыся нагодай, мы выказваем глыбокую павагу нашым студэнтам, членам валанцёрскага руху, за іх дзейнасць, прадыктаваную дабрынёй і любоўю да людзей.

Незвычайная гасцёўня Што аб’ядноўвае нас, студэнтаў і выкладчыкаў матфака? Вядома ж, шчырая зацікаўленасць і любоў да галоўнай навукі нашага жыцця. Мы знаходзім сапраўднае задавальненне ў спазнанні ўсё новых і новых яе таямніц, у рашэнні самых складаных задач і галаваломак. І адбываецца гэты працэс не толькі ва ўніверсітэцкі�� аўдыторыях, але і за іх межамі. Так, у інтэрнаце № 8 БДПУ мы правялі матэматычную гасцёўню «Матэматыка вакол нас». Студэнты-арганізатары старанна рыхтаваліся, праяўлялі сваю фантазію і творчасць. Узнікла мора ідэй, як прадставіць матэматыку з розных бакоў. Мы праявілі максімум самастойнасці, аднак гэта не азначае, што нас пусцілі ў вольнае плаванне. Каб студэнцкі карабель не збіўся з курсу, яго ўвесь час накіроўвала старшы выкладчык Людміла Леанідаўна Тухолка. Матэматычная гасцёўня па сваёй атмасферы нагадвала свецкі раўт: у зале гучала джазавая музыка, усе ўдзельнікі мерапрыемства былі святочна апрануты, гасцей частавалі пячэннем у форме лічбаў і матэматычных знакаў, працавала інтэлектуальнае казіно… Засумаваць проста не было магчымасці: столькі цікавых і разнапланавых конкурсаў і творчых нумароў падрыхтавалі арганізатары! Дарэчы, на ўваходзе кожны з гасцей атрымаў уласны нумар, дзякуючы чаму ўсе прысутныя паўдзельнічалі ў самых розных інтэлектуальных спаборніцтвах. Вядучыя выцягвалі з мяшэчка бочачкі з нумарамі, і выпадак вырашаў, хто ў якім конкурсе будзе прымаць удзел. Пачалося мерапрыемства з тэатралізаванай віктарыны «Хто б гэта мог быць?», падчас

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

трымкай псіхічнага развіцця № 7. Работа выстаўкі распачалася малебнам, які адслужыў айцец Сергій – протаіерэй Свята-Елісавецінскага манастыра. Ён асвяціў будынак нашай alma mater – храм ведаў і навукі, блаславіўшы выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта на годную працу і вучобу, на здароўе духоўнае і фізічнае, на ўчынкі чыстыя і светлыя. Сапраўды, міласэрнасць, дапамога тым, хто мае ў ёй патрэбу, павінны стаць неад’емнай часткай жыцця будучых педагогаў. І разуменне гэтага прывяло шмат ініцыятыўных студэнтаў у валанцёрскія атрады БДПУ. Такіх фарміраванняў ва ўніверсітэце трынаццаць, і ўсе яны гэтымі днямі

якой дзяўчаты паказвалі кур’ёзныя выпадкі з жыцця матэматыкаў, а гледачы называлі імёны вучоных. Адбылося шмат інтэлектуальных конкурсаў, разнастайных па форме і тэматыцы: «Жывыя задачы», гульня «Ці верыце вы, што…», «Адзін супраць усіх», «Шэрлак Холмс і чорная скрыня», віктарына «Жанчыны ў матэматыцы». У шоу «Інтуіцыя» патрабавалася суаднесці імёны нашых выкладчыкаў з падзеямі з іх жыцця. Актуальныя праблемы навукі раскрылі інсцэніроўкі «Матэматыка ў школе ўчора, сёння і заўтра», «Навука ў жыцці». Запомніліся матэматычныя фокусы, ілюзіі і нават рэп. «Разынкай» вечара стала відэавіктарына «Задачы ад выкладчыкаў», у якой прагучалі пытанні ад рэктара БДПУ і дэкана матэматычнага факультэта. Асаблівыя ўражанні пакінуў танец «Аптычная ілюзія». Напрыканцы мерапрыемства былі падведзены вынікі працы інтэлектуальнага казіно, узнагароджаны пераможцы. Асаблівасць мерапрыемства заключалася ў тым, што мы, студэнты, былі гасцямі і гаспадарамі адначасова. Гэта яшчэ больш аб’яднала нас. Шмат сіл і намаганняў было прыкладзена, каб усё атрымалася. І не дарма: мы выдатна правялі час і яшчэ раз упэўніліся ў тым, што матэматыка – самая лепшая з навук! Ганна ГУЛІЦКАЯ, студэнтка 404-й групы матэматычнага факультэта

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 252. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 30.04.2013 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by


nastaunik 6(1124)