Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: прафесара кафедры (к. н., 22 разр. АТС) прыкладной матэматыкі і інфарматыкі; дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) беларускага мовазнаўства (2), фізічнага выхавання і спорту; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, фізічнага выхавання і спорту, эстэтычнай адукацыі, спартыўна-педагагічных дысцыплін; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) замежных моў, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі, дадатковай педагагічнай адукацыі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

• УБУіФ паведамляе У сувязі з павышэннем тарыфнай стаўкі першага разрада з 1 студзеня г. г. устаноўлены новыя памеры стыпендый. Студэнтам першай ступені вышэйшай адукацыі: сацыяльная 357 600 руб.; вучэбная (профіль адукацыі «Педагогіка») 6,0–6,9 518 880 руб. 7,0–7,9 622 656 руб. 8,0–8,9 726 432 руб. 9,0–10,0 830 208 руб.; вучэбная (профілі адукацыі «Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці», «Сацыяльная абарона», «Фізічная культура. Турызм і гасціннасць») 6,0–6,9 518 880 руб. 7,0–7,9 570 768 руб. 8,0–8,9 674 544 руб. 9,0–10,0 778 320 руб.; спецыяльная 717 600 руб.; персанальная 789 600 руб.; імянная 1 041 600 руб. Студэнтам другой ступені вышэйшай адукацыі (магістрантам): вучэбная (профілі адукацыі «Педагогіка. Прафесійная адукацыя», «Гуманітарныя навукі», «Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці») 6,0–10,0 783 840 руб.; вучэбная (профіль адукацыі «Прыродазнаўчыя навукі») 6,0–10,0 825 240 руб. Аспірантам: 1 831 200 руб. Дактарантам: 2 486 400 руб. Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: студэнтам – 720 000 руб., аспірантам – 2 664 000 руб.

Аўторак, 29 студзеня 2013 года УМОВЫ ДЛЯ МОВЫ

БРАВА, ВІКТОРЫЯ!

Стар. 2

Стар. 2

№ 1 (1119 ) ЯК ЖЫВЕШ, КУРАТАР?

Стар. 4

Мы славім Бацькаўшчыны светлае імя Святочна, радасна, урачыста прайшоў мітынг, прысвечаны старту 48-га Зорнага паходу студэнтаў і выкладчыкаў па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Любоў да Бацькаўшчыны, шчыры інтарэс да гісторыі Беларусі, жаданне праслаўляць сваю зямлю і свой родны ўніверсітэт – усё гэта аб’яднала актыўных, таленавітых, неабыякавых танкаўцаў, якія вандравалі сёлета пад дэвізам «Мой родны край – мой лёс, мая Радзіма». А прымаць у сябе зорнікаў пашчасціла жыхарам Клічаўскага, Ашмянскага, Лідскага, Іўеўскага, Салігорскага і Слуцкага раёнаў. Ля помніка студэнтам і выкладчыкам універсітэта, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў зорнага паходу віталі Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь прафесар С. А. Мас кевіч, рэктар БДПУ пра фесар П. Д. Кухарчык, прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце БДМУ У. А. Манулік. Гонар падарожнічаць па Беларусі пад сцягам нашага ўніверсітэта выпаў зводнаму атраду фізічнага і матэматычнага факультэтаў «Дзеці Эйнштэйна» – менавіта ён быў прызнаны аргкамітэтам лепшым па гатоўнасці да зорнага паходу. У рамках вандроўкі студэнты праводзілі для вучняў школ майстар-класы рознай накіраванасці, адкрытыя выхаваўчыя мерапрыемствы, канцэрты. Былі прадугледжаны таксама прафарыентацыйныя гутаркі са старшакласнікамі, арганізацыя спартландый, тава-

рыскіх сустрэч па валейболе і баскетболе. Студэнты факультэтаў псіхалогіі і сацыяльна-педагагічных тэхналогій падрыхтавалі і правялі трэнінгі па здаровым ладзе жыцця. Ужо другі год запар разам з танкаўцамі па зорных маршрутах прайшлі студэнты Беларускага дзяржаўнага

медыцынскага ўніверсітэта. Сёлета 12 будучых медыкаў далучыліся да амаль што паўвекавой традыцыі БДПУ. Студэнты абедзвюх ВНУ атрымалі сапраўднае задавальненне ад праекта, зносін з цікавымі людзьмі, даведаліся шмат новага. Аднак пра гэта мы раскажам у наступным нумары «Н».

знакам сесіі • УПад артыкуле «Новыя імёны залатога фонду БДПУ» («Н», № 10 ад 3 верасня 2012 г.) мы пазнаёмілі чытачоў газеты з першакурснікамі, якія паступілі ў наш універсітэт з самымі высокімі баламі. А паколькі сапраўднымі студэнтамі, як вядома, маладыя людзі становяцца толькі пасля здачы першай сесіі, мы вырашылі даведацца, наколькі годна яны вытрымалі іспыты і якія адзнакі з’явіліся ў іх заліковых кніжках. Спіс узначальвае В. Шапарава (факультэт прыродазнаўства), у якой сярэдні бал па выніках сесіі – 10,0! Цудоўна здалі іспыты М. Быкоўская і М. Акостка (ФПА) – адпаведна 9,75 і 9,25 бала. Знаходзяцца на лідзіруючых пазіцыях і прадстаўнікі факультэта эстэтычнай адукацыі Т. Сяткоўская і М. Федаровіч з сярэднім балам 9,25. Таксама бліскуча справіліся са здачай іспытаў студэнткі ФСА – К. Петухова, Я. Голуб, К. Шасцітка (9,25) і К. Сойка (9,0). Завяршаюць наш невялікі агляд першакурсніцы В. Баярчук (ФБіРФ) і Ю. Кардаш (ФП) з баламі 8,75 і 8,66. «Н» віншуе ўсіх студэнтаў БДПУ з паспяховай здачай чарговай сесіі, незалежна ад таго, якой па ліку яна была!


БДПУ-2012: хроніка аднаго года *** З кастрычніка мінулага года Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка з’яўляецца не толькі ўстановай адукацыі, але і навуковай арганізацыяй. Пасведчанне аб праходжанні акрэдытацыі выдадзена Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

*** Мы ганарымся тым, што сярод ста дзесяці дэпутатаў, абраных беларускім народам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, ёсць выпускнікі нашага ўніверсітэта. Гэ та Т. І. Данілевіч, М. Г. Жылінскі, Н. Г. Кучынская, А. М. Наумовіч, А. І. Сягоднік. Выхаванцы педагагічна га ўніверсітэта, яны значную частку свайго жыцця прысвяцілі працы на ніве адукацыі і навукі, а цяпер іх дзейнасць звязана з прыняццем самых важных законаў нашай краіны. *** Пазітыўны імідж БДПУ на рэспубліканскай і сусветнай арэне з поспехам падтрымліваюць і спартсмены-танкаўцы. Та к , у п р а й ш о ў ш ы м г о д з е ўніверсітэцкая зборная ў трэці раз заваявала званне чэмпіёна Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі. Яе пачын падтрымала мужчынская каманда па футболе ў зале, якая бліскуча адолела ўсіх сваіх сапернікаў на круглагадовай Рэспубліканскай універсіядзе-2012. Яшчэ два студэнты факультэта фізічнага выхавання – Павел Дзялендзік і Сяргей Башура – прынеслі перамогу сваёй alma mater, стаўшы чэмпіёнамі Адкрытага кубка Рэспублікі Беларусь па кікбоксінгу (раздзел К1). Па праву мы ганарымся і дасягненнямі дзяўчат-спартсменак. Самымі моцнымі на Рэспубліканскай універсіядзе ў 2012 г. былі прызнаны жаночыя зборныя БДПУ па дзюдо і вольнай барацьбе, а прадстаўніца факультэта фізічнага выхавання Крысціна Жукавец выйграла Кубак свету сярод студэнтаў па барацьбе самба.

2

Брава, Вікторыя! Прэмія Мінгарвыканкама – адна з самых ганаровых узнагарод сталіцы – штогод уручаецца мінчанам, якія зрабілі важкі асабісты ўнёсак у развіццё розных сфер жыццядзейнасці горада. Сёлета яе лаўрэатамі сталі 60 студэнтаў з 30 сталічных ВНУ, якія прымалі актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім і культурным жыцці Мінска. Сярод іх – пяцікурсніца факультэта псіхалогіі БДПУ Вікторыя ГРЫНКЕВІЧ. Дзяўчына, якая да гэтага часу знаходзіцца пад уражаннем ад урачыстай цырымоніі, што адбылася ў гарадской ратушы, падзялілася з карэспандэнтам «Н» сваімі станоўчымі эмоцыямі: – Прызнацца, я ўпершыню атрымала ўзнагароду такой высокай вартасці, таму значнасць гэтай падзеі ў маёй біяграфіі цяжка пераацаніць. Надоўга запомніцца сама атмасфера мерапрыемства – святочная, эмацыйна насычаная, нават узвышаная. Увайшла ў залу і першае, што падумалася, – відаць, памылілася дзвярыма: паўсюль відэакамеры, дзяўчаты ў бальных строях, шмат незнаёмых прыгожа апранутых людзей… У першыя хвіліны крыху разгубілася, але пасля таго як хваляванне прайшло, убачыла шмат знаёмых, з якімі сустракалася падчас выканання сумесных праектаў. Усе прыкметна нерваваліся: насамрэч, не кожны дзень адзначаюць твой уклад у развіццё сталіцы! І вось ужо з прывітальным словам да прысутных звяртаецца намеснік старшыні Мінгарвыканкама І. В. Карпенка: «Сёння мы ўзнагароджваем лепшых з лепшых. Прэміі Мінгарвыканкама – не толькі высокая ацэнка вашых дасягненняў, але і ўдзячнасць за працу, імкненне да ведаў». Менавіта ў гэтую хвіліну прыйшло ўсведамленне таго, што быць у кагорце лепшых студэнтаў

сталіцы – і пачэсна, і адказна. Гэта абавязвае не стаяць на месцы, а рухацца наперад, працаваць яшчэ больш прадуктыўна, самаўдасканальвацца.

Трэба адзначыць, што да атрымання прэміі Вікторыя ішла не адзін год. Ужо на другім курсе яна пачала праводзіць трэнінгі для актыўнай моладзі на развіццё камунікатыўнасці, лідарскіх якасцяў і на згуртаванне калектыву, а таксама займацца валанцёрствам. Хутка яе дзейнасць выйшла за межы роднага ўніверсітэта. Па заданні Мінгарвыканкама будучы псіхолаг

ажыццяўляла кіраўніцтва групамі даследчыкаў, якія рабілі збор і першасную апрацоўку матэрыялаў у рамках разнастайных праектаў: вывучэнне грамадскай думкі адносна дзейнасці мэрыі па рэалізацыі планаў развіцця сталіцы; сацыяльна-псіхалагічнае апытанне «Праблема медыка-сацыяльнай дапамогі і шляхі яе вырашэння», у якім удзельнічалі жыхары горада, у тым ліку і з абмежаванымі магчымасцямі. Акрамя таго, Вікторыя была ўдзельніцай сумеснага з БДМУ праекта «Прафілактыка суіцыдальных паводзін у моладзевым асяроддзі», конкурсу прафарыентацыйнай работы «Крок у будучыню». Як бачым, праблематыка праектаў вельмі важная і актуальная як для студэнцкай моладзі, так і для сталіцы ў цэлым. У размове з Вікторыяй я пацікавілася, ці не збіраецца яна працягваць даследаванні па адной з названых тэматык (пяцікурсніца плануе паступаць у магістратуру). Аказалася, што дзяўчына ўсур’ёз зацікавілася малараспрацаваным на сённяшні дзень напрамкам – крызіснай псіхалогіяй. Безумоўна, мінулы год запомніцца Вікторыі атрыманнем пачэснай узнагароды. Аднак ён стаў для дзяўчыны знакавым і яшчэ з адной прычыны: новы 2013 год яна сустракала ўжо ў статусе жонкі, таму ў нас ёсць двайная нагода для віншаванняў. Шчыра жадаем шчаслівага сямейнага жыцця і новых прафесійных поспехаў ды перамог! Вераніка МАНДЗІК

Умовы для мовы Сцвярджэнне, што любая ВНУ не можа дынамічна развівацца без наладжвання і падтрымлівання міжнародных сувязей, сёння ўспрымаецца як аксіёма. Гэта добра разумеюць у БДПУ, таму год ад году расце колькасць яго замежных партнёраў. Дзякуючы гэтаму нашы студэнты маюць магчымасць стажыравацца і праходзіць уключанае навучанне ў ВНУ іншых краін, а таксама слухаць лекцыі вядучых выкладчыкаў замежных універсітэтаў-партнёраў. Так, напрыканцы мінулага года лекцыі студэнтам ФСА чытала дырэктар Інстытута спецыяльнай адукацыі Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта прафесар А. Г. ПРЫХОДЗЬКА. А ў студэнтаў-літуаністаў ФБіРФ на працягу тыдня выкладаў дацэнт кафедры літоўскага мовазнаўства і камунікацыі Эдукалагічнага ўніверсітэта (Вільнюс, Літва) Відас ВАЛЬСКІС. Мы выкарысталі магчымасць і пагутарылі з госцем у перапынку паміж заняткамі. – Спадар Відас, раскажыце, якой тэматыцы прысвечаны Вашы лекцыі? – Я чытаю студэнтам БДПУ асновы арфаэпіі літоўскай літаратурнай мовы. Правільнае вымаўленне – паказчык высокага ўзроўню валодання замежнай мовай, але дасягнуць яго не так проста. Важную ролю тут адыгрывае якраз працэс камунікацыі з натуральнымі носьбітамі мовы, таму я стараюся наладжваць са студэнтамі дыялог. Акрамя таго, дэманструю ім аўдыёзапісы лепшых узораў літаратурнага вымаўлення, ілюструю тэарэтычныя палажэнні жывымі прыкладамі. Натуральна, што арфаэпія цесна звязана з іншымі раздзеламі мовазнаўства, таму паралельна мы разглядаем многія пытанні па марфалогіі, марфеміцы, словаўтварэнні і г. д. – Ці даводзілася Вам раней выкладаць літоўскую мову студэнтам-замежнікам? – Так, у нас на ўключаным навучанні знаходзіліся

польскія і расійскія студэнты з ВНУ, дзе, як і ў вас, створаны цэнтры літуаністыкі. Пра танкаўцаў магу сказаць, што яны вельмі матываваныя і мэтанакіраваныя, таму наша работа ідзе надзвычай інтэнсіўна. Асабіста мяне радуе, што жаданне вывучаць мову выказваюць не толькі тыя, у каго ёсць літоўскія карані і сваякі ў нашай краіне. Напрыклад, у вас вучыцца студэнтка з Азербайджана, і літоўская мова ёй нядрэнна даецца. – Вы ўпершыню прыехалі ў Беларусь? – Я быў у Мінску вельмі даўно, яшчэ падлеткам, а вось у БДПУ ўпершыню. Уражанні самыя прыемныя: мяне цёпла і гасцінна сустрэлі, я меў магчымасць пагутарыць з рэктарам універсітэта, дэканам факультэта і яго намеснікамі. Пазнаёміўшыся з работай цэнтра літуаністыкі і яго куратарам Рымай Ёнаўнай Радыгінай, магу сказаць, што вы працуеце вельмі плённа.

– Падзяліцеся, калі ласка, сакрэтам паспяховай выкладчыцкай дзейнасці. – Асаблівага сакрэту няма: мне проста падабаецца працаваць са студэнтамі. Я не магу, напрыклад, займацца выключна навуковай работай, мне трэба ісці ў аўдыторыю. Методыка выкладання розная ў кожным канкрэтным выпадку і залежыць ад узроўню ведаў, ад ступені навучання і г. д. Рыхтавацца да заняткаў, вядома ж, трэба, аднак у нашай прафесіі неабходна ўмець імправізаваць, быць гатовым да любога пытання, любой сітуацыі. – Якія яшчэ мерапрыемствы плануюцца ў межах супрацоўніцтва паміж нашымі ВНУ? – Сёлета мы чакаем да сябе на ўключанае навучанне студэнтаў з БДПУ. Плануецца правядзенне летніх курсаў літоўскай мовы ў Вільнюсе, на якія будуць запрошаны і танкаўцы. Акрамя таго, у лютым на базе Эдукалагічнага ўніверсітэта павінна адбыцца міжнародная канферэн-

цыя, у якой прымуць удзел навукоўцы з БДПУ. – Усе мы зараз знаходзімся пад прыемным уражаннем ад зімовых свят. Раскажыце, як іх адзначаюць у Літве. –У нас Каляды лічацца больш важным святам, чым Новы год. Напярэдадні дваццаць пятага снежня ўся сям’я збіраецца на вячэру, якая называецца «кучас». Дарэчы, гэтае слова мае беларускія карані і паходзіць ад лексемы «куцця». На стале павінна быць як мінімум дванаццаць посных страў. На наступны дзень, каляднай раніцай, усе абменьваюцца падарункамі. Новы год праходзіць таксама святочна, але адзначаць яго сям’ёй неабавязкова. У гэтыя цудоўныя дні я жадаю студэнтам і выкладчыкам БДПУ ўсіх даброт, поспехаў у вучобе і працы, асабістага шчасця. А ўніверсітэту і цэнтру літуаністыкі – росквіту і прадуктыўнай дзейнасці. Галіна СТРАЛЬЧУК, магістрантка

29 студзеня 2013 г.


Майстар-клас для масквічоў Факультэты пачатковай і дашкольнай адукацыі нашага ўніверсітэта не першы год падтрымліваюць дзелавыя і сяброўскія адносіны са сваімі калегамі з ВНУ блізкага замежжа. Абмен педагагічным вопытам, паглыбленне ў культуру іншага народа – усё гэта стала ўжо добрай традыцыяй. Чарговая інтэрнацыянальная сустрэча адбылася ў снежні: на працягу тыдня ў нас гасцявалі дзесяць студэнтаў і два выкладчыкі з Дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт». Наша знаёмства пачалося ў інтэрнаце з нефармальнай гутаркі, а наперадзе чакала шмат карыснага і цікавага. Візіт у Мінск не стаў для расійскіх студэнтаў нагодай адпачыць ад вучэбнай дзейнасці. Масквічы праслухалі лекцыі загадчыка кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі Т. В. Паздзеевай, загадчыка кафедры методык дашкольнай адукацыі Д. М. Дубінінай, загадчыка кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі В. В. Леганьковай, дацэнта Н. У. Ліцвіной. Студэнты пазнаёміліся з асаблівасцямі патрыятычнага выхавання дашкольнікаў сродкамі беларускай народнай творчасці падчас майстар-класаў па саломапляценні, ткацтве, народным танцы. Убачыць на практыцы работу педагогаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі госці змаглі ў мінскім ДЦРД № 544. Там была арганізавана канферэнцыя з удзелам адміністрацыі

цэнтра і магістрантаў ФДА, праведзены адкрытыя заняткі ў групе і басейне, сумесныя мерапрыемствы з бацькамі дашкольнікаў. З дзейнасцю псіхалагічнай службы нашы калегі пазна ёміліся ў сацыяльнапедагагічным цэнтры Фрунзенскага раёна, дзе трэнінгі для іх правяла старшы выкладчык А. В. Кавалеўская. Не менш плённымі былі сустрэчы і на факультэце пачатковай адукацыі. Маскоўскім гасцям давялося актыўна папрацаваць на лабараторных занятках па методыцы выкладання рускай мовы і літаратурнага чытання ў старшага выкладчыка кафедры беларускага і рускага мовазнаўства А. С. Васілеўскай, паглыбіцца ў свет творчасці на практычных занятках па методыцы працоўнага навучання ў дацэнта кафедры эстэтычнай адукацыі Ю. С. Любімавай,

стаць удзельнікамі «Лабараторыі мастацтва» ў старшага выкладчыка В. М. Данілава. Сумесная праца завяршылася майстар-класам па арыгамі, на якім студэнты і выкладчыкі абедзвюх ВНУ стварылі сімвал ФПА – сэрца, якое нельга ні зламаць, ні разар ваць. Магчыма, менавіта яно стане сімвалам дружбы паміж студэнтамі Мінска і Масквы. Наступным этапам плённага супрацоўніцтва стала азнаямленчая практыка на базе ГУА «Пачатковая школа № 39 г. Мінска». Адкрытыя ўрокі па рускай мове, матэматыцы, прадмеце «Чалавек і свет» дазволілі гасцям убачыць асаблівасці працы беларускіх настаўнікаў пачатковых класаў. Падчас круглага стала госці абмеркавалі актуальныя пытанні методыкі выкладання прадметаў у пачатковай школе са студэнтамі-

практыкантамі ФПА і адміністрацыяй школы. Вядома, акрамя працоўных будняў быў у нашых гасцей і цікава арганізаваны вольны час. Масквічы пазнаёміліся са славутымі мясцінамі нашай сталіцы падчас прагулак па вячэрнім горадзе. Разам з беларускімі студэнтамі яны наведалі Нацыянальную бібліятэку, Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага, атрымалі порцыю пазітыву ад выступлення каманды КВЗ «Зборная БДПУ». Развітанне з маскоўскімі сябрамі няўхільна набліжалася, і таму ўсім нам было крышачку сумна. Аднак за гэты непрацяглы час мы адчулі ўзаемаразуменне з калегамі, знайшлі ідэі для далейшага супрацоўніцтва. Так што можна смела сказаць, што сустрэча прайшла не дарма: абмен педагагічным і адукацыйным вопытам атрымаўся! Марына ШУКА, студэнтка 402-й групы ФДА, Таццяна БАРЫСАВА, студэнтка 303-й групы ФПА

КАБ ВУЧОБА – ТОЛЬКІ Ў РАДАСЦЬ Для сённяшніх першакурснікаў – учарашніх школьнікаў – вучоба ва ўніверсітэце становіцца якасна новым этапам іх жыцця. Стаць часткай студэнцкага братэрства, прывыкнуць да новых рэалій, навучыцца планаваць свой вольны час – не самая лёгкая задача для навабранцаў. Аднак у яе вырашэнні на дапамогу прыходзяць сапраўдныя спецыялісты – куратары вучэбных груп і выхавацелі інтэрнатаў. Менавіта для іх на базе інтэрната № 8 быў праведзены семінар на тэму «Адаптацыя студэнтаў першага курса ва ўніверсітэце: праблемы і шляхі іх вырашэння». У пачатку мерапрыемства яго ўдзельнікам была прапанавана экскурсія па інтэрнаце, падчас якой куратары і выхавацелі змаглі на свае вочы ўбачыць, што тут створаны выдатныя ўмовы для вучобы і адпачынку студэнтаў. Госці наведалі пакоі для самападрыхтоўкі, трэнажорную і тэнісную залы, жылыя блокі, завіталі і ў гаспадарчую частку – пральню і гладзільню. Апошнім пунктам маршрута стала актавая зала, дзе і адбылася асноўная частка семінара. З прывітальным словам перад прысутнымі выступіла прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С. І. Копцева. Святлана Іванаўна падкрэсліла: актуальнасць абранай тэмы абумоўлена ў першую чаргу тым, 29 студзеня 2013 г.

што большая частка нашых першакурснікаў – непаўналетнія (сёлета іх колькасць склала 61 %). Далей слова ўзялі супрацоўнікі УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска. Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі падпалкоўнік міліцыі А. В. Бегуноў і старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх маёр міліцыі С. Р. Худоба акрэслілі асноўныя напрамкі работы па прафілактыцы негатыўных з’яў у студэнцкім асяроддзі, па выяўленні непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Закранутую выступоўцамі праблему ў сваім дакладзе раскрыла і сацыяльны педагог сектара сацыяль-

най работы ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДПУ А. У. Ушолік. Алена Уладзіміраўна расказала пра сацыяльнапедагагічнае суправаджэнне першакурснікаў, дапамогу студэнтам, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Асобным аспектам адаптацыі ўчарашніх школьнікаў да новых умоў навучання было прысвечана выступленне начальніка сацыяльнапсіхалагічнага цэнтра Т. А. Кузёмкінай. Правільная і змястоўная арганізацыя вольнага часу першакурснікаў – важная ўмова іх адаптацыі да студэнцкага жыцця. У гэтым плане наш універсітэт прадастаўляе самыя шырокія магчымасці, пра якія падрабязна расказаў начальнік цэнтра студэнцкай творчасці

і спорту Д.М. Шуканаў. Ролю моладзевых грамадскіх аб’яднанняў і органаў студэнцкага самакіравання ў вырашаемай праблеме акрэслілі старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў В. М. Грачоў, сакратар ПА ГА «БРСМ» Я. А. Галавацкі, старшыня Студэнцкага савета Я. Ю. Васільева. Досведам работы па тэме семінара падзялілася выхавацель інтэрната № 4 А. С. Салодкая. Праграму мерапрыемства завяршылі трэнінгі на знітаванне вучэбнай групы ад педагогаўпсіхолагаў сацыяльнапсіхалагічнага цэнтра БДПУ.

БДПУ-2012: хроніка аднаго года *** З году ў год расце колькасць партнёраў БДПУ на еўрапейскай адукацыйнай прасторы. Так, у красавіку 2012 г. наша alma mater стала паўнапраўным членам кансорцыума MID, які складаюць дваццаць вядучых універсітэтаў Італіі, Францыі, Літвы і Германіі, Фінляндыі, Іспаніі, краін СНД і некаторых іншых. Членства ў гэтым міжнародным аб’яднанні дае магчымасць студэнтам, аспірантам, дактарантам і выкладчыкам БДПУ атрымліваць гранты для навучання, праходжання вучэбнай і прафесійнай стажыроўкі ў ВНУ Еўропы. ***

З верасня мінулага го да ў БДПУ рэалізуецца праект «Адукацыя 2.0». У адпаведнасці з ім на базе 31-й групы факультэта прыродазнаўства ажыццяўляецца эксперымент па ўкараненні ў навучальны працэс планшэтных камп’ютараў. Будучыя настаўнікі хіміі і біялогіі атрымалі ў карыстанне мультыпады Prestigio, якія на працягу вучэбнага года заменяць ім падручнікі, канспекты і нават бібліятэку, а выкладчыкам – усе метадычныя матэрыялы і дапаможнікі. *** Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі конкурсу «Працоўны семестр-2012» на лепшыя студэнцкія атрады, іх камандзіраў, а таксама арганізацыі, што з 1 мая па 30 верасня забяспечвалі моладзь працоўнымі месцамі. Сёлета пераможцамі сталі восем (з 1980!) студэнцкіх ф а р м і р а в а н н я ў. Л е п ш ы м педагагічным атрадам прызнаны СА «Ветразь» БДПУ. На здымку злева – намеснік Міністра адукацыі Беларусі В. В. Якжык

Аксана АНДРЭЙЧУК, намеснік начальніка УВРзМ 3


• Далучайся да нас! Без дабрыні не будзе цудаў Каму, як не нам, будучым педагогам, падтрымліваць у дзяцей веру ў дзівосы? Асабліва ў тых, каму па наканаванні лёсу ў гэты самы цуд паверыць складана. У нашым універсітэце ёсць людзі, якія ведаюць, як увасобіць казку ў жыццё. Іх вы знойдзеце ў цэнтры валанцёрскага руху «Шчырыя сэрцам», працу якога з гэтага года каардынуе Студэнцкі савет БДПУ. Усяго ў добраахвотнай дапамозе дзецям-сіротам, інвалідам, пажылым людзям задзейнічана больш за 300 чалавек. Ва ўніверсітэце дзейнічаюць на-

ступныя валанцёрскія клубы і аб’яднанні: «Крылы» (ФПА), ПА «Беларускага таварыства Чырвонага крыжа» (ФСПТ), «Незабудкі» (факультэт прыродазнаўства), «Планета Лір» (ФСПТ), «Беражнiца» (ФБіРФ), «Данка» (гістфак), «Арыён» (ФП), «Добрае сэрца» (ФДА), музычны валанцёрскі тэатр «Дар» (ФЭА), «Роўнасць» (ФСА), «Міласэрнасць» (агуль-

наўніверсітэцкі клуб), «Давер» (інтэрнат № 6), «Рука дапамогі» (ФФВ). У сектар валанцёрскага руху паступаюць звароты па аказанні

дапамогі ад устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, людзей сталага ўзросту, інвалідаў, шматдзетных бацькоў. Многія сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, звяртаюцца як па дапамогу ў быце, так і па псіхалагічную падтрымку. Напярэдадні Новага года на кожным факультэце старшыня студсавета і кіраўнік валан-

цёрскага клуба арганізоўвалі «Калядныя акцыі» па зборы цацак і канцылярскіх тавараў. Хочацца адзначыць разуменне і чуласць нашых студэнтаў, якія імкнуліся ў гэтыя чароўныя святы парадаваць дзетак сувенірамі. Кожны з іх разам з падарункам перадаў і кавалачак сваёй душы, пераканаўшыся, што рабіць дабро – гэта так проста! Сёлета ўсе валанцёрскія клубы і народныя калектывы БДПУ разам з Дзедам Марозам і Снягуркай віншавалі выхаванцаў дзіцячых дамоў, ладзілі навагоднія канцэрты, рабілі падарункі і стваралі цуды, якіх дзеці так чакаюць! Станьце і вы чараўнікамі, дарыце дзецям усмешкі, дзяліцеся душэўнай цеплынёй – і тады зразумееце, што ваша жыццё праходзіць недарэмна. Яшчэ І. В. Гётэ казаў: «Той, хто нічога не робіць для іншых, нічога не робіць і для сябе». Калі вы жадаеце далучыцца да нас, тэлефануйце: (029) 352-35-64, (029) 270-39-29 (Яна Юр’еўна Васільева). Ірына САБАТ, студэнтка 5-га курса ФБіРФ

• Як жывеш, куратар? СВЯТА – ЛЕПШЫ ПАДАРУНАК Быў пярэдадзень Новага года, калі ўсе – дарослыя і дзеці – чакаюць надыходу свята. Свята рабіла першыя крокі па двары будынка факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, і Аязбаба прывітальна махаў нам рукой. Дзеда Мароза (вы здагадаліся, што менавіта пра яго гаварылі туркмены) на факультэце чакалі… У кастрычніку – лістападзе ФДП прыняў на вучобу чатыры групы слухачоў з Туркменістана і адну кітайска-в’етнамскую. Прайшоў час адаптацыі. Моладзь пазнаёмілася з нашым універсітэтам, з горадам, з гісторыяй Беларусі, наведала сталічныя музеі. За некалькі месяцаў вучэбныя групы ператварыліся ў калектывы дружных і зацікаўленых навучэнцаў, якія ўжо вызначыліся з выбарам будучых спецыяльнасцей. Зразумела, у гэтым ім дапамаглі куратары. …Дзед Мароз прыйшоў не адзін, а са сваёй памочніцай Снягуркай. Светлая, па-святочнаму ўпрыгожаная аўдыторыя гасцінна расчыніла перад імі дзверы. Навагодні баль пачаўся. Вершы на рускай і туркменскай мовах расказвалі Атаніяз Керымаў, Ыхлос Канебаеў, сёстры Махым і Хумай Тэкаевы, якія да ўсяго яшчэ і песню цудоўна праспявалі. Навучэнцы разам з куратарам Н. А. Гаўрыловіч пазнаёмілі гледачоў з казкамі «Дванаццаць месяцаў» і «Мароз». Тут і зразумеў Дзядуля, што не дарэмна завітаў да нас у госці: замежныя навучэнцы стаялі ў чарзе, каб прадэманстраваць яму свае таленты. Юная паэтка Шасалтан Гайыпава прачытала свой уласны верш «Прыехаў Новы год». Апладысментамі суправаджалі ўдзельнікі свята выкананне групай туркменаў нацыянальнага танца «Кушдзепдзі» і лезгінкі. Да туркменаў далучыліся кітайскав’етнамскія слухачы, якія выканалі харавую песню «З Новым годам».

Навагодняя елка, адна з галоўных гераінь балю, ззяла яркімі агеньчыкамі. Цацачныя шары свяціліся ўсмешкамі, якія адбіваліся на іх люстраной паверхні. Дзед Мароз са сваёй памочніцай загадваў загадкі, нахвальваў і ўзнагароджваў самых кемлівых цукеркамі і сувенірамі. Куратары і навучэнцы ладзілі карагод вакол елкі і спявалі. Сярод прысутных былі дэкан факультэта С. У. Якавенка, які заўсёды шчыра падтрымлівае творчыя ініцыятывы не толькі навучэнцаў, але і супрацоўнікаў, і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце В. Р. Дакучыц. Свята магло б доўжыцца яшчэ гадзіну ці нават дзве, бо станцаваць са старым, але такім прыгожым Дзедам Марозам і пяшчотнаю Снягуркай, праспяваць з імі песню, сфатаграфавацца на памяць хацелі ўсе без выключэння. Але Дзядулю чакалі іншыя. Развітваючыся, ён паабяцаў, што абавязкова завітае да нас яшчэ раз, бо мы яму вельмі спадабаліся. Шчырыя словы падзякі мы адрасуем тым, хто дапамог нам і справай, і ўдзелам: Аляксандру Камароўскаму, мастацкаму кіраўніку студэнцкага клуба «Юнацтва» і па сумяшчальніцтве Дзеду Марозу; Ірыне Мірусінскай, нашай Снягурцы, студэнтцы 5-га курса ФСПТ. Вялікі дзякуй за падтрымку! Лілія ПЯТРОВА, куратар групы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

БУДЗЕМ ЖАРТАВАЦЬ І ЯШЧЭ ПРАЗ ПЯЦЬ! Пяць гадоў таму ў сценах нашага ўніверсітэта адбылася падзея, якую сёння мы можам смела называць знакавай: таленавітых і неардынарных танкаўцаў аб’яднала прага жартаваць і дарыць гледачам пазітыў. Так утварылася каманда КВЗ «Зборная БДПУ» – адна з візітовак універсітэта і, бясспрэчна, самы любімы нашымі студэнтамі творчы калектыў. Ацаніць гумар каманды сапраўдных настаўнікаў за гэты час маглі не толькі мы з вамі, але і ўся Беларусь, а таксама блізкае замежжа. Аднак няма нічога больш важнага і дарагога, чым любоў і прызнанне роднага ўніверсітэта. Таму пяцігоддзе з дня заснавання зборная вырашыла адзначыць у цёплай сямейнай атмасферы: так бы мовіць, усё сваё, усё для сваіх. «Зборная БДПУ» за пяць гадоў стала тытулаванай камандай (яны чэмпіёны Міжрэгіянальнай лігі КВЗ «Палессе», двойчы чэмпіёны Прэм’ер-лігі КВЗ г. Мінска, фіналісты Першай лігі МС КВЗ), а таксама сапраўднай кузняй гумарыстычных кадраў. На сустрэчу з удзячным гледачом прыйшлі «выпускнікі» зборнай і ўдзельнікі сённяшняга складу. Іх віталі начальнік аддзела па справах моладзі Мінгарвыканкама А. Л. Півавараў, а таксама прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце БДПУ С. І. Копцева, якая ўручыла камандзе дыплом за значны ўклад у развіццё студэнцкай творчасці. Імяніннікі прымалі віншаванні і ад эстраднага спевака і шоўмэна Івана Вабішчэвіча, які падарыў нам некалькі вясёлых песен. Вядучы мерапрыемства і лідар зборнай Аляксандр Камароўскі неаднаразова падкрэсліваў, што ўсе мы – і балельшчыкі каманды, і яе ігракі – адна вялікая сям’я. На агульнае для нас свята завіталі з падарункамі, віншаваннямі і гумарыстычнымі выступленнямі «сваякі» – каманды КВЗ, з якімі наша зборная паспела моцна пасябраваць. Так, гумарысты з «Мільёна» нарэшце адкрылі нам сакрэт: аказваецца, бабулі, што сядзяць ля пад’ездаў і прыдумваюць жыхарам дома мянушкі, проста гуляюць у «гарады». Каманда «Ігар» прадэманстравала ўсім хлопцам майстар-клас. Вось як, напрыклад, зрабіць камплімент дзявочым вуснам: «Мілая, у цябе такі свісток, што хоць зараз ідзі фізруком працуй». Каманда «Зборная БДУ» парадавала нас мініяцюрай пра рэстараннага работніка самелье. Адным словам, госці зрабілі ўсё для таго, каб у гледачоў не было нагоды засумаваць нават на хвілінку. Аднак больш за ўсё прысутныя чакалі, вядома ж, нумароў у выкананні саміх імяніннікаў. І хоць большасць жартаў прыхільнікі зборнай ведаюць на памяць, зала зноў і зноў падчас яе выступлення ўзрывалася ад смеху. Мініяцюры «Апошні званок у ПТВ», «Рамантычны праваднік», «У рэстаране» і многія іншыя нашы кавэзэшнікі выканалі, як заўжды, весела, бадзёра і эмацыйна. На сапраўдным Дні нараджэння не застаюцца без падарункаў і госці мерапрыемства. Так адбылося і ў нас: каманда вырашыла аддзячыць сваім прыхільнікам за любоў і падтрымку. Праўда, для гэтага неабходна было прыкласці пэўныя намаганні. Так, адзін з конкурсаў заключаўся ў тым, што чацвёра добраахвотнікаў (два хлопцы і дзве дзяўчыны) з залы паўтаралі фірменныя танцавальныя нумары «Зборнай БДПУ». Гледачам больш спадабаліся па ў выкананні хлопцаў, якім у выніку і дасталіся прызы – флэш-карты. Пасля размінкі з залай было выбрана лепшае пытанне, аўтару якога таксама дастаўся прыз. Пераможцай стала дзяўчына, якая пацікавілася, чаму ў слоўніку Даля няма слова «каханне». «Мы сёння з табой перапішам», – адказалі вясёлыя і знаходлівыя хлопцы. І яшчэ з дапамогай генератара выпадковых лічбаў выбралі трох чалавек з залы, якія набылі шчаслівы білет і атрымалі падарункі. Напрыканцы маштабнага гумарыстычнага дзейства кавэзэшнікі выканалі любімыя мініяцюры кожнага з удзельнікаў каманды. Фінальным акордам стаў нумар «Прахадная на дрэваапрацоўчым заводзе», якая палюбілася ўсёй зборнай і, безумоўна, усім гледачам. Прайшоў канцэрт, які можна лічыць своеасаблівым пунктам адліку новага этапу творчага жыцця «Зборнай БДПУ». І мы, удзячныя гледачы, упэўнены, што гэты этап будзе яшчэ больш плённы, насычаны і шчаслівы. Чакаем вашых новых выступленняў і жадаем невычэрпнага натхнення. Са святам! Маргарыта ГЕРАСІМЁНАК, студэнтка ФБіРФ Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 37. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 28.01.2013 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 1(1119)  
nastaunik 1(1119)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement