Issuu on Google+

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 28 красавіка 2011 года

СПАБОР# НІЧАЮЦЬ ІНТЭЛЕК# ТУАЛЫ Стар. 2

•Ведай нашых!

№ 6 (1090)

ЯК МНОГА ХОЧАЦЦА СКАЗАЦЬ!..

ЯК ЖЫВЕШ, КУРАТАР?

Стар. 4

Стар. 4

•Выхаванне: вопыт, інавацыі

НАВУКА ПЕРАМАГАЦЬ Ужо не першы год прадстаўніцы факультэта спецы1 яльнай адукацыі паспяхова абараняюць гонар нашай alma mater на Усеўкраінскай студэнцкай алімпіядзе з міжнародным удзелам па карэкцыйнай педагогіцы, што праходзіць у НПУ імя М.П. Драгаманава. Сёлетняя, сё1 мая па ліку алімпіяда не стала выключэннем: студэнткі ФСА Кацярына БЫКАВА і Кацярына ЖУК заваявалі дыпломы І і ІІ ступеняў. Дзяўчаты змаглі абысці канку1 рэнтаў з многіх гарадоў Украіны, Расіі і Малдовы і ў чар1 говы раз даказалі: БДПУ – на вышыні! Спаборніцтва праходзіла ў два этапы, першы з іх прадугледжваў праверку тэарэтычных ведаў па карэкцыйнай педагогіцы і спецы яльнай псіхалогіі. Акрамя адказаў на тэставыя заданні, неабходна было вырашыць праблемныя сітуацыі, выказаць і абгрунтаваць улас ную пазіцыю адносна пэўных пытанняў. Справіўшыся з тэорыяй, Кацярыны з хваляваннем чакалі наступнага дня: другі этап алімпі яды заключаўся ў прэзентацыі і абароне сваіх навуковых работ. Пас лухаць маладых даследчыкаў прыйшлі не толькі члены журы, але і многія выкладчыкі кіеўскай ВНУ, якія таксама задавалі пытанні канкурсантам. Працу К. Быкавай «Асаблівасці самакантролю ма лодшых школьнікаў з цяжкімі парушэннямі мовы» і даследаванне К. Жук «Фарміраванне матэматычных кампетэнцый у малодшых

ТРАДЫЦЫЯ НАРАДЖАЕЦЦА СЁННЯ

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

•9 мая – Дзень Перамогі! ЛЮБІЦЬ І ШАНАВАЦЬ СВАЮ ГІСТОРЫЮ Набліжаецца свята 9 мая. Нягледзячы на тое, што пе1 раможныя салюты сціхлі ўжо 66 гадоў таму, маладое па1 каленне і сёння памятае подзвіг сваіх дзядоў і прадзе1 даў. Доказам гэтаму з’яўляецца правядзенне ў нашым універсітэце штогадовых мерапрыемстваў, прысвеча1 ных Дню Перамогі. ДНЫМ з такіх мерапрыемстваў сёлета стала агульнаўніверсі тэцкая алімпіяда па гісторыі для студэнтаў, якая праводзіла ся па ініцыятыве кафедры ай чыннай і сусветнай гісторыі гістфака сумесна з вучэбнаме тадычным упраўленнем і дэка натамі іншых факультэтаў. З кожнага факультэта ў конкур се ўдзельнічалі лепшыя перша курснікізнаўцы гісторыі. Дэкан факультэта М.М. За баўскі ў сваім выступленні пад Дыплом пераможцы алімпіяды час правядзення алімпіяды

А

А. Дайлід ўручае М. М. Забаўскі

(Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

Ідэалагічная і выхаваўчая работа з’яўляецца адным з важных складнікаў прафесій1 най падрыхтоўкі студэнтаў. Не сакрэт, што сёння ў школах чакаюць не толькі высока1 кваліфікаваных спецыялістаў, але і людзей крэатыўных, ініцыятыўных, здольных па1 весці за сабой. І гэтаму вучаць у нашым універсітэце. Кожны факультэт мае багаты вопыт у гэтай галіне, аднак па выніках конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы лепшым быў прызнаны факультэт спецыяльнай адукацыі. Неўза1 баве Саветам універсітэта было прынята рашэнне аб правядзенні выязных семінараў па абмене вопытам для намеснікаў дэканаў па выхаваўчай рабоце. Першы з іх адбыўся днямі на базе ФСА і, па словах прысутных, аказаўся вельмі цікавым і карысным. Сваімі ўражаннямі дзеляцца прадстаўнікі розных факультэтаў. Семінар паказаў важнасць стварэння адзінай выхаваўчай прасторы і адзіных падыходаў у

выхаваўчай дзейнасці. Вельмі спадабалася форма яго правя дзення: відэаролікі, дзелавая

гульня, дыскусія, круглы стол. Трэба адзначыць цікавы, насы (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


•Ведай нашых!

•Справы кафедральныя

НАВУКА ПЕРАМАГАЦЬ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

школьнікаў з разумовымі адхі леннямі» журы прызнала і акту альнымі, і якасна выкананымі. Дзяўчаты не толькі правялі экс перыментальную работу, але і распрацавалі карэкцыйныя праг рамы, што мае вялікае практыч нае значэнне.

«Два дні праляцелі непрыкмет на, бо былі насычаны самымі рознымі падзеямі: знаёмства з кіеўскімі прафесарамі і выклад чыкамі, таленавітымі студэнтамі з іншых краін, абарона навуко вых прац, экскурсія па гістарыч ных мясцінах Кіева і многае іншае, – дзеліцца ўражаннямі

Кацярына Быкава. – Прыемна, што мы ўвесь час адчувалі ўвагу і клопат з боку арганізатараў алі мпіяды і студэнтаў НПУ. Асобна хацелася б адзначыць работу су дзейскай камісіі: па канкрэтна вызначаных крытэрыях вельмі дакладна і празрыста ацэньвала ся кожная праца. Вядома, мы га нарымся тым, што змаглі дака заць сваю кампетэнтнасць і тым самым яшчэ раз праславіць род ны факультэт і ўніверсітэт. Уво гуле ж паездка ў Кіеў дазволіла нам не толькі праверыць свае здольнасці, але і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, з іх ідэямі і навуковымі працамі, абмяняцца думкамі і пашырыць свае веды. А яшчэ – набыць новых сяброў!» Віншуем дзяўчат з цудоўным вынікам і спадзяёмся, што тра дыцыя паспяховага выступлен ня на алімпіядах будзе працяг вацца і надалей. Вераніка МАНДЗІК

Падрыхтаваць добрага настаўніка – справа адказная і няп1 ростая. Апрача грунтоўнай тэарэтычнай базы патрэбен яшчэ і сур’ёзны практычны вопыт. Педагагічная практыка студэнтаў у школах вырашае гэтую праблему, як правіла, толькі частко1 ва. І тут вельмі паказальны прыклад паспяховага супрацоўн1 іцтва выкладчыцкага калектыву кафедры педагогікі з калек1 тывам гімназіі № 22 г. Мінска, якое садзейнічае практыкаары1 ентаванай падрыхтоўцы нашых студэнтаў. У выніку маладыя настаўнікі ўпэўнена ўступаюць на прафесійны шлях, маючы за плячыма прыклады эфектыўнай педагагічнай дзейнасці і першапачатковы практычны вопыт. Днямі адбылося сумес1 нае пасяджэнне кафедры педагогікі з настаўнікамі і прадстаў1 нікамі адміністрацыі гімназіі, дзе абмяркоўваліся вынікі дзе1 сяцігадовага супрацоўніцтва і перспектывы далейшай сумес1 най дзейнасці. Пасяджэнне прайшло ў новым структурным пад1 раздзяленні кафедры – вучэбнай лабараторыі педагогікі і пе1 дагагічных інавацый.

Педагогіка ў комплексе

•Алімпійскі марафон СПАБОРНІЦТВА ДЛЯ ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ Правядзенне алімпіяд стала традыцыйным на кафедры педагогікі. Да арганізацыі сёлетняга ме рапрыемства падключыліся новыя адукацыйныя структуры: філіял кафедры педагогікі ў гімназіі № 22 г. Мінска (загадчык – Л.А. Казінец) і лабарато рыя педагогікі і педагагічных інавацый (загадчык – К.М. Арцямёнак). З прывітальным словам да студэнтаў звярнуў ся прарэктар па навуковай рабоце В.В. Бушчык. Ён пажадаў усім удзельнікам інтэлектуальнага спаборніцтва (а гэта прадстаўнікі дзесяці фа культэтаў) творчых поспехаў і добрых вынікаў. Пераможца конкурсу «Крыш тальны журавель97», канды дат педагагічных навук В.В. Гінчук у сваім выступленні пад крэсліла важнасць псіхолага педагагічнай падрыхтоўкі ў ста наўленні настаўнікапрафесія нала. А настаўнік гісторыі гімназіі № 22 А.Э Свідзінскі па дзяліўся са студэнтамі педагаг ічным вопытам і расказаў, што толькі ў мінулым годзе яго вучні 22 разы перамагалі на ра ённых, гарадскіх і рэспублі канскіх алімпіядах. Каманды спаборнічалі ў двух конкурсах – тэарэ тычным і творчым. Падчас першага студэнты вы конвалі тэставыя заданні па дыдактыцы, тэорыі выхавання і гісторыі конкурснага руху педагагіч ных работнікаў. Творчы конкурс заключаўся ў на пісанні эсэ на тэму «Сітуацыя, якая прадугледжвае ператварэнне набыткаў педагагічнай культуры ў эфектыўную педагагічную дзейнасць». Лепшыя вынікі ў тэарэтычным конкурсе па казалі: К. Дзернакова (факультэт спецыяльнай 2

адукацыі), В. Давідовіч (факультэт дашкольнай адукацыі), Т. Долгач (гістарычны факультэт), Д. Кавалёва (факультэт пачатковай адукацыі), В. Марчанка (факультэт эстэтычнай адукацыі), К. Пяткевіч (факультэт сацыяльнапедагагіч ных тэхналогій), В. Пугачова (матэматычны фа культэт), А. Флісак (факультэт беларускай і рус кай філалогіі), С. Шышпаронак (гістарычны фа культэт). Пераможцамі творчага конкурсу сталі студэнтка гістарычнага факультэта К. Тарановіч і студэнтка факультэта пачатковай адукацыі Я. Сярдзюк.

Па выніках алімпіяды першае каманднае мес ца занялі прадстаўнікі гістарычнага факультэта, другое – факультэта беларускай і рускай філалогіі і ФДА, трэцяе – матэматычнага факультэта, ФСА і ФСПТ. Пераможцы конкурсу, а таксама каманды, якія занялі І–ІІІ месцы, узнагароджаны граматамі. Кафедра педагогікі віншуе пераможцаў і жадае ім новых творчых здзяйсненняў!

А пачалося ўсё з таго, што дзесяць гадоў таму да выкладчыкаў кафедры педагогікі нашага ўніверсітэта звярнуўся па дапамогу дырэктар СШ № 171 г. Мінска. Гэта школа тады змагалася за званне гімназіі, і ёй неабходна было навуковае кансультаванне, якое і выканалі выкладчыкі кафедры. У адука цыйны працэс былі ўкаранёны новыя педагагічныя тэхналогіі, што дазволі ла значна скараціць стамляльнасць вучняў і ў цэлым павысіць прадуктыў насць іх працы. У хуткім часе школе было прысвоена званне гімназіі № 22. Студэнты нашага ўніверсітэта сталі праходзіць педагагічную практыку на прыцыпова новым узроўні: рыхтаваць і праводзіць нестандартныя тыпы ўрокаў пад гнуткім кіраўніцтвам настаўнікаў, выкарыстоўваць гімназію ў якасці экс перыментальнай пляцоўкі для сваіх даследванняў. Кожны педагог быў заці каўлены ў т��м, каб максімальна поўна падзяліцца вопытам з практыкантамі. Акрамя таго, і ў выкладчыкаў БДПУ з’явілася магчымасць дэманстраваць пе дагагічны працэс на канкрэтных мадэлях. Арганізаваць усю гэту работу дапа мог створаны ў гімназіі навуковапедагагічны цэнтр. На працягу гэтых гадоў многія настаўнікі праводзілі з нашымі студэнтамі се мінарскія і лабараторныя заняткі па розных напрамках педагагічнай і выхаваў чай дзейнасці. Напрыклад, класныя кіраўнікі са шматгадовым стажам вучылі, як правільна складаць план куратарскай работы, якім чынам трэба арганізоў ваць работу з сям’ёй і г.д. На практыцы гэтыя веды заўсёды вельмі карысныя. У апошні год наша супрацоўніцтва пакрочыла яшчэ далей: у адпаведнасці з загадам рэктара БДПУ, прафесара П.Д. Кухарчыка 1 чэрвеня 2010 г. у гімназіі быў адкрыты філіял кафедры педагогікі, які ўзначальвае дацэнт гэтай ка федры Л.А. Казінец. Нашы выкладчыкі рэгулярна праводзяць для настаўн ікаў семінары з мэтай павышэння іх педагагічнага майстэрства, а тыя ў сваю чаргу дзеляцца вопытам са студэнтамі. Вынікам вывучэння і абагульнення перадавога педагагічнага вопыту настаў нікаў з’явілася выданне кнігі «Лідары педагагічнай прафесіі: сцэнарыі эфек тыўнай педагагічнай дзейнасці» (аўтары прафесар І.І. Цыркун і дацэнт Л.А. Казінец), у якой сабраны напрацоўкі сарака чатырох лепшых настаўнікаў Беларусі ўсіх спецыяльнасцей, у тым ліку і гімназіі № 22. Веданне настаўнікам свайго прадмета – толькі палова яго паспяхо вай дзейнасці. Як данесці гэтыя веды найбольш эфектыўна, якую ме тодыку абраць, як знітаваць клас? Усяму гэтаму цяжка навучыцца толькі ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях, а вось на канкрэтных прык ладах з вопыту перадавых настаўнікаў – можна і трэба. Таму суп рацоўніцтва паміж гімназіяй № 22 і кафедрай педагогікі будзе раз вівацца, дазваляючы і ў далейшым забяспечваць больш якасную пра фесійную падрыхтоўку студэнтаў нашага ўніверсітэта. Раман РУСЕЦКІ, студэнт факультэта прыродазнаўства 28 красавіка 2011 г.


•9 мая – Дзень Перамогі! ЛЮБІЦЬ І ШАНАВАЦЬ СВАЮ ГІСТОРЫЮ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

адзначыў, што «дрэнны той настаўнік, які не ведае гісто рыю сваёй краіны». Вынікі ўдзельнікаў паказалі, што гэ тае выказванне не пра іх. У агульнакамандным заліку ІІІ месца заняў факультэт дашкольнай адукацыі, ІІ месца – факультэт пачатковай адукацыі, і І месца ў факультэта эстэтычнай адукацыі. Што тычыцца асабістага першын ства, тут месцы размеркаваліся наступным чынам: ІІІ – Алена Пятроўская, ІІ – Вераніка Шарупская (прадстаўні1 цы факультэта эстэтычнага выхавання), а ганаровае І мес1 ца заняла Аліна Дайлід (факультэт пачатковай адукацыі). ЯДОМА, што прыярытэтным напрамкам палітыкі нашай дзяржавы з’яўляецца грамадзянскапатры ятычнае выхаванне моладзі. Адзін са шляхоў дасягнення гэтай мэты – навуковадаследчая праца навучэнцаў. Так, ужо два гады запар на базе Мінскага сувораўскага вучылі шча праходзіць сумесная канферэнцыя студэнтаў нашай ВНУ і курсантаў. Асноўныя праблемы, якія тут закрана юцца, прысвечаны пытанням Вялікай Айчыннай вайны. Трэба адзначыць, што ўзровень выканання работ павыша ецца з кожным годам, пра што сведчыць і той факт, што многія навуковыя даследаванні сувораўцаў займаюць пры завыя месцы на алімпіядах па гуманітарных навуках як на гарадскім, так і на рэспубліканскім узроўні. Сёлета сту дэнцкую моладзь гістарычнага факультэта на канферэн цыі прадстаўлялі члены гісторыкапатрыятычнага клуба «Памяць». У наступным годзе плануецца правесці падоб нае мерапрыемства на базе БДПУ. Будзем чакаць гасцей! АМІЖ гістарычным факультэтам БДПУ і гімназі яй № 174 г. Мінска ў 2008 г. было заключана па гадненне аб супрацоўніцтве. У яго рамках добрай трады цыяй стала правядзенне маладзёжнай навуковапрактыч най канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг. у гістарычнай памяці народа». Сёлета яна стане ўжо чацвёртай па ліку. На сённяшні дзень канферэнцыя носіць міжнародны характар. Акрамя школьнікаў з Бе ларусі, гімназія чакае юных гісторыкаў з Расіі, Украі ны, Ізраіля. Мерапрыемства пройдзе сумесна з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Мінскім гарадскім інстытутам раз віцця адукацыі і Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканка ма. На ўрачыстае адкрыцце канферэнцыі абавязкова бу дуць запрошаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Ся род ганаровых гасцей і членаў журы можна будзе сустрэць і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта – Г.У.Карзенку, Д.І. Наумава, І.Ю. Нікіціну, А.Ф. Рацько. Дэкан гістарычнага факультэта М.М. Забаўскі ў якасці сустаршыні ўвойдзе ў арганізацыйны камітэт мерапрыемства. Значнасць гэтых канферэнцый у тым, што вучань, які цікавіцца навукай, ужо са школьных гадоў будзе мець вопыт выступлення і абароны сваёй працы перад заслужанымі гісторыкамі на шай краіны. Гэты вопыт абавязкова дапаможа яму ў кан чатковым прафесійным вызначэнні.

В

•Выхаванне: вопыт, інавацыі ТРАДЫЦЫЯ НАРАДЖАЕЦЦА СЁННЯ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

чаны і пазнавальны змест семінара, атмасферу шчырасці і супрацоўніц тва, якая на ім панавала. Атрыма ны вопыт адразу хочацца ўкараняць у выхаваўчы працэс на сваім факуль тэце, а гэта ўжо паказчык. Валянціна МАКРАЦОВА, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце ФП ; Вольга ІГНАЦКАЯ, старшыня савета куратараў ФП *** Мы змаглі пераканацца, што адм іністрацыя, усе кафедры і грамадс кія арганізацыі факультэта не толькі працуюць па адзіным, дак ладна прадуманым плане выхаваў чай работы, але і з’яўляюцца адна думацамі і партнёрамі ў працэсе раз віцця асобасных і прафесійных якас цей студэнтаў. Яркія ўражанні пак інула куратарская гадзіна «Валан цёр + дзейнасць = актыўная грамад

ўцягнуты і мы, запрошаныя госці. Было цікава выказваць свае думкі на прапанаваную тэму. Вынікі семінара падвялі падчас круглага стала «Якасць выхаваўчага працэсу як вынік узаемадзеяння ад міністрацыі факультэта, выпускаю чых кафедраў і куратараў студэнцкіх груп». На наш погляд, менавіта та кое ўзаемадзеянне і дазволіла факуль тэту дасягнуць высокага ўзроўню ў справе выхавання маладога пакален ня. Вопыт работы калег варта выка рыстоўваць у арганізацыі выхаваўчай работы ўсіх факультэтаў БДПУ. А. КАНОЙКА, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце гістарычнага факультэта; В. ФЕДАРАСАВА, старшыня Савета куратараў гістарычнага факультэта *** Аналізучы семінар, хацелася б ад значыць работу загадчыкаў кафед

П

Упэўнена, што сярод нашых чатачоў таксама шмат ама1 тараў гісторыі. Шаноўныя сябры, у вас з’явілася ўнікаль1 ная магчымасць праверыць свае веды па перыядзе Вялі1 кай Айчыннай вайны. Гістарычны факультэт прапануе ўсім жадаючым прыняць удзел у інтэрнет1алімпіядзе, прыс1 вечанай Перамозе народаў Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг. Спяшайцеся, першы тур працягваецца да 15 мая ў дыстанцыйнай форме. Па яго выніках 50 % удзельнікаў, якія набяруць найбольшую коль1 касць балаў, пройдуць у другі тур (з 16 па 26 мая). Спіс пераможцаў з’явіцца на сайце 27 мая. Урачыстае ўзнага1 роджанне адбудзецца 31 мая ў галоўным корпусе БДПУ. Калі вас гэта зацікавіла, усе падрабязнасці можна знайсці на сайце http//bspu.unibel.by/pages/65olimp/. Поспехаў Вам! Любіце і шануйце сваю гісторыю! Марыя МОРХАТ 28 красавіка 2011 г.

На пытанні адказвае Л. Р. Сячкоўская зянская пазіцыя». Куратар С.Я. Пят роўская ўмела спалучала розныя формы работы са студэнтамі і здоле ла не проста актывізаваць удзельні каў, а павесці іх за сабой. Мы даве даліся, што на факультэце дзейні чае восем валанцёрскіх клубаў. Так сама хочацца адзначыць, што кура тарская гадзіна мела дакладную пра фесійную накіраванасць. Н. САМСОНАВА, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце ФДА; М. МАЗОЎКА, старшы выкладчык кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі *** Куратары студэнцкіх груп і кіраў ніцтва факультэта (у прыватнасці, дэкан С.Я. Гайдукевіч, а таксама на меснік дэкана па выхаваўчай рабо це Л.Р. Сячкоўская) распавялі нам пра работу, якая вядзецца на ФСА. Пасля ад слоў перайшлі да справы: мы атрымалі магчымасць назіраць за правядзеннем дзвюх куратарскіх гадзін: «Свая справа ў адукацыі: маг чымасці, варыянты, стратэгіі» і «Ва ланцёр + дзейнасць = актыўная гра мадзянская пазіцыя». Хочацца адз начыць, што ў наладжаны паміж куратарамі і студэнтамі дыялог былі

раў факультэта спецыяльнай адука цыі не толькі ва ўніверсітэце, але і ў інтэрнаце. З такім запалам і энтузі язмам расказваць пра сваю дзей насць могуць толькі апантаныя агульнай справай людзі. Увогуле, іначай і быць не магло, бо намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце ФСА Лідзія Рыгораўна Сячкоўская – ча лавек крэатыўны, творчы, адным словам, душа факультэта. У. СТАНКЕВІЧ, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце фізічнага факультэта *** Адзначыў для сябе, што на ФСА вельмі добра пастаўлена выхаваўчая работа на факультэцкіх кафедрах. Дакладна прасочваецца ўзаемадзе янне ў рабоце паміж адміністрацы яй факультэта, кафедрамі, курата рамі акадэмічных груп, студэнтамі, што спрыяльна адбіваецца на якасці выхаваўчага працэсу. Вялікую павагу выклікае дзейнасць студэнтаўваланцёраў, якія паказва юць усім нам прыклады адданасці сва ёй справе, стараннасці, цярплівасці. Д. ІГНАТОВІЧ, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце матэматычнага факультэта

*** У рамках семінара праходзіла вы става навуковаметадычнай літара туры, у выглядзе прэзентацый дэ манстраваліся метады і формы вы хаваўчай і ідэалагічнай работы на факультэце, праводзіліся куратарс кія гадзіны. Уражанні ад семінара толькі ста ноўчыя. Відавочна, што ў арганіза цыі і ажыццяўленні выхаваўчага працэсу задзейнічаны ўсе структурныя падраздзяленні факультэта: ад дэка ната і кафедраў да саміх студэнтаў (ва ланцёрскае аб’яднанне «Роўнасць», студэнцкае выданне «З аптымізмам» і інш.). Куратарская гадзіна, на якой мне давялося прысутнічаць, прахо дзіла ў форме бізнесінкубатара, дзе студэнты імкнуліся прадэманстра ваць свае дзелавыя якасці ў стварэнні бізнеспланаў па акзанні паслуг у сфе ры адукацыі. Варта адзначыць высокі прафесійнапедагагічны ўзровень ку ратара А.С. Брыкавай. Такога кшталту семінары спрыя юць эфектыўнай арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай ра боты, каардынацыі сумесных дзеянняў з маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі. П. ТРУБЧЫК, намеснік дэкана па выхаваўчай рабо1 це факультэта пачат1 ковай адукацыі *** Усе прысутныя адзначылі высокі ўзровень нагляднай інфармацыі, якая аператыўна адлюстроўвае ас ноўныя падзеі, што адбываюцца на факультэце. Спадабалася афармлен не тэматычных экспазіцый удзельн ікаў выяўленчай студыі, арганізава най на факультэце. Адкрытая куратарская гадзіна «Свая справа ў адукацыі: магчымасці, варыянты, стратэгіі» дазволіла па новаму разгледзець аспекты ўзаемад зеяння куратара і студэнцкай групы. Крэатыўнасць мыслення сучаснай моладзі і сацыяльная накіраванасць іх праектаў па арганізацыі цэнтраў, якія займаюцца сацыяльнай адапта цыяй дзяцей з асаблівасцямі псіхаф ізічнага развіцця, былі высока адз начаны прадстаўнікамі нашага фа культэта. Неабходна падкрэсліць, што ўзаемасувязь вучэбнага і выха ваўчага працэсаў дапамагае станаў ленню сучаснага педагога, садзейні чае яго інтэграцыі ў інфармацыйнае асяроддзе, якое хутка развіваецца. Практыка правядзення такіх сем інараў павінна стаць традыцыяй у нашым універсітэце. А. ЛАПАТКО, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта прыродазнаў1 ства 3


ЯК МНОГА ХОЧАЦЦА СКАЗАЦЬ!.. У красавіку на ўсіх факультэтах нашага ўніверсітэта прайшло размеркаванне пяцікурснікаў. На жыццёвай карце без пяці хвілін дыпламаваных педагогаў з’явіўся яшчэ адзін важны пункт – месца будучай працы. Ужо хут1 ка пакуль яшчэ студэнты набудуць новы статус – маладых спецыялістаў. А пакуль яны з удзячнасцю ўспамінаюць цікавыя і плённыя гады, праведзеныя ў роднай alma mater. *** Жыццё чалавека – гэта мноства падзей, аднак толькі некаторыя з іх з’яўляюцца лёсавызначаль нымі. Для нас, напрыклад, адна з такіх падзей адбылася 1 верасня 2006 г., калі мы ўпершыню перас тупілі парог роднага ўніверсітэта. З таго часу Зямля больш за 1500 разоў абярнулася вакол сваёй восі і 5 разоў – вакол Сонца. А разам з ёю з касмічнай хуткасцю праля цеў і час нашага студэнцтва. І вось сёння мы стаім на парозе не менш важнай падзеі, якая вызначыць наш далейшы лёс. Хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць універсітэту за тое, што ўвесь гэты час мы мелі маг чымасць рознабакова развівацца, папаўняць свой інтэлектуальны багаж пад кіраўніцтвам лепшых выкладчыкаў, якія адчынілі нам дзверы ў шырокі і шматгранны свет прыродазнаўства. Навучан не дазволіла нам акунуцца ў на вуковую дзейнасць: працаваць у праблемных групах, займацца ў школе маладога вучонага, удзель нічаць у стварэнні навуковых праектаў і прадстаўляць іх на канферэнцыях рознага ўзроўню. Нам пашчасціла вучыцца мена віта на факультэце прыродазнаў

ства, дзе ёсць магчымасць пашы рыць кругагляд шляхам праход жання палявых практык. Запом ніўся час навучання ў аўдыторыях і цудоўна абсталяваных лабарато рыях вучэбнага корпуса на аграбі ястанцыі «Зялёнае», а таксама на вучэбнадоследных участках, дзе набываліся практычныя навыкі. Вучэбны працэс дапаўнялі роз ныя спартыўныя і культурнама савыя мерапрыемствы, якія сталі больш разнастайнымі з адкрыццём новай спартзалы і басейна, за што мы хочам сказаць асобны дзякуй. Вікенцій ПАПЛАЎСКІ, 5011я група, Святлана САЗОНАВА, 5021я група, Аляксандра АПАЛОНІК, 5041я група *** Сёння, калі мы атрымоўваем аф іцыйнае прызначэнне на сваё пер шае працоўнае месца, думкі самі са бой скіроўваюцца ў будучыню. Ад нак міжволі ўзгадваюцца і час, які мы правялі ў родным універсітэце. Здаецца, зусім нядаўна мы пера ступілі парог нашай alma mater, зусім нядаўна праходзілі нашы першыя лекцыі і экзамены. І калі ўсведамляеш, што ты ўжо вы пускнік, становіцца трошкі сумна,

бо перыяд студэнцтва – самы яркі і эмацыянальны ў жыцці чалавека. Мы, выпускнікі, гаворым шчыры дзякуй любімаму фа культэту і ўсім тым, хто на пра цягу гэтых гадоў дзяліўся з намі не толькі ведамі, але і жыццёвым вопытам і душэўнай цеплынёй, – нашым дарагім выкладчыкам. Пяць гадоў навучання і стален ня далі нам тое, што нельга вы мераць адзнакамі ў залікоўцы. Бо сапраўдная адукацыя заклю чаецца не ў колькасці атрыма ных ведаў, а ва ўменні выкарыс тоўваць іх на практыцы. Адзін мысліцель даваў парады маладым людзям. Першая – тым, хто вучыцца: «Вучыся так, быц цам бы будзеш жыць вечна». Дру гая – тым, хто завяршыў навучан не: «Жыві так, нібыта табе нака навана памерці заўтра». Памята ючы гэтыя парады, мы павінны спяшацца рабіць дабрыню і, як бы пафасна гэта ні гучала, несці свят ло, рабіць навакольны свет дабрэй шым. Гэта і будзе лепшай падзя кай нашай alma mater, якая выха вала нас і дала квіток у будучае. Дар’я Шкурко, 5011я група *** Безумоўна, у кожнага выпуск ніка факультэта эстэтычнай аду кацыі будзе свой шлях у жыцці. Нехта стане кіравацца компасам прафесійнай дзейнасці, нехта – арыенцірам сямейнага жыцця. Але ўсе мы ўзнагароджаны ведамі – для педагагічнай дзейнасці, душой – для творчасці, а сэрцам – для дабрыні і кахання. А зна чыць, у нас усё атрымаецца! Вераніка ДРОЗД, 511я група

•ВВЦ БДПУ прадстаўляе 1. Інавацыйная адукацыя педагога: на шляху да прафесійнай творчасці: вуч.метад. дапа можнік / І.І. Цыркун, А.І. Карповіч. – 2е выд. – Мінск: БДПУ, 2011. – 311 с. Грыф ВМА. У дапаможніку раскрыты праблемы мадэліра вання і арганізацыі інавацыйнай адукацыі, а так сама прадстаўлены дыдактычны матэрыял для самастойнай работы суб’ектаў адукацыі над праектамі педагагічных інавацый. 2. Практыкум па паліталогіі: вучэб.метад. дапаможнік / Г.В. Карзенка, В.А. Зенчанка, Г.І. Сцяпанаў і інш.; пад рэд. Г.В. Карзенка, В.А.Зен чанка. – Мінск: БДПУ, 2011. – 148 с. Грыф ВМА. У дапаможнік уключаны матэрыялы для семі нарскіх заняткаў, самастойнай работы: тэматы ка дакладаў і рэфэратаў, кантрольныя і праблем ныя пытанні, лагічныя заданні, тэсты, структур налагічныя схемы і табліцы, рэкамендаваная літаратура, кароткі слоўнік паліталагічных тэрмінаў. 3. Філасофія і метадалогія навукі: вучэбнаме тадычны дапаможнік / В.В. Бушчык, І.Ю. Нікіціна, А.В. Кузняцоў і інш.; пад рэд. В.В. Буш чыка. – Мінск: БДПУ, 2011. – 212 с. Грыф ВМА. У выданні прыводзіцца разгорнутая праграма курса. Указаныя раздзелы, тэмы лекцый, кароткі змест пытанняў да вывучаемага матэрыялу. Рас працаваны заданні да семінарскіх заняткаў і да самастойнай працы аспірантаў і магістрантаў. Прадстаўлены тэма тыка рэфератаў і блок пытанняў да кандыдацкага экзамену. 4. Беларускі правапіс: дапаможнік / І.Л. Бу рак, Д.В. Дзятко, Н.М. Нямковіч і інш.; пад рэд. Д.В. Дзятко. – Мінск: БДПУ, 2011. – 210 с. Грыф ВМА. З улікам найноўшых дасягненняў беларус кага мовазнаўства прапануецца падрабязны агляд усіх асноўных правапісных правіл у ад паведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларус кай арфаграфіі і пунктуацыі» (зацверджаны 23 ліпеня 2008 г.). Асвятляюцца асобныя пытанні граматыкі і словаўтварэння су часнай беларускай літаратурнай мовы, найбольш цесна звязаныя з правапісам.

•Як жывеш, куратар? ДЫЯЛОГ ДЗВЮХ КУЛЬТУР Ці ведаеце вы, што… …краіна, якая на поўначы мяжуе з Казахста нам, на ўсходзе і поўначы з Узбекістанам, а на поўдні з Іранам і Афганістанам, называецца Туркменістан? …плошча Туркменістана складае 491,2 тыс.км. кв., а колькасць насельніцтва дасягае амаль 6 мільёнаў чалавек? …цэнтральную частку Туркменістана займае пустыня Каракумы даўжынёю 880 км з захаду на ўсход і 450 км з поўначы на поўдзень? …спякотным летам у Туркменістане можна адпачыць ад гарачыні на берагах Мургаба або Тэджэна ці Амурдар’і. Або, калі ёсць вялікае жаданне, можна паехаць на ўзбярэжжа Каспійс кага мора, таго самага, куды ўпадае рака Волга? …зімою ў Туркменістане маласнежна і не вельмі холадна? …вясною ў Туркменістане цвітуць не толькі вядомыя нам вішні, яблыні, грушы, але і персікі, абрыкосы, айва, барбарыс, а на палях пачынаюць выспяваць сакавітыя кавуны і дыні?

…белае золата – бавоўна – сапраўды з’яўляецца найвялікшай каштоўнасцю туркменаў як сыраві на для такіх дарагіх цяпер натуральных тканін? …у нетрах Туркменістана знаходзіцца 1/3 сус ветных запасаў прыроднага газу і значныя запа сы нафты? Пра ўсё гэта і не толькі расказалі мае замеж ныя навучэнцы падчас сустрэчыпрэзентацыі, на якую завіталі дзве беларускія групы. Туркменская моладзь прыязджае вучыцца на факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ўжо трэці год запар. За гэты час у нас склалася доб рая традыцыя: куратары праводзяць шэраг ме рапрыемстваў па азнаямленні замежных слуха чоў са славутасцямі Беларусі і горада Мінска. Нашы навучэнцы пабывалі з экскурсіямі ў музеі гісторыі БДПУ, у Нацыянальнай бібліятэцы, наведалі Нацыянальны мастацкі музей… Ахвотна знаёмяцца туркмены з Беларуссю. Яны ўсведамляюць: калі ты жывеш і навучаеш ся ў гэтай краіне, трэба лічыць за ганаровы аба вязак ведаць пра яе ўсё. 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226140119

i

e1mail:nastaunik@bspu.unibel.by www.bspu.unibel.by

У выніку адбываецца знаёмства не толькі з краінай, але і з рускай мовай. І з беларускай так сама. Прыемна, што нават конкурс «Смак па туркменску» атрымаўся з нашым нацыяналь ным каларытам: мы паспрабавалі гатаваць бела рускія блінцы. Але бадай што самымі цікавымі з усіх мерап рыемстваў з’яўляюцца, на мой погляд, інтэрна

стан, вылучаючы самае істотнае, раіліся, пра што расказаць, адшуквалі патрэбныя словы. Разу мелі: папершае, аповед пра Бацькаўшчыну пав інен быць цікавым; падругое, гэта своеасаблівы экзамен, таму што гутарку трэба весці на рускай мове, а таксама зразумець пытанне, якое, магчы ма, будзе зададзена пабеларуску. Такія сустрэчы аб’ядноўваюць навучэнцаў падрыхтоўчага факультэта, настройваюць на сяб роўства і ўзаемапавагу, пашыраюць кругагляд. І куратар тут не старонні назіральнік, а непас рэдны ўдзельнік. Ён і мудры дарадца, і рэжы сёр, і гісторык, і географ, і этнограф, і, па маг чымасці, перакладчык. Ён… Не, гэта ўжо я для сваіх замежных выха ванцаў тут і зараз – ikinji eje [ікінджы эджэ], што ў перакладзе з туркменскай мовы азначае – другая маці.

цыянальныя сустрэчы пад назваю «Мая Радзіма – Туркменістан». Замежныя слухачы сур’ёзна, адказна і творча рыхтуюцца да прэзентацыі. Не адзін раз мы перагледзелі фільм пра Туркмені

Лілія ПЯТРОВА, выкладчык рускай мовы, старшыня савета куратараў ФДП, куратар групы замежных слухачоў ФДП

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Тыраж 1000 экз. Зак. № . Падпісана ў друк 28.04.2011 г. у 9.00.


nastaunik 6(1090)