Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Віншуем студэнтку 5-га курса гістарычнага факультэта Крысціну ТАРАНОВІЧ з узнагародай – прэміяй НАН Беларусі імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Прэмія, згодна з Палажэннем, прысуджаецца не толькі масцітым вучоным, але і студэнтам, якія самастойна выканалі навуковае даследаванне і апублікавалі яго вынікі ў спецыялізаваных выданнях. Трэба дадаць, што сваё даследаванне «Дзейнасць землеўпарадкавальных камісій па рэалізацыі сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі» К. Тарановіч выканала пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук прафесара А. П. Жытко.

• Навіны БДПУ

П

А ТРАДЫЦЫІ напачатку года ў БДПУ стартавала круглагадовая спартакіяда сярод работнікаў універсітэта. У ёй прымаюць удзел спартсмены-аматары амаль з 20 структурных падраздзяленняў нашай ВНУ. Каляндар мерапрыемства прадугледжвае правядзенне ў студзені–лютым спаборніцтваў па такіх відах спорту, як більярд, валейбол, дартс, настольны тэніс, плаванне, шахматы, шашкі. Васямнаццатага лютага падчас зімовага свята будуць вызначаны пераможцы ў лыжных гонках.

А

ПОШНІМ студзеньскім днём у канферэнц-зале (аўд. 482) выпускнікам магістратуры завочнай формы атрымання адукацыі ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны дыпломы. Ганаровае званне магістра атрымалі 97 маладых спецыялістаў.

Д

ВАЦЦАЦЬ дзявятага студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі. Напярэдадні свята на Савеце БДПУ з дакладам, прысвечаным падвядзенню вынікаў навуковай дзейнасці ўніверсітэта за 2011 год, выступіў прарэктар па навуковай рабоце В. В. Бушчык. Вытрымкі з яго выступлення чытайце ў наступным нумары «Н».

Аўторак, 31 студзеня 2012 года

№ 1 (1102)

ВЕКТАРЫ ЗНОСІН

ФОРМУЛА ПОСПЕХУ

ПАД ЗНАКАМ СЕСІІ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

На працягу вось ужо амаль паловы стагоддзя студэнты і выкладчыкі БДПУ распачынаюць зімовыя вакацыі праектам, які стаў візітоўкай нашай alma mater. Зорны паход – гэта не проста вандроўка па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. Гэта нагода яшчэ раз прызнацца ў любові Бацькаўшчыне, спасцігнуць таямніцы сваёй гісторыі, выказаць захапленне талентам і мужнасцю нашых славутых землякоў. Сёлетні, 47-ы па ліку зорны паход, акрамя таго, праходзіць пад знакам вельмі важнай для ўсіх нас падзеі – стагоддзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка, чыё імя з гонарам носіць БДПУ. Старт зорнаму падарожжу ва ўрачыстай абстаноўцы быў дадзены 24 студзеня ля помніка студэнтам і выкладчыкам нашай ВНУ, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З прывітальным словам да зорнікаў звярнуўся рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык, які падкрэсліў спецыфіку сёлетняга паходу: упершыню ў ім прымаюць удзел не толькі танкаўцы, але і студэнты Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Пётр Дзмітрыевіч нагадаў, што зводны атрад гістарычнага факультэта і факультэта беларускай і рускай філалогіі наведае малую радзіму Максіма Танка (Яўгена Скурко), школу, якая носіць яго імя, а таксама музей народнага паэта. Цікавай і карыснай вандроўкі па зорных маршрутах студэнтам пажадаў міністр адукацыі прафесар С. А. Маскевіч. «Вельмі прыемна,

НАС ВАБЯЦЬ ЗОРНЫЯ МАРШРУТЫ

што ўжо другі год запар я маю магчымасць сустрэцца з вамі на старце чарговага паходу, – заўважыў Сяргей Аляксандравіч. – Безумоўна, ён спрыяе ўмацаванню традыцый студэнцкага братэрства, дае магчымасць далучыцца да гісторыі ўніверсітэта і роднага краю. Нягледзячы на свой «сталы ўзрост», зорны паход застаецца маладым і сучасным дзякуючы вам, студэнты і выкладчыкі. У добры шлях!» На старце 47-га зорнага паходу выступілі рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта А. В. Сікорскі і першы сакратар Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» Ю. В. Чэчукевіч, якія таксама выказалі зорнікам найлепшыя пажаданні. Дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі БДПУ прафесар В. Д. Старычонак адзначыў, што сёлетні паход – выдатная магчымасць наноў адкрыць для сябе творчасць класіка беларускай літаратуры Максіма Танка, а таксама бліжэй пазнаёміць з ёй жыхароў розных куткоў нашай краіны. Дзеля гэтага зорнікі возьмуць з сабой у дарогу ўсё неабходнае: аўдыяфайлы з запісам голасу паэта і песнямі на яго словы, відэафільмы, сцэнарыі ўрокаў, прэзентацыі. З году ў год мы перадаём сцяг нашага ўніверсітэта атраду, прызна-

наму аргкамітэтам лепшым па гатоўнасці да зорнага паходу. Вызначальнымі крытэрыямі для выбару пераможцаў з’яўляюцца арганізаванасць калектыву, якасць творчых праграм, напоўненасць прафарыентацыйнай часткі. Па ўсіх гэтых пунктах найлепш падрыхтаваўся зводны атрад «Ёсць кантакт» факультэтаў пачатковай адукацыі і фізічнага выхавання, удзельнікі якога паабяцалі годна пранесці сцяг БДПУ па Валожынскай зямлі, што прымае зорнікаў упершыню. На вандроўнай карце сёлетняга паходу пазначаны населеныя пункты шасці раёнаў: Мядзельскага, Клецкага, Слуцкага, Валожынскага, Браслаўскага і Ашмянскага. На працягу чатырох дзён зорнікі будуць выступаць з канцэртамі ў школах і дамах культуры, праводзіць прафарыентацыйныя мерапрыемствы, майстар-класы, спартыўныя спаборніцтвы, сустракацца з ветэранамі і мясцовымі жыхарамі… Адным словам, рабіць усё для таго, каб яшчэ больш праславіць беларускую зямлю і наш родны ўніверсітэт. Вераніка МАНДЗІК P.S. Як праходзіў 47-ы зорны паход, яго ўдзельнікі раскажуць на старонках чарговага нумара «Н».


Валанцёрскае аб’яднанне з гаваркой назвай «Роўнасць» існуе на факультэце спецыяльнай адукацыі толькі пяць гадоў, хоць традыцыі дабрачыннай студэнцкай дзейнасці, вядома ж, узніклі значна раней. Стварэнне такога калектыву аднадумцаў дазволіла аб’яднаць намаганні асобных валанцёраў-ініцыятараў у адзіную сістэму і тым самым зрабіць нашу працу больш арганізаванай і эфектыўнай. Мы разглядаем валанцёрства як сумесную творчую дзейнасць, у якой на роўных прымаюць удзел і студэнты, і выкладчыкі, і асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Менавіта гэтая ідэя пакладзена ў аснову праекта «Мы розныя, але роўныя», які быў намі прадстаўлены на міжнародным студэнцкім конкурсе «Мас-Медыя Перспектыва: «Валанцёрства: дапамагаючы іншым, дапамагаеш сабе» (Санкт-Пецярбург, лістапад 2011 г.). Наша дзейнасць была высока ацэнена прафесійным журы, і ў намінацыі «Рэалізаваныя праекты» мы занялі ганаровае другое месца.

ВЕКТАРЫ ЗНОСІН Конкурс «Мас-Медыя Перспектыва» ў сёмы раз праводзіла Вышэйшая школа журналістыкі і масавых камунікацый Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сёлета ў ім прынялі ўдзел больш чым дзвесце маладых людзей з пятнаццаці рэгіёнаў Расіі і краін СНД. Усяго на конкурс было прадстаўлена 56 студэнцкіх прац. У short-list увайшлі аўтары дванаццаці лепшых работ, у тым ліку і прадстаўніцы БДПУ Надзея Сігай, Яна Шарамецьева і Лідзія Шабунько. Увогуле ж у СПбДУ сабралася больш за трыццаць студэнтаў, якія на адкрытай абароне прадставілі на суд журы рэалізаваныя і нерэалізаваныя праекты, а таксама серыі журналісцкіх матэрыялаў. Прэзентацыі фіналістаў ацэньвалі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Расійскай Федэрацыі, дабрачынных таварыстваў, друкаваных СМІ і інш. Наш праект з’яўляецца своеасаблівай «самарэвізіяй» дзейнасці валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць». На сённяшні дзень мы можам гаварыць пра дакладна адрэгуляваную сістэму працы калектыву: набыты вопыт добраахвотнай дзейнасці дазваляе акордна вызначыць, што, як і навошта трэба арганізоўваць для нашых падапечных. Асноўныя напрамкі работы аб’яднання можна назваць вектарамі зносін, кожны з якіх мае сваю вузкаспецыялізаваную задачу, форму, змест і спецыфіку рэалізацыі ў залежнасці ад аўдыторыі. Галоўнае ў нашым узаемадзеянні – гэта душэўны кантакт, эмацыйная падтрымка (не толькі людзей, з якімі працуем, але і нас саміх). Кожны валанцёр ведае, што чым больш ты даеш, тым больш атрымліваеш: падорыш адну ўсмешку, а ў адказ заззяюць ажно дзесяць. Ведаеце, насамрэч можна многаму навучыцца ў людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Студэнты адзначаюць: першае, што набываецца, – гэта ўменне (як ні дзіўна) радавацца жыццю, цаніць кожны яго момант. Ды і ўвогуле, большую каштоўнасць і значнасць набываюць такія чалавечыя якасці, як шчырасць, самаахвярнасць, праўдзівасць… Сёння ў склад аб’яднання «Роўнасць» уваходзіць шэсць перманентных і пяць дынамічных валанцёрскіх груп. Сярод іх ёсць «старажылы», якія працуюць больш за чатыры гады і маюць пастаянны склад добраахвотнікаў. Кожная такая крэатыў-група дзейнічае з улікам спецыфікі тыпу ўстановы і ўзросту падапечных. Студэнт-валанцёр самастойна вызначае, як і ў якім 2

аб’ёме будзе працаваць, зыходзячы з асабістых псіхалагічных магчымасцяў і наяўнасці вольнага часу. Склад і лакалізацыя дзейнасці дынамічных груп можа вар’іравацца ў залежнасці ад патрабаванняў праекту і жадання добраахвотніка быць удзельнікам той ці іншай акцыі. Гэта, так бы мовіць, своеасаблівы «бонус» для валанцёра за штодзённую дзейнасць на працягу навучальнага года. Склад такой групы вызначаюць самі студэнты, для якіх гэта яшчэ адна магчымасць прадэманстраваць свае асобасныя і прафесійныя якасці. За час існавання валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць» яго ўдзельнікі

што можа зрабіць нашыя дні больш светлымі, як гэта – быць дарослым. Тэматыку нашых сустрэч вызначае само жыццё. Ужо пабачылі свет восем выпускаў стэндавай газеты «Сезонны калейдаскоп», якая разглядаецца намі як найважнейшы элемент рэфлексіі студэнцкай аўдыторыі на дабрачынную дзейнасць валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць». Газета выпускаецца штосезонна і ўяўляе сабой своеасаблівую справаздачу за квартал. Такі метад дазваляе візуалізаваць і падсумаваць зробленае, прыцягнуць да валанцёрскай дзейнасці нашага аб’яднання новых добраахвотнікаў. Склаліся ў нас ужо і факультэцкія традыцыі – правядзенне што-

Уручэнне дыплома II ступені студэнткам БДПУ

правялі шэраг дабрачынных акцый, якія з’яўляюцца дзейсным інструментам прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца некалькі разоў на год. Усе жадаючыя могуць прымаць у іх удзел і тым самым рабіць свой унёсак у гісторыю развіцця валанцёрства на факультэце спецыяльнай адукацыі. Раскажу пра некаторыя формы працы нашага аб’яднання. У аснову дзейнасці сэнсарнага тэатра «Адлюстраванне» пакладзена ідэя Л. С. Выгоцкага пра важнасць пачуццёвага развіцця для пазнавальнай дзейнасці і актыўнасці індывіда. Асноўная задача нашага тэатра – суаднесці словы, учынкі, характары з пачуццёвым разуменнем, устанавіць гэтую адпаведнасць з апорай на прыроднае разуменне ісціны. У арт-гасцёўні «Жыццёвыя мудрасці» мы спрабуем рабіць «стопкадры» пэўных момантаў, эпізодаў, якія вызначаюць каштоўнасць, чалавечнасць, глыбіню нашай існасці. Запрашаем на такія сустрэчы людзей, якія жывуць у спецыяльных установах, і разам з імі спрабуем адказаць на хвалюючыя пытанні, слухаем, спрачаемся, імправізуем. Напрыклад, спрабуем вызначыць,

гадовага «Восеньскага прызыву», супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі г. Мінска, узнага роджанне лепшых валанцёраў-выпускнікоў. Немагчыма ў рамках аднаго артыкула расказаць пра ўсе якасці і справы валанцёраў нашага аб’яднання. Многае застаецца «за кадрам». Асабліва такія «дробязі», якія студэнты нават не афішуюць, але без якіх цяжка ўявіць сабе валанцёрскую працу: напяклі пірагоў і пачаставалі сваіх падапечных, перадалі памперсы ў дом немаўляці, прыехалі на дзень нараджэння да сябра ў інтэрнат, запісалі для яго дыск з любімай музыкай… Сярод удзельнікаў аб’яднання «Роўнасць» няма спаборніцтва, няма пераможцаў і пераможаных. Валанцёрства для іх – стан душы, спосаб жыцця і сталая грамадзянская пазіцыя. Магчыма, менавіта таму і пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце яны застаюцца вернымі аднойчы абранаму вектару зносін. Святлана ПЯТРОЎСКАЯ, настаўнік валанцёрскага аб’яднання «Роўнасць», старшы выкладчык кафедры сурдапедагогікі

• Старонкі гісторыі Ёсць у студзені дзень, які нібыта асветлены радасным, бадзёрым настроем. Дзень, які аб’ядноўвае ўсіх студэнтаў, усіх Таццян і нават усіх служыцеляў царквы. Збіраючыся з году ў год на вясёлыя вечарыны, многія «пакутнікі навукі», напэўна, задумваюцца над пытаннем: «Якія адносіны мае святая Таціана да студэнтаў?» З «Жыцця святых» даведваемся, што дачка рымскага консула Таціана жыла ў канцы ІІ – пачатку ІІІ стагоддзя ў Рыме. Яе бацька прытрымліваўся хрысціянскага веравызнання і даў дачцэ адпаведнае выхаванне. У гады ганення на хрысціян пры імператары Аляксандры Северы Таціану катавалі, але яна не адмовілася ад сваёй веры і загінула. Пазней дзяўчына была далучана да ліку святых. Аднак звестак аб заступніцтве святой Таціаны студэнтам няма. Адказ знаходзім у «Гісторыі Дзяржавы Расійскай»: 25 студзеня 1755 года імператрыца Лізавета Пятроўна падпісала Указ аб адкрыцці ў Маскве першага расійскага ўніверсітэта. Распрацаваны Ламаносавым праект узяў пад сваю апеку генералад’ютант І. І. Шувалаў, чалавек адукаваны і культурны. Дзень падпісання ўказа ён абраў не выпадкова: хацеў не толькі паслужыць Айчыне, але і зрабіць падарунак любай матухне Таццяне Пятроўне ў дзень яе імянін. Фраза «Дарую табе ўніверсітэт» пазней стала крылатай. Так з’явілася студэнцкае свята – Таццянін дзень. Тон яму быў зададзены яшчэ ў XVIII стагоддзі. Урачыстасці праходзілі ў пятроўскіх традыцыях: богаслужэнні, ілюмінацыя, феерверк, пачастункі, тэатральныя прадстаўленні. Ішлі гады. Студэнты станавіліся настаўнікамі, урачамі, адвакатамі, пісьменнікамі. Але свята не забывалася. Старыя і маладыя, знакамітыя і невядомыя – усе былі роўныя ў гэты дзень. У 60–70-я гг. ХІХ ст. Таццянін дзень ператварыўся ў неафіцыйнае студэнцкае свята. Да таго ж, з яго пачыналіся канікулы, і менавіта гэтую падзею студэнцтва заўсёды весела адзначала. Святкаванне «прафесійнага» дня студэнтаў мела традыцыі і рытуалы. У 1885 годзе ў адным са сваіх фельетонаў А. П. Чэхаў пісаў: «У гэтым годзе выпілі ўсё, акрамя Масквы-ракі, і то дзякуючы таму, што замерзла… Раялі трашчалі, аркестры выдавалі «Gaudeamus», горлы надрываліся… Было так весела…». В. А. Гіляроўскі ўзгадваў, што «натоўпы студэнтаў да позняй ночы хадзілі па Маскве з песнямі, гарланілі, а раніцай швейцары пісалі крэйдай на спінах маладых людзей адрасы, каб небарак развозілі па дамах іх «уцалелыя» таварышы». Вядома, студэнт ніколі не ўпусціць магчымасці адпачыць ад вучобы. Аднак весялосць весялосцю, але і пра іспыты забываць не трэба! Нашы віншаванні і студэнтам, і выкладчыкам,бо яны таксама некалі былі ў гэтым вясёлым гурце! 31 студзеня 2012 г.


З клопатам пра студэнцтва Традыцыйная штогадовая сустрэча рэктара БДПУ прафесара П. Д. Кухарчыка са студэнцкім актывам адбылася ў новым інтэрнаце № 8, што знаходзіцца на вуліцы Чурлёніса. Як і заўжды, студэнты падчас прэсканферэнцыі ахвотна задавалі хвалюючыя іх пытанні кіраўніку нашага ўніверсітэта. Акрамя таго, танкаўцы прадэманстравалі, якімі творчымі, вясёлымі і плённымі справамі напоўнены іх вольны ад заняткаў час. Мерапрыемства прайшло ва ўтульнай абстаноўцы інтэрнацкага кафэ, якое зусім нядаўна адкрылася на радасць навасельцам. Пётр Дзмітрыевіч у чарговы раз даказаў, што добра ведае студэнцкае жыццё і жыве праблемамі выхаванцаў БДПУ. Напрыклад, яшчэ да пачатку сустрэчы студэнты вырашылі запытацца пра падключэнне іх «другога дома» да сеткі Internet. А Пётр Дзмітрыевіч, апярэдзіўшы пытанне, аб’явіў, што пачне вырашаць гэтую праблему ў найбліжэйшы час. Прэс-канферэнцыя (дакладней было б назваць яе даверлівай гутаркай) праходзіла ў цёплай нязмушанай атмасферы. Яна паказала, што студэнтаў хвалююць праблемы павышэння прэстыжнасці педагагічнай прафесіі і статуса настаўніка ў сучасным грамадстве.

Таксама маладыя людзі цікавіліся магчымасцямі паступлення на другую ступень вышэйшай адукацыі, атрымання дадатковай спецыяльнасці, скардзіліся на недахоп транспарту, якім можна даехаць да ўніверсітэта. На мерапрыемства разам з рэктарам завіталі і іншыя шаноўныя госці. Некаторыя з іх апынуліся ў сценах новага інтэрната ўпершыню, а вось прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце У. В. Ядлоўскі, дырэктар студэнцкага гарадка В. А. Стадольнік і старшыня ППА студэнтаў В. М. Грачоў ведаюць тут кожны куток. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэканы факультэтаў беларускай і рускай філалогіі, прыродазнаўства, матэматычнага, фізічнага: выхаванцы менавіта гэтых чатырох факультэтаў пражываюць у інтэрнаце №8. Кажуць, што на лесвіцах новага студэнцкага дома можна пачуць 31 студзеня 2012 г.

вершы Максіма Багдановіча ў выкананні фізікаў, убачыць географаў і біёлагаў, якія шукаюць карані квадратнага ўраўнення з дапамогай тэарэмы Віета. Можна нават знайсці філолагаў, што цытуюць па памяці закон прыцягнення Ньютана… Такое вось студэнцкае братэрства, у якім, дарэчы, знаходзіцца месца прадстаўнікам Кітая, Туркменістана, Ірака і іншых краін. Магчымасць засяліцца ў новы інтэрнат атрымала таксама інтэлектуальная эліта нашага ўніверсітэта – магістранты і аспіранты. Студэнтам БДПУ створаны ўсе ўмовы не толькі для паспяховага навучання, але і для творчай самарэалізацыі, што і было прадэманстравана падчас мерапрыемства. Перад гасцямі выступілі танцавальны калектыў матэматычнага фа-

культэта «Залаты абцасік», каманда КВЗ «Зборная БДПУ», сольныя выканаўцы. І як зусім нядаўна новы інтэрнат адчыніў свае дзверы для нашых студэнтаў, так і новы склад вакальнага калектыву «Модус» адкрыў свае сэрцы прысутным. Сустрэча атрымалася вельмі карыснай і цікавай. Рэктар паабяцаў вырашыць найбольш актуальныя для студэнтаў праблемы, у прыватнасці, набыць музычна-акустычную апаратуру для інтэрната № 8. Дэвіз «Я ганаруся БДПУ!» ужо стаў брэндам нашага ўніверсітэта. Цяпер будучыя педагогі з упэўненасцю могуць сказаць, што ганарацца і сваім новым домам. Алесь МОЙСКІ, студэнт 5-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі

• Формула поспеху Гонар кожнага ўніверсітэта – яго таленавітыя і паспяховыя студэнты. На працягу многіх дзесяцігоддзяў у нашай ВНУ лепшыя спецыялісты краіны нястомна дзеляцца сваімі ведамі, вопытам, прафесіяналізмам, каб падрыхтаваць да працы кваліфікаваную, адданую сваёй справе маладую змену. І прыемна бачыць, што з году ў год шэрагі лепшых студэнтаў БДПУ заслужана папаўняюцца новымі і новымі імёнамі. Адной з такіх студэнтак па праву ганарыцца факультэт беларускай і рускай філалогіі. Гэта і не дзіўна: пяцікурсніца Галіна СТРАЛЬЧУК – стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, у залікоўцы якой надзейна прыжылася адзнака «дзесяць». Толькі ўявіце: за дзевяць сесій веды дзяўчыны ўсяго тройчы былі ацэнены «дзявяткай»! Акрамя таго, Галіна праявіла сябе не толькі як здольная студэнтка, але і як таленавіты, рознабакова развіты, актыўны чалавек. Сёння сакрэтамі свайго поспеху яна дзеліцца з чытачамі «Н».

«ЛЁС ДА КОЖНАГА ПРЫХОДЗІЦЬ БОСЫ...» – Большасць абітурыентаў свядома задаецца пытаннем: «З якой прафесіяй звязаць жыццё?». Амаль пяць гадоў назад я дала для сябе вычарпальны адказ: «З цікавай і карыснай». Правільнасць майго выбару падкрэсліваюць як паспяхова здадзеныя сесіі, неблагія вынікі ўдзелу ў інтэлектуальных конкурсах рознага кшталту, так і творчая дзейнасць. Ніколі не лічыла сябе рафініраваным выдатнікам ці «батанікам». І гэта гаворыць не дзявочая сціпласць, а аб’ектыўны погляд на рэальнасць. Маё жыццёвае крэда абавязвае кожную справу з адказнасцю даводзіць да завяршэння альбо не пачынаць яе ўвогуле. Механічнае завучванне на памяць – не мой метад падрыхтоўкі да экзамену, хоць ён, безумоўна, мае плюс – трэніруе сілу волі. Я ўсё больш схіляюся да разумення тэмы, да ўстанаўлення прычынна-выніковых сувязей. У гэтым значна дапамагаюць выкладчыкі. Прыемна ўсведамляць, што з табой працуюць кваліфікаваныя спецыялісты і мудрыя педагогі. Так, пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук Паўла Аляксандравіча Міхайлава, шырока эрудыраванага, цікавага выкладчыка, я пачала займацца навукай. Першае наша дасягненне – два артыкулы ў зборніку «Беларуская дыялекталогія». Акрамя таго, я імкнуся не застацца ў баку ад разнастайных канферэнцый і алімпіяд і пры гэтым заўсёды адчуваю падтрымку кіраўніцтва факультэта, сваіх выкладчыкаў. Таму лічу, што трэцяе месца на рэспубліканскім этапе аратарскага конкурсу «Цыцэроній2011» і другое на міжнародным – наша агульная перамога. І ад таго яна больш салодкая, што ёсць з кім падзяліцца радасцю. Аднак толькі на вучобе і навуковай дзейнасці, на маю думку, спыняцца таксама не варта. Каб зрабіць больш яркім студэнцкае жыццё, на першым курсе мы з сябрамі арганізавалі шоугурт «Сансара», які знайшоў свайго гледача і па-за межамі факультэта. Рэпетыцыі, разнастайныя акцыі, канцэрты – паўсядзённае жыццё творчага чалавека. Рэалізую сябе і як журналіст: з першага курса дру-

куюся на старонках «Пераходнага ўзросту», «Раніцы», «Навін Палесся» і іншых перыядычных выданняў. І нават пры такім насычаным графіку не забываюся на тое, што ў першую чаргу я настаўніца беларускай мовы і літаратуры. А настаўнік перад дзецьмі, як акцёр на сцэне. Ён павінен быць творчай асобай, лідарам, здольным павесці за сабой, аб’яднаць. Акрамя добрай метадычнай падрыхтоўкі, прафесія патрабуе харызматычнасці і любові да дзяцей. Праца ў СШ № 21 г. Мінска развівае мае прафесійныя якасці. Наперадзе чакае гарадскі конкурс «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі», дзе я паспрабую паказаць свае сілы ў намінацыі «Педагагічны дэбют». Галоўнае, на маю думку, – выступіць годна, так, каб не было сорамна, каб не засталося нявыкарыстанай энергіі. «Лёс да кожнага прыходзіць босы…». Гэта вядомыя радкі Рыгора Барадуліна. У што абуць гэты лёс – стаптаныя, дзіравыя лапці або элегантныя туфелькі – справа індывідуальная. Да другога варыянту можа прывесці толькі бясконцая праца над сабой і жаданне ўдасканальвацца. У любой сітуацыі перш-наперш варта заставацца Чалавекам, здольным заўважыць на абочыне разбітай, гразкай дарогі жывы рамонак. Галіна СТРАЛЬЧУК, студэнтка 5-га курса факультэта беларускай і рускай філалогіі 3


СВЕТ ДАБРЫНІ АДКРЫТЫ ДЛЯ КОЖНАГА Сёння на базе БДПУ створана 12 валанцёрскіх арганізацый, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць не толькі ў сталіцы, але і па ўсёй Беларусі. Спіс добрых спраў нашых педагогаў-валанцёраў такі вялікі, што, здаецца, іх атрады існуюць ужо не адно дзесяцігоддзе. Аднак на самой справе летапіс валанцёрскага руху нашай alma mater бярэ свой адлік з 1996 года. Менавіта тады, пятнаццаць год таму, на факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій нашага ўніверсітэта была створана «Суполка міласэрнасці». Спачатку яна ўдзельнічала ў праектах грамадскага таварыства «Чырвоны Крыж». Але ў хуткім часе маладыя актывісты адчулі ў сабе жаданне і сілы дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, самастойна і працягнулі займацца валанцёрствам ужо як незалежная арганізацыя. Іх дзейнасць не засталася незаўважанай, і шэрагі валанцёраў сталі папаўняцца добраахвотнікамі з іншых факультэтаў. Гэта паспрыяла таму, што па прапанове кіраўніцтва ўніверсітэта суполка пераўтварылася ў валанцёрскі клуб «Міласэрнасць».

На думку членаў клуба, хворыя людзі не павінны жыць у ізаляцыі, асобна ад іншых. Таму валанцёры паставілі перад сабой мэту інтэграцыі здаровых і хворых людзей у грамадстве, да дасягнення якой упэўнена набліжаюцца. Першыя арганізацыі, з якімі пачала супрацоўнічаць «Міласэрнасць», – адаптацыйна-аздараўленчае прадпрыемства «Востраў надзеі» (грамадская арганізацыя, якую стварылі бацькі хворых дзяцей), равеснік валан цёрскага клуба, і дзяржаўная арганізацыя Першы дом дзіцяці. Усе пятнаццаць год свайго існавання нашы валанцёры клапоцяцца пра дзяцей з абмежаванымі псіхафізічнымі магчымасцямі, якія знаходзяцца ў гэтых установах. Акрамя таго, на працягу дзесяці год «Міласэрнасць» дапамагае дзіцячаму анкагематалагічнаму цэнтру ў Бараўлянах і інтэрнату для дзяцей з цяжкімі псіхафізічнымі захворваннямі ў Навінках. Хво-

рым дзецям асабліва патрэбна падтрымка, адчуванне таго, што яны не адны, і кожны прыход валанцёраў – не толькі сапраўднае свята для выхаванцаў гэтых устаноў, але і дадатковыя рукі, значная дапамога для выхавацеляў. Сёння «Міласэрнасць» – гэта арганізацыя, дзе кожны, хто хоча быць карысным, можа ім стаць. Асноўная дзейнасць клуба звязана з рэгулярнай штодзённай дапамогай хворым дзецям. Справа гэта нялёгкая, яна патрабуе і часу, і фізічных сіл, і, вядома, псіхалагічнай вытрымкі. «Навічкам» дапамагаюць вопытныя валанцёры. Аднак не

ўсе, аднойчы пераступіўшы парог палаты хворага дзіцяці, знаходзяць у сабе сілы зноў туды вярнуцца. Затое кожны з іх можа выбраць сабе іншую ролю: хтосьці піша сцэнарыі святочных канцэртаў, а хтосьці ў іх удзельнічае, хтосьці малюе, а хтосьці рыхтуе разнастайныя акцыі і г. д. Напрыклад, аднойчы валанцёры клуба арганізавалі акцыю «Размалюем свет разам», падчас якой з абодвух бакоў размалявалі плот вакол Дома дзіцяці № 1. Дзякуючы нашым студэнтам, якія прыводзілі з сабой сваіх братоў і сясцёр, сяброў і знаёмых з іншых ВНУ, мерапрыемства стала па-сапраўднаму агульнагарадскім. У хуткім часе шэрыя бетонныя пліты пераўтварыліся ў прыгожыя яркія карціны, па якіх дзецям сталі распавядаць самыя розныя казачныя гісторыі. Эксперымент быў такі ўдалы, што выпадковыя прахожыя нават падумалі, што гэта праца будучых прафесійных мастакоў. На самой жа справе далёка не ўсе ўдзельнікі акцыі ўмелі маляваць! Адным словам, было б жаданне, а карысны занятак знойдзецца. Яшчэ адно адкрыццё клуба – арганізацыя на базе дзіцячага аздараўленчага цэнтра «Спадарожнік» летніка для дзяцей з абмежаванымі псіхафізічнымі магчымасцямі. А з нядаўняга часу актывісты «Міласэрнасці» асвоілі і такую форму работы, як распрацоўка і правядзенне трэнінгаў па рэпрадуктыўным здароўі «Прафілактыка СНІДу» і «Прафілактыка наркаманіі» ў студэнцкіх аўдыторыях і школах. Напрыканцы снежня 2011 года валанцёрскі клуб «Міласэрнасць» адсвяткаваў сваё 15-годдзе, і павіншаваць яго прыйшло вельмі многа гасцей: кіраўніцтва ўніверсітэта і факультэтаў, кіраўнікі арганізацый, якім дапамагаюць нашы студэнты, педагагічны атрад «Ветразь», самадзейныя калектывы, валанцёры-выпускнікі і многія іншыя. Сёння дзейнасць клуба ацэнена шматлікімі граматамі Міністэрства адукацыі, Мінгарвыканкама, Беларускага дзіцячага фонду, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, граматамі БДПУ і інш. А ў мінулым годзе пра валанцёрскі клуб БДПУ даведаліся ажно на другім баку свету: па рэкамендацыі Міжнароднага дзіцячага фонду нязменнага кіраўніка клуба Людмілу Леанідаўну Лазарчук запрасілі ў Амеры-

Калі я вучыўся на трэцім курсе, то мне ўпершыню давялося сыграць Дзеда Мароза на навагодняй акцыі ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах. Пасля спектакля казачныя героі пайшлі па палатах, каб павіншаваць дзяцей, якія па стане здароўя не маглі прысутнічать на ранішніку. Ля ўвахода ў адну з палат мяне папярэдзілі, што трохгадовы Міша ніколі яшчэ ў сваім свядомым жыцці не бачыў Дзеда Мароза, таму і адрэагаваць ён можа па-рознаму: заплакаць, спужацца ці ўзрадавацца. Аднак хлопчык не спалохаўся. Ён, як сапраўдны даследчык, павольна падышоў да мяне, патузаў за паліто, памацаў бараду, уладкаваўся на каленях і расказаў вершык, а потым папрасіў зняць рукавіцу, каб павітацца за руку. З ім я быў не больш за 10 хвілін (чакалі і іншыя дзеці), але тое, што мне расказала пасля псіхолаг гэтага цэнтра, назаўжды застанецца ў памяці і сэрцы. Яна патэлефанавала і перадала мне словы Мішы: «А Дзед Мароз зусім не страшны, а нават добры і пяшчотны. І зусім ён не мароз: ён цёплы, і рукі ў яго цёплыя. Пакуль я быў з ім, у мяне нават нічога не балела». Некалькі слоў, але якое вялікае значэнне яны маюць для мяне! Даць магчымасць забыцца на няспынны боль хоць на некалькі хвілін. Я быў першым і … апошнім Дзедам Марозам у жыцці Мішы. Дзеля гэтага і варта займацца валанцёрствам. Дзеля магчымасці падараваць дзесяць хвілін казкі і чараўніцтва. Аляксандр КУТЫШ, студэнт 5-га курса матэматычнага факультэта ку для абмену вопытам у галіне валанцёрства. Дзякуючы гэтаму пра шчырую самаадданую працу нашых студэнтаў сёння ведаюць і ў Вашынгтоне, і ў Сан-Францыска, і ў Нью-Ёрку, і ў многіхмногіх іншых гарадах. Жадаем клубу далейшага росквіту, новых адданых валанцёраў і дасягнення ўсіх мэтаў! Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

• Пад знакам сесіі Па традыцыі, для студэнтаў новы год – гэта не толькі прыемная падрыхтоўка да зімовых святаў, гулянні ля ўпрыгожанай ёлкі і калядныя забавы. Гэта ў першую чаргу падвядзенне вынікаў паўгадавой працы, а значыцца – здача шматлікіх залікаў і экзаменаў. Таму канец мінулага і пачатак новага, 2012-га, года ў БДПУ прайшлі пад знакам сесіі.

Лекцыйныя аўдыторыі апусцелі, а вось бібліятэкі, чытальныя залы і калідоры вучэбных карпусоў напоўніліся студэнцкім гоманам і шоргатам старонак канспектаў і кніг. У гэту не па-зімоваму гарачую пару кожны студэнт імкнецца прадэманстраваць выкладчыкам, чаму ён навучыўся за семестр, і атрымаць справядлівую ацэнку сваіх ведаў. Вул. Савецкая, 18, п. 127, 220030, Мінск.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Вынікі сесіі пакуль не падведзены, але спадзяёмся, што для ўсіх будучых педагогаў чарговая праверка

прайшла паспяхова і доўгачаканыя канікулы былі сумленна зароблены станоўчымі адзнакамі!

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца Вул. Чырвонаармейская, 6, 220030, Мінск. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Заказ 48. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 31.01.2012 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 1(1102)  
nastaunik 1(1102)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement