Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ З МЭТАЙ актывізацыі навукова-даследчай і вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, фарміравання прыродазнаўча-навуковага светапогляду, павышэння эфектыўнасці выхаваўчай работы з навучэнскай і студэнцкай моладдзю, падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання і для актывізацыі прафесійна-арыентацыйнай работы ў БДПУ ў перыяд з 15 сакавіка па 16 мая праводзяцца адкрытыя інтэрнэт-алімпіяды па наступных дысцыплінах: «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Бялогія», «Геаграфія». ПА ДАДЗЕНЫХ 33-й студэнцкай паліклінікі, агульная захворваемасць студэнтаў БДПУ ў 2012 г. у параўнанні з папярэднім знізілася на 12,6 %. Гэта стала магчымым дзякуючы мэтанакіраванай прафілактычнай рабоце, якая праводзіцца пад кіраўніцтвам адміністрацыі ўніверсітэта, – сезонная вакцынацыя, далучэнне моладзі да заняткаў фізкультурай і спортам, прапаганда здаровага ладу жыцця падчас такіх масавых мерапрыемстваў, як Дні здароўя, спартакіяды.

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) замежных моў, узроставай і педагагічнай псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Спартыўны навігатар •Завяршыліся спаборніцтвы яшчэ ў двух відах спорту ў рамках праграмы 58-й круглагадовай спартакіяды БДПУ. Першае месца сярод мужчынскіх валейбольных каманд занялі зборныя факультэтаў прыродазнаўства і фізічнага выхавання (апошняя выступае па-за конкурсам). На другім – фізікі, на трэцім – гісторыкі. У спаборніцтвах па плаванні «золата» заваявалі зборныя факультэтаў псіхалогіі і фізічнага выхавання, «серабро» і «бронза» дасталіся спартсменам факультэта эстэтычнай адукацыі і фізфака.

Чацвер, 28 сакавіка 2013 года

№ 4 (1122 )

НОВАЕ Ў НАВУЧАННІ

НАМ КРЫЛЫ ДАЎ БДПУ

КАЛІ ГУМАР ПРАВІЦЬ БАЛЬ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

ПЕДАГАГІЧНЫ ДЭБЮТ-2013 Святочнае адкрыццё ІІ Міжнароднага фестывалю педагогаў-дашкольнікаў адбылося 25 сакавіка ў актавай зале БДПУ. Яно паклала пачатак 5-дзённаму конкурснаму марафону, за перамогу ў якім у гэты ж дзень пачалі змаганне прадстаўнікі трох педагагічных ВНУ з Расіі, Украіны і Беларусі. З нагоды фестывалю ў БДПУ завіталі прадстаўнічыя дэлегацыі з Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта і Нацыяльнальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. П. Драгаманава. Аднак галоўнымі асобамі на гэтым мерапрыемстве ўсё ж былі студэнты – і канкурсанты, і тыя, хто надзвычай цёпла падтрымліваў іх з залы. Ім, будучым педагогам, адрасавалі словы прывітання прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С. І. Копцева, дэкан факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ Л. М. Варанецкая, дацэнт кафедры менеджменту і інавацыйных тэхналогій дашкольнай адукацыі Інстытута развіцця дзіцяці НПУ імя М. П. Драгаманава Н. В. Левінец і дэкан педагагічнага факультэта Інстытута педагогікі і псіхалогіі адукацыі МГПУ І. У. Ягораў. Менавіта для іх працавала самае кампетэнтнае журы і выступалі лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы ФДА – фальклорнае трыа «Мядочак», харэаграфічны калектыў «Арт-Юніці», факультэцкая каманда КВЗ «Думкі ўслых» і «фантастычная птушка» Аліна Юрцэвіч. Шмат яркіх і запамінальных падзей чакае канкурсантаў наперадзе. Гэта і ўдзел у навуковай канферэнцыі, і прэзентацыя сваёй даследчай работы. Яны наведаюць Цэнтр развіцця дзіцяці, дзе пасля правядуць адкрытыя заняткі, пазнаёмяцца з дзейнасцю сацыяльных педагогаў і работнікаў прытулку Цэнтральнага раёна г. Мінска. Іх чака-

юць шматлікія экскурсіі па вуліцах і музеях старажытнага і заўжды маладога Мінска. А самае важнае – гэта пяць дзён плённых зносін, абмену ведамі, ідэямі і, няхай яшчэ невялікім, але вопытам. Гэта магчымасць на практыцы азнаёміцца з дашкольнымі адукацыйнымі сістэмамі краін-суседак, развіць свой творчы патэнцыял, зрабіць яшчэ адзін крок па шляху сцвярджэння сябе як сапраўднага педагога. Сёлета эстафету правядзення фестывалю ад МГПУ пераняў наш універсітэт. Наступны, трэці «Педагагічны дэбют-2014» мае адбыцца на ўкраінскай зямлі. Аднак галоўным ёсць і будзе не месца яго правядзення, а тое, што год ад году мерапрыемства аб’ядноўвае актыўных маладых людзей, ад прафесіяналізму якіх у многім залежыць будучыня нашых дзяцей і ў выніку заўтрашні дзень нашых краін.

Сяргей ЧУБРЫК:

«Я імкнуся захаваць нашу традыцыйную культуру» Напэўна, кожнаму з нас хоць раз у жыцці дапамагла настаўніцкая падказка: зрабіць правільны выбар, вызначыцца з прыярытэтамі і нават знайсці сваё прызванне. Магістрант БДПУ Сяргей ЧУБРЫК таксама мае такі эпізод у сваёй біяграфіі. Шэсць гадоў назад перад ім, выпускніком сталічнага ліцэя №5 транспартнага будаўніцтва, паўстала пытанне: займацца сталярнай справай ці працягваць навучанне па творчай спецыяльнасці. Сумненні развеяў майстар, які на той момант быў

студэнтам завочнага аддзялення факультэта народнай культуры БДПУ. Заўважыўшы выключныя здольнасці свайго вучня, ён параіў яму паступаць у педагагічны. Так Сяргей стаў студэнтам спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы». І калі б лёс склаўся інакш, магчыма, мы б сёння не ведалі Сяргея Чубрыка

як музыканта фальклорнага гурта «Квецень» і таленавітага майстра па вырабе народных інструментаў. Аднак праўду кажуць, што нічога ў нашым жыцці не адбываецца выпадкова… – Сяргей, як атрымалася, што ты захапіўся вырабам музычных інструментаў? (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


• Новае ў навучанні « НІ Х А О » – З Н АЧ Ы Ц Ь « ДО Б РЫ ДЗ ЕНЬ» Для многіх з нас словазлучэнне «кітайская грамата» – усяго толькі фразеалагізм, які мы ўжываем для абазначэння чагосьці незразумелага, таго, у чым цяжка разабрацца. А вось студэнты факультэта беларускай і рускай філалогіі БДПУ, якія вывучаюць кітайскую мову, успрымаюць гэты выраз часцей у прамым сэнсе. Кітайская граматыка, лексіка ці фанетыка для іх не экзотыка, а назвы вучэбных дысцыплін. Як вядома, спасцігаць замежную мову лепш за ўсё ў асяроддзі яе натуральных носьбітаў. І нашы студэнты атрымалі такую магчымасць дзякуючы праграме ўключанага навучання, якая ажыццяўляецца ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве, падпісанага паміж БДПУ і Паўночна-Заходнім педагагічным універсітэтам (г. Ланьчжоу, КНР). Так, восенню мінулага года наш універсітэт прыняў 11 кітайскіх студэнтаў, а пяцёра трэцякурснікаў ФБіРФ накіраваліся ў партнёрскую ВНУ, дзе зараз набываюць грунтоўныя веды па сваёй дадатковай спецыяльнасці. Як жа адчуваюць сябе нашы суайчыннікі за тысячы кіламетраў ад Радзімы, як арганізаваны іх вучэбны і вольны час? Пра гэта і не толькі расказвае спецыяльны карэспандэнт «Н» у КНР, студэнт ФБіРФ Міхаіл БЯЛОЎ. – Паўночна-Заходні педагагічны ўніверсітэт быў створаны ў 1902 г. і нядаўна адзначыў сваё 110-годдзе. У яго складзе 18 інстытутаў, 49 факультэтаў і 101 вучэбна-навуковы цэнтр. Кітайская сістэма адукацыі нечым нагадвае беларускую, а чымсьці – заходнюю. Аднак на нашым узроўні вывучэння мовы істотных адрозненняў няма. Мы вучымся пяць дзён па 4 гадзіны. Прадугледжаны таксама штотыднёвыя падрыхтоўчыя заняткі да экзамену. Нашы выкладчыкі – чулыя, вясёлыя, энергічныя і пазітыўныя людзі. Яны разумеюць, якія цяжкасці паўстаюць перад намі, студэнтамі-замежнікамі, таму стараюцца ва ўсім нам дапамагаць. Ну і, вядома ж, даступна і зразумела выкладаюць, тлумачаць, імкнуцца зрабіць вучобу не толькі карыснай,

але і цікавай. Асабліва хацелася б адзначыць нашага першага галоўнага выкладчыка, сапраўднага прафесіянала і проста мілую жанчыну Джао Хуангай. Дарэчы, універсітэт прадастаўляе шмат магчымасцей як студэнтам, так і педагогам. Напрыклад, Джао ўжо паспела папрацаваць выкладчыкам кітайскай мовы ў Малдове, пабачыць свет (ВНУ камандзіруе педагагічных работнікаў для ўдзелу ў міжнародных праектах і навуковых мерапрыемствах), узняцца па кар’ернай лесвіцы (а ёй толькі 30!). Гэта наўрад ці было б магчыма ў любым з пекінскіх універсітэтаў. Ланьчжоу – невялікі па кітайскіх мерках горад, аднак ён развіваецца і мае такія бясспрэчныя плюсы, як нізкія цэны і добразычлівасць мясцовага насельніцтва да замежных грамадзян, якіх тут няшмат. Ён знаходзіцца на беразе знакамітай кітайскай ракі Хуанхэ. У вольны час мы выходзім на яе набярэжную, гуляем па шматлікіх парках, блукаем у экзатычных кварталах, назіраем за бытам людзей, мову і культуру якіх вывучаем. Часам узнімаемся ў горы. Аднойчы пазнаёміліся з манахам, які спецыяльна для нас адчыніў памяшканне

з прыгожымі статуямі Буды. Увогуле, тут ёсць на што паглядзець: цудоўныя храмы, выдатныя музеі (Вялікі геалагічны, вадзяных млыноў і іншыя), шыкоўны заапарк з атракцыёнамі. Аднак, шчыра кажучы, увесь Кітай з яго ладам жыцця і прыродай з’яўляецца для еўрапейца музеем пад адкрытым небам. Увагу прыцягвае літаральна ўсё: дызайн будынкаў і памяшканняў, ландшафт (тут толькі горы і пустыні) і, вядома ж, побыт людзей. У Кітаі сапраўдны культ спорту: ранішнюю гімнастыку робяць людзі нават самага сталага ўзросту. Што да нашага кампуса, то ўжо ў 6 гадзін раніцы моладзь гуляе ў баскетбол, актыўна трэніруецца. Прадмет «Фізічная культура» абавязковы для ўсіх, акрамя замежных навучэнцаў. Студэнты захапляюцца рознымі відамі спорту, нават штурханнем ядра. У інтэрнаце ёсць тэнісныя сталы, у кампусе пабудаваны стадыёны, спартыўныя залы, басейн. Дарэчы, іх памер дазваляе займацца ўсім жадаючым. Секцыі ёсць і платныя, і бясплатныя. Кітайцы шмат кураць, але моладзь імкнецца да здаровага ладу жыцця. Таму студэнты, якія паляць, сустракаюцца не часта. Вучоба за мяжой – вопыт, пра які марыць кожны студэнт, і мы ўдзячны нашаму ўніверсітэту за такую цудоўную магчымасць. Думаю, што ўключанае навучанне – адзін з самых перспектыўных напрамкаў у вышэйшай адукацыі. Асабіста я задаволены каэфіцыентам карыснага дзеяння ад паездкі, імкнуся праводзіць час з плёнам, як мага больш кантактаваць з мясцовым насельніцтвам, удасканальваць маўленчыя навыкі.

• Персаналіі Сяргей ЧУБРЫК:

«Я імкнуся захаваць нашу традыцыйную культуру» (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

– Першым інструментам, вырабленым мною на ўніверсітэцкіх занятках па кераміцы, быў гліняны свісток. Ужо тады я актыўна пачаў цікавіцца народнай культурай і мастацтвам. Асабліва мяне прываблівала традыцыйная беларуская музыка, а дакладней, інструменты, з дапамогай якіх яна гучала. Спачатку разбіраўся ў чыста тэхнічных пытаннях: якую будову мае, скажам, беларуская валынка, як адбываецца працэс гукаўтварэння ў ліры, ад чаго залежыць чысціня гучання і г. д. Чым больш паглыбляўся ў тэму, тым мацнейшым станавілася жаданне самому вырабіць які-небудзь інструмент. Пазнаёміўся з майстрам А. Сурбам, які займаецца дудамі, нейкі час папрацаваў разам з ім, шмат чаму навучыўся. Неўзабаве пачаў сам рабіць дуды, а зараз пераключыўся ў асноўным на ліры. – Стварэнне музычнага інструмента – надзвычай працаёмкі працэс. Як табе ўдалося так хутка асвоіць гэтую дзейнасць? – Справа ў тым, што ў мяне ўжо была грунтоўная папярэдняя падрыхтоўка. Папершае, я дасканала валодаў тэхнікамі дрэваапрацоўкі, а гэта немалаважны складнік работы над інструментам. Падругое, з самага дзяцінства я займаўся мадэляваннем, майстраваў макеты караблёў па чарцяжах. Вядома ж, вельмі дапамаглі многія прадметы з універсітэцкай праграмы, такія як «Чарчэнне» (дасканалы чарцёж інструмента дазваляе пазбегнуць памылак пры вырабе), «Малюнак» (майстар павінен прарысаваць усе эскізы, асобныя элементы), «Дызайн» (ліра, напрыклад, падпарадкоўваецца законам залатога сячэння, эрганомікі) і інш.

2

Мастацкім афармленнем вырабаў я таксама займаюся сам, гэта, па сутнасці, і ёсць мая спецыяльнасць. Дуды ўпрыгожваюцца ліццём з волава, разьбой па дрэве. Дарэчы, той арнамент, якім аздоблены беларускія валынкі, не сустракаецца ў іншых культурах свету, ён самабытны і ўнікальны. – Сяргей, наколькі я зразумела, тваё захапленне паслужыла моцным стымулам да асваення ігры на народных інструментах. – Так, у мяне сапраўды няма абсалютна ніякай музычнай адукацыі. Нотнай граматы я не ведаю, аднак самастойна навучыўся ўсе мелодыі падбіраць на слых. Думаю, гэта не страшна: раней усе вясковыя музыкі былі самавучкамі, мелодыі перадаваліся на слых і такім чынам кожны мог імправізаваць. Такая асаблівасць народнай музычнай творчасці. – Што ж, чалавеку ўсё па плячы, калі ў яго ёсць талент. Напэўна, ён і прывёў цябе ў фальклорны гурт «Квецень». – Кіраўнік калектыву Таццяна Сянько набірала новы склад і запрасіла мяне да ўдзелу. У «Квецені» мы выконваем беларускую аўтэнтыку, каляндарна-абрадавыя песні, запісаныя падчас фальклорных экспедыцый. Мой «рабочы» інструмент – дуда, яна найбольш прыстасавана якраз для такога рэпертуару. Нашы продкі часцей за ўсё спявалі менавіта пад яе. – Раскажы, калі ласка, пра сваю навуковую дзейнасць. – Маё магістарскае даследаванне прысвечана колавай ліры. З ёй раней хадзілі жабракі, спявалі песні духоўнага зместу і зараблялі музыкай сабе на жыццё. Лірніцкая традыцыя зарадзілася ў Заходняй Еўропе і да гэтага часу там

не знікла, нават выйшла на сучасны ўзровень. Да нас жа гэтая традыцыя прыйшла позна, толькі ў канцы XVII ст., і ўжо ў пачатку ХХ ст. цалкам знікла. У 70-я гг. мінулага стагоддзя былі спробы яе аднавіць, але гэтым займаліся літаральна некалькі чалавек. Так, майстры У. Крайко і У. Жукоўскі стварылі сваю мадэль інструмента, але яна значна адрознівалася ад аўтэнтычнай і не прыжылася ў музычных калектывах. На шчасце, у музеях Беларусі і Расіі захаваліся ўзоры сапраўдных беларускіх колавых лір. Напрыклад, я дасканальна даследаваў адну з іх, якая знаходзіцца ў Маладзечне. Гэты інструмент цалкам не рэстаўрыраваны і таму ўнікальны. Я пры вырабе сваіх лір стараюся арыентавацца менавіта на аўтэнтычныя ўзоры. – Скажы, а наколькі зараз запатрабаваны народныя музычныя інструменты? – Попыт даволі вялікі, прычым вырабы беларускіх майстроў лічацца самымі якаснымі на прасторы СНД. На маіх

інструментах іграюць музыканты з «Квецені» і іншых калектываў, што выконваюць сярэдневяковую музыку, напрыклад, падчас рыцарскіх фестываляў. Лідар этна-трыо «Троіца» Іван Кірчук таксама зацікавіўся маёй колавай лірай, іграў на ёй, сказаў, што спадабалася. А ўвогуле запыты паступаюць розныя: замаўляюць як замежныя музыканты, так і раённыя дамы культуры для сваіх калектываў. – Кім ты бачыш сябе ў будучыні: музыкам, майстрам, педагогам ці навукоўцам? – Пакуль што я бачу сябе майстрам, які заняў сваю нішу ў вырабе народных інструментаў, і проста чалавекам, які захоўвае і перадае наступным пакаленням беларускую народную культуру. Мая бабуля жыве ў Карэліцкім раёне, недалёка ад Міра. У вёсцы ёсць старыя пакінутыя хаты, у якіх можна знайсці шмат артэфактаў, прадметаў побыту і культуры, цікавых у тым ліку і з мастацкага боку. Гэта народная творчасць, у ёй часцінка душы нашых продкаў. Крыўдна, што людзі гэтага не разумеюць. Таму я імкнуся захаваць нашу традыцыйную культуру. Вядома, кожны майстар марыць мець сваю школу і перадаваць веды і ўменні вучням. Спадзяюся, мая мара здзейсніцца. – Над чым збіраешся працаваць у найбліжэйшы час? – Планаў шмат, як і ў любога творчага чалавека. Напрыклад, я навучыўся рабіць інструменты і трохі на іх іграць, але слаба ведаю народны рэпертуар – гэта праца на перспектыву. Думаю паспрабаваць зрабіць гуслі і цымбалы. Ну і ўдасканальваць ужо набытыя ўменні. Напрыклад, у вырабе дуд мне, як кажуць, яшчэ вучыцца і вучыцца, да ўзроўню лепшых беларускіх майстроў далёка. – Шчыра жадаю табе поспеху, натхнення і здзяйснення задуманага. Дзякуй за размову! Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

28 сакавіка 2013 г.


• Нам крылы даў БДПУ

• З першых рук

ПА Д А ДН О Й З О РК А Й Усё пазнаецца ў параўнанні. Якой бы жыццёвай мудрасцю і метадычнай скарбніцай ні валодалі сталыя настаўнікі, у школьныя гады мы ўсё ж больш цанілі маладых і крэатыўных педагогаў, з якімі было лёгка знаходзіць агульную мову і паразуменне. Жаданне зламаць стэрэатып пра злосную настаўніцу ў акулярах і сукенцы з накрухмаленым каўняром прывяло мяне, як і многіх «танкаўцаў», туды, дзе яму наканавана было здзейсніцца.

Універсітэцкія гады зараз падаюцца адным імгненнем. Дыплом выкладчыка атрымалі ўсе выпускнікі, але шлях настаўніцтва абралі самыя мужныя і таленавітыя. Як прыемна, калі на чарговым фестывалі, конкурсе, курсах павышэння кваліфікацыі сустракаеш сваіх «аднакашнікаў». Выпускнікі розных факультэтаў БДПУ праслаўляюць імя роднага ўніверсітэта, пацвярджаючы высокую якасць і бясспрэчную карысць педагагічнай адукацыі. Прыемна чуць ад кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў і завучаў устаноў адукацыі, што ўзровень падрыхтоўкі маладых педагогаў з БДПУ намнога вышэйшы, чым калег з іншых навучальных устаноў. Гэта не азначае, што мы павінны спыніцца на дасягнутым. Калі ўжо ёсць узятая вышыня, то, як мінімум, яе трэба ўтрымліваць. Мне пашчасціла: я не сустрэла ніводнага маладога настаўніка, які б толькі даваў урокі, выступаў на бацькоўскіх сходах і вёў дакументацыю, хоць гэта значная частка нашай працы. Маладосць – гэта якраз тая пара жыцця чалавека, якая ніколі не даруе яму ляноты, безыніцыятыўнасці і абыякавасці. Многія памыляюцца, калі лічаць, што з заканчэннем універсітэта пачынаецца шэрая паўсядзённасць радавога педагога. Насамрэч на кожнага з нас ускладзены святы абавязак – расквечваць жыццё дзяцей. Так, выпускнік гістарычнага факультэта Аляксандр Андрэевіч Трус выдатна спраўляецца з гэтым абавязкам, выкладаючы англійскую мову ў гімназіі № 3 Цэнтральнага раёна сталіцы. Насычанасці жыцця маладога педагога можна пазайздросціць: «Я ў поўнай меры адчуў, што такое ўсебаковая гуманітарная адукацыя і які плён яна здольна прынесці як у прафесійным, так і ў асабістым плане. Заўсёды

з цеплынёю ўспамінаю выкладчыкаў, якія працавалі з намі. Мінулы год быў сапраўды багатым на эмоцыі і на дасягненні ў прафесійнай сферы. З лепшымі маладымі настаўнікамі сталіцы, сярод якіх пераважна выпускнікі нашага ўніверсітэта, сустрэўся на фестывалі педагагічных ідэй «Усё, што мы можам!». Стаў пераможцам раённага і фіналістам гарадскога конкурсу прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» у намінацыі «Мы – маладыя». А з нядаўняга часу з’яўляюся яшчэ і ўдзельнікам адукацыйнай праграмы Савета Еўропы «Песталоцы». Я ўпэўнена, што кожны выпускнік, як і Саша, знойдзе чым падзяліцца з маладым пакаленнем, паказаць прыклад тым, хто працягне добрую традыцую – праслаўляць нашу alma mater не толькі словам, але і справай. Усе мы нарадзіліся пад адной зоркай, імя якой – Настаўніцтва. Наш шлях складаны, непрадказальны, часам са стромкімі паваротамі, нечаканымі перашкодамі. Але іх варта пераадольваць дзеля таго, каб застацца ва ўдзячнай памяці хаця б аднаго з вучняў, каб дапамагчы распусціцца хоць адной кветцы жыцця. Галіна СТРАЛЬЧУК, магістрантка кафедры беларускага мовазнаўства

ЦЯ ПЕР Я М АГІСТР У жыцці не заўжды ўсё складваецца так, як гэтага хацелася б. Вось і я воляй лёсу стала студэнткай не стацыянара, а завочнага аддзялення факультэта беларускай і рускай філалогіі. Тады нават і не ўяўляла, што праз некалькі гадоў змагу прымерыць шапку магістра, апрануць мантыю… Усё атрымалася, але не адразу. Праца, сесія, праца, сесія… Вось і ўніверсітэт скончаны. Я – спецыяліст з вышэйшай адукацыяй. Паспяхова здала дзяржаўныя экзамены, задумалася: а што яшчэ я магу зрабіць для паглыблення сваіх ведаў, развіцця ўменняў і навыкаў? Вырашыла паспрабаваць паступіць у магістратуру роднага ўніверсітэта. Атрымалася! А пасля… Пасля пачалася напружаная праца. У працэсе правядзення сумеснага з маім навуковым кіраўніком Г.Я. Адамовіч даследавання я пазнаёмілася з цікавымі і таленавітымі людзьмі, атрымала новы досвед, многаму навучылася. «Уражанні! Уражанні! Абрысы невыразныя. Усё вакол уражвае, жывое ўсё і важнае» – гэтыя радкі з верша паэта-земляка Віктара Вабішчэвіча вельмі блізка перадаюць маё самаадчуванне падчас навучання ў магістратуры. Многія знаёмыя мяне не разумелі: маўляў, хопіць табе ўжо вучыцца! Аднак

28 сакавіка 2013 г.

я ўсведамляла, што займаюся цікавай і карыснай справай, не марную час, а значыць, кожны дзень пражыты не дарэмна. Будучы магістранткай, пачала ўдасканальваць свае паэтычныя здольнасці, стала членам творчага клуба «Натхненне», што дзейнічае ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці (тут я жыву і працую). Мяне запрасілі да супрацоўніцтва з інфармацыйным сайтам палескага рэгіёна, дзе ў вольны ад асноўнай працы час шліфую свае журналісцкія ўменні.

Напрыканцы студзеня я прыехала ў Мінск, у сваю alma mater па запаветны дыплом. Які гэта быў цудоўны дзень! Шчаслівыя новаспечаныя магістры ў мантыях увесь дзень хадзілі па родных калідорах, лавілі на сабе зацікаўленыя погляды студэнтаў, фатаграфаваліся. Запомнілася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў, цёплая святочная атмасфера, творчая праграма. Атрыманне акадэмічнай ступені магістра – важная падзея для мяне і маіх аднакурснікаў. Упэўнена,

што веды і ўменні, набытыя намі падчас правядзення навуковых даследаванняў, будуць і надалей спрыяць дасягненню пастаўленых перад сабою мэт. Дыплом магістра – гэта яшчэ адна прыступка на лесвіцы асабістых дасягненняў, якая абавязкова стане трывалым грунтам для далейшай навуковай і педагагічнай дзейнасці. Напрыканцы мне хацелася б самыя шчырыя словы ўдзячнасці выказаць нашым навуковым кіраўнікам. Менавіта вы сваёй працай, вопытам, мудрасцю дапамаглі нам стаць сапраўднымі даследчыкамі. Няхай кожны дзень жыцця прыносіць толькі радасць і натхненне! Удзячных і таленавітых вам вучняў! Наталля БАЗАР, выпускніца магістратуры 2013 г.

Для нашых студэнтаў-выпускнікоў 2013 год у многім знакавы. Хутка яны атрымаюць доўгачаканыя дыпломы аб вышэйшай адукацыі і пачнуць сваю прафесійную дзейнасць. Працаўладкаванне – тэма, якая хвалюе кожнага выпускніка незалежна ад формы атрымання адукацыі. Аднак для студэнтаў дзённай бюджэтнай формы яна асабліва актуальная: у адпаведнасці з заканадаўствам іх чакае размеркаванне і накіраванне на работу. Парадак ажыццяўлення гэтай працэдуры каменціруе начальнік аддзела кадраў нашага ўніверсітэта Валерый Пятровіч АЛАВЯННІКАЎ. – Размеркаванне мае пад сабой прававую аснову, выкладзеную ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (артыкулы 83–88) і ў Палажэнні аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на работу выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю. Палажэнне зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2011 № 821. Сутнасць размеркавання заключаецца ў тым, што яно дае маладому спецыялісту першае працоўнае месца, якое можа быць прадыктавана не толькі жаданнем выпускніка, але і «патрэбамі галін эканомікі і сацыяльнай сферы ў спецыялістах». З уласнага вопыту ведаю: выпускнікоў цікавіць перш за ўсё сама працэдура размеркавання. Для яе правядзення створана спецыяльная камісія, у якую ўваходзяць рэктар (старшыня), прарэктары, дэканы факультэтаў, юрысты, прадстаўнікі студэнцкіх грамадскіх арганізацый. Кожны выпускнік павінен прысутнічаць на пасяджэнні гэтай камісіі, каб даведацца, дзе будзе пачынацца яго працоўная дзейнасць. Размеркаванню падлягаюць не толькі выпускнікі дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі, але і завочнай і платнай у выпадку, калі не менш за палову тэрміну іх навучання прайшло на дзённай бюджэтнай форме. Выпускнікі платнай формы атрымання адукацыі пры жаданні і наяўнасці вакантных месцаў таксама могуць звярнуцца па размеркаванне і атрымаць пасведчанне аб накіраванні на працу. Асноўныя рэгіёны, для якіх рыхтуе спецыялістаў наш універсітэт, – гэта Мінск і Мінская вобласць. Аднак геаграфія размеркавання нашых выпускнікоў выходзіць за межы сталічнага рэгіёна і ахоплівае ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Адной з умоў размеркавання ва ўстановы адукацыі г. Мінска і абласных цэнтраў з’яўляецца наяўнасць рэгістрацыі ў гэтых гарадах. Студэнты, якія вучыліся на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, накіроўваюцца для працаўладкавання ў тыя раённыя аддзелы адукацыі, з якімі заключалі дагаворы на мэтавую падрыхтоўку. Ёсць і іншыя асаблівасці размеркавання, якія цяжка выкласці ў рамках адной публікацыі. Аднак яны хвалююць нашых выпускнікоў. Тэлефануйце, заходзьце ў аддзел кадраў, юрыдычны аддзел, свае дэканаты! Толькі не заставайцеся сам-насам са сваімі пытаннямі. Якімі б ні былі вынікі размеркавання, для кожнага з выпускнікоў гэты дзень значны, урачысты, а для некаторых – нават лёсавызначальны. Пажадаю паспяховага размеркавання ўсім. А пазіцыя камісіі па размеркаванні наступная: прадаставіць нашаму выпускніку такое месца работы, дзе яму будзе найбольш зручна пачынаць сваю працоўную дзейнасць. Аднак, вядома ж, у рамках магчымага і ў адпаведнасці з заканадаўствам. ГРАФІК РАБОТЫ КАМІСІІ ПА РАЗМЕРКАВАННІ 9 красавіка – магістратура, факультэт псіхалогіі. 10 красавіка – факультэт пачатковай адукацыі, факультэт прыродазнаўства. 11 красавіка – факультэт дашкольнай адукацыі, факультэт спецыяльнай адукацыі. 12 красавіка – факультэт беларускай і рускай філалогіі. 16 красавіка – факультэт эстэтычнай адукацыі, матэматычны факультэт. 17 красавіка – факультэт фізічнага выхавання, фізічны факультэт. 18 красавіка – гістарычны факультэт, факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій. 24 красавіка – размеркаванне для выпускнікоў, якія адсутнічалі на папярэдніх пасяджэннях камісіі па ўважлівых прычынах. Камісія працуе ў аўд. 42 (вучэбны корпус № 1) з 10.00.

3


У ДУХУ ЛЕПШЫХ ТРАДЫЦЫЙ Падводзіць вынікі работы звычайна прынята ў канцы каляндарнага ці навучальнага года. Але ў выпадку ТДД такое падсумаванне часцей адбываецца першым вясновым днём. І гэта не выпадкова: менавіта ў сакавіку 2005 г. у БДПУ была створана тэрытарыяльная добраахвотная дружына. З тых часоў студэнты нашага ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах па ахове грамадскага парадку, жыцця і здароўя грамадзян, выкананні Правілаў унутранага распарадку БДПУ і інш. У складзе ТДД на сённяшні дзень працуюць тры функцыянальныя атрады: патрульнапаставы, мабільны і атрад на базе інтэрната № 8. Падчас мерапрыемства камандзір кожнага з атрадаў прадставіў справаздачу аб праведзенай рабоце. Студэнтка 501-й групы гістарычнага факультэта Крысціна ШАЛЕСНАЯ, якая з’яўляецца членам ТДД ужо 5 гадоў і прайшла шлях ад радавога дружынніка да камандзіра патрульна-паставога атрада, вызначыла асноўныя функцыі ППА і падкрэсліла, што такая праца дае магчымасць паказаць сябе з лепшага боку, пазнаёміцца з новымі людзьмі і навучыцца працаваць у адной камандзе. У структуры ППА ёсць атрад, які тэрытарыяльна абслугоўвае вучэбны корпус №5 (вул. Мяснікова, 5). Яго работу ўжо паўгода каардынуе студэнтка 34-й групы ФЭА Таццяна МІХАЛЕВІЧ. Улічваючы спецыфіку навучання на факультэце, дружына ажыццяўляе сямідзённае дзяжурства. Патрульна-паставы атрад факультэта арганізуе прапускны рэжым, забяспечвае кантроль за выкананнем правілаў правапарадку. Таццяна адзначыла, што быць дружыннікам ганарова, але ў той жа час вельмі адказна: «Кожны з нас сваім асабістым прыкладам павінен служыць эталонам паводзін. Удзел у ТДД дапамагае станаўленню асобы, бо спрыяе развіццю самастойнасці, самаарганізацыі і дысцыплінаванасці». Яна пажадала ўсім дружыннікам добрасумленна ставіцца да сваіх абавязкаў, справядліва ацэньваць сітуацыю і не забывацца пра ветлівасць. Без хлопцаў і дзяўчат з мабільнага атрада не абыходзіцца ніводнае ўніверсітэцкае мерапры-

емства. Яго камандзір, студэнт 305-й групы гістарычнага факультэта Генадзь ГАПАНОВІЧ, расказаў, што члены МА на працягу мінулага года прынялі ўдзел больш чым у 80 мерапрыемствах гарадскога і ўніверсітэцкага маштабу, не раз дзяжурылі ў Мінскім метрапалітэне. Генадзь пажадаў усім дружыннікам моцнага здароўя і выдатнай вучобы. На працягу амаль двух гадоў ТДД дзейнічае на базе інтэрната № 8. І ўвесь гэты час функцыі ка мандзіра выконвае студэнт 502-й групы матэматычнага факультэта Алег ВОРАНАЎ. Ён расказаў прысутным пра асаблівасці дзейнасці атрада, супрацоўніцтва і абмен вопытам з курсантамі Акадэміі МУС РБ. Таксама Алег выказаў падзяку за падтрымку рэктарату БДПУ і адміністрацыі студгарадка. Дзейнасць па забеспячэнні правапарадку прадугледжвае цеснае супрацоўніцтва з рознымі структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта. Пра ўзаемадзеянне ТДД і пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ БДПУ расказаў яе сакратар Яўген ГАЛАВАЦКІ.

Добрай традыцыяй стала заахвочванне працы лепшых дружыннікаў. Так, за добрасумленнае выкананне абавязкаў, асабісты ўклад у прафілактыку правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі і па выніках работы за 2012 г. рэктарат аб’явіў падзяку 35 членам ТДД. Акрамя таго, напярэдадні Дня жанчын кіраўніцтва БДПУ падаравала дзяўчатам-дружынніцам 12 квіткоў у Палац Рэспублікі на канцэрт Стаса П’ехі. Узнагароджваючы лепшых з лепшых, прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С. І. Копцева ад імя рэктарата звярнулася да ўсіх дружыннікаў са словамі падзякі і адзначыла, што «на сёняшні дзень ТДД – яшчэ адзін брэнд БДПУ, які ўмацоўвае пазіцыі ўніверсітэта як вядучай педагагічнай ВНУ краіны». Завяршылася мерапрыемства цудоўным канцэртам таленавітых студэнтаў. Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, камандзір ТДД БДПУ

Мы разам! Як згуртаваць першакурснікаў у сапраўдны дружны калектыў? Як зрабіць студэнцкае жыццё больш насычаным і вясёлым? Як навучыць будучых педагогаў самастойнасці і адказнасці? Гэтыя і многія іншыя пытанні ўсё больш хвалююць выкладчыкаў БДПУ, асабліва куратараў студэнцкіх груп. З мэтай іх вырашэння мы шукаем новыя формы і метады педагагічнага ўзаемадзеяння. Мы імкнёмся выслухаць студэнта, падтрымаць яго ў цяжкую хвіліну, далучыць да грамадска-культурнай дзейнасці, да жыцця факультэта і ўніверсітэта. Вядома, не заўсёды ў нас гэта атрымліваецца, аднак праўду кажуць: калі ў цябе нешта не атрымліваецца, значыць, ты прыкладаеш не дастаткова намаганняў. Таму мы ідзём наперад і не спыняемся. Ужо не першы год на факультэце сацыяльнапедагагічных тэхналогій арганізавана штодзённае наведванне інтэрната, да якога падключаны не толькі куратары, а і ўвесь прафесарска-выкладчыцкі склад. Нашы студэнты ведаюць, што да іх у госці ў любы момант можа зайсці педагог. З аднаго боку, гэта дысцыплінуе, з другога – з’яўляецца дадатковым фактарам згуртавання ўсяго калектыву ФСПІ: мы на свае вочы бачым, з якімі праблемамі сутыкаюцца нашы выхаванцы, у чым яны маюць патрэбу і г.д. Падтрымліваюцца і традыцыі факультэта. Гэта, напрыклад, вясновае свята, якое яднае студэнтаў спецыяльнасці «Сацыяльная работа» і

выкладчыкаў кафедры сацыяльнай работы. Я маю на ўвазе шоу «Кулінарны паядынак», якое традыцыйна чацвёрты год запар праходзіць у інтэрнаце № 1. Сёлета ў ім удзельнічалі каманды 1–3 курсаў, а ў журы ўвайшлі выкладчыкі кафедры і старшакурснікі. Загадчык кафедры сацыяльнай работы А.А. Носава адзначыла: «Мерапрыемства карыснае тым, што маладыя людзі займаюць актыўную пазіцыю, дзеля агульнай перамогі аб’ядноўваюцца, набываюць новыя веды і ўменні». Сапраўды, студэнты ўразілі нас сваёй вынаходлівасцю і кулінарнымі талентамі: лавашы з рознымі начынкамі, сырнікі з ананасамі, слаёныя салаты – усё надзвычай смачнае. Вучэбныя групы сталі сапраўднымі камандамі, а гэта менавіта тое, чаго куратары імкнуліся дасягнуць. Навыкі, набытыя студэнтамі падчас мерапрыемства, безумоўна, спатрэбяцца ім як у паўсядзённым жыцці, так і ў прафесійнай дзейнасці, бо сацыяльны педагог павінен быць майстрам на ўсе рукі. Алена АЛТЫНЦАВА, куратар 221-й групы ФСПТ Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Сакавік не спяшаецца радаваць нас сапраўдным вясновым надвор’ем – не бяда! Заўзятыя аматары студэнцкага гумару ведаюць, дзе заўсёды горача незалежна ад пары года. Вядома ж, на гульнях Лігі КВЗ БДПУ! Прынамсі, падчас паўфіналаў, якія прайшлі 20–21 сакавіка, градус пазітыву ў актавай зале трымаўся на самым высокім узроўні. Праўда, не ўсім камандам удалося растапіць ільдзінкі ў сэрцах журы, і ў фінал трапілі толькі самыя «гарачыя». Але пра гэта пазней.

Калі гумар правіць баль У першы конкурсны дзень на арэну гумарыстычных спаборніцтваў выйшлі каманды «Дранікі» (ФБіРФ), «FM» (матфак), «Какосавая стружка» (ФПА) і «ФП» (факультэт псіхалогіі). Падчас «Фрыстайла» эфэмаўцы адразу прадэманстравалі нам, што ў іх матэматычны склад розуму. Праўда, аказалася, што на гэтым складзе даўно пара правесці інвентарызацыю. Дзякуючы дзяўчатам з ФПА мы нарэшце даведаліся, што песня «Яблыкі на снезе» – пра тое, як пад Мінскам перавярнулася фура з прадукцыяй «Аpple». «Дранікі» дзеля перамогі пайшлі на рызыкоўны крок – захапілі ў палон дэканаў усіх факультэтаў-канкурэнтаў. Ну і, вядома ж, парадавалі нас традыцыйным інтэрнацыянальным гумарам. Псіхолагі выгадна выдзяляліся на фоне астатніх каманд дзякуючы не толькі ўдалым жартам, але і выдатна абыграным мініяцюрам. Чаго варта толькі сцэнка «Рабаванне ксераксна-капіравальнага цэнтра»! Праўда, прыз у намінацыі «Лепшы акцёр» журы ўсё ж прысудзіла навічку каманды матфака Аляксандру Вэрасу. «ФП» не ў крыўдзе: яны забралі прыз за лепшы жарт гульні. У «Трыятлоне» трыумф святкавалі філолагі, трапіўшы проста ў яблычак фінальным жартам: «У Афрыцы дзяцей за дрэнныя паводзіны ставяць у вугал, а за добрыя – у цянёк». Конкурс аднаго нумара пад назвай «Сябар пазнаецца ў гульні» прадугледжваў удзел у ім запрошанага госця. Каманды пайшлі лёгкім шляхам і папрасілі дапамагчы ім выпускнікоў-кавэзэшнікаў. Кацярына Вайцюшонак (ФБіРФ) так удала справілася са сваёй задачай, што стала лепшай актрысай першага паўфінала. Самую ж вялікую колькасць узнагарод заваявала «Какосавая стружка»: прызы за лепшы жарт пра БДПУ і за лепшы нумар, спецыяльны падарунак ад прафкама студэнтаў і прыз рэдактараў Лігі КВЗ БДПУ. Праўда, у суме балаў абаяльныя дзяўчаты прайгралі сваім сапернікам. Такім чынам, першымі фіналістамі сталі матэматыкі, філолагі і псіхолагі (двое апошніх набралі аднолькавую колькасць балаў). Другі паўфінал, як і чакалася, атрымаўся яшчэ больш гарачым. Тэмпературны рэжым падтрымлівалі «Качыныя гісторыкі» (гістфак), «Васабі» (факультэт прыродазнаўства), «Фьюzz» (ФСПТ) і «Sidis» (ФФВ). Апошняя з названых каманд у сваім фірменным спартыўным стылі распачала «Фрыстайл». І вельмі ўдала: першая ж мініяцюра пра фізіка, які ледзь не пераблытаў сябе з урачом, была названа пасля лепшым жартам пра БДПУ. Каманда «Васабі» наглядна прадэманстравала, як пажарная сігналізацыя можа сапсаваць самае рамантычнае прызнанне, і нагадала, што кандуктары напрыканцы рабочага дня таксама стамляюцца. «Качыныя гісторыкі» прадставілі нашай увазе топ-тры тэлефонныя званкі пасля здачы іспытаў і блок гістарычных мініяцюр. Фаварыты другога паўфінала, каманда «Фьюzz», на працягу ўсяго выступлення трымалі залу ў стане бесперапыннага смеху. У «Трыятлоне» яны ледзь не саступілі стралкам з факультэта фізічнага выхавання, але па рашэнні журы падзялілі з імі перамогу. Конкурс аднаго нумара не ва ўсіх атрымаўся на «выдатна», аднак быў цікавым і разнапланавым. «Васабі» перадаў нам атмасферу інтэлектуальна-гумарыстычнай гульні «Што? Дзе? Калі?», «Sidis» паказаў сваю інтэрпрэтацыю знакамітага «Сабачага сэрца». А вось «Фьюzz» вырашыў расказаць пра школьныя гады свайго дэкана. Ролю Аляксандра Валер’евіча Касовіча выканаў… сам Аляксандр Валер’евіч! Ды так бліскуча, што яго можна было б смела назваць лепшым акцёрам паўфінала. Аднак гэтыя лаўры дасталіся іншаму прадстаўніку каманды ФСПТ – Юрыю Гурскаму. Дарэчы, лепшай актрысай стала таксама студэнтка гэтага ж факультэта Анастасія Прыма. «Качыныя гісторыкі» традыцыйна паказалі нам музычны конкурс аднаго нумара, запрасіўшы ў дапамогу ўдзельніка гурта «3+2» Арцёма Міхаленку. Атрымалася амаль што «Еўрабачанне»! Вынікі другога паўфінала наступныя: прызы за лепшы жарт і за лепшы нумар дасталіся камандзе ФСПТ, а прызы ад прафкама і рэдактараў – гісторыкам. Гэтыя два факультэты і прайшлі ў фінал. Такім чынам, у спаборніцтве за «Шкляны кактус» будуць удзельнічаць пяць каманд. Яшчэ раз дзякуем вам, нашы любімыя гумарысты, і з нецярплівасцю чакаем фіналу! Вераніка МАНДЗІК

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 195. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 28.03.2013 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 4(1122)  
nastaunik 4(1122)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement