Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• ВІНШУЕМ! За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь УЗНАГАРОДЖАНА доктар педагагічных навук, прафесар кафедры дашкольнай адукацыі Н. С. СТАРЖЫНСКАЯ

Чацвер, 14 сакавіка 2013 года

№ 3 (1121 )

ЗІМОВАЯ ШКОЛА ПСІХОЛАГАЎ

ВЕДАЙ НАШЫХ!

«НАСТАЎНІК2013»

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 3

ЗОРНЫ

ТРЫУМФ

Немагчыма злічыць, колькі шляхоў пройдзена зорнікамі за 48 гадоў існавання слаўнай традыцыі БДПУ. Аднак кожны, хто хоць аднойчы вандраваў па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, ведае: самая кароткая і самая лёгкая дарога – тая, што вядзе дадому, у сваю родную alma mater. Вось і сёлета шэсць зорных маршрутаў сышліся апошнім лютаўскім днём у адным пункце – актавай зале БДПУ. Менавіта тут сабраліся студэнты, выкладчыкі і кіраўнікі раённых адміністрацый, каб падвесці вынікі Зорнага паходу-2013.

• Навіны БДПУ

Д

ВАЦЦАЦЬ трэцяга сакавіка ўніверсітэт гасцінна адчыніць свае дзверы для абітурыентаў-2013. Актуальную і дакладную інфармацыю пра новыя спецыяльнасці, парадак прыёму ў БДПУ і многае-многае іншае наведвальнікі атрымаюць ад прадстаўнікоў рэктарата, членаў прыёмнай камісіі, дэканаў факультэтаў. Мерапрыемства адбудзецца ў актавай зале ўніверсітэта (вул. Савецкая, 18, вучэбны корпус № 3). Пачатак у 11.00. «Н»-даведка. Выкладчыкі і студэнты факультэтаў актыўна ўключыліся ў правядзенне прафарыентацыйнай работы. Так, днямі гасцямі матфака сталі выпускнікі мінскіх школ і навучэнцы УА «Дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж хлебапячэння». Працяг тэмы – у артыкуле «Вакацыі – з карысцю!» (стар. 4).

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухарчыка з мэтай сацыяльнай абароны работнікаў універсітэта і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Днём жанчын усім штатным работнікам аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 250 000 руб., а тым, хто знаходзіцца ў адпачынку па цяжарнасці, родах і доглядзе за дзіцём, – 100 000 руб. (прапарцыянальна займаемай стаўцы).

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыка кафедры (к.н., д.н., 23 разр. АТС) сацыяльнай псіхалогіі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) заалогіі (2), сацыяльнай псіхалогіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) музычна-інструментальных дысцыплін, методык дашкольнай адукацыі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) агульнай і дзіцячай псіхалогіі, замежных моў (2), прыродазнаўчанавуковых дысцыплін. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык, які выказаў шчырую ўдзячнасць усім, хто сваёй энергіяй і натхнёнасцю ў чарговы раз на «выдатна» ажыццявіў зорнае падарожжа. Паходы па месцах баявой і працоўнай славы даўно сталі брэндам не толькі нашага ўніверсітэта, але нават і ўсёй краіны. Таму іх актыўныя ўдзельнікі з абодвух бакоў маюць поўнае права на ўзнагароды самай высокай вартасці. Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі сёлета двое пяцікурснікаў – Яна Васільева (ФПА) і Аляксей Прахін (фізфак). За плённую працу ў галіне грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі і высокі ўзровень арганізацыі зорных паходаў Ганаровай граматай БДПУ былі ўзнагароджаны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н. Г. Кучынская і старшыня Ашмянскага райвыканкама Ю. У. Адамчык. За значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і шматгадовы ўдзел у арганізацыі і правядзенні Зорных паходаў Граматай БДПУ адзначаны: А. В. Жураўская, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, Д. А. Ігнатовіч, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, А. С. Камароўскі, мастацкі кіраўнік

студэнцкага клуба «Юнацтва», А. Г. Лапатко, выкладчык кафедры заалогіі. За выдатную вучобу і актыўны шматгадовы ўдзел у Зорных паходах Граматай БДПУ ўзнагароджаны пяцікурснікі: Яўген Галавацкі (ФДА), Сцяпан Манкевіч (факультэт псіхалогіі), Кацярына Падпалуха (матэматычны факультэт), Павел Шыманскі (гістарычны факультэт). Прадстаўнікі шасці раённых выканаўчых камітэтаў атрымалі Падзякі рэктара БДПУ, не засталіся без узнагарод і лепшыя байцы ды камандзіры зорных атрадаў. Па выніках паходу-2013 вызначаны пераможцы ў наступных намінацыях: «Зорныя даследчыкі» – зводны атрад «Нашчадкі» гістфака і ФБіРФ; «Зорны талент» – «48-я танкавая дывізія» ФДА і ФСПТ; «Зорны крэатыў» – «Фактар “Ч”» факультэтаў прыродазнаўства і псіхалогіі; «Зорнае яднанне» – «Ёсць кантакт!» ФПА і ФФВ. У самай галоўнай намінацыі – «Зорны лідар» – перамогу святкавалі адразу два атрады: «Зорны фэст» (ФЭА і ФСА) і «Дзеці Эйнштэйна» (фізічны і матэматычны факультэты). Падарункам для зорнікаў сталі не толькі ўзнагароды ад рэктарата і грамадскіх арганізацый, але і святочны канцэрт, падрыхтаваны лепшымі творчымі калектывамі Ашмяншчыны.


• Свет без межаў Чарговы крок у плённым супрацоўніцтве Навуковае супрацоўніцтва паміж факультэтамі псіхалогіі БДПУ і Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта, распачатае ў мінулым годзе, актыўна набірае тэмпы. Мы ўжо двойчы прымалі ў сябе італьянскіх калег, і вось нядаўна дэлегацыя нашай alma mater наведала партнёрскую ВНУ. Праграма візіту, падрыхтаваная двума каардынатарамі дагавору – дырэктарам дэпартамента аховы здароўя прафесарам Нікола Камода і віцэ-дырэктарам дэпартамента псіхалогіі і педагогікі прафесарам Патрыцыяй Мярынгала, уключала знаёмства з універсітэтам, афіцыйныя сустрэчы, канферэнцыі, абмеркаванне сумесных даследчых і адукацыйных праектаў і інш. Падчас знаходжання ў Італіі выкладчыкі БДПУ пазнаёміліся з факультэтамі псіхалогіі і медыцыны: іх кіраўніцтвам і прафесарскім складам, работай лабараторый і бібліятэк. Члены беларускай дэлегацыі сталі ўдзельнікамі канферэнцыі «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі». Выступоўцы прадставілі вынікі даследаванняў, што праводзяцца сёння на факультэце псіхалогіі БДПУ, і атрымалі прапанову на ажыццяўленне сумесных навуковых праектаў. Таксама мы былі запрошаны на рэгіянальную тасканскую канферэнцыю, прысвечаную памяці Андрэа Дэвота – фларэнтыйскага псіхіятра

і псіхолага, дзейнасць якога была накіравана на арганізацыю эфектыўнай мадэлі псіхалагічнай рэабілітацыі нарказалежных і людзей з іншымі формамі адыкцыі. У рамках візіту адбылося абмеркаванне сумеснага беларуска-італьянскага адукацыйнага праекта, які плануецца прадставіць для ўдзелу ў конкурсе Міжнароднай міжуніверсітэцкай праграмы TEMPUS. Рэктар Фларэнтыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесар Альберт Тэзі падтрымаў ініцыятывы, звязаныя з развіццём сумесных даследчых і адукацыйных

праектаў ВНУ абедзвюх краін. Сапраўды, супрацоўніцтва і абмен інфармацыяй у навуковай і дыдактычнай сферах паспрыяюць павышэнню эфектыўнасці вучэбнавыхаваўчага працэсу ў нашых універсітэтах. Гэтай думкі прытрымліваецца і саветнік па пытаннях навукі і культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Італіі Глеб Мартынаў, які ўдзельнічаў у сустрэчы. Члены дэлегацыі БДПУ звярнулі ўвагу на тое, як актыўна ў Італіі ўзаемадзейнічаюць спецыялісты ў галіне псіхалогіі і медыцыны. Так, медыкі ўдзельнічаюць у рэалізацыі шэрагу навукова-практычных праектаў лабараторыі псіхалогіі здароўя, а псіхолагі дапамагаюць сваім калегам у клініках (напрыклад, педыятрычнай клініцы Фларэнцыі), дзе працуюць з пацыентамі і іх роднымі. Напрыканцы хацелася б адзначыць гасціннасць гаспадароў, якая праявілася не толькі ў арганізацыі прыёму, але і ў імкненні як мага бліжэй пазнаёміць нас з Фларэнцыяй – сталіцай мастацтва свету. Леанід ПЯРГАМЕНШЧЫК, дэкан факультэта псіхалогіі, Галіна ГАТАЛЬСКАЯ, загадчык кафедры сацыяльнай псіхалогіі

Псіхолагі абменьваюцца вопытам З 29 студзеня па 3 лютага студэнты факультэта псіхалогіі нашага ўніверсітэта прымалі ўдзел у Міжнароднай зімовай псіхалагічнай школе ў Санкт-Пецярбурзе. Мэтай паездкі стаў абмен вопытам, а таксама наладжванне навуковага і практычнага супрацоўніцтва паміж будучымі спецыялістамі-псіхолагамі. У праграму мерапрыемства былі ўключаны скразныя навуковыя праекты, семінары, лекцыі, прэзентацыі. Студэнткі ФП БДПУ прадставілі расіянам два навуковыя праекты. Святлана Прэснякова і Дзіна Шчыглеўская расказалі пра метад foto-voice у рабоце з негатыўнымі стэрэатыпамі і забабонамі ва ўспрыняцці людзей іншых этнічных груп, а Карына Зауліна і Сафія Сушкевіч – пра тэатр пластычнай іправізацыі «Акме». Першы з праектаў быў накіраваны на азнаямленне аўдыторыі з самім метадам і паказ яго практычнага выкарыстання пры вырашэнні сацыяльнай праблемы негатыўнага стаўлення да прадстаўнікоў іншай этнічнай групы. Аўтары другога праекта ў сваю чаргу прадэманстравалі, як пры дапамозе пластычнай імправізацыі псіхолаг можа дапамагчы свайму кліенту больш глыбока

асэнсаваць праблемы, а таксама знайсці стратэгіі іх пераадолення. Падчас знаходжання ў Школе нам удалося наведаць два скразныя праекты. На адным з іх («Рашэнне – арыентаваныя перамовы») былі разгледжаны тэхнікі і падыходы, якія маюць практычнае прымяненне ў шырокім спектры сітуацый. Другі праект – «Прастора адносін: як будаваць масты, а не сцены» – быў прысвечаны таму, як аказваць псіхалагічную дапамогу кліентам, што маюць цяжкасці ў наладжванні і падтрымцы адносін. Навуковыя праекты, падрыхтаваныя ўдзельнікамі Школы, прысвечаны актуальным пытанням сучаснай псіхалогіі, у прыватнасці, сацыяльнай,

арганізацыйнай, педагагічнай псіхалогіі, псі хафізіялогіі,некаторым аспектам практычнай дзейнасці псіхолага. Удзел у Міжнароднай зімовай псіхалагічнай школе пашырае прафесійныя гарызонты, стымулюе матывацыю і цікавасць да навукі, садзейнічае асобаснаму росту, а таксама навуковаму супрацоўніцтву студэнтаў з ВНУ розных краін (БДПУ, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльнапедагагічнага ўніверсітэта). Святлана ПРЭСНЯКОВА, студэнтка 3-га курса ФП

Не проста лекцыя, а майстар-клас! Прафесійнае станаўленне будучых педагогаў немагчыма ўявіць без вопытных выкладчыкаў, выдатных спецыялістаў. Часам усяго адна лекцыя можа выклікаць зацікаўленасць, якая стане моцным стымулам да вывучэння пэўнай дысцыпліны. Гэта залежыць у першую чаргу ад майстэрства аратара, яго кампетэнтнасці і жыццёвага досведу. Менавіта такімі найлепшымі якасцямі валодае доктар педагагічных навук, акадэмік, дырэктар Інстытута карэкцыйнай педагогікі Расійскай акадэміі адукацыі Мікалай Мікалаевіч МАЛАФЕЕЎ. Упэўнена, што са мной пагодзяцца студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі факультэта спецыяльнай адукацыі БДПУ, якія прысутнічалі на лекцыі расійскага госця. Тэма «XXI ст.: вектары мадэрнізацыі ў Расійскай Федэрацыі» зацікавіла нас не сістэмы адукацыі дзяцей з абмежава- толькі магчымасцю параўнаць сістэмы спенымі магчымасцямі здароўя. Сітуацыя цыяльнай адукацыі краін-суседак, але і сваёй актуальнасцю, адпаведнасцю запатрабаванням грамадства. Слухачы даведаліся пра этапы станаўлення сістэмы спецыяльнай адукацыі ў Расіі, асноўныя напрамкі яе мадэрнізацыі. Мікалай Мікалаевіч прапанаваў для абмеркавання падыходы да інклюзіўнага і інтэграванага навучання асоб са спецыфічнымі адукацыйнымі патрэбамі, закрануў праблемы выхавання дзяцей у сучасным грамадстве. Вядома, тэма складаная і патрабуе ўдумлівасці з боку слухачоў. Аднак выступоўца раскрыў яе даступна,

2

наглядна, выкарыстоўваючы прыклады з практыкі навучання і выхавання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Лектар па-майстэрску здолеў «дастукацца» да кожнага слухача, прымусіў задумацца пра тое, як многа яшчэ неабходна пазнаць і зразумець. Выдатна, што на шляху прафесійнага станаўлення мы сустракаемся з людзьмі, якія пашыраюць наш кругагляд, натхняюць на творчыя здзяйсненні і робяць нас больш удумлівымі. Інга КІЖЛО, аспірант кафедры лагапедыі ФСА

АЎТАРЫТЭТНЫ МЕДЫК, ВЯДОМЫ ПЕДАГОГ

Пятага сакавіка свой 70-ы дзень нараджэння адзначыў загадчык кафедры асноў медыцынскіх ведаў, доктар медыцынскіх навук, прафесар Уладзімір Пятровіч СЫТЫ. Справе дапамогі людзям ён аддаў больш за 50 гадоў жыцця. Праца ў галіне тэрапіі, кардыялогіі і геранталогіі, навуковая і педагагічная дзейнасць, – усё гэта дапамагло Уладзіміру Пятровічу назапасіць багаты прафесійны вопыт, якім ён сёння шчодра дзеліцца са сваімі студэнтамі і калегамі. Лекцыі прафесара вызначаюцца глыбінёй навуковай думкі, наяўнасцю пераканаўчых жыццёвых прыкладаў, добразычлівай атмасферай, а таксама тонкім гумарам, што дапамагае ў наладжванні кантакту з аўдыторыяй. Як вядома, медыцына і педагогіка маюць шмат агульнага: яны імкнуцца раскрыць прыродны патэнцыял чалавека і ўзбагаціць яго ўнутраны свет, вучаць жыць і развівацца ў гармоніі з сабой і Сусветам, захоўваць фізічнае і маральнае здароўе. Дыпламаваны ўрач і выкладчык, У. П. Сыты, здаецца, ведае, як гэтага дасягнуць: кожны, хто звяртаецца да Уладзіміра Пятровіча з прафесійным ці асабістым пытаннем, заўжды можа разлічваць на граматную кансультацыю ці слушную параду. І гэты досвед– вынік напружанай працы прафесара. У розныя гады, узначальваючы кафедру геранталогіі БелМАПА, займаючы пасаду галоўнага тэрапеўта Міністэрства аховы здароўя, з’яўляючыся членам Камісіі пры Савеце Міністраў па ацэнцы наступстваў катастрофы на ЧАЭС, У. П. Сыты набыў унікальны, неацэнны вопыт. І сёння загадчык кафедры асноў медыцынскіх ведаў БДПУ працягвае працаваць са спецыялістамі ў галіне практычнай медыцыны і кардыялогіі. Ён – аўтар больш як 300 навуковых публікацый, дзвюх манаграфій, шасці вучэбна-метадычных дапаможнікаў, вучоны, які падрыхтаваў 8 кандыдатаў медыцынскіх навук. Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пятровіча навуковая работа на кафедры атрымала новы імпульс. Дзякуючы яго намаганням кожную вясну на базе нашага ўніверсітэта для студэнтаў ВНУ Беларусі ладзяцца алімпіяды, а на штогадовай Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Медыкапедагагічныя праблемы аховы здароўя і бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў» вынікамі сваіх даследаванняў абменьваюцца выкладчыкі медыцынскіх дысцыплін шматлікіх устаноў адукацыі краіны. Калектыў агульнаўніверсітэцкай кафедры асноў медыцынскіх ведаў зычыць свайму загадчыку, шаноўнаму прафесару Уладзіміру Пятровічу Сытаму, моцнага здароўя, творчых здабыткаў, плёну, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага!

14 сакавіка 2013 г.


• Ведай нашых!

• Выдадзена ў БДПУ

ЯК НАМ ПАКАРЫЎСЯ ХАРАВЫ АЛІМП Студэнты і выкладчыкі БДПУ, якія жывуць мастацтвам і жаданнем тварыць, аб’яднаны агульнай мэтай: праслаўляць Радзіму і сваю alma mater у свеце, паказваць высокі ўзровень свайго майстэрства і прафесійнай падрыхтоўкі. Штогод творчыя калектывы БДПУ выязджаюць на разнастайныя конкурсы і фестывалі, дзе годна прадстаўляюць наш універсітэт на міжнароднай арэне. Чарговае таму пацвярджэнне – выдатнае выступленне хора «Gaudeamus» (дырыжор – Ларыса Ядлоўская), які вярнуўся з трэцяга Міжнароднага харавога фестывалю (Літва, Каўнас, 21–24 лютага 2013 г.) з залатым дыпломам і прызам глядацкіх сімпатый. У конкурсе прымалі ўдзел харавыя калектывы з пяці краін: Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Расіі. Усе яны былі размеркаваны па катэгорыях, «Gaudeamus» змагаўся за званне лепшага ў намінацыі «Сучасная музыка». На суд журы і гледачоў былі прадстаўлены духоўныя творы вядомых у харавым мастацтве кампазітараў: Л. Дзічко, Т. Мельнічэнка, В. Хадоска, І. Дзянісавай. Праграма складалася з улікам эмацыянальнага ўспрыняцця духоўнай музыкі, яе разумення слухачом. Не сакрэт, што поспех выступлення шмат у чым залежыць ад таго, ці здолелі харысты данесці да аўдыторыі сэнс твора.

Усе калектывы, што прымалі ўдзел у конкурснай праграме, былі варты перамогі. Аднак рашэннем журы з вынікам у 95,6 бала ўладальнікам залатога дыплома быў прызнаны хор нашага ўніверсітэта «Gaudeamus». Яшчэ адной найвышэйшай узнагародай стаў для нас прыз сімпатый гледачоў. Гэта прыемна ўдвая: не заўсёды музыка чыста інтаніруючага хору, з ідэальнымі характарыстыкамі строю, ансамбля і пазіцыі гуку зразумелая простаму слухачу. Мяжа паміж тэхнічным увасабленнем і творчасцю вельмі тонкая. Нам жа ўдалося не толькі тэхнічна зрабіць усё правільна, але і перадаць аўдыторыі жывы эмацыянальны пасыл. У калектыва атрымалася выканаць усе творы так, як і было задумана. Гэтаму садзейнічалі творчы дух харыстаў, пазітыўны настрой дырыжора, які перадаўся спевакам, упэўненасць у поспеху, а таксама спакойная, цёплая атмасфера ў канцэртнай зале, за што трэба выказаць асаблівую падзяку арганізатарам конкурсу. Праграма фестывалю была насычаная. Акрамя выканання конкурснай праграмы, удзельнікі хору далі некалькі канцэртаў, пазнаёміліся з культурай горада і краіны, традыцыямі, наведалі вядомыя музеі і саборы, тэатр. Дзякуючы паездцы мы ўсе атрымалі безліч яркіх уражанняў, пасябравалі з удзельнікамі іншых харавых калектываў, зарадзіліся энергіяй і пазітывам. Наперадзе ў нас многа творчых ідэй і планаў, якія абавязкова ажыццявяцца. Трэба толькі верыць у свае сілы і аддана служыць Яго Вялікасці мастацтву. Вольга КАЦУБА, студэнтка 501-й групы ФЭА

Конкурс, багаты на эмоцыі Напрыканцы лютага на факультэце эстэтычнай адукацыі БДПУ адбыўся фінальны тур міжфакультэцкага конкурсу прафесійнага майстэрства студэнтаў «Я – настаўнік-2013 (педагагічны дэбют)». Ідэя правядзення мерапрыемства нарадзілася кафедры методык дашкольнай адукацыі А. М. Зыль, шэсць гадоў назад. У той час у конкурсе прымалі інструктара катэгорыі «профі» групавых заняткаў ўдзел студэнты, што навучаліся па спецыяль- па харэаграфічным мастацтве аб’яднання «Свет насцях «Музычнае мастацтва. Тэатральнае фітнесу», выпускніцы ФЭА 2012 г. В. І. Лавар. мастацтва» і «Музычнае мастацтва. СаПа выніках конкурсу дыпломам І ступені цыяльная педагогіка». З цягам часу змянілася ўзнагароджана студэнтка 502-й групы спецыяльканцэпцыя спаборніцтва, павялічылася колькасць насці «Дашкольная адукацыя. Музычнае маканкурсантаў. Так, на сцэне факультэта сваё май- стацтва і харэаграфія» Віталіна Шпарло, другое стэрства пачалі дэманстраваць і студэнты такіх спе- месца заняла студэнтка 503-й групы спецыяльнасці цыяльнасцей, як «Музычнае мастацтва. Спе- «Пачатковая адукацыя. Выяўленчае мастацтцыяльныя музычныя дысцыпліны», «Сусветная ва» Яна Васільева, трэцяй стала студэнтка 503-й і айчынная культура. Фальклор», «Сусветная групы спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя. і айчынная культура. Рытміка. Харэаграфія», Выяўленчае мастацтва» Марыя Васюк. «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя Віншуем пераможцаў конкурсу! мастацкія промыслы», «Выяўленчае мастацтЮ. ЗАХАРЫНА, ва. Камп’ютарная графіка». Конкурс паступова загадчык кафедры тэорыі прыцягваў усё большую колькасць удзельнікаў. і методыкі выкладання мастацтва І вось у 2012 г. праявіць свае здольнасці выказалі жаданне студэнты факультэтаў пачатковай і дашкольнай адукацыі. Сёлета ў фінальным туры спаборніцтва за тытул пераможцы змагаліся сямёра студэнтаў, якія праходзілі выпрабаванне ў трох конкурсных заданнях: візітоўка «Я – настаўнік» (самапрэзентацыя), педагагічная размінка, педагагічная сітуацыя. Ацэньвала выступленні ўдзельнікаў кампетэнтнае журы ў складзе загадчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі В. Г. Ігнатовіч, старшага выкладчыка кафедры мастацкай і педагагічнай адукацыі В. А. Дамасевіч, выкладчыка 14 сакавіка 2013 г.

Стандартызацыя агульнапедагагічнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў на першай сту пені вышэйшай адукацыі: метадычныя рэкамендацыі / П. Д. Кухарчык [і інш.]; пад агульн. рэд. А. В. Торхавай. – Мінск: БДПУ, 2012. – 104 с. У метадычных рэкамендацыях прадстаўлены канцэптуальныя і нарматыўныя рэгулятывы стандартызацыі агульнапедагагічнай падрыхтоўкі будучых настаўнікаў на першай ступені вышэйшай адукацыі. Адрасуецца кіраўнікам сістэмы педагагічнай адукацыі ўсіх узроўняў, распрацоў шчыкам адукацыйных стандартаў новага пакалення, выкладчыкам і аспірантам педагагіч ных спецыяльнасцей. Педагогіка сучаснай школы: Асновы педагогікі. Дыдактыка: вучэб.-метад. дапам. / І. І. Цыркун, А. І. Андарала, К. М. Арцямёнак і інш.; пад агульн. рэд. І. І. Цыркуна. – Мінск: БДПУ, 2012. – 516 с. У выданні прадстаўлены лекцыі, якія раскрываюць агульныя і дыдактычныя праблемы педагогікі. У метадычнае суправаджэнне ўключаны пытанні і тэставыя заданні, фрагменты арыгінальных тэкстаў першакрыніц, педагагічныя задачы і сітуацыі. Адрасуецца студэнтам, аспірантам і выкладчыкам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца аспектамі навучання і выхавання. Сляпкова, В. І. Псіхалогія сям’і: вучэб.-метад. дапам. У 2 ч. Ч. 2 / В. І. Сляпкова, І. І. Кранц. – Мінск: БДПУ, 2012. – 180 с. У дапаможніку прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя псіхалогіі бацькоўства, адносінам паміж дзецьмі і бацькамі і дыягностыцы міжасо басных стасункаў у сям’і. Уключаны: мэтавая праграма дзеянняў студэнтаў, банк інфармацыі, метадычнае кіраўніцтва для студэнта і/або выкладчыка, лісткі самакантролю ведаў, а таксама заданні па іх паглыбленні. Адрасуецца студэнтам, аспірантам, псіхолагам, усім, хто цікавіцца праблемамі псіхалогіі сям’і.

Пяргаменшчык,Л.А.Крызіснае ўмяшальніцтва: практыкум / Л. А. Пяргаменшчык, Н. Л. Пузырэвіч. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск: БДПУ, 2012. – 140 с. У выданні змяшчаюцца матэрыялы для правядзення лабараторных заняткаў па курсе «Крызісная псіхалогія», разглядаюцца формы псіхалагічнай дапамогі. Структура практыкуму дазваляе арганізаваць як адпаведныя напрамкі работы псіхолага, так і самаадукацыю, самадапамогу людзей, якія знаходзяцца ў стрэсавай сітуацыі. Адрасуецца студэнтам вышэйшых навучальных устаноў.

3


ВАКАЦЫІ – З КАРЫСЦЮ! Зімовыя канікулы для студэнтаў БДПУ асацыіруюцца перш за ўсё са славутымі зорнымі паходамі. Мне ж, на жаль, не пашчасціла сёлета ў складзе атрадаў вандраваць па мясцінах баявой і працоўнай славы беларускага народу. Тым не менш, я вырашыў сумясціць адпачынак з карыснай справай і выправіўся ў свой, «малы зорны паход». Пункт прызначэння – Светлагорск, горад на рацэ Бярэзіне. Да гэтай ідэі мяне падштурхнула работа ў штабе «Абітурыент»: я на свае вочы ўбачыў, з якімі цяжкасцямі ўступнай кампаніі даводзіцца сутыкацца будучым першакурснікам і іх бацькам пры выбары ВНУ і спецыяльнасці. Да таго ж, я неаднаразова прымаў удзел у своеасаблівых «прафарыентцыйных дэсантах», якія ладзяцца выкладчыкамі і студэнтамі гістфака на базе ўстаноў сярэдняй адукацыі сталіцы і вобласці. Чаму ж не правесці нешта падобнае і ў сваім горадзе? Сказана – зроблена: напрыканцы студзеня на базе САШ №1 г. Светлагорска, якая дала мне пуцёўку ў вялікае жыццё, адбылася прафарыентацыйная сустрэча з выпускнікамі шэрагу школ горада. Прызнацца, я быў вельмі рады нагодзе ў чарговы раз завітаць у родныя сцены, сустрэцца з любімымі настаўнікамі і паважаным дырэктарам

школы Васілём Іванавічам Пацюкам, расказаць ім і старшакласнікам пра сваю alma mater. На сустрэчу запрасілі вучняў 10 і 11 класаў. Завочная экскурсія па БДПУ пачалася дэманстрацыяй мультымедыйных ролікаў пра наш універсітэт і, у прыватнасці, гістарычны факультэт. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі спецыяльнага выпуску газеты «Настаўнік» і іншымі інфармацыйнымі рэсурсамі. Дапаўненнем да ўсяго гэтага стаў мой аповед: і пра ўмовы паступлення, і пра асаблівасці навучальнага працэсу. Прыемна было адчуваць, што вучоба ў нашым універсітэце і праца ў штабе «Абітурыент» значна паспрыялі развіццю маіх аратарскіх якасцей: без асаблівых цяжкасцей я трымаў увагу вялікай аўдыторыі на працягу даволі доўгага часу. Асабліва актыўна слухачы цікавіліся паўсядзён-

ным жыццём студэнтаў – як арганізаваны іх вучоба і адпачынак, які памер стыпендый, як атрымаць месца ў інтэрнаце і г.д. Кожны адзначыў для сябе тыя перавагі, якія прадастаўляе сваім студэнтам БДПУ як вядучая ўстанова вышэйшай педагагічнай адукацыі – якасныя веды па запатрабаваных спецыяльнасцях, высокапрафесійныя выкладчыкі, добрая вучэбная база, забеспячэнне інтэрнатам усіх іншагародніх першакурснікаў. Многія школьнікі пасля мерапрыемства падыходзілі і пыталіся пра мае асабістыя ўражанні ад вучобы. Адміністрацыя школы была вельмі задаволена вынікамі сустрэчы і перадала шчырыя словы падзякі адміністрацыі ўніверсітэта. Яўген АБРАМЧУК, студэнт 2-га курса гістарычнага факультэта

Ад сэрца да сэрца Ні для каго не сакрэт: людзям, што маюць патрэбу ў асаблівым клопаце з боку грамадства і дзяржавы, як і кожнаму з нас, уласцівыя высокая духоўнасць, пачуццё прыгожага, творчы патэнцыял і імкненне да самавыяўлення. Яны жадаюць дзяліцца сваім талентам з аўдыторыяй, дарыць навакольным станоўчыя эмоцыі. І такую магчымасць яны атрымалі дзякуючы намаганням арганізатараў канцэрта «Ад сэрца да сэрца», які прайшоў у актавай зале факультэта эстэтычнай адукацыі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дацэнт кафедры сацыяльнай педагогікі ФСПТ А. М. Русецкая, а таксама студэнты-актывісты факультэтаў эстэтычнай адукацыі і сацыяльнапедагагічных тэхналогій. У канцэрце прынялі ўдзел неверагодна таленавітыя самадзейныя артысты – людзі, што маюць фізічныя асаблівасці, і студэнты нашага ўніверсітэта, жыццё якіх падпарадкавана творчасці. Яны паспрабавалі дакрануцца да мастацтва праз чароўнасць музыкі, слоў, думак і пераканалі прысутных, што абмежаваныя магчымасці не з’яўляюцца перашкодай для бязмежнага таленту. У працэсе падрыхтоўкі да мерапрыемства мы пазнаёміліся не толькі з творчымі асобамі, але і з людзьмі моцнага духу і невычэрпнай жыццёвай энергіі. Сярод іх – піяністка Настасся Крук. Сляпая дзяўчына падаравала нам некалькі ме-

ладычных п’ес і была шчыра ўзрушана гарачымі апладысментамі слухачоў. Выступленне Патрысіі Курганавай увогуле цяжка перадаць словамі. Не толькі голас, але і знешнасць дзяўчыны, яе пластыка, вытанчаныя рухі проста зачаравалі прысутных. Ніхто нават не здагадваўся, што Патрысія не бачыць з нараджэння… Адна справа – бачыць людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на адлегласці, і зусім іншая – кантактаваць з імі, узаемадзейнічаць. Гэты канцэрт дазволіў нам змяніць стаўленне да такіх людзей у бок разумення: яны роўныя з намі ў праве на мастацкае пераўвасабленне рэчаіснасці. Данута ЯФІМЧЫК, Таццяна БОРТНІК, студэнткі 4-га курса ФСПТ Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Прыгажосць сваімі рукамі Напярэдадні Дня жанчын работнікі бібліятэкі арганізавалі выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Зроблена з любоўю». У аддзеле рэдкай кнігі ўвазе наведвальнікаў былі прадстаўлены вышываныя карціны, вырабы з бісеру, прыродных матэрыялаў і тканін, а таксама вязаныя прадметы жаночага адзення і аксесуары. Сапраўды, нашы жанчыны не толькі вытанчаныя прыгажуні, але і майстрыхі на ўсе рукі!

Міхась ПАЗНЯКОЎ:

«Тварыце, людзі, на зямлі дабро…» Факультэт беларускай і рускай філалогіі традыцыйна арганізоўвае для сваіх студэнтаў сустрэчы з вядомымі літаратарамі, публіцыстамі, дзеячамі мастацтва і культуры. Чарговым госцем стаў паэт, празаік, перакладчык, крытык і мовазнаўца Міхаіл Паўлавіч ПАЗНЯКОЎ, які завітаў у БДПУ напрыканцы лютага. У цэнтры беларускай літаратуры імя Максіма Танка пранікнёнымі вершамі і цікавымі гісторыямі свайго жыцця ён натхняў філолагаў на творчыя пошукі і здзяйсненні. У скарбонцы Міхаіла Паўлавіча многа ўзнагарод. Ён з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій, сярод якіх – прэмія імя Янкі Маўра, «Лепшая кніга года», прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і інш. Аднак самае галоўнае яго дасягненне – гэта прызнанне чытачоў. Так, апавяданне «Вавёрчына хатка» не толькі атрымала дзве дзяржаўныя ўзнагароды, але і стала лепшым у намінацыі «Дзіцячыя сімпатыі». Як аказалася, Міхась Пазнякоў удала спалучае і літаратурную, і лексікаграфічную дзейнасць: – Я заўсёды пішу. Калі не вершы – то прозу, калі не мастацкі твор – значыць, працую над слоўнікам. Атрымаўшы дыплом філолага, я займаўся даследчай дзейнасцю. Яе вынікам сталі шматлікія навуковыя артыкулы і «Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы». Некалькі гадоў настаўнічаў – вось чаму вялікую колькасць сваіх літаратурных твораў я напісаў для дзяцей. А з ваеннай тэматыкай мяне звязваюць дзяцінства і юнацтва. Мама дапамагала партызанам, а тата ваяваў на фронце. Некаторыя з іх ваенных гісторый ужо апублікаваны, шмат яшчэ планую надрукаваць у часопісе «Армия и культура», дзе зараз працую. Асаблівае месца ў маёй творчасці займае тэма Бацькаўшчыны. Я нарадзіўся на Быхаўшчыне, у вёсцы Заброддзе, дзе асаблівая энергетыка, якой я падмацоўваюся перад вяртаннем у шумны горад. Госць расказаў нам і пра тое, як прыйшоў у журналістыку: « Усё пачалося са школы. Настаўніца прапанавала напісаць верш – і ў мяне някепска атрымалася. Пасля пачаў пісаць у школьную газету, стаў яе рэдактарам… Журналістыкай займаюся на працягу ўсяго жыцця. Працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Юнацтва», часопісаў «Вожык» і «Нёман», намеснікам дырэктара РВУ «Літаратура і мастацтва». Студэнты пацікавіліся, хто з беларускіх пісьменнікаў аказаў найбольшы ўплыў на станаўленне Пазнякова-літаратара. «Значны след у маім жыцці пакінула творчасць Максіма Багдановіча. Я вывучаў яго літаратурную спадчыну, наведваў мясціны, дзе жыў і працаваў класік. У выніку мяне запрасілі ўзначаліць музей паэта», – распавядаў госць. Шчырая, даверлівая, зацікаўленая размова працягвалася яшчэ доўга. А напрыканцы яе Міхась Пазнякоў пажадаў нам, будучым калегам, нястомна тварыць, больш чытаць і пашыраць свой літаратурны кругагляд. «У апошнія гады я актыўна супрацоўнічаю з юнымі паэтамі і празаікамі. Гэта вельмі важна – пакінуць пасля сябе таленавітых паслядоўнікаў, тых, хто ўзбагаціць нашу літаратуру ў будучым». Сустрэча з пісьменнікам атрымалася вельмі плённай і дынамічнай. Госць разважаў на сур’ёзныя тэмы, аднак знайшлося месца і для дасціпных жартаў і цікавых гісторый. Міхасю Пазнякову не ўласцівы багемны пафас – ён проста жыве і працуе, імкнучыся да новых вышынь, ён дапамагае людзям, бо верыць, што толькі дабрыня выратуе свет. Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, студэнтка 22-й групы ФБіРФ

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 138. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 14.03.2013 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 3(1121)  
nastaunik 3(1121)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement