Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

•Навіны БДПУ П

А ТРАДЫЦЫІ наш універсітэт прымае самы актыўны ўдзел у рабоце штогадовай рэспубл іканскай выстаўкі навуковаметадычнай літарату ры і педагагічнага вопыту. Сёлета яна прысвечана тэме “Грамадзянскапатрыятычнае выхаванне: во пыт і перспектывы”. Нагадаем, што па выніках работы на папярэдняй выстаўцы Міністэрства аду кацыі Рэспублікі Беларусь – арганізатар мерапры емства – узнагародзіла калектыў БДПУ дыпломам І ступені.

У

АДПАВЕДНАСЦІ з загадам рэктара БДПУ, прафе сара П.Д. Кухарчыка і ў сувязі са святам 8 Сакаві ка ўсім жанчынам універсітэта выплачана матэрыяль ная дапамога ў памеры 75 000 руб.

Чацвер, 17 сакавіка 2011 года

ЯК МЫ КІЕЎ ПАКАРЫЛІ

«НАТХНЕННЮ»— БРАВА!

У НАШАЙ «ГАСЦЁЎНІ»

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

ГОРАД, НАКІРАВАНЫ Ў БУДУЧЫНЮ “Мінск – горад, накірава# Старшыня Мінгарвыканкама М. А. Ладуцька (у цэнтры) падчас візіту ны ў будучыню. А гэта зна# ва ўніверсітэт чыць, што яму патрэбны спецыялісты, выхаваць якіх здольны толькі педа# гогі новай фармацыі”, – та# кія словы сталі лейтматы# вам адкрытай лекцыі стар# шыні Мінскага гарвыкан# кама М. А. ЛАДУЦЬКА, якую ён нядаўна прачытаў у сценах нашай alma mater. Вельмі сімвалічна, што гэ# тая падзея адбылася 9 сакавіка, адразу пасля святкавання Дня жанчын, менавіта ў педагагіч# ным універсітэце, дзе 82 % студэнтаў і 63 % выкладчыкаў – жанчыны. Выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта мелі магчы масць атрымаць інфар мацыю ад першай асобы горада пра вынікі і перс пектывы сацыяльна эканамічнага развіцця нашай сталіцы. Завяр шыў сваё выступленне Мікалай Аляксандравіч адказамі на пытанні прысутных.

Л

ЕПШЫЯ артысты і творчыя калектывы БДПУ і студэнтызорнікі прынялі ўдзел у шанаванні лепшых настаўнікаў і вучняў школ Клецкага раёна «Свята школьных надзей», што праходзіла у Янавіцкім СДК.

З

ДАБРАЧЫННЫМ канцэртам у школеінтэрнаце № 5 г. Мінска выступіў народны ансамбль беларус кай музыкі і песні «Ярыца».

ВЯСНА ПАЧЫНАЕЦЦА Ў «ЗЯЛЁНЫМ» Ці ведаеце вы такое месца, дзе амаль у адзін і той жа час можна і пака# тацца на лыжах, і парыбачыць, і патанцаваць, і паўдзельнічаць у народ# ных абрадах? Я вось ведаю. Гэта – аграбіястанцыя “Зялёнае”, дзе зна# ходзіцца адзін з вучэбных карпусоў БДПУ. Праўда, такая насычаная праграма чакае вас не кожны дзень, а толькі раз на год – падчас правя# дзення традыцыйных дзён зда# роўя. Сёлетняе зімовае свята, якое прайшло ў апошнюю суботу лютага, сабрала ў “Зялёным” сту# дэнтаў і выкладчыкаў з усіх фа# культэтаў, каб выявіць самых моц# ных, спрытных і загартаваных. І хоць усе спаборніцтвы і выступ# ленні праходзілі на вуліцы, мы да# казалі, што не баімся маразоў! Распачало праграму святочнага дня вы ступленне ўсім знаёмага і любімага калек тыву “Ярыца”, якое надало прысутным бадзёрасці, а камусьці, магчыма, дапамаг ло канчаткова прачнуцца. Пасля адбыло (Пачатак. Заканчэнне на стар. 3.)

№ 3 (1087)

•Аддзел кадраў Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска#выкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) айчыннай і сусветнай гісторыі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) беларускага мовазнаўства (2), беларускай літа ратуры (2), матэматыкі (0,5), асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) лагапедыі, фізічнай геаграфіі, спар тыўнапедагагічных дысцыплін, мастацкай і педагагічнай адукацыі, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту, гісторыі стара жытных цывілізацый і сярэдневякоўя, заалогіі, сацыяльнай педагогікі, мастацкай і педагагічнай адукацыі, спартыўнапедагагічных дысцыплін, лагапедыі, сацыяльнай работы, клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі, замежных моў № 2, агульнай і педа гагічнай псіхалогіі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г.Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659.


Як разумніцы і прыгажуні Кіеў пакарылі... Дзякуючы таму, што наш універсітэт мае сяброўскія і дзелавыя сувязі са многімі ВНУ блізкага і далёкага замежжа, студэнты атрымоўваюць магчымасць наведваць гэтыя навучальныя ўстано# вы, набываць новыя веды, абменьвацца вопытам. НПУ імя М.П. Драгаманава – наш даўні парт# нёр, паміж БДПУ і кіеўскім універсітэтам падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве. У рамках гэтага дагавору мы, студэнткі факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ, на працягу тыдня знаёміліся з сістэмай вышэйшай педагагічнай адукацыі Украіны, а таксама прэзентавалі нашу, беларускую. Час, праведзены ў Кіеве, праляцеў непрыкметна… Вольга ЛАТЫГОЎСКАЯ Увогуле, праграмы абмену студэн тамі дапамагаюць не толькі ўзба гаціць і ўдасканаліць свае веды, але і атрымаць вялікую колькасць ура жанняў. Тыдзень у Кіеве быў насы чаны цікавымі і карыснымі сустрэ чамі з цудоўнымі людзьмі, экскур сіямі па горадзе, сяброўскімі зносі намі з аднагодкамі. Асобна хацела ся б адзначыць, што адной з галоў ных мэт нашага прыезду быў удзел ва Усеўкраінскай студэнцкай наву ковапрактычнай канферэнцыі. За бягаючы наперад, скажу, што мы, беларускія студэнткі, дастойна аба ранілі гонар і годнасць сваёй alma mater. За час знаходжання ў Кіеве нам пашчасціла пазнаёміцца з прад стаўнікамі дэпартамента вышэй шай адукацыі Міністэрства на вукі, адукацыі, моладзі і спорту Украіны, упраўлення адукацыі Абалонскага раёна г.Кіева, намес нікам дырэктара Інстытута праб лем адукацыі, а таксама з дырэк тарам Інстытута развіцця дзіцяці. Гутаркі з гэтымі паважанымі людзьмі мелі для нас пазнаваль ны характар. Украінцы зацікаў лена распытвалі нас пра беларус кую сістэму вышэйшай педагагіч най адукацыі. Незабыўныя ўражанні нам пакіну ла наведванне дзіцячых садкоў №№ 527 і 590 г. Кіева, а таксама рэабілі тацыйнага цэнтра “Горад шчаслівых дзяцей”. Мы пазнаёміліся з кіраўні цтвам дашкольных устаноў, а так сама з дзеткамі – назіралі за іх гуль нямі, праводзілі заняткі, увогуле, атрымалі шмат станоўчых эмоцый, зарад бадзёрасці і энергіі. Нам спада

2

Злева направа: Яўгенія Лосік, Вольга Латыгоўская, Марыя Галабурда, Аксана Куд зінава, А. І. Смолер і Наталля Дук

балася абсталяванне групавых па мяшканняў у дашкольных устано вах, наяўнасць масажных пакояў і трэнажорных залаў. У кіеўскіх сад ках, дарэчы, працуе вялікая коль касць (па беларускіх мерках) выха вальнікаўмужчын. Памяць пра гэ тыя дашкольныя ўстановы мы пры везлі ў Беларусь, дзе паспрабуем ар ганізаваць аналагічныя праекты. Кульмінацыяй нашага знаходжан ня ў Кіеве стала Усеўкраінская сту дэнцкая навуковапрактычная кан ферэнцыя. Менавіта тут мы яшчэ раз даказалі, што беларускія дзяўчаты не толькі прыгажуні, але і разумні цы! Студэнткі ФДА БДПУ прывезлі ў Мінск дзве граматы 1й ступені, дзве – 2й і адну 3й ступені. А яшчэ – Грамату за дасягненне значных по спехаў у навуковадаследчай рабоце, фарміраванні, развіцці і рэалізацыі творчых здольнасцей студэнтаў, якой быў узнагароджаны навуковапеда гагічны калектыў БДПУ.

Падчас знаходжання ў НПУ мы ад чувалі атмасферу цеплыні і добразыч лівасці. Незабыўнае ўражанне пакі нула наведванне музея ўніверсітэта, навуковай бібліятэкі і інфармацый нага цэнтра. Нельга не адзначыць аказаны нам гасцінны прыём з боку педагогаў і студэнтаў. Завяршылася наша паездка веча рам дружбы. Гэта была цудоўная ве чарына, напоўненая амасферай сяб роўства і хатняй цеплыні. Мы з упэўненасцю можам сказаць, што практыка студэнцкага абмену не толькі павышае ўзровень прафе сійных кампетэнцый, стварае ўмовы для інтэлектуальнага, творчага раз віцця моладзі, садзейнічае самарэа лізацыі, але і стымулюе вучэбна пазнавальную і вучэбнадаследчую дзейнасць, фарміруе адзінства сту дэнтаў і выкладчыкаў, якая грун туецца на агульнасці прафесійных прыярытэтаў. А яшчэ – актывізуе кантакты, развівае творчы інтарэс да педагагічнай дзейнасці і павышае прэстыж нашай прафесіі. Гэты аб мен вопытам даў нам імпульс рухац ца далей, эксперыментаваць і здзяй сняць задуманае. Выказваем шчырую ўдзячнасць рэктарату роднага ўніверсітэта за прадастаўленую магчымасць наве даць украінскую ВНУ, а таксама за фінансаванне паездкі. Асобную пад зяку хочам выказаць намесніку дэ кана факультэта дашкольнай аду кацыі А.І. Смолер, якая суправад жала нас на працягу ўсяго часу, а таксама студэнтам НПУ імя М.П. Драгаманава.

•Віншуем! Шаноўны Аляксандр Аляксандравіч Каваленя! Ваша самаадданасць у працы і пра фесіяналізм здабылі Вам павагу як сярод студэнтаў, так і сярод калег. Сваёй плённай педагагічнай і наву ковай дзейнасцю Вы зрабілі значны ўнёсак у падрыхтоўку высокаквалі фікаваных спецыялістаў. Доўгі час Вы з’яўляліся загад чыкам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ, а ў 2004 г. занялі высокую пасаду дырэктара Інстытута гісто рыі НАН Беларусі. Двойчы ў 2002 і 2003 гг. Вы былі ўзна гароджаны Пасведчаннем Спецыяльнага фонду Прэзідэн та Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у развіцццё здольнасцяў таленавітай моладзі. Жадаем Вам новых поспехаў на прафесійнай ніве, доўгіх гадоў жыцця, плённай працы, аптымізму і невы чэрпнай энергіі! Калектыў гістарычнага факультэта Паважаная Валянціна Георгіеўна Малевіч! У кожным універсітэце ёсць людзі, якія ствараюць імідж ВНУ, падтрым ліваюць яе рэпутацыю ў сваёй краіне і за мяжой. Вы, прафесар кафедры за межных моў БДПУ, член Савета жан чын, з’яўляецеся менавіта такім ча лавекам. Ваша жыццё багатае і цікавае: на працягу пяці гадоў Вы працавалі ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і Рэспубліцы Карэя, узначальвалі Дэпартамент інфарма цыі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Паўднёвай Карэі. Вы – высокакваліфікаваны спецыяліст, філолаг найвы шэйшага ўзроўню, надзвычай інтэлігентны чалавек, уважлівы да калег і студэнтаў. Шчыра віншуем Вас са святам і жадаем усяго самага найлепшага! Калегі, члены Савета жанчын БДПУ Паважаны Мікалай Міронавіч Плескацэвіч! Вы прайшлі слаўны шлях ад асістэн та да прафесара кафедры педагогікі, працавалі дэканам музычнапедагагі чнага факультэта, першым прарэкта рам БДПУ, начальнікам упраўлення ВНУ і педагагічнай адукацыі Міністэрства адукацыі, на чальнікам Рэспубліканскай дзяржаўнай інспекцыі сістэ мы адукацыі Рэспублікі Беларусь. На ўсіх кірунках дзейнасці Вы шчодра аддавалі сілы і энергію, веды і вопыт, здольнасці і талент арганізатара і вучонага ўдасканаленню справы выхавання падрастаю чага пакалення і развіццю педагагічнай навукі. Ад усёй душы віншуем з юбілеем! Жадаем моцнага зда роўя, творчых поспехаў у працы, асабістага шчасця! Выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры педагогікі Шаноўная Лідзія Аляксандраўна Казінец! Вы карыстаецеся заслужаным аўта рытэтам сярод вучоных нашай рэс публікі, настаўнікаўпрактыкаў, аспі рантаў, магістрантаў і студэнтаў БДПУ. Вашы навуковыя працы па педагогі цы істотна ўзбагацілі тэорыю і практыку падрыхтоўкі пе дагагічных кадраў. Вы ўнеслі значны ўклад у вырашэнне праблемы выяўлення таленавітых дзяцей. Дзякуючы Вам многія юныя даследчыкі з розных рэгіёнаў Беларусі сталі студэнтамі БДПУ і іншых навучальных устаноў краіны. Шчыра віншуем Вас з юбілеем! Жадаем новых творчых здзяйсненняў, шчасця і сямейнага дабрабыту! Няхай промні Вашага гарачага сэрца, іскры багатых шматстайных здоль насцей многія дзесяцігоддзі асвятляюць шлях сёняшняга і будучага пакаленняў студэнтаў, калег, аднадумцаў! Выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры педагогікі 17 сакавіка 2011 г.


ВЯСНА ПАЧЫНАЕЦЦА Ў «ЗЯЛЁНЫМ» (Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

НАШАМУ “НАТХНЕННЮ” – ЛІТОЎСКАЕ “ БРАВА” Зводны хор БДПУ з паэтычнай назвай “Натхненне” (кіраўнік – Лары# са Ядлоўская, хармайстар – Марына Жыбуль) быў заснаваны два гады таму. Аднак, нягледзячы на маладосць, калектыў паспеў гучна заявіць пра сябе на міжнародным узроўні. Мы неаднаразова на старонках “Н” віншавалі харыстак з новымі перамогамі: трэцім месцам на фестывалі духоўнай музыкі “Каложскі благавест”, першай прэміяй 7#га міжнарод# нага конкурсу#фестывалю камерных харавых калектываў “Ялта–Вікто# рыя#2010” і інш. І вось нядаўна галасістыя прыгажуні з БДПУ далі нам новую нагоду ганарыцца сваёй alma mater: камерны хор “Натхненне” заваяваў Залаты дыплом і прыз глядацкіх сімпатый на Міжнародным ха# равым фестывалі#конкурсе «Kaunas Musica Religiosa#2011», які прай# шоў 25–27 лютага ў літоўскім Каўнасе. Уражанні ад паездкі яшчэ све# жыя, і мы папрасілі падзяліцца імі ўдзельніц харавога калектыву – дру# гакурсніцу факультэта эстэтычнай адукацыі Наталлю ГУРБО і студэнтку трэцяга курса гэтага ж факультэта Алену ЦІХАН. – Дзяўчаты, раскажы це, калі ласка, пра ўмовы конкурсу. – Дваццаць харавых ка лектываў і вакальных ан самбляў з розных еўра пейскіх краін сапернічалі ў выканальніцкім май стэрстве на сцэне залы фа культэта тэалогіі Універ сітэта Вітаўтаса ў Каўна се. Конкурснае выступ ленне павінна было зай маць не больш за пятнац цаць хвілін і абавязкова ўключаць у сябе адзін рэ лігійны твор. Мы выка налі кампазіцыю Л. Шлег пад назвай “Ефрасіння”, якая ўжо была высока ацэнена журы ялцінскага фестывалю, і цяпер яе надзвычай прыхільна су стрэлі літоўскія слухачы. Нам вельмі прыемна, што выступленне “Натхнення” спадабалася не толькі прафесійнаму журы, якое доўга не адпускала хары стак са сцэны, але і звы чайным літоўцам. Справа ў тым, што адкрыццё і закрыццё конкурсу адбы валася ў касцёле, і на шымі слухачамі былі людзі, якія прыйшлі на службу. Сярод іх, дарэчы, было шмат моладзі. – Хто з канкурсантаў складаў вам найбольшую канкурэнцыю? – Харысты з Латвіі. Ва ўпартай барацьбе з мінімальнай перавагай мы ўступілі ім Гранпры. Уво гуле ж па выніках конкур сных мерапрыемстваў наш калектыў набраў 97,6 балаў са 100 магчымых. Трэба адзначыць, што на 17 сакавіка 2011 г.

гэтым фестывалі мы не толькі абаранялі гонар свайго ўніверсітэта і сваёй краіны, але і былі адзі нымі прадстаўнікамі ўсходніх славян. Ад гэта га, нам здаецца, нашая ўзнагарода набывае яшчэ большую важкасць. – Як гэта выступаць по бач з масцітымі харавымі калектывамі? – Мы моцна хвалявалі ся, бо ведалі, што выйдзем на сцэну пасля калекты ваў, дзе існуюць шматгадо выя традыцыі харавых

спеваў, дзе працуюць кары феі гэтага мастацтва. Ад нак калі прагучалі пер шыя апладысменты і зала закрычала “Брава!”, хва ляванне прайшло, мы раз няволіся і спявалі ад душы. Для нас літоўскае “Брава” стала вельмі каш тоўным. – Як вядома, ваш хор ад носіцца да катэгорыі не прафесійных. Што ж дапа магае вам перамагаць больш сталыя і прафесій ныя калектывы? – Сапраўды, некаторыя ўдзельнікі “Натхнення” нават не маюць музычнай адукацыі, затое ў іх ёсць бязмернае жаданне спя

ваць, дзяліцца са слуха чамі не толькі вакальнымі здольнасцямі, але і пазі тыўнымі эмоцыямі. З такімі студэнткамі наш кіраўнік займаецца дадат кова кожны раз перад па чаткам асноўных занят каў. А рэпетыцыі ў нас праходзяць па два, тры, а тое і чатыры разы на тыд зень. Да ялцінскага фесты валю і ўвогуле рыхтавалі ся падчас экзаменацыйнай сесіі… Калі ж гаварыць пра сакрэт поспеху любога, у тым ліку і нашага, калек тыву, – тут найпершая зас луга яго кіраўніка. Лары са Мікалаеўна – чалавек творчы, актыўны, ініцыя тыўны, яна сапраўды жыве музыкай і перадае сваю энергетыку нам, харыст кам. Дзякуючы гэтаму на ват пасля працяглых рэпе тыцый мы не адчуваем сто мленасці. Акрамя таго, наш кіраўнік – цудоўны арганізатар. Мы шчыра ўдзячныя Ларысе Мікала еўне за тое, што яна аддае нам часцінку сваёй душы. – А што дае ўдзел у хоры асабіста вам? – Рознабаковае развіццё. Харавыя спевы – гэта не толькі ўдасканаленне ва кальных навыкаў, не толькі эстэтычная адука цыя, але і адчуванне калек тыву, уменне слухаць іншага чалавека, ды і, урэшце, пашырэнне свайго кругагляду. – Дзякуй вам за размову і новых творчых дасяг ненняў! Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

ся ўрачыстае адкрыццё Дня здароўя–2011. З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства звярнуўся рэктар БДПУ, прафесар П.Д. Кухарчык, які па жадаў кожнаму з нас знаходзіць час не толькі на вучобу і працу, але і на актыў ны адпачынак, на ўмацаванне здароўя. Перад пачаткам спартыўных спаборніцт

ваў вядучыя праверылі гатоўнасць фа культэцкіх каманд – кожная з іх падрых

тавала сабе назву і дэвіз, якія і былі агу чаны на імправізаванай лінейцы (як тут не ўспомніць аналагічны “рытуал”, што адбываецца ў летніках!). Ну, вось цяпер можна і на зімовыя старты – апрабоўваць лыжню, правяраць сілу мускулаў пры перацягванні каната, спаборнічаць у мініфутболе, пераадольваць турыстыч ную паласу… Бліжэй да поўдня распагодзілася, выг лянула сонейка, заіскрыўся снег, навакол ле зрабілася неверагодна прыгожым, а на строй удзельнікаў свята здароўя падняў ся яшчэ вышэй. Хтосьці пераводзіў дух пасля спаборніцтваў, а хтосьці ўжо спя шаўся да мініпляцовак з зімовымі гуль нямі і забавамі. Бясспрэчным фаварытам аказалася гульня пад назвай “Любоўны страйк”. І гэта не дзіўна: кожны, хто трап ляў мячыкам у цэль, атрымоўваў у якасці падарунка… пацалунак ад гарачага хлоп ца ці сімпатычнай дзяўчыны! Таму, хто праяўляў сваю меткасць двойчы, уручаў ся квіток на бясплатную каву ў буфеце. Аматары зімовай рыбалкі мелі магчы

масць заняцца любімай справай і атры маць за гэта прызы. Праўда, іх улоў скла даўся выключна… з хатніх тапак. Аднак у гэтай справе, як вядома, галоўнае – не вынік, а сам працэс! Дні здароўя ў БДПУ ніколі не абыходзі ліся без частавання ўсіх удзельнікаў свя та. Талерка самай сапраўднай салдацкай кашы і шклянка гарачай гарбаты, якія на свежым паветры з’ядаліся з вялікім апетытам, дапамаглі сагрэцца і аднавіць патрачаныя сілы. Услед за “хлебам” прыйшла чарга і відо вішчаў: на сцэне “Зялёнага” выступілі лепшыя артысты нашага ўніверсітэта. Асабліва дарэчы аказаліся рытмічныя кампазіцыі ў выкананні Юрыя Ісаенкі, пад якія ўсе дружна танцавалі, а таксама жарты ад каманды КВЗ “Зборная БДПУ”, дзякуючы якім з нашых твараў доўга не знікалі ўсмешкі. Кульмінацыяй свята стала сімвалічнае спальванне чучала зімы і карагоды вакол вогнішча – сапраўды, холад ужо надакучыў, хочацца вясны і цеплыні! Мне здаецца, што правядзенне зімовых дзён здароўя – традыцыя, якую варта пераймаць. Думаю, што гэтую ідэю заў трашнія настаўнікі і класныя кіраўнікі

будуць увасабляць у сваёй прафесійнай дзейнасці. Бо здароўе, добры настрой і аптымізм – паняцці ўзаемазвязаныя. А такія мерапрыемствы якраз і дапамага юць звязваць іх у адно. Вераніка МАНДЗІК

3


КАРОТКАТЭРМІНОВЫЯ ПЛАТНЫЯ АДУКАЦЫЙНЫЯ КУРСЫ Наш універсітэт запрашае ўсіх жадаючых запісацца на кароткатэрміновыя (ад 2 тыдняў да 4 месяцаў) курсы. Высокакваліфікаваныя спецыялісты дапамогуць вам набыць веды і ўменні, у якіх вы адчуваеце патрэбу менавіта сёння. Па заканчэнні навучання слухачам выдаецца адпаведны сертыфікат БДПУ.

Факультэты, агульнаўніверсітэцкія кафедры, а таксама ІПКіПК БДПУпрапануюць курсы па на# ступных тэмах: Матэматычны факультэт: • Webпраграмаванне на мове РНР (сакавікмай); Факультэт беларускай і рускай філалогіі: • Новае ў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (красавік), • Літоўская мова: практыка (сакавіккрасавік), • Польская мова (сакавіккрасавік); Факультэт псіхалогіі: • Псіхагігіена, • Гісторыя псіхалогіі, • Псіхалогія ўзаемадзеяння чалавека з віртуальнай рэ чаіснасцю, • Перынатальная псіхалогія, • Псіхалагічнае даследаванне ў практыцы клінічнага псіхолага, • Казкатэрапія, • Цялеснаарыентаваная тэрапія, • Гульнёвая тэрапія, • Цяжкае дзіця: аднаўленне кантакту; Факультэт дашкольнай адукацыі: • Мастацкі роспіс тканіны (май), • Выраб цацак з паперы (сакавік), • Асновы сэксалогіі (сакавіккрасавік), • Асновы канфлікталогіі (сакавіккрасавік);

Факультэт пачатковай адукацыі: • Актуальныя пытанні методык выкладання ў пачат ковых класах; Факультэт сацыяльнапедагагічных тэхналогій: • Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнтнасці баць коў падлеткаў (сакавікмай, верасеньснежань), • Праблемы станаўлення даросласці (кастрычніклістапад), • Школа маладых бацькоў (сакавікмай, верасеньснежань); Кафедра фізічнага выхавання і спорту: • Навучанне плаванню (сакавік); Кафедра педагогікі вышэйшай школы і сучасных выха ваўчых тэхналогій: • Эстэтычнае выхаванне школьнікаў сродкамі дэкара тыўнапрыкладнога мастацтва (сакавік); Кафедра псіхалогіі: • Прафесійная адаптацыя да журналісцкай дзейнасці. УВАГА НАВІНА! ДЛЯ ВЫКЛАДЧЫКАЎ І РАБОТНІКАЎ БДПУ •Размоўная англійская мова; •Навучанне рабоце на камп'ютары ("з нуля", гра фічныя рэдактары Corel DRAW, Photoshop і інш.).

Факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі: • Школа ранняга развіцця "4+"; • Курсы для людзей сталага ўзросту "50+"; • Камп'ютарныя курсы ("з нуля", графічныя рэдакта ры Corel DRAW, Photoshop і інш.). Сектар курсавой падрыхтоўкі: • Курсы замежных моў (англійская, арабская, польская, італьянская, нямецкая, французская, іспанская); • Школа тэлевядучых (у праграме: тэхніка і культура мовы, асновы майстэрства тэлевядучага, асновы акцёрс кага майстэрства, тэхніка і методыка правядзення інтэр в'ю); • Школа радыёвядучых (у праграме: асновы майстэр ства радыёвядучага, тэхніка і культура мовы, камуніка тыўная псіхалогія, моўная камунікацыя ў СМІ); • Візажыстстыліст (у праграме: асноўны догляд і дэка ратыўная касметыка); • Ландшафтны дызайн (у праграме: дызайн і праекта ванне); • Аздараўленчая аэробіка (у праграме: танцавальная аэробіка, пілатэс, стэпаэробіка, фітнэсёга, аквааэро біка, фітболгімнастыка). Калі вы зрабілі свой выбар,  тэлефануйце па нума рах (017) 2278635, 2715710 і запісвайцеся на адпавед ныя курсы. Як толькі група будзе сфарміравана, вам паведамяць пра пачатак заняткаў. Больш падрабязная інфармацыя на http://kursy.bspu.unibel.by і http:// ipk.bspu.unibel.by

АТРЫМЛІВАЙЦЕ АДУКАЦЫЮ Ў ТЫХ, ХТО ЗАЙМАЕЦЦА ГЭТЫМ ПРАФЕСІЙНА!

•Гасцёўня *** ЮБІЦЬ сваю Бацькаўшчыну, цаніць мірнае неба над галавой, шанаваць памяць тых, хто аддаў улас# нае жыццё ў лакальных войнах і канф# ліктах – сапраўдны ўрок мужнасці, які атрымалі студэнты і выкладчыкі ФСПТ на сустрэчы з ветэранамі вайны ў Афга# ністане, членамі ГА “АІВА”. Кадры да кументальнай хронікі, музейныя экспа наты, аповеды відавочцаў, аўтарскія песні ў выкананні Юрыя Бельскага, пе раможцы конкурсу патрыятычнай песні, дазволілі ўсім нам усвядоміць каштоўнасць кожнага мірнага дня. Прыемнай нечаканасцю для пры сутных стала ўручэнне пяцікурсні цы ФСПТ, валанцёру асацыяцыі Надзеі Валошынавай медаля “За заслугі” ў патрыятычным выха ванні моладзі. Наш кар.

Л

*** “ ЫШЭЙШАЯ адука# цыя ў Ізраілі і працэс глабалізацыі” – на такую тэму перад студэнтамі і вык# ладчыкамі БДПУ выступі# ла Соф’я Коцэр, каардына# тар акадэмічных праграм Канцылярыі Прэм’ер# міністра Ізраіля, навуковы асістэнт Тэль#Авіўскага ўніверсітэта, лектар курсаў Адкрытага ўніверсітэта (факультэт міжнародных адносін). Спадарыня Коцэр распавяла пра за дачы, якія стаяць перад сістэмай вы шэйшай адукацыі ў гэтай краіне. Са слоў лектара прысутныя даведаліся пра асаблівасці навуковага працэсу ў най больш буйных ВНУ Ізраіля, у тым ліку пра Адкрыты ўніверсітэт, дзе для абі турыентаў не існуе ўзроставых абмежа ванняў: нават вучань школы пры ўмове здачы іспытаў можа атрымоўваць тут вы шэйшую адукацыю. Настаў нікаў жа рыхтуюць у педага гічных каледжах, якіх у Ізраілі сёння налічваецца дваццаць чатыры.

В

Таццяна БОХАН ***

У

ЦЭНТРЫ літуаністыкі БДПУ ад# былася сустрэча студэнтаў факуль# тэта беларускай і рускай філалогіі з архе# олагамі, гісторыкамі і музыказнаўцамі – удзельнікамі літоўскай этнаграфічнай эк# спедыцыі. Народная музыка, танцы, песні, звычаі Гервяцкага краю маюць і беларускія, і літоў скія карані. Увагу даследчыкаў прыцягнуў народны вясельны танец: вобразна яго мож на назваць “полечка пад платочкам”. Ручнік, з якім танцуюць сталыя жанчыны, – атрыбут Багіні Наканаванасці, якая паві нна адмераць ад яго долю новай сям’і. Се мантычна гэты абрад вельмі падобны да су часнага беларускага, паводле якога на вя селлі б’юць посуд. А вось другі звычай, што вельмі спадабаўся прысутным, рэдка суст ракаецца ў беларускай культуры. Раніцай пасля вяселля падымаецца гамана, маўляў, сват падмануў усіх прысутных: і жаніх не

той, і нявеста не тая. Госці збіраюцца… ве шаць хлусніка! Мала дыя ж павінны выра таваць небараку. Як заўважыў док тар Вікінтас Вяйткя вічус, многія абрады транфармаваліся пад сучаснае жыццё, але гэта лепш, чым яны зніклі б наогул. Боль шасць людзей нават не разумее, чаму трэ ба выконваць тое ці іншае дзеянне, але яго важнасць адчуваецца падсвядома, на генетычным узроўні. На жаль, з кожным новым пакаленнем гэтая сувязь усё сла бее. Так, у Гервятах засталося ўсяго не калькі чалавек, якія крыюць свой дах са ломай. Асаблівая схема пакрыцця, замест вяроўкі выкарыстоўваецца лаза… У выні ку атрымліваецца не горш за сучасныя тэхналогіі! Але ці зможа наступнае пака ленне паўтарыць гэта? Зараз важна фікса ваць кожную дэталь, бо праз дзесятак год менавіта яна можа стаць сапраўдным на быткам гісторыі. Вынікі даследавання плануецца прад ставіць на міжнародным міждысцыплі нарным семінары, да ўдзелу ў якім запро шаны і студэнты факультэта беларускай і рускай філалогіі нашага ўніверсітэта. Ганна БАГУМІНСКАЯ

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў. 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127. Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226#40#19

i

e#mail:nastaunik@bspu.unibel.by www.bspu.unibel.by

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Тыраж 1000 экз. Зак. № 128. Падпісана ў друк 17.03.2011 г. у 9.00.

nastaunik 3(1087)  
nastaunik 3(1087)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement