Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

• Навіны БДПУ

П

А ТРАДЫЦЫІ напярэдадні Дня маці валанцёрскія клубы і народныя калектывы нашага ўніверсітэта бяруць удзел у дабрачыннай акцыі «Шчырыя сэрцам». Сёлета творчыя падарункі студэнты БДПУ падрыхтавалі для выхаванцаў інтэрнатаў і самых маленькіх пацыентаў медыцынскіх цэнтраў і бальніц сталіцы.

З

ЛЁТ студэнцкіх педагагічных атрадаў «З восені ў лета» адбудзецца 20 верасня ў актавай зале ўніверсітэта. Пачатак – у 19.00.

П

РАЗ два тыдні, 26 кастрычніка, свае дзверы для наведвальнікаў адчыніць Цэнтр ізраільскай культуры. Ён ствараецца пры падтрымцы Амбасады Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь і размесціцца ў вучэбным корпусе БДПУ № 1 (каб. 63). Урачыстае адкрыццё а 10-й гадзіне.

• Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) беларускай літаратуры і культуры, гісторыі старажытных цывілізацый і сярэдневякоўя, новай і найноўшай гісторыі, сацыяльнай псіхалогіі, агульнай біялогіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) германа-раманскага мовазнаўства, мастацкай і педагагічнай адукацыі (2), педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі, прыкладной псіхалогіі; выкладчыка кафедры (18 разр. АТС) філасофіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Чацвер, 13 кастрычніка 2011 года

№ 12(1096)

ЭТАЛОН ПЕДАГАГІЧНАГА МАЙСТЭРСТВА

ІПКіПК ЗАПРАШАЕ

ТРЫУМФ-2011

Стар. 2–3

Стар. 4

Стар. 4

• 2 кастрычніка – Дзень настаўніка

СВЯТА ЎДЗЯЧНАСЦІ І ПРЫЗНАННЯ Кастрычнік для ўсіх настаўнікаў пачынаецца са святочнага настрою, кветак, цёплых віншаванняў і шчырых слоў: у першую нядзелю месяца беларускія педагогі адзначаюць прафесійнае свята – Дзень настаўніка. Ці варта казаць, якое дачыненне да яго мае наш універсітэт! Вось і сёлета ў перадсвяточны восеньскі дзень актавая зала БДПУ вітала апладысментамі сваіх выкладчыкаў і студэнтаў. Урачыстасць словамі віншаванняў адкрыў рэктар БДПУ прафесар Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык: «Паважаныя выкладчыкі! Дарагія студэнты! Мне вельмі прыемна сёння ўзняцца на гэту сцэну і павіншаваць усіх вас з нашым прафесійным святам – Днём настаўніка! Ва ўсе часы настаўнік быў апорай дзяржавы. Ва ўсе часы да яго было асаблівае стаўленне. Я ўпэўнены, што яго статус, грамадская і сацыяльная значнасць будуць павышацца з года ў год. Паважаныя калегі! Жадаю вам поспехаў у працы, дастойных вучняў! Шчасця і здароўя вам і вашым сем’ям!». У адказ на віншаванні Пятра Дзмітрыевіча са зваротным словам да рэктара звярнуліся студэнты, паабяцаўшы з годнасцю несці высокае званне Педагога. Натуральна, што гэты святочны дзень стаўся добрай нагодай для таго, каб выказаць падзяку лепшым педагагічным кадрам на-

шага ўніверсітэта. Прыемна, што іх плённая праца была высока ацэнена на рэспубліканскім узроўні. Так, пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў «За асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў у галіне адукацыі, навукі, тэхнікі і перадавых тэхналогій» атрымалі: У. А. Шылінец, загадчык кафедры матэматычнага аналізу; В. В. Беланоўская, загадчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі; Т. М. Вяржбіцкая, старшы выкладчык кафедры тыфлапедагогікі. Разам з тым за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў і ў сувязі з Днём настаўніка былі адзначаны прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу. У прыватнасці, Граматай БДПУ ўзнагароджаны: А. М. Зыль, выкладчык кафедры методык

дашкольнай адукацыі; С. У. Якавенка, дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі; М. У. Зянькова, дацэнт кафедры хіміі; А. Б. Ніжнікава, загадчык кафедры вакалу; В. Р. Мядзведзева, старшы выкладчык кафедры матэматычнага аналізу; В. Г. Ігнатовіч, загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай

адукацыі; Н. М. Кавалёва, дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры; В. А. Хрыптовіч, дацэнт кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі; Н.В.Азаронак,дацэнткафедры сацыяльнай псіхалогіі; У. П. Сыты, загадчык кафедры асноў медыцынскіх ведаў; А. А. Корзюк, загадчык кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)


• Новае ў навучанні

ЭТАЛОН ПЕДАГАГІЧНАГА МАЙСТЭРСТВА Напярэдадні Дня настаўніка студэнты нашага ўніверсітэта атрымалі сапраўдны прафесійны падарунак. У госці да будучых спецыялістаў завіталі лепшыя педагогі краіны – фіналісты Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь–2011». На працягу трох дзён у сценах вядучай педагагічнай ВНУ краіны яны сустракаліся са студэнтамі, праводзілі майстар-класы, падчас якіх дзяліліся вопытам сваёй працы. Некаторыя прыёмы і набыткі старэйшых калег будучыя педагогі прадбачліва запомнілі і ўжо сёння дзеляцца імі з чытачамі «Н». Нам, студэнтам факультэта прыродазнаўства, выпала сустрэцца з цудоўным чалавекам, таленавітым педагогам, майстрам сваёй справы – Ірынай Яўгенаўнай КАСЦЯНКА. Настаўніца хіміі СШ №4 г. Чашнікі актыўна ўкараняе ў практыку асобасна арыентаваныя тэхналогіі, вядучай з якіх з’яўляецца праектнадаследчая дзейнасць школьнікаў. Яе ўрокі напоўнены творчасцю і настаўніка, і вучняў, што дапамагае пераадолець у свядомасці дзяцей стэрэатып пра хімію як «сумную» навуку. Карысць ад такой працы складана пераацаніць. Напрыклад, на сваіх уроках настаўніца змагла даказаць школьнікам, што чыпсы шкодныя для здароўя, і не толькі нашага з вамі. У якасці паддоследных былі абраны рыбкі, якіх на працягу двух тыдняў кармілі чыпсамі. Праз адведзены час рыбкі страцілі сваю афарбоўку і сталі маларухомымі. А як толькі чыпсы былі выключаны з рацыёну – аднавілі колер і актыўнасць і, па словах Ірыны Яўгенаўны, дагэА. В. Колтан

туль жывыя. Шкоднасць папулярнага сярод падлеткаў прадукту была даказана наглядна. Акрамя таго, на ўроках хіміі настаўніца праводзіла шматлікія доследы з каляровымі газіраванымі напоямі. Вось адзін з іх. Было ўзята чатыры прабіркі: з «Кока-Колай», «Фантай», «Спрайтам» і вадой. У кожную дадалі невялікі кавалачак дражджэй, пасля чаго закрылі паветранымі шарыкамі. Усе ўзоры змясцілі ў аднолькавыя ўмовы, і праз некаторы час шарык надзьмуўся толькі ў чацвёртай прабірцы (вада + дрожджы). Гэта даказвае наступнае: газіраваныя напоі не толькі не з’яўляюцца пажыўным асяроддзем для бактэрый, але і знішчаюць мікрафлору. Адпаведна, трапляючы ў наш арганізм, яны наносяць значны ўрон здароўю чалавека – мікрафлора страўніка гіне. Пасля такіх наглядных эксперыментаў многія дзеці перасталі ўжываць і чыпсы, і газіраваныя напоі, а гэта ўжо маленькая перамога. Вольга КРУЧКО, Кацярына РУДАКОЎСКАЯ, факультэт прыродазнаўства 2

*** Пазнавальнай стала для нас, будучых географаў, сустрэча з Наталляй Мацвееўнай ГРЫЦУК. Творчы падыход адчуваецца ў кожным слове і дзеянні настаўніцы геаграфіі Жамчужненскай СШ Баранавіцкага раёна. Для навучання школьнікаў яна выкарыстоўвае адаптыўную сістэму, дзякуючы якой урокі праходзяць жыва, з вялікай колькасцю наглядных прыкладаў і нават доследаў! Студэнтаў яна парадавала арыгінальнай методыкай дзялення класа на групы. Наталля Мацвееўна папрасіла хутка запісаць на паперы прозвішча вядомага пісьменніка, садавіну, частку твару, колер і свойскую птушку. Пасля гэтага прапанавала падлічыць балы: за адказы «Пушкін», «яблык», «нос», «сіні» і «курыца» трэба было налічыць сабе… нуль балаў! Іншыя ж адказы заслугоўвалі пяці балаў. Па агульнай суме настаўніца раіць меркаваць пра неардынарнасць мыслення вучняў. Тыя, хто набраў 20–25 балаў, як правіла, вызначаюцца багатай фантазіяй і цікавым падыходам да справы, гэта творчыя людзі (у класе такія дзеці патрабуюць асаблівых заданняў); 10–15 балаў – сярэдзінка паміж фантазёрам і прагматыкам. Тыя ж, хто набраў ад нуля да пяці балаў, хутчэй за ўсё вызначаюцца матэматычным складам розуму. Такі падыход у многім аблягчае працу настаўніка на ўроку. Магчыма, калі-небудзь ён спатрэбіцца і нам. Кацярына ЧУГАІНАВА, факультэт прыродазнаўства *** Без пяці хвілін гісторыкам пашчасціла ўдвая: мы змаглі пераняць вопыт адразу двух прэтэндэнтак на ганаровае званне «Настаўнік года-2011» – Аксаны Валер’еўны КОЛТАН і Анжэлы Віктараўны ГРЫГАРОВІЧ. Абедзве настаўніцы выдатна сябе зарэкамендавалі, нягледзячы на тое што для прэзентацыі

студэнтам абралі розныя методыкі вядзення ўрока. Аксана Валер’еўна, настаўніца гісторыі гімназіі №1 г. Мядзела, з ліку тых педагогаў, якія аддаюць перавагу інавацыйным метадам і сродкам навучання і не баяцца эксперыментаваць. Невыпадкова яна прадстаўляла метад навучання з дапамогай мультымедыйных сродкаў. Ён найлепей падыходзіць да такога прадмета, як гісторыя. У адрозненне ад іншых дысцыплін, якія дазваляюць правесці эксперымент ці назіранне, на занятках па гісторыі факт можна толькі прадставіць. Што ўдала і зрабіла Аксана Валер’еўна. Паказаны фрагмент урока з выкарыстаннем прэзентацыі ўразіў прысутных сваёй якасцю і інфарматыўнасцю. Настаўніца даказала, што выкарыстанне мультымедыйных сродкаў станоўча ўплывае на ўспрыманне і асэнсаванне вучнямі інфармацыі. А гэта і ёсць адна з галоўных мэт любога ўрока. А. Б. Пратасевіч

А вось Анжэла Віктараўна, якая выкладае гісторыю і грамадазнаўства ў гімназіі №1 г. Бабруйска, пакарыла аўдыторыю зусім іншым чынам. Яна пераканала нас у тым, што ніякія сродкі не могуць замяніць аўтарытэт настаўніка. У сваёй педагагічнай практыцы Анжэла Віктараўна выкарыстоўвае шматлікія цікавыя прыёмы – скажам, лёгка можа весці ўрок, знаходзячыся сярод вучняў за

апошняй партай. Яна – майстра прыдумваць праблемныя сітуацыі, якія прымушаюць дзяцей думаць, шукаць, а часам дае магчымасць і павесяліцца. Напрыклад, на ўрок па тэме «Гісторыя Францыі» Анжэла Віктараўна прынесла малюнак з выявай Парыжа і вяроўку. Дзеці доўга не маглі зразумець, як можна «звязаць» дзве гэтыя рэчы. Як высветлілася, кемлівая і жартаўлівая настаўніца хацела, каб вучні ўзгадалі знакаміты выраз «Убачыць Парыж – і памерці». Абедзве сустрэчы былі такімі цікавымі, што студэнты гістарычнага факультэта так і не змаглі канчаткова вызначыцца са сваімі сімпатыямі. Яўген ПАЦ, гістарычны факультэт *** У апошнія вераснёўскія дні студэнтам матэматычнага факультэта таксама давялося ўбачыцца з прадстаўнікамі педагагічнай эліты Беларусі. Сваім будучым калегам майстарклас далі настаўнікі матэматыкі Алена Барысаўна ПРАТАСЕВІЧ і Іван Віктаравіч ЯКІМЕНКА. Ахвотна дзялілася прафесійным вопытам з пяцікурснікамі настаўніца матэматыкі і інфарматыкі СШ №1 г. Драгічына А. Б. Пратасевіч. Тэму для свайго майстар-класа яна абрала наступную: «Аналогія і супрацьпастаўленне на ўроках матэматыкі». Студэнты адзначылі, што матэрыял для іх быў знаёмы, але і ў гэтым ёсць свае плюсы: прыемна, што ўніверсітэцкая адукацыя ідзе ў нагу з часам і своечасова арыентуе студэнтаў у шэрагу новых метадаў і прыёмаў. Другі з канкурсантаў, І. В. Якіменка, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Лошніцкай раённай гімназіі Барысаўскага раёна, на сваім майстаркласе прапанаваў студэнтам пагутарыць на тэму «Ці быць інтэграцыі?». Своеасаблівым лейтматывам сустрэчы стала ідэя эфектыўнасці інтэграцыі школьнага курса матэматыкі з іншымі галінамі ведаў. Івану Віктаравічу таксама ўдалося даказаць студэнтам на першы погляд вядомую ісціну: для вывучэння любога аб’екта неабходна разглядаць яго з усіх бакоў. Для гэтага ён правёў наступны эксперымент. Перад трыма студэнтамі размясцілі кубік Рубіка такім чынам, каб удзельнікі эксперыменту бачылі толькі некаторыя яго грані. У выніку студэнты апісалі толькі частку аб’екта, але не здолелі расказаць пра тое, што знаходзіцца 13 кастрычніка 2011 г.


• Новае ў навучанні на нябачных ім гранях, нават зыходзячы са свайго папярэдняга вопыту. Такі педагагічны прыём дапамог наглядна пераканаць нас у важнасці ўсебаковай ацэнкі сітуацыі. Вядома, што мэтай майстар-класа з’яўляецца прафесійнае ўдасканаленне. Канкурсанты-2011 прапанавалі нам свае шляхі да поспеху, а наколькі яны будуць засвоены, залежыць ад нас, спецыялістаў заўтрашняга дня. Вольга ДЗЯНІШЧАНКА, Павел ДУБОВІК, Аляксандр КУТЫШ, матэматычны факультэт *** Толькі са станоўчымі эмоцыямі ўзгадваецца майстар-клас, які правёў настаўнік фізікі гімназіі № 3 г. Гродна Ігар Сяргеевіч МАСЛАЎ. Ён здолеў удала паказаць студэнтам-пяцікурснікам фізфака шырокія магчымасці выкарыстання эўрыстычных заданняў на ўроках астраноміі. Вядома, для настаўніка галоўнае, каб вучні палюбілі яго прадмет і шчыра цікавіліся ім. Чытанне дадатко- І. Я. Касцянка вай літаратуры, на жаль, апошнім часам становіцца хутчэй выключэннем, чым правілам. У такім выпадку эўрыстычныя заняткі – проста знаходка для пачынаючага настаўніка. Яны дапамагаюць школьніку адчуваць сябе даследчыкам і выкарыстоўваць не толькі фантазію і кемлівасць, але і атрыманыя на ўроках веды, а магчыма, і звесткі з дадатковай літаратуры. У сваёй педагагічнай дзейнасці Ігар Сяргеевіч выкарыстоўвае папулярныя, растыражыраваныя ў масавай культуры з’явы і факты, напрыклад, варыянты сцэнарыя сутыкнення астэроіда з зямлёй, магчымасці здабычы карысных выкапняў па-за нашай планетай. На мой погляд, гэта вельмі правільная тактыка, бо сучасныя школьнікі добра знаёмыя з кінафільмамі на касмічную тэматыку і публікацыямі ў Інтэрнэце. Звяртаючыся да гэтых тэм на школьных занятках, вучні знаёмяцца з імі нанова, з пункту гледжання навукі, і задаюцца слушным пытаннем: ці верагодныя некаторыя з падзей, пра якія гавораць усе навокал? А вось тут застаецца адно – прыдумаць свой шлях праверкі або рашэння задання і дзейнічаць па намечаным плане: правяраць, вывяраць і канструяваць, бо заўсёды прыемна ўспамінаць пра пастаўленую задачу, якую ты вырашыў з поспехам. Вядома, што галіна выкарыстання эўрыстычных заданняў не вычэрпваецца адной астраноміяй: яны паспяхова могуць быць выкарыстаны пры выкладанні блізкай і любімай намі фізікі. Настасся РЭДЗЬКО, фізічны факультэт *** «З дапамогай органаў слыху засвойваецца 15 % інфармацыі, з дапамогай органаў зроку – 25 %, з дапамогай слыху і зроку – 65 % …» – так пачаў майстар-клас для студэнтаў фізічнага факультэта Дзмітрый Анатольевіч ШЫЦ, настаўнік фізікі СШ №16 г. Полацка. Напачатку сустрэча з удзельнікам конкурсу «Настаўнік года-2011» нагадвала звычайны ўрок. Здавалася б, што можа здзівіць пяцікурсніка, які хутка сам будзе вучыць школьнікаў! Тым больш, што пра агрэгатныя станы рэчыва 13 кастрычніка 2011 г.

• Афіцыйная хроніка нам добра вядома ўжо даўно. Але слайды, якія падрыхтаваў Дзмітрый Анатольевіч, прымусілі нас ажывіцца: на экране пачалі бегаць вясёлыя чалавечкі. Усе ўзнялі галовы, і ў многіх міжволі з’явілася ўсмешка ад таго, як пацешна гэта выглядала. Ну, як можна такую сур’ёзную тэму звязваць з гэтымі істотамі?! Ды вельмі лёгка! У цвёрдым стане яны стаяць побач і амаль не рухаюцца, у вадкім стане – трымаюцца за рукі і бегаюць то ўлева, то ўправа, у газападобным – рухаюцца хаатычна, кожны сам па сабе. Задача настаўніка заключалася ў тым, каб самае складанае зрабіць лёгкім. І гэта яму сапраўды ўдалося. На гэтым прыкладзе Дзмітрый Анатольевіч паказаў нам, як удала на ўроках фізікі можна выкарыстоўваць флэшанімацыю. Тым больш, што гэта не толькі падабаецца вучням, але і можа выручыць самога настаўніка. Напрыклад, калі патрэбны для дэманстрацыйнага эксперыменту прыбор сапсаваўся, флэш-анімацыя лёгка прыйдзе на дапамогу. А самае цікавае, што яе можна выкарыстоўваць на любым уроку (фізікі, хіміі, геаграфіі і г. д.), дэманструючы целы, рухі і гукі. Прыемна, што майстар-клас аказаўся не толькі захапляльным, але і карысным для нашай будучай прафесійнай дзейнасці. Наталля ГАЎРЫЛЬЧЫК, фізічны факультэт *** «Усміхніся – і ўсё атрымаецца!» – упэўнена былая студэнтка БДПУ, а зараз настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі №7 г. Мінска, фіналістка конкурсу Таццяна Уладзіміраўна СЯМЁНАВА. Не дзіўна, што і свой майстар-клас яна пачала з усмешкі. На ўваходзе студэнты цягнулі карткі са словамі, у якіх трэба было паставіць націск. Удзельнікі так актыўна абмяркоўвалі, як будзе правільна – «ку'хонный» ці «кухо'нный», што не заўважылі на адваротным баку картак смешныя малюнкі. А менавіта з іх Таццяна Уладзіміраўна і пачала свой «урок». Натуральна, што студэнты ацанілі такі добразычлівы педагагічны ход. Вельмі важна, з якім настроем чалавек бярэцца за працу: перш чым спасцігаць таямніцы любой навукі, трэба запаліць ліхтарык, які дапаможа прайсці праз усе цяжкасці і цьмяныя моманты. Гэты ліхтарык – усмешка, добры настрой. Значыць, некалькі хвілін, патрачаныя на жарты, напрыклад, з ката ў капелюшы, ніколі не прападуць дарма. Па прызнанні настаўніцы, яна жыве па прынцыпе: «Аддавай усё лепшае свету, і свет аддасць лепшае табе». Мне здаецца, што з такім жыццёвым дэвізам Таццяна Уладзіміраўна атрымлівае сотні ўсмешак у зварот кожны дзень! Ганна БАГУМІНСКАЯ, факультэт беларускай і рускай філалогіі

P.S. Як стала вядома, ганаровае званне «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь2011» і «Крыштальнага жураўля» атрымала Інэса Уладзіміраўна ЗУБРЫЛІНА, настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 г. Дзятлава. Першая прэмія ў Алены Уладзіміраўны ЦІЛЮЛА, другая – у Алены Яўгенаўны ГАРБАР, а трэцяя – у Ігара Сяргеевіча МАСЛАВА. Віншуем пераможцаў!

На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам «Вынікі прыёмнай кампаніі 2011 г.» выступіў адказны сакратар прыёмнай камісіі С.У. ЯКАВЕНКА. Прапануем вытрымкі з яго выступлення. Завяршылася ўступная кампанія 2011 г. Умоўна яе можна падзяліць на дзве часткі: арганізацыя і правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання і непасрэдны прыём абітурыентаў ва ўніверсітэт. Прыём абітурыентаў на першы курс сёлета праходзіў у дастаткова складанай канкурэнтнай барацьбе, якая разгарнулася паміж ВНУ краіны. Справа ў тым, што ў 2011 г. колькасць выпускнікоў сярэдніх школ рэспублікі скарацілася на 13 000 чалавек у параўнанні з папярэднім годам і склала ўсяго толькі 75 тысяч. Аднак аўтарытэт нашай навучальнай установы, набыты дзякуючы высокаму ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў, прывёў да нас дастаткова падрыхтаваных выпускнікоў школ. Прыемна адзначыць, што балы сертыфікатаў па прадметах ЦТ у першакурснікаў БДПУ больш высокія, чым у сярэднім па рэспубліцы. Найвышэйшы бал – 326 – мае Святлана Занько, студэнтка факультэта спецыяльнай адукацыі. Дарэчы, у трыццатку максімальных балаў па ўніверсітэце ўвайшлі 11 прадстаўнікоў менавіта гэтага факультэта. У 2011 г. прыём у наш універсітэт ажыццяўляўся па 44 спецыяльнасцях і спецыялізацыях дзённай і 31 спецыяльнасці і спецыялізацыі завочнай формы атрымання адукацыі. Конкурс ад 2 да 3 чалавек на месца быў адзначаны на сямі, ад 3 да 5 чалавек – на пяці, звыш 5 – на трох спецыяльнасцях. Самы вялікі набор ажыццяўляўся на спецыяльнасці «Матэматыка. Інфарматыка» (135 чалавек) і «Дашкольная адукацыя» (160 чалавек). Сярод студэнтаў, якія былі залічаны на дзённую – бюджэтную і платную – форму атрымання адукацыі, больш высокі сярэдні бал атэстата маюць выпускнікі сельскіх школ (8,12), у гараджан ён складае 7,55. Дарэчы, сярод першакурснікаў стацыянара, якія вучацца за кошт сродкаў бюджэту, 36 % – вясковыя жыхары, 64 % – прадстаўнікі гарадскога насельніцтва (у 2010 г. іх суадносіны складалі адпаведна 32 і 68 працэнтаў). У выніку прыёмнай кампаніі ва ўніверсітэт у 2011 г. залічана 3807 чалавек (1779 – на дзённую і 2028 – на завочную форму атрымання адукацыі). Сярод першакурснікаў 77 % дзяўчат і 23 % юнакоў (у 2010 г. – адпаведна 79 % і 21 %). Акрамя таго, студэнтамі БДПУ сталі 42 замежных грамадзяніны. Члены Савета заслухалі і абмеркавалі прадстаўленую інфармацыю, а таксама ўнеслі адпаведныя прапановы.

• 2 кастрычніка – Дзень настаўніка СВЯТА ЎДЗЯЧНАСЦІ І ПРЫЗНАННЯ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

і методыкі выкладання гісторыі; С. В. Вайніла, выкладчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін; В. В. Далівеля, загадчык кафедры тыфлапедагогікі. Асабліва прыемна, што граматы БДПУ ўручаюцца не толькі паспяховым выкладчыкам, але і адораным студэнтам, якія ў хуткім часе папоўняць рады педагогаў нашай краіны. Так, сёлета ў мэтах маральнага і матэрыяльнага стымулявання студэнтаў за высокія паказчыкі ў вучобе і грамадскай рабоце, паспяховую працоўную дзейнасць ва ўстановах адукацыі г. Мінска і Мінскага раёна і ў сувязі з Днём настаўніка былі ўзнагароджаны: Марыя Хіло, факультэт псіхалогіі; Надзея Цімафеева, факультэт дашкольнай адукацыі; Наталля Абрамовіч, факультэт пачатковай адукацыі; Аляксандр Кутыш, матэматычны факультэт; Дар’я Гецьман, гістарычны факультэт. Атмасферу свята і ўрачыстасці падтрымалі лепшыя калектывы БДПУ, нашы таленавітыя выкладчыкі, студэнты, выпускнікі, а таксама госці ўніверсітэта. Напэўна, сёлетні Дзень настаўніка кожнаму запомніцца яркім, шчырым, радасным святам, якое будзе саграваць сэрцы аж да наступнага кастрычніка. Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ 3


Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ

ЗАПРАШАЕ студэнтаў ВНУ двух апошніх курсаў вочнай формы атрымання адукацыі, магістрантаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, а таксама асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю,

НА ПЕРАПАДРЫХТОЎКУ ў 2012 г. Тэрмін навучання – 23 месяцы. Форма навучання – вочная (дзённая, вячэрняя), завочная. Навучанне на ўмовах аплаты. Пасля заканчэння навучання выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы дзяржаўнага ўзору з прысваеннем адпаведнай кваліфікацыі. Спецыяльнасць Дашкольная адукацыя Пачатковая адукацыя Інфарматыка Матэматыка Лагапедыя Сацыяльная педагогіка Тыфлапедагогіка Жэставая мова

Кваліфікацыя

Сурдапедагогіка Алігафрэнапедагогіка Інтэграванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пазашкольнага выхавання і навучання Педагагічная дзейнасць спецыялістаў

Педагог Выкладчык Выкладчык інфарматыкі Выкладчык матэматыкі Настаўнік-лагапед Сацыяльны педагог Тыфлапедагог Выкладчык-перакладчык жэставай мовы Сурдапедагог Алігафрэнапедагог Настаўнік-дэфектолаг Настаўнік-дэфектолаг Менеджар у сферы адукацыі

Выкладчык у адпаведнасці з кваліфікацыяй па асноўнай адукацыі Выкладчык-выхавальнік

Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці дома УВАГА! НОВЫЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ! Web-дызайн і камп’ютарная Праграміст-Web-дызайнер графіка Псіхалогія кіравання Псіхолаг-менеджар Практычная псіхалогія Педагог-псіхолаг Псіхалогія сямейных адносін Псіхолаг Псіхалогія прадпрымальніцкай Псіхолаг-менеджар дзейнасці Выяўленчае мастацтва Выкладчык выяўленчага мастацтва Музычнае мастацтва Выкладчык музычнага мастацтва Мастацтва харэаграфічнае Харэограф-педагог Фізкультурна-аздараўленчая Выкладчык фізічнай культуры работа ва ўстановах адукацыі Сацыякультурнае забеспячэнне Культуролаг-аніматар турысцкай дзейнасці

Даведкі: 267-14-41 (тэл./факс), 263-98-16, 271-57-10 http://ipk.bspu.unibel.by/ ЦЯПЛО ПАВІННА БЫЦЬ БЯСПЕЧНЫМ Шматгадовая статыстыка пажараў перыяду пачатку восеньскіх халадоў сведчыць пра рэзкае павелічэнне колькасці ўзгаранняў. Агнём знішчаюцца будынкі, дамы грамадзян, іх маёмасць, траўміруюцца і гінуць людзі. І звязана гэта ў асноўным з парушэннем правілаў эксплуатацыі бытавых электраабагравальнікаў. Каб пазбегнуць бяды і згодна з інструкцыямі № 1-П і № 10-П «Аб мерах пажарнай бяспекі ва ўстанове адукацыі „Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка“» у БДПУ ЗАБАРАНЯЕЦЦА выкарыстанне электранагравальных прыбораў у аўдыторыях і адміністрацыйных памяшканнях, а таксама ў месцах масавага пражывання студэнтаў – жылых памяшканнях інтэрнатаў. Ю. КАЛЕСНІКАЎ, начальнік аддзела аховы працы

• Спартыўны навігатар Сярод розных відаў дзейнасці, якімі жыве наш родны ўніверсітэт, спорт ужо даўно заняў сваё пачэснае месца. Для кагосьці гэта проста заняткі фізкультурай і падтрымоўванне сябе ў добрай фізічнай форме. А для многіх – неад’емная частка жыцця, напоўненая штодзённай працай і рэгулярнымі трэніроўкамі. Шлях гэты няпросты, доўгі, часам даволі траўматычны, аднак у рэшце рэшт ён прыводзіць кожнага спартсмена да свайго ўласнага зорнага трыумфу… Днямі ў БДПУ адбылося традыцыйнае спартыўнае свята для тых, хто паспрабаваў перамогу на смак, для каго сіла, вытрымка і гарт – не пустыя словы, а важныя складнікі жыццёвага дэвізу. Універсітэт ушанаваў сваіх лепшых спартсменаў, трэнераў і выкладчыкаў, а таксама ўручыў узнагароды па спецыяльных намінацыях.

ПРАЗ ЦЕРНІ ДА ЗОРАК Дынамічны настрой святу быў зададзены ў самым пачатку: пад энергічную музыку прадстаўнікі факультэцкіх каманд з рознакаляровымі сцягамі пракрочылі па актавай зале і ўзняліся на сцэну. Для ўрачыстага адкрыцця 57-й круглагадовай спартакіяды слова было прадастаўлена рэктару БДПУ прафесару П.Д. Кухарчыку. Пётр Дзмітрыевіч жартам адзначыў, што ён мае магчымасць бесперапынна назіраць за спартыўнай дзейнасцю ўніверсітэта, бо рэктарат і спарткомплекс знаходзяцца побач. А яшчэ прызнаўся, што ўсё лета сумаваў без студэнцкага гоману, які напаўняе жыццём калідоры нашай alma mater. Пасля невялікага лірычнага выступлення рэктар перайшоў да выканання не менш прыемнай місіі – уручэння кубкаў, грамат і прызоў пераможцам 56-й спартакіяды БДПУ. Сёлета трэцяе месца заваяваў факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій, другімі сталі спартсмены з факультэта прыродазнаўства, а на самую высокую прыступку п’едэстала ўзышлі прадстаўнікі ФДА. Нагадаю, што рашэннем каардынацыйнага савета па аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце факультэт фізічнага выхавання выступае ў спартакіядзе па-за конкурсам. Аднак менавіта ФФВ з’яўляецца флагманам спартыўнага жыцця БДПУ, таму кубак спартакіяды быў урачыста ўручаны дэкану факультэта М.М. Круталевічу. Міхаіл Міхайлавіч падзякаваў рэктарату за тое, што любыя пытанні, звязаныя з фінансаваннем і падтрымкай спорту ва ўніверсітэце, заўжды вырашаюцца станоўча. І ў сваю чаргу перадаў кіраўніку ўніверсітэта кубак, медаль і дыплом першай ступені, якія напярэдадні мерапрыемства жаночая футбольная каманда БДПУ заваявала на Рэспубліканскай спартакіядзе. Наступны этап станоўчых эмоцый і пазітыву – узнагароджанне лепшых каманд работнікаў БДПУ. Тут прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе – у факультэта пачатковай адукацыі, другое – у факультэта эстэтычнай адукацыі, а пальму першынства заваяваў факультэт прыродазнаўства. На гэтым прыемныя моманты ўрачыстасці не скончыліся: надышоў час уручэння прызоў у спецыяльных намінацыях рэктарата БДПУ. Лепшым кіраўніком спартыўнай секцыі назвалі студэнтку ФФВ Дар’ю Макаед (секцыя аэробікі і пілатэсу). У намінацыі «Спартыўны лідар факультэта» перамог майстар спорту па самба, прызёр Рэспубліканскай універсіяды па самба, студэнт фізфака Аляксей Шындзікаў. А лепшай зборнай універсітэта сёлета стала жаночая зборная БДПУ па баскетболе. Мы па праву можам ганарыцца спартсменамі, якія паспяхова абараняюць годнасць нашай alma mater на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Гэтыя людзі былі ўзнагароджаны ў намінацыі «Спартыўны гонар БДПУ». Пералік дасягненняў і рэгалій нашых герояў заняў бы цэлую старонку гэтага матэрыялу, таму абмяжуемся толькі імёнамі і відамі спорту: Лэйла Абасава, Аляксандр Кокша, Аляксандр Лясо, Дзмітрый Аляксашын, Марыя Кузняцова (дзюдо і самба), Аляксандр Бірук (сучаснае пяцібор’е), Ганна Драбеня (спартыўная хадзьба), Павел Санковіч (плаванне). Праводзячы спартсменаў са сцэны бурнымі апладысментамі, зала скандзіравала: «Малайцы! Малайцы!» Што ж, і сапраўды малайцы! Трымайма гонар БДПУ і надалей! Падарункам для лепшых з лепшых сталі не толькі кубкі, каштоўныя прызы і шчырыя словы ўдзячнасці, але і творчыя нумары ў выкананні вядучых калектываў БДПУ і гасцей з іншых ВНУ. Песні, танцы, жарты і нават дэманстрацыя баявых мастацтваў – усё гэта паспрыяла захаванню святочнага настрою на доўгі час. Віншуем усіх спартсменаў БДПУ з адкрыццём 57-й круглагадовай спартакіяды! Поспехаў вам у пакарэнні новых запаветных вяршынь! Вераніка МАНДЗІК Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

i

Выходзіць два разы ў месяц Газета надрукавана на беларускай мове. ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар Аб’ём 4 паласы фармату А3. ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. Т. А. БАШМАКОВА 226-40-19 Распаўсюджваецца 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. ў вучэбных карпусах Тыраж 1000 экз. Зак. № 637. e-mail: nastaunik@bspu.unibel.by і інтэрнатах БДПУ бясплатна. Падпісана ў друк 12.10.2011 г. у 9.00. www.bspu.unibel.by

nastaunik 12(1096)  
nastaunik 12(1096)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement