Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• ВІНШУЕМ! У адпаведнасці з абноўленым у студзені 2013 г. выніковым вэбметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету БДПУ падняўся на 1,5 тыс. пунктаў. Сёння яго міжнародны рэйтынг складае 2327. Гэта 3-е месца сярод беларускіх ВНУ (у ліпені 2012-га мы былі толькі сёмыя).

Чацвер, 21 лютага 2013 года

№ 2 (1120 )

АЛІМПІЙСКАЕ «ЗЯЛЁНАЕ»

ВЫНІКІ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

ЗОРНЫМІ МАРШРУТАМІ

Стар. 1, 3

Стар. 2

Стар. 4

П Е Д А Г О Г, ЯКІ ЎМЕЕ ТВАРЫЦЬ І НАТХНЯЦЬ

Удзел у рэйтынгу сярод больш як 20 000 універсітэтаў свету (усяго іх налічваецца каля 30 тыс.) дапамагае ВНУ стварыць імідж якаснай і прызнанай у галіне вышэйшай адукацыі ўстановы, дазваляе ёй больш актыўна працаваць з замежнымі партнёрамі, а студэнтам і выкладчыкам – рэалізавацца ў эфектыўнай акадэмічнай мабільнасці. «Н»-даведка. Сусветны рэйтынг складаецца іспанскай даследчай лабараторыяй і абнаўляецца двойчы ў год.

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) матэматыкі, агульнай і дашкольнай педагогікі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) псіхалогіі, славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі, беларускага і рускага мовазнаўства; старшага выкладчыка кафедры (19 разр. АТС) сацыяльнай псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Алімпійскае «Зялёнае» Энергія маладосці, бадзёрасць сталасці і агульны настрой на свята, здавалася, уладарылі на ўсёй тэрыторыі аграбіястанцыі «Зялёнае» – месцы правядзення Першых зімовых алімпійскіх гульняў БДПУ. І хоць лічыцца, што перамога – не галоўнае, аднак у вачах удзельнікаў дакладна прачытваліся азарт і байцоўскі дух, прадчуванне бескампраміснай барацьбы і скіраванасць на пераадоленне сябе, а таксама нястрымная радасць ад моцы маладзецкай… Старт гульням даў старшыня алімпійскага аргкамітэта, рэктар БДПУ, прафесар П. Д. Кухарчык: «Сярод студэнтаў і выпускнікоў нашага ўніверсітэта нямала спартсменаў, якія адстойваюць гонар краіны і сваёй alma mater у спаборніцтвах рознага ўзроўню. Аднак пра добрую фізічную форму дбаюць усе, хто працуе і вучыцца ў педагагічным універсітэце. Таму Алімпійскія гульні БДПУ – наша агульнае свята». (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь прафесар С. А. Маскевіч уручае прафесару Л. Н. Ціханаву Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі

Напрамак развіцця любой навучальнай установы вызначаецца найперш яе кіраўніком – тым, хто прымае адказныя і ўзважаныя рашэнні, сваёй мудрасцю і вопытам спрыяе яе росквіту, уласным прыкладам натхняе калег на плённую творчую працу. БДПУ – не выключэнне. Дадамо толькі, што нашаму ўніверсітэту заўсёды шанцавала на кіраўнікоў з вялікай літары. Пашчасціла яму і дваццаць гадоў назад, калі рэктарам тады яшчэ МДПІ імя А. М. Горкага быў назначаны доктар гістарычных навук прафесар Леанід Ніканоравіч ЦІХАНАЎ. З яго імем звязаны многія знакавыя падзеі ў гісторыі нашай alma mater, у тым ліку наданне ёй статусу ўніверсітэта (1993 г.) і вядучай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме педагагічнай адукацыі (1996 г.). На ўрачыстым пасяджэнні Савета ўніверсітэта, прысвечаным 75-годдзю Заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь Леаніда Ніканоравіча Ціханава, панавала надзвычай цёплая і прыязная атмасфера: выказаць шчырыя словы ўдзячнасці і віншаванняў Ганароваму рэктару БДПУ прыйшлі яго калегі, сябры і паплечнікі. Распачаў пасяджэнне рэктар універсітэта прафесар П. Д. Кухарчык. Пётр Дзмітрыевіч падкрэсліў, што ўнёсак юбіляра ў развіццё БДПУ насамрэч цяжка пераацаніць і кожнаму з нас ёсць за што падзякаваць гэтаму цудоўнаму чалавеку. На мерапрыемстве

прысутнічалі Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь прафесар С. А. Маскевіч, намеснік старшыні Мінгарвыканкама І. В. Карпенка, акадэміксакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі прафесар А. А. Каваленя, госці з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама студэнты матэматычнага факультэта БДПУ, якія выказалі юбіляру самыя цёплыя пажаданні. *** Па прызнанні прафесара Л. Н. Ціханава, выкладчыцкая дзейнасць і сёння дае яму зарад пазітыўнай энергіі, апты-

мізму, дазваляе тварыць і адкрываць новыя далягляды ў справе адукацыі і выхавання. На працягу апошніх гадоў Леанід Ніканоравіч чытае курс «Педагогіка сучаснай школы». «Выкладаць педагогіку – значыць выкладаць само жыццё, – лічыць юбіляр. – На сваіх лекцыях я не толькі падаю тэарэтычныя палажэнні, але і расказваю пра тое, што ў праграму не ўваходзіць, – напрыклад, пра значнасць сямейных каштоўнасцяў. Гэта важны аспект фарміравання асобы і выхавання культуры ў шырокім сэнсе. Я назіраю за сваімі (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


• Афіцыйная хроніка АБ ВЫНІКАХ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ за 2012 г. (З выступлення прарэктара па навуковай рабоце, доктара палітычных навук В. В. Бушчыка на Савеце ўніверсітэта) Паважаныя калегі! Усяго ў план у 2012 г. уключаны 164 навукова-даследчыя работы. Са сродкаў, выдзеленых Міністэрствам адукацыі, фінансуюцца 53 праекты на суму 2443,0 млн руб., са сродкаў рэспубліканскага бюджэту – яшчэ 42 з агульным аб’ёмам 1516,725 млн руб. Такім чынам, фінансаванне НДР у справаздачным годзе склала 3 959 725 тыс. руб. і павялічылася ў параўнанні з папярэднім на 83,9 %. Па галінах навук тэматыка фінансуемых навукова-даследчых работ БДПУ выглядае наступным чынам: • прыродазнаўчыя – 32 (33,7%) (2011 – 31(36 %)); • гуманітарныя – 29 (30,5%) (2011 – 28 (33 %)); • псіхолага-педагагічныя – 34 (35,8 %), (2011 – 27(31%)). Усяго ў 2012 г. выканана 32 НДР. Да значных навуковых вынікаў трэба аднесці завяршэнне работы «Мовы ў беларуска-літоўскім памежжы: стан, перспектывы, рэгіянальнае ўзаемадзеянне» (навуковы кіраўнік – В. Д. Старычонак, фінансавая падтрымка – ДКНТ). Па выніках праведзенага даследавання складзены «Слоўнік балтызмаў у беларускай мове», аформлены 2 акты аб укараненні, апублікаваны манаграфія і 10 навуковых артыкулаў, распрацавана праграма спецкурса «Мовы ў беларуска-літоўскім памежжы» і інш. НАВУКОВА-ВЫДАВЕЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У 2 0 1 2 г. а п у б л і к а в а н ы 2 2 (у 2011–таксама 22) манаграфіі, у тым ліку 6 за мяжой, 14 (11) падручнікаў, 80 (111) вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы з грыфам Міністэрства адукацыі, 183 (157) вучэбныя выданні для вышэйшай і сярэдняй школы без

грыфа Міністэрства адукацыі, 703 (884) тэзісы дакладаў, 1444 (1566) навуковыя артыкулы, пятая частка якіх пабачыла свет у выданнях, рэкамендаваных ВАК, і яшчэ столькі ж апублікавана за мяжой. Вынікі многіх навуковых даследаванняў укаранёны ў навучальна-выхаваўчы працэс нашага ўніверсітэта, іншых ВНУ рэспублікі, агульнаадукацыйных і спецыяльных школ, дашкольных устаноў. Усяго падрыхтавана 77 актаў аб укараненні. Вынікі навукова-творчай дзейнасці выкладчыкаў універсітэта экспанаваліся на 49 выстаўках, у тым ліку на шасці замежных, дзе было прадстаўлена больш за 600 прац. УДЗЕЛ У НАВУКОВЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАХ За справаздачны перыяд на базе БДПУ праведзена 11 міжнародных мерапрыемстваў (у 2011 г. – 9), 5 рэспубліканскіх (у 2011 г. – 5) і 15 агульнаўніверсітэцкіх студэнцкіх канферэнцый. Некаторыя з іх сталі традыцыйнымі. Гэта – VIII міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы і тэндэнцыі сучаснай дашкольнай адукацыі» (ФДА); «VIII Танкаўскія чытанні. Да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка» (ФБіРФ); III міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя «Трансфармацыя адукацыі і светапогляду ў сучасным свеце», арганізатарамі якой выступілі інстытуты філасофіі і сацыялогіі НАН Беларусі; міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці. Да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа» (ФБіРФ); VIII міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Здароўе студэнцкай моладзі: дасягненні тэорыі

і практыкі фізічнай культуры, спорту і турызму на сучасным этапе». У БДПУ сталі традыцыйнымі ўніверсітэцкія канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных. ПАВЫШЭННЕ НАВУКОВА-ПЕДАГАГІЧНАГА ПАТЭНЦЫЯЛУ Аспірантура БДПУ рыхтуе кадры вышэйшай навуковай кваліфікацыі па 60 спецыяльнасцях (з іх 17 – педагагічныя). Па стане на 1 студзеня 2013 г. у аспірантуры БДПУ вучацца 213 грамадзян Беларусі і 8 прадстаўнікоў іншых краін, у дактарантуры – 10 чалавек. За кошт пазабюджэтных сродкаў на 1.01.2013 г. адукацыю пасля заканчэння ВНУ атрымліваюць 65 чалавек. У 2012 г. ва ўніверсітэце працавалі 4 саветы па абароне дысертацый, два з якіх – доктарскія. НДРС У мэтах развіцця НДРС у 2012 г. на факультэтах універсітэта было арганізавана і праведзена 114 навуковых і навукова-практычных мерапрыемстваў, з якіх 42 – навукова-практычныя канферэнцыі, 23 – выставы навуковых работ студэнтаў, 16 – агляды-конкурсы, 25 – прадметныя алімпіяды, 6 – прыкладныя даследаванні, 2 – навукова-даследчыя экспедыцыі. У кастрычніку каманда БДПУ, якую склалі будучыя настаўнікі матэматыкі, годна выступіла ў ¼ фіналу студэнцкіх камандных спаборніцтваў XV чэмпіянату свету па праграмаванні Заходняга рэгіёна (Рэспубліка Беларусь і краіны Балтыі). У красавіку 2012 г. у рабоце VIII студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Студэнцкая навука як фактар асобаснага

Від выдання

Манаграфіі Падручнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Вучэбныя выданні без грыфа Міністэрства адукацыі Навуковыя артыкулы Тэзісы дакладаў

Колькасць

2011

На На 100 асоб Колькасць 100 асоб з ліку ПВС* з ліку ПВС**

22

2,3

22

2,1

14

1,5

11

1,1

80

8,5

111

10,8

183

19,5

157

15,3

1444 703

154 74,8

1566 884

152,5 86,1

* Па стане на 31.12.2012 г. колькасць ПВС – 940. ** Па стане на 31.12.2011 г. колькасць ПВС – 1027. 2

Выказваю падзяку ўсім навуковым кіраўнікам і выканаўцам заданняў і тэм за работу ў мінулым, 2012-м, годзе.

Удзел факультэтаў і іншых структурных падраздзяленняў у выкананні фінансуемых НДР у 2012 г.

Публікацыі ПВС у 2012 і 2011 гг. 2012

і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста» прынялі ўдзел 120 чалавек, якія прадставілі 105 навуковых дакладаў. Семдзесят чатыры прадстаўнікі ўніверсітэта сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў. Традыцыйна найбольшая колькасць навуковых работ – 43 (58 %) – была прадстаўлена па псіхолагапедагагічных навуках і методыках выкладання асобных дысцыплін. Апублікавана 315 артыкулаў, 518 тэзісаў дакладаў, аўтары якіх – студэнты. Адной з формаў арганізацыі НДРС з’яўляюцца студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі (СНДЛ). Так, у 2012 г. на факультэтах і кафедрах універсітэта працавала 20 СНДЛ (у 2011 – 18). Па выніках конкурсу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на выкананне НДР дактарантамі, аспірантамі, студэнтамі нашай ВНУ ў мінулым годзе было прафінансавана 13 праектаў на суму 253 млн руб. За справаздачны перыяд студэнты выканалі 3 праекты па грантах БДПУ. Усяго ў НДРС бралі ўдзел 3793 (22 % ад агульнай колькасці) студэнты, 16 з якіх задзейнічаны ў выкананні фінансуемых праектаў. У справаздачным годзе наш універсітэт прайшоў акрэдытацыю як навуковая арганізацыя. Гэта форма дзяржаўнага прызнання кампетэнтнасці юрыдычнай асобы ў выкананні навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследнатэхналагічных работ.

1. 2. 3. 4. 5. 6. 7. 8. 9. 11. 12. 13. 14.

Факультэты і іншыя структурныя падраздзяленні БДПУ

Сума (млн руб.)

У% да выніку

Агульнаўніверсітэцкія кафедры Прыродазнаўства Фізічны Спецыяльнай адукацыі Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі Гістарычны Беларускай і рускай філалогіі Сацыяльна-педагагічных тэхналогій Аддзел тэорыі і гісторыі беларускай культуры НДС Пачатковай адукацыі ІПКіП Псіхалогіі Дашкольнай адукацыі Фізічнага выхавання

648,4 515,3 488,1 358,5 326,7 325,2 307,0 248,0

16,6 13,1 12,5 9,2 8,4 8,3 7,8 6,3

193,0

4,9

168,0 140,6 90,0 85,0 18,0

4,3 3,6 2,3 2,2 0,5 21 лютага 2013 г.


АЛІМПІЙСКАЕ «ЗЯЛЁНАЕ» (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Дарэчы, мерапрыемства адпавядала сваёй гучнай назве: разыгрываліся камплекты медалёў у розных відах спорту, а Алімпійскі агонь быў дастаўлены самым годным факеланосцам – студэнткай ФФВ, вядомай беларускай спартсменкай, бронзавым прызёрам алімпійскіх гульняў у Пекіне па мастацкай гімнастыцы Алесяй Бабушкінай. Алімпіяда толькі завецца гульнёй. На самай справе гэта барацьба за права быць лепшым. Таму слова – прызёрам галоўных зімовых спаборніцтваў БДПУ. Вольга РЭЗНІК, Дар’я МАКСІМЧЫК, Анатоль і Дзмітрый ВІННІКАВЫ, студэнты ФСПТ, пераможцы лыжнай гонкі (4х1000): – Цудоўнае зімовае свята падаравала незабыўныя ўражанні ад спартыўных спаборніцтваў, тэмпераменту балельшчыкаў, сяброўскай атмасферы, якая аб’яднала студэнтаў, выкладчыкаў і адміністрацыю ўніверсітэта. Было вельмі прыемна адчуць адзінства, знітаванасць і цеплыню блізкіх па духу людзей. Асабліва запомніліся конкурсы, выступленні творчых калектываў, палявая кухня, мноства сюрпрызаў і ўзнагарод ад рэктарата і прафкамаў. Сяргей КОКАРАЎ, студэнт фізічнага факультэта, 1-е каманднае месца ў перацягванні каната: – Вялікі дзякуй арганізатарам Алімпіяды – усё прайшло проста бліскуча, на адным дыханні! Мы не толькі заваявалі медалі, але і цудоўна адпачылі, набраліся сіл, узнялі настрой. А яшчэ былі вельмі ўзрадаваны падарункам ад рэктарата ў выглядзе смачнай салдацкай кашы. Яўген АКАЕЎ, дацэнт кафедры хіміі факультэта прыродазнаўства, 2-е каманднае месца ў лыжнай эстафеце сярод работнікаў БДПУ: – Ва ўніверсітэцкіх спартыўных мерапрыемствах бяру ўдзел ужо не першы год. Мне падаецца, яны вельмі патрэбныя, бо ствараюць сапраўдны, нефармальны карпаратыўны дух і еднасць. З сёлетніх мне асабліва запомніліся драматычны фінал спаборніцтваў па шахматах у рамках круглагадовай спартакіяды работнікаў БДПУ (пераможца быў невядомы да апошняга імгнення!) і бадзёры, аптымістычны настрой удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Зялёным. Нам з калегаю так спадабалася пракладзеная лыжная траса, што пасля заканчэння эстафеты мы праехалі па ёй яшчэ пару кругоў – проста для ўласнага задавальнення. Яна СЦЯПАНАВА, студэнтка ФП, Алена ТУРАЕВА, лабарант кафедры прыкладной псіхалогіі, 1-е месца ў камандным конкурсе балельшчыкаў: – У сапраўднай сям’і – адзін за ўсіх і ўсе за аднаго! Менавіта гэты прынцып удалося прадэманстраваць балельшчыкам факультэта псіхалогіі. У нас было ўсё самае неабходнае для падтрымкі каманды: яркія плакаты, вясёлыя крычалкі, а самае галоўнае – пазітыўны настрой і моцны карпаратыўны дух. Арганізатарам Алімпіяды ўдалося так пабудаваць праграму, што адзін від спорту дынамічна змяняўся іншым: лыжныя гонкі, перацягванне каната, турыстычная паласа, дартс – толькі паспявай! А яшчэ вясёлая дыскатэка і стыльны канцэрт. Усё гэта выклікала ўраган эмоцый. Таму перапынак з гарачай салдацкай кашай прыйшоўся дарэчы. Там, на марозцы, яна здавалася асабліва смачнай! І няхай у Алімпійскіх гульнях БДПУ спартсмены ФП не атрымалі высокіх узнагарод, затое 1-е месца ў намінацыі «Лепшая каманда балельшчыкаў» будзе для нас напамінам пра тое, што разам мы здольны пераадолець любыя перашкоды! Яўген ЦЕРАШКЕВІЧ, студэнт матэматычнага факультэта, 2-е каманднае месца на турыстычнай паласе: – Зімовы выезд у Зялёнае – самае запамінальнае ўніверсітэцкае мерапрыемства. Усе факультэты спаборнічаюць паміж сабой у моцы, хуткасці, спрыце і кемлівасці. Аднак спартыўнае свята-2013 перавысіла ўсе чаканні. Вельмі прыемным сюрпрызам стала тое, што студэнтка нашай alma mater, прызёр алімпіяды ў Пекіне Алеся Бабушкіна запаліла Алімпійскі агонь. Гэта было незабыўна! Я ўжо трэці год запар з’яўляюся капітанам каманды матэматычнага факультэта на турыстычнай паласе. Сёлета ў нашым складзе было пяць першакурснікаў, аднак нявопытнасць навабранцаў кампенсавалася энергічнасцю, энтузіязмам і зладжанасцю дзеянняў. Мы ў поўнай меры пераканаліся ў перавагах здаровага ладу жыцця. А яшчэ атрымалі шмат эмоцый – нібыта ў душы адбыўся магутны выбух адрэналіну. А вось у памяці карэспандэнта «Н» захаваліся сонечны дзень у заснежаным лесе, вясёлыя маладыя людзі, твары якіх расквечваюць усмешкі і здаровы румянец, водбліск залатых медалёў, адзін з якіх – за падтрымку алімпійскага руху – заззяў на грудзях рэктара БДПУ. А яшчэ сімвал універсітэцкай Алімпіяды – медзведзяня Рыгор, што імкліва ўзнімаецца ў бясконца-блакітнае неба на рознакаляровых шарах…

21 лютага 2013 г.

Фота С. Шапялевіча

П Е Д А Г О Г, ЯКІ ЎМЕЕ ТВАРЫЦЬ І НАТХНЯЦЬ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

выхаванцамі не толькі вачамі педагога, але і як псіхолаг, сябра, бацька». У тым, што вопытны выкладчык знаходзіць агульную мову з маладым пакаленнем, сумненняў няма. Пра сённяшніх танкаўцаў прафесар гаворыць так: «Усе, хто абраў педагагічную прафесію, – патэнцыйна добрыя людзі. Вядома, у любой лекцыйнай аўдыторыі можна знайсці баласт. Аднак пераважная большасць – гэта разумныя асобы, якія патрабуюць да сябе разумных адносін. З сучаснымі студэнтамі трэба ўмець гаварыць – даводзіць ім значнасць той ці іншай ісціны, нават пераконваць, калі трэба. Моладзь не ўспрыме адцягненых разважанняў, але заўжды з цікавасцю выслухае важную і карысную інфармацыю». Галоўнае для Леаніда Ніканоравіча – каб кожны студэнт з лекцыі вынес нешта істотнае, сапраўды патрэбнае; каб з кожным разам ён лепш адчуваў спецыфіку сваёй будучай прафесіі. «Больш за ўсё я не хачу, каб з маіх выхаванцаў выраслі «беспародныя» настаўнікі», – прызнаецца прафесар. Таму ён так трапятліва і ўважліва ставіцца да кожнага, хто стаў на шлях спасціжэння педагагічнай навукі. «Я многае разумею пра чалавека па яго знешнім вобліку, па вачах. Праўда, адзін раз у жыцці я ўсё ж памыліўся. Гадоў пяць назад быў у мяне студэнт, які сядзеў на лекцыях і нічога не запісваў, а для мяне гэта «званочак». Справа ў тым, што па педагогіцы мала ўдалых падручнікаў, таму канспект патрэбен. Такая сітуацыя працягвалася з дня ў дзень, і нарэшце я не вытрымаў – запрасіў хлопца да сябе на размову. Аказалася, што ён мае фенаменальную памяць і здольны ўзнаўляць вялікі аб’ём інфармацыі абсалютна дакладна без усякіх запісаў». Мудрае, разумнае, шчырае слова настаўніка спрыяе фарміраванню высокай маралі і духоўнасці яго вучняў. Леанід Ніканоравіч цудоўна разумее: задача сучаснага выкладчыка – не толькі даць веды, але і выпрацаваць механізм іх трансфармацыі ў

паводзіны. Дасягнуць гэтага можа толькі цікавы, з самым шырокім кругаглядам педагог. Нават звычайны «дзякуй», сказаны студэнтам пасля лекцыі, сведчыць пра прафесіяналізм выкладчыка. І дзеля справядлівасці трэба заўважыць, што шчырыя словы ўдзячнасці Л.Н. Ціханаў чуе часта. Альбо вось такі эпізод, расказаны Леанідам Ніканоравічам: «Нядаўна пасля заняткаў падыходзіць да мяне студэнтка і просіць дазволу перадаць падарунак ад сваёй бабулі з Палесся – акраец сапраўднага хатняга духмянага хлеба, спечанага на капусным лісце. Гэты падарунак – самы дарагі ў маім жыцці. І я ўпэўнены, што такі ўчынак – паказчык сфарміраванасці маральных арыенціраў асобы». Сёння Леанід Ціханавіч упэўнена выкарыстоўвае ў сваёй педагагічнай дзейнасці магчымасці мультымедыйных тэхналогій. «Камп’ютарнае суправаджэнне лекцыйнага курса дапамагае ў выкладчыцкай дзейнасці і ўпісваецца ў дыдактычныя нормы зносін са студэнтамі: неабходна як мага часцей пераключаць увагу са слыхавой на зрокавую». Матэматык па адукацыі, ён сцвярджае важнасць для фарміравання асобы правільных суадносін дысцыплін прыродазнаўчанавуковага і эстэтычнага блокаў. «Асабіста мяне як матэматыка стварыла музыка. А Эйнштэйн сцвярджаў, што калі б не сутыкнуўся з творчасцю Баха, то ніколі не адкрыў бы тэорыю адноснасці: шматслойнасць пабудовы музычнага твора падказала яму шматслойнасць часу». Юбілейная дата для чалавека – перадусім нагода ўзважыць і ацаніць зробленае. У свае 75 Леанід Ніканоравіч мае каласальны жыццёвы і прафесійны вопыт, магутны творчы патэнцыял, бязмежную абаяльнасць і вялікую кагорту вучняў і калег, якія крочаць з ім праз гады. Мы жадаем юбіляру моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму. Усіх даброт! Вераніка МАНДЗІК

3


МОЙ РОДНЫ КРАЙ, МОЙ ЛЁС, МАЯ НАДЗЕЯ… Дэвіз сёлетняга Зорнага паходу як нельга лепш адпавядае і зместу традыцыйнага мерапрыемства БДПУ, і ўражанням яго ўдзельнікаў. Сапраўды, для кожнага чалавека Радзіма з’яўляецца найвялікшай каштоўнасцю. А любоў да яе такая шматгранная: яна і ў захапленні прыгажосцю беларускіх краявідаў, і ў цікавасці да мінулага і сучаснасці роднага краю, і ва ўсведамленні мужнасці і мудрасці нашых славутых землякоў. Ды зорнікі не толькі спасцігалі хараство розных куточкаў нашай Бацькаўшчыны, але і дарылі яе жыхарам свае веды і таленты, шчодра дзяліліся пазітывам і дабрынёй. Хутка ўсе ўдзельнікі нядаўняй вандроўкі збяруцца разам, каб падвесці вынікі, атрымаць заслужаныя ўзнагароды і словы падзякі. А пакуль – некалькі эпізодаў з калейдаскопу зорных падзей. Падчас 48-га Зорнага паходу студэнты і выкладчыкі БДПУ ў складзе шасці атрадаў наведалі з прафарыентацыйнымі мерапрыемствамі, майстар-класамі і канцэртамі 55 дзяржаўных устаноў адукацыі нашай краіны. Школьнікі і настаўнікі шчыра віталі гасцей са сталіцы. На здымку: хлебам-соллю сустракалі студэнтаў зводнага атрада гістфака і факультэта беларускай і рускай філалогіі «Нашчадкі» вучні СШ №1 горада Клічава. Выхаванне ў студэнцкай моладзі патрыятызму і пачуцця глыбокай павагі да ветэранаў – адна з самых галоўных задач кожнага зорнага паходу. Вось і ў рамках сёлетніх вандровак танкаўцы прайшлі партызанскімі сцежкамі, усклалі кветкі да брацкіх магіл воінаў, што загінулі ў гады Вя лікай Айчыннай вайны, аказалі шэфскую дапамогу ветэранам.

Прадстаўнікі зводнага атрада факультэтаў дашкольнай адукацыі і сацыяльна-педагагічных тэхналогій падчас сустрэчы з выхаванцамі дзіцячага сада ў вёсцы Жупраны.

Усебаковае пазнанне роднага краю немагчыма без знаёмства з прамысловымі прадпрыемствамі. На здымку: экскурсія зводнага атрада «Ёсць кантакт!» на Слуцкі хлебазавод.

Студэнты зводнага атрада «Зорны фэст» факультэтаў эстэтычнай і спецыяльнай адукацыі далі ў школах Іўеўскага раёна шэсць канцэртаў. Праграма выступленняў была насычаная: вакальнае і інструментальнае выканальніцтва, харэаграфія, КВЗ, тэатральныя мініяцюры.

Вясёлка ўражанняў У рамках 48-га Зорнага паходу зводны атрад студэнтаў і выкладчыкаў факультэтаў пачатковай адукацыі і фізічнага выхавання «Ёсць кантакт!» наведаў слуцкую зямлю. За чатыры дні ўдзельнікі атрымалі масу яркіх і незабыўных уражанняў. Вось толькі некаторыя з іх.

1 дзень. ВЕЛІЧ І ХАРАСТВО Кажуць, што першае ўражанне самае моцнае. І мы не можам з гэтым не пагадзіцца. Падчас агляднай экскурсіі па горадзе, арганізаванай адразу пасля нашага прыбыцця, мы не толькі любаваліся цудоўнымі краявідамі Слуцка, але і знаёміліся з асноўнымі вехамі яго гісторыі. Першы ўспамін – у 1116 г.; сталіца ўдзельнага княства нашчадкаў тураўскага князя Юрыя Яраслававіча – у XII ст.; уваходжанне ў склад Вялікага Княства Літоўскага – у XIV ст.; неаднаразовыя набегі крымскіх татараў – у XVI ст. Пасля – раздзел горада і княства паміж трыма братамі Алелькавічамі, а затым зноў аб’яднанне зямлі Слуцкай апошняй прадстаўніцай гэтага роду, захавальніцай праваслаўя – княжной Сафіяй Юр’еўнай, якую пазней далучылі да ліку беларускіх святых. У цэнтры сучаснага Слуцка мы наведалі помнік Святой княгіні Сафіі Слуцкай, змаглі да яго дакрануцца, загадалі жаданне і атрымалі, такім чынам, своеасаблівае бласлаўленне на гасцяванне. РАДАСЦЬ І НАДЗЕЯ У СШ №11 г. Слуцка адбылася выпадковая сустрэча з былымі выпускнікамі факультэта фізічнага выхавання – Дзянісам і Аленай Сасноўскімі, якія сёння працуюць настаўнікамі фізічнай культуры і здароўя. Мы абмяняліся ўражаннямі ўжо як калегі. І няхай гэтыя настаўнікі пакуль яшчэ мала паспелі здзейсніць, мы ўпэўнены, што яны таксама зробяць свой унёсак у развіццё Слуцка. 2 день. ЗДЗІЎЛЕННЕ І ЗАХАПЛЕННЕ Уразіла раённая школа – ДУА «Гацукоўская СШ» на чале з крэатыўным, пазітыўным, актыўным і нязменным вось ужо на працягу 23 гадоў дырэктарам Людмілай Мікалаеўнай Скалабан. Школа проста патанае ў сакавітай зеляніне – тут ёсць цудоўны зімовы сад. У той час, калі за вокнамі лютыя маразы, тут – сапраўднае лета! У фае ў клетках спяваюць канарэйкі, адпачываюць марскія свінкі, якіх гадуюць самі вучні. Мы пазнаёміліся з вось ужо сямігадовай традыцыяй школы арганізоўваць і праводзіць напрыканцы мая двухдзённы паход з начлегам для ўсяго педагагічнага калектыву і вучняў. У яго праграме – разнастайныя спаборніцтвы і выпрабаванні: турыстычная паласа перашкод, конкурсы на найбольшую колькасць злоўленай рыбы, на найлепш прыгатаваную юшку і г. д. 3 дзень. СМУТАК І ЖАЛЬ Вёска Пераходы… Мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі… У 24 магілах пахавана 116 чалавек – 116 спаленых жыхароў… Абеліскі… Шэрае неба… Сырое паветра… Пранізлівая цішыня… Сумныя яліны навокал… Прасякнуты жалем расказ экскурсавода… Адчуванне жаху вайны… Боль ад нечалавечых учынкаў… Мароз па скуры… Хвіліна маўчання і яшчэ доўгія роздумы пасля ўбачанага і пачутага… У свядомасці многае мяняецца: раптам

пачынаеш востра адчуваць каштоўнасць жыцця і мірнага неба над галавой. ЦІКАВАСЦЬ І АСАЛОДА Дзякуючы экскурсіі на Слуцкі хлебазавод мы змаглі на свае вочы ўбачыць тэхналогію прыгатавання хлеба: з моманту замесу цеста да выхаду гатовай прадукцыі – духмянага, цёплага, з хрусткай скарыначкай хлеба, батона, вітушак, бублікаў… На сённяшні дзень прадпрыемства выпускае каля 50 найменняў хлебабулачнай прадукцыі і такую ж колькасць кандытарскіх вырабаў. Нам пашчасціла ўсё гэта не толькі ўбачыць, але і паспрабаваць. Проста чароўны абрус-самабранку прыгатавалі для нас работнікі хлебазавода: торты, бісквіт, хлеб далікатэсны «Ласунак», аўсянае пячэнне, трубачкі з крэмам… Шчодрае снеданне і чарговае пацвярджэнне гасціннасці беларускага народа! 4 дзень. ПАВАГА І ГОНАР У апошні дзень адбылося падвядзенне вынікаў у найстарэйшай навучальнай установе Беларусі з амаль 400-гадовай гісторыяй – Слуцкай гімназіі №1, вядомай далёка за межамі краю. Ганаровым госцем сустрэчы стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны і педагагічнай работы М. Ц. Дзюба. Міхаіл Ціханавіч ад імя свайго пакалення звярнуўся да ўсіх прысутных: «Упрыгожвайце Беларусь руплівай працай, імкніцеся зрабіць нашу краіну яшчэ больш квітнеючай і багатай». Ветэран расказаў, што на ўсё жыццё запомніў свой выпускны вечар 21 чэрвеня 1941 г., пасля якога пачалася вайна... Тады ён і яго аднакласнікі далі клятву вернасці Бацькаўшчыне і служылі ёй нараўне з дарослымі. Па начах яны ахоўвалі грамадзянскія аб’екты, а днём разносілі павесткі… Асабліва ганарыцца Міхаіл Ціханавіч тым, што 111 выпускнікоў школ, дзе ён працаваў настаўнікам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, сталі афіцэрамі. У гэтым ёсць і яго заслуга. «Са школай я не развітваюся і сёння: расказваю пра гераічнае мінулае на ўроках Мужнасці і ўрачыстых лінейках, дапамагаю педагогам выхоўваць пачуццё патрыятызму ў падрастаючага пакалення», – заўважыў Міхаіл Ціханавіч. Зорнікаў перапаўняў гонар за краіну і ўдзячнасць людзям, якія прайшлі вайну і забяспечылі нам мірнае жыццё. Сорак восьмы Зорны паход завяршыўся. Аднак незалежна ад парадкавага нумару кожны раз усім удзельнікам гэтага маштабнага мерапрыемства гарантавана магчымасць нанова адкрыць для сябе нашу Радзіму. Дзякуй табе, БДПУ, за такую цудоўную традыцыю! Алена ЖУРАЎСКАЯ, кіраўнік зводнага атрада «Ёсць кантакт!», начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Т. А. БАШМАКОВА Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 105. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 21.02.2013 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 2(1120)  
nastaunik 2(1120)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement