Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

•Навіны БДПУ

Чацвер, 14 красавіка 2011 года

№ 5 (1089)

ДНІ НАВУКІ НА ФДА

ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БДПУ

«ДЗЯВОЧАЯ ГАРА»

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

СЕМІНАР У ФАРМАЦЕ 3Д

С

ТУДЭНТЫ нашага ўніверсітэта — прадстаўнікі матэматычна га, гістарычнага факультэтаў, а таксама факультэта беларус кай і рускай філалогіі — прымуць удзел у гарадскім конкурсе аратар скага майстэрства «Цыцэроній». Аматараў прыгожага слова запра шаем 15 красавіка ў аўд. 482. Пачатак а 14й гадзіне.

К

АНЦЭРТНАЯ праграма, прысвечаная 15годдзю народнага ан самбля «Рэй», адбудзецца 15 красавіка ў Палацы культуры «МТЗ». Пачатак — у 18.00.

У

АДПАВЕДНАСЦІ з распараджэннем Мінгарвыканкама і зага дам рэктара БДПУ 16 красавіка праводзіцца працоўны суботнік на рабочых месцах і тэрыторыях, замацаваных за нашым універсітэтам.

Па!вясноваму яркім, свежым і крэатыўным стаў чарговы, чатырнац! цаты, семінар студэнцка! га актыву БДПУ. На пра! цягу чатырох дзён акты! вісты ўніверсітэта раз! вівалі і ўдасканальвалі свае арганізацыйныя, інтэлектуальныя і твор! чыя здольнасці пад гуч! ным дэвізам «Думай! Дзярзай! Дасягай!».

А

ДЗІНЫ дзень інфармавання пройдзе 21 красавіка. Яго тэма: «Ад пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС — да дынамічнага развіцця пацярпелых раёнаў». Дадатковая тэматы ка па Мінску: «Меры бяспекі на вадзе — галоўная ўмова папярэд жання няшчасных выпадкаў».

Н. Кухарава: «СПЫНІЎСЯ —

УЖО ШТОСЬЦІ ЗГУБІЎ» Было спрадвеку, слова, ты Крыніцай цудадзейнай сілы… Р. Барадулін Сярод вялікай шматстайнасці творчых калектываў БДПУ народны літаратурны тэатр «Жывое слова» зай! мае асаблівае, адметнае месца. Справа ў тым, што ўсе пастаноўкі тут ажыццяўляюцца выключна па!беларус! ку, а галоўным сродкам эмацыйнага ўздзеяння на гледа! ча з’яўляецца менавіта слова — вобразнае, шчырае, са! кавітае, палымянае, гаючае. Вось ужо на працягу сара! ка пяці гадоў яно гучыць з вуснаў жываслоўцаў, каб праз прызму мастацтва данесці да нас важнасць і каштоўнасць адвечных жыццёвых ісцін. Сёння ў гасцях у «Н» мастацкі кіраўнік «Жывога слова» Наталля КУХАРАВА, разам з якой мы ўспамінаем найбольш яркія моманты з сарака! пяцігадовага жыцця тэатра. — Наталля, Вы самі з’яўляецеся выпускніцай «Жывога слова». Наколькі гэта важна для Вашай работы? — Вельмі добра, што на працягу ўсяго часу існавання тэатра ўдаец ца перадаваць кіраўніцтва менавіта яго выпускнікам. Заснавальнік «Жывога слова» А.А. Каляда перадаў эстафету свайму вучню Ю.В. Чарэнка, а Юрась Валянцінавіч, у сваю чаргу, мне. Такая пераем насць дазваляе ў поўнай меры адчуць атмасферу тэатра, а таксама захаваць яго аснову, традыцыі, той багаж, які ствараўся на працягу амаль паўстагоддзя. Мы разам з рэжысёрам Алесяй Сівохінай прык ладаем для гэтага ўсе намаганні. (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4)

Сёлета стаць удзельнікамі звышсучаснага «3Дсемінара» пашчасціла больш як сямідзе сяці студэнтам з дванаццаці фа культэтаў нашай alma mater. Трапіць у іх лік было не так про ста: ганаровае права звацца семі нарыстамі атрымалі толькі са мыя здольныя і актыўныя. На пярэдадні семінара адбылася жа раб’ёўка, адпаведна якой уд зельнікі падзяліліся на групы. Стаць сапраўднымі камандамі гэтым групам дапамаглі спецы яльныя трэнінгі, якія праводзілі пяцікурснікі факультэта псіха логіі. У многім дзякуючы менав іта іх намаганням далейшая пра

ца студактыву была плённай і арганізаванай. У дзень урачыстага адкрыцця семінара з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся рэктар БДПУ, прафесар П.Д. Кухарчык і прарэктар па сацыяльнай і вы хаваўчай рабоце С.І. Копцева. «Адна з асаблівасцей сёлетняга семінара ў тым, што ён не выяз ны, а праводзіцца на базе БДПУ. Прыемна адзначаць, што год ад году цікавасць да гэтага мерап рыемства не зніжаецца, — зазна чыла Святлана Іванаўна. — Сён ня мы бачым маладых, мэтанак іраваных, перспектыўных сту дэнтаў, якія прыходзяць на зме

ну вельмі моцнаму папярэдняму пакаленню актывістаў. Спадзя ёмся, што яны стануць новай энергіяй універсітэта і здолеюць заняць упэўненую лідарскую па зіцыю». Чаканым госцем для студэнтаў стаў намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Андрэй Мікалаевіч Тур. Актуальнае, змястоўнае, граматна адаптава нае для будучых педагогаў выс тупленне спецыяліста хутка пе раўтварылася ў ажыўлены дыя лог. Дзякуючы прафесіяналізму госця і зацікаўленасці студэнтаў за дастаткова кароткі тэрмін уд (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2)


СЕМІНАР У ФАРМАЦЕ 3Д (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1)

зельнікі семінара паспелі даве дацца пра асаблівасці эканомікі нашай краіны, яе сённяшні стан і перспектывы, а таксама абмер кавалі цэлы шэраг іншых праб лем, якія хвалююць маладога чалавека дваццаць першага ста годдзя. Андрэю Мікалаевічу ўжо

даводзілася выступаць перад сту дэнцкім актывам нашага ўнівер сітэта, і, думаецца, шчыры інта рэс з боку семінарыстаў да яго асобы паспрыяе чарговым суст рэчам. Лагічным працягам сур’ёзнага дыялогу сталі лекцыі кандыда та сацыялагічных навук Д.І. На вумава, начальніка аддзела па справах моладзі Мінскага гарвы канкама У.П. Брэля і лекцыя трэнінг прафесара культуралогіі А.С. Зубра. Як бачна, праграма семінара была насычана карыс нымі сустрэчамі. Цікавасць да «Адкрытага мікрафона з рэкта рам БДПУ» была ніколькі не меншай, чым да выступленняў шаноўных гасцей. І гэта нату ральна: размова з рэктарам ста ла пераходам ад пытанняў рэс публіканскага маштабу да абмер кавання надзённых студэнцкіх праблем. За час, адведзены на сустрэчу, удзельнікі семінара паспелі па разважаць над новаўвядзеннямі ў сістэме адукацыі, пацікавіцца стадыяй рамонтных работ у кар пусах і інтэрнатах БДПУ і на ват падумаць над распрацоўкай дзейснай прафарыентацыйнай праграмы для будучых абітуры ентаў. Не абышлося і без асабі стых пытанняў. Так, студэнты даведаліся, як прайшлі ўнівер сітэцкія гады рэктара, прафеса ра П. Д. Кухарчыка, высветлілі, якія інтэрнетпарталы ён навед вае найчасцей і папрасілі пара ды па рацыянальным размерка ванні часу. Свае пытанні студэн там задаў і Пётр Дзмітрыевіч. 2

Добразычлівая і даверлівая ат масфера, у якой праходзіла сус трэча, унесла карэктывы ў рас парадак дня: размова скончыла ся значна пазней за запланава ны час. Варта адзначыць гнуткасць працоўнага графіка семінара: на працягу ўсіх чатырох дзён ён

трансфармаваўся па выніках рэфлексіі ў адпаведнасці з новымі ідэямі і пажаданнямі студэнтаў. Так, адну з запланаваных гуль няў замяніў працяг абмеркаван ня тэмы папярэдняга круглага

ў параўнанні з мінулымі гадамі схема ўзаемадзеяння студэнтаў. Нягледзячы на тое, што для лепшай каардынацыі дзеянняў былі сфарміраваны асобныя групы, асноўная частка мерап рыемстваў прадугледжвала ка лектыўную дзейнасць. Гэта дазваляла не замыкацца ў ме жах адной каманды і ўсталёў ваць сяброўскія адносіны з куды большай колькасцю люд зей. У досыць шчыльным графіку, несумненна, знайшлося месца і для творчасці. Магчымасць пра явіць свае артыстычныя здоль насці прадаставілася ўжо ў другі вечар семінара: падчас наведван ня імправізаванага «Арткафэ» кожная з каманд даказала пры сутным сваю непаўторнасць, прадэманстраваўшы творчую візітоўку. А ўжо раніцай наступ нага дня кожны семінарыст стаў госцем адной з пяці прапанава ных крэатыўных лабараторый. На працягу некалькіх гадзін з дапамогай супрацоўнікаў БДПУ актывісты асвойвалі новыя па дыходы да творчасці, спасцігалі асновы стварэння праектаў, аза дачваліся пытаннямі іх рэалі зацыі, спрабавалі сябе ў ролі рэ жысёраў і аўтараў крэатыўных

стала «Новыя падыходы да вы рашэння праблемы вучэбнай і невучэбнай матывацыі студэнц кай моладзі». У ходзе канструк тыўнага дыялогу ўдзельнікі і ар ганізатары семінара шукалі ад каз на пытанне, як матывавана прыцягнуць студэнта да вучэб най, навуковай і грамадскай дзей насці. Саміх жа актывістаў пад бадзёрваць не было патрэбы. У час ролевай гульні яны ўдала дэ манстравалі свае дзелавыя якасці, узровень інтэлекту па казвалі за сталом гульні «Што? Дзе? Калі?», а пасля калектыў нага прагляду фільма «Плаці наперад» выказвалі асабістыя погляды на ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Асаблівасцю сёлетняга семі нара стала і прынцыпова новая

тэкстаў. Засмучала толькі тое, што ўсе пяць лабараторый пра цавалі адначасова і трапіць больш чым у адну з іх было не магчыма. Затое сведкамі і ўдзельнікамі не менш цікавых падзей — дыскатэкі народаў све ту і канцэрта каляровых ідэй IQ.200 — сталі ўсе семінарысты без выключэння. На гэтай яркай ноце ча тырнаццаты семінар сту дэнцкага актыву БДПУ пады шоў да свайго завяршэння і тым самым пачаў адлік дзён да новага, не менш перспек тыўнага і крэатыўнага. Спадзяёмся, што творчыя ўзыходы сённяшніх семіна рыстаў не прымусяць на сябе доўга чакаць. Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ У МАГІСТРАТУРУ Набор ажыццяўляецца на вочную і завочную формы атрыман ня адукацыі. Выпускнікам магістратуры прысуджаецца акадэм ічная ступень магістра. Дакументы прымаюцца з 28 чэрвеня па 5 ліпеня 2011 года па адрасе: г.Мінск, вул. Савецкая, 18. Уступныя іспыты пройдуць з 6 ліпеня па 12 ліпеня 2011 г. Пералік спецыяльнасцей і неабходных дакументаў, патраба ванні да паступаючых, умовы допуску да ўступных экзаменаў і залічэння ў магістратуру можна знайсці на сайце БДПУ http: // bspu.unibel.by.

ФДА: падарожжа ў краіну навукі З 28 сакавіка па 1 красавіка на факультэце дашколь! най адукацыі праходзілі Дні навукі. На працягу пяці дзён студэнты ўдзельнічалі ў правядзенні майстар!класаў, круглых сталоў, творчай гасцёўні. Разам з дашфакаўцамі ў гэтай рабоце прымалі ўдзел студэнты Інстытута раз! віцця дзіцяці НПУ імя М.П. Драгаманава (Кіеў). У рам! ках Дзён навукі адбылася VII рэспубліканская навуко! ва!практычная канферэнцыя студэнтаў і маладых вучо! ных «Гарманізацыя псіхафізічнага і сацыяльнага раз! віцця дзяцей». Яўгенія ЛОСІК, старшыня СНТ ФДА На пленарным пасяджэнні выступілі прарэктар па навуковай ра боце БДПУ В.В. Бушчык, дэкан факультэта дашкольнай адукацыі Л.М. Варанецкая, а таксама нашы госці з кіеўскай ВНУ: намеснік дырэктара па вучэбнавыхаваўчай рабоце Інстытута развіцця дзіцяці І.А. Мардоус і студэнтка 3га курса Н. Тапальніцкая. Абмеркаванне актуальных пытанняў сучаснай дашкольнай аду кацыі працягвалася ў працэсе работы секцый: «Псіхафізічнае і сацы яльнае выхаванне дзіцяці», «Навучанне і развіццё дзяцей у працэсе фізічнага выхавання», «Развіццё дашкольніка ў розных відах дзей насці». Для першакурснікаў быў арганізаваны круглы стол «Пер шыя крокі ў студэнцкую навуку». Студэнты 4—5 курсаў змаглі трапіць у свет прыгожага дзякуючы творчай майстэрні «Развіццё ма стацкай творчасці дзяцей дашкольнага ўзросту». Завяршылася кан ферэнцыя падвядзеннем вынікаў і вызначэннем лепшых навуковых прац. Прадстаўнікі НПУ імя М.П. Драгаманава прынялі самы актыўны ўдзел у творчых мерапрыемствах нашага факультэта: «Кубак сяброў ства КВЗ» і «Міс ФДА». Культурная праграма гасцей была таксама насычанай: экскурсія па Мінску, наведванне Нацыянальнай біблія тэкі, тэатра оперы і балета, Нацыянальнага мастацкага музея. Спад зяёмся, што час, праведзен ў сталіцы Беларусі, запомніцца нашым кіеўскім сябрам надоўга.

14 красавіка 2011 г.


•Афіцыйная хроніка АБ АСНОЎНЫХ НАПРАМКАХ ФІНАНСАВА$ЭКАНАМІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЎНІВЕРСІТЭТА (З выступлення начальніка УБУіФ Л. Л. Закрэўскай на Савеце БДПУ) Сродкі рэспубліканскага бюджэта з’яв чынам, за 5 гадоў тарыфная стаўка 1га іліся асноўнай крыніцай фінансавага за разрада ў бюджэтных установах павялі беспячэння дзейнасці ўніверсітэта. З 2006 чылася ў 2 разы. Значныя змены назірал па 2010 гг. агульны аб’ём фінансавання іся ў мінулым годзе. З 1 лістапада гэты павялічыўся на 38,6 %, у тым ліку бюд паказчык вырас адразу на 31 %, а з пачат жэтнага — на 21,9 %. У мінулым годзе ку года — на 45,7 %. сума фінансавання склала 60739,7 млн руб. У мінулай пяцігодцы выразна Дынаміка сярэднемесячнай заработнай платы прасочвалася тэндэнцыя паста яннага павелічэння прыбытку ад пазабюджэтнай дзейнасці. Калі ў 2006 г. яго сума склала 13062,2 млн руб., то ў 2010 г. — 23236,4 млн руб. Адбыўся рост у 1,8 раза. Галоўнай яго крыніцай стала дзейнасць па аказанні адука цыйных паслуг. Штогод ва ўніверсітэце на зіраўся рост колькасці асоб, якія навучаліся на дагаварных умо вах. У 2010 г. студэнты платнай формы навучання склалі 60,5 % агульнага кантынгенту. Упер шыню за 5 гадоў на дзённым адд зяленні колькасць «платнікаў» перавысіла 50 %. На завочнай Мінімальная заработная плата за 2006– форме навучання іх удзельная вага дасяг 2010 гг. змянілася ў 2,5 раза з 157 тыс. нула 70 %. Таксама меў месца істотны рост коль руб. да 400,0 тыс. руб. На дыяграме 1 прыведзены паказчыкі, касці асоб, якія прадоўжылі навучанне за кошт уласных сродкаў на другой ступені якія характарызуюць змены сярэдняме атрымання вышэйшай адукацыі. Іх коль сячнага заробку работнікаў універсітэта, касць дасягнула 66,4 % усіх магістрантаў уключаючы адасобленыя структурныя падраздзяленні. Узровень сярэдняга зароб (у 2009 г. — 63 %). Пастаянны пошук крыніц папаўнення ку ва ўніверсітэце ў 2010 г. у параўнанні з ўласных сродкаў прывёў да павелічэння 2006 г. павялічыўся на 82,2 %, дасягнуў прыбыткаў ад іншых відаў пазабюджэт шы 1147,5 тыс. руб. Планавы паказчык най дзейнасці. Так, у мінулым годзе раз перавышаны на 9,0 %. Сярэднямесячная заработная плата пра меркаванне грашовых сродкаў на дэпазі це дазволіла атрымаць прыбытак у суме фесарскавыкладчыцкага складу павялі 1009,8 млн руб. (у 2009 г. — 772,5 млн руб.). чылася за 5 гадоў з 817,3 тыс. руб. да 1510,0 Пэўны ўклад унёс аддзел выдавецкіх і тыс. руб. Сярэдняя аплата працы дадзе паліграфічных паслуг. Ад яго дзейнасці най катэгорыі работнікаў у разрэзе пасад у 2009 і 2010 гг. прыведезены на дыяграме прыбытак склаў 410,2 млн руб. За кошт здачы ў арэнду памяшканняў 2. Па астатнім персанале сярэдні заробак змяніўся з 480,6 тыс. руб. у 2006 г. да 864,5 БДПУ паступіла 24,9 млн руб. Ад правядзення спартыўнамасавых тыс. руб. у 2010 г. Згодна з дадзенымі Нацыянальнага ста мерапрыемстваў атрыманы прыбытак у суме 42,4 млн руб. пры плане 34,7 млн руб. тыстычнага камітэта ў снежні 2010 г. ся рэдні заробак па рэспубліцы ў галіне аду (перавышэнне 22,2%). Наяўнасць уласных сродкаў дала маг кацыі склаў 1291,7 тыс. руб. Ва ўніверсітэ чымасць задаволіць шматлікія патрэбы це ў снежні 2010 г. гэты паказчык дасягнуў ВНУ, у тым ліку 98,9 % транспартных 1700,5 тыс. руб. пры плане 1560,0 тыс. руб. Вялікая ўвага ва ўніверсітэце надавала выдаткаў; 93,2 % камандзіровачных вы даткаў; 83,0 % паслуг сувязі; 80,5 % ся стымуляванню працы. Штомесяц суп іншых бягучых выдаткаў; 64,1 % капі рацоўнікам выплачвалася прэмія. Сярэдні яе памер у разліку на аднаго работніка тальных выдаткаў. Асноўным артыкулам выдаткаў ва спісачнага складу павялічыўся ў пара ўніверсітэце стала заработная плата з на ўнанні з 2009 г. на 28,8 % і склаў 2631,4 лічэннямі, якая скалала ў 2010 г. 54,9 % тыс. руб. у год. Сярэднія выплаты сродкаў на матэрыяльную дапамогу выраслі ў па агульнага аб’ёму грашовых сродкаў. Як вядома, памер зарплаты адносіцца раўнанні з паказчыкам папярэдняга года ў да істотных умоў працы работнікаў. Ба 1,7 раза, дасягнуўшы 597,7 тыс. руб. Упер зай, ад якой залежыць заробак, выступае шыню ў мінулым годзе ўсяму працоўнаму тарыфная стаўка 1га разрада. За гады калектыву была аказана матэрыяльная пяцігодкі адбывалася шматразовае паве дапамога ў памеры 0,5 тарыфнай стаўкі на лічэнне дадзенага паказчыка. На 1 студзе аздараўленне ў перыяд адпачынку. Рэалізацыя сацыяльных праграм, пра ня 2006 г. яна складала 58,0 тыс. руб., на 31 снежня 2010 г. — 118,0 тыс. руб. Такім водзімых у рэспубліцы, прывяла да паве 14 красавіка 2011 г.

лічэння бюджэтных расходаў, звязаных з выплатай стыпендыі навучэнцам. У 2010 г. на гэтыя мэты было накіравана 8097, 9 млн руб. Як і ў папярэднія гады, іншагароднім студэнтам, якім не быў прадастаўлены інтэрнат, вып лачваліся сродкі Дыяграма 1 для пагашэння работнікаў БДПУ выдаткаў па най ме жылля ў паме ры 25 % базавай велічыні, што склала ў справаз дачным годзе 138,4 млн руб. Акрамя сацы яльна абароне ных артыкулаў, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пакры валася значная частка выдаткаў на аплату каму нальных паслуг. На гэтыя мэты ў мінулым годзе было накіравана 3741,1 млн руб. Важным кірункам укладання грашо вых сродкаў з’явілася развіццё матэры яльнатэхнічнай базы ўніверсітэта. За 5 гадоў выдаткі на набыццё абсталявання склалі 3619,3 млн руб., з іх за кошт бюд жэту — 1252,4 млн руб., за кошт паза бюджэтнай дзейнасці — 2366,9 млн руб. (65,4 %). У агульным аб’ёме выдаткаў па дадзе ным артыкуле 945,1 млн руб. (26,1 %) прыйшлося на камп’ютарнае абсталя ванне; 934,3 млн руб. (25,8 %) — на ла бараторнае абсталяванне; 1739,9 млн руб.

фонды эканамічнага стымулявання. У іх ліку фонд матэрыяльнага заахвочвання, які фарміруецца ў памеры да 40 % ад атры манага прыбытку. У 2010 г. яго велічыня (з улікам рэштку папярэдняга перыяду) скла ла 3237,7 млн руб. Асноўныя напрамкі вы карыстання сродкаў гэтага фонду: заработная плата — 282,7 млн руб. (17,6 %); прэміраванне — 163,6 млн руб. (10,2 %); устанаўленне надбавак — 514,5 млн руб. (32,1 %); аказанне матэрыяльнай дапамогі — 644,4 млн руб. (40,1 %). За кошт прыбыткаў ад пазабюджэтнай дзейнасці быў створаны таксама фонд сацы яльнага і вытворчага развіцця, які склаў з улікам рэштку папярэдняга перыяду 6072,8 млн руб. З гэтага фонду 67 % сродкаў было накіравана на пакрыццё бягучых расходаў, 33 % — капітальных выдаткаў. Прыведзеныя лічбы пацвярджаюць істотны ўклад дадзеных фондаў у эканом іку ВНУ. Агульны аб’ём фінансавання нашага ўніверсітэта ў бягучым годзе павінен скласці 77632,7 млн. руб. У 2011 годзе на аплату працы работнікаў універсітэта і налічэнняў на яе мяркуецца накіраваць 43993,4 млн. руб. ці 56,7 % ад агульнага аб’ёму фінансавання, у тым ліку 61,7 % вылучаных бюджэтных сродкаў. Па артыкуле «капітальны рамонт» 500,0 млн руб. з рэспубліканскага бюджэ ту будуць накіраваны на мадэрнізацыю інтэрната № 5 па Вузаўскім завулку, 9. У бягучым годзе ажыццявіцца ўвод у эксп луатацыю інтэрната на 1032 месцы для студэнтаў БДПУ ў комплексе «Студэнцкая вёска», што патрабуе істотных выдаткаў, якія звязаны з арганізацыяй яго функ цыянавання.

Дыяграма 2 Рост сярэднемесячнай аплаты працы ПВС у рэзерве пасад

(48,1 %) — на абсталяванне бытавога прызначэння. У мінулым годзе на закупку асноўных фондаў расходавана 708,5 млн руб., з якіх 460,5 млн руб. ці 65,0 % — асабістыя сродкі. У 2010 г. на капітальный рамонт расхо давана 1172,7 млн. руб. За кошт перавышэння прыбыткаў над выдаткамі ўніверсітэта былі створаны

Па артыкуле «набыццё абсталяван ня» з рэспубліканскага бюджэта на 2011 год запланавана 120,0 млн. руб., па ар тыкуле «камунальныя паслугі» — 3006,0 млн руб. пры разліковай суме — 3201,7 млн руб. Такія асноўныя моманты эканамічнага развіцця ўніверсітэта. 3


Н. Кухарава:

«СПЫНІЎСЯ — ЎЖО ШТОСЬЦІ ЗГУБІЎ» (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1)

— Андрэй Андрэевіч Каляда — былы ар" тыст Нацыянальнага акадэмічнага тэат" ра імя Янкі Купалы. Ці адбілася гэтая акал" ічнасць на творчым крэда «Жывога слова»? — Безумоўна, Андрэй Андрэевіч лепшыя традыцыі Купалаўскага тэатра паклаў у аснову «Жывога слова». Перш за ўсё гэта беларуская мова ў якасці адзінай рабочай. Не ўсе разумеюць, навошта, на прыклад, перакладаць таго ж Чэхава. А мы гэта зрабілі (спектакль «Ра дасць [Вось Такая]»), і калі сталі працаваць са сцэнарыем, склалася ўра жанне, што ён першапа чаткова і быў напісаны пабеларуску — так арга нічна ўсё атрымалася. Дарэчы, аднойчы ў пе рыядычным друку нас па раўналі з Купалаўскім тэ атрам. Раскажу перадгі сторыю. У 2007 г. на Міжнародным фестывалі студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» мы паказвалі спектакль «Я кахаЮ» паводле п’есы В. Мухінай «Ю». Ён атрымаў прыз глядацкіх сімпатый паводле інтэрнетга ласавання. У адным з артыкулаў пра спек такль напісалі «Як гэта магчыма, што ўсе пятнаццаць дзеючых асоб на сцэне — га лоўныя, няма другарадных?» Сапраўды, гэта вялікая праца — стварыць столькі дакладных вобразаў, якія будуць паўна вартасна раскрыты. А яшчэ аўтар адзна чыў, што нашая пастаноўка нагадвае звы чайны спектакль Купалаўскага тэатра. Вядома, заўвага мела іранічнае адценне, аднак мы яе ўспрынялі зусім паіншаму. Калі студэнты змаглі сыграць так, як ар тысты нацыянальнага тэатра, то лепшага прызнання нам і не трэба. — Раскажыце, калі ласка, пра самыя цікавыя традыцыі тэатра. — На працягу больш чым дзесяці гадоў мы арганізоўваем вечарыну пад назвай «Ат расіны». Як дрэвы напрыканцы года атра саюць лісце, так і мы збіраем тое, што ха целі і планавалі зрабіць, але па розных пры чынах не змаглі ажыццявіць. Рыхтуюць праграму самі жываслоўцы: робяць невялі чкія мініяцюры, пішуць вершы і музыку. Пасля многія нумары трапляюць у асноў ную канцэртную праграму. Для «навічкоў» гэта часцей за ўсё першая пляцоўка для твор чага іспыту: іх не заўсёды атрымоўваецца адразу ўвесці ў спектакль. Для мяне як кіраў ніка гэтая традыцыя карысная тым, што можна паглядзець, хто на што здатны. Самая любімая ўсімі жываслоўцамі традыцыя — выпускны для тых, хто за

канчвае пяты курс і сыходзіць з тэатра. Напрыканцы вясны ці ў пачатку лета мы едзем за горад і ладзім тэатральны мара фон, нашы выпускнікі праходзяць шэраг выпрабаванняў у пэўным вобразе ці пэў най сітуацыі — адным словам, пацвярд жаюць свае здольнасці і атрымліваюць за гэта падарункі. У апошнія гады ў нас з’я вілася ўласная тэатральная прэмія «Жыў чык». Гэта адзін са спосабаў вы казвання ўдзяч насці артыстам за іх натхнё насць і адда насць агульнай справе. «Жыў чык» уручаецца за розныя дасяг ненні, напрык лад за выканан не пэўнай ролі ці за тэхнічную дапамогу, выраб дэкарацый да спектакля і г.д. — «Жывое слова» — ак" тыўны ўдзельнік многіх конкурсаў і фес" тываляў. Узгадайце, калі ласка, найбольш паспяховае выступленне. — Самы плённы ў плане ўзнагарод у нас спектакль «Апельсіны ў падарунак», зроб лены паводле твора Э.Э. Шміта «Оскар і Ру жовая Дама». Ён стаў лепшым спектаклем фестывалю тэатральных калектываў «Маскі», які праводзіла адміністрацыя Мас

коўскага раёна горада Мінска. Да таго ж на Міжнародным фестывалі студэнцкіх тэат раў «Тэатральны куфар — 2008» ён быў адз начаны адразу ў трох намінацыях: лепшая сцэнаграфія, лепшае музычнае афармленне і лепшая мужчынская роля (Раман Ша рапінскі ў ролі Оскара). Так што спектакль стаў для нас сапраўдным падарункам. — У вас вельмі разнастайны рэпертуар: спектаклі, канцэртныя нумары, літара" турна"музычныя кампазіцыі… Якая роля ў яго стварэнні адводзіцца артыстам? 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226!40!19

i

e!mail:nastaunik@bspu.unibel.by www.bspu.unibel.by

— Рэпертуар ужо ўзгаданых «Атрасі наў» цалкам ствараецца студэнтамі. Што да спектакляў, то звычайна іх падбіраю я сама. Аднак часам мы эксперыментуем разам. Так, увосень мы распачалі працу над новым спектаклем «Афарызм» павод ле творчасці У.Караткевіча (яго прэм’ера адбылася 17 сакавіка). Студэнты атры малі заданне перачытаць творы класіка, прыгадаць найбольш цікавыя і хвалюю чыя моманты, радкі, вершы, паразважаць над імі, і пасля ўвесь гэты матэрыял мы знітавалі ў адзін спектакль. Атрымалася наша калектыўнае ўспрыманне, перажы ванне, уяўленне творчасці Караткевіча. — Хто можа стаць артыстам «Жыво" га слова»? — Любы малады чалавек, які мае вялі кае жаданне тварыць на сцэне, прагне рэ алізаваць свае творчыя задумы. Вядома, пажадана добрае валоданне беларускай мовай, аднак, як паказвае практыка, мове можна навучыцца і ў тэатры. Памятаю, прыйшоў да нас Ігар Лапатко, які літа ральна не мог звязаць двух слоў пабела руску. І вось праз пэўны час у спектаклі «Споведзь навальніцы» паводле твораў Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», С.Кавалёва «Звар’яцелы Альберт» і вер шаў У.Караткевіча ён сыграў галоўную ролю шляхціца Завальні. І гэта пры тым, што спачатку яго немагчыма было задзей нічаць нават у мініяцюрах. Праўда, Ігар праявіў цярплівасць і настойлівасць у на вучанні, рэгулярна наведваў рэпетыцыі — адным словам, вельмі хацеў апынуцца на сцэне. Увогуле ж, прыйсці ў тэатр — не праблема, намнога складаней у ім зас тацца. Бо гэта праца, і праца не з лёгкіх. — Што Вы хацелі б пажадаць тэатру ў сувязі з юбілеем? — Перш за ўсё — як мага болей удзяч ных гледачоў. І сама сабе, і тэатру хачу пажадаць заўсёды рухацца наперад, не здарма ж кажуць: спыніўся — ужо штосьці згубіў. Ну і галоўнае — каб было натхненне. — Далучаюся да гэтых слоў. Дзякуй вялікі за размову! Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

Археалогія ў большасці з нас часта аса! цыіруецца з пошукам якіх!небудзь рарытэ! таў, а то і проста з капаннем глебы. Таму тэма творчага задання кантралюемай сама! стойнай работы па археалогіі, гучыць так: «Археалогія ў маім уяўленні». Першакурс! нікам, якія праслухалі ўжо большую частку тэарэтычнага курсу «Асновы археалогіі», прапануецца даступнымі сродкамі мастацт! ва (паэзія, проза, малюнак) выказаць сваё бачанне гэтага прадмета. Прапануем адзін з такіх поглядаў, які належыць Надзеі Сілко.

АРХЕАЛОГІЯ Ў МАІМ УЯЎЛЕННІ Калі я была маленькай і чула слова «археало гія», то адразу ўзгадвала фільм пра Індыяну Джонса. Менавіта такім уяўляўся мне археолаг. Зараз я ўсведамляю, што такога кшталту фільмы не маюць ніякай сувязі з сапраўднай навукай. Дазволю сабе зрабіць невялікі ўступ і прыгадаць адну гісторыю, якую расказаў мой дзядуля, калі мне было гадоў восем. Аднойчы мы гасцявалі ў яго сяброў у Мсціслаўлі. Любаваліся з абрывістых берагоў Віхрай, я збірала пажоўклае лісце, якога ў тым годзе было вельмі многа. Падзьмуў моцны вецер, і дзядуля зазбіраўся дадому. Я запратэставала: — Яшчэ пару хвілінак! — Калі пойдзем дадому зараз, то раскажу адну гісторыю. Мы пайшлі. Я тады і не ведала, што гісторыя датычыцца таго месца, якое я ўжо бачыла, але нічога незвычайнага не заўважыла. — Даўно, калі яшчэ не было ні мяне, ні майго бацькі, ні майго дзеда, тут, на Замкавай гары, жыў багаты пан, — пачаў дзядуля. — Ды пра цавалі ў яго, кажуць, адны дзяўчыны. Чаму так было — хто ведае? Аднойчы загадаў ім пан на насіць пяску на цэлую гару. Такая справа адра зу не робіцца, таму шмат гадоў працавалі дзяў чаты. Сіл не хапала, але пяску нанасілі… Вось і назвалі мясцовыя гэтую гару Дзявочай. Я прыняла дзедаў аповед за чыстую манету. Па праўдзе, і зараз, калі я чую пра Дзявочую гару, ад разу ўяўляю тых дзяўчын. Але ж час ішоў, інтарэ сы мяняліся, і гэтай гісторыі стала мала, каб суняць маю цікаўнасць. Я даведалася, што на тым месцы некалі было гарадзішча, якое датуецца прыкладна 1 тысячагоддзем да н.э., яго засялялі балцкія плямё ны. Як бачым, аб ніякім пане і гаворкі ісці не можа, але ж менавіта гэтая легенда стала першым штурш коммаёйзацікаўленасціархеалогіяй.Явыразнаўяв іла сабе, што акрамя народнага тлумачэння некато рых з’яў, існуе і больш дакладнае, навуковае. Я ніколькі не змяншаю ролю народных казак, легенд і паданняў, якія выклікаюць захапленне ў маленькіх і цікавасць у да рослых. Наадварот, мне здаецца, нашы дзеці павінны ведаць, хто такі Свіцязь, у гонар каго атрымала сваю назву вёска Сіняўка і дзе на Палессі водзяцца русалкі. А калі падрастуць, то, магчыма, заціка вяцца, адкуль пайшлі тыя легенды, і звер нуцца да сапраўдных навук, сярод якіх сваё ганаровае месца заўсёды будзе зай маць археалогія.

Пайшоў з жыцця Леў Аляксандравіч КАНДЫБОВІЧ, палкоўнік, доктар псіхалагічных навук, пра! фесар кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі факультэта дашкольнай адукацыі нашага ўніверсітэта. Леў Аляксандравіч працаваў у БДПУ з 1991 г. і за два дзясяткі гадоў падрыхтаваў цэлую плеяду вучоных!псіхолагаў. Калегі і супрацоўнікі сумуюць па прычыне страты цудоўнага чалавека, вядомага вучонага, мудрага настаўніка і выказваюць словы спачування яго родным і блізкім. Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Тыраж 1000 экз. Зак. № 168. Падпісана ў друк 31.03.2011 г. у 9.00.

nastaunik 5(1089)  
nastaunik 5(1089)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement