Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

VIVAT, ALMA MATER! У канцы восені студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта адзначаюць яшчэ адно свята – дзень нараджэння сваёй alma mater. Дваццаць першага лістапада БДПУ спаўняецца 97! Па традыцыі, у гэты дзень студэнты вызваляюцца ад заняткаў, а выкладчыкі пасвячаюць яго метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці. Да знамянальнай даты ў жыцці нашай ВНУ прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў. Творчы праект «Vivat, alma mater» уключае пашыранае пасяджэнне Савета БДПУ, якое адбудзецца 18 лістапада ў актавай зале. Ва ўрачыстай абстаноўцы лепшыя выкладчыкі і студэнты будуць узнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і рэктарата БДПУ. Нагрудны знак «За ўклад у развіццё БДПУ» атрымаюць людзі, якія сваёй дзейнасцю паспрыялі росквіту нашай alma mater. Адразу пасля афіцыйнай часткі перад прысутнымі са святочным канцэртам выступяць вядучыя творчыя калектывы ўніверсітэта. Вечарам у фае вучэбнага корпуса №3 танкаўцаў чакае танцавальна-забаўляльная праграма, прысвечаная 97-годдзю БДПУ і Міжнароднаму дню студэнта. Пачатак у 19.30. Мы любім наш універсітэт і ганарымся ім! І хоць 97 гадоў – сур’ёзны і высакародны ўзрост, мы ўпэўнены, што для БДПУ– гэта толькі пачатак шляху. А наперадзе – новыя поспехі, новыя перамогі!

Пятніца, 11 лістапада 2011 года

№ 14(1098)

ДЫЯЛОГ КУЛЬТУР

ГРАНТ ДЛЯ ІНТЭЛЕКТУАЛА

З ВОСЕНІ Ў ЛЕТА

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

• Свет без меж Днямі БДПУ наведала прадстаўнічая дэлегацыя Паўночна-Заходняга педагагічнага ўніверсітэта (г. Ланьчжоу, КНР) на чале з прарэктарам Лю Чжункуем. Мэтай візіту кітайскіх калег стала ўсталяванне партнёрскіх сувязей паміж дзвюма ВНУ і падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве. Сфера ўзаемных інтарэсаў – павышэнне якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў, у прыватнасці, настаўнікаў рускай і кітайскай моў, а таксама работнікаў сістэмы спецыяльнай адукацыі.

ПАРТНЁРСТВА ЯК ФАКТАР ПОСПЕХУ

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к. н., д. н., 23-і разр. АТС) вакалу, метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў, тэорыі і методыкі фізічнай культуры; прафесара кафедры (д. н., 22-і разр. АТС) новай і найноўшай гісторыі; дацэнтаў кафедраў (к. н., 20-ы разр. АТС) асноў медыцынскіх ведаў, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі (2); старшых выкладчыкаў кафедраў (19-ы разр. АТС) мастацкай і педагагічнай адукацыі (2), педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў, метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў, прыкладной псіхалогіі; выкладчыкаў кафедраў (18-ы разр. АТС) спартыўнапедагагічных дысцыплін, фізічнага выхавання і спорту, псіхалогіі, харавога дырыжыравання, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі, сацыяльнай псіхалогіі, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Падчас падпісання дагавора. Справа ад прафесара П. Д. Кухарчыка – спадар Лю Чжункуй

Прадметам дагавора таксама сталі наладжванне і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж нашымі ВНУ з мэтай ажыццяўлення абмену студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі, дактарантамі, выкладчыкамі і навуковымі работнікамі для правядзення работ у галіне навукі, культуры і адукацыі; арганізацыя сумесных навуковых даследаванняў, выкананне даследчых праграм і праектаў; абмен спецыяльнай літаратурай; падрыхтоўка студэнтаў і магістраў па праграме ўключанага навучання «3+3». На цырымоніі падпісання дагавора прысутнічаў прадстаўнік Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь – начальнік аддзела адукацыі Мэй Ханьчэн. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што члены кітайскай дэлегацыі, якія наведалі шэраг факультэтаў БДПУ, былі глыбока ўражаны стаўленнем беларускіх калег да працы, а студэнтаў –

да вучобы. Яго думка была горача падтрымана: «Гэтак любіць свой універсітэт і сваю будучую спецыяльнасць могуць толькі людзі, якія знайшлі сваё сапраўднае прызванне. Спадзяёмся, мы хутка сустрэнемся з беларускімі педагогамі ў нашым універсітэце». «Н»-даведка. Паўночна-Заходні педагагічны ўніверсітэт створаны ў 1902 г. і ў хуткім часе адзначыць сваё 110-годдзе. У яго складзе 18 інстытутаў, 49 факультэтаў, 101 вучэбна-навуковы цэнтр, у тым ліку цэнтр перападрыхтоўкі педагагічных кадраў для працы з нацыянальнымі меншасцямі. Ва ўніверсітэце навучаюцца 34 300 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, працуюць 272 прафесары, 626 дацэнтаў і 1270 выкладчыкаў.


• Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Стан і перспектывы падрыхтоўкі студэнтаў на завочным аддзяленні ўніверсітэта» выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце Ю. А. БЫКАДОРАЎ. Савет адзначыў, што праблема павышэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі знаходзіцца ў цэнтры ўвагі факультэтаў і кафедраў нашай ВНУ. На 1 кастрычніка г.г. ва ўніверсітэце навучаецца 8979 завочнікаў. Гэта складае больш за 52 % ад агульнай колькасці студэнтаў і магістрантаў. На шэрагу факультэтаў выкарыстоўваюцца інавацыйныя формы работы са студэнтамі. На матфаку завочнікі знаёмяцца з вучэбна-праграмнымі дакументамі і матэрыяламі на старонках факультэцкага сайта. Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій шырока выкарыстоўвае дыстанцыйныя курсы на базе сістэмы Moodle. На факультэце спецыяльнай адукацыі распрацаваны электронныя тэсты па 30 дысцыплінах.

Па разгледжаным пытанні Савет прыняў адпаведную пастанову. У прыватнасці, навукова-метадычнаму савету даручана правесці семінары: для выкладчыкаў агульнаўніверсітэцкіх кафедраў – па абмене вопытам арганізацыі работы з завочнікамі, для загадчыкаў кафедраў – па інавацыйных формах працы са студэнтамі. Вырашана таксама да 1 верасня 2012 г. завяршыць распрацоўку электронных вучэбна-метадычных комплексаў па ўсіх дысцыплінах і арганізаваць на сайтах раздзел «Завочніку», у якім будуць размешчаны графікі вучэбнага працэсу і расклад чарговай сесіі. Дэканам даручана наладзіць пастаянны маніторынг якасці арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу шляхам анкетавання завочнікаў, а загадчыкам – да 1 чэрвеня 2013 г. распрацаваць дыстанцыйныя курсы на базе сістэмы Moodle па ўсіх дысцыплінах вучэбных планаў завочнай формы атрымання адукацыі. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы даручаны прарэктару па вучэбнай рабоце Ю. А. Быкадораву і прарэктару па вучэбнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце В. М. Зелянкевічу.

• Спартыўны навігатар

• Свет без меж

Дыялог культур БДПУ адносіцца да ліку тых універсітэтаў, якія заўсёды ідуць у нагу з часам, не баяцца эксперыментаў, імкнуцца да новага, смела і адкрыта развіваюць адукацыйныя і культурныя сувязі на міжнароднай прасторы. Адзін з інавацыйных напрамкаў дзейнасці нашай alma mater – стварэнне цэнтраў па вывучэнні мовы і культуры іншых народаў. На базе БДПУ ўжо дзейнічаюць кабінеты паланістыкі, літуаністыкі, азербайджаназнаўства. Дваццаць шостага кастрычніка гэты спіс папоўніўся толькі што створаным цэнтрам ізраільскай культуры і вывучэння мовы іўрыт. Першым у шэрагу мера- н а р о д а ў, я к а я с к л а д - чыстага пасяджэння стапрыемстваў, прысвечаных валася стагоддзямі. Я вель- ла цырымонія адкрыцця гэтай падзеі, стала ўрачыс- мі ўдзячны кіраўніцтву цэнтра з усімі ўласцівымі тае пасяджэнне, на якім ўніверсітэта за падтрымку ёй атрыбутамі – перапрысутнічалі прадстаў- і спадзяюся на далейшае разаннем чырвонай стужнікі Пасольства Дзяр- супрацоўніцтва. кі і запісам у кнізе ганарожавы Ізраіль у РэспубліПра цесныя сувязі двух вых гасцей. цы Беларусь і прафесар- народаў расказаў у сваім У зале рэдкай кнігі бібска-выкладчыцкага скла- выступленні доктар гіста- ліятэкі БДПУ жадаючыя ду БДПУ, студэнты і гос- рычных навук, прафесар м е л і м а г ч ы м а с ц ь п а ці нашага ўніверсітэта. Э. Р. Іофе. Слушныя пра- знаёміцца з тэматычЗначнасць стварэння цэн- пановы адносна працы най выстаўкай па гістотра ў сваім выступлен ні цэнтра ўнёс доктар псіха- рыі і культуры Дзяржавы падкрэсліў рэктар БДПУ лагічных навук, прафесар Ізраіль, убачыць творы прафесар П. Д. Кухар- Я. Л. Каламінскі. беларускіх і рускіх аўтачык: «Кажуць, што чаПрыемным сюрпры- раў у перакладзе на іўлавек пражывае столькі зам для ўсіх стаў невялі- рыт. Словы падзякі за аржыццяў, колькі моў ён ведае. І наш універсі тэт імкнецца даць студэнтам, будучым настаўнікам, магчымасць вывучаць мову і культуру розных краін». – Адкрыццё цэнтра ізраільс к а й к у л ьт у р ы і вывучэння мовы іўрыт – знамянальная падзея ў культурным жыцці абодвух народаў, – адзначыў Часовы Стужка перарэзана. Праз хвіліну цэнтр прыме сваіх першых Павераны ў спра- наведвальнікаў вах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Бе- кі канцэрт. Цёпла былі ганізацыю выстаўкі выларусь спадар Цві Коэн- сустрэты песні на іўрыце казала дырэктар бібліяЛітант. –Таму сённяшняе і беларускай мове, а так- тэкі БДПУ Н. П.Сятмерапрыемства з’яўляец- сама выступленне ан- коўская: «Мы з вамі з’яўца сведчаннем той важнай самбля скрыпачак. Ла- ляемся сведкамі выдатгістарычнай сувязі нашых гічным працягам ўра- най падзеі, – адзначыла 2

яна. – Гэта не першае знаёмства нашых чытачоў з паліграфічнай прадукцыяй Ізраіля, але сённяшняя экспазіцыя дае ўнікальную магчымасць убачыць выданні з фонду ізраільскага культурнага цэнтра. Мы ўпэўнены, што нашы адносіны, як пісаў калісьці класік беларускай літаратуры Змітрок Бядуля, «будуць самыя прыязныя». Праграма мерапрыемства прадугледжвала азнаямленне з яшчэ адной выстаўкай – «Дызайн ландшафтных настрояў» скульптара-дызайнера Руслана Сяргеева і наведванне лекцыі Першага сакратара Пасольства Генадзя Палішчука «Вялікія дасягненні маленькай краіны». Праграма адкрыцця цэнтра была вельмі насычанай, і напэўна такой жа насычанай будзе яго праца. Гэта ў першую чаргу бясплатныя курсы па вывучэнні мовы іўрыт, праца творчых майстэрняў, чытанне лекцый, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, шэраг іншых мерапрыемстваў. Запрашаем усіх наведаць новы цэнтр, што знаходзіцца ў аўдыторыі № 62 першага корпуса БДПУ, і далучыцца да багатай культуры яўрэйскага народа. Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

Д А НОВЫХ ПЕРАМОГ! Спартыўнае жыццё БДПУ, як заўсёды, яркае і насычанае. Шматлікія спаборніцтвы на працягу ўсяго года трымаюць і спартсменаў, і балельшчыкаў у тонусе. Яшчэ адна нагода абараніць спартыўны гонар свайго ўніверсітэта і прадэманстраваць выдатную фізічную форму – удзел у Рэспубліканскай універсіядзе. І з першай, і з другой задачай паспяхова спраўляюцца студэнты БДПУ. Спаборніцтвы па самых розных відах спорту яшчэ ў разгары, а нам ужо ёсць чым ганарыцца. Выдатную гульню і волю да перамогі прадэманстравала жаночая зборная БДПУ па футболе, якая бліскуча абышла ўсіх супернікаў і прынесла камандзе першае месца ў агульным заліку. Не далёка ад дзяўчат адышлі і хлопцы-футбалісты: у напружанай барацьбе яны перамаглі зборную ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту і сталі другімі. Крыху ўдачы не хапіла нашым спартсменам у вольнай барацьбе: хлопцы спыніліся за адзін крок да п’едэстала, а дзяўчаты занялі сёмае месца. Аднак гэты факт кампенсавала камандным серабром жаночая зборная БДПУ па баскетболе. Спадзяёмся, што на гэтым чарада ўдалых выступленняў не скончыцца. У хуткім часе свае спартыўныя здольнасці прадэманструюць жаночыя і мужчынскія зборныя каманды БДПУ па футзале і гандболе, ад якіх мы таксама чакаем высокіх вынікаў. За званне лепшых паспрачаюцца і нашыя валейбалісткі. Спадзяёмся, што іх выступленні на Рэспубліканскай універсіядзе стануць чарговым пацвярджэннем спартыўнай сілы БДПУ. Аляксандр ТОЛКАЧ 11 лістапада 2011 г.


• Прыёмная кампанія-2012

Запрашаем лепшых, або Як гісторыкі да гімназістаў завіталі Не за гарамі прыёмная кампанія 2012 года. Таму пра набор лепшых абітурыентаў факультэты павінны паклапаціцца ўжо сёння. Сваім вопытам правядзення прафарыентацыйнай работы дзеліцца гістарычны факультэт. У свеце існуе больш за 50 тысяч прафесій. Як знайсці сярод іх сваю? На што зарыентавацца? Як вызначыцца са сваім месцам у жыцці? Менавіта гэтыя, а таксама шмат іншых пытанняў разглядаліся ў гімназіі № 174 г. Мінска падчас круглага стала «Праектная дзейнасць навучэнцаў як форма прафарыентацыйнай працы і сацыялізацыі». Дзесяцікласнікі, якія прыйшлі на мерапрыемства, безумоўна, хваляваліся, але літаральна праз некалькі хвілін разгубленасць знікла, уступіўшы месца шчырай зацікаўленасці. Яе выклікала прэзентацыя студэнтамі БДПУ свайго факультэта, і асабліва – аповед пра традыцыйныя ўніверсітэцкія мерапрыемствы: зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, дзейнасць педагагічных атрадаў і валанцёрскіх клубаў, дні здароўя. Па колькасці зададзеных пытанняў было бачна, што вучняў зацікавіла перспектыва паступлення ў нашу навучальную ўстанову. Далей адбылася размова пра значэнне педагагічнай прафесіі ў грамадстве, перспектывы, якія яна прапаноўвае. Пасля невялікай дыскусіі на гэтую тэму прысут-

ныя прыйшлі да адзінай думкі: «Добры настаўнік – гэта настаўнік, які падштурхоўвае да дзеянняў, спрыяе поспеху». Затым вучні паспрабавалі даць сваё асабістае тлумачэнне паняццям «сацыялізацыя» і «прафарыентацыя». Падчас дыскусіі на прапанаваную тэму «Як жа выбраць прафесію: у адпаведнасці з баламі атэстата, парадамі бацькоў альбо зыходзячы з уласных пераваг?» большасць прысутных выказалася за трэці варыянт. Аднак анкетаванне, якое праводзілася ў сценах гімназіі, паказала, што амаль 60% школьнікаў пры выбары будучай прафесіі кіруюцца не сваім жаданнем, а бацькоўскімі парадамі. Студэнты БДПУ пачалі расказваць пра ўласныя ўражанні ад вучобы, даказваць, што трэба ісці за сваёй марай. Працягам мерапрыемства стала прэзентацыя вучнёўскіх праектаў, якія занялі прызавыя месцы на гарадскіх спаборніцтвах. На жаль, званок празвінеў надзвычай рана, бо яшчэ столькі не было сказана! Аднак можна быць упэўненым, што мерапрыемства аказала глыбокае ўздзеянне на дзесяцікласнікаў. Магчыма, праз два гады ў сценах нашага ўніверсітэта з’явяцца першакурснікі, натхнёныя гэтай сустрэчай. Тым больш што яна не апошняя: ад кіраўніцтва гімназіі паступіла прапанова аб супрацоўніцтве і правядзенні далейшых мерапрыемстваў, чаму мы толькі рады! Святлана ГРЫШКЕВІЧ, Аляксандр ЮДЗІНЕЦ, студэнты гістарычнага факультэта «Н»-даведка. За два месяцы гэтага навучальнага года «педагагічны дэсант» у складзе выкладчыкаў і студэнтаў гістарычнага факультэта: – выступіў у Рэспубліканскім Палацы дзяцей і моладзі перад выпускнікамі некаторых сталічных школ. Спецыяльна для правядзення гэтай прафарыентацыйнай акцыі былі падрыхтаваны відэаролікі, у якіх распавядаецца пра вучобу і адпачынак, грамадскае і спартыўнае жыццё студэнтаў БДПУ; – арганізаваў круглы стол «Праектная дзейнасць навучэнцаў як форма прафарыентацыйнай працы і сацыялізацыі» ў гімназіі № 174 г. Мінска. А ў лістападзе запланаваны наступныя мерапрыемствы: – правядзенне ў Асіповічах круглага стала на тэму «Магілёўшчына. Першыя дні Вялікай Айчыннай вайны». Дарэчы, у 2011 г. студэнтамі гістарычнага факультэта БДПУ сталі шэсць выпускнікоў школ гэтага раёна, прычым пяцёра вучацца на бюджэтнай форме атрымання адукацыі; – удзел у падвядзенні вынікаў Рэспубліканскай акцыі вучнёўскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на лепшы летапіс населенага пункта. Мерапрыемства адбудзецца ў Мінскім дзяржаўным турысцка-экалагічным цэнтры дзяцей і моладзі; – наведванне СШ №№ 10, 53, 95, 158, 182 г. Мінска.

11 лістапада 2011 г.

Грант для інтэлектуала Словазлучэнне «экалагічная энергетыка» сёння ва ўсіх на слыху. І хоць нам пакуль яшчэ цяжка ўявіць, што, скажам, ноўтбук ці мабільны тэлефон цалкам будуць працаваць на сонечных батарэях, даводзіцца канстатаваць: за ўзнаўляльнымі крыніцамі энергіі – будучыня. Таму асаблівую актуальнасць набываюць навуковыя даследаванні ў гэтым напрамку. Аспірант кафедры эксперыментальнай фізікі БДПУ Антон ТУРАВЕЦ у галіне фотаэлектронікі працуе не першы год, а таму мае і значны вопыт, і пэўны досвед. Дзякуючы гэтаму Антон упершыню ў гісторыі нашай alma mater атрымаў гадавы грант Сусветнай федэрацыі вучоных на правядзенне навуковай работы па азначанай праблеме. Такая важная падзея, вядома ж, не магла застацца па-за ўвагай «Н». – Антон, прыміце нашы віншаванні. Скажыце, Вы самі вырашылі паспрабаваць свае сілы на такім высокім узроўні? – Шчыра кажучы, ідэю падказала кіраўніцтва факультэта. Ну а мы з маім навуковым кіраўніком прафесарам І. С. Ташлыковым яе падхапілі, падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы, адаслалі – і, як аказалася, не дарма. – Растлумачце нашым чытачам больш падрабязна, ш т о к а н кр э т н а з ’ я ўл я е ц ц а аб’ектам Вашага навуковага даследавання. – Можна сказаць проста: сонечныя элементы. Нас цікавяць найбольш эфектыўныя спосабы іх атрымання. Лабараторыя вывучэння ўласцівасцей паверхні цела БДПУ супрацоўнічае з навукова-практычным цэнтрам па матэрыялазнаўстве НАН Беларусі, які ўжо даўно займаецца вырабам сонечных элементаў. Мы даследуем наяўныя ўзоры на прадмет іх эфектыўнасці і мэтазгоднасці далейшай масавай вытворчасці. Такім чынам, вынікам маёй дзейнасці павінны стаць экспрэс-метады, якія дапамогуць вырашыць: ці патрэбна далей працаваць з атрыманым узорам і фарміраваць з яго канчатковы прадукт, ці такі сонечны элемент будзе малаэфектыўным. – Напэўна, у Вас ужо ёсць значныя напрацоўкі і дасягненні ў гэтай галіне? – Наша кафедра зараз працуе над праграмай Рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў якраз у гэтым напрамку. Асабіста я, як кажуць, «у тэме» з чацвёртага курса, мае дыпломнае і магістарскае даследаванні таксама звязаныя з дадзеным напрамкам. Дарэчы, калі казаць пра дасягненні, то напрыканцы пятага курса я стаў прызёрам Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ. – Антон, цікава даведацца, які шлях прывёў Вас у фізічную навуку. – Пачынаць трэба са школы. Па-першае, вялікі дзякуй бацькам, якія давалі мне магчымасць цалкам аддацца любімай справе. Па-другое, нізкі паклон маім настаўнікам. Я скончыў сельскую школу, але паверце, веды атрымаў самыя грунтоўныя. У настаўніка матэматыкі быў вельмі цікавы падыход да навучання. Ён не «разжоўваў» матэрыял, а хутчэй даваў стымул, заахвочваў працаваць самастойна,

вучыў не баяцца цяжкасцей. З настаўнікам фізікі мы наладзілі добрыя міжасобасныя зносіны, любілі гуляць у шахматы. Увогуле, так званы чалавечы фактар у навучанні вельмі важны. Вось і мой навуковы кіраўнік І. С. Ташлыкоў – не толькі высокакваліфікаваны граматны спецыяліст, але і цудоўнай душы чалавек. – Атрымоўваецца, на Ваша станаўленне як вучонага аказалі ўплыў менавіта педагогі? – Сапраўды так. Дарэчы, мая сястра ў мінулым годзе таксама паступіла ў БДПУ, але на матэматычны факультэт. – Вы з такім захапленнем расказваеце пра сваіх настаўнікаў і выкладчыкаў, што міжволі ўзнікае пытанне: ці спрабавалі Вы сябе рэалізаваць на педагагічнай ніве? – Калі паступаў у БДПУ, то, прызнацца, не задумваўся пра тое, ці хачу стаць настаўнікам. Мне спадабалася, што ўніверсітэт прапаноўвае такую спецыяльнасць, як «Фізіка. Матэматыка». Падчас навучання ў магістратуры я адпрацаваў год настаўнікам фізікі па ўласным жаданні ў гімназіі № 20 г. Мінска. А пасля пайшоў па размеркаванні ў вясковую школу на Уздзеншчыну. Працаваць у вёсцы мне спадабалася: тут дзеці больш паважліва ставяцца да настаўнікаў ды і ўвогуле адказна адносяцца да вучобы. Аднак калі выбіраць паміж педагагічнай і навуковай дзейнасцю, то перавага на баку апошняй. – Вядома, што лепшы адпачынак – змена відаў дзейнасці. А як адпачываеце Вы? –Я ўсё жыццё любіў чытаць кнігі, маю на ўвазе мастацкую літаратуру. У школе мне падабалася гісторыя, таму зараз захапляюся гістарычнымі раманамі, асабліва тымі, дзе распавядаецца пра стараславянскі перыяд. А ўвогуле шмат часу забірае прыемны абавязак: выхаванне маленькай дачкі. – Што ж, Антон, жадаю Вам паспяхова рэалізавацца і ў ролі вучонага, і ў ролі бацькі. Дзякуй за размову! Гутарыла Вераніка МАНДЗІК 3


Вярнуцца ў лета – добрая прыкмета! Кажуць, што прыкметамі восені з’яўляецца не жоўтае лісце і не зацяжныя дажджы. Сапраўдная восень прыходзіць тады, калі мы пачынаем сумаваць па леце. І калі ў вашай душы ўжо пасялілася гэтае шчымлівае пачуццё, раю вярнуцца ў думках на некалькі месяцаў назад, успомніць самыя прыемныя моманты, перагледзець фотаздымкі… А лепш за ўсё зрабіць гэта са сваімі сябрамі і паплечнікамі! Менавіта так і паступілі студэнты – ўдзельнікі педагагічных атрадаў БДПУ. Яны сабраліся 2 лістапада ў актавай зале галоўнага корпуса, каб падвесці вынікі педагагічнага лета-2011, яшчэ раз падзяліцца незабыўнымі ўражаннямі ад працы з дзецьмі і паслухаць словы падзякі ў свой адрас. Што ж, злёт педагагічных атрадаў БДПУ, як і заўжды, дапамог нам вярнуцца з восені ў лета! Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык адзначыў важнасць работы педагагічных атрадаў у сістэме падрыхтоўкі будучых настаўнікаў: «Я лічу, што студэнты, якія працавалі ў педатрадах і хадзілі ў зорныя паходы, заслугоўваюць найвышэйшай адзнакі па педагагічнай практыцы. Прыемна, што год ад году прадстаўнікі адміністрацый летнікаў краіны дасылаюць на маё імя лісты з просьбай на наступнае лета накіраваць да іх на працу менавіта нашых студэнтаў. І за гэта трэба сказаць дзякуй вам, паважаныя ўдзельнікі педатрадаў, і вашым выкладчыкам». Першымі на сцэну па заслужаныя ўзнагароды выйшлі лепшыя байцы студэнцкіх атрадаў. Па выніках трэцяга працоўнага семестра «Лета-2011» васямнаццаць хлопцаў і дзяўчат (а менавіта столькі атрадаў дзейнічае ў нашай alma mater) атрымалі ў якасці падарунка эксклюзіўны дыплом і сувенірную майку з сімволікай універсітэта. Не засталася па-за ўвагай праца людзей, якія сваёй дзейнасцю робяць значны ўнёсак у развіццё педатрадаў. Словы падзякі і віншаванняў для камісараў студэнцкіх атрадаў БДПУ прагучалі з вуснаў начальніка Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю А. В. Жураўскай. Яна ж

уручыла камісарам памятныя дыпломы і падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта – флэш-карты. А вось камандзіры ўсіх студатрадаў былі заахвочаны грашовай прэміяй рэктарата. Сярод педатрадаў БДПУ ёсць адзін, які вылучаецца спецыфікай сваёй дзейнасці. Яго ўдзельнікі арганізоўваюць вольны час і адпачы-

нак дзяцей і падлеткаў, якія па тых ці іншых прычынах засталіся ў летні перыяд у горадзе. Я маю на ўвазе зводны валанцёрскі педагагічны атрад «Дзеці сталіцы», дзейнасць якога была высока ацэнена кіраўніцтвам горада Мінска. Так, на мерапрыемства завіталі шаноўныя госці з Мінгарвыканкама – намеснік старшыні І. В. Карпенка і начальнік

аддзела па справах моладзі А. Л. Півавараў. Яны выказалі падзяку за плённую работу атрада і ўручылі яго камандзіру Т. А. Кузёмкінай грамату і сертыфікат на экскурсійную паездку па гістарычных мясцінах Беларусі. Калі ж гаварыць пра валанцёрскі рух БДПУ, нельга не ўзгадаць самы першы валанцёрскі атрад універсітэта – «Міласэрнасць», якому сёлета спаўняецца 10 гадоў. Павіншаваць атрад і ўсіх удзельнікаў злёту прыйшоў першы сакратар Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» Ю. В. Чэчукевіч. І вось, нарэшце, надышоў час галоўнай інтрыгі вечара. Усе з нецярплівасцю чакалі, калі будуць названы лепшы валанцёрскі і педагагічны атрады БДПУ. Тут нас чакаў сюрпрыз: пераможцаў было не па аднаму, а па два. Такім чынам, лепшымі валанцёрскімі атрадамі сталі «Дзеці сталіцы» і «Роўнасць» (ФСА), а ў намінацыі «Лепшы педагагічны атрад» перамаглі «Зялёны бор» (ФСПТ) і зводны атрад «Ветразь». Героі вечара атрымалі дыпломы, сертыфікаты на экскурсіі і салодкія падарункі.

ФЕСТЫВАЛЬНАЯ ЎСМЕШКА Зусім нядаўна, 28 кастрычніка, каманда КВЗ «Зборная БДПУ» ў чарговы раз прадэманстравала выдатнае пачуццё гумару і свой высокі ўзровень: яна ўпэўнена выйшла ў фінал Першай лігі Міжнароднага саюза КВЗ, не пакінуўшы шанцаў сапернікам з Баку, Іркуцка і Таганрога. Ужо праз месяц вясёлыя і знаходлівыя педагогі будуць змагацца за тытул чэмпіёна. А пакуль зборная ўніверсітэта толькі рыхтуецца да фіналу, увага аматараў студэнцкага гумару пераключылася на іншае спаборніцтва. Акурат у дзень 50-годдзя КаВэЗэшнага руху ў актавай зале прайшоў традыцыйны «Фестываль» КВЗ БДПУ. Атрымаць сваю порцыю выдатнага настрою і падтрымаць факультэцкія каманды прыйшлі студэнты і выкладчыкі – тонкія знаўцы традыцый КВЗ. За права выйсці ў паўфінал у напружанай барацьбе змагаліся 13 каманд. У сёлетнюю гонку ўключыліся ўсе факультэты, а гонар філолагаў абаранялі адразу два калектывы – і даўно вядомыя «Dr.AniKi», і крыху маладзейшы «Ягор бабёр». А адкрыла «Фестываль», як яна сама сябе назвала, «маленькая зборная вялікага факультэта». Вядома, выступаць у пачатку заўсёды няпроста, але дзяўчаты з ФДА выдатна справілася з місіяй «першаадкрывальнікаў».

Змяніла іх на сцэне таксама пераважна дзявочая зборная факультэта пачатковай адукацыі: «Дзе вучыцца твой хлопец? – На фізфаку. – Шчаслівая, у цябе хлопец з галоўнага корпуса», – жартавала маладая каманда і атрымлівала ўдзячныя апладысменты ад гледачоў. Дарэчы, у гэтым годзе ўсе дзяўчаты не проста добра выступілі, а склалі сапраўды сур’ёзную канкурэнцыю хлопцам. Гэта пацвердзілі і гумарысткі з ФСА, і прыгажуні з факультэта беларускай і рускай

філалогіі. Іх уменне працаваць са словам, «гуляць» яго сэнсамі прыйшлося даспадобы самаму патрабавальнаму гледачу. На жаль, права выйсці ў паўфінал названыя вышэй каманды не атрымалі. Але калі дзяўчаты будуць працягваць працаваць гэтак жа актыўна, то, магчыма, ужо ў наступным годзе змогуць паспрачацца і за галоўны прыз. Не менш запамінальным быў і мужчынскі гумар: каманда факультэта псіхалогіі расказала, што на конкурсе «ДзіКаVаТа» ў грымёрцы

220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127.

Заснавальнік – Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

І яшчэ адзін атрад вызначыўся падчас трэцяга працоўнага семестра. Сервісны атрад «Штаб Абітурыент» усё лета дапамагаў у правядзенні прыёмнай кампаніі-2011, і іх плённая і добрасумленная дзейнасць не засталася па-за ўвагай кіраўніцтва ўнівер сітэта. Камісару атрада Т. Ю. Шапятусе была выказана падзяка і ўручаны салодкі прыз. Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства ў актавай зале стала і сапраўды па-летняму горача. Да шчырых віншаванняў далучыліся творчыя калектывы. Нас чакалі танцаваль-

ныя і вакальныя нумары, а аматараў «жывой» музыкі парадавала ігра на скрыпцы, дуэт фартэпіяна і цымбал і нават сола саксафона. Гэтым лістападаўскім вечарам мы канчаткова развіталіся з трэцім працоўным семестрам2011. Аднак упэўнена, што кожны з нас ужо паспеў у марах сказаць «Прывітанне» наступнаму педагагічнаму лету. А значыць, будуць новыя сустрэчы, знаёмствы, усмешкі і бясконцы пазітыў… Мы чакаем на цябе, лета-2012! Таццяна БОХАН, студэнтка факультэта беларускай і рускай філалогіі

цікавей, чым у зале, а фізікі паведамілі, ад якога слова ўтварылася словазлучэнне «дынамічная каманда» (як высветлілася, ад слова «дынаміць»). За інфарматыўнасць і шчырасць абедзве каманды трапілі ў лік паўфіналістаў. Удалымі жартамі, выдатнай акцёр скай гульнёй і абаяльнасцю пакарылі прысутных квартэт ФСПТ «Два плюс два», а таксама каманды факультэтаў эстэтычнай адукацыі і прыродазнаўства, дзякуючы чаму змаглі далучыцца да шчасліўчыкаў, трапіўшых у паўфінал. А вось КаВэЗэшнікі ФФВ на гэты раз зрабілі стаўку на відовішчнасць: працягнуць барацьбу за перамогу ім дапамаглі запамінальныя спартыўна-танцавальныя нумары, выкарыстанне спартыўнага інвентару, моцная

пазітыўная энергетыка. Васьмёрку паўфіналістаў дапоўнілі традыцыйныя канкурэнты – матэматыкі і гісторыкі. Ужо не першы год яны з пераменным поспехам змагаюцца за тытул чэмпіёна БДПУ. На гэты раз таксама было складана вызначыць, што больш рассмяшыла гледача: героі гістфакаўскіх жартаў ці эпатажныя «Казакі» з матэматычнага факультэта. Сёлетні «Фестываль» паказаў, што ўсе каманды настроены рашуча, таму гледачам варта чакаць цікавых і напружаных паўфіналаў, якія пройдуць у сакавіку наступнага года. А пакуль што будзем грэцца фестывальнымі ўсмешкамі і чакаць новых чэмпіёнаў! Алена БАГДАНАВА, студэнтка факультэта прыродазнаўства

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Зак. № 688. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 11.11.2011 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 14(1098)  
nastaunik 14(1098)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement