Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Вялікай Перамозе прысвячаецца

Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў адкрытай інтэрнэт алімпіяды, прысвечанай 66годдзю Перамогі народаў Савец кага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. З прывітальным сло вам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся прадстаўнік ар гкамітэта – прарэктар па навуковай рабоце В.В. Бушчык. Ён падзякаваў прысутных за актыўны ўдзел у алімпіядзе, за інтарэс, праяўлены да гісторыі Бацькаўшчыны, неад’емнай часткай якой з’яўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Дэкан гістарычнага факультэта М.М. Забаўскі пазнаёміў вуч няў старэйшых класаў з традыцыямі нашай alma mater, умо вамі навучання ў вядучай педагагічнай ВНУ краіны, а такса ма запрасіў юных аматараў гісторыі паступаць у БДПУ. У інтэрнэталімпіядзе прынялі ўдзел 864 чалавекі. Гэта вучні школ і гімназій Беларусі і Расійскай Федэрацыі, сту дэнты БДПУ, БДУ, Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта. Пе раможцы атрымалі дыпломы і падзякі. Завяршылася ме рапрыемства экскурсіяй па нашым універсітэце з наведван нем музея гісторыі БДПУ. Марыя МОРХАТ

•Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыка кафедры (дацэнт, 23 разр. АТС) мастацкай і пе дагагічнай адукацыі; дацэнта кафедры (к.н., 20 разр. АТС) узроставай і педага гічнай псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226!46!59.

•Спартыўны навігатар У мінскім Палацы спорту былі названы пераможцы Рэс публіканскай універсіяды 2010 г. Лепшых спартсменаў ВНУ краіны вітаў Міністр адукацыі С.А. Маскевіч. Прыемна, што сярод мацнейшых студэнцкіх каманд арганізатары мерапры емства адзначылі зборную БДПУ па футболе. Першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футболу С.В. Сафар’ян уру чыў кубак трэнеру «Лепшай каманды 2010 г.» – старшаму выкладчыку кафедры фізвыхавання і спорту С.А. Траско. Падвядзенне вынікаў мінулага года стала прэлюдыяй да адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды2011. На ўрачыс тасці прысутнічалі больш чым сто прадстаўнікоў БДПУ – студэнты і выкладчыкі факультэтаў фізічнага выхавання і дашкольнай адукацыі. А. ТОЛКАЧ, ДЫРЭКТАР СПАРТЫЎНАГА КЛУБА «ПЕДАГОГ»

Аўторак, 21 чэрвеня 2011 года

№ 9 (1093)

TERRA VITA

ЯК ЖЫВЕШ, КУРАТАР?

ПАДАРОЖЖА Ў ЛІТОЎСКІ КРАЙ

Стар. 3

Стар. 4

Стар. 4

АД СЕСІІ ДА СЕСІІ… Чэрвень у самым разгары. Студэнты чакалі яго з нецярплівасцю: папершае, засумавалі па цёплым сонейку, а падругое, наперадзе – канікулы! Аднак два месяцы адпачынку трэба яшчэ заслужыць. На працягу вучэбнага семестра будучыя педагогі старанна здабывалі веды ў аўдыто рыях і бібліятэках, удасканальвалі прафесійныя ўменні і навыкі падчас практык… Засталося толькі пацвердзіць сваю кампетэнтнасць, здаўшы экзаменацыйную сесію. Для кожнага студэнта сесія – гэта без перабольшвання цэлая веха ў жыцці, своеасаблівая адзінка вымя рэння вучэбнага часу, момант ісціны і адпраўны пункт для далейшага па дарожжа ў краіну педагагічнай на вукі. Нездарма першакурснікаў залі чваюць у студэнцкае братэрства толькі пасля таго, як яны вытрымаюць пер шыя іспыты. Падчас экзаменаў хапае ўсяго: і камічнага, і трагічнага. Для кагосьці гэта латарэя (пашанцуе – не пашанцуе), аднак для большасці ўсё ж магчымасць праверыць свае здоль насці, паразмаўляць з выкладчыкам на роўных, паказаць сваю дасведча насць і эрудыцыю. Кульмінацыяй навучання ва ўніверсітэце з’яўляюцца, безумоў на, дзяржаўныя экзамены. Для пя цікурснікаў гэта не проста іспыты, а вельмі адказная і ганаровая місія. Пацвярджаць сваю «прафесійную прыгоднасць» даводзіцца не толькі перад універсітэцкімі выкладчы камі, але і перад старшынёй экза менацыйнай камісіі (а на гэтую па саду запрашаюцца вядучыя спецы ялісты рэспублікі).

Па ўніверсітэце крочыць лет няя сесія2011. Годна вытрымаў шы іспыты, большасць студэн таў будзе набірацца сіл перад наступным навучальным годам. А ў выпускнікоў пачнецца новы

этап іх жыцця – самастойная прафесійная дзейнасць. Пажада ем першым выдатнага адпачын ку, а другім – поспеху на ніве пе дагагічнай працы. Вераніка МАНДЗІК

•Педагагічны фарпост

ВАЖАТЫ – САМЫ ВАЖНЫ ЧАЛАВЕК! Праца ў летніках – адна з найбольш цікавых старонак у жыцці кожнага студэнта БДПУ. Трапіўшы аднойчы ў жыццярадасны свет дзяцінства, многія не жадаюць з ім развітвацца і ўсе свае канікулы праводзяць разам са школьнікамі, аддаючы ім часцінку сваіх сэрцаў і адначасова назапашваючы бясцэнны педагагічны вопыт. Калі ваша важацкая місія яшчэ наперадзе, прыслухайцеся да тых, хто акурат у гэты час прыкладае ўсе намаганні, каб кожную хвіліну яго выхаванцы адчувалі сябе шчаслівымі.

ДЗЕНЬ – ЗА ТЫДЗЕНЬ Вось і прайшоў першы тыдзень у летніку. За 7 дзён, на працягу якіх я працавала важатай, адбылося столькі падзей, што гэтага хапіла б на цэлы год. Ду маю, што адзін дзень у летніку можна параўнаць з тыднем мінскага жыцця. Калі пачынаеш прыгадваць усё, што было, проста немагчыма спыніцца на нечым

адным. Вось я сяджу ў пакоі, а Аляксандр Аляксанд равіч (мой сябар і таварыш у нялёгкай справе выха вання дзяцей) тлумачыць мне, што дзеці – усяго толькі добрыя і пяшчотныя кветачкі. І мне зусім не трэба іх палохацца. А вось гэтыя самыя «кветачкі» замкнулі мяне ў пакоі, бо я не пусціла іх на пляж… (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


•Афіцыйная хроніка На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам «Аб мерах па ўдасканаленні перападрыхтоўкі і па вышэння кваліфікацыі слухачоў ІПКіПК» выступіла дырэктар інсты тута Г.Ф. Клімовіч. Заслухаўшы i абмеркаваўшы даклад, члены Савета адзначылі, што дэкана тамі і кафедрамі ІПКіПК праводзіцца мэтанакіраваная праца па ўдаскана ленні змястоўнага кампанента прафе сійнай падрыхтоўкі, форм, метадаў і сродкаў навучання. За апошнія пяць гадоў дыплом аб пе рападрыхтоўцы атрымалі 1812 чала век, пасведчанне аб павышэнні квалі

фікацыі – 8100. Сёння навучанне ў інсты туце праводзіцца па 15 спецыяльнасцях перападрыхтоўкі і 12 напрамках павы шэння кваліфікацыі на бюджэтнай і платнай асновах. У бягучым навучальным годзе слуха чамі інстытута з’яўляюцца больш чым 2000 чалавек. З іх 40% – пазабюджэтнікі. Вучэбны працэс на факультэтах інсты тута забяспечваюць 107 выкладчыкаў з вучонай ступенню, у прыватнасці, 10 дак тароў i 97 кандыдатаў навук. У адпаведнасці з дзеючымі адукацый нымі стандартамі ў інстытуце распраца ваны 12 тыпавых вучэбных планаў пера падрыхтоўкі, да якіх складзены 293 ву

чэбныя праграмы. Праведзена падрыхтоў чая работа па адкрыцці 8 новых спецы яльнасцей. У навучальным працэсе рэалізаваны распрацаваныя ў ІПК і ПК тэхналогіі фар міравання ў слухачоў уменняў самааду кацыі і даследчых уменняў, укараняюц ца тэхналогіі дыстанцыйнага навучання. Для забеспячэння самастойнай работы слухачоў за апошнія пяць гадоў выдадзе ны 27 вучэбнаметадычных дапаможні каў, распрацаваны 84 вучэбнаметадыч ныя комплексы, у тым ліку на электрон ных носьбітах. З 2006 па 2010 гг. супрацоўнікі інсты тута выканалі 17 навуковых даследаван

няў (аб’ём фінансавання – 337,65 млн рублёў), апублікаваны 398 прац, з іх звыш 20 маюць грыф Міністэрства аду кацыі. Штатнымі супрацоўнікамі інстытута абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі. Разам з тым, у дзейнасці інстытута існуюць пэўныя магчымасці паляп шэння якасці вучэбнага працэсу. У прыватнасці, патрабуецца больш інтэнсіўнае ўкараненне адукацыйных камп’ютарных тэхналогій у працэс навучання, распрацоўка новых вучэб ных праграм. Па разгледжаным пытанні Савет пры няў адпаведную пастанову.

•Педагагічны фарпост

ВАЖАТЫ – САМЫ ВАЖНЫ ЧАЛАВЕК!

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

За гэты тыдзень мне давялося па бываць і прамоўцам, і педагогам, і сантэхнікам (калі ў хлоп чыкаў прарвала кран), і цесляром, калі дзверы саскочылі з завес , бо «Аня іх моцна зачыні ла», а двухметровы Вася «тут зусім не прычым». Трэба сказаць, што спецкурс па падрыхтоў цы да працы ў дзіцячым летніку мне вельмі дапа мог. Асабліва ў першыя дні, калі мы, маладыя важатыя, нават не ўяўлялі, з якога боку падысці да дзяцей, каб заслужыць іх давер, павагу, аўтарытэт. Аказаліся ка рыснымі і парады старшакурсні каў, якія ўжо прайшлі практыку і ў гэтым годзе зноў едуць у летнік. Для дзяцей важатыя – не столькі выкладчыкі, колькі псіхолагі, ста рэйшыя сёстры і браты, з якімі мож на шчыра паразмаўляць, даверыць сакрэты. Напрыклад, толькі ўчора

прыгажуня Лера праплакала ў мяне на плячы добрых паўгадзіны, бо яе патаемнае каханне Мікіта зап расіў на танец іншую дзяўчынку.

Магчыма, для нас, ужо дарослых людзей, гэтыя дзіцячыя праблемы здаюцца смешнымі, але для іх – зусім не. Трэба памятаць, што ўсе дзеці – сапраўды кветкі, хоць, праў да, часта яны бываюць і калючымі. Будзьце ўпэўнены, што астатак зме ны пройдзе вельмі хутка, і вам не захочацца развітвацца са сваімі, ужо любімымі, «піянерамі». Юлія ПЯШКО, 212я група фізічнага факультэта

УЛІЦЦА Ў МАЛЕНЬКІ СУСВЕТ Вельмі істотным момантам на шляху станаўлення сапраўдна га педагогапрафесіянала з’яў ляецца практыка. І калі азнаям ляльная практыка на першым ці другім курсе дае першасныя веды пра ўсю складанасць нашай прафесіі, то праца ў летніку – гэта своеасаблівы пункт адліку, з якога пачынаецца назапаш ванне ўласнага педагагічнага вопыту, уменняў працаваць з дзецьмі ў самых розных умовах і сітуацыях. Летнік – маленькі сусвет, які жыве па сваіх законах: з раніцы да вечара дзеці павін ны быць занятыя, займацца спортам, удзельнічаць у разна стайных мерапрыемствах. Як будучаму педагогу стаць част кай дзіцячага калектыву? А што рабіць, калі ў цябе ў ат радзе 33 чатырнаццацігадовыя падлеткі, якія не могуць спа койна пасядзець нават

УПЭЎНЕНАСЦЬ ПРЫХОДЗІЦЬ З ВОПЫТАМ Сёлета ўжо ў чацвёрты раз пачаў сваю работу валан цёрскі педагагічны атрад «Роўнасць» факультэта спецы яльнай адукацыі. Зноў 30 самых актыўных студэнтаў на кіраваліся ў летнік «Сонечны», які працуе на базе Мінска га гарадскога цэнтра карэкцыйнаразвіваючага навучан ня і рэабілітацыі, у якасці выхавацелей дзяцей з асаблі васцямі псіхафізічнага развіцця. Штогод атрад папаўняецца новымі валанцёрамі, якія прыходзяць на змену былым байцам. Адбор праводзіцца на конкурснай аснове, таму ў лік шчасліўчыкаў трапля юць самыя адказныя, актыўныя і творчыя студэнты. Для валанцёраў, якія ўвайшлі ў атрад, былі арганіза ваны майстаркласы і лекцыйныя заняткі. Праводзілі іх і выкладчыкі ФСА, і педагогі Мінскага гарадскога ЦКРНіР, якія дзяліліся з намі вопытам, расказвалі пра формы і метады работы. Гэтыя веды аказаліся вельмі запатрабаванымі, бо сёлета валанцёрам упершыню давя лося працаваць з дзеткамі з аутызмам. Спачатку ў нас, вядома, узнікалі цяжкасці, аднак зараз, калі прайшла палова змены і валанцёры вядуць работу бойка і ўпэўне на, можна смела сказаць: усё прыходзіць з вопытам. 2

хвіліну? Як паспець падрых таваць да вечара цікавы нумар на агульналагернае мерапры емства? Адказы на гэтыя пы танні мы шукаем самі, прымя няючы тыя педагагічныя веды, якія набылі за тры гады вучобы ў БДПУ. Яшчэ падчас падрыхтоўкі да практыкі вык

ладчыкі нам казалі, што лёг ка не будзе нікому. Аднак мы працуем вельмі рупліва і абя цаем, што не падвядзём родны ўніверсітэт! Мікола АКСЁНАЎ, 304я група факультэта беларускай і рускай філалогіі

Адкрыццё летніка адбылося ў аграсядзібе «ВеЛю На». Арганізатарамі свята пры падтрымцы шматлікіх спонсараў было падрыхтавана захапляль нае шоу. Можна было пачаставацца блінамі з мёдам ці юшкай, прыгатаванай «піратамі», самім налавіць рыбы, наведаць мінізаапарк… У канцэртнай праг раме прынялі ўдзел зоркі беларускай эстрады. А ўсе працоўныя моманты ляглі на плечы нашых валан цёраў: мы і ў тэатралізаваных прадстаўленнях выс тупалі, і дзяцей суправаджалі, і ў конкурсах удзель нічалі. За што напрыканцы мерапрыемства атрымалі сардэчныя падзякі. Самі валанцёры не могуць спакойна гаварыць пра сваю работу, эмоцыі проста перапаўняюць. Нягледзячы на сто мленасць, мы не можам дачакацца сваёй наступнай зме ны. Так прыемна зноў узяць за руку дзіця, убачыць бляск і ўдзячнасць у яго вачах… За гэтыя дні мы сталі не проста валанцёрскім пе дагагічным атрадам, а сапраўднай дружнай сям’ёй, дзе ва ўсіх адзіная мэта, дзе кожны спяшаецца на дапамогу іншаму. Юлія КРАСОЎСКАЯ, 207я група ФСА 21 чэрвеня 2011 г.


•Terra Vita

БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ – ЗНАЧЫЦЬ БЫЦЬ ШЧАСЛІВЫМ! Традыцыйныя дні здароўя, якія штогод праводзяцца на ўсіх факультэтах БДПУ, карыстаюцца ў студэнтаў нязменным поспехам. І гэта не дзіўна: перад экзаменацыйнай сесіяй проста неабходна падбадзёрыцца, а спартыўныя спаборніцтвы на свежым паветры – лепшы сродак ад стомленасці. Да таго ж такія мерапрыемствы дапамагаюць студэнцкім групам знітавацца, адчуць сябе адзіным калектывам. Удзельнікаў сёлетніх дзён здароўя проста перапаўняюць станоўчыя эмоцыі, якімі яны спяшаюцца падзяліцца з чытачамі «Н».

*** Студэнты 1га і 2га курсаў фа культэта псіхалогіі заўжды з не цярплівасцю чакаюць правядзен ня традыцыйнага дня здароўя. Яны добра ведаюць, што гэта свята спорту і цудоўнага настрою, а яшчэ – адпачынак на Мінскім моры. Сёлетняе мерапрыемства не падманула нашых спадзяванняў. Святочная атмасфера панавала ўжо ў электрычцы: усе дружна спя валі песні, смяяліся, жартавалі. Спачатку студэнцкія групы спаборнічалі ў спартыўных гуль нях: пляжным футболе, валей

боле, дартсе, а яшчэ – у розных эстафетах, якія арганізавалі нашы цудоўныя выкладчыкі фізічнай культуры. Кожны імкнуўся абараніць гонар сваёй групы, даказаць, што менавіта яна – самая спартыўная. Аднак акрамя фізічных якасцяў нам трэба было прадэманстраваць і свае творчыя здольнасці. Падчас арткроса камусьці давялося спяваць, хтосьці радаваў тэат ральнай ігрой... Усе два гады я з задавальнен нем прымаў удзел у факуль тэцкіх днях здароўя. Шкада, што

*** Факультэт пачатковай адукацыі традыцый на праводзіць спартыўнааздараўленчае свя та на Мінскім моры. І гэты год не стаў выклю чэннем. Дзень здароўя заўсёды выклікаў у студэнтаў непадробны інтарэс – калі яшчэ прадаставіцца магчымасць паказаць сябе ў факультэцкіх спа борніцтвах, ды і на іншых паглядзець?! Цікавыя кон курсы, спартландыя, паласа перашкод, валейбол… Аднак асаблівай папулярнасцю ў студэнтаў ФПА карыстаецца творчае заданне на спартыў ную тэматыку. Калі ў спар тыўным паядынку мы па вінны былі прадэманстра ваць свае сілу і спрыт, то ў творчым конкурсе, які за вяршае свята на Мінскім моры, неабходна было пра явіць самыя розныя якасці – кемлівасць, крэатыўнасць, артыстызм, спартыўны задор і, вядома ж, уменне працаваць адной каман дай. Асаблівых правілаў тут не было: галоўнае

болей не траплю на гэтае яркае мерапрыемства, а толькі буду радавацца за студэнтаў малод шых курсаў. Мне хочацца выка заць шчырую падзяку адмініст рацыі факультэта і, вядома ж, нашым выкладчыкам фізічнай культуры, без якіх свята здаро вага ладу жыцця не адбылося б. Жадаю новаму пакаленню псіхо лагаў БДПУ працягваць гэтую традыцыю і атрымоўваць ад ме рапрыемства яшчэ больш зда роўя і пазітыву! Уладзіслаў БУГУК, студэнт 20й групы ФП

– вытрымаць ліміт часу (3 хвіліны) і не ады ходзіць ад спартыўнай тэматыкі. Прадказаць, хто пераможа, да канца спаборніцтваў было немагчыма. У гэтым захапляльным конкурсе проста пераўзышлі ўсе чаканні студэнты 102й групы. Вясёлыя, задаволеныя, поўныя сіл і энергіі, мы нават не хацелі вяртацца дадому. Вельмі прыемна, што сё лета на Мінскім моры аказаліся студэнты не толькі першага і другога, але і трэцяга курсаў. Заклікаю ўсіх умацоўваць і за хоўваць сваё зда роўе. Шукайце за нятак сабе па душы, імкніцеся перамагаць, і ўсё абавязкова атры маецца! Алена ШАБАН, студэнтка 304й групы ФПА

*** Скажыце, а вы любіце спорт? Думаю, адказ будзе сцвярджальным. Сапраўды, кожны з нас займа ецца фізічнай культурай: нехта ходзіць у спартзалу, каб мець мускулатуру і грацыю Геракла, а хтосьці імкнецца навучыцца гуляць у баскетбол не горш за Майкла Джордана. На факультэце пры родазнаўства спорт займае значнае месца ў жыцці кожнага студэнта. Зразумець важнасць здаровага ладу жыцця першакурснікам дапамагае традыцыйнае спартыўнае свята, якое адбылося сёлета на базе АБС «Зялёнае». Адкрыў мерапрыемства намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Я.Р. Грыцкевіч, пасля чаго каманды бадзёра віталі ўсіх прысутных звонкімі дэвізамі. Спартыўныя выпрабаванні складаліся пераважна з эстафет. Самым цікавым аказалася спартыўнае арыенціраванне. Падчас яго, выкарыстоўваючы спецыяльную схему, удзельнікі павінны былі за найкарацейшы час прайсці дыстанцыю і адзна чыць кожны пункт у сваёй карце. За ўсімі дзеяннямі сачыла журы, якое ацэньвала кожны этап эстафет. Балельшчыкі таксама не сядзелі на месцы. Іх бадзёрыя галасы яшчэ надоўга запомняць жыхары Зялёнага. Старшыня студсавета Уладзімір Мудрык усімі магчымымі спосабамі прыўносіў у спартыў нае мерапрыемства яркія фарбы, напрыклад, выканаў у час эстафет некалькі знаёмых мелодый. Гэты дзень завяршыўся непрыкметна. Аказалася, што сёлетняе спартыўнае свята – гэта не толькі карыснае баўленне часу, але і магчымасць атрымаць першы вясновы загар. У наступным годзе ўсіх нас зноў чакае мора задавальнення, весялосці і выдатнага настрою. Міхаіл ШАБАН, студэнт 102й групы факультэта прыродазнаўства 21 чэрвеня 2011 г.

*** Мы, студэнты, яшчэ маладыя і поўныя сіл, таму часта ў мітусні вучэбных будняў забываем пра тое, што трэба ўдзяляць увагу свайму здароўю. Добра, што наш універсітэт надае вялікае значэнне фармі раванню здаровага ладу жыцця. Я маю на ўвазе не толькі заняткі па фізічнай культуры, але і правядзенне факультэцкіх дзён здароўя, якія дапамагаюць зразумець, што спорт можа стаць выдатнай падставай для зносінаў з аднадумцамі, умацавання сяброўства, паляпшэння свайго самаадчування.

Дзень здароўя на фізічным факультэце – гэта мерапрыемства, якое дазваляе студэнтам і выкладчыкам сустрэцца ў нефармальнай абста ноўцы і на роўных паспаборнічаць у сіле, хуткасці і спрыце. Папу лярнасць спартыўнага свята з часам толькі расце. Доказам можа пас лужыць той факт, што кожны год у Зялёнае (а менавіта там пра ходзіць дзень здароўя) з радасцю едуць не толькі студэнты 1–2 кур саў, але і старшакурснікі. Вось і сёлета яны сфарміравалі дзве збор ныя каманды, якія разам з астатнімі прымалі ўдзел у спаборніцт вах. Ну і, вядома ж, не абышлося без творчасці. Ужо стала добрай традыцыяй, што кожны дзень здароўя заканчваецца загадзя падрых таваным канцэртам на свежым паветры. Здаровы лад жыцця робіць нас не толькі моцнымі, але і шчаслі вымі, паспяховымі людзьмі. Няхай кожны дзень будзе для нас такім жа карысным і пазітыўным, як сёлетні дзень здароўя! Надзея ГУСЬКОВА, студэнтка 311й групы фізічнага факультэта *** Кожны з нас, віншуючы сваіх блізкіх са святам, у першую чар гу жадае ім самага галоўнага – здароўя. Яно дапамагае пераа дольваць любыя перашкоды, увасабляць у жыццё запаветныя мары. Правядзенне штогадовых спартыўных мерапрыемстваў на факультэце сацыяльнапедага гічных тэхналогій спрыяе далу чэнню студэнтаў да здаровага ладу жыцця. Дзень здароўя – гэта не проста выхаваўчае мерапрыемства, але і сапраўднае свята і для студэнтаў, і для вык ладчыкаў. Па трады цыі ён праходзіць на тэрыторыі аграбіястан цыі «Зялёнае». Сёлета, у адрозненне ад міну лых гадоў, мы не толькі спаборнічалі паміж сабою ў спар

тыўных гульнях, але і ўдзельні чалі ў розных інтэлектуальных конкурсах, праяўлялі свае твор чыя, музычныя і артыстычныя здольнасці. Спартыўнае свята спрыяе яшчэ большай згуртаванасці студэнтаў, дорыць зарад ба дзёрасці і энергіі на доўгі час. Таму хочацца выказаць удзяч насць адміністрацыі факуль тэта за захаванне гэтай цу доўнай традыцыі. Студэнты 1га курса ФСПТ

3


•БДПУ – тэрыторыя здароўя ДЗЕНЬ БЕЗ ТЫТУНЮ

•Гасцёўня ПАДАРОЖЖА Ў ЛІТОЎСКІ КРАЙ

З 10 па 31 мая ў Беларусі прайшла рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць тыту ню». У рамках гэтага мерапрыемства на ўсіх факультэтах і ў інтэрнатах БДПУ былі арганізаваны і праведзены тэматычныя куратарскія гадзіны, гутаркі, круглыя сталы па фарміраванні здаровага ладу жыцця і прафілактыцы курэння, конкурсы плакатаў «Жыццё без тытуню» і інш. Апошнім майскім днём у фае галоўнага корпуса БДПУ адбы лася агульнаўніверсітэцкая акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня без тытуню. На фоне маляўнічых слайдаў мультымедыйнай прэзентацыі і гукаў дынамічнай пазітыўнай му зыкі студэнты заклікалі ўсіх ад чуць радасць жыцця, паўнату сва боднага дыхання. Частавалі ле дзянцамі тых, хто вырашыў адмо віцца ад цыгарэт, адказвалі на ўсе пытанні аб шкодзе курэння каля імправізаванага інфармацыйнага акна. Кожны мог паўдзельнічаць у падрыхтоўцы газеты «БДПУ суп раць курэння» – своеасаблівай па мяткі пра спосабы адмаўлення ад тытуню. Гатовая газета была вы вешана ў зоне адпачынку студэн таў – унутраным дворыку БДПУ. Падчас сацыялагічнага апы тання студэнты выказвалі сваё стаўленне да курэння. Дадзеныя паказалі, што 90% рэспандэнтаў лічаць курэнне ў XXI стагоддзі нямоднай з’явай, уяўляюць яго негатыўнае ўздзеянне на здароўе.

Нам радасна за тых, хто выра шыў быць незалежным ад тыту ню не толькі на працягу сутак, але і ўсяго жыцця. Жадаем усім моцнага здароўя! Алена ЖУРАЎСКАЯ, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю

P.S. Выказваем падзяку факультэту сацыяльна!пе! дагагічных тэхналогій за садзеянне ў рэалізацыі ме! рапрыемстваў рэспублікан! скай акцыі «Беларусь суп! раць тытуню!» і, у прыват! насці, Сусветнага дня без тытуню.

Факультэт беларускай і рускай філалогіі заўсёды адроз ніваўся «шматнацыянальнасцю». Вядома ж, я маю на ўвазе тое, што акрамя дзвюх дзяржаўных моў нашай краіны, тут вывучаюцца многія замежныя. Дзякуючы гэтаму чацвёр ты паверх другога вучэбнага корпуса БДПУ ператварыўся ў своеасаблівы атлас народаў свету, дзе трапіць з Азербай джана ў Літву можна вельмі проста: прайсці з цэнтра азер байджанскай мовы і культуры ў цэнтр літуаністыкі. А тут вас сустрэнуць… гарбатай і шакойцісам, вершамі і песнямі на літоўскай мове. Тут заўжды рады гасцям! І госці ахвотна прыходзяць на факультэт. Так, на літоўскую вечарыну завіталі дэкан факультэта славістыкі Вільнюскага пе дагагічнага ўніверсітэта Гінтаўтас Кундротас, а таксама старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Іванавіч ЛучыцФеда рэц. Амаль за гадзіну ўсе прысутныя здзейснілі падарожжа ў літоўскі край: пазнаёміліся з традыцыямі і абрадамі нашых су седзяў, пачулі старажытную і сучасную музыку, вершы. За гарба тай вяліся сяброўскія размовы: і пра дзейнасць цэнтра літуані стыкі, і пра навуковыя канферэнцыі на факультэце, і пра перс пектывы далейшага супрацоўніцтва. Не абыйшлося без прыемных сюрпрызаў. Так, І.І. ЛучыцФеда рэц падарыў цэнтру кнігу на літоўскай мове, датаваную 1838м годам! Спадзяюся, што сённяшнія першакурснікі, якія прымалі актыўны ўдзел у святочнай імпрэзе, праз некалькі гадоў абавязко ва прачытаюць гэтую кнігу і раскажуць нам, якой была Літва ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Ганна БАГУМІНСКАЯ

•Віншуем!

•Як жывеш, куратар? АПОВЕД ПРА ЗЯМЛЮ САМЫХ АДКРЫТЫХ ДУШ На факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі займаюцца юнакі і дзяўчаты не толькі з Беларусі, але і з іншых краін – Туркменістана, Кітая, Ірака, Ірана… Вучэб ны корпус БДПУ па вуліцы Караля, 16А становіцца для іх месцам штодзённых сус трэч. Тут яны маюць магчымасць і падрыхтавацца да ўступных экзаменаў у ВНУ, і даведацца шмат цікавага пра нашу краіну. Замежныя слухачы, якія толькі прыехалі ў Беларусь, не зусім добра ведаюць рускую мову. Таму ў самым пачатку навучальнага года кура тары плённа працуюць над удасканаленнем вус нага і пісьмовага маўлення сваіх навучэнцаў, праводзяць экскурсіі па Мінску, расказваюць пра святы, традыцыі і звычаі беларусаў. У дру гой палове навучальнага года, калі госці адчу ваюць сябе больш упэўнена і дэманструюць не благое валоданне рускай мовай, арганізуюцца прэзентацыі краін, на якія мы запрашаем слу хачоў з іншых груп. Сёлета першымі расказалі пра свой край туркмены. У адказ слухачыбе ларусы падрыхтавалі аповед пра нашу сіняво кую Радзіму. Спачатку адбылося завочнае падарожжа па Бе ларусі. Яўген Гардзіенка падрыхтаваў электрон ную прэзентацыю знакамітых мясцін сталіцы і ўсёй краіны, а Вадзім Нікіфараў распавёў пра гісто рыкакультурныя помнікі цэнтра Мінска. Кож ны з нашых навучэнцаў выходзіў да карты Бела русі, паказваў на ёй сваю малую радзіму і расказ ваў пра яе нешта цікавае. Напрыклад, з вуснаў

Міхася Шаціла і Яўгена Гардзіенка мы даведалі ся пра паходжанне назваў Радашковічы і Карма. Юнакі з такім замілаваннем і прытоеным сумам расказвалі пра родныя мясціны, што не ўтрыма ліся і выкладчыкі: Т.А. Бічанкова распавяла пра родны Жлобін, В.Р. Дакучыц – пра Бярозу, якая раней называлася БярозаКартузская. Я ў сваю чаргу працытавала ўрыўкі з верша пра Гародзькі, якія ляжаць у даліне Заходняй Бярэзіны, «што нясе свае воды да Нёмана». Уяўленне пра Беларусь было б не поўным без аповеду пра традыцыі нашага народа, які падрых тавалі Вікторыя Нязнаева і Таццяна Казачэнка. Дзяўчаты прачыталі ўрывак з рамана ў вершах Ніла Гілевіча «Родныя дзеці», дзе паэт распавя дае пра беларускія нацыянальныя стравы і гас ціннасць нашых гаспадынь. Лагічным працягам мерапрыемства стала частаванне гасцей. Упэўнена, што падарожжа па нашай зямлі, краі не Скарыны, Коласа і Купалы, пакінула ў замеж ных слухачоў самыя лепшыя ўражанні. Алена САЛАМЕВІЧ, куратар групы 1Б ФДП

220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127. Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

2264019

i

email:nastaunik@bspu.unibel.by www.bspu.unibel.by

Мікалай Васільевіч СІРАТА – асоба неардынарная, з кагорты яркіх дзеячаў мастацтва народнай музыкі. Дацэнт кафедры народ ных інструментаў факультэта эс тэтычнай адукацыі БДПУ, Заслу жаны дзеяч мастацтваў Беларусі,

кампазітар, выдатны аранжыроў шчык беларускіх народных песень, вядомы музыкант, вопытны педа гог, ён на працягу многіх гадоў з’яў ляўся мастацкім кіраўніком на роднага ансамбля беларускай песні і музыкі «Ярыца». Нельга не захапляцца рыцарскай адданасцю маэстра мастацтву на роднай музыкі, глыбокай верай у яе выхаваўчую місію. Мікалаю Васі льевічу і сёння ўдаецца захоўваць юнацкую натхнёнасць у працы, ажыццяўляць пастаянны пошук новых форм і метадаў у навучанні, быць прынцыповым у ацэнках, чуйна і клапатліва ставіцца да люд зей. Доўгіх і плённых Вам гадоў жыцця, шчасця і моцнага здароўя! Выкладчыкі кафедры народных інструментаў

•Аддзел кадраў Згодна з Тыповым палажэннем аб атэстацыі кіраўнікоў і спецыя лістаў арганізацый і ў адпаведнасці з загадам рэктара БДПУ ва ўнівер сітэце ў перыяд з 1 кастрычніка па 30 снежня г.г. будзе праводзіцца атэстацыя спецыялістаў (акрамя спецыялістаў з ліку педагагічных работнікаў). Мерапрыемства праводзіцца з мэтай аб’ектыўнай ацэнкі ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі кадраў, паляпшэння іх падбору і расстаноўкі, павышэння кваліфікацыі, якасці і эфектыўнасці пра цы, забеспячэння больш цеснай сувязі матэрыяльных і маральных стымулаў з вынікамі працы. Для правядзення атэстацыі створаны дзве камісіі пад старшынствам першага прарэктара ўніверсітэта А.І. Андарала і прарэктара па вучэбнай рабоце Ю.А. Быкадорава. В. АЛАВЯННІКАЎ, начальнік аддзела кадраў

Выходзіць два разы ў месяц на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў. Газета надрукавана ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Тыраж 1000 экз. Зак. № 359. Падпісана ў друк 21.06.2011 г. у 9.00.

nastaunik 9(1093)  
nastaunik 9(1093)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement