Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

•Навіны БДПУ У

Чацвер, 31 сакавіка 2011 года

№ 4 (1088)

ВЕДАЙ НАШЫХ!

НАВУКА Ў СПАДЧЫНУ

СПРАВЫ ІНТЭРНАЦКІЯ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТАЎ

АДПАВЕДНАСЦІ з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у кастрычніку 2011 г. плануецца правядзенне XI Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў вы шэйшых навучальных устаноў Беларусі «НДРС2011». Работа сек цый будзе праходзіць на базе шэрагу вядучых ВНУ сталіцы. Заяўкі на ўдзел, інфармацыя пра маладых навукоўцаў, матэрыялы дакладаў афармляюцца ў адпавед насці з патрабаваннямі, выкладзе нымі на сайце www.sws.bsu.by, і прад стаўляюцца ў сектар павышэння кваліфікацыі (вучэбны корпус № 8, каб. 408, тэл. 2272182) да 12 мая 2011 г.

У

КАМІСІЮ па аздараўленні і санаторнакурортным лячэнні студэнтаў БДПУ паступілі пуцёўкі ў санаторныя ўстановы Рэспублікі Беларусь на II квартал 2011 года. • Санаторый «Бяроза» (в. Гута, Бярэзінскі раён) — з 11 да 28 краса віка (1 пуцёўка). Профіль: неінфекцыйныя скураныя захворванні, неўралогія. Студэнт аплачвае 15% ад кошту пуцёўкі — 139370 руб. • Санаторый «Нарачанскі бераг» (к.п. Нарач) — з 2 да 19 мая (2 пуцёўкі), з 19 мая да 5 чэрвеня (1 пуцёўка), з 7 да 24 чэрвеня (3 пуцёўкі). Профіль: захворванні сардэчнасасудзістай сістэмы, страўнікавакішэчнага тракту, дыхальнай і нярвовай сістэм. Сту дэнт аплачвае 15% ад кошту пуцёўкі — 145150 руб. Нагадваем, што ў адпаведнасці з п.2.1.14 Пагаднення паміж БДПУ і прафсаюзным камітэтам студэнты вызваляюцца ад заняткаў, калі ім прадастаўляецца пуцёўка на лячэнне ў санаторнакурортных ус тановахпаза межамі г. Мінска. Студэнтам — членам галіновага прафсаюза, якія своечасова ўплачваюць членскія ўзносы, прадастаўляецца дадатковая скідка на аплату пуцёўкі. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у прафкаме студэн таў (вучэбны корпус №1, каб. 106, 107, тэл. 2278382).

Д

ВАНАЦЦАТАГА красавіка ў рамках праекта «Дні фізікі БДПУ» сярод студэнтаў ВНУ г.Мінска праводзіцца Другі кон курс аўтарскай песні «Залатая струна». Агульнае кіраўніцтва кон курсам ажыццяўляе аргкамітэт фізічнага факультэта БДПУ. Стар шынёй журы з’яўляецца загадчык кафедры эстэтычнай адукацыі ФПА нашага ўніверсітэта, старшыня Праваслаўнага братэрства зва нароў, член Саюза музычных дзеячаў Бе ларусі В.В. Каваліў. Конкурс праводзіцца ў мэтах: – раскрыцця новых творчых дараван няў у жанры аўтарскай песні; – садзеяння творчаму росту аўтараў і выканаўцаў; – далучэння моладзі да паэтычнай і песеннай творчасці; – папулярызацыі аўтарскай песні. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна па даць заяўку да 5 красавіка ў аргкамітэт конкурсу. Усе падрабязнасці і ўзор анкеты ўдзельніка можна знайсці на сайце аргкамітэта «Дні фізікі2011» http://dfiz.bspu.unibel.by.

Стэнд БДПУ наведаў першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ Аляксандр Радзькоў

Наш універсітэт прыняў актыўны ўдзел у рабоце XIV Рэспубліканскай выставы наву коваметадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і дзіцячай творчасці «Грамадзянс капатрыятычнае выхаванне: вопыт і перспектывы», якая праходзіла ў НВЦ «БелЭк спа». На працягу трох дзён мы дэманстравалі навуковыя і творчыя здабыткі ў гэтай сферы. Стэнд БДПУ быў адным з самых яркіх, прапаноўваў разнапланавую інфарма цыю і прыцягваў да сябе павышаную ўвагу і цікавасць наведвальнікаў. Вераніка МАНДЗІК Урачыстае адкрыццё выставы, якая, дарэчы, упершыню право дзілася паза сценамі Міністэр ства адукацыі, адбылося ў сера ду, 16 сакавіка. У ім прынялі ўдзел першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэс публікі Беларусь Аляксандр Радзькоў, намеснік Міністра аду кацыі Віктар Якжык і першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Ігар Бузоўскі.

БДПУ можа па праву гана рыцца традыцыйнымі мерапры емствамі, якія спрыяюць гра мадзянскапатрыятычнаму вы хаванню студэнцтва. Асаблівае месца сярод іх займаюць славу тыя Зорныя паходы. З самымі цікавымі момантамі студэнцкіх вандровак, а таксама з незабыў нымі эпізодамі Дня здароўя на ведвальнікаў азнаёмілі відэа ролікі і фотарэпартажы. На эк

спазіцыі БДПУ можна было ўба чыць шэраг вучэбнаметадыч ных дапаможнікаў, распрацо вак, сцэнарыяў, праектаў, пра дастаўленых факультэтамі, агульнаўніверсітэцкімі кафед рамі, упраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю, студэнцкім саветам і студгарадком. Непаўторны каларыт нашаму павільёну надавалі яго экспана (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)


ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТАЎ (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

ты: вырабы з саломкі і гліны, лялькі, жывапісныя палот ны, самая сапраўдная батлейка. Усе яны — творчыя пра цы студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі. Наведвальнікаў віталі дзяўчаты і хлопцы ў беларускіх народных, а таксама ў шляхецкіх і магнацкіх строях. У рамках работы выставы адбылося відэапрадстаўленне твор чых дыпломных праектаў грамадзянскапатрыятычнай накіраванасці студэнтаў ФЭА, а таксама майстарклас «Рэ алізацыя патрыятычнага выхавання дашкольнікаў срод камі традыцыйнага лялечнага тэатра «Батлейка» ад фа культэта дашкольнай адукацыі. У трэці, заключны дзень працы выставы стэнд БДПУ наведаў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С.А. Маскевіч. Па вын іках правядзення выставы наш універсітэт быў узнагароджаны дыпломам пер шай ступені. Ак рамя таго, асоб нымі дыпломамі былі адзначаны Н.С. Самсонава, намеснік дэкана па выхаваўчай ра боце факультэта дашкольнай аду кацыі, і кафедра мастацкай і педагагічнай адукацыі ФЭА (загадчык — Георгій Валянцінавіч Лойка).

Дыстанцыйнае навучанне — адзін з эфектыўных сродкаў мадэрнізацыі адукацыі, які ўдала спа лучае традыцыйныя і інавацыйныя формы і метады ажыццяўлення вучэбнага працэсу. Перавагі «навучання на адлегласці» відавочныя: свабодны графік заняткаў, эканомія часу, зніжэнне вы даткаў і г.д. У БДПУ для ўкаранення дыстанцыйнага навучання ў вучэбны працэс магістратуры (завочная форма атрымання адукацыі) стварылі рабочую групу «Магістр» пад кіраўніцтвам пра рэктара па вучэбнай і інфармацыйнааналітычнай рабоце В.М. Зелянкевіча. Вынікам яе дзей насці стала распрацоўка вучэбнаметадычнага дыстанцыйнага комплекса для магістрантаў.

Для навучання адлегласць не перашкода У склад рабочай групы «Магістр» увайшлі прадстаўнікі цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій, агульнаўнівер сітэцкіх кафедраў, якія забяспечваюць цыклы дысцыплін кандыдацкіх экзаменаў і залікаў, а таксама кафедры інфар мацыйных тэхналогій у адукацыі. На базе апошняй днямі быў праведзены семінар «Сістэма дыстанцыйнага навучан ня. Практыка выкарыстання ў БДПУ», дзе прысутныя ў рэ жыме рэальнага часу маглі назіраць, якім чынам адбываец ца вучэбны працэс пры такой форме арганізацыі заняткаў. Загадчык кафедры С.І. Чубараў растлумачыў прысут ным, што дзякуючы сістэме MOODLE (МОДУС), якая ўста ноўлена на серверы БДПУ, распрацоўваць дыстанцый ныя курсы можна нават людзям без спецыяльнай пад рыхтоўкі. Набор стандартных модуляў забяспечвае маг чымасць стварэння курсаў любой складанасці па розных дысцыплінах. Можна размяшчаць вучэбныя матэрыя лы любых фарматаў: тэкставыя ці графічныя дакумен ты, аўдыя і відэафайлы, прэзентацыі і г.д. А самае га лоўнае — кожны курс мае падрабязнае апісанне і рэка мендацыі па яго стварэнні. Гэтая інфармацыя даступная і для гасцей — незарэгістраваных карыстальнікаў. Магчымасці дыстанцыйнай сістэмы навучання былі прадэманстраваны прысутным на прыкладзе яе выкары стання на фізічным факультэце. Што да вучэбнамета дычнага комплекса для магістрантаў, то ён уключае ў

сябе пералік усіх спецыяльнасцей, вучэбныя планы, ка роткія канспекты лекцый абавязковых курсаў, пытанні і заданні, спіс тэм і літаратуры для напісання рэфератаў і інш. Выкананую працу магістрант дасылае праз элект ронную пошту выкладчыку, які пры неабходнасці робіць пэўныя заўвагі і пажаданні. Выстаўленыя адзнакі можа ў любы час паглядзець і студэнт, і выкладчык. Трэба сказаць, што на многіх факультэтах членамі ра бочай групы ўжо праведзены вучэбныя семінары для пра фесарскавыкладчыцкага складу па выкарыстанні сістэ мы MOODLE. А нядаўна на пасяджэнні навуковамета дычнага савета БДПУ абмяркоўваліся перавагі новых форм ўзаемадзеяння выкладчыка і студэнта, якія прада стаўляе дыстанцыйнае навучанне (у прыватнасці, зносі ны ў фармаце форумаў і інш.). Канчатковае ўкараненне дыстанцыйнай сістэмы ў ву чэбны працэс магістрантаў завочнай формы атрымання адукацыі будзе завершаны да пачатку новага навучаль нага года. Пра поўны пераход студэнтаў на такую сістэму пакуль гаварыць не даводзіцца, аднак як элемент адука цыйнага працэсу дыстанцыйнае навучанне набывае ўсё большае распаўсюджанне. Пра гэта сведчыць і тое, што студэнты і магістранты з вялікай ахвотай карыстаюцца магчымасцямі новай формы арганізацыі навучання. Вераніка МАНДЗІК

•Ведай нашых! БЕЛАРУСКАЯ ЗОРКА РАСІЙСКАГА «АЛІМПУ» Спецыяльнасць «Выяўленчае мастацтва. Камп’ютарная графіка» на факультэце эстэтычнай адукацыі БДПУ існуе толькі пяць гадоў. І ўвесь гэты час яе прывабнасць і прэстыжнасць для абітурыентаў павялічваец ца. Гэтаму спрыяе не толькі запатрабаванасць на рынку працы адпавед ных спецыялістаў, але і якасныя веды і ўменні, якія дапамагаюць набыць нашы выкладчыкі. Чарговым пацвярджэннем высокага ўзроўню падрых тоўкі студэнтаў факультэта стала перамога чацверакурсніцы Яўгеніі АРЫ КА на міжнародным конкурсе мастацкай творчасці ў сферы сучасных кам п’ютарных тэхналогій і аўтарскай творчасці «Зорны Алімп», што прай шоў у сакавіку ў Екацерынбургу. Яўгенія атрымала дыплом першай сту пені ў намінацыі «Камп’ютарная графіка». Дзяўчына прызнаецца, што не чака ла такога поспеху, бо вопыту ўдзелу ў падобных конкурсах у яе не было. Пас прабаваць свае сілы ў камп’ютарнай графіцы на міжнародным узроўні Яў геніі, а таксама яшчэ дзвюм студэнт кам — Марыі Арцямчук і Аляксандры Гарэлік — прапанавала дэкан факуль тэта Таццяна Сямёнаўна Багданава. Яна верыла ў дзяўчат і дапамагла ім паве рыць у свае сілы. Выбірала кампазіцыі, афармляла прэзентацыйнае апісанне праектаў разам са студэнткамі Валян ціна Мікалаеўна Цухло, выкладчык ка федры мастацкай і педагагічнай адука цыі, член Саюза дызайнераў Беларусі. Яна выкладае дысцыпліну «Камп’ю тарнае праектаванне і дызайн», вучэб 2

ны план якой прадугледжвае стварэн не мастацкіх работ у розных графічных сістэмах. Працы, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, якраз і былі выкананы ў рам ках вучэбнай праграмы, але, як ка жуць, на «ўзровень вышэй» — най больш дасканала і крэатыўна. Кожная з удзельніц прадаставіла на суд журы плакат сацыяльнага зместу і кампазі цыі на аснове шрыфтавых элементаў. На думку выкладчыцы, гэта два самыя аптымальныя напрамкі камп’ютарнай графікі. Работы канкурсантаў ацэньва ліся паводле цэласнасці кампазіцыйна мастацкага вырашэння, паўнаты рас крыцця тэмы выразнымі і выяўлен чымі сродкамі, аптымальнасці выбару праграмнага інструментарыя і інш.

Члены журы сышліся на меркаванні, што праекты Яўгеніі найбольш поўна адпавядаюць гэтым крытэрыям. «Мне вельмі прыемна, што нашу пра цу высока ацанілі за межамі рэспублікі, што яна выклікала цікавасць у прафе сійнага журы», — дзеліцца ўражаннямі пераможца. — Дарэчы, Ганаровай гра матай была ўзнагароджана і Валянці на Мікалаеўна, пад умелым кіраўніцт вам якой мы выконвалі нашы праек ты». Жэня расказала, што з дапамогай камп’ютарнай графікі ёй больш за ўсё

падабаецца ствараць плакаты. А яшчэ — ілюстраваць літаратурныя творы, дзе патрабуюцца навыкі і выяўленчага ма стацтва (пры стварэнні малюнкаў на па перы), і працы з камп’ютарнымі праг рамамі (апрацоўка ілюстрацый, вёрст ка выдання). «Недасведчанаму чалавеку можа па дацца, што выкананне праектаў камп’ ютарнай графікі не вымагае ад ства ральнікаў наяўнасці вялікага творчага патэнцыялу. Насамрэч камп’ютарныя праграмы — толькі сродак працы, а якім будзе яе змест, канцэпцыя і мастацкае вырашэнне, залежыць выключна ад здольнасцей і крэатыўнасці кожнага асобнага студэнта, — гаворыць Анелія Уладзіславаўна Казакова, куратар да дзенай спецыяльнасці на факультэце. — Мы робім усё магчымае для таго, каб не толькі навучыць нашых студэнтаў працаваць з сучаснымі графічнымі праг рамамі, але і даць ім усебаковую мас тацкую адукацыю, сфарміраваць эстэ тычны густ. Дзеля гэтага вывучаюцца такія дысцыпліны, як «Гісторыя дызай ну», «Кампазіцыя», «Колеразнаўства», «Шрыфтавая графіка» і многія іншыя». Мы ўпэўнены, што перамога Яў геніі — толькі першая ластаўка, і наперадзе яшчэ будзе шмат узнага род і дасягненняў, бо талент і пра фесіяналізм павінны знаходзіць вы сокае прызнанне. Вераніка МАНДЗІК 31 сакавіка 2011 г.


ІПК і ПК БДПУ запрашае на курсы павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў БДПУ і спецыялістаў адукацыі без адрыву ад вытворчасці Мэтавыя курсы праводзяцца ў аб’ёме 36 гадзін. Па выніках навучання выдаецца пасведчанне дзяржаў нага ўзору. Спецкурсы па найбольш запатрабаваных тэмах праводзяцца ў аб’ёме 8–18 гадзін. Па заканчэнні выдаецца сертыфікат БДПУ. Тэрміны навучання ўстанаўліваюцца па меры фар міравання груп (ад 10 чалавек). Курсы і спецкурсы могуць быць арганізаваны па за пытах слухачоў або ўстаноў на іншыя актуальныя тэмы па напрамках «Псіхалогія», «Педагогіка», «Зда роўе», «Методыкі выкладання дысцыплін», «Мастац тва», «Інфармацыйныя тэхналогіі». Мэтавыя курсы: • Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, • Сучасныя спосабы актывізацыі навучання, • Сучасны педагог: прафесія, асоба, кар’ера, • Каштоўнасць асобы настаўніка ў кантэксце рэалізацыі асобас на арыентаванага падыходу, • Бацькоўскі сход: праводзім інакш, • Арганізацыя дзейнасці ўстановы адукацыі па ахове здароўя, • Тэхналогія стварэння каманды ў педагагічным калектыве, • Інтэрактыўныя метады навучання, • Рэалізацыя асобасна арыентаванага падыходу ў навучанні, • Арганізацыя дзейнасці класнага кіраўніка на падставе асобас на арыентаванага падыходу: формы і метады работы, • Ранняя прафілактыка дэвіянтных паводзінаў дзяцей групы рызыкі, • Арганізацыйны перыяд фарміравання вучэбнага калектыву ў сучаснай школе, • Калектыўныя формы арганізацыі кантролю ведаў навучэнцаў, • Базавыя навыкі работы на камп’ютары, • Распрацоўка дыдактычных матэрыялаў з выкарыстаннем Microsoft Office, • Уводзіны ў тэхналогію стварэння Webсайтаў, • Інтэрнет і сеткавыя тэхналогіі ў адукацыйнай дзейнасці, • Тэхналогіі дыстанцыйнага навучання, • Выкарыстанне камп’ютарнага тэсціравання ў адукацыі, • Асновы камп’ютарнай графікі. Спецкурсы: • Тэхналогія і арганізацыя навуковапедагагічнага даследавання, • Метады і прыёмы пераадольвання псіхаэмацыйнага напружан ня настаўніка, • Псіхалогія дзіцячабацькоўскіх стасункаў, • Асаблівасці лагапедычнай работы з дзецьмі з моўнымі пата логіямі, • Сучасныя метады папярэджвання матэматычных памылак школьнікаў, • Змены ў правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, • Нетрадыцыйныя спосабы рашэння традыцыйных задач па фізіцы, • Камп’ютарныя тэхналогіі ў музычнай адукацыі, • Камп’ютарныя тэхналогіі ў выяўленчай дзейнасці, • Сучасныя метады і формы работы ў класе фартэпіяна, • Народнасцэнічны танец, • Рытмічны танец, • Асновы сцэнічнай мовы, • Ахова дзіцячага голасу: сучасныя падыходы, • Нетрадыцыйныя спосабы атрымання выявы і асаблівасці іх выкарыстання на занятках выяўленчай дзейнасці, • Псіхалогія публічнага выступлення, • Казкатэрапія, • Цялеснаарыентаваная тэрапія, • Арттэрапія — эфектыўныя малюнкавыя тэхнікі, • Тэрапія творчасцю — шматстайнасць кірункаў, • Тэхнічная творчасць на ўроках працоўнага навучання. Новыя напрамкі — гутаркі, трэнінгі, практычныя семінары і курсы: • для людзей сталага ўзросту па праграме «50+», • развіваючыя заняткі для дзяцей дашкольнага ўзросту па праг раме «4+». Дадатковая інфармацыя па тэл./факс: 2715710, на сайце http://ipk.bspu.unibel.by, email: ipk_fpkso@bspu.unibel.by 31 сакавіка 2011 г.

Дзяніс Хандогі:

«ЗАХАПЛЕННЕ НАВУКАЙ ПЕРАДАЛОСЯ МНЕ Ў СПАДЧЫНУ» Ганарыцца сваімі выхаванцамі — у традыцыях БДПУ. І падтрымліваць гэтую добрую трады цыю нескладана, бо ўсё новыя і новыя імёны нашых маладых вучоных становяцца вядомымі на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Яшчэ адной прычынай для гонару стала перамога аспіранта кафедры заалогіі БДПУ Дзяніса ХАНДОГІЯ ў рэспубліканскім конкурсе на атры манне стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Малады вучоныарнітолаг, удзельнік шматлікіх міжнародных канферэнцый і проста цікавы субяседнік згадзіўся адказаць на пы танні карэспандэнта «Н». — Ваша перамога ў такім прэстыжным кон курсе — вельмі яркая па дзея. Што падалося най больш складаным? — Асаблівасць гэтага кон курсу была ў тым, што ацэнь валася не канкрэтная наву ковая работа, а дасягненні ў галіне навукі ў цэлым. Таму для ўдзелу трэба было саб раць дастаткова вялікую колькасць дакументаў, якія прадставілі б падрабязную інфармацыю пра маю наву ковую дзейнасць з часоў на вучання ў школе да сённяш няга дня (удзел у разнастай ных канферэнцыях, семіна рах, праектах і пад.). Асноў ная складанасць якраз і зак лючалася ў тым, каб паспець зрабіць гэта за дастаткова кароткі тэрмін. — Вы лічыце гэтую па дзею сваім галоўным дасяг неннем на сённяшні дзень? — Рашэнне аб прысваенні стыпендыяльнай надбаўкі прымала камісія, якая бра ла пад увагу толькі дасяг ненні і навуковыя напра цоўкі ўдзельнікаў. Таму мне вельмі прыемна, што мая шматгадовая праца атрыма ла такую высокую ацэнку. Я лічу, што на сённяшні мо мант, паколькі ўлічваўся да статкова вялікі прамежак часу, гэта адна з самых важ ных перамог у маім жыцці. — З чаго пачалося Ваша захапленне навукай? — З самага дзяцінства цікавасць да навукі мне пры віваў мой бацька (загадчык кафедры заалогіі БДПУ — (прым. аўт.). У свой час ён таксама скончыў наш уні версітэт па спецыяльнасці «Геграфія. Біялогія» і ў многім прадвызначыў вы бар маёй будучай прафесіі. Можна сказаць, што яго за хапленне навукай перада лося мне ў спадчыну. З ма лых гадоў я зацікавіўся біялогіяй, і калі ў школе адбывалася размеркаванне па профілях — трапіў у бія лагічны клас. З гэтага часу

я стаў браць удзел у разнас тайных канферэнцыях — спачатку мясцовага значэн ня, а пасля больш сур’ёзных і маштабных. — У Вас ніколі не ўзніка ла жадання спыніць свой выбар на якойнебудзь іншай прафесіі?

лася б адзначыць Таццяну Аляксандраўну Боніну. Ме навіта з яе падачы я ўдзель нічаў у разнастайных алім піядах і канферэнцыях і пачаў свой шлях у вялікую навуку. Я ўдзячны сваім выкладчыкам і за тое, што многаму яны мяне навучылі

— У БДПУ я атрымаў аду кацыю па асноўнай спецы яльнасці «Біялогія» з дадат ковай «Практычная псіха логія», і дзесьці пасля трэ цяга курса пэўны час схіляў ся да другой з іх. Аднак на момант заканчэння ўнівер сітэта рынак працы быў значна перанасычаны псіхо лагамі, таму ў маім жыцці гэтая навука аўтаматычна саступіла месца біялогіі. Трэба сказаць, што многія веды і навыкі ў галіне прак тычнай псіхалогіі не адзін раз дапамагалі мне і ў наву ковай дзейнасці, і ў розных жыццёвых сітуацыях. Сён ня я перакананы ў правіль насці свайго выбару, бо лічу біялогію больш канкрэтнай і адназначнай навукай, што мне вельмі імпануе. — Якую ролю ў станаў ленні Вас як вучонага адыг ралі выкладчыкі ўніверсі тэта? — У БДПУ ёсць выдатныя спецыялісты, якія ў той ці іншай ступені спрыялі май му развіццю. Сярод іх хаце

асабістым прыкладам, і гэты досвед не менш значны, чым веды па спецыяльнасці. Натуральна, вялікую ролю ў станаўленні мяне як вучо нага адыграў бацька, які заў сёды падтрымліваў і дапама гаў карыснымі парадамі. — Шматлікія праекты, конкурсы, у якіх Вы прыма еце ўдзел, патрабуюць сур’ ёзнай падрыхтоўкі. Ці заў сёды гэтыя намаганні ап раўдваюцца? — Удзел у рознага кштал ту канферэнцыях — гэта і скарбонка ведаў і ўменняў, і своеасаблівы закід наперад. Сярод студэнтаў папулярнае такое выказванне: спачатку ты працуеш на залікоўку, а пасля залікоўка — на цябе. Вось і тут таксама дзейнічае падобны прынцып. Часам былыя заслугі могуць знач на дапамагчы ў заваяванні новых вышынь, што і дака заў нядаўні конкурс, вынікі якога залежылі выключна ад папяпэдняй працы. — Навука — гэта лад жыцця ці толькі яго част

ка? Ці пакідае яна месца іншым відам дзейнасці? — Вядома, яна пакідае час іншым заняткам, але так атрымліваецца, што ўсе яны пэўным чынам звязаны з на вукай. Часам нават прагуль ваючыся па вуліцы ці едучы ў транспарце несвядома па чынаю назіраць за птушкамі і сам не заўважаю, як у дум ках вяртаюся да тэмы свайго даследавання. Аднак я не адчуваю недахопу ў часе і лічу, што калі дзень сплана ваць правільна, то дваццаць пятая гадзіна не спатрэбіц ца. Дарэчы, да такой высно вы я прыйшоў, калі ў мяне з’явіўся сабака, які і наву чыў рацыянальна плана ваць працоўны дзень. Зараз я разумею, што часу хапае на ўсё, і нават не заўсёды веда еш, што з ім рабіць. — Ці задаволены Вы сту пенню папулярнасці навукі сярод сучаснай моладзі? — Лічу, што ў наш час свя дома ў навуку прыходзяць толькі апантаныя людзі, якімі кіруе жаданне зрабіць нешта карыснае. На жаль, на сённяшні дзень лічыцца больш прэстыжным праца ваць у любой іншай сферы, толькі не ў гэтай. — Што можа змяніць сітуацыю ў лепшы бок? — Павышэнне прэстыж насці такіх прафесій, як выхавацель дзіцячага сад ка, настаўнік і выкладчык. Менавіта гэтыя людзі пас тупова, крок за крокам фарміруюць з нас асобу. — Што Вы пажадаеце сённяшнім студэнтам, якія робяць першыя крокі ў навуковай дзейнасці? — Жадаю незалежна ад роду заняткаў, не зважаю чы на няўдачы, на крытыч ныя водгукі ў ваш адрас, удасканальваць сваё май стэрства і смела ісці да пас таўленай мэты. Тады насу перак перашкодам усё ат рымаецца! Гутарыла Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ 3


ЖЫЛЛЁВАЕ ПЫТАННЕ. ПАКЛАПОЦІМСЯ ЗАГАДЗЯ Пытанне забяспечанасці іншагародніх студэнтаў жылой плошчай у інтэрнатах заўсёды хвалявала адміністрацыю нашага ўніверсітэта. Дзякуючы намаганням рэктарата за апошнія 7 гадоў працэнт забяс печанасці іншагародніх студэнтаў месцамі ў інтэрнатах істотна змя ніўся — з 32% да 47%. Гэтаму паспрыяла і з’яўленне новых адраман таваных пакояў у інтэрнаце № 6 па вуліцы Казінца, і ўвядзенне ў экс плуатацыю інтэрната № 7 па праспекце Ракасоўскага. На сённяшні дзень БДПУ мае 7 інтэрнатаў, агульная жылая плошча якіх дазваляе засяліць прыкладна 3050 студэнтаў. Трэба сказаць, што пытанні выдзялен ня студэнтам жылой плошчы ў інтэрна тах рэгулююцца Палажэннем аб парадку ўліку жадаючых атрымаць інтэрнат, вы дзялення жылой плошчы і засялення сту дэнтаў, якое з’яўляецца дадаткам да Па гаднення паміж БДПУ і Пярвічнай праф саюзнай арганізацыяй студэнтаў. З гэтым дакументам можна азнаёміцца ў прафса юзных бюро студэнтаў факультэтаў, у дэ канатах, на старонцы прафкама студэн таў на сайце БДПУ. У адпаведнасці з дзе ючымі нормамі жылая плошча ў інтэрна тах выдзяляецца студэнтам на адзін на вучальны год. Таму ўжо зараз іншага роднім студэнтам трэба пачаць збіраць усе неабходныя дакументы для пастаноўкі на ўлік жадаючых атрымаць жылую плош чу ў інтэрнатах. Кампанія па арганізацыі такога ўліку возьме старт ва ўніверсітэце ўжо ў красавіку. Спачатку на кожным факультэце прой дуць сустрэчывучобы прадстаўнікоў

Камісіі па жыллёвабытавых пытаннях БДПУ з прафсаюзнымі арганізатарамі груп, куратарамі, студэнцкім актывам. Прафаргі груп атрымаюць поўную кан сультацыю наконт таго, як правільна і зладжана арганізаваць пастаноўку студэн

таў сваёй акадэмічнай групы на ўлік. За тым пройдуць сходы ў групах, падчас якіх студэнты змогуць напісаць заявы ўстаноў ленага ўзору і падаць дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць пэўных ільгот ці сведчаць пра цяжкае матэрыяльнае ста новішча студэнта. І ўжо ў маі для кожнай факультэцкай камісіі па жыллёвабыта вых пытаннях наступіць самы адказны этап: трэба будзе скласці тры спісы. У пер шы ўвойдуць студэнты, якія паводле за канадаўства Рэспублікі Беларусь маюць права атрымання жылой плошчы ў інтэр натах без чаргі, у другі — студэнты, якія маюць права першачарговага засялення (пералік адпаведных ільгот замацаваны

Вадзім ГРАЧОЎ, старшыня прафкама студэнтаў універсітэта

Вясновы кірмаш Вось і скончыліся доўгія зімовыя вечары, снежныя завеі, зніклі марозныя ўзоры на вокнах. А гэта значыць, што да нас у госці прыйшла вясна! Як жа доўга мы чакалі цёплага сонейка — і вось дачакаліся! Сустрэць гэтую цудоўную пару года на парозе інтэрната № 4 мы вырашылі яркім і вясёлым святам пад назвай «Вясновы кірмаш». Скамарохі хлебамсоллю, спе вамі і танцамі ўрачыста віталі гас цей. Права першай пачаставацца караваем было прадастаўлена гас падыні нашага дома — загадчыцы інтэрната Ірыне Юр’еўне Макоўс кай. Гандлёвыя рады проста лама

Пагадненнем паміж БДПУ і ППА студэн таў БДПУ). Самая адказная работа для факультэцкай камісіі — гэта складанне трэцяга спісу, дзе на першых радках — прозвішчы студэнтаў, якія, на думку чле наў камісіі, адчуваюць найбольш вострую неабходнасць у жыллі. Пры складанні гэ тай чаргі самымі важнымі паказчыкамі будуць даход на аднаго члена сям’і сту дэнта і яго поспехі ў вучэбнай дзейнасці. Пры прыкладнай роўнасці гэтых паказ чыкаў камісіямі факультэтаў улічваюц ца дасягненні студэнта ў навуковым, спар тыўным, творчым, грамадскім жыцці фа культэта і ўніверсітэта. Да 1 чэрвеня іншагароднія студэнты ўніверсітэта будуць ведаць, каму з іх вы дзелена жылая плошча ў інтэрнатах на 2011/2012 навучальны год, а каму давя дзецца шукаць пакой ці кватэру. Дарэчы, інфармацыя пра арэнднае жыллё ёсць у кожным прафбюро факультэта. Шаноўныя студэнты, падрабязную кансультацыю па пытаннях выдзялен ня жылой плошчы ў інтэрнатах вы мо жаце атрымаць у прафкаме студэнтаў, які знаходзіцца на 10м паверсе вучэбна га корпуса №1, каб. №№ 106, 107, тэл.227 8382, 2264017.

ліся ад ласункаў: блінцоў з роз нымі напаўняльнікамі, румяных булачак з макам і карыцай, гара чых піражкоў з павідлам… А вось вам самавары, упрыгожаныя «ка ралямі» з абаранкаў, а вось — пас пытайце! — і лёгкі фруктовы морс.

Дарэчы, усе гэтыя прысмакі мож на было не толькі набыць, але і выйграць у разнастайных конкур сах. Дартс выпрабоўваў нашых сту дэнтаў на трапнасць, боўлінг — на спрытнасць, а конкурс «Даярушка» — на хуткасць. У бяспройгрыш най латарэі кожны мог праверыць, наколькі яму шанцуе. Святкаванне праходзіла пад вя сёлыя песні ў выкананні студэнтак факультэтаў дашкольнай і пачат ковай адукацыі. Усім жадаючым «цыганкі» прадказвалі лёс, маглі і будучага жаніха апісаць. Студэнты з радасцю сустракалі вясну: вадзілі карагоды, спаборні чалі, весяліліся. Спадзяёмся, ба дзёрасці і пазітыву, якія мы атры малі ад свята, хопіць на ўсе вясно выя месяцы! Крысціна ПЕТРАЧЭНКА, факультэт дашкольнай адукацыі, інтэрнат № 4

•МНС папярэджвае У адпаведнасці з «Правіламі ўнутранага распарадку» ў інтэрнатах БДПУ забараняецца выкарыстоўваць электра абагравальныя прыборы для абагравання памяшканняў і прыгатавання ежы непасрэдна ў жылым памяшканні. Да чаго можа прывесці парушэнне гэтага правіла, мы даведаліся ад інспектара СПЧ38 Маскоўскага РАНС ста ліцы Паўла ТРЫГУБОВІЧА. Ён паведаміў, што 12 сака віка ў Магілёве зза пажару ў студэнцкім інтэрнаце былі эвакуіраваны 27 чалавек. Прычынай стала нядбайнасць жыхароў пакоя. На электрычную плітку, якую адна са студэнтак бесклапотна пакінула ўключанай побач са сваім ложкам, спаўзла коўдра. У выніку задымлення спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя «Ма ланка». Да прыезду работнікаў МНС пажар быў патуша ны падручнымі сродкамі. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

ААТ «Беларусбанк» паведамляе

Тэрміновы ўклад «ВАШ ВЫБАР» Даход па ўкладзе складаецца з асноўнага і прэмі яльнага даходаў. Максімальны памер стаўкі АСНОЎНАГА ДАХОДУ: — у беларускіх рублях — стаўка рэфінансавання НБ РБ + 6 % гадавых; — у замежнай валюце — 7 % гадавых. Памер стаўкі ПРЭМІЯЛЬНАГА ДАХОДУ: — у беларускіх рублях — 1 % гадавых; — у замежнай валюце — 0,5 % гадавых. Падрабязнасці — ва ўстановах банка і на сайце www.belarusbank.by Звяртайцеся ў аддзяленне банка 333 (вучэбны корпус БДПУ № 2). Тэл. 2264489.

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў. 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127. Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

2264019

i

email:nastaunik@bspu.unibel.by www.bspu.unibel.by

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Тыраж 1000 экз. Зак. № 168. Падпісана ў друк 31.03.2011 г. у 9.00.

nastaunik 4(1088)  
nastaunik 4(1088)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement