Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

НАСТАЎНІК – СЭРЦА АДУКАЦЫІ Пятая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Педагагічная адукацыя ва ўмовах трансфармацыйных працэсаў: метадалогія, тэорыя, практыка» была арганізавана сёлета ў БДПУ сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Дыялог Еўразія». Навуковы форум сабраў не толькі беларускіх спецыялістаў-гуманітарыяў, але і шматлікіх гасцей з блізкага і далёкага замежжа: Турцыі, Малдовы, Украіны, Расіі і іншых. Праграма канферэнцыі прадугледжвала абмеркаванне цэлага шэрагу актуальных пытанняў педагагічнай адукацыі, найбольш важныя з якіх закранулі выступоўцы падчас пленарнага пасяджэння. Вітаючы ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства, рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык адзначыў, што сёння ўзнікла неабходнасць вызначыць ролю настаўніка ў сучасным свеце і знайсці шляхі павышэння прэстыжнасці педагагічнай прафесіі. Гэтыя праблемы на міжнародным узроўні абмяркоўваліся падчас нарады рэктараў педагагічных універсітэтаў Еўропы ў Кіеве (верасень 2011 г.), а зусім нядаўна ў сценах БДПУ на пасяджэнні круглага стала. Актывізацыя ўвагі да названых праблем толькі пацвярджае актуальнасць тэматыкі канферэнцыі таксама і для нашых калег з іншых дзяржаў. З прывітальнымі словамі перад прысутнымі выступілі турэцкія госці. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Азкая Джэват Незіхі падкрэсліў, што такога кшталту мерапрыемствы збліжаюць нацыі, бо тэмы навуковых дакладаў канферэнцыі важныя і цікавыя для ўсіх удзельнікаў. Вобразным і эмацыйным было выступленне пісьменніка, сустаршыні культурна-адукацыйнага праекта «Дыялог Еўразія» Харуна Такака. Ён адзначыў, што адной якаснай адукацыі сённяшняй школе недастаткова, патрэбна, каб дзеці засвойвалі яшчэ і агульначалавечыя духоўныя каштоўнасці. І тут вельмі важную ролю адыгрывае літаратура. У адной з прытчаў пісьменніка расказваецца пра настаўніка, які выратаваў жыццё вучню, рызыкуючы сабой. Такая самаахвярнасць – якасць, уласцівая сапраўднаму Педагогу. Увогуле ж, праз выступленні амаль усіх удзельнікаў пленарнага пасяджэння чырвонай ніткай праходзіла думка пра важнасць фарміравання ў вучняў лепшых маральных якасцей. І ў гэтым цяжка пераацаніць ролю настаўніка, які, па словах старшыні камітэта адукацыі г. Стамбула Муамера Йылдыза, з’яўляецца «сэрцам адукацыі». Выступленне старшага навуковага супрацоўніка Інстытута еўрапейскай інтэграцыі і палітычных навук Акадэміі навук Малдовы Л. І. Брага было прысвечана становішчу настаўніка і школы ва ўмовах мадэрнізацыі малдаўскага грамадства. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

Чацвер, 27 кастрычніка 2011 года

№ 13(1097)

ВУЧУ ВУЧЫЦЦА

ПРАЦАВАЦЬ НА КАРЫСЦЬ БДПУ – ГАНАРОВА

ЖАНОЧЫ ПОЛ, ГУЛЯЙ У ФУТБОЛ!

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

• БДПУ: учора, сёння, заўтра

П

АСЯДЖЭННЕ круглага стала, прысвечанага праблеме павышэння статусу настаўніка ў нашай краіне, адбылося 14 кастрычніка ў сценах БДПУ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь А. А. Тозік, Міністр адукацыі С. А. Маскевіч, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі А. А. Бойка, кіраўнікі сістэмы адукацыі рознага ўзроўню і іншыя. Наш універсітэт прадстаўлялі рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык, першы прарэктар А. І. Андарала, кіраўнікі некаторых факультэтаў і кафедраў. У дыскусіі прынялі ўдзел члены рэктаратаў шэрагу сталічных і рэгіянальных ВНУ, а таксама дырэктары школ, настаўнікі з Мінска, Барысава, Віцебска. Прысутныя абмеркавалі надзённыя праблемы, якія існуюць у сістэме вышэйшай педагагічнай адукацыі, і выказалі прапановы па іх вырашэнні.

С

ПІС замежных універсітэтаў, з якімі наша alma mater падтрымлівае дзелавыя і сяброўскія сувязі, сёлета папоўніўся яшчэ адным партнёрам. Дагавор аб супрацоўніцтве паміж БДПУ і ўніверсітэтам Мармара (г. Стамбул), які з’яўляецца адной з найстарэйшых ВНУ Турцыі, быў падпісаны 20 кастрычніка. Ён прадугледжвае абмен студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам, а таксама правядзенне сумеснай работы ў галіне адукацыі, навукі і культуры. «Н»-даведка. Універсітэт Мармара быў заснаваны ў 1883 годзе. Зараз у яго складзе 13 факультэтаў, 11 інстытутаў і 8 вучылішчаў. Тут ажыццяўляецца падрыхтоўка па 104 напрамках вышэйшай і 44 напрамках сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

В

АСЯМНАЦЦАТАГА кастрычніка ў цэнтры азербайджанскай мовы і культуры нашага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае адкрыццё дзіцячай нядзельнай школы, прымеркаванае да 20-годдзя незалежнасці Азербайджана. Уступным словам прысутных віталі рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухарчык і кіраўнік цэнтра прафесар Рафік Наўрузаў. На адкрыцці прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Рэспубліцы Беларусь спадар І. Вагабзадэ, вядомы азербайджанскі пісьменнік, майстар сучаснага дэтэктыўнага рамана Чынгіз Абдулаеў і старшыня суполак Кангрэса азербайджанцаў у Рэспубліцы Беларусь Націк Багіраў. Афіцыйныя асобы, дзеці і іх бацькі, госці, прадстаўнікі СМІ з вялікім задавальненнем праслухалі вершы ў выкананні будучых выхаванцаў нядзельнай школы.


НАСТАЎНІК – СЭРЦА АДУКАЦЫІ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

Лілія Іванаўна адзначыла, што для вучняў узровень набытых ведаў не з’яўляецца вырашальным фактарам пры прафесійным самавызначэнні. Гэта вынік крызісу каштоўнасцей: на першае месца выходзіць не адукаванасць, а фінансавая забяспечанасць. Дакладчык патлумачыла гэта тым, што пачатковы перыяд мадэрнізацыі, праз якую праходзіць зараз малдаўскае грамадства, на жаль, характарызуецца стратай маральна-каштоўнасных ідэалаў. Культуросаф, галоўны рэдактар часопіса «Украінскі свет» А. А. Шакала пазнаёміў прысутных з вопытам лепшых украінскіх педагогаў у сферы фарміравання ў школьнікаў духоўных і светапоглядных арыенціраў. Свой даклад «Стратэгіі развіцця педагагічнай навукі» загадчык кафедры педагогікі БДПУ І. І. Цыркун пачаў з метафарычнага параўнання адукацыі з караблём. Кіраваць суднам можна двума спосабамі: даверыцца вопыту капітана (настаўніка) або выкарыстоўваць навуковыя веды, рацыянальную арганізацыю дзейнасці на ўсіх узроўнях. Мы пакуль арыентуемся на першы, аднак трэба імкнуцца да другога. Іван Іванавіч раскрыў змястоўныя асаблівасці ідэалаў навуковага пазнання (прыродазнаўчага, гуманітарнага і тэхналагічнага) і паказаў іх суадносіны прымяняльна да педагагічнай навукі. Лагічным працягам тэмы з’явіўся даклад дырэктара НАЦ Удмурцкага ўніверсітэта, доктара педагагічных навук В. А. Фіяфанавай, у якім яна адзначыла рэсурсы, трансфармацыйныя рызыкі і магчымасці інавацыйнай праектнай дзейнасці ў педагагічнай адукацыі. Выступленне карыфея псіхалагічнай навукі, прафесара кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі БДПУ Я. Л. Каламінскага, насычанае паказальнымі прыкладамі з практыкі навукоўца, выклікала жывую зацікаўленасць аўдыторыі. Якаў Львовіч расказаў аб праблемах, з якімі сутыкаюцца выпускнікі педагагічнай ВНУ пры міжасобасным узаемадзеянні са школьнікамі.

Выступае Азкая Джэват Незіхі

Безумоўна, абмеркаванне закранутых на пленарным пасяджэнні і падчас работы секцый пытанняў будзе мець практычны вынік і дапаможа выпрацаваць рэкамендацыі па ўдасканаленні педагагічнай адукацыі не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. У гэтым заключаецца галоўная каштоўнасць канферэнцыі. Вераніка МАНДЗІК 2

Стаць сапраўдным настаўнікам няпроста. Для гэтага трэба асіліць не адну кнігу, рашыць не адну задачу, здаць не адну сесію… Карацей, прыходзіцца прыкласці шмат намаганняў, перш чым назвацца Педагогам. І натуральна, што на гэтым шляху не абысціся без дапамогі як выкладчыкаў універсітэцкіх кафедраў методыкі, так і настаўнікаў-практыкаў. Пра тое, як найлепшым чынам перадаваць веды сённяшнім і заўтрашнім вучням, мы гутарым з чалавекам, які мае за плячыма вопыт працы ў школе і ВНУ, – дацэнтам кафедры методыкі выкладання фізікі нашага ўніверсітэта, кандыдатам фізіка-матэматычных навук, настаўнікам гімназіі № 5 г. Мінска Уладзімірам Іванавічам АНЦУЛЕВІЧАМ. За сваю адносна кароткую педагагічную дзейнасць ён падрыхтаваў звыш 100 пераможцаў і прызёраў алімпіяд рознага ўзроўню па фізіцы і мае чым падзяліцца з будучымі калегамі.

Уладзімір АНЦУЛЕВІЧ:

«ВУЧУ СТУДЭНТАЎ ВУЧЫЦЬ ГІМНАЗІСТАЎ. І НААДВАРОТ» – Уладзімір Іванавіч, раскажыце, як пачалася Ваша педагагічная дзейнасць. – У педагогіку я прыйшоў не адразу. У 1976 г., скончыўшы фізічны факультэт БДУ, быў накіраваны на працу ў Інстытут фізікі НАН Беларусі. Пасля сямнаццаці гадоў навуковай дзейнасці я выпадкова трапіў у школу: па просьбе дырэктара СШ №199 (сёння гімназія №5) г. Мінска згадзіўся на паўгода падмяніць хворага настаўніка інфарматыкі. Другі раз лёс прывёў мяне ў гэтую гімназію толькі праз сем гадоў. На гэты раз мне даручылі працаваць з выпускнымі класамі. Вельмі спадабалася – так пачалася новая старонка майго жыцця. – Бясспрэчна, для студэнтаў вельмі карысна засвойваць методыку выкладання любога прадмета менавіта пад кіраўніцтвам настаўнікапрадметніка... – Так, я курырую студэнтаў, якія праходзяць практыку ў 5-й гімназіі. Дарэчы, сярод іх не толькі фізікі, але і філолагі, географы, біёлагі і інш. І да кожнага тут ставяцца з разуменнем. Да таго ж, нашы будучыя калегі маюць магчымасць карыстацца паслугамі метадычнага кабінета, дзе ёсць аргтэхніка, спецыяльная літаратура і метадысты, якія па першай просьбе акажуць неабходную дапамогу. – А як да маладых практыкантаў ставяцца вучні? – Будучых настаўнікаў сустракаюць добразычліва. Трэба сказаць, што мы папярэдне рыхтуем вучняў да прыходу студэнтаў: я пытаюся ў дзяцей, ці хочуць яны працаваць у школе, і ў выпадку адмоўнага адказу прашу патлумачыць, чым ён выкліканы. Звычайна дзеці называюць педагагічную дзейнасць цяжкай, нервовай, не абыходзяць і фінансавы складнік. Выслухаўшы такія адказы, я паведамляю, што да іх прыйдуць маладыя людзі, якія абралі такую складаную прафесію; тлумачу, што ў студэнтаў яшчэ няма педагагічнага вопыту; і задача вучняў – дапамагчы ім, не адбіць ахвоту стаць настаўнікам. Так што, можна сказаць, я вучу гімназістаў вучыць студэнтаў, а студэнтаў – вучыць гімназістаў. Дзякуючы такім размовам вучні сапраўды з разуменнем ставяцца

да практыкантаў, што выражаецца і ў іх прыкладных паводзінах на ўроках. Наколькі я ведаю, нашыя фізфакаўцы таксама застаюцца задаволеныя практыкай. – Адпавядаць узроўню гімназіі не проста. Ці заўсёды студэнты БДПУ годна прадстаўляюць сябе і свой універсітэт падчас практыкі?

– Звычайна да прыходу студэнтаў 5-га курса ў гімназіі прымеркаваны тыдзень фізікі, у многіх мерапрыемствах якога нашы практыканты бяруць непасрэдны ўдзел. Некалькі гадоў таму, напрыклад, яны правялі сапраўдны фізічны КВЗ, за што атрымалі шчырую падзяку ад кіраўніцтва гімназіі. А аднойчы здарылася так, што мае калегі захварэлі і на некаторы час я застаўся адзіным настаўнікам фізікі на ўсю гімназію і, натуральна, быў не ў стане выконваць такі вялікі аб’ём працы. На выручку мне прыйшлі нашы студэнты: нават пасля афіцыйнага заканчэння практыкі яны прыязджалі ў гімназію, праводзілі заняткі, дапамаглі мне выставіць адзнакі за 2-ю чвэрць па ўсіх паралелях, карацей, парадавалі адказнасцю і гатоўнасцю прыйсці на дапамогу. Думаю, менавіта такія студэнты могуць скласці гонар любой ВНУ. – З я к і м і п р а бл е м а м і В ы як настаўнік, выкладчык сутыкаецеся на сённяшні дзень? – Шчыра кажучы, акрамя асноўнага навучальнага працэсу вельмі

многа часу марнуецца на вядзенне пэўнай дакументацыі згодна з канкрэтнымі, але зменлівымі патрабаваннямі. Ва ўніверсітэце ў гэтых адносінах куды прасцей, а вось школьная сістэма вымушае траціць і час, і сілы на прывядзенне сшыткаў, класных журналаў і г. д. у строгую форму. Будучым нас таўнікам трэба быць гатовым да таго, што, напрыклад, пэўную частку кантрольна га ўрока давядзецца прысвяціць правільнаму афармленню вучнямі сшытка. – Падзяліцеся, калі ласка, сваімі метадычнымі сакрэтамі. – У свой час у мяне быў проста выдатны настаўнік фізікі, з дапамогай якога я, вучань вясковай школы, стаў прызёрам усесаюзнай алімпіяды. Я вельмі ўдзячны яму і думаю, што мой сённяшні педагагічны стыль – гэта ў многім перайманне метадаў і прыёмаў майго настаўніка. Разам з тым шукаю і свае ўласныя формы працы і дзялюся імі са студэнтамі. Але нашы размовы не абмяжоўваюцца выключна фізікай: час не стаіць на месцы, адбываюцца разнастайныя рэформы, і сённяшняя агульнаадукацыйная школа ўжо не такая, якой была нават 5 гадоў таму. Думаю, выкладчыкі БДПУ павінны расказваць сваім будучым калегам і пра гэта. – Уладзімір Іванавіч, вы на ўласным вопыце ведаеце, і што такое праца ў школе, і што такое выкладанне ў педагагічнай ВНУ. Што Вы параіце сённяшнім студэнтам, якія хутка прыйдуць працаваць па спецыяльнасці? – Яны павінны быць гатовыя да таго, што іх прадмет у школе, напрыклад, фізіка ці матэматыка, можа ўспрымацца вучнямі як вельмі складаная навука, амаль непасільная для вывучэння. Задача настаўніка – зламаць гэты стэрэатып, ілюзію немагчымасці спасціжэння. Узгадваючы словы Дж. Кенэдзі пра тое, што Амерыка прайграла бітву за космас за школьнай партай, яшчэ раз упэўніваешся ў важнасці якаснай школьнай адукацыі. – Дзякуй за размову! Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ 27 кастрычніка 2011 г.


БІБЛІЯТЭКА БДПУ: ДЫЯЛОГ З ЧАСАМ Кніга – крыніца ведаў, і без яе немагчыма ўявіць атрыманне якаснай адукацыі. Таму бібліятэка заўсёды была, ёсць і застанецца адным з самых папулярных месцаў для студэнтаў. Аднак жыццё рухаецца наперад, і сённяшняя кніга цалкам адпавядае патрабаванням часу: кожны з нас на ўласны густ можа выбраць звыклы папяровы варыянт ці аддаць перавагу інфармацыі на электронным носьбіце. І першы, і другі шлях да ведаў мае свае перавагі. Але ў студэнтаў нашай alma mater няма патрэбы рабіць выбар на карысць толькі аднаго фармату: бібліятэка БДПУ аб’яднала традыцыю і сучаснасць. Для аматараў прагрэсіўных навінак у нашым універсітэце працуе электронная бібліятэка. А вось тыя, каму падабаецца трымаць у руках сапраўдную кнігу, могуць не толькі карыстацца традыцыйнымі паслугамі нашай бібліятэкі, але і далучыцца да папулярнага сёння буккросінгу. Пра гэта расказвае дырэктар бібліятэкі БДПУ Надзея Паўлаўна СЯТКОЎСКАЯ. У імкненні да новага Электронная бібліятэка БДПУ адчыніла свае дзверы для наведвальнікаў у кастрычніку 2009 года. Размяшчаецца яна ў аўдыторыі 114 вучэбнага корпуса № 3 і год ад года карыстаецца ўсё большай папулярнасцю сярод студэнтаў і выкладчыкаў. На сённяшні дзень бібліятэка абсталявана 20 камп’ютарамі, 17 з якіх – гэта паўнавартасныя працоўныя месцы для карыстальнікаў з падключэннем да лакальнай сеткі ўніверсітэта і выхадам у Інтэрнет. Наша электронная бібліятэка мае багаты фонд, які фарміруецца інфармацыйнымі рэсурсамі са знешніх крыніц; электроннымі копіямі выданняў, якія ёсць у бібліятэцы ў абмежаванай колькасці і карыстаюцца павышаным попытам у студэнтаў; электроннымі вучэбна-метадычнымі комплексамі, перададзенымі выкладчыкамі БДПУ (метадычныя дапаможнікі і рэкамендацыі, канспекты, лабараторныя работы і г. д.); электроннай даведачнай сістэмай па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь «Эксперт» і інш. Карыстацца гэтым дасягненнем чалавечай думкі вельмі зручна: фонд бібліятэкі адлюстраваны ў электронным каталозе, які забяспечвае паўнату

і аператыўнасць атрымання інфармацыі пра наяўнасць і месцазнаходжанне дакумента, а таксама прамы доступ да зместу тэкставых рэсурсаў. Любы студэнт ці выкладчык без цяжкасцей за пару хвілін можа знайсці неабходную кнігу, атрымаць шыфр і іншую інфармацыю ці адразу пазнаёміцца непасрэдна з яе зместам у электронным варыянце. Каталог бібліятэкі складаецца з 12 баз дадзеных (звыш 100 000 бібліяграфічных запісаў), якія даступныя для карыстальнікаў лакальнай сеткі БДПУ, сярод якіх 3 – паўнатэкставыя («Электронная бібліятэка», «Медыятэка» і «Эксперт»). Мы з увагай ставімся да парадаў і прапаноў па ўдасканаленні працы, імкнёмся дапамагчы нашым наведвальнікам і па магчымасці вырашыць праблемныя сітуацыі. У многім гэта дазваляе зрабіць Цэнтр развіцця інфармацыйных тэхналогій Б Д П У. Ё н ц е с н а ў з а емадзейнічае з бібліятэкай і дапамагае ў вырашэнні пытанняў з праграмным забеспячэннем. Папулярнымі сярод карыстальнікаў сталі ўведзеныя ў студзені гэтага года платныя паслугі. Зараз электронная бібліятэка дапаможа вам раздрукаваць

матэрыялы, захаваць іх на электронных носьбітах, адсканіраваць выданні з фонду бібліятэкі без распазнання і з распазнаннем, вызначыць індэксы ББК і УДК для навуковых прац, аўтарскі знак.

З пашырэннем кола паслуг значна павялічылася і колькасць наведвальнікаў. Найбольш частыя госці тут – самыя «блізкія» студэнты і выкладчыкі (факультэт прыродазнаўства, гістарычны і фізічны факультэты), радзей завітваюць філолагі і матэматыкі. А вось студэнты, якія вучацца ў іншых карпусах, звычайна прыязджаюць з канкрэтнай задачай, напрыклад, запісаць на электронны носьбіт загадзя адшуканую інфармацыю. Супрацоўнікі бібліятэкі заўсёды гатовы дапамагчы кожнаму хутка і якасна зрабіць тое, для чаго прыйшоў наведвальнік. Таму ўпэўнена, што з кожным днём колькасць аматараў

электроннай бібліятэкі будзе толькі расці. «Рухавыя кнігі» Сярод мноства ўсіх навамодных захапленняў моладзі, бадай, адно з самых карысных – буккросінг (у перакладзе з англійскай bookcrossing – кнігазварот). Гэты рух налічвае больш за 950 тысяч удзельнікаў па ўсім свеце і, нарэшце, дайшоў да студэнтаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта: з пачатку лістапада да яго далучыцца наша бібліятэка. Сэнс буккросінгу заключаецца ў вольным падарожжы кніг ад аднаго чытача да другога. Той, хто прачытаў кнігу, пакідае яе ў якім-небудзь грамадскім месцы, каб іншы выпадковы чалавек мог яе знайсці і прачытаць, пасля чаго працэс паўтараецца. Хутка і ў БДПУ з’явяцца паліцы, запоўненыя такімі выданнямі. У некаторых з нас дакладна назапасілася шмат прачытаных кніг, а нехта хоча падзяліцца творам, які асабліва закрануў яго ці змяніў погляд на жыццё. Запрашаем усіх далучыцца да літаратурнага абмену. Якія кнігі будуць стаяць на гэтых паліцах? Гэта і вучэбная, і даведачная,

і мастацкая літаратура. Вы ўбачыце сапраўднае асарці з розных аўтараў і жанраў, бо галоўная задача бібліятэкі – далучыць студэнтаў да чытання. На сённяшні дзень мы гатовы адпусціць у вольнае плаванне больш за 200 кніг. На сайце БДПУ ўжо ў бліжэйшы час можна будзе азнаёміцца са спісам таго, што ёсць у нашым «рэзерве». Але лепш прыходзьце самі і паглядзіце на ўсё ўласнымі вачыма, а заадно і свае кнігі прыносце. Як будзе развівацца гэты рух у нашым універсітэце, залежыць ад вас, нашых рэальных і патэнцыйных чытачоў. Калі вас зацікавіў буккросінг і дома знайшлося некалькі кніг, якія не шкада «адпусціць», то вам будуць рады ў п. 372 вучэбнага корпуса №1 (аддзел рэдкай кнігі). Чакаем тут новых сяброў буккросінгу з панядзелка па чацвер з 8.30 да 17.30, у пятніцу з 8.30 да 16.15, у суботу з 9.00 да 15.00. Акрамя таго, кніжныя паліцы буккросінгу ствараюцца і ў інтэрнатах універсітэта. Станьце паўнапраўнымі ўдзельнікамі гэтага цудоўнага сусветнага руху! Падрабязную інфармацыю пра бібліятэку і рэсурсы вы можаце атрымаць на сайце http://www.bspu.unibel.by

ПРАЦАВАЦЬ НА КАРЫСЦЬ УНІВЕРСІТЭТА – ВЯЛІКІ ГОНАР Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’ядноўвае шчырых і неабыякавых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. У верасні гэтага года ў пярвічцы нашага ўніверсітэта адбыліся змены: на пасаду сакратара быў зацверджаны Я. Галавацкі, які раней узначальваў ПА ГА «БРСМ» факультэта дашкольнай адукацыі. Сёння мы запыталіся ў Яўгена пра дзейнасць актывістаў гэтай папулярнай грамадскай арганізацыі. – Сёлета, пачынаючы з верасня, нашы актывісты паспелі прыняць удзел у вялікай колькасці мерапрыемстваў. Найбольш цікавае з іх – фестываль вулічнай музыкі, прысвечаны святкаванню Дня горада Мінска, які праводзіўся ў Траецкім прадмесці гарадской арганізацыяй «БРСМ» і моладзевай палатай г. Мінска. Запомніліся таксама акцыя па барацьбе з курэннем «Абаронім здароўе ад тытунёвага дыму!», якая праходзіла на плошчы Незалежнасці, бізнессемінар «Уключайся!», што адбыўся 13 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханеса Рау. Падчас апошняга мерапрыемства юнакі і дзяўчаты ўступілі 27 кастрычніка 2011 г.

ў актыўны дыялог з прадстаўнікамі бізнес-эліты Рэспублікі Беларусь. Нядаўна актывісты ПА ГА «БРСМ» «Н»-даведка. Яўген Галавацкі – студэнт 4-га курса ФДА (спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя. Фізічная культура»). На працягу двух гадоў узначальваў факультэцкую арганізацыю БРСМ. Кандыдат у майстры спорту па дзюдо. сталі ўдзельнікамі выязнога семінара для студэнцкага актыву ВНУ г. Мінска, дзе атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб мерапрыемствах, што праводзяцца для моладзі сталіцы. Таксама мы працягваем

аказваць дапамогу па дастаўцы сельскагаспадарчай прадукцыі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і інвалідам 1-й і 2-й груп як на Маскоўскім раённым кірмашы, так і на гарадскім, што праходзіць ля Палаца спорту. Гэта толькі некаторыя прыклады дзейнасці нашай пярвічкі. У цэлым жа мы плануем працаваць па тых жа напрамках, што і раней: гэта патрыятычнае выхаванне, інфармацыйна-ідэалагічная работа, прапаганда здаровага ладу жыцця, арганізацыя другаснай занятасці студэнтаў, валанцёрская дзейнасць, прафілактыка правапарушэнняў. Акрамя таго, мы хацелі б больш

актыўна супрацоўнічаць са СМІ, у тым ліку і студэнцкімі, актыўна асвятляць дзейнасць нашай арганізацыі ў сетцы Інтэрнет. Таксама плануем праводзіць мерапрыемствы па прапагандзе нашага аб’яднання на семінарах, лекцыях, злётах студэнцкай моладзі, фестывалях і г. д. Працаваць на карысць універсітэта – вялікі гонар. Далучайцеся да нас, і мы з задавальненнем дапаможам вам рэалізаваць свае ідэі і творчыя задумкі! 3


• Ведай нашых! ЖАНОЧЫ ПОЛ, ГУЛЯЙ У ФУТБОЛ! Пенальці, афсайд, чырвоная картка… Гэтыя словы, знаёмыя, напэўна, усім мужчынам, для большасці прадстаўніц чароўнай паловы чалавецтва – ледзь не экзатычная лексіка. Аднак ёсць дзяўчаты, якім не трэба тлумачыць, хто такі рэферы і галкіпер. Яны гуляюць у свой, немужчынскі футбол, з мноствам прыгожых камбінацый і эфектных галоў. А жаночая зборная БДПУ не проста гуляе, але і паказвае сапраўдны клас: так, сёлета нашы дзяўчаты сталі чэмпіёнамі Рэспубліканскай універсіяды. Ніхто не раскажа пра сакрэты поспеху каманды лепш, чым яе трэнеры. У гасцях у «Н» старшыя выкладчыкі кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін Ірына Іосіфаўна БУЛЫГІНА і Генадзь Апанасавіч ПАШКЕВІЧ, якія і прывялі нашу зборную да зорнага Алімпу. – Раскажыце, калі ласка, як складваўся ваш трэнерскі тандэм. Генадзь Пашкевіч (ГП): – У 2003 г., маючы за плячамі багаты вопыт працы з футбольнымі камандамі ВНУ, я пераехаў з Віцебска ў Мінск і прыняў прапанову стаць дзяржаўным трэнерам пры Міністэрстве спорту і турызму. У гэтым жа годзе мы пазнаёміліся з Ірынай Іосіфаўнай, якая на той час была галоўным трэнерам Нацыянальнай жаночай маладзёжнай зборнай Беларусі (U19). Я ведаў пра паспяховую футбольную кар’еру Ірыны Булыгінай, і яе трэнерская дзейнасць мне таксама вельмі імпанавала. Таму мы вырашылі аб’яднаць свае намаганні і сталі працаваць разам. – А калі была створана жаночая футбольная каманда ў нашым універсітэце? Ірына Булыгіна (ІБ): – Тры гады таму кіраўніцтва БДПУ выступіла з ініцыятывай стварыць універсітэцкую каманду. Да нас прыйшлі студэнткі, сярод якіх былі дзяўчаты і з вопытам гульні, і без яго. Наша «Мінчанка-БДПУ» адразу пачала ўдзельнічаць у вышэйшай лізе чэмпія на ту Беларусі сярод жаночых каманд. У першы год мы сталі пятымі, у наступны – чацвёртымі. А сёлета

адбылася рэарганізацыя: на базе ФК «Мінск» упершыню ў гісторыі стварылі жаночую прафесійную каманду, галоўным трэнерам

проста павінны былі перамагчы! Асабліва прыемна, што ў фінале зборная БДПУ не ўступіла камандзе Інстытута фізічнай культу-

якой я зараз і з’яўляюся. Так што нашы падапечныя футбалісткі не толькі абараняюць гонар БДПУ, але і ўваходзяць у склад каманды ФК «Мінск». – Вернемся да ўніверсіяды. Перамога была для вас чаканым вынікам? ГП: – У Рэспубліканскай універсіядзе мы таксама сталі прымаць удзел з першага года і спачатку занялі трэцяе месца. У мінулым годзе сталі другімі. Так што, згодна з педагагічным прынцыпам сістэматычнасці і паслядоўнасці, сёлета мы

ры. І хоць згулялі ў нічыю, аднак папярэднія перамогі забяспечылі нам чэмпіёнскі тытул. Гэта прэстыжна і для ўніверсітэта, і асабіста для нас. – Як вам удаецца падтрымліваць баявы дух каманды? Ёсць нейкія прафесійныя сакрэты? ГП: – Мы выкарыстоўваем метад «кнута і перніка». Я як мужчына магу выказацца больш рашуча, цвёрда, паўшчуваць дзяўчат і нават прыкрыкнуць. Пасля заходзіць Ірына Іосіфаўна і «падсалоджвае» сітуацыю,

СВЕТ НАШЫХ ЗАХАПЛЕННЯЎ На працягу месяца ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь праходзіла выстаўка «Сам сабе мастак», прымеркаваная да Дня бібліятэк. Яе ўдзельніцай стала бібліятэкар 1-й катэгорыі аддзела рэдкай кнігі нашага ўніверсітэта Т. М. РАДЗЮКЕВІЧ. Абраз, які Таісія Мікалаеўна вышыла бісерам, быў удастоены Дыплома ІІІ ступені. Віншуем!

ГП: – Трэба з кожнага матча рабіць шоу, відовішча. З гэтым згодна ініцыятыўная група нашага ўніверсітэта ў складзе П. Д. Кухарчыка, С. І. Копцевай, М. М. Круталевіча, С. Я. Юранава, якім мы выказваем шчырую ўдзячнасць. Пры падтрымцы гэтых людзей мы ператваралі матчы з удзелам нашай зборнай у сапраўднае свята. Хварэць за каманду сваёй alma mater хадзіла ледзь не палова ўніверсітэта. Уявіце: балельшчыкі б’юць у барабаны, падбадзёрваюць футбалістак крычалкамі, аніматары танцуюць і падтрымліваюць агульны прыўзняты настрой… Калі за каманду перажывае столькі народу, яна проста не можа згуляць дрэнна. На жаль, зараз, калі мы перайшлі ў ФК «Мінск», то многіх фанатаў страцілі, студэнты перасталі хадзіць на матчы. Гуляць для пустых трыбун нецікава. Таму на базе нашага ўніверсітэта ствараецца фан-клуб жаночага футбола, які будзе падтрымліваць зборную БДПУ, а магчыма, і рэспублікі. ІБ: – Мы запрашаем усіх зацікаўленых у нашу каманду. Калі ёсць жаданне гуляць, але няма вопыту – не страшна: мы, два спецыялісты вышэйшай катэгорыі, навучым нават «нулявых». Галоўнае – не баяцца: можна пачаць са студэнцкіх гадоў і стаць добрай футбалісткай. Калі жадання гуляць няма, можна стаць актывістам фанклуба. Памятайце, што без падтрымкі гледачоў, універсітэта, кіраўніцтва мы б такіх вынікаў не дабіліся. Дзякуй вам вялікі! Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

• ААТ «Беларусбанк» паведамляе Тэрміновы ўклад «ВАШ ВЫБАР»

Даход па ўкладзе складаецца з асноўнага і прэміяльнага даходаў. Максімальны памер стаўкі АСНОЎНАГА ДАХОДУ: – у беларускіх рублях – 38 % гадавых (стаўка рэфінансавання НБ РБ + 8 % гадавых); – у замежнай валюце – 10 % гадавых. Памер стаўкі ПРЭМІЯЛЬНАГА ДАХОДУ: – у беларускіх рублях – 1 % гадавых; – у замежнай валюце – 0,5 % гадавых. Падрабязнасці – ва ўстановах банка і на сайце www.belarusbank.by Звяртайцеся ў аддзяленне банка 333 (вучэбны корпус БДПУ № 2). Тэл. 226-44-89. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў. 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

ласкавым голасам іх заспакойвае. І, як ні дзіўна, пасля гэтага дзяўчаты мабілізуюцца і адпрацоўваюць на належным узроўні. Таму, відаць, мы і трэніруем разам, узаемадапаўняючы адзін аднаго. ІБ: – Але да такога спосабу мы звяртаемся толькі тады, калі футбалісткі эмацыянальна і фізічна стамляюцца настолькі, што звычайныя словы падтрымкі не дзейнічаюць. – Ці часта вам даводзілася аспрэчваць меркаванне, што футбол – выключна мужчынскі від спорту? ІБ: – Усё сваё жыццё змагаюся з гэтым стэр э а т ы пам. За дзесяць гадоў маёй трэнерскай практыкі ў гэтым плане нічога не змянілася. Відаць, у нас проста мала інфармацыі пра жаночы футбол. ГП: – А я, прызнацца, і сапраўды лічу, што футбол усё ж не жаночы занятак. Але гляджу на Ірыну Іосіфаўну і разумею: для яе гэта справа ўся го жыцця, без якой сябе проста не ўяўляеш. І для многіх дзяўчат футбол не проста гульня, а спосаб самарэалізацыі. Таму жаночы футбол мае бясспрэчнае права на існаванне. – Якой, на Вашу думку, павінна быць прапаганда жаночага футбола?

i

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Зак. № 656. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 26.10.2011 г. у 15.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 13(1097)  
nastaunik 13(1097)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement