Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Жыццё БДПУ

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ прафесара П.Д. Кухарчыка ўсе штатныя работнікі ўніверсітэта прэміраваны ў памеры акладу за паспяховую работу ў ар ганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, а таксама ў сувязі з Днём універсітэта. Акрамя таго, у мэтах сацыяльнай абароны ў снежні членам калектыву нашай ВНУ будзе выплачана матэрыяльная дапамога ў памеры 640 000 руб. (прапарцыянальна памеру займаемай стаўкі) для набыцця тавараў і паслуг, неабходных у зімовы перыяд.

Чацвер, 29 лістапада 2012 года МОЙ ФАКУЛЬТЭТ

ПЕДАГАГІЧНЫ ДЭСАНТ

БДПУ ФЕСТЫВАЛЬНЫ

Стар. 3

Стар. 3

Стар. 4

Д А БДПУ – З ЛЮБОЎЮ Дзень нараджэння – не толькі свята, напоўненае словамі віншаванняў і шчырымі пажаданнямі, але і своеасаблівы пункт адліку. За амаль стогадовую гісторыю наша навучальная ўстанова адолела няпросты шлях ад Мінскага настаўніцкага інстытута да звання вядучай педагагічнай ВНУ краіны! І ў свой чарговы Дзень нараджэння ёй ёсць чым ганарыцца: высакакласныя вучоныя і педагогі, здольныя студэнты, вядомыя навуковыя школы і цэнтры, пераемнасць традыцый і імкненне да новага – усё гэта сёння характарызуе БДПУ. У дваццаць першы дзень лістапада наша alma mater пераступіла 98-гадовы рубеж і шырока адсвяткавала гэту знакавую для ўсіх педагогаў падзею.

А

ЛІМПІЙСКІ дэвіз «Хутчэй, вышэй, мацней!» найлепшым чынам адлюстроўвае накіраванасць студэнтаў нашага ўніверсітэта на перамогу ў круглагадовай спартакіядзе БДПУ. Пацвярджэннем гэтаму стала выдатная гульня зборных каманд у нядаўніх спаборніцтвах па шахматах і армрэстлінгу. Так, у першым відзе спорту перамогу святкавалі студэнткі факультэта прыродазнаўства. Спартсменкі з ФП і фізічнага факультэта, адпаведна, на другім і трэцім месцах. Што да армрэстлінгу, то «золата» ва ўпартай барацьбе заваявалі хлопцы з гістарычнага факультэта, «срэбра» дасталася прадстаўнікам фізфака, «бронза» – у спартсменаў ФФВ і ФЭА.

Д

ВАЦЦАТАГА лістапада ў галоўным корпусе БДПУ прайшла традыцыйная інтэлектуальна-пазнавальная гульня для пер шакурснікаў «Шляхам вагантаў», прымеркаваная да Дня ўніверсітэта. Каманды з усіх факультэтаў На працягу некалькіх адолелі 11 конкурсных этапаў , падчас якіх дзён у сценах універсітэпазнаёміліся з гісторыяй сваёйalma mater, а такта панавала радасная сама месцам знаходжання асноўных структурных атмасфера і прыўзняты падраздзяленняў, арганізацый і служб БДПУ.

• Аддзел кадраў

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды, музычна-інструментальных дысцыплін; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

№ 15 (1116 )

настрой. Напярэдадні свята калідоры і аўдыторыі поўніліся песнямі і вясёлым гоманам першакурснікаў, якія здавалі «ўніверсітэтазнаўства» падчас гульні «Шляхам вагантаў». Студэнты ФДА і ФЭА падрыхтавалі сваёй alma mater творчы падарунак. Прыгожыя лялькі, вырабы з саломкі, узоры алейнага жывапісу і роспісу па дрэве, прывабныя сукенкі і многае іншае – усё гэта яшчэ раз пераканала прысутных у тым, які багаты на таленты наш універсітэт. Побач з экспазіцыяй чароўнымі гукамі музыкі гаспадароў і гасцей БДПУ вабіў народны ансамбль цымбалістаў «Вярба».

Урачыстую частку свята адкрыў прывітальным словам рэктар БДПУ , член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар навук, прафесар, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь П.Д. Кухарчык. «Паважаныя члены Савета, калегі, дарагія студэнты! Ад імя рэктарата віншую вас з 98-годдзем нашай навучальнай установы! – звярнуўся да прысутных Пётр Дзмітрыевіч. – Дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх структурных падраздзяленняў сёлета мы дасягнулі добрых вынікаў. Я выказваю шчырыя словы ўдзячнасці выкладчыкам за іх самаадданасць, студэнтам – за імкненне да ведаў , выпускнікам – за тое, што яны з гонарам трымаюць сцяг БДПУ. Я ўдзячны ўсім

вам за тое, што сваёй працай вы праслаўляеце наш універсітэт». Якое свята без узнагарод! Так, заслугі дэкана факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, кандыдата педагагічных навук, дацэнта С.У. Якавенкі і загадчыка кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, кандыдата фізікаматэматычных навук, дацэнта С.І. Чубарава былі адзначаны на ўзроўні міністэрства. За шматгадовую навуко вапедагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокаквалі фі каваных спецыялістаў яны атрымалі адпаведна Ганаровую грамату і Г рамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Таксама за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, дасягнутыя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з Днём універсітэта Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі РБ былі ўзна гароджаны дэкан факультэта сацыяльна-пе-

дагагічных тэхналогій, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.В. Касовіч і дэкан факультэта фізічнага выхавання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт М.М. Круталевіч. Яшчэ адну высокую ўзнагароду – нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» – за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў і ў сувязі з Днём універсітэта атрымала дэкан факультэта эстэтычнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Т.С. Багданава. Ганаровымі граматамі БДПУ былі ўзнагароджаны: Г.А. Забароўскі – дацэнт кафедры інфарматыкі і асноў электронікі, С.С. Агароднікаў – дацэнт кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін, В.М. Кліпініна – загадчык кафедры сацыяльнай педагогікі, В.У. Юдзіна – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, Г.Д. Масягіна – старшы выкладчык кафедры замеж-

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


ЭНЕРГІЯ НАВУКОВАГА ПОШУКУ Днямі ў БДПУ адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Павышэнне эфектыўнасці практычнай падрыхтаванасці будучага настаўніка да прафесійнай дзейнасці». БДПУ Л.М. Давыдзенка, дырэктар ДУА «Гімназія № 22 г. Мінска» Л.А. Адашкевіч, загадчык філіяла кафедры педагогікі ў сталічнай гімназіі № 22 Л.А. Казінец, начальнік цэнтра развіцця педагагіч най адукацыі БДПУ, педагагічных доктар навук Г.В. Торхава, прафесар кафедры педагогікі МДЛУ Р.С. Піёнава, прафесар, дэкан педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы В.П. Таранцей, прафесар кафедры прыватных методык БДПУ В.У. Чэчат. Пленарнае пасяджэнне завяршылася эмацыйным выступленнем кандыдата педагагічных навук, загадчыка кафедры замежных моў Прафесар І.І. Цыркун Ваеннай акадэміі Рэспублікі і пераможца Рэспубліканскага конкурсу Беларусь Ю.У. Маслава. Пе«Настаўнік года-2011» І.У. Зубрыліна раможца конкурсу «Настаўнік на канферэнцыі года-92» ахарактарызаваў стан Вынікі даследаванняў, праведзе- спраў у масавай школьнай практыных у яе рамках, ужо ўкаранёны цы, падзяліўся вопытам, як вывучаў сістэму агульнапедагагічнай юць замежную мову, маршыруючы падрыхтоўкі студэнтаў на пер- на плацы, курсанты акадэміі. У каншай і другой ступенях вышэйшай цы выступлення ён зрабіў акцэнт на педагагічнай адукацыі: стандарты, важнасці вывучэння замежных моў тыпавыя праграмы па педагогіцы, і дадаў: «Галоўнае ў рабоце сучаснавучэбна-метадычнае забеспячэн- га настаўніка – не баяцца кантактане, у прыватнасці вучэбна-мета- ваць з вучнямі і пражываць з імі сваё дычныя дапаможнікі «Педагогіка прафесійнае жыццё». сучаснай школы», «Педагагічныя Пасля перапынку ўдзельнікі сістэмы і тэхналогіі: лабараторны канферэнцыі працягнулі працу практыкум», «Інавацыйная адука- ў секцыях, дзе мелі магчымасць цыя педагога», «Лідары педагагічнай абмеркаваць важныя праблемы прафесіі». сучаснай прафесійнай адукацыі, З дакладамі таксама выступілі падзяліцца вопытам павышэння прафесар кафедры педагогікі эфектыўнасці падрыхтоўкі буі праблем развіцця адукацыі БДУ дучых настаўнікаў. І.І. Казімірская, прафесар, прарэктар па навукова-метадычнай рабоВольга КАТЛАБАЙ це МГІРА В.В. Буткевіч, прафезагадчык вучэбнай сар, загадчык кафедры эканамічнай лабараторыі педагогікі тэорыі і эканамічнага выхавання і педагагічных інавацый У дакладзе загадчыка кафедры педагогікі, доктара педагагічных навук, прафесара І.І. Цыркуна была акрэслена сутнасць дзейнасці навуковай школы «Мадэліраванне і арганізацыя інавацыйнай адукацыі».

• Алімпійскі марафон СПАБОРНІЦТВА ДЛЯ ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ Алімпіяда па псіхалогіі для другакурснікаў няпрофільных факультэтаў БДПУ, а таксама студэнтаў некаторых іншых сталічных ВНУ адбылася ў сценах нашай alma mater 23 лістапада. Сёлета ўдзел у інтэлектуальным спаборніцтве, прысвечаным 110-годдзю з дня нараджэння вядомага вучонага Э. Эрыксана, прымалі каманды сямі факуль тэтаў нашага ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікі БДАТУ, БДЭУ, КІІ МНС РБ і БДУФК. Ужо не першы год арганізатар алімпіяды – кафедра псіхалогіі БДПУ – робіць усё неабходнае для таго, каб дасягнуць галоўнай мэты мерапрыемства: папулярызацыі псіхалагічных ведаў сярод студэнцкай моладзі. З прывітальнымі словамі перад удзельнікамі алімпіяды выступілі прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце С.І. Копцева, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення В.А. Зайцаў і загадчык кафедры псіхалогіі М.Ф. Бакуновіч. Прысутныя з цікавасцю праслухалі выступленне прафесара кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі Я.Л. Каламінскага, прысвечанае асобе Э. Эрыксана і яго ўнёску ў сусветную навуку, а таксама сучасным пытанням псіхалогіі. Уступная частка мерапрыемства змянілася непасрэдна спаборніцвам, якое адбывалася ў напружанай, але ў той жа час пазітыўнай атмасферы. Крэатыўнасць і дасведчанасць – так можна вызначыць асноўныя складнікі алімпіяды, якая праходзіла ў тры этапы. Свае творчыя здольнасці канкурсанты змаглі праявіць у першым туры – самапрэзентацыі каманд. Найбольш ары гінальныя выступленні атрымаліся ў прадстаўнікоў факультэта прыродазнаўства і эстэтычнай адукацыі, а таксама гасцей з БДАТУ: яны не толькі ярка і артыстычна прадставілі свае візітоўкі, але і здолелі паказаць узаемасувязь спецыфікі факультэтаў з рознымі галінамі псіхалогіі. Другі этап уяўляў сабой індывідуальнае першынства – праграмаваны апы-

пачатковай адукацыі), Д. Януковіч (гістарычны факультэт), (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.) С. Кошман (матэматычны фан ы х м о ў, Н . П . С я т к о ў - рабоце факультэта псіхалогіі, культэт), Т. Бортнік (факульская – дырэктар бібліятэкі, А.В. Чуханава – дацэнт кафедры тэт сацыяльна-педагагічных К.А. Кабанава – намеснік агульнага і рускага мовазнаўст- тэхналогій), Т. Скачко (фаначальніка УБУіФ па бух гал- ва, Л.М. Ядлоўская – выклад- культэт псіхалогіі), В. Рамантарскім уліку, А.А. Андрэеў – чык кафедры харавога і вакаль- чук (факультэт фізічнага выначальнік аддзела міжнародна- нага мастацтва, К.М. Арцямё- хавання), І. Валынец (фізічны га супрацоўніцтва, В.М. Гра- нак – дацэнт кафедры педагогікі, факультэт), Ю. Папіна (фачоў – старшыня прафкама С.М. Пацкевіч – выкладчык культэт дашкольнай адукацыі), студэнтаў. Граматы БДПУ кафедры эстэтычнай адукацыі, М. Аксёнаў (факультэт беларуатрымалі: А.Я. Калошкіна – С.І. Чынікайла – выкладчык скай і рускай філалогіі), В. Кастаршы выкладчык кафедры кафедры псіхалогіі, А.М. Ан- цуба (факультэт эстэтычнай методык дашкольнай адукацыі, дрэйчук – намеснік начальніка адукацыі), В. Злобіч (факульА.У. Канойка – выкладчык ўпраўлення выхаваўчай рабо- тэт спецыяльнай адукацыі), кафедры дапаможных гістарыч- ты з моладдзю, Г.В. Зельскі – М. Цыганкова (факультэт ных дысцыплін і методыкі вы- дырэктар студэнцкага клуба прыродазнаўства). Студэнкладання гісторыі, Ж.Э. Ма- «Юнацтва», А.А. Барадуля – ты у сваю чаргу павіншавалі зец – дацэнт кафедры батанікі вядучы спецыяліст аддзела кад- Пятра Дзмітрыевіча з Днём і асноў сельскай гаспадаркі, раў па рабоце са студэнтамі, універсітэта цёплымі словамі І.М. Мінянкова – дацэнт кафе- У.М. Домра – слесар-сан- і букетам кветак. Урачыстая цырымонія ўз надры тыфлапедагогікі, Н.М. На- т э х н і к , Н . М . Ш а п л я к – рэйка – старшы выкладчык ка- прыбіральшчыца службовых гароджання змянілася святочным канцэртам. Г ледачоў федры прыкладной матэматыкі памяшканняў. Не засталіся без узнагарод радавалі творчымі нумарамі таі інфарматыкі, С.І. Неўдах – загадчык кафедры педагогікі і студэнты. Граматы БДПУ ленты з БДПУ, шырока вядоі псіхалогіі бесперапыннай атрымалі: Т. Барысава (фа- мыя і за межамі ўніверсітэта, адукацыі, В.В. Саладуха – культэт пачатковай адукацыі), а таксама шаноўныя госці. Так, намеснік дэкана па вучэбнай Я . В а с і л ь е в а ( ф а к у л ьт э т публіка горача вітала і н -

ДА БДПУ – З ЛЮБОЎЮ…

2

тальнік па ўзроставай псіхалогіі. Найбольш поўныя і дакладныя адказы далі прадстаўнікі факультэтаў прыродазнаўства і ФЭА. У групавым спаборніцтве – «Брэйн-рынгу» – найлепшым чынам сябе праявілі каманды фізічнага, матэматычнага факультэтаў і ФБіРФ. Перад членамі журы пад старшынствам М.Ф. Бакуновіч стаяла адказная задача: вызначыць тройку пераможцаў. Прыняўшы пад увагу вынікі ўсіх этапаў алімпіяды, судзейская калегія размеркавала прызавыя месцы наступным чынам: дыплом трэцяй ступені дастаўся камандзе фізічнага факультэта, другую прыступку інтэлектуальнага п’едэсталу падзялілі прадстаўнікі факультэта эстэтычнай адукацыі і БДЭУ, а перамогу святкавала каманда факультэта прыродазнаўства. Юлія ПЯТКЕВІЧ, студэнтка ФБіРФ

струментальны тандэм дацэнта і старшага выкладчыка кафедры народных інструментаў ФЭА Уладзіміра Бубена і Уладзіміра Федарука, народныя ансамблі «Рэй» і «Ярыца», фальклорны гурт «Квецень». Таксама ўсе з захапленнем сачылі за выступленнямі салісткі Беларускага дзяржаў на га акадэмічна га музычнага тэатра Маргарыты Александровіч, саліста Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэс публікі Беларусь Васілія Мінгалёва, папулярнай беларускай спявачкі, выпускніцы БДПУ Ані Шаркуновай. Сёлета ў гонар свята рэктарат БДПУ, арганізатары канцэрта зрабілі ўсё, каб яно было яскравым, запамінальным і багатым на творчыя падарункі. Прайшоў чарговы дзень нараджэння, распачаўшы адлік

да наступнага, перадвекавога свята. Але варта памятаць, што лепшае свята – тое, якое жыве ўнутры нас. Таму жадаем вам, каб гэты лістападаўскі дзень назаўсёды застаўся ў вашым сэрцы самымі цёплымі ўспамінамі і прыемнымі эмоцыямі. Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

29 лістапада 2012 г.


• Нам крылы даў БДПУ Вядома, што поспех у любым відзе дзейнасці залежыць не толькі ад здольнасцей і прафесійных кампетэнцый, але і ад працавітасці, мэтанакіраванасці, умення і жадання ставіць перад сабою рэальныя задачы і знаходзіць шляхі для іх рэалізацыі. Гэтае сцвярджэнне цалкам справядлівае і ў адносінах да настаўніцкай работы. Многія выхаванцы БДПУ, якія дасягнулі пэўных вышынь у прафесійнай самарэалізацыі, адзначаюць: alma mater не толькі дала ім грунтоўную тэарэтычную і практычную падрыхтоўку, але і дапамагла выпрацаваць актыўную жыццёвую пазіцыю, што ў канчатковым выніку і стала залогам іх поспеху. Прыклад Аляксея Віктаравіча ШАРАПАВА, маладога і энергічнага дырэктара ДУА «Сярэдняя школа № 49 г. Мінска», з’яўляецца чарговым пацвярджэннем гэтай бясспрэчнай ісціны: – Бацькі ўсё сваё жыццё аддалі працы ў школе, таму можна сказаць, што і мая прафесія была прадвызначана. Падчас уступных іспытаў (гэта было ў сярэдзіне 90-х гг.) я шчыра здзівіўся таму, што на спецыяльнасць «Геаграфія. Біялогія» факультэта прыродазнаўства паступае так многа прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва. Я быў упэўнены, што магу аказацца адзіным хлопцам у сваёй групе. Памятаю, першы курс у верасні быў накіраваны на «бульбу». Тры тыдні сумеснай працы і пражывання пад адным дахам знітавалі наш невялікі калектыў. На факультэце гэта вельмі важна, бо мы не толькі вучыліся, але і штогод выязджалі на летнюю палявую практыку, часам пераадольваючы шматкіламетровыя адлегласці да месца прызначэння. Вельмі хутка я пераканаўся ў тым, што не памыліўся з выбарам і знаходжуся на сваім месцы. За час навучання на маім шляху заўсёды сустракаліся людзі, якія дапамагалі не толькі словам, але і справай. Праз гады хочацца сказаць дзякуй любімым выкладчыкам М.В. Лыскаўцу, С.І. Копцевай, І.В. Карпенку, якія ўжо тады здолелі разгледзець ува мне арганізатарскія здольнасці. Аднак студэнцкае жыццё хутка заканчваецца, і ўсе мы становімся спецыялістамі пэўнага профілю. На жаль, многія з маіх аднакурснікаў так і не звязалі сваю прафесійную кар’еру з адукацыяй. Я ж, адслужыўшы тэрміновую службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, пачаў сваю педагагічную дзейнасць у СШ № 35 г. Мінска спачатку ў якасці настаўніка, пасля – намесніка дырэктара і, нарэшце, дырэктара. Сёння я ўзначальваю сталічную СШ № 49. Не хочацца гаварыць пра цяжкасці нашай работы, яны ёсць у любой дзейнасці. Я пераканаўся ў адным: усе праблемы адыходзяць убок, калі цябе акружаюць дзеці, якія могуць заўсёды па-добраму здзівіць, а таксама бацькі, гатовыя прыйсці на дапамогу людзям нашай няпростай прафесіі. Я шчыра ўдзячны БДПУ за той педагагічны калектыў, які сёння ўзначальваю: большасць маіх калег – выхаванцы нашага ўніверсітэта! Карыстаючыся нагодай, віншую ўсіх работнікаў і студэнтаў з Днём нараджэння нашай alma mater. Творчых пошукаў і натхнення вам, сябры! 29 лістапада 2012 г.

• Мой факультэт МАТФАК: ПЕДАГАГІЧНЫ ДЭСАНТ У жыцці кожнага студэнта БДПУ рана ці позна надыходзіць «час ікс». Гэта той адказны момант, калі ты можаш шчыра даць самому сабе адказ на адно з самых важных пытанняў: ці з’яўляецца твой прафесійны выбар сапраўдным прызваннем? Вядома ж, мы маем на ўвазе педагагічную практыку. Чацверакурснікі матэматычнага факультэта праходзілі яе ў перыяд з 13 верасня па 31 кастрычніка. Семдзесят дзевяць будучых спецыялістаў былі размеркаваны ў дзесяць навучальных устаноў адукацыі г. Мінска, сем з якіх – гімназіі. Кіравалі педагагічнай практыкай выкладчыкі кафедраў матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. У школе мы наведвалі і аналізавалі ўрокі настаўнікаў, самі праводзілі пробныя і заліковыя ўрокі, выконвалі заданні па педагогіцы, псіхал огіі, матэматыцы і інфарматыцы. Перад кожным з нас стаяла важная задача: не толькі паглыбіць і замацаваць

больш складана было дакладна планаваць сваю штохвілінную дзейнасць на працягу ўрока. Шмат часу мы прысвяцілі напісанню планаўканспектаў, бо хацелася, каб яны «працавалі». Вядома, самымі складанымі аказаліся першыя, пробныя заняткі, калі няўпэўнена адчуваеш сябе перад класам, калі дрыжаць голас і рукі, калі на цябе з цікавасцю і чаканнем глядзяць больш за дваццаць пар дзіцячых вачэй. Аднак з кожным новым урокам мы раслі, дабіваліся поспехаў і ўзбагачалі сваю метадычную скарбонку. Значную ролю ў гэтым прагрэсе адыгралі метадысты і настаўнікі-прадметнікі, псіхолагі і выкладчыкі педагогікі. Іх своечасовыя і карысныя ўказанні, парады, заўвагі, пажаданні дазволілі нам скарэкціраваць сваю працу , намацаць правільныя арыенціры. І ведаеце, чым больш вопыту мы тэарэтычныя веды, якія былі атры- набіраліся, тым цікавей было праманы на занятках ва ўніверсітэце, цаваць. але і навучыцца прымяняць іх на І вось надышоў час падвядзенпрактыцы ў вучэбна-выхаваўчым ня вынікаў, асэнсавання сваіх дапрацэсе. На пачатковым этапе мы сягненняў і ўсведамлення тых моназіралі за работай настаўніка ў за- мантаў, над якімі трэба працаваць мацаваным за намі класе. На пра- у будучым. Намаганні кожнага цягу гэтага часу кожны практыкант сту дэнта, яго асобасны рост былі адзначыў для сябе найбольш удалыя аб’ектыўна ацэнены. Увогуле, усе педагагічныя метады і прыёмы, якія засталіся задаволеныя педагагічнай варта ўзяць на заметку для будучай практыкай, многім захацелася задзейнасці; паспрабаваў адчуць ат- стацца працаваць у школе. Так, адна масферу класа і яго асаблівасці. Нам з практыкантак падзялілася сваімі здавалася, што работа настаўніка ўражаннямі і адзначыла, што толькі дастаткова простая, і кожны думаў: пасля такой «праверкі боем» пачы«У мяне таксама атрымаецца! Я ўсё наеш дакладна разумець, ці ў той змагу!». Наступныя шэсць тыдняў цягнік ты сеў, ці тая гэта справа, паказалі, што высновы гэтыя былі якой хочацца займацца ўсё жыццё: заўчаснымі… Зусім не проста аказа- «Я ведаю, што я на правільным шлялася сканцэнтраваць увагу вучняў, ху. Педагагічная дзейнасць прыносіць настроіць клас на работу . Яшчэ мне неверагоднае задавальненне,

у чым я яшчэ раз пераканалася падчас практыкі». На выніковай канферэнцыі кіраўнік педпрактыкі Н.К. Пешчанка адзначыла, што работа 63 з 79 будучых настаўнікаў ацэнена на «выдатна». Тут жа былі адзначаны самыя актыўныя студэнты і прааналізавана справаздачная дакументацыя. Лепшым планам-канспектам урока матэматыкі стала распрацоўка студэнткі 402-й групы Дар’і Куліковай па тэме «Доказ няроўнасці». Сваё школьнае жыццё мы адлюстравалі ў яркіх, маляўні чых, змястоўных газетах, убачыць якія вы можаце на выстаўцы ля дэканата матэматычнага факультэта. Па выніках галасавання перамагла 3D газета практыкантаў школы № 217. У сваіх выступленнях падчас канферэнцыі студэнты актыўна ўносілі прапановы па ўдасканаленні практыкі, сярод якіх павелічэнне яе працягласці, памяншэнне аб’ёму выніковай дакументацыі, навучанне карыстанню інтэрактыўнай дошкай і інш. Хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць усім нашым педагогам за іх прафесійнае майстэрства і талент, якімі яны шчодра дзяліліся са сваімі выхаванцамі, а таксама за асабістае разуменне і спагаду. Мы спадзяёмся, што не падвялі наш факультэт і ўніверсітэт, а наадварот, паспрыялі захаванню яго станоўчага іміджу. Вольга КЛІМОВІЧ, Хрысціна ВАСІЛЮК, студэнткі 4-га курса матэматычнага факультэта

НАША «СВАЯ ГУЛЬНЯ» прыдумала і намалявала свой герб Навукі Матэматыкі. Гледачам таксама была прапанавана магчымасць дапамагчы сваёй камандзе зарабіць балы. Усе – ад першакурснікаў да выкладчыкаў – былі Ні для каго не сакрэт, што ва ўніверсітэце больш за ў захапленні ад гэтага мерапрыемства. Хлопцы ўсё ўвагі ўдзяляецца навічкам – першакурснікам. Ста- і дзяўчаты папрасілі праводзіць такія турніры рэйшыя хлопцы і дзяўчаты імкнуцца дапамагаць сваім для іх як мага часцей. А пераможцай стала 105-я малодшым таварышам, паказваюць, што навучанне ва група. Каманды былі ўзнагароджаны прызамі, ўніверсітэце – гэта не толькі лекцыі і семінары. Зусім але самае галоўнае – удзельнікі атрымалі зарад нядаўна студэнткі 4-га курса матэматычнага факультэта добрага настрою. Дар’я ХАДЗІМЧУК Іна Кляўкова, Дар’я Хадзімчук, Таццяна Пелагейчанстудэнтка 4-га курса ка і Жанна Топаль сумесна з кафедрай матэматычнага матэматычнага факультэта аналізу арганізавалі для першакурснікаў інтэлектуальны турнір «Свая гульня», які прайшоў на базе інтэрната № 8. Удзел прымалі 5 каманд, кожная з якіх складалася з пяці чалавек. У склад журы ўваходзілі выкладчыкі і студэнты нашага факультэта, выхавальнік інтэрната і выпускніца БДПУ, а цяпер настаўніца сталічнай гімназіі № 29 Ганна Араноўская. Арганізатары хваляваліся, што першакурснікам будзе не цікава ўдзельнічаць у гэтым турніры, але яны глыбока памыляліся! «Свая гульня» прайшла ў лёгкай, нязмушанай сяброўскай атмасферы. Хлопцам і дзяўчатам былі прапанаваны пытанні на разнастайныя тэмы. Удзельнікам давялося не толькі прыпомніць тое, што яны некалі ведалі, чулі, бачылі, але таксама даказаць, што матэматыкі – гэта творчыя людзі. Кожная з каманд Матэматыкі – дзіўны народ. Кожную вольную хвіліну яны стараюцца пражыць цікава, з карысцю для сябе і тых, хто знаходзіцца побач.

3


ВОСЕНЬ – ГЭТА ЧАС ФЕСТЫВАЛЮ!

ЭКСПЕДЫЦЫЯ Ў СТАРАЖЫТНАСЦЬ Для большасці студэнтаў лета – гэта час адпачынку. Заняткі скончыліся, здадзены ўсе іспыты і залікі, можна перавесці дух, наведаць бацькоў, адпачыць ад вучобы. Але для членаў штаба «Абітурыент» мінулае лета было сапраўды гарачым – хлопцы і дзяўчаты дапамагалі ў рабоце прыёмнай камісіі БДПУ. Зараз можна з упэўненасцю гаварыць, што з пастаўленымі задачамі мы справіліся: на злёце студэнцкіх атрадаў па выніках трэцяга працоўнага семестра «Лета-2012», які адбыўся 31 кастрычніка, за добрую працу наш атрад атрымаў узнагароду ад кіраўніцтва ўніверсітэта – экскурсійную паездку па Беларусі. Для наведвання быў абраны горад, які сапраўды з’яўляецца калыскай беларускай дзяржаўнасці і культуры, – Полацк. У горад над Заходняй Дзвіной члены штаба «Абітурыент» прыехалі 18 лістапада. Наша экскурсія пачалася з азнаямлення з яго гістарычнай часткай, дзе размяшчаецца Сафійскі сабор. Менавіта там адчуваецца эпоха сапраўднага сярэдневякоўя. Побач з саборам, непадалёк ад ме сца зліцця Палаты і Заходняй Дзвіны, падобна волату, стаіць знакаміты «Барысаў камень». Ён нібыта запрашае дакрануцца да яго, каб адчуць таямнічы подых стагоддзяў. Надзвычай цікавай аказалася экскурсія ў музей беларускага кнігадрукавання. Тут мы пазнаёміліся з гісторыяй вынаходніцтва і развіцця кніжнай справы не толькі ў Беларусі, але і ў свеце, а таксама пабачылі вялікую колькасць старадрукаў. У музеі прадстаўлена адна з самых старажытных бібліятэк, якая носіць імя знакамітага асветніка Сімяона Полацкага. Полацк па праву лічыцца духоўнай сталіцай нашай краіны. Таму мы не маглі не наведаць яго шматлікія храмы і, вядома ж, СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр. Там мы нібы дакрануліся да

велічнай асобы Еўфрасінні Полацкай і пабачылі Спаса-Прэабражэнскую царкву, пабудаваную па яе замове. Менавіта тут у далёкім XII ст. жыла і працавала вялікая асветніца. Зараз у храме ідуць рэстаўрацыйныя работы. У іх ходзе выяў ляюцца старажытныя фрэскі і вялікая колькасць надпісаў. Дарэчы, іх вывучэн-

нем, расшыфроўкай і класіфікацыяй займаецца выкладчык нашага ўніверсітэта – дацэнт кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі І.Л. Калечыц. Мы былі ўражаны тым, як старанна манахіні захоўваюць традыцыі, закладзеныя некалькі стагоддзяў назад, і сочаць за станам манастыра. Увогуле, амаль што да кожнай знакавай асобы, звязанай з Полацкам, а таксама храма, музея або іншай гістарычнай пабудовы можна ўжыць такія эпітэты, як «знакаміты», «выдатны», «унікальны», «сусветна вядомы». Напрыклад, помнік літары «Ў» або конны помнік легендарнаму князю Усяславу Чарадзею. У такіх мясцінах асабліва востра адчуваеш, як хутка бяжыць час, і вось ужо аўтобус з сім волікай нашай alma mater скіроўвае на Мінск… Усе ўдзельнікі «экспедыцыі ў старажытнасць» засталіся пад вялікім уражаннем ад усяго ўбачанага і пачутага падчас экскурсіі. Асабіста для мяне як с тудэнта гістарыч нага факультэта было асабліва каштоўным адчуць мінулае не па раздзелах падручніка, не толькі па расказах выкладчыкаў, а непасрэдна «ўжывую» дакрануцца да с таронак гісторыі сваёй Бацькаўшчыны. Мы ўдзячны рэктарату нашага ўніверсітэта за тое, што ўсе байцы штаба «А бітурыент» атрымалі такую выдатную магчымасць, і за адзін дзень са праўднага летняга настрою ў шэрым, дажджлівым лістападзе. Яўген АБРАМЧУК, студэнт 2-га курса гістарычнага факультэта

У кожнага з нас можа быць сто прычын, па якіх мы не любім восень. Аднак асабіста ў мяне ёсць адна вельмі сур’ёзная нагода, каб чакаць надыход гэтай пары года з нецярплівасцю. І я думаю, што аматары якаснага і жывога студэнцкага гумару цалкам са мной салідарныя, бо восень – гэта час фестывалю КВЗ БДПУ! Падзея, у прыемным прадчуванні якой мы жылі не адзін месяц, адбылася 15 лістапада і, як заўжды, стала аншлагавай. Адзінаццаць факультэтаў – адзінаццаць каманд, па-свойму непаўторных, адметных у манеры жартаваць, у акцёрскім майстэрстве і сцэнічным амплу а. Мы, гледачы, з задавальненнем

акунуліся ў гэты вір весялосці і гумару, а вось судзейскай калегіі на чале з прарэктарам па вучэбнай і інфармацый нааналітычнай рабоце В.М. Зелянкевічам было не да жартаў: пры амаль роўнай гульні ім давялося выбраць васьмёрку паўфіналістаў. Але пра гэта пасля, а зараз успомнім самыя цікавыя моманты мінулага фестывалю. Музычным прывітаннем распачала дзейства каманда «Культурныя людзі» факультэта эстэтычнай адукацыі. Абыграўшы гендарную сітуацыю ў БДПУ, яна паказала нам, як паводзяць сябе некаторыя дзяўчаты на ўроках фізічнага выхавання і што можа здарыцца са студэнткай, якая даўно не сустракалася з маладым чалавекам. Сапраўдным адкрыццём фестывалю стала каманда ФПА «Какосавая стружка», як яны самі сябе ахарактарызавалі, «двойчы чэмпіёны па дванаццатым месцы Лігі КВЗ БДПУ». Дзяўчаты з лёгкасцю даказалі, што жаночы гумар існуе, парадаваўшы нас мініяцюрамі «Дыскатэка ў летніку», «Студэнтка на «Полі цудаў», «Містэр ФПА». Фірменная фішка наступнай каманды, якая ў мінулым годзе стала віцэ-чэмпіёнам – спартыўны стыль у спалучэнні з арыгінальным музычным афармленнем, якое, дарэчы, было прызнана лепшым за ўсю гульню. Вядома, я маю на ўвазе «Sidis» факультэта фізічнага выхавання. Яны запомніліся нам цудоўнымі ператварэннямі спартыўнага інвентару ў самыя нечаканыя прадметы з самым арыгінальным прымяненнем. Чаго толькі варты гімнастычныя дыванкі, якія трансфармаваліся ў гальштукі-матылькі для хору хлопчыкаў-зайчыкаў! «Рухайцеся і ўсміхайцеся», – заклікаюць нас прадстаўнікі ФФВ, і да гэтай парады проста нельга не прыслухацца!

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Яркім і каларытным атрымалася выступленне каманды факультэта дашкольнай адукацыі, якая паказала нам, што з сябе ўяўляе інтэлектуальная частка конкурсу «Міс Капыль». А вершаплёты ў выкананні Крысціны Астрэйкі канчаткова пакарылі публіку і журы, у выніку чаго дзяўчына была прызнана лепшай актрысай. Спецыяльны прыз рэдактараў КВЗ БДПУ таксама дастаўся камандзе ФДА. Гумарысты з факультэта прыродазнаўства нарэшце далі магчымасць вучням задаць са сцэны пытанні пра настаўнікаў. А вось жарт у выкананні каманды «Васабі», які стаў лепшы ў гульні: «Ты бедны галодны студэнт? У цябе зусім няма грошай? Ты растраціў усю сваю стыпендыю за два дні? Банк «Мама і тата»: беспрацэнтны крэдыт на выгадных умовах!» Каманду факультэта беларускай і рускай філалогіі «Дранікі» горача сустракалі ў зале, і спадзяванні гледачоў не былі падмануты. Кампанію сапраўдным беларусам склалі замежныя студэнты, адзін з якіх – кітаец Ваня – выдатна справіўся з роляй настаўніка беларускай мовы, што забя-

спечыла філолагам прыз за лепшы нумар гульні. Жарты «Дранікаў» пра БДПУ таксама былі прызнаны лепшымі. Адзін з іх так спадабаўся старшыні ППА студэнтаў Вадзіму Грачову, што спецыяльны прыз прафкама ён аддаў філолагам. Слаўныя традыцыі факультэцкага гумару працягваюць маладзейшыя пераемнікі нашых любімых матэматыкаў. У камандзе «FM» з’явілася новая ўдзельніца, з-за якой у паловы дзяў чат напэўна будзе развівацца комплекс, затое ў астатніх –сты-

мул. Вось прыклад новаспечанага матфакаўскага гумару: «Кажуць, што пасля канца свету застануцца толькі прусакі і мышы. Дык у інтэрнаце № 2 нічога не зменіцца». У зале станавілася ўсё гарачэй, і перад «разагрэтай» аўдыторыяй з’явілася каманда ФСПТ «Фьюzz». Ад іх мы даведаліся, як можна атрымаць залік аўтаматам у выкладчыка па інфармацыйных тэхналогіях і чаму пасля сацапытання на вуліцы рэспандэнт быў вымушаны адправіцца дадому пешшу. Трапныя і часам нечаканыя мініяцюры каманды фізічнага факультэта «Валерый Сюткін» знайшлі жывы водгук гледачоў і прымусілі іх абудзіць сваё ўяўленне. Фіналіст апошніх пяці гадоў каманда факультэта псіхалогіі «ФП» парадавала нас не толькі жартамі, але і выдатнай акцёрскай ігрой. Асабліва яркі вобраз атрымаўся ў М. Чэркаса, які знайшоў сабе дзяўчыну, у два разы вышэйшую за сябе. У выніку Максім стаў лепшым акцёрам гульні. На «дэсерт» пакінулі выступленне мінулагодніх чэмпіёнаў – каманды гістарычнага факультэта «Качыныя гісторыкі». У шэрагу жартаў пра студэнцтва выдзелім такі: «Студэнты, якія бегаюць глядзець расклад, ходзяць па крэйду, носяць выкладчыку карту… Беражыце іх! Іх засталося так мала!». Прыемным сюрпрызам стала і з’яўленне на сцэне выпускнікоў гістфака, якія раней гулялі ў КВЗ. Сёлетні фестываль даказаў: нягледзячы на тое, што многія яркія ігракі закончылі вучобу, каманды па-ранейшаму паказваюць высокі ўзровень гульні. А значыць, у нас будзе яшчэ не адна нагода для шчырага смеху і добрага настрою. Менавіта гэтага мы будзем чакаць у паўфінале ад наступных каманд: «ФП», «Sidis», «Васабі», «Дранікі», «Какосавая стружка», «Фьюzz», «Качыныя гісторыкі», «FM». Да новых гумарыстычных сустрэч! Вераніка МАНДЗІК

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 844. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 29.11.2012 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

Рэдактар Т.А. БАШМАКОВА

nastaunik 15(1116)  
nastaunik 15(1116)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement