Issuu on Google+

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Жыццё БДПУ

В

ІНШУЕМ калектыў нашага ўніверсітэта са знакавай падзеяй: установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» трэцяга кастрычніка прызнана навуковай арганізацыяй. Пасведчанне аб праходжанні акрэдытацыі выдадзена Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. ЭКТАР БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык у складзе беларускай дэлегацыі прыняў удзел у рабоце ІІ з’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін–удзельніц СНД, які адбыўся ў Ерэване (Рэспубліка Арменія). Пётр Дзмітрыевіч выступіў перад калегамі з дакладам «Педагагічныя кадры ХХІ стагоддзя: ад тэорыі да практыкі». АДПАВЕДНАСЦІ з дагаворам аб супрацоўніцтве, заключаным паміж БДПУ і Паўночна-Заходнім універсітэтам (КНР), факультэт беларускай і рускай філалогіі прыняў на ўключанае навучанне 11 кітайскіх студэнтаў. У сваю чаргу, пяцёра трэцякурснікаў ФБіРФ накіраваліся ў партнёрскую ВНУ, дзе на працягу дзевяці месяцаў будуць атрымліваць грунтоўныя веды па сваёй дадатковай спецыяльнасці – «Кітайская мова». ВЯТА студэнцкага гумару – Фестываль КВЗ БДПУ – адбудзецца 15 лістапада. Чакаем вас у актавай зале вучэбнага корпуса № 3 а 19-й гадзіне.

Пятніца, 9 лістапада 2012 года КАНФЕРЭНЦЗАЛА

НОВАЕ Ў НАВУЧАННІ

Стар. 2

Стар. 2

С

Ведай нашых! •Віншуем каманду БДПУ па футболе (трэнер С. А. Траско)

завяршыліся спаборніцтвы па шахматах сярод мужчын, перамогу ў якіх святкаваў гістарычны факультэт. Другой стала каманда факультэта прыродазнаўства, трэцяе месца – у псіхолагаў. У супрацьстаянні баскетбалістаў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: «золата» падзялілі зборныя фізічнага факультэта і ФФВ, «срэбра» – у факультэта прыродазнаўства, «бронза» – у гісторыкаў. Віншуем пераможцаў і жадаем поспеху ўсім, для каго спорт стаў ладам жыцця!

Стар. 3

Многія з нас, услед за лірычнай гераіняй вядомай песні, хацелі б вярнуць цёплыя сонечныя дні і, адпаведна, станоўчыя эмоцыі. Праўда, сёння, калі на вуліцы ледзь не зімовае надвор’е, гэта здаецца нерэальным… Аднак няма нічога немагчымага для студэнтаў БДПУ – удзельнікаў педагагічных атрадаў! Сабраўшыся 31 кастрычніка ў актавай зале, яны традыцыйна дазволілі нам на пару гадзін вярнуцца з восені ў лета.

У

Спартыўны навігатар •Набірае ход спартакіяда БДПУ 2012–2013. Днямі

ПРАФСАЮЗ – ЗНАЧЫЦЬ РАЗАМ

ЛЕТА ЗВОНКАЕ, БУДЗЬ СА МНОЙ!

Р

з перамогай у першым розыгрышы Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі! На здымку: Міністр адукацыі С. А. Маскевіч уручае Кубак чэмпіёна лепшаму нападаючаму турніру – капітану каманды БДПУ Раману Волкаву.

№ 14 (1115 )

А распачаўся сёлетні злёт педагагічных атрадаў БДПУ жартоўным блакбастарам пра цэнтр падрыхтоўкі важатых. Акрамя гумарыстаў са зборнай каманды КВЗ «Ежевика» на сцэне з’явіліся і галоўныя дзеючыя асобы педагагічнага лета – школьнікі. Гэты творчы тандэм нарэшце адкрыў нам усю праўду пра тое, як насамрэч рыхтуюцца студэнты і дзеці да працы і адпачынку ў летніках. У такім пазітыўным настроі і праходзіла свята тых, хто імкнуўся зрабіць лета – 2012 самым цікавым, эмацыйна насычаным і карысным. А гэта ні многа ні мала – дваццаць студэнцкіх атрадаў: педагагічных, валанцёрскіх і нават адзін сэрвісны. Шчырымі словамі прывітання і падзякі іх вітаў рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык: «Я заўжды з гонарам усведамляю, што ўдзельнікі педагагічных атрадаў кожнае лета прысвячаюць удасканальванню свайго педагагічнага май-

стэрства. І тым больш мне прыемна, што іх працу і належны ўзровень падрыхтоўкі так высока ацэньваюць: і ў лістах, што дасылаюць кіраўнікі разнастайных арганізацый на адрас універсітэта, і ў асабістых гутарках. У летніках нашай рэспублікі хочуць бачыць менавіта студэнтаў БДПУ! Дзякуй вам за самаадданую працу і за тое, што падтрымоўваеце і павышаеце прэстыж нашага ўніверсітэта».

Да нас на свята завітала шмат гасцей, сярод якіх – выпускнік БДПУ, былы прарэктар, а зараз – намеснік старшыні Мінгарвыканкама І. В. Карпенка. Дарэчы, менавіта ён стаяў ля вытокаў стварэння зводнага валанцёрскага атрада «Дзеці сталіцы». Ігар Васільевіч звярнуўся да прысутных: «Мне заўсёды прыемна знаходзіцца ў сценах сваёй alma mater і адчуваць асаблівы дух студэнцкага братэрства. Шчыра кажучы, мяне перапаўняе гонар за свой універсітэт кожны раз, калі я чую ад кіраўніцтва летнікаў станоўчыя водгукі аб працы студэнтаў БДПУ. Вы робіце вельмі важную справу ў рэчышчы сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы. Я асабліва ўдзячны валанцёрскім атрадам, што працуюць у сталіцы з дзецьмі, якія не змаглі ў летні час выехаць за горад. Неарганізаванасць іх вольнага часу можа прывесці да ўзнікнення шматлікіх праблем. Яшчэ раз ад імя Мінгарвыканкама прыміце

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


• Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам «Абмеркаванне вынікаў работы БДПУ ў 2011–2012 навучальным годзе з пазіцый сістэмы менеджменту якасці» выступіў першы прарэктар А. І. Андарала. У прыватнасці, Аляксандр Іванавіч адзначыў: – Сістэма менеджменту якасці ў БДПУ рэалізуецца з верасня мінулага года. Сертыфікат адпаведнасці выдадзены Дзяржкамітэтам па стандартызацыі 29 снежня 2011 г. Палітыка БДПУ ў галіне якасці адпавядае Місіі ўніверсітэта. На падставе ўстаноўленых патрэб і чаканняў спажыўцоў, а таксама іншых зацікаўленых бакоў у Палітыцы вызначаны асноўныя напрамкі, намеры і абавязкі ўніверсітэта ў галіне якасці. Аналіз выкананых стратэгічных напрамкаў, прадстаўленых у Па-

літыцы з пазіцый СМЯ, дазваляе зрабіць выснову пра іх актуальнасць для БДПУ. Неабходнасць у карэкціроўцы гэтых прыярытэтаў і напрамкаў на 2012–2013 навучальны год адсутнічае. Мэты БДПУ ў галіне якасці, намечаныя на 2011–2012 навучальны год, выкананы ў цэлым па ўніверсітэце на 85 %. Гэты паказчык адпавядае планаваму, значэнне якога вызначана на ўзроўні «не менш чым 85 %». Дакладчык таксама паведаміў аб выніках унутраных аўдытаў і наладжванні зваротнай су-

вязі са спажыўцамі, даў ацэнку функцыянавання шэрагу працэсаў і прапанаваў план мерапрыемстваў па павышэнні рэзультатыўнасці СМЯ БДПУ, агучыў Мэты БДПУ ў галіне якасці на бягучы навучальны год. Заслухаўшы выступленне першага прарэктара А. І. Андарала, члены Савета пастанавілі: прызнаць выкананымі Мэты БДПУ ў галіне якасці; лічыць актуальнай і пакінуць без змяненняў дзеючую рэдакцыю Палітыкі ўніверсітэта ў галіне якасці; прызнаць рэзультатыўнай СМЯ БДПУ за справаздачны перыяд; зацвердзiць Мэты БДПУ ў галіне якасці, а таксама план мерапрыемстваў па ўдасканаленні дзейнасці СМЯ БДПУ на 2012– 2013 навучальны год.

• Канферэнц-зала ПЛЯЦОЎКА ВОСТРЫХ ДЫСКУСІЙ ДЛЯ МЭТРАЎ І МАЙСТАР-КЛАС ДЛЯ ПАЧАТКОЎЦАЎ Год 2012-ы працягвае пеставаць літаратурную грамадскасць краіны прэзентацыямі, форумамі, пасяджэннямі. Эстафету годна прыняла міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці» з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, якая прайшла 1–2 лістапада ў нашым універсітэце. Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра беларускай літаратуры і культуры факультэта беларускай і рускай філалогіі пры падтрымцы рэктарата БДПУ і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адкрылі канферэнцыю прывітальныя словы рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухарчыка, дэкана факультэта беларускай і рускай філалогіі В. Д. Старычонка, першага намесніка дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А. А. Лукашан-

ца. Міжнародны статус форуму падтрымалі ізраільскія госці. З пажаданнямі плённай працы выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Іосіф Шагал, а таксама доктар філалагічных навук Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме Зоя Капельман. Дарэчы, ізраільскі літаратуразнаўца і перакладчык завітала ў наш універсітэт з цыклам лекцый па іўрыцкай літаратуры, першую з якіх яна прачытала адразу пасля пленарнага пасяджэння. 2

Прыемныя ўражанні пакінула мастацкая частка форуму. Кандыдат філалагічных навук Вольга Шыманская паклала на музыку верш А. Вярцінскага «Купала ідзе да Коласа» – атрымалася лірычная, пранікнёная кампазіцыя пад гітару. Атмасферу эмацыянальнага ўзрушэння стварыла легендарная «Малітва» ў выкананні студэнта гістарычнага факультэта Аляксандра Юдзінца. Прыемным сюрпрызам для ізраільскіх гасцей стала выступленне студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў з песняй на іўрыце «Алілуя». Шырокае праблемнае поле форуму дало магчымасць як вядомым даследчыкам, так і пачаткоўцам не стрымліваць сябе ў навуковых пошуках: беларуская літаратура на скрыжаванні стагоддзяў, нацыянальная мова ў гісторыка-культурным працэсе, творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў розных кантэкстах, лінгвістычнае асэнсаванне літаратурнай спадчыны класікаў – такі шырокі спектр тэм знайшоў адлюстраванне ў працах даследчыкаў. Прыемнай традыцыяй у БДПУ стала выдаваць зборнік матэ-

рыялаў да пачатку канферэнцыі, што дазволіла пленарнаму і секцыйным пасяджэнням стаць пляцоўкай вострых літаратурных дыскусій і абмену навуковым вопытам, а для пачаткоўцаў яшчэ і майстаркласам у выкананні мэтраў беларускага літаратуразнаўства. З вуснаў выступоўцаў гучалі заклікі верыць у будучае беларускай літаратуры і філалагічнай навукі, а таксама словы падзякі арганізатарам за атрыманую магчымасць зносін з аднадумцамі і канструктыўнай палемікі з апанентамі. Аднак найлепшай ацэнкай форуму паслужылі словы кандыдата філалагічных навук І. Л. Шаўляковай-Барзенка, актыўнай удзельніцы розных навуковых мерапрыемстваў, пра тое, што і БДПУ, і арганізатарскаму таленту яго супрацоўнікаў калегі з іншых ВНУ пачынаюць ужо па-добраму зайздросціць. Таццяна АСКІРКА, магістрант кафедры беларускай літаратуры і культуры

Новыя тэхналогіі – новыя магчымасці Напрыканцы кастрычніка на факультэце псіхалогіі нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў з прафесарам Фларэнтыйскага ўніверсітэта, прэзідэнтам італьянскай Асацыяцыі сацыяльных псіхолагаў Патрыцыяй МЯРЫНГАЛА і выкладчыкам дэпартамента псіхалогіі Лаурай РЭМАСКІ. Мерапрыемства праходзіла ў два этапы. Першы – лекцыі П. Мярынгала на тэмы «Рызыкоўныя паводзіны моладзі ў вольны час» і «Прафілактыка рызыкоўных паводзін юнакоў і дзяўчат». Другі – ворк-шоп «Метад Fotovoice у рабоце з падлеткамі» пад кіраўніцтвам Л. Рэмаскі. Сустрэчу адкрыў дэкан факультэта псіхалогіі, доктар псіхалагічных навук, прафесар Л. А. Пяргаменшчык. Ён падзяліўся са слухачамі перспектывамі супрацоўніцтва з італьянскай ВНУ на бягучы навучальны год. У лекцыях прафесара П. Мярынгала былі закрануты суб’ектыўныя і аб’ектыўныя фактары рызыкоўных паводзін моладзі, прадстаўлены вынікі арыгінальных даследаванняў, якія праводзіліся ў Італіі з выкарыстаннем спецыяльна распрацаваных методык. Слухачы атрымалі адказы на пытанні: дзе моладзь лічыць за лепшае праводзіць вольны час? па якіх крытэрыях выбіраецца месца для адпачынку? што ў разуменні юнакоў і дзяўчат з’яўляецца бяспечным баўленнем часу і г. д. Вучоныя таксама расказалі пра спосабы стварэння бяспечных умоў для моладзі падчас масавых мерапрыемстваў (канцэртаў, святаў, фестываляў). На другі дзень студэнты ўдзельнічалі ў майстаркласе па тэхналогіі Fotovoice. Для выкладчыкаў такі ворк-шоп праводзіўся асобна. Тэхналогія вельмі дзейсная: мы гэта выпрабавалі на сабе. Фотаздымак і яго аналіз у гэтым метадзе выконваюць ключавую ролю. Прычым здымкі робяць самі ўдзельнікі, і зусім не важна, што вы не прафесійны фатограф. Па словах псіхолога Л. Рэмаскі, дадзеная тэхналогія прызначана для работы з групай і накіравана на актывізацыю мэтавай аўдыторыі для вырашэння сацыяльных праблем. А зараз уражанні студэнтаў–удзельнікаў сустрэчы.

«Было вельмі прыемна атрымаць вопыт удзелу ў такім трэнінгу. Fotovoice – зусім новая для мяне тэхналогія, якая дазваляе людзям лепш зразумець адно аднаго, апісаць абстрактны вобраз, моцныя эмоцыі. Здзіўляе тое, якая вялікая колькасць сэнсаў і вобразаў змяшчаецца ў адным фотаздымку і наколькі гэтыя вобразы могуць аб’яднаць людзей». Ворк-шоп прымусіў задумацца над многімі рэчамі, абудзіў вялікае жаданне працаваць над сабой і дамагацца большага. Вельмі спадабалася! Паболей бы такіх візітаў!» «Заўсёды прыемна адкрываць для сябе нешта новае, тым больш калі гэта карысна для твайго прафесійнага развіцця. Мяне здзівіла, наколькі дзейсная дапамога сацыяльнай псіхалогіі ў вырашэнні актуальных праблем, звязаных з рызыкоўнымі паводзінамі моладзі. Былі прадстаўлены вынікі розных даследчых праектаў, эфектыўнасць якіх нельга пераацаніць. Такія міжнародныя сустрэчы па абмене вопытам, безумоўна, дапамагаюць спецыялістам-псіхолагам развівацца ў галіне даследавання і прафілактыкі рызыкоўных паводзін. Прадстаўленая методыка Fotovoice можа выкарыстоўвацца ў вырашэнні многіх сацыяльна-псіхалагічных праблем». Дзякуючы добрай каардынацыйнай рабоце загадчыка кафедры сацыяльнай псіхалогіі Г. В. Гатальскай не ўзнікла цяжкасцей ва ўзаемаразуменні з італьянскімі псіхолагамі: вынікі прэзентацый, лекцый слухачы маглі бачыць на рускай мове, работа забяспечвалася якасным перакладам. Перакладчыцкую падтрымку ажыццяўляла намеснік дэкана па навуцы К. М. Жогаль. Наталля КАЛІНІНА, магістрант кафедры сацыяльнай псіхалогіі

9 лістапада 2012 г.


ПРАФСАЮЗ – ЗНАЧЫЦЬ РАЗАМ З 17 па 20 кастрычніка пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДПУ прымала дэлегацыю Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. П. Драгаманава. Паміж нашымі ВНУ ўжо даўно наладжаны добрыя сяброўскія і дзелавыя стасункі: у 2007 г. заключаны дагавор аб супрацоўніцтве, які дзейнічае і сёння. Аднак упершыню сустрэча адбылася на ўзроўні грамадскіх арганізацый, актывісты якіх сумесна з кіраўніцтвам ВНУ вырашаюць самыя сур’ёзныя сацыяльныя праблемы моладзі.

Размясціліся кіяўляне ў інтэрнаце № 7 БДПУ, дзе змаглі ацаніць працу актывістаў студгарадка. Старшыня студэнцкага савета аднаго з інтэрнатаў Драгаманаўскага ўніверсітэта Ірына Чукань адзначыла, што многія праблемы, з якімі сутыкаюцца кіеўскія студэнты, у танкаўцаў даўно вырашаны. Акрамя інтэрната па пр. Ракасоўскага будучыя педагогі з Украіны наведалі і інтэрнат № 8 у Студэнцкай вёсцы на вул. Чурлёніса.

Дні візіту былі насычаныя. Адразу пасля прыбыцця гасцей у Мінск адбыўся круглы стол, падчас якога кіеўская дэлегацыя сустрэлася з кіраўніцтвам БДПУ і членамі студэнцкага прафсаюза. Вядома, асноўная ўвага актывістаў была сканцэнтравана на дзейнасці прафкамаў ва ўмовах сістэмы адукацыі. Найбольш падрабязна былі прааналізаваны асаблівасці аздараўлення і матэрыяльнага стыму-

ЛЕТА ЗВОНКАЕ, БУДЗЬ СА МНОЙ! (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

словы падзякі за плённае супрацоўніцтва». На ўрачыстай ноце прайшла цырымонія ўзнагароджання па выніках трэцяга працоўнага семестра 2012 г. На сцэну запрасілі лепшых байцоў студэнцкіх атрадаў, якія атрымалі ў падарунак эксклюзіўныя дыпломы і сувенірныя сумкі з сімволікай універсітэта. Ад імя байцоў слова ўзяла прадстаўніца атрада «Дзеці сталіцы» Т. Зямцова, якая выказала ўдзячнасць кіраўніцтву ўніверсітэта за ўсебаковую падтрымку валанцёрскіх і педагагічных атрадаў. Далей прыемныя словы гучалі ў гонар камісараў 9 лістапада 2012 г.

атрадаў, якіх прывітаў першы сакратар Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» Ю. В. Чэчукевіч. Юрый Валер’евіч уручыў студэнткам падарункі – памятныя дыпломы і флэшкі. Ну і, вядома ж, нельга не адзначыць працу людзей, якія зрабілі асабісты важкі ўнёсак у падрыхтоўку ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў і паспяховую арганізацыю летняга аздараўленчага сезона. Згодна з загадам рэктара ўсе камандзіры студэнцкіх атрадаў БДПУ заахвочаны грашовай прэміяй. На гэтым сюрпрызы не скончыліся. На сцэну запрасілі начальніка аддзела па спра-

лявання студэнцкай моладзі. Як адзначылі абодва бакі, пераняць станоўчы вопыт працы будзе карысна для кожнага ўніверсітэта. Плённай была і сустрэча дэлегацыі НПУ са старшынёй ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандрам Бойкам і яго намеснікам, нашым выпускніком Раманам Дапірам, якія расказалі кіяўлянам аб прынцыпах сацыяльнай абароны студэнцтва і партнёрстве, якое наладжана ў гэтай сферы з Міністэрствам адукацыі. Да сустрэчы студэнтаў з Кіева рыхтаваліся прафсаюзныя бюро ўсіх факультэтаў. Гісторыкі, напрыклад, правялі цудоўную экскурсію па музеі БДПУ. І ўвогуле, для гасцей прафкам падрыхтаваў вельмі насычаную праграму. Нашы ўкраінскія калегі пазнаёміліся з творчасцю артыстаў нацыянальнага Вялікага Акадэмічнага тэатра оперы і балета і, уражаныя іх выканальніцкім майстэрствам, выказалі пажаданне ў наступны раз абавязкова ўбачыць яшчэ і балет. Запомнілася гасцям і наведванне Нацыянальнай бібліятэкі. Старшыня прафкама студэнтаў і аспірантаў НПУ Станіслаў Цыбін падзяліўся ўражаннямі ад паездкі: «У Мінску нас сустрэла цудоўнае надвор’е. Можна сказаць,

вах моладзі Мінгарвыканкама А. Л. Піваварава, які ўзнагародзіў валанцёрскі атрад «Дзеці сталіцы» сертыфікатам на экскурсійную паездку па Беларусі. Такі падарунак стаў вынікам прызнання якаснай шматгадовай працы атрада па арганізацыі вольнага часу падлеткаў на базе сталічных школ. Перад аргкамітэтам сёлетняга злёту студэнцкіх атрадаў стаяла адказная задача: адзначыць унікальнасць кожнага з іх. Таму былі заснаваны спецыяльныя прызы. Так, прыз ад прафкама студэнтаў БДПУ атрымаў зводны педагагічны атрад «Ветразь», які, па словах старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі В. М. Грачова, стаў сапраўднай візітоўкай нашага ўніверсітэта. А вось прыз ад сакратара пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» БДПУ Я. А. Галавацкага перайшоў да атрада, які можна назваць прарывам года, – гэта «Ліра» факультэта эстэтычнай адукацыі. Нарэшце падышоў час для вырашэння галоўнай інтрыгі свята: хто ж будзе названы лепшым педагагічным атрадам 2012 года? Шчасліўчыка-

што лагоднае сонца сагравала нас, як і гасціннасць беларусаў. Калі з такой пазітыўнай энергетыкай танкаўцы падыходзяць і да прафсаюзнай працы, то я па-добраму вам зайздрошчу. Цяпер нам трэба паклапаціцца пра тое, як на належным узроўні сустрэць вас у Кіеве». Можна не сумнявацца, што самыя яркія моманты гасцявання драгаманаўцаў у Мін��ку будуць адлюстраваны ва ўніверсітэцкай прэсе НПУ, бо сярод удзельнікаў дэлегацыі быў рэдактар газеты «За педагогічні кадри» аспірант Сяргей Русакоў. Абмен станоўчымі эмоцыямі і працоўным вопытам атрымаўся на «выдатна», будзем чакаць новых сустрэч. Вадзім ГРАЧОЎ, старшыня ППА студэнтаў

мі аказаліся ажно два факультэты. Лаўры пераможцы і сертыфікаты на экскурсійную паездку па Беларусі атрымалі атрад «Фэст» факультэта прыродазнаўства і «Пралеска» ФПА. Асаблівай увагі заслугоўваюць валанцёрскія атрады «Роўнасць» і «Міласэрнасць», бо яны працуюць не толькі летам, а на працягу ўсяго года: у іх дапамозе маюць патрэбу дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Спецыфічнай можна назваць і дзейнасць сэрвіснага атрада, удзельнікі якога дапамагалі зарыентавацца ў новых умовах

абітурыентам БДПУ. Памятныя прызы ўручылі камандзірам атрадаў «Роўнасць» і «Міласэрнасць», а таксама камандзіру атрада «Штаб Абітурыент». Прыемна адчуваць, што твая праца важная не толькі для дзяцей, але і для роднага ўніверсітэта і нашай сталіцы. Такое высокае прызнанне – найлепшая ўзнагарода і стымул для далейшай дзейнасці. Шчыра віншуем удзельнікаў усіх студэнцкіх атрадаў і жадаем летняга настрою ў любую пару года! Вераніка МАНДЗІК

3


Нам пакараюцца футбольныя вяршыні Футбол – адзін з самых масавых відаў спорту – заўсёды быў папулярны сярод студэнцтва. Таму не дзіўна, што яго развіццю ў БДПУ заўсёды ўдзялялася нямала ўвагі з боку кіраўніцтва ўніверсітэта і спецыялізаваных кафедраў. Пацвярджэннем гэтаму можа служыць факт стварэння ў БДПУ не толькі мужчынскіх, але яшчэ і жаночай футбольнай каманды. Неабходна таксама адзначыць вельмі актыўную прафарыентацыйную работу, якую праводзіць факультэт фізічнага выхавання ў Федэрацыі футболу і клубных камандах рэспублікі. Як вынік – паступленне ў нашу ВНУ значнай колькасці футбалістаў рознага ўзроўню. Сёння ў нас вучацца больш за сто студэнтаў, што займаюцца менавіта гэтым відам спорту. Сярод іх майстры так званых вялікіх і малых палёў, некаторыя з якіх не раз абаранялі і абараняюць колеры нацыянальных і маладзёжных зборных Рэспублікі Беларусь. Гэтыя студэнты адстойваюць гонар не толькі сваіх клубаў у вышэйшай, першай і другой лігах чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе, але і нашага роднага ўніверсітэта. Дзякуючы намаганням старшага выкладчыка кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін, трэнера мужчынскай футбольнай каманды С. А. Траско і іншых выкладчыкаў БДПУ, а таксама ў выніку дастаткова працяглай і прадуманай селекцыйнай работы створаны каманды па вялікім і міні-футболе, здольныя вырашаць самыя складаныя задачы. Таму невыпадкова за апошнія гады зборныя каманды ўніверсітэта па футболе не раз станавіліся прызёрамі і чэмпіёнамі Рэспубліканскай студэнцкай універсіяды, пераможцамі розных турніраў і міжнародных спаборніцтваў. Напрыклад, мужчынская зборная БДПУ па футболе ў 2006, 2009 і 2012 гг. заваёўвала званне чэмпіёна Рэспубліканскай студэнцкай універсіяды, пяць разоў была другой, шэсць разоў выйгравала трэцяе месца. У міні-футболе мы па чатыры разы бралі «золата» і «бронзу», пяць разоў – «срэбра». Жаночая зборная ўніверсітэта таксама станавілася пераможцай Рэспубліканскай студэнцкай універсіяды. У сярэдзіне кастрычніка завяршыўся фінал рэспубліканскай студэнцкай

футбольнай лігі, у якой бліскучую перамогу заваявалі спартсмены нашага ўніверсітэта. Будучыя педагогі прадэманстравалі сапраўднае майстэрства валодання мячом і ў чарговы раз даказалі, што ў футболе студэнтам БДПУ няма роўных. Студэнцкая ліга была створана з мэтай папулярызацыі футболу ў ВНУ нашай краіны і пошуку новых спартыўных талентаў. А яшчэ для таго, каб каманды з вышэйшых навучальных устаноў розных рэгіёнаў Беларусі мелі магчымасць часцей спаборнічаць паміж сабой. Пачаўся розыгрыш студэнцкай футбольнай лігі яшчэ ў красавіку, калі ў занальных этапах стартавала 26 каманд ва ўсіх абласцях Беларусі. Чатыры лепшыя дружыны, сярод якіх была і зборная БДПУ, прабіліся скрозь сіта рэгіянальных адбораў і заваявалі права згуляць у фінальным туры. Месцам правядзення вырашальнай стадыі турніру быў стадыён Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. Турнір спраўдзіў чаканні яго арганізатараў. Спаборніцтвы паказалі, што

за апошні час узровень развіцця футболу ў ВНУ нашай краіны павысіўся. Сведчаннем гэтага сталі матчы вырашальнага этапу. У першай паўфінальнай гульні каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры – ВНУ, дзе рыхтуюць прафесійных спартсменаў, – даволі нечакана ўступіла сапернікам з няпрофільнай для спорту вучэбнай установы – Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. У другім паўфінале дружына нашай alma mater перамагла сапернікаў з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Паядынак за першае месца атрымаўся вельмі ўпартым. Гульнёвы час сустрэчы завяршыўся ўнічыю (з лікам 1:1), таму даказваць сваю перавагу нашым хлопцам давялося ў серыі пасляматчавых пенальці. Пераможцы і прызёры турніру атрымалі памятныя медалі, а таксама падарункі ад спонсараў спаборніцтваў. Ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця мерапрыемства прынялі ўдзел Міністр адукацыі С. А. Маскевіч, намеснік Міністра спорту

і турызму С. М. Нерад, старшыня Беларускай федэрацыі футболу С. М. Румас, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра фізвыхавання навучэнцаў і студэнтаў В.В. Баляба і іншыя. Перамогу сваіх падапечных каменціруе галоўны трэнер зборнай БДПУ Сяргей ТРАСКО: – Выйграць студэнцкую лігу нам удалося перш за ўсё за кошт калектыўнай згуртаванасці, адказных адносін усіх без выключэння ігракоў нашай каманды да матчаў. Кожны наш футбаліст аддаў гэтай перамозе часцінку сваёй душы. Хлопцы прадэманстравалі самаахвярнасць, майстэрства, самаадданасць на полі. Самым складаным атрымаўся для нас фінальны матч. Вырваць перамогу ў ім у серыі пенальці мы змаглі дзякуючы галкіперу Сяргею Ігнатовічу, які адбіў два ўдары з адзінаццаціметровай меткі. Юлія ПЯТКЕВІЧ, студэнтка ФБіРФ; Яўген КАРПАС

• Гасцёўня Натхніць. Здзівіць. Зачараваць Творчая сустрэча рэжысёра-пастаноўшчыка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, народнага артыста Рэспублікі Беларусь Барыса Іванавіча Луцэнкі са студэнтамі БДПУ адбылася ў сценах нашай alma mater 25 кастрычніка. Прызнацца, да гэтага асабіста мне ніколі не даводзілася прысутнічаць на падобных мерапрыемствах, тым больш з удзелам такога вядомага і заслужанага чалавека, вядучага рэжысёра, які паставіў на сцэнах нашай краіны і за мяжой больш за сто спектакляў. Завітаўшы ў залу, я быў крыху здзіўлены: перад намі стаяў звычайны чалавек, якіх мы часта сустракаем у паўсядзённым жыцці. Проста апрануты, сівавалосы, з адкрытым светлым поглядам… Усведамленне значнасці гэтай унікальнай асобы прыйшло да мяне пазней, пасля прагляду аўтабіяграфічнага фільма «Споведзь акцёра». Толькі тады я зразумеў ролю творчасці Барыса Луцэнкі для грамадства, для кожнага з нас. Госць распавядаў нам і пра сваё дзяцінства ды юнацтва, і пра мару стаць акцёрам, і пра тое, як трапіў у тэатр, стаў рэжысёрам, і пра спектаклі, якія ставіў… Мне асабліва запала ў душу ідэя «Тэатра пад купаламі», бо пакуль мы маладыя, мы нават не задумваемся над тым, што будзе пасля. Пасля прагляду фільма студэнтам была прадастаўлена ўнікальная магчымасць задаць Барысу Іванавічу свае пытанні і пагутарыць на розныя тэмы, якія хвалююць кожнага з нас: пра жыццё, вучобу, творчасць, каханне… Многім запомнілася выказванне госця: «Самае страшнае злачынства, якое можа здзейсніць чалавек, – забіць каханне». Я ніколі не лічыў сябе аматарам тэатральнага мастацтва, але пасля знаёмства з гэтым вялікім чалавекам у мяне з’явілася жаданне не толькі глядзець спектаклі, але і нават запісацца ва ўніверсітэцкі тэатральны калектыў. Хто ведае, магчыма, ува мне таксама хаваецца талент акцёра або рэжысёра… Барыс ІВАНІСАЎ, студэнт 14-й групы факультэта прыродазнаўства

У першы дзень лістапада народны літаратурны тэатр «Жывое слова» аднавіў Клуб творчых дыялогаў, які не збіраўся ўжо больш за 5 гадоў. Сімвалічна, што пасяджэнне Клуба было прысвечана 100-годдзю Максіма Танка, якое наш універсітэт з годнасцю працягвае святкаваць. На сустрэчу з паэзіяй класіка мы запрасілі кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ Анатоля ВЕРАБ’Я, аўтара шматлікіх навуковых прац, звязаных з жыццём і творчасцю юбіляра, сярод якіх – манаграфія «Максім Танк і польская літаратура».

Анатоль Верабей – часты госць на разнастайных канферэнцыях БДПУ, і ў «Жывое слова» ён нярэдка завітваў. Гэтым разам яго ўразіла праграма, падрыхтаваная артыстамі тэатра. Ён лічыць, што ў «жываслоўцаў» атрымалася паказаць новага Танка, адрознага ад таго, што мы ведаем па школьных падручніках. Пераважала філасофская паэзія. Дзякуючы шырокаму ўжыванню антытэзы і аксюмарана ў апошніх зборніках Максім Танк стварае фігуры кантрасту, супрацьпастаўляе з’явы рэчаіснасці, задае вечныя філасофскія пытанні пра жыццё і смерць, дабро і зло, вайну і мір і г. д. Увогуле, Максім Танк – шматгранны паэт, які дазв��ляе чытачам і натхніцца змагарскай паэзіяй, і атрымаць асалоду ад інтымнай лірыкі, і пранікнуцца болем вайны… Анатоль Леанідавіч расказаў пра свае сустрэчы з Яўгенам Іванавічам Скурко, паказаў фотаздымкі, кнігі з аўтографамі. Нам цікава было даведацца, што Максім Танк заўсёды прасіў не ўжываць адносна яго слоў «знакаміты», «вядомы», «вялікі» і інш. «Жываслоўцы» падрыхтаваліся да сустрэчы, таму яна аказалася зусім не сумнай, як гэта часам бывае на літаратурных вечарынах. У тэатралаў з БДПУ знайшлося шмат пытанняў да госця, які лічыць, што беларусы мала чытаюць і паэтычныя вечарыны могуць быць разлічаны толькі на элітарную аўдыторыю. Разам з даследчыкам удзельнікі мерапрыемства прасачылі амаль усё жыццё Максіма Танка. Імпрэза была знітавана з вершаў паэта, некаторыя з якіх пакладзены на

Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

музыку «жываслоўцамі». Прагучаў аўдыёзапіс голасу класіка, былі зачытаны літаратурныя дзённікі Максіма Танка, якія выйшлі ў новым зборы твораў. Нездарма вечарына называлася «Пуцявінамі жыцця Максіма Танка», бо тэма шляху заўжды прысутнічае ў танкаўскай паэзіі, а дарог ён прайшоў нямала: Каб лягчэй было ў дарозе, Трэба на ўсіх указальніках Замест кіламетраў Напісаць: «Ідзіце! Не аглядайцеся, Бо жыццё яшчэ Перад вамі». На развітанне госць адзначыў: «Мяне заўсёды здзіўляла, чаму няма даследчыка танкаўскай паэзіі з БДПУ? Спадзяюся, што сярод юнакоў і дзяўчат з «Жывога слова» знойдуцца і тыя, каго Максім Танк натхніць на грунтоўныя навуковыя працы». Анатоль Верабей паабяцаў наведаць і наступную канцэртную праграму, якая адбудзецца 29 лістапада а 19-й гадзіне ў 500-й аўдыторыі другога корпуса і будзе называцца «Атрасіны». Гэта традыцыйная штогадовая вечарына ўласнай творчасці. Уваход на яе будзе вольны, і «Жывое слова» рада запрасіць студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ. Алесь МОЙСКІ Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 400 экз. Заказ 783. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 8.11.2012 г. у 14.30. www.bspu.unibel.by


nastaunik 14(1115)