Page 1

Выдаецца з кастрычніка 1972 г.

Чацвер, 20 студзеня 2011 года

№ 1 (1085)

ДЫЯЛОГ ПРАЦЯГВАЕЦЦА

САКРЭТЫ ПОСПЕХУ

2010: ГОД НАШЫХ ПЕРАМОГ

Стар. 2

Стар. 3

Стар. 4

•Навіны БДПУ

•Ведай нашых!

Н

«ЗОРНІКІ» – НА ВЫШЫНІ!

АША alma mater рыхтуецца да сустрэчы новага папаўнен" ня: 5 студзеня ў БДПУ прайшоў традыцыйны Дзень адчыне" ных дзвярэй. Асаблівай папулярнасцю ў патэнцыяльных абітуры" ентаў карысталіся факультэты псіхалогіі, фізічнага выхавання, гіста" рычны. Адзінаццацікласнікаў цікавілі спецыяльнасці, па якіх бу" дзе ажыццяўляцца падрыхтоўка, а таксама тэрміны прыёму даку" ментаў і правядзення ўступных экзаменаў. Наступны Дзень адчыненых дзвярэй БДПУ праводзіць 26 сакавіка ў актавай зале ўніверсітэта (вучэбны корпус № 3). Пачатак – у 11.00.

З

ОРНЫ паход – гэта не проста праект. Гэта не толькі традыцыя. Гэта – адчуванне асабістай прыналежнасці да гісторыі краіны, магчымасць прайсці па мясцінах баявой і працоўнай славы беларус" кага народа. У чарговы, 46"ы, зорны паход студэнты адправяцца ў дзень свайго «прафесійнага» свята – 25 студзеня. На працягу трох дзён зорныя атрады пройдуць па тэрыторыі Клецкага, Слуцкага, Ка" пыльскага, Браслаўскага, Барысаўскага і Мядзельскага раёнаў, дзе сустрэнуцца з ветэранамі вайны, правядуць прафарыентацыйныя гу" таркі з вучнямі школ, выступяць з канцэртамі і паўдзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах.

П

АДВЕДЗЕНЫ вынікі Рэспубліканскай Універсіяды 2010 г. У агульнакамандным заліку сярод 48 ВНУ краіны нашы спартсмены занялі пачэснае 5"е месца. Спадзяёмся, надышоў" шы год прынясе ўніверсітэцкім камандам медалі найвышэйшага га" тунку, што дазволіць зборнай БДПУ вярнуцца ў тройку мацнейшых у рэспубліцы. Нам гэта па сілах!

Зорныя паходы даўно сталі візітоўкай БДПУ, і калі ты ні разу не далучаўся да «зорнага» руху, то значна збядніў сваё ўражанне ад студэнцкага жыцця. У чарговы, сорак шосты па ліку паход студэнты і выкладчыкі адправяцца з асаблівым натхнен% нем і энтузіязмам. Справа ў тым, што наша традыцыйнае мерапрыемства было пры% знана адным з лепшых у краіне. Я маю на ўвазе Рэспубліканскі агляд%конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў ВНУ, дзе праект БДПУ «Зорны паход» атрымаў дыплом першай ступені ў намінацыі «Развіццё традыцый і ідэй беларускай дзяржаўнасці». Узгадаем прыемныя моманты перамогі разам з начальнікам упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю А.В. ЖУРАЎСКАЙ. – Дадзены конкурс Міністэрства адукацыі праводзіць другі раз. На першы, завочны, тур неабходна было прадставіць праекты, леп" шыя з якіх у кожнай намінацыі прайшлі ў фінал. Тут мы павінны былі са сцэны за дзесяць хвілін максімальна поўна, цікава і ар"

•Аддзел кадраў Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска%выкладчыцкага складу з заключэннем кантракту на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (д.н., 23 разр. АТС) эксперыментальнай фізікі, эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды; загадчыкаў кафедраў (к.н., д.н., 23 разр. АТС) агульнай бія" логіі, педагагічнай псіхалогіі, дадатковай педагагічнай аду" кацыі; дацэнтаў кафедраў (к.н., 20 разр. АТС) батанікі і асноў сельскай гаспадаркі, асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) матэматыкі, на" родных інструментаў; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) асноў медыцынскіх ведаў, медыка"біялагічных асноў фізічнага выхавання. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659.

тыстычна расказаць, а галоўнае, паказаць, што ўяўляе сабой наша мерапрыемства. Мы распавялі пра гісторыю, змест, асноўныя зада" чы і геаграфію зорных паходаў, суправаджаючы гэты слоўны ма" тэрыял анімацыйнымі замалёў" камі ў выкананні «зорнікаў», а таксама канцэртнымі нумарамі і фотапрэзентацыяй. Напрыклад, голас за сцэнай расказвае пра мэту праекта – выхаванне грама" дзянскасці і патрыятызму, па" чуцця глыбокай павагі да ветэ" ранаў, у гэты ж час на экране з’яў" ляюцца фотаздымкі з мітынгаў, на сцэне студэнты паказваюць ад" паведную замалёўку, пасля саліст Аляксандр Міцкевіч вы"

конвае песню «Журавы». Вобраз" на, эмацыйна, наглядна. Акрамя сцэнічнага выступлен" ня мы падрыхтавалі выставу, прысвечаную мінуламу, сучас" насці і будучыні зорных паходаў. Тут былі прадстаўлены фота" здымкі, афішы розных гадоў, кур" тка «зорніка», бэйджы ўдзель" нікаў паходаў. Разам з намі ў названай на" мінацыі за пер" шае месца змага" ліся яшчэ тры ВНУ рэспублікі: Брэсцкі дзяр" жаўны ўніверсі" тэт імя А.С. Пуш" кіна, Віцебскі дзяржаўны тэх" налагічны ўніверсітэт, Гро" дзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Аднак зада" дзены танкаўцамі высокі ўзро" вень, па прызнанні журы, про" ста не пакінуў нашым саперні" кам шанцаў. Дарэчы, прад" стаўнікі БДПУ не толькі цудоў" на выступілі, але і прынялі ак" тыўны ўдзел у фінале конкурсу. Так, нашы студэнты Антон Мар" тыненка і Дар’я Рэут былі вяду" чымі мерапрыемства, а народны ансамбль беларускай музыкі, песні і танца «Рэй» парадаваў прысутных у фінальным канцэр" це перад аб’яўленнем вынікаў. Вельмі прыемна, што акрамя га" лоўнай узнагароды – дыплома

1"й сту" пені – мы атрыма" лі яшчэ і два спецыяльныя прызы. Так, на" меснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў На" цыянальнага сходу Рэспублікі Бе" ларусь па адукацыі, культуры, на" вуцы і навукова"тэхнічным пра" грэсе Г.М. Юргелевіч, якая ўзна" чальвала калектыў журы, уручы" ла нашай камандзе чатыры тамы энцыклапедыі «Правы чалавека». А намеснік старшыні Цэнтральна" га камітэта Беларускага прафсаю" за работнікаў адукацыі і навукі Р.В. Дапіра, які таксама ўваходзіў у склад журы, падараваў «зорні" кам» лічбавы фотаапарат. Студэнты БДПУ зноў аказа ліся на вышыні, і гэта толькі пацвярджае важнасць і неабход насць нашых выхаваўчых ме рапрыемстваў. Таццяна БОХАН


• 2010!ы – год перамог, дасягненняў, адкрыццяў

2010!ы – год перамог, дасягненняў, адкрыццяў

Атрымана станоўчае рашэнне аб выдачы патэнта на імя БДПУ на вынаходніцтва «Спосаб зняц ця позастатычнага напружання мышцаў», створанае старшым выкладчыкам кафедры фізічна га выхавання і спорту Ганнай Андрэеўнай КУКЕЛЬ сумесна з супрацоўнікамі Рэспублікан скага навуковапрактычнага цэнтра гігіены.

2010!ы – год перамог, дасягненняў, адкрыццяў

2010!ы – год перамог, дасягненняў, адкрыццяў

Па выніках Рэспубліканска га аглядуконкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай і вы хаваўчай работы ў ВНУ праект нашага ўніверсітэта «Зорны па ход» атрымаў дыплом першай ступені ў намінацыі «Развіццё традыцый і ідэй беларускай дзяржаўнасці».

2010!ы – год перамог, дасягненняў, адкрыццяў

2010!ы – год перамог, дасягненняў, адкрыццяў

Прынята рашэнне аб выдачы патэнта на карысную мадэль «Аўтаматызаваны комплекс для вымярэння раўнаваговага краявога вугла змочвання на плоскіх паверхнях», створаную загадчыкам кафедры эксперы ментальнай фізікі, доктарам фізікаматэматычных навук, прафесарам І.С. ТАШЛЫКО ВЫМ і выкладчыкам кафедры інфарматыкі і асноў элект ронікі, кандыдатам фізікаматэ матычных навук С.М. БАРАЙ ШУКОМ у суаўтарстве.

2

У прэстыжным лонданскім выдавецтве Taylor & Francis Group выйшаў у свет англамоў ны двухтомнік «Перадавая фізіка элементарных часціц» прафесара кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі нашага ўніверсітэта А.М. БАЯРКІНА.

МІНСК–БАКУ: ДЫЯЛОГ КУЛЬТУР І НАРОДАЎ Сапраўдная дружба – тая, якая існуе не на словах, а на справе. Гэтая простая ісціна ўжо не першы год пацвярджаецца прыкладам сяброўскіх і дзелавых сувязей паміж Бакінскім славянскім універсітэтам і Бела! рускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка. Дагавор аб супрацоўніцтве паміж нашымі навучальнымі ўстановамі быў падпісаны шэсць гадоў назад, і за гэты час мы паспелі ажыццявіць не адзін сумес! ны праект. Актыўная дзейнасць двух вядучых універсітэтаў у галіне навукі, культуры і адукацыі садзейнічае выхаванню паважлівага стаўлення да духоўных традыцый нашых народаў. Напрыканцы мінулага года адбы! лася яшчэ адна значная падзея, якая, безумоўна, стане вяхой у гісторыі беларуска!азербайджанскіх адносін: 9 снежня ў БДПУ быў адкрыты цэнтр азербайджанскай мовы і культуры. Стварэнне гэтага ўнікальнага цэнтра Пасля прывітальнага слова рэктар БДПУ, ў Мінску стала вынікам цеснага супра прафесар П.Д. Кухарчык выканаў ганаро цоўніцтва паміж рэктаратамі БДПУ і вую і прыемную місію: уручыў спадару Аб БСУ. У бакінскім універсітэце ўжо паўго дулаеву нагрудны знак «За ўклад у развіццё да дзейнічае культурнаадукацыйны БДПУ». У сваім выступленні К.М. Абдулаеў цэнтр беларусазнаўства, урачыстае адк падзякаваў і кіраўніцтву нашага ўніверсі рыццё якога адбылося 4 чэрвеня мінула тэта, і прадстаўнікам Пасольства за актыў га года і, па словах яго ўдзельнікаў, стала адным з самых яркіх і запам інальных момантаў іх жыцця. І вось зараз у сценах нашай alma mater створаны ўтульны і пасучас наму абсталяваны куток, дзе можна адчуць атмасферу ўсходняй культу ры, пазнаёміцца з кнігамі і відэама тэрыяламі, прысвечанымі гэтай цу доўнай і загадкавай для беларусаў краіне, а ў хуткім часе і пачуць азер байджанскую мову. Бо абодва цэнт К. М. Абдулаеў (злева) і П. Д. Кухарчык ры маюць перш за ўсё адукацыйную падчас урачыстага адкрыцця цэнтра накіраванасць. Так, нашы студэн тыфілолагі хутка пачнуць вывучаць ны ўдзел у стварэнні цэнтра, які будзе са азербайджанскую мову, а ў Бакінскім дзейнічаць развіццю гуманітарных сувязей славянскім універсітэце будзе адкрыта і далейшаму ўмацаванню сяброўскіх ад спецыяльнасць «Беларусазнаўства». носін паміж дзвюма ВНУ і паміж беларускім Азербайджанскі бок ставіць перад сабой і азербайджанскім народамі. У тым, што задачу рыхтаваць спецыялістаў, якія бу ў нас шмат агульнага, упэўнены яшчэ адзін дуць выдатна валодаць беларускай мовай, госць – «азербайджанскі беларус» – стар а таксама добра арыентавацца ў экана шыня Кангрэса азербай мічным, палітычным, культурным джанскіх суполак Беларусі, ча жыцці Беларусі. Безумоўна, прафесарска тырохразовы чэмпіён свету, за выкладчыцкі склад БДПУ акажа ўсеба служаны майстар спорту Рэс ковую дапамогу і падтрымку ў гэтай важ публікі Беларусь па самба най для нашых народаў справе. і дзюдо Націк Багіраў. За двац Адкрыццё цэнтра азербайджанскай цаць гадоў, пражытых у краіне мовы і культуры стала сапраўдным свя блакітных азёр, знакаміты там для ўсіх прысутных. На гэта ўрачы спартсмен пераканаўся, што бе стае мерапрыемства сабраліся высокія ларусы і азербайджанцы з’яў госці, сярод якіх – Надзвычайны і Паўна ляюцца блізкімі па духу моцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі людзьмі. Таму, як лічыць Н. Ба ў Рэспубліцы Беларусь прафесар Алі На гіраў, адкрыццё цэнтра – вельмі важная гіеў, а таксама дэлегацыя БСУ на чале і патрэбная падзея для абодвух народаў. з рэктарам, прафесарам К.М. Абдулаевым. Прыемны сюрпрыз для гасцей падрых У склад дэлегацыі таксама ўваходзілі пра тавалі студэнты факультэта беларускай рэктар па навуковай рабоце М.А. Аліеў, і рускай філалогіі, якія прачыталі вершы прарэктар па выхаваўчай рабоце А.А. Са на азербайджанскай мове. Часцінку бела медаў, начальнік аддзела кадраў М. Кары рускага традыцыйнага мастацтва падара маў, прафесар Р. Наўрузаў. ваў прысутным яшчэ адзін творчы сту дэнцкі калектыў – народны ан самбль беларус кай музыкі і песні «Ярыца». Як ужо гавары лася, у сферы ўзае мадзеяння паміж БДПУ і Бакінскім славянскім універ сітэтам зроблена нямала. Што да супрацоўніцтва ў галіне навукі і

адукацыі – то, напрыклад, прафесар БСУ Р. Наўрузаў на працягу 2008/2009 навучаль нага года прачытаў цыкл лекцый для нашых студэнтаў па культуры Старажытнага Усхо ду. Вынікам сумеснай работы з’явілася вы данне ў бакінскім універсітэце першага ну мара «Вучоных запісак» – зборніка артыку лаў вядучых навукоўцаў абодвух універсітэ таў. На яго прэзентацыі была выказана дум ка пра тое, што гэты сумесны праект з’яўля ецца яшчэ адным сведчаннем сур’ёзнасці на шых намераў, зацікаўленасці абодвух бакоў. Студэнты беларускага і азербайджанска га ўніверсітэтаў паспелі за гэтыя гады не толькі пасябраваць, але і пасапернічаць. Гаворка ідзе пра Першыя Гульні Садруж насці, у якіх бралі ўдзел каманды педага гічных ВНУ з Мінска, Масквы, Кіева і Баку. У мінулым навучальным годзе на спартыўнай пляцоўцы БДПУ прадстаўні цы прыгожай паловы студэнцтва змагалі ся за званне лепшых у баскетболе. Вясной 2011 г. у БСУ плануецца сустрэча жано чых зборных каманд па валейболе. Стварэнне культурнаадукацыйнага цэн тра беларусазнаўства на базе БСУ і цэнтра азербайджанскай мовы і культуры ў БДПУ стала імпульсам для далейшага, яшчэ Запіс у кнізе ганаровых гасцей робіць Пасол Азербайджана А. Нагіеў

больш прадуктыўнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах дзейнасці. Так, ужо сёння ад азербайджанскага боку паступілі запра шэнні ўдзельнічаць у навуковых канферэн цыях і семінарах, бліжэйшы з якіх – Міжна родны студэнцкі форум па журналістыцы – пройдзе ў БСУ 18–19 сакавіка 2011 г. Мы, у сваю чаргу, прапанавалі калегам прыняць удзел у канферэнцыі, якую БДПУ будзе пра водзіць сумесна з літоўскім партнёрам – Вільнюскім педагагічным універсітэтам. Вопыт нашага супрацоўніцтва свед чыць, што пры наяўнасці жадання і ста раннасці абсалютна рэальна ажыццяў ляць самыя розныя праекты і мерапры емствы. Застаецца пажадаць, каб і ў да лейшым мы працавалі з энтузіязмам і натхненнем дзеля ўзаемнага ўзбагачэн ня беларускай і азербайджанскай культур. В. СТАРЫЧОНАК, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі 20 студзеня 2011 г.


20 студзеня 2011 г.

2010!ы – год перамог, дасягненняў, адкрыццяў

• 2010!ы – год перамог, дасягненняў, адкрыццяў

2010!ы – год перамог, дасягненняў, адкрыццяў

«Золата» Рэспубліканскай універсіяды заваявалі: зборная па самба (упершыню ў гісторыі!), мужчынскія зборныя па футбо ле і па гандболе. Сярэбранымі прызёрамі сталі жаночая збор ная па футболе, мужчынская зборная па вольнай барацьбе і каманда таэквандыстаў. «Брон зу» здабылі каманды па футза ле, дзюдо і спартыўным арыен таванні, а таксама па вольнай ба рацьбе (жанчыны).

асноўнае, выказвалі найбольш цікавыя і арыгінальныя думкі, успаміналі пра свой удзел у конкурсе. Упэўнены ў неабходнасці яго правядзення У.М. Дзядкоў, бо, па сло вах настаўніка, менавіта тут крышталізу ецца педагагічная думка. Выхаванцы Ула дзіміра Міхайлавіча заваявалі ў міжнарод ных алімпіядах сярэбраны і два бронзавыя медалі, аднак выдатнік асветы БССР і за служаны настаўнік рэспублікі прызнаецца, што ніколі не ставіў сабе мэту зрабіць з усіх вучняў хімікаў. «Галоўнае – даць правіль ны жыццёвы арыенцір, каб пасля кожны з іх стаў карысным для грамадства». Конкурс «Настаўнік года» стаў вяхой у жыцці І.В. Якіменкі: настаўнік паказаў на практыцы, як трэба ісці да пастаўле най мэты (у дадзеным выпадку – перамогі). Любы самастойны чалавек, на думку Ігара Віктаравіча, павінен дакладна фармуля ваць пэўныя за дачы і вызна Сакрэтамі педагагічнага майстэрства дзеліцца Ю. М. Андрэйчык чаць сродкі іх дасягнення. Гэ таму, адпавед на, варта ву чыць і дзяцей. Атрымоўваец ца штосьці на кшталт алга рытму ў інфар матыцы, праў да, жыццё час та вымушае ка

У 2010 годзе на факультэце бе ларускай і рускай філалогіі былі створаны два вучэбныя цэнтры – Літуаністыкі і Азербайджанскай мовы і культуры.

2010!ы – год перамог, дасягненняў, адкрыццяў

ніка, на старонках якога яны падзяліліся сакрэтамі прафесійнага поспеху. Упершы ню конкурс прафмайстэрства сярод педа гогаў краіны быў праведзены ў 1991 годзе (тады былі вызначаны адразу два перамож цы), пасля беларускія настаўнікі змагалі ся за ганаровае званне яшчэ сем разоў. У мерапрыемстве змаглі прыняць удзел шасцёра з дзевяці пераможцаў конкурсу: У.М. Дзядкоў, настаўнік хіміі СШ № 10 г. Баранавічы, і С.У. Ляпёшкін, настаўнік спеваў СШ № 62 г. Мінска (1991 год); Ю.У. Маслаў, настаўнік англійскай мовы СШ № 7 г. Баранавічы (1992 год); І.В. Якімен ка, настаўнік інфарматыкі Магілёўскага абласнога ліцэя № 3 (2004 год); І.Р. Кля вец, настаўніца біялогіі гімназіі № 4 г. Смаргонь (2006 год); Ю.М. Андрэйчык, настаўнік біялогіі, дырэктар СШ № 2 г. Ганцавічы (2009 год). «Пры ўсёй важнасці праграм, методык, інавацый галоўную ролю ў арганізацыі вучэбнай дзейнасці заўжды будзе займаць настаўнік, – такімі словамі распачаў круг лы стол «Сакрэты паспяховасці педагога» Іван Іванавіч Цыркун. – Таму так важна абагульняць перадавы вопыт лідараў пе дагагічнай прафесіі, сапраўдных майстроў сваёй справы». З гэтым пагадзіўся першы прарэктар БДПУ А.І. Андарала, які, акра мя таго, адзначыў: «Адным з недахопаў сучаснай педагагічнай адукацыі ў ВНУ з’яўляецца слабая сувязь тэорыі і прак тыкі. Вашы веды, ваш прафесіяналізм

У мінулым годзе 11 работнікаў нашага ўніверсітэта абаранілі кандыдацкія і доктарскія дысер тацыі.

Выступае адзін з аўтараў дапаможніка – І. І. Цыркун

рэкціраваць намечаны план дзеянняў. «Кожны настаўнік – вялікі працаўнік, і працуем мы перш за ўсё над сабой, няс томна і штодзённа», – падсумаваў Ігар Віктаравіч. Галоўным вынікам удзелу ў конкурсе для І.Р. Клявец стаў вопыт, які дае настаўніцы магчымасць быць мудрай і незалежнай, крытычна глядзець на сябе і аб’ектыўна ацэньваць іншых. «Ганаровае званне леп шага настаўніка даецца не на адзін год, а на ўсё жыццё, таму неабходна пастаянна да казваць, што яно было прысуджана не вы падкова. А гэта значыць – трэба працаваць усё лепш і лепш, не даваць сабе самазаспа койвацца, губляцца ў будзённасці», – за значыла Ірына Рамуальдаўна. Кнігу І.І. Цыркуна і Л.А. Казінец можна назваць сапраўднай скарбонкай педагагіч най мудрасці, яна павінна стаць настоль най для ўсіх, хто хоча дасягнуць найлеп шых вынікаў на ніве адукацыі і выхаван ня. З гэтым сцвярджэннем цалкам згодна Г.І. Нікалаенка, прарэктар па навуковаме тадычнай рабоце АПА, прафесар, доктар пе дагагічных навук, старшыня журы двух апошніх конкурсаў «Настаўнік года». «Гэты цудоўны дапаможнік – найлепшая прапа ганда нашай прафесіі і найлепшае натхнен не для тых, хто хоча стаць педагогам». Мне здаецца вельмі паказальным, што першым пераможцам конкурсу «На стаўнік года» стаў выпускнік літара турнамузычнага факультэта нашага ўніверсітэта Сяргей Уладзіміравіч Ля пёшкін. Няма сумнення ў тым, што гэты слаўны спіс папоўніцца ў будучым і іншымі «танкаўцамі». Тым больш што побач з БДПУ з’явілася цудоўная архітэк турная кампазіцыя – журавы, якія імкнуцца ў вышыню, і гэта, відаць, най больш удалае сімвалічнае ўвасабленне педагагічнага прызвання. Вераніка МАНДЗІК

2010!ы – год перамог, дасягненняў, адкрыццяў

могуць дапамагчы вырашыць гэтую праб лему. Таму мы будзем рады прыняць вас на працу ў наш універсітэт у якасці вы кладчыкаў прыватных методык». Вядома ж, каб падзяліцца ўсімі сакрэтамі прафесійнай паспяховасці, выступоўцам спатрэбілася б не адна гадзіна і нават не адзін дзень. Таму яны гаварылі пра самае

Зацверджана палажэнне аб на грудным знаку «За ўклад у развіццё БДПУ». Сярод трынац цаці ўзнагароджаных – рэктар Бакінскага славянскага ўнівер сітэта, прафесар К.М. Абдулаеў.

На мерапрыемства з’ехаліся госці з усёй Беларусі: выкладчыкі Віцебскага дзяр жаўнага і Мазырскага педагагічнага ўніверсітэтаў, супрацоўнікі АПА, прад стаўнікі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі. Аднак у цэнтры ўвагі былі, вядома ж, пераможцы конкурсу «На стаўнік года» – галоўныя героі дапамож

2010!ы – год перамог, дасягненняў, адкрыццяў

Настаўнікі – людзі асаблівыя: амаль усё сваё жыццё яны не толькі вучаць дзяцей, але і бесперапынна вучацца самі. У гэтым і заключаецца сакрэт паспяховай педагагічнай дзейнасці: пастаянна імкнуцца да новага, быць у курсе сучасных адукацыйных працэсаў… А яшчэ – знаёміцца з творчымі набыткамі сваіх калег, пераймаць і ўдасканальваць іх вопыт. Наўрад ці хто!небудзь можа расказаць пра тонкасці педагагіч! най прафесіі лепш, чым людзі, прызнаныя ў ёй лепшымі, – пераможцы прафесійнага конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Цяпер кожны з нас можа вывучаць педагагічныя прыёмы, методыкі і тэхналогіі перадавых настаўнікаў краіны па асобным вучэбна!метадычным дапаможніку «Лідары педагагічнай пра! фесіі: сцэнарыі эфектыўнай педагагічнай дзейнасці». Аўтарамі кнігі, якая ўбачыла свет напрыканцы міну! лага года, з’яўляюцца доктар педагагічных навук, прафесар, загадчык кафедры педагогікі БДПУ І.І. Цыр! кун, а таксама кандыдат педагагічных навук, дацэнт гэтай жа кафедры Л.А. Казінец. Снежаньскімі днямі ў сценах нашага ўніверсітэта адбылася прэзентацыя дапаможніка.

СКАРБОНКА ПЕДАГАГІЧНАЙ МУДРАСЦІ

3


•ААТ Беларусбанк прапануе

Народжаныя выступаць... і перамагаць! Па традыцыі прынята падводзіць вынікі мінулага года, аналізаваць яго станоўчыя і адмоўныя бакі, узгадваць яго дасягненні, перамогі. Для некага 2010 – яшчэ адна перагорнутая, нічым не адметная старонка гісторыі, а хтосьці будзе ўспамінаць яго як цікавы, паспяховы, яркі і дынамічны перыяд. Такім стаў мінулы год для творчых калектываў БДПУ – удзельнікаў шматлікіх рэспублі% канскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў. Іх поспехамі можа ганарыцца ўніверсітэт. Перамогай распачаў мінулы год зводны хор БДПУ «Натх% ненне», які ў лютым стаў лаўрэатам фестывалю духоўнай музыкі «Каложскі благавест» і заваяваў III месца ў наміна" цыі «Свецкія хоры». Паўдзельнічаў калектыў таксама ў фе" стывалі духоўных спеваў і ў Першым беларускім форуме" фестывалі аматарскіх хораў «Гукі вясны», што прайшоў у Мінску. Чэрвень 2010 года стаў для «Натхнення» таксама адметным. Журы 7"га міжнароднага конкурсу"фестывалю камерных харавых калектываў «Ялта–Вікторыя"2010» вы" сока ацаніла майстэрства нашых харыстаў і ўзнагародзіла іх не толькі 1"й прэміяй, але і спецыяльным дыпломам за лепшае выкананне абавязковага твора. На міжнародны ўзровень даўно ўжо выйшаў народны ансамбль беларускай музыкі, песні і танцаў «Рэй», які выступіў на фестывалях «Хагенау» (Францыя) і «Эстра" мадура» (Іспанія). Калектыў стаў таксама лаўрэатам II ступені Рэспубліканскага конкурсу мастацкай твор" часці студэнтаў ВНУ «Арт"вакацыі». Сваімі перамогамі ўзбагацілі скарбонку ўзнагарод БДПУ народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Яры%

ца» і народны тэатр «Жывое слова». І зноў міжнародны ўзровень! «Ярыца» ўзяла 1"ю прэмію ў конкурсе «Крым" скія хвалі», што прайшоў у Феадосіі. «Жывое слова» – лаўрэат фестывалю «Рампа"2010» у Днепрапятроўску. Працягвае радаваць наша каманда КВЗ «Зборная БДПУ», якая стала чэмпіёнам беларускай прэм’ер"лігі, а таксама паспяховым удзельнікам 1"й лігі Міжнародна" га саюза КВЗ. Нельга не адзначыць прафесійныя поспехі байцоў пе% дагагічнага атрада «Ветразь». У мінулым годзе важац" кая каманда летніка вось ужо ў другі раз была названа лепшай у Рэспубліцы Беларусь. Ганаровае званне «леп" шы» заваявалі таксама камандзір атрада Аляксандр Ка" мароўскі і баец Уладзімір Варабей. Што ж, мінулы год не раз даваў нам нагоды для ўзмоц ненага сэрцабіцця. Аднак гэта не значыць, што можна спачываць на лаўрах! Я ўпэўнена, што самыя вялікія і значныя перамогі, прызы і званні – яшчэ наперадзе. Поспехаў вам, аматары творчасці ва ўсіх яе праявах! Наталія ПЯТРОЎСКАЯ

•Спартыўны навігатар НА МЕНШАЕ МЫ НЕ ЗГОДНЫ! Некаторыя называюць БДПУ другім «універсітэтам культуры», але апошнім часам ён заслугоўвае яшчэ і звання другога «ўніверсітэта фізічнай культуры», бо ў многіх спаборніцтвах наша alma mater ужо даўно толькі першая. Футбол – якраз адзін з тых відаў спорту, дзе «танкаўцы» нікому не саступаюць. Мінулагодняя Рэспубліканская ўніверсіяда пацвердзіла гэта ў чарговы раз: «золата» заваявала муж% чынская зборная БДПУ па футболе, а «бронзу» – каманда па футза% ле. У гэтым немалая заслуга трэнерскага калектыву пад кіраўніцт% вам С.А. Траско. Аднак галоўныя героі – тыя, чыімі рукамі, а даклад% ней нагамі, здабываюцца медалі і кубкі, – члены зборнай БДПУ па футболе. Сакрэтамі спартыўных перамог з намі падзяліўся яе ка% пітан Раман АСТАПЕНКА. – Раман, раскажыце пра сваю спартыў ную кар’еру. – Я займаўся ў дзіцяча"юнацкай спар" тыўнай школе пры футбольным клубе «Звязда», пасля выступаў за «Дарыду», а з 2008 года абараняю вароты «Нёмана» ў Вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату. У юнацтве іграў на розных пазіцыях, але аднойчы мяне як самага рослага паставілі на вароты, і я, як кажуць, знайшоў сваё месца. Калі Сяргей Аркадзьевіч Траско за" прасіў мяне асноўным галкіперам у збор" ную каманду БДПУ, я з радасцю адгук" нуўся на прапанову абараняць гонар род" нага ўніверсітэта. – Ці залежыць ступень самааддачы ад узроўню турніру?

– Радасць перамогі не дзеліцца на ўзроўні. Для мяне, калі выходжу на поле, існуе толькі адна мэта – пера" магчы! 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, п. 127.

Заснавальнік — Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Пасв. аб рэгістр. № 557.

226%40%19

i

e%mail:nastaunik@bspu.unibel.by www.bspu.unibel.by

«ПРЭСТЫЖ» – тэрміновы ўклад у беларускіх руб" лях і замежнай валюце. Тэрмін дзеяння – 3 месяцы. Памер даходу: • у беларускіх рублях – 14 % гадавых, • у расійскіх рублях – 7 % гадавых, • у доларах ЗША, еўра – 6,5 % гадавых. Умовы ўкладу: права папаўнення, фіксаваная стаў" ка, штомесячная капіталізацыя даходу і магчымасць яго выплаты і інш. Звяртайцеся ў аддзяленне банка 333 (вучэбны кор пус БДПУ № 2). Тэл. 2264489.

•Служба 101 Калі праваліўся пад лёд Калі вы праваліліся пад лёд, старайцеся рухацца да таго краю праталіны, адкуль ідзе цячэнне. Гэта гаран" тыя таго, што вас не зацягне пад лёд. Дабраўшыся да краю праталіны, пастарайцеся як мага болей высу" нуцца з вады, каб налегчы грудзямі на закраек лёду і закінуць на яго нагу. Калі лёд вытрымаў, асцярожна перавярніцеся на спіну і павольна паўзіце да берага. Выбраўшыся на сушу, паспяшайцеся сагрэцца. У. ЦАРОЎ, старшы інспектар СПЧ%38 Маскоўскага РАНС

– Якімі ж якасцямі для гэтага трэба валодаць? – Байцоўскімі… А да іх дада" юцца асабістыя вартасці. На" прыклад, упэўненасць у Чэха, ігра нагамі ў Ван дэр Сара і інш. – У Вас гэта яшчэ і лідарскія якасці... – Так, яны ў мяне дакладна прысутнічаюць, таму Сяргей Аркадзьевіч і прызначыў капі" танам зборнай. Да таго ж я і самы вопытны ў камандзе, магу тое"сёе параіць маладым. – Як вы лічыце, ці многае залежыць ад прафесіяналізму трэнера? – У поспехах каманды – найперш яго заслуга! Прынамсі, гэтае сцвяр" джэнне цалкам адносіцца да нашага трэнера: ён умее і падбадзёрыць, і пад" трымаць, можа знайсці падыход да кожнага футбаліста. А як ён пера" жывае за сваіх выхаванцаў! Адной" чы падчас адказнага матча мы пра" пусцілі мяч – і Сяргей Аркадзьевіч за броўкай так і зваліўся ў снег з гала" вой! Пасля гэтага мы не маглі не вый" граць. Трэба сказаць, што на студэн" цкую міжуніверсітэцкую спартакія" ду кожная ВНУ імкнецца запрасіць «завочнікаў» – лепшых футбалістаў з Вышэйшай, Першай, Другой бела" рускіх ліг. Дзякуючы нашаму трэне" ру ў БДПУ створаны добры, моцны касцяк. І мы паказваем вынікі! – Што Вам дае вучоба ў БДПУ?

– Вельмі шмат! Мне падабаюцца многія спартыўныя дысцыпліны. Я, напрыклад, ужо 25 гадоў іграю ў футбол, але пра нека" торыя тонкасці даведаўся толькі ва ўнівер" сітэцкай аўдыторыі. Ды і ўвогуле, я лічу проста неабходнай вышэйшую адукацыю! – Цікава, а сям’я ў Вас таксама спар тыўная? – Бацька калісьці іграў за магілёўскі «Днепр», пасля на аматарскім узроўні на заводзе. У нас сям’я не спартыўная, а хут" чэй фізкультурная. Памятаю, у дзяцін" стве мы ўсе разам хадзілі на лыжах у Зя" лёным Лузе… Ведаеце, свайго сына, які, дарэчы, нарадзіўся ў 2010 годзе, спецыяль" на ў спорт аддаваць не буду – толькі калі сам будзе настойваць. А вось фізкульту" ра – гэта абавязкова! – Што пажадаеце сваім «калегам па цэху» ў новым спартыўным годзе? – Толькі першых месцаў – на меншае мы не згодны! Гутарыў Алесь МОЙСКІ

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Выходзіць раз у два тыдні на беларускай мове. Аб’ём 4 паласы фармату А3. Распаўсюджваецца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукавана ў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Рэдактар ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6. Т. А. БАШМАКОВА Тыраж 1000 экз. Зак. № 17. Падпісана ў друк 20.01.2011 г. у 9.00.

nastaunik 1(1085)  
nastaunik 1(1085)  

news BSPU of name M Tank

Advertisement