Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

•Афіцыйная хроніка УЗНАГАРОДЖАНЫ Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэс публікі Беларусь: А.М. Баяркін, прафесар кафедры агульнай і тэа рэтычнай фізікі, доктар фізіка матэматычных на вук, — за дасягнутыя вынікі ў навуковапедагагіч най дзейнасці і ў сувязі з Днём беларускай навукі; Граматай БДПУ: Дубянецкі Э.С., Краснова Т.І. — за дасягнутыя высокія паказчыкі ў навуковай дзейнасці ў 2010 г. і ў сувязі з Днём бе ларускай навукі;

АБ’ЯЎЛЕНА ПАДЗЯКА РЭКТАРА БДПУ: Барайшуку С.М., Бонінай Т.А., Гайдукевіч С.Я., Дабранскаму В.М., Навумаву Д.І., Торхавай Г.В., Цыркуну І.І., Шыманскай В.У. — за дасягнутыя высокія па казчыкі ў навуковай дзейнасці ў 2010 г. і ў сувязі з Днём беларускай навукі.

Чацвер, 24 лютага 2011 года

№ 2 (1086)

ВЫНІКІ ЗІМОВАЙ СЕСІІ

МАГІСТРАМ — УРА!

КОЛЬКІ ТАЛЕНТАЎ РАСКРЫТА!

Стар. 4

Стар. 4

Стар. 4

БЕЛАРУСЬ — ЗОРНЫ КРАЙ Сорак шосты зорны паход праходзіў сёлета пад дэвізам «Беларусь — зорны край». Яго ўдзельнікі, як і заўжды, ставілі перад сабой самыя высокія мэты: падтрыманне нацыя нальных і культурных трады цый беларускага народа, фар міраванне прафесійных умен няў і навыкаў будучых настаў нікаў, правядзенне прафары ентацыйнай работы, аказанне шэфскай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама арганізацыя актыў нага адпачынку і ўмацаванне здароўя студэнтаў.

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С.А. Маскевіч і рэктар БДПУ, прафесар П.Д. Кухарчык

З прывітальным словам на ўрачыстым мітынгу да зорнікаў звярнуліся Мі ністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С.А. Маскевіч, рэктар БДПУ, прафесар П.Д. Кухарчык, а таксама акадэмік сакратар Аддзела гуманітарных навук і мас тацтваў НАН Беларусі,

прафесар А.А. Каваленя, намеснік старшыні Бела рускага прафсаюза работні каў адукацыі і навукі Р.В. Дапіра, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» А.В. Хадыка і інш. Пра тое, якімі атрыма ліся зорныя вакацыі, чытайце на стар. 3.

«Кнігі Беларусі» выдаюцца ў БДПУ У НВЦ «БелЭкспа» з 9 па 13 лютага праходзіла XVIII Мінская міжнародная кніжная выставакірмаш. У ёй прымалі ўдзел кніга выдаўцы з 23 краін свету.

Стэнд БДПУ наведаў першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькоў

Упершыню на выставе была прад стаўлена экспазіцыя вучэбна выда вецкага цэнтра нашага ўніверсітэта. Нягледзячы на тое што ВВЦ БДПУ створаны параўнальна нядаўна, яго стэнд дастойна выглядаў сярод экспа зіцый іншых выдавецкіх калектываў. Кнігі, часопісы, буклеты вызначалі ся навізной зместу і тэматыкі, адмет насцю паліграфічнага выканання. Мы рэкламавалі выданні, што адлюстроў ваюць розныя напрамкі навуковай і вучэбна педагагічнай дзейнасці БДПУ, расказвалі наведвальнікам, якія паліграфічныя паслугі аказваем. Важнае месца ў экспазіцыі было ад ведзена манаграфіям, навукова мета дычным часопісам, а таксама псіхо лага педагагічным, гістарычным і му зычным выданням.

У дзень адкрыцця выставы наш стэнд наведаў першы намеснік Кіраў ніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэс публікі Беларусь Аляксандр Радзь коў. Ён адзначыў, што «сёння кожны студэнт, асабліва будучы настаўнік, павінен сабраць уласную бібліятэку, бо сучасны педагог — гэта высокааду каваны чалавек, які ўсё жыццё набы вае новыя веды». За актыўны ўдзел у XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе'кірма' шы вучэбна'выдавецкі цэнтр нашага ўніверсітэта ўзнагароджаны спецыяль' ным дыпломам. Л. ВЫСОЦКАЯ, начальнік рэдакцыйнага аддзела ВВЦ


АБ ВЫНІКАХ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ БДПУ ЗА 2010 г. (З даклада прарэктара па навуковай рабоце В.В. Бушчыка на Савеце ўніверсітэта) У план навукова даследчых работ на «Космааэрагеалогія», «Бел НДЦ «Эка шага ўніверсітэта ў 2010 г. былі ўклю логія» і ГЛХУ «Светлагорскі лясгас». чаны 173 тэмы. У тым ліку: па бюджэт Вынікі многіх навуковых даследаван ным фінансаванні — 95; па мэтавым няў укаранёны ў вучэбна выхаваўчы фінансаванні, са сродкаў дзяржбюджэ працэс БДПУ, іншых ВНУ рэспублікі, ту, па грантах Міністэрства адукацыі, агульнаадукацыйных школ і дашколь Беларускага рэспубліканскага фонду ных устаноў. Усяго па 2010 г. мы маем фундаментальных даследаванняў, па 205 актаў аб укараненні вынікаў нашых праграмах розных узроўняў — 78. даследаванняў. Па галінах навук тэма Табліца 1 тыка навукова даслед Факультэты № Сума У % да чых работ размяркоўва і іншыя структурныя п/п (млн руб.) выніку падраздзяленні БДПУ лася наступным чынам: 1. Агульнаўніверсітэцкія 384,65 24,5 прыродазнаўчыя наву кафедры кі — 37 (22 %), у тым 2. Гістарычны 198,40 12,7 ліку па дадатковым фі 3. Прыродазнаўства 191,00 12,2 нансаванні — 21 (27 %); 4. Фізічны 125,00 8,0 гуманітарныя навукі — 5. Аддзел тэорыі і гісторыі 125,00 8,0 49 (28%), у тым ліку па беларускай культуры дадатковым фінанса н. д. сектара ванні — 27 (35 %); псіхо 6. Філалагічны 104,00 6,6 лага педагагічныя на 7. Цэнтр развіцця 98,15 6,3 вукі — 86 (50 %), у тым педагагічнай адукацыі ліку па дадатковым фі 8. Спецыяльнай адукацыі 95,68 6,0 нансаванні — 27 (36 %). 9. Сацыяльна педагагічных 77,06 4,9 У мінулым годзе ўні тэхналогій версітэт прымаў удзел 10. ІПКіПК 75,00 4,8 у выкананні 11 навуко 11. Матэматычны 39,90 2,5 вых праграм. Усяго 12. Дашкольнай адукацыі 30,00 1,9 ў 2010 г. нашы супра 13. Пачатковай адукацыі 25,00 1,6 цоўнікі выканалі 78 Усяго 1 568,84 100,0 фінансуемых НДР на У табліцы 1 прадстаўлена інфармацыя агульную суму 1 578 840 тыс. руб. Па выніках конкурсаў, што праводзяц аб удзеле факультэтаў і іншых структур ца Беларускім рэспубліканскім фондам ных падраздзяленняў універсітэта ў вы фундаментальных даследаванняў, вучо кананні фінансуемых НДР у 2010 г. На жаль, даводзіцца канстатаваць, што нымі ўніверсітэта ў 2010 г. распрацаваны адсутнічаюць фінансуемыя НДР на фа 15 праектаў, 4 з якіх завершаны. Наша агульная арганізацыйная неда культэтах эстэтычнай адукацыі, псіха працоўка выявілася пры падрыхтоўцы логіі, фізічнага выхавання. У табліцы 2 змяшчаецца інфармацыя індывідуальных праектаў студэнтаў, ас пірантаў і дактарантаў на конкурс аб удзеле кафедраў у выкананні фінансу у Міністэрства адукацыі. Мы прадстаўлялі емых НДР у 2010 г. 1–2 праекты, хоць, напрыклад, у 2009 г. НАВУКОВАВЫДАВЕЦКАЯ іх было пяць. І толькі пасля прымянення ДЗЕЙНАСЦЬ адміністратыўнага рэсурсу на 2011 г. было За апошнія 5 гадоў выдадзена 114 ма пададзена 17 такіх праектаў. У нас няма ла таленавітых студэнтаў і аспірантаў, не награфій, 464 падручнікі і вучэбныя да абходна толькі дапамагаць ім афармляць паможнікі для вышэйшай і сярэдняй школы з грыфам Міністэрства адукацыі заяўкі на даследаванні. Нам патрэбны распрацоўкі, якія могуць і 1194 дапаможнікі — без грыфа; апублі даць канкрэтныя практычныя вынікі. каваны 6005 навуковых артыкулаў і 3704 тэзісы дакладаў. І такія прыклады ў нас ёсць. У 2010 г. атрымана станоўчае рашэнне Так, з мая 2010 г. БДПУ выконвае інавацыйны праект пад кіраўніцтвам аб выдачы патэнта на імя БДПУ на вына загадчыка кафедры хіміі Т.Т. Лахвіча. ходніцтва «Спосаб зняцця позастатычна З чэрвеня мінулага года дацэнт кафед га напружання мышцаў», зробленае стар ры батанікі і асноў сельскай гаспадаркі шым выкладчыкам кафедры фізічнага А.А. Свірыд выконвала праект па за выхавання і спорту А.А. Кукель сумесна данні Нацыянальнага парку «Пры з супрацоўнікамі Рэспубліканскага наву пяцкі». Акрамя таго, распрацоўку кова практычнага цэнтра гігіены. Атрымана таксама станоўчае рашэн «Біятэхніка атрымання і вырошчван ня лічынак даўгапалага рака» (аўтары не аб выдачы патэнта на карысную ма В.Ф. Кулеш, А.В. Аляхновіч) ука дэль «Аўтаматызаваны комплекс для ранілі ў рыбгасе «Сакалова». Навуко вымярэння роўнаваговага краявога вуг вая распрацоўка «Хваёвыя лясы Бела ла змочвання на плоскіх паверхнях», русі ў сучасных кліматычных умовах», створаную загадчыкам кафедры экспе падрыхтаваная пад навуковым кіраў рыментальнай фізікі прафесарам ніцтвам прафесара В.Н. Кісялёва, ука І.С. Ташлыковым і дацэнтам кафедры ранёна ў навукова вытворчых рэспуб інфарматыкі і асноў электронікі ліканскіх унітарных прадпрыемствах С.М. Барайшуком у суаўтарстве. 2

Вучоныя ўніверсітэта прымаюць актыў ны ўдзел у арганізацыі і правядзенні на вуковых і навукова практычных канфе рэнцый. За справаздачны перыяд на базе БДПУ праведзена 11 (у 2009 — 6) міжна родных мерапрыемстваў, 3 — рэспублі канскіх, 21 — універсітэцкае. ПАДРЫХТОЎКА КАДРАЎ ВЫШЭЙШАЙ КВАЛІФІКАЦЫІ Аспірантура БДПУ ажыццяўляе пад рыхтоўку спецыялістаў па 47 навуковых спецыяльнасцях 13 галінаў навукі. Пад рыхтоўка спецыялістаў педагагічнага профілю ажыццяўляецца па 5 спецыяль насцях. На 31.12.2010 г. у аспірантуры на вучаецца 204 чалавекі (у т. л. на дзённай форме атрымання адукацыі — 125). Дак тарантамі з’яўляюцца 6 чалавек. У 2010 г. загадамі рэктара ўніверсітэта на першы год навучання ў аспірантуру было залічана 55 чалавек. З іх з адрывам ад вытворчасці — 36 (31 — на бюджэт най аснове і 5 — на ўмовах аплаты, у тым ліку грамадзянін КНР), без адры ву ад вытворчасці — 19 (12 — на бюджэт най аснове і 7 — на ўмовах аплаты). З ліку тых, хто ў справаздачным годзе скончыў магістратуру, у аспірантуру прынята 46 чалавек (89,1 %). Выпуск аспірантаў у 2010 г. склаў 40 ча лавек (30 — з адрывам ад вытворчасці), з іх з правядзеннем папярэдняй экспер тызы дысертацыі — 5 чалавек (12,5 %).

НДРС У 2010 г. было праведзена 112 навукова метадычных мерапрыемстваў для раз віцця НДРС, у тым ліку 17 навукова прак тычных канферэнцый, 28 выстаў навуко вых прац студэнтаў, 36 аглядаў конкур саў, 21 прадметная алімпіяда. У мінулым годзе 97 студэнтаў нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у рэспублі канскім конкурсе навуковых работ. Най большая колькасць (68, а гэта 74 %) была прадстаўлена па псіхалогіі, педагогіцы і методыках выкладання асобных дыс цыплін. Па папярэдняй інфармацыі, пра цы 26 студэнтаў атрымалі 1 ю катэгорыю (самы высокі паказчык за апошняе дзеся цігоддзе), 2 з іх разглядаюцца як лаўрэа ты; 31 праца аднесена да 2 й катэгорыі і 27 — да 3 й. Такім чынам, з 98 навуко вых прац высокую ацэнку атрымалі 84. Апублікавана 186 артыкулаў, 605 тэзі саў дакладаў, аўтарамі (суаўтарамі) якіх з’яўляюцца студэнты.

МАТЭРЫЯЛЬНАТЭХНІЧНАЯ БАЗА На працягу шэрагу апошніх гадоў за кошт сродкаў, якія міністэрства вылучае ўстановам адукацыі, у БДПУ паступова абнаўляецца матэрыяльна тэхнічная база навукі. У прыватнасці, набыта абсталя ванне, прызначанае для правядзення да следаванняў ліяфобнасці і ліяфільнасці паверхняў вырабаў, абсталяванне для правядзення якаснага і колькаснага ана лізу рэчываў, аналізу ак Табліца 2 тыўнасці ферментаў і іх Кафедры № Сума У % да кінетычных характарыс і іншыя структурныя п/п (млн руб.) выніку падраздзяленні БДПУ тык, даследаванняў струк 1. Агульнай туры і ўласцівасцяў ДНК і тэарэтычнай фізікі 107,00 6,9 і бялкоў у біялагічных вад 2. Педагогікі 96,65 6,1 касцях і тканках. 3. Філасофіі 74,00 4,7 З дапамогай прыбора «Ка 4. Хіміі 73,05 4,6 пель 103Р» рэалізавана ме 5. Айчыннай тодыка аналізу іонных кам і сусветнай гісторыі 66,00 4,2 6. Узроставай панентаў проб з наступнай і педагагічнай псіхалогіі 59,06 3,8 іх якаснай і колькаснай 7. Фізічнай геаграфіі 51,75 3,3 ідэнтыфікацыяй. 8. Гісторыі Беларусі 47,00 3,0 У 2009–2010 гг. мы не на 9. Новай бывалі абсталявання для і найноўшай гісторыі 44,00 2,8 навуковых мэтаў па прычы 10. Інфармацыйных не адсутнасці заявак. тэхналогій у адукацыі 42,00 2,7 11. Эканамічнай тэорыі 40,00 2,5 У новай пяцігодцы нам 12. Сурдапедагогікі 40,00 2,5 неабходна павялічыць аб’ 13. Педагогікі ёмы фінансавання НДР вышэйшай школы 37,00 2,4 мінімум у 2 разы. І гэту за 14. Агульнага дачу рэальна выканаць. і рускага мовазнаўства 32,00 2,1 Толькі нам трэба дзейнічаць 15. Алігафрэнапедагогікі 29,00 1,8 у гэтым напрамку больш 16. Заалогіі 28,00 1,8 энергічна. 17. Агульнай біялогіі 26,00 1,7 У бягучай пяцігодцы нам 18. Тыфлапедагогікі 26,68 1,7 неабходна павялічыць пад 19. Славянскай гісторыі і метадалогіі рыхтоўку кадраў вышэй гістарычнай навукі 23,00 1,5 шай кваліфікацыі для 20. Беларускага 22,00 1,4 БДПУ ў 2–3 разы, каб заха мовазнаўства ваць статус вядучага 21. Методык дашкольнай адукацыі 20,00 1,3 ўніверсітэта ў сістэме пед 22. Беларускага адукацыі. і рускага мовазнаўства 20,00 1,3 У заключэнне выказваю падзяку ўсім навуковым У магістратуры ў 2010 г. навучаліся 325 кіраўнікам і выканаўцам заданняў і тэм студэнтаў. за працу ў мінулым годзе. 24 лютага 2011 г.


БЕЛАРУСЬ — ЗОРНЫ КРАЙ Эксклюзіў ад капыльчан Беларусь — зорная краіна… У гэтым яшчэ раз змаглі пераканацца студэнты атрада «Трылогія» (факультэт псіхалогіі, факультэт беларускай і рускай філалогіі), ад крыўшы для сябе новы маршрут, а менавіта добра вядо мую па кнігах літаратурную Капыльшчыну. Мы наведалі раённую гімназію, шмат школ, у адной з якіх (Семежаўскай, якая ў 2008 годзе адзначыла 140 гадоў з дня заснавання) нам пашчасціла сустрэць удзель ніка 5 га зорнага паходу, выпускніка нашай alma mater — былога дырэктара школы Уладзіміра Паўлавіча Выск варку. Для нас была таксама арганізавана экскурсія ў Дом музей Героя Беларусі акадэміка М.С. Высоцкага, у Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, у Копыльскі раён ны краязнаўчы музей. У апошнім па нашай просьбе была арганізавана прэзентацыя эксклюзіўнага абраду «Каляд ныя цары», які ў мінулым годзе быў унесены ў лік су светных гістарычных каштоўнасцей ЮНЕСКА. Сапраўды, наша краіна — зорны край з багатай гісто рыяй, звычаямі і традыцыямі. У Копыльскім раёне мы яшчэ раз адчулі, як людзі ганарацца сваёй гісторыяй, спасцігаюць яе і захоўваюць для нашчадкаў. В. ІВАТОВІЧБАБІЧ, намеснік дэкана факультэта беларускай і рускай філалогіі

Галоўнае — клопат і ўвага «Дзеці Эйнштэйна», зводны атрад матэматычнага і фізічнага факультэтаў нашага ўніверсітэта, сёлета прай шоў па Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Студэнты наведалі гімназію, каледж і 10 школ раёна, дзе пакінулі камп’ютарныя дыскі з навучальнымі праграмамі па фізіцы і матэматыцы, дыскі з фільмамі прэзентацыямі пра БДПУ і яго факультэты, універсітэцкія перыядыч ныя выданні, буклеты фізічнага і матэматычнага факуль тэтаў, каляндарыкі і значкі з сімволікай факультэтаў. Разам з адміністрацыяй, настаўнікамі і вучнямі Брас лаўскай СШ студэнты ўдзельнічалі ў мітынгах і ўсклалі вянкі да воінскіх пахаванняў. У вёсцы Ахрэмаўцы зорнікі наведаліся ў госці да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Г.А. Быкава. Падчас сустрэчы Гаўрыіл Аляксеевіч рас казаў пра свае першыя баявыя аперацыі (тады яму было толькі 24!), пра тое, як адраджаў беларускі край пасля вайны. У знак падзякі мы арганізавалі для ветэрана міні канцэрт у яго доме. Гаўрыіл Аляксеевіч быў крануты на шай увагай і запрасіў увесь атрад у наступным годзе да сябе на юбілей. У вёсцы Дрывяты адбылася яшчэ адна сустрэча з ветэ ранам вайны І.Я. Ткачуком. Іван Якаўлевіч распавёў пра свой удзел у ваенных дзеяннях на Першым Прыбал тыйскім фронце пра тое, як гінулі яго таварышы ў баях за вызваленне роднай беларускай зямлі. Сёння Іван Якаўлевіч на пенсіі, аднак не адчувае цяжару пражытых гадоў, хоць сёлета яму споўнілася ўжо 85. На развітанне ветэран пажадаў, каб нам ніколі не давялося перажыць тое, што выпала на долю яго пакалення.

Дзякуючы зорным сустрэчам мы зразумелі, на колькі патрэбная ветэранам нашая ўвага, як яны ганарацца тым, што новыя пакаленні захоўваюць традыцыі бацькоў і дзядоў. Д. ІГНАТОВІЧ, намеснік дэкана матэматычнага факультэта; У. СТАНКЕВІЧ, намеснік дэкана фізічнага факультэта

На радзіме Максіма Танка Зводны атрад факультэтаў сацыяльна педагагі чных тэхналогій і дашкольнай адукацыі «46 я тан кавая дывізія» адправіўся ў зорны паход па Мя дзельскім раёне. Удзельнікі паходу мелі гонар накіравацца на радзіму паэта, чыё імя носіць БДПУ. Ускладаючы вянок на ма гілу Максіма Танка, кожны студэнт адчуваў вялікае хва ляванне, адказнасць і гонар за свой факультэт, універсі тэт, краіну. На працягу ўсіх чатырох дзён удзельнікі зор нага паходу знаёміліся з гісторыяй мядзельскага краю. Раённы аддзел адукацыі і адміністрацыя школ арганіза валі для студэнтаў экскурсіі. Самымі цікавымі аказалі ся паездкі па месцах баявой славы і ў нацыянальны парк «Нарачанскі». І. ЧАПЛЯЕЎСКАЯ, намеснік дэкана ФСПТ Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у рэдакцыі «Н» было як ніколі шмат наведвальнікаў. Чытачы газеты звяр' таліся да нас з просьбай павіншаваць з гэтым свя' там ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, людзей, з якімі яны пазнаёміліся і пасябравалі падчас ванд' ровак па месцах баявой і працоўнай славы беларуска' га народа, сваіх былых і сённяшніх выкладчыкаў, што прысвяцілі пасляваеннае жыццё працы ў на' шым універсітэце. Мы выконваем гэтую ганаровую місію і выказваем шчырую ўдзячнасць усім, хто зма' гаўся за мірнае неба над нашай краінай. Мы помнім ваш подзвіг, мы ганарымся вашай мужнасцю. Нізкі паклон, моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця!

Эксперыментуем разам

Зводны атрад «Нашчадкі» гістарычнага факультэта і факультэта прыродазнаўства наведаў гасцінную Клец кую зямлю. Клеччына — радзіма многіх знакамітых людзей. Гэта і вядомы геолаг, член рускай палярнай экспедыцыі Канстанцін Валасовіч, і ўдзельнік сустрэ чы саюзных войскаў на Эльбе вясной 1945 га Аляксандр Сільвашка, і шмат іншых славутых вучоных, літара тараў, публіцыстаў. Студэнты сустракаліся з вучнямі і настаўнікамі, расказвалі пра наш універсітэт, дэманстравалі адпа ведныя прэзентацыі. Мы былі прыемна здзіўлены тым фактам, што за апошнія пяць гадоў з 64 выпуск нікоў Сіняўскай агульнаадукацыйнай шко лы, якія паступілі ў педагагічныя ВНУ краі ны, 40 з’яўляюцца студэнтамі БДПУ. Упэў нены, што гэтая тэндэнцыя будзе працягвац ца і ў далейшым! Мы азнаёміліся з жыццём, традыцыямі і да сягненнямі навучэнцаў Клецкага агульнаадука цыйнага ліцэя, правялі сумесны творчы экспе рымент і прэзентацыю нашага ўніверсітэта. Апошні канцэрт — гэта падвядзенне вынікаў, словы ўдзячнасці, спадзяванне на супрацоўніц тва і трошкі суму, які ўзнікае заўжды, калі за канчваецца нешта добрае і прыемнае. Да сустрэ чы ў 47 м зорным паходзе! У. КАДЗІРА, намеснік дэкана Зорнікі на экскурсіі ў музеі баявой славы 29'й танкавай дывізіі гістарычнага факультэта

24 лютага 2011 г.

Шэфскую дапамогу ветэрану вайны І.Я. Ткачуку аказваюць студэнты з атрада «Дзеці Эйнштэйна»

«Слуцкія Афіны» Упершыню слуцкая зямля прымала зорнікаў. Цёплы прыём зводнаму атраду студэнтаў факультэтаў эстэтыч най і спецыяльнай адукацыі быў арганізаваны пры не пасрэдным удзеле прадстаўнікоў аддзела адукацыі Слуц кага райвыканкама. Нам пашчасціла пагасцяваць у гімназіі № 1 г. Слуцка, якая была заснавана ў 1617 г. пры Янушы VI Радзівіле. Мы з асаблівым хваляваннем прайшліся па калідорах і класах навучальнай установы, якую сучаснікі называ юць «Слуцкімі Афінамі», і нават закружыліся ў вальсе сярод калон старажытнай бальнай залы. Случчына ўмее прымаць гасцей, прэзентаваць сябе, га нарыцца гісторыяй роднага краю: ва ўсіх школах ёсць або гісторыка краязнаўчыя музеі, або музеі этнаграфіі і быту. Так, напрыклад, у Гацукоўскай СШ акрамя этна графічнага музея «Беларуская хатка» ёсць яшчэ музей пры роды і зімовы сад, у якім сабраны больш за 260 відаў раслін, у тым ліку з Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі. Кожны дзень зорнага паходу быў звязаны з гераічным мінулым Слуцкага раёна. Мы наведалі мемарыяльны комплекс у Слуцку, які ўзведзены ў гонар герояў Вялі кай Айчыннай вайны, помнік воінам афганцам. Студэн ты разам з вучнямі і педагогамі Гольчыцкай школы пра вялі мітынг і ўсклалі вянкі ля абеліска ахвярам фашыз му вёскі Пераходы, якая паўтарыла лёс Хатыні. У апошні дзень паходу адбылася экскурсія ў музей баявой славы 29 й танкавай дывізіі. Удзельнікі паходу азнаёміліся з гераічным мінулым дывізіі, сустрэліся з прадстаўнікамі ветэранскай арганізацыі. З асаблівым хваляваннем зорнікі наведвалі музей Героя Савецкага Саюза Пятра Купрыянава. Развітанне было цёплым, з песнямі і пажаданнямі, каб у наступным годзе мы сустрэліся зноў. Н. ПУШКІНА, намеснік дэкана факультэта эстэтычнай адукацыі; Л. СЯЧКОЎСКАЯ, намеснік дэкана факультэта спецыяльнай адукацыі

Зямля талентаў У склад зводнага атрада «Ёсць кантакт!» увайшлі прадстаўнікі факультэтаў пачатковай адукацыі і фізічнага выхавання. Наш маршрут пралягаў праз Ба рысаў і Барысаўскі раён. Трэба адзначыць, што ўсюды нас чакаў цёплы прыём: на вакзале зорнікаў сустракала і суправаджала ўсе на ступныя дні прадстаўнік аддзела адукацыі Барысаўска га райвыканкама, а мясцовыя журналісты запісалі інтэр в’ю для радыёпраграмы «Навіны Барысаўшчыны». Сту дэнтам былі арганізаваны цікавыя экскурсіі, сустрэчы з самабытнымі калектывамі і асобамі барысаўскай зямлі, напрыклад, з заслужаным настаўнікам Беларусі, удзель нікам «Злёту педагагічных дынастый 2010» Д.А. Касце нічам і многае іншае. Сорак шосты паход пацвердзіў, што Беларусь — са праўды «зорны край», дзе шмат таленавітых, яркіх лю дзей і калектываў, у тым ліку і педагагічных. А. ЖУРАЎСКАЯ, начальнік УВРзМ 3


•Тэатральная тусоўка

МАГІСТРАМ — УРА!

Многім студэнтам і выкладчыкам БДПУ пачатак першага вучэбнага семестра запомніўся тым, што з Днём ведаў іх павіншавалі артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія сыгралі на сцэне нашай alma mater неўміручую «Паўлінку». Нядаўна аматары тэатральнага мастацтва атрымалі магчымасць сустрэцца з добра вядомымі і любімымі, на гэты раз коласаўскімі, героямі — Сымонам, Ганнай, дзедам Курылам… Вядома ж, я маю на ўвазе спектакльмістэрыю «Сымонмузыка», які акцёры ігралі на сцэне Цэнтральнага дома афіцэраў спецыяльна для нас, танкаўцаў. Квіток на спектакль стаў для студэнтаў і выкладчыкаў лепшым падарункам ад рэкта рата да пачатку новага семестра.

Колькі талентаў... раскрыта!

Дыплом магістра ўручае першы прарэктар А.І. Андарала

Вераніка МАНДЗІК Дзейства, якое разгарнулася перад намі, нездарма носіць вызначэнне «містэрыя» (гэтае грэчаскае слова пераклада ецца як тайна, таінства). Спектакль сапраўды насычаны ўмоўнымі, сімвалічнымі сцэнамі, якія перадаюць таямні цу чалавечага жыцця і смерці, народнага музычнага мас тацтва, кахання і вернасці. У цэнтры ўвагі — лёс талена вітага сялянскага хлопчыка Сымона, які не сустракае па разумення сярод блізкіх і таму вымушаны блукаць па све це. Гісторыя яго вандраванняў, сустрэч з рознымі людзьмі і складае сюжэтную канву спектакля. Трагедыя Сымона не толькі ў тым, што ён застаецца ізгоем сярод людзей. Хлопец нарэшце сустракае дзяўчы

ну, якая захапляецца яго ігрой, разумее яго ўнутраны свет, аднак ён не можа абараніць каханую ад гвалту і вар’яцтва. Аўтар сцэнічнай версіі і рэжысёр пастаноў шчык Мікалай Пінігін адышоў ад коласаўскага «хэпі энда»: спектакль заканчваецца ўмоўнай сцэнай смерці галоўных герояў, уваходжаннем іх у човен Харона. І такі ход падаецца мне цалкам апраўданым: калі няма ўмоў для развіцця мастацтва, яно памірае. На жаль, Сымон жыў якраз у такі час, пра які і напісаў Якуб Колас: «Колькі талентаў звялося…». У цэлым спектакль пакідае сумныя, але светлыя ўражанні. Драматычны пафас разбаўляецца вобра зам Дзеда Жабрака, гумарыстычнага персанажа, жартаўніка і хітруна, ролю якога бліскуча выкон вае лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Манаеў. Нельга не адзначыць арыгінальнае музычнае і пластычнае афармленне, якое стварала дынамізм дзеяння. Хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць рэктарату БДПУ, які робіць студэнтам такія высокамастацкія падарункі. І, безумоўна, артыстам Нацыянальнага ака' дэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія, як заўжды, на вышыні.

У канцы студзеня адбылося ўрачыстае ўру чэнне дыпломаў 93 выпускнікаммагістрам за вочнай формы атрымання адукацыі па 16 спе цыяльнасцях магістратуры. Больш за ўсё дыпломаў — 27 — было ўручана магіст рам псіхалагічных навук па спецыяльнасці «Псіхало гія», 12 чалавек сталі магістрамі педагагічных навук па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і вы хавання (у галіне замежнай мовы)», 10 выпускнікоў атрымалі акадэмічную ступень магістра педагагічных навук па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісто рыя педагогікі і адукацыі». Па астатніх спецыяльнасцях другой ступені вы шэйшай адукацыі выпускнікоў магістраў было менш, а па спецыяльнасцях «Матэматыка», «Літа ратуразнаўства», «Біялогія» іх было толькі па 1 чалавеку. Усе выпускнікі паспяхова абаранілі магістарскія дысертацыі, самыя высокія адзнакі — 10 балаў — атрымалі 15 чалавек. Больш за ўсё магістраў выдат нікаў па спецыяльнасцях «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі» і «Карэкцыйная пе дагогіка». В. ЗАЙЦАЎ, начальнік ВМУ

ВАШУ ЗАЛІКОЎКУ, КАЛІ ЛАСКА! Завяршылася зімовая экзаменацыйная сесія 2010–2011 навучальна га года. Вынікі атэстацыі студэнтаў за семестр традыцыйна падводзяцца ў канцы лютага, так што інтрыга захоўваецца да апошняй «запазыча насці». Паспяховасць будучых педагогаў з’яўляецца адной з найваж нейшых характарыстык адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, па якой можна меркаваць і пра дасягнутыя поспехі, і пра існуючыя праблемы. Менавіта вынікі сесіі даюць уяўленне як пра студэнцкія здольнасці да пэўных навук, так і пра ступень складанасці вывучаемых дысцыплін. Паспяховасць першага семестра бягучага навучаль нага года характарызуецца наступнымі паказчыкамі. У зімовай экзаменацыйнай сесіі ўдзельнічала 8368 сту дэнтаў 1–5 курсаў дзённай формы атрымання адука цыі, што складае 99,4 % ад агульнай колькасці патэн цыйных удзельнікаў іспы таў. На сесію не з’явіліся 54 студэнты (0,6 %). Паказчык абсалютнай паспяховасці (працэнт сту дэнтаў, якія атрымалі па выніках экзаменаў адзнакі

не ніжэй за 4 балы) па ўніверсітэце роўны 84,82 %, што на 2,55 % вышэй у па раўнанні з папярэдняй сесі яй. Самы высокі ўзровень абсалютнай паспяхова сці — 97,6 % — на факуль тэце эстэтычнай адукацыі. У наступнай за ім пяцёрцы лідзіруюць факультэты бе ларускай і рускай філалогіі (95,4 %), дашкольнай аду кацыі (94,71 %), фізічны (93,82 %), гістарычны (92,85 %), ФСПТ (88,98 %). Самы нізкі паказчык абса лютнай паспяховасці — на

факультэце пачатковай адукацыі (69,56 %). Паказчык якаснай паспя ховасці (працэнт студэнтаў, якія атрымалі па выніках экзаменаў адзнакі «6» і вы шэй) па ўніверсітэце складае 41,13 % ад агульнай коль касці студэнтаў, якія пры малі ўдзел у сесіі. Самы вы сокі яго ўзровень — 63,84 % — на факультэце эстэтычнай адукацыі. У лідарах таксама факультэ ты сацыяльна педагагічных тэхналогій (59,32 %), бела рускай і рускай філалогіі

220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127. Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

2264019

i

email:nastaunik@bspu.unibel.by www.bspu.unibel.by

(49,12 %), спецыяльнай аду кацыі (46,87 %), гістарычны (46,65 %), матэматычны (37,33 %). Апошні ў рэйтын гу якаснай паспяховасці з паказчыкам 18,91 % фізіч ны факультэт. Колькі ж студэнтаў БДПУ атрымалі «дзявяткі» і «дзя сяткі»? Іх у нас 386. Гэта — 4,6 %. Лідарам у дадзенай катэгорыі з’яўляецца гіста рычны факультэт. Працэнт студэнтаў факультэта, якія атрымалі найвышэйшую ацэнку ведаў і кампетэнцыі, роўны 9,95 %. Найменшы паказчык зноў на фізічным факультэце — 1,35 %. Лепш за ўсіх ва ўніверсі тэце «адвучыўся» пяты курс. Паказчык паспяховасці вы пускнікоў склаў 95,5 %. Са мыя нізкія вынікі — у пер шакурснікаў (73 %).

Трэба заўважыць, што сярэднія паказчыкі не да' зваляюць выкрыць са' праўдныя прычыны не' здавальняючай паспяхо' васці студэнтаў. Таму задача факультэтаў зак' лючаецца ў неабходнасці дэталёвага разгляду праб' лем, што ўзнікаюць у пра' цэсе прафесійнай падрых' тоўкі спецыялістаў. А. ЛЕШЫК, намеснік начальніка ВМУ

ВІНШУЕМ! Змешаны хор факультэта эстэ' тычнай адукацыі «Gaudeamus» (кіраўнік — вы' кладчык кафедры харавога дыры' жыравання Н.М. Курловіч) уз' нагароджаны дып' ломам 1'й ступені на Х міжнарод' ным фестывалі праваслаўных пес' напенняў «Ка' ложскі благавест» (г. Гродна). У ме' рапрыемстве пры' малі ўдзел 50 хара' вых калектываў з 12 краін свету. Трымайма сцяг БДПУ!

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Тыраж 1000 экз. Зак. № 104. Падпісана ў друк 24.02.2011 г. у 9.00.

nastaunik 2(1086)  
nastaunik 2(1086)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement